Разбіраем урбаністычныя пытанні, каб на прыкладзе Гродна высветліць, як зрабіць беларускія гарады ўтульнымі. Якім мае быць грамадскі транспарт? Адкуль узяліся панэлькі? Чаму да рэстаўраваных будынкаў так шмат пытанняў? Калі ў кожнай сям'і ёсць аўтамабіль - гэта дрэнна? Што рабіць з бяздомнымі сабакамі? Ці варта сартаваць смецце, калі твае суседзі гэтага не робяць? Як перасесці на ровар, калі ў нас 6 месяцаў зімы? Хто адказвае за рамонт дзіцячых пляцовак? Чаму мы марым аб уласнай дачы? Аб гэтым і не толькі размаўляем з актывістамі і навукоўцамі, каб у выніку пабудаваць утульны горад.
Харасмент у грамадскім транспарце: чаму так часта здараецца і што з гэтым можна зрабіць
Харасмент – гэта абразлівыя паводзіны сэксуальнага характару, якія парушаюць асабістыя межы асобы. Калі хтосьці кранае іншага чалавека або пачынае весці размовы на тэмы датычныя сэксуальнага жыцця без дазволу - гэта харасмент. Некаторыя з нас сутыкаліся з тым, што, напрыклад, у аўтобусе хтосьці кранае нас за інтымныя часткі цела, ці на прыпынку грамадскага транспарту нейкі нецвярозы чалавек раптам кажа, што мы выглядаем сэксуальна. Такі нежаданы інтымны кантакт з незнаёмым чалавек парушае асабістыя межы. Часцей за ўсё з такім парушэннем межаў сутыкаюцца жанчыны.
25 лістапада пачалася штогадовая міжнародная кампанія «16 дзён супраць гендарнага гвалту». У гэтыя 16 дзён актывісткі па ўсім свеце ладзяць фестывалі, вулічныя акцыі, асветніцкія семінары і дабрачынныя зборы. 26 лістапада ў Вільні адбыўся фестываль «Невінаватая» (https://instagram.com/nevinavataya.vilnius) – акцыя ў падтрымку людзей, якія перажылі хатні гвалт. Пагавар
26/11/2023 • 32 minutes 7 seconds
У суседзяў ціха, а ў нас – ліха: як і навошта падтрымліваць стасункі з суседзямі і суседкамі
Незалежна ад нашага семейнага статусу, побач з намі заўсёды ёсць людзі, якія нявольна дзеляць з намі частку праблем. Гэтыя людзі – нашы суседзі. Усе мы церпім ад праблем з ацяпленнем, газам і электрычнасцю, ад нашэсця пацукоў і прусакоў, ад капітальна рамонту і яго адсутнасці. Пра тое, як і навошта камунікаваць людзям, у якіх часта няма нічога агульнага акрамя бытавых праблем, пагаварылі з эксперткай па супольнасцях Наталляй.
Чаму хтосьці ведае сваіх суседзяў і суседак, а хтосьці – не?
Навошта пячы пірог, калі пераязджаеш?
У якія моманты суседзі і суседкі аб'ядноўваюцца?
Як мадэраваць бурлівыя дыскусіі ў двары?
Ці варта ісці знаёміцца, калі людзей палохае грукат у дзверы?
Падкаст пра супольнасці «PRO.Сообщества»: https://www.youtube.com/@pro.4175/videos
18/11/2023 • 36 minutes 58 seconds
“Праз 100 метраў павярніце направа”: гарадская навігацыя і яе элементы
Часта навігацыяй памылкова называюць указальнікі і шыльды з інфармацыяй аб тым, куды гараджане і гараджанкі мусяць кіравацца. Аднак такія знакі больш карэктна называць «элементамі навігацыі». Бо навігацыя – гэта ўся сукупнасць транспартных сістэм, якая адказвае на пытанне: «Якім чынам можна патрапіць у пэўнае месца?»
Як распрацаваць зручную сістэму навігацыі?
Чаму некаторыя ўказальнікі - зразумелыя, а некаторыя – не?
Дзе шукаць білеты на грамадскі транспарт у незнаёмым горадзе?
Колькі моў мусіць быць на ўказальніках?
Якія правілы распрацоўкі навігацыі існуюць у Беларусі?
Ці проста ў Гродне знайсці патрэбны прыпынак, а ў Мінску – выхад з метро?Калі вы не слухалі папярэдні выпуск пра бясшвоўнасць перасоўвання і тое, як зрабіць вандроўкі па горадзе зручнымі, то абавязкова праслухайце яго таксама: https://cozycity.mave.digital/ep-39
<p
11/11/2023 • 33 minutes 34 seconds
Бясшвоўнасць перасоўвання: як зрабіць вандроўкі па горадзе зручнымі?
У вялікіх гарадах, каб патрапіць з аднаго пункта ў іншы, даводзіцца карыстацца грамадскім транспартам. Часта мы нават не можам абысціся адным сродкам транспарту: даводзіцца, напрыклад, перасаджвацца з аўтобуса на тралейбус. Невялікія адлегласці мы можам прайсці пешшу або арандаваць ровар ці самакат. Калі мы гладка і без асаблівых намаганняў трапляем у патрэбнае месца праз розныя сродкі транспарту, то можна казаць пра бясшвоўнасць перасоўвання.Пра тое, якой мусіць быць гарадская мабільнасць, пагаварылі з Ілонай Эльяшэвіч з Менскай урбаністычнай платформы.
Што такое бясшвоўнасць перасоўвання?
Дзе нас напаткаюць тыя самыя “швы”?
Чаму чакаць перасадкі паўгадзіны – гэта не ок?
Колькі часу мусіць займаць вандроўка па горадзе?
Як мусяць выглядаць білеты на грамадскі транспарт?
Чаму блуканні турыстаў і турыстак – праблемы для ўсяго горада?
Сайт Менскай Урбаністычная Платформы: <a href="ht
04/11/2023 • 35 minutes 52 seconds
Устойлівы горад: ААН, бяспека, інклюзія і карысць падкастаў
17 мэт устойлівага развіцця – канцэпцыя, якую распрацавала ААН у 2015 годзе. Згодна з мэтамі ўстойлівага развіцця, ліквідацыя беднасці, напрыклад, павінна ісці рука аб руку са стратэгіямі, якія паляпшаюць здароўе і адукацыю, памяншаюць няроўнасць і стымулююць эканамічны рост – і ўсё гэта адначасова змагаецца са змяненнем клімату і працуе над захаваннем акіянаў і лясоў. Адна з 17 мэт – устойлівасць гарадоў. Што ААН разумее пад устойлівасцю гарадоў? Пагаварылі пра гэта з прадстаўніком арганізацыі «Інтэракцыя» Іванам Шчадранком.
Што такое ўстойлівы горад?
Па якіх крытэрах можна памераць устойлівасць?
Як даведацца, ці дастаткова горад бяспечны і інклюзіўны?
Чаму Гродна звычайна – на першых месцах рэйтынгаў беларускіх гарадоў?
Пра што кажа факт існавання падкаста «Утульны горад» у кантэксце ўстойлівасці?
28/10/2023 • 35 minutes 3 seconds
Бяздомнасць у гарадах: адкуль паходзіць гэтая з’ява і што з ёй робяць у розных краінах?
Бяздомнасць – гэта складаная праблема, якая паўстае праз разнастайныя сацыяльныя, эканамічныя і псіхалагічныя прычыны. Большасць з нас гэта праблема не датычыць, пакуль мы не спаткаем апранутых не па сезоне людзей, ад якіх непрыемны пахне. У такія моманты нас ахапляе ўласнае пачуццё агіды, і мы нават не задумваемся, што людзі, якіх мы раптам спаткалі, – гэта, у першую чаргу, людзі, якія трапілі ў вельмі непрыемную жыццёвую сітуацыю.Пра тое, чаму некаторыя людзі ў гарадах не маюць сталага жытла, і як ім спрабуюць дапамагчы ў розных краінах свету, пагаварылі з эксперткамі Марыяй і Валерыяй з Менскай урбаністычнай платформай.
Якія словы выкарыстоўваць, каб казаць пра людзей з досведам бяздомнасці?
Ці ўсе людзі, якія жывуць на вуліцы, маюць алкагольную залежнасць?
Чаму на вуліцах гарадоў Заходняй Еўропы і ЗША больш людзей з досведам бяздомнасці, чым у Беларусі?
Што не так з ідэяй перасяліць усіх, хто не мае дому, у закінутыя хаты ў вёска
21/10/2023 • 50 minutes 52 seconds
Падземны Гродна і тэатральны прывід: адкуль бяруцца гарадскія легенды
Гарадскія легенды – тыя гісторыі, якія расказваюць краязнаўцы падчас экскурсій і якія вусна перадаюцца сярод гараджан і гараджанак.Пры тым пэўныя матывы паўтараюцца ў самых розных гарадах Еўропы. Напрыклад, гісторыі пра падземныя лабірынты, жабракоў, якія насамрэч прыхоўваюць незлічонае багацце, ды актора мясцовага тэатра, які скончыў жыццё самагубствам на сцэне праз неўзаемнае каханне.Гродна не выключэнне: у мясцовым фальклоры мы знойдзем і гісторыі пра падземны горад, і пра жабрака Люціка, і пра прывіда з тэатра лялек. Пра гродзенскія легенды ў падкасце “Утульны горад” пагаварылі з Яўгенам Аснарэўскім – таямнічым краязнаўцам і гісторыкам.Дарэчы, Аснарэўскі і сам з'яўляецца вядучым падкаста пра літаратуру "Гаворыць Гродна"! Паслухаць яго разам з сувядучай Ірынай Новік можна тут: https://govorit-grodno.mave.digitalЯўген Аснарэўскі ў Instagram: https://instagram.co
07/10/2023 • 40 minutes 22 seconds
Пальмы з бутэлек і банеры з каровай: кіч і ЖЭК-арт у гарадской прасторы
Візуальныя рашэнні на вуліцах беларускіх гарадоў часта моцна адрозніваюцца ад таго, што мы бачым у Заходняй Еўропе. Скульптуры і помнікі, якія стварылі ўжо ў час незалежнасці, а таксама афіцыйныя банеры, плакаты і графіці на сценах чамусьці ш мат у каго выклікаюць пачуццё сораму і не падаюцца эстэтычнымі. У дварах жа можна знайсці ўсякія спрэчныя кампазіцыі: жабкі, намаляваныя на камянях, лебедзяў з аўтамабільных шын, азёры са старой цыраты... Такія ўпрыгожанні часта становяцца аб’ектамі для жартаў у сацыяльных сетках.Дык што не так з выяўленчым мастацтвам у беларускіх гарадах? Сабралі для вас меркаванні дызайнер_ак і мастацтвазнаўцаў.
30/09/2023 • 32 minutes 39 seconds
Самі з вусамі: як працуе мясцовае самакіраванне
Ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека пазначана, што кожны чалавек мае права прымаць удзел у кіраванні сваёй краінай непасрэдна або праз свабодна абраных прадстаўнікоў. Адпаведна, кожны чалавек мае права прымаць удзел у кіраванні сваім горадам. Аднак у сучаснай Беларусі грамадзяне і грамадзянкі амаль не маюць такой магчымасці. Гэта пры тым, што гістарычна на беларускіх землях усё з самакіраваннем было вельмі добра. Чаму адбыліся такія змены? Што не так з мясцовым самакіраваннем у Беларусі? Навошта гэтае самакіраванне патрэбна ўвогуле? Пагаварылі з паліталагіняй Алінай Харысавай.
Што такое мясцовае самакіраванне?
Чаму ў ВКЛ з ім усё было класна, а ў сучаснай Беларусі – не вельмі?
Як звязаны сумленныя выбары і ўзровень жыцця ў горадзе?
Чаму лепей, калі кіраўнік ці кіраўніца мясцовай выканаўчай улады – выбарная пасада?
Чаму нізавыя ініцыятывы – гэта не органы самакіравання, але шмат робяць для паляпшэння жыцця ў горадзе?
</
23/09/2023 • 36 minutes 41 seconds
Дзелавы горад: як малы і буйны бізнес уплывае на нашу штодзённасць
Малы бізнес – панятак, які мы апошнія гадоў 20 рэгулярна чулі з радыё і тэлевізара. Чыноўнікі сцвярджалі, што робяць усё для падтрымкі малога бізнесу, а банкі прапанавалі бізнесоўцам ільготныя крэдыты. Звычайна малым бізнесам лічыцца небагатая кампанія на некалькі чалавек у супрацьвагу буйным карпарацыям, якія маюць мільёны на рахунках і тысячы супрацоўнікаў. Пра тое, якім чынам і сціплыя кампаніі, і буйныя карпарацыі ці вытворчасці ўплываюць на гарадскую штодзённасць, паразмаўлялі з архітэктаркай Лізаветай з Менскай урбаністычнай платформы.Як узніклі першыя гарады і да чаго тут малы бізнес?
Навошта ўладам падтрымліваць дробных бізнесоўцаў?
Што змяняюць бары і кавярні ў нашых гарадах?
Чаму бар у маленькім горадзе аб’ядноўвае розныя сацыяльныя групы?
Калі ў спальных раёнах з’явяцца кавярні?
Буйныя прадпрыемствы і гарадское асяроддзе: хто каго?
На якія сферы гарадскога жыцця незаўважна ўплываюць гродзенскія