Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным. Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас. Наш сайт: vandra.by Наш Instagram: instagram.com/vandra.by Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, [email protected]
Спадчына Храптовічаў у Шчорсах: што мелі, як ратавалі і што будзе далей | Ганна Булда
⭐️ Госця эпізода - Ганна Булда, заснавальніца і кіраўніца ліквідаванага фонда “Шчорсы і Храптовічы”.
Спадарыня Ганна прыйшла да дзейнасці ў Шчорсах праз сон, пошукі неабходнай сядзібы і дыпломны праект у ўніверістэце. Фонд быў створаны ў 2017 годзе і за гэты час была праведзена вялізарная праца, каб захаваць матэрыяльную спадчыну Храптовічаў, літаральна паказаць яе за хмызнякамі і заахвоціць грамадства праз летнікі, супрацу з інстытутамі і актывістамі.
Аб чым ідзе размова?
як спадарыня Ганна праз сон прыйшла да сядзібы;
як ствараўся фонд і якія былі першыя крокі;
што было зроблена ў першыя гады дзейнасці фонда;
што з сябе ўяўляе сядзібны комплекс;
чаму сядзіба ў Шчорсах павінна быць аб’ектам міжнароднага знаячэння;
чаму гаспадарчы двор стаіць ў кіламетры ад сядзібы і выглядае нібыта палац;
як вярталіся кнігі з бібліятэкі Храптовічаў;
д
18/07/2023 • 1 hour 3 minutes 46 seconds
Як даследаванне роду прыводзіць да краязнаўства? | Сяргей Андрыянаў
Размаўляць у гэтым эпізодзе будзем пра генеалогію, то бок людскую спадчыну, і як яна сутыкаецца з краязнаўствам на ўласным прыкладзе госця.
Госць эпізода - Сяргей Андрыянаў, які шчыльна займаецца генеалагічнай справаю і даследаваў радавод да 16 стагоддзя. Даследаванне свайго роду прывяло Сяргея да даследавання вёскі Лашанцы Крупскага раёну, адкуль паходзіць частка роду, а зараз пастаўлена мэта - выдаць кнігу па гісторыі былога маёнтка і яго жыхароў.
Аб чым ідзе гаворка?
як даследаваць радавод па жывых крыніцах;
як могліцы дапамагаюць даведацца пра сваякоў (з файнымі гісторыямі);
што неабходна зрабіць перад тым, як ісці ў архіў;
як можна зразумець рысы сваёй сям'і праз гісторыю продкаў (з файнымі гісторыямі №2);
ці патрэбна адлічбоўка архіваў у Беларусі;
як даследаванне роду можа прывесці да краязнаўства і напісанне кнігі;
як ставяцца жыхары вёскі Лашанцы да краязнаўства;</li
28/02/2023 • 50 minutes 57 seconds
Беларускія татары: мячэць у Даўбуцішках, Іўеўскі распеў карана і беларуская арабіца
Дваццаць першым выпускам мы распачынаем другі сезона падкаста і ў ім кранаем надзвычай цікавую тэму: тэма спадчыны народнай супольнасці Беларсуі.
Госць эпізода - Сялім Ільясевіч, этнічны беларускі татарын, які жыве ў мястэчку Іўе. Дарэчы, у Іўе ўвогуле знаходзіцца самая буйная татарская абшчына ў Беларусі і стаіць адзіная мячэць, якая не зачынялася ад свайго будаўніцтва.
Аб чым ідзе гаворка?
ці ганебна зваць беларускага татарына татарынам;
наколькі блізкародныя сувязі прымальны ў татарскім шлюбе;
у чым каштоўнасць страчанай мячэці у Даўбуцішках і што з мячэццю ў Лоўчыцах;
як будавалі Іўеўскую мячэць;
што за з'ява беларуская арабіца;
чым каштоўны і які па гучанню Іўеўскі распеў карана;
які заховаўваецца спадчына ў сучаснасці і ці патрэбен асобны музей татарскай спадчыны.
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!</
14/02/2023 • 43 minutes 36 seconds
Этнаграфічныя экспедыцыі | Луіза Арнер Бойд і Пінскае Палессе
Гэтым выпускам адкрываем тэму этнаграфічных экспедыцый па Палессі. Гасцей не будзе, бо ўмоўныя госці - даследчыкі/этнографы. У апошнія часы людзі сталі часта публікаваць фотаздымкі з Палесся, але ж за фотаздымкі - гэта толькі візуальная справаздача цэлага працэса. Ці ведаем мы аўтараў фотаздымкаў і што яны рабілі на Палессі?
У 1934 годзе ў экспедыцыю па Пінскім Палессі прыязджаем амерыканка Луіза Арнер Бойд.
Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?
Хто такая Луіза Бойд і адкуль у яе цяга да вандровак?
Куды ў 1920-ыя даследчыца ездзіла ў экспедыцыі?
Як выпадковая сустрэча занесла Бойд у Варшаву?
Па днях разбіраем экспедыцыю Луізы Бойд вакол Пінска.
Шукаем, як шануецца спадчына Бойд на Палессі.
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by
❗️ Падтрымайце праект на Patreon: <
01/11/2022 • 28 minutes 56 seconds
Адукацыя і культурная спадчына | Сцяпан Стурэйка
Адукацыя ў галіне спадчыны - праблемная тэма ў Беларусі, бо адсутнічаюць інстуцыянльныя адзінкі, якія гэтым займаюцца. Усё трымаецца на ўласных інцыятывах, а арганізацыі, што маюць дачыненне да спадчыны, прымусова закрываюць.
🌟 Госць новага эпізода - Сцяпан Стурэйка, старшыня ліквідаванага ўладамі беларускага адгалінавання арганізацыі ICOMOS, а таксама выкладчык ЕГУ на праграмах “Еўрапейская спадчына” і “Развіццё культурнай спадчыны”.
Пра што ідзе гаворка ў падкасце?
як Сцяпан прыйшоў да спадчыны і чым зараз займаецца;
чаму ў стужцы на фэйсбуку шмат пастоў пра габрэйскую спадчыну;
што адносіцца да еўрапейскай спадчыны і які праект зладзіў міжнародны ICOMOS з Europa Nostra;
ці даследуецца беларуская спадчына ў ЕГУ і чаму няма патрэбы ў бізнэс-дысцыплінах;
якія праекты студэнтаў выйшлі ў сусвет;
што такое ICOMOS і якую функцыю ён выконвае;
ці ёсць, дзе ў Беларусі атрымаць вед
18/10/2022 • 44 minutes 6 seconds
Экспедыцыі па вёсках Усходняга Палесся | Саша Нікіцін
Гэта трынаццаты выпуск з супрацоўнікам Веткаўскага музея, Сашам Нікіціным, які даследуе з экспедыцыямі вёскі Рэчыцкага і Калінкаўскага раёнаў.
Перад выпускам будзе невялічкі дісклэймер.
Справа ў тым, што госць эпізода Саша жыве ў Гомелі, таму размаўлялі мы з ім у анлайне. Ня будзем шукаць прычыны, але ж, на жаль, гук Сашынай часткі дыялога атрымаўся з жудаснай якасцю.
З гэтай нагоды выбачаюся за той гук, які пачуеце. Слухаць часам цяжка, але ж можна і неабходна, бо гісторыі з экспедыцый кайфовыя.
Дадаткова будзе выкладзена тэкставая версія эпізода!
Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?
як пачынаць даследаванне вёсак;
што Саша знаходзіў на гарышчы хат пад час экспедыцый;
як Саша сапрабаваў трапіць у хату да бабы Мар'і;
як баба Каця разгадавала свае сны;
навошта Саша ездзіць па вёскам і спрабуе захаваць гісторыі вяскоўцаў;
і, канешне, уласныя гісторыі з вёса
16/08/2022 • 37 minutes 19 seconds
Стары Менск і захаванне яго спадчыны: гісторыя, знаходкі і мары | Глеб Лабадзенка
Мы выходзім з месячнага адпачынку і вяртаемся з Глебам Лабадзенка.
Глеб захоўвае старажытную спадчыну Менска, і робіць ён гэта ў вёсцы Гарадзішча на паўднёвым захадзе ад сталіцы.
Музей "Стары Менск" - гэта ано частка праекта. Штогадовыя археалагічныя раскопкі, развіццё інфраструктуры, добраўпрадкаванне старога Гарадзішча, даследаванне зямель пры набыцці ўчасткаў і нават барацьба з чорнакапальнікамі і ахвотнікамі паездзіць на матацыклах. Усё гэта робіцца, каб захаваць спадчыну і гісторыю!
Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?
як ствараўся праект "Стары Менск" і з чаго ўсё пачыналася;
які ўнікальныя знаходкі зрабіліся пад час раскопак і аб чым мараць археолагі;
дзе захоўваюцца знойдзеныя артэфакты;
чаму нельга паказаць вянцы хат пад дахам, як у музеі "Бярэсце";
барацьба з чорнакапальнікамі і як яны тлумачаць сваю дзейнасць;
планы і мары па развіццю праекта "Стары Менск";</li
19/07/2022 • 39 minutes 48 seconds
Яўрэйская рэлігійная адукацыя ў Беларусі: гісторыя, імёны і спадчына | Нэля Крэйн і majsy.by
Дзявяты эпізод падкаста з Нэляй Крэйн, стваральніцай праекта па гісторыі і культуры беларускіх габрэяў - majsy.by!
Нэля збірае габрэйскую спадчыну, ездзіць у экспедыцыі і працуе ў музеі гісторыі і культуры габрэяў Беларусі.
Таму слухаць і размаўляць дакладна займальна!
Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?
як з'явіўся праект majsy.by;
як так склалася, што Беларусь, яе гістарычнасць, асацыюецца з габрэямі;
як сістэма габрэйскай рэлігійнай адукацыі развівалася на тэрыторыі Беларусі;
якія выбітныя рэлігійныя дзеячы выйшлі ў свет з беларускіх устаноў;
рэлігійны габрэйскі турызм і мясціны паломніцтва;
архітэктурная спадчына, якую пакінула пасля сябе габрэйская сістэма адукацыя;
што патрэбна зрабіць, каб развіваўся турызм па габрэйскай спадчыне.
Месяц таму калежанка ў размове шчыра здзіўлялася, што ў Беларусі існуюць сінагогі. Канешне, гэта не сведчыць аб узроўні граматнасці ўсяго грам
24/05/2022 • 38 minutes 43 seconds
Будслаўскі касцёл: пілігрымка, абраз Маці Божай і аднаўленне святыні | Ксёндз Дзмітрый Дубовік
Восьмы эпізод падкаста выходзіць у гадавіну трагедыі: 11 траўня 2021 года адбыўся пажар у Будслаўскім касцёле.
Да нас у госці завітаў ксёндз Дзмітрый Дубовік, які шчыра распавеў як пра гісторыю святыні, так і пра тыя крокі, якія мы павінны зрабіць, каб цалкам аднавіць касцёл.
Будслаўскі касцёл як малая базіліка і нацыянальны санктуарый;
Што гэта такое пілігрымкі ў Будслаў;
Гісторыя з'яўлення Будслаўскага абраз Маці Божай;
Якія працы ідуць па аднаўленні касцёла;
Што неабходна зрабіць для поўнавартаснага аднаўлення.
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!
Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам!
Як дапамагці аднаўленню касцёла: https://budsla
10/05/2022 • 37 minutes 35 seconds
Літаратурны турызм Беларусі | Палессе, Стаўпецкі, Валожынскі і Ганцавіцкі раёны
У трэццім выпуску падкаста VANDRA мы разглядаем літаратурны турызм Беларусі.
Гэты эпізод падкаста стаіць на асаблівым месцы.
Па-першае, тут няма так званых гасцей. Замест людзей пісьменнікі і паэты і іх творы.
Па-другое, гэта першы эпізод падкаста на роднай мове. Не без памылак, але тым не менш.
Па-трэццяе, мы ізноў стараемся палепшыць якасць і знайсці свой стыль :)
У новым выпуску мы разглядаем віды літаратурнага турызма з прыкладамі і разбяраем некалькі твораў. Дарэчы, творы падабраны з парадамі для вандровак: Палессе, Стаўпецкі, Ганцавіцкі і Валожынскі раёны.
Для зваротнай сувязі адкрыты каменты, дырэкт, і tg: @rklevzhits :)
Усім, хто пакідаў яе раней, ашчэ адзін шчыры дзякуй!