Winamp Logo
euroradiofm Cover
euroradiofm Profile

euroradiofm

Belarusian, News media, 1 season, 1899 episodes, 4 days, 5 hours, 2 minutes
About
Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.
Episode Artwork

Забяспечаныя мінчукі і ніякіх форынтаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 26 ліпеня

Забяспечаныя мінчукі і ніякіх форынтаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 26 ліпеня by Euroradio
7/26/202433 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Гандаль немцам і шкодныя кандыцыянеры — Еўразум за 25 ліпеня | Новости Беларуси за 25 июля

Гандаль немцам і шкодныя кандыцыянеры — Еўразум за 25 ліпеня | Новости Беларуси за 25 июля by Euroradio
7/25/202431 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Закрыць мяжу: ці пойдзе на гэта Варшава і як адрэагуе Брусель

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна, каментуючы словы Лукашэнкі наконт неабходнасці “знайсці паразуменне” паміж Польшчай і Беларуссю, чарговым разам назваў тры пункты, пасля выканання якіх магчымы такі працэс: спыненне міграцыйных атак на мяжы, выдача забойцы польскага салдата і вызваленне палітвязняў пачынаючы з Анджэя Пачобута. У адваротным выпадку, кажа ён, Польшча можа цалкам перакрыць грузавыя перавозкі праз мяжу з Беларусі. І, паводле пэўных звестак, перамовы наконт вызвалення Пачобута ўжо вядуцца. Як грамадства і палітыкі Польшчы рэагуюць на ўвядзенне Беларуссю бязвізу і ці шмат будзе ахвочых паехаць на “закупы”? Ці спрацуюць пагрозы Польшчы закрыць мяжу для грузаперавозак і ці магчымая перазагрузка адносінаў паміж Варшавай і Мінскам? Ці чакаць, што Польшча следам за краінамі Балтыі ўвядзе больш жорсткія санкцыйныя абмежаванні ў дачыненні да беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі
7/25/202446 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Марыя Яфімава: годнасць і вера — гэта мая нацыянальная ідэя, з якой жыву

Беларусы павінныя навучыцца ганарыцца сабой, сваёй краінай і сваёй нацыяй. Вярнуць сабе пачуццё годнасці і захоўваць яго ў сэрцы насуперак усім жыццёвым выпрабаванням. Захоўваць побач з верай. І гэта не вера ў нейкія вышэйшыя сілы альбо ў светлую будучыню — гэта вера ў тое, што Беларусь з беларускай нацыянальнай ідэяй ужо вельмі хутка надыдзе, перакананая Марыя Яфімава. Пра тое, чаму для захавання сваёй ідэнтычнасці нам важна ведаць сваю гісторыю і карыстацца сваёй мовай, ці патрэбная нам тая ідэнтычнасць у часы глабалізацыі і пра пытанні веры мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марыяй Яфімавай.
7/25/202455 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Ці здолеюць Лукашэнка з Пуціным “нахіліць” Шольца і супакоіць Сі

Прысуджаны да найвышэйшай меры пакарання грамадзянін Германіі Рыка Крыгер толькі па адным артыкуле абвінавачання прызнаў віну, ды і тое часткова — наконт “агентурнай дзейнасці”. Што праўда, прапагандысты спрабуюць давесці пазіцыю рэжыму і спецслужбаў пра тое, што ён нібыта датычны да выбуху на чыгуначнай станцыі. Як бы там ні было, далейшы лёс грамадзяніна Германіі змусіў Берлін распачаць “кансультацыі” з Мінскам. Ведаючы Лукашэнку і яго метады, можна сцвярджаць, што гандаль жыццём Крыгера пачаўся. Як грамадства і палітыкі Германіі рэагуюць на прысуд Крыгеру і якія могуць быць наступствы? Ці спрацуе бязвіз, уведзены Мінскам для краін ЕС, і пра што сведчыць кірунак другога замежнага візіту новапрызначанага міністра МЗС Рыжанкова — КНДР? Як апошні пакет еўрапейскіх санкцый уплывае на рэжым і чаму ў ім не ўлічваюцца інтарэсы беларусаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
7/25/202459 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Паўночнакарэйскі крэм і больш не пабягу — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 ліпеня

Паўночнакарэйскі крэм і больш не пабягу — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 ліпеня by Euroradio
7/25/202434 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Выбар беларуса ў ЗША і большы гендарны разрыў — Еўразум за 24 ліпеня | Новости Беларуси за 24 июля

Выбар беларуса ў ЗША і большы гендарны разрыў — Еўразум за 24 ліпеня | Новости Беларуси за 24 июля by Euroradio
7/24/202428 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Расследаванні BELPOL: як яны ўплываюць на рэжым і санкцыі

Сваімі расследаваннямі каманда BELPOL паказвае і палітыкам, і грамадству заходніх краін, што рэжым Лукашэнкі не толькі не перастае рэпрэсаваць беларусаў, але і пашырае сваю дапамогу расійскаму акупацыйнаму войску. Змушаючы такім чынам ЕС пашыраць санкцыйныя пакеты. Але ў выніку санкцыі б’юць па звычайных беларусах. І не відаць, каб, да прыкладу, прымушалі задумацца супрацоўнікаў структур, якія раней называлі “сілавымі”, а цяпер не інакш як “карнымі”… Як на расследаванні BELPOL рэагуе лукашэнкаўскі рэжым і што яны змяняюць у пазіцыі ЕС? Ці варта казаць пра нейкую “калектыўную адказнасць” у гэтай сітуацыі і якія новыя расследаванні рыхтуе каманда? Як змяняюцца “сілавыя” структуры і чаму яны ператвараюцца ў “карнікаў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
7/24/202449 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

“Дывановыя санкцыі” ЕС, слабасць дэмсіл і калектыўная адказнасць

Уведзеныя ЕС у дачыненні да пуцінскага і лукашэнкаўскага рэжымаў чарговыя санкцыі найперш адчулі на сабе… шараговыя беларусы. Рэч і ў вялізным спісе тавараў, забароненых для перавозу праз мяжу, і ў забароне на перасячэнне мяжы на прыватным аўтамабілі з беларускімі нумарамі. “Такія санкцыі — прыклад таго, што ЕС прызнае і ўводзіць прынцып калектыўнай адказнасці беларусаў за дзеянні Лукашэнкі, а таксама бачыць у беларусах пагрозу, роўную той, якая ідзе з боку расіян", — сцвярджаецца ў звароце да краін ЕС. Што не так з апошнім санкцыйным пакетам ЕС і якія пагрозы нясе такое стаўленне? Ці сапраўды такім падыходам да фармавання санкцыйных пакетаў ЕС прызнае і ўводзіць прынцып калектыўнай адказнасці беларусаў за дзеянні Лукашэнкі? Як на сітуацыю могуць паўплываць дэмсілы, што для нас азначае сыход Байдэна з прэзідэнцкай гонкі і ў чым цікавасць Беларусі для Кітая? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
7/24/202457 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

6 гадоў з даведкай КДБ і прапагандысткі юуб — "Раніца з Еўрарадыё" за 24 ліпеня

6 гадоў з даведкай КДБ і прапагандысткі юуб — "Раніца з Еўрарадыё" за 24 ліпеня by Euroradio
7/24/202433 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Жанчына-прэзідэнт і кампенсацыя за непагадзь — Еўразум за 23 ліпеня | Новости Беларуси за 23 июля

Жанчына-прэзідэнт і кампенсацыя за непагадзь — Еўразум за 23 ліпеня | Новости Беларуси за 23 июля by Euroradio
7/23/202434 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Пра замах на Латушку, прысуд Крыгеру, санкцыі і прарыў у КНДР

Пагрозы з боку лукашыстаў, ад Азаронка з Гайдукевічам да кіраўнікоў карных устаноў, у бок актывістаў і лідараў дэмсіл, якія знаходзяцца за мяжой, гучалі не раз. Але пакуль помсціў рэжым дыстанцыйна — прысудамі і канфіскацыяй маёмасці. Толькі, як высвятляецца, і метады фізічнага тэрору таксама выкарыстоўваюцца: польскія праваахоўнікі распачалі справу адносна пагрозы жыццю Паўла Латушкі. І ўсё гэта на фоне слоў пра жаданне наладзіць дыялог з Захадам, якія гучаць з Мінска, увядзення бязвізу для 35 краін Еўропы, заяў пра магчымае вызваленне па памілаванні яшчэ пэўнай колькасці палітвязняў… Што дакладна вядома пра пагрозы жыццю Паўла Латушкі і як гэта змяніла яго жыццё? Ці можна казаць, што візіты Рыжанкова ў КНДР і Галоўчанкі ў Лацінскую Амерыку — гэта прыкметы прарыву знешнепалітычнай блакады? Як санкцыі ў дачыненні да рэжыму ўплываюць на шараговых беларусаў, ці можна гэтую сітуацыю змяніць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і Руху “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
7/23/20241 hour, 20 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

“Рэжым міласэрнасці”: ці можна лічыць памілаванне палітычнай адлігай

Днямі старшыня Вярхоўнага суда Сукала анансаваў вызваленне найбліжэйшым часам пэўнай колькасці палітвязняў. Маўляў, яны ўжо нават разаслалі адпаведныя інструкцыі ў суды. Але як бы ні спрабавала прапаганда падаць гэта як працяг “амністыі”, словы Сукалы гэта абвяргаюць: гаворка ідзе пра “памілаванне”. Якое магчымае пры наяўнасці звароту зняволенага на імя Лукашэнкі і асабістага рашэння апошняга. Тым не менш размовы пра “вызваленне”, “калі не было ўчынена сур’ёзных злачынстваў”, далі падставы разважаць пра магчымы пачатак “адлігі”. Ці дае вызваленне невялікай колькасці палітвязняў падставы гаварыць пра пачатак нейкай “адлігі”? Як санкцыі ў дачыненні да рэжыму і сітуацыя на мяжы ўплываюць на працу BYHELP? Ці ўплывае “гарманізацыя” санкцый на ўзровень дапамогі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык
7/23/202443 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Gender Gap павялічваецца. Жанчыны ў Беларусі сталі зарабляць яшчэ менш за мужчын

Ці гатовая Амерыка да прэзідэнта-жанчыны? Мяркуючы з усяго, гэтае пытанне іноў робіцца актуальным — праз 8 гадоў пасля эпічнага супрацьстаяння Хілары Клінтан і Дональда Трампа, якое эфектна на апошнім павароце выйграў апошні. Ды і гэтыя розныя мадэль мужчынскай ідэнтычнасці і розныя каштоўнасці — Байдэн, Трамп, Лукашэнка... Тут ёсць што абмеркаваць у нашай праграме Gender Gap. Таксама пагаворым пра свежы рэліз Індэкса гендарнага разрыву. Беларусь на 55-м месцы, апусцілася за год на 14 месцаў (!). То-бок жанчыны ў Беларусі пачалі зарабляць яшчэ менш за мужчын.
7/23/202450 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Гандаль немцам і тур у Пхеньян — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 ліпеня

Гандаль немцам і тур у Пхеньян — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 ліпеня by Euroradio
7/23/202432 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Рашэнне Госпада Бога і (не)сацыяльная дзяржава — Еўразум за 22 ліпеня | Новости Беларуси за 22 июля

Рашэнне Госпада Бога і (не)сацыяльная дзяржава — Еўразум за 22 ліпеня | Новости Беларуси за 22 июля by Euroradio
7/22/202439 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Пра “боскую буру”, прызнанне Лукашэнкам палітвязняў і вынік санкцый

“Патрыёты” Лукашэнкі 30-ю гадавіну яго кіравання адзначалі шырока — ажно да адмысловага форуму ў Палацы спорту. Падчас якога зладзілі конкурс на самае яскравае ўсхваленне генія “юбіляра”. Надвор’е паспрабавала сапсаваць свята бурай з цяжкімі наступствамі, але Круты крута ўсё патлумачыў: гэта было пасланае Богам выпрабаванне, якое паказала ўстойлівасць выбудаванай самі ведаеце кім сістэмы. А самі ведаеце хто, як у часы кавіду, заявіў, што народ мусіць сам спраўляцца з наступствамі непагадзі. З дапамогай… палітвязняў ды іншых “дармаедаў”, што сядзяць за кратамі. Ці сапраўды рэжым узяў кірунак на стварэнне культу асобы Лукашэнкі і да чаго гэта можа прывесці? Ці можна казаць, што Лукашэнка афіцыйна прызнаў наяўнасць палітвязняў у краіне і як гэта прызнанне можна скарыстаць? Якія будуць наступствы санкцыйнага ціску Захаду на рэжым Лукашэнкі для шараговых беларусаў і ці адмовіўся рэжым ад міграцыйнага шантажу краін ЕС? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай
7/22/20241 hour, 15 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Што стаіць за вынесеным у Мінску смяротным прысудам Рыку Крыгеру

Да найвышэйшай меры пакарання яшчэ 24 чэрвеня прысудзілі ў Беларусі грамадзяніна ФРГ Рыка Крыгера. Крыгера судзілі паводле сямі артыкулаў КК, у тым ліку за найміцтва, агентурную і тэрарыстычную дзейнасць. Але падрабязнасці справы дагэтуль невядомыя. Як і тое, якім чынам Крыгер апынуўся на тэрыторыі Беларусі. Што азначае справа Рыка Крыгера, якое дачыненне ён мае да Беларусі і да чаго гэта можа прывесці ў выніку? Ці пойдзе Захад на гандаль з Лукашэнкам і як на гэта паўплывае рашэнне Байдэна спыніць свой удзел у выбарах? Якія будуць наступствы санкцыйнага ціску Захаду на рэжым Лукашэнкі для шараговых беларусаў і ці магчыма сітуацыю змяніць у лепшы бок? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч
7/22/202438 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Самі вінаваныя і індыйскі "Беларусьфільм" — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 ліпеня

Самі вінаваныя і індыйскі "Беларусьфільм" — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 ліпеня by Euroradio
7/20/202434 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Козы з каралеўскім тытулам, Брэд Піт і канапляны кусцік ад афіцэраў — #ІхНоравы

Пакуль Брэд Піт і Анжаліна Джалі не могуць падзяліць вінаграднікі за 60 млн долараў, нямецкія паліцыянты дапамаглі 23-гадоваму хлопцу вярнуць скрадзены кусцік канопляў. І гэта дзіўна, улічваючы, што зусім нядаўна афіцэры каралі грамадзян за гадаванне траўкі. Тым часам брытанскі манарх Карл III надаў каралеўскі тытул рэдкім залацістым козам, зрабіўшы камплімент адценню іх светла-русай шорсткі. Падрабязней пра ўсё гэта, а таксама пра тое, чаму некаторым людзям проста наканавана быць беднымі, чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы “Іх Норавы”.
7/19/20246 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Патоп у Мінску і варшаўскі гном — Еўразум за 19 ліпеня | Новости Беларуси за 19 июля

Патоп у Мінску і варшаўскі гном — Еўразум за 19 ліпеня | Новости Беларуси за 19 июля by Euroradio
7/19/202433 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Год якасці: пра фекаліі ў сасісках, патоп на вуліцах Мінска, бязвіз і шахеды

Лозунг “Купляйце беларускае” апошнім часам нават у вымушаных эмігрантыў выклікае не чарговы прыступ настальгіі, а чарговы прыступ смеху. Не, усе ўжо прывыклі да таго, як весела гараць лепшыя ў свеце беларускія аўтобусы і што пасля кожнага вялікага дажджу ў сталіцы нашай сінявокай здараецца патоп, але каб у сасісках былі фекаліі!.. Ну, альбо каб нашае лепшае ў свеце ПВА і “Паланэзы” не здолелі абараніць самае мірнае неба ад варожых шахедаў — такога таксама мы не чакалі. Але яно ёсць. Ці можна па асобных выпадках казаць пра якасць усёй беларускай прадукцыі і хаяць лозунг “Купляйце беларускае”? Як на беларускую эканоміку паўплывае бязвіз для 35 еўрапейскіх краін? Ці ёсць жыццё ў Каардынацыйнай радзе і калі гэтае жыццё стане больш асэнсаваным? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік фракцыі “Беларусы” (экс-блок Пракоп’ева-Ягорава) у Каардынацыйнай радзе, блогер і прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч
7/19/202453 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Ліквідацыя наступстваў урагану і надзвычайныя сітуацыі. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень

Ліквідацыя наступстваў урагану і надзвычайныя сітуацыі. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень by Euroradio
7/19/20247 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Арцём Брухан. Санкцыі vs бязвіз: чаму ў гэтым супрацьстаянні прайграюць простыя беларусы?

Адказам на праблемы, звязаныя з выездам за мяжу аўтатранспарту на беларускіх нумарах, стала ўвядзенне лукашэнкаўскім рэжымам бязвізу з 35 еўрапейскімі краінамі. Што адметна, санкцыі адносна выезду беларусаў за мяжу на аўто закранаюць звычайных беларусаў, але амаль не ўплываюць на магчымасці выезду лукашэнкаўскай эліты, гаманцоў і высокіх чыноўнікаў. Відавочна, што ўведзены Мінскам бязвіз — удалы прапагандысцкі ход, але на жыццё звычайных беларусаў ніяк не ўплывае. Затое ўсё разам гэта негатыўна паўплывае на “праеўрапейскія настроі” беларускага грамадства. Ці закранаюць еўрапейскія санкцыі лукашэнкаўскую наменклатуру сярэдняга і ніжэйшага ўзроўню? Як на стаўленне да рэжыму сярод еўрапейскіх палітыкаў і экспертаў паўплывае ўвядзенне Мінскам бязвіза і ці чакаць такога ж кроку насустрач ад ЕС? Ці здольныя дэмсілы спыніць дыскрымінацыю беларусаў і што рабіць у такой сітуацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік фракцыі “Спіс Латушкі і Рух “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан
7/19/202443 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Патоп у Мінску і так сабе нейтралы — "Раніца з Еўрарадыё" за 19 ліпеня

Патоп у Мінску і так сабе нейтралы — "Раніца з Еўрарадыё" за 19 ліпеня by Euroradio
7/19/202433 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Акно ў свет і фэйл дэмсілаў — Еўразум за 18 ліпеня | Новости Беларуси за 18 июля

Акно ў свет і фэйл дэмсілаў — Еўразум за 18 ліпеня | Новости Беларуси за 18 июля by Euroradio
7/18/202433 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Анатоль Лябедзька. “Стратэгія-2025”: ці здольныя дэмсілы перайграць рэжым і якім чынам

Рэжым з кожным тыднем усё больш павялічвае інфармацыйную актыўнасць адносна электаральнай кампаніі 2025 года. І хоць захоўваецца “інтрыга” наконт удзелу ў выбарах Лукашэнкі, пра важнасць гэтай падзеі і пра тое, на каго ўвесь спадзеў на наступныя 5 гадоў пасля выбараў, беларусам няспынна даводзяць. Нават выцягнулі ў інфапрастору з утульнага пенсіянерскага нябыту экс-старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну. Не застаюцца па-за электаральнымі цыкламі і дэмсілы, яны таксама абмяркоўваюць “Стратэгію-2025”… Якая стратэгія на 2025 год у рэжыму Лукашэнкі і ці ёсць адэкватны адказ на яе ў дэмсіл? Ці здольныя дэмсілы на кансалідаваныя дзеянні і ці не даказвае сітуацыя ў Каардынацыйнай радзе, што да паразумення дэмсілам далёка? Якія інсайды электаральнай кампаніі 2025 года раскрыла Ярмошына і як на “лукашэнкаўскія эліты” ўплывае дзейнасць дэмсіл па распрацоўцы праектаў законаў Новай Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька
7/18/202448 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Сяргей Кузін: мая нацыянальная ідэя ў трох словах — мова, свабода, адказнасць

18 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — вядоўца ранішняга шоу на Радыё USA, медыя-кансультант Сяргей Кузін. Беларусы не мусяць забываць, што ў нас ёсць свае ўнікальныя і яскравыя адрозненні ад ншых нацый. І мы мусім іх захоўваць, адначасова пашыраючы разуменне таго, што мы — частка вялікага еўрапейскага соцыуму. Той Еўропы, часткай якой мы былі спрадвеку і гісторыя якой дазваляе нам ганарыцца сваёй бацькаўшчынай і праз усе выпрабаванні і падарожжы несці любоў да радзімы у сваім сэрцы, перакананы Сяргей Кузін. Пра тое, чаму эміграцыя — не падстава для адмаўлення ад сваёй ідэнтычнасці, ці гатовыя беларусы да свабоды і адказнасці, пра любоў, вайну і мову мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Кузіным.
7/18/202448 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Ніякіх аўто і бязвіз для еўрапейцаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 ліпеня

Ніякіх аўто і бязвіз для еўрапейцаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 ліпеня by Euroradio
7/18/202432 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Шахеды над Бабруйскам і дзіцячыя траўмы — Еўразум за 17 ліпеня | Новости Беларуси за 17 июля

Шахеды над Бабруйскам і дзіцячыя траўмы — Еўразум за 17 ліпеня | Новости Беларуси за 17 июля by Euroradio
7/17/202433 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Алесь Аляхновіч. Пра дыскрымінацыю бізнесу, санкцыі, пагрозу залежнасці эканомікі ад Расіі

На фоне вайны, у якой лукашэнкаўскі рэжым актыўна падтрымлівае расійскіх акупантаў, мяняецца стаўленне і да тых беларусаў, якія вайну не падтрымліваюць і самі з’яўляюцца ахвярамі лукашэнкаўскага рэжыму. Перыядычна з’яўляецца інфармацыя, што камусьці не працягнулі від на жыхарства, камусьці адмовілі ў статусе ўцекача. Ці ўзніклі складанасці ў бізнесе. Што адбываецца ў эканоміцы Беларусі і ці працуюць санкцыі так, як гэта задумвалася ад пачатку? Ці сапраўды беларускі бізнес за мяжой сутыкаецца з дыскрымінацыяй і як гэтага пазбегнуць? Які ўзровень залежнасці беларускай эканомікі ад РФ і якія пагрозы гэта нясе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч
7/17/20241 hour, 4 seconds
Episode Artwork

Франак Вячорка. Ці здольныя дэмсілы абараніць інтарэсы беларусаў і якім чынам

Рашэнне абмежаваць уезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ўводзіцца краінамі ЕС згодна з дырэктывай Еўрасаюза ў рамках кантролю над правозам тавараў і гандлю. Пра такое абмежаванне ўжо абвясціла Латвія. Але не выключана, што тое ж зробяць Літва і Польшча. Вось толькі такая забарона найперш ударыць па шараговых беларусах, а не па набліжаных да Лукашэнкі чыноўніках альбо супрацоўніках карных ды спецыяльных служб. На жаль, гэта не першае рашэнне, прынятае у высокіх кабінетах Брусэля, якое не ўлічвае інтарэсаў беларусаў. Што прымусіла Еўрасаюз увесці абмежаванні, якія б’юць па звычайных беларусах, і што магчыма зрабіць, каб выправіць сітуацыю? Ці атрымаецца ў Рыжанкова знайсці агульную мову з Польшчай і ці пойдзе Захад на аднаўленне адносінаў з лукашэнкаўскім рэжымам? Якія планы ў дэмсілаў на 2025 год і чаго чакаць ад канферэнцыі “Новая Беларусь”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
7/17/202439 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Пра экспансію Кітая на Захад праз Беларусь, санкцыі і шахеды

Кітайская прысутнасць у Беларусі і ў нашым рэгіёне агулам апошнім часам імкліва павялічваецца. І гаворка не пра новыя кітайскія кампаніі ў “Вялікім камені”, а пра іншыя фарматы кітайскай прысутнасці: ваенныя вучэнні, мірныя планы для Украіны і гэтак далей. Вось толькі і намеры ў Кітая не самыя бескарыслівыя, і не ўсім уцягванне Беларусі ў кітайскі фарватэр падабаецца. Вось і шахеды нечакана пачалі завітваць ў паветраную прастору Беларусі. Нібыта выпадкова, але… Чаму не варта давяраць кітайскім мірным ініцыятывам і якое дачыненне да гэтага мае Беларусь? Ці варта бачыць папярэджанне ў шахедах, якія збіваюцца з маршрута і залятаюць у Беларусь — каму яно і ад каго? Якія інсайды электаральнай кампаніі 2025 года раскрыла Ярмошына і як змяняецца стаўленне да беларусаў у свеце з цягам часу? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
7/17/202449 minutes
Episode Artwork

Паветраная трывога і падрыхтоўка глебы пад гастарбайтараў — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 ліпеня

Паветраная трывога і падрыхтоўка глебы пад гастарбайтараў — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 ліпеня by Euroradio
7/17/202432 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Новае пакаленне разумее, што Беларусь — не краіна для жыцця - Еўразум за 16 ліпеня | 16 июля

Новае пакаленне разумее, што Беларусь — не краіна для жыцця - Еўразум за 16 ліпеня | 16 июля by Euroradio
7/16/202436 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Лукашэнка і мяжа: што стаіць за жаданнем Мінска памірыцца з суседзямі

Яшчэ некалькі дзён таму Лукашэнка не выбіраў слоў, раскідваючыся пагрозамі ў бок суседзяў. І ўкраінцам пагражаў “сваімі” ядзернымі боегалоўкамі, і палякам абяцаў адказаць так, што мала не падасца, і пра літоўцаў не забыў, умацоўваючы “ашмянскі вузел”. Карацей, страху разам з галоўным сваім КДБістам Церцелем, Вальфовічам ды іншымі “муравейкамі” пры арт-падтрымцы прапаганды на чале з непатапляльным Азаронкам нагнаў на ўсіх. І раптам лукашэнкаўцы зачахлілі свае “Паланэзы” і памірыліся з украінцамі, прапанавалі палякам сесці “вывучыць сітуацыю на мяжы”, а Літве… карацей, і там цішэй стала. Што прымусіла Лукашэнку сцішыць напружанне на межах і ці надоўга ён адмовіўся ад агрэсіўнай рыторыкі на адрас суседзяў? Ці атрымаецца ў Рыжанкова знайсці агульную мову з Польшчай і што прымусіла Латвію ўвесці санкцыі ў дачыненні да Беларусі? Якія наступствы замаху на Трампа чакаюць Еўропу і што з сябе ўяўляе асоба патэнцыйнага віцэ-прэзідэнта, прапанаваная Трампам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
7/16/20241 hour, 2 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Стася Гліннік і Анжаліка Мельнікава. Ці дадуць рады Каардынацыйнай радзе яе новаабраныя кіраўніцы

Днямі Каардынацыйная рада нарэшце знайшла час і паміж спрэчкамі і разборкамі былі (са спрэчкамі і разборкамі) абраныя спікерка і віцэ-спікерка КР. Крытыкі адразу ўбачылі ў такім выбары доказы таго, што Каардынацыйная рада паступова, але няўмольна падпарадкоўваецца Офісу Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанаму пераходнаму кабінету. Пры тым, што “апазіцыйныя” фракцыі нават не выстаўлялі сваіх кандыдатаў на гэтыя “пасады”. Чаму пагадзіліся ўзваліць на сябе функцыі кіраўнічак КР і чыё гэта было рашэнне — іх ці фракцый? Ці сапраўды з іх дапамогай КР будзе падпарадкаваная Офісу і АПК і ці няма ў іх абранні “канфлікту інтарэсаў”? Якія галоўныя задачы ставяць перад сабой, ці бачаць магчымасці для дасягнення пастаўленых мэтаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць спікерка Каардынацыйнай рады, прадстаўніца фракцыі “Спіс Латушкі і Руху “За свабоду”, каардынатарка праектаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Анжаліка Мельнікава і віцэ-спікерка КР, прадстаўніца фракцыі “Еўрапейскі выбар”, асабістая памочніца Святланы Ціханоўскай Стася Гліннік
7/16/202457 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. "Распушчаныя вядзьмаркі патрабуюць ахвяраў". Gender Gap

У Расіі да доўгіх тэрмінаў прысудзілі стваральніц фемінісцкага спектакля "Финист ясный сокол" — нібыта яны апраўдвалі тэрарызм. У Беларусі ўвядуць крымінальную адкзнасць за прагляд дзіцячага порна. Падлеткавы фэст у Полацку адмянілі за "прапаганду няправільных каштоўнасцяў". Навінаў з гендарным акцэнтам на тыдні хапала — абмяркуем іх у праграме Gender Gap з даследчыцай Ірынай Сідорскай! Чаму пуцінскя ўлады так спужаліся Жэні Бярковіч і Святланы Петрыйчук? "Распушчаныя вядзьмаркі патрабуюць ахвяраў" — каго так назвалі ў стрыме беларускага прапагандыста? Спікеркай і віцэ-спікеркай Каардынацыйнай рады сталі жанчыны — гэта ўжо гендарная роўнасць ці яшчэ не? Пра ўсё гэта — у сённяшнім Gender Gap.
7/16/202444 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Надзвычайная сітуацыя на Гомельшчыне і міралюбівы Лукашэнка — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 ліпеня

Надзвычайная сітуацыя на Гомельшчыне і міралюбівы Лукашэнка — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 ліпеня by Euroradio
7/16/202429 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Стомлены Лукашэнка, бадзёры Трамп, заклапочаны Гайдукевіч - Еўразум за 15 ліпеня | 15 июля

Стомлены Лукашэнка, бадзёры Трамп, заклапочаны Гайдукевіч - Еўразум за 15 ліпеня | 15 июля by Euroradio
7/15/202438 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Аліса Рыжычэнка. Ці дапаможа Лукашэнку “кітайскі парасон” і калі Польшча закрые межы

Пакуль лукашэнкаўская прапаганда распісвала выгады ад далучэння Беларусі да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), Польшча заявіла пра гатоўнасць цалкам перакрыць чыгуначныя грузаперавозкі праз беларускую мяжу. І нават вынікі апытання, праведзеныя сярод палякаў, кажуць, што грамадства падтрымлівае гэтую ідэю. Але пэўны калапс на межах паміж Беларуссю і краінамі ЕС ужо назіраецца — і ў выпадку з грузавымі перавозкамі, і для звычайных турыстаў і падарожнікаў. Што насамрэч адбываецца з эканомікай Беларусі і наколькі заказы расійскага ваенпраму ёй дапамагаюць? Навошта Кітай імкнецца пашырыць свой уплыў на Беларусь і якія эканамічныя пагрозы ці выгады гэта нясе? Ці варта чакаць масавага прыезду ў Беларусь гастарбайтараў з краін Сярэдняй Азіі і што будзе з курсам долара? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка ў сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістарка эканомікі Аліса Рыжычэнка
7/15/202447 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Юрый Дракахруст. Пра "вуха Трампа" і "зняццё напружанасці" за 3 гадзіны

Нечаканае вызваленне амаль двух дзясяткаў палітвязняў пакуль не выглядае як пачатак працэсу палітычнай “адлігі”, а толькі як разавы акт дзеля дасягнення нейкай мэты. Рэпрэсіі рэжыму ў дачыненні да беларускага грамадства працягваюцца, як працягваецца і пашыраецца падтрымка тым жа рэжымам расійскай агрэсіі ва Украіне. Што ж да самой вайны ва Украіне, то, магчыма, развіццё падзей на фронце будзе, у тым ліку, залежыць ад вынікаў выбараў у ЗША. А пасля замаху на Трампа, імаверна, перамога будзе за ім... Як замах на Дональда Трампа паўплывае на вынік выбараў у ЗША і на сітуацыю ў нашым рэгіёне? Чым небяспечная згадка Беларусі ў Дэкларацыі NATO і чаму Ціханоўская не паўплывала на змену фармулёўкі? Ці дапаможа Венскі механізм АБСЕ палепшыць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і ці прывядзе да вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст
7/15/202445 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Іван Ступак. Ліквідацыя напружанасці: ці надоўга зацішша на мяжы з Украінай

Некалькі апошніх тыдняў сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы была звышнапружаная як у ваенным, так і ў прапагандысцкім сэнсе. І абедзве напружанасці ўзмацняліся паралельна: спачатку нам расказвалі пра планы нападу на Беларусь у стылі ўжо мемных “чатырох кірункаў”, пра пераход да мяжы дадатковых сіл УСУ, пра намеры Рускага добраахвотніцкага корпуса (ці “каліноўцаў”, у іх пераапранутых) напасці на Беларусь, а паралельна да мяжы ішлі калоны непераможных беларускіх ССА, ехалі грозныя “Паланэзы”, райвыканкамы рыхтавалі тэрабарону, а гераічны ГУБАЗіК затрымліваў за лайкі і каментары здраднікаў і ворагаў. Але потым за справу ўзяўся Лукашэнка і хуценька ўсё разруліў. І ўсе пайшлі па дамах. Ну, амаль… Чым кіравалася палітычнае і вайсковае кіраўніцтва Украіны, калі планавала падступна правакаваць нашу міралюбівую краіну і што тым планам перашкодзіла? Ці такі ўжо неверагодны сцэнар, паводле якога на Беларусь нападаюць байцы РДК і займаюць “Кобрынскі плацдарм”? Якім чынам Украіны здолела дамагчыся вызвалення сваіх людзей з лукашэнкаўскага палону і на якіх умовах Кіеў і Мінск могуць паразумецца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак
7/15/202437 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Запаволены YouTube і антырэкорд Алімпіяды — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 ліпеня

Запаволены YouTube і антырэкорд Алімпіяды — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 ліпеня by Euroradio
7/13/202435 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Не памерці ад цеплавога ўдару і Славянскі базар не "прагрымеў" - Еўразум за 12 ліпеня | 12 июля

Не памерці ад цеплавога ўдару і Славянскі базар не "прагрымеў" - Еўразум за 12 ліпеня | 12 июля by Euroradio
7/12/202431 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Ночы ў Германіі: росквіт секс-турызму і таемнае знікненне гномаў

У Германіі — бум прастытуцыі. Ён звязаны з футбольнымі фанатамі, якія карыстаюцца секс-паслугамі за грошы падчас Еўра-2024. Пакуль еўрапейцы культурна, хаця і не бясплатна адпачываюць і глядзяць футбол, у краіне квітнее злачыннасць. Нехта скраў калекцыю садовых гномаў, якую нямецкая сям’я збірала сорак гадоў. Інцыдэнт здарыўся ўночы, калі муж і жонка заснулі — якраз пасля футбольнай трансляцыі. Больш трагічная навіна прыйшла з Румыніі. Там мядзведзь разадраў 19-гадовую турыстку. І падставіў усіх іншых мядзведзяў — цяпер улады хочуць адстрэльваць драпежнікаў. Падрабязней пра гэта і не толькі слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей
7/12/20244 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Сакрэтная справаздача КДК і сум Лукашэнкі па "ўсім свеце"

Лукашэнка харахорыцца, але выдае сябе: некамфортна яму ў ізаляцыі. Хоча, каб яго ў свеце любілі і паважалі. Але ж не... Ні ён, ні ягоны наскрозь расійскі "Славянскі базар" нікому, акрамя яго ўдзельнікаў, не патрэбны. Пачнем стрым з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам з гэтага. А таксама пагаворым пра сакрэтную справаздачу КДК, крэдытную ліхаманку ў Беларусі, прымітыўную хлусню прапагандыстаў з СБ, Байдэна, Пуціна і Зяленскага.
7/12/202441 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Віталь Цыганкоў. Пра Байдэна, Лукашэнку, ролю Масквы і Кітая і пра палітвязняў

Прэзідэнцкая кампанія ў ЗША набывае ўсё больш… дзіўныя формы. Пазіцыя Джо Байдэна, якога ўжо не толькі апаненты, але і прыхільнікі просяць зняцца з выбараў, але ён чакае нейкага канкрэтнага знаку з гэтай нагоды ад Бога, пачынаюць нагадваць пазіцыю Лукашэнкі. Таго, якія шмат разоў абяцаў сысці, “калі гэтага захоча народ”, але калі народ пра гэта яму сказаў, дыктатар узяў у рукі аўтамат. Але тут рэч нават не ў падабенстве, а тым, што такія выбары ў ЗША могуць адбіцца і на сітуацыі ў нашым рэгіёне. Што насамрэч адбываецца на выбарах у ЗША і ці мае гэта дачыненне да Беларусі? Навошта Кітай імкнецца пашырыць свой уплыў на Беларусь і якія пагрозы гэта нясе? Ці варта чакаць далейшага вызвалення палітвязняў і якая роля ў гэтым працэсе магчымая для беларускіх дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік, аналітык Віталь Цыганкоў
7/12/202451 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Згода палякаў на закрыццё мяжы і забарона вэйпаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 ліпеня

Згода палякаў на закрыццё мяжы і забарона вэйпаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 ліпеня by Euroradio
7/12/202431 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Узброены супраціў і бесклапотнае студэнцтва (у Польшчы) - Еўразум за 11 ліпеня | Новости за 11 июля

Узброены супраціў і бесклапотнае студэнцтва (у Польшчы) - Еўразум за 11 ліпеня | Новости за 11 июля by Euroradio
7/11/202432 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Чаму заходнія ВНУ “закрываюцца” ад беларускіх студэнтаў

Узмацненне санкцыйнага ціску на лукашэнкаўскі рэжым, імкненне рэжыму перашкодзіць ці прынамсі абцяжарыць выезд грамадзян Беларусі на Захад для вучобы ці працы — вынікам усяго гэтага (але не толькі) сталі як праблемы з атрыманнем беларусамі віз з аднаго боку і неабходных для паступлення ў заходнія ВНУ дакументаў — з другога. А ў сітуацыі, калі ёсць сумневы ў якасці айчыннай адукацыі, а на шляху да заходніх ВНУ столькі праблем, патэнцыйныя студэнты пачынаюць глядзець на Усход. Паралельна страчваючы веру ў тое, што лідары беларускіх дэмсіл за мяжой здольныя паспрыяць вырашэнню праблем з паступленнем у еўрапейскія ўніверсітэты… Чым цікавыя для беларускай моладзі ВНУ Польшчы і якое стаўленне да студэнтаў з нашай краіны? Пытанні віз, аплаты, апастылю і гэтак далей — наколькі гэта сур’ёзная праблема на шляху да паступлення ў еўрапейскія ВНУ і як іх можна вырашыць? Ці ёсць у беларускіх студэнтаў цікавасць да палітыкі і што з сябе ўяўляе арганізацыя “Ліхтар”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць студэнты Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані, актывісты моладзевай арганізацыі “Ліхтар” Максім Залацько, Аляксей Грахоўскі і Ілля Міхневіч
7/11/202436 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Алена Говар: шукай сябе і мадэрнізуйся — з такой ідэяй жыву і ёй кіруюся

11 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — доктарка філасофіі, этнагісторык, супрацоўніца Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта Алена Говар. Архівы — гэта велізарны пласт сацыяльнай гісторыі нашага народа, гісторыі, якая тычыцца кожнага чалавека. Да ўсведамлення сябе неабходна ісці праз усведамленне сваёй сям’і, свайго роду, сваёй вёскі ці мястэчка, а не праз нейкія вялікія грунвальдскія бітвы. Гісторыя вельмі важная, мова — вельмі важная, але яны павінны быць часткай цябе, гэта не мусіць быць штучна пасаджанае ў нас, як абстрактная частка дзяржавы. Каб знайсці гэтую сваю частку, нам неабходна зазірнуць у гісторыю свайго роду з дапамогай пакуль яшчэ закрытых ад нас архіваў, перакананая Алена Говар. Пра тое, ці падобныя лёсы беларусаў і аўстралійскіх абарыгенаў, ці з'яўляецца беларуская мова абавязковым элементам для фармавання нашай нацыі, ці ёсць беларусы як нацыя і пры чым тут праблема адкрытых архіваў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Говар.
7/11/202454 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Ігар Тышкевіч. Беларуская карта: як яе можа разыграць Кітай і чым гэта нам пагражае

Сяброўства Беларусі з Кітаем набывае ўсё больш разнастайнасці і глыбіні. Тут і прыняцце Беларусі ў ШАС, і беларуска-кітайскія (упершыню) ваенныя вучэнні на тэрыторыі нашай краіны, і візіт у Пекін новапрызначанага міністра замежных спраў Рыжанкова. Выглядае на тое, што гэта не вынік дасягнення беларускіх дыпламатаў, а праява раптоўнай цікавасці да нашай краіны менавіта з боку Кітая. І ўсё гэта адбываецца на фоне вайны ва Украіне, пашырэння глабальнага супрацьстаяння Расіі і Захаду, спробай як ЕС, так і Масквы перацягнуць Кітай на свой бок… Што стаіць за цікавасцю Кітая да Беларусі і як Паднябесная можа “разыграць беларускую карту”? Навошта Мінск штучна стварае напружанасць на ўкраінскім кірунку і да якіх наступстваў гэта можа прывесці? Чаго імкнецца дасягнуць рэжым, вызваляючы палітвязняў, і ці варта спадзявацца на хваробу Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аналітыкам, экспертам міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігарам Тышкевічам
7/11/202443 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Чэргі да лекараў і тропікі на Палессі — "Раніца з Еўрарадыё" за 11 ліпеня

Чэргі да лекараў і тропікі на Палессі — "Раніца з Еўрарадыё" за 11 ліпеня by Euroradio
7/11/202432 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Закупы ў Польшчы — усё. КДБ РБ кіруе расійскімі ракетамі - Еўразум за 10 ліпеня | Новости за 10 июля

Закупы ў Польшчы — усё. КДБ РБ кіруе расійскімі ракетамі - Еўразум за 10 ліпеня | Новости за 10 июля by Euroradio
7/10/202439 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Польшча супраць закупаў, пашпарт Новай Беларусі — усё?

Апошнія навіны з беларуска-польскай мяжы не парадуюць беларусаў, якія мелі там свой гешэфт. Польскія мытнікі больш не прапускаюць на сваю тэрыторыю аўтамабілі, у якіх няма іх гаспадароў. А яшчэ раней яны забаранілі вывозіць з Польшчы тавары. Як гэтыя "санкцыі" паўплываюць на сітуацыю ў Беларусі? Вынікам чаго стала "амністыя" для 16 палітзняволеных і чаго чакаць ад Лукашэнкі далей? Ці працягваць нам спадзявацца на пашпарт Новай Беларусі? Пра гэта гаворым з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
7/10/202437 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Справаздачы пра шлюбы за мяжой і непапулярны Ліцэй Дзяржынскага— "Раніца з Еўрарадыё" за 10 ліпеня

Справаздачы пра шлюбы за мяжой і непапулярны Ліцэй Дзяржынскага— "Раніца з Еўрарадыё" за 10 ліпеня by Euroradio
7/10/202435 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

ААН, грызня прапагандыстаў і новая праца Кавалеўскага - Еўразум за 9 ліпеня | Новости за 9 июля

ААН, грызня прапагандыстаў і новая праца Кавалеўскага - Еўразум за 9 ліпеня | Новости за 9 июля by Euroradio
7/9/202433 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Міхаіл Самусь. Адкуль на Беларусь рыхтуецца напад і пры чым тут РДК і “каліноўцы”

Сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы і асабліва агрэсіўныя планы Кіева зноў не даюць спакойна спаць самаму міралюбіваму рэжыму ў нашым рэгіёне (а можа, і не толькі) на чале з Лукашэнкам. Украінскія вайскоўцы не толькі працягваюць мінаваць памежную тэрыторыю (са свайго боку), не толькі будуюць умацаванні, але і ваенныя вучэнні ля мяжы ладзяць. Чым паказваюць, што маюць нядобрыя намеры адносна Беларусі. Якая ніякіх падставаў так сябе паводзіць Кіеву не давала! А тут яшчэ і інфармацыя пра намер дазволіць РДК зладзіць рэйд на Дразды, захапіўшы па дарозе Кобрын і Брэст. Што насамрэч адбываецца на мяжы з Беларуссю і навошта ўкраінскія вайскоўцы рыхтуюцца да нападу на Беларусь? Ці можна чакаць нападу з тэрыторыі Украіны расійскіх добраахвотнікаў пры магчымай падтрымцы “каліноўцаў”? Ці ўплывае на планы ўкраінскіх вайскоўцаў наяўнасць у Лукашэнкі ядзернай зброі і “Паланэзаў” з гераічнным спецназам і АМАПам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь
7/9/202437 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Валерый Кавалеўскі. Пра Кабінет, разыходжанні, пашпарт, будучыню сваю і дэмсіл

26 чэрвеня Валерый Кавалеўскі нечакана аб’явіў “аб складанні з сябе абавязкаў намесніка кіраўніцы і прадстаўніка па замежных справах у Аб’яднаным пераходным кабінеце”. Прычынай нібыта стала тое, што “з’явіліся разыходжанні ў стратэгічным бачанні шляхоў дасягнення мэтаў дэмакратычнага руху, у арганізацыі і тактыцы вядзення працы, а таксама ў падыходах да ўнутранай палітыкі”. З таго часу цяпер ужо былы прадстаўнік АПК даў некалькі каментароў розным СМІ, але сітуацыя з яго адыходам больш зразумелай не зрабілася. Як і лёс яго праектаў, найперш праекта пашпарта Новай Беларусі, якія Кавалеўскі курыраваў. Што ж насамрэч зрабілася нагодай для адыходу з АПК і што цяпер будзе з праектам пашпарта Новай Беларусі? Ці можна казаць, што Кавалеўскі прайграў “апаратную вайну” і ці былі спробы пераканаць яго застацца? Чым плануе займацца і як ацэньвае сённяшні стан дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-дыпламат і былы прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі
7/9/202442 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Цяжкі месяц: ці стане цэнтр сілы ў Александрыі выратавальным для Лукашэнкі

Стомленасць час ад часу даганяе кожнага з нас. Нават тых, хто “народжаны прэзідэнтам” і каго хакейная пляцоўка ратуе ад любых каронавірусаў. Вось і Лукашэнку дагнала. Ды прымусіла задумацца пра будучыню “пасля гаспадара шпіца” не толькі беларускіх чыноўнікаў, але і “вежы Крамля” і, магчыма, нават “сяброў” з Паднябеснай. Вайскоўцы якой (супадзенне?) акурат у гэты час упершыню бяруць удзел у ваенных вучэннях у Беларусі. Што адбываецца са здароўем Лукашэнкі і чаго чакаць у выніку абвастрэння яго “стомленасці”? Ракетны ўдар па Кіеве — ці зменіць ён пазіцыі асобных краін адносна дапамогі Украіне і як гэта паўплывае на “місію Орбана”? Ці пойдзе рэжым далей на шляху вызвалення палітвязняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
7/9/202454 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Ці варта паступаць на журфак? Чаму грызуцца прапагандысты?

Журфак БДУ — галоўная школа для беларускіх журналістаў — імкліва змяняецца. Зніклі раней запатрабаваныя спецыяльнасці, знікла магчымасць навучацца платна і не адпрацоўваць размеркаванне. Да таго ж, ад журналістыкі ў Беларусі засталіся ці падкрэслена апалітычныя медыі, ці наскрозь ангажаваная прапаганда. Ці варта сёння паступаць на журфак у Беларусі? І чаму ў шэрагах прапагандыстаў адбыўся раскол, і цяпер яны нападаюць адно на аднога? Размаўляем пра гэта з доктаркай філалагічных навук і экс-загадчыцай Кафедры Тэхналогій камунікацыі журфака БДУ Ірынай Сідорскай.
7/9/202450 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Чыноўніцкая варажба на бульбе і пераноска для Умкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 9 ліпеня

Чыноўніцкая варажба на бульбе і пераноска для Умкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 9 ліпеня by Euroradio
7/9/202436 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Як выціснуць з сябе бульбасрач? Марк Шагал наш? - Еўразум за 8 ліпеня | Новости за 8 июля

Як выціснуць з сябе бульбасрач? Марк Шагал наш? - Еўразум за 8 ліпеня | Новости за 8 июля by Euroradio
7/8/202446 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Дзяніс Герасімчык. Як звязаныя бізнес, мова і палітыка і пры чым тут добраахвотнікі

Тое, што беларусы, трапіўшы ў эміграцыю, імкнуцца стварыць уласныя бізнес, даўно не навіна. Мы прызвычаіліся да беларускіх пабаў і кавярняў, канцэртных пляцовак, хабаў ды музычных школаў, ІТ — увогуле наша тэма. Гэта тое, што навідавоку, але далёка не ўсе кірункі, дзе беларусы ствараюць сваё. Беларускі малы бізнес з’яўляецца нават у тых сферах, дзе, здавалася б, месца толькі для мясцовых. Да прыкладу — аўташколы. Але і тут ужо ёсць нашы. Прычым займаючыся сваёй справай, людзі не забываюць ні пра грамадзянскую актыўнасць, ні пра дапамогу сваім. Ці лёгка эмігранту ў Польшчы стварыць свой бізнес і з якім цяжкасцямі альбо нечаканасцямі давялося сутыкнуцца? Як на “беларускі бізнес” у Польшчы паўплывалі падзеі 2020 года і вайна ва Украіне? Ці лёгка захоўваць сваю беларускасць за мяжой і чаму ён не адмаўляецца ад актывізму і падтрымкі каліноўцаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае грамадскі актывіст, заснавальнік і кіраўнік варшаўскай аўташколы Denis Drive Дзяніс Герасімчык
7/8/202439 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Таццяна Хоміч. Як дамагчыся вызвалення палітвязняў і ці здольны рэжым на гуманізм

Днямі стала вядома пра вызваленне шэрагу паляітвязняў. Сам гэты факт нечаканасцю не зрабіўся, бо напярэдадні Лукашэнка анансаваў вызваленне падчас свайго выступу. Але да сёння грамадскасці не вядомая ні дакладная колькасць вызваленых, ні іх імёны. Тым не менш, сам факт вызвалення выклікаў шмат спрэчак і абмеркаванняў у сацсетках і СМІ. Спрачаюцца і наконт прычынаў, якія рэжым да гэтага кроку падштурхнулі, і пра тое, ці лічыць гэты крок “актам гуманнасці”, і пра ролю беларускага грамадства ў працэсах вызвалення палітвязняў. Ці існуюць дзейсныя стратэгіі па вызваленні палітвязняў і ці маем мы ўплыў на тыя стратэгіі? Як у вызваленні дапамагаюць кантакты з “тым бокам” і ці працуюць тыя кантакты насамрэч? Якія навіны прыходзяць з месцаў зняволення і ці варта лічыць гэтае вызваленне пачаткам “адлігі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца Аб'яднання сваякоў і колішніх палітвязняў Таццяна Хоміч
7/8/202436 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Анаіс Марэн. Без права на правы: як бачаць у ААН сітуацыю ў Беларусі

4 ліпеня, падчас саміту Шанхайскай арганізацыі супрацы ў Астане, Лукашэнка сустрэўся з Генеральным сакратаром Арганізацыі аб’яднаных нацыяў (ААН) Антоніу Гутэрышам. Паводле інфармацыі прэс-службы ААН, падчас размовы Гутэрыш, сярод іншага, “выказаў занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі”. Але з крытыкай прэс-рэліза ААН нечакана выступіў міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў, які быў прызначаны на сваю пасаду толькі тыдзень таму. Ён заявіў, што практычна ўся сустрэча была прысвечаная дзейнасці ААН у Беларусі, а не правам чалавека, што “ніякага адмысловага кейса адносна Беларусі ў ААН няма, які б сёння даваў права Гутэрышу казаць нешта, выстаўляць прэтэнзіі”. Адметна, што 3 ліпеня на 56-й сесіі Рады ААН па правах чалавека прайшоў інтэрактыўны дыялог па Беларусі, на якім Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн прэзентавала свой новы даклад. Што змянілася ў Беларусі адносна правоў чалавека ў параўнанні з папярэднім дакладам? Як здабываліся інфармацыя і факты, выкарыстаныя ў дакладзе, на што найперш звярталася ўвага? Якія рэкамендацыі дае Спецдакладчыца і ці ёсць спадзяванні на іх выкананне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн
7/8/202441 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра “міратворца Сі”, палітвязняў, ШАС і дэбют міністра Рыжанкова

Даўняя мара Лукашэнкі нарэшце спраўдзілася — Беларусь стала чальцом Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. І для лукашэнкаўскай прапаганды гэта, безумоўна, падзея. Але насамрэч гэтай навіне папярэднічаў шэраг цікавейшых навінаў. Да прыкладу, сустрэча прэзідэнта Польшчы Дуды з кіраўніком Кітая Сі Цзіньпінам, пасля якой нечакана і мігранты на беларуска-польскай мяжы неяк сцішыліся, і на свабоду выйшлі палітвязні. Далёка не ўсе, менш за два дзясяткі, але і гэта зрабілася важнай навіной. Якая спарадзіла шмат развагаў пра прычыны, якія падштурхнулі да такіх дзеянняў Лукашэнку. Што для Лукашэнкі і для Беларусі азначае ўваходжанне нашай краіны ў ШАС? Ці існуюць дзейсныя стратэгіі па вызваленні палітвязняў і ці сапраўды да гэтага рашэння мае дачыненне кіраўнік Кітая? Пра што сведчыць рэакцыя міністра Рыжанкова на інфармацыю прэс-службы ААН пра сустрэчу Гутэрыша і Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай
7/8/202443 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Загаловак для Раніцы: Чэк-ап закрыцця мяжы і фэйкавыя студэнты — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 ліпеня

Загаловак для Раніцы: Чэк-ап закрыцця мяжы і фэйкавыя студэнты — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 ліпеня by Euroradio
7/6/202435 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

"Ліхаманкавае спажыванне" і моўнае пытанне. Еўразум за 5 ліпеня | Новости Беларуси за 5 июля

"Ліхаманкавае спажыванне" і моўнае пытанне. Еўразум за 5 ліпеня | Новости Беларуси за 5 июля by Euroradio
7/5/202434 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Чаго Лукашэнка чакае за выпушчаных палітвязняў?

Праваабаронцам вядомыя прозвішчы 16 палітвязняў, вызваленых 3-га ліпеня. Што гэта было? Добры ўчынак, хітрасць, вымушаны крок з боку ўладаў? Пагаворым пра гэта з палітыкам, блогерам і колішнім вязнем Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы і навошта патрэбныя дэлегаты Каардынацыйнай рады (пакуль іх "калегі" ў Беларусі праводзяць асабістыя прыёмы і тэлефонныя лініі.
7/5/202447 minutes, 1 second
Episode Artwork

Як беларускiя ўлады просяць у Расii новыя крэдыты. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень

З вами рубрыка хау мач у якой мы гаворым пра асноуныя эканамичныя выники тыдня. Сёння пагаворым про тое, як беларуския улады просяць у Расии новыя крэдыты. А таксама аб тым, чаму беларуская эканомика перетвараецца у эканомику лихарадачнага спажывання.
7/5/20247 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Польшча цісне і ні хвіліны спакою — "Раніца з Еўрарадыё" за 5 ліпеня

Польшча цісне і ні хвіліны спакою — "Раніца з Еўрарадыё" за 5 ліпеня by Euroradio
7/5/202433 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

ШАС спяю і спальшчыкі кніг — Еўразум за 4 ліпеня | Новости Беларуси за 4 ліпеня

ШАС спяю і спальшчыкі кніг — Еўразум за 4 ліпеня | Новости Беларуси за 4 ліпеня by Euroradio
7/4/202427 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

Яўген Магда. Орбан падставіў Зяленскага?

Генштаб беларускага Мінабароны расхваляваўся праз украінскіх вайскоўцаў ля мяжы з Беларуссю і чарговы раз пабракаў уяўнай ядзернай зброяй. Ці ўспрымаюць у Кіеве сур'ёзна гэтае "інфармацыйнае абвастрэнне"? І як будуць адказваць? Таксама абмяркуем значэнне выхаду з беларускіх СІЗА і калоній украінскіх вязняў. Гэта сапраўды быў абмен, але абмен Украіны з Расіяй. А Мінск проста пастаяў побач — Лукашэнка зрабіў тое, што яму сказалі. У чым тут яго прыбытак? І якое значэнне абмен мае для ўкраінцаў? Нарэшце, абмяркуем візіт Віктара Орбана ў Кіеў. Там ён прапанаваў Уладзіміру Зяленскаму мірны план, вельмі падобны да расійскага. А Зяленскі прадказальна адрынуў яго. Якія гэта будзе мець наступствы? І для чаго гэта ўвогуле зроблена? Пра ўсё гэта ў размове з дырэктарам украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, экспертам iSANS Яўгенам Магдам.
7/4/202432 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Віта Раманенка: быць беларусам — сёння гэта для нас найважнейшая ідэя

4 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — журналістка, рэжысёрка, былая намесніца старшыні “Таварыства маладых літаратараў”, пісьменніца, мастацтвазнаўца, сяброўка Асацыяцыі мастакоў Пасадэны (Каліфорнія), заснавальніца галерэі VitArt Gallery (Лос-Анджэлес, ЗША) Віта Раманенка (Solzberg). Беларусы спрадвеку ведалі, што мадэль сусвету нашмат складанейшая, чым падаецца на першы погляд. І гэтыя свае веды нашы продкі закадавалі ў народных абрадах і малюнках вышыванак, у традыцыях і… павуках. Тых самых саламяных павуках, якія мы ўспрымалі не больш як забаўку ці цацку. А гэта складаная канструкцыя, наш партал сувязі з сусветам, канал, праз які мы можам уплываць на свой лёс і сваю будучыню, перакананая Віта Раманенка. Пра тое, чаму ў беларускай нацыі заўжды існавала (і працягвае існаваць) перарванасць пакаленняў, што насамрэч уяўляюць з сябе “павукі” і як гэта — жыць у адпаведнасці з вібрацыямі свайго генафонду, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вітай Раманенка.
7/4/202452 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Сыход дактароў і крэдытная ліхаманка — "Раніца з Еўрарадыё" за 3 ліпеня

Сыход дактароў і крэдытная ліхаманка — "Раніца з Еўрарадыё" за 3 ліпеня by Euroradio
7/3/202435 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

"Пердача ў дар" і тры мядзведзіхі — Еўразум за 2 ліпеня | Новости Беларуси за 2 июля

"Пердача ў дар" і тры мядзведзіхі — Еўразум за 2 ліпеня | Новости Беларуси за 2 июля by Euroradio
7/2/202430 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. "Тры мядзведзіхі". Як усе пераключыліся на жанчын вакол Лукашэнкі

Прызначэннямі ў МЗС і АП Лукашэнка перахапіў парадак дня. Усе абмяркоўваюць, як Пяткевіч будзе ўжывацца з Эйсмант. І амаль ніхто — як Круты будзе ўжывацца з Рыжанковым. На гэтым фоне прафесіяналы працягваюць з'язджаць з Беларусі, нараджальнасць падае, а Лукашэнка змяншае дапамогу шматдзетным сем'ям. Гэта ўсё — прыкметы руйнавання "сацыяльнай дзяржавы"? Размаўляем пра гэта з доктаркай навук, гендарнай эксперткай Ірынай Сідорскай у праграме Gender Gap.
7/2/202449 minutes, 1 second
Episode Artwork

Ад'езд моладзі і неўміручыя пенсіянеры — "Раніца з Еўрарадыё" за 2 ліпеня

Ад'езд моладзі і неўміручыя пенсіянеры — "Раніца з Еўрарадыё" за 2 ліпеня by Euroradio
7/2/202433 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Вызваленне “дыверсантаў” і няўдалая авантура — Еўразум за 1 ліпеня | Новости Беларуси за 1 июля

Вызваленне “дыверсантаў” і няўдалая авантура — Еўразум за 1 ліпеня | Новости Беларуси за 1 июля by Euroradio
7/1/202434 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Павел Латушка. Пра вызваленне палітвязняў, ПАСЕ і ядзерны шантаж Лукашэнкі

Навіна пра чарговыя кадравыя прызначэнні, праведзеныя Лукашэнкам, жыла нядоўга. Больш за прызначэнне новага міністра замежных спраў і кіраўніка лукашэнкаўскай адміністрацыі тых, хто яшчэ сочыць за гэтымі перастаноўкамі, зацікавіла рашэнне вярнуць амаль з нябыту былую фаварытку Наталлю Пяткевіч на пазіцыю намесніцы кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі. І раптоўная смерць былога амбасадара Беларусі ў Германіі Дзяніса Сідарэнкі. Але і гэта перабілі навіны пра вызваленне з лукашэнкаўскага палону пяці грамадзянаў і грамадзянак Украіны, частку з якіх нават прызналі палітвязнямі. Што мяняе на палітычным полі супраца дэмсіл з ПАСЕ і што стаіць за рашэннем вярнуць у абойму Наталлю Пяткевіч? Якую ролю мусіць выконваць новапрызначаны кіраўнік АП і што чакае МЗС? Якія пагадненні дазволілі Украіне выцягнуць сваіх людзей з лукашэнкаўскага палону і як Еўропа адрэагуе на новую хвалю ядзернага шантажу рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
7/1/20241 hour, 6 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Сяргей Кузін. Інфасупраціў: выжыць і перамагчы ў супрацьстаянні з прапагандай

Эксперты з аналітыкамі і нават палітыкі-скептыкі раяць і лідарамі дэмсіл, і усяму дэмакратычнаму руху агулам не лунаць у аблоках, а пачаць рэальна глядзець на сітуацыю. Не дзеда марна злаваць, а (там некалькі пунктаў, але нас сёння цікавіць адзін) займацца “медыйкай”. Што праўда, далей пачынаецца “цёмны лес”, бо як той “медыйкай” ва ўмовах эміграцыі займацца, не асабліва зразумела. Ды яшчэ і каб гэты занятак набліжаў нас да пераменаў… Што магчыма сёння зрабіць, каб захаваць і медыя, і калектыў, і сваю аўдыторыю? Як ва ўмовах вайны і таталітарызму сумясціць місію і бізнес-паспяховасць медыяпраекта? Якія наратывы адпрацоўвае сёння лукашэнкаўская і расійская прапаганда і ці сапраўды яна недалёкая і няякасная? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае вядоўца ранішняга шоу на Радыё USA, медыякансультант Сяргей Кузін
7/1/202445 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Што зменіцца ў замежнай палітыцы Беларусі ад “перастаноўкі ложкаў” у МЗС

Звальненне з пасады міністра замежных спраў Алейніка хоць і стала крыху нечаканым для экспертаў, але… не больш за тое. Маўляў, звольніў Лукашэнка Алейніка, прызначыў кадравага дыпламата Рыжанкова, толькі нічога гэта ў замежнай палітыцы Беларусі не зменіць. Бо не гэтыя “міністры” прымаюць нейкія рашэнні і фармуюць парадак дня — яны на ўсё гэта фактычна і ўплыву ніякага не маюць. А ў той жа час дэмакратычныя сілы пашыраюць і ўзмацняюць свае кантакты з Захадам. Што праўда, і тут ёсць адна кадравая нечаканасць: сышоў з пасады прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі. Ці варта чакаць нейкіх зменаў ад прызначэння новага міністра ў МЗС і што такое замежная палітыка Мінска сёння? Як сёння выглядаюць адносіны Мінска з Масквой і што там з “саюзнай інтэграцыяй”? Ці змяняецца стаўленне Захаду да беларускіх дэмсіл і рэжыму ў Мінску і што зменіцца з адыходам Кавалеўскага? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай, лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай
7/1/202450 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Урокі “рэальнай палітыкі” ад Шольца: чаму блакуюцца санкцыі

Як стала вядома, Германія і Францыя заблакавалі ўвядзенне новых еўрапейскіх санкцый у дачыненні да лукашэнкаўскага рэжыму. Гаворка найперш пра забарону на ўвоз у Беларусь заходніх аўтамабіляў, а таксама прадметаў раскошы. У якасці аргумента Берлін і Парыж выкарыстоўваюць тое, што, маўляў, нельга ў пытанні санкцый зраўняць Мінск і Маскву, бо Беларусь усё яшчэ наўпрост не ўдзельнічае ў вайне Расіі ва Украіне. На фоне словаў Паўла Латушкі пра непублічныя перамовы Мінска з Парыжам узнікаюць пытанні наконт жадання Захаду “перагарнуць старонку” ў адносінах з рэжымам. Што стаіць за блакаваннем часткі санкцый у дачыненні да лукашэнкаўскага рэжыму Берлінам і Парыжам? Як сёння выглядаюць галоўныя функцыі МЗС і АП і чаго чакаць ад змены кіраўніцтва ў гэтых структурах? Ці сапраўды Захад гатовы сур’ёзна разглядаць магчымасць “перагарнуць старонку” і якая рэакцыя экспертаў і СМІ на дэбаты Байдэна і Трампа? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
7/1/202454 minutes, 1 second
Episode Artwork

Кепская нейтральнасць і тысячы на выпускных — "Раніца з Еўрарадыё" за 29 чэрвеня

Кепская нейтральнасць і тысячы на выпускных — "Раніца з Еўрарадыё" за 29 чэрвеня by Euroradio
6/29/202436 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

"Пашпарт — RIP" і смерць за кейпоп — Еўразум за 28 чэрвеня | Новости Беларуси за 28 июня

"Пашпарт — RIP" і смерць за кейпоп — Еўразум за 28 чэрвеня | Новости Беларуси за 28 июня by Euroradio
6/28/202431 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Ад кошту футбола да кошту крэсла міністра МЗС і гандлю на вайне

Здавалася б, не звязаныя паміж сабой адстаўка і прызначэнне: Алейніка — з пасады міністра МЗС і Крутога — на пасаду кіраўніка лукашэнкаўскай адміністрацыі. Але выглядае на тое, што яднае абодва гэтыя рашэнні эканоміка. Бо даўно вядома, што для Лукашэнкі амбасада РБ у РФ — найперш гандлёвае прадстаўніцтва Беларусі ў Расіі, таму галоўная задача дыпламатаў і ўсяго МЗС — гандляваць беларускімі трактарамі па ўсім свеце. А пры чым тут футбол, спытаецеся вы. Пры тым, што футбол — гэта таксама грошы, нават у Беларусі. А дзе грошы, там і карупцыя — нават у беларускім футболе, як бы смешна гэта ні гучала. Што ж не так з беларускім футболам у плане карупцыі і адкуль яна там узялася? Як сёння выглядаюць галоўныя функцыі МЗС і АП і пра што сведчыць арыентацыя на эканамістаў у новых прызначэннях? Ці не перабольшвае Кныровіч, калі заяўляе пра спробу ўвесці ў Каардынацыйнай радзе “прыгоннае права”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком фракцыі “Беларусы” (былы “Блок Пракоп’ева — Ягорава”), блогерам і прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам
6/28/202444 minutes, 1 second
Episode Artwork

"Тры Наталлі" Лукашэнкі: што стаіць за вяртаннем былой фаварыткі

Як тасуецца калода з чыноўнікамі, звычайна цікавасці не выклікае. Па-першае, там найчасцей адны і тыя ж даўно вядомыя асобы, па-другое, ад іх мала што залежыць, і самі з сябе яны нічога цікавага не ўяўляюць, бо самастойных рашэнняў практычна не прымаюць. Але часам здараюцца выключэнні, і кадравыя рашэнні на непрацяглы час звяртаюць на сябе ўвагу. Да прыкладу, рашэнне вярнуць амаль што з нябыту былую фаварытку Наталлю Пяткевіч на пазіцыю намесніцы кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі. У кампанію да Наталлі Эйсмант і Наталлі Качанавай. А там яшчэ і змена кіраўнікоў самой АП і МЗС… Што стаіць за рашэннем вярнуць у абойму Наталлю Пяткевіч і ці здольная яна супрацоўнічаць з двума іншымі Наталлямі — Эйсмант і Качанавай? Якую ролю мусіць выконваць новапрызначаны кіраўнік АП і што стаіць за звальненнем Алейніка? Якія праблемы сёння найперш паўстаюць перад беларускай грамадзянскай супольнасцю і пры чым тут Каардынацыйная рада? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта, кіраўнік міжнароднага дэпартамента Фонду спартыўнай салідарнасці Анатоль Котаў
6/28/202452 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Успышка пнеўманій і праваслаўныя войскі — "Раніца з Еўрарадыё" за 28 чэрвеня

Успышка пнеўманій і праваслаўныя войскі — "Раніца з Еўрарадыё" за 28 чэрвеня by Euroradio
6/28/202432 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

Бяссільны Чэрчыль і нечаканы бізнес — Еўразум за 27 чэрвеня | Новости Беларуси за 27 июня

Бяссільны Чэрчыль і нечаканы бізнес — Еўразум за 27 чэрвеня | Новости Беларуси за 27 июня by Euroradio
6/27/202440 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Фрыдман — пра перастаноўкі ў Лукашэнкі

Фрыдман — пра перастаноўкі ў Лукашэнкі by Euroradio
6/27/20248 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Павел Станкевіч: мы розныя, але роўныя, дзяржава — гэта не нацыя, такая мая ідэя

27 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік фестывалю абуджаных “TUTAKA”, старшыня фонду “TUTAKA” Павел Станкевіч. Беларусы могуць нават не ўсведамляць сваёй беларускасці ці нават свядома ад яе адмовіцца, але яны заўсёды будуць заставацца “тутэйшымі”. І, магчыма, менавіта гэтая “тутэйшасць” выратавала беларусаў як нацыю. Бо хаваючыся ў сваёй “тутэйшасці”, нашыя людзі так і не здолелі пераканаць сябе і сказаць “я расіянін” ці “я паляк”. Але з часам сапраўдная беларускасць праб’ецца праз любую “тутэйшасць”, перакананы Павел Станкевіч. Пра тое, чаму нельга дзяліць беларусаў на “беларускіх” і “польскіх”, чаму часам важна адчуць сябе меншасцю і як беларусаў выратавала іх “тутэйшасць”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Станкевічам.
6/27/202452 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Вандроўка за краты: у якія краіны беларусам рызыкоўна ездзіць

Ужо не аднойчы беларусы, якіх лукашэнкаўскі рэжым абвясціў у міжнародны вышук, траплялі ў непрыемныя сітуацыі: іх затрымлівалі ў краінах, якія працягваюць супрацоўнічаць з лукашэнкаўскімі сілавікамі па лініі, да прыкладу, Інтэрпола. І калі нават вас не дэпартуюць адразу ў Беларусь, то ўсё адно такія затрыманні гарантуюць непрыемнасці. Гэта не толькі знаходжанне ў мясцовым СІЗА да высвятлення абставінаў, але і траты на адвакатаў і судовыя разборы. Як даведацца, ці ўнеслі вас у базу вышуку Інтэрпола, і што рабіць у такім выпадку? Як сёння выглядае спіс краінаў, у якія беларусам рызыкоўна прыязджаць, і ці магчыма нейкім чынам туды бяспечна трапіць пры неабходнасці? Ці здольныя дэмсілы ўплываць на сітуацыю ў выпадку вашага затрымання і што адразу мусіць зрабіць затрыманы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна і юрыстка, сузаснавальніца дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганна Маціеўская
6/27/202452 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Канец прыватных ВНУ і мінамёты на БМЗ — "Раніца з Еўрарадыё" за 27 чэрвеня

Канец прыватных ВНУ і мінамёты на БМЗ — "Раніца з Еўрарадыё" за 27 чэрвеня by Euroradio
6/27/202433 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Ах, віза і нахабныя кляшчы — Еўразум за 26 чэрвеня | Новости Беларуси за 26 июня

Ах, віза і нахабныя кляшчы — Еўразум за 26 чэрвеня | Новости Беларуси за 26 июня by Euroradio
6/26/202435 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Ці закрые Літва следам за Польшчай мяжу з Беларуссю

Словы міністра Сікорскага і прэзідэнта Дуды пра магчымае поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю прымушаюць задумацца пра тое, як сябе ў гэтай сітуацыі будзе паводзіць Літва. Шэраг экспертаў не выключае, што і ў Вільні пойдуць тым жа шляхам, тым больш што раней літоўскі бок таксама казаў пра закрыццё пераходаў на літоўска-беларускай мяжы. Што ў адказ зробіць Лукашэнка, прагназаваць складана, але не выключана, што ён дасць загад сваім спецслужбам яшчэ больш эскаляваць сітуацыю. І гэтыя дзеянні лагічна прывядуць да яшчэ больш падазронага стаўлення да беларусаў, якія сёння жывуць у Літве. Што можа схіліць кіраўніцтва Літвы да закрыцця мяжы з Беларуссю і якія пагрозы гэта нясе як самой Літве, так і беларускаму грамадству? Як Літва і іншыя краіны Балтыі рыхтуюцца да магчымай вайны з Расіяй і пры чым тут Кітай? Ці здольныя дэмсілы зрабіць нешта, каб Беларусь не апынулася за “жалезнай заслонай”, і як вярнуць паразуменне паміж літоўскім грамадствам і беларусамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітолаг, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis)
6/26/202457 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

“Беларусь — ЕС”: ці гатовая Беларусь да еўраінтэграцыі і пры чым тут дэмсілы?

Чарговае, ужо трэцяе паседжанне кансультацыйнай групы “Беларусь — ЕС” прайшло 25 чэрвеня ў Бруселі. Дэмакратычныя сілы Беларусі былі на той сустрэчы прадстаўленыя даволі шырока: ад Святланы Ціханоўскай да прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета і Каардынацыйнай рады. Ва ўмовах, калі дэмакратычныя сілы могуць толькі дэкларатыўна заяўляць пра еўрапейскі выбар Беларусі, але рэальна нічога для яго прасоўвання пакуль зрабіць не могуць, такія кансультацыі на першы погляд падаюцца абмеркаваннем віртуальных планаў на няпэўную будучыню. Што абмяркоўвалі на гэтым паседжанні кансультацыйнай групы і якія рэальныя вынікі ад такіх сустрэч? Як сёння выглядае фармат “Беларусь — ЕС” і якую ролю у ім выконвае Каардынацыйная рада? Ці здольныя дэмсілы ўплываць на сітуацыю ў Беларусі і што для беларусаў можа зрабіць КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца фракцыі “Спіс Латушкі і Рух “За свабоду”, каардынатарка праектаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Анжаліка Мельнікава
6/26/202441 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Z-амбаванне нацыі: якую пагрозу Беларусі нясуць “рускамірцы” і… ГУБАЗіК

Надоечы невядомыя прыхільнікі Расіі хадзілі па Брэсце з “уласаўскім трыкалорам” і іншай z-сімволікай расійскіх акупантаў. Чым выклікалі здзіўленне ў асобных жыхароў горада і спробу даведацца, з якой мэтай гэтыя рускамірскія “хадуны” ладзяць свой флэшмоб. Сітуацыя гэтая трапіла ў сацсеткі і прыцягнула да сябе ўвагу так званых “сілавікоў”. У якіх рэакцыя на такія несанкцыянаваныя акцыі адна — затрымаць. Адметна, што затрымалі не пікетоўшчыкаў незарэгістраванай сімволікай, а цікаўных мінакоў. Сама ж інфармацыя ў каналах ГУБАЗіКа сабрала каментары з заклікамі “пасадзіць гэтых змагароў на бутэльку”… Што новага ў гэтай сітуацыі з затрыманнямі ў Брэсце і якую пагрозу яна нясе? Як на настроі ў беларускім грамадстве можа паўплываць закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю і пры чым тут Кітай? Ці здольныя дэмсілы зрабіць нешта, каб Беларусь не апынулася за “жалезнай заслонай”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
6/26/202456 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Збяднелыя айцішнікі і кітайскі музей Беларусі — "Раніца з Еўрарадыё" за 26 чэрвеня

Збяднелыя айцішнікі і кітайскі музей Беларусі — "Раніца з Еўрарадыё" за 26 чэрвеня by Euroradio
6/26/202433 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Скаржнік Дуда і ненашэсце хрушчоў — Еўразум за 25 чэрвеня | Новости Беларуси за 25 июня

Скаржнік Дуда і ненашэсце хрушчоў — Еўразум за 25 чэрвеня | Новости Беларуси за 25 июня by Euroradio
6/25/202427 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Ці атрымаецца ў Дуды пераканаць Кітай не падтрымліваць Расію ў вайне

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што адной з галоўных тэмаў яго перамоваў з Сі Цзіньпінам стала тэма адносінаў Кітая з Расіяй і Беларуссю і ўплыў гэтых адносінаў на вайну ва Украіне. Зразумела, што для Польшчы беларуская тэма актуальная не толькі з пункту гледжання саўдзелу Лукашэнкі ў расійскай вайне ва Украіне, але і з прычыны напружання, якое лукашэнкаўскі рэжым стварае на беларуска-польскай мяжы з дапамогай мігрантаў. Дайшло да таго, што Польшча, паводле міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага, можа цалкам закрыць памежныя пераходы з Беларуссю. Ці здольны Кітай уплываць на Крэмль у пытанні вайны ва Украіне і ці атрымаецца ў Дуды пераканаць Сі Цзіньпіна скарыстацца гэтым уплывам? Як закрыццё памежных пераходаў можа паўплываць на сітуацыю з нелегальнымі мігрантамі і як гэта закране звычайных беларусаў? Ці стануць падзеі ў Дагестане пачаткам грамадзянскай (рэлігійнай) вайны ў Расіі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
6/25/20241 hour, 3 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Гісторыя гвалту: як беларусаў катавалі злачынцы ў пагонах

Каманда спецпраекта прававой ініцыятывы “Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі” апублікавала сваё новае расследаванне — “Катаванні ў Маскоўскім РУУС Мінска 9-13 жніўня 2020 года”. І гэта не толькі сведчанні людзей, якія прайшлі праз катаванні, не толькі медыцынскія даведкі пра тое, якія факты катаванняў зафіксавалі. Важнае ў гэтым даследаванні тое, што правабаронцы высветлілі імёны злачынцаў у форме, якія тыя катаванні здзяйснялі. Чаму было абранае менавіта гэтае РУУС і як збіраліся сведчанні пацярпелых? Як удалося высветліць імёны злачынцаў і ці сапраўды ёсць неабвержныя доказы іх вінаватасці? Ці магчыма прыцягнуць вінаватых да адказнасці і ці не прыйшоў нам час перастаць “жыць у парадыгме 2020 года”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца прававой ініцыятывы “Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі” Вікторыя Фёдарава
6/25/202439 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Санкцыі супраць БРСМ і хіт на мяжы — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 чэрвеня

Санкцыі супраць БРСМ і хіт на мяжы — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 чэрвеня by Euroradio
6/25/202434 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Рэзкі Сікорскі і чароўны трусік — Еўразум за 24 чэрвеня | Новости Беларуси за 24 июня

Рэзкі Сікорскі і чароўны трусік — Еўразум за 24 чэрвеня | Новости Беларуси за 24 июня by Euroradio
6/24/202430 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

Праблемы “росту КР”, актывізацыя СК і гібрыдная вайна Лукашэнкі з ЕС

Пакуль новаабраны (ці ўпершыню абраны) так званы “прадстаўнічы орган беларусаў” Каардынацыйная рада займаецца, як падаецца, выключна тым, што там усе высвятляюць адносіны з усімі. Нехта лічыць, што гэта нармальны “адукацыйны” працэс “росту”, а камусьці гэта падаецца доказам развалу і дэградацыі дэмсіл. Усё гэта мы назіраем на фоне ўзмацнення пераследу лукашэнкаўскімі сілавікамі беларусаў, якія з’ехалі за мяжу: на сёння завялі ўжо 108 спраў “спецвытворчасці”, і старшыня СК абяцае, што іх будзе больш. А ёсць яшчэ фактар вайны ва Украіне і пагроза ўцягвання Беларусі ў вайну ў “гарачай форме”, міграцыйны крызіс і іншыя праблемы. Як дастаткова канфліктная сітуацыя ў КР уплывае на стаўленне заходніх палітыкаў да гэтай структуры беларускіх дэмсіл? Як у адной галаве ўжываюцца пазіцыя пераследу ўсіх за любую прыкмету нелаяльнасці да рэжыму і заклікі вяртацца на радзіму? Як апошнімі днямі змяняецца тактыка гібрыднай атакі з Беларусі на ЕС і якой рэакцыі чакаць у адказ адносна беларусаў, якія знаходзяцца ў краінах Еўрасаюза? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман
6/24/20241 hour, 8 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Армянскі разварот: чым ён скончыцца для Ерэвана, АДКБ і Ціханоўскай

У выказванні сваёй пазіцыі як адносна ролі Масквы і Мінска ў вайне Азербайджана і Арменіі, так і адносна стаўлення да АДКБ і канкрэтна да асобы Лукашэнкі афіцыйны Ерэван пайшоў яшчэ далей — днямі адбылася сустрэча міністра замежных спраў Арменіі са Святланай Ціханоўскай. Што праўда, генеральны сакратар АДКБ Тасмагамбетаў папрасіў ад Пашыняна яшчэ больш канкрэтыкі адносна сяброўства Арменіі ў гэтай арганізацыі — ці працягнецца яно. Чаму Арменія менавіта цяпер вырашыла акрэсліць змену свайго стаўлення да асобных арганізацый і палітыкаў і як далёка Ерэван гатовы зайсці? Якая імавернасць таго, што ў Захаду атрымаецца перацягнуць на свой бок Кітай па пытанні вайны Расіі супраць Украіны? Як апошнімі днямі змяняецца тактыка гібрыднай атакі з Беларусі ў бок ЕС і якой рэакцыі чакаць у адказ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай, лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай
6/24/202450 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Памежнік-злодзей і дэсант з камароў дзеля ўратавання птушачак

Вандруючы па свеце, часцей пералічвайце свае наяўныя, а яшчэ лепей — расплачвайцеся карткай. Хто ведае, раптам на ваш кашалёк таксама загледзіцца які-небудзь памежнік з аэрапорта Неапаля? Больш падрабязна пра гэта чытайце ў нашай штодзённай зводкі міжнародных навін.
6/23/20243 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Аптымісты з ураду і ніякіх дзяцей — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 чэрвеня

Аптымісты з ураду і ніякіх дзяцей — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 чэрвеня by Euroradio
6/22/202432 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Ашчадныя жанчыны і кэнселінг Быкава — Еўразум за 21 чэрвеня | Новости Беларуси за 21 июня

Ашчадныя жанчыны і кэнселінг Быкава — Еўразум за 21 чэрвеня | Новости Беларуси за 21 июня by Euroradio
6/21/202433 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Чаму беларускія улады не думаюць, што робяць. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень

Чаму беларускія улады не думаюць, што робяць. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень by Euroradio
6/21/20246 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Долар і еўра рванулі ўверх, пакуль Лукашэнка глядзіць кароў.

Раніцай 21 чэрвеня долар і еўра прыбавілі адразу па 5 капеек! Такога імклівага росту даўно не было. Гэта рэха спынення таргоў гэтымі валютамі на Маскоўскай біржы? Дрэнныя паводзіны рубля абмяркуем з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра тое, чым займаецца ў гэты драматычны час Лукашэнка (спойлер: сваёй улюбёнай справай), пра раптоўную (але якую ўжо па ліку?) праверку боегатоўнасці беларускіх войскаў, пра тое, чаму СТБ баіцца паказаць беларусам хоць адзін матч Еўра-2024 з удзелам зборнай Украіны і што азначае разварот Ерэвана ў бок Святланы Ціханоўскай.
6/21/202455 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Да чаго прывядзе крэдытная ліхаманка

У Беларусі працягваецца крэдытная ліхаманка. Крэдыты ў нацыянальнай валюце актыўна бяруць як прадпрыемствы, так і звычайныя людзі. Але ў Нацбанку пераймаюцца, што гэта можа кепска скончыцца. Паралельна рэгулятар адзначае, што грамадзяне краіны зноў панеслі грошы ў банкі, прычым большасць укладаў робяць жанчыны. Усё гэт,а а таксама планы ўладаў на пенсіянераў, сітуацыю на Маскоўскай біржы, немагчымасць "Жабак" у Беларусі ў 12:00 па мінскім часе абмяркооўваем з эканамістам, кіраўніком праекта "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
6/21/202442 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Пагрозы закрэдытаванасці і адны "экстрэмісты" — "Раніца з Еўрарадыё" за 21 чэрвеня

Пагрозы закрэдытаванасці і адны "экстрэмісты" — "Раніца з Еўрарадыё" за 21 чэрвеня by Euroradio
6/21/202431 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Пракляты інстаграм і тлусты Кім — Еўразум за 20 чэрвеня | Новости Беларуси за 20 июня

Пракляты інстаграм і тлусты Кім — Еўразум за 20 чэрвеня | Новости Беларуси за 20 июня by Euroradio
6/20/202431 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

З’ехалі/засталіся: падзел з узаемнымі прэтэнзіямі, які нам падкінула КДБ

Пра нібыта непераадольны падзел беларускага грамадства па прыкмеце “з’ехалі/засталіся”, пачалі актыўна казаць недзе з пачатку 2022 года. Але што сталася найбольш балючым і дыскусійным, дык гэта нейкія крыўды і абвінавачванні, якія, ізноў жа, нібыта бакі выстаўляюць адзін адному. Тыя, хто выехаў з краіны, сцвярджаецца, вінавацяць тых, хто застаўся, у “фінансаванні рэжыма сваімі падаткамі”, “перагортванні старонкі” і нават у калабарацыянізме. А тыя, хто застаецца ў Беларусі, пераконваюць іншых, вінавацяць тых, хто выехаў, у тым, што яны кінулі краіну і аднадумцаў у складаны час, жывуць у спакоі і дабрабыце і страцілі сувязь з айчынай. Але гэта ўсё не зусім так, сцвярджаюць аўтары “Даследвання канфлікта паміж прадэмакратычнымі групамі ў беларускім грамадстве: “тыя, хто сыйшоў” і “тыя, хто застаўся”. Чаму губляецца сувязь паміж беларусамі па розныя бакі мяжы і ці толькі беларусаў у эміграцыі і беларусаў у Беларусі такі падзел тычыцца? Якія прычыны канфлікту і непаразумення паміж тымі, хто застаўся, і тымі, хто з’ехаў? Якая роля ў гэтым непаразуменні спецслужб і ці не вынік гэта выключна іх дзейнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сацыёлаг Генадзь Коршунаў
6/20/202452 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Сяргей Бесараб: праз Беларусь да зорак — выдатная нацыянальная ідэя!

20 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — навуковец у галіне калоіднай хіміі, былы супрацоўнік Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Акадэміі навук Беларусі, вынаходнік, футуролаг, навуковы журналіст, папулярызатар тэхнічнай навукі Сяргей Бесараб. Беларусы як нацыя заўжды рухалі чалавецтва да зорак. Мы — касмічная нацыя, фактычна нацыя інжынераў-прыборабудаўнікоў. Але імкнучыся да зорак, мы абавязаныя памятаць пра свае карані. Бо адарваўшыся ад каранёў, адрокшыся ад сваёй ідэнтычнасці і беларускасці, мы з касмічнай нацыі ператворымся ў звычайных “касмічных валацуг” без мэты і без памяці, перакананы Сяргей Бесараб. Пра тое, чаму беларускія навукоўцы ў пераважнай большасці не ідэнтыфікуюць сябе як беларусы, ці можа навука спрыяць нацыянальнай свядомасці нацыі і як беларусы сталі “касмічнай нацыяй”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Бесарабам.
6/20/202456 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Ці здолее Бульба зрабіць з “Паспалітага рушэння” новы “Белы легіён”

Колішні заснавальнік легендарнага “Белага легіёна” Сяргей Бульба, як высветлілася, канчаткова ад тэмы ваенна-спартовага і патрыятычнага выхавання не адыйшоў. Днямі стала вядома, што ён стаў на чале спартова-патрыятычнай абарончай арганізацыі “Паспалітае рушэнне”. Арганізацыі, ініцыятарам якой у свой час быў Валеры Сахашчык, але якая цягам апошняга года перажыла не толькі змену некалькіх кіраўнікоў, але і мае складанасці, як з фінансаваннем, так і з правядзеннем трэніровак. Чаму вырашыў вярнуцца да дзейнасці, звязанай з ваеннай і патрыятычнай скіраванасцю? Якія праблемы сёння існуюць у “Паспалітага рушэння” і як іх магчыма вырашыць? Навошта беларусам у эміграцыі займацца патрыятычным і вайсковым выхаваннем і як да такіх ініцыятыў ставяцца мясцовыя ўлады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны актывіст, заснавальнік “Белага легіёна”, кіраўнік хаба “Робім разам” і “Паспалітага рушэння” Сяргей Бульба
6/20/202449 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Плюшкі для пенсіянераў і сачэнне за падлеткамі — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 чэрвеня

Плюшкі для пенсіянераў і сачэнне за падлеткамі — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 чэрвеня by Euroradio
6/20/202433 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Быкаў ва ўспамінах Някляева і зоркі Еўра-2024 — Еўразум за 19 чэрвеня | Новости Беларуси за 19 июня

Быкаў ва ўспамінах Някляева і зоркі Еўра-2024 — Еўразум за 19 чэрвеня | Новости Беларуси за 19 июня by Euroradio
6/19/202438 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Атака блогераў: якім чынам яны хочуць перамагчы рэжым і прычым тут КР

Эмацыйная спрэчка паміж дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай і блогерамі па пытаннях экспертнасці, папулізма, аргументаванасці выказванняў і гэтак далей стала не проста яшчэ адным скандалам у шэрагах дэлегатаў Каардынацыйнай рады новага складу. Наперш гэтая сітуацыя прымусіла прыглядзецца да людзей, якія прыйшлі ў КР і задумацца пра іх матывацыю, іх намеры і тое, якія мэты яны перад сабой ставяць і якімі сродкамі гатовыя іх дасягаць. Чаму ўзнікла непаразуменне паміж імі і Розай Турарбекавай і прычым тут “узровень экспертнасці”? Ці варта ў спрэчцы палітычных актараў пераходзіць на асобы і як яны бачаць пабудову камунікацыі ўнутры КР? Якія мэты пераследуюць і чаго плануюць дасягнуць праз удзел у працы КР, якімі сродкамі і якія ў іх ёсць для гэтага інструменты? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дэлегаты Каардынацыйнай рады, блогеры Аляксандр Кабанаў з фракцыі “Воля” і Арцём Шапараў з фракцыі “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”
6/19/202454 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Пра антысемітызм Лукашэнкі, нейтралітэт Швейцарыі і лёс АДКБ

Пакуль прэм'ер Арменіі Пашынян пагражае выхадам яго краіны з АДКБ і сварыцца з Лукашэнкам, а прэм’ер Польшчы Туск расказвае пра агентаў Масквы і Мінска, якія трапілі на тэрыторыю ЕС дзякуючы праграмам рэлакацыі для айцішнікаў, Лукашэнка працягвае расказваць пра сваё імкненне да міра і рыхтуе беларусаў… да вайны. Бо, як вядома — вораг паўсюль! Ну, апроч таго, што за ўсходняй мяжой. Якім будзе вынік мірнай канферэнцыі ў Швецарыі для Украіны і для Расіі, чаму там зусім не ўзгадалі пра Беларусь? Ці варта чакаць, што рэзкія словы Пашыняна на адрас АДКБ і Лукашэнкі сапраўды прывядуць да зменаў знешняй палітыкі Арменіі? Як на пазіцыю Ізраіля адносна лукашэнкаўскага рэжыма паўплываюць антысеміцкія выказванні Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
6/19/202450 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Праблемы аб’яднання: што не так з беларускімі дэмсіламі

Назіраючы за тым, як дэлегаты новага складу Каардынацыйнай рады падзяліліся на “большасць” і “апазіцыйную меншасць” і як яны зацята спрачаюцца паміж сабой, пэўная частка грамадства адчувае здзіўленне і неразуменне таго, чаму аднадумцы ніяк не могуць дамовіцца паміж сабой. Ужо нават пачалі ўзаемныя абвінавачванні. Адныя кажуць на другіх, што тыя не жадаюць супрацоўнічаць, іншыя вінавацяць апанентаў у спробе “канстытуцыйнага перавароту” і “аўтарытарызме”… Вось толькі гэтая недамоваздольнасць была ў нашых дэмакратычных палітыкаў фактычна заўжды. Наколькі няздольнасць аб’ядноўвацца — гэта новая з’ява ў беларускай дэмакратычнай супольнасці? Ці варта верыць прапагандзе наконт паўсюдных агентаў спецслужб? Ці сапраўды існуе небяспека ўзвядзення “жалезнай заслоны” на мяжы з Беларуссю і як супрацьстаяць распаўсюду “рускага света”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
6/19/202451 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Апастыль за дзень і прапагандысты на Алімпіядзе — Еўразум за 19 чэрвеня | Новости за 19 июня

Апастыль за дзень і прапагандысты на Алімпіядзе — Еўразум за 19 чэрвеня | Новости за 19 июня by Euroradio
6/19/202431 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Адна міністарка і нехімічны "Персіл" — Еўразум за 18 чэрвеня | Новости Беларуси за 18 июня

Адна міністарка і нехімічны "Персіл" — Еўразум за 18 чэрвеня | Новости Беларуси за 18 июня by Euroradio
6/18/202435 minutes
Episode Artwork

Пракоп’еў vs Латушка: хто і што стаіць за канфліктам у КР — дэбаты

З першага дня новы склад Каардынацыйнай рады падзяліўся на “большасць” і “апазіцыйную меншасць”, што, у прынцыпе, нармальна. Вось толькі неўзабаве сталі інтэнсіўнымі не толькі працэсы, але і узровень супрацьстаяння. “Большасць” захацела пачаць працу з адмены ўсяго, зробленага папярэднікамі, нават Статута. Бо той перашкаджаў карыстацца мандатам сябрам АПК Паўлу Латушку і Аліне Коўшык (фракцыя “Еўрапейскі выбар”). Латушку адразу абвінавацілі ў спробе “канстытуцыйнага перавароту” і “аўтарытарызме”… Як фармавалася “кааліцыя большасці” і ці сапраўды існуе праблема камунікацыі ў дэлегатаў КР? Як дэлегаты плануюць працаваць, калі пачынаюць з адмены ўсіх дакументаў, што рэгулююць працу КР? У якім стане сёння беларускія дэмсілы і да чаго можа прывесці скандал у Каардынацыйнай радзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і лідар фракцыі КР “Беларусы” (экс-“Блок Пракоп’ева — Ягорава”), бізнесовец Вадзім Пракоп’еў
6/18/20241 hour, 12 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

Gender Gap: вайна і “традыцыйныя каштоўнасці” — што яднае ворагаў?

Чэрвень стане “месяцам годнасці” для квір-людзей: ажно 3 парады пройдуць цягам аднаго месяца ў Варшаве. Беларусы таксама не засталіся ўбаку ад выказвання сваёй пазіцыі ў пытанні годнасці і роўнасці. І нават былі ў ліку тых, хто быў затрыманы паліцыяй за такую праяву пазіцыі. Дарэчы, былі яны і сярод тых, хто выступаў за “традыцыйныя каштоўнасці” і быў сярод удзельнікаў марша супрацьлеглага “параду годнасці”. Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
6/18/202438 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Ці знойдуць паразуменне Трамп і Ціханоўская і што там з КР

Выбары ў ЗША робяцца ўсё больш цікавымі і непрадказальнымі. Адпаведна, непрадказальная на сёння і палітыка будучага кіраўніцтва краіны адносна вайны ва Украіне альбо адносінаў да “беларускага пытання”. Але дэмсілы на чале з Ціханоўскай кантакту з Вашынгтонам не губляюць і на мінулым тыдні справаздачыліся пра чарговыя сустрэчы ў ЗША. Дзе, дарэчы, чакаецца прыняцце чарговага “Акта аб дэмакратыі ў Беларусі”. Як прыняцце “Акта аб дэмакратыі” дапаможа зменам у Беларусі і ці дакладна вядома, якім той Акт будзе паводле зместу? У якім стане сёння беларускія дэмсілы і да чаго можа прывесці скандал у Каардынацыйнай радзе? Як пазіцыя Арменіі ўплывае на АДКБ і як на настроі ў Еўрасаюзе ўплывае міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
6/18/202451 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Слёзы Тура і ліцэй Дзяржынскага — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 чэрвеня

Слёзы Тура і ліцэй Дзяржынскага — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 чэрвеня by Euroradio
6/18/202432 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Кепскія сігналы і песня банкіраў — Еўразум за 17 чэрвеня | Новости Беларуси за 17 июня

Кепскія сігналы і песня банкіраў — Еўразум за 17 чэрвеня | Новости Беларуси за 17 июня by Euroradio
6/17/202427 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Чаму ў Ерэване толькі цяпер заўважылі, як Лукашэнка іх “падставіў”

Пэўны час таму Лукашэнка наведаў Азербайджан. Але візітам у Баку не абмежаваўся і разам з кіраўніком гэтай краіны Аліевым наведаў Арцах (Нагорны Карабах). Дзе ў сваім стылі нагаварыў… рознага. Што, відавочна, спадабалася кіраўніцтву Азербайджана, але выклікала вялікую негатыўную рэакцыю ў Арменіі. Гэта плюс звесткі пра пастаўкі лукашэнкаўскім рэжымам зброі Азербайджану, якую той ужыў у вайне супраць… партнёра Беларусі па АДКБ Арменіі. Як вынік — амбасадары абедзвюх краін адкліканыя дамоў. А прэм’ер-міністр Арменіі Пашынян паабяцаў, што ніводны армянскі чыноўнік не прыедзе ў Беларусь, пакуль там утрымлівае ўладу Лукашэнка. Чаму толькі цяпер афіцыйны Ерэван абурыўся дзеяннямі Лукашэнкі, хаця пра тыя ж пастаўкі беларускай зброі Азербайджану было вядома даўно? Які працяг гэтага канфлікту найбольш імаверны і ці чакаць выйсця Арменіі з АДКБ? Ці магчымае на фоне такога скандалу з Мінскам запрашэнне ў Ерэван Святланы Ціханоўскай і пры чым тут Масква? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт армянскага Інстытута міжнародных адносін і бяспекі Рубэн Меграбян
6/17/202437 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Пра Беларусь на G7, “армянскі скандал” і спадзевы на ШОС Лукашэнкі

У рэзалюцыі паводле вынікаў сустрэчы ў фармаце G7 згадваецца і Беларусь. Як звычайна, з заклікамі наконт вызвалення палітвязняў і гэтак далей. Што прыемна, але не зусім зразумела, якім чынам гэта можа паўплываць на змены ў краіне. Як пакуль не вядома, чым можа скончыцца канфлікт паміж Ерэванам і Лукашэнкам. І канфлікт на мяжы, які з дапамогай мігрантаў правакуюць Мінск і Масква. Ці дапаможа згадка Беларусі ў выніковым дакуменце чарговай сустрэчы ў фармаце G7 і які чынам гэта можа паўплываць на сітуацыю з палітвязнямі? Чаму ў Ерэване толькі цяпер пакрыўдзіліся на Лукашэнку і які працяг можа мець гэты канфлікт? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі чарговы раз напярэдадні выбараў перамагчы карупцыю ў сваім атачэнні і што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе — колькі ёй засталося існаваць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай, лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай
6/17/20241 hour, 7 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

АМАП супраць мігрантаў і вяртанне "Чык-Чырыка" — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 чэрвеня

АМАП супраць мігрантаў і вяртанне "Чык-Чырыка" — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 чэрвеня by Euroradio
6/17/202430 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Выпускны Лукашука і суп з кракадзіла — Еўразум за 14 чэрвеня | Новости Беларуси за 14 июня

Выпускны Лукашука і суп з кракадзіла — Еўразум за 14 чэрвеня | Новости Беларуси за 14 июня by Euroradio
6/14/202432 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Аліса Рыжычэнка. Ці застанецца Расія без долараў і еўра і які курс валюты чакае беларусаў

Маскоўская біржа спыніла таргі доларам і еўра ў выніку санкцый, уведзеных у дачыненні да яе і шэрагу іншых устаноў такога ж кшталту, з боку ЗША. Адпаведна, адразу ўзніклі асцярогі, што курс расійскага рубля абваліцца. Для беларусаў у такім выпадку таксама магчымыя негатыўныя наступствы з улікам таго, як курс беларускага рубля залежны ад курсу рубля расійскага. І гэта не адзінае, што сёння насцярожвае і экспертаў, і шараговых беларусаў: ёсць яшчэ і рост цэн на тавары і паслугі, складаная сітуацыя на рынку працы, інфляцыя… Як сітуацыя на Маскоўскай біржы паўплывае на курсы валют у беларускіх абменніках і якіх сюрпрызаў можна чакаць ад Нацбанка РБ? У якім стане сёння беларуская эканоміка і ці на карысць ёй у доўгай перспектыве расійскія вайсковыя заказы? Як вайна і санкцыі ўплываюць на інфляцыю і што адбываецца на рынку працы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка ў сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістр эканомікі Аліса Рыжычэнка
6/14/202447 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Курс долара, вольныя армяне і бясконцая карупцыя ў Лукашэнкі

Маскоўская біржа праз санкцыі ЗША спыніла таргі доларам і еўра. Але заўважнага эфекту на беларускі валютны рынак гэта не мае, рубель не падае. Як гэта патлумачыць і ці чакаць усё ж наступстваў? Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра раззлаванага Пашыняна, скандал (са старта) у Каардынацыйнай радзе і Лукашэнку, які ўгаворвае чарговы завод прыносіць прыбытак.
6/14/202450 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Міністр з пагонамі і бас-гітарай і ўдар па шматдзетных — "Раніца з Еўрарадыё" за 14 чэрвеня

Міністр з пагонамі і бас-гітарай і ўдар па шматдзетных — "Раніца з Еўрарадыё" за 14 чэрвеня by Euroradio
6/14/202429 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Шах і мат Пашыняна і прыгнечаны Гнёт — Еўразум за 13 чэрвеня | Новости Беларуси за 13 июня

Шах і мат Пашыняна і прыгнечаны Гнёт — Еўразум за 13 чэрвеня | Новости Беларуси за 13 июня by Euroradio
6/13/202431 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Палітолаг пра эскалацыю паміж Ерэванам і Мінскам | Что происходит между Лукашенко и Пашиняном?

Арэг Качынян тлумачыць, чаму Нікол Пашынян павышае стаўкі і ідзе на канфлікт з Лукашэнкам
6/13/20248 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Усе будзем “TUTAKA”: чым будзе здзіўляць фэст абуджаных сёлета

Фонд TUTAKA чацвёрты раз запар запрашае сустрэцца на галоўным ўсебеларускім летніку — 12-14 ліпеня Барык ля Гарадка на Падляшшы прымае “фестываль абуджаных TUTAKA”. Арганізатары абяцаюць, што “сёлета фестываль будзе яшчэ маштабнейшы — мы зноў збіраем і паказваем усё тое, што сёння прапануе незалежная беларуская культура. Гэта значыць, будзе яшчэ больш арыгінальных музыкаў на сцэнах фестывалю, яшчэ больш майстар-класаў, дыскусій, кінапаказаў, тэатральных эксперыментаў, спартовых мерапрыемстваў і іншых творчых актыўнасцяў”. Якія сюрпрызы рыхтуе фестываль абуджаных “Тутака” сёлета? Што апроч музыкі і сустрэч з сябрамі чакае наведнікаў? У якім стане сёння беларуская культура і ці можа яна выжыць у эміграцыі? Як змяніўся фэст за год і ці толькі беларусам ён цікавы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік фестывалю абуджаных “TUTAKA”, старшыня фонду “TUTAKA” Павел Станкевіч.
6/13/202443 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Лідзія Тарасенка: мы мусім трымацца каранёў, рабіць нечаканае і эвалюцыянаваць

13 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — каардынатарка Фонду медыцынскай салідарнасці Беларусі Лідзія Тарасенка. У той сітуацыі, у якой сёння аказалася беларуская нацыя, нам неабходна найперш трымацца сваіх каранёў і ведаць сваю ідэнтычнасць, каб атрымаць “устойлівасць” у гэтай віхуры падзей. Другое — рабіць тое, чаго ніхто ніколі не рабіў, і заставацца заўжды на светлым баку. Толькі ў такім выпадку мы зможам эвалюцыянаваць, каб не застацца ў мінулым, перакананая Лідзія Тарасенка. Пра тое, чаму нават у часы глабалізацыі так важна ведаць сваю ідэнтычнасць, дзе знайсці рашучасць, каб рабіць нечаканае і пры гэтым заўжды заставацца на светлым баку, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Лідзіяй Тарасенка.
6/13/202456 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Акт аб дэмакратыі: ці дапаможа ён захаваць суверэнітэт Беларусі

Днямі Кангрэс ЗША апублікаваў праект абноўленага "Акта аб дэмакратыі ў Беларусі". Цяпер яго будуць па чарзе разглядаць абедзве палаты амерыканскага парламента. Дакумент утрымлівае апісанне сітуацыі ў Беларусі і дае крытычную ацэнку падзеям у краіне. Таксама там змешчаны заклік неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных. Згадваюцца ў Акце і такія структуры дэмсілаў, як Каардынацыйная рада і Аб’яднаны пераходны кабінет… Ці ўплывае Акт аб дэмакратыі на сітуацыю ў Беларусі і якім чынам? Што азначае згадка ў гэтым дакуменце пэўных структур дэмсілаў і якія магчымасці гэта дае? Чаму прапагандыст Тур так упадабаў Розу Турабекаву, што "галасаваў" за яе на выбарах у КР, і што ў той КР увогуле адбываецца? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай, лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай.
6/13/202454 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

"Беларускі мір" і рост беспрацоўя — "Раніца з Еўрарадыё" за 13 чэрвеня

"Беларускі мір" і рост беспрацоўя — "Раніца з Еўрарадыё" за 13 чэрвеня by Euroradio
6/13/202434 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Падаражанне аўто і беларус на "нейтралцы" — Еўразум за 12 чэрвеня | Новости Беларуси за 12 июня

Падаражанне аўто і беларус на "нейтралцы" — Еўразум за 12 чэрвеня | Новости Беларуси за 12 июня by Euroradio
6/12/202432 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Марына Новікава. Новая рэальнасць: паміж “калабарантамі” і тымі, хто “страціў сувязь”

Беларуская аналітычная майстэрня прэзентавала 6 чэрвеня ў “Прэс-клубе” вынікі двух сацыялагічных даследаванняў: «Інфармацыйныя коканы ўнутры Беларусі і за яе межамі» і «Беларусы ў Літве». Першую работу прадставіла кіраўніца арганізацыі Марына Новікава. Даследнікі прыйшлі да высновы, што багата людзей у Беларусі “варацца” ў сваіх коканах. Але галоўная выснова даследавання наступная: у Беларусі паўстае новая рэальнасць. Як змяніліся настроі ў беларускім грамадстве і што гэта за “коканы”, у якія схаваліся беларусы? Адкуль узялося непаразуменне паміж тымі, хто з’ехаў, і тымі, хто застаўся, і як яно ўплывае на адносіны паміж беларусамі? Як на пазіцыю людзей уплываюць эміграцыя і прапаганда, у чым яна — новая беларуская рэальнасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктарка Беларускай аналітычнай майстэрні Марына Новікава
6/12/202444 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Пра буферную зону, ядзерны шантаж і “сумленныя” выбары Лукашэнкі

Выбары ў Каардынацыйную раду, як гэта ні дзіўна, не даюць спакою Лукашэнку. І перад галасаваннем ён іх згадваў, і пасля заканчэння пра іх гаворыць ды “аналізуе” як працэс, так і вынік. Але што найбольш цікава — на гэтым фоне чалавек, які шмат гадоў “сінімі пальцамі за ўладу не трымаецца”, завёў сваю звыклую песню пра тое, якія сумленныя, празрыстыя і справядлівыя выбары яны арганізуюць у 2025 годзе… Ці дапаможа буферная зона на мяжы з Беларуссю спыніць хвалю мігрантаў і ці не адаб'ецца гэтая сітуацыя на адносінах да беларусаў? Чаму Лукашэнку не даюць спакою выбары ў КР і хто на гэтым этапе ад іх выйграў? Ці зменіцца палітыка Еўрасаюза пасля выбараў у Еўрапарламент і пра што сведчыць узмацненне праварадыкалаў ў Еўропе? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
6/12/202454 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Разгром летніка і кепскія пацыенты — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 чэрвеня

Разгром летніка і кепскія пацыенты — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 чэрвеня by Euroradio
6/12/202431 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Выбары-2025 і канец археалогіі — Еўразум за 11 чэрвеня | Новости Беларуси за 11 июня

Выбары-2025 і канец археалогіі — Еўразум за 11 чэрвеня | Новости Беларуси за 11 июня by Euroradio
6/11/202434 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Падзенне коштаў і музей Беларусі на "Валадарцы" — "Раніца з Еўрарадыё" за 11 чэрвеня

Падзенне коштаў і музей Беларусі на "Валадарцы" — "Раніца з Еўрарадыё" за 11 чэрвеня by Euroradio
6/11/202432 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Аркадзь Мошас. Ад Еўрапарламента да Кангрэса ЗША: ці ёсць там месца для “беларускага пытання”?

На выбарах у Еўрапарламент правацэнтрысцкая Еўрапейская народная партыя захавала большасць мандатаў, але відавочна свой уплыў (і колькасць мандатаў) павялічылі як праварадыкалы, так і радыкальныя левыя. На фоне росту напружання на мяжы з Беларуссю ў сувязі з актывізацыяй спроб нелегальнага пераходу мяжы гэты расклад сіл у Еўрапарламенце выклікае насцярожанасць у беларускай супольнасці за мяжой. Як змяніліся настроі ў еўрапейскім грамадстве і ці зменіцца палітыка Еўрапарламента ў дачыненні да беларусаў і Беларусі? Што мяняе ў амерыканскай палітыцы адносна Беларусі абноўлены “Акт аб дэмакратыі” і чаму беларусаў так старанна спрабуюць пакласці ў адзін кош з расіянамі? Якая імавернасць пачатку вялікай вайны Расіі з NATO і ці здолеюць прадстаўнікі КР схіліць заходніх палітыкаў да перамоваў з лукашэнкаўскім рэжымам наконт вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас
6/11/202446 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Алена Жываглод. Выбары-2025: каму яны патрэбныя і якія пагрозы нясуць дэмсілам

На мінулым тыдні сваю гадавіну адзначыла ініцыятыва “Сумленныя людзі” — грамадская суполка, якая ўтварылася як адказ на фальсіфікацыі падчас выбараў 2020 года. І ўся наступная дзейнасць якой звязаная з тымі ці іншымі выбарчымі працэсамі. Прычым не толькі за межамі краіны, як тыя ж выбары ў Каардынацыйную раду, але і ўнутры Беларусі. Чаму дэмсілы працягваюць жыць у парадыгме выбараў 2020 года і ці не прыспеў час перастаць на іх азірацца? Што цікавага адбывалася падчас выбараў у КР і чаму “Сумленныя людзі” не ўдзельнічалі ў выбарах як кандыдаты? Якія чаканні ад выбарчай кампаніі 2025 года і як дэмсілы могуць на яе адрэагаваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка грамадскай суполкі "Сумленныя людзі", былая віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод.
6/11/202439 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

(Не)пераможны Макрон і беларусам пофіг на веліч — Еўразум за 10 чэрвеня |Новости Беларуси за 10 июня

(Не)пераможны Макрон і беларусам пофіг на веліч — Еўразум за 10 чэрвеня |Новости Беларуси за 10 июня by Euroradio
6/10/202436 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Ля Віслы будзе гучна: беларусы зноўку правядуць у Варшаве Hučna Fest

29 чэрвеня ў Варшаве на беразе Віслы пройдзе чарговы вялікі Hučna Fest з сучаснай літаратурай і мастацтвам, актуальнай беларускай музыкай і актывізмам. Арганізатар фэсту — Free Belarus Center, а Беларускі ПЭН ладзіць на фэсце літаратурную сцэну “Бліжэй да цябе”. Сёлета яна прысвечаная беларускай жаночай і квір-літаратуры. Паводле традыцыі, не абыдзецца фэст і без музычнай сцэны. Рыхтуйцеся атрымліваць асалоду, бо выступяць “Разбітае сэрца пацана”, LEIBONIK, NOCHY і Syndrom Samazvanca. Ці здолелі беларускія творцы за чарговы год у эміграцыі стварыць столькі цікавостак, што для іх дэманстрацыі трэба ладзіць цэлы фэст? Што цікавага рыхтуюць арганізатары Hučna Fest і ці толькі літаратурнымі прэзентацыя і музыкай абмяжуецца імпрэза? Ці лёгка ў замежжы ладзіць свой фэст і ці можна беларускай культурай зацікавіць не толькі беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сяброўка Каардынацыйнай рады, кіраўніца Free Belarus Center Паліна Бродзік і паэтка, старшыня беларускага ПЭН-цэнтра, сябра аргкамітэта “Прадмовы” Таццяна Нядбай.
6/10/202452 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра шантаж мігрантамі, “вайну” Шольца і выбары ў Еўрапарламент

У той час, як Кангрэс ЗША рыхтуецца да ўхвалення абноўленага "Акта аб дэмакратыі ў Беларусі", лукашэнкаўскі рэжым узмацняе “шантаж мігрантамі” на польскай мяжы. Дайшло нават да забойства польскага памежніка адным з такіх “турыстаў”. Што на фоне вайны ва Украіне і пагрозаў арганізаваных ФСБ тэрактаў у краінах ЕС паступова мяняе настроі ў еўрапейскім грамадстве. Што ўплывае як на вынік выбараў у Еўрапарламент, так і на настроі і заявы еўрапейскіх палітыкаў. Таго ж Шольца. Ці ўплывае мігранцкі крызіс на беларуска-польскай мяжы на адносіны да беларусаў? Што стаіць за словамі Шольца пра варыянты заканчэння вайны ва Украіне і як ў Нямеччыне адрэагавалі на ўцёкі аднаго з мясцовых палітыкаў у Расію? Ці зменіцца ў Еўропе стаўленне да беларускага пытання паводле вынікаў выбараў у Еўрапарламент і пры чым тут “Акт аб дэмакратыі”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
6/10/202455 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Анатоль Лябедзька. Легалізацыя: як дэпутаты парламентаў краін ЕС дапамагаюць з ёй беларусам

Пытанні і праблемы з легалізацыяй беларусаў узнікаюць апошнім часам з незайздроснай рэгулярнасцю. То з адной, то з іншай краіны прыходзяць навіны то пра пагаршэнне ўмоваў легалізацыі, то пра зацягванне працэсаў і прыняцця рашэнняў аб наданні статусаў, то пра пазбаўленне ВНЖ паводле няўцямных падставаў. Здавалася б, паспрыяць вырашэнню гэтых балючых для беларусаў пытанняў маглі б дэпутаты мясцовых парламентаў, якія ўваходзяць у парламенцкія групы “За дэмакратычную Беларусь”, але… Ці здольныя дэпутаты парламентаў еўрапейскіх краін з ліку “сяброў дэмакратычнай Беларусі” дапамагчы з вырашэннем пытанняў легалізацыі і чаму не дапамагаюць? На якім этапе праект Канстытуцыі Новай Беларусі і колькі яшчэ над ім будуць працаваць? Што мяняе ў стаўленні да беларусаў сітуацыя на межах з Беларуссю і новая хваля міграцыйнага крызісу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька
6/10/202448 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Латушка feat Кавалеўскі і перавыбары — Еўразум за 8 чэрвеня | Новости Беларуси за 8 июня

Латушка feat Кавалеўскі і перавыбары — Еўразум за 8 чэрвеня | Новости Беларуси за 8 июня by Euroradio
6/10/202429 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Абяцанкі Мінска і страйк у "Самсунгу" — Еўразум за 7 чэрвеня | Новости Беларуси за 7 июня

Абяцанкі Мінска і страйк у "Самсунгу" — Еўразум за 7 чэрвеня | Новости Беларуси за 7 июня by Euroradio
6/7/202433 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Іх норавы: Лебедзі лётаюць налева. Як падаражэе шэнген?

Лебядзіная вернасць — міф. Пра гэта кажуць даследчыкі, якія назіралі за чорнымі лебедзямі на працягу 18 гадоў. А тым часам іншыя навукоўцы расказваюць, што калі трапічныя цыклоны праз глабальнае пацяпленне будуць узмацняцца, некаторыя віды марскіх птушак знікнуць з паверхні зямлі. У свеце жывёл — добрыя навіны. У ЗША тром аслам, адзін з якіх стаў прататыпам героя папулярнага мультфільма "Шрэк", выдзеляць на ўтрыманне 10 тысяч долараў. Людзям пакуль не шанцуе ані — ні грошай з неба, ні крылаў за спіной. А з 11 чэрвеня яшчэ і шэнгенскія візы падаражэюць. Падрабязней пра гэта чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
6/7/20245 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Як беларуския улады будуюць финансавую пирамиду. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень

Сёння мы пагаворым як беларуския улады будуюць финансавую пирамиду у масштабах краины. И чаму беларуская прапаганда пачала загадзя рыхтаваць беларусау да цяжких часоу.
6/7/20247 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Мігранты(?) забілі польскага памежніка. "Праўда" ад Радзінай

На мяжы з Беларуссю зарэзалі польскага памежніка. Гэта адбылося падчас адной з атак мігрантаў, якія, мяркуючы па навінах, накатваюць на мяжу хваля за хваляй. Але адна справа — кідаць праз агароджу падпаленыя галіны, і зусім іншая — забіць салдата. Варшава патрабуе ад Мінска выдаць чалавека, які гэта зрабіў. Але ж сітуацыя на мяжы ўтварылася з маўклівага дазволу, а то і з бадзёрага заахвочання беларускіх уладаў. Калі пачаць разбірацца, хто і чаму забіў памежніка, — ёсць небяспека выйсці на саміх сябе... Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра тое, як выглядае статыстыка Украіны за апошнія 30 гадоў. І пра "жорсткую праўду" пра Каардынацыйную раду ад Наталлі Радзінай.
6/7/202448 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Мікалай Халезін. Ці здольная КР паўтарыць поспех Свабоднага тэатра

У склад Каардынацыйнай рады ўвайшоў нават… кавалер Ордэна Брытанскай імперыі! Гаворка пра Мікалая Халезіна, шырока вядомага ў Беларусі і далёка за яе межамі дзякуючы Беларускаму свабоднаму тэатру, арт-дырэктарам якога ён ёсць. Калі ж казаць пра лукашэнкаўскую прапаганду, то для яе Мікалай Халезін — галоўны па лабіяванні санкцый супраць рэжыму. Чаму вырашыў далучыцца да спісу “Еўрапейскі выбар”, навошта яму мандат дэлегата КР і ці не думае ад яго адмовіцца? Што сёння адбываецца з санкцыйным ціскам на лукашэнкаўскі рэжым і ці ёсць зрухі ў пытанні вызвалення палітвязняў? Якія навіны ў Свабоднага тэатра, над якімі праектамі працуе і якія цікавосткі рыхтуе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер Ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub, сябра Каардынацыйнай рады ад спісу “Еўрапейскі выбар” Мікалай Халезін
6/7/202441 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Хатні арышт як рай і літасцівыя літоўцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 7 чэрвеня

Хатні арышт як рай і літасцівыя літоўцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 7 чэрвеня by Euroradio
6/7/202428 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

Лакшары лайф і зноў не па 500 — Еўразум за 6 чэрвеня | Новости Беларуси за 6 июня

Лакшары лайф і зноў не па 500 — Еўразум за 6 чэрвеня | Новости Беларуси за 6 июня by Euroradio
6/6/202435 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Чарнуха. Вяртанне “Міністэрства сепультуры”: чым яно парадуе прыхільнікаў

Пэўны час таму прыхільнікі айчыннай музыкі і прысвечаных ёй відэааглядаў, якія рабіў Аляксандр Чарнуха на сваім ютуб-канале “Міністэрства сепультуры”, з расчараваннем даведаліся, што канал часова спыняе працу. Прычына банальная: заканчэнне фінансавання. Аляксандр заклікаў прыхільнікаў не страчваць надзеі і чакаць вяртання “міністра” з новымі музычнымі аглядамі. І выпускі “Міністэрства сепультуры” сапраўды вяртаюцца. Але выключна дзякуючы падтрымцы прыхільнікаў канала. Чаму ўзнікла праблема з працай ютуб-канала і як атрымалася вырашыць праблему? Што за непаразуменне паміж Аляксандрам Чарнухам і Радай культуры, як гэта можа паўплываць на яго літаратурныя планы? Як эміграцыя адбіваецца на творчасці беларускіх музыкаў (і не толькі музыкаў) і ці ёсць чым ганарыцца са зробленага імі апошнім часам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца ютуб-канала “Міністэрства сепультуры”, музычны журналіст, пісьменнік Аляксандр Чарнуха
6/6/202441 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Генадзь Манько: Мая нацыянальная ідэя — гісторыя, мова, годнасць

6 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве, бізнесовец, былы выведнік Генадзь Манько. Мы вельмі дрэнна ведаем сваю гісторыю. І прычына не толькі і нават не столькі ў тым, што беларусам уласная гісторыя не цікавая. Рэч найперш у тым, што нашу гісторыю ад нас наўмысна хаваюць. Шмат пра якія гістарычныя падзеі мы проста не можам даведацца, бо пра іх не гавораць школьныя падручнікі па гісторыі, гэтым падзеям не прысвечаныя экспазіцыі ў музеях і пра іх няма навуковых прац. Іх схавалі ад беларусаў у архівах і забаранілі ўваход. Таму для нас вельмі важна гэтыя архівы адкрыць і вярнуць сабе памяць, перакананы Генадзь Манько. Пра тое, чаму шмат што з гісторыі беларускага народа нам не вядомае зусім, чаму вяртанне памяці і веданне гісторыі такое важнае і ці сапраўды шлях узброенага супраціву — гэта не наш шлях сёння, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Генадзем Манько
6/6/202451 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Франак Вячорка. Навошта “нашае кіраўніцтва ў Вільні” выбары ў КР “заваліла”

Падчас выбараў у Каардынацыйную раду гучала шмат крытыкі на адрас Святланы Ціханоўскай з нагоды яе маўчання: маўляў, ніякім чынам не падтрымала выбары, не заклікала людзей галасаваць. Тым не менш па заканчэнні выбарчай кампаніі Святлана Ціханоўская правяла відэазванкі з новымі дэлегатамі Каардынацыйнай рады, а таксама з сябрамі тых спісаў, якія не прайшлі ў КР. Напэўна, і гэта трэба. Але пакуль важнейшымі падаюцца дзеянні Офіса і асабіста Ціханоўскай па вырашэнні надзённых выклікаў і праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы. Чаму не прагучала закліку браць удзел у галасаванні ў КР і з якой мэтай Офіс ухваліў стварэнне спіса пад кіраўніцтвам палітычнага дарадцы Ціханоўскай Аляксандра Дабравольскага? Што робіцца для вырашэння сітуацыі на беларуска-літоўскай мяжы і ці ёсць паразуменне з уладамі Польшчы па вырашэнні праблем з легалізацыяй беларусаў у гэтай краіне? Якія вынікі візітаў Ціханоўскай у траўні і ці можна “адмовіцца ад часткі візітаў дзеля эканоміі грошай”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
6/6/202443 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Андрэй Ягораў. Грошы, выбары, піяр: ці можна зарабіць на Каардынацыйнай радзе

Паводле выніку выбараў у Каардынацыйную раду другое месца па колькасці атрыманых галасоў і, адпаведна, мандатаў заняў “Блок Пракоп’ева-Ягорава”. Выбарчая тактыка якога адрознівалася тым, што галоўным спікерам блока цягам фактычна ўсёй агітацыйнай кампаніі быў трэці нумар спіса — Аляксандр Кныровіч. А яшчэ былі агітацыйныя банеры на рускай мове, якія размясцілі ў Кракаве і не толькі, падсветка колерамі блока варшаўскага Палаца культуры і навукі, відэарэклама ў Нью-Ёрку. І абвінавачанні сябраў спіса Ягорава і Патапава ў… непразрыстай фінансавай дзейнасці, скажам так. Чаму Андрэй Ягораў, хоць і быў пазначаны лідарам іх выбарчага спісу, не браў удзелу ў агітацыйнай кампаніі і хто вызначаў стратэгію піяру і агітацыі? Ці маюць пад сабой падставы абвінавачанні з боку Курэйчыка ў непразрыстай і падазронай фінансавай дзейнасці Ягорава і Патапава? Якіх інтрыг чакаць у КР і ці здольны гэты орган сапраўды зрабіцца “прадстаўнічым органам беларусаў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады ІІ складу, сябра КР ад “Блока Пракоп’ева-Ягорава”, метадолаг, палітолаг Андрэй Ягораў
6/6/202449 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Стаўка на Латушку і ўдзел у агітцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 чэрвеня

Стаўка на Латушку і ўдзел у агітцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 чэрвеня by Euroradio
6/6/202428 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Знікненне студэнтаў і Віця альбо Коля? — Еўразум за 5 чэрвеня | Новости Беларуси за 5 июня

Знікненне студэнтаў і Віця альбо Коля? — Еўразум за 5 чэрвеня | Новости Беларуси за 5 июня by Euroradio
6/5/202435 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Мікалай Шестак. У чым каштоўнасць “Купалы”? Эфір з галоўным акторам фільма Мікалаем Шастаком

Гэтым летам спаўняецца пяць гадоў з моманту заканчэння здымкаў біяграфічнай драмы “Купала” Уладзіміра Янкоўскага — найбольш вядомай стужкі “Беларусьфільма” апошніх часоў. На хвалі пратэстаў 2020 года ўлады негалосна забаранілі фільм да паказу, але ён трапіў у сеціва, дзе яго “пірацкім” чынам дагэтуль працягваюць глядзець беларусы ва ўсім свеце. Важную ролю ў неспадзяваным поспеху карціны адыграў Мікалай Шастак — латышскі актор тэатра і кіно, чыё падабенства з беларускім паэтам шмат каго ўразіла. Як праходзілі здымкі фільма? Ці складана было ўжывацца ў ролю Янкі Купалы і вучыць сцэнарый на беларускай мове? Як склаўся лёс стужкі і яе стваральнікаў? Ці можна збудаваць кар’еру рускамоўнаму актору ў Латвіі ва ўмовах вайны Расіі і Украіны? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуем ў эфіры Еўрарадыё з акторам Мікалаем Шастаком.
6/5/202441 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Юрый Дракахруст. Ці здолее новы склад КР надаць другое дыханне дэмсілам

Выбары ў Каардынацыйную раду засталіся ў мінулым. І наўрад ці яны будуць упісаныя ў гісторыю беларускіх дэмсіл як значная падзея. Тым не менш з колькасці тых, хто на гэтых выбарах прагаласаваў, добра відаць стан, у якім на гэтым гістарычным этапе дэмсілы знаходзяцца. Хоць удзельнікі выбарчай кампаніі, асабліва тыя, хто прайшоў у склад абноўленай КР, і кажуць, што ў сённяшніх умовах гэты вынік цалкам прадказальны і не “абнуляе” іх легітымнасці. Чаму не толькі ў пашырэнні рэпрэсій нават на тых, хто выехаў з Беларусі, прычына невялікай актыўнасці падчас галасавання? Ці сапраўды вялікая доля адказнасці за слабую актыўнасць выбаршчыкаў ляжыць на Ціханоўскай і журналістах? Якіх інтрыг чакаць ад КР падчас стварэння кааліцый і чаму Манголія навучыла Лукашэнку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст
6/5/202451 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Вынішчэнне нацыі: дзе спампаваць прышчэпку ад “рускамірства”

У Беларусі лукашэнкаўскі рэжым ізноў вяртаецца да колішняй практыкі: “прыцішваць” з дапамогай затрымання на “суткі” асабліва актыўных прыхільнікаў “рускага свету”. У той жа час “актывістаў” і прапагандыстаў, якія абмяжоўваюцца цкаваннем усяго беларускага і нацыянальна арыентаванага, ніхто стрымліваць не збіраецца. Рэжым сам робіць усё магчымае, каб знішчаць беларускія адметнасці не толькі ў грамадстве, але — і нават найперш — у адукацыі і гістарычнай навуцы. Чаму прыхільнікаў “рускага свету” рэжым стрымлівае, а антыбеларускім актывістам спрыяе? Ці атрымаецца захаваць і пашырыць беларускую навуку і адукацыю за мяжой з дапамогай стварэння сваіх ВНУ і інстытутаў? Як можна вырашыць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы за мяжой, і ці здольная на гэта КР? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
6/5/202455 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Ціхая Шаркаўшчына і сцяг у "эстэтычным" месцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 5 чэрвеня

Ціхая Шаркаўшчына і сцяг у "эстэтычным" месцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 5 чэрвеня by Euroradio
6/5/202430 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Ніякіх ссабоек і ўзрост згоды — Еўразум за 4 чэрвеня | Новости Беларуси за 4 июня

Ніякіх ссабоек і ўзрост згоды — Еўразум за 4 чэрвеня | Новости Беларуси за 4 июня by Euroradio
6/4/202431 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Андрэй Стрыжак. Ці застаецца і сёння салідарнасць тым, што яднае беларусаў

Мы ўсё далей адыходзім па часе ад 2020 года, але пытанні салідарнасці і ўзаемадапамогі не губляюць сваёй актуальнасці для беларусаў. Прынамсі для тых, хто не лічыць магчымым “перагарнуць старонку” і не зважаць на той гвалт, які працягвае ўчыняць лукашэнкаўскі рэжым. Сёння, як і раней, дапамога патрэбная і тым, хто вымушаны з’язджаць з краіны ў выніку пагрозы пераследу, і тым, хто выходзіць з-за кратаў, і тым, хто за кратамі знаходзіцца. Якія пытанні дапамогі беларусам сёння найбольш актуальныя і ці атрымліваецца па-ранейшаму дапамагаць з эвакуацыяй з Беларусі? Што адбываецца з дабрачыннымі зборамі і ці працягваюць беларусы данаціць? Як магчыма вырашыць пытанне вызвалення палітвязняў, ці гэтая тэма сёння невырашальная? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак
6/4/202446 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Вольга Дабравольская. Пакуль палітыкі абяцаюць: пра візы, пашпарты і легалізацыю

Пытанні легалізацыі заўжды не простыя. Безумоўна, залежыць яшчэ ад канкрэтнай краіны, яе нацыянальнага заканадаўства і стаўлення мясцовых уладаў і грамадства да вырашэння такіх пытанняў. Польшча ў гэтым сэнсе з’яўляецца найбольш спрыяльнай краінай Еўропы ў дачыненні да вымушаных мігрантаў з Беларусі. Але і тут ёсць пэўныя складанасці з, да прыкладу, легалізацыяй немаўлят, з атрыманнем віз, сюды ж дадаецца кароткі тэрмін дзеяння польскага праязнога дакумента ці доўгі тэрмін разгляду заяў на атрыманне віду на жыхарства. Якія пытанні, звязаныя з легалізацыяй, сёння найперш хвалююць беларусаў і ці гатовыя ўлады Польшчы спрыяць у іх вырашэнні? Што такое “міжнародная абарона” і ці лёгка беларусам яе сёння атрымаць у Польшчы? Як магчыма вырашыць візавае пытанне і ці здольныя ў гэтым дапамагчы палітычныя структуры беларускіх дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская
6/4/202447 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Gender Gap: узрост сексуальнай згоды — чаму ў Беларусі яго зніжаюць

1 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень абароны дзяцей. І акурат ў гэты час стала вядома, што ў Беларусі абмяркоўваецца пытанне наконт магчымага зніжэння ўзросту сексуальнай згоды. Пры тым, што ў цывілізаваных краінах, наадварот, прымаюцца рашэнні павялічыць яго. На фоне і рэальных крымінальных справаў супраць чыноўнікаў-педафілаў, і чутак пра маштабнасць гэтай ганебнай і злачыннай з’явы ў Беларусі такое рашэнне наконт зніжэння ўзросту сексуальнай згоды выклікае падазрэнні… Пра тое, якое дачыненне ўзрост сексуальнай згоды мае да крымінальных справаў супраць педафілаў, а таксама пра “гендарны вынік” складу дэлегатаў Каардынацыйнай рады мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
6/4/202441 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Гарбату — выліць і праверка на "нейтральнасць" — "Раніца з Еўрарадыё" за 4 чэрвеня

Гарбату — выліць і праверка на "нейтральнасць" — "Раніца з Еўрарадыё" за 4 чэрвеня by Euroradio
6/4/202432 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Камяні праз мяжу і мангольскі ваяж — Еўразум за 3 чэрвеня | Новости Беларуси за 3 июня

Камяні праз мяжу і мангольскі ваяж — Еўразум за 3 чэрвеня | Новости Беларуси за 3 июня by Euroradio
6/3/202433 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Вогнішчы з “экстрэмісцкіх” кніг: калі іх запаляць у Беларусі лукашысты

Не паспеў Лукашэнка выляцець з Беларусі ў Манголію для наведвання музея “Чынгісхана”, як на беларуска-польскай мяжы пачало адбывацца немаведама што. Дакладней, добра ўжо вядомыя польскім памежнікам правакацыі і спробы незаконнага перасячэння мяжы ”турыстамі” з краін Азіі ды Афрыкі. Ізноў ладзяцца сапраўдныя штурмы польскай мяжы нахабнымі і агрэсіўнымі натоўпамі. І што адметна, некуды зніклі і памежнікі з беларускага боку, і хвалёны спецназ памежных войскаў. Не інакш, як альбо з Лукашэнкам у Манголію выправіўся ці дапамагае героям з “губазіка” выяўляць і знішчаць “экстрэмісцкую літаратуру”… Ці стаў нечаканым новы мігранцкі крызіс на мяжы з Беларуссю і якія могуць быць наступствы гэтага? Ці сапраўды існавала верагоднасць затрымання Лукашэнкі ў Манголіі і перадачы яго суду ў Гаазе? Што мяняе ў вайне з Расіяй дазвол краін Захаду біць заходняй зброяй па тэрыторыіі РФ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
6/3/20241 hour, 5 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Мангольскі ваяж: што шукае Лукашэнка на радзіме Чынгісхана

Лукашэнка здолеў прарваць заслону “міжнароднай ізаляцыі” і выправіўся ў замежны візіт. Не, гэтым разам не ў Расію ці ў нейкі з яе рэгіёнаў — у Манголію. Туды, куды Вадзім Пракоп’еў марыць адправіць паслом Франака Вячорку. Можа Лукашэнка хоча паспець наведаць Манголію да яго прызначэння, а можа проста вырашыў падалей ад Беларусі знаходзіцца хаця б часова. Пасля слоў міністра замежных спраў Літвы Ландсбергіса наконт права Украіны пры пэўных умовах біць па асобных аб’ектах на тэрыторыі Беларусі… Што насамрэч шукае Лукашэнка ў Манголіі і ці варта ўвогуле звяртаць увагу на гэты візіт? Якія пагрозы схаваныя ў словах літоўскага міністра Ландсбергіса наконт права Украіны на ўдары па тэрыторыі Беларусі? Як сітуацыя з “аналітыкамі Ціханоўскай” уплывае на стан экспертнай думкі ў беларускай супольнасці? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
6/3/202455 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Наталля Локіць і Герман Лагуцік. “Купалінка”: як яна стала “месцам сілы” для беларусаў Варшавы

Чарговы, чацвёрты сезон завяршае Беларуская тэатральная студыя для дзяцей і дарослых у Варшаве “Купалінка” . З гэтай нагоды 5 чэрвеня “Купалінка” запрашае гледачоў на паказ трох спектакляў у Мазавецкім інстытуце культуры — “Сляза Волата”, “Кветкі пад залевай” і “Мой шлях”. У праграме таксама сюрпрызы, анонс далейшых планаў, інтэграцыя, цікавыя госці. Як пражылі свой чацвёрты сезон удзельнікі “Купалінкі”, якіх поспехаў дасягнулі і з якімі складанасцямі сутыкнуліся? Якую ролю ў жыцці тых, хто апынуўся ў эміграцыі, адыгрывае магчымасць творчай рэалізацыі? Ці складана вызначацца з рэпертуарам і як гэты працэс адбываецца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэжысёрка тэатральнай студыі “Купалінка” Наталля Локіць і артыст студыі Герман Лагуцік
6/3/202440 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Мангольскі ваяж і дэкрыміналізацыя сутэнёрства — "Раніца з Еўрарадыё" за 3 чэрвеня

Мангольскі ваяж і дэкрыміналізацыя сутэнёрства — "Раніца з Еўрарадыё" за 3 чэрвеня by Euroradio
6/3/202430 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Недахоп лекараў і распрацоўка айцішнікаў — Еўразум за 31 траўня | Новости Беларуси за 31 мая

Недахоп лекараў і распрацоўка айцішнікаў — Еўразум за 31 траўня | Новости Беларуси за 31 мая by Euroradio
5/31/202422 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Дэградацыя: ці сапраўды ў беларускай медыцыне сёння ўсё так дрэнна

Колькасць супрацоўнікаў, якіх не хапае медычным установам Беларусі, уражвае. Гаворка пра больш чым 5 тысяч спецыялістаў. Гэта значыць, што ў паліклініках і бальніцах не хапае персаналу, і людзі не атрымліваюць ці атрымліваюць нясвоечасова неабходную медычную дапамогу. У той жа час рэпрэсіі супраць медыкаў не спыняюцца. Проста таму, што не спыняюцца рэпрэсіі супраць беларускага грамадства, а рэпрэсіўная машына розніцы не робіць. Таму сёння шмат медыкаў знаходзіцца за кратамі, а яшчэ больш — у вымушанай эміграцыі. Што сёння адбываецца з кадрамі ў беларускай медыцыне і ці сапраўды тая колькасць супрацоўнікаў, якіх не хапае ў медустановах, крытычная? Якія перспектывы ў айчыннай медыцыны і ці можна недахоп медперсаналу выправіць за кошт гастарбайтараў? Якая сітуацыя з атрыманнем медычнай дапамогі ў месцах зняволення і ці атрымліваецца ў медыкаў знайсці працу па прафесіі ў эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае каардынатарка Фонду медыцынскай салідарнасці Беларусі Лідзія Тарасенка
5/31/202444 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Крымінальнік Трамп, мангольскі трып Лукашэнкі, выбары ў КР.

Прысяжныя прызналі экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа вінаватым па ўсіх 34 пунктах абвінавачання. Якое пакаранне яму прызначаць — стане вядома 11 ліпеня. Але ўжо цяпер вядома, што ні штраф, ні нават зняволенне не перашкодзяць Трампу ўдзельнічаць у сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах. Вось гэта свабода! Недзе ў іншым Сусвеце Лукашэнка збіраецца ў Манголію, каб "максімальна поўна раскрыць патэнцыял беларуска-мангольскіх стасункаў". Раней неяк не было нагоды раскрываць. Ну, ва ўсякім разе, максімальна. А што здарылася? Абмяркуем усё гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. А на дэсерт — вынікі выбараў у Каардынацыйную раду. Бо Кныровіча пераабралі на наступны тэрмін, па спісе Пракоп'ева — Ягорава.
5/31/202438 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Ці мог Лібер уплываць на вынікі галасавання і каму “зліваў” інфу

Калі чытаць чаты ў сацсеткеах ці каментары пад эфірамі і стрымамі, то часам узнікае ўражанне, што галоўным чалавекам на выбарах у Каардынацыйную рады быў… Павел Лібер! Ён і вінаваты ў тым, што праз неабходнасць перадаваць свае пашпартныя звесткі мала людзей прагаласавала, і што камусьці складана было разабрацца, як трэба галасаваць, і што праграма верыфікацыі “дзіравая”, і што выніковыя лічбы Лібер “намаляваў” згодна з патрабаваннямі Франка Вячоркі, і што зліваў папярэднія вынікі галасавання Офісу, і што ў 2020 годзе (!) заклікаў усіх галасаваць праз падкантрольны КДБ Viber... Не Лібер, а проста нейкі Доктар Зло! Як сябе ў выніку паказала праграма для галасавання, распрацаваная камандай Лібера, і што не так з верыфікацыяй? Якія падставы ёсць падазраваць Лібера ў зліве папярэдніх дадзеных галасавання і ці была магчымасць уплываць на канчатковы вынік галасавання? Ці апраўданыя асцярогі наконт бяспечнасці перададзеных звестак і што там было ў 2020 годзе з галасаваннем праз Viber? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае стваральнік платформы для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду Belarus ID, платформы “Новая Беларусь”, праекта “Голас”, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер
5/31/202444 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Дзёрзкі А1 і закрытыя бібліятэкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 31 траўня

Дзёрзкі А1 і закрытыя бібліятэкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 31 траўня by Euroradio
5/31/202430 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Польскі шчыт і худы Ціханоўскі — Еўразум за 30 траўня | Новости Беларуси за 30 мая

Польскі шчыт і худы Ціханоўскі — Еўразум за 30 траўня | Новости Беларуси за 30 мая by Euroradio
5/30/202433 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

DJ-дапамога дзецям беларускіх палітвязняў: фэст, які нельга прапусціць

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у Варшаве каманда Belarus Outside Sound System ладзіць адмысловы Belarusian charity weird music fest, гэтаму дню прысвечаны. Арганізатары заяўляюць, што ў іх “атрымалася сабраць вельмі нетрывіяльны для беларускіх дыяспарных імпрэз склад артыстаў, зрабіўшы націск на пазажанравасць, культурную касмапалітычнасць, актуальнасць ды аўтэнтычнасць”. А яшчэ будзе выступ нейкага “сакрэтнага госця”, імя якога не называецца… Усё наахвяраванае з дапамогай данатаў каманда Belarus Outside Sound System накіруе на адмысловы збор Фонду салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation для арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў. Трэба ісці! Што канкрэтна ўяўляе з сябе Belarusian charity weird music fest і як нарадзілася ідэя з дапамогай DJ-сэтаў сабраць грошы на адпачынак дзецям палітвязняў? Якія цікавосткі рыхтуюць арганізатары для наведвальнікаў фэста? Ці складана ладзіць фэсты ў эміграцыі і як прыцягваць да іх увагу не толькі беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Belarus Outside Sound System dj Papa Bo Selektah (Аляксандр Багданаў)
5/30/202434 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Алена Прыходзька: мова, годнасць, еднасць — тры словы маёй нацыянальнай ідэі

30 траўня ў эфіры Еўрарадыё — экс-старшыня камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду, журналістка, валанцёрка і грамадская актывістка Алена Прыходзька. Ва ўмовах, калі мы аказаліся за мяжой і раскіданыя па ўсім свеце, нам вельмі важна захоўваць і пашыраць выкарыстанне роднай мовы — у сям’і, у камунікацыі з суайчыннікамі. І самае галоўнае — перадаваць беларускую мову сваім дзецям. Бо так мы ўмацоўваем у сабе павагу да сваёй ідэнтычнасці і, адпаведна, да саміх сябе. Без павагі да сябе не будзе ў нас і павагі да людзей наўкола, перакананая Алена Прыходзька. Пра тое, ці здолее беларускае грамадства ў выгнанні знайсці ў сабе сілы захаваць сваю ідэнтычнасць, пра важнасць нацыянальных каштоўнасцяў і патрэбу нацыянальнай еднасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Прыходзька.
5/30/20241 hour, 1 second
Episode Artwork

Палітвязні: што рэальна сёння можна зрабіць для іх падтрымкі і вызвалення

Надоечы ў Празе з ініцыятывы Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе і пры падтрымцы беларускіх праваабаронцаў і актывістаў прайшоў Кангрэс па палітвязнях. Фактычна, гэта было першае мерапрыемства, скіраванае выключна на абмеркаванне менавіта гэтай праблемы — сітуацыі з палітвязнямі. Але важна, каб гэта было не толькі абмеркаванне, але і канкрэтныя справы. Якія, дарэчы, актыўна робяцца з ініцыятывы розных НДА і асобных актывістаў. Што канкрэтна ўяўляе з сябе сумесная ініцыятыва такіх арганізацый, як BYSOL, BYHELP, Dessident.by, народнага консульства Беларусі ў Шатландыі, беларусаў Аўстраліі ды іншых? Наколькі рэальна сёння не толькі дапамагчы палітвязням і іх сем’ям, але і дамагчыся вызвалення зняволеных? Ці варта разлічваць на дапамогу ў такіх справах палітычных структур кшталту Каардынацыйнай рады, Офіса Ціханоўскай ды іншых і як ўвогуле ацэньваюць патрэбу ў існаванні той жа КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн і актывіст беларускай дыяспары ў Аўстраліі, сакратар асацыяцыі “Беларусы ў Перце” Арцём Лядоўскі
5/30/202435 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Чаму развал Расіі — гэта не шанец, а пагроза для Беларусі і як нас уратуе КР

Падчас выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную рады ад кандыдатаў з розных спісаў прагучала шмат не толькі абяцанняў рознага ўзроўню выканальнасці і адпаведнасці рэчаіснасці, але і даволі спрэчных заяў. Гэта і пра “мільён шэнгенскіх віз” для беларусаў, і пра “калектыўную адказнасць ў выглядзе стаяння на мяжы”, і пра “піяршчыка выбараў Каца”, і пра “пагрозы для Беларусі ў выпадку развалу Расіі” — было шмат усяго. Але ж рана ці позна, а за свае словы трэба будзе несці адказ… Якое ўражанне ад самой кампаніі і чаму “бабарыкінцы” не пайшлі на выбары сваёй “калонай”? Краўцоў далучыўся да “Моладзевага наступу” праз іх праграму ці праграма МН пісалася пад дыктоўку Краўцова? Якія пагрозы для незалежнасці і самога існавання Беларусі існуюць ў выпадку развалу Расіі і што КР можа рэальна зрабіць для беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дэлегат Каардынацыйнай рады ад “Моладзевага наступу”, сябра штаба Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў
5/30/202448 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Дазвол на новыя зубы і не горш, чым у Эрытрэі — "Раніца з Еўрарадыё" за 30 траўня

Дазвол на новыя зубы і не горш, чым у Эрытрэі — "Раніца з Еўрарадыё" за 30 траўня by Euroradio
5/30/202430 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

"Грамадзянскія" снарады і стыль пры +30 — Еўразум за 29 траўня | Новости Беларуси за 29 мая

"Грамадзянскія" снарады і стыль пры +30 — Еўразум за 29 траўня | Новости Беларуси за 29 мая by Euroradio
5/29/202434 minutes, 1 second
Episode Artwork

Пра тое, як украінскі блогер бараніў Лібера і права КР на існаванне

Украінскі блогер Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў быў адным з самых актыўных назіральнікаў за выбарамі ў беларускую Каардынацыйную раду і, як заўважыў адзін з лідараў выбарчых спісаў, актыўным “папулярызатарам” гэтых выбараў. За што атрымаў вялізнае вядро крытыкі і хейту на свой адрас. Але ж і меў магчымасць скласці сваё “вонкавае” ўражанне пра ўсё, што падчас гэтай выбарчай кампаніі (і вакол яе) адбывалася. Якое ўражанне ад самой кампаніі і ад беларускіх палітыкаў падчас дэбатаў, якія Аляксандр "BalaganOFF" ладзіў на сваім ютуб-канале? Ці атрымалася ў яго зразумець, навошта патрэбная КР і што гэтая структура можа зрабіць для беларусаў? Ці дапаможа мандат дэлегата КР наладзіць адносіны паміж беларускімі дэмсіламі і афіцыйным Кіевам і ці даехалі да беларускіх добраахвотнікаў дроны, набытыя на сабраныя з ініцыятывы Аляксандра Рыкава грошы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ўкраінскі блогер Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў
5/29/202455 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

“Усходні шчыт”: ці абароніць ён ад вайны Еўропу і што чакае Беларусь

Пакуль уся ўвага беларускіх незалежных СМІ, экспертаў і проста грамадзян з сінімі пашпартамі была засяроджаная на выбарах у Каардынацыйную раду (насамрэч не), у Крамлі пачалі гаварыць пра жаданне (таксама няпраўда) замарозіць “канфлікт” ва Украіне, а на Захадзе актыўна абмяркоўваецца рашэнне пра дазвол УСУ выкарыстоўваць заходнюю зброю для атак па аб’ектах на тэрыторыі Расіі. І выглядае на тое, што такі дазвол будзе. Насуперак перасцярогам канцлера Германіі Олафа Шольца. Чым небяспечныя вучэнні з нібыта ядзернай зброяй, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі, і ці ўратуюць Захад мінныя палі на польска-беларускай мяжы? Ці пагодзіцца Захад з тым, каб Украіна выкарыстоўвала заходнюю зброю для ўдараў па тэрыторыі Расіі, і ці не справакуе гэта вялікую вайну ў Еўропе? Чаму Лукашэнка звярнуўся да тэмы прапаганды і ці дапаможа гэта яму вярнуць сабе любоў беларусаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
5/29/202450 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

“Шэф, усё прапала!” альбо як “новая апазіцыя” ператварылася ў “старую”

Вынік і выбарчай кампаніі, і галасавання ў Каардынацыйную рады выклікаў неадназначную рэакцыю ў экспертаў, вонкавых назіральнікаў, беларускага грамадства і прадстаўнікоў структураў, якія гэтыя выбары праігнаравалі. Найбольш крытычна настроеныя перакананыя: гэтая кампанія паказала, што “дэмакратычная супольнасць знаходзіцца ў маштабным сістэмным крызісе, які прывёў да дэвальвацыі аўтарытэту структураў і лідараў, і выправіць на сённяшні дзень такую сітуацыю практычна немагчыма”... Чым адметная кампанія па выбарах новага складу Каардынацыйнай рады і якія хібы дэмсілаў яна выявіла? Ці атрымалася ў беларускай дэмсупольнасці прыцягнуць увагу грамадства да сваіх ініцыятываў і ці магчыма было пазбегнуць скандалаў? Чаму выправіць сітуацыю не ўяўляецца магчымым і да чаго гэта прывядзе? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
5/29/202448 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Прасадка дзяржсектара эканомікі і футбольнае пірацтва ў законе — "Раніца з Еўрарадыё" за 29траўня

Прасадка дзяржсектара эканомікі і футбольнае пірацтва ў законе — "Раніца з Еўрарадыё" за 29траўня by Euroradio
5/29/202431 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Самы інтымны орган беларуса і спрытныя палестынцы. Еўразум за 28 траўня | Новости Беларуси за 28 мая

Самы інтымны орган беларуса і спрытныя палестынцы. Еўразум за 28 траўня | Новости Беларуси за 28 мая by Euroradio
5/28/202449 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Беларускі бізнес: ці знайшоў ён сваё месца за мяжой і навошта яму гімн

Пакуль адныя займаліся ўмацаваннем, развіццём і ўдасканаленнем (ці наадварот) палітычнага складніка беларускага грамадства і дэмсіл, праводзячы выбары ў Каардынацыйную раду, іншыя працавалі на ўмацаванне эканамічнага складніка беларускай дыяспары. Размова ідзе пра Асацыяцыю беларускага бізнесу за мяжой (АВВА), якая за апошнія некалькі тыдняў зладзіла і шэраг бізнес-сустрэч ды івентаў, і аб’явіла чарговы бізнес-конкурс, і зрабіла ці ініцыянавала яшчэ шмат чаго. Чым адметныя бізнес-івенты і Канферэнцыі, якія апошнім часам ладзіла альбо плануе зладзіць АВВА? Ці атрымліваецца ў беларускага бізнесу знайсці сваё месца за мяжой і ці атрымліваецца спраўляцца з выклікамі, што перад імі паўстаюць? Чаму АВВА столькі ўвагі надае “палітызаваным” дабрачынным праектам і навошта асацыяцыі свой гімн? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын
5/28/202443 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Ярмошынай на зайздрасць: таямніцы выбарчай кампаніі ў КР

Кампанія па выбарах у Каардынацыйную раду ад самага пачатку была няпростай. Калі не сказаць — скандальнай. Пачынаючы з вызначэння даты выбараў, працэдуры галасавання, увядзення розных квот і абмежаванняў. Але былі праблемы, якія сталі “галаўным болем” для першай у гісторыі дэмсіл Выбарчай камісіі на першых выбарах у структуру, якую хтосьці нават прапаноўвае лічыць протапарламентам. Пытанне рэгістрацыі выбарчых суб’ектаў і першая адмова, нерэгістрацыя асобнага кандыдата, зняцце цэлага спісу з выбараў… Працягваць можна і далей, бо досвед мы ўсе атрымалі грунтоўны, хоць часам і мала прыемны. Што самае складанае было ў працы Выбарчай камісіі і якія рашэнні сёння бачацца інакш, чым на момант іх прыняцця? Ці справілася платформа для галасавання Belarus ID са сваёй функцыяй і ці ёсць у яе перспектывы стаць асноўнай платформай для анлайн-галасавання ў будучым? Ці задаволеная Выбарчая камісія хадой і вынікам галасавання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Выбарчай камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду Алена Прыходзька
5/28/202438 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Баі без правілаў: што паказалі выбары ў КР і чаму гісторыя нас не вучыць

У электаральнай і проста галасавальнай гісторыі беларускіх дэмакратычных сілаў хапала рознага і раней. Падчас выбарчых кампаній, праймерыз ці партыйных галасаванняў здараліся і “накруткі” галасоў, і выкарыстанне “адмінрэсурсу”, і фінансавыя махінацыі, і маніпуляцыі з падкілімнымі гульнямі. Не было толькі, каб прадстаўнікі дэмсілаў адно аднаму ладзілі падставы з выкарыстаннем “ложкавых сцэнаў”. Але, можа, мы пра гэта проста не ведаем? Вось толькі сёлетняя кампанія па выбарах новага складу Каардынацыйнай рады перасягнула папярэднія паводле ўсіх параметраў. Ці стала ў выніку галасавання за новы склад Каардынацыйна рады больш зразумела, што адбываецца ў асяродку беларускіх дэмсілаў? Ці зробіцца Каардынацыйная рада “трэцім цэнтрам сілы” і ці будзе ў яе хоць нейкая сіла для нейкай уцямнай дзейнасці? Ці гатовы Захад да актыўнага супрацьстаяння Расіі і гандлю з Лукашэнкам за палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
5/28/202448 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Ваенны складнік: ці атрымаецца ў добраахвотнікаў ваенізаваць КР

Паўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду ў якасці кандыдатаў захацела шмат былых і нават цяперашніх добраахвотнікаў. Безумоўна, усе гэтыя людзі — грамадзяне Беларусі і маюць поўнае права удзельнічаць у выбарах у любой якасці: ці то як выбаршчыкі, ці то як кандыдаты ў дэлегаты новага складу Каардынацыйнай рады. І калі да галасавання ніякіх пытанняў няма, то ўдзел у выбарчых спісах як былых, так і цяперашніх добраахвотнікаў выклікала шмат пытанняў з розных бакоў. А тут яшчэ і канфлікт з гэтай нагоды ў шэрагах палка Каліноўскага… Што сёння адбываецца на фронце і як з фронту выглядае ўсё, што адбываецца ў асяродку беларускіх дэмсіл? Ці варта людзям з баявым досведам ісці ў палітыку, нават калі гэта вядзе да праблемаў з камандаваннем? Як людзі з ваенным досведам ставяцца да размоў пра стварэнне беларускага войска? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі добраахвотнік, які ваюе ў складзе УСУ з пазыўным “Пан Зубр”
5/28/202448 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Бізнес у крэдыт і прапагандысты-перастрахоўшчыкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 28 траўня

Бізнес у крэдыт і прапагандысты-перастрахоўшчыкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 28 траўня by Euroradio
5/28/202432 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Маханне дручком і сяброўка Эйсмант — Еўразум за 27 траўня | Новости Беларуси за 27 мая

Маханне дручком і сяброўка Эйсмант — Еўразум за 27 траўня | Новости Беларуси за 27 мая by Euroradio
5/27/202436 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Беларуская Амерыка: чым яна жыве, што спявае, пра што марыць

Сустрэчы беларусаў ЗША з беларускімі творцамі ўжо сталі традыцыяй. Колькасць беларускай дыяспары ў Амерыцы, маштабы самой гэтай краіны і вялікае жаданне беларусаў зладзіць такія творчыя сустрэчы “сваіх са сваімі” дазваляюць ладзіць цэлыя туры. Такім чынам ужо праехалі і Сяржук Доўгушаў, і Зміцер Вайцюшкевіч, і Лявон Вольскі, і Юры Стыльскі з музычнымі сустрэчамі, і Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч з тэатральнымі і паэтычнымі імпрэзамі, і Зміцер Лукашук з прэзентацыяй “Беларускай нацыянальнай ідэі”. Цяпер з вялікім турам творчых сустрэч па беларускай Амерыцы вандруе франтмен гурта J:МОРС Уладзімір Пугач. Што здзівіла Пугача падчас гэтага тура і чым адметная для яго гэтая вандроўка па ЗША? Ці застаецца ў беларусаў Амерыкі цікавасць да беларускіх падзей і да таго, што робяць беларускія творцы сёння? Як сустракаюць яго беларусы, што іх хвалюе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае франтмен гурта J:МОРС Уладзімір Пугач
5/27/202429 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Пра Пуціна ў Мінску, прывід Януковіча ў Гомелі і шконкі для “ябацек”

У Швейцарыі напоўніцу ідзе падрыхтоўка да мірнага саміту па Украіне, на які, паводле Зяленскага, прыедуць прадстаўнікі 80 краін. На гэтым фоне ў Расіі актывізаваліся размовы пра сумнеўную легітымнасць… не, не Пуціна — Зяленскага. Больш за тое, у Крамлі вырашылі паказаць, што ў іх ёсць сапраўды “легітымны” кіраўнік для ўкраінцаў і прывезлі ў Гомель, відаць, каб было як мага бліжэй да ўкраінскай мяжы, Віктара Януковіча. Якога насамрэч ніхто не бачыў. Затое на фоне вайны ў Ізраілі добра відаць праХАМАСаўскія настроі на Захадзе. Што шукаў Пуцін у Мінску, якія сапраўдныя мэты яго візіту і ці сапраўды ў Гомель прывозілі Януковіча? Ці варта чакаць прадстаўніка Кітая на саміце ў Швейцарыі і вынікаў ад самога саміту? Адкуль на Захадзе столькі сімпатыяў да ХАМАС і пра што сведчыць турэмны досвед “ябацек”? Гэтыя ды іншыя тэмы ў эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, незалежнай эксперткай, лідаркай спіса аб’яднання "Наша справа" Розай Турарбекавай.
5/27/20241 hour, 5 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Вызваленне палітвязняў: ці ёсць для гэтага рэальныя магчымасці

Тэма палітвязняў застаецца адной з самых балючых для беларускага дэмакратычнага грамадства ўжо не адзін год. І варыянтаў яе вырашэння, якія б рэальна спрацавалі, так і не знайшлі. Каб усё ж паспрабаваць гэты камень зрушыць з месца і з нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе пры падтрымцы беларускіх праваабаронцаў і актывістаў, пасольства ЗША ў Празе і Карлавага ўніверсітэта праводзіць Кангрэс па беларускіх палітвязнях. Што канкрэтна адбывалася на Кангрэсе і якія варыянты рашэння пытання, звязанага з вызваленнем і падтрымкай палітвязняў, прапаноўваліся? Ці існуе сёння ў дэмсілаў рэальная магчымасць уплываць на сітуацыю з палітвязнямі? Як на сітуацыю з беларускімі палітвязнямі рэагуе міжнародная супольнасць і ці магчымыя перамовы наконт вызвалення? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць юрыстка-міжнародніца, экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэта, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала і кіраўніца фонду "Краіна для жыцця" Вольга Зазулінская
5/27/202443 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Нашэце маскавітаў і цнатлівыя выбары — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 траўня

Нашэце маскавітаў і цнатлівыя выбары — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 траўня by Euroradio
5/25/202430 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Замарозка пашпарта і кананізаваны мелініял — Еўразум за 24 траўня | Новости Беларуси за 24 мая

Замарозка пашпарта і кананізаваны мелініял — Еўразум за 24 траўня | Новости Беларуси за 24 мая by Euroradio
5/24/202431 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Дэбаты: Латушка VS Турарбекава — Выбары, ордэр на Лукашэнку, санкцыі і прыярытэты дэмсіл

Гісторык і палітолаг Роза Турарбекава, а таксама палітык Павел Латушка на Еўрарадыё! Гэта дэбаты па тэмах: выбары ў КР, прыярытэты дэмсіл, ордэр на Лукашэнку і не толькі. Далучайцеся і галасуйце ў чаце!
5/24/202450 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава, Аляксандр Азараў. Што там у КР?

Практычна на фінале выбарчай кампаніі напярэдадні пачатку галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду пад пагрозай вылету з выбарчага марафону аказаліся два выбарчыя спісы — “Наша справа”, на чале якога стаіць дацэнтка, кандыдатка гістарычных навук, незалежная экспертка Роза Турарбекава, і спіс “Закон і правапарадак”, які ўзначальвае кіраўнік ініцыятывы былых сілавікоў BYPOL Аляксандр Азараў. І калі першыя трапілі ў гэтую сітуацыю з прычын знешніх (плюс шматпакутныя гендарныя квоты), то другі спіс — праз дзейнасць свайго лідара Азарава. Што насамрэч стала прычынай сыходу са спісу “Наша справа” дзвюх дзяўчат і пры чым тут гендарныя квоты? Ці лічыць Азараў сябе вінаватым у сітуацыі, у якую трапіў яго спіс, і пры чым тут рассылка праз чат-бот “Перамога”? Ці апраўданае, на іх думку, прынятае выбарчай камісіяй рашэнне і хто адкажа за ўсе тыя праблемы, якія ў выніку ўзніклі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць лідарка спісу аб’яднання "Наша справа" Роза Турарбекава і былы лідар спісу “Закон і правапарадак” Аляксандр Азараў
5/24/202448 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Валерый Кавалеўскі. “Месца Беларусі ў Еўропе”: па якім пашпарце ў тое месца пускаюць

Як гэта ні дзіўна, аднымі выбарамі ў Каардынацыйную раду палітычнае беларускае жыццё не абмяжоўвалася цягам апошніх тыдняў. Так, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі з 9 па 17 траўня знаходзіўся з працоўным візітам у ЗША. Да прыкладу, у Бостане ён узяў удзел у дыскусіі ў Цэнтры Дэвіса Гарвардскага ўніверсітэта на тэму пагрозы незалежнасці Беларусі з боку Расіі, а ў Вашынгтоне вёў перамовы ў Дзярждэпартаменце, Радзе нацбяспекі, у Сенаце і Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. Далей была Стакгольмская канферэнцыі па Беларусі. Усяго не пералічыць. Вось толькі пра пашпарт Новай Беларусі за ўсімі гэтымі навінамі не было чуваць зусім нічога… Чым адметны травеньскі візіт Кавалеўскага ў Вашынгтон і якіх вынікаў ён дамогся? Чаму менавіта Швецыя стала месцам правядзення канферэнцыі па Беларусі і якое значэнне мае гэтае мерапрыемства? Чаму нічога не чуваць ні пра выбары ў КР ад Ціханоўскай, ні пра пашпарт Новай Беларусі ад Кавалеўскага? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі
5/24/202442 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Выбары ў КР: скандалы, інтрыгі, банеры і падсветка хмарачосаў

Ніколі такога не было — і вось зноў! Гэта я пра непарыўную сувязь "Кныровіч і грошы". А дакладней, пра тое, што нейкім дзіўным чынам менавіта да выбарчага спісу, дзе сярод лідараў два бізнесмены, Кныровіч і Пракоп’еў, у калег і выбаршчыкаў узнікае шмат фінансавых пытанняў. Пачынаючы з таго, адкуль у спісу “Блок Пракоп’ева — Ягорава” грошы на рэкламныя банеры і падсветку хмарачосаў, і завяршаючы пытаннямі наконт фінансавай дзейнасці іншых удзельнікаў спісу падчас працы ў КР папярэдняга склікання… Колькі ім каштуе ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду і адкуль грошы на фінансаванне дзейнасці “Блока...”? Чаму траціць грошы на рэкламныя банеры лічыцца больш карысным, чым размяшчэнне рэкламы ў незалежных айчынных СМІ, — яны мусяць гэта рабіць нават і без “дзякуй”? Ці ёсць падставы для “фінансавых абвінавачанняў” у бок Андрэея Ягорава? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае №3 выбарчага спісу “Блок Пракоп’ева — Ягорава”, бізнесмен, блогер Аляксандр Кныровіч
5/24/202454 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Якую функцыю выконвае беларуска-кітайскі індустрыяльны парк Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень

Якую функцыю выконвае беларуска-кітайскі індустрыяльны парк Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень by Euroradio
5/24/20247 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Генерал-дрывасек і топавы "Грошык" — "Раніца з Еўрарадыё" за 24 траўня

Генерал-дрывасек і топавы "Грошык" — "Раніца з Еўрарадыё" за 24 траўня by Euroradio
5/24/202431 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Візіт Пуціна і атака на Польшчу — Еўразум за 23 траўня | Новости Беларуси за 23 мая

Візіт Пуціна і атака на Польшчу — Еўразум за 23 траўня | Новости Беларуси за 23 мая by Euroradio
5/23/202431 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Вадзім Пракоп'еў. Ці здолее Пракоп’еў зняць з дэмсіл ружовыя акуляры і пасунуць Ціханоўскую

Другім па колькасці чалавек у спісе (разам з “Еўрапейскім выбарам”) і па медыйнасці (пасля спісу “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду”) на выбарах у Каардынацыйную раду з’яўляецца спіс “Блок Пракоп’ева — Ягорава”. У спісе 34 чалавекі, ён аб’ядноўвае прадстаўнікоў беларускіх дыяспар з 13 краін свету і яго асноўныя спікеры (найперш Кныровіч і Пракоп’еў) вядуць даволі агрэсіўную рэкламную кампанію сваёй каманды. Працуюць “блочнікі” крэатыўна, але і без, скажам мякка, супярэчлівых дзеянняў і выказванняў і ў іх не абыходзіцца. Навошта ідзе ў Каардынацыйную раду і што яго звязвае з Андрэем Ягоравым — як фармаваўся спіс “Блока…”? Ці ёсць сэнс у існаванні КР, што карыснага яна можа зрабіць для беларусаў і што праз яе плануюць рэалізаваць прадстаўнікі “Блока…”? Якімі бачыць узаемаадносіны абноўленай КР з Офісам Ціханоўскай і АПК, якія мае прэтэнзіі да незалежных СМІ і што рыхтуе для Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар выбарчага спісу “Блок Пракоп’ева — Ягорава”, бізнесмен, блогер Вадзім Пракоп’еў
5/23/20241 hour, 23 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Аляксандра Мамаева і Генадзь Манько. “Дыпламаты” і “місіянеры”: хто і навошта балатуецца ў КР

Аляксандра Мамаева і Генадзь Манько. “Дыпламаты” і “місіянеры”: хто і навошта балатуецца ў КР by Euroradio
5/23/202445 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Настасся “Север” Махамет: беларусы павінны прыняць сваю свабоду

23 траўня ў эфіры Еўрарадыё — добраахвотніца, былая камандзір медычнай роты палка імя Кастуся Каліноўскага Настасся “Север” Махамет. У пераважнай сваёй большасці беларусы не ўсведамляюць ні таго, што такое свабода, ні яе каштоўнасці. Да ўсяго, яны і не гатовыя яе прыняць. Бо свабода — гэта яшчэ і адказнасць за выбар, які ты робіш, і за твае дзеянні. Таму сёння для нас галоўнае — знайсці ў сабе смеласць прыняць свабоду, перакананая Настасся “Север” Махамет. Пра тое, ці здолее беларускае грамадства знайсці ў сабе сілы, каб паразумецца, ці мае яна на беларусаў крыўду і пра важнасць нацыянальных каштоўнасцяў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Настассяй “Север” Махамет.
5/23/202454 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Павел Лібер. Belarus ID: ці бяспечная яна і чаму не ўсе беларусы маюць права голасу

Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду будзе праходзіць анлайн з 25 па 27 траўня ўключна. А паколькі вопыт такога галасавання для беларусаў новы, то і ўвага вялікая да прапанаванай магчымасці. Дакладней, да распрацаванай камандай Паўла Лібера платформы Belarus ID. Але маючы вопыт гісторый, калі дадзеныя беларусаў з розных чатаў альбо баз траплялі ў рукі лукашэнкаўскіх сілавікоў, перасцярогаў і недаверу да гэтай платформы і яе бяспекі ў беларусаў шмат. Што з сябе ўяўляе платформа Belarus ID і што трэба зрабіць, каб з яе дапамогай прагаласаваць? Ці магчыма абыйсці абмежаванне галасавання па пашпарце ў выпадку беларусаў, якія гэтага пашпарта не маюць? Ці гарантуюць распрацоўшчыкі Belarus ID, што звесткі людзей не патрапяць у рукі сілавікоў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае стваральнік платформы для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду Belarus ID, платформы “Новая Беларусь”, праекта “Голас”, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер.
5/23/202454 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Скандаліст Азараў і хітрыя манашкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 траўня

Скандаліст Азараў і хітрыя манашкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 траўня by Euroradio
5/23/202430 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Ордар для Нетаньяху і пагроза Офісу — Еўразум за 22 траўня | Новости Беларуси за 22 мая

Ордар для Нетаньяху і пагроза Офісу — Еўразум за 22 траўня | Новости Беларуси за 22 мая by Euroradio
5/22/202431 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Дабратвор: Пратэсты ўцягнулі Лукашэнку ў вайну, поспех КДБ, Бабарыка і Крэмль / Дэбаты

Паліттэхнолаг і таксіст Ілля Дабратвор VS адказны па прававых пытаннях НАУ Міхаіл Кірылюк. Тэма: ці патрэбная беларусам Каардынацыйная рада?
5/22/202441 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Ордар з Гаагі для Нетаньяху: чаму для яго, а не для Лукашэнкі

Міжнародны крымінальны суд можа выдаць ордар на імя прэм’ера Ізраіля Нетаньяху. А вось такога ж ордара на імя Аляксандра Лукашэнкі дагэтуль чамусьці няма. Тут альбо Павел Латушка слаба стараецца, альбо (што больш імаверна) у некага не хапае палітычнай волі прыняць такое рашэнне. І старшыня Еўракамісіі можа колькі хоча заклікаць рэжым вызваліць палітвязняў, але Лукашэнка не толькі нікога не вызваляе, але і зноў кідае за краты тых, хто мусіў выйсці на свабоду. Як Паліна Шарэнда-Панасюк ці айцец Павел Лемех. Чаму дагэтуль ордар на Лукашэнку Міжнародны крымінальны суд не выдае, а для Нетаньяху чысты бланк ужо падрыхтаваны? Сітуацыя з палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк — гэта ўжо выхад на плато рэпрэсій альбо яшчэ не і ці варта разлічваць на нейкія перамовы з рэжымам? Ці будуць наступствы для Беларусі ў выніку гібелі прэзідэнта Ірана Раісі і чаго Пуцін таемна ляціць да Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
5/22/202457 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. (Ня)выбары ў КР: што з імі не тое і пры чым тут нацыянальны інтарэс

Чым бліжэй да галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду, тым грамчэй гучыць крытыка — як у бок самаго гэтага працэсу, так і Каардынацыйнай рады, і асобных прэтэндэнтаў (ці нават цэлых выбарчых спісаў), якія вырашылі пазмагацца за мандат дэлегата КР. Маўляў, і ніякія гэта не выбары, і сам гэты орган нікога насамрэч не прадстаўляе, аўтарытэта не мае і ні на што не ўплывае. Да ўсяго, ёсць пытаннечкі да асобных палітыкаў наконт іх разумення нацыянальных каштоўнасцей і інтарэсаў. Што не тое з “выбарамі” ў Каардынацыйную раду і чаму яна не можа быць прадстаўнічым органам хаця б беларусаў замежжа? Якое дачыненне да сённяшніх палітычных працэсаў унутры беларускіх дэмсіл маюць пытанні нацыянальных інтарэсаў? Ці залежыць легітымнасць КР ад колькасці людзей, якія прагаласуюць, і пры чым тут легітымнасць Ціханоўскай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
5/22/202454 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Жыццё не па сродках і 90-я ад "Беларусьфільма" — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 траўня

Жыццё не па сродках і 90-я ад "Беларусьфільма" — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 траўня by Euroradio
5/22/202434 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Паліна не выйшла і хата за КР — Еўразум за 21 траўня | Новости Беларуси за 21 мая

Паліна не выйшла і хата за КР — Еўразум за 21 траўня | Новости Беларуси за 21 мая by Euroradio
5/21/202430 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Чаму ніхто з актывістаў “старой” дыяспары не балатуецца ў КР

Мы шмат чулі пра тое, як у 2020 годзе актывізаваліся беларусы ва ўсім свеце. Дзесьці дыяспары прачнуліся наноў, дзесьці стварыліся з нуля, дзесьці новыя людзі з тых беларусаў, што даўно жывуць за мяжой, адрадзілі суполкі ў сваіх гарадах, ад якіх заставалася толькі назва. Гэтая актыўнасць беларускай дяспары, раскіданай па ўсім свеце, працягваецца і цяпер. Але што дзіўна: са “старой” дыяспары, ад тых людзей, якія і 30 ці 40 гадоў таму працягвалі беларускую справу далёка ад радзімы, ніхто не падажаў вылучыцца кандыдатам на выбарах у Каардынацыйную раду новага склікання. Апроч аднаго чалавека… Чаму ніхто з актывістаў “старой” дыяспары не балатуецца ў Каардынацыйную раду? Ці ёсць падзел паміж беларусамі “старой” дыяспары і новапрыбылымі, у чым ён выяўляецца? Ці лічаць КР сапраўды сур’ёзнай структурай і ці чакае структуры дэмсіл, якія былі створаныя пасля 2020 года, лёс Рады БНР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнік беларускай дыяспары Канады, доктар Пётра Мурзёнак і лiдарка выбарчага спiсу "Голас дыяспар — Адзiнства па-над межамi", лiдарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сяброўка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы Надзея Нортан
5/21/202447 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

“Моладзевы наступ”: ці не будзе гэта моладзевым наступам на старыя граблі

Моладзевы выбарчы спіс “Моладзевы наступ” дзіўным чынам атрымаў апошні нумар сярод усіх выбарчых суб’ектаў — №12. Што ніякім чынам не паўплывала на імпэт і крэатыўнасць удзельнікаў і ўдзельніц спіса. Безумоўна, у “МН” знойдуцца прыхільнікі, якія прагаласуюць за іх на выбарах у Каардынацыйную раду, але пытанне ці ведае “моладзь” ува што яна насамрэч увязваецца, пакуль застаецца адкрытым. Што падштурхнула да ўдзелу ў выбарах і ці насамрэч яны хочуць патрапіць у КР, ці гэтая кампанія для іх не больш, як сродак заявіць пра сябе? Чаго хочуць дамагчыся з дапамогай Каардынацыйнай рады, з якой праграмай ідуць? Ці лічаць КР сапраўды сур’ёзнай структурай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кандыдаты ў дэлегаты Каардынацыйнай рады з выбарчага спіса №12 “Моладзевы наступ”, лідарка спіса Ліза Пракопчык і былая палітзняволеная, №3 у спісе Алана Гебрэмарыям.
5/21/20241 hour, 17 seconds
Episode Artwork

Выбары ў КР: як не паўтарыць вопыт падліку галасоў ад Ярмошынай

Сваю працу выбарчая камісія па выбарах у Каардынацыйную раду пачала з “рэзкіх” рашэнняў. Не зарэгістравалі цэлы выбарчы спіс і адмовілі ў рэгістрацыі кандыдаткай у дэлегаты КР цэлай прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліне Коўшык. Коўшык потым, што праўда, зарэгістравалі, а вось спіс — не. Вось толькі далей камісію, выглядае на тое, чакаюць больш складаныя і напружаныя часы… Што ў працы выбарчай камісіі было нечаканым і ці гатовыя былі сябры камісіі да такой працы? Якія парушэнні, апроч узгаданых, былі заўважаныя і як каралі парушальнікаў? Ці быў ва ўсіх роўны доступ да СМІ і якіх вынікаў галасавання чакаюць у камісіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня выбарчай камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду Алена Прыходзька
5/21/202443 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Gender Gap: “традыцыйныя каштоўнасці” і “Дамастрой” — ці заўважная розніца

Назіраючы за выбарчай кампаніяй у Каардынацыйную раду, мы не забыліся і пра іншыя знакавыя даты і падзеі. Да прыкладу, што 15 траўня ў свеце, а ў тым ліку і ў Беларусі, адзначаецца Дзень сям’і, а 17 траўня — Міжнародны дзень супраць гамафобіі, трансфобіі і біфобіі. Што ў выпадку з сем’ямі, што з гамафобіяй у беларусаў, на вялікі жаль, не ўсё добра. А лукашэнкаўскі рэжым, замест таго, каб праблемы ў гэтых сферах выпраўляць, разважае пра “традыцыйныя сямейныя каштоўнасці”. Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
5/21/202439 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Адпрацоўка вёсак і гвардыя Карпянкова — "Раніца з Еўрарадыё" за 21 траўня

Адпрацоўка вёсак і гвардыя Карпянкова — "Раніца з Еўрарадыё" за 21 траўня by Euroradio
5/21/202432 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Лёс бульбы і забарона мікрапіпіські — Еўразум за 20 траўня | Новости Беларуси за 20 мая

Лёс бульбы і забарона мікрапіпіські — Еўразум за 20 траўня | Новости Беларуси за 20 мая by Euroradio
5/20/202427 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Дзе ключы ад свабоды Беларусі і чаму ў КР ёсць толькі 2 гады

У выбарчых спісах даволі шмат блогераў ды медыйных персон, якія выявілі жаданне стаць дэлегатамі Каардынацыйнай рады новага склікання. Балатавацца ці не залежыла не ад палітычнага досведу ці яго адсутнасці, а ад палітычных амбіцый альбо шчырага жадання дамагчыся нейкіх зменаў. Пажадана — у Беларусі, але як мінімум — у дэмакратчных сілах і ў становішчы беларусаў за мяжой. Калі ж цягам 2 гадоў, на якія абіраецца гэты склад КР, яны ніякіх зменаў да лепшага дамагчыся не здолеюць, то ўсім сённяшнім палітыкам варта будзе “шукаць нармальную працу” па-за палітыкай. Што падштурхнула да ўдзелу ў выбарах і як фармавалася каманда? Чаго хочуць дамагчыся з дапамогай Каардынацыйна рады, з якой праграмай ідуць? Ці лічаць КР сапраўды сур’ёзнай структурай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогерка, лідарка выбарчага спісу “Хопіць баяцца” на выбарах у Каардынацыйную раду Таццяна Мартынава
5/20/202445 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Лукашэнка ізалюе Беларусь, праблемы з выдачай віз — далей толькі горш? / Дэбаты на Еўрарадыё

Дэбаты: Яўген Караулаў (спіс №12: Моладзевы наступ) VS Канстанцін Акінчыц (спіс №4: Аб'яднанне "Наша справа").
5/20/202436 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Кобрынскі плацдарм: пра напад з Украіны і стратэгію Кіева да дэмсіл

Калі адразу пасля нападу Расіі на Украіну з тэрыторыі Беларусі Лукашэнка істэрычна расказваў пра тое, “адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад”, і паказваў нейкія незразумелыя накірункі гэтых нападаў, то цяпер нарэшце вызначыўся. Аказалася, што мэта новага нападу з тэрыторыі Украіны — “каліноўцы” пры падтрымцы войскаў НАТО плануюць (ці планавалі) захапіць “кобрынскі плацдарм”. Роля ва ўсім гэтым уварванні ўкраінскіх уладаў не агучвалася. Чаму Лукашэнка абраў мэтай нападу Кобрын? Ці змянілася пазіцыя кіраўніцтва Украіны адносна ўдараў па аб’ектах на тэрыторыі Беларусі? Ці здолее Кітай пасадзіць Маскву і Кіеў за стол перамоваў і якой можа быць роля Лукашэнкі ў гэтым? Якія сёння адносіны ў кіраўніцтва Украіны з беларускімі дэмсіламі і ці магчыма ў будучым стварэнне праекта кшталту Балта-Чарнаморскага саюза? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
5/20/202437 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Суагрэсары: як канкрэтна лукашэнкаўскі рэжым дапамагае Расіі ў вайне

Лукашэнка шчыра прызнаўся расійскім журналістам у тым, што ён — суагрэсар у пуцінскай вайне супраць Украіны. Што праўда, сенсацыяй гэта не стала, бо пра саўдзел яго асабіста і ўсяго лукашэнкаўскага рэжыму ў ваенных злачынствах расійскіх акупацыйных войскаў ва Украіне ні для каго не сакрэт і не навіна. Пачынаючы з факта, што расійская армія напала на Украіну, у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі. Так, сёння нападаў такіх няма, і ракеты з беларускай тэрыторыі па гарадах Украіны не ляцяць, але дапамагаць расійскім акупантам лукашысты не перастаюць. Іншым, але не менш небяспечным чынам. Што ў інфармацыі пра працу беларускіх прадпрыемстваў на расійскую абаронку зацікавіла прадстаўнікоў BELPOL — што ў гэтым новага? Якім чынам здабывалі інфармацыю і з якімі складанасцямі сутыкнуліся? Ці адрэагавалі замежныя кампаніі і палітыкі на інфармацыю пра ролю прадстаўнікоў лукашэнкаўскага рэжыму ў абыходзе санкцый? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
5/20/202441 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

“105-м будзеш?”: пра “бандфармаванні”, што фармуюць КР, і развал Расіі

На фоне разваг прапагандыстаў і крытыкаў у дэмакратычным асяродку пра нулявы рэйтынг і незапатрабаванасць такой структуры, як Каардынацыйная рада, лукашэнкаўскі рэжым чамусьці нервова рэагуе на любую дзейнасць, з гэтай структурай звязаную. Так, ужо прызнаныя “экстрэмісцкімі фармаваннямі” ўсе выбарчыя спісы, што бяруць удзел у выбарчай кампаніі ў КР. Адначасова, бо ўсю іншую злачыннасць і пагрозы нацбяспецы вынішчылі, так званыя “сілавікі” ўзяліся за пераслед тых, хто за мяжой браў удзел у святкаванні Дня Волі. Самі ж арганізуюць у Нацбібліятэцы канферэнцыю, дзе, сярод іншага, заслухаюць даклад дырэктара бібліятэкі Гігіна на тэму "Губернатар Міхаіл Мураўёў і нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі"... Чаму лукашысты так нервова рэагуюць на выбары ў КР і чаго хочуць дамагчыся пераследам удзельнікаў святкавання Дня Волі? Ці варта беларусам асцерагацца развалу Расіі і ці здолее Кітай пасадзіць Маскву і Кіеў за стол перамоваў? Якія профіты разлічвае атрымаць ад Аліева Лукашэнка і ці чакаць новага міграцыйнага крызіса? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
5/20/202455 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Карабахскі аграгарадок і апалітычныя мігранты — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 траўня

Карабахскі аграгарадок і апалітычныя мігранты — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 траўня by Euroradio
5/20/202430 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Навязлівыя мухі і дзвіж у КР — Еўразум за 17 траўня | Новости Беларуси за 17 мая

Навязлівыя мухі і дзвіж у КР — Еўразум за 17 траўня | Новости Беларуси за 17 мая by Euroradio
5/17/202434 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Іх норавы: Бунт на краі свету, нашэсце мух і дэбаты пра Копалу

Жыхары Новай Каледоніі змагаюцца з французскімі уладамі. Іспанцы пакутуюць ад нашэсця мух. У Канах кінаманы хэйцяць новы фільм аўтара “Хроснага бацькі”. А кітайскія аўтамабілі запаланілі еўрапейскія парты. Пра ўсё гэта больш падрабязна ў нашым аглядзе цікавых міжнародных навін.
5/17/20243 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

"Бедны Азараў", пытанне да Латушкі, агентура Лукашэнкі і махляры ў КР / Дэбаты

Дэбаты на Еўрарадыё: выканаўца абавязкаў старшыні “Народнай грамады” Яўген Вільскі (спіс №1) vs былы інструктар BYPOL (цяпер: BELPOL) Максім Дзенісевіч (спіс №2).
5/17/202439 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Рыгор Астапеня. Не злаваць дзеда: што гэта дасць і ці дачакаемся ў такім выпадку зменаў

Здараецца так, што адно нейкае тваё выказванне, кінутае мімаходзь, не толькі становіцца мемам, але і цалкам мяняе тваю рэпутацыю. Ты, прыкладам, шмат гадоў быў апанентам рэжыма, прыхільнікам дэмакратычных зменаў у краіне, змагаром і свядомым, а вось гэты мем у адзін момант робіць з цябе чалавека, пра якога кажуць: “А, гэта той, што “не злаваць дзеда!”. І раптам замест “змагара” ты атрымліваеш рэпутацыю “здрадніка”, ты ўжо не “свядомы”, а той, хто не верыць у беларускі народ. Ці застаецца перакананым, што “дзеда злаваць не трэба” і ці атрымаў новыя доказы вернасці сваёй пазіцыі? Ці застаюцца ў беларусаў надзеі на пазітыўныя перамены ў краіне, у якой перспектыве і на каго ці што нам варта разлічваць? Адкуль з’явілася вера ў “вялікі беларускі народ” і што маецца на ўвазе пад гэтым пафасным выразам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня.
5/17/202439 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Віталь Цімошчанка. Апошнія ў спісе: у КР не трапяць, а “крыміналку” атрымалі — ці вартае яно таго?

Знаёмства з удзельнікамі выбарчых спісаў па выбарах ў Каардынацыйную раду абмяжоўваецца лідарамі гэтых спісаў, ці запрашэннямі на эфір людзей і так грамадству вядомых, медыйных і раскручаных. І гэта зразумела, бо такім чынам да эфіра і да самога выбарчага спіса можна прыцягнуць больш увагі будучых выбарцаў. Але і сярод тых, хто не на “першым плане” ўвагі журналістаў і грамадскасці, чыё прозвішча стаіць у канцы спіса і хто найхутчэй у КР не трапіць, шмат цікавых людзей. Якія выдатна разумеюць, што для лукашэнкаўскіх следчых няма розніцы, на якім месцы ў выбарчым спісе знаходзіцца кандыдат у дэлегаты КР... Чаму вырашылі паспрабаваць сябе ў “вялікай” палітыцы і чаму менавіта “Блок Пракоп’ева-Ягорава” абралі ў якасці старта? Ці разумее, што ў Каардынацыйную раду, маючы №33 у спісе, найхутчэй не патрапіць, але фігурантам крымінальнай справы ўжо стаў? Ці сапраўды верыць, што праз гэты орган можна рэалізаваць хоць нешта задуманае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра выбарчага спіса “Блок Пракоп’ева-Ягорава” на выбарах у Каардынацыйную раду, старшыня пражскай суполкі “Пагоня”, бізнесмен Віталь Цімошчанка
5/17/202439 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Беларусь — гэта Еўропа, але ёсць нюанс і ён не ў геалакацыі

На пачатку траўня ў шэрагу краін Усходняй Еўропы адзначалася 20-я гадавіна ўваходжання ў склад Еўрапейскага саюза. Не святкавалася, а менавіта адзначалася — без парадаў, салютаў, “лідараў” на трыбунах і натоўпаў прымусова-шчаслівых грамадзян. Прапагандысты з краін на ўсход ад Польшчы, краін Балтыі ды Венгрыі скажуць, што ўсяго гэтага не было таму, што радавацца няма нагодаў і вартых гонару вынікаў у гэтых краін Усходняй Еўропы няма. Але прапаганда на тое і прапаганда, каб не параўноўваць лічбы і ўзровень дабрабыту, а даказваць, што абраны нязменным лідарам краіны шлях — правільны і вядзе да шчаслівай будучыні нібыта нават народу гэтай краіны. Чым адрозніваецца шлях, абраны Лукашэнкам для Беларусі і нашых суседзяў, якія пайшлі ў ЕС? Ці сапраўды ў Еўрасаюзе лепш з пункту гледжання дабрабыту звычайнага чалавека і адкуль тады ў Еўпропе столькі еўраскептыкаў? Ці моцна ўзбагаціцца рэжым за кошт маёмасці сваіх апанентаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер, бізнесмен, сябра выбарчага спісу “Блок Пракоп’ева-Ягорава” на выбарах у Каардынацыйную раду Аляксандр Кныровіч
5/17/202443 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Канец каровам і ідэалагічныя летнікі — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 траўня

Канец каровам і ідэалагічныя летнікі — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 траўня by Euroradio
5/17/202430 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Сонечная абарона і дуля Мінадукацыі — Еўразум за 16 траўня | Новости Беларуси за 16 траўня

Сонечная абарона і дуля Мінадукацыі — Еўразум за 16 траўня | Новости Беларуси за 16 траўня by Euroradio
5/16/202432 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман, Ці стане стрэл у славацкага прэм’ера Фіца пачаткам сусветнай вайны

Замах на прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіца нарабіў шуму ва ўсім свеце. У нападзе падазраюць паэта і пісьменніка Юрая Цынтулу, якога называюць прыхільнікам адной з апазіцыйных партый — "Прагрэсіўная Славакія". Партыя дзеянні Юрая Цынтулы асудзіла, а сам ён сказаў, што зрабіў так таму, што нязгодны з палітыкай урада. Неспакойна і ў Расіі — там здымаюць з пасад адных генералаў ды міністраў, а на іх месца ставяць іншых. Некага адпраўляюць у турму. У Беларусі таксама здымаюць, але ў турму пакуль не адпраўляюць. Затое актыўна носяцца са збеглым польскім суддзёй Шмытам… Што не так з нападам на Фіца — апроч самога факту замаху на славацкага прэм’ера? Чым адметныя адстаўкі і чысткі ў генеральскім асяродку ў Расіі і Беларусі? Ці варта звяртаць увагу на тур выходнага дня Лукашэнкі ў Баку і што чакае польскага суддзю-уцекача? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
5/16/202457 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Віталь Савюк. Што было б, калі ўсіх кандыдатаў у КР праверыць на паліграфе

Выбары ў Каардынацыйную раду вывелі на “першы план” шмат людзей, якія раней на такім узроўні ў палітычным жыцці беларускага грамадства ўдзелу не бралі. А злітыя Кіберпартызанамі базы КДБ яшчэ і падсвяцілі тых, у каго ёсць досыць цікавыя факты і сувязі са спецслужбамі ў біяграфіі. Гэта, а таксама рэакцыя на выбары ў КР рэжыма, які ўжо на дадзеным этапе кампаніі прызнаў амаль усе выбарчыя спісы і іх ўдзельнікаў “экстрэмісцкімі фармаваннямі”, робяць выбары ў Каардынацыйную раду цікавай і адметнай падзеяй. Але і пакідаюць шмат пытанняў, як да кандыдатаў, так і да іх праграм… Чаму вырашылі паспрабаваць сябе ў “вялікай” палітыцы і чаму менавіта Каардынацыйную раду абралі ў якасці старта? Што з сябе ўяўляе выбарчы спіс “Грамадскага руху “Краіна для жыцця” і з якой праграмай ідзе на выбары? Ці сапраўды верыць, што праз гэты орган зможа рэалізаваць задуманнае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар выбарчага спісу “Грамадскі рух “Краіна для жыцця” на выбарах у Каардынацыйную раду Віталь Савюк
5/16/202442 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Веста Свендсэн: поліэтнічнасць, інклюзіўнасць, нацыяналізм — такая мая ідэя

16 траўня ў эфіры Еўрарадыё — паліталагіня, кандыдатка ў магістратуру Цэнтра вывучэння Халакоста і генацыду Ешыва-універсітэта, бакалаўр у галіне русістыкі, псіхааналітык, кандыдатка ў дэлегаты Каардынацыйнай рады ад выбарчага спісу “Блок Пракоп’ева-Ягорава” Веста Янусік-Свендсэн. Сёння беларускае грамадства знаходзіцца ў сітуацыі, калі нам трэба вучыцца двум вельмі важным рэчам: здароваму нацыяналізму і дэмакратычным працэдурам. І мы гатовыя як да першага, так і да другога — падзеі 2020 года і тое, як беларусы спраўляюцца з выпрабаваннямі, даюць падставы верыць, што мы пройдзем гэты шлях годна і здолеем пабудаваць сваю беларускую і дэмакратычную краіну, пераканая Веста Янусік-Свендсэн. Пра тое, чаму так важна захоўваць сваю беларускасць, дзе б ты не знаходзіўся, чаму глабалізацыя не супярэчыць нацыянальнаму будаўніцтву і які нацыяналізм — здаровы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вестай Янусік-Свендсэн.
5/16/202457 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Куры для сябе і пладавітая Брагіншчына — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 траўня

Куры для сябе і пладавітая Брагіншчына — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 траўня by Euroradio
5/16/202433 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Грузінскі пратэст і вайсковая соль — Еўразум за 15 траўня | Новости Беларуси за 15 траўня

Грузінскі пратэст і вайсковая соль — Еўразум за 15 траўня | Новости Беларуси за 15 траўня by Euroradio
5/15/202432 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Інсайд: Лукашэнка стварыў 10 падроздзелаў для адказу Паспалітаму Рушэнню. Дэбаты: Кедышка і Курэйчык

Дэбаты: блогер, палітолаг і рэжысёр Андрэй Курэйчык VS дэсантнік, сузаснавальнік арганізацыі спартыўна-патрыятычнай арганізацыі "Паспалітае рушэнне" Сяржук Кедышка. Тэма: ці месца парамілітарным структурам у Каардынацыйнай радзе?
5/15/202441 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Сітуацыя ў медыцыне Беларусі: у якім яна стане і што з гэтым рабіць

Пра стан беларускай медыцыны, у які яна патрапіла ў выніку абранага рэжымам шляху развіцця краіны, пра дзейнасці чыноўнікаў Міністэрства аховы здароўя, пра палітычныя рэпрэсіі і пераслед нязгодных у асяродку медыкаў, ужо было сказана вельмі шмат. І пераважна — негатыўнага. Але адна рэч рабіць высновы ды прагнозы на падставе сведчанняў праваабаронцаў ці эмоцый саміх медыкаў і зусім іншае, калі пад рукой ёсць лічбы грунтоўных даследванняў. Што прымусіла зрабіць грунтоўны аналіз актуальнага стану медыцыны Беларусі і чаму на дапамогу паклікалі эканамістаў з BEROC? Якія галоўныя выклікі сёння стаяць перад беларускай медыцынай і як на гэтыя выклікі рэагуюць чыноўнікі? Ці сапраўды так усё дрэнна, як нам падаецца, і якія варыянты выхаду з існай сітуацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольгі Гарбуновай Станіслаў Салавей і акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі
5/15/202446 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

“Воля”: навошта “парамілітарная групоўка” імкнецца ў КР

Сярод 12 выбарчых спісаў, удзельнікі якіх актыўна ўключыліся ў барацьбу за мандаты дэлегатаў Каардынацыйнай рады, ёсць некалькі відавочна мілітарных каманд. Спісы, якія складаюцца з людзей, якія тым ці іншым чынам, але маюць дачыненне да “сілавых” структур — былыя дабраахвотнікі, валанцёры і гэтак далей. І выглядае на тое, што ў сённяшняй сітуацыі менавіта спісы з “сілавымі” палітычнымі праграмамі прыцягваюць сімпатыі выбаршчыкаў. З якімі мэтамі і якой праграмай ідуць на выбары удзельнікі выбарчага спіса “Воля”? Якія магчымасці для рэалізацыі іх планаў дае КР і чаму гэтыя планы і задумы немагчыма ажыццявіць без гэтай структуры? Ці гатовыя да сапраўднай палітычнай дзейнасці і на кааліцыю з якімі сіламі разлічваюць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць блогер, былы палятвязень, прадстаўнік ініцыятывы BELPOL і №1 у выбарчым спісе “Воля” Аляксандр Кабанаў і №2 гэтага ж спісу, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько
5/15/202440 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Чорны піяр: ці дапаможа ён ідэолагам рэжыма і… перамозе на выбарах у КР

Усё нацыянальнаарыентаванае, калі яно нават гіпатэтычна можа ўяўляць нейкую пагрозу лукашэнкаўскаму рэжыму, вынішчаецца. Але прыхільнікам “рускага міра” і гэтага мала — яны хочуць, каб беларусы сталі больш рускімі, чым самі расіяне. Рэжым жа, на чале з Лукашэнкам, робіць для гэтага, на іх думку, недастаткова. І гэтыя “антылукашэнкаўскія” настроі выклікаюць панічную злобу ў апантаных лукашэнкаўскіх прапагандыстаў. Гэтае супрацьстаянне магло б радаваць, але па выніку ахвярай становіцца Беларусь і беларусы, якіх пераследуюць і рэпрэсуюць і па палітычных, і па ідэалагіяных меркаваннях. Якія пагрозы ў ідэалагічным супрацьстаянні лукашэнкаўскіх прапагандыстаў і рускамірцаў ёсць для беларускага грамадства? Імкненне Арменіі выйсці з АДКБ і прарасійскі шлях кіраўніцтва Грузіі — чым можа скончыцца? Ці атрымаецца ў Польшчы зрабіць мяжу з Беларуссю бяспечнай? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай, лідаркай спісу аб’яднання "Наша справа" Розай Турарбекавай
5/15/202448 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Вораг з Усходу: ці магчымы “вялікі разварот” ад Расіі і хто будзе супраць

Змены ў сілавым блоку Расіі, на думку экспертаў, сведчаць пра тое, што у Крамлі рыхтуюцца да доўгай вайны ва Украіне. І выглдае на тое, што рэсурсы для такога супрацьстаяння ў Масквы ёсць. Адпаведна, не застанецца па-за гэтай вайной “на высмажванне” і Беларусь, якую лукашэнкаўскі рэжым ужо зрабіў суагрэсарам Расіі. На гэтым фоне любыя развагі прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл пра неабходнасць захавання адносінаў з Расіяй і пасля змены рэжыма, выглядаюць як мінімум “непаліткарэктнымі”. Якія пагрозы для Беларусі нясе арыентацыя Расіі на зацяжную вайну ва Украіне? Ці варта ўжо сёння казаць пра будучыню адносінаў з усходнім суседам і што не так з развагамі на гэты конт асобных прадстаўнікоў “новай хвалі” дэмсупольнасці? Ці атрымаецца ў Польшчы зрабіць мяжу з Беларусюю бяспечнай? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
5/15/202448 minutes, 1 second
Episode Artwork

Замарожаныя кошты і гарачыня на Еўрабачанні — Еўразум за 10 траўня | Новости Беларуси за 10 мая

Замарожаныя кошты і гарачыня на Еўрабачанні — Еўразум за 10 траўня | Новости Беларуси за 10 мая by Euroradio
5/10/202428 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Беларусь зноу не заплацила па сваих даугах. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень

Пратэрмінаваны беларускі доўг вырас яшчэ на паўмільярда долараў. Калі раней беларускі Мінфін не плаціў свае даўгі ў адзіночку, то зараз ён не плаціць даўгі разам з дзяржаўным Банкам развіцця. Ну, таму што не плаціць паасобку Мінфін ужо відаць не спраўляецца.
5/10/20247 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Алесь Лагвінец. Еўраінтэграцыя: што гэта і ці варта Беларусі на яе разлічваць

Пра тое, што “Беларусь — гэта Еўропа!” мы ведаем даўно. І хоць лукашэнкаўскі рэжым робіць усё, каб зацягнуць і Беларусь, і беларусаў ў іншы ад Еўропы бок праз розныя інтэграцыйныя праекты з Расіяй, ад ідэі сваёй еўрапейскасці беларусы адмаўляцца не жадаюць. Што да артыкуляцыі нашага геапалітычнага выбару, то і гэта дэмсілы зрабілі, заявіўшы пра намер далучыцца да працэсаў еўраінтэграцыі. А некаторыя нават пачынаюць рыхтвацца да гэтага ўжо цяпер. Што такое еўраінтэграцыя і ці патрэбная яна беларусам, якія хочуць “сябраваць і з Усходам, і з Захадам”, не робячы нейкага канчатковага выбару? Чаму да будучай еўраінтэграцыі нам трэба рыхтавацца ўжо сёння і што для гэтага варта зрабіць? Што адбываецца ў Вольным Беларускім універсітэце і ці заменіць адукацыя ў ім іншыя ВНУ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр паліталогіі, праграмны дырэктар Вольнага Беларускага ўніверсітэта Алесь Лагвінец
5/10/202444 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Аліна Коўшык і Артур Фінкевіч. Што дэмсілы і дыяспара агулам могуць зрабіць для беларусаў у Беларусі

На фоне выбараў у Каардынацыйную раду асаблівую вастрыню набыло пытанне таго, што гэтая структура можа зрабіць для беларусаў унутры Беларусі. Маўляў, ніякім чынам ні гэтая, ні ўсе іншыя палітычныя структуры за мяжой не могуць не толькі ўплываць на жыццё ў межах краіны, але і не асабліва і імкнуцца гэта рабіць. Адпаведна, ні да выбараў, ні да дзейнасці КР ці якога іншага “кабінета” ў беларусаў ўнутры Беларусі няма. А з іншага боку рэжым, з яго нахабнымі канфіскацыямі маёмасці ў вымушаных мігрантаў… Ці магчыма з-за мяжы працаваць з беларусамі ў Беларусі і якія праблемы такім чынам можна вырашаць? Якую дапамогу і хто можа аказаць беларусам, у якіх канфіскуюць маёмасць у Беларусі? Якую дапамогу ў вырашэнні гэтых праблем можна атрымаць з боку Каардынацыйнай рады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць чальцы выбарчага спісу “Еўрапейскі выбар” — грамадскі дзеяч, былы палітвязень Артур Фінкевіч і прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык
5/10/202441 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Пра шпіца на парадзе, чэргі на мяжы, эмпатыю, Шрайбмана і Эстонію

Калі раней Лукашэнка паўсюль цягаў свайго малодшага сына Мікалая, то цяпер наўзамен яму возіць на ўрачыстасці і сустрэчы з падначаленымі генераламі і міністрамі шпіца. Раней падавалася, што нічога больш крынжовага за шпіца, які выслухоўвае даклады генералаў, быць не можа. Але шпіц на “дзевятамаі” ў Маскве перабіў папярэднюю крынжовасць. Гэта, як і шмат чаго іншага, робіць з Беларусі краіну, з якой людзі хочуць выехаць. Хаця б на выходныя. Але вялізныя чэргі на мяжы і праблемы з атрыманнем віз гэтаму не спрыяюць. А як высвятляецца, не ўсе прадстаўнікі дэмсіл здольныя паспачуваць суайчыннікам у гэтай сітуацыі. Што не так з выказваннем Кныровіча наконт чэргаў на мяжы і ці сапраўды ён лічыць такую сітуацыю апраўданай? А ў такім выпадку ў чым не правы Шрайбман і іншыя, што не пагадзіўся з пазіцыяй кандыдата ў дэлегаты КР Кныровіча? Дэманстрацыяй чаго стаў лукашэнкаўскі шпіц на парадзе ў Маскве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер, №3 ў выбарчым спісе “Блок Пракоп’ева-Ягорава” Аляксандр Кныровіч
5/10/202454 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Аліса Рыжычэнка. Калі ў Беларусь паедуць працоўныя мігранты і што чакае рубель

Рэгуляванне цэн на тавары і паслугі даўно стала бяспройгрышнай “фішкай” Лукашэнкі. І карыстаецца ён гэтай фішкай кожны раз, як адчувае патрэбу ў неабходнасці падвышэння ўзроўню “любові” з боку шараговых беларусаў. Узровень жыцця якіх наўпрост залежыць ад коштаў у крамах самых неабходных для выжывання прадуктаў. Іншая справа, што пасля таго, як тэма адыграе, кошты растуць. Але ж і тут заўжды можна сказаць, што гэта не “цар, а баяры” вінаватыя… Як рэгуляванне дзяржавай цэн на тавары і паслугі ўплывае на эканоміку, інфляцыю і, па выніку, на дабрабыт людзей? Што адбываецца з курсамі і пры чым тут дэвальвацыя? Ці варта баяцца дэфіцыту кадраў, калі гэта зніжае паказчыкі беспрацоўя, і ці чакаць у Беларусі працоўных мігрантаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка ў сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістр эканомікі Аліса Рыжычэнка
5/10/202446 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Падаткі для інфацыган і адзін крок да вяртанне паравозаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 10 траўня

Падаткі для інфацыган і адзін крок да вяртанне паравозаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 10 траўня by Euroradio
5/10/202429 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Сяржук Кедышка: Бог, Радзіма, Воля — тры словы нашай нацыянальнай ідэі

9 траўня ў эфіры Еўрарадыё — дэсантнік, сустваральнік патрыятычна-спартовай абароннай арганізацыі беларусаў у Польшчы “Паспалітае рушэнне” Сяржук Кедышка. Шмат сказана пра цярплівы беларускі народ, які шматвекавымі пакутамі і прыгнётам даведзены да стану, калі ён нібыта не здольны ўзняць свой голас і сваю галаву. Але гэта не так. Хоць беларускі народ і сапраўды мае вялікі запас цярпення, але гэты запас небясконцы. Таму сітуацыя, у якой беларусы знаходзяцца сёння, мусіць скончыцца паўстаннем. І яно будзе не такім мірным, як у 2020 годзе, перакананы Сяржук Кедышка. Пра тое, чаму нельга казаць пра “баязлівасць” беларускага народа, чаму наперадзе нас чакае паўстанне, і пра тое, ці магчымы ў Беларусі нацыянальна-вызвольны рух, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяржуком Кедышкам.
5/9/202447 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Расіяне ў Брэсце і "пасхалка" для Лукашэнкі — Еўразум за 8 траўня | Новости Беларуси за 8 мая

Расіяне ў Брэсце і "пасхалка" для Лукашэнкі — Еўразум за 8 траўня | Новости Беларуси за 8 мая by Euroradio
5/8/202441 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Павел Данейка. Пра санкцыі і эканамічную незалежнасць, ІП, ІТ, курсы валют і палітыку

На Захадзе пачаліся размовы пра падрыхтоўку новага санкцыйнага пакета ў дачыненні да лукашэнкаўскага рэжыму. Не, санкцыі, безумоўна, не працуюць, але на фоне гэтай навіны прэм’ер-міністр Галоўчанка нечакана заявіў, што “ва ўмовах санкцый стратэгічнай задачай Беларусі становіцца дасягненне рэальнага эканамічнага суверэнітэту”. Відаць, тое, што рэпрэсіямі з краіны выціснулі значную колькасць ІТ-кампаній, а іпэшнікаў паставілі на мяжу выжывання новымі законамі і дэкрэтамі, — адна з частак рашэння гэтай задачы. Што з сябе ўяўляюць санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі, і чаму яны не працуюць так, як чакалі іх ініцыятары? Ці здольная беларуская эканміка не толькі адаптавацца да сённяшніх умоў, але і паказаць рост? Ці спрацуе стратэгія "Кіберпартызан", і калі не атакі на “Гродна Азот”, то што можа прымусіць рэжым вызваліць палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст, адміністрацыйны дырэктар BEROC, сузаснавальнік Інстытута прыватызацыі і менеджменту Павел Данейка
5/8/202449 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Настасся "Север" Махамет. Вайсковы складнік: чаму добраахвотнікі ідуць у палітыку — эфір з “Север”

У выбарах у Каардынацыйную раду гэтым разам бярэ ўдзел даволі шмат людзей, якія прайшлі праз баявыя дзеянні ва Украіне. У складзе розных добраахвотніцкіх падраздзяленняў. Адных гэта насцярожвае, іншых — падбадзёрвае. У любым выпадку, калі чалавек з такім досведам, як ў Настассі “Север” Махамет, вырашае ісці ў палітыку, гэта прыцягвае ўвагу. Чаму вырашыла паспрабаваць сябе ў палітыцы і чаму менавіта Каардынацыйную раду абрала ў якасці старта ? Што прывабіла ў спісе “Нашай справы” і з якой праграмай сама ідзе на выбары? Ці верыць, што праз гэты орган зможа рэалізаваць задуманае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая камандзірка медычнай роты палка Кастуся Каліноўскага, №2 выбарчага спісу “Наша справа” на выбарах у Каардынацыйную раду Настасся “Север” Махамет
5/8/202436 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Збегчы ў Беларусь: ці пойдзе суддзя Шміт працаваць у лукашэнкаўскі суд

У той час, калі дзясяткі (калі не сотні) тысяч беларусаў выязджаюць з краіны альбо ў выніку палітычнага пераследу і пагрозы турмы, альбо ў пошуках лепшага жыцця, знаходзяцца тыя, хто збягае з Захаду “на выспу стабільнасці”. Так, такіх адзінкі, але яны становяцца падарункам для лукашэнкаўскай прапаганды. Праўда, па выніку такія людзі ні ў Беларусі, ні ў Расіі не патрэбныя. Тым не менш, сваю ролю ў каштоўнаснай вайне, якая працягваецца ў нашым рэгіёне, яны паспяваюць адыграць. Чым адметныя ўцёкі польскага суддзі ў Беларусь і які лёс яго найхутчэй можа чакаць? Што сёння можна рэальна зрабіць для фармавання беларускага войска і адкуль узяць на гэта рэсурсы? Ці стрымаюць Лукашэнку папярэджанні Захаду наконт удзелу беларускіх вайскоўцаў у вайне з Украінай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
5/8/202453 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Сілавыя інаватары і тэлефон, каб званіць — "Раніца з Еўрарадыё" за 8 траўня

Сілавыя інаватары і тэлефон, каб званіць — "Раніца з Еўрарадыё" за 8 траўня by Euroradio
5/8/202431 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Піяр на нагах і радыё імя Лукашэнкаў — Еўразум за 7 траўня | Новости Беларуси за 7 траўня

Піяр на нагах і радыё імя Лукашэнкаў — Еўразум за 7 траўня | Новости Беларуси за 7 траўня by Euroradio
5/7/202429 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Валерый Кавалеўскі. Як візіт Ціханоўскай на Мальту дапаможа ў супрацьстаянні з рэжымам

2-3 траўня Святлана Ціханоўская наведвала з афіцыйным візітам Мальту, дзе правяла сустрэчы з прэзідэнткай краіны Мірыям Спітэры Дэбона (Myriam Spiteri Debono), спікерам парламента Англам Фаруджа (Anglu Farrugia), а таксама міністрам замежных справаў Мальты Енам Боргам (Ian Borg). Абмяркоўвалі “супрацу дэмакратычных сілаў Беларусі і Еўрасаюза, супольныя крокі ў АБСЕ, Радзе Еўропы, Радзе бяспекі ААН, магчымыя крокі па вызваленні палітвязняў і падтрымку рэпрэсаваных, санкцыі, супрацу на дыпламатычным узроўні”. Але гэта не ўсё з афіцыйнай часткі візіту: Святланай Ціханоўскай і старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метсолай быў падпісаны “Ліст пра намер супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім парламентам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі”. Чым адметны візіт Ціханоўскай на Мальту і якіх практычных вынікаў ад яго чакаць? Што насамрэч з сябе ўяўляе дакумент, падпісаны са старшынёй Еўрапарламента? Якія навіны ў справе з пашпартам Новай Беларусі і калі мы яго нарэшце пабачым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі
5/7/202436 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. “Чырвоныя лініі” NATO для Крамля і “пасхалка” для Лукашэнкі

Усё часцей заходнія вайскоўцы і палітыкі абмяркоўваюць варыянты, пры якіх салдаты краін NATO будуць скіраваныя ва Украіну для дапамогі УСУ ў супрацьстаянні расійскім акупантам. І адной з прычын называецца рашэнне Мінска адправіць беларускіх вайскоўцаў на дапамогу расійскаму войску на тэрыторыі Украіны. Але гэта выглядае не толькі як папярэджанне Крамлю, але і як “падарунак” Лукашэнку — аргумент, які ён можа выкарыстоўваць у перамовах з Пуціным. Ці сапраўды краіны ЕС не выключаюць імавернасці адпраўкі сваіх войск ва Украіну і што ў выпадку далучэння лукашэнкаўскага рэжыму да расійскай агрэсіі чакае Беларусь? Чаму менавіта цяпер у публічную сферу трапляюць палітычныя скандалы пра сувязі асобных нямецкіх палітыкаў з лукашэнкаўскім рэжымам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
5/7/20241 hour, 7 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Gender Gap: даўжыня мае значэнне — і сукенкі палітычнай дзяячкі, і чаргі на мяжы

Ва ўсёй Еўропе праходзіць выбарчая кампанія — кандыдаты і кандыдаткі ў дэпутаты Еўрапарламента агітуюць за свае кандыдатуры. З дапамогай плакатаў і банераў у тым ліку. Адзін з такіх плакатаў прывёў да скандалу. Дакладней, не сам плакат, а даўжыня сукенкі ў прэс-сакратаркі правапапулісцкай партыі "Канфедэрацыя" Эвы Заянчкоўскай-Хернік, якая балатуецца ў Еўрапарламент па спісе ў польскай сталіцы. Банер некаторыя палічылі некарэктным: на ім палітык — у сукенцы вышэйшай за калена. Надпіс на плакаце абвяшчае: “Хочам жыць нармальна!” У сацсетках каментатары назвалі банер правакатыўным, а прафсаюзны актывіст Пётр Шумлевіч заявіў, што палітык “пераблытала выбарчую кампанію з сайтам знаёмстваў”. Застаецца спадзявацца, што кандыдатка не чытае штодня сацсеткі і самаацэнка ў яе праз такія каментары не пацярпела… Пра тое, якое дачыненне скандал з даўжынёй сукенкі польскай кандыдаткі ў Еўрапарламент мае дачыненне да беларускіх выбараў, а таксама пра спрэчнае выказванне беларускага кандыдата ў дэлегаты Каардынацыйнай рады Аляксандра Кныровіча і пра сувязь самаацэнкі і сацсетак мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
5/7/202436 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Суддзя-здраднік і вайна замест лімузінаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 7 траўня

Суддзя-здраднік і вайна замест лімузінаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 7 траўня by Euroradio
5/7/202431 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Муж "маленькай Эмі" і рука іпэшніка — Еўразум за 6 траўня | Новости Беларуси за 6 траўня

Муж "маленькай Эмі" і рука іпэшніка — Еўразум за 6 траўня | Новости Беларуси за 6 траўня by Euroradio
5/6/202435 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Анатоль Лябедзька. “А пагаварыць?”: што аб’ядноўвае ўсе выбарчыя спісы КР і каго там няма

Выбарчыя спісы канкуруюць за ўвагу і сімпатыі патэнцыйных выбарцаў. Публікуюць праграмы, спрачаюцца, а часам і троляць адзін аднаго ў сацыяльных сетках, бяруць удзел у дэбатах, якія ладзяць СМІ ці ютуб-блогеры. Такое ўражанне, што беларускае палітычнае жыццё пад назвай “кампанія па выбарах у Каардынацыйную раду” віруе як мінімум за межамі Беларусі. Але калі хаця б крыху выйсці за межы гэтай “выбарчай бурбалкі”, то робіцца відавочным, што значная колькасць беларусаў альбо проста не цікавіцца гэтай кампаніяй, альбо не разумее сэнсу ўдзельнічаць у ёй. А ўсё таму, што патрэба ў гэтым “прадстаўнічым органе Беларусі” для беларусаў не відавочная і не зразумелая. Што з сябе ўяўляе Каардынацыйная рада і якая патрэба ў ёй сёння? Ці варта ўсур’ёз успрымаць гэтую структуру ці гэта не больш, чым пляцоўка, каб “пагаварыць і павучыцца парламентарызму”? Што аб’ядноўвае ўсе выбарчыя спісы і якіх сіл там не хапае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька
5/6/202447 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Выхаваць альбо знішчыць: чым пагражаюць гульні ў патрыятызм лукашыстаў

У адным толькі Мінску на цяперашні момант створана 36 “ваенна-патрыятычных клубаў”, і спыняцца ідэолагі на гэтым не плануюць. Хаця, як вядома, ствараюцца яны выключна з ініцыятывы саміх падлеткаў. Ну, так сцвярджаюць чыноўнікі ад адукацыі. Адначасова прапагандысты, якім, відаць, не дае спакою гісторыя поспеху калег з “Радыё тысячы ўзгоркаў”, пачалі разважаць пра неабходнасць фізічна знішчыць апанентаў рэжыму. Асабліва з улікам тэзы, якую закінуў спецыяліст па гісторыі і традыцыях славянскіх народаў асецін Караеў: маўляў, розныя там выбары, дэмакратыя і зменнасць улады “цалкам супярэчаць нашаму савецкаму, нашаму славянскаму, нашаму еўраазіяцкаму духу і менталітэту, дзе ў гісторыі зусім па-іншаму складвалася”. Што не так з “ваенна-патрыятычным выхаваннем”, якім так заняўся рэжым, і ці атрымаецца ў яго выйграць змаганне за розум моладзі? Ці варта ўсур’ёз успрымаць заклікі прапагандыстаў і ці варта абапірацца на веды пра славянскі менталітэт Караева? Як праходзіць агітацыйная кампанія ў Каардынацыйную раду, якія хібы яна ўжо выявіла і чаму гэта выбарчая кампанія так нервуе Лукашэнку? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай, лідаркай спіса аб’яднання "Наша справа" Розай Турарбекавай
5/6/202454 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Слёзы праз Алімпіяду і настойлівыя "Кіберы" — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 траўня

Слёзы праз Алімпіяду і настойлівыя "Кіберы" — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 траўня by Euroradio
5/6/202432 minutes, 1 second
Episode Artwork

Час камянёў і вярбоўка Свярдлова — Еўразум за 3 траўня | Новости Беларуси за 3 траўня

Час камянёў і вярбоўка Свярдлова — Еўразум за 3 траўня | Новости Беларуси за 3 траўня by Euroradio
5/3/202434 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Сілавы сцэнар: ці спрацуе ў змаганні за мандаты Каардынацыйнай рады

У выбарчых спісах сярод прэтэндэнтаў на мандат дэлегата Каардынацыйнай рады даволі шмат “сілавікоў” — тых, хто быў сярод добраахвотнікаў у шэрагах палка Каліноўскага ці іншых структур УСУ, былых праваахоўнікаў і вайскоўцаў. І гэта я не кажу пра спісы адпачатку парамілітарных структур. Адзін з такіх — спіс “Закон і правапарадак”, які ўзначальваюць прадстаўнікі аб’яднання былых сілавікоў BYPOL — Аляксандр Азараў, Аляксандр Ракіцкі, Станіслаў Лупаносаў. Што прымушае браць удзел у выбарах у КР, якая палітычная праграма ў спісу “Закон і правапарадак”? Якіх вынікаў спадзяюцца дамагчыся праз удзел у КР, чаго нельга было дамагчыся праз свае структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар выбарчага спісу “Закон і правапарадак”, кіраўнік аб’яднання былых сілавікоў BYPOL Аляксандр Азараў і №6 гэтага ж спісу, былы баец АМАП, снайпер Сяргей Макар.
5/3/202453 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Час збіраць камяні (і правяраць войскі СПА)

У цэнтры ўвагі на гэтым тыдні аказаліся камяні. Звычайныя камяні на беларускіх палях. Збіраць якія ганяюць і футбалістаў, і студэнтаў, і зняволеных. Не, па словах Лукашэнкі, ёсць і спецыяльная тэхніка для гэтага. Найлепшая, аналагаў няма. Але яны нам яе не пакажуць. А камяні з палёў працягнуць збіраць рукамі. Акрамя камянёў пагаворым з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам пра праверку лукашэнкаўскіх войскаў СПА (якраз пасля навінаў пра тое, што тры расійскія "Кінжалы" незаўважанымі праляцелі над Гомельскай вобласцю), "базу даносаў" і, неспадзявана, заробкі ў Эстоніі. Глядзіце стрым, задавайце пытанні!
5/3/202448 minutes
Episode Artwork

Багацейшая за Судан і дуля, а не кіно — "Раніца з Еўрарадыё" за 3 траўня

Багацейшая за Судан і дуля, а не кіно — "Раніца з Еўрарадыё" за 3 траўня by Euroradio
5/3/202435 minutes, 1 second
Episode Artwork

Курыца чорнага дня і бедныя палякі — Еўразум за 2 траўня | Новости Беларуси за 2 траўня

Курыца чорнага дня і бедныя палякі — Еўразум за 2 траўня | Новости Беларуси за 2 траўня by Euroradio
5/2/202438 minutes
Episode Artwork

КР ці АПК: выбар на чыю карысць зробіць Латушка і ці варта яно таго

Стаўленне да Каардынацыйнай рады — такой, якая яна ёсць сёння, — у пэўнай часткі экспертаў і палітыкаў даволі скептычнае. Мы тут нават не кажам пра тое, што для пераважнай большасці беларусаў і сама гэтая структура, і тое, чым яна займаецца, якую функцыю выконвае і для чаго ўвогуле існуе, — вялікая таямніца. Калі яны ўвогуле пра яе хоць нешта чулі. Нягледзячы на гэта, паўдзельнічаць у змаганні за магчымасць зрабіцца дэлегатам Каардынацыйнай рады захацелі нават тыя людзі, якім і без сяброўства ў КР, здавалася, ёсць чым і дзе займацца… Што падштурхнула да ўдзелу ў выбарах у КР і ці азначае, што пасля абранне ў гэтую структуру ён сыдзе з Аб’яднанага пераходнага кабінета? Якая палітычная праграма ў выбарчага спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду” і навошта яны набралі ў спіс так шмат людзей? Якіх вынікаў спадзяюцца дасягнуць праз сяброўства ў КР і што перашкаджала гэтага дасягаць на сённяшніх пазіцыях? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар выбарчага спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і №2 гэтага ж спіса, лідар руха “За свабоду”, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Юрась Губарэвіч
5/2/20241 hour, 24 seconds
Episode Artwork

Пра вобраз Беларусі на Захадзе, легітымнасць Ціханоўскай, гендарныя квоты

Чым далей падзеі 2020 года ад дня сённяшняга, тым менш Беларусь прыгадваюць у сусветных СМІ, на палітычных пляцоўках і экспертных івентах. Але гэта не азначае, што беларуская тэма цалкам адышла ў нябыт, бо нагоды для згадкі і абмеркавання даюць як лукашэнкаўскі рэжым, так і прадстаўнікі беларускіх дэмсіл. Іншая справа, што часцяком адна і тая ж беларуская інфанагода ўспрымаецца і асвятляецца ў розных краінах зусім па-рознаму. Як пра Беларусь пішуць замежнікі, каго больш згадваюць і як пішуць пра беларусаў? Як звязаныя электаральная “прэзідэнцкая” кампанія ў Беларусі 2025 года і легітымнасць Ціханоўскай? Як змяняецца лукашэнкаўская прапаганда, ці ёсць прыкметы пачатку змяншэння рэпрэсій і пра што сведчыць колькасць даносаў у КДБ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік.
5/2/202449 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Павал Сакурэц: уся наша нацыянальная ідэя ў адным слове — мова!

2 траўня ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік non-profit арганізацыі BelarusianAmericans.Org (Мінеапаліс, ЗША), бізнесовец і заснавальнік кампаніі Real Estate Liquidators, сябра Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Павал Сакурэц. Спрадвеку ў беларускага народа на яго шляху да незалежнасці і стварэння сваёй нацыянальнай дзяржавы было шмат ворагаў. Гэтыя ворагі ў нас ёсць і сёння. І гэта не толькі ідэалогія так званага “рускага свету”, не толькі рэжым Лукашэнкі і ён сам як ненавіснік усяго нацыянальнага і нашай беларускасці, але і… самі беларусы, якія не шануюць беларускай мовы, культуры і гісторыі, перакананы Павал Сакурэц. Пра тое, якое значэнне для беларусаў сёння маюць беларуская мова і культура, як нам захаваць сваю нацыянальную адметнасць за мяжой і пры чым тут салідарнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Сакурцом.
5/2/202442 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Непрыгожыя заробкі і памылка ГУБАЗіКа — "Раніца з Еўрарадыё" за 1 траўня

Непрыгожыя заробкі і памылка ГУБАЗіКа — "Раніца з Еўрарадыё" за 1 траўня by Euroradio
5/1/202432 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Гендарныя квоты і ЦТ-вар'яты — Еўразум за 30 красавіка | Новости Беларуси за 30 апреля

Гендарныя квоты і ЦТ-вар'яты — Еўразум за 30 красавіка | Новости Беларуси за 30 апреля by Euroradio
4/30/202433 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Як арганізаваць сустрэчу з Байдэнам і ўдзел ў спатканні “Вялікай сямёркі”

Нехта называе удзел Святланы Ціханоўскай у шматлікіх канферэнцыях, сустрэчах і перамовах высокага ўзроўню палітычным турызмам, іншыя кажуць, што гэта ўсё — вялікае дасягненне і ідзе на карысць і беларусам, і Беларусі. Ці пойдзе некалі… У любым выпадку, усе схіляюцца да таго, што той жа Лукашэнка запрашэння на такія мерапрыемствы ніколі не меў і мець не будзе. Па-за кадрам застаецца тое, якіх высілкаў каштуе арганізацыя ўдзелу Ціханоўскай у мерапрыемствах і сустрэчах такога ўзроўню, як, напрыклад, сустрэчы з прэзідэнтам ЗША ці Францыі, удзел у пасяджэнні “Вялікай сямёркі” ці Форума ў Давосе… Як складаецца праграма візітаў і сустрэч Святланы Ціханоўскай і як атрымліваецца арганізаваць яе ўдзел у мерапрыемствах вышэйшага ўзроўню? Ці з’яўляецца гэта сапраўды ўдзелам “на роўных”, ці гэта не больш, чым даніна павагі беларускаму народу? Якая карысць ад такіх сустрэч і як на ўзровень візітаў паўплывае 2025 год? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі, магістрант праграмы дыпламатыі Універсітэта Вітаўта Вялікага Дзяніс Кучынскі
4/30/202439 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Ці выйграюць добраахвотнікі бой за мандаты Каардынацыйнай рады

Жаданне ўзяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду выявіла значная колькасць як былых, так і дзейных байцоў розных добраахвотніцкіх структур, якія бяруць удзел у вызваленні Украіны. І калі з арганізацыйнага пункту гледжання з былымі байцамі пытанне іх удзелу ў палітычным працэсе вырашаецца проста, то далучэнне да палітычнай кампаніі байцоў дзейных выклікала даволі гучныя і напружаныя спрэчкі. Якія з падачы Лукашэнкі абмяркоўваліся і падчас Усебеларускага народнага схода. Што прымушае як былых, так і дзейных добраахвотнікаў браць удзел у выбарах у КР і ці могуць гэта рабіць байцы, якія па-ранейшаму знаходзяцца ў складзе УСУ? Якім чынам складаўся спіс “Незалежных беларусаў” і ці сапраўды яго чальцы хацелі б увайсці ў склад КР? Якая палітычная праграма ў “НБ” і што адбываецца ў палку Каліноўскага? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-баец палка Кастуся Каліноўскага, блогер, лідар выбарчага спісу “Незалежныя беларусы” Максім Шабуцкі і добраахвотнік, блогер Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч
4/30/202445 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

BELPOL: як звязаныя Лукашэнка і “самы буйны крадзеж”

Днямі BELPOL выклаў у публічную прастору сваё новае расследаванне. Гэтым разам яно датычыць не проста лукашэнкаўскага рэжыму, а Лукашэнкі асабіста. І мае інтрыгоўную назву — “Гісторыя самага вялікага крадзяжу”. Гаворка ў расследаванні ідзе пра маёмасць Беларусі за мяжой, якая раптоўна перастала быць дзяржаўнай, а перайшла ў рукі… Што гэтым разам забрала ўвагу расследавальнікаў з BELPOL? Ці можна сцвярджаць, што да “схемы” быў датычны менавіта Лукашэнка? Чым цікавае і адметнае гэтае расследаванне і якія наступствы ў яго могуць быць для махляроў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар.
4/30/202445 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Пра традыцыю даносаў, адмену транзіту, дроны Тэртэля і здраду Качанавай

Ужо некалькі дзён не толькі журналісты, актывісты ды даследчыкі чалавечых паводзінаў, але і шараговыя беларусы з вялікай цікавасцю і гідлівасцю вывучаюць базу даносаў, дасланых у КДБ цягам апошніх 9 гадоў. Дзе сярод безлічы спаму, допісаў відавочна хворых людзей і афіцыйных запытаў — вялізная колькасць сапраўды класічных даносаў на “падазроных і ненадзейных”, сваякоў і блізкіх людзей, калег па працы і бізнесу. На гэтым фоне не тое што старт выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную раду — вынікі Усебеларускага народнага сходу і заявы падчас яго Лукашэнкі і Тэртэля неяк згубіліся… Чым адметная апублічаная “база даносаў” апошніх 9 гадоў і ці варта з гэтай нагоды рабіць паспешлівыя высновы наконт псіхічнага здароўя нацыі? Ці зручна будзе Лукашэнку і ці варта было чакаць іншага завяршэння УНС? Якое дачыненне да гэтага шоу мелі “дроны Тэртэля”? Што мяняе рашэнне ЗША наконт ваеннай дапамогі Украіне ў пазіцыі Шольца? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
4/30/202446 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Жанчына, не гатовая да мацярынства, забіла немаўля

Гендарная даследчыка Ірына Сідорская падлічыла колькасць жанчын-кандыдатак у сябры Каардынацыйнай рады 3.0. Лічбамі яна падзеліцца ў свежым выпуску праграмы Gender Gap. Таксама закранем сумную тэму: два рэзанансныя забойствы, у Казахстане і ў Беларусі. І тое, што ў Іраку прынялі закон пра турэмныя тэрміны за аднаполыя сувязі і "прапаганду гомасэксуальнасці".
4/30/202444 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Дроны Сахашчыка і вадаспад у калоніі — "Раніца з Еўрарадыё" за 30 красавіка

Дроны Сахашчыка і вадаспад у калоніі — "Раніца з Еўрарадыё" за 30 красавіка by Euroradio
4/30/202428 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Кадэбісты-працаголікі і кроксы ў растэрміноўку—Еўразум за 29 красавіка|Новости Беларуси за 29 апреля

Кадэбісты-працаголікі і кроксы ў растэрміноўку—Еўразум за 29 красавіка|Новости Беларуси за 29 апреля by Euroradio
4/29/202430 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Навошта Офісу Ціханоўскай свая фракцыя ў КР і ці пойдзе Коўшык з АПК

Выбарчая кампанія ў Каардынацыйную раду пачалася з шэрагу скандалаў. Апошні з іх звязаны з нечаканым рашэннем Выбарчай камісіі, якая “выключыла са спіса выбарчага суб’екта “Еўрапейскі выбар” кандыдатуру Аліны Коўшык. Прычынай зрабілася тое, што пададзеныя Алінай Коўшык ў ВК асабістыя звесткі… не супалі са звесткамі яе ж беларускага пашпарта. У абарону каляжанкі выступілі не толькі паплечнікі з “Еўрапейскага выбару”, але і чальцы іншых выбарчых спісаў. Што праўда, гэты інцыдэнт не спыніў выбарчую кампанію. Што з сябе ўяўляе “Еўрапейскі выбар”, чаму яны пагадзіліся на ўдзел у выбарах у Каардынацыйную рады і якія мэты ставяць перад сабой? Як узнікла сітуацыя з выключэннем Аліны Коўшык са спіса і на якім этапе працэс яе вяртання ў выбарчы марафон? Што чакае Дабравольскага і Коўшык у выпадку абрання дэлегатамі КР і якія перспектывы ў гэтай структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях, лідар выбарчага спіса “Еўрапейскі выбар” Аляксандр Дабравольскі і прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык
4/29/202449 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Пра даносы, КДБ, транзіт улады, “жалезную заслону” і выбары ў КР

Пакуль КДБ праводзіла “спецаперацыі ў Літве” і лавіла “ўдарныя беспілотнікі”, якія мусілі ўразіць неназваныя аб’екты ў Мінску і ваколіцах, “Кіберпартызаны” ўзламалі сайт таго самага КДБ і атрымалі ў тым ліку доступ да базы даносаў. А іх за перыяд з верасня 2014 да жніўня 2023 года было напісана як найменш 40 тысяч. У гэты ж час былі апублічаныя імёны чальцоў усіх 12 спісаў кандыдатаў у дэлегаты Каардынацыйнай рады, Усебеларускі народны сход, які задумваўся як форма транзіту ўлады, завяршыў сваю працу, праваліўшы транзітныя планы і пакінуўшы ўладу ў Лукашэнкі. Чым адметнае аб’яднанне “Наша справа”, чаму яно пагадзілася на ўдзел у выбарах у Каардынацыйную рады і якія мэты ставіць перад сабой? Якія адметнасці ў сфармаванага УНС заўважныя, чаму “бартанулі” Качанаву і што стаіць за ваяўнічасцю Лукашэнкі? Навошта Шуневіч рыхтуе снайпераў, пра што сведчыць колькасць даносаў у КДБ і ці пойдзе захад на закрыццё ўсіх памежных пераходаў? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай, лідаркай спіса аб’яднання "Наша справа" Розай Турарбекавай пры ўдзеле дактаранта Карлава ўніверсітэта, гісторыка, старшыні камісіі Каардынацыйнай рады па справах студэнцтва, сябра спіса “Наша справа” Аляксандра Паршанкова.
4/29/20241 hour, 5 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Культ асобы і цудоўны экстрэміст — "Раніца з Еўрарадыё" за 29 красавіка

Культ асобы і цудоўны экстрэміст — "Раніца з Еўрарадыё" за 29 красавіка by Euroradio
4/29/202435 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Сігналы Варшаве і бабры ў горадзе — Еўразум за 26 красавіка | Новости Беларуси за 26 апреля

Сігналы Варшаве і бабры ў горадзе — Еўразум за 26 красавіка | Новости Беларуси за 26 апреля by Euroradio
4/26/202430 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Арцём Брухан. Ці вярнулі “дэлегаты УНС” Лукашэнку адчуванне ўсенароднай любові

У савецкія часы па заканчэнні чарговага “з’езду ЦК КПСС” выдавалі адпаведную брашуру (ці нават кнігу ў цвёрдай вокладцы з залатымі літарамі на ёй) з рашэннямі гэтага самага з’езду. І яны потым ляжалі нікому не патрэбнымі кіпамі ў кожнай кнігарні. Лукашэнкаўскі рэжым старанна касплэіць усё, што можа, з савецка-камуністычнай спадчыны. Што праўда, узнікаюць сумневы ў тым, што гэтае пятае кола рэжыму ў выглядзе Усебеларускага народнага сходу здольнае згенераваць нейкія вартыя брашуры рашэнні. На каго разлічанае шоу пад назвай “Усебеларускі народны сход”, каму і што яно мае прадэманстраваць? Што стаіць за заявамі Лукашэнкі і якія мэсіджы мусілі прачытаць у яго словах чыноўнкікі? Якія высновы можна зрабіць па выніках гэтага мерапрыемства і як Каардынацыйную раду не ператварыць у копію УНС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы дзяржчыноўнік Беларусі і дэлегат КР, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан
4/26/202446 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Леў Львоўскі. Пасля НЭПа: ці доўга засталося жыць малому бізнесу і што чакае долар

Рэжым упарта працягвае змагацца з малым бізнесам — днямі Лукашэнка падпісаў закон, датычны прадпрымальніцкай дзейнасці. Міністр эканомікі сцвярджае, што ніякай трагедыі няма, ад закона адныя плюсы прадпрымальнікам, бо ён стварае ўмовы для “маштабавання малога бізнеса”. Але ў эканамістаў і саміх прадпрымальнікаў іншае бачанне. І яно вельмі песімістычнае. Ва ўмовах, калі сітуацыя ў эканоміцы далёкая ад аптымістычнай, такія паводзіны рэжыма выглядаюць досыць дзіўнымі. Чаму Лукашэнка працягвае змагацца з малым бізнесам і да чаго гэтая вайна можа прывесці? Ці гатовая Масква па-ранейшаму плаціць Лукашэнку за любоў і як надоўга хопіць гэтых грошай? Ці прагучалі падчас УНС праграмныя заявы і планы развіцця беларускай эканомікі і якія высновы можна з гэтага зрабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі
4/26/202436 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Латвія абганяе Беларусь, хлусня Лукашэнкі на УНС. Стрым з Кныровічам

Нават маленькая Латвія абганяе Беларусь. ВУП краіны, у якой жыве менш за 2 млн чалавек, — 40 млрд долараў. ВУП 9-мільённай Беларусі — $68 млрд. Але прапаганда не мяняе пласцінку з 90-х: краіны Балтыі быццам бы развалілі прамысловасць, а людзі быццам бы ходзяць там у абносках і п'юць ваду з лужын. Прыкладна так Лукашэнка выказваўся пра іх на "Усебеларускім народным сходзе", што скончыўся 25 красавіка. Чаму гэты сход не быў ні ўсебеларускім, ні народным, як рэальна справы ў краінаў Балтыі і пра што яшчэ хлусіў Лукашэнка, абмяркоўваем у стрыме з Аляксандрам Кныровічам.
4/26/202448 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Міхал Патоцкі. Пра вызваленне Пачобута, ядзерную зброю, закрытую мяжу і гандаль з Лукашэнкам

Сустрэча ў калоніі прадстаўніцы польскай меншасці ў Беларусі Анжалікі Борыс з палітвязнем Анджэем Пачобутам спарадзіла шмат разваг пра тое, ці не было гэта знакам Лукашэнкі ўладам Польшчы пра яго гатоўнасць да перамоў і аднаўлення добрых стасункаў паміж нашымі краінамі. Да ўсяго, абяцанні Лукашэнкі не нападаць на Польшчу… Праўда, трохі папсавалі агульнае перакананне ў хуткім пачатку дыялогу заявы прэзідэнта Дуды пра гатоўнасць размясціць у Польшчы ядзерную зброю. Ці варта за сустрэчай Борыс і Пачобута бачыць жаданне Лукашэнкі аднавіць дыялог з Польшчай і ці гатовая Польшча да такога дыялогу? Што стаіць за заявай Анджэя Дуды пра гатоўнасць размясціць у Польшчы ядзерную зброю? Ці пойдзе Польшча на закрыццё грузаперавозак праз мяжу з Беларуссю і ці гатовыя польскія службы да паўтарэння эмігранцкага крызісу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі
4/26/202444 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Фантазіі Тэртэля і канец Валадаркі — "Раніца з Еўрарадыё" за 26 красавіка

Фантазіі Тэртэля і канец Валадаркі — "Раніца з Еўрарадыё" за 26 красавіка by Euroradio
4/26/202432 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Дай мне нафты і "дэтэктыў на вышыні" — Еўразум за 25 красавіка | Новости Беларуси за 25 апреля

Дай мне нафты і "дэтэктыў на вышыні" — Еўразум за 25 красавіка | Новости Беларуси за 25 апреля by Euroradio
4/25/202435 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Івашкевіч, Нортан і Бромэн. Амерыканскі дэсант: навошта беларусы ідуць на выбары ў КР

Спісы кандыдатаў у дэлегаты Каардынацыйнай рады складзеныя, пададзеныя, правераныя і зацверджаныя. Такім чынам, выбарчая кампанія фактычна распачалася. Што прыемна, гэтая кампанія актывізавала не толькі дыяспары непадалёк ад “цэнтраў палітычнага жыцця беларусаў”, але і краіны “далёкай палітычнай дугі” беларускай супольнасці за мяжой кшталту ЗША, Канады і шмат якіх іншых. Што змушае беларусаў ЗША браць актыўны ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду і якія мэты яны ставяць перад сабой? Якая палітычная праграма ў выбарчага спіса "Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі" і ці ёсць яна ўвогуле? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць актывісты Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы — лiдарка выбарчага спіса "Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі", лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска Надзея Нортан, актывістка беларускай суполкі Мічыгана Вольга Бромэн і актывiст Belarus Freedom Philadelphia, прадстаўнік грамадскага руху "Краіна для жыцця" Глеб Iвашкевiч
4/25/202445 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

Экс-чыноўнік: Сёння Лукашэнка гандлюе з Захадам! А ад санкцыяў церпяць простыя беларусы / Дэбаты

Дэбаты: галоўны рэдактар Еўрарадыё Павел Свярдлоў VS экс-чыноўнік адміністрацыі Лукашэнкі, палітолаг, прадстаўнік Беларускага фонду спартовай салідарнасці Анатоль Котаў. Тэма: ці працуюць санкцыі?
4/25/202445 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Сонны Тур: навошта Лукашэнка стаў старшынём "партыйнага калгасу"

Усё ж не зусім меў рацыю прапагандыст Тур, калі разважаў пра "крэпкі стул Лукашэнкі". І што ён — адзін. Відаць, аднаго крэсла (ці стула) Лукашэнку недастаткова, пра што б ні ішла размова: пра "стул" геапаліалітычнага выбару ў выглядзе адзінага расійскага кірунка ці пра "стул" улады. Як доказ — Лукашэнка "пагадзіўся" заняць крэсла "старшыні Усебеларускага народнага сходу". Таго самага, дэлегатаў якога народ насамрэч не абіраў і ў неабходнасці якога ёсць вялікія сумневы ва ўсіх. Ці было нечаканым "абранне" Лукашэнкі на пасаду старшыні УНС і навошта яму гэта патрэбнае? Што цікавага адбываецца на выбарах у Каардынацыйную раду і ці зробіцца гэты орган у выніку выбараў уплывовай структурай? Чым сёння рэальна могуць дапамагчы краіны Захаду беларускім дэмсілам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
4/25/202458 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Аліна Нагорная: мова і асоба — адно без другога існаваць не можа, гэта наша ідэя

25 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — праваабаронца, публіцыстка, аўтарка кнігі “Мова 404” Аліна Нагорная. Не маюць рацыі тыя, хто заклікае найперш думаць пра нейкія матэрыяльныя каштоўнасці, эканоміку і дабрабыт, пакідаючы “моўныя” і “культурныя” пытанні на потым — на той час, калі мы будзем жыць заможна і ў нас з’явіцца вольны час для заняткаў пытаннямі “другаснымі”. Пытанні пашырэння і развіцця беларускай мовы, падтрымкі культуры і гістарычнай спадчыны не другасныя, імі трэба займацца калі не раней за ўсё астатнія, то паралельна, бо інакш ніякіх зменаў да лепшага мы не дасягнем, перакананая Аліна Нагорная. Пра тое, як нам захоўваць і развіваць беларускую мову за мяжой, як на нашую свядомасць і ідэнтычнасць уплывае эміграцыя, ці паспеем мы зрабіць неабходнае, каб наша родная мова сапраўды не стала “мовай 404”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Нагорнай.
4/25/202455 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Мара Тамковіч. Фільм пра палітзняволеную пакажуць на кінафестывалі ў Нью-Ёрку

Ігравая драма “Пад шэрым небам”, натхнёная біяграфіяй тэлежурналісткі і палітзняволенай Кацярыны Андрэевай, трапіла ў конкурс амерыканскага фестывалю “Трайбека”. Гэты заўважны міжнародны фэст быў створаны ў 2002 годзе галівудскімі кінематаграфістамі Робертам Дэ Ніра, Джэйн Разэнталь і Крэйгам Хатхафам і кожнае лета праходзіць у Нью-Ёрку. Стваральніца “Пад шэрымі небам”— Мара Тамковіч, польская рэжысёрка з Мінска. У эфіры Еўрарадыё яна раскажа, як ствараўся фільм, чаму палякі фінансава падтрымалі яго вытворчасць, як сям’я Бахвалавай пагадзілася на яго стварэнне і што думае пра вынік, ці варта здымаць стужкі пра палітвязняў, пакуль яны сядзяць у турмах.
4/25/202439 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Зміцер Шчыгельскі. Змена стратэгіі: ці існуюць іншыя фарматы, апроч як “злаваць дзеда”

Апошнім часам вядзецца шмат размоваў пра неабходнасць змяніць стратэгію дэмсілаў. Маўляў, і сённяшняя стратэгія відавочных вынікаў не дае і перамогу не набліжае, і 2020 год, на які дэмсілы абапіраюцца, усё далей, і электаральны цыкл, які спарадзіў сённяшніх лідараў, завяршаецца. Да таго ж відавочна, што рэжым з дапамогай рэпрэсіяй умацаваў свае пазіцыі ўнутры краіны, уплываць на сітуацыю ў Беларусі дэмсілы не здольныя і любыя іх дзеянні прыводзяць да новых рэпрэсій. Адпаведна, пэўныя актары і сілы пашыраюць думку, што “злаваць дзеда” не варта, трэба думаць пра перамовы і вызваленне палітвязняў. Чаму менавіта цяпер пачалі пашырацца тэзісы пра неабходнасць змяніць стратэгію дэмсілаў і якімі змены павінны быць? Што сёння можна зрабіць для вызвалення палітвязняў і пры якіх умовах Лукашэнка пойдзе на перамовы? Чым сёння рэальна могуць дапамагчы краіны Захаду беларускім дэмсілам і што дасць ПКК удзел у Каардынацыйнай радзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі
4/25/20241 hour, 25 seconds
Episode Artwork

Танкісты-ліцэісты і багаценькія беларусы — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 красавіка

Танкісты-ліцэісты і багаценькія беларусы — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 красавіка by Euroradio
4/25/202433 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Айчынная вінда і не памерці б ад водару — Еўразум за 24 красавіка | Новости Беларуси за 24 апреля

Айчынная вінда і не памерці б ад водару — Еўразум за 24 красавіка | Новости Беларуси за 24 апреля by Euroradio
4/24/202430 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Паліна Прысмакова. Супроць-прадукцыя: што гэта і пры чым тут Ціханоўская і выбары ў КР?

Словы пра тое, што ў беларусаў сфармаваўся нейкі свой, адрозны ад іншых народаў шлях, магчыма, і маюць сэнс. Да прыкладу, прафесарка Паліна Прысмакова ўводзіць новы тэрмін масавай з'явы ў Беларусі ў галіне дзяржаўнага кіравання, які завецца “супроць-прадукцыя” ("Nomatterwhat-production"). І ў адрозненне ад распаўсюджанага ў Еўропе і Амерыцы тэрміна “сумесная вытворчасць” як працэсу стварэння і рэалізацыі грамадскіх палітык, заснаванага на актыўным узаемадзеянні грамадзян і дзяржаўнай адміністрацыі, “супроць-вытворчасць” дэманструе “моцную сілу волі і рашучасць грамадзянаў паўдзельнічаць у кіраванні і рэформах грамадскага сектара, нягледзячы на небяспечныя негатыўныя наступствы, звязаныя з іх уласнай бяспекай і дабрабытам”. Як тэрмін “супроць-прадукцыя” дзейнічае сёння на ўзроўні рухаў самаарганізацыі беларускіх грамадзянаў у выгнанні? Якое дачыненне да “сумеснай вытворчасці” маюць Офіс Ціханоўскай і яна сама, Аб’яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйная рада, а таксама такія інстытуцыі, як кіберпаліцыя, квазігандлёвая палата, народныя амбасады і некалькі беларускіх універсітэтаў за мяжой? Ці дапамог гэты тэрмін у справе адкрыцця новай беларускай школы ў Вільні і ці дапаможа зрабіць гэта ў іншых краінах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), даследчыца эканамічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, сябра Рады БНР Паліна Прысмакова
4/24/202443 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Юльяна Шаметавец. “Кіберпартызаны”: як ідзе партызанская вайна ў кіберлясах Беларусі

Перыядычна “Кіберпартызаны” ладзяць атакі на прадпрыемствы і дзяржустановы ўнутры Беларусі, “абвальваючы” іх сайты, базы і гэтак далей. Але дзейнасць “кібераў” гэтым не абмяжоўваецца. І размова не толькі ў пэўнай дапамозе Украіне, але і ў супрацы з айчыннымі структурамі дэмакратычнай супольнасці, дапамозе беларусам ва ўзмацненні ці праверцы бяспекі сваіх гаджэтаў і інтэрнэт-рэсурсаў. Што дапамагае пазбегнуць пераследу з боку рэжыму. Ці возьмуць прадстаўнікі “Кіберпартызанаў” удзел у выбарах у Каардынацыйную раду і чым было выкліканае такое рашэнне? Чым канкрэтна апошнім часам, якімі кібераперацыямі займаюцца “Кіберпартызаны” і якімі поспехамі могуць пахваліцца? Што адбываецца ў палку Каліноўскага і якія змены магчымыя ў яго структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца “Кіберпартызанаў” і палка імя Кастуся Каліноўскага Юльяна Шаметавец
4/24/202451 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Франак Вячорка. Ці здольная Вялікая сямёрка паўплываць на сітуацыю ў Беларусі

Апошнім часам Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у шэрагу вельмі значных міжнародных сустрэч. На якія нават у ролі вонкавага назіральніка не быў запрошаны шмат хто з палітычных лідараў і актараў. У тым ліку (ці асабліва) Аляксандр Лукашэнка. Размова ідзе пра такія мерапрыемствы, як сустрэча Вялікай сямёркі, Канферэнцыя спікераў парламентаў Еўрапейскага саюза, Форум у Давосе і гэтак далей. Мерапрыемствы знакавыя, але крытыкі задаюцца пытаннем пра тое, якія практычныя вынікі ад удзелу ў іх… Чаму запрашэнні на такія мерапрыемствы маюць вялікае значэнне, у чым яно і якія практычныя вынікі для беларусаў дае ўдзел у іх? Што неабходна мяняць у структуры беларускіх дэмсіл і як гэтага можна дамагчыся? Чым сёння рэальна могуць дапамагчы краіны Захаду беларускім дэмсілам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
4/24/202451 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Пра інстытут рэпутацыі, права на памылку і права “крытыкі збоку”

Выбары ў Каардынацыйную раду практычна пачаліся. Прынамсі ўсе, хто вырашыў далучыцца да працэсаў, гэтае памкненне выказаў і стаў кандыдатам у дэлегаты. Што праўда, не ўсе палітычныя структуры і актары далучыліся да працэсу, заняўшы назіральную пазіцыю. Ну, альбо крытычную. Што нармальна, бо гэта і ёсць дэмакратыя са свабодай выбару. Іншая рэч, ці можна такім чынам не проста паўплываць, але і змяніць у патрэбны бок працэсы, што адбываюцца ў дэмсілах… Чаму “Вольная Беларусь” на чале з Зянонам Пазняком не ўдзельнічае ў выбарах у Каардынацыйную раду? Што неабходна мяняць у структуры беларускіх дэмсіл і ці можна гэтага дамагчыся выключна крытыкуючы, але не ўдзельнічаючы ў працэсах? Чым адметнае паседжанне Усебеларускага народнага сходу і якіх рашэнняў ад яго можна чакаць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
4/24/202456 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Забяры мяне, Кітай, і пакастлівыя бабры — "Раніца з Еўрарадыё" за 24 красавіка

Забяры мяне, Кітай, і пакастлівыя бабры — "Раніца з Еўрарадыё" за 24 красавіка by Euroradio
4/24/202432 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Развітанне з ІП і таемны маршрут УНС — Еўразум за 23 красавіка | Новости Беларуси за 23 апреля

Развітанне з ІП і таемны маршрут УНС — Еўразум за 23 красавіка | Новости Беларуси за 23 апреля by Euroradio
4/23/202441 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Павал Сакурэц. Дом культуры: навошта беларусы замежжа “абрастаюць” агульнай маёмасцю

Днямі беларуская дыяспара Мінеапаліса паведаміла пра набыццё памяшкання, з якога плануецца зрабіць вялікую беларускую прастору — свой уласны дом культуры для правядзення імпрэз. Дом будзе выкарыстоўвацца не толькі для правядзення розных культурніцкіх мерапрыемстваў, але і як месца для часовага жыцця беларусаў, якія абяруць гэты горад у ЗША месцам сваёй эміграцыі, і як каворкінг, і для іншых патрэбаў беларускай суполкі. Ужо шмат дзесяцігоддзяў беларускія суполкі не набывалі за мяжой уласнасці для сваіх патрэбаў. Што з сябе ўяўляе дыяспара беларусаў Мінеапаліса і навошта ім свой дом культуры? Чым канкрэтна будзе займацца каманда гэтага беларускага хаба і якім чынам сёння можна зацікавіць беларусаў за мяжой “беларускім жыццём”? Як мясцовыя ўлады рэагуюць на праблемы беларусаў і ці атрымліваецца знаходзіць паразуменне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік non-profit BelarusianAmericans.Org Павал Сакурэц
4/23/202426 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Уладзімір Кавалкін. Эканамічна немэтазгодныя: ІП — усё?

Учора Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога з 2026-га ў краіне не застанецца ніводнага індывідуальнага прадпрымальніка — усім ім давядзецца перайсці ў юрасобу. Што гэта дасць эканоміцы і наколькі паўплывае на далейшы ад'езд з краіны працоўных кадраў? Пра гэта, а таксама пра тое, які шанец у беларускага софту, што даюць Лукашэнку суботнікі і чаму ён раптам пачаў прызнаваць праблемы ў эканоміцы, размаўляем з кіраўніком праекта "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
4/23/202443 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Валерый Карбалевіч. Хто плануе падарваць і атакаваць БПЛА сходку дэлегатаў УНС у Мінску

Да ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду пададзеныя 13 спісаў патэнцыйных кандыдатаў. Цяпер выбарчая камісія будзе іх правяраць. А пакуль яна гэтым займаецца, у Мінску пройдзе першае пасяджэнне новапрызначанага складу Усебеларускага народнага сходу. Ахоўваць спакойную працу якога будуць 3 тысячы сілавікоў з удзелам сапёраў і перахопнікаў БПЛА. Бо, як вядома, вораг не спіць… Дый ніхто яму спакойна спаць не дасць! Нават калі ты расійскі грамадзянін Суздальцаў і жывеш у Маскве, але лукашэнкаўскі рэжым прызначыў цябе ворагам і ўнёс у адпаведныя базы па вышуку. Ці толькі грамадзянам Беларусі рызыкоўна хавацца ў Расіі ад пераследу беларускага рэжыму, ці да адказу могуць прыцягнуць і расійскіх грамадзян? Якое значэнне мае для Лукашэнкі Усебеларускі сход і ці сапраўды ён будзе мець нейкая рэальнае значэнне ў палітычным жыцці краіны? Адкуль нарадзіліся думкі, што Лукашэнка падае знакі Захаду пра гатоўнасць пачаць перамовы і чаго чакаць ад выбараў у Каардынацыйную раду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч
4/23/202442 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Загаловак для Раніцы: Страшны сон Гейтса і час сякер — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 красавіка

Загаловак для Раніцы: Страшны сон Гейтса і час сякер — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 красавіка by Euroradio
4/23/202432 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Новая рыторыка і страшная прыгажосць — Еўразум за 22 красавіка | Новости Беларуси за 22 апреля

Новая рыторыка і страшная прыгажосць — Еўразум за 22 красавіка | Новости Беларуси за 22 апреля by Euroradio
4/22/202430 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Віталь Цыганкоў. Ці будзе Трамп “гадзіць у расійскіх пад’ездах”, дапамагаючы Украіне

У ЗША прагаласавалі на наданне дапамогі Украіне, Ізраілю і іншым краінам. Гэта азначае, што зброя (а гэта галоўнае, што сёння патрэбнае Украіне) пойдзе на фронт — як складнік прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ці насуперак ёй. Дарэчы, выглядае на тое, што перасцярогі еўрапейскіх палітыкай здзейсняцца і прэзідэнтам з вялікай імавернасцю стане Дональд Трамп. Што дадае няпэўнасці будучыні нашага рэгіёна ў тым ліку. Ці стала больш зразумелай сітуацыя з шанцамі кандыдатаў на перамогу ў прэзідэнцкай гонцы і як апошнім часам змяніліся выказванні Трампа наконт ваеннай падтрымкі Украіны? Як змяніліся настроі ў Еўропе адносна вайны і што стаіць за ростам “лявацкіх” настрояў у пэўных краінах? Адкуль нарадзіліся думкі, што Лукашэнка падае знакі Захаду пра гатоўнасць пачаць перамовы і чаго чакаць ад выбараў у Каардынацыйную раду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
4/22/20241 hour, 13 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Незалежнасць: што хаваецца за “другім планам” саюзнай інтэграцыі

Можна было б наракаць на заходнія санкцыі, якія “штурхаюць Беларусь у абдымкі Расіі”, але можна верыць і лукашэнкаўскай прапагандзе, якая шчыра прызнае, што заўсёды самым “крэпкім было ў Лукашэнкі крэсла менавіта расійскае”. Маўляў, ніколі на двух крэслах ён асабліва і не імкнуўся сядзець. Гэтаму ёсць і гістарычнае пацверджанне: менавіта Лукашэнка быў ініцыятарам і непахісным прыхільнікам “Саюзнай дзяржавы”. Якая мусіла адкрыць яму дарогу ў Крэмль. І яна адкрыла. Праўда, не на пасаду кіраўніка, а для наведвання ў якасці васала. І сёння гэтая праграма “саюзнай інтэграцыі” ўяўляе сабой рэальную пагрозу для беларускага суверэнітэту. Ці сапраўды ў так званай саюзнай інтэграцыі ёсць “другі план”, што ён сабой ўяўляе і якія сюрпрызы хавае? Чым адметны ўдзел Ціханоўскай у сустрэчы G7 і якія рэальныя вынікі ад гэтага ўдзелу магчымыя? Як гастарбайтары з Паўночнай Карэі запоўняць вакансіі на беларускім рынку працы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
4/22/20241 hour, 1 minute, 41 seconds
Episode Artwork

Апельсіны за трактар і шампанскае без вустрыц — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 красавіка

Апельсіны за трактар і шампанскае без вустрыц — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 красавіка by Euroradio
4/22/202433 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Бойка прапагандыстаў і смерць пчол — Еўразум за 19 красавіка | Новости Беларуси за 19 апреля

Бойка прапагандыстаў і смерць пчол — Еўразум за 19 красавіка | Новости Беларуси за 19 апреля by Euroradio
4/19/202431 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Сяржук Доўгушаў. "Рэзідэнты": ад рок-канцэртаў і хораў да кніг, спектакляў і выстаў

Вымушаная эміграцыя — яшчэ не падстава для таго, каб кідаць займацца творчасцю ці спыняць творчыя пошукі. Безумоўна, творчаму чалавеку заўсёды было няпроста — што ў Беларусі, што цяпер у эміграцыі. І падтрымка творцаў, дапамога ім у рэалізацыі сябе і сваіх задумаў заўсёды былі актуальнымі. Займацца такой падтрымкай у Беларусі сёння практычна немагчыма, але ініцыятыва “Дом творцаў”, якую распачаў Сяргей Доўгушаў, распаўсюджваецца і на тых, хто знаходзіцца за мяжой, і на тых, хто працягвае жыць у Беларусі. І ўжо 19 красавіка “Дом творцаў” спецыяльнай выставай падводзіць вынікі 8-й рэзідэнцыі, у якой гэтым разам удзельнічала 14 беларускіх мастакоў і адна таленавітая мастачка з Украіны. Ці шмат творцаў знаходзіцца ў эміграцыі і што прымушае іх у такіх умовах далей займацца творчасцю? Чым адметная 8-я творчая рэзідэнцыя і як удаецца знаходзіць фінансаванне на новыя творчыя рэзідэнцыі? Як беларускім творцам захаваць сваю самабытнасць і ўліцца ў еўрапейскія творчыя працэсы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыкант, заснавальнік “Дому творцаў” Сяржук Доўгушаў
4/19/202438 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка мяняе трактары на апельсіны

Беларусь настолькі ўдала гандлюе з краінымі "дальняй дугі", што трактары даводзіцца мяняць на апельсіны. Пра гэта распавёў намміністра эканомікі Андрэй Картун (праўда, дзяржаўныя медыі апельсіны з цытаты прыбралі). Ён жа днямі распісаў беларусам перавагі планавай эканомікі над рынкавай. У блогера і палітыка Аляксандра Кныровіча ёсць што адказаць на гэта — ён якраз прааналізаваў апошнія 10 гадоў працы гіганта беларускай прамысловасці — завода "Атлант". Абмяркоўваем гэтую і іншыя эканамічныя навіны ў сённяшнім стрыме.
4/19/202448 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Шкодныя кашы і смяротныя наркотыкі — час купляць бункер!

Па Еўропе гуляе смяротны наркотык, а папулярныя дзіцячыя кашы Nestlé аказаліся небяспечнымі. Не паўсюль, а толькі ў некаторых краінах. Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце і які бункер можна купіць у Германіі, каб схавацца ад усіх гэтых жудасных навін, чытайце ў нашым традыцыйным аглядзе "Іх норавы".
4/19/20244 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Вяртанне маёмасці і прага перамір'я — Еўразум за 18 красавіка | Новости Беларуси за 18 апреля

Вяртанне маёмасці і прага перамір'я — Еўразум за 18 красавіка | Новости Беларуси за 18 апреля by Euroradio
4/18/202434 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Незразумелыя дэлегаты ды экстрэмізм для бацюшак — "Раніца з Еўрарадыё" за 19 красавіка

Незразумелыя дэлегаты ды экстрэмізм для бацюшак — "Раніца з Еўрарадыё" за 19 красавіка by Euroradio
4/18/202429 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Дэбаты на Еўрарадыё: маладосць ці досвед? Лізавета Пракопчык vs Анатоль Фёдараў

Маладосць ці майстэрства? Так казалі ў нашым дзяцінстве. І гэта першы аспект у нашых цяперашніх дэбатах. Сёння спрачацца паміж сабой будуць Анатоль Фёдараў, які займаецца палітыкай з савецкіх часоў, і ўдзельніца фракцыі “Моладзевы наступ” у Каардынацыйнай радзе другога склікання Лізавета Пракопчык. А другі аспект звязаны з сутнасцю Каардынацыйнай рады: чаму адны вераць у яе, а іншыя ставяцца скептычна і ўдзельнічаць у выбарах не збіраюцца, і як на гэта ўплывае доўгі і пакутлівы працэс арганізацыі выбараў.
4/18/202446 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Перамовы: Лукашэнка падае "знакі" Захаду ці гэта толькі здаецца

Дазвол, які нібыта даў Лукашэнка на сустрэчу Анжалікі Борыс з Анджэем Пачобутам, і паездку консула Украіны ў гомельскую жаночую калонію асобныя эксперты лічаць знакамі гатоўнасці да наладжвання адносінаў з Захадам, якія падае Лукашэнка. Адначасова ён актывізаваўся ў сваіх закліках да мірных перамоў Кіева і Масквы. Дзіўна, што Лукашэнка не прапаноўвае сябе ў якасці мадэратара мірных перамоў паміж Іранам і Ізраілем. Што праўда, лукашэнкаўскія прапагандысты не паспяваюць за сваім босам, і ў іх выказваннях агрэсіўнасці менш не становіцца. Ці ёсць падставы для таго, каб у пэўных дзеяннях ці словах Лукашэнкі бачыць гатоўнасць да пачатку дыялогу? Ці прыслухаюцца ва Украіне да заклікаў галоўнага перамоўшчыка нашага рэгіёна і сядуць за стол перамоваў з Пуціным? На якіх умовах гэта магчымае? Як на сітуацыю ў нашым рэгіёне ўплывае напад Ірана на Ізраіль і чаму ЗША баіцца развалу Расіі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
4/18/202445 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Паўлюк Быкоўскі. Жабагадзюкінг: пра даносчыкаў, азаронкаўшчыну і ідэалогію лукашызму

Лукашэнкаўская прапаганда так моцна стараецца дагадзіць рэжыму, прасоўваючы і адстайваючы яго інтарэсы, што часам выклікае абурэнне нават у прафесійных ідэолагаў гэтага ж рэжыму. Што часам прыводзіць да іх супрацьстаяння — як мінімум у сацыяльных сетках. І ствараецца ўражанне, што ўнутры рэжыму адбываецца ледзь не ідэалагічная барацьба за розум беларускага народа. Што праўда, колькасць праглядаў прапагандысцкага кантэнту прымушае сумнявацца ў тым, што гэта некаму цікава… Ці маюць сёння ўплыў прапагандыскія каналы і кантэнт, што яны вырабляюць, на беларусаў і якія апошнія трэнды прапаганды? Якая сёння сітуацыя ў незалежных беларускіх СМІ і ці сапраўды яны “страчваюць адчуванне пульсу жыцця ў Беларусі”? Ці магчыма супрацьстаяць прапагандзе і якім чынам журналістам захоўваць нейтральнасць і аб’ектыўнасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае медыяэксперт і эксперт у галіне супрацьдзеяння прапагандзе, старэйшы аналітык Media IQ Паўлюк Быкоўскі.
4/18/202444 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

Зміцер Васэрман: беларусы — нармальны еўрапейскі народ, і ў гэтым наша ідэя

18 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман. Беларусы — людзі практычныя і больш за ўсё цэняць “нармальнасць”. Мы хочам мець нармальны заробак, каб будаваць свой “нармальны” дабрабыт. Нам неабходныя нармальныя адносіны з усімі суседзямі, каб каб яны не заміналі нам будаваць сваю нармальнасць на сваёй зямлі. Адпаведна, беларусы не хочуць, каб да іх лезлі нейкія замежнікі са сваімі звышідэямі і імкнуліся нас у свае звышідэі ды іх рэалізацыю ўцягнуць. Нармальнасць — беларускае ўсё, перакананы Зміцер Васэрман. Пра тое, як нам захаваць сваю нармальнасць і абараніць яе ад нападу нейкіх чужых звышідэй, якую ролю ў пабудове беларускай нармальнасці мусяць адыгрываць нацыянальныя адметнасці, як на нашую свядомасць і ідэнтычнасць уплывае эміграцыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Васэрманам.
4/18/202445 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Абяцанкі-цацанкі і пераможны шлагбаум — Еўразум за 17 красавіка | Новости Беларуси за 17 апреля

Абяцанкі-цацанкі і пераможны шлагбаум — Еўразум за 17 красавіка | Новости Беларуси за 17 апреля by Euroradio
4/17/202433 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Бязлітасныя літоўцы і таемны візіт — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 красавіка

Бязлітасныя літоўцы і таемны візіт — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 красавіка by Euroradio
4/17/202430 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Яўген Магда. Лукашэнка прызнаў сябе агрэсарам, але абяцаў не нападаць. Паверым?

Чарговы раз Лукашэнка абяцае ні на кога не нападаць. Гэтым разам, паводле яго словаў, спакойна можа спаць не толькі Украіна, але і Еўрасаюз. І гэта нягледзячы на прызнанне Лукашэнкі, што ён такі жа агрэсар, як і Пуцін. Больш за тое, адзінае, што Лукашэнка апошнім часам робіць, — заклікае да мірных перамоваў Кіеў і Маскву. Дакладней, так: ён пераконвае кіраўніцтва Украіны, што яны мусяць пагадзіцца на мір на ўмовах Крамля і ніяк інакш. Бо будзе яшчэ горш і Украіна будзе знішчаная міралюбівымі расійскімі акупацыйнымі войскамі. Відаць, каб прадэманстраваць сваё міралюбства, лукашэнкаўскі рэжым дазволіў консулу Украіны наведаць гомельскую жаночую калонію. Ці прыслухаюцца ва Украіне да заклікаў галоўнага перамоўшчыка нашага рэгіёна і ці сядуць за стол перамоваў з Пуціным? На якіх умовах гэта магчымае? Што стаіць за абяцаннямі не нападаць на еўрапейскія краіны і ці баіцца Захад такога нападу з Усходу? Як на сітуацыю ў нашым рэгіёне ўплывае напад Ірана на Ізраіль і чаму ЗША баіцца развалу Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
4/17/202452 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Пра дэлегатаў, дэпутатаў, палітвязняў, вайну з ЕС і "плато рэпрэсій"

Завяршаючы чарговую паездку ў Маскву да Пуціна, Лукашэнка заявіў расійскім журналістам, што хоць ён і “агрэсар разам з Пуціным”, але ў яго іншы фронт, які не патрабуе накіроўваць беларускіх салдат ваяваць ва Украіну на баку расійскіх акупантаў. Такім чынам, Лукашэнка паказаў расіянам, што ён з Расіяй у адным акопе і збягаць з таго акопа не плануе. Але праз некалькі дзён пасля гэтага стала вядома, што па асабістым дазволе Лукашэнкі адбылася сустрэча прадстаўніцы польскай меншасці Анжалікі Борыс з палітвязнем Анджэем Пачобутам. А консул Украіны атрымаў магчымасць наведаць жаночую калонію. У той жа час вядома, што на сваім першым пасяджэнні дэлегаты УНС будуць разглядаць і зацвярджаць Канцэпцыю нацбяспекі і Ваенную дактрыну. Як палітычны ландшафт Беларусі змяняе завяршэнне фармавання складу Усебеларускага народнага сходу і ці ёсць прыкметы жадання дыялогу з Захадам у рэжыма? Ці ёсць падставы разлічваць, што недахоп кадраў ці складанасці на прадпрыемствах і ў сельскай гаспадарцы падштурхнуць рэжым да запавольвання рэпрэсій? Як змяняецца стаўленне беларусаў да палітычных структур за мяжой і ці існуе цікавасць да выбараў у КР? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам "Вольнай Беларусі" Паўлам Усавым
4/17/202459 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Румас-ратаўнік і дзеці без пашпарту — Еўразум за 16 красавіка | Новости Беларуси за 16 апреля

Румас-ратаўнік і дзеці без пашпарту — Еўразум за 16 красавіка | Новости Беларуси за 16 апреля by Euroradio
4/16/202437 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Пагроза прыватным стаматалогіям і мёртвае піва — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 красавіка

Пагроза прыватным стаматалогіям і мёртвае піва — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 красавіка by Euroradio
4/16/202432 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Вольга Дабравольская. Пра візы, пашпарты, віды на жыхарства, міжнародную абарону — як іх атрымаць

Адсачыць змены ў заканадаўстве часам складана, нават калі гэта твая краіна, грамадзянінам якой ты з’яўляешся. А што казаць пра сітуацыю, калі знаходзішся ў чужой краіне, а табе трэба вырашаць пытанні легалізацыі, прыкладам… І яшчэ больш складана, калі існуе неабходнасць давесці ўладам краіны, у якой ты і яшчэ дзясяткі тысяч тваіх суайчыннікаў апынуліся, неабходнасць змяніць нацыянальнае заканадаўства на вашу карысць. Як змянілася польскае заканадаўства датычна атрымання віз за апошні час і якія змены, апроч таго, закранулі беларусаў у Польшчы? Каму канкрэтна і якія пашпарты наўзамен беларускім, тэрмін дзеяння якіх скончыўся, сёння можна атрымліваць? Як адбываецца супраца беларускіх ініцыятыў з прадстаўнікамі польскай улады і ці атрымліваецца дасягнуць паразумення? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.
4/16/202451 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Мегазбор: як беларусы за дзень сабралі на 100 дронаў для каліноўцаў

Мегазбор на 100 дронаў для беларускіх добраахвотнікаў палка імя Кастуся Каліноўскага распачаў вядомы ўкраінскі блогер Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў. Ад першага моманту, як была аб’яўленая гэтая ініцыятыва, яе актыўна падтрымалі не толькі беларускія СМІ на чале з Еўрарадыё (так, мы былі першымі, хто стаў інфармацыйным партнёрам збору), палітыкі, ініцыятывы, блогеры, эксперты ды іншыя інфлюэнсеры, але і шараговыя беларусы з усяго свету. У той жа час практычна імгненна супраць і Аляксандра Рыкава, і тых, хто яго падтрымаў, пачаўся вялізны хейт. Але мэта сабраць 45 тысяч долараў пастаўленая, і ёсць перакананасць у поспеху гэтага збору. Як нарадзілася ідэя збору на 100 дронаў для беларускіх добраахвотнікаў і чаму гэта так важна? Каму канкрэтна будуць перададзеныя набытыя дроны і хто іх будзе выбіраць і набываць? Як беларускае грамадства адрэагавала на збор, ці шмат было крытыкі ініцыятывы і ад каго і хто такія “нейтралы”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ўкраінскі блогер Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў.
4/16/202442 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Беларускія жанчыны — не феміністкі? Што Лукашэнка лічыць порна — Gender Gap

Феміністкая супольнасць Беларусі мяркуе, што палёт Марыны Васілеўскай у космас ніяк не пашырыў правы жанчын. І, наадварот, стаў прыкладам таго, як улады выкарыстоўваюць беларусак. У той жа час улады вуснамі дэпутаткі Лянчеўскай абвясцілі, што беларускія жанчыны "ніколі не будуць феміністкамі ў сілу сваёй ментальнасці". Гэта шах і мат, не іначай. Гэта, а таксама беларускае ноў-хаў у азначэнні парнаграфіі, і тое, што Лукашэнка дазволіў палітзняволенаму журналісту Анджэю пачобуту сустрэцца з актывісткай польскай меншасці ў Беларусі Анжалікай Борыс, абмяркуем сёння ў свежым выпуску праграмы Gender Gap з доктаркай навук Ірынай Сідорскай.
4/16/202441 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Галоўны карупцыянер і павольная мода — Еўразум за 15 красавіка | Новости Беларуси за 15 апреля

Галоўны карупцыянер і павольная мода — Еўразум за 15 красавіка | Новости Беларуси за 15 апреля by Euroradio
4/15/202438 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Час камянёў і праца да смерці — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 красавіка

Час камянёў і праца да смерці — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 красавіка by Euroradio
4/15/202429 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Уладзімір Жыгар. BelPol: рэзідэнцыя як хабар для галоўнага змагара з карупцыяй у Беларусі

Тэма барацьбы з карупцыяй была адной з галоўных у выбарчай праграме Лукашэнкі ўзору 1994 года. Дзякуючы абяцанню перасадзіць усіх хабарнікаў і карупцыянераў малады палітык Лукашэнка і прыйшоў да ўлады на першых і адзіных дэмакратычных выбарах у Беларусі. Больш свабодных выбараў у нашай краіне не было. Затое нязменнымі заставаліся абяцанні перамагчы карупцыю. Што праўда, змаганне з карупцыяй у Лукашэнкі пайшло ў нечаканым кірунку — ён, відаць, вырашыў яе ўзначаліць. Прынамсі менавіта такія высновы можна зрабіць з новага расследавання BelPol пра рэзідэнцыю "Усход". Ці можна сцвярджаць, што рэзідэнцыя “Усход” — гэта сапраўды “хабар” і ці ёсць гэтаму доказы? Чаму Лукашэнка, які пазіцыянуе сябе шмат гадоў як галоўны змагар з карупцыяй, прымае такія “падарункі” і пра што гэта сведчыць? Ці можна сцвярджаць, што грошы, якія “адмываюцца” праз рэзідэнцыю, — гэта сапраўды “грошы сям’і”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік BelPol Уладзімір Жыгар.
4/15/202444 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Выдыхаем: Лукашэнка не будзе заваёўваць Еўропу. І Пуцін таксама

Напрыканцы мінулага тыдня два самотнікі Пуцін і Лукашэнка ладзілі сваю чарговую сустрэчу на дваіх. Гаварылі пра эканоміку, бяспеку і… мір для Украіны. Маўляў, што там у Кіеве сабе думаюць, трэба вяртацца да “Стамбульскіх дамоўленасцяў”. Не інакш, як пад старшынствам Лукашэнкі як галоўнага рэгіянальнага міратворца. А на завяршэнне спаткання Лукашэнка нечакана заявіў, што “ён з Пуціным не збіраецца захопліваць Еўропу”. І, маўляў, яны такога нават не абмяркоўвалі. Насельніцтва не толькі Еўропы, але і Азіі, і абедзьве Амерыкі разам з Аўстраліяй выдыхнулі з палёгкай. Што з сябе ўяўляюць так званыя “Стамбульскія дамоўленасці” і чым яны лепшыя за “кітайскія прапановы” альбо “швейцарскую ініцыятыву”? Ці існуе варыянт мірных перамоваў з Лукашэнкам на чале і на каго разлічаныя яго абяцанні не нападаць на Еўропу? Як праходзіць выбарчая кампанія ў Каардынацыйную раду? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
4/15/202446 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Вольга Сцяпанава. Эміграцыя і адукацыя: што чакае беларускіх дзяцей у польскай школе

У выніку масавых рэпрэсій з Беларусі ў Польшчу з’ехалі дзясяткі тысяч чалавек. Ехалі цэлымі сем’ямі, з дзецьмі, вымушана адрываючы іх ад школ па ранейшым месцы жыхарства. Працягваць вучыцца беларускім дзецям давялося ў польскіх школах, дзе троху іншая сістэма навучання і па заканчэнні 8 класа кожны вучань (і, адпаведна, яго бацькі) мусіць вырашаць, што рабіць далей, куды паступаць і дзе працягваць навучанне. Разабрацца з гэтым не так і проста. Тут галоўнае ведаць, да каго звярнуцца па кансультацыю. Што з сябе ўяўляе польская сістэма адукацыі і якія выпрабаванні чакаюць дзяцей па заканчэнні 8 класа школу ў Польшчы? Дзе можна атрымаць кансультацыю і дапамогу ў падрыхтоўцы да экзаменаў? Як выбар, куды паступаць, уплывае на далейшы лёс дзіцяці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прэзідэнтка фонду “Захад Усход Падтрымка”, кіраўніца “Акадэміі Дапамогі” Вольга Сцяпанава.
4/15/202439 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Боль чыноўнікаў і размеркаванне Колі — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 красавіка

Боль чыноўнікаў і размеркаванне Колі — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 красавіка by Euroradio
4/15/202431 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Лісы — сябры чалавека, а Марго Робі спрадзюсуе "Манаполію"

Мы знайшлі ў свеце выбары, якія праходзяць яшчэ больш жорстка, чым у Беларусі. Расказваем пра іх у кароткім аглядзе сусветных навін за 12 красавіка. Але будуць у нас і добрыя, і пазітыўныя навіны. Не толькі ўвесь вось гэты вось трэш.
4/12/20245 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Мілыя гадзюкі і манаполія ад Марго Робі — Еўразум за 12 красавіка | Новости Беларуси за 12 апреля

Мілыя гадзюкі і манаполія ад Марго Робі — Еўразум за 12 красавіка | Новости Беларуси за 12 апреля by Euroradio
4/12/202429 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Яраслаў Раманчук. Ці ўратуюць ГУБАЗІК з АМАПам лукашэнкаўскую эканоміку

Каментар у інтэрнэце — практычна самае страшнае злачынства, паводле меркавання прадстаўнікоў лукашэнкаўскага рэжыму. Ад пакарання за, прыкладам, выказванне антываеннай пазіцыі не ўратуюць ніякія твае прафесійныя дасягненні: затрыманне, суткі (у найлепшым выпадку), звальненне і “чорная метка”, з якой нават прафесар добра калі знойдзе працу грузчыка. А адначасова на найвышэйшым узроўні кажуць пра недахоп кадраў на прадпрыемствах і ва ўстановах і разважаюць, як вярнуць на працу пенсіянераў. Ці сапраўды кадравы голад робіцца заўважнай праблемай і ці гатовы рэжым пайсці на сцішванне рэпрэсій, каб гэты голад неяк задаволіць? Чаму Лукашэнка не спыняецца ў сваім імкненні знішчыць ІП і да чаго гэта можа прывесці? Ці здолела эканоміка прыстасавацца да санкцый, што адбываецца з заробкамі “сям’і” на кантрабандзе і ці варта рыхтавацца да дэвальвацыі рубля? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук
4/12/202452 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Касманаўтка пайшла па руках, што з выбарамі ў КР

У сённяшнім стрыме з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам параўнаем, якую долю ад сваіх даходаў беларусы і палякі выдаткоўваюць на харчовыя прадукты. Атрымліваецца цікавы парадокс: палякі зарабляюць як у Еўропе — а кошты ў іх крамах як у Беларусі. А беларусы зарабляюць як у Беларусі — а кошты ў іх крамах як у Еўропе! Пагаворым таксама пра апошнія эканамічныя і палітычныя падзеі: ганебныя прызнанні Лукашэнкі пра стан беларускай прамысловасці, выбары ў Каардынацыйную Раду і шырокае выкарыстанне першай беларускай касманаўткі Марыны Васілеўскай у прапагандысцкіх мэтах.
4/12/202450 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Новая Гераіня і шорты Бондаравай — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 красавіка

Новая Гераіня і шорты Бондаравай — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 красавіка by Euroradio
4/12/202429 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Z-праваславіе і небяспека дэвальвацыі — Еўразум за 11 красавіка | Новости Беларуси за 11 апреля

Z-праваславіе і небяспека дэвальвацыі — Еўразум за 11 красавіка | Новости Беларуси за 11 апреля by Euroradio
4/11/202440 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Падрыхтоўка: у Беларусі да вайны, а ў Швейцарыі да мірных перамоў

У Беларусі распачаліся чарговыя і гэтым разам самыя маштабныя ваенныя вучэнні з прыцягненнем рэзервістаў. Лукашэнкаўцы любымі сродкамі імкнуцца паказаць, што вайна на парозе і што трэба не толькі рыхтавацца, але і яшчэ больш шчыльна “гуртавацца” самі ведаеце вакол каго. Бо калі не стане Лукашэнкі, то ад так званых дэпутатаў, як прызнаўся прапагандыст-дэпутат Пуставы, застанецца толькі пустое месца. Нават ад Гайдукевіча і таго ж Пуставога. А пакуль лукашысты гуляюць у “толькі паспрабуйце на нас напасці”, у Швейцарыі пачалі падрыхтоўку да будучых мірных перамоў паміж Украінай і Расіяй, а ў Літве прапануюць увесці чарговыя абмежаванні ў дачыненні да беларусаў. Ці здолее беларускае войска “прыкрыць спіну расійскім братушкам ад каварнага ўладара NATO” і навошта Лукашэнку гэтыя гульні ў вайну? Якія перспектывы ў Захаду пасадзіць за стол перамоў Кіеў і Маскву і на якіх умовах? Чаго насамрэч дамагаецца Пуцін ад Лукашэнкі і навошта СК і ГУБАЗІК набіваюцца на размовы з беларусамі, якія з'ехалі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
4/11/202443 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Марына Львова: наша ідэя — мова, культура, годнасць і гордасць быць беларусам

11 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — прэзідэнтка нон-профіта Беларусаў Бостана I Новай Англii, філолаг-балканіст, менеджар праектаў і выкладчык шэрагу бізнес-школ у Беларусі, Казахстане, Сербіі і Maкeдоніі Марына Львова. Беларуская мова, культура, гісторыя, уся гэтая нашая беларушчына, маюць нейкую магічную і прыцягальную сілу. Менавіта таму яны не толькі не знікаюць і не паміраюць насуперак ціску і спробам знішчыць іх, але і пранікаюць у душы ўсё новых пакаленняў беларусаў. Гэта мы назіраем сёння, калі людзі, якія вымушаныя былі пакінуць Айчыну, імкнуцца не проста захоўваць, але і пашыраць сваю беларускасць, перакананая Марына Львова. Пра тое, як заставацца беларусам у эміграцыі і навошта нам на чужыне трымацца за свае нацыянальныя адметнасці, ці ёсць падабенства ў лёсе габрэйскага і беларускага народаў і пра бізнес-мадэль Новай Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марынай Львовай.
4/11/202446 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Іван Краўцоў. Ці вернуць выбары давер да Каардынацыйнай рады і цікавасць да дэмсіл

Наколькі заўважнымі былі чальцы штаба Віктара Бабарыкі падчас выбарчай кампаніі і нават у першыя некалькі месяцаў пасля яе, у моманце паслявыбарчых акцый пратэсту, настолькі ж незаўважная дзейнасць каманды апошнія некалькі гадоў. Час ад часу прыгадваецца імя Івана Краўцова, дый то ў звязку з яго таемнай дзейнасцю ў Каардынацыйнай радзе. Але вось надыходзіць час змены дзейнага складу КР, і пытанне як наконт будучага гэтага органа, так і "каманды Бабарыкі" дый агулам дэмсіл, становіцца актуальным як ніколі. Нехта кажа, што ўсе палітычныя праекты кшталту Офіса Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета, НАУ трэба распусціць. Што адбываецца з Каардынацыйнай радай, камандай Бабарыкі і агулам беларускімі дэмсіламі? Ці існуе патрэба ў Каардынацыйнай радзе і якія вынікі яе дзейнасці за год? Як варта дэмсілам перафарматавацца і ў якой канфігурацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Каардынацыйнай рады і штаба Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў
4/11/20241 hour, 2 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Наталля Васілевіч. Царква: як быць па-за палітыкай, але за Лукашэнку і за вайну ва Украіне

Апошнімі днямі рэжым і асабіста Лукашэнка шмат увагі надаюць царкве, яе ролі і месцу ў жыцці беларускага грамадства і дзяржавы. Так, Лукашэнка не толькі сустракаўся з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, але і падпісаў закон, у якім рэлігійным арганізацыям забараняецца займацца палітычнай дзейнасцю. Пры гэтым калі неабходна нешта рабіць на карысць рэжыму, то гэта ўжо дзіўным чынам палітычнай дзейнасцю не лічыцца і нават не проста вітаецца, а фактычна ўводзіцца ў абавязак і святароў, і царквы ўвогуле. Як і не перашкаджаецца святарам у Беларусі падтрымліваць расійскіх акупантаў. Што сёння адбываецца з рэлігійнымі арганізацыямі ў Беларусі, у якія ўмовы існавання яны пастаўленыя? Ці нармальна для святароў падтрымліваць вайну і нават збіраць ва ўсім свеце грошы на дапамогу расійскім захопнікам? Ці стварае пагрозу для рэжыму падпарадкаванасць БПЦ Маскве і якія пагрозы для беларускай незалежнасці гэта нясе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае тэолагіня, экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталля Васілевіч
4/11/202452 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Айцішныя "шарашкі" і нечаканыя тэрапеўты — "Раніца з Еўрарадыё" за 11 красавіка

Айцішныя "шарашкі" і нечаканыя тэрапеўты — "Раніца з Еўрарадыё" за 11 красавіка by Euroradio
4/11/202433 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

"Можно я с обой" і лікбез для палякаў — Еўразум за 10 красавіка | Новости Беларуси за 10 апреля

"Можно я с обой" і лікбез для палякаў — Еўразум за 10 красавіка | Новости Беларуси за 10 апреля by Euroradio
4/10/202434 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Марына Савіцкая і Аляксей Ажогін. UWAGA! Беларусаў узнагародзяць за працу ў эміграцыі

У суботу, 13 красавіка, у Варшаве адбудзецца імпрэза, падчас якой беларускіх музыкаў узнагародзяць за іх творчыя поспехі за мяжой. Першая беларуская музычная прэмія ў эміграцыі "Uwaga!" улічвае дзейнасць намінантаў за 2023 год. Слухачоў чакае гарачы канцэрт з выступамі любімых музыкаў, якія пазмагаюцца за званне найлепшых. У складзе журы — музычныя журналісты, артысты, арганізатары мерапрыемств ды іншыя вядомыя беларусы. Спецыяльныя госці вечара — Юрый Стыльскі, Алесь-Францішак Мышкевіч і гурт Atesta, а на afterparty выступіць беларускі кампазітар, аранжыроўшчык, піяніст і гітарыст Сяргей Пукст. Падрабязней пра прэмію і само мерапрыемства ў эфіры Еўрарадыё распавядаюць яго арганізатары Марына Савіцкая і Аляксей Ажогін.
4/10/202449 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Ці перагорнуць людзі старонку, калі Лукашэнка падцягне эканоміку?

Павел Усаў. Ці перагорнуць людзі старонку, калі Лукашэнка падцягне эканоміку? by Euroradio
4/10/202456 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Непатрэбныя трактары і змяіны горад — "Раніца з Еўрарадыё" за 10 красавіка

Непатрэбныя трактары і змяіны горад — "Раніца з Еўрарадыё" за 10 красавіка by Euroradio
4/10/202431 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Алімпіяда без сюрпрызаў і нож у ПТВ — Еўразум за 9 красавіка | Новости Беларуси за 9 апреля

Алімпіяда без сюрпрызаў і нож у ПТВ — Еўразум за 9 красавіка | Новости Беларуси за 9 апреля by Euroradio
4/9/202436 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Юля Шаўчук. No exit: як знайсці выйсце з сітуацыі, калі падаецца, што выйсця няма

Беларускі свабодны тэатр зладзіў прэм’ерны паказ новага спектакля пад змрочнай назвай “NO EXIT”. Рэжысёрка спектакля, даўно вядомая і любімая прыхільнікам творчасці БСТ — Юлія Шаўчук. Два дні прэм’ернага паказу — і два дні поўная зала Музея вольнай Беларусі. Дый тэма блізкая беларусам, хоць і апавядае пра вайну ва Украіне. Дакладней, украінскіх падлеткаў, якія вымушаныя былі збягаць ад вайны ў Еўропу… Чаму была абраная менавіта гэтая п’еса і гэтая “ўкраінская тэма” для пастаноўкі новага спектакля? Што сёння цікавіць беларускага гледача ў эміграцыі і ці можа беларускі тэатр быць цікавым і зразумелым замежнаму гледачу? Ці магчыма тэатру выжыць у эміграцыі і што для гэтага патрэбна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэжысёрка і акторка Беларускага свабоднага тэатра Юлія Шаўчук
4/9/202436 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Апейкін . Пра Алімпіяду, санкцыі, Шрайбмана і “перагорнутую старонку”

Беларускія спартоўцы атрымалі на Алімпіяду ў Парыжы ўсяго 16 ліцэнзій. І гэта вынік саўдзелу лукашэнкаўскага рэжыма ў расійскай агрэсіі ва Украіне, як бы для каго гэта парадаксальна ні гучала. Але чым далей ад 2020 года, тым часцей пачынаюць гучаць словы пра тое, што беларуская рэвалюцыя канчаткова прайграла, што санкцыі не дзейнічаюць, што палітвязні працягваюць пакутаваць за кратамі, што выціснутая з краіны частка беларускага грамадства ўсё больш губляе сувязі з “матэрыком” і што мы павінны прызнаць паразу і… “перагарнуць старонку”. Пра што сведчыць такая колькасць беларускіх спартоўцаў, што атрымалі ліцэнзію на паездку ў Парыж, і ці будзе гэтая дэлегацыя — беларуская? Ці можна казаць, што санкцыі не працуюць і якое дачыненне да іх увядзення маюць дэмсілы? Ці магчыма “перагарнуць старонку” і чаму “Дразды” — гэта добра? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін
4/9/202458 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Груда металалому і аматары разводаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 9 красавіка

Груда металалому і аматары разводаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 9 красавіка by Euroradio
4/9/202432 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Марныя мары і захоп па-рагачоўску - Еўразум за 8 красавіка | Новости Беларуси за 8 апреля

Марныя мары і захоп па-рагачоўску - Еўразум за 8 красавіка | Новости Беларуси за 8 апреля by Euroradio
4/8/202434 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Аліна Нагорная. “Мова 404”: як зрабіць беларусам “моўную перазагрузку”

Кнігу з рэальнымі гісторыямі “моўнай дыскрымінацыі”, якую на сабе штодня адчуваюць беларускамоўныя беларусы ў краіне з “дзвюма роўнымі дзяржаўнымі мовамі”, пад назвай “Мова 404” праваабаронца Аліна Нагорная выдала яшчэ ў Беларусі. Нехта бачыў у героях гэтай кнігі сябе, нехта здзіўлена казаў, што такога не бывае. Але ўсе прызнавалі, што нацыянальная мова знаходзіцца ў Беларусі ў даволі… занядбаным стане. Праўда, прычыны таму называлі розныя. Час прайшоў, Аліна Нагорная з сям’ёй вымушаная была выехаць з Беларусі. І выдала ў замежжы дадатковы і дапоўнены наклад сваёй кнігі. Наколькі моцна сітуацыя з беларускай мовай змянілася ў Беларусі пасля 2020 года і ў які бок? Якія адрозненні ў стаўленні да беларускай мовы ў “беларускай дзяржавы” і беларускага грамадства і ці ёсць гэтыя адрозненні? Што можна і варта зрабіць для змены сітуацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца, публіцыстка і моўная актывістка Аліна Нагорная
4/8/202430 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Акупацыя: пра пагрозы Казахстану, “тэзісы Шрайбмана” і вайну з НПЗ

Дэпутат-генерал з расійскай Дзярждумы Андрэй Гурулёў нечакана заявіў, што наступным кандыдатам на “вяртанне гістраычнай справядлівасці па-руску” стане Казахстан. Менавіта там расійскія акупанты будуць ладзіць чаргвую “СВА” пасля Украіны. Які напой выклікаў прыступ шчырасці ў генерала, дакладна невядома, але праз пэўны час ён кінуўся абвяргаць сябе, сцвярджаючы, што апублікаваная раней інфармацыя — фальшыўка. Відаць, зробленая ў Польшчы. Тым не менш, заявы гэтыя пасля неаднаразова агучаных пагроз у бок краін Балтыі і Польшчы з боку як Расіі, так і яго хаўрусніка з Мінска напружанасць у рэгіёне меншай дакладна не зрабілі. Наколькі вялікая імавернасць нападу расійскіх акупацыйных войскаў на Казахстан і ці ёсць у гэтай краіны магчымасці абараніць сябе? Якія мэты пераследуюцца такімі пагрозамі ў бок то краін Балтыі, то Польшчы, то Казахстана і як можна змяніць стаўленне Захаду да Беларусі? Якія планы ў Офіса адносна Каардынацыйнай рады і ці ёсць будучыня ў гэтай структуры? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
4/8/202455 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Іржа замест жалеза і багаценькія беларусы — "Раніца з Еўрарадыё" за 8 красавіка

Іржа замест жалеза і багаценькія беларусы — "Раніца з Еўрарадыё" за 8 красавіка by Euroradio
4/8/202430 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Цяжкія часы і паліцэйскія без штаноў — Еўразум за 5 красавіка | Новости Беларуси за 5 апреля

Цяжкія часы і паліцэйскія без штаноў — Еўразум за 5 красавіка | Новости Беларуси за 5 апреля by Euroradio
4/5/202433 minutes
Episode Artwork

Навошта СБУ засылае дыверсантаў у Беларусь і калі атакуе НПЗ у Мазыры

Пра ўкраінскіх шпіёнаў і дыверсантаў, якіх СБУ ды іншыя ГУРы "закідваюць" у міралюбівую сінявокую, лукашэнкаўскія спецслужбы расказвалі не раз. І нават доказы ў выглядзе фота ды відэа прадстаўлялі, але з Кіева чулі адно абразлівыя абвяржэнні. Неяк не атрымлівалася ў нашчадкаў Дзяржынскага шакаваць сваімі перамогамі грамадства. І вось зорны час справядлівасці надыйшоў — па тэлебачанні паказалі цэлы фільм пра калоны перахопленых і абясшкоджаных шпіёнаў-няўдачнікаў. Навошта СБУ насуперак логіцы выпраўляе сваіх засланцаў проста ў рукі непераможных лукашэнкаўскіх спецлужб, якія мэты гэтым пераследуюць? Як украінскія вайскоўцы і ваенныя эксперты ацэньваюць заявы Лукашэнкі наконт падрыхтоўкі беларускага войска да вайны? Ці магчымыя тэракты на тэрыторыі Беларусі па замове Масквы і што можа справакаваць удары УСУ па аб’ектах на тэрыторыі Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак
4/5/202434 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Капаць бамбасховішча ці садзіць бульбу: што рабіць, калі заўтра вайна

Гатоўнасць Масквы да ўжывання ядзернай зброі ў выпадку, калі Захад (ці Украіна) пяройдуць нейкія там "чырвоныя лініі", заявы Лукашэнкі пра падрыхтоўку Беларусі да вайны. Словы міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага ў інтэрвʼю амерыканскаму тэлебачанню, што "Польшча не будзе больш расійскай калоніяй", і выказванні прэзідэнта Францыі Макрона аб гатовасці да ваеннага сутыкнення з РФ. А тут яшчэ і Сахашчык з Латушкам з пужалкамі пра напад на Літву з тэрыторыі Беларусі… Пералічваць можна доўга, але відавочна адно: напружанасць расце і пагроза вялікай вайны на еўрапейскім кантынеце павялічваецца. Адны лічаць, што гэтая вайна непазбежная, іншыя — што гэтага не дапусцяць самі лідары дзяржаў. Што больш праўдзівае ў словах Лукашэнкі: аповеды пра жаданне міру ці заявы пра падрыхтоўку да вайны? Ці сапраўды кіраўніцтва Расіі гатовае скіравацца ў рай дзеля міфічных мэтаў "аднаўлення гістарычнай справядлівасці па-руску"? Ці магчыма стрымаць катастрофу і хто гэта можа зрабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера", заснавальнік Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі Андрэй Казакевіч і юрыст, адказны па прававых пытаннях Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Міхаіл Кірылюк
4/5/202442 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

ПВК Вагнера прачнулася, цэны ў Польшчы і ў Беларусі.

У Лукашэнкі няпростыя часы. Так ён кажа пры кожным зручным выпадку. Навошта? А калі часы былі простымі? Спытаем пра гэта ў блогера і палітыка Аляксандра Кныровіча. Таксама пагаворым пра цэны на хлеб, каву і іншыя тавары ў Польшчы і ў Беларусі. Дзе танней? А яшчэ абмяркуем, з чым звязаны чарговы віток актыўнасці ПВК Вагнера, якая, паводле звестак расійскіх медыя, зноў набірае байцоў для працы ў Афрыцы, прычым не толькі сярод расіян, але і сярод жыхароў Беларусі.
4/5/202446 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Пра ААН, “міжнародку”, гадзіннікі і “сігналы Шрайбмана Захаду”

Савет па правах чалавека (СПЧ) ААН падоўжыў мандат Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, а таксама пастанавіў стварыць групу з трох незалежных экспертаў па правах чалавека ў нашай краіне. Швецыя і Славенія зрабілі для беларусаў палёгку ў атрыманні праязных дакументаў. Офіс Святланы Ціханоўскай, паводле іх інфармацыі, дапамог перадаць дроны для палка Каліноўскага… Гэтыя ды іншыя пазітыўныя навіны вы, магчыма, маглі і прапусціць на фоне больш гучных паведамленняў пра атрыманы першым дарадцам Ціханоўскай Франкам Вячоркам ў падарунак дарагі гадзіннік і заявы асобных прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады пра спробы Офіса і АПК праз выбары падпарадкаваць сабе КР. Якімі вынікамі сваёй міжнароднай дзейнасці можа пахваліцца Офіс Святланы Ціханоўскай? Ці задаволеныя вынікамі Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, што праходзіла ў Празе, і пры чым тут дроны? Што за гісторыя з гадзіннікам, ці звязаныя візіты Ціханоўскай у Ісландыю з санкцыямі ці іх адсутнасцю і якія планы ў Офіса адносна Каардынацыйнай рады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
4/5/202444 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Як не хлусіць Лукашэнку і кусачыя кляшчы — "Раніца з Еўрарадыё" за 5 красавіка

Як не хлусіць Лукашэнку і кусачыя кляшчы — "Раніца з Еўрарадыё" за 5 красавіка by Euroradio
4/5/202431 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Паход у сталоўку і бойка з аўтсайдэрамі — Еўразум за 4 красавіка | Новости Беларуси за 4 апреля

Паход у сталоўку і бойка з аўтсайдэрамі — Еўразум за 4 красавіка | Новости Беларуси за 4 апреля by Euroradio
4/4/202429 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Ці здольная моладзь перафарматаваць дэмсілы і захапіць КР

Дата выбараў у Каардынацыйную раду вызначаная, пачатак выбарчай кампаніі фактычна анансаваны. Такім чынам, можна казаць, што пакуль яшчэ дзеючы на сёння склад КР сваё адпрацаваў і можа пачынаць "пакаваць чамаданы". Што праўда, разумення таго, чым цягам года чальцы Каардынацыйнай рады займаліся і якія вынікі гэтага іх "занятку", няма ад слова зусім. Што можна сказаць наконт дзейнасьці камісіі па справах студэнцтва КР і ці была тая дзейнасць увогуле? Якія асноўныя праблемы студэнцтва і моладзі ўнутры краіны і за яе межамі? Якое месца студэнцтва і моладзь займаюць у беларускіх дэмакратычных сілах і якія чаканні ад выбараў у КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дактарант Карлава ўніверсітэта, гісторык, старшыня камісіі Каардынацыйнай рады па справах студэнцтва Аляксандр Паршанкоў
4/4/202442 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Ілля Сільчукоў: не бойцеся і штодня мацуйце ў сабе беларуса — з такой ідэяй жыву

4 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — оперны спявак, выкладчык Ілля Сільчукоў. Як бы моцна беларускае грамадства, беларусы ні былі сёння падзеленыя ідэялогіяй і межамі, але ж па вялікім рахунку мы — адзін народ, у нас адна Айчына і нам за яе аднолькава баліць. І калі нарэшце ў нас з’явіцца магчымасць сабрацца ўсім разам, то мы абавязкова здолеем паразумецца. Бо іншага выйсця ў нас няма, калі мы хочам, каб наша Бацькаўшчына працягвала існаваць, перакананы Ілля Сільчукоў. Пра тое, як захаваць сябе ў часы, калі "ламаецца свет", навошта нам у часы глабалізму трымацца за сваю нацыянальную адметнасць, і пра ролю культуры і гісторыі для народа мы і разважаем у праграме "Ідэя Х" з Іллём Сільчуковым.
4/4/20241 hour, 9 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

Лукашэнка рыхтуецца “стаяць насмерць”, абараняючы Ашмянскі вузел

Другі раз цягам тыдня Лукашэнка прыязджае ў Гродзенскую вобласць, дзе зноў разважае пра вайну. Якой беларусы, як вядома, не хочуць, але да якой рыхтуюцца. Дакладней, рыхтуюцца не тое каб беларусы — рэжым. Які перакананы, што Захад не спіць, а толькі тым і займаецца, што супраць Лукашэнкі планы выношвае. У той жа час гераічнае КДБ цэлыя фільмы здымае пра шматлікіх дыверсантаў і тэрарыстаў, якія караванамі ідуць праз мяжу з Украіны, але іх тут даўно чакаюць. Бо ўнукі Дзяржынскага справу ведаюць і не толькі палітычным пераследам займаюцца. Што такога адбываецца на Гарадзеншчыне, што туды так зацята цягне Лукашэнку, і ці сапраўды ён рыхтуе беларусаў да ўцягвання краіны ў вайну? Ці сапраўды ўкраінскія спецслужбы актыўна накіроўваюць праз беларускую мяжу дыверсантаў? Што ў сітуацыі з дыверсіяй у “Крокусе” мяняе заява з боку ЗША, якія папярэджвалі ФСБ, дзе будзе тэракт? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
4/4/202453 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Як правільна слухаць гімн і Цік-Ток-падстава — "Раніца з Еўрарадыё" за 4 красавіка

Як правільна слухаць гімн і Цік-Ток-падстава — "Раніца з Еўрарадыё" за 4 красавіка by Euroradio
4/4/202436 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Транзіт у Белую Русь і эліты з дручком — Еўразум за 3 красавіка | Новости Беларуси за 3 апреля

Транзіт у Белую Русь і эліты з дручком — Еўразум за 3 красавіка | Новости Беларуси за 3 апреля by Euroradio
4/3/202442 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Пра “ўсебеларускі сход”, помнік Ракасоўскаму ды іншую русафобію

У Беларусі працягваецца пакутлівы працэс фармавання так званага Усебеларускага народнага сходу, які мусіць нібыта прадстаўляць беларускі народ, але і ахоўваць спакой і бяспеку лукашэнкаўскага рэжыму і яго асабіста. Але з не меншымі пакутамі ідзе і працэс выбараў у Каардынацыйную раду. І часам узнікае адчуванне, што два гэтыя працэсу ідуць не проста паралельна, але і ў нечым падобныя… Што не так з Усебеларускім сходам і ці варта лічыць яго “народным”? Адкуль у беларускай наменклатуры схільнасць да “рускага свету” і хто аплачвае любоў лукашэнкаўцаў да расійскіх наратываў? Ці здолее Каардынацыйная рада новага “склікання” займець аўтарытэт сярод беларусаў і што для гэтага трэба? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы дэлегат КР, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан
4/3/202444 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Ці дапамагаюць офісы і амбасадары дэмсіл вырашаць праблемы беларусаў

Днямі ў Празе прайшла ўжо ІІІ Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Відавочна, што абмяркоўваліся на ёй пытанні і праблемы не толькі дыяспары, але і беларусаў у Беларусі. Іншая рэч, што калі магчымасцяў вырашаць праблемы беларусаў унутры краіны ў дэмсіл і беларускай супольнасці з-за мяжы вельмі мала, то датычна праблемаў беларусаў, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, такіх магчымасцяў значна больш. На першы погляд… Як суразмоўніцы ацэньваюць свой удзел у Канферэнцыі і вынікі самога мерапрыемства? З якімі праблемамі сёння найчасцей даводзіцца сутыкацца беларусам за мяжой і ці атрымліваецца гэтыя праблемы вырашыць? Што і каму трэба зрабіць, каб беларуская тэма заставалася на парадку дня ў палітычных лідараў розных краін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дырэктарка Офіса дэмакратычных сілаў у Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок і кіраўніца асацыяцыі беларусаў Італіі “Талака”, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно
4/3/202448 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Нахабныя медыкі і на 100 мільёнаў крэдытаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 3 красавіка

Нахабныя медыкі і на 100 мільёнаў крэдытаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 3 красавіка by Euroradio
4/3/202435 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Хітрая стратэгія і начос як прызнак поспеху — Еўразум за 2 красавіка | Новости Беларуси за 2 апреля

Хітрая стратэгія і начос як прызнак поспеху — Еўразум за 2 красавіка | Новости Беларуси за 2 апреля by Euroradio
4/2/202432 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

“Вольныя”: пра палітвязняў, узаемадапамогу і… фемінізм

Насуперак заявам пра тое, што рэжым даўно і канчаткова перамог усіх не згодных з яго панаваннем, рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. І працягвае працаваць судовы канвеер, які штодня адпраўляе беларусаў за краты. Але надыходзіць час, і па заканчэнні тэрміну зняволення людзі выходзяць на волю. І сутыкаюцца з новымі праблемамі, дапамагчы справіцца з якімі закліканая ініцыятыва “Вольныя”. Ініцыятыва, валанцёры і ментары якой ставяць мэтай дапамагчы вольным палітвязням Беларусі вярнуцца да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве. Што змянілася за час працы ініцыятывы і з якімі праблемамі сёння найчасцей даводзіцца сутыкацца? Ці ёсць падтрымка з боку грамадства і ці застаюцца беларусы такімі ж салідарнымі, як і раней? Як ацэньваюць прадстаўнікі ініцыятывы свой удзел у Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету і якое дачыненне мае да “Вольных” пытанне фемінізму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае каардынатарка ініцыятывы “Вольныя” Вераніка Станкевіч
4/2/202439 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Змена стратэгіі: ад санкцый і супраціву да перамоў і “не злавання дзеда”

Санкцыі — ледзь не адзіны сродак Захаду, каб неяк паспрабаваць паўплываць на сітуацыю ў Беларусі. Безумоўна, ёсць яшчэ такія механізмы, як выказванне еўрапейскімі структурамі рознага ўзроўню заклапочанасці з нагоды дзеянняў лукашэнкаўскага рэжыму альбо непрызнанне вынікаў “выбараў” ці легітымнасці самога Лукашэнкі. Але на станоўчыя змены ў краіне як вынік такой стратэгіі Захаду відавочна разлічваць не даводзіцца. І выглядае на тое, што стратэгію змяняць (ці выпрацоўваць новую) неабходна і так званаму калектыўнаму Захаду, і дэмсілам, і беларускаму грамадству ў цэлым. Што на сёння ўяўляе з сябе стратэгія Захаду адносна Беларусі і чаму так важна яе перагледзець? Ці магчымае сёння перафарматаванне беларускіх дэмсіл і ці можна ўсур’ёз прымаць пазіцыю “не злаваць дзеда”? Якія “вокны магчымасцяў” дае нам сітуацыя ў Расіі, вайна ва Украіне і адыход ад улады Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман
4/2/202453 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

"Жалезная лэдзі" Лукашэнкі і касманаўтка з начосам.

У сённяшнім Gender Gap пагаворым пра ролевую мадэль для маладых жанчын, якую прапануе беларускам улада, на прыкладзе касманаўткі Марыны Васілеўскай і юрысткі (так, яна юрыстка, а не "проста прыгажуня"!) Бажэны Ярэміч. Каб зрабіць кар'еру пры двары Лукашэнкі, начос неабавязковы. Але з'яўляецца сам сабой. Пагаворым і пра дэмаграфічныя трэнды, якія можна сфармуляваць каротка: мінус райцэнтр. Стала вядома, на колькі скарацілася насельніцтва Беларусі за 2023 год.
4/2/202447 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Толькі бюджэт і электракар без батарэі — "Раніца з Еўрарадыё" за 2 красавіка

Толькі бюджэт і электракар без батарэі — "Раніца з Еўрарадыё" за 2 красавіка by Euroradio
4/2/202431 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Вайна за веру і як не праспаць рак — Еўразум за 1 красавіка | Новости Беларуси за 1 апреля

Вайна за веру і як не праспаць рак — Еўразум за 1 красавіка | Новости Беларуси за 1 апреля by Euroradio
4/1/202443 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Вызваленчы паход у Беларусь і стварэнне войска — ці магчымае гэта сёння?

Апошнім часам усё часцей, асабліва на фоне заяў пра магчымы напад сумеснай групоўкі расійска-беларускіх войскаў на Літву ці якую іншую краіну-чальца NATO, абмяркоўваецца магчымасць стварыць незалежнае беларускае войска. Як і тое, чаму беларускія добраахвотнікі не могуць, паводле прыкладу калег з Расіі, зайсці на тэрыторыю Беларусі з вызваленчай місіяй. Ці абмяркоўваецца ў асяродку беларускіх добраахвотнікаў тэма вызвольнага паходу ў Беларусь і стварэння незалежнага войска? З якімі праблемамі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі як падчас службы, так і пасля яе заканчэння? Як ставяцца да пагрозы пачатку вялікай вайны і нападу з тэрыторыі Беларусі на краіны ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі добраахвотнік Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч
4/1/202449 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Праваслаўны джыхад, перамоўны ідэалізм і вайна за Каліноўскага

Кіраўніцтва расійскай праваслаўнай царквы аб’явіла “праваслаўны джыхад” усім ворагам Расіі. Зразумела, што хоць гэта заява і была зробленая на фоне тэракта ў Падмаскоўі, найперш мелася на ўвазе вайна з Украінай. Тут нічога дзіўнага няма, бо афіцыйная пазіцыя расійскіх папоў — падтрымка акупацыйнай вайны расійскіх захопніцкіх войскаў ва Украіне. Небяспека ў тым, што беларусам у гэтай заяве адмаўляецца ў хоць якім суверэнітэце і праве на адрозную ад Масквы пазіцыю. Мы для іх — “адзін народ”. І беларуская праваслаўная царква маскоўскага патрыярхату цалкам з гэтым згодная. Што пацвярджае сваімі дзеяннямі. Ці здольная праваслаўная царква на арганізацыю сапраўднага “джыхаду” і якая роля ва ўсім гэтым цырку адводзіцца Беларусі? Што можа пазіцыі прамаскоўскіх папоў у Беларусі супрацьпаставіць Лукашэнка? Ці магчыма сёння разлічваць на вызваленне палітвязняў праз перамовы і як правільна выбраць час для рэвалюцыі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
4/1/202452 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Санітар на лета і шанец электракару — "Раніца з Еўрарадыё" за 1 красавіка

Санітар на лета і шанец электракару — "Раніца з Еўрарадыё" за 1 красавіка by Euroradio
4/1/202430 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Ніякага люксу і злыя песні — Еўразум за 29 сакавіка | Новости Беларуси за 29 марта

Ніякага люксу і злыя песні — Еўразум за 29 сакавіка | Новости Беларуси за 29 марта by Euroradio
3/29/202430 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Павел Латушка. Пра Гаагу для Лукашэнкі, танкавы ўдар па Літве і санкцыі Захаду

Пытанне пашырэння заходніх санкцый у дачыненні да лукашэнкаўскага рэжыму, іх уніфікацыя з санкцыямі адносна Расіі, супрацьдзеянне абыходу санкцый Лукашэнкам — гэтыя пытанні, як і пытанне прыцягнення да міжнароднай крымінальнай адказнасці Лукашэнкі і яго памагатых, датычных да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей у Беларусь “на аздараўленне”, застаюцца ў прыярытэце для Паўла Латушкі і НАУ. Іншая рэч, што так хутка, як хацелася б Латушку і яго камандзе, давесці гэтыя пытанні да лагічнага завяршэння не атрымліваецца. А ёсць яшчэ і ўнутраныя праблемы дэмсіл, на якія таксама нельга забывацца. Што адбываецца ў справе прыцягнення Лукашэнкі да міжнароднай адказнасці, што чуваць з Крымінальнага суда ў Гаазе пра ордар на арышт? Ці магчыма перакрыць для рэжыму Лукашэнкі любыя магчымасці абыходзіць санкцыі і па кім гэта ўдарыць найперш? Што адбываецца ў асяродку дэмсіл і чаму Латушка выступае за перанос выбараў у Каардынацыйную раду на пазнейшы тэрмін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
3/29/202455 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Вольга Павук. Каардынацыйная рада: каштоўны скарб грамадства ці пятае кола для дэмсіл

Жыццё і дзейнасць Каардынацыйнай рады ўсё больш нагадвае нейкі таямнічы працэс: структура нібыта існуе і жывая, але ў чым гэтае жыццё выяўляецца і якую карысць грамадству нясе — таямніца. Прынамсі для тых, хто знаходзіцца па-за межамі тых працэсаў жыццядзейнасці, якія ў глыбінях КР нібыта адбываюцца. Адпаведна, узнікаюць сумневы ў тым, ці варта нейкім чынам да гэтага жыцця далучацца: ці ў якасці дэлегатаў, ці хаця б у якасці выбаршчыкаў. На тых выбарах, якія кіраўніцтва КР так доўга абяцае нам правесці. Што сёння адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і навошта было за некалькі тыдняў да заканчэння паўнамоцтваў займацца пераабраннем кіраўніцтва КР? Калі нарэшце пачнецца выбарчая кампанія і ці не будзе гэта “перапрызначэннем на новы тэрмін” дзейнага складу КР? Ці пойдуць людзі галасаваць і якая карысць ад структуры беларусам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады, прадстаўніца феміністычнай фракцыі Вольга Павук
3/29/202438 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Ці хапае літоўцам на шклянку малака

Прапаганда любіць расказваць, як кепска жывуць грамадзяне заходніх краін. Асабліва суседніх Польшчы ці Літвы. Напрыклад, у апошняй, згодна дзяржмедыя, ужо не засталося прамысловасці, а людзям ледзьве хапае на бутэльку малака. Але палітык і блогер Аляксанр Кныровіч разбурае гэтыя міфы ў 14:30 у эфіры Еўрарадыё. І каментуе галоўныя тэмы гэтага тыдня — інсайды Сахашчыка і Латушкі, забарону на вываз праз Літву і Польшчу вялікіх аўтамабіляў, перастаноўкі ў Лукашэнкі і іншае.
3/29/202428 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Павел Трыпуць. “Тры чарапахі” ды іншыя хіты і спевы, якія разгойдваюць рэжым

Не толькі кавярні, бары, хабы, тэатральныя студыі і спартовыя клубы паспелі паадкрываць беларусы ў эміграцыі па ўсім свеце. Да прыкладу, у Варшаве можна хадзіць на заняткі харавымі спевамі ў музычную школу імя Равенскага, заснаваную Галінай Казіміроўскай з паплечніцамі, а можна пайсці вучыцца граць на гітары ў студыю, заснаваную знаным беларускім рок-гітарыстам Паўлам Трыпуцем. А хутка там жа можна будзе і рок-вакалам (і не толькі рок-) займацца, бо неўзабаве Павел разам з Юліяй Юніцкай адкрываюць OpTeamist Vocal Studio. Ці складана было знайсці сябе і вярнуцца да музыкі? Што падштурнула да таго, каб адкрыць сваю студыю па навучанні ігры на гітары, і ці складана гэта было зрабіць? Ці магчыма сумяшчаць творчасць і працу і ці можа творчасць пракарміць у чужой краіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гітарыст гурта Volski, заснавальнік і фронтмен гурта OpTeamist Project і музычнай школы OpTeamist Guitar Studio Павел Трыпуць
3/29/202444 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Скарачэнне беларусаў і бой адпрацоўцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 29 сакавіка

Скарачэнне беларусаў і бой адпрацоўцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 29 сакавіка by Euroradio
3/29/202429 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Міфы пра прышчэпкі і ўратаванне Кейт — Еўразум за 28 сакавіка | Новости Беларуси за 28 марта

Міфы пра прышчэпкі і ўратаванне Кейт — Еўразум за 28 сакавіка | Новости Беларуси за 28 марта by Euroradio
3/28/202442 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Наста Ільіна. Пра ліцвінізм, суды над памерлымі і дзеда, якога трэба “не злаваць”

Генпракуратура на чале са Шведам вырашыла засяродзіць сваю ўвагу не на наглядзе за выкананнем законаў лукашэнкаўскімі сілавымі структурамі, а на тэмах больш важных — генацыдзе беларускага народа ў межах пэўнага, вызначанага палітычнымі патрэбамі рэжыму, перыяду часу і, адпаведна, пакараннем тых, хто ў тым генацыдзе ўдзельнічаў. З іншага боку, у Літве актыўна шукаюць у беларускім асяродку “ліцвінізм”. Які нібыта нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы. Ці сапраўды існуе пагроза “ліцвінізму” нацбяспецы Літвы і ці рэальна падзяліць гісторыю нашых народаў? Што стаіць за спробамі Генпракуратуры пакараць даўно памерлых людзей, якіх вінавацяць у злачынствах у дачыненні да беларусаў? Ці магчыма злавіць той момант, калі народу трэба выжываць, а калі — паўставаць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктар гуманітарных навук, гісторык, вядоўца праграмы Іntermarium на “Белсаце” Наста Ільіна
3/28/202450 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Навошта Лукашэнка заклаў “запаволеную міну” пад сябе і свой рэжым

Лукашэнка фактычна выставіў свайго “найлепшага сябра” Пуціна хлусам і падманшчыкам, заявіўшы, насуперак словам Пуціна, што насамрэч тэрарысты, якія здзейснілі напад на “Крокус Сіці Хол”, уцякалі не ва Украіну, а ў… Беларусь. Дзе і мелі намер схавацца ад пераследу расійскіх сілавікоў. На думку экспертаў з Інстытута вывучэння вайны (ISW), гэтая заява Лукашэнкі “можа мець разбуральныя палітычныя наступствы для Лукашэнкі і яго рэжыму”. Што магло прымусіць Лукашэнку пярэчыць Пуціну і ці правільныя высновы зрабілі з гэтых слоў эксперты ISW? Каму найперш былі скіраваныя словы пра ўцёкі ў Беларусь і ці дасягнулі яны неабходных вушэй? Ці пачулі на Захадзе папярэджанне Сахашчыка і які лёс чакае Орбана? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
3/28/202457 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Саша Рэйзар: свабода, дэмакратыя, інклюзіўнасць — такой бачу нацыянальную ідэю

28 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — навукоўца, лектарка на факультэце нямецкіх і славянскіх моў, кіно і СМІ ўніверсітэта Санта-Барбары (ЗША), сяброўка Беларускай Рады культуры, актывістка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы і суполкі беларусаў Лос-Анжэлеса Саша Рэйзар. Найперш нам неабходна імкнуцца пабудаваць краіну, дзе будуць паважаць правы чалавека. І дзе кожны чалавек меў бы магчымасць развівацца без аніякіх перашкод. Якіх бы кірункаў гэтае развіццё ні тычылася: бізнесу, навуковай дзейнасці, творчасці альбо адукацыі. Пры гэтым нам ні ў якім разе нельга забывацца на нашыя нацыянальныя адметнасці, перакананая Саша Рэйзар. Пра тое, як эміграцыя ўплывае на пачуццё нацыянальнай свядомасці і годнасці, навошта нам у сучасным свеце імкнуцца захоўваць сваё і ў якім фільме паказаная нашая нацыянальная ідэя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сашай Рэйзар.
3/28/202455 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Барыслаў Бярэза. “Беларускі балкон”: ці пагражае ён новым нападам на Украіну

Падазрэнні, што ў афіцыйнага Кіева ёсць нейкія дамоўленасці з рэжымам Лукашэнкі, існуюць дагэтуль насуперак усяму. Насуперак спыненню гандлёвых сувязяў паміж краінамі, адкліканню паслоў, узвядзенню абарончых фартыфікацый уздоўж беларускай мяжы. І насуперак (а можа, і праз гэта, у тым ліку) даволі негатыўнаму стаўленню да беларусаў, якія знаходзяцца ва Украіне. Ці ёсць падставы падазраваць, што непублічныя адносіны паміж Кіевам і Мінскам існуюць дагэтуль? Чаму менавіта цяпер была агучаная інфармацыя пра аперацыю СБУ ў Мачулішчах і дзе тыя “чырвоныя лініі” ў адносінах з лукашэнкаўскім рэжымам, якія Кіеў не хоча пераходзіць? Ці адчуваецца змена стаўлення Захаду да вайны ва Украіне і ці існуе “прымус Кіева да міру з Пуціным”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы кіраўнік інфармацыйнага аддзялення партыі “Правы сектар”, экс-дэпутат Вярхоўнай рады Украіны і сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАСЕ, палітычны актывіст і экс-баец Узброеных сіл Украіны Барыслаў Бярэза
3/28/202439 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Кватэры на мільён і доўгі язык — "Раніца з Еўрарадыё" за 28 сакавіка

Кватэры на мільён і доўгі язык — "Раніца з Еўрарадыё" за 28 сакавіка by Euroradio
3/28/202431 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Жыццё з ПТСР і суцяшальныя жарты — Еўразум за 27 сакавіка | Новости Беларуси за 27 марта

Жыццё з ПТСР і суцяшальныя жарты — Еўразум за 27 сакавіка | Новости Беларуси за 27 марта by Euroradio
3/27/202437 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Валерый Сахашчык. Навошта Пуціну і Лукашэнку напад на Літву і вайна з NATO

Расія сумесна з Беларуссю рыхтуецца да “бліцкрыгу на Вільню” і нават да выкарыстання ядзернай зброі. Такую заяву зрабіў 24 сакавіка прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальнай бяспецы і абароне Валерый Сахашчык, выступаючы на мітынгу з нагоды 106-гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Заява выклікала вялікі рэзананс. Дайшло да таго, што з абвяржэннем наяўнасці ў іх з Пуціным такіх намераў вымушаны быў выступіць і Лукашэнка. Ці сапраўды пагроза ваеннага ўварвання расійскіх і лукашэнкаўскіх войскаў у Літву рэальнае? Ці гатовая Расія, а тым больш Лукашэнка да супрацьстаяння з NATO? Якія пагрозы для Беларусі і беларусаў мае любы ваенны канфлікт з удзелам беларускіх вайскоўцаў і на што здольныя беларускія вайскоўцы ў канфлікце з такім праціўнікам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальнай бяспецы і абароне Валерый Сахашчык
3/27/202452 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Андрэй Ткачоў. Медычная салідарнасць: каму яна сёння здольная дапамагчы і як

Найбольш яскрава і масава салідарнасць беларусаў упершыню праявілася падчас першай хвалі COVID-19. Менавіта тады людзі актыўна падтрымлівалі і дапамагалі не толькі адно аднаму, але і медыкам. Таму што, як выявілася, лукашэнкаўскаму рэжыму ў пабудаванай ім нібыта “сацыяльнай дзяржаве” не было ніякай справы ні да яе шараговых грамадзянаў, ні да медыкаў, якія, рызыкуючы жыццём, дапамагалі людзям. Менавіта тады ўтварыўся “Фонд медычнай салідарнасці Беларусі”. Які працягвае працаваць і сёння. Чым сёння займаецца “Фонд медычнай салідарнасці Беларусі”, ці ёсць ў ім сапраўдная патрэба? Чаму рэжым помсціць тым, хто звязаны з фондам, і ці ёсць рэальная магчымасць дапамагаць унутры краіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік "Фонду медычнай салідарнасці Беларусі” Андрэй Ткачоў
3/27/202438 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. “Ашмянскі плацдарм”: ці здолее ён стрымаць тэрарыстаў з усходу

На фоне тэракту ў Расіі, які, паводле афіцыйнай інфармацыі, здзейснілі баевікі тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская дзяржава”, Лукашэнка ўзяўся дэманстраваць гатоўнасць сваіх сілавых структур і войска да рашучага супрацьдзеяння любым выклікам. Але чамусьці пачаў умацоўваць не ўсходнія межы, адкуль і можа хутчэй за ўсё прыйсці тэрарыстычная пагроза, а выправіўся з праверкай ў вайсковыя часткі да літоўскай мяжы — на “ашмянскі плацдарм”… Ці існуе пагроза, што баевікі з умоўнай “Ісламскай дзяржавы” скіруюць сваю ўвагу на Беларусь як найбліжэйшага хаўрусніка Крамля? Што і каму хоча прадэманстраваць Лукашэнка сваімі ваяўнічымі заявамі непадалёк ад літоўскай мяжы? Ці здольныя дэмсілы захоўваць цікавасць да сваёй дзейнасці сярод беларускага грамадства? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
3/27/202455 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Ільготы патрыётам і пракуроры з лінейкамі — "Раніца з Еўрарадыё" за 27 сакавіка

Ільготы патрыётам і пракуроры з лінейкамі — "Раніца з Еўрарадыё" за 27 сакавіка by Euroradio
3/27/202432 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Доўгая рука і кепская сувязь — Еўразум за 26 сакавіка | Новости Беларуси за 26 марта

Доўгая рука і кепская сувязь — Еўразум за 26 сакавіка | Новости Беларуси за 26 марта by Euroradio
3/26/202435 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Аляксандра Мамаева. Дыяспара: ці магчымае яе аб’яднанне і пры чым тут "Народныя амбасады"

23-24 сакавіка ў Празе праходзіла ІІІ Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Абмяркоўваліся і магчымасці беларускага замежжа ў справе дапамогі палітвязням і іх сем’ям, і пытанні легалізацыі, і нацыянальнага адраджэння, і беларуска-украінскіх адносінаў, і агулам — "стратэгічная візія беларускай дэмакратычнай супольнасці на 2024-2025 гады". Адразу адчуваецца масштаб, калі чытаеш гэты пералік тэмаў для абмеркавання. Якія мэта пераследвалі арганізатары, збіраючы гэтую канферэнцыю? Чым адметны Форум беларусаў свету, што абыўся ў Празе, якія высновы можна зрабіць па яго завяршэнні? Ці даюць такія сустрэчы адказы на пытанні, якія сёння найперш хвалююць беларусаў як у эміграцыі, так і ўнутры Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, каардынатарка па зялёнай эканоміцы эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай Аляксандра Мамаева
3/26/202446 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Яўген Магда. Рука Кіева: як яна дацягнулася да Масквы, Вашынгтона і беларускіх СМІ

Не паспелі мы пераварыць навіну пра тое, што кіраўніцтва Украіны нібыта здольнае ўплываць на рашэнні Вашынгтона і (праз яго) Варшавы адносна падтрымкі беларускіх дэмсіл і незалежных медыя, як прыйшла новая “шакавальная” навіна — за тэрактам у Маскве таксама стаіць “кіеўскі рэжым”! Пры тым, што тэракт здзейсніла радыкальная ісламісцкая групоўка. Якімі метадамі карысталіся ўлады Украіны, дамагаючыся ад ЗША скарачэння падтрымкі беларускіх дэмсіл, і навошта яны ўвогуле гэта робяць? Ці здольны Кіеў падпарадкаваць сабе тэрарыстычныя групоўкі з Усходу і прымусіць іх ладзіць тэракты на тэрыторыі Расіі? Чым адметныя канферэнцыя Каліноўскага ў Вільні і Форум беларусаў свету, што адбыўся ў Празе, якія высновы можна зрабіць па іх завяршэнні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
3/26/202437 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Трывалае метро і ніякіх дзесяцікласнікаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 26 сакавіка

Трывалае метро і ніякіх дзесяцікласнікаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 26 сакавіка by Euroradio
3/26/202431 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Тэракт у Маскве і "Пакуль, школа!" — Еўразум за 25 сакавіка | Новости Беларуси за 25 марта

Тэракт у Маскве і "Пакуль, школа!" — Еўразум за 25 сакавіка | Новости Беларуси за 25 марта by Euroradio
3/25/202441 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра сапраўдных тэрарыстаў, “удар па Вільні”, экстрэмістаў і Дзень Волі

Тэракт у Маскве пакінуў і паставіў шмат пытанняў. Прычым пытанні гэтыя актуальныя як для Расіі, так і для Беларусі і для Еўропы ўвогуле. Асабліва, калі мы кажам пра Еўропу, непрыемнай гэтая пагроза з боку тэрарыстычных ісламісцкіх арганізацый выглядае на фоне пагрозы, якую стварае Масква пры падтрымцы лукашэнкаўскага рэжыму для “памежных” краін ЕС. А для беларускіх дэмсіл гэтая сітуацыя нясе новыя выклікі. Ці выглядае праўдзівай версія з тэрарыстамі малавядомай ісламісцкай арганізацыі і ці магчымы “ўкраінскі след”? Ці сапраўды існуе пагроза вялікай вайны і як словы Сахашчыка будуць успрынятыя ў Літве? Якое значэнне мае сёння для беларускай нацыі Дзень Волі і якая роля дыяспары на шляху да волі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
3/25/20241 hour, 13 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

"Пан Зубр". Дзень Волі: пра святкаванне “на нулі”, вайну, вызваленне і лідараў

25 сакавіка стаў для беларусаў сімвалам імкнення да волі, жадання дамагчыся свабоды і прагі мець сваю незалежнасць. Менавіта таму гэты дзень і называюць Днём Волі. Але хоць дзень такі ў календары беларускай нацыі ёсць, сапраўднай волі, свабоды і незалежнасці ні ў краіны, ні ў народа дагэтуль няма. За іх, маўляў, нам яшчэ давядзецца змагацца. Ці гатовыя беларусы змагацца за свабоду і незалежнасць і ці можна быць да такога гатовым — ці ёсць у нас змагарскі дух? Ці сапраўды існуе пагроза вялікай вайны, якая закране і Беларусь, і як дагрукацца да беларусаў у Беларусі? Якая роля лідараў у сітуацыі такой турбулентнасці і нявызначанасці і ці ёсць сёння тыя, хто адпавядае патрэбам нацыі і гістарычнага моманту? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі добраахвотнік у складзе Узброеных сіл Украіны з пазыўным “Пан Зубр”
3/25/202443 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Новыя статысты і заціснутыя "дармаеды" — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 сакавіка

Новыя статысты і заціснутыя "дармаеды" — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 сакавіка by Euroradio
3/22/202434 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Максімум Лукашэнкі і біцэпсы Макрона — Еўразум за 22 сакавіка | Новости Беларуси за 22 марта

Максімум Лукашэнкі і біцэпсы Макрона — Еўразум за 22 сакавіка | Новости Беларуси за 22 марта by Euroradio
3/22/202432 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Як абараніць беларускіх касманаўтаў ад экстрэмізму Кныровіча

Група людзей, якія чамусьці называюць сябе “народнымі абраннікамі” і дэпутатамі, прадэманстравала, што тыя, хто іх прызначыў да сядзення ў крэслах ў Авальнай зале, не памыліліся — “галасаваць” гэтыя прызначэнцы будуць у адпаведнасці з інструкцыямі. Так яны аднагалосна прагаласавалі за Сергяенку ў якасці свайго важака — спікера Палаты прадстаўнікоў. Не менш шчыра адпрацоўваюць заробак і тыя, каго прызначылі на ролі суддзяў, — яны выкацілі новы спіс “экстрэмісцкіх рэсурсаў” і “фарміраванняў”. Ці чакаць ад новага складу Палаты прадстаўнікоў заканадаўчай ініцыятывы і чаго чакаць ад Каардынацыйнай рады? Што дадае экстрэмісцкі статус блогерскай працы Кныровіча і як дагрукацца да беларусаў у Беларусі? Як “Белшыне” ўдалося пазбавіцца еўрапейскіх санкцый і пра што гэта сведчыць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер-экстрэміст, былы сябра Каардынацыйнай рады Аляксандр Кныровіч.
3/22/202449 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Закон-забойца і сінхронныя санкцыі — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 сакавіка

Закон-забойца і сінхронныя санкцыі — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 сакавіка by Euroradio
3/21/202433 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Тураўскі пашпарт і патрыётка ў музеі — Еўразум за 21 сакавіка | Новости Беларуси за 21 марта

Тураўскі пашпарт і патрыётка ў музеі — Еўразум за 21 сакавіка | Новости Беларуси за 21 марта by Euroradio
3/21/202435 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра “санітарныя зоны”, ціск Кіева на Вашынгтон і адказ Ціханоўскай

Вынікі “выбараў Пуціна” ў Расіі не сталі нечаканасцю ні для каго — выбралі зноў Пуціна. Што да магчымых наступстваў гэтага расійскага “выбару” для Беларусі, то практычна ўсе аналітыкі пагаджаюцца з тым, што нічога нечаканага тут не будзе і адносіны Масквы і Мінска застануцца такімі ж, якімі былі апошнія гады. Што да рэгіянальнай бяспекі, то пакуль Пуцін кажа пра неабходнасць стварыць “санітарную зону” на тэрыторыі Украіны, у расійскім Белгарадзе рыхтуюцца да эвакуацыі. У сваю чаргу, лукашэнкаўскі рэжым зноў падвышае напружанасць: на мяжы з Польшчай — з дапамогай нелегальных мігрантаў, а на мяжы з Літвой — ваеннымі вучэннямі. Якімі могуць быць наступствы для Беларусі перавыбараў Пуціна? Ці прыйшоў час стварыць “санітарныя зоны” па лініі расійска-ўкраінскага супрацьстаяння і на якой тэрыторыі тыя зоны будуць? Чым можа “націснуць” Кіеў на Вашынгтон, каб той зменшыў фінансавую падтрымку беларускіх дэмсіл і СМІ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
3/21/20241 hour, 18 seconds
Episode Artwork

“Грамадазнаўства”: як у Вольскага атрымалася “зламаць сцэнар”

У жыцці практычна кожнага творчага чалавека ці калектыву ёсць даты альбо падзеі, якія потым прынята (хочацца) адзначаць. Ну, ці нейкім іншым чынам пра іх нагадваць. Найчасцей гэта нейкія значныя даты творчай дзейнасці: “30 гадоў на сцэне”, напрыклад. Але ёсць і такое, калі нешта зробленае творцам лічыцца такім адметным, што і нейкую гадавіну з дня з’яўлення гэтага твора хочацца адсвяткаваць. Так, 23 сакавіка ў Варшаве Лявон Вольскі вялікім канцэртам адзначыць 10-годдзе альбома “Грамадазнаўства”. Чым адметнае напісанне альбома “Грамадазнаўства”, чаму аўтар лічыць яго вартым асобнага ўшанавання юбілейным канцэртам? Ці маюць песні з альбома нейкія адметнасці і хто выклаў у сеціва пірацкія запісы яшчэ не выдадзеных песень? Чым яшчэ, апроч выканання “Грамадазнаўства”, парадуе прыхільнікаў Вольскі на канцэрце 23 сакавіка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае фронтмен гурта VOLSKI Лявон Вольскі.
3/21/202453 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Віталь Рак: свабода, салідарнасць, справядлівасць, развіццё — у гэтым наша ідэя

21 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік спартовага клуба “Волат”, трэнер, настаўнік і грамадскі актывіст Віталь Рак. Беларуская нацыя стаіць перад дылемай: вярнуць сабе сваю мову, ідэнтычнасць і нацыянальную свядомасць і адваяваць сваю Беларусь у лукашыстаў і “рускамірцаў” — альбо знікнуць як нацыя і як незалежная краіна, ператварыўшыся ва ўскраіну “расійскай імперыі 2.0”. Разумеючы гэта, мы мусім не толькі займацца пашырэннем нашых нацыянальных каштоўнасцяў сярод аднадумцаў, але і рыхтавацца да вайны за сваю Айчыну, перакананы Віталь Рак. Пра тое, як знайсці і ўзмацніць сваю беларускасць ва ўмовах эміграцыі альбо ўнутранай акупацыі, чаму нам не пазбегнуць вайны і як да яе рыхтавацца, а таксама пра тое, ці гатовы ён “перагарнуць старонку” дзеля вяртання, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Ракам.
3/21/202442 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Валерый Кавалеўскі. Чаму Туру пашпарт Новай Беларусі ўжо выдалі, а Ціханоўскай яшчэ не

КДБ сумесна з прапагандай узяўся актыўна піярыць і прасоўваць пашпарт Новай Беларусі. На БТ з гэтай нагоды нават спецыяльны рэкламны сюжэт выпусцілі, у якім грамадскі памочнік КДБ Ігар Тур, які чамусьці лічыць сябе “журналістам-расследавальнікам”, дзе абодва вызначэнні не адпавядаюць рэчаіснасці, з зіхоткімі ад радасці вачыма расказвае, што ў яго атрымалася замовіць для сябе такі пашпарт. І гэта пры тым, што нават людзі з Аб’яднанага пераходнага кабінета, якія гэтай тэмай займаюцца, у адрозненне ад шчаслівага Тура, такіх пашпартоў не маюць. Галоўнае, каб не высветлілася, што Ігара падманулі дзядзькі-куратары з КДБ і пашпарт, што яму выдалі, быў надрукаваны ў Мінску, у адным з кабінетаў вядомага дома на праспекце Незалежнасці… Як рухаецца справа з пашпартамі Новай Беларусі і якім чынам Тур атрымаў пашпарт, лічы, першым? Ці сапраўды распачаты збор звестак тых, хто хоча такі пашпарт атрымаць, і ў чым прычына затрымкі з вырабам дакумента? Чаму рэжым так рэагуе на дзеянні дыяспар і “Народных амбасад” за мяжой, ці ўдаецца трымаць “беларускае пытанне” на парадку дня? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.
3/21/202451 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Зборы фармацэптаў і французы ля мяжы — "Раніца з Еўрарадыё" за 21 сакавіка

Зборы фармацэптаў і французы ля мяжы — "Раніца з Еўрарадыё" за 21 сакавіка by Euroradio
3/20/202432 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Вільня не наша і цэлы танк-абаронца — Еўразум за 20 сакавіка | Новости Беларуси за 20 марта

#euroradio
3/20/202434 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Яўгенія Сугак і Стась Карпаў. Дэбаты: хто адказны за хатні гвалт?

Гісторыя хатняга гвалту, якую распавяла журналістка Ганна Клімовіч, стала лакмусавай паперкай для беларусаў. Адны адразу ж прынялі бок жанчыны. Іншыя пачалі казаць, што нельга "без суду і следства" сячы галаву цяпер ужо былога мужа Ганны, журналіста Змітра Панкаўца. Маўляў, адказнасць за сітуацыю ляжыць на абодвух баках. Адным з тых, хто выказаўся пра неадназначнасць канфлікту, быў публіцыст Стась Карпаў. Між іншага, ён напісаў, што "праблема дзяўчынак, між іншага, у тым, што яны не ведаюць, што такое збіццё". І самога Карпава, і тых, хто яго ставіў пад яго допісамі лайкі, пачалі кансэліць. Музыка Аляксандр Памідораў, які асмеліўся падтрымаць яго, сутыкнуўся з перспектывай адмены канцэрту. У ютуб-шоў "Мне тоже не нравится", якое вядзе Яўгенія Сугак, ён быў вымушаны апраўдвацца за "дрэнныя паводзіны". У сітуацыі гвалту заўжды вінаваты гвалтаўнік. Але што з адказнасцю? Ці ляжыць яна на мужчынах, якія ніколі ў жыцці не чынілі гвалту над жанчынамі? Ці ляжыць яна на жанчынах, якія "апранаюць занадта кароткія спадніцы" і "ходзяць адны па начах"? Якая сувязь паміж жартамі над жанчынамі і гвалтам? Пераслед за лайкі — ці няма тут паралеляў з тым, як дзейнічаюць лукашэнкаўскія ўлады? Ці гэта сапраўды іншае? А што з пазіцыяй "жанчыны не сочаць за языком, бо іх у дзяцінстве мала білі"? Абмяркоўваем сітуацыю з людзьмі, якіх грамадская дыскусія вынесла на супрацьлеглыя бакі: Стасем Карпавым і Яўгенеіяй Сугак.
3/20/20241 hour, 13 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Уладзіслаў Наважылаў і Андрэй Павук. “А можа, і не пасадзяць”: чаму Лукашэнка так баіцца “збеглых”

Лукашэнкаўскі рэжым, які тры гады як перамог усіх апанентаў, не спыняецца ў сваім жаданні помсты і прыдумляе ўсё новыя крымінальныя справы. Так, упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці 15 сакавіка пачало спецыяльную вытворчасць у дачыненні да 11 чалавек. У якасці фігурантаў названыя блогер Андрэй Павук, яго былая жонка Вольга Павук, оперная спявачка і актывістка Маргарыта Ляўчук, яе былы муж, актывіст і культурны менеджар Аляксандр Чахоўскі, Ілля Салянкоў, рок-музыка, фронтмен гурта Gods Tower Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў, Яўген Вільскі, Вадзім Дзмітранок, кіраўніца кампаніі “Наш дом” Вольга Карач, былы чыноўнік Анатоль Котаў і кіраўніца “Беларускага жаночага фонду” Вераніка Цапкала. Агулам на сёння спецыяльная вытворчасць распачатая ў дачыненні да 88 чалавек. Як змянілася іх жыццё пасля навіны пра тое, што яны сталі фігурантамі “спецыяльнай вытворчасці”? Ці не ўзнікла жадання явіцца ў орган, які вядзе крымінальны працэс, каб дамагчыся “справядлівасці” і пры неабходнасці пакаяцца і “панесці адпаведнае пакаранне”? Чаму рэжым ніяк не супакоіцца, якія страхі прымушаюць яго працягваць пераслед апанентаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць блогер Андрэй Павук і рок-музыка, фронтмен гурта Gods Tower Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў
3/20/202438 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Ад “вайны” Марзалюка з “рускім светам” да супрацьстаяння Расіі з NATO

Пакуль Пуцін разважае пра неабходнасць стварыць “санітарную зону” на тэрыторыі Украіны, мэр расійскага Белгарада аб’явіў пра эвакуацыю з горада 9 тысяч дзяцей у рэгіёны Расіі, дзе пакуль яшчэ няма абстрэлаў. У гэты ж час у Беларусі рэзервістаў выклікаюць на зборы, ля літоўскай мяжы ставяць блокпасты, а Марзалюк пайшоў вайной супраць асабліва зацятых прыхільнікаў “рускага свету”. А Каардынацыйная рада нарэшце правяла выбары. Праўда, пакуль гэта толькі перавыбары спікера КР. Як на сітуацыю ў Беларусі і ва ўсім нашым рэгіёне ўплываюць перавыбары Пуціна і ваенная сітуацыя ва Украіне? Ці варта ўспрымаць ваенныя вучэнні ля мяжы з Літвой як праявы блізкага канфлікту з гэтай краінай? Чаму рэжым пачынае ўсё новыя “спецыяльныя вытворчасці” супраць сваіх апанентаў за мяжой і што ў асяродку тых апанентаў адбылося значнага апошнім часам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
3/20/202451 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Тры амбасадары і безадказны дэпутат — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 сакавіка

Тры амбасадары і безадказны дэпутат — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 сакавіка by Euroradio
3/19/202433 minutes, 1 second
Episode Artwork

Адзіны герой і святыя мільянеры — Еўразум за 19 сакавіка | Новости Беларуси за 19 марта

Адзіны герой і святыя мільянеры — Еўразум за 19 сакавіка | Новости Беларуси за 19 марта by Euroradio
3/19/202437 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Журналістка пра праваслаўную бізнес-імперыю ў Мінску

Журналістка пра праваслаўную бізнес-імперыю ў Мінску by Euroradio
3/19/202412 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Gintautas Mažeikis. Пра “ліцвінізм”, Літву, агентуру КДБ, вайну і ролю Ціханоўскай

Удзел лукашэнкаўскага рэжыму ў расійскай агрэсіі ва Украіне зрабіў Беларусь у вачах усяго свету саўдзельніцай ваеннага злачынства. І гэта статус уплывае нават на тых беларусаў, якім давялося з’ехаць з Беларусі праз пераслед з боку лукашэнкаўскіх “сілавікоў”. Найбольш гэты негатыўны ўплыў адчуваецца ў Літве, дзе актыўна дзейнічаюць як лукашэнкаўскія, так і пуцінскія спецслужбы і дзе сумесная гісторыя двух нашых народаў нечакана зрабілася адной з крыніц непаразумення. У чым сапраўдная прычына ўзмацнення напружання ў адносінах да беларусаў у літоўскім грамадстве і пры чым тут “ліцвінізм”? Ці магчымае вырашэнне непаразумення палітычнымі сродкамі? Як звязаныя гісторыя і сучаснасць і ці варта краінам Балтыі, а можа, і ўсёй Еўропе рыхтавацца да супрацьстаяння расійскай агрэсіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітолаг, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis)
3/19/202442 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Мікіта Белаглазаў. Пачуць “Марсіяніна”: дзякуючы беларусам гэта будзе магчыма

У часы, калі значная частка дня праходзіць у дарозе, усё большую папулярнасць сярод беларусаў набываюць аўдыякнігі — каб можна было паслухаць, едучы па справах. І, безумоўна, гэта магчымасць пазнаёміць беларусаў з беларускай літаратурай, паказаць, што і ў нас ёсць творы, не горшыя за сусветна вядомыя. Дзякуючы асобным энтузіястам, якіх, варта прызнаць, з часам робіцца ўсё больш, колькасць такіх твораў у аўдыяфармаце расце. Ці сапраўды цікавасць да аўдыякніг застаецца вялікай і які ўзровень увагі спажыўцоў да твораў беларускіх аўтараў? Што новага ў audiobooks.by і як ідзе агучка “народнай” аўдыякнігі? Ці далучаюцца да праектаў па агучцы беларускія структуры замежжа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік праекта audiobooks.by, супрацоўнік кампаніі Google Мікіта Белаглазаў
3/19/202436 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Беларусы "не бачаць" бытавога гвалту. Gender Gap з Ірынай Сідорскай

19 сакавіка прапаганда ўзяла ў абарот беларускую касманаўтку. Марына Васілеўская паляціць на МКС праз два дні — таму сёння яе аблізвае Лукашэнка. Зрэшты, нічога новага. Акрамя гэтага, у сённяшнім Gender Gap з Ірынай Сідорскай абмяркоўваем рэха публічных гендарных скандалаў і тое, як на іх рэагавалі беларусы. А на дэсерт раскажам, як Расія развівае гендарную роўнасць у Еўропе.
3/19/202443 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Загадкавае "веча" і 5 тысяч за суп — "Раніца з Еўрарадыё" за 19 сакавіка

Загадкавае "веча" і 5 тысяч за суп — "Раніца з Еўрарадыё" за 19 сакавіка by Euroradio
3/18/202433 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

"Ашаламляльныя" выбары і дранікі з шышак — Еўразум за 18 сакавіка | Новости Беларуси за 18 марта

"Ашаламляльныя" выбары і дранікі з шышак — Еўразум за 18 сакавіка | Новости Беларуси за 18 марта by Euroradio
3/18/202436 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Леў Львоўскі. “Антысанкцыі”: па кім найперш ударыць гандлёвая вайна з Літвой

У адказ на “несяброўскія паводзіны” беларускі рэжым пайшоў на рашучы крок і ўвёў свае “антысанкцыі” супраць Літвы — забараніў увоз у Беларусь пэўных тавараў літоўскай вытворчасці. Адначасова беларуская вытворчасць атрымлівае ўсё новыя замовы ад Расіі, якой неабходнае ўсё, што спатрэбіцца яе акупацыйным войскам для вайны ва Украіне. У самой Расіі ўкраінскія беспілотнікі працягваюць балюча біць па расійскіх НПЗ. Ці сапраўды беларускі рэжым нанёс “балючы ўдар” літоўскай эканоміцы і хто найперш пацярпіць ад лукашэнкаўскіх “антысанкцый”? Што адбываецца з беларускай эканомікай і як на яе ўплывае вайна Расіі з Украінай? Ці варта чакаць рэзкіх зменаў курса валют і ад чаго гэта залежыць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі
3/18/202456 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Адукацыя “імя Дзяржынскага”, хвароба МЗС і УНС як пятае кола

У лукашэнкаўскай Беларусі працягваюць не толькі ўпарта захоўваць “традыцыі савецкай адукацыі”, але і крэатыўна развіваць ды пашыраць іх. Але ў часы, калі “найлепшыя людзі горада” ў выглядзе карнікаў, даносчыкаў і прапагандыстаў кіруюць краінай, установы адукацыі таксама мусяць насіць імя тых самых карнікаў ці даносчыкаў. Са скіраванасцю ў русафільства і выразнай антыбеларускасцю як дзяржаўнай ідэалогіяй. Ці ўплывае на адукацыю выбар асобаў, імёнамі якіх называюць навучальныя ўстановы? Што прымушае Лукашэнку ўздымаць тэму дзяржаўнай ідэалогіі і хто паверыць яго заігрыванням з “новым пакаленнем ва ўладзе”? Ці чакаць канфліктаў паміж УНС і Лукашэнкам і чаму звальняюць паслоў у краінах ЕС? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
3/18/202450 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Зміцер Бартосік. "Смяяцца, плакаць і спяваць": беларускія рэаліі на радзіме і чужыне

Напярэдадні Дня Волі, а дакладней, 19 сакавіка, у прыхільнікаў творчасці барда, журналіста, пісьменніка Змітра Бартосіка ёсць добрая нагода, каб сабрацца разам — аўтарскі вечар "Смяяцца, плакаць і спяваць". Каб не толькі паслухаць песні “зоркі пратэснага шансону”, але і абмеркаваць новую кнігу Змітра, трылер з шакавальнай назвай “Забіць упалмінзага”. Ці застаюцца сілы і час ва ўмовах “эмігранцкага выжывання” на творчасць і ці ёсць попыт на беларускае за мяжой? Што новага паспеў апошнім часам напісаць Бартосік як музыкант і як пісьменнік? Ці магчыма захоўваць сваю беларускасць у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае публіцыст, пісьменнік, бард Зміцер Бартосік
3/18/202435 minutes
Episode Artwork

ДЭПО пад ядзерку і ліцэй імя Фелікса — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 сакавіка

ДЭПО пад ядзерку і ліцэй імя Фелікса — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 сакавіка by Euroradio
3/18/202430 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Анатоль Фёдараў. Адкалоўся ад КР, патрабуе ультыматуму для Лукашэнкі

Напачатку сакавіка некалькі ўдзельнікаў выйшлі з Аргкамітэту па выбарах у Каардынацыйную раду. "Мы маем справу з вельмі грубай і нахабнай палітычнай афёрай, дзе за гучнымі словамі аб дэмакратычных каштоўнасцях няма месца для палітычнага плюралізму, кампрамісу, дзе рэалізуюцца толькі карпаратывісцкія схемы i iнтарэсы", — тлумачыць прычыны гэтага прадстаўнік Нацыянальна-дэмакратычнай платформы Анатоль Фёдараў. Што менавіта не спадабалася актывістам? Пра якую палітычную афёру ідзе гаворка? Якая стратэгія ў гэтай часткі дэмакратычнага руху, і ў чым сутнасць ультыматуму для Лукашэнкі, якога яны патрабуюць ад еўрапейскіх структураў? Абмяркоўваем гэта з Анатолем Фёдаравым.
3/15/20241 hour, 10 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Іх норавы: Марыхуанавы рай у паліцыі і "цэлібат" на вуліцы чырвоных ліхтароў

Пакуль пацукі кайфуюць, паядаючы марыхуану ў аддзяленні паліцыі Новага Арлеана, жыхары Амстэрдама стаміліся ад турыстаў, якія прыязджаюць у горад па наркотыкі і секс. Як змагацца з назапашаным стрэсам, могуць падказаць навукоўцы з Паўднёвай Карэі, якія правялі цікавае даследаванні пра ўзаемаадносіны сабак і людзей. Падрабязней пра гэтыя і іншыя сусветныя падзеі чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
3/15/20244 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Згвалтаваная Канстытуцыя і абдалбаныя пацукі — Еўразум за 15 сакавіка|Новости Беларуси за 15 марта

Згвалтаваная Канстытуцыя і абдалбаныя пацукі — Еўразум за 15 сакавіка|Новости Беларуси за 15 марта by Euroradio
3/15/202430 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. "Буслік" далётаўся, а "Атланту" спатрэбіўся новы дырэктар

15 сакавіка ў Беларусі — Дзень Канстытуцыі. Пакуль Лукашэнка стэндапіць пра тое, што ў цяперашняй рэдакцыі беларускага асноўнага закона закладзеныя традыцыі полацкай рады, Ціханоўская называе Канстытуцыю палітзняволенай. Пра гэта пагаворым з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. А таксама абмяркуем апошнія эканамічныя навіны: "Атланту" і БелАЗу спатрэбіліся новыя дырэктары, а "Буслік" далётаўся..
3/15/202449 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Зміцер Новікаў і Павел Марыніч. Што такое Belarus Tomorrow? Дзе і як глядзець?

Беларусам знайшлося месца на новым спадарожніку, які запусцілі "Рэпарцёры без межаў". Напачатку сакавіка Svoboda Satellite пачаў адкрытае бясплатнае вяшчанне. Там можна паслухаць Еўрарадыё і пабачыць новую беларускую стрымінгавую платформу Belarus Tomorrow. Што гэта за праект, хто за ім стаіць, як ён будзе развівацца, дзе глядзець — і як далучыць сяброў і сваякоў, якія застаюцца ў Беларусі? Распавядаюць заснавальнікі Belarus Tomorrow Зміцер Новікаў і Павел Марыніч.
3/15/202436 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Царква для правільных і пужалкі Пуціна — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 сакавіка

Царква для правільных і пужалкі Пуціна — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 сакавіка by Euroradio
3/15/202430 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Сенатар Абельская і ЦікТок супраць ЖРЭА — Еўразум за 14 сакавіка|Новости Беларуси за 14 марта

Сенатар Абельская і ЦікТок супраць ЖРЭА — Еўразум за 14 сакавіка|Новости Беларуси за 14 марта by Euroradio
3/14/202442 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра “пуцінскі тэрор” за мяжой, “выбарчы” марафон і ракеты Шольца

Пакуль канцлер Германіі Шольц разважае пра нейкія “чырвоныя лініі” ў дачыненнях з Крамлём, якія могуць быць пяройдзеныя праз пастаўкі ракет Taurus Украіне, расійскія агенты спакойна нападаюць на апанентаў Пуціна за мяжой. Так, напад на паплечніка Навальнага ў Вільні ўжо назвалі “пуцінскім тэрорам”. Такі падарунак Пуціну напярэдадні яго перавыбараў, каб прадэманстраваць сілу Крамля за межамі Расіі. Што ў самой Расіі робяць украінскія беспілотнікі — гэта іншае, вядома. Ці сапраўды збіццё Волкава ў Вільні — гэта знак з Крамля апанентам Пуціна і наколькі шырокім можа быць такі “тэрор”? Ці гатовы Захад да вайны з Расіяй, на што разлічваюць Трамп і Орбан і чаму Шольц так не хоча расставацца з ракетамі Taurus? Што адбываецца ў дэмсілах і ці не стануць выбары ў КР прычынай чарговага расколу ў іх шэрагах? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
3/14/20241 hour, 7 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Маргарыта Ворыхава: свабода, незалежнасць, роўнасць — мая нацыянальная ідэя

14 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве, прадстаўніца Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Еўропы, старшыня Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”, прадстаўніца Каардынацыйнай рады (фракцыя “Моладзевы наступ”) Маргарыта Ворыхава. Нічога страшнага няма ў тым, што мы да сёння працягваем фармуляваць, пераасэнсоўваць і разважаць пра сваю нацыянальную ідэю. Таму што, на мой погляд, нацыянальная ідэя — гэта не канчатковая мэта, а працэс. Не можа і не павінна быць так, што некалі нацыя сфармулявала сваю нацыянальную ідэю і яна застаецца нязменнай цягам вякоў. Мяняецца наваколле, мяняюцца ўмовы, кантэкст і мы ў тым ліку. І наша ідэя павінна змяняцца разам з намі, перакананая Маргарыта Ворыхава. Пра тое, як абараніцца ад уплыву і ўздзеяння ідэй “рускага міру” на розум беларускай моладзі, навошта захоўваць сваю ідэнтычнасць, жывучы за мяжой, і пра патрэбу вярнуцца ў Беларусь мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Маргарытай Ворыхавай.
3/14/202450 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Наезд на бацькоў і знішчэнне аграсядзіб — "Раніца з Еўрарадыё" за 14 сакавіка

Наезд на бацькоў і знішчэнне аграсядзіб — "Раніца з Еўрарадыё" за 14 сакавіка by Euroradio
3/14/202434 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

Спойлер для Сашы і карона для Ланы — Еўразум за 13 сакавіка|Новости Беларуси за 13 марта

Спойлер для Сашы і карона для Ланы — Еўразум за 13 сакавіка|Новости Беларуси за 13 марта by Euroradio
3/13/202436 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Аркадзь Мошас. Пра вайну з NATO, перавыбары Пуціна, палітвязняў і гандаль санкцыямі

Ужо і Фінляндыя стала паўнавартасным сябрам NATO, наблізіўшы сілы альянсу да самых межаў Расіі на поўначы і ператварыўшы Балтыйскае мора ва ўнутраны “натаўскі” басейн. У адказ з Крамля ўсё часцей гучаць пагрозы не толькі атамнага ўдару, але і непасрэднага нападу на Польшчу ці нейкую балтыйскую краіну — удзельніцу NATO. Ваяўнічую позу прымае і мінскі хаўруснік крамлёўскага агрэсара — Лукашэнка напаказ займаецца ўсеагульнай мілітарызацыяй і грамадства, і заканадаўства. Не забываючыся працягваць рэпрэсіі на фоне няспыннага “выбарчага” фарсу. Як сяброўства ў NATO змяніла настроі фінскага грамадства і ці ёсць Захаду што супрацьпаставіць распаўсюду ідэй “рускага свету”? Ці гатовы Захад да вайны з Расіяй і на што разлічваюць Трамп і Орбан са сваімі заявамі пра мір у выніку заканчэння заходняй падтрымкі Украіны? Што зменіцца ў Расіі пасля пераабрання Пуціна і ці існуе магчымасць вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас
3/13/202456 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Ад “саюзнага зомба-холдынгу” да заклікаў “не злаваць дзеда”

На працу “медыяхолдынгу” так званай Саюзнай дзяржавы выдаткоўваецца 11 мільёнаў долараў. І хоць галоўны офіс будзе ў Маскве, а каманда прапагандыстаў яшчэ не сфармаваная, гэта сведчыць пра тое, што працэс запушчаны. Ва ўмовах, калі за падпіску на незалежныя медыя, з якіх можна атрымаць альтэрнатыўную лукашэнкаўскай ці рускамірскай прапагандзе інфармацыю, пагражае зняволенне, гэты новы зомба-холдынг уяўляе канкрэтную небяспеку. Асабліва на фоне росту прыхільнікаў ідэй “не злаваць дзеда” і “перагарнуць старонку”. Чым небяспечнае пашырэнне прапагандысцкага вяшчання на Беларусь і што мы можам супрацьпаставіць распаўсюду ідэй “рускага свету”? Якія перафарматаванні дэмсіл нам патрэбныя і ці дапаможа гэта справіцца з фантомнымі болямі 2020-га? Ці існуе магчымасць вызвалення палітвязняў і што за сілы агітуюць за “перагортванне старонкі” і заклікаюць “не злаваць дзеда”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
3/13/20241 hour, 6 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Хітры суд і шматтысячны полк — "Раніца з Еўрарадыё" за 13 сакавіка

Хітры суд і шматтысячны полк — "Раніца з Еўрарадыё" за 13 сакавіка by Euroradio
3/13/202434 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Небяспечны бярозавік і несправядлівы Оскар — Еўразум за 12 сакавіка|Новости Беларуси за 12 марта

Небяспечны бярозавік і несправядлівы Оскар — Еўразум за 12 сакавіка|Новости Беларуси за 12 марта by Euroradio
3/12/202437 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Вучоны-хімік пра карысць і небяспеку бярозавага соку

Вучоны-хімік пра карысць і небяспеку бярозавага соку by Euroradio
3/12/20248 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Ганна Комар. “Калі я выйду на волю”: гісторыя гвалту без знакаў прыпынку

У выдавецтве “Скарына” выйшла кніга дакументальнай прозы беларускай пісьменніцы Ганны Комар “Калі я выйду на волю”. Кніга апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто перажываў міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне ў той самы час. Прэзентацыі кнігі з удзелам аўтаркі і дызайнеркі пройдуць у Варшаве (12 сакавіка, 19:00, Free Belarus), Беластоку (14 сакавіка, 18:30, хаб “Новая зямля”) і Вільні (16 сакавіка, 16:30, Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча). Чым адметная новая кніга Ганны і чаму яна з’явілася толькі цяпер? Пра каго і для каго найперш гэтая кніга і ці дапаможа яна справіцца з фантомнымі болямі 2020-га? Ці сапраўды беларусы працягваюць жыць у парадыгме 2020 года і ці не замінае гэта нашаму грамадству рухацца наперад? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літаратарка і перакладчыца Ганна Комар
3/12/202439 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Вадзім Мажэйка. Кампанія-2025: перавыбары Лукашэнкі і бязвыбары Ціханоўскай

Пачаўшы з так званага “адзінага дня галасавання”, на якім працэдуру прызначэння прайшлі “дэпутаты” мясцовых саветаў і Палаты прадстаўнікоў, рэжым не суцішыўся і адразу пачаў “фармаваць” склад Усебеларускага народнага сходу. Адначасова прапаганда актыўна прасоўвае тэму “прэзідэнцкіх выбараў”. На якія Лукашэнка то “скажыце ім, што пайду”, то, апамятаўшыся — чарговы раз “я ўлады наеўся”. А вось у дэмакратычных сілах нічога, што можна было б гэтай “выбарчай кампаніі” рэжыму супрацьпаставіць, не адбываецца. Чаму лукашэнкаўцы так рана пачалі рыхтавацца да “электаральнага” 2025 года і чаго ад тых “выбараў” чакаць? Якую ролю ў структуры рэжыму будзе выконваць Усебеларускі народны сход і навошта ён Лукашэнку? Ці гатовыя дэмсілы да 2025 года, у якім стане яны цяпер і якіх зменаў патрабуюць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактар "Беларускага Штогодніка" Вадзім Мажэйка
3/12/202444 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў. Пра каліноўцаў, рэпарацыі, культурны дэсант Ляўчук і агентуру

Вясна прынесла не толькі ўзмацненне ціску расійскіх войскаў на ўкраінскую абарону, але і складанасці з заходняй дапамогай, павялічылася напружанне ва ўкраінскім грамадстве. Але ўпартасці ў супраціве расійскім акупантам менш не стала. І ў гэтым супраціве УСУ дапамагаюць беларускія добраахвотнікі. У тым ліку і з палка імя Кастуся Каліноўскага, якому гэтымі днямі споўнілася 2 гады. Ці адчуваецца стомленасць ад вайны і як змяніліся апошнім часам настроі ўкраінскага грамадства? Як змяняецца стаўленне да беларусаў і якую ролю ў гэтым грае наяўнасць ў складзе УСУ беларускіх добраахвотнікаў? Ці вераць ва Украіне ў мірныя перамовы з Пуціным? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ўкраінскі блогер Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў
3/12/202457 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Ненармаваная праца і медыяхолдынг за 11 мільёнаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 сакавіка

Ненармаваная праца і медыяхолдынг за 11 мільёнаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 сакавіка by Euroradio
3/12/202425 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Ева Вежнавец. “Па што ідзеш, народ беларускі?”: як не страціць сваю чалавечнасць і сябе

Кніга пісьменніцы Евы Вежнавец (сапраўднае імя — Святлана Курс) "Па што ідзеш, воўча?" прымушае не толькі ўважліва прыглядацца да сябе, людзей побач і грамадства, у якім мы жывём, але і пастаянна ставіць перад сабой і спрабаваць знайсці адказы на пытанні пра тое, што ў сітуацыі, у якую мы ўсе трапілі, рабіць. Каб застацца чалавекам. Каб не страціць сябе ў віры жудасных выпрабаванняў. Чым адметны час, у які мы жывём, і якія галоўныя пытанні гэты час ставіць перад намі? Ці магчыма ў гэтым віры выпрабаванняў не страціць чалавечнасць? Ці ёсць у пісьменнікаў альбо “лідараў меркаванняў” адказы на выклікі часу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменніца, публіцыстка Ева Вежнавец (Святлана Курс)
3/11/202456 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Паліна Прысмакова. Беларускамоўная школа за мяжой? Рэальна, калі беларусы арганізуюцца

Пытанне атрымання адукацыі на беларускай мове для дзяцей вымушаных эмігрантаў уздымаецца ў дыяспарах розных краін (і ў каментарах да стрымаў Еўрарадыё) вельмі часта. І размова не пра школкі выхаднога дня, якіх ініцыятыўныя выкладчыкі і энтузіясты стварылі ўжо шмат. Гаворка пра дзяржаўныя “сярэднія” школы. Дзе б беларускіх дзяцей вучылі паводле стандартных школьных праграм, але на беларускай мове. Здаецца, у Вільні такое магчымае. Ці ёсць рэальная магчымасць адкрыць школу з беларускай мовай выкладання і што для гэтага патрэбнае? Што перашкаджае адкрыць такія школы і ці сапраўды гэта трэба беларусам Вільні? Ці магчыма паўтарыць “кейс Вільні” у Польшчы, каб і тут беларускія дзеці маглі атрымліваць адукацыю па-беларуску? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), даследчыца эканамічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, сяброўка Рады БНР Паліна Прысмакова
3/11/202434 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Андрэй Стрыжак. Пра “вашынгтонскі абкам”, “выкуп” палітвязняў, данаты і ліцвінізм

Андрэй Стрыжак. Пра “вашынгтонскі абкам”, “выкуп” палітвязняў, данаты і ліцвінізм by Euroradio
3/11/202439 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Народаўладдзе без народу і даваенныя Сувалкі — Еўразум за 11 сакавіка|Новости Беларуси за 11 марта

Народаўладдзе без народу і даваенныя Сувалкі — Еўразум за 11 сакавіка|Новости Беларуси за 11 марта by Euroradio
3/11/202436 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Казак. Ці стане “дыпламатычна акупаваная” Беларусь плацдармам для нападу на ЕС

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю італьянскаму тэлеканалу Rai 1 заявіў, што лічыць Беларусь “дыпламатычна акупаванай”. Выяўляецца гэтая акупацыя ў тым, што сёння не Лукашэнка, а менавіта Пуцін фактычна кіруе “і сілавым блокам на тэрыторыі Беларусі, і войскамі на тэрыторыі Беларусі”. Магчыма, гэта толькі меркаванне Зяленскага ці словы, якімі ён хацеў настрашыць італьянцаў. Але факт у тым, што расійскія сілавікі насамрэч дзейнічаюць на беларускай зямлі як у сябе дома. На фоне пагроз Крамля ў бок краін NATO, суседзяў Беларусі, гэта выглядае вельмі непрыемна. Ці ёсць падставы сцвярджаць, што лукашэнкаўскімі сілавікамі і ваеннымі сапраўды камандуе Пуцін? Што стаіць за паглыбленнем мілітарызацыі Беларусі і навошта “мілітарызуецца” заканадаўства? Ці магчымае ваеннае ўварванне з тэрыторыі Беларусі ў бок Украіны ці іншых суседніх краін і чым гэта пагражае беларусам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, эксперт па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак
3/11/202446 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Ад Ціханоўскай з Гутэрышам да Качанавай з залатым ордэнам

Умяшацца ў сітуацыю з палітвязнямі Святлана Ціханоўская заклікала генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша. Бо сітуацыя, калі ад Мікалая Статкевіча, Марыі Калеснікавай, Сяргея Ціханоўскага ды іншых палітвязняў больш за год няма ніякіх звестак, насцярожвае. Але рэжым ніякім чынам не дае падставы меркаваць, што гатовы пайсці хоць на які размовы пра палёгкі для палітвязняў. Затое ён актыўна рыхтуецца да чарговых “выбараў Лукашэнкі”, нават не хаваючы сваіх намераў. Што рэальна можа зрабіць ААН і асабіста Гутэрыш для паляпшэння сітуацыі з беларускімі палітвязнямі? Ці варта чакаць сюрпрызаў падчас “выбараў” 2025 года? Ці мае падставы Зяленскі сцвярджаць, што Беларусь фактычна акупаваная? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
3/11/202457 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Забруджаныя грыбы і старыя рытуалы — "Раніца з Еўрарадыё" за 8 сакавіка

#euroradio
3/8/202430 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Чаму Літва и Польшча хочуць забараніць імпарт прадуктаў. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень.

Чаму Літва и Польшча хочуць забараніць імпарт прадуктаў. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень. by Euroradio
3/7/20246 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Крык за Лізу і пірацкае кіно — Еўразум за 7 сакавіка|Новости Беларуси за 7 марта

Крык за Лізу і пірацкае кіно — Еўразум за 7 сакавіка|Новости Беларуси за 7 марта by Euroradio
3/7/202433 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

АВВА у ЗША: ці здольны беларускі бізнес адкрыць і скарыць Амерыку

У сталіцы ЗША Вашынгтоне беларусы правялі свой І Беларускі бізнес форум. На які сабралі не толькі прадстаўнікоў беларускага бізнеса ў ЗША і Канадзе, але і з іншых куткоў планеты. Дый не толькі бізнеса. Дый не толькі беларусаў сабралі. Бо гасцямі і спікерамі форума сталі прадстаўнікі розных фінасавых і дзяржаўных структур ЗША. Чым адметны Форум у Вашынгтоне і чаму менавіта ў ЗША вырашылі ладзіць такое мерапрыемства? Ці актыўна адгукаўся бізнес з беларускім капіталам і каранямі на прапанову паўдзельнічаць і якую ролю арганізатары адводзілі на форуме прадстаўнікам дыяспаральных супольнасцяў? Ці быў паспяховым Форум і якімі вынікамі могуць пахваліцца арганізатары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын і старшыня Згуртавання беларусаў Канады Алена Лявончанка
3/7/202445 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Што "Жанчыны цяжкіх паводзін" думаюць пра 8 сакавіка?

Бытавой савецкай трактоўкай "Міжнароднага жаночага дня" незадаволеныя ўсе. Жанчыны — бо ў гэты дзень стэрэатыпна "чакаюць кветак" (а што, у іншыя дні не чакаюць?). Мужчыны — бо гэта той самы дзень, калі трэба дэманстраваць пачуцці (а што, іншыя дні не тыя самыя?). Пра тое, як жанчыны ставяцца да гэтага свята і чаго чакаюць ад яго, пра павагу і роўнасць, пра падкаст "Жанчыны цяжкіх паводзін" гаворым з яго аўтаркамі Марынай Ментусавай і Анастасіяй Карасёвай.
3/7/202426 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Чарнуха. “Міністэрства сепультуры”: усё, чаго вы не ведалі пра айчынную музыку

Год таму вядомы беларускі музычны (і не толькі) журналіст Аляксандр Чарнуха вырашыў скарыць Ютуб і зарэгістраваў свой канал “Міністэрства сепультуры”. Спецыяльны ютуб-канал па-беларуску і пра беларускую музыку. Насуперак скептыкам, без якіх ніводная новая справа не пачынаецца, Аляксандр цягам года выдаў 45 праграм, займеў шмат прыхільнікаў і 1 мільён праглядаў. Чым адметная беларускамоўная прастора Ютуба і ці не абмяжоўвае аўтара выбар мовы для камунікацыі з гледачом? Што неабходна для стварэння годнага і цікавага кантэнту? Ці можна з дапамогай розных ютуб-праектаў дагрукацца да беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца ютуб-канала “Міністэрства сепультуры”, музычны журналіст, пісьменнік Аляксандр Чарнуха
3/7/202439 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Алана Гебрэмарыям: захоўваць сваё і імкнуцца да свабоды — мая нацыянальная ідэя

7 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — грамадска-палітычная дзяячка, адна з лідарак "Задзіночання беларускіх студэнтаў" і "Моладзевага блока" ў перыяд з 2018 да 2020 года, былая прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы, экс-сяброўка асноўнага складу Каардынацыйнай рады і былая палітзняволеная Алана Гебрэмарыям. Сёння для беларусаў вельмі важна вучыцца самім прымаць рашэнні і адказваць за іх вынік. Бо толькі ў дзяржаве, пабудаванай на самакіраванні, наша сапраўды свабодная і незалежная будучыня. Але падмуркам усё адно мусіць быць наша нацыянальная ідэнтычнасць. І здольнасць бараніць сваё, перакананая Алана Гебрэмарыям. Пра тое, чаму нельга падзяляць беларусаў і трэба шукаць паразумення і з “ябацькамі”, і з “рускамірцамі”, ці важныя для моладзі нацыянальныя каштоўнасці і пра важнасць умення прымаць самастойныя рашэнні і несці за іх адказнасць мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аланай Гебрэмарыям.
3/7/202457 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Партыя любові да ЛУкашэнкі і недальнабачны беларус у Літве — "Раніца з Еўрарадыё" за 7 сакавіка

#euroradio
3/7/202438 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

"Не злаваць дзеда" і небяспечны коклюш — Еўразум за 6 сакавіка|Новости Беларуси за 6 марта

"Не злаваць дзеда" і небяспечны коклюш — Еўразум за 6 сакавіка|Новости Беларуси за 6 марта by Euroradio
3/6/202436 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Інфармацыйная вайна: ад Прыднястроўя да "рэвалюцыі TikTok"

Расійская прапаганда падае вынікі апублічанага факту праслухоўвання нямецкіх ваенных як перамогу Расіі і спадзяецца, што такім чынам спыніць нават размовы пра пастаўкі нямецкіх ракет Украіне. Адначасова працягваючы разгойдваць сітуацыю ў Малдове. Партнёр Крамля, беларускі рэжым, пачаў актыўна рыхтавацца да "прэзідэнцкіх выбараў" 2025 года і "рэвалюцыі TikTok". Да чаго рыхтуюцца беларускія дэмсілы ва ўсёй сваёй разнастайнасці, пакуль незразумела. Як на бяспеку ў нашым рэгіёне ўплывае "скандал з праслухоўваннем" і падзеі ў Прыднястроўі? З якімі выклікамі рыхтуецца сустрэцца лукашэнкаўскі рэжым у 2025 годзе? Як на змены вакол нас і ўнутры беларускага грамадства рэагуюць дэмсілы? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
3/6/202457 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Яраслаў Раманчук. Не зернем адзіным: як на рэжым паўплывае блакада "грузавой" мяжы

На ўкраінска-польскай мяжы працягваецца блакада, якую ладзяць польскія фермеры. Не прапускаюцца грузавыя фуры ні з боку Украіны, ні з боку Польшчы. Такім чынам польскія фермеры нібыта бароняць свае інтарэсы. А вось на польска-беларускай мяжы, праз якую ў тую ж Польшчу ідзе сельгаспрадукцыя з, найперш, Расіі, блакады чамусьці не відаць. Затое краіны Балтыі ўводзяць забарону на пастаўкі сельгаспрадукцыі з Расіі і Беларусі. Што насамрэч стала нагодай для блакады фермерамі мяжы і якую ролю грае ў гэтым усім пазіцыя Кіева? Што стаіць за рашэннем краін Балтыі забараніць пастаўкі сельгаспрадукцыі з Расіі і Беларусі? Ці атрымаецца ў лукашэнкаўскага рэжыму знайсці новыя маршруты для сваёй кантрабанды на Захад? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук
3/6/202455 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Незадаволены Галоўчанка і Лукашэнка ў Саюзе жанчын — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 сакавіка

Незадаволены Галоўчанка і Лукашэнка ў Саюзе жанчын — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 сакавіка by Euroradio
3/6/202432 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

"Сама вінаватая" і лаванда замест братак — Еўразум за 5 сакавіка|Новости Беларуси за 5 марта

"Сама вінаватая" і лаванда замест братак — Еўразум за 5 сакавіка|Новости Беларуси за 5 марта by Euroradio
3/5/202427 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Дзень Волі: ці стане дзень святкавання БНР-106 днём яднання беларусаў

Святкаваць 106-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі будуць беларусы па ўсім свеце. Мерапрыемствы будуць розныя па фармаце і маштабам. Сёння мы хацелі б звярнуць увагу на дзве кампаніі, што ладзяць святкаванне БНР-106. Першая — святкаванне ў Варшаве з мітынгам, шэсцем і канцэртам беларускіх музыкаў у Варшаве. Другая, гэта "Каманда БНР100", якая арганізоўвае маштабную трансляцыю для беларусаў і беларусак у Беларусі. Чым адметнае сёлетняе святкаванне ўгодкаў БНР і як абіраўся фармат мерапрыемства? Што неабходнае для годнага правядзення імпрэзаў і ці лёгка было атрымаць згоды на ўдзел? Ці можа Дзень Волі стаць днём, які аб’яднае беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык
3/5/202435 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра Шольца, агентуру ФСБ, “рэвалюцыю TikTok” і “сцэнар-2025”

Скандал з праслухоўваннем расійскімі спецслужбамі перамоваў нямецкіх вайскоўцаў пакідае шмат пытанняў, ад пытання бяспекі ў Еўропе, у якую пад выглядам уцекачоў з Расіі былі засланыя агенты розных расійскіх спецслужбаў, да пытання паставак Украіне далекабойных ракет Taurus і палітычнай будучыні канцлера Шольца. Да ўсяго, напальваюць атмасферу як заява прэзідэнта Францыі Макрона пра магчымую адпраўку салдат NATO ва Украіну, так і спробы Крамля “разварушыць” Малдову. А лукашэнкаўскія “сілавічкі” пачалі рыхтавацца да "рэвалюцыі TikTok"… Чым можа скончыцца скандал з праслухоўваннем і на якія рашэнні найхутчэй пойдзе Шольц што да паставак ракет Taurus? Што стаіць за заявамі Макрона і спробамі кіраўніцтва Балгарыі сесці на два крэслы “беларускіх адносінаў”? Пра што сведчыць заява Кубракова наконт пачатку падрыхтоўкі да выбараў 2025 года і што не так з турыстамі з Ізраіля? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
3/5/202447 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Юрый Дракахруст. “Выбары-2025”: з прэзідэнткі-электа ў грамадскія актывісткі

Рэжым пачаў рыхтавацца да электаральнай спецаперацыі пад кодавай назвай “Выбары Лукашэнкі — 2025”. І гэта не абмяжоўваецца заявай самога кандыдата — кіраўніцтва лукашэнкаўскіх карных структур папярэджвае, што яны пачалі рыхтавацца таксама. У лагеры дэмсіл таксама гаворка пра 2025 год ідзе, але пакуль ніякіх канкрэтных планаў не агучваецца. Затое шмат развагаў на тэму таго, што дэмсілы ў сённяшніх умовах зрабіць не здольныя. Ці пра тое, што ім лепш не рабіць. Ці варта ўжо сёння дэмсілам рыхтавацца да кампаніі 2025 года і якія варыянты дзеянняў існуюць? Што могуць прапанаваць беларусам лідары дэмсіл — як тым, хто знаходзіцца ў эміграцыі, так і тым, хто застаецца ў Беларусі? Ці можа спрацаваць пазіцыя “не злаваць дзеда” і ці рэальна дамагчыся вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё “Свабода” Юрый Дракахруст
3/5/202447 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Чаго Лукашэнка ізноў хоча ад жанчын?

Пасля трагічнай гібелі беларускі Лізы ў сацсетках узнялася хваля постаў пад тэгам #ХопіцьГвалціць. Жанчыны (і зрэдку мужчыны) апісваюць сітуацыі гвалту, у якія траплялі. А далей... рэакцыя мужчын на гэты флэшмоб паказала, што жанчыны баяцца іх нездарма. І неяк складана не абагульняць і не пачаць баяцца ўсіх мужчын наогул, калі чытаеш у каментарах усе гэтыя "сама вінаватая" і "пьяная гайка резьбе не хозяйка"... Абмяркоўваем гэта ўсё ў праграме Gender Gap з Ірынай Сідорскай. Таксама абмяркуем чарговы зварот Лукашэнкі да беларускіх жанчын з нагоды 8 сакавіка. Чаго ён ізноў хоча ад жанчын?
3/5/202444 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Загаловак для Раніцы: Барацьба з ЦікТокам і сачэнне за БДУ — "Раніца з Еўрарадыё" за 5 сакавіка

Загаловак для Раніцы: Барацьба з ЦікТокам і сачэнне за БДУ — "Раніца з Еўрарадыё" за 5 сакавіка by Euroradio
3/5/202429 minutes, 1 second
Episode Artwork

Камісія па лаяльнасці і шкодная форма — Еўразум за 4 сакавіка|Новости Беларуси за 4 марта

Камісія па лаяльнасці і шкодная форма — Еўразум за 4 сакавіка|Новости Беларуси за 4 марта by Euroradio
3/4/202434 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Аляксандр "Маляваныч" Ждановіч. Амерыка, якую адкрыў Маляваныч, і пра яе беларусізацыю

Амаль паўтара месяца вандраваў па ЗША вядомы практычна кожнаму беларусу Маляваныч — актор, вядоўца і дэкламатар Аляксандр Ждановіч. Не адно пакаленне беларусаў вырасла на “Калыханцы”, на гісторыях і аповедах Маляваныча. Гэтыя дзеці выраслі і раз'ехаліся па свеце. Хто па ўласным жаданні выправіўся ў вандроўку за акіян, кагосьці да гэтага прымусілі абставіны і рэпрэсіі. І там, за акіянам, у іх цяпер ёсць свае дзеці. І цяпер Маляваныч выправіўся са сваімі казкамі да іх – да дзяцей і дарослых. Маючы казкі адпаведныя для ўсіх. Чым адметныя выступы ў ЗША і што было самым нечаканым для Маляваныча? З якімі складанасцямі сутыкнуліся арганізатары тура і ці ёсць ў беларусаў ЗША патрэба ў такіх сустрэчах? Як дзецям, народжаным далёка ад Беларусі, знайсці сваю Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць актор і вядоўца Аляксандр "Маляваныч" Ждановіч і каардынатарка тура "Маляваныч адкрывае Амерыку”, першая прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы Надзея Нортан.
3/4/202443 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава, Лукашэнка і яго рэжым скочваюцца ў эпоху “фундаменталізму”

Лукашэнкаўская прапаганда (медыйная ці экспертная — розніца практычна не бачная) вельмі любіць дадаваць пафас і ўзнёсласць у тэксты, дзе прысутнічае Лукашэнка. Калі ён нешта прамаўляе падчас наведвання “ўчастка № 1”, то абавязкова гэта будзе “важная заява”, нават калі гэта тычыцца ўдзелу Лукашэнкі ў кампаніі па перапрызначэнні Лукашэнкі 2025 года. Калі тэлефонная справаздача Пуціну, то гэта як найменш — “фундаментальная размова”. Ну, а яшчэ можна стаць у позу і “на чыстым Глазе” заявіць, што “ў гульню “ўмяшання ў выбары” можна гуляць і ўдвох”. Не, умешвацца ў працэсы прызначэння выкладчыкаў у ВНУ рэжым здольны, а вось як лукашысты з МЗС РБ будуць умешвацца ў выбары ў ЗША ці ў ЕС, паглядзець будзе цікава. Якія “фундаментальныя тэмы”, а дакладней задачы для Лукашэнкі, могуць абмяркоўвацца ў размове двух дыктатараў? Ці зможа Мінск адмовіцца ад удзелу ў расійскім нападзе на краіны ЕС? Як умяшанне карнікаў ды ідэолагаў уплывае на ўсю сістэму вышэйшай адукацыі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
3/4/20241 hour, 3 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Зварот Пуціна і адмена “Гісторыі Беларусі” — "Раніца з Еўрарадыё" за 4 сакавіка

Зварот Пуціна і адмена “Гісторыі Беларусі” — "Раніца з Еўрарадыё" за 4 сакавіка by Euroradio
3/4/20241 hour, 10 minutes
Episode Artwork

Смерць беларускі за мяжой і іншыя сумныя навіны — Еўразум за 1 сакавіка|Новости Беларуси за 1 марта

#eororadio
3/1/202430 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Віталь Цыганкоў. Пра Трампа, вайну і “сінія пальцы” Лукашэнкі

У Еўропе ўсё часцей гучаць змрочныя прагнозы пра фактычна непазбежнасць супрацьстаяння (не хочацца казаць пра вайну) з Расіяй. І што трэба быць гатовымі адбіваць агрэсію расійскіх акупацыйных войск супраць краін-сябраў NATO без дапамогі ЗША. Дзе, імаверна, на прэзідэнцкіх выбарах пераможа Дональд Трамп. Дарэчы, адным з галоўных плацдармаў, якім скарыстаюцца для сваёй агрэсіі расіяне, эксперты і вайскоўцы называюць Беларусь. Якія пагрозы нясе бяспецы Еўропы прыход да ўлады Трампа і ці гатовыя краіны ЕС супрацьстаяць агрэсіі сваімі сіламі? Ці зможа Мінск адмовіцца ад удзелу ў расійскім нападзе на краіны ЕС? Навошта Лукашэнка грае ў “выбары” і што гэта гульня дае рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
3/1/202456 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Выбары, пахаванне і як правільна распіліць мільярд

Галоўная падзея 1 сакавіка 2024 года адбываецца ў Маскве, дзе развітваюцца з апазіцыйным палітыкам Аляксеем Навальным. Уважліва сочым за тым, што там адбываецца, і каментуем з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам.
3/1/202441 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Што ня так з беларускай атамнай станцыяй. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень

Што ня так з беларускай атамнай станцыяй. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень by Euroradio
3/1/20247 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Вольга Цесакова. З дэпутатаў у экстрэмісты: як працуе сістэма прызначэння "дэпутатамі"

Дэпутатка Мінгарсавета Вольга Цесакова нарэшце можа дадаць да гэтага свайго статуса пазнаку "экс". Бо нягледзячы на тое, што ўжо некалькі гадоў, як яна вымушана з’ехала з Беларусі і з таго часу не прысутнічала (нават віртуальна) ні на адным пасяджэнні сталічных дэпутатаў, гэта не стала нагодай для пазбаўлення "народнай абраніцы" дэпутацкага мандата. Але нават кароткі час знаходжання ў складзе дэпутацага корпуса далі Вользе шмат карысных навыкаў. Да прыкладу, уменне прадказваць новы склад Мінгарсавета ці, знаходзячыся ў Польшчы, трапляць на асабісты прыём да "дэпутата" Палаты прадстаўнікоў. Чым цікаввы новы склад дэпутацкага корпуса Мінгарсавета і па якім прынцыпе "станавіліся" дэпутатамі? Што змянілася для Цесаковай са з’яўленнем яе прозвішча ў спісе "экстрэмістаў"? Як можна патрапіць на асабісты прыём "дэпутата ПП", не выязджаючы з Польшчы і пра той прыём нічога не ведаючы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістарка эканомікі і кіравання, дэпутатка Мінгарсавета, заснавальніца ініцыятывы "Гэта наш горад", экспертка-кансультантка па мясцовым кіраванні і самакіраванні Вольга Цесакова.
3/1/202437 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Віціс Юрконіс. Не прайграць КДБ: хто ці што стаіць за тэорыяй “змовы ліцвіністаў”

Літва закрыла яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — “Райгардас” і “Лаварышкі”. А тысячы беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства ў Літве, пройдуць дадатковую праверку адпаведных службаў. Але гэта толькі вяршыня айсберга складанасцяў, якія апошнім часам пачаліся ў літоўска-беларускіх адносінах. І гаворка цяпер нават не пра нейкі напалову міфічны “ліцвінізм”, якога напалохаліся літоўцы. Паведамленні з пагрозамі, якія атрымліваюць грамадзяне Літвы нібыта ад беларусаў, званкі беларусам нібыта з Дэпартаменты міграцыі з пагрозамі аб дэпартацыі… Такое адчуванне, што не абышлося без нейкага трэцяга боку. Ці сапраўды літоўскае грамадства адчувае пагрозу з боку беларусаў, якія абралі Літву другім домам, і пры чым тут КДБ з ФСБ? Ці існуе падзел беларусаў на лукашыстаў і праціўнікаў рэжыму ў разуменні як літоўскіх палітыкаў ды экспертаў, так і шараговых грамадзян? Як пазбегнуць эскалацыі напружанасці і ці можна проста не заўважаць асобных радыкалаў з іх антыбеларускімі выказваннямі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выкладчык Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта, прадстаўнік Freedom House ў Літве, палітолаг Віціс Юрконіс
3/1/202449 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Рэзервовыя дзеці і турма як хостэл — "Раніца з Еўрарадыё" за 1 сакавіка

Рэзервовыя дзеці і турма як хостэл — "Раніца з Еўрарадыё" за 1 сакавіка by Euroradio
3/1/20241 hour, 10 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

ДР 29-га лютага і Пуцін хоча Малдову — Еўразум за 29 лютага|Новости Беларуси за 29 февраля

ДР 29-га лютага і Пуцін хоча Малдову — Еўразум за 29 лютага|Новости Беларуси за 29 февраля by Euroradio
2/29/202439 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Маргарыта Ворыхава. Моладзевы фронт: што дэмсілы маюць прапанаваць моладзі

Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава стала прадстаўніцай Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Еўропы. Такое рашэнне было прынятае 19 лютага падчас Еўрапейскага моладзевага форума, што праходзіў у Страсбургу. І гэта першы выпадак, калі грамадзянін Беларусі атрымаў прадстаўніцтва ў гэтай структуры Рады Еўропы, якая складаецца з 30 прадстаўнікоў моладзевых і недзяржаўных арганізацый. Якія першасныя задачы, датычныя моладзі, стаяць перад Маргарытай Ворыхавай і ці мае яна рэсурс і магчымасці для іх вырашэння? Што адбываецца з беларускай адукацыяй і як моладзі пазбезнуць ідэалагічнага замбавання? Якія праблемы і выклікі стаяць перад моладдзю ва ўмовах эміграцыі і ці застаецца моладзь у "беларускай павестцы"? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву, прадстаўніца Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Еўропы, старшыня Беларускага нацыянальнага моладзевага савету "RАDА" Маргарыта Ворыхава
2/29/202437 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Вольга Такарчук: мая нацыянальная ідэя простая — мова, гісторыя, незалежнасць

29 лютага ў эфіры Еўрарадыё — блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук. Неабходна, каб усё больш беларусаў прачыналася, каб яны згадвалі, хто яны насамрэч, каб людзі цікавіліся сапраўднай гісторыяй сваёй краіны, вывучалі беларускую мову і — марылі пра незалежную Беларусь. І некалі гэтыя нашы мары абавязкова спраўдзяцца, перакананая Вольга Такарчук. Пра тое, чаму вяртанне сабе беларускай мовы такое важнае для беларускага народа, ці магчыма забіць у чалавеку жаданне свабоды, і пра тое, як аб’яднаць падзеленае грамадства, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Такарчук.
2/29/202449 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Валер "daroha" Руселік. Ці здольны "беларускі ютуб" перамагчы "расіян" і рэжымную прапаганду

Ютуб-блогер Валер Руселік стаў пераможцам у катэгорыі "Мастацкае відэа" дэкламатарскага спаборніцтва да Дня роднай мовы, арганізаванага фундацыяй "Tutaka". Навіна, безумоўна, прыемная. Асабліва для пераможцы. Але больш цікавым стала тое, колькі беларускамоўных ютуб-блогераў і ютуб-каналаў на самыя розныя тэмы і для самай рознай аўдыторыі з’явілася цягам апошніх некалькіх гадоў. Адныя маюць мільёны праглядаў, іншыя такім пахваліцца не могуць, але ўсе яны працуюць на адну мэту: стварэнне беларускамоўнай ютуб-прасторы. Ці спрыяе беларуская мова развіццю беларускага блогерства, ці стрымлівае яго? Што варта рабіць, каб перацягнуць беларусаў з расійскага сегмента ютуба ў айчынны, чаго для гэтага не хапае? Ці павялічваецца непаразуменне паміж блогерамі, якія ствараюць кантэнт за мяжой, і тымі, хто працуе ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ютуб-блогер, аўтар праекта "daroha" і сувядоўца праекта "Хрусь і папалам" Валер Руселік
2/29/202442 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

У ваенкамат па смс і "таксічны сумнеў" прапаганды — "Раніца з Еўрарадыё" за 29 лютага

У ваенкамат па смс і "таксічны сумнеў" прапаганды — "Раніца з Еўрарадыё" за 29 лютага by Euroradio
2/29/20241 hour, 8 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Бананы замест бульбы і дзеці КДБ — Еўразум за 28 лютага|Новости Беларуси за 28 февраля

#euroradio
2/28/202434 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Алана Гебрэмарыям. Пра турму, "замах на Калеснікаву", вярбоўку КДБ і пусты Мінск

Разам з іншымі актывістамі і актывісткамі студэнцкага руху Алана Гебрэмарыям была затрыманая па "справе студэнтаў" у лістападзе 2020 года і ў ліпені 2021 года атрымала ў якасці "пакарання" 2,5 года зняволення. На волю з гомельскай калоніі №4 Алана выйшла 30 лістапада 2022 года, а летам 2023 года, пасля спробы вярбоўкі ў "агенты КДБ", з’ехала з Беларусі. Ці па-ранейшаму верыць у змены і чым займаецца сёння? Што было самым складаным падчас зняволення і як змянялася стаўленне адміністрацыі і іншых зняволеных да яе і іншых палітычных? Ці магчыма "перагарнуць старонку", ці гатовы рэжым вызваліць палітвязняў і як вярбуе КДБ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае грамадска-палітычная дзеячка, адна з лідарак "Задзіночання беларускіх студэнтаў" і "Моладзевага блока" ў перыяд з 2018 па 2020 гады, былая прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і экс-сяброўка асноўнага складу Каардынацыйнай рады Алана Гебрэмарыям
2/28/202453 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў, “Нечаканае” рашэнне Лукашэнкі: што ў ім “новага” і чаго чакаць далей

Анонс на электаральны 2025 год ад Лукашэнкі дэмсілы (ці каму ён гэты свой пасыл найперш накіроўваў?) атрымалі, і нічога новага там няма: Лукашэнка плануе на тых “выбарах” балатавацца. Што праўда, у гэтым выпадку ў двукоссе варта было б браць не толькі слова “выбары”, але і слова “балатавацца”. Бо ні адно, ні другое ўжо даўно не пасуе для апісання таго, што перыядычна ладзіць рэжым. Але як бы там ні было, і дэмсілы, і Захад, і беларускае грамадства, і рэптылоіды з марсіянамі папярэджанне Лукашэнкі атрымалі. Ці змяняе нешта заява Лукашэнкі наконт 2025 года ў палітычным раскладзе як у самой Беларусі, так і вакол яе? Што варта рабіць у гэтай сітуацыі беларускаму грамадству і як на любыя планы ўплывае сітуацыя ва Украіне? Ці павялічваецца небяспека ўцягвання Беларусі ў баявыя дзеянні ва Украіне на баку расійскіх акупантаў і пагроза страты незалежнасці? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
2/28/202455 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Логіка рэпрэсій і цюльпанавы магнат — "Раніца з Еўрарадыё" за 28 лютага

Логіка рэпрэсій і цюльпанавы магнат — "Раніца з Еўрарадыё" за 28 лютага by Euroradio
2/28/20241 hour, 4 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Выбарчы шантаж і дзед Колі Лукашэнкі — Еўразум за 27 лютага|Новости Беларуси за 27 февраля

#euroradio
2/27/202434 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Яўген Красулін. Пра агульную гісторыю, выхаванне янычараў і вопыт Лацінскай Амерыкі

Пэўны час таму расійскі пасол Барыс Грызлоў заявіў, што ў Расіі і Беларусі ўжо сёлета будуць "адзіныя падручнікі гісторыі" для школ і ВНУ. Здавалася б, сказаў сабе і сказаў, калі яно будзе і ці будзе ўвогуле, яшчэ пытанне. Але калі верыць рэктару Магілёўскага ўніверсітэта Дзянісу Дуку, гэты падручнік ужо выкарыстоўваецца ў беларускіх школах! Што праўда, Еўрарадыё яго так і не знайшло. Нават у Міністэрстве адукацыі журналісту Еўрарадыё, які патэлефанаваў пад выглядам школьнага настаўніка, паведамілі, што пра такі падручнік не чулі. Але не выключана, што такі падручнік усё ж з’явіцца. Гледзячы на тое, якую пільную ўвагу рэжым пачаў звяртаць на "выхаванне" маладога пакалення і яго ідэалагічную апрацоўку. Якія пагрозы нясе аб’яднанне гісторыі Беларусі і Расіі і як уратаваць нашу гісторыю ад гвалту? Навошта Лукашэнка іграе ў "выбары" і што гэтая гульня дае рэжыму? Ці ёсць падабенства пабудаванага ў Беларусі рэжыма з лацінаамерыкансткімі дыктатурамі, якімі і чаму вучыць вопыт тых дыктатур? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдат гістарычных навук, маяніст Яўген Красулін
2/27/202446 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Навошта Захад і дэмсілы "прымушаюць" Лукашэнку ісці на выбары

Напярэдадні так званага "адзінага дня галасавання" чалавек, які лічыцца старшынёй "Цэнтрвыбаркама" сказаў крылатую фразу наконт таго, ці павінныя выбары быць цікавай падзеяй. Паводле Карпенкі, каму патрэбныя нейкія цікавосткі і шоў, то трэба ісці ў цырк, а не на "выбары" ў Беларусі. Тым не менш, годнай заменай цырку ў "адзіны дзень галасавання" стаў выбарчы ўчастак, на які прывезлі Лукашэнку. І хоць праўладныя аналітыкі пафасна напісалі пра "важныя заявы", зробленыя выступоўцам, але насамрэч нечага прынцыпова новага і нечаканага не прагучала. Ці сапраўды ўсяго "толькі 87%" грамадзян Беларусі падрымліваюць рэжым і Лукашэнку асабіста? Чым кіруецца Лукашэнка, прымаючы "нечаканае" рашэнне ўдзельнічаць у выбарах 2025 года і што насамрэч не дае яму стаць "здраднікам" і пайсці на пенсію? Ці ёсць нешта за словамі пра гатоўнасць Пуціна да перамоў з Украінай, апроч жадання Лукашэнкі хайпануць на тэме? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
2/27/202455 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Вячорка ў парламенце і шматдзетныя ў ЕС — "Раніца з Еўрарадыё" за 27 лютага

Вячорка ў парламенце і шматдзетныя ў ЕС — "Раніца з Еўрарадыё" за 27 лютага by Euroradio
2/27/20241 hour, 9 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Каранаваны Лукашэнка і неіснуючы падручнік — Еўразум за 26 лютага|Новости Беларуси за 26 февраля

#euroradio
2/26/202430 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Пра Падаляка, кандыдата Яську Гаспадара, Ціханоўскую і бязвыбары

На другую гадавіну паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, у Кіеў прыехала шмат палітыкаў першай велічыні з розных краін свету. Ад дэмакратычнай супольнасці Беларусі на сустрэчы былі прадстаўнікі Палка Каліноўскага і Офіса Ціханоўскай. Паводле інфармацыі, два дні ў Кіеве для беларускай “дэлегацыі” былі вельмі насычанымі. Чым была адметная паездка ў Кіеў і якія сустрэчы былі найбольш важнымі і выніковымі? Чаму найвышэйшы ўзровень сустрэч для прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл — дарадцы таго ці іншага ўзроўню і ці варта хваліцца сустрэчамі з Падалякам? Навошта было гуляцца ў віртуальнага кандыдата на лукашэнкаўскіх выбарах і што прынясе Ціханоўскай год 2025? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дарадца ў пытаннях канстытуцыйнай рэформы і парламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька.
2/26/202453 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Рубэн Меграбян. Канец АДКБ: ці стане пазіцыя Арменіі прыкладам для іншых краін

З Ерэвана напрыканцы мінулага тыдня прыйшла навіна, што Арменія "замарозіла" свой удзел у АДКБ. Па словах прэм’ер-міністра Арменіі Пашыняна, дамова ў дачыненні да іх краіны не выконваецца, а ў гэты час "Азербайджан плануе захоп новых армянскіх тэрыторый". Да ўсяго, з боку Масквы нібыта няспынна гучаць заклікі да "армянскага народа скінуць ўладу". Ці стала такое рашэнне ўладаў Арменіі нечаканым і чаму адразу не заявіць пра выхад з АДКБ? Чым небяспечнае гэта рашэнне Ерэвана і якой помсты можна чакаць ад Масквы? Што азначае рашэнне Арменіі для іншых краін-сябраў АДКБ і ці пойдзе на такі ж крок нехта яшчэ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт армянскага Інстытута міжнародных адносін і бяспекі Рубэн Меграбян
2/26/202430 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Алена Жываглод. Штат укамплектаваны: як нейрасетка прадказала спіс "дэпутатаў"

Напярэдадні так званага "адзінага дня галасавання" ініцыятыва "Сумленныя людзі" апублікавала свой спіс будучых "пераможцаў" і будучых "дэпутатаў", заявіўшы, што іх прадказанне праўдзівае як мінімум на 93%. Ці адпавядае прадказанне "на 93%" ад "Сумленных людзей" выніковым спісам з прызначанымі "дэпутатамі"? Чым кіраваліся "Сумленныя людзі", складаючы свае спісы, і ці варта наогул звяртаць увагу на тое, хто і куды быў прызначаны? На што скіраваныя дзеянні "Сумленных людзей" і што не тое з інтэрв’ю Алены Жываглод прапагандыстам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады, лідарка грамадскай суполкі "Сумленныя людзі" Алена Жываглод
2/26/202435 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Гульні ў выбары: ці атрымалася ў Лукашэнкі перайграць Ціханоўскую

Пакуль у Беларусі пад звышпільным наглядам сілавікоў і спецслужб чакана трыумфальна праводзіўся "адзіны дзень галасавання" за прызначаных дэпутатаў, у Вільні прайшла чарговая сесія Стратэгічнага дыялогу "ЗША — Беларусь", які пачаўся 6–8 снежня 2023 года ў Вашынгтоне. Адначасова з "датэрміновым галасаваннем" на лукашэнкаўскіх выбарах, амбасадар па асобых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім зладзіў сустрэчы практычна з усімі асноўнымі акторамі беларускіх дэмсіл. А з Ерэвана прыйшла навіна, што Арменія "замарозіла" свой удзел у АДКБ. Ці атрымалася ў рэжыму аднавіць сваю легітымнасць праз дзейства пад назвай "адзіны дзень галасавання" і чым адметная была гэтая электаральная кампанія? Чым адметная віленская сесія Стратэгічнага дыялогу "ЗША — Беларусь" і да чаго атрымалася дамовіцца? Што азначае рашэнне Арменіі для іншых краін-сябраў АДКБ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
2/26/202450 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Ідэйны пракурор і ўраўнілаўка ў медыцыне — "Раніца з Еўрарадыё" за 26 лютага

Ідэйны пракурор і ўраўнілаўка ў медыцыне — "Раніца з Еўрарадыё" за 26 лютага by Euroradio
2/23/20241 hour, 19 minutes
Episode Artwork

Дзень дзякуёў і бяспраўны прынц — Еўразум за 23 лютага | Новости Беларуси за 23 февраля

Дзень дзякуёў і бяспраўны прынц — Еўразум за 23 лютага | Новости Беларуси за 23 февраля by Euroradio
2/23/202439 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Амерыканцы зноў на Месяцы (але ёсць нюанс) — #ІхНоравы

ЗША ўпершыню за паўстагоддзя вярнуліся на Месяц. Пра гэта і не толькі ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
2/23/20244 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Юльяна Шаметавец. Пра хітрыкі “таварыша маёра”, гендарныя квоты КР і цэнзуру

Беларускае кібервойска працягвае радаваць сваімі перамогамі і стратамі, нанесенымі праціўніку. Кірункі, па якіх наносілі свае ўлады “Кіберпартызаны”, самыя розныя: звесткі кіроўцаў, якія дастаўлялі расійскія “Арланы”, дадзеныя праслухоўвання тэлефонаў чыноўнікаў і медыкаў падчас першай хвалі Covid-19, парады, як абараніць свае звесткі ад новых тэлефонных махляроў, за якімі хаваецца “таварыш маёр”, і гэтак далей. Да ўсяго, пытанне выбараў у Каардынацыйную раду не застаецца без увагі прадстаўнікоў “кібераў” і “каліноўцаў”. Ці атрымалася адстаяць пазіцыю “Кіберпартызан” і палка Каліноўскага адносна сістэмы выбараў у Каардынацыйную раду? Чым адметныя праведзеныя апошнім часам аперацыі “кібераў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца “Кіберпартызан” і палка імя Кастуся Каліноўскага Юльяна Шаметавец
2/23/202434 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. 23 лютага — дзень "дзякуёў за службу"

23 лютага Лукашэнка і ўсё яго пост-савецкае асяроддзе святкуе "Дзень абаронцаў айчыны". І апошнім часам важнасць гэтага свята істотна ўзрасла. Бо 23 лютага — гэта для аўтакрата магчымасць сказаць сваім верным сілавічкам "Дзякуй за службу" роўна тады, калі яны гэтага чакаюць. А што можа быць больш прыемнага, чым атрымаць падзяку, на якую разлічваеш? Абмяркуем гэта ў стрыме з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. А яшчэ, натуральна, пагаворым пра выбары: датэрміновае галасаванне ў Беларусі і выбары ў Каардынацыйную раду.
2/23/202452 minutes, 1 second
Episode Artwork

Міхаіл Самусь. Адкуль на Беларусь рыхтуецца напад і пры чым тут дыверсанты і УСУ

Паводле Лукашэнкі, з тэрыторыі Украіны праз беларуска-ўкраінскую мяжу праз дзень шпацыруюць дыверсійныя групы. Адны ідуць далей — на неабсяжныя прасторы варожай Расіі, іншыя застаюцца на тэрыторыі “сінявокай”, каб тут рабіць сваю чорную дыверсійную справу. Адначасова ля межаў нашай мірнай краіны стаілася ці то 112, ці то 114 тысяч узброеных да зубоў байцоў УСУ, а самалёты NATO няспынна шукаюць хаця б невялічкую шчылінку ў нябеснай брані, каб “несанкцыянавана” заляцець у наш край. Карацей, вялікая вайна стукае ў дзверы мірных беларусаў, якія “з братняю Руссю” міралюбна рыхтуюцца да сумесных вучэнняў 2025 года. Дзеля якіх мэтаў УСУ сабрала ля беларускай мяжы такую колькасць салдат і што ўкраінскія ДРГ робяць у нашай краіне, навошта Кіеў так правакуе Лукашэнку? Чым небяспечныя чарговыя маштабныя беларуска-расійскія вучэнні 2025 года? Ці засталіся ў Захаду варыянты ціску на рэжымы ў Мінску і Маскве і як сітуацыю на фронце змянілі б ракеты Taurus? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь
2/23/202440 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Чаму ў Беларусі кошты растуць хутчэй чым у Польшчы. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень

Чаму ў Беларусі кошты растуць хутчэй чым у Польшчы. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень by Euroradio
2/23/20247 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Сукін сын Пуцін і раннія кляшчы — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 лютага

Сукін сын Пуцін і раннія кляшчы — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 лютага by Euroradio
2/22/20241 hour, 28 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Выбары без чэргаў і пацыфіст-Лукашэнка — Еўразум за 22 лютага | Новости Беларуси за 22 февраля

Выбары без чэргаў і пацыфіст-Лукашэнка — Еўразум за 22 лютага | Новости Беларуси за 22 февраля by Euroradio
2/22/202433 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Паліна Бродзік. Дыпламатыя: як наладзіць адносіны дэмсіл Беларусі з Украінай

Прадстаўнік МЗС Украіны, амбасадар па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім выправіўся ў падарожжа для сустрэч і перамоў з прадстаўнікамі і лідарамі беларускіх дэмсіл. Знаёмства, пачатае ў Кіеве сустрэчамі з камандаваннем палка імя Кастуся Каліноўскага і прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінета ва Украіне Генадзем Манько, працягнулася ў Варшаве. Пасля чаго Ігар Кізім едзе ў Вільню. Чым была цікавая сустрэча прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады з украінскім дыпламатам і якія вынікі гэтай сустрэчы? Якія задачы вырашае сёння міжнародная камісія КР і што зробленае за год працы? Як вярнуць давер грамадства да КР і чаго чакаць ад выбараў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады, кіраўніца Free Belarus Center Паліна Бродзік
2/22/202442 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Максім Пазнякоў: Мова, гісторыя, культура і сацыяльная справядлівасць — мая ідэя

22 лютага ў эфіры Еўрарадыё — старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза, выканаўца абавязкаў старшыні Беларускага кангрэса незалежных прафсаюзаў (БКНП) Максім Пазнякоў. Не трэба думаць, што працоўнага чалавека нічога, апроч "чаркі ды шкваркі", не цікавіць. Насамрэч, і пытанні незалежнасці краіны, і сумленных выбараў, і палітычная сітуацыя ў краіне, і нават пытанне беларускай мовы ім важныя, і ўсё гэта яны часцяком абмяркоўвалі ў "курылках". Праўда, цяпер нават у "курылках" і сярод сваіх размаўляць на такія тэмы стала небяспечна, але тое, што людзі маўчаць, не азначае, што ім ўсё пералічанае стала абыякава, перакананы Максім Пазнякоў. Пра тое, чаму імкнучыся да сацыяльнай справядлівасці нельга забывацца пра нацыянальныя каштоўнасці, пра незалежнасць, беларускую мову, гісторыю і культуру і іх значэнне для працоўнага чалавека, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максімам Пазняковым.
2/22/202458 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. "Выбары": ад правакацый спецслужб да планаў на Заходнюю Беларусь

Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, такой актыўнасці на выбарах беларусы не выказвалі ніколі. Нават 2020 год з яго прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй — нішто ў параўнанні з "адзіным днём наведвання буфетаў", арганізаваным сёлета. А як можа быць інакш, калі нарэшце сілавікі пад кіраўніцтвам галоўнага барацьбіта з вітрынамі і прыхільніка "Вагнера" здолелі забяспечыць парадак на выбарчых участках! А ўсе дыверсанты былі паспяхова пералоўленыя ў палескіх балотах непахіснымі кадэбістамі. Ці ёсць прыкметы таго, што словы Лукашэнкі пра падрыхтоўку заходнікі спецслужбамі правакацый у Польшчы адпавядаюць рэчаіснасці? Чаму для рэжыму сёлетняя электаральная кампанія стала сапраўднай чэкісцка-ваеннай спецаперацыяй? Ці засталіся ў Захада варыянты ціску на рэжымы ў Мінску і Маскве? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
2/22/202456 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Бяспечныя патрулі і меткія рэктары — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 лютага

Бяспечныя патрулі і меткія рэктары — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 лютага by Euroradio
2/21/20241 hour, 10 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Пуцін з падваротні і правал Шведа — Еўразум за 20 лютага | Новости Беларуси за 20 февраля

Пуцін з падваротні і правал Шведа — Еўразум за 20 лютага | Новости Беларуси за 20 февраля by Euroradio
2/21/202434 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Неўміручая мова і разумны тэлік — Еўразум за 21 лютага | Новости Беларуси за 21 февраля

Неўміручая мова і разумны тэлік — Еўразум за 21 лютага | Новости Беларуси за 21 февраля by Euroradio
2/21/202433 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Улад Кобец. Ці гарантуе Еўропе бяспеку Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы

З 16 па18 лютага Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Інфармацыі пра сустрэчы лідаркі беларускіх дэмсіл, яе выступы і прамовы было шмат практычна ва ўсіх сродках масавай інфармацыі. Але апроч Ціханоўскай у працы канферэнцыі бралі ўдзел і прадстаўнікі экспертнай супольнасці ды аналітыкі. І гэтая актыўнасць была не менш важнай, хоць і не такой медыйна заўважнай, як актыўнасць Ціханоўскай і яе каманды. Чым адметная сёлетняя Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы і на якія выклікі найперш звярталася ўвага? Якое месца адводзілася пытанню Беларусі і ці ўдалося трымаць “беларускую павестку” ў полі зроку ўдзельнікаў Канферэнцыі? Як эксперты ацэньваюць імавернасць вялікай вайны і ці гатовы Захад рэагаваць на такі выклік? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец
2/21/202441 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Галіна Казіміроўская. Беларуская скарбонка: якія каштоўнасці і знаходкі яна ўтрымлівае

Беларуская культурная скарбонка захоўвае невычэрпныя багацці. Але часам гэтыя багацці так добра схаваныя, што нават адмыслоўцы не ведаюць пра іх існаванне. Гэта добра можа засведчыць Галіна Казіміроўская, якая нечакана для сябе і ўсіх нас адну такую скарбонку знайшла ў Лондане. Але такіх скарбонак безліч. Гэта і тыя творчыя калектывы, якія працуюць на карысць Беларусі, — “Concordia Chor” і “Вольны хор”, Беларуская школа мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве і асобныя творцы. Якім для іх дзейнасці неабходная падтрымка — мы ўсе сёння можам ім яе даць. Ці толькі шанаваннем роднай мовы мусіць абмяжоўвацца Дзень роднай мовы і як з гэтым днём звязаныя знаходкі Казіміроўскай ў музеі імя Скарыны ў Лондане? Чаму так важна захоўваць беларускую культуру нават за мяжой, далёка ад беларускай зямлі? Якім чынам беларусы, якія жывуць у Польшчы і Літве, могуць падтрымаць беларускія ініцыятывы, як гэта зрабіць і чаму гэта так важна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае мастацкая кіраўніца і дырыжорка калектыву “Concordia Chor”, заснавальніца “Вольнага хору” і Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве Галіна Казіміроўская.
2/21/202444 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Пра "адмарозкаў і заблукалых", дыверсантаў і выбарчую спецаперацыю

Для рэжыму "адзіны дзень галасавання" стаўся суцэльнай спецаперацыяй. І рыхтуюцца да яе адпаведна: з тактычнымі вучэннямі па супрацьдзеянню захопам выбарчых участкаў, "чэкісцка-вайсковымі аперацыямі" па затрыманні дыверсантаў, расказамі пужалак пра "вораг паўсюль", падрыхтоўку "збеглымі" звяржэння рэжыму і пачатак сусветнай вайны. Пры гэтым ні на хвіліну не спыняюцца рэпрэсіі, а ў лукашэнкаўскіх засценках загінуў чарговы палітвязень… Ці атрымаецца ў рэжыму запалохаць не толькі самога сябе, але і беларусаў, і ці варта чакаць правакацый цягам бліжэйшага тыдня? Чаму Захад абмяжоўваецца выказваннем заклапочанасці ў адказ на смерці ў пуцінскіх і лукашэнкаўскіх засценках і ці ёсць іншыя інструменты ўздзеяння? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
2/21/202458 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Вада без гепатыта і палякі супраць зерня — "Раніца з Еўрарадыё" за 21 лютага

Вада без гепатыта і палякі супраць зерня — "Раніца з Еўрарадыё" за 21 лютага by Euroradio
2/20/202430 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Gender Gap: жанчына з вінтоўкай як апошні рубеж абароны Лукашэнкі

Чамусьці лукашэнкаўскі рэжым звярнуў увагу на ўзровень вайсковай падрыхтоўкі ў асобных катэгорый грамадзян. Да прыкладу, рэктараў ВНУ. Іх чамусьці раптоўна выклікалі на заняткі па агнявой падрыхтоўцы. Адначасова у Беларускім саюзе журналістаў вырашылі, што варта было б узброіць беларусак, а Юлія Навальная заявіла, што будзе працягваць справу свайго забітага пуцінскім рэжымам мужа. Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
2/20/202438 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Азараў і Аляксандр Ракіцкі. Пра план “Перамога”, завочныя прысуды і “свята выбараў”

Лукашэнкаўская сістэма працягвае паказальна “караць” тых цяпер ужо былых супрацоўнікаў сілавых структур, якія адмовіліся браць удзел у рэпрэсіях супраць беларускага грамадства. На тэрмін ад 12 да 25 гадоў зняволення завочна асудзілі так званыя “суддзі” заснавальнікаў ініцыятывы ByPOL, звёўшы ў адну справу тых, хто цяпер ужо разам і не працуе. Адначасова рэжым робіць усё магчымае, каб падчас чарговай спецвыбарчай аперацыі нічога нават блізка не магло нашкодзіць планам па прызначэнні “дэпутатаў”. Чым кіруюцца “сілавікі” ў сваіх дзеяннях і ці сапраўды Лукашэнка ўжо не можа спыніць машыну рэпрэсій? Якія небяспекі для беларускіх палітвязняў існуюць у лукашэнкаўскіх турмах і калоніях? Як змянілася праца каманды ByPOL і якія задачы найперш ставяць яны перад сабой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік аб’яднання былых сілавікоў BELPOL Аляксандр Азараў і Аляксандр Ракіцкі
2/20/202434 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Яўген Магда. Ці стане вайна ва Украіне пачаткам новай сусветнай вайны

Канферэнцыя па бяспецы, што праходзіла на мінулым тыдні ў нямецкім Мюнхене, найперш была закліканая абмеркаваць варыянты супрацьстаяння Еўрасаюза патэнцыйнай расійскай ваеннай агрэсіі. Найперш — ва ўмовах, калі да ўлады ў ЗША прыйдзе Дональд Трамп і адмовіцца дапамагаць партнёрам па NATO супрацьстаяць агрэсіі з усходу. Ці сапраўды існуе імавернасць нападу расійскіх войск на краіны NATO, ці гатовая да гэтага Еўропа і якое месца ў гэтым сцэнары займае Беларусь? Чаму Украіна так доўга цягнула з наладжваннем канала сувязі з беларускімі дэмсіламі і якая роля адводзіцца Кіевам у гэтым працэсе амбасадару па асаблівых даручэннях Ігару Кізіму? Ці дапамогуць выбары ў Каардынацыйную раду палепшыць імідж дэмсіл у вачах украінскіх і еўрапейскіх палітыкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
2/20/202437 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Спецаперацыя "Выбары" і тры розныя Гаагі — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 лютага

Спецаперацыя "Выбары" і тры розныя Гаагі — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 лютага by Euroradio
2/19/20241 hour, 6 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Кныровіч vs Курэйчык: ці ўратуюць Каардынацыйную раду квоты і 3 галасы

Год дзейнасці адноўленай Каардынацыйнай рады быў адметны скандаламі, дэманстрацыйнымі выхадамі са складу, узаемнымі абвінавачаннямі і невідавочнымі поспехамі ў працы. Да ўсяго, тэрмін паўнамоцтваў дзейнага складу КР скончыўся 8 лютага, але неабходныя рашэнні і працэдуры для правядзення новых выбараў у КР так і не былі распрацаваныя і агучаныя. Чым далей КР знаходзіцца ў “падвешаным стане”, тым больш у грамадстве сумневаў у патрэбе такой структуры. Што сёння ўяўляе сабой Каардынацыйная рада, якія мэты і задачы яе дзейнасці? Чаму дзейнасць КР непразрыстая і калі будзе справаздача па яе выніках? Ці магчыма ўратаваць імідж КР, што для гэтага трэба зрабіць і ці можа КР быць цалкам незалежным органам? Пра гэта ды іншае ў эфіры Еўрарадыё дэбатуюць блогер і палітычны актывіст Аляксандр Кныровіч і рэжысёр, выкладчык, палітолаг Андрэй Курэйчык
2/19/202445 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Віно на хіміі і буцеры для настаўнікаў — Еўразум за 19 лютага | Новости Беларуси за 19 февраля

Віно на хіміі і буцеры для настаўнікаў — Еўразум за 19 лютага | Новости Беларуси за 19 февраля by Euroradio
2/19/202441 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Вольга Такарчук. З’ехаць, каб вярнуцца: ці застаецца вера ў перамены

Затрыманая 19 траўня 2021 года і асуджаная на 1,5 года блогерка Вольга Такарчук пасля вызвалення працяглы час заставалася ў Беларусі і з’язджаць з краіны не збіралася. Але ў выніку і ёй давялося раптоўна змяніць сваё рашэння — 23 студзеня 2024 года дзякуючы BySOL Вольга разам з дзецьмі і бацькам пакінула Беларусь. Якія небяспекі для беларускіх палітвязняў існуюць у лукашэнкаўскіх турмах і калоніях і ці дапамагае замоўчванне факта затрымання ці катавання? Чым кіруюцца “сілавікі” ў сваіх дзеяннях і ці здымае прэтэнзіі адбытае пакаранне? Як змянілася стаўленне грамадства да падзей 2020 года, ці працуе прапаганда і ці застаецца вера ў перамены? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук
2/19/202451 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Чым пагражае смерць Навальнага беларускім палітвязням і Беларусі

Раптоўная смерць расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага ў калоніі амаль нікога не пакінула абыякавым. Безумоўна, у гэтай смерці вінаваты пуцінскі рэжым і крамлёўскі дыктатар асабіста. Але ў гэтай сітуацыі найбольшыя перасцярогі звязаныя з тым, якія пагрозы гэтая смерць у расійскай калоніі мае для беларускіх палітвязняў. І як гэта ўвогуле можа адбіцца на сітуацыі ў Беларусі. Якія небяспекі для беларускіх палітвязняў і для Беларусі ўвогуле можа мець трагедыя Навальнага ў расійскай калоніі? Ці сапраўды ў дзеяннях і заявах палітыкаў Сербіі і Славакіі чытаецца жаданне гэтых краін “перагарнуць старонку” у адносінах з лукашэнкаўскім і пуцінскімі рэжымамі і да чаго гэта можа прывесці? Чым для беларускай адукацыі скончыцца пераслед іншадумства сярод выкладчыкаў, што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і пры чым тут беларускія добраахвотнікі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
2/19/202447 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень

Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень by Euroradio
2/16/20248 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Тэрарысты-кантрабандысты і багаты кадэбэшнік — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 лютага

Тэрарысты-кантрабандысты і багаты кадэбэшнік — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 лютага by Euroradio
2/16/20241 hour, 10 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Іх норавы: Легалізацыя аднаполых шлюбаў у Грэцыі і паўгода турмы Сарказі

На што скардзіцца ў турме Андэрс Брэйвік і хто супраць аднаполых шлюбаў у Грэцыі. Пра гэта і не толькі расказваем у нашым штодзённым аглядзе міжнародных навін.
2/16/20244 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Смерць Навальнага і сюрэалістычная цынга — Еўразум за 16 лютага|Новости Беларуси за 16 февраля

Смерць Навальнага і сюрэалістычная цынга — Еўразум за 16 лютага|Новости Беларуси за 16 февраля by Euroradio
2/16/202437 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Іван Ступак. Дыверсанты: навошта іх закідвае Украіна праз беларускую мяжу

16 лютага Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад кіраўніцтвам Белкаапсаюза, расказаў пра тэрарыстычныя жахі, якія адбываюцца на беларуска-украінскай мяжы. Па яго словах, дыверсанты з выбухоўкай і выкарыстаннем дронаў, прабіраліся з Украіны праз балоты, каб ладзіць дыверсіі — пераважна ў Расіі. І такое адбываецца два-тры разы на тыдзень! Вядома, усіх дыверсантаў затрымалі. І гэта толькі верхавіна айберга, цалкам які Лукашэнка пакажа ўдзячным беларусам (і расіянам) пазней. Але гэта недакладна… Ці сапраўды ўкраінскі бок няспынна перакідвае праз мяжу з Беларуссю сваіх дыверсантаў і ці толькі ў Расію яны накіроўваюцца? Якія меры бяспекі на беларускім накірунку прадпрымаюцца ўкраінскім бокам і што сёння на тым участку адбываецца? Што адбываецца на ўкраінска-расійскім фронце і якую ролю ў дапамозе расійскім захопнікам адыгрывае лукашэнкаўскі рэжым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак
2/16/202434 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка затрымаў украінцаў і не разумее, куды знікла сала.

Лукашэнка ўсё больш нагадвае Брэжнева ў апошнія яго гады. Сёння ён пацікавіўся ў сваіх чыноўнікаў, дзе прадаюцца выпечка, дранікі і сала, якія яму часта дэманструюць на выставах. Да яго дагэтуль не дайшло, што гэта ўсё паказуха. Што ў Савецкім Саюзе, пра які ён марыць, па-іншаму і не можа быць. Пра гэта, а таксама пра затрыманні ўкраінскіх дыверсантаў, якія адбываюцца нібыта "два-тры разы на тыдзень", і пра тое, як такія заявы звязаныя з выбарамі: у беларускі парламент і ў Каардынацыйную раду. А яшчэ абмяркуем празаічныя справы: дольшчыкаў жылога комплекса ў Мінску, якіх, падаецца, падманулі двойчы.
2/16/202444 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Юрась Губарэвіч. “Кадравы рэзерв”: ці скарыстаюцца яго магчымасцямі Тур і КДБ

З паведамленняў лукашэнкаўскай прапаганды і заяў Следчага камітэта стала вядома, што заведзеная крымінальная справа на ўдзельнікаў “Кадравага рэзерву”. Маўляў, да анлайн-лекцыі падключыліся “агенты” і выявілі людзей, якія ўдзельнічаюць у праграме, знаходзячыся ў Беларусі. Прапагандысты нават паказалі відэа з затрыманымі, якія прызнаюцца ў сваім удзеле ў “Кадравым рэзерве”. Але арганізатары праграмы сцвярджаюць, што “магчымасць пабачыць спіс іншых удзельнікаў тэхнічна выключана платформай ZoomWebinar. Нават адміністратар там бачыць толькі пералік асабістых нумароў замест імёнаў удзельнікаў”. Ці сапраўды былі затрыманыя ўдзельнікі праграмы “Кадравы рэзерв”, а калі так, то чаму гэта адбылося? Якія меры бяспекі выкарыстоўваюць заснавальнікі праграмы і чаму ў спецслужбаў такая цікавасць да “Кадравага рэзерву”? Што далей будуць рабіць каардынатары і лектары праграмы, ці варта яе працягваць у тым выглядзе, у якім яна існуе сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, каардынатар праграмы “Кадравы рэзерв для Новай Беларусі” Юрась Губарэвіч
2/16/202440 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Лельчыцкія тэрарысты і еўрапейскія пацыфісты — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 лютага

Лельчыцкія тэрарысты і еўрапейскія пацыфісты — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 лютага by Euroradio
2/15/20241 hour, 11 minutes, 1 second
Episode Artwork

Рацыянальныя беларусы і дэфіцытныя дэталі — Еўразум за 15 лютага|Новости Беларуси за 15 февраля

Рацыянальныя беларусы і дэфіцытныя дэталі — Еўразум за 15 лютага|Новости Беларуси за 15 февраля by Euroradio
2/15/202438 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. “Дапрыгацца да Украіны”: пра адзенне Колі, кадравы рэзерв, напад на Расію

Украінскія вайскоўцы патапілі чарговы расійскі ваенны карабель, і нібыта ў адказ міністр замежных спраў Расіі Лаўроў заявіў, што прычынай вайны з Украінай зрабіўся… напад на Расію. Хто напаў — засталося не агучаным. Але ж Расія — краіна міралюбная, і менавіта таму Пуцін нібыта прапаноўваў ЗША дамовіцца пра мір ва Украіне. У гэты ж час Лукашэнка робіць усё, каб Беларусь не “дапрыгалася да Украіны”. А для гэтага ўсяго толькі і трэба, каб маладыя беларусы не марылі “нацягнуць на сябе імпартныя шмоткі”. Чаго дамагаецца ад ВНУ эксперт у адукацыі Лукашэнка і як звязаныя брэндавае адзенне і вайна ва Украіне? Як напад невядомых агрэсараў на Расію прывёў да акупацыі Расіяй часткі ўкраінскіх тэрыторый і пры чым тут пагрозы нацбяспецы ЗША? Чым адукацыйныя праграмы і семінары небяспечныя для рэжыму і навошта КДБ выпусціў у эфір “блогера” Пратасевіча? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
2/15/20241 hour, 1 minute, 50 seconds
Episode Artwork

Уладзімір Кавалкін. Пра "міфы" і рэальнасць беларускай эканомікі перад выбарамі

У апошні час ЦікТок стаў літаральна прыёмнай, дзе можна агучыць свае праблемы — беларусы скардзяцца на нявыплату заробкаў, смярдзючую ваду, некампетэнтнасць медыкаў, спрабуючы такім чынам дагрукацца адразу да Лукашэнкі. У той жа час улады рапартуюць, што заробкі насамрэч растуць і ўвогуле з экананомікай усё добра. Маўляў, вунь вакансій па краіне — працуй хоць суткамі, а лічбы, якія сведчаць пра даўгі Беларусі перад Расіяй, — міф. Пра беларускую эканоміку напярэдадні выбараў у Беларусі, Расіі і ЗША, новых санкцый і магчымага нападу Пуціна на краіны Еўрасаюза гутарым з эканамістам, кіраўніком праекта "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
2/15/202447 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Воля Бромэн: захоўваць і абуджаць у сабе беларушчыну — мая нацыянальная ідэя

15 лютага ў эфіры Еўрарадыё — актывістка суполкі беларусаў Мічыгана, сяброўка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы і вядоўца сацыяльных сетак гэтай асацыяцыі Воля Бромэн. Беларускае грамадства апынулася ў сітуацыі, калі шмат актыўных людзей, гатовых змяняць і змяняцца, вымушаныя былі пакінуць краіну. Безумоўна, у гэтай вымушанай эміграцыі, жывучы ў дэмакратычных, цывілізаваных краінах, гэтыя людзі набудуць каштоўны вопыт, які будзе карысны падчас пабудовы Новай Беларусі. Але галоўны выклік перад імі сёння ў тым, каб на чужыне захаваць у сабе беларуса ўнутранага, захаваць беларушчыну і абудзіць тых, хто яшчэ не прачнуўся, перакананая Воля Бромэн. Пра тое, навошта нам у эміграцыі захоўваць ў сабе беларуса і беларушчыну, чаму без гэтага мы не будзем цікавымі для навакольных і што карыснага можа даць эміграцыя беларускай нацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Воляй Бромэн.
2/15/202451 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Сяргей Пятрухін. “Куды хавацца?”: што прымусіла блогера Пятрухіна эвакуявацца з Беларусі

З Беларусі з дапамогай BYSOL быў эвакуяваны яшчэ адзін былы палітвязень. Пасля вызвалення сувядоўца ютуб-канала “Народны рэпарцёр” Сяргей Пятрухін не пажадаў выязджаць з краіны, як гэта зрабіў яго калега Аляксандр Кабанаў. І больш за год Пятрухін прытрымліваўся прынятага рашэння. Але, на жаль, у выніку і яму давялося зрывацца з месца і “партызанскімі сцежкамі” эвакуявацца… З чым давялося сутыкнуцца за кратамі і як з цягам часу мянялася стаўленне адміністрацыі калоніі да палітычных зняволеных? Якія настроі пануюць у беларускім грамадстве і ці змянілася стаўленне да падзей 2020 года і рэжыму ў беларусаў? Як рэпрэсіі ўспрымаюцца грамадствам і ці заўважаюць іх увогуле? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-палітвязень, блогер Сяргей Пятрухін
2/15/202459 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Цік-ток-прыёмная і сакрэтная мова — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 лютага

Цік-ток-прыёмная і сакрэтная мова — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 лютага by Euroradio
2/14/20241 hour, 19 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Правалены Антывалянцін і перараджэнне ў Оршы — Еўразум за 14 лютага|Новости Беларуси за 14 февраля

Правалены Антывалянцін і перараджэнне ў Оршы — Еўразум за 14 лютага|Новости Беларуси за 14 февраля by Euroradio
2/14/202435 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Максім Пазнякоў. Прафсаюзны рух: што ад яго засталося і як сёння бараніць правы працоўных

Сярод тых сотняў тысяч беларусаў, якія былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі пасля падзеяў 2020 года, былі і актывісты прафсаюзных арганізацый. І за мяжой гэтыя людзі застаюцца ў прафсаюзным руху. Безумоўна, сёння адстойваць перад адміністрацый прадпрыемства, у профільных міністэрствах альбо беларускіх судах правы працоўных яны не могуць, але пэўныя інструменты для такой дзейнасці ў іх усё ж застаюцца і цяпер. Што засталося ад незалежных прафсаюзаў у Беларусі і ці магчыма абараняць правы працоўных з-за мяжы Беларусі? Як на сітуацыю з прафсаюзным рухам рэагуюць міжнародныя прафсаюзныя і праваабарончыя арганізацыі? Ці могуць яны паўплываць на пашырэнне ціску на лукашэнкаўскі рэжым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза, выканаўца абавязкаў старшыні Беларускага кангрэса незалежных прафсаюзаў (БКНП) Максім Пазнякоў
2/14/202440 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Сяргей Будкін. Культура ў выгнанні: якія выклікі стаяць перад беларускімі творцамі

Беларуская Рада культуры абвесціла вынікі конкурсу праектаў, якія атрымаюць гранты на рэалізацыю. Вынікамі, як звычайна, засталіся задаволеныя далёка не ўсе. Асабліва з улікам таго, што заявак было нашмат больш, чым фінансаў. Свой адбітак на сітуацыю накладае тое, што вялікая колькасць творцаў былі вымушаныя з’ехаць у эміграцыю і сёння патрабуюць знешняй падтрымкі сваёй дзейнасці. І ўсё гэта на фоне ўзмацнення ціску на ўсю беларускую культуру ўнутры Беларусі. Як адбываўся конкурс заявак і ці апраўданыя абвінавачанні, што гучаць у бок сяброў журы? Якая яна, беларуская культура сёння, хто галоўныя гульцы на культурніцкім полі і якія праблемы стаяць перад імі? Колькі дзеячоў культуры знаходзіцца за кратамі і ці магчыма ім дапамагчы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін
2/14/202433 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Сістэмны крызіс: пра выбары ў КР, “дзверы ў пекла” для рэжыма і санкцыі

Сітуацыю вакол Каардынацыйнай рады і выбараў яе новага складу адныя называюць нармальным дэмакратычным працэсам, у якім няма нічога надзвычайнага, а іншыя — сістэмным крызісам усіх структур, якія былі ўтвораныя пасля падзеяў 2020 года. Не абыходзіцца без абвінавачанняў у працы на тыя ці іншыя спецслужбы ўсіх наўкол ці ў здрадзе інтарэсам народа, рэвалюцыі, Беларусі — можна выбіраць варыянт, які больш да спадобы ці найлепш пасуе да канкрэтнай сітуацыі. І пакуль ў асяродку дэмсіл усе змагаюцца з усімі, лукашэнкаўскі рэжым працягвае рэпрэсіі і здачу беларускага суверэнітэта. Ці сапраўды тое, што сёння адбываецца з Каардынацыйнай радай і выбарамі — крызіс, і як яго пераадолець? Чаму рэжым засяродзіў сваю ўвагу на адукацыі і чым гэта небяспечна? Што чакае беларускае грамадства і Беларусь у выпадку, калі вайна ва Украіне ператворыцца ў "замарожаны канфлікт", а Расія распачне вайну з краінамі NATO? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
2/14/202457 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Экстрэмісты на базе і старажытны секс — "Раніца з Еўрарадыё" за 14 лютага

Экстрэмісты на базе і старажытны секс — "Раніца з Еўрарадыё" за 14 лютага by Euroradio
2/13/20241 hour, 9 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Ордэн з рук прынцэсы і праведнік-Баскаў — Еўразум за 13 лютага|Новости Беларуси за 13 февраля

Ордэн з рук прынцэсы і праведнік-Баскаў — Еўразум за 13 лютага|Новости Беларуси за 13 февраля by Euroradio
2/13/202433 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Леў Львоўскі . Кітайскі каляндар: як стан кітайскай эканомікі ўплывае на курс рубля

Ва ўмовах санкцый галоўным эканамічным партнёрам Беларусі стала Расія. Здавалася б, што ў гэтым страшнага, асабліва калі такая сувязь дазваляе нарошчваць ВУП вышэй за запланаваны. Але эканамісты не так аптымістычна глядзяць на такую залежнасць. А тут яшчэ і кітайская эканоміка пачынае падаваць непрыемныя сігналы. Якія, перакананыя эканамісты, нясуць пагрозу і беларускай эканоміцы. Наколькі магчыма, што эканоміка Беларусі і ў 2024 годзе паўторыць поспехі года папярэдняга адносна паказчыкаў ВУП і ці састарэла “мантра аб страце незалежнасці” Беларусі? Ці сапраўды эканоміку Кітая чакаюць цяжкія часы і пры чым тут Беларусь? Чаму лукашэнкаўскі рэжым мэтанакіравана знішчае ІПэшнікаў і як на эканоміку ўплываюць рэпрэсіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі
2/13/202444 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Мікалай Халезін. Пра брытанскі ордэн, тэатр, санкцыі, агентаў і гандаль палітвязнямі

24 студзеня ў Віндзарскім замку з рук прынцэсы Анны Мікалай Халезін атрымаў свой першы ордэн Брытанскай імперыі M.B.E. Цікава, што ў лістападзе 2023 года менавіта прынцэса Анна такі ж ордэн уручыла Наталлі Калядзе. Праўда, адбылося гэта ў Букінгемскім палацы, але гэта ўжо нюансы. Безумоўна, такім чынам быў адзначаны ўнёсак Мікалая і Наталлі ў развіццё тэатра. Але не толькі дзейнасцю на тэатральнай глебе адзначыўся і выклікаў нянавісць лукашэнкаўскага рэжыму Мікалай Халезін. Ці пачаў Мікалай Халезін пасля атрымання ўзнагароды ператварацца ў помнік самому сабе і якія дзверы гэты ордэн дапамагае яму адчыняць? Чаму ўздзеянне санкцый на рэжымы Пуціна і Лукашэнкі амаль не заўважнае і ці працуюць санкцыі ўвогуле? Што адбываецца з беларускімі дэмсіламі і ці магчыма пераадолець крызіс? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін
2/13/202457 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Уладзімір Пугач. Рамантычны канцэрт: пра рэпрэсіі, эміграцыю, вайну і каханне

Ёсць у гурта J:МОРС добрая традыцыя, якой ужо не адзін год, — ладзіць спецыяльны рамантычны канцэрт 14 лютага да Дня закаханых. Прыхільнікаў у гэтай традыцыі гурта заўсёды было шмат, яшчэ калі яны мелі магчымасць выступаць у Беларусі. Але сёння музыкі J:МОРС, як і вялікая колькасць беларусаў, жывуць у выгнанні, у вымушанай эміграцыі. Але гэта не азначае, што традыцыі можна парушаць. Ці месца сёння “рамантычным канцэртам” і ці не прыйшоў час змяняць традыцыі? Чаму неабходна зрабіць усё, каб захаваць у сабе здольнасць любіць і быць любімым? Якую ролю ў захаванні сябе ў эміграцыі маюць традыцыі і як нас змяняе адарванасць ад радзімы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае франтмен гурта J:МОРС Уладзімір Пугач
2/13/202432 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Шалёная Прыпяць і бутыліраваная вада — "Раніца з Еўрарадыё" за 13 лютага

Шалёная Прыпяць і бутыліраваная вада — "Раніца з Еўрарадыё" за 13 лютага by Euroradio
2/12/20241 hour, 2 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Як жа арда і "тыц" у прапагандыстаў — Еўразум за 12 лютага|Новости Беларуси за 12 февраля

Як жа арда і "тыц" у прапагандыстаў — Еўразум за 12 лютага|Новости Беларуси за 12 февраля by Euroradio
2/12/202441 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра гісторыка Пуціна, Трампа, Кітай і “нерашучасць Ціханоўскай”

Лекцыя па гісторыі ад Пуціна, з дапамогай якой ён паспрабаваў давесці амерыканцам, што распачатая Расіяй вайна ва Украіне — ніякая не акупацыя і не захоп тэрыторый суверэннай краіны, а вяртанне нейкага міфічна-гістарычнага “свайго” нашчадкамі Рурыка, відаць, адчыніла “скрынку Пандоры”. І ўжо ў Кітаі загаварылі пра вяртанне Уладзівастока як гістарычнай тэрыторыі. А тэму гістарычнага месца Смаленска і ўвогуле можна нават не прыгадваць. Наколькі сапраўды небяспечна сёння звяртацца да гісторыі ў пытаннях тэрытарыяльнай “справядлівасці” і з якога стагоддзя трэба пачынаць перагляд? Што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і чым гэта можа скончыцца? Чаму магчымая перамога Трампа на выбарах у ЗША так насцярожвае Еўропу? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
2/12/20241 hour, 38 seconds
Episode Artwork

Яўген Магда. Ва Украіну з HIMARS: ці здолее Кізім наладзіць дыялог дэмсіл і Кіева

Кіеў нарэшце вырашыў пачаць адбудоўваць адносіны з беларускім грамадствам і сіламі, якія гэтае грамадства прадстаўляюць, на афіцыйным узроўні — прызначаны амбасадар па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім. І пачаў сваю працу экс-амбасадар Украіны ў Беларусі з інтэрв’ю Еўрарадыё і сустрэчаў з прадстаўнікамі палка Каліноўскага. Адначасова з гэтым Зяленскі звольніў з пасады галоўнакамандуючага генерала Залужнага. А Трамп падчас выступу прыгадаў свае колішнія словы пра тое, што ЗША не будзе бараніць тую краіну-сябра NATO, якая не выконвае дамоўленасцяў па фінансаванні гэтай арганізацыі. Наколькі імаверна, што праз Трампа падтрымка Украіны з боку ЗША можа мінімалізавацца, і як гэта паўплывае на сітуацыю ва Украіне? Што рэальна можа зрабіць Кізім на пасадзе амбасадара па асаблівых даручэннях па Беларусі? Чаму ў Кіева не атрымліваецца пазбягаць напружання ў суседніх краінах і што правакуе акцыі пратэсту ля мяжы краін ЕС і Украіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
2/12/202445 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Незапатрабаваныя паштаматы і "рускае" ВКЛ — "Раніца з Еўрарадыё" за 10 лютага

Незапатрабаваныя паштаматы і "рускае" ВКЛ — "Раніца з Еўрарадыё" за 10 лютага by Euroradio
2/10/20241 hour, 2 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Іх норавы: Байдэна не прыцягнуць да адказнасці, бо ў яго “дрэнная памяць”

Спецпракурор вырашыў не выстаўляць абвінавачанняў Джо Байдэну, растлумачыўшы, што прэзідэнт ЗША — "сталы чалавек з добрымі намерамі і дрэннай памяццю". У Дональда Трампа праз гэта бамбіць. Пра гэта і не толькі — у традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
2/10/20244 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Чаму з Беларусі сышоў буйнейшы заходні інвестар. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень

Чаму з Беларусі сышоў буйнейшы заходні інвестар і якая новая пагроза з’явілася для беларускага экспарту на кітайскій рынак.
2/9/20246 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

"Жалезны генерал" і непамятушчы Байдэн — Еўразум за 9 лютага|Новости Беларуси за 9 лютага

"Жалезны генерал" і непамятушчы Байдэн — Еўразум за 9 лютага|Новости Беларуси за 9 лютага by Euroradio
2/9/202433 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Таццяна Кулакевіч. Прывід Трампа: чаму яго баіцца Еўропа і чакаюць у Крамлі

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША ўсё бліжэй, і барацьба за крэсла ў Белым доме становіцца ўсё больш напружанай. І напруга гэтая адчуваецца і адбіваецца фактычна на ўсім свеце. У Еўропе ўжо пралічваюць варыянты сваіх дзеянняў на выпадак прыходу да ўлады Дональда Трампа. Які, як вядома, і пра выхад ЗША з NATO заяўляе, і пра тое, што вайну Расіі з Украінай за некалькі дзён скончыць, і з міграцыйным крызісам на мяжы з Мексікай справіцца… Наколькі верагодная перамога Трампа і ці сапраўды гэта так страшна, як некаторыя эксперты кажуць? Што адбываецца ў Тэхасе і як гэта ўплывае на расклад палітычных сіл падчас выбарчай кампаніі? Чаму перамогі Трампа так чакаюць у Крамлі, што будзе з дапамогай Украіне і ці варта разлічваць на падтрымку з боку адміністрацыі Трампа дэмсілам Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук, прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Флорыды Таццяна Кулакевіч.
2/9/202448 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Андрэй Ягораў. У каго мандат даўжэйшы: што адбываецца з Каардынацыйнай радай

Тэрмін паўнамоцтваў дэлегатаў Каардынайцыйнай рады ІІ склікання скончыўся. Але "маладыя палітыкі" сваім рашэннем працягнулі дзейнасць свайго "мандата". На тэрмін… А пакуль не будзе абраны новы склад КР і ён, той новы склад, не збярэцца на сваё першае пасяджэнне. Магчыма, гэта будзе ў чэрвені. І магчыма, што нават у 2024 годзе. Але гэта недакладна. Бо ў адпаведнасці з якімі правіламі і працэдурамі тыя выбары мусяць адбыцца, дзеючыя дэлегаты яшчэ не вызначыліся. Што сёння адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і ці сапраўды яна знаходзіцца ў крызісным стане? Чаму да гэтага часу не прынятыя неабходныя дакументы, якія б рэгулявалі выбары ў КР і што ці хто заміналі распрацаваць гэтыя нормы ў час? Якую ролю ў зацягванні прыняцця неабходных дакументаў адыгралі "падкілімныя гульні" і як гэта сітуацыя ўплывае на імідж КР і дэмсіл агулам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў
2/9/202439 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровічю Пуцін прысабечыў ВКЛ, Лукашэнка ў Ташкенце, выбары ў КР.

Пуцін прачытаў Такеру Карлсану лекцыю па гісторыі, з якой беларусы даведаліся шмат "цікавага". Аказваецца, Вялікае княства Літоўскае было рускай дзяржавай. Адчуваеце, як доўгія рукі Крамля цягнуцца да нашай гістарычнай спадчыны? Пра тое, што бацьку Зяленскага (які нарадзіўся ў 1978 годзе) Пуцін назваў франтавіком, а таксама заявіў, што Гітлер развязаў Другую сусветную вайну таму, што яго змусіла Польшча — нават і казаць не будзем. Але ў стрыме з Аляксандрам Кныровічам, магчыма, абмяркуем. Таксама пагаворым пра Лукашэнку ў Ташкенце і выбары ў Каардынацыйную раду.
2/9/202442 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Дзмітрый Грамакоў. Прызнанне: якія магчымасці дае прызначэнне Кізіма дэмсілам

Прызначаны некалькі дзён таму амбасадарам па асаблівых даручэннях па Беларусі экс-амбасадар Украіны ў РБ Ігар Кізім паспеў не толькі даць вялікае інтэрв’ю Еўрарадыё ў жывым эфіры, але і сустрэцца з прадстаўнікамі палка імя Каліноўскага і спецпрадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінета ў Кіеве Генадзем Манько. Некаторыя эксперты і палітыкі ўжо назвалі як факт гэтага прызначэння, так і праведзеныя Ігарам Кізімам сустрэчы пацверджаннем таго, што “Кіеў прызнаў Ціханоўскую”. Як прызначэнне Ігара Кізіма ацэньваюць ва ўкраінскай экспертнай супольнасці і якое значэнне надаюць гэтаму факту? Ці варта казаць пра нейкае прызнанне Кіевам, а калі прызнанне ёсць, то каго ці чаго? Якую дапамогу і падтрымку сёння могуць аказаць бакі адзін аднаму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі паліттэхнолаг Дзмітрый Грамакоў
2/9/202443 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Найбольшы дармаед і бацюшка на заставе — "Раніца з Еўрарадыё" за 9 лютага

Найбольшы дармаед і бацюшка на заставе — "Раніца з Еўрарадыё" за 9 лютага by Euroradio
2/9/20241 hour, 6 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Дапамагчы і не сесці і неахвотнае кесарава — Еўразум за 8 лютага |Новости Беларуси за 8 февраля

Дапамагчы і не сесці і неахвотнае кесарава — Еўразум за 8 лютага |Новости Беларуси за 8 февраля by Euroradio
2/8/202432 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

КР страціла віцэ-спікерку, хто будзе наступным

За дзень да афіцыйнага заканчэння тэрміна дзейнасці цяперашняга складу Каардынацыйнай рады, Алена Жываглод сышла з пасады віцэ-спікеркі гэтай "грамадска-палітычнай ініцыятывы". Яе месца заняў Ян Рудзік, сябра Моладзевага наступу, кандыдат, які заняў трэцяе месца на выбарах спікера КР. У каментарах ужо паспелі пажартаваць, што гэтая пасада "на адзін дзень" для Рудзіка. Але гледзячы на тое, як КР няспешна ідзе насустрач выбарам новага склада, то Яну, відаць, давядзецца папрацаваць на новай пасадзе. Ну, ці чым яны там займаюцца… Чаму Жываглод сышла з пасады віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады і чаго дамаглася гэтым крокам? Што ці хто стаіць за зацягваннем працэсу падрыхтоўкі выбараў у КР і як гэта ўплывае на імідж яе ў грамадстве? Чаму ў дэмсілах узмацніліся працэсы ўнутранага супрацьстаяння і ці могуць палітыкі і актывісты з-за мяжы ўплываць на "адзіны дзень галасавання" ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая віцэ-спікерка Каардынацыйна рады, лідарка грамадскай суполкі "Сумленныя людзі" Алена Жываглод і былы дэлегат КР, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан
2/8/202456 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Алесь Ліўшын: уся наша нацыянальная ідэя — у воклічы “Жыве Беларусь!"

8 лютага ў эфіры Еўрарадыё — сакратар савета дырэктараў некамерцыйнай арганізацыі “Seattle Belarusians”, магістр камп’ютарных навук Корнэльскага ўніверсітэта (Cornell University, які ўваходзіць у элітную Лігу Плюшчу), архітэктар праграмнага абсталявання Алесь Ліўшын. Пабудаваць сапраўды беларускую Беларусь — у гэтым наша канчатковая мэта. І на гэтым павінныя быць сканцэнтраваныя нашы намаганні. Дзе б мы сёння ні знаходзіліся. Ніякая ўлада не вечная, і некалі ў нас будзе спрыяльны час. Але каб гэтым часам годна скарыстацца, рыхтавацца трэба ўжо цяпер і ні на імгненне не спыняць высілкаў, скіраваных на тое, каб Беларусь жыла вечна, перакананы Алесь Ліўшын. Пра тое, дзе знайсці сваю беларускасць і як яе захаваць у эміграцыі, чаму і ў глабальным сусвеце важна ганарыцца сваімі адметнасцямі і чаму мала, каб Беларусь проста жыла, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Ліўшыным.
2/8/202455 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Пра Карлсана, Лукашэнку, кантрабанду і “запасны аэрадром”

Цяпер галоўным чыноўнікам на выпадак раптоўна-доўгачаканага знікнення Лукашэнкі будзе старшыня Усебеларускага народнага сходу, а не той, хто мусіў бы ім стаць паводле Канстытуцыі. Альбо такім чынам Лукашэнка ўсё ж рыхтуе сабе “запасны аэрадром” на выпадак, калі ён ужо не здольны будзе выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы, але павінен будзе трымаць сітуацыю пад кантролем, каб не трапіць за краты. А ў гэты час трампісты і пуціністы вырашылі аб’яднаць намаганні і ў Маскву для запісу інтэрв’ю з Пуціным (каб нарэшце расказаць амерыканцам праўду пра вайну ва Украіне) скіравалі галоўнага трамп-вядоўцу Карлсана… Якіх дасягенняў на міжнароднай арэне чакаць ад візіту Лукашэнкі ва Узбекістан і ці не страшна яму ляцець так далёка? Ці будуць напады на выбарчыя ўчасткі і ці справяцца з іх аховай “сілы Карпянкова”? Як заходнія СМІ рэагуюць на канфлікт Зяленскага з Залужным і пры чым тут амерыканскі Карлсан? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
2/8/202453 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Дапамагчы палітвязням і не сесці за гэта: ці магчыма і якім чынам

У апошні тыдзень студзеня ў Беларусі адбыліся затрыманні людзей, якія падазраюцца ў атрыманні дапамогі ад гуманітарнага праекта IneedHelpBy. Пад рэпрэсіі, паводле інфармацыі праваабаронцаў, трапілі больш за 200 чалавек. Толькі калі казаць пра гэтую хвалю затрыманняў. Але яна не першая і, на жаль, хутчэй за ўсё, не апошняя. Бо колькасць палітвязняў у краіне не змяншаецца, ім і іх сем’ям па-ранейшаму неабходная падтрымка і дапамога, і гэтая дапамога насуперак усяму працягвае паступаць. Што стала прычынай гэтай хвалі рэпрэсій і ці сапраўды рэч у атрыманні сваякамі палітвязняў нейкай дапамогі? Ці магчыма ў сённяшніх умова аказваць падтрымку такім чынам, каб яна не трапляла ў поле зроку спецслужбаў? Як дабіцца вызвалення палітвязняў і ці разглядаюцца такія магчымасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сузаснавальнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык і сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак
2/8/202447 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Штучны Азаронак і выпарэнне ІП — "Раніца з Еўрарадыё" за 8 лютага

Штучны Азаронак і выпарэнне ІП — "Раніца з Еўрарадыё" за 8 лютага by Euroradio
2/8/20241 hour, 1 minute, 49 seconds
Episode Artwork

Дзень буфета і адкос ад дармаедства — Еўразум за 7 лютага |Новости Беларуси за 7 февраля

Дзень буфета і адкос ад дармаедства — Еўразум за 7 лютага |Новости Беларуси за 7 февраля by Euroradio
2/7/202432 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Як беларускі ганадаль упёрся ў лагістычную столю. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень

Сёння абмяркуем, чаму савецкія практыкі барацьбы з дармаедамі не падходзяць для сучаснай Беларусі. А таксама — як беларускі знешні ганадаль упёрся ў лагістычную столю і што з гэтым збіраецца рабіць урад.
2/7/20247 minutes, 1 second
Episode Artwork

Павел Усаў. Агенты ўплыву: пра выбары, зброю, прывід Крамля і "Божы дар"

Рэжым актыўна рыхтуецца да кампаніі, якую чамусьці працягвае называць "выбарамі". Рыхтуецца так, як умее: абяцаюць кожны "выбарчы ўчастак" узяць пад узмоцненую ахову, сілавікам дазволілі ўжываць зброю без папярэджання, праўладных, але не ўхваленых адпаведнымі структурамі ахвотнікаў атрымаць мандат, да рэгістрацыі не дапусцілі. Прапаганда працуе напоўніцу. Што праўда, нечакана галоўнаму вію лукашэнкаўскай прапаганды Азаронку прыўзнялі вейкі, і ён даведаўся, што выбаршчыкаў цікавіць не яго аплёўванне "збеглых" ды пагрозы злобнай "натаўскай ваеншчыне і ўкраінскім бандэрам", а чэргі ды адсутнасць лекараў у паліклініках, ды праблемы з ЖКГ… Ад каго будуць бараніць выбарчыя ўчасткі сілавікі і што мяняе дазвол страляць без папярэджання? Што стаіць за жаданнем Літвы закрыць два памежныя пераходы і як гэта адаб’ецца на простых беларусах? Чаму ў дэмсілах узмацніліся працэсы ўнутранага супрацьстаяння і ці нясуць яны пагрозу? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
2/7/20241 hour, 8 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Чым падобныя выбары дэлегатаў КР і лукашэнкаўскіх "дэпутатаў"

Напрыканцы студзеня Святлана Ціханоўская выступіла ў Страсбургу перад Камітэтам міністраў Рады Еўропы, куды ўваходзяць прадстаўнікі 46 дзяржаў. Падчас выступу Ціханоўская прапанавала распрацаваць дарожную мапу ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы як найважнейшага кроку на шляху еўраінтэграцыі і стварэння дэмакратычнай будучыні Беларусі. Але гэта ў перспектыве. Пакуль жа беларусаў чакаюць выбары. Як унутры Беларусі, дзе 25 лютага пройдзе так званы "адзіны дзень галасавання", так і за мяжой, дзе абяцаюць правесці выбары ў Каардынацыйную раду. Але і там, і там ёсць свае нюансы. Чаму трэба ўжо цяпер займацца пытаннямі ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы і ці не заўчасная гэта справа? Што не так з выбарамі ў Каардынацыйную раду і якое дачыннне да гэтага працэсу мае асабіста Ціханоўская? Чаго хоча дасягнуць Лукашэнка, арганізоўваючы сваю нібыта выбарчую кампанію, і пры чым там БДІПЧ АБСЕ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спецпрадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык
2/7/202451 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Рудая вада і падазроны Мілінкевіч — "Раніца з Еўрарадыё" за 7 лютага

Рудая вада і падазроны Мілінкевіч — "Раніца з Еўрарадыё" за 7 лютага by Euroradio
2/7/20241 hour, 10 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Трагедыя ў радзільні і бедныя беларусы — Еўразум за 6 лютага |Новости Беларуси за 6 февраля

Трагедыя ў радзільні і бедныя беларусы — Еўразум за 6 лютага |Новости Беларуси за 6 февраля by Euroradio
2/6/202429 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Ігар Кізім. Якія "асаблівыя" даручэнні амбасадару Украіны дасць Зяленскі

Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім днямі атрымаў новае прызначэнне. Прычым, таксама наўпрост звязанае з "беларускім кірункам" — рашэннем міністра замежных спраў Украіны ён прызначаны амбасадарам па асобых даручэннях па Беларусі. Фактычна, гэта азначае, што Кіеў вырашыў наладзіць наўпроставую камунікацыю з беларускімі дэмсіламі. Чаму не спецпрадстаўнік Украіны па Беларусі, а менавіта амбасадар па асобых даручэннях, і што будзе ў яго абавязкі ўваходзіць? Ці можа Кізім, маючы такую “пасаду”, прыехаць у Мінск і заняць кабінет у амбасадзе Украіны? Чаго хоча дасягнуць у адносінах з беларускімі дэмсіламі і ці будзе спрабаваць наладзіць сувязі з з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амбасадар па асобых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім
2/6/202435 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Павел Лібер. Новая Беларусь vs Саюзная дзяржава: чый падатковы праект лепшы

Ні камуністы ў Савецкім Саюзе, ні іх нашчадкі ў выглядзе лукашэнкаўскага рэжыму не лічылі патрэбным даваць справаздачу грамадзянам краіны, куды і на якія патрэбы ідуць падаткі, якія дзяржава з гэтых самых грамадзян збірае. І падавалася, што беларусам гэта насамрэч і не цікавае. Аказалася, што гэта не так. Асабліва калі ёсць магчымасць частку, хай і невялікую, ад падаткаў выдаткаваць на тыя патрэбы, на якія падаткаплатнікі самі вырашаць. Адна праблема: пакуль гэта працуе толькі ў “Новай Беларусі”… Што з сябе ўяўляе падатковы праект ад Новай Беларусі і ці ёсць ужо ў яго “гісторыя поспеху”? Навошта беларусам пералічваць частку сваіх падаткаў у гэты праект і як гэта рабіць? Чым гэтая прапанова стваральнікаў Новай Беларусі лепшая за магчымасці самому пералічыць гэтыя грошы на пэўныя беларускія ініцыятывы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае стваральнік платформы “Новая Беларусь”, праекта “Голас”, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер
2/6/202445 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Gender Gap: гендарныя квоты як абавязковы складнік дэмакратычных выбараў

Здавалася б простая справа — правесці дэмакратычныя і празрыстыя выбары ды абраць новы склад Каардынацыйнай Рады, а колькі дыскусій, спрэчак і непаразуменняў гэта ўжо выклікала. І найперш вакол пытання гендарных квот, як гэта не дзіўна. Пра тое, чаму гендарныя квоты патрэбныя і дзеля чаго, што не так з "традыцыйнымі каштоўнасцямі", якія ўнеслі ў праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, а таксама пра забароненыя расійскім судом фемінітывы мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
2/6/202439 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Апошні бой зімы і перабор карнікаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 лютага

Апошні бой зімы і перабор карнікаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 лютага by Euroradio
2/6/20241 hour, 8 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Недаверлівыя палякі і хлуслівыя расіяне — Еўразум за 5 лютага | Новости Беларуси за 5 февраля

Недаверлівыя палякі і хлуслівыя расіяне — Еўразум за 5 лютага | Новости Беларуси за 5 февраля by Euroradio
2/5/202429 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Перапісаная гісторыя: ядзерная зброя ў абмен на Каліноўскага

Да адзінай валюты ў “саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі” справа пакуль не дайшла, але выглядае на тое, што ў хуткім часе для беларускай і расійскай гісторыіі будзе агульны падручнік. І якім у тым падручніку будзе месца сапраўднай гісторыі Беларусі і месца ў ёй імперскай Расіі, прадбачыць няцяжка. І спадзявацца на іншае не даводзіцца нават у выпадку гіпатэтычнай змены рэжыма ў Расіі. Дастаткова паслухаць развагі на беларускія і ўкраінскія тэмы ліберальнага імперца Надзеждзіна. На якога, тым не менш, асобныя асабліва прасунутыя нібыта прадстаўнікі беларускіх дэмсіл глядзяць не міргаючы і з захапленнем. Чаму пуцінскі і лукашэнкаўскі рэжымы вырашылі ўзяцца за напісанне сваёй версіі гісторыі і якія пагрозы гэта нясе? Ці сапраўды выглядае на тое, што Лукашэнка рыхтуе для сябе запасны аэрадром з Усебеларускага народнага сходу? Ці варта спадзявацца, што замена Пуціна прывядзе да кардынальных зменаў у імперскіх надзеях Расіі і пры чым тут Надзеждзін? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
2/5/202453 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Валерый Кавалеўскі. Пашпартнае пытанне: ці сапсуе яно беларусаў і хто новы пашпарт атрымае

Тэма пашпарта Новай Беларусі працягвае хваляваць усіх: ад шараговых беларусаў, да апанентаў ідэі такога пашпарта сярод прадстаўнікоў дэмсіл і прапагандыстаў з лукашэнкаўскімі сілавікамі. Тых, хто жадае атрымаць такі пашпарт як годную замену афіцыйнаму пашпарту грамадзяніна РБ, усхвалявалі словы пра тое, што найперш яго атрымаюць тыя, хто і так легалізаваўся за мяжой. Апаненты бачаць у зацягванні тэрмінаў з’яўлення пашпарта Новай Беларусі і яго прызнання правальнасць самаго праекту. З прапагандыстамі і так усё зразумела, а лукашэнкаўскія спецслужбы спрабуюць скарыстацца жаданнем людзей атрымаць новы пашпарт для пашырэння рэпрэсій. Чаму найперш пашпарт будзе выдавацца тым, хто і так легалізаваўся ў новай краіне, і чаго чакаць беларусам без легалізацыі і ў краінах па-за межамі Еўразсаюза? Хто будзе верыфікаваць кандыдатаў на пашпарт Новай Беларусі, хто будзе па выніку іх выдаваць і дзе? Ці атрымаюць пашпарт беларусы, якія тэрмінова эвакуяваліся ў Грузію, а цяпер не могуць атрымаць мясцовы ВНЖ ці візу ў Еўропу?? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі
2/5/202448 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Іх норавы: Пакуль судзяць экаактывістку, Аргенціна пакутуе ад спёкі

Вядомую экаактывістку Грэту Тунберг судзяць за яе акцыю ў Вялікабрытаніі. Адбываецца гэта на фоне чарговага наступства глабальнага пацяплення — моцнай спёкі ў Аргенціне. Пра гэта і не толькі — у нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
2/2/20244 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Мігранты па-ранейшаму не сыходзяць з беларуска-польскай мяжы - "Раніца з Еўрарадыё" за 3 лютага

Мігранты па-ранейшаму не сыходзяць з беларуска-польскай мяжы - "Раніца з Еўрарадыё" за 3 лютага by Euroradio
2/2/20241 hour, 6 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Нерашучы Лукашэнка і падазраваная Грэта — Еўразум за 2 лютага |Новости Беларуси за 2 февраля

Нерашучы Лукашэнка і падазраваная Грэта — Еўразум за 2 лютага |Новости Беларуси за 2 февраля by Euroradio
2/2/202430 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Жанчыны, наперад: ці патрэбныя гендарныя квоты ў КР і навошта

Праз некалькі дзён завяршаецца кадэнцыя дзейнага складу Каардынацыйнай рады, а дагэтуль так і не прынятае рашэнне, якім чынам і калі будзе абірацца новы склад КР. Працягваюцца спрэчкі не толькі “колькі галасоў” будзе ў кожнага выбаршчыка, але і наконт квот. Асабліва моцныя дыскусіі выклікала пытанне “гендарных квот” — колькі жанчын абавязкова мусіць быць у складзе КР. Дайшло да таго, што складаюцца цэлыя петыцыі і збіраюцца подпісы як за наяўнасць такіх квот, так і супраць іх. “Нам усё роўна, хто нам дапамагае, мы ўдзячныя кожнаму i кожнай, хто далучыўся да нас і дапамагае ў нашай агульнай барацьбе. Ствараць асобную павестку, каб непасрэдна жанчыны далучаліся да нас, лічым абсалютна бессэнсоўным”, — пішуць у сваім лісце ў Каардынацыйную раду праціўнікі квот. Што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе, чым яна займаецца і чаму дагэтуль не вызначыліся з працэдурай і фарматам правядзення выбараў? Навошта патрэбныя квоты, дапамагаюць яны ці замінаюць у пабудове беларусамі сваёй палітычнай і грамадзянскай супольнасці? Чым адзначыліся “Кіберпартызаны” за апошні час і што стаіць за шматлікімі фэйкавымі акаўнтамі, якія з’яўляюцца ў сацсетках? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца “Кіберпартызан” і палка імя Кастуся Каліноўскага Юльяна Шаметавец і юрыст, праваабаронца, дэлегат КР Раман Кісляк
2/2/202456 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Як беларускі Мінфін страціў давер нават у беларускіх банкаў. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень

Сёння мы пагаворым пра тое, як беларускі Мінфін страціў давер нават у беларускіх банкаў. А таксама пра тое, колькі ў Беларусі дармаедаў і пры чым тут сацыяльная справядлівасць.
2/2/20246 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка тасуе сілавічкоў і адціскае кроўнае ў інвестараў

У Беларусі — новыя кіраўнікі фінансавай паліцыі і следчага аддзела КДБ. Хаця як новыя... старыя: Лукашэнка мяняе сілавічкоў месцамі, быццам бы ад гэтага неяк істотна палепшыцца іх праца. Абмяркуем гэта ў стрыме з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам.
2/2/202436 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Марыяна Прысяжнюк. Ці стане Малдова плацдармам для расійскага нападу на Украіну

Нягледзячы на ўзяты ўжо даўно кірунак на еўраінтэграцыю, настроі ў грамадстве Малдовы досыць супярэчлівыя. Расійская прапаганда ізноў актывізавалася, і вынікі гэтай актывізацыі ўжо відаць на вуліцах Кішынёва — акцыі прарасійскіх актывістаў праходзяць там з непрыемнай рэгулярнасцю. І ўсё гэта на фоне рэферэндума наконт уваходжання ў ЕС, відавочна прарасійскіх заяў кіраўніка блізкай Малдове Румыніі Орбана і наяўнасці Прыднястроўя з расійскімі вайскоўцамі. Што адбываецца ў грамадстве Малдовы і якую ролю адыгрывае ў гэтым расійская прапаганда? Ці сапраўды існуе верагоднасць, што Малдова стане плацдармам для расійскага нападу на Украіну, і пры чым тут рэферэндум наконт уваходжання ў ЕС? Чым адметная асоба прэзідэнткі Малдовы Санду і якая пазіцыя Кішынёва па “беларускім пытанні”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спецкарэспандэнтка ў Румыніі і Малдове выданняў “Главком” і “Stopfake.org Ukraine" Марыяна Прысяжнюк
2/2/202444 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Дапамога на дзяцей і клубніцы ў шакаладзе — "Раніца з Еўрарадыё" за 2 лютага

Дапамога на дзяцей і клубніцы ў шакаладзе — "Раніца з Еўрарадыё" за 2 лютага by Euroradio
2/1/20241 hour
Episode Artwork

Грызня прапагандыстаў і ябацькі ў Tinder — Еўразум за 1 лютага |Новости Беларуси за 1 февраля

Грызня прапагандыстаў і ябацькі ў Tinder — Еўразум за 1 лютага |Новости Беларуси за 1 февраля by Euroradio
2/1/202439 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. “Выбары-дурыбары”: чаму ўзровень рэпрэсій не залежыць ад галасавання

Чым бліжэйшы адзіны дзень наведвання буфетаў на “выбарчых участках”, тым актыўнейшымі ў сваім імкненні выслужыцца робяцца так званыя “праваахоўнікі”. Следам за рэйдам па сваяках палітвязняў і справамі “экспертаў Ціханоўскай” яны пачалі новую хвалю рэпрэсій: паводле інфармацыі правабаронцаў, сілавікі ладзяць рэйды па сваяках тых, хто выехаў з краіны. І нібыта патрабуюць, каб яны ўгаворвалі тых, хто з'ехаў, вярнуцца. Што штурхае рэжым пашыраць рэпрэсіі, як гэта звязана з выбарчымі кампаніямі і ці варта спадзявацца, што рэпрэсіі сціхнуць па заканчэнні “выбараў”? Якія змены ў адносінах паміж Кіевам і беларускімі дэмсіламі магчымыя пасля прызначэння спецпрадстаўніка Украіны па Беларусі? Чым адметная сітуацыя з гуртам “БІ-2” і што стаіць за чуткамі пра звальненне Залужнага? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
2/1/20241 hour, 1 minute, 28 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Івулін. “Разарваная Беларусь” Івуліна: пра спорт, турму, вайну і пазітыў

Журналіст, футбаліст і блогер Аляксандр Івулін стаў папулярным да падзеяў 2020 года дзякуючы свайму YouTube-каналу “ЧестнОК” і сваім аповедам пра спорт і жыццё спартоўцаў. Але потым у яго жыцці, як і ў жыцці шмат каго з беларусаў, адбыліся малапрыемныя змены: затрыманне, прысуд “за арганізацыю дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак”, амаль два гады за кратамі, эміграцыя. І вяртанне да спорту і да канала “ЧестнОК”. Што праўда, ужо ў крыху іншым фармаце. Што самае цяжкае ў няволі і чаму знаходжанне за кратамі навучыла? Якія змены ў ім як у чалавеку адбыліся і ці лёгка было вяртацца да былых заняткаў блогерствам і спортам? Чаму вырашыў пачаць здымаць вялікія фільмы і што сёння адбываецца з YouTube-каналам “ЧестнОК”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спартыўны журналіст, блогер, футбаліст і былы палітычны зняволены Аляксандр Івулін
2/1/202450 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Ліза Ветрава: бараніць сваю незалежнасць — у гэтым наша нацыянальная ідэя

1 лютага ў эфіры Еўрарадыё — ютуб-блогерка, зорка ТikТоk, вядоўца праграмы "Бусь, Беларусь" на канале "Годна" Ліза Ветрава. Гэта выглядае як цуд, што нягледзячы на ўсе складанасці, праз якія мы прайшлі, у нас ёсць свая родная мова, у нас ёсць свае традыцыі — мы іх не страцілі! — і свая культура. І калі я кажу пра неабходнасць "бараніць сваё", то маю на ўвазе неабходнасць ахоўваць, захоўваць сваё і такім чынам падкрэсліваць сваю ўнікальнасць. І даваць магчымасць іншым пабачыць і зразумець гэтую ўнікальнасць, перакананая Ліза Ветрава. Пра тое, чаму ў пытанні захавання свайго важная любоў, ці патрэбныя моладзі старадаўнія беларускія традыцыі і веданне беларускай мовы, і як дагрукацца да беларусаў, мы і разважаем у праграме "Ідэя Х" з Лізай Ветравай.
2/1/202454 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Рускамірцы feat. савецкія беларусы: што там з прапагандай

25 лютага ў Беларусі адбудуцца выбары, пасля чаго дэпутатамі стануць многія прапагандысты. Прэтэндэнты на дэпутацкі партфель — інфаказачка Вольга Бондарава, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін, чалец навукова-экспертнай групы пры дзяржсакратарыяце Савета бяспекі Беларусі і герой мемаў Аляксандр Шпакоўскі. Спіс можна працягваць. Але навошта прапагандысты ідуць у дэпутаты? Што гэта дасць ім, рэжыму і беларусам? Як прапаганда адпрацоўвае выбары? Ці ёсць плыні ў прапагандзе і чым яны адрозніваюцца? І ўвогуле, з якімі тэмамі і наратывамі беларуская прапаганда правяла першы месяц новага года? Разбіраемся з медыяэксперткай Ірынай Сідорскай.
2/1/202437 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Незламаны Бабарыка і адціснуты медцэнтр — "Раніца з Еўрарадыё" за 1 лютага

Незламаны Бабарыка і адціснуты медцэнтр — "Раніца з Еўрарадыё" за 1 лютага by Euroradio
1/31/20241 hour, 12 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Цнатлівая дактрына і доўгачаканы гарсет — Еўразум за 31 студзеня |Новости Беларуси за 31 января

Цнатлівая дактрына і доўгачаканы гарсет — Еўразум за 31 студзеня |Новости Беларуси за 31 января by Euroradio
1/31/202447 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Казак. Канцэпцыя нацбяспекі: ці абароніць яна беларусаў ад ГУБАЗіКа

Лукашэнкаўскія сілавікі актыўна рыхтуюцца калі не да рэальнага ўдзелу ў вайне і супрацьстаяння з NATO, то, як мінімум, да супрацьдзеяння магчымаму ўварванню каліноўцаў ды вынішчэння любога супраціву ці партызанскага руху ўнутры краіны. Для гэтага і тэарытычна-заканадаўчую базу падводзяць, змяняючы Ваенную дактрыну і канцэпцыю нацбяспекі, і ўсё новыя ваенізаваныя структуры ствараюць. Асабліва стараецца ў гэтым кірунку прыхільнік вагнераўцаў і пагроза вітрын Карпянкоў. Якія пагрозы нясе стварэнне Карпянковым новых спецпадраздзяленняў і ці можа ён зрабіцца мясцовым Прыгожыным? Ці рэальны напад Расіі на краіны NATO, пры чым тут Беларусь і ў чыіх руках ядзерная кнопка ад зброі, “размешчанай у Беларусі”? Якія высновы можна зрабіць з інфармацыі пра выраб узбраенняў холдынгам “Амкадор”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, эксперт па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак
1/31/202443 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Нафта ў абмен на суверэнітэт: чым скончыўся “піцерскі ваяж” Лукашэнкі

Чарговая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна падчас пасяджэння вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы не абяцала нічога добрага для незалежнасці і суверэнітэта Беларусі. Прынамсі, такое меркаванне выказвалі эксперты, у тым ліку ў эфіры Еўрарадыё. Маўляў, дамоўленасці ў межах "паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі" вядуць да паглынання нашай дзяржавы. Але што атрымалася ў выніку — невядома, бо, прынамсі пакуль што, канкрэтыкі наконт дасягнутых пагадненняў амаль няма. Ну, апроч таго, што два дыктатары дамовіліся сумесна супрацьстаяць "нацыстам" і "перапісванню гісторыі". Што вядома наконт вынікаў паездкі Лукашэнкі ў Піцер на пасяджэнне дзяржсавета Саюзнай дзяржавы і ці варта асцерагацца гэтай невядомасці? Якія змены ў адносінах дэмсіл з Кіевам магчымыя ў выніку прызначэння прадстаўніка Украіны па Беларусі? Чаму на фоне вынішчэння ўсіх палітычных структур левыя з былой апазіцыйнай партыі "Справядлівы свет" не баяцца засноўваць “марксісцкую партыю”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
1/31/20241 hour, 7 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

Кепская дэзінфекцыя і дэпутаты-рускамірцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 31 студзеня

Кепская дэзінфекцыя і дэпутаты-рускамірцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 31 студзеня by Euroradio
1/30/20241 hour, 9 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Куды не ехаць беларусам і танная ікра — Еўразум за 30 студзеня |Новости Беларуси за 30 января

Куды не ехаць беларусам і танная ікра — Еўразум за 30 студзеня |Новости Беларуси за 30 января by Euroradio
1/30/202434 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Фінансавая стабільнасць і тое, што ёй пагражае. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень

Калі старыя мегапраекты не працуюць дык самы час запусціць новы. І вось, Беларусь і Расія збіраюцца разам вырабляць самалеты!
1/30/20248 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Уладзімір Жыгар. BelPol: пра “крэпкіх гаспадарнікаў” з “Амкадор”, іх каханак і БПЛА

28 студзеня арганізацыя былых сілавікоў BelPol апублікавала сваё чарговае раследаванне — гэтым разе пра холдынг “Амкадор”, які ўзначальвае “гаманец Лукашэнкі” бізнесмен Аляксандр Шакуцін. Гэта вялікае раследванне пра тое, як з прыбытковага прадпрыемства “крэпкія гаспадарнікі” зрабілі чарговае стратнае абы-што, якое, тым не менш з’яўляецца добрай “кармушкай” і для “сям’і Лукашэнкі”, і для тых,каго ён паставіў кіраваць прадпрыемствам, і для іх каханак. Але найбольшую ўвагу СМІ і аналітыкаў прыцягнуў факт вырабу на адным з заводаў холдынгу “Амкадор” ударных беспілотнікаў. Як абіралі пра які з “гаманцоў Лукашэнкі” рабіць расследванне і чаму менавіта “Амкадор”? Ці лёгка было здабываць інфармацыю і чыёй дапамогай карысталіся падчас раследавання? Якія высновы можна зрабіць з інфармацыі пра выраб узбраенняў холдынгам “Амкадор”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік BelPol Уладзімір Жыгар
1/30/202453 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Алесь Міхалевіч. Пра паездку “па пашпарт”, адпачынак у Турцыі, Расію і Інтэрпол

Сітуацыя з затрыманнем у Тайландзе музыкаў гурта “Бі-2” і пагрозай іх дэпартацыі ў “краіну грамадзянства” зноў вярнула беларусаў да пытання, якія краіны бяспечна наведваць, калі вы знаходзіцеся ў вымушанай эміграцыі. І да розных іншых пытанняў, звязаных як з неабходнасцю абмяняць беларускі пашпарт, даказаць патрэбу ў статусе ўцекача і гэтак далей. У якія краіны беларусам лепш не ехаць, асабліва калі існуе пагроза іх пераследу з боку лукашэнкаўскіх спецслужб, і ці можна схавацца ад пераследу ў Расіі? У якіх выпадках можна спакойна ехаць у Беларусь па новы пашпарт і ці не прасцей адмовіцца ад беларускага грамадзянства? Як давесці патрэбу ў прытулку, калі еўрачыноўнікі перакананыя, што вам “у Беларусі нічога не пагражае, бо там нічога страшнага не адбываецца”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат, кіраўнік адвакацкага бюро "Legal status" Алесь Міхалевіч
1/30/202441 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Алена Зуй-Вайцяхоўская і Нэла Агрэніч. У вайны не жаночы твар?

Сусвет сатырычнага ютуб-праекта “ЧынЧынЧэнел”, які стрэліў летам 2020 года, імкліва пашыраецца. Спачатку яго стваральнікі іранізавалі над недалёкасцю і абмежаванасцю лукашэнкаўскага чынавенства, а апошнім часам пераключыліся на тэму вайны. Новы серыял “Давайце яго дачакаемся”, які выйдзе ў лютым, прысвечаны жанчыне і той ролі, якую ёй надае прапаганда, ва ўмовах вайны. Дык што з сябе ўяўляе новае шоў “Давай яго дачакаемся”? Чаму аўтары нарэшце звярнуліся да тэмы вайны? Якой яны бачаць ролю жанчыны ў сённяшнім канфлікце? Як на новае шоў ужо рэагуе кам'юніці “ЧынЧынЧэнел”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё распавядуць акторка і спявачка Алена Зуй-Вайцяхоўская ды акторка і рэжысёрка Нэла Агрэніч
1/30/202436 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Чэргі на новы сустаў і нагоды для гонару — "Раніца з Еўрарадыё" за 30 студзеня

Чэргі на новы сустаў і нагоды для гонару — "Раніца з Еўрарадыё" за 30 студзеня by Euroradio
1/29/20241 hour, 19 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Тормаз інтэграцыі і скарга за скаргу — Еўразум за 29 студзеня |Новости Беларуси за 29 января

Тормаз інтэграцыі і скарга за скаргу — Еўразум за 29 студзеня |Новости Беларуси за 29 января by Euroradio
1/29/202437 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Яраслаў Раманчук. Паглынанне: Масква анансавала стварэнне “адной эканомікі” з Беларуссю

Напярэдадні чарговага паседжання “Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы” дзяржсакратар гэтай так званай “саюзнай дзяржавы” Мезенцаў заявіў пра тое, што “інтэграцыя” дзвюх краін набліжае да аб’яднання дзвюх эканомік. Але ніякай пагрозы, маўляў, гэтае “зліццё” ў інтэграцыйным экстазе для Беларусі не нясе. Паводле расійскага чыноўніка, “ні нацыянальнаму ладу, ні нацыянальным традыцыям, ні роднай беларускай мове ніхто не пагражае”. Чым пагражае суверэнітэту Беларусі магчымае стварэнне “адной эканомікі” з эканамічных сістэм Беларусі і Расіі і ці магчыма такое ўвогуле? Ці варта асцерагацца паглыблення “інтэграцыі” дзвюх нашых дзяржаў? Ці выратуе беларускія прадпрыемствы, якімі кіруюць “крэпкія гаспадарнікі”, ваенныя заказы з Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст-лібертарыянец, экс-кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук
1/29/202452 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекаваю “Інтэграцыя”: страта незалежнасці Беларусі як няспынны працэс

На дварэ новы год, а маршруты замежных паездак Лукашэнкі застаюцца нязменнымі. І нешматлікімі па-ранейшаму. Галоўны ж маршрут такі, як і некалькі гадоў запар — у Расію, да Пуціна на паклон. Вось і новая/старая нагода: паседжанне “Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы”. А там яшчэ і мемарыял адкрылі, і на канцэрт-рэквіем завіталі, і пра нацыстаў учорашніх ды сённяшніх расказалі, пра тое, як нейкія там гісторыю перапісваюць, пра нежаданне вайны на фоне абстрэлаў расійскімі акупантамі Украіны расказалі, на хакей схадзілі… Але не гэтыя праявы цынічнасці насцярожваюць, а далейшы продаж Лукашэнкам незалежнасці Беларусі. Чым адметная гэтая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна і чаго варта чакаць ад новых пагадненняў па “далейшай інтэграцыі”? Ці верне беларусаў з эміграцыі на радзіму распрацаваная Саўмінам “міграцыйная канцэпцыя па вяртанні на радзіму”? Ці сцішыць рэжым рэпрэсіі пасля “выбараў” і ці гатовы Захад да вайны з Расіяй? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
1/29/202453 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Рэзалюцыя па Беларусі і расчараванне ў Каліноўцах. Раніца з Еўрарадыё за 27 студзеня

Рэзалюцыя па Беларусі і расчараванне ў Каліноўцах. Раніца з Еўрарадыё за 27 студзеня by Euroradio
1/26/20241 hour, 9 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Кібермахляры і спектакль з выбарамі — Еўразум 26 студзеня | Новости 26 января

Кібермахляры і спектакль з выбарамі — Еўразум 26 студзеня | Новости 26 января by Euroradio
1/26/202435 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Іх норавы: Лыжнікі псуюць навакольнае асяроддзе

Катанне на лыжах, як і любы іншы спорт, спрыяе добрай фізічнай форме. Аднак высветлілася, што лыжнікі шкодзяць наваколлю! Пра гэта і не толькі — у нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
1/26/20245 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Чаму з Беларусі уцякаюць і грошы і людзі. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень

Чаму з Беларусі уцякаюць і грошы і людзі. Як у Беларусі хочуць замяніць няўдзячных беларусаў удзячнымі мігрантамі. Беларускія улады пабудавалі сабе такую краіну для жыцця, што нікому іншаму яна не падыходзіць. Гэта і не толькі — у падкасце з эканамічнымі вынікамі тыдня ў Беларусі “Хаў мач?”
1/26/20248 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Марына Гірын. Беларускі бізнес заваёўвае Амерыку: фантазіі ці рэчаіснасць

1 сакавіка прадстаўнікі бізнесу, топ-менеджары, палітыкі і актыўныя дзеячы беларускай дыяспары збяруцца разам у Вашынгтоне на І Беларускі бізнес-форум. Збяруцца, каб агучыць запыты і патрэбы беларускага бізнесу ў ЗША, абмеркаваць пытанні фармавання беларускай бізнес-супольнасці за мяжой. Ці гатовы беларускі бізнес за мяжой заваяваць амерыканскі рынак? Якія насамрэч перспектывы ў беларускіх прадпрымальнікаў на амерыканскім кантыненце, ці “чакаюць” там беларусаў? Чаго ў выніку варта чакаць ад удзелу ў форуме, як будзе прадстаўлены на ім амерыканскі бок? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын
1/26/202449 minutes, 1 second
Episode Artwork

Усе цяжкасці беларусаў — праз Лукашэнку. Вялікая гутарка з чэшскім сенатарам

— Я перакананы, што вельмі небяспечна звязваць лёс краіны з пуцінскай Расіяй ці камуністычным Кітаем. У гэтым сэнсе відавочна, у якой небяспецы сёння знаходзіцца Беларусь, — кажа сенатар, старшыня камітэта замежных спраў, абароны і бяспекі ў верхняй палаце парламента Чэшскай Рэспублікі Павел Фішар. Палітык мае цікавую біяграфію: пасля падзення камунізму адвучыўся ў школе для высокіх дзяржаўных службоўцаў у Францыі, у Чэхіі працаваў на Пражскім Градзе ў канцылярыі Вацлава Гавела, у 2018 годзе балатаваўся ў прэзідэнты, заняўшы трэцяе месца пасля Мілаша Зэмана і Іржы Драгаша. Сёння, займаючы пасаду сенатара, Павел Фішар удзельнічае ў розных мерапрыемствах, звязаных з лёсам беларусаў, і нават з’яўляецца сябрам “Грамадзянскай Беларусі”. У інтэрв’ю Еўрарадыё палітык расказвае пра свае сустрэчы са Святланай Ціханоўскай. Разважае пра праблемы, з якімі сутыкнулася беларуская моладзь у Чэхіі пасля пачатку пуцінскай вайны. Абапіраючыся на чэшскі досвед, дзеліцца меркаваннем пра тое, што можна рабіць, каб каты рэжыму Лукашэнкі адказалі за свае злачынствы ў будучыні. Таксама мы паразмаўлялі пра тое, як працавалася побач з легендарным Вацлавам Гавелам, чаму Мілаш Зэман, якога называюць сябрам Пуціна, так доўга трымаў уладу і ці своечасова чэшскім прэзідэнтам стаў Петр Павел.
1/26/202429 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Пачуццё пагрозы і "братэрства" Беларусі з Расіяй

Беларускія ўлады старанна гадуюць у грамадзянах пачуццё пагрозы. Прычым сыходзіць гэтая пагроза ў іх разуменні выключна з Захаду. А на ўсходзе ў іх — выключна сябры: Пуцін, яго губернатары і іх "братэрскі" рускі народ. У стрыме з палітыкам Аляксандрам Кныровічам распавядзем, якую эканамічную пагрозу "братэрства" з Расіяй нясе ўжо сёння. Абмяркуем і іншыя апошнія эканамічныя і палітычныя навіны тыдня.
1/26/202451 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Новы міністр адукацыі і МАЗЫ-паходні. "Раніца з Еўрарадыё за 26 студзеня

Новы міністр адукацыі і МАЗЫ-паходні. "Раніца з Еўрарадыё за 26 студзеня by Euroradio
1/25/20241 hour, 6 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Канцэпцыя беларускіх уладаў і расійскі след у рэпрэсіях — Еўразум 25 студзеня | Новости 25 января

Канцэпцыя беларускіх уладаў і расійскі след у рэпрэсіях — Еўразум 25 студзеня | Новости 25 января by Euroradio
1/25/202426 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра “аналітыкаў Ціханоўскай”, канцэпцыю вяртання і ракеты Taurus

Кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак паведаміў пра 143 вядомыя факты затрымання падчас аблавы з 23 студзеня па сённяшні дзень. Адметна, што падчас “хапуна” ў Брэсце затрымалі, па звестках “Вясны”, каля 70 чалавек і гэта былі выключна жанчыны. Што добра кажа і пра гераічнасць лукашэнкаўскіх “сілавікоў”, і пра яго самога, як лідара гэтай сістэмы, які “з жанчынамі не ваюе”, як вядома. Стараюцца не адставаць ад калег і следчыя з СК. 25 студзеня з’явілася паведамленне, што СК “распачаў працэс спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да 20 так званых аналітыкаў Ціханоўскай”… Але шэраг імёнаў у гэтым спісе “камарыльі Ціханоўскай”, як імгненна радасна завішчалі прапагандысцкія каналы, выклікае гамерычны смех. Узяць хаця б Паўла Усава! Чым адметная новая хваля рэпрэсій, якая распачалася атакай на сайты і сацсеткі палітыкаў, іх структур і дабрачынных арганізацый і працягнулася “хапунамі” і спецвытворчасцю? Ці верне беларусаў з эміграцыі на радзіму распрацаваная Саўмінам “міграцыйная канцэпцыя па вяртанні на радзіму”? Ці паверыў Захад у рэальнасць пагрозы з боку Расіі і ці пачаў рыхтавацца да нападу? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
1/25/20241 hour, 2 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Ірэна Катвіцкая: спрадвечная нацыянальная ідэя беларусаў — барані сваё

25 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — этна-спявачка, выкладчыца, рэжысёрка Ірэна Катвіцкая. Свет ізноў вярнуўся ў часы, калі спадзяванні ёсць толькі на сябе — на моц, рашучасць і свядомасць грамадзян тваёй краіны, прадстаўнікоў тваёй супольнасці і нацыі. У выпадку небяспекі табе могуць дапамагчы, падтрымаюць твой народ у змаганні за сябе ці сваю айчыну, але толькі ўласныя намаганні будуць вырашальнымі. Гэта паказваюць прыклады вайны ва Украіне і ў Ізраілі. Таму, калі казаць пра Беларусь, мара вярнуць сабе сваю Беларусь спраўдзіцца, калі самі за гэта будзем змагацца. На жаль, без зброі гэтае змаганне, найхутчэй, выйграць не атрымаецца, перакананая Ірэна Катвіцкая. Пра тое, чаму для будучыні беларускай нацыі важныя беларуская мова, гісторыя і культурная спадчына, ці сапраўды ўвесь беларускі спеўны фальклор пра слёзы, пакуты і боль, ці магчыма вярнуць сабе сваю краіну без узброенай барацьбы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ірэнай Катвіцкай.
1/25/202445 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Аліна Коўшык. “Дзень герояў і гераіняў”: як будзем святкаваць і чаму 2 лютага

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні абвесціла пра заснаванне “Дня герояў і гераіняў”. Адзначацца ён будзе 2 лютага ў гонар нараджэння Кастуся Каліноўскага, знакавай постаці беларускай барацьбы за незалежнасць, а таксама і многіх іншых выдатных асобаў, якія сталі сімваламі барацьбы беларусаў: дзеячаў культуры, навукі, рэвалюцыянераў, рэфарматараў, ваяроў і палітычных зняволеных — усіх, хто абраў сваёй місіяй барацьбу за Беларусь. “Дзень герояў і гераіняў” — гэта магчымасць аб'яднаць народ у павазе і ўдзячнасці да тых, хто зрабіў нязгасны ўнёсак у гісторыю і сучаснасць Беларусі", — гаворыцца ў паведамленні Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні. Чым адметны дзень 2 лютага і навошта беларусам сёння новая святочная дата? Што і каго прапаноўваецца ўшаноўваць у гэты дзень і ці будзе прапанова ўспрынятая грамадствам? Ці час цяпер для прыдумвання новых святаў, узнагарод і гэтак далей? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінена Аліна Коўшык
1/25/202440 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

"Е-дастаўка" для палітвязняў і міны на мяжы з Украінай. "Раніца з Еўрарадыё за 25 студзеня

"Е-дастаўка" для палітвязняў і міны на мяжы з Украінай. "Раніца з Еўрарадыё за 25 студзеня by Euroradio
1/24/20241 hour, 13 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Экстрэмісцкая пракуратура, Трамп і чырвоная кнопка — Еўразум 24 студзеня | Новости 24 января

Экстрэмісцкая пракуратура, Трамп і чырвоная кнопка — Еўразум 24 студзеня | Новости 24 января by Euroradio
1/24/202433 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

Віталь Цыганкоў. Пра Трампа ў ЗША, Фіца ў Еўропе і баявога Лукашэнку Пуціна

За выбарамі ў ЗША заўсёды з цікавсцю сочаць ва ўсім свеце. Нехта дзеля “спартыўнага інтарэсу”, але большасць таму, што вынік гэтых выбараў можа наўпрост паўплываць альбо на сітуацыю ў вашай краіне, альбо нават у цэлым рэгіёне, у якім месціцца вашая краіна. Да прыкладу, ад выніку будучых выбараў у ЗША можа значна змяніцца як сітуацыя з вайной ва Украіне, што адаб’ецца і на сітуацыі ў Беларусі, так і на сітуацыі ў беларускім грамадстве. Чым адметныя чарговыя выбары ў ЗША і ці сапраўды перамога Трампа можа стаць катастрафічнай як для нашага рэгіёна, так і для Еўропы ўвогуле? Што адбываецца ў еўрапейскай палітыцы напярэдадні выбарчых кампаній ў шэрагу краінаў ЕС і Еўрапарламент? Ці ёсць у беларускіх дэмсіл магчымасці больш актыўна і паспяхоўва адстойваць правы і інтарэсы беларусаў — як за межамі Беларусі, так і ўнутры краіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
1/24/202455 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

Яўген Красулін. Каліноўскі як галоўны вораг Лукашэнкі і ўрокі паўстання 1863 года

Рэпрэсіі, распачатыя карнымі структурамі Расійскай імперыі супраць удзельнікаў паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага і тых, хто спачуваў паўстанцам, не наўпрост, але вельмі падобныя да рэпрэсій, якія чыніць лукашэнкаўскі рэжым у дачыненні да ўсіх, хто тым ці іншым чынам далучыўся да рэвалюцыі 2020 года альбо выказваў незадаволенасць дзеяннямі рэжыма. Падабенства ў тым, што ў абодвух выпадках рэпрэсіі з асаблівай жорсткасцю прымяняліся да нацыянальна арыентаванай часткі грамадства. Каліноўскі быў ворагам для акупацыйнай адміністрацыі ў 1863 годзе, вораг ён і для прарасійскай адміністрацыі Лукашэнкі. Чым жыў, як ваяваў, што ствараў, чаго страшыўся і саромеўся, аб чым марыў свет у 1863-ім, і ці была ў яго справа да нашага рэгіёну? Што ў гэтым сэнсе змянілася з таго часу і чаму Каліноўскі стаўся ворагам для Лукашэнкі? Ці існуе такая з’ява ў нашай гісторыі як “генацыд беларускага народа”, у які часы ён здарыўся і хто ў ім вінаваты? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдат гістарычных навук, маяніст Яўген Красулін
1/24/202440 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Ваенная дактрына ва ўмовах усеагульнага экстрэмізму

Студзень 2024 года выдаўся насычаным, як ў плане рэпрэсій, так і ў плане новых выклікаў і пагроз для лукашэнкаўскага рэжыму. Перасцярогі, што за саўдзел у расійскай агрэсіі давядзецца адказваць не толькі перад судом ў Гаазе, але і Украінай, беспілотнікі якой ужо далятаюць да Піцера (а да Драздоў тым больш даляцяць пры патрэбе), прымусілі перапісаць ваенную дактрыну Беларусі. А разуменне, што жадання ў беларусаў “перагарнуць старонку” так і не з’явілася, прымушаюць пашыраць рэпрэсіі ўнутры краіны. І знаходзіць усё новых і новых экстрэмістаў паўсюль… Якія змены чакаюць ваенную дактрыну і канцэпцыю нацбяспекі і ці дапамогуць яны ўратавацца Лукашэнку? Што прымушае рэжым пашыраць рэпрэсіі і адкуль у Беларусі столькі экстрэмістаў? Ці існуе рэальная пагроза рэжыму з-за мяжы і колькі праўды ў словах пра "падрыхтоўку баевікоў у Польшчы і Літве"? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
1/24/202452 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Грып, санкцыі і вера ў сілавы сцэнар — "Раніца з Еўрарадыё за 24 студзеня

Грып, санкцыі і вера ў сілавы сцэнар — "Раніца з Еўрарадыё за 24 студзеня by Euroradio
1/23/20241 hour, 12 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Дрон над Драздамі і наіўны "канкурэнт Пуціна" — Еўразум 23 студзеня | Новости Беларуси за 23 января

Дрон над Драздамі і наіўны "канкурэнт Пуціна" — Еўразум 23 студзеня | Новости Беларуси за 23 января by Euroradio
1/23/202435 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Сяргей Дубавец. Пра “генацыд”, Генпракуратуру, Лукашэнку і… “масонскі след”

Так званая Генпракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да журналіста, публіцыста, блогера і проста Вялікага майстра Вялікай ложы Беларусі Сяргея Дубаўца. У адным пакеце яму інкрымінуюць “парушэнне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму, недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і адмаўленні генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд”. Ці ёсць падставы абвінаваць Дубаўца хаця б па адным парушэнні, якія яму інкрымінуюць спецыялісты па генацыдзе беларускага народа з “Генпракуратуры”? Якія пагрозы нясе расійскі ўплыў на сітуацыю ў краіне і чым небяспечная сітуацыя з перапісваннем гісторыі? Чаго хоча дамагчыся рэжым і асабіста так званы Генпракурор Швед такімі справамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае публіцыст, літаратар, Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі Сяргей Дубавец
1/23/202428 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Сяржук Доўгушаў, Віялета Нікіцік. Творчы супраціў: чаму рэжым баіцца музыкаў ды мастакоў

Насуперак складанасцям вымушанай эміграцыі, музыкі (як і ўсе іншыя творчыя людзі) не адмаўляюцца ад свайго паклікання і працягваюць пісаць новыя музычныя творы. У тым ліку і дзякуючы магчымасцям, якія ім даюць творчыя рэзідэнцыі, якія ладзяцца на базе “Дома творцаў”. А гэта не толькі ўмовы для рэпетыцый, запісу, але і магчымасці супрацы з калегамі, і — псіхалагічная дапамога. Якія магчымасці творчым людзям сёння дае “Дом творцаў” і з якімі праблемамі сутыкаюцца самі заснавальнікі гэтай прасторы? Чаму важна не толькі стварыць тэхнічныя ўмовы для творчасці, але і аказаць псіхалагічную падтрымку творцам? Ці магчыма захаваць у эміграцыі не толькі творчы імпэт, але і нацыянальную адметнасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць музыкант, заснавальнік “Дома творцаў” Сяржук Доўгушаў і псіхалагіня Віялета Нікіцік.
1/23/202440 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Павел Слюнькін. Пра “выбары”, нацбяспеку, “сціранне незалежнасці” і страх вайны

Ваенную дактрыну Беларусі “прыводзяць у адпаведнасць патрабаванням часу”. Прынамсі такое тлумачэнне даюць афіцыйна рапрацоўшчыкі гэтых зменаў. Дзе ёсць і тэзісы наконт ужывання ядзернай зброі, і заявы пра вайсковую дапамогу “саюзнікам”, калі на іх нападуць, і прывязка ваеннай дактрыны да канцэпцыі нацбяспекі. Выглядае, што гэта ў тым ліку і падрыхтоўка да будучых электаральных кампаній у Беларусі. І адказ як на рэальныя, так і на ўяўныя дзеянні дэмсіл, беларускіх ваяроў, заходніх спецслужб, сэкс-меншасцяў і касмічных піратаў. За якіх “саюзнікаў” будзе ваяваць лукашэнкаўская армія і як звязаныя змены ў канцэпцыі нацбяспекі з электаральнымі цыкламі? Чаму “кіраўніцтва шэрагу краін НАТО-ЕС дэ-факта адклікае прызнанне незалежнасці Белаурсі” і каму гэта выгадна? Ці сапраўды структурам дэмсіл неабходная транфармацыя ў НДА і што гэта зменіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін.
1/23/202454 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

Лёс дзяцей Лукашэнкі і чорны спіс "Белавія" — "Раніца з Еўрарадыё за 23 студзеня

Лёс дзяцей Лукашэнкі і чорны спіс "Белавія" — "Раніца з Еўрарадыё за 23 студзеня by Euroradio
1/22/20241 hour, 6 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Як Кастусь Каліноўскі стаў ворагам Лукашэнкі— Еўразум за 22 студзеня | Новости Беларуси за 22 января

Як Кастусь Каліноўскі стаў ворагам Лукашэнкі— Еўразум за 22 студзеня | Новости Беларуси за 22 января by Euroradio
1/22/202441 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Іван Ступак. Беспілотнікі над Піцерам: супраца СБУ і лукашэнкаўскіх СПА?

Калі атакі беспілотнікаў па ваенных аб’ектах у расійскіх гарадах побач з украінскай мяжой сталі штодзённай будзённасцю, а з’ўленне ўкраінскіх бесапілотнікаў у небе над Масквой нікога не здзіўляе, то факт іх атак на аб’екты ў Санкт-Пецярбургу пакуль шакуюць. Усё ж адлегласць вялізная ад мяжы Украіны да марскога порта Усць-Луга ў Ленінградскай вобласці. І не выключана, што шлях іх ідзе над тэрыторыяй Беларусі. Адкуль у небе над расійскім Піцерам бяруцца беспілотнікі і пры чым тут беларуская супрацьпаветраная абарона? Ці існуе пагроза таго, што нейкі з беспілотнікаў, па дарозе ва Усць-Лугу нечакана збочыць з маршрута і ўпадзе ў Драздах ці на тэрыторыі аднаго з беларускіх НПЗ? Чым кіруюцца тыя, хто ва ўкраінскіх лясах рыхтуе баявікоў для нападу на Беларусь і ці ёсць такія лагеры насамрэч? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак.
1/22/202437 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра Каліноўскага, “еўразійства” беларусаў і “канцэпцыю нацбяспекі”

Угодкі паўстання 1863 года, ці Паўстання Каліноўскага, адзначалі і ў Вільні, і ў Варшаве. Ніякім чынам не агучваліся гэтыя даты ў Беларусі, бо для лукашэнкаўскага рэжыма і яго прарасійска настроеных прыхільнікаў Каліноўскі стаў ідэалагічным ворагам. Гэтая прарасійскасць выявілася ў супрацьстаянні рэжымнага гісторыка Марзалюка і “філосафа” Дзерманта на тэмы “еўрапейскасці ці еўразійскасці” беларусаў. Для якіх, паводле старшыні Саўбеза Вальфовіча, “традыцыйныя сямейныя каштоўнасці” з’яўляюцца часткай нацбяспекі. Чаму постаць Каліноўскага стала варожай для лукашэнкаўцаў і ці можна паўстанне 1863 года выкрасліць з афіцыйнай гісторыі Беларусі? Чым для беларускай ідэнтычнасці небяспечная ідэя “еўразійства беларусаў”? Ці маюць для нас значэнне чарговыя “выбары Пуціна” ў Расіі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
1/22/202449 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Залатыя зубы і "бразганне" НАТА — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 студзеня

Залатыя зубы і "бразганне" НАТА — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 студзеня by Euroradio
1/19/20241 hour, 12 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Чаму МАЗ губляе свае пазыцыі на расійскім рынку

Чаму МАЗ губляе свае пазыцыі на расійскім рынку by Euroradio
1/19/20247 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Нацыяналізаваны Мак і хітры(?) Шварцэнегер — Еўразум за 19 студзеня |Новости Беларуси за 19 января

Нацыяналізаваны Мак і хітры(?) Шварцэнегер — Еўразум за 19 студзеня |Новости Беларуси за 19 января by Euroradio
1/19/202438 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Іх норавы: Жыццё на Марсе? Штучны інтэлект вырашае праблему

Штучны інтэлект знайшоў месца на Марсе, дзе можна пасяліць першых людзей. Да гэтага часу такія месцы шукалі ўручную па фотаздымках, але нейрасеткі значна паскорылі працэс. Пра гэта і не толькі ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
1/19/20244 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Дзяніс Дудзінскію Маральнасць выбару і рок-н-рол: турма і эміграцыя ці поспех і аншлагі

Музыкам гурта Тор-бэнд пакінулі без зменаў вынесены раней прысуд — іх апеляцыйная скарга не была задаволеная. Карнікі з ГУБАЗІКа выклалі чарговае відэа з затрыманымі музыкамі гурта Nizkiz і пагражаюць ім зняволеннем на тэрмін ў 5 гадоў. Спявачку Мэрыем Герасіменку, асуджананую на 3 гады “хатняй хіміі” за выкананне песні ўкраінскага гурта “Океан Ельзи”, дзякуючы намаганням BYSOL эвакуявалі з Беларусі. І акурат у гэты час фронтмэн гурта “Саша і Сірожа”, беларускі мастак Аляксей Хацкевіч, анансаваў выступ ў Маскве на дзень уварвання ва Украіну акупацыйных расійскіх войскаў. Што адбываецца з беларускай культурай і ў прыватнасці з музыкай сёння і ці існуе для творцы пытанне “маральнасці выбару”? Чым мусіць кіравацца сёння творчы чалавек — імкненнем любымі сродкамі данесці сваю творчасць да людзей ці ёсць шляхі непрымальныя? Ці існуе для “чыстай творчасці” тэма палітычнай кан’юнктуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыкант, шоўмэн, тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі
1/19/202455 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровічю Бургер “па-лукашэнкаўску”, альбо Як украсці і стаць героем фаст-фуду

“Яны кінулі ўласнасць, мы яе паднялі, прывялі ў парадак”, “Разрэзаць булачку напалову, упіхнуць мяса, бульбу або салату туды не можам? Думаю, дай праверу, можам мы ці не можам”… Гэта не частка нумару кагосьці са стэндапераў, як можна было б падумаць, а выказванні чалавека, які лічыць сябе не проста кіраўніком краіны, а яшчэ і спяцом у сферы хуткага харчавання. А дакладней, прызнанне таго, як лукашысты прысабечылі тое, што ім не належыць і чаго ім не дарылі, — 25 рэстарацый сеткі “Макдональдс”. Такая вось нацыяналізацыя па-лукашэнкаўску. Што насамрэч адбываецца з былой уласнасцю сеткі “Макдональдс” у Беларусі і чаму нацыяналізацыя “па-лукашэнкаўску” — не крадзеж? Што чакае іншыя бізнесы з “недружалюбных краін” і чым небяспечны прыбытковы бізнес у лукашэнкаўскай Беларусі? Ці вызначыліся ў Каардынацыйнай радзе з працэдурай галасавання і каму не дагадзілі Кавалькова з Рымашэўскім? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер, сябра Каардынацыйнай рады Аляксандр Кныровіч
1/19/202445 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Ліза Ветрава. “Каго любіш?”: ці здольная мова абараніць Беларусь

Падзеі 2020 года дзіўным чынам, але сталі пачаткам росту цікаўнасці беларусаў да свайго, беларускага. Пачынаючы ад беларускай музыкі, паэзіі і тэатра да гісторыі, нацыянальнай культуры і беларускай мовы. Чытаць кнігі па-беларуску, слухаць айчынную музыку, наведваць лекцыі па гісторыі Беларусі і курсы "Мова нанова" стала папулярным. У лепшым сэнсе гэтага слова. З таго часу прайшло ўжо тры гады, і такое адчуванне, што нібыта гэтая цікавасць ізноўку пачала… змяншацца, скажам так. Што насамрэч з’яўляецца прычынай гэтага спаду цікавасці, калі ён сапраўды ёсць? Чым адметныя беларускамоўныя праекты ў ютубе і сацсетках і ці здольныя яны перацягнуць на сябе ўвагу беларусаў ад расійскіх праектаў? Ці магчыма сёння папулярызаваць беларускую мову ўнутры Беларусі і агулам сярод беларусаў і беларусак? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ютуб-блогерка, вядоўца ютуб-каналаў "Годна" і "БусьБеларусь", зорка TikTok Лізавета Ветрава
1/19/202447 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Хапун у Драгічыне і правілы на Вадохрышча — "Раніца з Еўрарадыё" за 19 студзеня

Хапун у Драгічыне і правілы на Вадохрышча — "Раніца з Еўрарадыё" за 19 студзеня by Euroradio
1/18/20241 hour, 8 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Беларусы ў Давосе і інтэлект спартоўцаў — Еўразум за 18 студзеня |Новости Беларуси за 18 января

Беларусы ў Давосе і інтэлект спартоўцаў — Еўразум за 18 студзеня |Новости Беларуси за 18 января by Euroradio
1/18/202433 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Гойшык: вандрую па свеце з ідэяй: любі сваё, але і чужое паважай

18 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — вандроўнік, вулічны артыст, журналіст-фрылансер Аляксандр Гойшык. Чым больш ты вандруеш, тым больш пераконваешся ў тым, наколькі мы адметныя, наколькі мы цікавы народ і колькі ў нас таго, чым сапраўды можна ганарыцца. Нам проста неабходна навучыцца любіць і паважаць сябе. Але мы не мусім закрывацца ў гэтай сваёй любові, а мусім браць нешта цікавае і карыснае ад іншых народаў. І такім чынам упісвацца, убудоўвацца ў агульны сусвет, перакананы Аляксандр Гойшык. Пра тое, чаму беларусы не берагуць сваё, навошта беларусам за мяжой трэба імкнуцца захоўваць і пашыраць сваю беларускасць і пра падабенства беларусаў і майя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Гойшыкам.
1/18/202458 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Небяспечны цюбінг і нямецкія бюракраты — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 студзеня

Небяспечны цюбінг і нямецкія бюракраты — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 студзеня by Euroradio
1/17/20241 hour, 11 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Ежа для дзяцей Афрыкі і чыстка нелаяльных — Еўразум за 17 студзеня |Новости Беларуси за 17 января

Ежа для дзяцей Афрыкі і чыстка нелаяльных — Еўразум за 17 студзеня |Новости Беларуси за 17 января by Euroradio
1/17/202435 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Франак Вячорка. Сайд-івэнты і прыёмы Ціханоўскай: як яны набліжаюць перамогу

Практычна з першых дзён новага 2024 года Святлана Ціханоўская працягнула сваю дзейнасць па ўтрымліванні “беларускага пытання” ў фокусе ўвагі як кіраўніцтва, палітычнага істэблішменту і экспертнай супольнасці, так і грамадства краін Захаду. Афіцыйны візіт у Варшаву і сустрэчы з новаабраным кіраўніцтвам Польшчы, удзел у эканамічным форуме ў Давосе, іншыя сустрэчы і візіты Ціханоўскай і ўдзельнікаў яе каманды адбываюцца ледзь не штодня. Што важнага было ў першых сустрэчах 2024 года і што стала галоўным вынікам візіту Ціханоўскай у Польшчу? Чым адметны сёлетні ўдзел у форуме ў Давосе і які палітычны профіт ад гэтай паездкі? Ці маніторыць Офіс выкананне заходнімі партнёрамі абяцанняў, якія яны давалі падчас сустрэч з Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
1/17/202431 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Olia Shnip Band. Як беларускія музыкі яднаюцца ў эміграцыі

18 студзеня ў Варшаве пройдзе вялікі канцэрт беларускай каманды Olia Shnip band і Варшаўскага Вольнага Аркестра. Музыкі абяцаюць шматгранную канцэрную праграму, якая спалучае цікавыя аранжыроўкі, моцны харызматычны вакал, лірыку, натхнёную “беларускім досведам” апошніх гадоў і элементы тэтральнага перформанса. З'яўленне гурта і сам канцэрт сталі вынікам працы ў арт-рэзідэнцыі "Дома Творцаў", якая дапамагае рэпрэсаваным беларускім музыкам. Слухаем песні, размаўляем пра вынік, музыку ў выгнанні і адказваем на вечнае пытанне "з'язджаць ці не?".
1/17/202442 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Рука Масквы: як яе пазбавіцца і якія пагрозы магчымыя ў працэсе

Звесткі пра ўмяшальніцтва Масквы ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША выклікалі абурэнне не толькі ў грамадзян гэтай краіны, але і ва ўсім цывілізаваным свеце. Але то ЗША. У выпадку ж умяшальніцтва Масквы, як палітычнага кіраўніцтва, так і расійскіх спецслужб, у беларускія выбары гэта не толькі практычна нікога не абурала ў Беларусі, але і віталася. Маўляў, мы ж не чужыя адно аднаму. Часам нават змаганне за падтрымку Крамля вялося ў шэрагах апанентаў Лукашэнкі. Сам жа ён у гэтым забегу на ўвагу Крамля быў найчасцей наперадзе ўсіх. Якія пагрозы нясе расійскі ўплыў на сітуацыю ў краіне і чым небяспечная сітуацыя з будучымі “выбарамі”? Ці існуе верагоднасць пачатку ваеннага супрацьстаяння Расіі і NATO і якое месца адведзенае Беларусі? Што адбываецца ў шэрагах беларускіх дэмсіл і ці ёсць у іх магчымасць уплыву на сітуацыю ў краіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
1/17/202446 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Школьнікі-спецслужбісты і ашуканец-GPT — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 студзеня

Школьнікі-спецслужбісты і ашуканец-GPT — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 студзеня by Euroradio
1/16/20241 hour, 12 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Дэпутаты-лукашысты і манты feat. дранікі — Еўразум за 16 студзеня |Новости Беларуси за 16 января

Дэпутаты-лукашысты і манты feat. дранікі — Еўразум за 16 студзеня |Новости Беларуси за 16 января by Euroradio
1/16/202437 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Вольга Дабравольская. Ці спросцяць новыя ўлады Польшчы ўмовы легалізацыі для беларусаў

Напачатку студзеня бягучага года з афіцыйным візітам Варшаву наведала Святлана Ціханоўская. Сярод шэрагу іншых сустрэч на самых розных узроўнях, узяла яна ўдзел і ў сустрэчы прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці з віцэ-міністрам МУС Польшчы прафесарам Мацеем Душчыкам. Як паведамлялася, “падчас сустрэчы абмяркоўваліся важныя для дзясяткаў тысяч беларусаў у Польшчы пытанні легалізацыі”. Якія канкрэтна пытанні, звязаныя з легалізацыяй беларусаў у Польшчы, на сёння самыя балючыя і актуальныя? Ці існуе магчымасць для станоўчага вырашэння гэтых пытанняў і колькі часу на гэта можа спатрэбіцца? Што апроч легалізацыі клапоціць беларусаў у Польшчы і дзе па гэтых праблемах атрымаць кансультацыю і дапамогу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская
1/16/202451 minutes, 1 second
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Еўропа рыхтуецца да нападу Расіі — гульня ці рэчаіснасць?

Bild публікуе магчымы сцэнар падзеяў бліжэйшых месяцаў, які разглядаецца Бундэсверам. Паводле гэтага сцэнара, у снежні 2024 года варта чакаць эскалацыі ў Калініградскай вобласці, у раёне Сувалкскага калідора. Пасля чаго да межаў Расіі і краін Балтыі, а таксама ў Беларусь будуць сцягнутыя расійскія войскі. Узброеные сілы Беларусі будуць уцянутыя ў канфлікт на тэрыторыі краін Балтыі і Польшчы. У 2025 годзе могуць пачацца поўнамасштабныя баявыя дзеянні паміж Расіяй і NATO, сцвярджаюць эксперты. Ці сапраўды гэта сцэнар, да якога рыхтуецца Бундэсвер, ці гэта не больш, як адзін з варыянтаў штабных гульняў ваенных? Чаму замест пашырэння ваеннай дапамогі Украіне на Захадзе шырацца настроі “прымусу да перамоў Украіны з Пуціным”? Як смерці апанентаў Лукашэнкі за кратамі мяняюць рэжым і да чаго прывядзе гэта супрацьстаянне ў грамадстве? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
1/16/202451 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Рыгор Астапеня. Якую Беларусь хочуць для сябе беларусы і хто ім яе дасць?

Дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня падрыхтаваў да публікацыі даклад з інтрыгоўнай назвай “Якую Беларусь хочуць беларусы?” У ім ідзе размова пра два вобразы краіны, якія існуюць у Беларусі сёння. Першы — гэта Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, пабудаваная на аўтарытарным праўленні, калясавецкай ідэнтычнасці і знешнепалітычнай арыентацыі на Расію. Другая Беларусь — гэта краіна, якую ўяўляе дэмакратычны рух, чыім галоўным палітыкам цяпер з’яўляецца Святлана Ціханоўская. Гэта вобраз дэмакратычнай краіны з рынкавай эканомікай, які абапіраецца на нацыяльны праект ідэнтычнасці і мае выразную празаходнюю арыентацыю. Абодва гэтыя вобразы маюць сфармаваныя буйныя групы прыхільнікаў, але ў той ці іншай ступені супярэчаць уяўленням беларусаў, супярэчаць таму, чаго хочуць беларусы, сцвярджае аўтар даклада. У чым адметнасць вобразаў Беларусі па-лукашэнкаўску і Беларусі, якую ўяўляе дэмакратычны рух? Чаму ні адзін з гэтых праектаў не адпавядае таму, чаго насамрэч хочуць беларусы? Што з сябе ўяўляе ідэальны вобраз Беларусі, пра які беларусы мараць, і ці існуе гэты вобраз наогул? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня.
1/16/202455 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Gender Gap: сэкс-паслугі для рэжыма — амністыя для арганізатараў

Напярэдадані так званага “адзінага дня галасавання” ў Лукашэнкі анасавалі амністыю. Праўда, прысвечаную не “выбарам”, а чарговай юбілейнай даце вызвалення Беларусі. І пачалося абмеркаванне каатэгорый, якія заслугоўваюць амніставання. Адначасова прапануецца аблегчыць пакаранне для тых, хто заняты ў сферы сэкс-паслуг. Толькі гаворка тут не пра жанчын, якія тыя сэкс-паслугі надаюць, а пра… сутэнёраў. Пра тое, чаму рэжым больш шкадуе арганізатараў сэкс-паслуг, а не ахвяр гэтых “арганізатараў”, чым расійскім чыноўнікам не дагадзілі гендарна-нейтральныя прыбіральні, а таксама пра хатні гвалт у разуменні “Міністра МУС Кубракова”, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
1/16/202442 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Адзёр ля Брэста і барацьба за моладзь — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 студзеня

Адзёр ля Брэста і барацьба за моладзь — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 студзеня by Euroradio
1/15/20241 hour, 14 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Падаражэнне крэдытаў і бедныя медыя — Еўразум за 15 студзеня |Новости Беларуси за 15 января

Падаражэнне крэдытаў і бедныя медыя — Еўразум за 15 студзеня |Новости Беларуси за 15 января by Euroradio
1/15/202441 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра хусітаў, лукашыстаў, Тайвань, Давос і перамовы з Пуціным

Колькасць канфліктаў у свеце павялічваецца. І з’яўляюцца новыя рызыкі і выклікі. І гэта ўжо не пра ХАМАС і Ізраіль, а пра пачатак актыўнага супрацьдзеяння атакам хусітаў ваенных ЗША і Вялікабрытаніі. З ішага боку ў Тайвані перамог на прэзідэнцкіх выбарах кандыдат, які вельмі не даспадобы Кітаю, што можа таксама накаліць абстаноўку ў тым рэгіёне яшчэ больш. А яшчэ набліжаюцца выбары ў Еўрапарламент, рост у Еўропе папулярнасці правых партый і левых настрояў у грамадстве… Усё гэта адцягвае ўвагу свету ад вайны ва Украіне і злачынстваў лукашэнкаўскага рэжыма. Што і хто стаіць за хусітамі і адкуль у іх смеласць канфліктаваць з ЗША? Да якіх наступстваў мгуць прывесці вынікі выбараў у Тайвані, у тым ліку ў нашым рэгіёне? Да чаго можа прывесці рост у Еўропе папулярнасці правых партый і як гэта паўплывае на стаўленне да вайны ва Украіне і да рэжыму Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
1/15/202456 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Кепскія дарогі і Каляды на Палессі — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 студзеня

Кепскія дарогі і Каляды на Палессі — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 студзеня by Euroradio
1/15/20241 hour, 10 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Якім прадпрыемствам ўлады будуць раздаваць знак якасці. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень

Сёння мы пагаворым пра тое, навошта уладам адраджаць знак якасці і чаму аварыі у беларускай сістэме жылішчна-каммунальнай гаспадаркі пачалі здарацца часцей.
1/12/20246 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Смешная мінімалка і легалізацыя ў Грузіі — Еўразум за 12 студзеня |Новости Беларуси за 12 января

Смешная мінімалка і легалізацыя ў Грузіі — Еўразум за 12 студзеня |Новости Беларуси за 12 января by Euroradio
1/12/202430 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Пра выбары “на мінімалках” і жыццё за “мінімалку”

З 1 студзеня 2024 года ў Беларусі падвысілі мінімальны заробак. І цяпер у самай сацыяльнаарыентаванай дзяржаве нашага рэгіёна як мінімум ён складае 626 рублёў. На зайздрасць усім суседзям. У якіх “мінімалка” усяго толькі… у 5 разоў большая за беларускую. А проста трэба ўмець эканоміць і ўсё будзе добра, скажуць зласліўцам праўдарубы ад лукашэнкаўскай прапаганды. Што з сябе ўяўляе беларуская “мінімалка” ў параўнанні з мінімалкамі ў суседніх краінах і ці можна на яе выжыць? З якімі выклікамі сутыкаецца беларуская эканоміка і пры чым тут санкцыі і залежнасць ад Расіі? Ці здольныя дэмсілы за мяжой годна правесці кампанію па выбарах у КР, калі і надалей будуць дзейнічаць “на мінімалка” у гэтай справе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер, сябра Каардынацыйнай рады Аляксандр Кныровіч
1/12/202457 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Генадзь Коршунаў. У палітыцы — калапс, эканоміка ў зоне стагнацыі: куды далей?

Вынікі даследавання “Індэкс рэзілентнасці Беларусі. 2023” прэзентавалі 10 студзеня. Гэта такі спецыяльны комплексны аналіз Беларусі як шматскладовай і складанай сістэмы, які “Цэнтр новых ідэй” правёў ужо трэці раз. Палітычную, эканамічную, інфармацыйную, сацыяльную і вайсковую сферы ў краіне ацанілі 45 экспертаў — сярод іх як незалежныя даследчыкі, так і прадстаўнікі вядучых беларускіх аналітычных цэнтраў. Ці змяніліся паказчыкі па асноўных сферах аналізу і якім чынам? Якую мэту пераследуюць ініцыятары даследавання, як і хто можа скарыстацца атрыманым аналізам? Што асабліва цікавае можна вылучыць у даследаванні і якія назіраюцца трэнды і тэндэнцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сацыёлаг Генадзь Коршунаў.
1/12/202438 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Амністыя для карупцыянераў і тонкі лёд — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 студзеня

Амністыя для карупцыянераў і тонкі лёд — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 студзеня by Euroradio
1/12/20241 hour, 13 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

“Падушкі” Лукашэнкі і Ціханоўская ў Кіеве — Еўразум за 11 студзеня |Новости Беларуси за 11 января

“Падушкі” Лукашэнкі і Ціханоўская ў Кіеве — Еўразум за 11 студзеня |Новости Беларуси за 11 января by Euroradio
1/11/202432 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра “нетрадыцыйную амністыю”, Гаагу, Зяленскага ў Вільні і КДБ

Пакуль так званыя “сілавікі” працягваюць пераследаваць беларусаў за падабайкі ў сацсетках, нацыянальную сімволіку ў кнігах і на ўнутраным баку дзвярэй, Лукашэнка разважае пра “нармалізацыю правапарушэнняў” і кажа пра амністыю. Акадэмік-гісторык Марзалюк заклікае студэнтаў прыйсці на выбарчыя ўчасткі і зрабіць “беларускі выбар за моцную дзяржаву”, а на журфаку БДУ намеснікам дэкана прызначаюць прарасійскага Z-“патрыёта”. Ці варта чакаць, што пад амністыю трапіць хоць хтосьці з палітвязняў? Якую мэту пераследуюць русіфікатары Беларусі і які “беларускі выбар” можна зрабіць на выбарчых участках у Беларусі? Што адбываецца на судзе ў Гаазе і чаму Ізраіль прайграе інфармацыйную вайну тэрарыстам з ХАМАС? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
1/11/20241 hour, 2 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Красуліна: не перашкаджайце нам працаваць — даўняя нацыянальная ідэя беларусаў

Размовы пра тое, што беларусы і рускія — гэта практычна адзіна народ, — не больш чым прапаганда, якую мэтаскіравана ўліваюць нам у галовы. Мы вельмі адрозныя, а такія размовы шкодныя. Бо маюць на мэце выключна прывучэнне беларусаў да думкі, што Беларусь мусіць стаць часткай Расіі, а яны — часткай “трыадзінага братэрскага народа”. Таму нам неабходна захоўваць сваю ідэнтычнасць, пашыраць выкарыстанне беларускай мовы і будаваць адносіны з Расіяй як суседскія, не больш, перакананая Ганна Красуліна. Пра тое, чаму беларусы — гэта не “рускія са знакам якасці”, навошта ў часы глабалізацыі думаць прра нацыянальную ідэнтычнасць і ці трэба запускаць кракадзілаў у роў на мяжы Беларусі і Расіі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ганнай Красулінай.
1/11/20241 hour, 4 minutes, 1 second
Episode Artwork

“Шлях да Бэтлеему”: якім ён будзе для беларускіх дзетак у эміграцыі

Расстанне з радзімай прыняць даволі складана. Асабліва дзецям, якія не заўжды разумеюць, чаму іх вырвалі са звыклага і знаёмага атачэння, звезлі ад сяброў і сваякоў у іншую краіну. Дзе трэба вывучыць іншую мову, знайсці новых сяброў, звыкнуцца з новымі правіламі жыцця і паводзінаў. І ў гэтым дзецям вельмі дапамагаюць дарослыя, ствараючы дзіцячыя тэатры і музычныя школы, маладзевыя цэнтры, хабы і ініцыятывы. Як, да прыкладу, першы тэатр для мігрантаў з Беларусі і Украіны ў Варшаве “Студыя “Купалінка”. Творчы калектыў якой акурат у гэтыя дні прэзентаваў спектакль “Шлях да Бэтлеему”. Што з сябе ўяўляе спектакль “Шлях да Бэтлеему”, сама “Студыя “Купалінка” і хто ў ёй працуе? З якімі выклікамі сутыкаюцца тыя, хто стварае культурніцкую прастору для дзяцей у эміграцыі? Ці здольныя беларусы захаваць сваю нацыянальную адметнасць за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэжысёрка спектаклю “Шлях да Бэтлеему” Наталля Локіць і кампазітарка Юстына Карпіловіч.
1/11/202439 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Высяленне з Валадаркі і смех Лукашэнкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 11 студзеня

Высяленне з Валадаркі і смех Лукашэнкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 11 студзеня by Euroradio
1/11/20241 hour, 15 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Мужчыны не з'язджаюць і "шыкоўны" Крыж — Еўразум за 10 студзеня |Новости Беларуси за 10 января

Мужчыны не з'язджаюць і "шыкоўны" Крыж — Еўразум за 10 студзеня |Новости Беларуси за 10 января by Euroradio
1/10/202435 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

З'язджаць ці не і 100 еўра за пашпарт — "Раніца з Еўрарадыё" за 10 студзеня

З'язджаць ці не і 100 еўра за пашпарт — "Раніца з Еўрарадыё" за 10 студзеня by Euroradio
1/10/20241 hour, 14 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

“Святы” Лукашэнка і “экстрэмістскі” ЕГУ — Еўразум за 9 студзеня |Новости Беларуси за 9 января

“Святы” Лукашэнка і “экстрэмістскі” ЕГУ — Еўразум за 9 студзеня |Новости Беларуси за 9 января by Euroradio
1/9/202430 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Мілінкевіч.Еўрапейскі выбар: як ён дапаможа вызваленню Беларусі

Дэмакратычныя сілы заявілі пра еўрапейскі выбар Беларусі. Што праўда, пераважная большасць беларусаў той выбар асабіста для сябе зрабілі даўно. Іншая справа, што цяпер, падчас паўсюднай гвалтоўнай русіфікацыі Беларусі і на фоне акупацыйнай вайны Расіі ва Украіне, аднога еўрапейскага выбару без скіраванасці на ўваходжанне ў NATO, можа быць недастаткова. Ці не варта следам за словамі пра еўрапейскі выбар сказаць і пра ўступленне ў NATO як мэту і геапалітычны выбар? Якую мэту пераследуюць русіфікатары Беларусі і ці можна ў сённяшніх умовах рэпрэсій гэтай русіфікацыі супрацьстаяць? Ці ёсць магчымасць уратаваць беларускую адукацыю і што дасць стварэнне Беларускага ўніверсітэта за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік Руху “За свабоду”, заснавальнік і кіраўнік Вольнага беларускага ўніверсітэта, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч
1/9/20241 hour, 1 minute, 21 seconds
Episode Artwork

Яўген Магда. Контрнаступ: ці гатовы Захад і надалей падтрымліваць Украіну

ЗША паабяцалі і надалей падтрымліваць Украіну ў супраціве расійскім акупантам. Што праўда, узровень гэтай падтрымкі будзе меншы, чым летась. Пра тое, што Еўропа будзе з Украінай “да канца”, кажуць і еўрапейскія палітыкі. Вось толькі не зусім зразумела, што канкрэтна стаіць за гэтым абяцаннем. Сваю салідарнасць з украінскім народам выказваюць і беларускія дэмакратычныя сілы. Але ў адрозненне ад краін Захаду, яны не могуць дапамагчы ЗСУ зброяй… Ці сапраўды існуе небяспека скарачэння заходняй дапамогі Украіне і якія пагрозы гэта нясе? Якую стратэгію на 2024 год у дачыненні з беларускімі дэмсіламі абярэ Кіеў і ці будзе яна ўвогуле, тая стратэгія? Ці ёсць пагроза таго, што Кіеў будуць падштурхоўваць да перамоў з Масквой і ці рэальная “замарозка” баявых дзеянняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.
1/9/202445 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Gender Gap: “Паглядзіце ўверх” каб убачыць гендарныя стэрыатыпы ў мужчын

Днямі “Медуза” выклала чарговы фільм, прысвечаны беларускім пратэстам 2020 года, а ў беларусім Магілёве лукашэнкаўскія карнікі брутальна затрымалі музыкаў рок-гурта Nizkiz. На думку гендарнай даследчыцы Ірыны Сідорскай і ў фільме, і ў сітуацыі з музыкамі добра выявіліся “гендарныя стэрэатыпы, якія дыктуюць мужчынам выбар паводзінаў”. Пра тое, чаму выбар, зроблены музыкамі Nizkiz, а таксама падзеі і асобы, на якіх сфакусаваліся стваральнікі фільма “Паглядзіце ўверх”, адлюстроўваюць мужчынскую ідэнтычнасць, а таксама пра неразуменне розніцы паміж віной і адказнасцю, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
1/9/202442 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Суд над Nizkiz і маці Кавалеўскага — "Раніца з Еўрарадыё" за 9 студзеня

Суд над Nizkiz і маці Кавалеўскага — "Раніца з Еўрарадыё" за 9 студзеня by Euroradio
1/9/20241 hour, 9 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Актывістка — пра рэакцыю беларусаў на затрыманне музыкаў з гурта Nizkiz.

Актывістка — пра рэакцыю беларусаў на затрыманне музыкаў з гурта Nizkiz. by Euroradio
1/8/20246 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Ці заменяць Лукашэнку і чаму хейцяць Nizkiz — Еўразум за 8 студзеня |Новости Беларуси за 8 января

Ці заменяць Лукашэнку і чаму хейцяць Nizkiz — Еўразум за 8 студзеня |Новости Беларуси за 8 января by Euroradio
1/8/202440 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Валерый Кавалеўскі . Шкілеты ў шафе, альбо Як Кавалеўскі стаў “агентам рэжыму на Захадзе”

Не паспеў заціхнуць “скандал” з сузаснавальнікам фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL Аляксеем Лявончыкам, як дэмсілы ізноў апынуліся ў сітуацыі падазрэнняў і абвінавачванняў. І калі падставай сцвярджаць, што Лявончык — агентура, стала інфармацыя пра айчыма ягонай жонкі, што працуе на высокай пасадзе ў лукашэнкаўскай адміністрацыі, то прадстаўніку па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыю Кавалеўскаму паставілі ў віну месца працы ягонай маці. Сцвярджаецца, што Людміла Кавалеўская не толькі з’яўляецца сябрам “Адзінай Расіі”, але і прадстаўніком “Карпарацыі развіцця Удмурцкай Рэспублікі” ў Беларусі. А калі маці на такой пасадзе, то сын (як і ў выпадку з Лявончыкам і айчымам ягонай жонкі, натуральна) не можа быць нікім іншым, як агентурай Лукашэнкі на захадзе. Бінга! Ці адпавядае рэчаіснасці інфармацыя пра маці Валерыя Кавалеўскага і якім чынам яна апынулася ва Удмурціі і ў шэрагах “Адзінай Расіі”? З якім канкрэтна заданнем быў адпраўлены на Захад “агент Кавалеўскі” і як стаўся магчымым яго правал? Ці мае дачыненне да падзелу выдаткаванай Захадам фінансавай дапамогі і колькі плануюць “зарабіць на продажы сувенірных пашпартоў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі
1/8/202443 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. “Дарога ў пекла”: што “якасна” новага чакаць ад рэжыма ў 2024 годзе

Прапаганда ідэалагічная і рэлігійная аб’ядналася ў перадвыбарчым экстазе і сумеснымі намаганнямі пачалі ляпіць з Лукашэнкі вобраз “святога”. Дайшло да таго, што жанчына, якая называе сябе “ігуменія Гаўрыіла”, паабяцала ўсім ворагам Лукашэнкі “прамую дарогу ў пекла”. А чаго яшчэ чакаць ад асобы, якая актыўна падтрымлівае дзеянні акупацыйнага расійскага войска ва Украіне. І “бласлаўляе” лукашэнкаўскіх карнікаў на рэпрэсіі, якія цягнуцца ўжо не першы год у Беларусі. Чым былі адметныя першыя дні новага года ў міжнароднай палітыцы і ва ўнутрыбеларускай павестцы? З якімі выклікамі давядзецца сутыкнуцца Еўропе ў новым годзе і чаго чакаць ад выбараў ў Еўрапарламент? Ці здольныя дэмсілы выпрацаваць агульную стратэгію дзеянняў і ці стане КР аб’яднаўчай сілай беларусаў за мяжой? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
1/8/202453 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Аркадзь Мошас. “Калі заўтра вайна”: ці гатовы да гэтага Захад

На Захадзе ўзмацняюцца “лявацкія” і антыэмігранцкія настроі, а палітыкі-папулісты набываюць усё большую папулярнасць. Да ўсяго, па назіраннях экспертаў, прарасійскія прапагандысты і лабісты актывізаваліся і дзейнічаюць даволі паспяхова. А “стомленасць ад вайны” заходняга грамадства прыводзіць да таго, што галасы за перамовы з Пуціным на ўмовах Масквы гучаць усё грамчэй. Ці сапраўды існуе небяспека прыходу да ўлады папулістаў у краінах ЕС і якія пагрозы гэта можа мець для беларусаў за мяжой? Якую стратэгію на 2024 год у дачыненнях з беларускімі дэмсіламі найхутчэй абярэ Еўрасаюз? Ці варта спадзявацца на зрухі ў вырашэнні пытання з палітвязнямі і ці не зменіць Захад сваю пазіцыю адносна лукашэнкаўскага рэжыма? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.
1/8/202450 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Снежань - Пётр Клюеў

Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэтае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/20242 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Крокі - KOOB

Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэтае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/20244 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Святы Вечар - Маргарыта Ляўчук І Кірыл Кедук

Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэтае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/20243 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Каляда - Сяржук Доўгушаў, Маргарыта Ляўчук, Андрэй Еўдакімаў

Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэтае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/20243 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Завіруха - Маргарыта Ляўчук І Пётр Клюеў

Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэтае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/20243 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Кедышкі - Елена ЖелудOk І Георгій Дабро

Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэтае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/20243 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Цуд На Каляды - Аляксандр Памідораў, Маргарыта Ляўчук, Пётр Клюеў

Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэтае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/20244 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Шчодры Вечор - Сяржук Доўгушаў І Kasary

Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэтае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/20244 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Алілуя - NAVIBAND

Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэтае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/20244 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Цуд Каляднага Святла - Маргарыта Ляўчук І Кірыл Кедук

Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэтае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/20244 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Французы п'юць, а Лукашэнка хоча якасці — Еўразум за 5 студзеня |Новости Беларуси за 5 января

Французы п'юць, а Лукашэнка хоча якасці — Еўразум за 5 студзеня |Новости Беларуси за 5 января by Euroradio
1/5/202433 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Што будзе з цэнамі ў Беларусі. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень

Сёння мы пагаворым пра тое, што будзе з цэнамі ў Беларусі і абмяркуем як знешні ганадль падрывае планы беларускага урада.
1/5/20247 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Год якасці, назад у СССР і гарантыі Лукашэнку

Год якасці пачаўся з навіны пра звальненне гендырэктара БелАЭС — "самай якаснай атамнай станцыі ў свеце". А перад тым быў звольнены намміністра энергетыкі, адказны за АЭС. З якасцю праблемы? Лукашэнка тым часам праводзіць нараду па барацьбе з фармалізмам. Але на нашых землях з ім ужо змагаліся — 100 гадоў таму, у часы СССР. Лукашэнка ўжо не ведае, чам апраўдаць свае правалы, з чым змагацца. І трэба ж будзе неяк гэты фармалізм перамагчы! Ну і падыццёвыя гарантыі Лукашэнку на фоне. Пра ўсё гэта пагаворым у стрыме з Аляксандрам Кныровічам
1/5/202433 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Яраслаў Бекіш. Стратэгія пераменаў: ці патрэбная яна сёння беларусам

У канцы мінулага года Офіс Святланы Ціханоўскай агучыў сваё бачанне рэформаў і зменаў у жыцці Беларусі падчас пераходнага перыяду — Стратэгію пераходу да Новай Беларусі. А ў першыя дні 2024 года распачалі кампанію па грамадскім абмеркаванні Стратэгіі. І хоць на першы погляд справа выглядае заўчаснай, бо перамогі над лукашэнкаўскім рэжымам не відаць, яна неабходная. Бо лепш быць гатовым да раптоўных зменаў. Ці сапраўды ўжо цяпер варта думаць і распрацоўваць глабальную стратэгію будучага перафарматавання і перабудовы дзяржавы? Якую стратэгію беларусам варта абраць у выпадку, калі гэта не стратэгія пераменаў? Якіх наступстваў нам варта чакаць у выніку адтэрмінаванай на няпэўны час перамогі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Каардынацыйнай рады, кіраўнік рады міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь”, сузаснавальнік таварыства “Зялёная сетка”, спецыяліст па разумных гарадах Яраслаў Бекіш
1/5/202442 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Знікае віно, а Лукашэнку далі гарантыі — Еўразум за 4 студзеня |Новости Беларуси за 4 января

Знікае віно, а Лукашэнку далі гарантыі — Еўразум за 4 студзеня |Новости Беларуси за 4 января by Euroradio
1/4/202434 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. “Крах Беларусі”: што аналітыкі прагназуюць для Лукашэнкі

Ізраіль не спыняецца і працягвае знішчаць лідараў тэрарыстычнай арганізацыі “ХАМАС”, не зважаючы на тое, у якой краіне яны хаваюцца. У той жа час, на Захадзе не вітаюць удары з боку Украіны па тэрыторыі краіны-тэрарыста Расіі, якая не спыняе ракетныя ўдары па мірных украінскіх гарадах. Гэтак жа складана зразумець і пазіцыю асобных літоўскіх палітыкаў, якія нечакана пачынаюць бачыць у беларусах, што выехалі ў Літву, “пятную калону”. Якую пагрозу для Беларусі і асабіста для Лукашэнкі ў 2024 годзе бачаць заходнія аналітыкі і ці варта такім прагнозам давяраць? Ці пойдзе Украіна шляхам Ізраіля ў пытанні пакарання злачынцаў і ці варта напружыцца жыхарам “Драздоў”? Якіх зменаў у настроях еўрапейскага грамадства і палітыкума чакаць у новым годзе — як адносна Украіны, так і адносна беларусаў і Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
1/4/202458 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Вольга Цесакова. “Байкот альбо ўдзел?”: амаль гамлетаўскае пытанне для дэмсіл

Практычна кожная выбарчая кампанія ў гісторыі незалежнай Беларусі ставіла айчынную дэмакратычную апазіцыю перад выбарам: байкот альбо ўдзел? Заўсёды было агульнае разуменне таго, што гэта чарговы фарс, што ніякіх выбараў няма, што выбары — недэмакратычныя, непразрыстыя, нелегітымныя. Але не было разумення агульнай стратэгіі дзеянняў у гэтых умовах. І вось мы напярэдадні чарговых электаральных кампаній, якія будуць праходзіць ва ўмовах татальных рэпрэсій і пераследу любога іншадумства. Якую стратэгію лепш абраць дэмсілам у гэтых умовах і ці атрымаецца дасягнуць кансалідаванага рашэння адносна выбараў? Ці губляюць палітыкі і актывісты за мяжой адчуванне ўнутранага нерва Беларусі і ці ёсць у дэмсіл магчымасць уплыву на грамадства ўнутры краіны? Якія варыянты ўдзелу ў электаральных кампаніях застаюцца сёння ў Беларусі і чаго чакаць ад выбараў у Каардынацыйную раду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістарка эканомікі і кіравання, дэпутатка Мінгарсавета, заснавальніца ініцыятывы “Гэта наш горад”, экспертка-кансультантка па мясцовым кіраванні і самакіраванні Вольга Цесакова
1/4/202456 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Пётр Шварцман: галоўная ідэя ў словах “Жыве Беларусь!”, а астатняе выкрышталізуецца

4 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — былы галоўны архітэктар праектаў у Інстытуце Белжылпраект, выкладчык, сябра Згуртавання беларусаў Канады Пётр Шварцман. Архітэктурныя рашэнні беларускіх гарадоў павінны быць такімі, каб дапамагаць чалавеку фармаваць ці ўзмацняць сваю беларусацэнтрычнасць. Падкрэсліваць нашу адметнасць і сувязь са сваёй зямлёй. Бо немагчыма быць свабодным, заставацца творчай асобай і захоўваць сваю беларускасць, калі вакол усё “шэрае і ніякае”, перакананы Пётр Шварцман. Пра тое, чаму цяжка быць творчым і свабодным чалавекам, калі наўкол цябе ўсё “шэрае і ніякае”, у якой камеры павінен адбываць пакаранне Лукашэнка і пра важнасць нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Пятром Шварцманам.
1/4/202456 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

240103 - ZOOM - 240103

240103 - ZOOM - 240103 by Euroradio
1/3/202432 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Валерый Карбалевіч. Новы год па-беларуску: ад блакіроўкі ютуба да “пятай калоны”

Новы год пачаўся з блакавання, хай і на непрацяглы тэрмін, ютуба беларускім рэжымам. Так супала, што акурат у той прамежак часу, калі там транслявалі зварот да беларусаў Святланы Ціханоўскай. Відаць, такім чынам хацелі перацягнуць увагу беларусаў да тэлевізара, дзе спрабаваў нешта сваё давесці Лукашэнка. Ва Украіне Новы год сустракалі пад масавымі абстрэламі, якія па мірнных гарадах вялі расійскія акупанты. А ў вачах асобных літоўскіх палітыкаў беларусы, якія вымушаныя з’язджаць ад пераследу лукашыстаў у гэтыю краіну, пачалі фармавацца ў “пятую калону”… Чаму рэжым наважыўся на блакіроўку ютуба і якія асноўныя мэсэджы пасланняў Ціханоўскай і Лукашэнкі? Чым небяспечныя беларусы для краін, куды яны збягаюць ад пераследу лукашэнкаўскіх спецслужб і як змяніць насцярожанасць у дачыненні да нашых суайчыннікаў? Якіх выклікаў чакаць у новым годзе і Беларусі, і беларусам, і свету? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч
1/3/202439 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Леў Львоўскі. Ці ўратуе эканоміку кіраванне “ў ручным рэжыме”

Беларускі рэжым і ў прыватнасці яго нязменны кіраўнік ніколі не былі прыхільнікамі сапраўды рынкавай эканомікі. І гэта стварала пагрозу таго, што пад ціскам санкцый і выкліканай вайной нестабільнасцю эканоміка “ляжа”, а ўзровень жыцця моцна зменшыцца. Каб гэтага не сталася, рэжым пайшоў шляхам камандна-адміністрацыйным, загадваючы коштам “стаяць”, а інфляцыі не расці. Чаму рэжым ізноўку вырашыў вярнуцца да “ручнога кіравання” эканомікай і ці робіцца тое ж з курсам долара? Чым небяспечнае паглыбленне эканамічных сувязяў з Расіяй і ці заменяць іх сувязі з Афрыкай? Ці дапамогуць ваенныя заказы ўратаваць эканоміку ў новым годзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі
1/3/202444 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Якія навіны з усяго свету нас узрушылі (і зацікавілі) у 2023-м

Кароткі агляд сусветных навін гэтага года. Будзеце чытаць і ўсклікаць: "Сур'ёзна, гэта ўсё здарылася ў 2023-м? А мы і забыліся!”
12/29/202310 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

231229 - ZOOM - Якія навіны з усяго свету нас узрушылі (і зацікавілі) у 2023-м

231229 - ZOOM - Якія навіны з усяго свету нас узрушылі (і зацікавілі) у 2023-м by Euroradio
12/29/202340 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

У Беларусі будзе дзейнічаць новая сістэма рэгулявання цэнаў. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень

С 1 студзеня у Беларусі будзе дзейнічаць новая сістэма рэгулявання цэнаў. Таму што старая сістэма была ня той, працавала ня так і увогуле была нейкай бессістэмнай. А ўжо з новай сістэмай то зажывем
12/29/20237 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Альгерд Бахарэвіч. Як беларуская літаратура перажыла 2023 год і чым можна ганарыцца

Насуперак усім складанасцям, літаратурная Беларусь працягвае жыць. Як за межамі радзімы, у вымушаным выгнанні, так і ў краіне, пад пагрозай пераследу. Выходзяць новыя творы, ладзяцца прэзентацыі, творчыя сустрэчы з чытачамі і нават літаратурныя фестывалі ды кірмашы. Ёсць цікавасць да творчасці беларускіх літаратараў, і яны гэтай цікавасці імкнуцца адпавядаць сваёй творчасцю. Што адбывалася цягам 2023 года ў айчыннай літаратуры, ці ёсць чым ганарыцца — што ў актыве ў Альгерда Бахарэвіча? Ці страчваюць творцы ў вымушанай эміграцыі сувязь з радзімай, адчуванне ўнутранага нерву Беларусі? Як на творчасць уплываюць рэпрэсіі ў выглядзе прызнання твораў экстрэмісцкімі і ці магчыма захаваць нацыянальную ідэнтычнасць за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.
12/29/202338 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Аліўе здаровага чалавека і Нацыянальны гандлёвы дом

Сёння ў Мінску адкрыўся Нацыянальны гандлёвы дом. У чым тут інавацыйная ідэя і чым ён будзе адрознівацца ад ненацыянальнага? Пра гэта размаўляем з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама закранём надзённую тэму — "індэкс аліўе", салаткі, без якой, здаецца, не прыйдзе новы год.
12/29/202345 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Ірэна Катвіцкая. Шлях беларускі: ад этнацыду ў Беларусі да вайны ў Ізраілі

Этнаспявачка Ірэна Катвіцкая прыняла рашэнне пакінуць Беларусь за год да падзеяў 2020 года. Таму фармальна яна не належыць да вымушаных эмігрантаў, якіх з краіны выпхнулі рэпрэсіі з боку лукашэнкаўскага рэжыму. Але рашэнне эміграваць было прынятае не на пустым месцы, бо нацыянальна арыентаваным людзям рабілася ўсё складаней суіснаваць з па-прарасійску настроеным рэжымам. Але і ў Ізраілі чакала выпрабаванне: вайна. Што стала нагодай для эміграцыі і як беларусы Ізраіля адрэагавалі на падзеі 2020 года на радзіме? Ці гатовыя яны былі да вайны з баевікамі ХАМАС і якія настроі сёння пануюць у грамадстве Ізраіля? Як спраўляцца з тугой па радзіме і ці можна захаваць нацыянальную ідэнтычнасць за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае этнаспявачка, выкладчыца Ірэна Катвіцкая
12/29/202335 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

231228 - ZOOM - Бліжэй да расійскага рубля ў Беларусі? Чаканні ад бану на валютныя таргі ў Расіі

231228 - ZOOM - Бліжэй да расійскага рубля ў Беларусі? Чаканні ад бану на валютныя таргі ў Расіі by Euroradio
12/28/202337 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Міхаіл Самусь. Беларускі фронт: якім ён будзе для Украіны ў 2024-м

І ў 2023 годзе Украіне выстаяла ў супрацьстаянні расійскай агрэсіі. Але спадзяванні, што атрымаецца выкінуць захопнікаў з усіх акупаваных тэрыторый, не спраўдзіліся. У тым ліку праз тое, што значную колькасць вайскоўцаў Украіне даводзіцца трымаць ля беларускай мяжы. Бо ўжо ёсць негатыўны досвед таго, як можна давяраць слову Лукашэнкі. Адказ — ніяк. Ну, і яшчэ праблемы з пастаўкамі абяцанага Захадам узбраення… Што найбольш значнае адбывалася на фронце цягам 2023 года? Ці варта разлічваць на пашырэнне паставак Захадам узбраення Украіне і ці не будзе ўзяты курс на прымус Кіева да замірэння з Масквой? Як на сітуацыю на фронце ўплывае пазіцыя рэжыму Лукашэнкі адносна дапамогі расійскаму войску? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь
12/28/202340 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Разарваны шпагат: расійскі зэдлік Лукашэнкі

Нават у пераднавагодняй мітусні пуцінскіх самітаў ды арганізаваных ва ўласных палацах баляў ды прыёмаў Лукашэнка не забываецца нагадаць пра свой статус знанага “ваеннага аналітыка”, міратворцы ды абаронцы дзяцей. У тым ліку ўкраінскіх. Тых, якіх незаконна вязуць з акупаваных Расіяй тэрыторый у Беларусь. Абыходзячы ўвагай той момант, што дзякуючы ў тым ліку і яму ў дамы гэтых украінскіх дзяцей прыйшла вайна. Што цягам 2023 года сталася з іміджам Лукашэнкі-міратворцы і пры чым тут імавернасць, што ён атрымае ордара з Гаагі? Ці варта разлічваць Мінску на Пекін як супрацьвагу Маскве? Як на імідж дэмсіл уплываюць скандалы 2023 года і з чым апазіцыя прыйшла да заканчэння года? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
12/28/202356 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Дабравольскі: цаніць, развіваць, бараніць сваё — мая нацыянальная ідэя

28 снежня ў эфіры Еўрарадыё — былы народны дэпутат СССР і экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання, сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў, дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі. Дзякуючы таму, што ў БССР дзяржаўнай мовай была беларуская, нам удалося захаваць яе — пераважная большасць беларусаў хай і не размаўляе на ёй, але беларускую мову разумее. Але тое, што беларуская наменклатура і ў савецкія часы, і ў часы незалежнасці не была нацыянальна арыентаванй, а ўвесь час азіралася на Маскву, стала прычынай адсутнасці беларускай павесткі на дзяржаўным узроўні. У выніку чаго мы маем сёння дзяржаўны генацыд усяго нацыянальна арыентаванага, перакананы Аляксандр Дабравольскі. Пра тое, чаму нам так важна заставацца беларусамі, хто вінаваты ў тым, што мы не скарысталіся гістарычнымі мамантамі і не пабудавалі беларускую Беларусь, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Дабравольскім.
12/28/20231 hour, 33 seconds
Episode Artwork

Валерый Кавалеўскі. Як абараніць інтарэсы беларусаў за мяжой

Найбольш актыўнымі дэмакратычным сілы цягам 2023 года былі на міжнароднай арэне: дзясяткі сустрэч з лідарамі краін, палітыкамі, удзел у канферэнцыях і дыялогах рознага ўзроўню. У выніку гучалі словы пра падтрымку, дапамогу, лабіяванне інтарэсаў. І ўсё гэта на фоне ўскладнення сітуацыі са знаходжаннем беларусаў у Літве, няўпэўненасцю ў станоўчым вырашэнні пытання з пашпартам Новай Беларусі… Якія галоўныя поспехі і няўдачы дэмсіл на міжнароднай арэне сёлета? Ці варта разлічваць на пашырэнне супрацы з ЗША ў выніку “стратэгічнага дыялогу”? Як на імідж дэмсіл уплываюць скандалы 2023 года і што з пашпартам Новай Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.
12/28/20231 hour, 33 seconds
Episode Artwork

231227 - ZOOM - Ці магчымая “голая вечарынка” сярод беларускіх эстраднікаў?

231227 - ZOOM - Ці магчымая “голая вечарынка” сярод беларускіх эстраднікаў? by Euroradio
12/27/202339 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Аляксей Лявончык. Паўсюль агентура, альбо Што звязвае Лявончыка з рэжымам Лукашэнкі

У канцы 2023 года сузаснавальнік фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык трапіў у чарговы скандал. Калі раней яго (разам з Андрэем Стрыжакам) абвінавачвалі ў раскраданні ці нямэтавым выкарыстанні сабраных беларусамі грошай на дабрачынную дапамогу, то цяпер гаворка ідзе фактычна пра агентурную працу на лукашэнкаўскі рэжым. А ўсё таму, што, як выявілі зацятыя прыхільнікі Лявончыка, яго цесць працуе на высокай пасадзе ў лукашэнкаўскай адміністрацыі. Якія адносіны са сваім цесцем мае сёння Аляксей Лявончык і з іншымі “органамі” праз яго? Ці было стварэнне фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL аперацыяй спецслужбаў? Як на збор і атрыманне дапамогі ўплывае гэты скандал? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык
12/27/202338 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Павел Латушка. Ад лабістаў інтарэсаў Лукашэнкі да ордара на яго арышт

Цягам 2023 года каманда НАУ на чале з Паўлам Латушкам актыўна збірала інфармацыю пра злачынствы лукашэнкаўскага рэжыму, звязаныя з незаконным вывазам украінскіх дзяцей у Беларусь. Справа дайшла нават да размовы пра магчымую выдачу ордара на арышт Лукашэнкі Міжнародным крымінальным судом. Апроч таго, у полі зроку актывістаў было і пытанне допуску на Алімпіяду спартоўцаў з Беларусі, і супрацьстаянне лабістам інтарэсаў Лукашэнкі ў Еўропе. З якім вынікам справы з украінскімі дзецьмі і іх вывазам у Беларусь прыйшла каманда НАУ да канца года? Ці варта чакаць, што ордар на арышт Лукашэнкі будзе выпісаны, і якая з таго карысць? Што чакае дэмсілы і чаго чакаць ад выбараў у КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
12/27/202352 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Прымус да міру: ці стане гэта мейнстрымам у 2024-м

Лукашэнка агучвае свае “звышдакладныя” (трымаем у памяці прагноз пра “Кіеў за тры дні”) прагнозы наконт вайны ва Украіне, але не дзеліцца з намі сваім аналізам будучага развіцця вайны ў Ізраілі. Пуцін водзіць экскурсіі па палацах у ваколіцах Піцера, намякае пра колішнюю веліч імперскай Расіі і рыхтуецца да новых “выбараў”. А Еўропа нарэшце пачынае разумець як небяспеку для яе з боку рэваншысцкай Расіі, так і тое, што дапамога Украіне паступае ў недастатковай колькасці. Беларускія ж дэмакратычныя сілы (ці тыя, хто спрабуе іх імітаваць) зацята працягваюць шукаць ворагаў і вінаватых у сваіх шэрагах. Ну, ці ўжо знайшлі і змагаюцца з імі. Якія настроі адносна вайны ва Украіне і Ізраілі пануюць у заходнім грамадстве і сярод палітыкаў? Ці варта чакаць пашырэння ваеннай дапамогі УСУ і якім будзе стаўленне да беларусаў за мяжой? Што засталося ад беларускай незалежнасці і што чакае дэмсілы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
12/27/202333 minutes
Episode Artwork

Павел Усаў. “Плюсы, мінусы, падводныя камяні” на шляху да Беларусі

Лукашэнкаўцы працягваюць вынішчаць любую “несанкцыянаваную” актыўнасць у краіне — палітычную, грамадзянскую, сацыяльную, культурную. Але з асаблівай упартасцю вынішчаецца ўсё, што мае хоць нейкае адценне нацыянальнага. Такое адчуванне, што ўсё прабеларускае выклікае і ў лукашэнкаўцаў, і, што не дзіўна, у “рускамірцаў” істэрычнае задавальненне. І ўсё гэта на фоне не найлепшых часоў, якія перажываюць як дэмсілы, так і проста беларуская супольнасць за мяжой. З чым прыйшлі да заканчэння 2023 года як беларускія дэмакратычныя сілы, так і ўсё беларускае грамадства — як у самой Беларусі, так і за яе межамі? Чаму не атрымалася наладзіць шчыльную супрацу ўсіх апанентаў рэжыму і ці толькі Офіса Ціханоўскай і АПК у гэтым віна? Што засталося ад беларускай незалежнасці і як захаваць беларускасць беларусаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
12/27/202340 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

231226 - ZOOM - Лукашэнка сабраўся на пенсію?

231226 - ZOOM - Лукашэнка сабраўся на пенсію? by Euroradio
12/26/202335 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Мікіта Абрамчык. Беларускія музыкі, выпусціўшыя альбомы ў 2023-м

Беларускія музыкі ў 2023-м выпусцілі шмат класнай музыкі — на любы густ. Тут і эмігрантскія вайбы, і рэтра-рамантыка, і сумныя рэфлексіі на рэчаіснасць, і Пан Усялян. Эксперты і медыя паціху выкладаюць свае топы лепшых беларускіх альбомаў года, а мы сёння падвядзем музычныя вынікі з Мікітам Абрамчыкам — аўтарам тг-канала пра беларускую музыку "Клік".
12/26/202337 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Яраслаў Раманчук. Пра залежнасць ад Расіі і вайны, курс долара і Афрыку

Санкцыі і пагаршэнне адносін з Захадам хоць і стварылі нязручнасці для лукашэнкаўскага рэжыму, але да калапсу эканомікі не прывялі. Экспарт яшчэ больш пераарыентаваўся на расійскі рынак, змушаючы рэжым да ўсё большай “інтэграцыі” з Расіяй, а фактычна — да далейшай страты суверэнітэту. І выглядае на тое, што гульні з Афрыкай не дапамогуць ні пераарыентаваць беларускі экспарт, ні зменшыць залежнасць ад Масквы. Чым адметны быў 2023 год для беларускай эканомікі — якія поспехі, дасягненні, правалы і страты варта адзначыць? Ці атрымалася наладзіць новыя каналы экспарту беларускай прадукцыі і што адбываецца з кантрабанднымі пастаўкамі як з Беларусі, так і ў Беларусь з Еўропы? Ці ёсць у дэмсіл інструменты для вызвалення палітвязняў і ці гатовы Лукашэнка пачаць палітычны гандаль? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты, эканаміст-лібертарыянец Яраслаў Раманчук
12/26/202349 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Віталь Цыганкоў. Гарантыі Лукашэнку, дыялог з ЗША, вайна і палітвязні

Пры канцы 2023 года і напярэдадні блізкага выбарча-цыркавога шоу пад назвай “Адзіны дзень галасавання” так званыя “народныя абраннікі” хвалілі закон з гарантыямі для Лукашэнкі. Дзе галоўнае — імунітэт супраць прыцягнення да адказнасці за безліч злачынстваў, якія “гарант незалежнасці” здзейсніў за амаль 30 гадоў ва ўладзе. Але былі і іншыя гарантыі: іх у Вашынгтоне атрымалі прадстаўнікі беларускіх дэмсіл падчас стратэгічнага дыялогу — гарантыі падтрымкі і дапамогі. Як цяпер, так і пасля вызвалення Беларусі ад лукашэнкаўскага рэжыму. Чаму закон, ініцыятаркай якога выступіла ў 2019 годзе Канапацкая, прынялі менавіта цяпер? Чым адметныя сёлетнія скандалы і інтрыгі ў шэрагах дэмсіл і чым, апроч гэтага, яны могуць пахваліцца ў якасці дасягненняў? Ці варта чакаць аб’яднання дэмсіл вакол палка Каліноўскага і як на сітуацыю ў свеце ўплываюць выбары ў ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
12/26/202353 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Іх норавы: Мільёны калядных турыстаў і сацсетка для панд

Пакуль гарадскія ўлады Страсбурга вар'яцеюць ад мільёнаў турыстаў, якія прыехалі на традыцыйны калядны кірмаш, навукоўцы Мічыганскага дзяржаўнага ўніверсітэта даследуюць "сацыяльную сетку" панд. Тым часам у Іспаніі адмянілі спектакль, у якім акцёры выходзяць на сцэну ў ніжняй бялізне, і тыя паскардзіліся на цэнзуру. Падрабязней пра гэта чытайце ў рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
12/22/20232 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

231222 - ZOOM - Беларуска ў Празе: упершыню за 2 гады патэліла маме, каб сказаць, што жывая

231222 - ZOOM - Беларуска ў Празе: упершыню за 2 гады патэліла маме, каб сказаць, што жывая by Euroradio
12/22/202328 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Фёдар Паўлючэнка. Reform.by на мяжы закрыцця. Што адбываецца з беларускай журналістыкай

Незалежная беларуская медыя Reform.by знаходзіцца на мяжы закрыцця. Прычына — адмова ў фінансаванні з боку еўрапейскага донара, на якое разлічвала выданне. "Ні ў кога з нашай рэдакцыі няма падушкі бяспекі, без мінімальнага заробку мы працаваць фізічна не зможам", — распавядае галоўны рэдактар "Рэформа" Фёдар Паўлючэнка. Чаму ўтварылася такая сітуацыя, і колькі яшчэ беларускіх медыяў закрыецца ў бліжэйшы час? Абмяркоўваем з Фёдарам Паўлючэнкам
12/22/202343 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Прывід выбараў на фоне вайны, рэпрэсій і “павышэння даверу да КДБ

Апошні месяц года выдаўся для дэмакратычных сіл багатым на падзеі, прынятыя рашэнні, агучаныя стратэгіі і чарговыя ўнутраныя скандалы. І ўсё гэта на фоне новага пакета санкцый і чарговай хвалі рэпрэсій. А тут яшчэ і сацыёлагі падлілі смалы ў агонь, заявіўшы, што, паводле іх звестак, унутры краіны давер да “ўлады” і, што асабліва цікава, КДБ ды іншых сілавых структур у людзей павышаецца. Чым адметны новвы санкцыйны пакет і ці варта пра яго ўвогуле гаварыць? Ці стануць выбары ў Каардынацыйную раду трэцяга склікання ўратаваннем для гэтага праекта дэмсіл? Якую ролю ў жыцці Беларусі адыгрывае “фактар Кітая” і ці варта рэжыму спадзявацца на Афрыку? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
12/22/202359 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка сіпіць, а БНБК просіць грошай.

Лукашэнка сабраў чыноўнікаў і правёў нараду пра кошты на гуркі. Хаця амаль не мог размаўляць — страціў голас. Але з Новага года кошты трэба адпускаць — бо замарозка, уведзеная больш за год таму, працуе так, што з'яўляюцца новыя праблемы. Абмяркуем гэта ў стрыме з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра дэмарш у Каардынацыйнай радзе, Качанаву, якая ўзялася ратаваць швачак, і "паспяховую" БНБК, якая... таксама прыйшла да Лукашэнкі прасіць грошай.
12/22/202344 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Андрэй Ягораў. Гульні вакол КР: "тры галасы", квоты і раскол да пачатку выбараў

Выбарчая кампанія ў Каардынацыйную раду фактычна пачалася — прынялі праект выбарчай сістэмы і акрэслілі асноўныя крытэры і патрабаванні як да саміх выбараў, так і да структурнай надбудовы новага складу КР. Але ўжо на гэтым этапе атрымалі шмат крытычных заўваг з розных бакоў. А некаторыя дэлегаты дзейнай КР, не сустрэўшы паразумення ў калег, заявілі пра выхад з гэтай структуры. Каардынацыйная рада стварыла арганізацыйны камітэт па выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання і заклікае ўсіх прадстаўнікоў дэмакратычных сіл далучыцца да яго працы. Што не так з “Дэкларацыяй аб выбарах” і хто прапанаваў такую складаную і незразумелую сістэму галасавання? Ці дапаможа стварэнне “Арганізацыйнага камітэта па выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання” паразумецца розным людзям? Навошта імкнуцца захаваць структуру, якая пакуль не дэманструе здольнасці жыць самастойна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады, палітолаг Андрэй Ягораў
12/22/202349 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Куды рухаецца беларускі бізнес і што з ім адбываецца. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень

Куды рухаецца беларускі бізнес і што з ім адбываецца. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень by Euroradio
12/22/20238 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Сяржук Шаліга і Ірына Вашчук-Дысіпіо. Як украінцы і беларусы ЗША дапамагаюць параненаму ваяру

Вайна гэта не толькі навіны пра перамогі ды пералік знішчанай вайсковай тэхнікі і жывой сілы ворага. Апроч таго, гэта яшчэ і страты ды параненыя сярод сваіх. У тым ліку і тых беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. А раны могуць быць такія, для лекавання якіх неабходна звяртацца да еўрапейскіх альбо амерыканскіх лекараў. Што вымагае ў тым ліку і вялікіх выдаткаў. Як у выпадку з ваяром палка Каліноўскага “Акулам”, якога адправілі на лекаванне ў ЗША і цяпер ён знаходзіцца Філадэльфіі. Дзе ім апякуюцца мясцовыя беларусы, а таксама і ўкраінская дыяспара. З якімі складанасцямі сутыкаюцца валанцёрскія арганізацыі ЗША, калі размова ідзе пра дапамогу параненым ваярам? Ці актыўна далучаюцца беларусы і ўкраінцы да збору ахвяраванняў? Ці ёсць паразуменне і ўзаемападтрымка паміж беларусамі і украінцамі ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы, прэзідэнт Belarus FREEDOM-Philadelphia Сяржук Шаліга і прэзідэнтка фонду Revived Soldiers Ukraine Ірына Вашчук-Дысіпіо
12/21/202342 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

231221 - ZOOM - Эканамічныя вынікі года: ці сталі беларусы жыць лепш?

231221 - ZOOM - Эканамічныя вынікі года: ці сталі беларусы жыць лепш? by Euroradio
12/21/202333 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. У прадчуванні сусветнай вайны: ці чакаць яе ў 2024-м

Верагоднасць вайны ў Еўропе, пра якую ўсё часцей апошнім часам кажуць еўрапейскія палітыкі, украінцы і беларусы адчуваюць на сабе ўжо не першы год. І калі ў выпадку з Украінай гэта сапраўдная вайна з акупантам, які (у чарговы раз) прыйшоў з Усходу, то ў Беларусі ідзе вайна ўнутраная — лукашэнкаўскага рэжыма супраць беларускага народа. Але, што ў выпадку з лукашэнкаўцамі не дзіўна, вайну гэтую яны вядуць на карысць свайго расійскага гаспадара. Што стаіць за словамі Пуціна пра адсутнасць планаў і намеру ваяваць з NATO? Ці засталася ў Лукашэнкі аўтаномнасць у прыняцці рашэнняў як па знешніх, так і ўнутраных пытаннях? Чым са зробленага цягам года могуць пахваліцца дэмсілы і ці магчымае паўтарэнне кэйса венесуэльскіх палітвязняў у беларускім выпадку? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
12/21/20231 hour, 40 seconds
Episode Artwork

Уладыка Святаслаў: вера, нацыя, духоўнасць і гісторыя — такой бачу ідэю

21 снежня ў эфіры Еўрарадыё — архіепіскап Наваградскі, першы іерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў (Логін). Для нас як нацыі і як этнаса сёння вельмі важна, каб беларусы заставаліся беларусамі, дзе б яны ні знаходзіліся — у якой краіне, пры якой уладзе, у якіх умовах. Бо калі мы сёння застанемся беларусамі, то нашчадкі нашы таксама будуць беларусамі і будуць пра нас захоўваць памяць. Калі ж мы адрачэмся ад свайго беларускага, то мы памром канчаткова з часам — і як асобы, і як народ, перакананы Уладыка Святаслаў. Пра тое, чаму нам так важна заставацца беларусамі, чаму на нас Гасподзь насылае такія выпрабаванні і ці можна “бараніць сваё” з дапамогай сілы і зброі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладыкам Святаславам, першым іерархам Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
12/21/20231 hour, 2 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Уладзімір Кавалкін. Ці сталі беларусы жыць лепш у 2023-м?

Лукашэнкаўскія ўлады хваляцца ростам эканомікі 2023-м годзе. Маўляў, на 6,1% выраслі рэальныя прыбыткі насельніцтва, на 10,7% — заробкі і на 12,1 — пенсіі па ўзросце. Ці насамрэч усё так вясёлкава? Пра што чыноўнікі ад эканомікі забываюцца распавесці? Ці добра жылі беларусы ў сыходзячым годзе і што будзе з іх гаманцамі ў годзе новым? Пра гэта ды іншае ў 13:00 па Мінску размаўляем з эканамістам і кіраўніком праекту "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
12/21/202345 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

231220 - ZOOM - Татальная залежнасць ад Расіі. Што чакае беларусаў у новым годзе

231220 - ZOOM - Татальная залежнасць ад Расіі. Што чакае беларусаў у новым годзе by Euroradio
12/20/202340 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Што стаіць за петыцыяй за роспуск Каардынацыйнай рады?

У канцы снежня палітычнае жыццё мусіць запавольвацца і заспакойвацца ў чаканні Калядаў. Але ж не — падзеі працягваюць адбывацца, прычым з шалёнай хуткасцю. Працягваецца канфлікт на Блізкім Усходзе. Кангрэс ЗША не паспявае прагаласаваць за дапамогу Украіне да Новага года. Стомлены Зяленскі за некалькі гадзінаў прэс-канферэнцыі не згадвае Беларусь. У Расіі вядомага пісьменніка ўнеслі ў спіс тэрарыстаў і экстрэмістаў. На гэтым фоне Лукашэнка, які віншуе "чэкістаў" з "Днём КДБ", неяк нават губляецца. Усё гэта абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым. А таксама падсумоўваем вынікі года
12/20/20231 hour, 14 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

231219 - ZOOM - Ці разбагацеюць беларусы ў новым годзе?

231219 - ZOOM - Ці разбагацеюць беларусы ў новым годзе? by Euroradio
12/19/202332 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Харасмент, месца жанчыны і сны пра Лукашэнку: вынікі года з Gender Gap

У апошнім у 2023 годзе выпуску Gender Gap пагаворым пра вынікі. Што мы зразумелі, разглядаючы беларускую ўладу праз гендарную лінзу? Што за год змянілася ў Беларусі з балансам правоў жанчын і мужчын? Якія ідэі распаўсюджвалі чыноўнікі, каб вырашыць свае праблемы і стварыць бачнасць дабрабыту? Не абыйдзем і апошні перл прапаганды: жанчыну, якая распавяла, што перад родамі прысніла Лукашэнку. Ён цяпер паўсюль, дзе нараджаюцца дзеці?
12/19/202345 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

231218 - ZOOM - Ці супадае нацыянальная самаідэнтычнасць у беларусаў і ўлады

231218 - ZOOM - Ці супадае нацыянальная самаідэнтычнасць у беларусаў і ўлады by Euroradio
12/18/202343 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Алесь Аляхновіч. Ці варта разлічваць на абяцаныя мільярды ад ЗША і каго корміць вайна

Падчас стратэгічнага дыялогу, які праходзіў у Вашынгтоне, гучалі абяцанні падтрымаць фінансава эканамічныя рэформы, якія пасля змены рэжыма вымушаныя будуць праводзіць дэмакратычныя ўлады Новай Беларусі. Што праўда, аднымі абяцаннямі справа не абмежавалася, і пэўныя сумы на падтрымку беларускай дэмакратычнай супольнасці былі выдаткаваныя ЗША ужо цяпер. Якое значэнне маюць абяцанні калісьці дапамагчы ў сённяшніх умовах супрацьстаяння з рэжымам? Ці існуе праграма эканамічных рэформ, якімі ўжо цяпер можна зацікавіць і беларусаў, і патэнцыйных замежных інвестараў? Ці ўсё так дрэнна сёння з беларускай эканомікай і пры чым тут вайна ва Украіне і ваенпром? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч
12/18/202350 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў. Пра “дамову” Кіева і Мінска, страх Лукашэнкі і вайну

Пра канферэнцыю, якую ладзіў у Кіеве полк Каліноўскага, ужо сказалі шмат. Прычым, не толькі ў незалежных беларускіх СМІ, але і лукашэнкаўская прапаганда. Тым не менш, пытанняў да ролі беларусаў як у вайне, так і ў палітычным жыцці і Украіны, і беларускіх дэмсіл, застаецца шмат. Як і да магчымых дамоўленасцяў паміж украінскімі ўладамі і Лукашэнкам. Як выглядаюць беларускія дэмакратычныя сілы і іх дзеянні, калі на гэта ўсё глядзець праз “украінскую прызму”? Ці магчыма, што паміж уладамі Украіны і Лукашэнкам заключаны “пакт аб ненападзе”? Якой дапамогі сёння чакаюць украінцы ад беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ўкраінскі блогер Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў
12/18/20231 hour, 4 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Леся Руднік. Ці супадае нацыянальная самаідэнтычнасць у беларусаў і ўлады

Вынікамі даследвання “Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у 2023 годзе” падзяліліся з беларускай (і не толькі) грамадсткасцю адмыслоўцы, якія гэтае даследванне і праводзілі. І тыя, хто думае, што на фоне няспынных рэпрэсій у самой Беларусі, праблем эміграцыі ў тых, хто вымушана выехаў са сваёй краіны, і на фоне вайны ва Украіне гэта не самыя актуальныя тэмы для даследванняў. Але гледзячы на русіфікацыю, якую ладзіць лукашэнкаўскі рэжым практычна паўсюдна, бачыш неабходнасць разумення сітуацыі з усведамленнем беларусамі сваёй ідэнтычнасці. Як выглядае сучасная беларуская нацыянальная самасвядомасць і якія яе рысы? Як звязаныя нацыянальная самасвядомасць і сацыяльнае супрацьстаянне ў беларускім грамадстве? Якую ролю ў нацыянальнай самасвядомасці адыгрываюць знешнепалітычныя перавагі беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік
12/18/202344 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Валянціна Андрэева. Беларускае слова на кожны дзень: “Мова вольных” у адмысловым календары

Беларусы ў выгнанні не толькі паволі прыжываюцца, але і ствараюць вакол сябе беларускае асяроддзе. Каб наша беларускасць у выглядзе канцэртаў і спектакляў, выстаў і творчых вечарын, выдавецкай дзейнасці і бізнес-івентаў толькі ўзмацнялася і ўзмацняла нашы сувязі. І гэта дае плён: усё больш беларусаў не толькі вывучаюць мову краіны, якая іх прыняла, але і вяртаюць сабе сваю матчыну мову. І дапамагаюць ім у гэтым нават календары! Чаму так важна не забывацца на родную мову і як яе вывучэнне зрабіць працэсам яркім і цікавым? Чым адметны сёлетні каляндар са словамі па-беларуску на кожны дзень? Ці ёсць патрэба ў сваім прадукце ў беларусаў за мяжой і ці супадаюць іх патрэбы з патрэбамі беларусаў унутры краіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца беларускай суполкі Кракава, адна з заснавальнікаў незалежнага беларускага выдавецтва “Gutenberg Publisher” Валянціна Андрэева
12/18/202338 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Злачынства стагоддзя: скрасці фургон з пончыкамі і нічога не з'есці — #ІхНоравы

Сачыць за тым, што адбываецца ў свеце, трэба не толькі, калі Святлана Ціханоўская выязджае на сустрэчу з амерыканскімі кангрэсменамі. Але мы ведаем, што вы занадта занятыя паглынаннем беларускіх навін, таму кожны дзень маніторым сусветныя медыя замест вас.
12/15/20235 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Што Лукашэнка шукаў у Кеніі і як Нацбанк збіраецца змагацца з коштамі. Эканамічныя навіны за тыдзень

Што Лукашэнка шукаў у Кеніі і як Нацбанк збіраецца змагацца з коштамі. Эканамічныя навіны за тыдзень by Euroradio
12/15/20237 minutes
Episode Artwork

231215 - ZOOM - Навошта рэжым хоча адбіраць дзяцей у "дармаедаў"?

231215 - ZOOM - Навошта рэжым хоча адбіраць дзяцей у "дармаедаў"? by Euroradio
12/15/202333 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

“Дзея другая”: эратычна-музычныя спектаклі ў змрочныя часы

Напярэдадні Калядаў ды Новага года ўдзельнікі тэатра “Dzieja Druhaja” разам з аднадумцамі-летуценнікамі раптоўна вырашылі, што “ў нашы змрочныя часы вельмі патрэбныя лёгкія, вясёлыя, эратычна-музычныя спектаклі”. І падрыхтавалі да паказу эратычна-музычную чытку п'есы Францішка Аляхновіча “Шчаслівы муж”. Вясёлы твор пра каханне, жарсці ды імкненне зрабіцца кімсьці больш значным, чым ты ёсць. Чаму вырашылі ўзяцца менавіта за п’есу Францішка Аляхновіча “Шчаслівы муж”? Чаго чакаць ад “эратычна-музычнай чыткі” і ці можна на прагляд пастаноўкі браць дзяцей? Ці не выглядае зварот да менавіта такой тэмы здзеклівым ў сітуацыі, у якой знаходзіцца шмат хто з беларусаў як унутры краіны, так і за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць выкладчык беларускай літаратуры і культуралогіі Васіль Дранько-Майсюк і сузаснавальніца тэатра "Дзея другая", акторка Вольга Каралёнак
12/15/202339 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Алякскандр Кныровіч. “Зацэментаваны” мільярд грошай беларусаў: хто верне

Лукашэнка, вядома,“запусціў” заводы, якія ў Беларусі былі яшчэ з часоў БССР, — гэта вам не толькі ён сам, але і любы прапагандыст-пачатковец раскажа. А яшчэ ён (бо а хто ж робіць у Беларусі ўсё — пачынаючы з выплат пенсіянерам пенсій і перабірання бульбы да захоўвання мірнага неба над галовамі беларусаў?!) пабудаваў шмат новых прадпрыемстваў. І дрэваапрацоўчых, і цэментных, і яшчэ нейкіх. Ну а тое, за чые грошы гэта насамрэч было зробленае і што прыбытку тыя вытворчасці не даюць, гэта, як вы разумееце, іншае і не простага народа справа. Ці сапраўды пабудаваныя высокатэхналагічныя прадпрыемствы стратныя і за чые грошы гэта было збудавана? Ці сапраўды Захад ужо канчаткова змірыўся з думкай, што Беларусь — частка Расіі? Ці варта Беларусі ў будучыні разлічваць на падтрымку ЗША і як хутка ў Вашынгтоне забудуцца пра “стратэгічны дыялог” з беларускімі дэмсіламі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер, прадпрымальнік, сябра Каардынацыйнай рады Алякскандр Кныровіч.
12/15/202339 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Юры Дракахруст. Пра агентаў-тэрарыстаў, дэградацыю структур і авечую шкуру

Еўрапарламент прыняў чарговую рэзалюцыю, у якой заклікаў краіны ЕС падтрымаць беларускіх палітычных зняволеных і іх семʼі, а таксама ўзмацніць ціск на рэжым праз новыя санкцыі. Яшчэ дэпутаты лічаць, што трэба працягваць выдаваць гуманітарныя візы грамадзянам Беларусі, якія цярпяць пераслед. Амаль адначасова з ініцыятывы Офіса Святланы Ціханоўскай у Камітэце па замежных справах літоўскага Сейма прайшлі слуханні, прысвечаныя прававому становішчу беларусаў у краіне. Якіх асобныя літоўскія палітыкі і дзяржслужбоўцы настойліва заклікаюць прыраўняць у абмежаваннях да расіян. У той жа час у самой Беларусі Лукашэнка расказвае чарговыя жахі пра групу агентаў-тэрарыстаў, якіх заходнія спецслужбы няспынна закідваюць у “сінявокую”. Чаму да Лукашэнкі наўзамен ляскату натаўскіх танкаў ля беларускіх межаў прыйшлі групы агентаў-тэрарыстаў? Чаго чакаць ад чарговай рэзалюцыі Еўрапарламента і калі пачнецца “перагортванне старонкі” ў адносінах з Мінскам? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі нацягнуць вобраз перамоўшчыка і ці паверыць яму Кіеў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё “Свабода” Юрый Дракахруст
12/15/202349 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

231214 - ZOOM - Ці атрымаецца ў рэжыма “перагарнуць старонку” ў стасунках з Захадам?

231214 - ZOOM - Ці атрымаецца ў рэжыма “перагарнуць старонку” ў стасунках з Захадам? by Euroradio
12/14/202334 minutes
Episode Artwork

Вадзім Шышко. ТБМ у Польшчы: ці здолеюць беларусы захаваць сваё за мяжой

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны было створанае 27 чэрвеня 1989 года, з’яўляючыся, такім чынам, адным з найстарэйшых у Беларусі няўрадавых грамадскіх аб’яднанняў. Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Пётр Садоўскі, Алег Трусаў — гэта толькі пачатак спісу выбітных асоб, звязаных з дзейнасцю ТБМ, арганізацыі, якая мела найшырэйшую сетку рэгіянальных суполак і замежных аддзяленняў. Але пасля 2020 года рэпрэсіі лукашэнкаўскага рэжыму не абмінулі і гэтую арганізацыю — 8 лістапада 2021 года Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне ліквідаваць ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Толькі праз пэўны час ТБМ аднавіла сваю дзейнасць — у Польшчы. Чаму было прынятае рашэнне стварыць Таварыства беларускай мовы за мяжой і ці з’яўляецца яно пераемнікам беларускага ТБМ? Чым канкрэтна будзе займацца таварыства за мяжой і з якімі арганізацыямі плануе супрацоўнічаць? Ці магчыма захаваць нацыянальную мову ў эміграцыі і як дажыць да “Новай Беларусі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў Польшчы Вадзім Шышко.
12/14/202328 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Мурзёнак: мая ідэя — свабодная, дэмакратычная, незалежная, нейтральная Беларусь

14 снежня ў эфіры Еўрарадыё — доктар медыцынскіх навук, прафесар імуналогіі ў Міжнародным інстытуце радыёэкалогіі імя Сахарава, супрацоўнік Міністэрства аховы здароўя Канады, аўтар 100 навуковых прац, паэт, старшыня аўтарскага аддзела Згуртавання беларусаў Канады, рэдактар вэб-часопіса “Культура. Нацыя”, актывіст беларускай дыяспары Атавы Пётра Мурзёнак. Калі мы хочам існаваць як суверэнная, незалежная дзяржава, то моўнае пытанне да працэсаў будаўніцтва Новай Беларусі мусіць быць падключанае абавязкова. Без нацыянальнай мовы мы ператворымся ў дадатак да ўсходняга суседа і станем “рускімі са своеасаблівым дыялектам”. А гэта можа прывесці і да знікнення беларусаў калі не як этнасу, то як нацыі, перакананы Пётра Мурзёнак. Пра тое, як звязаныя моўнае пытанне і дзяржаўны суверэнітэт, як нам гэтае пытанне вырашыць і захавацца як нацыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Пётрам Мурзёнкам.
12/14/202359 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Улад Кобец. Марафон супрацьстаяння: ці вытрымаюць яго дэмсілы

Прадстаўнікі беларускіх дэмсіл робяць, па іх словах, усё магчымае, каб Беларусь і праблемы беларусаў заставаліся ў фокусе ўвагі сусветных палітыкаў. Для гэтага ладзяцца розныя канферэнцыі, візіты, сустрэчы ды “стратэгічныя дыялогі”, праводзяцца кансультацыйныя сустрэчы і шмат чаго іншага. Але вайна ва Украіне і дзеянні лукашэнкаўскага рэжыма (а часам і дзеянні пэўных прадстаўнікоў тых самых дэмсіл) змяншаюць эфект ад старанняў лідараў на міжнародным узроўні. Чаму палітыкі самых нібыта сяброўскіх да беларусаў краін апошнім часам не жадаюць бачыць розніцы паміж беларусамі і расіянамі? Ці сапраўды Захад ужо канчаткова змірыўся з думкай, што Беларусь — частка Расіі? Ці варта разлічваць на падтрымку ЗША і як хутка ў Вашынгтоне забудуцца пра “стратэгічны дыялог” з беларускімі дэмсіламі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец
12/14/202343 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Стратэгічны дыялог: чым ён дапаможа Беларусі і беларусам

“Стратэгічны дыялог з ЗША”, які ладзілі на мінулым тыдні прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл у Вашынгтоне, даўно скончыўся, вынікі яго ўжо прааналізавалі эксперты, палітолагі, палітычныя зайздроснікі і прапагандысты, а ўдзельнікі раз’ехаліся працаваць на карысць Беларусі далей. Тым не менш цікава, якія вынікі для сябе зрабілі не палітыкі, а прадстаўнікі дыяспары, якія таксама былі задзейнічаныя ў гэтым дыялогу. Што асноўнае з пункту гледжання прадстаўнікоў амерыканскай дыяспары агучылі і вызначылі падчас гэтага дыялогу? Ці можна казаць, што як мінімум найбліжэйшым часам беларускае пытанне будзе ў фокусе кіраўніцтва ЗША? З якімі праблемамі найперш сутыкаюцца беларускія эмігранты ў Амерыцы і ці атрымаецца гэтыя праблемы вырашыць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца беларускай дыяспары ЗША на стратэгічным дыялогу ад Каардынацыйнай рады, першая прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Надзея Нортан і доктарка навук, прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Флорыды Таццяна Кулакевіч.
12/13/202350 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

231213 - ZOOM - Як журналісты выкрываюць карупцыю і злачынствы рэжыму

231213 - ZOOM - Як журналісты выкрываюць карупцыю і злачынствы рэжыму by Euroradio
12/13/202336 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Карупцыя і злачынствы рэжыму: як зрабіць іх агульнавядомымі

11 снежня група беларускіх журналістаў-расследавальнікаў апублікавала матэрыял, у якім выкраваюцца схемы паставак праз Беларусь люксавых аўто з Еўропы ў Расію ў абыход санкцый. І расказваецца, хто на гэтым зарабляе. Такім чынам пра сябе заявіў новы расследавальніцкі праект “Бюро Медыя”. А заснавалі яго журналісты, якія раней адзначыліся шэрагам гучных расследаванняў у складзе каманды Беларускага расследавальніцкага цэнтра. Таго самага, які апошнім часам запісвае “Ноч з Чалым”. Што асноўнае ў расследавальніцкай дзейнасці журналістаў “Бюро” — якія тэмы ў прыярытэце і чаму першай абралі тэму абыходу санкцый? Якія прычыны змусілі групу журналістаў заснаваць свой раследавальніцкі праект, а не далучыцца да іншага СМІ? З якім праблемамі найперш сутыкаюцца беларускія журналісты-раследавальнікі і чаму гэты кірунак у айчыннай журналістыцы так слаба развіты? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі праекта “Бюро Медыя” Аляксандр Ярашэвіч і Аляксей Карпека.
12/13/202342 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Як зацікавіць беларусаў выбарамі ў Каардынацыйную раду

У Каардынацыйнай радзе нарэшце вызначыліся з тым, якім хочуць бачыць працэс выбараў новага складу гэтай структуры, і з тым, як ён мусіць праходзіць, у адпаведнасці з якімі крытэрамі, стандартамі і патрабаваннямі. І сабралі ўсё ў адзін дакумент пад назвай “Праект выбарчай сістэмы Каардынацыйнай рады”. Зваротнай сувязі як ад патэнцыйных выбаршчыкаў, так і ад магчымых удзельнікаў выбарчай кампаніі доўга чакаць не давялося — крытычныя заўвагі з’явіліся ў той жа дзень. Працэс, як кажуць, пайшоў. Што асноўнае ў распрацаванай сябрамі КР выбарчай сістэме і ці схіліць апублікаваны дакумент людзей да ўдзелу ў выбарах? Якія асноўныя прэтэнзіі да агучаных КР прапаноў і ці будуць улічаныя крытычныя заўвагі? Ці варта чакаць станоўчых вынікаў ад працы абноўленага складу КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць віцэ-спікерка Каардынацыйна рады, лідарка грамадскай суполкі “Сумленныя людзі” Алена Жываглод і кіраўніца мабілізацыйнага праекта КР “Рух большасці”, прадстаўніца “Моладзевай фракцыі” Ганна Краўчанка.
12/13/202351 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Вадзім Пракоп’еў. Чым Пракоп’еў так напалохаў рэжым і навошта яму КР

Колькі дзён таму паплечнік Валерыя Сахашчыка, экс-вядоўца “Радыё Гаага” Вадзім Пракоп’еў заявіў пра свой намер узяць удзел у выбарах у новы склад Каардынацыйнай рады. І неўзабаве ў Беларусі распачалася новая хваля рэпрэсій і рабавання пад назвай “справа Каардынацыйнай рады”, а яшчэ праз колькі дзён стала вядома, што 19 снежня Вадзіма Пракоп’ева будуць судзіць. Завочна. Абвінавачваюць яго гэтым разам паводле пяці крымінальных артыкулаў, сярод якіх знявага Лукашэнкі і паклёп на яго. Пры тым, што 21 чэрвеня 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў Пракоп’ева да 25 гадоў зняволення нібыта за падпал дома Гайдукевіча. Навошта Пракоп’еў вырашыў ісці ў Каардынацыйную рады і які ўвогуле сэнс у існаванні гэтай структуры? Што адбываецца ў дэмакратычных сілах, хто ці што стаіць за ўсё новымі скандаламі ў асяродку апанентаў рэжыму? Ці існуе магчымасць сілавога сцэнара вызвалення Беларусі і ці дапамогуць гэтаму вызваленню палітычныя амбіцыі штаба палка Каліноўскага? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з грамадскім дзеячам Вадзімам Пракоп’евым
12/12/20231 hour, 16 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

231212 - ZOOM - Кіраванне краінай на адлегласці: чаму Лукашэнка сядзіць у Дубаі?

231212 - ZOOM - Кіраванне краінай на адлегласці: чаму Лукашэнка сядзіць у Дубаі? by Euroradio
12/12/202338 minutes
Episode Artwork

Вайна BYPOL і BELPOL: хто будзе ў пройгрышы ў выніку

Спадзяванні, што раскол у асяродку былых сілавікоў скончыцца на тым, што яны разыйдуцца па сваіх арганізацыях, а далей BYPOL і BELPOL будуць спакойна займацца кожны сваім накірункам дзейнасці, не спраўдзіліся. Тым больш, што нібыта такая дамоўленасць і была раней агучаная. Але “дамова аб ненападзе” праіснавала нядоўга. І спачатку з’явілася расследаванне пра скрадзеныя са “скарбонкі” BYPOL грошы, а потым пра агента КДБ у кіраўніцтве BELPOL. Што паказалі вынікі аўдыту BYPOL, ці на ўсе пытанні былі атрыманыя адказы і ці знятыя ўсе падазрэнні ды абвінавачанні аб нямэтавым выкарыстанні сродкаў? Калі заявы наконт “агента КДБ” праўда, то чаму ён дагэтуль на свабодзе і ці варта было агучваць гэтую інфармацыю? Ці варта чакаць станоўчых вынікаў ад такіх сварак у асяродку дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнікі BYPOL, былыя супрацоўнікі ГУБАЗіКу, экс-прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў справе аднаўлення правапарадку Аляксандр Азараў і Станіслаў Лупаносаў.
12/12/20231 hour, 1 minute, 11 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Gender Gap: у якіх выпадках Качанавай лепш маўчаць, чым гаварыць? Заўсёды…

Каардынацыйная рада вызначылася з тым, якім чынам і паводле якіх правіл будуць праводзіцца выбары новага складу гэтай структуры. Сярод іншага, прынятае рашэнне, што сярод будучых сябраў КР мусіць быць як найменш 40% жанчын. А ў паралельнай Беларусі Наталля Качанава працягвае разважаць на тэму дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне. І гэтае яе імкненне нясе небяспеку. Пра тое, чаму Качанавай лепш маўчаць, чым разважаць на тэмы дэмаграфічнай сітуацыі, як “жаночая квота” паўплывае на працу КР, а таксама пра тое, чаму палова ахвяр хатняга гвалту не звяртаецца па дапамогу, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
12/12/202335 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Без хакея: што Лукашэнка хоча “нарыць” у афрыканскай зямлі

Крыху пакруціўшыся па Афрыцы, Лукашэнка зноў вярнуўся ў Эміраты. У хакей ні ў Гвінеі, ні ў Кеніі не гуляў, але “зямлю рыць” паабяцаў. У гэты ж час Святлана Ціханоўская працягвае сустрэчы з заходнімі лідарамі, а прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведвае Аргентыну і ЗША. А ў Расіі следам за Мінскам абвясцілі дату наступных прэзідэнцкіх выбараў. Пра ўдзел у якіх “нечакана для ўсіх” ужо паспеў заявіць Уладзімір Пуцін. Чаго Лукашэнку апошнім часам так цягне ў Афрыку і ў Эміраты? Ці пішуць на Захадзе пра візіт Ціханоўскай у ЗША і як гэта можа адбіцца на стаўленні да “беларускага пытання”? Які ўплыў на сітуацыю ў Беларусі маюць расійскія выбары? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам
12/11/202347 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

231211 - ZOOM - У чым сэнс апошняга турне Лукашэнкі?

231211 - ZOOM - У чым сэнс апошняга турне Лукашэнкі? by Euroradio
12/11/202340 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра Лукашэнку ў Афрыцы, Ціханоўскую ў ЗША і цэнзуру ў Беларусі

Выбар маршрутаў для замежных вандровак у Лукашэнкі і раней быў не багаты, а пасля 2020 і асабліва пасля 2022 года ён увогуле зменшыўся да мінімуму. Прымаюць яго толькі там, дзе кіруюць такія ж “лідары”, якіх абвінавачваюць у шматлікіх злачынствах. Напрыклад, у Афрыцы, куды ён і выправіўся пасля наведвання Кітая. Таксама, дарэчы, вядомага генацыдам у дачыненні да уйгураў. Таму ніякага здзіўленне і шоку не выклікае ініцыятыва кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, які прапанаваў стварыць у ЕС рабочую групу для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы. Чаго шукае Лукашэнка ў Афрыцы і ці атрымаецца ў яго жаданае знайсці? Ці можна лічыць візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША паспяховым і ў чым выяўляецца гэты поспех? Ці стала нечаканасцю ініцыятыва па вяртанні ў штодзённую практыку прымянення цэнзуры і чаго чакаць далей? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
12/11/202353 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Апейкін. Пра Алімпіяду, белы сцяг, палітвязняў і перагорнутую старонку санкцый

Кіраўніцтва МАК заявіла пра допуск да Алімпійскіх гульняў у Парыжы спартоўцаў з Беларусі і Расіі. Пры ўмове, што яны будуць выступаць пад белым сцягам і без выканання дзяржаўнага гімна ў выпадку перамогі такога спартоўца. Што праўда, Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі ўдакладніла: санкцыі з прарэжымных лёгкаатлетаў з Беларусі і Расіі не здымаюцца і таму да ўдзелу яны не дапускаюцца ні ў якім выглядзе і ні пад якім сцягам. Тым не менш, сімптомы насцярожваюць. Чаму было прынятае рашэнне дапусціць рэжымных спартоўцаў з Беларусі і Расіі і што мяняе іх выступ пад белым сцягам? Ці з’яўляецца гэта сведчаннем таго, што чыноўнікі ад спорту рыхтуюцца перагарнуць старонку ў адносінах з Масквой і Мінскам? Ці сапраўды спартыўныя санкцыі і пытанне вызвалення палітвязняў ніякім чынам не могуць быць звязаныя? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін
12/11/202344 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Іх норавы: Зяленскі стукаецца ў ЕС, у Даніі забаранілі паліць Каран

Іх норавы: Зяленскі стукаецца ў ЕС, у Даніі забаранілі паліць Каран by Euroradio
12/8/20232 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

231208 - ZOOM - У Беларусі з'явіўся адзёр, а мінчукі скардзяцца на перабоі з вакцынай

231208 - ZOOM - У Беларусі з'явіўся адзёр, а мінчукі скардзяцца на перабоі з вакцынай by Euroradio
12/8/202336 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Чым і як беларускія ўлады спрабуюць завабіць інвестараў. Эканамічныя навіны за тыдзень

чым і як беларуския улады спрабуюць завабиць инвестарау.
12/8/20237 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Павел Лібер. Новая Беларусь: ці атрымаецца на лічбавай пляцоўцы збудаваць дзяржаву

На пачатку снежня споўніўся год платформе “Новая Беларусь”. Гэта тая праграма, якую часам (нават самі яе стваральнікі) пазіцыянуюць як будучую лічбавую дзяржаву — Digital Belarus. Што праўда, апошнім часам яны гэтага не робяць, бо так і не здолелі патлумачыць, як такая лічбавая дзяржава на практыцы можа існаваць і якую карысць сваім віртуальным грамадзянам прынесці. Сама ж платформа “Новая Беларусь” у выглядзе праграмы не толькі існуе, але і прыносіць карысць. Якія дасягненні ў платформы, чым яе распрацоўшчыкі могуць пахваліцца ў выніку года працы? Чаму больш не пазіцыянуюць сваю распрацоўку як “лічбавую дзяржаву” і што з ідэяй пабудовы Беларусі па-за межамі Беларусі? Ці існуе ўплыў палітычных сіл ці структур на платформу і якія далейшыя планы на пашырэнне функцыяналу “Новай Беларусі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае стваральнік платформы “Новая Беларусь”, праекта “Голас”, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер.
12/8/202341 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Скажы мне, хто твой сябра: хто гуртуецца вакол Лукашэнкі

Не вядома, ці сціхлі нарэшце ў Дубаі авацыі ў гонар Лукашэнкі, якія нібыта пачаліся пасля выступу апошняга на экалагічным форуме, але цікавасць да таго, з кім там пераважна Лукашэнка кантактаваў і братаўся, дакладна не сціхае. Ці больш правільна сказаць, не сціхае смех ад узроўню тых кантактаў. Бо гэта паказчык таго, хто гатовы паціскаць Лукашэнку руку. Гэта, а таксама іншыя эканамічныя і палітычныя навіны абмяркуем з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам
12/8/202349 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Арцём Брухан. Подых імперыі: Саюзная дзяржава як сродак знішчэння Беларусі

32 гады таму ў Белавежскай пушчы лідары Беларусі, Украіны і Расіі — Шушкевіч, Краўчук і Ельцын — падпісалі Белавежскія пагадненні, афіцыйна паставіўшы крыж на існаванні СССР. Але наўзамен яму быў створаны СНД, а крыху пазней — “Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі”. Апошняе існуе і да сёння, але 6 жніўня 2023 года беларускія дэмсілы як адну са сваіх стратэгічных мэтаў вызначылі выхад з ўсіх саюзаў з Расійскай Федэрацыяй. Каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення пры падтрымцы Аб'яднанага пераходнага Кабінета Беларусі падрыхтавала і публікуе даклад “Саюзная дзяржава як інструмент прыкрыцця імперскай палітыкі Расіі”. Якія пагрозы для незалежнасці Беларусі нясе напаўжывая Саюзная дзяржава? Якія высновы робяць аўтары даклада? Ці існуе магчымасць мірна выйсці з-пад уплыву Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан
12/8/202335 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

231207 - ZOOM - Чаму ўсе гавораць пра серыял “Слова пацана”?

231207 - ZOOM - Чаму ўсе гавораць пра серыял “Слова пацана”? by Euroradio
12/7/202339 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Gender Gap: рэжым з жанчынамі не ваюе, але экстрэмістамі прызнае

Лукашэнка раней любіў расказваць пра тое, што ён “з жанчынамі не ваюе”. Хоць і лічыць, што не жаночая гэта справа — быць прэзідэнтам Беларусі. Маўляў, ёсць пэўныя “традыцыйныя каштоўнасці” і іншая трасца. Вось толькі дзіўна, што жаданне маці, каб яе дзеці не гінулі на вайне, дзіўным чынам у галаве Лукашэнкі і яго памагатых з тых “традыцыйных каштоўнасцяў” выпадае, і таму антываенны “Саюз маці Беларусі” прызнаюць “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Пра гэтую нелагічную сітуацыю, а таксама пра “забарону ЛГБТ” у Расіі і пра тое, ці дойдзе гэта да Беларусі, гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
12/7/202338 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Агентура і маргінес: што паказаў чарговы скандал у дэмсілах

Стваральніца тг-каналаў “Дзікае паляванне” і “Карнікі Беларусі” Яніна Сазановіч у праграме "Белсата" чарговы раз расказала пра сітуацыю з агентам ГУБАЗіКа ў ЧКБ, пра ролю ў гэтым правале Франка Вячоркі і пра тое, што за наступствы гэтага правалу ніхто не быў пакараны. Калі параўноўваць з тым, што Яніна казала год таму ў эфіры Еўрарадыё, то гэтае інтэрв’ю адрознівалася толькі яе словамі, што Франак — агент лукашэнкаўскіх спецслужб. Праўда, без доказаў такой супрацы. Ну і што АПК лабіраваў “неўключэнне гаманца Лукашэнкі Машынскага” ў санкцыйны спіс. Таксама без доказаў. Эфір быў выдалены, прычыны выдалення "Белсат" патлумачыў, але гэтая сітуацыя стала нагодай для чарговага скандалу ў дэмсілах. Якія высновы можна зрабіць з сітуацыі з выдаленнем праграмы і ці сапраўды за ўсім “тырчаць вушы Франка”? Што ці хто стаіць за правакаваннем скандалаў у дэмсілах і каму на карысць раскідванне бездоказных абвінавачанняў? Ці варта чакаць станоўчых вынікаў ад “стратэгічнага дыялогу” паміж беларускімі дэмсіламі і ЗША? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
12/7/20231 hour, 6 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Уладзімір Грыгорык: ствараць прыгажосць на нашай агульнай планеце — у гэтым мая ідэя

7 снежня ў эфіры Еўрарадыё — бізнесмен, мецэнат, сябра беларускай дыяпары Таронта (Канада) Уладзімір Грыгорык. Мы мусім працаваць на тое, каб людзі ўсёй планеты ведалі і бачылі, што беларусы таленавітыя, што яны могуць ствараць выдатныя рэчы, што яны здольныя прыўнесці нешта ў жыццё ўсяго чалавецтва. Але пры гэтым мы павінны ганарыцца тым, што мы — беларусы, што мы — з Беларусі. Бо агульная прыгажосць на нашай планеце мусіць складацца з нашых нацыянальных адметнасцяў. Такіх, у тым ліку, як мова, культура, гісторыя і традыцыі, перакананы Уладзімір Грыгорык. Пра тое, як звязаныя бізнес і нацыянальныя каштоўнасці, чаму Лукашэнка так ненавідзіць прадпрымальнікаў і ці можна пабудаваць Новую Беларусь, не пазбавіўшыся лукашызма, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладзімірам Грыгорыкам.
12/7/202358 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

231206 - ZOOM - У Беларусі расце колькасць хворых на адзёр. Румынія аб’явіла эпідэмію

231206 - ZOOM - У Беларусі расце колькасць хворых на адзёр. Румынія аб’явіла эпідэмію by Euroradio
12/6/202327 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Ігар Тышкевіч. Стаўка на каліноўцаў: ці чакалі ў Кіеве прыезду Ціханоўскай

Спробы асэнсаваць вынікі канферэнцыі “Шлях да волі”, якую ладзіў полк імя Кастуся Калінўскага ў Кіеве, працягваюцца і да сёння. І размова не толькі пра паперкі, якія не падпісалі прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай ды Аб’яднанага пераходнага кабінета. Размова пра тое, што будзе далей з “аб'яднаўчымі ініцыятывамі” палка, з палітычнымі амбіцыямі яго прадстаўнікоў і з планам стварыць вызваленчае войска. Якія высновы можна зрабіць па выніку двух дзён канферэнцыі, арганізаванай каліноўцамі, і ці сапраўды ў Кіеве чакалі прыезду Ціханоўскай? Якое значэнне мае сітуацыі з непадпісаннем дакументаў канферэнцыі прадстаўнікамі асобных структур дэмсіл? Ці можна казаць, што Кіеў зрабіў стаўку на каліноўцаў як на палітычную сілу і будзе далей камунікаваць найперш з імі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык украінскага Інстытута будучыні Ігар Тышкевіч
12/6/202342 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Ганна Янкута. “Час пустазелля”: як выжыць у часы бясчасся і не страціць сябе

Яскравыя гістарычныя падзеі натхняюць творчых людзей на іх асэнсаванне і спробы ўсвядоміць іх уздзеянне на чалавека. “Час пустазелля” Ганны Янкута — гэта спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. У кнізе перапляліся сапраўдныя і выдуманыя гісторыі – пра бежанства і эміграцыю, пра валанцёрства пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны, пра межы і мовы, пра Мінск і Варшаву, Кракаў і Гародню, а таксама пра пошук адказаў на ўсе пытанні ў варшаўскім геалагічным музеі. Як з хаатычных дзённікаў 2022 года вырасла гісторыя на мяжы мастацкай і дакументальнай прозы? Як мінулае пераплятаецца з будучыняй і чаму кніга памірае, як толькі яе надрукуюць? Ці дапамагаюць падарожжы захоўваць творчы імпэт і ці страчваем мы сувязі з айчынай, знаходзячыся далёка ад яе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута
12/6/202338 minutes, 1 second
Episode Artwork

Аляксандр "Маляваныч" Ждановіч. Казкі для дзяцей і дарослых: якія яны мусяць быць сёння

Прыжывацца на новым месцы заўсёды цяжка. І асабліва калі гэтае новае месца ты не выбіраў, не планаваў гэтага перасялення і не рыхтаваўся да яго. І таму вельмі важна мець сродкі, якія дапамогуць справіцца з цяжкасцямі акліматызацыі. Такім сродкам для беларусаў сталі беларуская культура і беларуская спадчына, якія хваля эміграцыі вынесла на чужыя берагі разам з вымушанымі эмігрантамі. Якую ролю культурныя імпрэзы адыгрываюць у захаванні беларусамі сваёй ідэнтычнасці? Ці сапраўды музыка, тэатр ды іншыя беларускія культурныя праекты і івенты дапамагаюць адаптавацца на чужыне? Якія казкі дапамогуць справіцца з сумам па радзіме і ці ёсць такія казкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае актор і вядоўца Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч
12/6/202338 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

231205 - ZOOM - Чаму Украіна па-ранейшаму робіць стаўку на Полк Каліноўскага

231205 - ZOOM - Чаму Украіна па-ранейшаму робіць стаўку на Полк Каліноўскага by Euroradio
12/5/202336 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Кошык кітайскіх яблыкаў для Лукашэнкі: на што намякае Кітай

З дакладам “Беларусь, Украіна і будучыня Еўропы” выступіла Святлана Ціханоўская ў Ельскім універсітэце 4 снежня. Гэта там, дзе выкладае знаны даследчык Беларусі гісторык Цімаці Снайдэр. А Наталля Пінчук, жонка зняволенага лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, сустракалася з аўтарам “Акта аб дэмакратыі ў Беларусі” кангрэсменам Смітам і гаварыла з ім пра становішча палітвязняў у Беларусі. Практычна ў той жа час ў Літве актыўна абмяркоўваюцца меры ўніфікацыі санкцыяў супраць беларусаў і расіян, у Варшаве доўжацца слуханні Каардынацыйнай рады па пытанні вызвалення палітвязняў, а ў Пекіне Сі Цзіньпін хваліць Лукашэнку за тое, як той дзеля ўтрымання ўлады рэпрэсуе беларусаў. Ці ёсць у дэмакратычных сіл інструменты ўздзеяння на рэжым? Ці існуюць сёння магчымасці вызваліць палітвязняў і хто тымі магчымасцямі здольны скарыстацца? Як можна пра нешта дамаўляцца з тым, хто ўсё адно падмане? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
12/5/202359 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Дзмітрый Грамакоў. Беларускае войска: ці магчыма яго стварыць ва Украін

Вынікі канферэнцыі “Шлях да волі”, якую правёў у Кіеве полк імя Каліноўскага, будуць абмяркоўваць яшчэ доўга. Як і сачыць за тым, якая праца вядзецца далей і хто да гэтай працы з палітычных актараў далучаецца. Ужо відавочна, што пэўныя дзеячы, якія чамусьці лічаць сябе беларускімі і дэмакратычнымі палітыкамі, засталіся за бортам такой працы. З іншага боку, інтарэсы ўкраінскага боку ў гэтых беларускіх палітычных працэсах застаюцца невідавочнымі. Але ўжо вядома, што па выніку гэтай канферэнцыі паміж палком Каліноўскага і Міжнародным цэнтрам супрацьдзеяння расійскай агрэсіі (Украіна) падпісаны мемарандум аб супрацы і ўзаемадзеянні. Якія інтарэсы пераследуе ўкраінская ўлада, спрыяючы палітызацыі каліноўцаў? Што найперш цікавіць Кіеў у пытанні ўзаемадзеяння дэмакратычных сіл па выпрацоўцы стратэгіі вызвалення Беларусі? Ці можна казаць, што выбар Кіева спыніўся на каліноўцах і з імі будуць весціся далейшыя перамовы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі паліттэхнолаг Дзмітрый Грамакоў
12/5/202352 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Надзея Ількевіч. Дзе беларускім ініцыятывам шукаць крэатыўнасць для працы

У лістападзе 2023-га размешчаная ў Вільні культурная прастора CreateCulture Space адзначыла сваю гадавіну. За час працы прастора ператварылася ў знакавае для беларускай супольнасці месца на мапе, дзе за год прайшло 418 мерапрыемстваў, а імпрэзы прасторы наведала больш за 5800 чалавек. Але CreateCulture Space — гэта не толькі ўтульная прастора з бясплатным каворкінгам, шматлікімі культурнымі імпрэзамі і суполкамі… Якім стаў 2023 год для CreateCulture Space і што здалелі за гэты год зрабіць? Што найперш цікавіць наведвальнікаў беларускай культурнай прасторы ў Вільні і якія адносіны з мясцовымі ўладамі? Якія планы на далейшую працу і ці ёсць перспектывы развіцця? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальніца некамерцыйнай арганізацыі CreateCulture Group і культурнай прасторы ў Вільні Надзея Ількевіч
12/5/202333 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

231204 - ZOOM - Візіт Лукашэнкі ў Кітай: тэрміновы ці запланаваны?

231204 - ZOOM - Візіт Лукашэнкі ў Кітай: тэрміновы ці запланаваны? by Euroradio
12/4/202336 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Павел Слюнькін. Пройгрышны сцэнар: ці памяняе Лукашэнка Бабарыку на Латушку

Два дні ў Варшаве цягнуліся слуханні Каардынацыйнай рады па пытанні вызвалення палітвязняў. Удзел у абмеркаванні прынялі прадстаўнікі не толькі Офіса Ціханоўскай у асобе Вольгі Гарбуновай і Аб’яднанага пераходнага кабінета ў асобе Паўла Латушкі, але і прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, дабрачынных фондаў, рознага кшталту ініцыятыў і асацыяцый, а таксама — палітычныя аналітыкі і эксперты. Сказана было шмат усяго, у тым ліку і непрыемнага для дэмакратычных сіл і палітычных лідараў у прыватнасці. Ці існуюць сёння магчымасці для вызвалення палітвязняў і хто тымі магчымасцямі здольны скарыстацца? Ці ёсць у дэмакратычных сіл інструменты ўздзеяння на рэжым? Як можна пра нешта дамаўляцца з тым, хто ўсё адно падмане? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін
12/4/20231 hour, 42 seconds
Episode Artwork

Наталля Скібская. Як перажыць зіму і не звар'яцець? Расказвае псіхолаг

"Залегчы пад коўдру і прачнуцца, калі зноў пацяплее..." Напэўна, не існуе аніводнага чалавека ў свеце, які хоць раз не падумаў бы так, збіраючыся на працу ў золкі зімовы дзень. І добра яшчэ, калі праца ёсць, дыктатарскаму рэжыму ў Беларусі прыйшоў гамон, і на волю выйшлі ўсе палітвязні. У рэальнасці ўсё ідзе, вядома, не так. Добрыя навіны амаль не радуюць, выехаць на адпачынак за межы краіны становіцца ўсё цяжэй, а многія, наадварот, не могуць вярнуцца дадому і адсвяткаваць Новы год у атачэнні сям'і. Як перажыць зіму і не з'ехаць з глузду і чым сабе дапамагчы, калі анічога ўжо не радуе? На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае псіхолаг Наталля Скібская.
12/4/202343 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пекінскія канікулы: ці прымусіць Кітай Лукашэнку памірыцца з ЕС

Апошнімі днямі “эміграцыйны ціск” на польскую мяжу быў мінімальны — быў нават зафіксаваны дзень, калі з тэрыторыі Беларусі не было ніводнай спробы нелегальнага перасячэння мяжы. Акурат у гэты час Лукашэнка выправіўся ў Кітай. Дзе ў яго нават “перамовы” з Сі Цзіньпінам прызначаныя. Супадзенне? (с) Але ёсць меркаванне, што сустрэча з кіраўніком Кітая для Лукашэнкі будзе не тое, каб перамовамі, а зацішша на мяжы — адмыслова на час візіту арганізаванае. Ці сапраўды візіт у Кітай быў запланаваны і ці можа Кітай змусіць Лукашэнку да крокаў насустрач замірэння з Захадам? Ці здолеюць ЗША прымусіць паразумецца ўлады і апазіцыю ў Венесуэле і ці можа такая тактыка спрацаваць у выпадку з лукашэнкаўскім рэжымам? Як у еўрапейскім грамадстве змяняецца стаўленне да вайны ва Украіне і пры чым тут Ізраіль? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам
12/4/202351 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Зміцер Шчыгельскі. Якім будзе “Шлях да волі” беларускіх палітвязняў

На мінулым тыдні ў палітычным жыцці беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой адбыліся дзве гучныя і значныя падзеі. У Кіеве цягам 29-30 лістапада у межах Канферэнцыі “Шлях да волі”, арганізатарам якой выступіў полк імя Каліноўскага, рабілася спроба (далёка не першая ў гісторыі незалежнай Беларусі) аб’яднаць дэмсілы. А ўжо 2 і 3 снежня ў Варшаве Каардынацыйная рада зладзіла слуханні па пытанні вызвалення палітвязняў. Мэтай была спроба распрацаваць агульную стратэгію адносна пытання гэтага вызвалення. Ці можна казаць, што мэты Канферэнцыі, якая праходзіла ў Кіеве, былі дасягнутыя, і ў чым гэта атрымалася, а ў чым — не? Чым адметная гэтая Канферэнцыя і якая роля ў яе арганізацыі і тэматычным напаўненні была ў Кіева? Ці існуюць сёння рэальныя інструменты для вызвалення палітвязняў з пункту гледжання беларускіх ваяроў-добраахвотнікаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі
12/4/202344 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Раман Арлоў. “Чарадзей”: чым адметны прэм’ерны беларускі мюзікл

Завяршаецца год, і насуперак усім праблемам, з якімі нам давялося цягам адыходзячага 2023 года сутыкнуцца, набліжаюцца святочныя дні. Тыя ж самыя Каляды, якія любяць не толькі дзеці, але і дарослыя. І магчымасці адсвяткаваць у беларускіх дзетак і іх бацькоў ёсць. Прычым, у фармаце, як мы святкавалі Каляды яшчэ на радзіме — разам з удзельнікамі музычнага тэатра Рамана Арлова. Такім чынам, 9 і 10 снежня Раман Арлоў і яго каманда запрашаюць усіх ахвочых на прэм’еру мюзікла “Чарадзей”. Ці ёсць магчымасці і ў эміграцыі ствараць і ладзіць святочныя мерапрыемствы для беларусаў і па-беларуску? Чым адметная святочная праграма, падрыхтаваная сёлета? Што можна зрабіць, каб захаваць за мяжой сваю беларускасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік музычнага тэатра Рамана Арлова, музыкант, кампазітар і рэжысёр Раман Арлоў
12/4/202335 minutes, 1 second
Episode Artwork

231201 - ZOOM - Байкот ці голас за партыю Гайдукевіча: што рабіць беларусам у дзень выбараў

231201 - ZOOM - Байкот ці голас за партыю Гайдукевіча: што рабіць беларусам у дзень выбараў by Euroradio
12/1/202332 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Іх норавы: Еўрасаюзу тэрмінова неабходны кібервойскі, з Днём Нараджэння, ChatGPT!

Еўрасаюзу тэрмінова неабходны кібервойскі, з Днём Нараджэння, ChatGPT!
12/1/20233 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Аб павышэнні аплаты навучання ў ВНУ. Колькі каштуе адукацыя? Эканамічныя навіны за тыдзень

З вами рубрыка "Хау мач" у якой мы гаворым аб осноуных эканамичных выниках тыдня. Сёння мы пагаворым аб павышэнні аплаты навучання ў ВНУ. Колькі каштуе адукацыя? Хто накорміць народ у навагоднія святы? Штораз у канцы года ўлады вырашаюць адну і тую ж праблему. Слухайце Еўрарадыё ў машыне, на дачы і дома. А 8:40 кожную суботу на 107.5 FM у Століне і Пінску — наша эканамічная рубрыка "Хаў мач?"
12/1/20237 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Андрэй Стрыжак. Эвакуацыя і дапамога ці “распіл”: чым займаецца BYSOL

Час ідзе, але рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца. Адпаведна, неабходнасць дапамагаць палітвязням і іх сваякам, арганізоўваць эвакуацыю ў бяспечныя краіны ад карнікаў з так званых “праваахоўных органаў” не страчвае сваёй актуальнасці. А гэта азначае, што насуперак усім абвінавачанням і тролінгу праца арганізацый кшталту BYSOL нам па-ранейшаму патрэбная. Што змянілася за апошні час у працы BYSOL і што стала прычынай такіх зменаў? Якім быў 2023 год для BYSOL і што здолелі за гэты год зрабіць? Як супрацьстаяць рэпрэсіям лукашыстаў і ці атрымліваецца захоўваць узровень салідарнасці на значным узроўні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца, сузаснавальнік і кіраўнік фонду дабрачыннай дапамогі BYSOL Андрэй Стрыжак
12/1/202343 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Павел Латушка. Як арганізаваць для Лукашэнкі рэйс “Дубай-Гаага”

Падчас свайго выступу на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін АБСЕ намеснік міністра МЗС Беларусі Юрый Амбразевіч рашуча запатрабаваў назваць прозвішчы тых украінскіх дзяцей, якія былі гвалтоўна вывезеныя з тэрыторыі Украіны ў Беларусь. Маўляў, гэтыя заявы — не больш як “неабгрунтаваныя палітычныя абвінавачанні” з боку дзяржаў NATO і Еўрапейскага саюза. Чамусьці вынесці на абмеркаванне гэтую тэму беларуская дэлегацыя вырашыла ў той час, калі Лукашэнка знаходзіцца ў Дубаі. Ці ёсць у каманды НАУ ўсе неабходныя доказы і чаму прадстаўнікі лукашэнкаўскага рэжыму раптам гэтую тэму пачалі выносіць на публіку? Чым адметная канферэнцыя, арганізаваная палком Каліноўскага, і чаму Латушка на яе не паехаў, хоць яго там і чакалі? Чым выкліканая новая хваля рэпрэсій і як рэагаваць на чарговы цырк з “выбарамі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
12/1/202352 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка прабіўся на буйны замежны саміт, яго не затрымалі

Лукашэнка прабіўся на буйны кліматычны саміт. Ён там побач з лідарамі дэмакратычных еўрапейскіх краінаў — і ніхто яго не затрымлівае. Справа ў тым, што саміт праходзіць у Дубаі, а з ААЭ выдачы няма. Гэта "перамога рэжыму"? Ці можна сказаць, што ябацькі пайшлі ў чарговы наступ на апазіцыю, асабліва ў святле ператрусаў і арыштаў маёмасці ва ўдзельнікаў Каардынацыйнай рады? І хто пасля такога пойдзе балатавацца ў КР, ці знойдуцца смелыя? Абмяркоўваем гэта, а таксама іншыя эканамічныя і палітычныя падзеі тыдня з Аляксандрам Кныровічам.
12/1/202328 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Яўген Магда. Палітфронт: якая карысць Украіне ад палітызацыі каліноўцаў

У сталіцы краіны, якая ваюе, на двухдзённую канферэнцыю сабраліся прадстаўнікі асноўных палітычных і грамадскіх структур беларускіх дэмакратычных сіл. Сіл, якія знаходзяцца ў апазіцыі лукашэнкаўскаму рэжыму, але тым не менш складаюцца з грамадзян “краіны-суагрэсара”. Зразумела, што падчас вайны такая канферэнцыя не магла адбыцца без узгаднення з украінскімі ўладамі і… спецслужбамі. Тым больш, што полк імя Кастуся Каліноўскага юрыдычна з’яўляецца часткай УСУ. Чым адметная канферэнцыя, арганізаваная палком Каліноўскага, і ці можна казаць, што Кіеў вызначыўся, на якую беларускую сілу ён “робіць стаўку”? Ці можна казаць, што “палітыкі з аўтаматамі” перайгралі “палітыкаў з партфелямі” і з кім Кіеў далей будзе дачыняцца? Ці ёсць рызыка, што Расія пашырыць сваю агрэсію на Малдову? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
12/1/202341 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

231130 - ZOOM - Расія да выбараў ведала пра санкцыі супраць Беларусі — і рыхтавалася паглынаць БЧ

231130 - ZOOM - Расія да выбараў ведала пра санкцыі супраць Беларусі — і рыхтавалася паглынаць БЧ by Euroradio
11/30/202332 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Вольга Аполька. Мова, товканыця і ўпартыя апаляне

Голя з Гополя — гэта інстаграм-праект ураджэнкі вёскі Опаль Іванаўскага раёна Вольгі Аполька. Голя працуе ў айці, жыве ў далёкай Новай Зеландыі але называе сябе амбасадаркай палескай мовы ў гэтай далёкай краіне. У сваім блогу дзяўчына знаёміць падпісчыкаў з традыцыямі і асаблівасцямі беларускага Палесся на прыкладзе сваёй роднай вёскі. У нашай палескай рубрыцы гутарым з Вольгай пра тыповыя рысы палешукоў, асаблівасці опальскай гаворкі, кнігу, прысвечаную бабулі, якую блогерка неўзабаве збіраецца выпусціць, і шмат чаго яшчэ. Калі вы прапусцілі, то тут наш першы палесскі стрым з мастачкай з Лунінеччыны Воляй Кузьміч.
11/30/202342 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Алена Ляпко: еднасць — гэта тое, што нам найперш сёння трэба, і ў гэтым мая ідэя

30 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — мастачка, сяброўка беларускай дыяспары Атавы (Канада), выкладчыца каледжу мастацтваў Атавы Алена Ляпко. Мы шмат апошнім часам разважаем пра гістарычную памяць і пра неабходнасць пашыраць выкарыстанне беларускай мовы беларусамі, пра ўзмацненне ідэнтычнасці і свядомасці. І гэта сапраўды нам як нацыі неабходнае. Без гэтага мы не можам будаваць новае грамадства і Новую Беларусь. Але найперш сёння нам неабходная еднасць. Менавіта яна мусіць стаць нашай нацыянальнай ідэяй на гэтым гістарычным этапе. Без еднасці ў нас не будзе нічога, перакананая Алена Ляпко. Пра тое, як творцу выжыць і захаваць сябе ў эміграцыі, навошта беларусам у іншай краіне ведаць беларускую мову і захощваць сваю ідэнтычнасць, а таксама пра тое, чаму мы не зможам нічога дасягнуць без еднасці і як нам тую еднасць здабыць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Ляпко.
11/30/202353 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Франак Вячорка. Агульны вораг: ці магчымае аб’яднанне дэмсіл і хто заменіць Ціханоўскую

Чарговы раз актуалізавалася тэма аб’яднання беларускіх дэмсіл. Гэтым разам пра такую неабходнасць казалі практычна ўсе ўдзельнікі канферэнцыі “прадстаўнікоў нацыянальна-вызвольнага руху Беларусі” “Шлях да волі”, якая праходзіла 29 лістапада ў Вільні. Прычым гучалі гэтыя словы не толькі ад саміх беларусаў, але і ад прадстаўнікоў Украіны — як палітыкаў, так і ваенных. І таму наладжванне адносінаў з Кіевам для беларускіх дэмсіл сапраўды важнае. Ня гледзячы на высокі ўзровень кантактаў Святланы Ціханоўскай з кіраўніцтвам іншых, найперш еўрапейскіх і паўночнаамерыканскіх краін. Што неабходна для сапраўднага аб’яднання беларускіх дэмакратычных сіл і ці магчыма гэта сёння ўвогуле? Што адбываецца з пашпартам Новай Беларусі і наколькі блізкія мы да яго атрымання? Як супрацьстаяць рэпрэсіям лукашыстаў і ці атрымліваецца адстойваць інтарэсы беларусаў у тых краінах, дзе яны вымушана апынуліся? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
11/30/202349 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Канферэнцыя каліноўцаў: ці ўдалося паразумецца і што далей

Канферэнцыя “прадстаўнікоў нацыянальна-вызвольнага руху Беларусі” “Шлях да волі” праходзіла 29 лістапада ў Вільні. Арганізатарам яе стаў Фонд палка імя Кастуся Каліноўскага. Галоўнай мэтай мерапрыемства пазначалася задача “ўзгадніць і зацвердзіць канцэпцыю стратэгіі вызвалення Беларусі”. Але перш чым такую стратэгію “ўзгадняць і зацвярджаць”, варта было б дамовіцца пра сапраўдную супрацу ўсіх апанентаў лукашэнкаўскага рэжыму адной камандай. Ці ўдалося ўдзельнікам канферэнцыі паразумецца і дамовіцца пра стварэнне адзінага руху? Што можна лічыць галоўнымі вынікамі канферэнцыі і якую ролю ў яе арганізацыі і правядзенні адыгрывалі адпаведныя ўкраінскія структуры? Як у сённяшніх умовах можна супрацьстаяць атакам лукашыстаў на дэмакратычныя сілы і як мусяць змяніцца ў новых рэаліях самі дэмсілы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
11/30/202346 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

231129 - ZOOM - Навошта Лукашэнку запрасілі ў Дубай?

231129 - ZOOM - Навошта Лукашэнку запрасілі ў Дубай? by Euroradio
11/29/202332 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Адраджаць ці развіваць: у чым Канцэпцыя нацыянальнай беларускай мары?

Грамадскае абмеркаванне падрыхтаванага Аб’яднаным пераходным кабінетам праекта Канцэпцыі і стратэгіі нацыянальнага адраджэння і развіцця прайшло 28 лістапада ў Варшаве. Паводле аўтараў Канцэпцыі, яе найпершымі мэтамі сярод іншага з’яўляюцца “спрыянне ўзмацненню нацыянальнай ідэнтычнасці і збавенню ад уплыву таталітарнай і імперскай спадчыны”, “садзейнічанне ўмацаванню грамадзянскага актывізму і грамадзянскай адукацыі”, а таксама фармаванне “базавага грамадскага ідэалу будучыні” — “беларускай мары”. Чым выкліканая неабходнасць проста цяпер, знаходзячыся ў вымушанай эміграцыі, займацца распрацоўкай стратэгіі будучых дзеянняў па нацыянальным развіцці? Якім чынам пытанні эканомікі і бізнесу завязаныя на нацыянальнае адраджэнне? Ці гатовае беларускае грамадства да ўдзелу ў рэалізацыі Канцэпцыі і на які перыяд яна разлічаная? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і бізнесмен Аляксандр Маслаў
11/29/202344 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Наста Базар. "Адно акно" праз месяц працы: якую дапамогу шукаюць беларусы

Месяц таму прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета адкрыла службу "Адно акно". Яе мэта — дапамагаць палітзняволеным і тым, хто выйшаў на свабоду, іх сем'ям, а таксама беларусам у эміграцыі. Адразу пасля запуску праекта ў яго бок паляцелі камяні ад сваякоў палітзняволеных. Маўляў, навошта вы раіце пісаць прашэнні пра памілаванне і чаму тытульная мова сайта — руская? Пры гэтым за першы месяц у службу звярнуліся 193 разы з рознымі запытамі. Якімі? Ці шмат сярод тых, хто звярнуўся, менавіта беларусаў з Беларусі? Пра гэта, сітуацыю з палітзняволенымі, а таксама аўдыт летняга марафону салідарнасці гутарым з сяброўкай прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета, актывісткай Настай Базар.
11/29/202343 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

231128 - ZOOM - Ператрусы ў мінскіх кватэрах Латушкі і Чалага: рэжым зноў узяўся за КР

231128 - ZOOM - Ператрусы ў мінскіх кватэрах Латушкі і Чалага: рэжым зноў узяўся за КР by Euroradio
11/28/202337 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Dymna Lotva: як гучыць “Зямля пад чорнымі крыламі”

Вымушаная эміграцыя не змусіла ўдзельнікаў гурта Dymna Lotva кінуць займацца музыкай. Магчыма (але больш імаверна, што не магчыма, а дакладна), менавіта падзеі апошніх трох гадоў натхнілі музыкаў і леглі ў аснову новага альбома пад назвай “Зямля пад чорнымі крыламі. Кроў”. Больш за тое, з новай праграмай Dymna Lotva паспела зладзіць шэраг канцэртаў у межах невялікага еўратуру. Ці складана было пасля вымушанай эміграцыі пачаць нанова і вярнуцца да творчасці і што для гэтага найперш спатрэбілася? Што з сябе канцэптуальна ўяўляе новы альбом? Як замежная публіка рэагуе на беларускіх музыкаў і што трэба, каб знайсці сваё месца пад сонцам заходняга шоу-бізнесу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнікі і ўдзельнікі гурта Dymna Lotva Яўген Чаркасаў і Кацярына Манкевіч
11/28/202333 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра “патрыятызм”, антысемітызм і рашызм у Беларусі

У самай “сацыяльна арыентаванай дзяржаве” калі не ўсяго свету, то Еўропы дакладна, зноўку павялічваецца плата за бясплатную вышэйшую адукацыю. Але нам усё адно будуць усе зайздросціць. Бо паўсюль вайна, голад і холад у дамах, а ў Беларусі Лукашэнка, які нястомна змагаецца з карупцыяй (ім жа ўхваленай), няма вайны, а толькі плацдарм для нападу на суседнія краіны для расійскіх акупацыных войскаў і рэпрэсіі “ў імя абароны” самі ведаеце каго. Што стала прычынай новай хвалі рэпрэсій і ці атрымаецца і гэтым разам у Лукашэнкі “выехаць” на тэме “барацьбы з карупцыяй”? Ці ўратуюць знешнюю палітыку лукашэнкаўскага рэжыма спробы пашырыць адносіны з краінамі Афрыкі і Лацінскай Амерыкі? Якія наступствы для Беларусі могуць мець падзеі ва Украіне і Ізраілі і як змяняе палітычную карту Еўропы папулярнасць правых партый і палітыкаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
11/28/202359 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Gender Gap: жанчынам — нараджаць, мужчынам — ваяваць?

Штогод з 25 лістапада па 10 снежня ў свеце праходзіць міжнародная кампанія па барацьбе з гвалтам у дачыненні да жанчын і дзяўчынак “16 актыўных дзён супраць гендарна арыентаванага гвалту”. Пра тое, што робіць дзяржава каб спыніць гэты гвалт, і што для гэтага могуць зрабіць дэмсілы, а таксама пра стаўленне беларусаў да мужчын у дэкрэце і пра… літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
11/28/202340 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Міхал Патоцкі. Любімы вораг Лукашэнкі: стары знаёмы ў новым урадзе Польшчы

Некалькі разоў за апошні месяц Лукашэнка рабіў намёкі ў бок Варшавы пра нібыта гатоўнасць Мінска замірыцца з Польшчай і наладзіць “добрасуседскія адносіны”. Здарылася гэтае нечаканае (насамрэч не) памкненне пасля выбараў у суседняй краіне, у выніку якіх да ўлады прыйшла апазіцыя. На якую ў лукашыстаў былі нейкія надзеі. Выглядае, што марныя. Чым выкліканая даўняя нелюбоў Лукашэнкі асабіста да Польшчы і ці цікавіць сёння палякаў прычына гэтай нелюбові? Ці гатовая Польшча “перагарнуць старонку” ў адносінах з лукашэнкаўскім рэжымам і на якіх умовах? Ці залежыць пытанне наладжвання адносін з Мінскам ад таго, хто канкрэтна ўзначаліць, да прыкладу, польскі МЗС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі
11/27/202342 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Класкоўскі. Гульні ў выбары, прывід АДКБ, казус Варшавы і канферэнцыя каліноўцаў

Наступны год абяцае стаць багатым на “выбары” — што лукашэнкаўскі рэжым, што Каардынацыйная рада актыўна да гэтага рыхтуюцца. Ці прынамсі ўдаюць актыўную падрыхтоўку. І словы пра “ўдаванне” і “выбары” ў двукоссі справядлівыя для абедзвюх кампаній і іх актараў. У той жа час Арменія фактычна паставіла крыж на далейшым існаванні АДКБ, а каліноўцы анансавалі на 29 лістапада канферэнцыю “Шлях да волі”. Чым адметная чарговая кампанія па прызначэнні дэпутатамі адэптаў лукашызму і ці маюць дэмсілы стратэгію адносна тых “выбараў”? Ці стане пазіцыя Арменіі адносна АДКБ прыкладам для іншых удзельнікаў гэтага геапалітычнага ўтварэння? Ці сапраўды Мінск верыў у паляпшэнне адносін з Варшавай пасля змены ўлады ў Польшчы і што хоча сказаць Кіеў Лукашэнку, даўшы дазвол на правядзенне канферэнцыі каліноўцаў у Кіеве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык праекта @pozirkonline Аляксандр Класкоўскі
11/27/202348 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

ІхНоравы: Бруднае паветра Еўропы і перамір'е ў сектары Газа

Пакуль у сектары Газа вызваляюць закладнікаў, польскія дальнабойшчыкі працягваюць страйк на ўкраінскай мяжы. Што не так з паветрам Еўропы і навошта ў Іспаніі стварылі першую віртуальную мадэль?
11/24/20232 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

У абмен на сяброўства прадаем угнаенні.

У абмен на сяброўства прадаем угнаенні. by Euroradio
11/24/20237 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

231124 - ZOOM - Саміт АДКБ: Такаеў папрасіў Лукашэнку не нагнятаць

231124 - ZOOM - Саміт АДКБ: Такаеў папрасіў Лукашэнку не нагнятаць by Euroradio
11/24/202330 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка дрыжэў перад Пуціным, 30 год барацьбы з карупцыяй

Самым гучным (і бадай што адзіным) вынікам саміта АДКБ, які прайшоў у Мінску, стала тое, што Лукашэнка з Пуціным з'ехалі з яго на адным аўто. Мы не жартуем: прапаганда старанна абсмактала гэты факт. Бо як яшчэ асвятляць саміт, калі армянскі прэм'ер Нікол Пашынян адмовіўся на яго ехаць, а Лукашэнка, чакаючы пуціна, дрыжэў, як асінавы ліст? Абмяркуем саміт і іншыя палітычныя навіны з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. А таксама пагаворым карупцыю, з якой ужо 30 год не на жыццё, а на смерць змагаецца Лукашэнка. І мяркуючы па чарговай карупцыйнай справе з дзясяткамі затрыманых, усё ж яна яго, а не ён яе
11/24/202343 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Юльяна Шаметавец. Шлях да волі: чаго чакаць ад канферэнцыі каліноўцаў у Кіеве

29 лістапада ў Кіеве пройдзе канферэнцыя “Шлях да волі”, ініцыяваная Фондам Кастуся Каліноўскага. Паводле арганізатараў, гэтае мерапрыемства будзе прысвечанае абмеркаванню стратэгіі вызвалення Беларусі, гарантыям вяртання ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху, а таксама пытанням кампенсацый для пацярпелых ад рэжыму і палітычных зняволеных. У гэты ж час у самой Беларусі колькасць палітзняволеных расце, рэпрэсіўны ціск лукашыстаў на грамадства павялічваецца, а метады выяўлення нязгодных з рэжымам удасканальваюцца. Хто можа ўзяць удзел у канферэнцыі і ці будзе яна адкрытая для прадстаўнікоў СМІ? Ці не перашкодзіць такая “палітызацыя” беларускіх добраахвотнікаў выкананню імі асноўных задач — удзелу ў баявых дзеяннях? Ці сапраўды арганізатары мерапрыемствы адкрытыя да супрацы з усімі прабеларускімі сіламі і якую ролю ў арганізацыі канферэнцыі адыгрывае ўкраінскі бок? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кіберпартызан" і палка імя Каліноўскага Юльяна Шаметавец
11/24/202346 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Вынікі доўгачаканага аўдыту ByPOL: што там у дакументах?

Кіраўнік ByPOL Аляксандр Азараў збіраўся прыйсці ў стрым Еўрарадыё і распавесці, чым скончыўся аўдыт арганізацыі. Але пакуль не прыйшоў: з'явіцца ў стрыме ў вызначаны час зашкодзілі тэрміновыя справы. Абяцае дабрацца да нас, калі вернецца ў Польшчу. Тым не менш, доўгачаканы аўдыт мы абмяркуем. Разам з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам, які ўвайшоў у назіральную раду фонда былых беларускіх сілавікоў і атрымаў доступ да дакументаў.
11/24/202347 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

231123 - ZOOM - Ці падтрымаюць партнёры па АДКБ сенсацыйную прапанову Пуціна?

231123 - ZOOM - Ці падтрымаюць партнёры па АДКБ сенсацыйную прапанову Пуціна? by Euroradio
11/23/202332 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Піт Паўлаў. Гітара і… гуманітарка: як рок-музыка дапамагае ваярам-каліноўцам

У ліпені гэтага года рок-музыка, франтмен гурта N.R.M. Піт Паўлаў пабываў ва Украіне, дзе граў канцэрты для байцоў палка Каліноўскага. Але не толькі. Апроч гэтага музыка завёз беларускім добраахвотнікам гуманітарны груз, набыты на данаты беларусаў. Да таго ж Піт прычыніўся да здымак фільма, прысвечанага беларускім ваярам. Але на зробленым вырашыў не спыняцца — і новыя песні напісаў, і чарговы збор для добраахвотнікаў ініцыяваў. Якія вынікі папярэдняй паездкі і ці адсправаздачыўся Піт па ўсіх сабраных раней сродках? Што прымусіла пачаць новы збор на патрэбы беларускіх добраахвотнікаў і ў чым яны маюць сёння патрэбу? Якія вынікі вандроўкі ва Украіну для Піта як для музыкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыка, франтмен гурта N.R.M. Піт Паўлаў
11/23/202336 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Павел Шурмей: мая нацыянальная ідэя простая — адказнасць і веданне гісторыі

23 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — беларускі вясляр, удзельнік дзвюх Алімпіяд, баец палка Каліноўскага Павел “Дзядзька” Шурмей. Ніхто за нас наш лёс не вырашыць, і таму нельга аддаваць сваю будучыню ў рукі камусьці іншаму. Адпаведна, мы павінны навучыцца браць на сябе адказнасць. І не толькі за свой лёс, за сваю будучыню, але і за будучыню сваёй сям'і ды сваёй краіны. Бо гэта ўсё ўзаемазвязанае. Каб гэта зразумець, дастаткова ведаць гісторыю, перакананы Павел “Дзядзька” Шурмей. Пра тое, як звязаныя гісторыя і будучыня Беларусі, ці магчымае вызваленне краіны мірным шляхам, і пра важнасць умення браць адказнасць за свой лёс у свае рукі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам “Дзядзькам” Шурмеем.
11/23/202350 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Паліна Прысмакова. Дэкаланізацыя: як правесці яе сярод беларускіх чыноўнікаў

Калі ў 2020 годзе мільёны беларусаў выйшлі на мірныя маршы, ставячы пад сумнеў легітымнасць улады Лукашэнкі, кіраўнікі розных дзяржаўных устаноў сілай блакавалі народны пратэст, называючы гэта выкананнем сваіх службовых абавязкаў. Ні чыноўнікі, ні тым больш сілавікі на бок народа ў сваёй большасці не перайшлі. Што стала прычынай такога нежадання дзяржслужбоўцаў падтрымаць патрабаванні народа ў 2020 годзе — ці толькі адданасць лукашэнкаўскай сістэме? Ці магчымая ўвогуле дэкаланізацыя і дэрусіфікацыя беларускіх дзяржаўных службоўцаў? Што для гэтага трэба і ці магчыма ў Новай Беларусі абысціся без люстрацыі дзяржслужбоўцаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Флорыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), сяброўка Рады БНР Паліна Прысмакова
11/23/202344 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Мацвей Купрэйчык. Людзі са зброяй на службе Шэймана і Лукашэнкі: ці варта баяцца "ГардСервіса"?

BELPOL выпусціў настолькі крутое расследаванне, што Youtube выдаліў яго пасля атакі ботаў. Каманда апублікавала відэа ізноў. Расследаванне датычыцца "ГардСэрвіса" — першай прыватнай вайсковай кампаніі ў Беларусі. Хто за ёй стаіць, каго яна ахоўвае і ў якіх бізнесах замяшаная? Гэта прыватнае войска Лукашэнкі — яго апошняя гвардыя на выпадак паўтарэння масавых пратэстаў? Ці варта беларусам баяцца "ГардСэрвіса"? Размаўляем пра гэта з Мацвеем Купрэйчыкам з BELPOL.
11/23/202342 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

А. Лявончанка і Н. Нортан . Думаць Беларусь, альбо прыгоды беларускай націдэі паміж двума акіянамі

Амаль месяц правёў рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук, вандруючы па гарадах ЗША і Канады. Што праўда, рабіў ён гэта не дзеля ўласнага задавальнення, а каб паразважаць пра нацыянальную ідэю і ролю эміграцыі ў пабудове беларускай Беларусі. У выніку гэтага сумеснага праекта Згуртавання беларусаў Канады і Асацыяцыі беларусаў Амерыкі пад агульнай назвай “Беларуская нацыянальная ідэя паміж двума акіянамі” такія дыскусіі-абмеркаванні адбыліся ў 13 гарадах гэтых дзвюх краін Паўночнай Амерыкі. Якія мэты ставілі перад сабой арганізатары сустрэч пад агульным назовам “Беларуская нацыянальная ідэя паміж двума акіянамі”? Ці застаецца актуальным для беларусаў за мяжой пытанне ўмацавання ідэнтычнасці? Якія высновы зрабілі арганізатары і ўдзельнікі сустрэч па заканчэнні туру? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Згуртавання беларусаў Канады Алена Лявончанка, магістарка гісторыі, лідарка супольнасці беларусаў у Сан-Францыска, экс-прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Надзея Нортан і рэдактар Еўрарадыё, аўтар і вядоўца праграмы “Ідэя Х” Зміцер Лукашук
11/22/202356 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

231122 - ZOOM - Чаму ўладам стала важна, каб беларусы прыйшлі на парламентскія выбары?

231122 - ZOOM - Чаму ўладам стала важна, каб беларусы прыйшлі на парламентскія выбары? by Euroradio
11/22/202339 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Віталь Цыганкоў. Пра выбары, агентуру, прывід Гаагі і цень АДКБ

Выбары ў Беларусі заўжды былі не асабліва цікавай падзеяй для пераважнай большасці выбаршчыкаў нашай краіны. Для гэтай большасці паход на выбарчы ўчастак калі чым і быў цікавы, дык толькі буфетам. Дарэчы, гэта пацвердзіў днямі лукашэнкаўскі прапагандыст Азаронак, заклікаўшы старшыню так званага ЦВК не прыбіраць буфеты з праграмы “адзінага дня галасавання”. Так, ледзь не забыўся — прызначылі гэты дзень на 25 лютага 2024 года. Але лукашысты зрабілі хаця б гэта, у адрозненне ад Каардынацыйнай рады, сябры якой ніяк не вызначацца не тое што з датай, але і з працэдурай абрання “дэпутатаў КР”… Чаго чакаць ад лукашэнкаўскіх выбараў і як на іх рэагаваць беларусам як у краіне, так і за мяжой? Чаму павінна навучыць дэмсілы сітуацыя з “агентам Аксёнавым”? Калі чакаць ордара з Гаагі на арышт Лукашэнкі, што дасць візіт дэлегацыі дэмсіл у Вашынгтон і чым можа быць цікавая канферэнцыя, арганізаваная палком Каліноўскага ў Кіеве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
11/22/20231 hour, 5 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Я. Гаўрылюк, С. Пукст. Якія змены ў беларускім кіно фіксуе сёння кінафестываль “Бульбамуві”

24-26 лістапада ў варшаўскім кінатэатры Iluzjon адбудзецца трэці пасля пяцігадовай паўзы польскі фестываль беларускага кіно “Бульбамуві”. Сустракае ён нацыянальнае кіно ў разгубленым стане. З аднаго боку, беларускія аўтары, якія засталіся ў краіне, знаходзяцца пад прэсам рэпрэсій, з іншай, аўтары-эмігранты пакуль яшчэ ў пошуку ўласнага месца на кінамапе замежжа. І гэтае адчуванне няўпэўненасці ў будучыні адлюстроўвае праграма сёлетняга кінафоруму. У які бок рухаецца беларускае кіно? Ці баяцца аўтары ўдзельнічаць у “Бульбамуві” і чаму? Як 2020 год працягвае ўплываць на кінасупольнасць? І ці не стаміліся гледачы ад фільмаў пра падзеі трохгадовай даўніны? На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё ў 13:00 па мінскім часе адкажуць Януш Гаўрылюк, стваральнік і дырэктар “Бульбамуві”, і Сяргей Пукст, музыка і госць сёлетняга фестывалю.
11/22/202344 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

231121 - ZOOM - У чым аднозненне беларускага грамадства ад расійкага?

231121 - ZOOM - У чым аднозненне беларускага грамадства ад расійкага? by Euroradio
11/21/202330 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Чаму Беларусь не Аргенціна і ў чым паразумеліся Мінск і ААН

Лукашэнка абраў дзень прызначэння дэпутатаў, які чамусьці назвалі “адзіным днём галасавання”. А каб ніякіх сюрпрызаў у гэты святочна-буфетны дзень не здарылася, так званыя сілавікі працягваюць зачыстку — дайшлі да ліквідацыі такіх небяспечных структур, як Клуб авіямадэльнага спорту і Яхт-клуб. І гэта не адзіныя поспехі: днямі ў КДБ пахваліліся “паспяховай спецаперацыяй”, у выніку якой здабылі шмат размешчанай у адкрытым доступе інфармацыі пра дзейнасць апазіцыі ў выгнанні. Што агульнага ў лукашэнкаўскага Савета Рэспублікі і ААН? Ці накіруе АБСЕ сваіх прадстаўнікоў у Беларусь назіраць за прызначэннем загадзя абраных людзей “дэпутатамі”? Ці стала “аперацыя КДБ” паразай для дэмакратычных сіл? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
11/21/20231 hour, 1 minute, 27 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Gender Gap: пра “традыцыйныя каштоўнасці” ад РПЦ і Крамля — у чым пагроза

Апошнім часам з боку прадстаўнікоў рускай праваслаўнай царквы і расійскіх палітыкаў гучыць шмат трэшовых заяў пра “сапраўднае месца жанчыны ў сям’і”, “абавязак нараджаць”, хочаш ты таго ці не, пра шкоднасць для жанчын вышэйшай адукацыі ды жадання пабудаваць кар’еру. І ўсё гэта чамусьці называюць “традыцыйнымі каштоўнасцямі”. Здавалася б, што беларусам да таго, што робіцца ў рускамірскай хтоні? Але праблема ў тым, што гэтыя так званыя “каштоўнасці” лёгка могуць быць перанесеныя і ў Беларусь рознымі “мясцовымі рускамірцамі”. І пэўныя заявы той жа Качанавай ужо насцярожваюць. Пра тое, што насамрэч стаіць за словамі пра “традыцыйныя каштоўнасці” і якімі іх бачаць як шараговыя беларусы, так і іх дэмлідары, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
11/21/202339 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

231120 - ZOOM - Ездзіць у Беларусь, маючы польскую гуманітарную візу — гэта ОК?

231120 - ZOOM - Ездзіць у Беларусь, маючы польскую гуманітарную візу — гэта ОК? by Euroradio
11/20/202333 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Валер Руселік. “Хрусь і папалам”: як супрацьстаяць беларусафобскім стэрэатыпам

Сёння, калі ў Беларусі практычна адсутнічае нацыянальная адукацыя, калі беларуская гісторыя шальмуецца, а нашы нацыянальныя героі выстаўляюцца чужынцамі і ледзьве не ворагамі беларускага народа, на месца вынішчанай беларушчыны няўмольна паўзе так званы “русский мир”. Супрацьстаяць гэтай навале вырашылі блогер “daroha” Валер Руселік і ганаровы чалец “ЧынЧынЧэнэл” Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй), якія падрыхтавалі нізку відэаперадач, кожная з якіх прысвечана аднаму беларусафобскаму стэрэатыпу. Як нарадзілася ідэя калабарацыі ў адным праекце такіх розных персанажаў блогасферы і як абіраюцца тэмы выпускаў? Чаму сёння так важна разбіваць прапагандысцкія “рускамірскія” наратывы адносна Беларусі і беларускай ідэнтычнасці? Ці атрымаецца дагрукацца да беларускага гледача, асабліва ўнутры Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ютуб-блогер Валер Руселік, аўтар праекта “daroha” і сувядоўца праекта “Хрусь і папалам”
11/20/202339 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Ці пабачаць на Захадзе знакі ад Лукашэнкі і калі яму выпішуць ордар

Скарыстаўшыся выбарамі і зменай кіраўніцтва ў Польшчы, Лукашэнка актыўна пачаў падаваць Варшаве сігналы пра сваю гатоўнасць да аднаўлення адносін з гэтай краінай. Чаканага адказу не атрымаў, але не спыніўся падаваць знакі ў бок асобных краін Захаду. Свае шляхі палепшыць адносіны шукаюць і ЗША з Кітаем. Праўда, такое адчуванне, што ў іх паразумецца шанцаў больш, чым у Лукашэнкі з краінамі-суседкамі. Бо нават такія краіны, як Арменія, імкнуцца трымацца падалей ад кампаніі Пуціна і Лукашэнкі… Пра што сведчаць спробы Лукашэнкі намацаць магчымыя шляхі да аднаўлення дыялогу з краінамі Захаду і ці атрымаецца хоць нешта з гэтых спроб? Як лукашысты рыхтуюцца да “выбараў”, ці звязаныя гэтыя “выбары” і чарговая перамога над карупцыяй ад КДБ і Лукашэнкі? Які вынік магчымы ад дыялогу Кітая і ЗША і ці здолее Арменія выйсці з-пад расійскага ўплыву? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
11/20/202345 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Прывядзі з сабой сябра і атрымай прэмію. На Мінскім трактарным заводзе не хапае работнікаў №8

Прывядзі з сабой сябра і атрымай прэмію. На Мінскім трактарным заводзе не хапае работнікаў №8 by Euroradio
11/17/20236 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

231117 - ZOOM - Чаму стала магчымай “справа малочнікаў”?

231117 - ZOOM - Чаму стала магчымай “справа малочнікаў”? by Euroradio
11/17/202329 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Александр Кныровіч. Лукашэнка ў Гомелі — атрымаў гранатамёт у падарунак, але ўсё роўна бамбіць

Александр Кныровіч. Лукашэнка ў Гомелі — атрымаў гранатамёт у падарунак, але ўсё роўна бамбіць by Euroradio
11/17/202341 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

231116 - ZOOM - “Ён узмацняў ардынскае іга”. Кім быў Неўскі, помнік якому паставілі ў Мінску

231116 - ZOOM - “Ён узмацняў ардынскае іга”. Кім быў Неўскі, помнік якому паставілі ў Мінску by Euroradio
11/16/202340 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Перадзел свету: ці здолее Лукашэнка прычапіцца да кітайскага цягніка

У Сан-Францыска прайшлі перамовы паміж лідарамі ЗША і Кітая — упершыню за апошнія 6 гадоў. І на фоне пагаршэння адносінаў паміж гэтымі дзвюма краінамі. У Беларусі ж усё па-ранейшаму — рэпрэсіі, прасоўванне “рускага свету”, змаганне з беларускасцю і пагрозы суседнім краінам. Ці чакаць замірэння паміж ЗША і Кітаем і як гэта можа адбіцца на адносінах лукашэнкаўскага рэжыму з “кітайскімі партнёрамі”? навошта лукашысты абвясцілі вайну беларускім класікам і пры чым тут помнік маскоўскаму князю ў цэнтры Мінска? Як мігранцкі крызіс на мяжы з краінамі ЕС уплывае на магчымасць паляпшэння адносінаў Беларусі з Захадам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
11/16/202358 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Раман Раманчук. Пра карупцыю, выбары, рост коштаў, курс долара і кантрабанду

Белае паліто непахіснага змагара з карупцыяй Лукашэнка апрануў яшчэ напярэдадні першых прэзідэнцкіх выбараў у незалежнай Беларусі. З таго часу гэтым паліто Лукашэнка карыстаецца нязменна напярэдадні чарговага электаральнага цыкла. Вось толькі карупцыю ў сваім атачэнні ён так і не перамог. Больш за тое, даследчыкі кажуць, што уся збудаваная гэтым “змагаром” сістэма — наскрозь карумпаваная. Што азначаюць чарговыя гучныя карупцыйныя скандалы ды затрыманні і пры чым тут выбары? Ці звязаныя заходнія санкцыі і рост коштаў на тавары і паслугі ў Беларусі? Як мігранцкі крызіс на мяжы з краінамі ЕС уплывае на канрабанду з Беларусі на захад? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст, экс-кандыдыт у прэзідэнты Яраслаў Раманчук
11/16/202352 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Валянціна Трыгубовіч: свабода, мова, камфорт — такая мая нацыянальная ідэя

16 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — палітычная, грамадская і культурніцкая дзяячка, былая сяброўка Сойма Беларускага Народнага Фронта “Адраджэнне”, сяброўка Рады дырэктароў Фундацыі Крычэўскага, архівістка Валянціна Трыгубовіч. Для любога чалавека найбольш важнай з’яўляецца магчымасць свабоднага і камфортнага жыцця на роднай зямлі. Апроч таго, неабходна, каб у Беларусі ў прыярытэце былі беларуская мова і культура. А для таго, каб беларусы заставаліся ў еўрапейскім кантэксце, трэба, каб у людзей былі юрыдычныя і фінансавыя магчымасці для розных замежных вандровак, перакананая Валянціна Трыгубовіч. Пра тое, чым займалася і займаецца беларуская эміграцыя ў ЗША, хто насамрэч зрабіў беларускую мову адзінай дзяржаўнай, чаму гэта не спадабалася беларускаму грамадству ўзору канца 1980-х гадоў і як нам беларусізаваць Беларусь, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валянцінай Трыгубовіч. Валянціна Трыгубовіч: свабода, мова, камфорт — такая мая нацыянальная ідэя
11/16/202352 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

231115 - ZOOM - Чым рэжыму Лукашэнкі не дагадзіў Дунін-Марцінкевіч

231115 - ZOOM - Чым рэжыму Лукашэнкі не дагадзіў Дунін-Марцінкевіч by Euroradio
11/15/202339 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Пра экстрэмізм класікаў, падручнік па генацыдзе і выбары

У Беларусі гісторыя дзіўным чынам паўтараецца. Прынамсі ў чарговай спробе чарговай прарасійскай групоўкі, якая займела ўладу ў краіне, знішчыць усе праявы беларускай нацыянальнай культуры і ідэнтычнасці ды выказаць лаяльнасць чарговаму маскоўскаму хану. Як у 19 стагоддзі такія манкурты забаранялі творы Дуніна-Марцінкевіча, так і ў 21 стагоддзі робяць тое ж. Як некалі расказвалі пра прыгнёт беларускага народа выключна “панамі”, так і цяпер бачаць “генацыд беларускага народа” выключна аднабока. І ставяць помнікі ў беларускай сталіцы расійскім князям. Пра што сведчаць прызнанне экстрэмісцкімі твораў беларускага класіка, устаноўка помніка расійскаму князю і выданне “падручніка пра генацыд”? Як лукашысты рыхтуюцца да “выбараў”, ці звязаныя гэтыя “выбары” і чарговая перамога над карупцыяй ад КДБ і Лукашэнкі? Ці варта чакаць змянення палітыкі Польшчы ў дачыненні да лукашэнкаўскай адміністрацыі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
11/15/20231 hour, 3 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

231114 - ZOOM - Крыміналка за секс-кантэнт. Сілавікі абвясцілі вайну вэбкамшчыцам?

231114 - ZOOM - Крыміналка за секс-кантэнт. Сілавікі абвясцілі вайну вэбкамшчыцам? by Euroradio
11/14/202339 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. "Павялічыць насельніцтва рухам чароўнай палачкі" — Gender Gap

Расійскі патрыярх Кірыл заявіў, што "насельніцтва можна павялічыць проста — як рухам чароўнай палачкі". І гэта не тая "чароўная палачка", пра якую вы маглі б падумаць. Што ж прапануе кіраўнік РПЦ? Абмяркуем гэта ў праграме Gender Gap разам з даследчыцай Ірынай Сідорскай. Таксама пагаворым пра паляванне, якое сілавікі зладзілі на "онліфаншчыц", пра жаданне экс-міністра ўнутраных справаў раздаць паляўнічую зброю жанчынам і пра жахлівы кейс — Пуцін памілаваў забойцу кемераўскай студэнткі (той нанёс дзяўчыне 111 удараў, а адсядзеў менш за год).
11/14/202350 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

231113 - ZOOM - Лукашэнка за грошы эвакуяваў беларусаў, а Гайдукевіч пляваў на Літву

231113 - ZOOM - Лукашэнка за грошы эвакуяваў беларусаў, а Гайдукевіч пляваў на Літву by Euroradio
11/13/202337 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

231110 - ZOOM - Мінск будуе паркінгі, а там няма машын. Чаму і якое выйсце прапануюць улады?

231110 - ZOOM - Мінск будуе паркінгі, а там няма машын. Чаму і якое выйсце прапануюць улады? by Euroradio
11/10/202337 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

$5,3 млрд пазыкаў. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень №7

У наступным годзе Беларусь мусіць аддаць $5,3 млрд пазыкаў. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень №7
11/10/20237 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Новы перл Лукашэнкі: змагацца за ўладу = змагацца з дзяржавай?

Лукашэнка сабраў прадстаўнікоў партый, якія засталіся ў Беларусі пасля чысткі, і патлумачыў ім, што змаганне за ўладу — гэта, насамрэч, змаганне супраць дзяржавы. "Партыйцы" з энтузіязмам паківалі ў адказ. Гэта — а таксама працэсы, якія паралельна адбываюцца ў Каардынацыйнай радзе — абмяркуем з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра тое, колькі ў Беларусі хрушчовак і што ўлады будуць рабіць, калі яны "выстаяць" свой рэсурс і прыйдзе час іх зносіць.
11/10/202341 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Навошта Лукашэнка адчытаў кубінскага прэм'ера

Пакуль Лукашэнка рыхтуецца да выбараў і адчытвае прэм'ера Кубы, а Святлана Ціханоўская вырашае праблемы беларусаў у Бундэстагу, Пуцін пяты раз за год едзе ў Казахстан. А перад гэтым у Астане прымалі Эмануэля Макрона і адкрывалі цэнтр НАТА. У той жа час у апусцелым Сцепанакерце праходзіць азербайджанскі парад, а ў Ерэване кажуць, што Арменія стаіць на парозе новай вайны. ЦАХАЛ заяўляе, што ХАМАС страціў кантроль над паўночнай часткай Газы, ААН пераконвае, што абодва бакі палестына-ізраільскага канфлікту здзяйсняюць вайсковыя злачынствы, а чатырохгадзінныя гуманітарныя паўзы ў Газе эксперты называюць вынікам інтэнсіўнай амерыканскай дыпламатыі. Галоўныя падзеі апошніх дзён абмяркоўваем з паліталагіняй, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
11/10/202346 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Карына Пацёмкіна. "Не цяжэй, чым завалы ў Бучы": стрым з беларускай, якая шукае працу ў Польшчы

Карына Пацёмкіна — беларуска, якая сустрэла вайну ў Бучы, а потым аднаўляла горад пасля акупацыі расіянамі. За гэта яна атрымала падзяку ад мясцовага галавы. Нягледзячы на валанцёрства і дапамогу ўкраінцам, Карына сутыкалася з праблемамі легалізацыі ва Украіне, куды пераехала ў 2021 годзе праз пераслед на радзіме. Ад нядаўняга часу дзяўчына жыве ў Польшчы. Перабіваецца падпрацоўкамі, шукае сталую працу і шмат піша ў фэйсбуку. Чаму беларусы мусяць аб'яднацца вакол адной ідэі і якой цяпер, у 2023 годзе, мусіць быць гэтая ідэя? Ці магчыма прымірыць беларусаў і ўкраінцаў? Чаму стамляцца ад любові да людзей — нармальна? Ці магчыма перамагчы ПТСР і чаму чалавеку, які ўмее дапамагаць і рабіць добрыя справы, так цяжка знайсці працу сярод сваіх? Пра гэта ды іншае размаўляем з Карынай Пацёмкінай у жывым эфіры Еўрарадыё.
11/10/202354 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

231109 - ZOOM - У гадавіну падзення Берлінскай сцяны — пра сцяну беларускую

231109 - ZOOM - У гадавіну падзення Берлінскай сцяны — пра сцяну беларускую by Euroradio
11/9/202331 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Ірына Маклейн: Не саромецца быць беларусамі — у гэтым мая нацыянальная ідэя

9 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца франкцыі "Адзінства па-над межамі", кіраўніца народнага консульства Беларусі ў Шатландыі, дырэктарка аддзела па сацыяльнай апецы Міністэрства аховы здароўя Шатландыі Ірына Маклейн. Як гэта ні прыкра, сёння для большасці замежнікаў брэнд Беларусі — у трох словах: дыктатура, Лукашэнка, бульба. І нам трэба зрабіць усё магчымае, каб гэты лукашысцкі брэнд змяніць на брэнд нармальнай еўрапейскай краіны. Мы мусім паказваць свету Беларусь, якую мы любім. Але каб гэта пачаць рабіць, нам неабходна навучыцца не саромецца быць беларусамі, перакананая Ірына Маклейн. Пра тое, чым падобныя лёсы Беларусі і Шатландыі, чаму беларусамі часцей становяцца, чым нараджаюцца, і адкуль “лукашызм” у Каардынацыйнай радзе, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ірынай Маклейн.
11/9/202352 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

231108 - ZOOM - Як Лукашэнка рыхтуецца да выбараў і да вайны

231108 - ZOOM - Як Лукашэнка рыхтуецца да выбараў і да вайны by Euroradio
11/8/202343 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Лізавета Пракопчык. Каардынацыйная рада не перажыве выбараў?

Каардынацыйная рада перанесла рашэнне па фармаце выбараў. Заявя, запланаваная на 8 лістапада, прагучыць на месяц пазней. Якраз у тыя дні, калі ў ЗША будзе праходзіць стратэгічны саміт па Беларусі. Колькі разоў можна будзе так пераносіць? Чаму перспектыва выбараў літаральна знішчае КР, спараджаючы ўсё больш скандалаў: вотум недаверу старшыні юрыдычнай камісіі Раману Кісляку, масавы сыход з фракцыі "Моладзевы наступ"... Хто і навошта стварае фем-фракцыю? І хто і з чым паедзе ад беларусаў у Вашынгтон? Абмяркоўваем апошнія навіны Каардынацыйнай рады з дэлегаткай Лізаветай Пракопчык.
11/8/202330 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Ціханоўская ў Германіі, а Лукашэнка "замацоўваецца" ў РФ

Лукашэнка заявіў, што літоўцы і беларусы — адзін народ. А потым сказаў, што літоўцы — "своеасаблівыя людзі" і "не беларусы". Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман праслухаў гэты набор словаў чатыры разы і зразумеў, што яго прафесійных здольнасцяў не хапае, каб зразумець яго глыбокі сэнс. Тым не менш, разам спрабуем разабрацца ў галоўных палітычных навінах тыдня.
11/8/202335 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Прастытуткі на службе рэжыму, адбор дзяўчат для чыноўнікаў

Удзельнік BELPOL Мацвей Купрэйчык распавёў, як сілавікі выкарыстоўваюць мінскіх прастытутак. У той жа час на парадкі, прынятыя ў Беларусі, пачалі скардзіцца самі ябацькі: аказваецца, перад сустрэчамі з чыноўнікамі дзяўчынам даводзіцца праходзіць доўгі і мутарны адбор — а пасля яны адчуваюць сябе "як на панэлі". Пра гэта ды іншае ў жывым эфіры пагаворым з гендарнай даследчыцай, прафесаркай Ірынай Сідорскай.
11/8/202346 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

231107 - ZOOM - Ці давераць Лукашэнку пасярэдніцтва ў вырашэнні расійска-украінскага канфлікту?

231107 - ZOOM - Ці давераць Лукашэнку пасярэдніцтва ў вырашэнні расійска-украінскага канфлікту? by Euroradio
11/7/202342 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

231106 - ZOOM - Пракоп'еў, Сахашчык і Ягораў паехалі ў турнэ. Хутка і ў тваім горадзе

231106 - ZOOM - Пракоп'еў, Сахашчык і Ягораў паехалі ў турнэ. Хутка і ў тваім горадзе by Euroradio
11/6/202337 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

231103 - ZOOM - Як Каардынацыйная рада рыхуецца да выбараў?

231103 - ZOOM - Як Каардынацыйная рада рыхуецца да выбараў? by Euroradio
11/3/202330 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Дэфіцыт лекараў. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень №6

Дэфіцыт лекараў. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень №7
11/3/20237 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Навошта аб'ядноўваюцца Сахашчык, Пракоп'еў і Ягораў

Улады прыдумалі, як яшчэ адпомсціць з'ехалым беларусам, — яны перагледзяць спісы грамадзян, не занятых у эканоміцы, за папярэднія перыяды і правядуць пераразлік за паслугі ЖКГ. У той жа час з'ехалых у Варшаву беларусаў запрашаюць на сустрэчу з нечаканай троіцай — Валерыем Сахашчыкам, Вадзімам Пракоп'евым і Андрэем Ягоравым. Яны збіраюцца аб'ядноўваць свае намаганні ў змаганні з рэжымам. Паралельна Каардынацыйная рада, якая мусіць ужо год як прадуктыўна змагацца з рэжымам, пакуль змагаецца са сваімі чальцамі. Гэта ды іншае абмяркоўваем з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам.
11/3/202345 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

231102 - ZOOM - Калі ў Беларусі вырастуць кошты?

231102 - ZOOM - Калі ў Беларусі вырастуць кошты? by Euroradio
11/2/202335 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Навошта Лукашэнка вяртае ваенныя пракуратуры

Учора Лукашэнка размаўляў з Пуціным, а сёння сабраў генералаў і казаў пра неабходнасць вярнуць у Беларусь ваенныя пракуратуры. У той жа час у сацсетках працягнулася вайна паміж расійскімі лібераламі і беларусамі, а Аляксей Арастовіч заявіў пра свае прэзідэнтскія амбіцыі. Пра гэта, а таксама пра вайну на ізраільскім і ўкраінскім фронтах у 16:00 размаўляем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
11/2/202333 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Зміцер Хведарук: верхавенства закона — сёння ў гэтым наша нацыянальная ідэя

2 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — багаслоў-рэфарматар, царкоўны гісторык, евангеліст, экс-палітвязень, футбаліст-аматар Зміцер Хведарук. Можна шмат гаварыць пра цяжкі гістарычны лёс, пра спадчыну ВКЛ і пра ціск Расійскай імперыі, пра русіфікацыю і паланізацыю, але, на вялікі жаль, беларускі народ да сёння працягвае “намацваць” сваю ідэнтыфікацыю, асэнсоўваць і ўсведамляць сябе як нацыю. І гэта вельмі важны, хоць і балючы працэс, які мы мусім прайсці да канца. Бо Святое Пісьмо кажа пра тое, што Бог даў чалавеку ідэнтычнасць. Мы не можам не прыняць таго, што дае нам Бог, перакананы Зміцер Хведарук. Пра тое, чаму нацыянальныя адметнасці народа — Божы падарунак, чаму беларусы не хочуць той падарунак прымаць і ніяк не вызначацца са сваёй ідэнтычнасцю і ці можна прабачыць злачынцу, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Хведаруком.
11/2/202357 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

231101 - ZOOM - "Існаваў і працягне": што будзе з Беларускім Чырвоным Крыжом

231101 - ZOOM - "Існаваў і працягне": што будзе з Беларускім Чырвоным Крыжом by Euroradio
11/1/202326 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

231031- ZOOM - Беларус збег ад пераследу КДБ і дапамагае арміі Ізраіля

231031- ZOOM - Беларус збег ад пераследу КДБ і дапамагае арміі Ізраіля by Euroradio
10/31/202333 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Gender Gap: Мацярынства пасля 2020-га як факт уразлівасці беларусак

У аўторкі ў Ісландыі працуюць толькі мужчыны. А жанчыны ў гэты дзень страйкуюць, прычым на чале з прэм'ер-міністаркай Катрын Якабсдоцір. Такім чынам яны пратэстуюць супраць няроўных з мужчынамі заробкаў і сексуалізаванага гвалту. У той жа час беларускі ў эміграцыі просяць дэмсілы падумаць пра дзіцячыя пакоі — каб мамы маглі весці актыўнае палітычнае і грамадскае жыццё. І ўвогуле, мяркуюць беларускія жанчыны, мужчынам у эміграцыі быць значна прасцей. А ў самой Беларусі дагэтуль не вырашанае пытанне чарговага павышэння пенсійнага ўзросту для жанчын. Маўляў, мужчынам нядаўна павысілі да 63-х, і далей няма куды, бо сярэдняя працягласць жыцця беларускага мужчыны — 64 гады. А вось з жанчынамі ўсё выглядае інакш. Цяпер іх адпраўляюць на заслужаны адпачынак у 58 гадоў, а жывуць беларускі ў сярэднім 78 гадоў. І бізнес мяркуе, што на фоне масавай эміграцыі, рэпрэсій і адсюль недахопу працоўных рук і выплат у ФЗН будзе някепска, каб жанчыны працавалі і ў 60. Наколькі гэта справядліва? Чаму мацярынства ўнутры Беларусі і ў эміграцыі — факт уразлівасці? Праз колькі гадоў беларускі будуць страйкаваць за роўныя з мужчынамі заробкі? Гэта ды іншае абмяркоўваем у нашай традыцыйнай рубрыцы Gender Gap разам з прафесаркай, даследчыцай Ірынай Сідорскай.
10/31/202343 minutes
Episode Artwork

231030 - ZOOM - "Гэй, тлусты!" Гутарка з доктаркай пра праблему дзіцячага атлусцення ў Беларусі

231030 - ZOOM - "Гэй, тлусты!" Гутарка з доктаркай пра праблему дзіцячага атлусцення ў Беларусі by Euroradio
10/30/202336 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Другая АЭС на фоне вайны і Хрэнін у Кітаі

Пакуль у свеце працягваюцца дзве вялікія вайны, у Беларусі збіраюцца будаваць другую АЭС. Кажуць, што цяпер гэта стратэгічны праект нумар адзін у Беларусі. А яшчэ, мяркуюць аналітыкі, Лукашэнка змяняе рыторыку адносна Захаду і робіць гэта не без згоды Масквы. Галоўныя падзеі апошніх дзён абмяркоўваем з паліталагіняй, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
10/30/202334 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Іх норавы: Беднасць у Італіі і Афрыцы, выплаты геям у Аўстрыі і “Карона"

Аўстрыя клапоціцца пра правы геяў і выдаткоўвае на гэта мільёны еўра. А ў гэты ж час недзе ў Афрыцы няпоўналетніх дзяўчатак адпраўляюць замуж і нараджаць замест таго, каб аддаць у школу. Але добра, што пераключыць увагу ад праблем і несправядлівасці сучаснасці дапамагаюць серыялы. Што чуваць у свеце і што глядзець гэтай восенню — у нашым кароткім аглядзе міжнародных навін.
10/27/20234 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

231027 - ZOOM - Запрацавала служба “Адно акно” — для дапамогі палітвязням

231027 - ZOOM - Запрацавала служба “Адно акно” — для дапамогі палітвязням by Euroradio
10/27/202338 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Мегапраекты і мікрасхемы. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень №6

Мегапраекты і мікрасхемы. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень №6 by Euroradio
10/27/20236 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Шалёны рост падаткаў, Лаўроў у Мінску — ХАМАС у Маскве.

Лукашэнку ізноў панесла ў "міратворчасць". Сёння ён дзеліцца сваімі рэцэптамі па ўрэгуляванні сітуацыі на Блізкім Усходзе. Аказваецца, усё проста: трэба стварыць "Палясцінскую дзяржаву"! (Ціпа за 75 гадоў ніхто да гэтага не дадумаўся?) Тым часам міністры замежных справаў Расіі і Вугоршчыны прыехалі на перамовы ў Беларусь, а дэлегацыя ХАМАС завітала ў Маскву. Нешта будзе? Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. А яшчэ пагаворым пра падаткі, якія рэзка растуць у Беларусі ў 2024 годзе. Хто і за што будзе плаціць больш?
10/27/202351 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

231026 - ZOOM - Імперыя наносіць зваротны ўдар: чаму расіяне зноў ваююць з Ціханоўскай

231026 - ZOOM - Імперыя наносіць зваротны ўдар: чаму расіяне зноў ваююць з Ціханоўскай by Euroradio
10/26/202338 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Алег Талерчык: уся наша нацыянальная ідэя ў адным слове — мова!

26 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — экс-супрацоўнік генпракуратуры Беларусі і былы сябра ініцыятывы былых сілавікоў BYPOL Алег Талерчык. Можна разважаць пра тое, якую цудоўную Беларусь мы пабудуем, як толькі ў нас з’явіцца такая магчымасць. Можна казаць пра эканамічныя ды ўсе іншыя рэформы, якія мы правядзем. Але без дзвюх рэчаў ніякай Новай Беларусі ў нас не будзе — без вяртання сабе беларускай мовы і сябе ў родную мову і без ачышчэння нашага грамадства праз дэкамунізацыю, дэлукашызацыю і люстрацыю, перакананы Алег Талерчык. Пра тое, якім чынам можна вярнуць у агульнае карыстанне беларускую мову, якая люстрацыя ў Беларусі магчымая, і пра пагрозы прыходу да ўлады прарасійскіх сіл мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алегам Талерчыкам.
10/26/202357 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

231025 - ZOOM - Чаму беларусы яшчэ жывыя, калі ўсё настолькі кепска з беларускай медыцынай?

231025 - ZOOM - Чаму беларусы яшчэ жывыя, калі ўсё настолькі кепска з беларускай медыцынай? by Euroradio
10/25/202338 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Ці страціў Лукашэнка саюзніка ў выглядзе Казахстану?

Ці страціў Лукашэнка саюзніка ў выглядзе Казахстану? Стрым з A. Фрыдманам
10/25/202346 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Станіслаў Салавей. Сезонны грып і медыцына РБ

Сезонны грып, рэпрэсіі супраць медыкаў, міграцыя дактароў, жаночае здароўе, прэм'ера фільма ГУпоЗ пра рэаліі беларускай медыцыны.
10/25/20231 hour, 5 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Сілавое вызваленне Беларусі — міф?

Валерый Сахашчык нарабіў шораху: па-першае, папракае дэмсілы за тое, што раз'яднаныя і ўвесь час сварацца паміж сабой (і далучацца беларусам фактычна няма да каго), а па-другое, сцвярджае, што сілавы варыянт вызвалення Беларусі — не варыянт. Гэта сапраўды так. Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Казахстана Такаева з Днём Рэспублікі, адзначыўшы, што ў краін сугучныя падыходы да развіцця інтэграцыйных працэсаў. Віншаванне цікавым чынам амаль супала з іншай падзеяй — адкрыццём у Казахстане цэнтра міратворчых аперацый NATO. У ім казахскія афіцэры будуць праходзіць падрыхтоўку па амерыкансіх метадычках. Вось гэта агульныя падыходы! Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
10/25/20231 hour, 4 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

231024 - ZOOM - Ці сапраўды Беларусі выгадна пабудаваць яшчэ адну АЭС?

231024 - ZOOM - Ці сапраўды Беларусі выгадна пабудаваць яшчэ адну АЭС? by Euroradio
10/24/202340 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Дзень бацькі ў Беларусі. На абцасах па Палацы Незалежнасці. Gender Gap

У Беларусі ўпершыню святкавалі Дзень бацькі і Тыдзень бацькоўскай любові. З'яўленне гэтага свята — маніпуляцыя для таго, каб дзяржава яшчэ скараціла свае выдаткі на грамадзянаў. Але ў той жа час чыноўнікі заклікаюць нараджаць больш! Таксама пагаворым пра новы сэксісцкі ролік ад Mark Formelle, жаночы паляўнічы клуб (што?) і пра тое, чаму жанчынам працаваць у Палацы Незалежнасці цяжэй, чым мужчынам. Гэта Gender Gap з прафесаркай Ірынай Сідорскай!
10/24/202351 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

231023 - ZOOM - Ці сапраўды свету бракуе жаночага лідарства?

231023 - ZOOM - Ці сапраўды свету бракуе жаночага лідарства? by Euroradio
10/23/202340 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Сустрэча Ціханоўскай з Санду і недавер Лукашэнкі да ўраду

На фоне палесцінска-ізраільскага канфлікту складаецца ўражанне, што свет забыўся на вайну ва Украіне. Як некалі ў Кіеў, цяпер сусветныя лідары прыязджаюць у Тэль-Авіў, а, напрыклад, Германія заявіла, што ў яе бюджэце на 2024 год пакуль не хапае грошай на падтрымку Украіны, якая працягвае весці барацьбу супраць расійскіх акупантаў. У той жа час Лукашэнка заявіў, што не давярае свайму ўраду, Святлана Ціханоўская наведала Малдову, дзе сустрэлася з прэзідэнткай Маяй Санду а дэпутат Алег Гайдукевіч перакананы, што калі грамадзянам Еўрасаюзу спрошчана выдаваць беларускія пашпарты, то яны з радасцю пераедуць у Беларусь. Галоўныя падзеі апошніх дзён абмяркоўваем з незалежнай эксперткай, паліталагіняй Розай Турарбекавай.
10/23/202356 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Яўген Магда. Лукашэнка разрывае адносіны з Кіевам?

Праз больш як паўтара года пасля нападу на Украіну з тэрыторыі Беларусі Лукашэнка звольніў беларускага амбасадара ва Украіне. Ды Ігар Сокал у прынцыпе ўжо даўно і не быў ва Украіне: ён выехаў з Кіева ў першыя дні поўнамаштабнай вайны. І, відаць, разлічваў хутка вярнуцца. Але... Ці значыць гэта, што адносіны Мінска і Кіева пагаршаюцца? Ціханоўская можа замяніць Украіне Лукашэнку? Як гэта ўсё выглядае на агульным геапалітычным фоне? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.
10/23/202346 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Мінфін не плаціць па сваіх пазыках. Эканамічныя навіны за тыдзень №5

Чаму Мінфін не плаціць па сваіх пазыках, і дзе беларускія чыноўнікі плануюць шукаць шчасце? Cлухайце таксама ў машыне, на дачы а 8:40 кожную суботу на 107.5 FM у Століне і Пінску.
10/20/20236 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

У Еўропе — какаінавая эпідэмія, у Капітоліі — зноў шум

Пакуль Ілан Маск невядома што вырабляе з Твітарам (які цяпер “Х”), яго “Тэслы” хутка саступяць кітайскім электрамабілям. А краіны Балтыі высвятляюць, хто займаецца дыверсіямі і шкодзіць камунікацыям. Пра гэта і іншае — у нашым кароткім аглядзе міжнародных навін.
10/20/20233 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

231020 - ZOOM - Іпатэка пад 2% — гэта рэальна? Параўноўваем крэдыты ў Беларусі і Польшчы

231020 - ZOOM - Іпатэка пад 2% — гэта рэальна? Параўноўваем крэдыты ў Беларусі і Польшчы by Euroradio
10/20/202334 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Іпатэка пад 2% — рэальна? Гледзячы ў якой краіне вы жывеце.

Пры пэўных умовах у Польшчы іпатэку можна ўзяць пад 2%. У Беларусі стаўкі па крэдытах на жыллё — двузначныя. Ну як так? І хто ўвогуле жыве ў сацыяльнай дзяржаве? У традыцыйным пятнічным стрыме з блогерам і прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам параўнаем іпатэкі ў Беларусі і ў Польшчы. Але абмяркуем і галоўныя палітычныя навіны тыдня: Ціханоўская тлуста адмяжоўваецца ад расіян, Лукашэнка задумаў ператрахнуць Акадэмію навук, улады Беларусі працягваюць забіваць і робяць няправільную стаўку ў канфлікце Ізраіля з палясцінцамі.
10/20/202334 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

231019 - Zoom - Што рабіць, калі школьны фізрук прымушае займацца пры месячных?

231019 - Zoom - Што рабіць, калі школьны фізрук прымушае займацца пры месячных? by Euroradio
10/19/202341 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Уладзімір Кавалкін. Што з доларам і чаму Лукашэнка ўзяўся за дарогі

Інфляцыя ў Беларусі дасягнула гістарычнага мінімуму, ВУП вырас да 3,5%, тавараабарот з Кітаем дасягнуў 6 мільярдаў. Падаецца, беларуская эканоміка цвіце і пахне. Пры гэтым Лукашэнку на вялікую сходку ў Кітай не завуць, а палітолагі ўвогуле кажуць, што ўся гэтая эканамічная залежнасць ад Кітая ў будучыні выйдзе нашай краіне бокам. Ці так гэта? Што адбываецца на рынку валют і чаму Лукашэнка ўзяўся за дарогі? Навошта шматдзетным сем'ям абмяжоўваюць сямейны капітал і пры гэтым з усіх прасаў гучаць заклікі нараджаць паболей беларусаў? Гэта ды іншае абмяркоўваем з эканамістам, кіраўніком праекту "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
10/19/202345 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Сяргей Башлыкевіч: “Будзьма разам — і ўсё будзе файна!” — у гэтым сёння мая ідэя

19 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — музыкант, лідар праекта LEIBONIK, інжынер, гулец “Што?Дзе?Калі?”, інтэлектуал і мамчын сынок Сяргей Башлыкевіч. Веры ў канцэпцыю нейкай Новай Беларусі, якая не толькі будзе ў нас неўзабаве, але і ў тое, што яна будзе не такая, як зараз, практычна няма. Новая Беларусь — гэта нешта такое, чаго мы ніколі не дасягнем. А вось у сучасную Беларусь, якую мы здолеем усе разам пабудаваць, не толькі варта, але і трэба верыць, перакананы Сяргей Башлыкевіч. Пра тое, што такое “вось-вось Беларусь”, чым яна адрозніваецца ад Новай Беларусі і ці трэба будзе ў ірвы на беларуска-расійскай мяжы запускаць кракадзілаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Башлыкевічам.
10/19/202350 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Філіп Біканаў. Магія лічбаў: ці можна давяраць "сацыялогіі ў канцлагеры"

Што думаюць беларусы? Праўладныя і незалежныя апытанкі паказваюць прынцыпова розныя лічбы. Дык мала таго: адрозніваюцца (хаця і нязначна) і дадзеныя ад розных незалежных сацыялагічных службаў. Каму верыць? Ды і ўвогуле: ці можна верыць "сацыялогіі ў канцлагеры", калі людзі абсалютна свядома асцярожнічаюць, баючыся, што іх вылічаць і кінуць у ізалятар? Пра гэта размаўляем з сацыёлагам Філіпам Біканавым.
10/19/202334 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

231018 - ZOOM - У рускіх бамбіць: сацсеткі ўзарвала інтэрв’ю Ціханоўскай

231018 - ZOOM - У рускіх бамбіць: сацсеткі ўзарвала інтэрв’ю Ціханоўскай by Euroradio
10/18/202330 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Зяленскі — пра Беларусь, іранскіх лідараў у Мінску, аўдыт ОСЦ

Уладзімір Зяленскі [нарэшце] заўважыў, што паміж Скандынавіяй і Кіевам ёсць Мінск. І агучыў нешта да болю падобнае на ідэю Балта-Чарнаморскага саюза, якую з 90-х развівае беларуская апазіцыя. Што стаіць за рыторыкай прэзідэнта Украіны? Тым часам Мінск таксама пачынае гуляць у доўгую. На сустрэчу з Лукашэнкам прыехаў віцэ-прэзідэнт Ірана Магамад Махбэр. Што азначае гэты візіт? Нарэшце, Офіс Святланы Ціханоўскай апублікаваў вынікі аўдыту, на якім настойвалі іншыя прадстаўнікі апазіцыі. Ці задаволіў ён усіх зацікаўленых? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
10/18/20231 hour, 5 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

У Польшчы падлічылі галасы на выбарах: апазіцыя можа сфармаваць урад

У Польшчы падлічылі галасы на выбарах: апазіцыя можа сфармаваць урад by Euroradio
10/17/202339 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Жаночыя стандарты ад беларускіх мужчын, скандал з харасментам у ЕГУ. Gender Gap

Беларускія ўлады пайшлі ў Крыжовы паход за тое, што яны называюць "традыцыйнымі каштоўнасцямі". Пракуратура чарговы раз тлумачыць, чаму чайлдфры гэта дрэнна. ЛГБТ у яго ідзе праз коску разам з педафіліяй. А на дзяржТБ выйшла ток-шоў, у якім беларускія мужчыны падзяліліся сваімі ўяўленнямі пра жаночую прыгажосць. І гэтае ўяўленне дзіўным чынам не супала з уяўленнямі жанчын. Карацей, ці то мы на ўсё пачалі глядзець праз "гендарную лінзу", ці то навінаў, звязаных з гендарнымі стэрэатыпамі, робіцца ўсё больш. Абмяркуем іх у праграме Gender Gap з даследчыцай Ірынай Сідорскай.
10/17/202353 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

У Афганістане няма куды сяліць людзей, а Пуцін — дыктатар (цяпер афіцыйна)

У Афганістане няма куды сяліць людзей, а Пуцін — дыктатар (цяпер афіцыйна) by Euroradio
10/16/202330 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Выбары ў Польшчы і прыезд чыноўніка з Ірана ў Беларусь

На выходных у Польшчы прайшлі парламентскія выбары, якія ўпершыню за восем гадоў могуць змяніць уладу ў краіне. Беларуская прапаганда надавала ім шмат увагі, прасоўваючы наратыў, што нібыта новае кіраўніцтва пойдзе на саступкі рэжыму Лукашэнкі. А пакуль палякі стаялі ў вялізных чэргах, каб прагаласаваць на выбарах (участкі працавалі нават да 3-й ночы, каб усе змаглі прагаласаваць), Лукашэнка вяртаўся з Бішкеку, дзе прайшоў саміт краін СНД. А цяпер рыхтуецца да прыёму ў Мінску першага віцэ-прэзідэнта Ірана Махамада Махбера. А Іран, як вядома, актыўна падтрымлівае дзеянні ХАМАС у Ізраілі. Навошта ў такі час у Беларусь едзе іранскі палітык? Што цікавага адбылося ў Кыргызстане падчас сустрэчы Лукашэнкі, Пуціна, Аліева і кампаніі? Як зменіцца палітыка Польшчы ў дачыненні да Беларусі, калі да ўлады такі прыйдзе апазіцыя? Гэта ды іншае абмяркоўваем з незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
10/16/202344 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

231013 - ZOOM - Ці здолеюць Пуцін з Лукашэнкам падвысіць ролю СНД у свеце

231013 - ZOOM - Ці здолеюць Пуцін з Лукашэнкам падвысіць ролю СНД у свеце by Euroradio
10/13/202336 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Пуцін — дыктатар (цяпер афіцыйна)

Уладзімір Пуцін стаў дыктатарам. Гэта, здаецца, ні для кога не сакрэт, але цяпер такі тытул ён атрымаў афіцыйна. Пра гэта і не толькі — у нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
10/13/20232 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Татальная залежнасць ад Расіі. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень №4

Татальная залежнасць ад Расіі. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень №4 by Euroradio
10/13/20237 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Уладзімір Пугач. Толькі “Святло”. Уладзімір Пугач пра новы трэк і падтрымку сваіх у цёмныя часы

Трынаццатая пятніца кастрычніка 2023 года магла бы быць адным з чарговых чорных дзён рэпрэсаванага календара беларусаў, калі б не Уладзімір Пугач і ягоны гурт J:Mors, які сёння прэзентаваў свой трэк пад назвай “Святло”. Гэта яшчэ раз даказвае: усё, што робіцца дзеячамі нашай культуры, адбываецца не дарма. Нягледзячы на абставіны, кожная добрая песня абавязкова знойдзе свайго слухача, падтрымае яго ў цяжкую хвіліну і натхніць жыць далей. Пасля песня разам з гастролямі музыкаў разляціцца па свеце і сатрэ ўсе межы паміж беларусамі, якія працягваюць жыць на Радзіме і раз’ехаліся па планеце. А што натхняе ды падтрымлівае самаго Уладзіміра Пугача? Наколькі шырэй стаў сусвет пасля пераезду за мяжу? Каханне пасля рэпрэсій — гэта..? Што хвалюе? Што баліць? Як па-новаму раскрываюцца беларусы? Пра гэта ды іншае гаворым ў эфіры Еўрарадыё з лідарам калектыву J:Mors
10/13/202333 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Ці здолеюць Пуцін з Лукашэнкам падвысіць ролю СНД у свеце

Аляксандр Кныровіч. Ці здолеюць Пуцін з Лукашэнкам падвысіць ролю СНД у свеце by Euroradio
10/13/202336 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Алена Жываглод. Каардынацыйная рада ці Нацыянальны сход — каго выбіраем?

25 лютага ў Беларусі адбудуцца парламенцкія выбары. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у складзе 110 дэпутатаў абіраецца раз на чатыры гады. Гэтым разам чакаць чагосьці цікавага ад кампаніі не даводзіцца. Дзеючыя ўлады настолькі запужалі электарат, што ўсе разумеюць: любая крэатыўнасць і іншадумства пагражаюць суткамі, а то і гадамі за кратамі. І ўсё было б прадказальна, калі б не чальцы Каардынацыйнай рады, якія аб’явілі пра свае выбары за мяжой. У чым сэнс ініцыятывы? Якая карысць ад яе беларусам, што засталіся дома, і ці цікавяцца яны наогул гэтым пытаннем? Як ідзе падрыхтоўка да выбараў і як справы ў Вольгі Кавальковай, якая нядаўна стала ахвярай працы беларускіх прапагандыстаў? Навошта наогул беларусам дэпутаты, якія хоць і павінны прадстаўляць голас грамадства на самым высокім узроўні і рэалізоўваць самыя цікавыя ініцыятывы, па выніку нават не могуць пабудаваць сацыяльную дзяржаву, якую будуюць ужо не першы год? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады, лідарка суполкі “Сумленныя людзі” Алена Жываглод
10/13/202345 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

231012 - ZOOM - Армія Ізраіля гатовая да наземнай аперацыі, у ААН кажуць пра “калектыўнае пакаранне”

231012 - ZOOM - Армія Ізраіля гатовая да наземнай аперацыі, у ААН кажуць пра “калектыўнае пакаранне” by Euroradio
10/12/202339 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Сяргей Чалы. Нновы праект і ацэнка стану эканомікі

Лета без аналітыкі ад Сяргея Чалага цягнулася невыносна доўга. Але вось, спярша эксперт вярнуўся да стрымаў з Вольгай Лойка, а сёння завітае ў эфір на Еўрарадыё. А мы распытаем Чалага пра навіны (кажуць, чакаецца новы праект!) і паслухаем, як ён ацэньвае цяперашні стан беларускай эканомікі. Ці працягвае Расія падстаўляць плячо, як адчувае сябе IT-сектар, што беларусы робяць з грашыма ў цяперашняй турбулентнай сітуацыі. Таксама абмяркуем дзейнасць Офіса Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйнай рады. І, вядома ж, адкажам на вашыя пытанні.
10/12/20231 hour, 10 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Павел Кірылёнак: мы ёсць, мы — нацыя, і гэта нармальны стан рэчаў — такая наша ідэя

12 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — гід па Каталоніі, беларус па ідэнтычнасці, чэх па пашпарце і каталонец па перакананнях Павел Кірылёнак. Нацыянальная ідэя беларусаў практычна нічым не адрозніваецца ад нацыянальнай ідэі любой еўрапейскай нацыі. І гэтая ідэя ў тым, што мы ёсць, мы — беларусы і ў нас ёсць свая хата, у якой мы жывем. Ці некалі зможам у яе вярнуцца, каб там працягваць жыць. І гэта вельмі прынцыповыя рэчы, якія сведчаць, што нацыянальная ідэя ў нас ёсць, яе не трэба прыдумляць. Але трэба яе развіваць і ўзмацняць, перакананы Павел Кірылёнак. Пра тое, ці падобныя беларусы і каталонцы, як нам усвядоміць важнасць нацыянальных каштоўнасцяў, культуры і сваёй мовы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Кірылёнкам.
10/12/202354 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

231011 - ZOOM - Як Ізраіль праспаў атаку з боку ХАМАС? Расповед ад першай асобы

231011 - ZOOM - Як Ізраіль праспаў атаку з боку ХАМАС? Расповед ад першай асобы by Euroradio
10/11/202329 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Палессе — самы загадкавы рэгіён Беларусі. Свая мова, кухня і філасофія жыцця

Што такое беларускае Палессе – распавядае ілюстратарка і мастачка Воля Кузьміч
10/11/202350 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

231010- ZOOM - Ці падставіла прапаганда Лукашэнку, падтрымаўшы ХАМАС

231010- ZOOM - Ці падставіла прапаганда Лукашэнку, падтрымаўшы ХАМАС by Euroradio
10/10/202336 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

“Народная аўдыякніга”: як паўдзельнічаць і хто выбірае твор

Летась удзельнікі праекта “Народная аўдыякніга”, у якім было задзейнічана больш за сто ўдзельніц і ўдзельнікаў, запісалі аўдыяверсію кнігі «Мова 404» Аліны Нагорнай. Праект стаў паспяховым. Заяўкі далучыцца стваральнікі праекта атрымлівалі яшчэ доўгі час пасля рэлізу. І вось “Народная аўдыякніга” вяртаецца! Калі вы хацелі паўдзельнічаць у агучванні аўдыякнігі, то цяпер той самы чаканы момант — распачаты прыём заявак на ўдзел у запісе наступнай кнігі. Ці час цяпер для стварэння аўдыякніг і як правільна выбраць твор, які варта начытаць? Якой літаратуры патрабуе сучаснае беларускае грамадства? Па якіх крытэрах адбіраюць удзельнікаў праекта? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць аўдыявыдавец і адна са стваральніц і рэдактарка праекту “Народная аўдыякніга” Крысціна Дробыш і стваральнік праекта audiobooks.by, адзін са стваральнікаў праекту “Народная аўдыякніга” Мікіта Белаглазаў
10/10/202337 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Леся Руднік. Ці падставіла прапаганда Лукашэнку, падтрымаўшы ХАМАС

Лукашэнкаўская прапаганда надзіва хутка “вызначылася” са сваёй пазіцыяй датычна нападу тэрарыстычнай арганізацыяй ХАМАС на Ізраіль. У іх не толькі маляваліся карціны пераможнага параду (праз тры дні пасля пачатку ўварвання) па вуліцых “вызваленага” Іерусаліма, але ішла гаворка пра карысць “перамогі Палестыны для Масквы і Мінска”. Відавочна, што без “падказак” зверху прапаганда на такія тэмы не выказваецца. І гэтая пазіцыя кардынальна адрозніваецца ад пазіцыі дэмакратычнай часткі беларускага грамадства. Ці не паспяшалася прапаганда стаць на бок тэрарыстаў з ХАМАС і ці не падставілі прапагандысты такой паспешлівасцю свайго галоўнага боса? Што карыснага для беларускага грамадства ад шматлікіх сустрэч Ціханоўскай апошняга месяца? Ці ёсць прыкметы таго, што на фоне вайны ў Ізраілі Захад распачне перамоўны працэс з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік
10/10/202344 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Gender Gap: ад харасмента да “Глінянага Вялеса”, нобеля і экстрэмізма

Нобелеўку па эканоміцы далі за вывучэнне месца і ролі жанчын на рынку працы. Прэмію атрымала амерыканка Клаўдыя Голдзін. “Яе даследаванні раскрываюць прычыны змены гэтай ролі і паказваюць на асноўныя перашкоды на шляху да гендэрнай роўнасці”, — адзначаецца ў паведамленні. А ў гэты ж час у Беларусі лукашысты прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" антываенны "Саюз маці Беларусі"… Пра тое, як рабіць дасягненні жанчын больш заўважнымі, хто гэтым мусіць займацца і пры чым тут Арастовіч, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
10/10/202338 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

231009- ZOOM - Што можа вырашыць палестына-ізраільскі канфлікт?

231009- ZOOM - Што можа вырашыць палестына-ізраільскі канфлікт? by Euroradio
10/9/202347 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Марыць Беларусь: ці хвалюе “беларускае пытанне” беларусаў Амерыкі

З падзеяў 2020 года мінула ўжо больш за тры гады. І ў адсутнасці станоўчых зменаў, пры наяўнасці не толькі няспынных рэпрэсій, але і саўдзелу лукашэнкаўскага рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны, часам ствараецца ўражанне, што колішні ўздым беларусаў замежжа застаўся ў мінулым. Тэма нацыянальнага адраджэння, умацавання нацыянальнай свядомасці, салідарнасці беларусаў адыходзіць на трэці план. Бо жыццё за мяжой хутчэй вымагае інтэграцыі ў грамадства мясцовае, а не пошукаў сваёй нацыянальнай ідэі ды ідэнтычнасці. Што сёння адбываецца ў дыяспарах ЗША і Канады? Ці важная для беларусаў Амерыкі тэма нацыянальнага адраджэння і ўмацавання ідэнтычнасці? Ці можна за мяжой знайсці беларускую нацыянальную ідэю і ці магчыма захаваць Беларускасць у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць магістарка гісторыі, лідарка супольнасці беларусаў у Сан-Францыска, экс-прэзідэнтка Згуртавання беларусаў Амерыкі Надзея Нортан і старшыня Згуртавання беларусаў Канады Алена Лявончанка
10/9/202339 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Ці ўратуе ХАМАС Лукашэнку і ці будзе вялікая вайна

Версій таго, якія насамрэч мэты пераследавала тэрарыстычная арганізацыя ХАМАС, здзяйсняючы свой самазабойчы напад на Ізраіль, ужо выказана шмат. Прагучалі версіі і пра датычнасць да падрыхтоўкі нападу Расіі, і пра магчымую ролю Кітая, і пра інтарэсы ЗША — пра Іран і казаць няма чаго, яго роля відавочная. Але цікавейшыя магчымыя наступствы гэтага нападу як для самога Ізраіля, так і для Сектара Газа і для ўсяго таго рэгіёна. А магчыма, і для ўсяго свету, бо гэты напад можа зрабіцца запалкай, што падпаліць увесь свет… Як на напад тэрарыстаў ХАМАС адрэагавала кіраўніцтва Ізраіля і апазіцыя, ці дапаможа гэта ў будучыні Нетаньяху захаваць уладу? Што звязвае сённяшні канфлікт з Расіяй, Кітаем і ЗША? Ці паўплываюць гэтыя падзеі на сітуацыю ў Беларусі, ці дапаможа ХАМАС узмацніць Лукашэнку сваю ўладу і ці не стаім мы на парозе трэцяй сусветнай вайны? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам
10/9/202326 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Саша Філіпенка. “Ціхары”: як рэпрэсіі і выгнанне змянілі пісьменніка і чытача?

Творцы заўсёды рэфлексавалі наконт падзей, якія закранаюць як іх саміх, так і грамадства наўкол. І чым больш маштабныя падзеі, тым шырэйшая і вастрэйшая тая рэфлексія. Часам яна балючая, часам — гаючая. Але заўсёды змены ў грамадстве выклікалі і змены ў падачы творцамі сваёй працы. Як змянілася беларускае грамадства за часы рэпрэсій, эміграцыі і вайны і якой літаратуры гэтае грамадства патрабуе цяпер ад літаратараў? Ці здольныя творцы ў сённяшніх умовах эміграцыі дагрукацца да чытача ў Беларусі? Ці можа сёння пісьменнік заставацца “па-за палітыкай” і як зацікавіць беларусаў “сваёй літаратурай”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік Саша Філіпенка
10/9/202352 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра ХАМАС, Карабах, Беларусь і трэцюю сусветную

Маштабнасць і прадуманасць нападу баевікоў тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС на Ізраіль шакавала ўвесь свет. А вось паводзіны тэрарыстаў на часова захопленых тэрыторыях, на жаль, былі чаканымі і практычна не адрозніваліся ад паводзін расійскіх акупантаў на захопленых тэрыторыях Украіны — забойствы цывільнага насельніцтва, гвалт, катаванні, выкраданні, рабаўніцтва і знішчэнне ўсяго наўкол. Але сама гэтая вайна паставіла шмат пытанняў як перад спецслужбамі Ізраіля, так і перад усім светам: як рэагаваць і як дзейнічаць у гэтай сітуацыі? Прычым размова не толькі пра напад на Ізраіль, але і пра вайну ў Нагорным Карабаху ды Украіне, сітуацыю ў Беларусі і ў цэлым у нашым рэгіёне… Ці можна параўноўваць напад баевікоў ХАМАС на Ізраіль з сітуацыяй у Карабаху і вайной ва Украіне? Што звязвае пералічаныя канфлікты з Расіяй, Кітаем і ЗША? Ці маюць апошнія крывавыя падзеі адносіны да Беларусі і ці стаім мы на парозе трэцяй сусветнай вайны? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
10/9/202351 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

231006- ZOOM - Хто можа стаяць за выбухам на чыгунцы ў Мінскім раёне

231006- ZOOM - Хто можа стаяць за выбухам на чыгунцы ў Мінскім раёне by Euroradio
10/6/202334 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Курс рубля прабівае дно. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень №3

Курс рубля прабівае дно. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень №3
10/6/20237 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Чаму Бэкхэм мусіць мадэраваць дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты

Нічога новага: яшчэ адзін нобелеўскі лаўрэат прэміі міру не можа прыйсці па сваю ўзнагароду, бо сядзіць у турме. Новую нобелеўскую лаўрэатку трымае ў зняволенні Іран. Беларусь зноў у незайздроснай кампаніі — зрэшты, у гэтым таксама нічога новага.
10/6/20235 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Марыя Колесава-Гудзіліна. Пра вызваленне палітвязняў, пашпарты і адвакатуру

Нягледзячы на пераход лукашэнкаўскага рэжыма ад аўтарытарызму да неасталінізму (ці таталітарызму), там па-ранейшаму кажуць пра “выбары” і нават адвакатура працягвае існаваць. Што ніякім чынам не замінае карнікам працягваць здзяйсняць злачынствы супраць чалавечнасці. Але гэтыя злачынствы фіксуюцца правабаронцамі. І гэта дае падставы спадзявацца, што рана ці позна, але кожнае злачынства будзе пакаранае. Што засталося ад правоў чалавека ў Беларусі і ці магчымая ў сённяшніх умовах праца правабаронцаў? Ці сапраўды тое, што адбываецца ў Беларусі, з’яўляецца злачынствам супраць чалавечнасці і ці магчыма пакараць злачынцаў? Ці існуюць законныя сродкі для вызвалення палітвязняў і ці варта спадзявацца на пашпарт Новай Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна.
10/6/202345 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка маўчыць, долар пабіў рэкорд, Ціханоўская і Пашынян

Абмяркоўваем апошнія навіны, у Калодзішчах і Уруччы ўначы пачулі выбух — міліцыя кажа пра "тэракт" на станцыі Азярышча, рэакцыя Лукашэнкі, долар у РБ пабіў рэкорд, сустрэча Ціханоўскай і Пашыняна.
10/6/202345 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

231005- ZOOM - "Цяпер не ўсё добра". Што будзе з курсам рубля да канца года?

231005- ZOOM - "Цяпер не ўсё добра". Што будзе з курсам рубля да канца года? by Euroradio
10/5/202331 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Канстанцін Якаўлеў, Віталь Рак. (Не)спартыўныя гульні: што не падзялілі незалежныя спартоўцы

Такое адчуванне, што міжнародныя спартыўныя арганізацыі хоць і паступова, але пачынаюць вяртаць да ўдзелу ў спаборніцтвах беларускіх і расійскіх спартсменаў. Адначасова пачаліся незразумелыя працэсы ў асяродку беларускіх незалежных спартоўцаў: загучалі абвінавачанні ў фінансавай несумленнасці. Што адбываецца вакол і ўнутры Свабоднага аб'яднання спартсменаў і ці адпавядаюць рэчаіснасці абвінавачванні, якія гучаць у бок яго кіраўніцтва? Ці сапраўды можна чакаць вяртання беларускіх і расійскіх спартоўцаў на міжнародныя спаборніцтвы? Што адбываецца з беларускім спортам і ці рэальна застацца ў спорце спартсменам, якія былі вымушаныя выехаць з Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сябры Свабоднага аб'яднання спартсменаў (BSSF) — шматразовы чэмпіён і ўладальнік Кубка Беларусі, экс-трэнер гандбольнага клуба “Віцязь” Канстанцін Якаўлеў і заснавальнік фізкультурна-спартыўнага клуба “Волат”, трэнер па каратэ з 23-гадовым стажам Віталь Рак
10/5/202345 minutes, 1 second
Episode Artwork

Сяргей Бяспалаў. “Паспалітае рушэнне”: ці гатовыя беларусы мілітарызавацца

Спачатку лукашэнкаўскай дыктатурай, а потым нападам расійскіх акупантаў на Украіну беларусы былі пастаўленыя перад фактам: у такіх умовах вярнуць сабе краіну і абараніць яе ад крамлёўскіх інтэгратараў магчыма толькі сілай. Таму частка беларусаў пайшла добраахвотнікамі ваяваць на баку Украіны, а іншыя заснавалі шэраг ваенна-спартовых аб’яднанняў, каб атрымаць неабходную, хаця б мінімальную, вайсковую падрыхтоўку. Адным з такіх аб’яднанняў стала “Паспалітае рушэнне”. Ці патрэбныя сёння такога кшталту ваенна-спартовыя аб’яднанні і ці спраўляюцца яны са сваёй задачай? З якімі цяжкасцямі сутыкаецца “Паспалітае рушэнне” і ці гатовыя “мірныя людзі” беларусы мілітарызавацца? Ці рэальна сілай зрынуць рэжым Лукашэнкі і ці існуе пагроза грамадзянскай вайны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Грамадзянскага штаба добраахвотнага аб'яднання беларусаў "Паспалітае рушэнне" Сяргей Бяспалаў
10/5/202329 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Павел Латушка. Ад “легалізацыі злачынстваў” да прысуду Лукашэнку

Нягледзячы на крытыку і пагрозу атрымаць ордар на свой арышт з Гаагі, Лукашэнка нічога не робіць для таго, каб перакрыць маршруты дастаўкі дзяцей з Украіны ў Беларусь. Больш за тое, рэжым імкнецца ўсімі даступнымі метадамі давесці, што гэта не злачынства, а дапамога гэтым дзецям. Іх у Беларусі лекуюць спакоем, прапагандай БТ і “высокамастацкімі хітамі” ад сясцёр Груздзевых. Ці атрымаецца ў Лукашэнкі давесці сусветнай супольнасці адсутнасць злачынства ў сітуацыі з украінскімі дзецьмі? Ці можна верыць чуткам пра намеры Крамля замяніць Лукашэнку і чаму так актывізавалася Качанава? Якую пагрозу лукашэнкаўскаму рэжыму нясе русіфікацыя Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
10/5/202352 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

Таня Віланэла: міласэрнасць, талерантнасць, гасціннасць — нашы адметныя якасці

5 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка беларускай дыяспары Даніі, куратарка і арганізатарка культурных імпрэз дыяспары, тэатральны крытык, валанцёрка Таня Віланэла. Беларусы адметныя спалучэннем такіх якасцяў, як міласэрнасць, талерантнасць і гасціннасць. Нам неабходна гэтыя рысы ў сабе ўмацаваць, пашырыць на ўсё беларускае грамадства і зрабіць іх сваёй нацыянальнай ідэяй, а потым несці гэтую беларускую прыгажосць усяму сусвету, перакананая Таня Віланэла. Пра тое, як у гэтыя змрочныя часы не толькі адшукаць у сабе міласэрнасць і талерантнасць, але і пашырыць гэтыя якасці, чаму сёння надзвычайнае значэнне маюць культура і яе захаванне, а таксама пра тое, ці вернецца эміграцыя на радзіму, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Таняй Віланэла.
10/5/202345 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

231004- ZOOM - Навошта рэжым завёў крыміналку на ўдзельнікаў марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно”

231004- ZOOM - Навошта рэжым завёў крыміналку на ўдзельнікаў марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно” by Euroradio
10/4/202336 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Андрэй Стрыжак. “Крымінальны” марафон: як праходзяць выплаты дапамогі

Як толькі сабраныя падчас дабрачыннага марафону “Нам не ўсё адно” грошы пачалі публічна перадавацца адпаведным фондам, а тыя, у сваю чаргу, абвясцілі, каму і ў якіх аб’ёмах тыя грошы будуць скіраваныя, узбудзіліся лукашэнкаўскія органы, што лічаць сябе “праваахоўнымі”. І завялі тыя органы “крыміналку” на ўсіх, хто тым ці іншым чынам прычыніўся да ўдзелу ў марафоне. Каму і ў якім аб’ёме будуць перададзеныя грошы, якія атрымаў ад арганізатараў марафону“Нам не ўсё адно” фонд BYSOL? Ці ўплывае на размеркаванне грошай іх крыміналізацыя і які адсотак бяруць фонды за сваю працу з перадачай дапамогі адрасатам? Як будзе рабіцца справаздача і ці ўсе змогуць з ёй азнаёміцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца, сузаснавальнік і кіраўнік фонду дабрачыннай дапамогі BYSOL Андрэй Стрыжак.
10/4/202356 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Пра выбары ў КР, ролю ААН, ліцвінізм і гульні з гісторыяй

Напярэдадні чарговай кампаніі па прызначэнні загадзя выбраных давераных асоб дэпутатамі, якую лукашэнкаўская прапаганда і чыноўнікі чамусьці працягваюць называць “выбарамі”, актывізаваліся “выбарчыя” настроі і ў пэўнай часткі дэмсіл. Пачаліся размовы пра выбары ў Каардынацыйную раду. А ў гэты час асобныя палітыкі ў Літве ніяк не могуць вызначыцца са сваім стаўленнем да сучаснага “ліцвінізму беларусаў”. Што прыводзіць да нейкага напружання ў адносінах да беларусаў у Літве… Ці патрэбныя сёння выбары і ці магчыма іх увогуле правесці на адпаведным узроўні? Што з сябе ўяўляе Саўбез ААН сёння і ці можа гэтая структура неяк дапамагчы беларусам у супрацьстаянні з лукашэнкаўскім рэжымам? Што робяць дэмсілы, каб перахапіць павестку ў рэжыму і ці магчымая кансалідацыя ўсіх дэмакратычных структур? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
10/4/202358 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

231003- ZOOM - Ці могуць пасадзіць альбо адабраць кватэру, калі адмовішся ад размеркавання?

231003- ZOOM - Ці могуць пасадзіць альбо адабраць кватэру, калі адмовішся ад размеркавання? by Euroradio
10/3/202340 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра ліцвінізм, “нацыстаў” з Рады БНР і выбары ў КР

Асобныя палітыкі ў Літве ніяк не могуць вызначыцца са сваім стаўленнем да сучаснага ліцвінізму беларусаў. Магчыма, для гэтага было б дастаткова гісторыю пачытаць, а не слуханні ў Сейме ладзіць, але як ёсць. У гэты ж час у Беларусі так званая Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу “па факце супрацьпраўнай дзейнасці пранацысцкага экстрэмісцкага фармавання Рады БНР”. Самі ж лукашысты актыўна рыхтуюцца да кампаніі чарговага прызначэння загадзя выбраных давераных асоб дэпутатамі, чамусьці называючы гэта ўсё “выбарамі”. Чаму асобных палітыкаў працягвае хваляваць тэма ліцвінізму і ці магчыма ў ёй паставіць кропку? Ці арыгінальная лукашэнкаўская дыктатура ў сваіх пошуках нацыстаў вакол і ў чым падабенства Рады БНР і Пракоп’ева? Што дадуць выбары ў Каардынацыйную раду і ці такім чынам варта рэагаваць на лукашэнкаўскую імітацыю выбараў? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
10/3/202357 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Алесь Чайчыц. “Самі вы фашысты”: як знайсці “нацыстаў” у Радзе БНР

Так званая Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу “па факце супрацьпраўнай дзейнасці пранацысцкага экстрэмісцкага фарміравання”. І калі вы падумалі, што нарэшце там узяліся за ГУБАЗіК ці прапагандыстаў з СТБ, то памыляецеся. “Пракуратура” працягвае дзейнасць у стылі “гэта не мы фашысты, гэта вы фашысты” і распачала крымінальную справу супраць Рады БНР. Якія прыкметы “пранацысцкасці” ёсць у дзейнасці ці заяўленых мэтах Рады БНР? Ці напалохае распачатая справа сябраў Рады БНР і як гэта паўплывае на яе дзейнасць? Што насамрэч напалохала лукашэнкаўскія сілавыя органы ў дзейнасці гэтай структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Рады БНР, актывіст беларускай дыяспары Мюнхена Алесь Чайчыц
10/3/202333 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Gender Gap: як шлюб у 27 гадоў супярэчыць “традыцыйным каштоўнасцям”?

Жаночы аватар Лукашэнкі Наталля Качанава працягвае падкідваць “гендарных” тэм для праграмы Gender Gap. Гэтым разам яна выказала занепакоенасць, што сярэдні ўзрост тых, хто бярэ шлюб, складае 27 гадоў. Маўляў, позна гэта. І Качанава будзе сумесна з праваслаўнай царквой (з дапамогай манашак-пуціністак, відаць) “праводзіць мерапрыемствы па захаванні сямейных каштоўнасцяў”. Пра тое, чаму лукашыстаў так хвалюе ўзрост маладой сям’і, пры чым тут сямейныя каштоўнасці і што не так з Днём настаўніка, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
10/3/202334 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

231002- ZOOM - Што будзе з эканомікай, калі дзяржава пачне размяркоўваць студэнтаў-платнікаў?

231002- ZOOM - Што будзе з эканомікай, калі дзяржава пачне размяркоўваць студэнтаў-платнікаў? by Euroradio
10/2/202332 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Дурні і дарогі. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень

Сёння мы пагаворым пра дурняў і дарогі, пра тое, ці патрэбныя ўладзе разумныя студэнты, і пра тое, чым урад плаціць за прыгожыя справаздачы. Cлухайце таксама ў машыне, на дачы а 8:40 кожную суботу на 107.5 FM у Століне і Пінску.
9/29/20237 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

230929 - ZOOM - Чаму суд Швейцарыі апраўдаў Гараўскага

230929 - ZOOM - Чаму суд Швейцарыі апраўдаў Гараўскага by Euroradio
9/29/202334 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Іх норавы: стала вядома, калі Зямля стане непрыдатнай для жыцця

Жыццё на Зямлі знікне, але перад гэтым абмяркуем першую падлодку Тайваня, чарговы этап супрацьстаяння Байдэна і Трампа, развіццё самай хайповай нейрасеткі. Гэта — наш традыцыйны агляд міжнародных навін.
9/29/20233 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Даніла Лаўрэцкі і Лізавета Даўгулевічч Размеркаванне на 7 гадоў і экстрэмісцкае задзіночанне

Улады ўзяліся аптымізаваць беларускую адукацыю. З яе хочуць выдаіць больш грошай. Таксама чыноўнікі хочуць спыніць уцечку мазгоў. Таму нам актыўна распавядаюць, колькі маладыя людзі вінныя дзяржаве і як добра, што іх усіх, нават платнікаў, будуць прывязваць да першага месца працы, і не на два, а на пяць гадоў. Паралельна ўлады працуюць над манапалізацыяй уплыву на школьнікаў і студэнтаў. "Задзіночанне беларускіх студэнтаў" абвешчанае "экстрэмісцкім", то бок супрацоўніцтва з незалежнай арганізацыяй стала небяспечным. Як з усім гэтым плыць? Абмяркоўваем з сябрам Рады Моладзевага блоку Данілам Лаўрэцкім і сакратаркай знешніх сувязяў ЗБС Лізаветай Даўгулевіч
9/29/202345 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Палітвязняў вызваляюць проста цяпер? Расклад па выбарах у КР

Увечары 29 верасня пачнуцца адкрытыя дэбаты пра выбары ў новы склад Каардынацыйнай рады. Зміцер Крук і Андрэй Курэйчык — за выбары, а Вольга Кавалькова і Ян Рудзік — супраць. Дык ці быць гэтым выбарам увогуле? Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра "камісію па памілаванні", якая вось проста ў гэтыя хвіліны нібыта таемна засядае ў калоніі "Віцьба-3". Рэжым гатовы на саступкі па палітвязнях і пачынае гандлявацца? І пра іншыя эканоміка-палітычныя навіны: хлусню ўладаў пра платную адукацыю на Захадзе, смешны экспарт Беларусі ў Афрыку (а размоваў жа было!), чарговую экскурсію Лукашэнкі ў кароўнік — таксама пагаворым
9/29/202355 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

230928 - ZOOM - "І тут яна адпускае рукі". Беларуска выратавала дзяўчыну ад самагубства ў ЗША

230928 - ZOOM - "І тут яна адпускае рукі". Беларуска выратавала дзяўчыну ад самагубства ў ЗША by Euroradio
9/28/202335 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Максім Пляшко. Пра “падарункі тэрарыстам” ад Лукашэнкі і “няўдзел” Беларусі ў вайне

Ад самага пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскіх акупантаў ва Украіну лукашэнкаўскі рэжым падтрымлівае агрэсію Масквы. Не, беларускія вайскоўцы не далучыліся да расійскіх “братоў”, але і тэрыторыя для нападу, і базы для дыслакацыі, і ўзбраенне, і рамонтныя базы, і шпіталі расіянам былі забяспечаныя. І гэта цалкам змяніла стаўленне ўкраінцаў не толькі да Лукашэнкі, але і да шараговых беларусаў. Нават тых, хто таксама пацярпеў ад лукашыстаў. Якое сёння агульнае стаўленне ва Украіне да беларусаў і ці падзяляюць украінцы беларусаў і лукашыстаў? Што ўплывае на гэтае стаўленне і ці ёсць сёння магчымасці палепшыць ўзаемаадносіны? Ці атрымліваецца ў беларускіх дэмакратычных сіл наладзіць адносіны з афіцыйным Кіевам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдат філасофскіх навук, кіраўнік украінскага Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Пляшко
9/28/202339 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Валіцкая: мая нацыянальная ідэя простая: дэкаланізацыя і — смерць патрыярхату!

28 верасня ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка Пашыранай рады Згуртавання беларусаў Германіі “Razam”, сузаснавальніца Фестывалая беларускай культуры “Minsk&Minga”, спецыялістка ў галіне інтэлектуальнай уласнасці Іна Валіцкая. Як гэта ні дзіўна, але менавіта ў патрыярхаце, які пануе ў беларускім соцыюме, і палягае большасць праблем, якія мы сёння маем. Колішнія каланізатары і сённяшнія дыктатары, якія імкнуцца зрабіць з нас рабоў і забіраюць нашу свабоду, — першасная прычына няшчасцяў беларускай нацыі. Дый стэрэатыпы кшталту “прэзідэнцтва не для жанчыны” не набліжаюць нас да Новай Беларусі, перакананая Іна Валіцкая. Пра тое, як пазбавіцца патрыярхальнага мыслення і чаму без гэтага не пабудаваць Новай Беларусі, чаму культура сёння мае першаснае значэнне, і пра нацыянальныя каштоўнасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Інай Валіцкай.
9/28/202357 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Дзе недапрацоўвае беларуская прапаганда

Слухачы і гледачы Еўрарадыё больш ведаюць Ірыну Сідорскую як гендарную даследчыцу і спікерку нашай праграмы Gender Gap. Але спадарыня Ірына таксама займаецца медыяэкспертызай і пільна сочыць за прапагандай. Мінулым разам у эфіры Еўрарадыё мы абмяркоўвалі тэндэнцыі ў беларускай прапагандзе на пачатку чэрвеня. Тады грамадства хвалявалі тэмы прывозу ў краіну расійскай ядзернай зброі і хвароба Лукашэнкі. Прайшло амаль чатыры месяцы — а такое ўражанне, што чатыры гады. Бо за гэты час у краіну прыехалі і з’ехалі назад вагнераўцы. Палякі ледзьве не закрылі мяжу. Беларусаў за мяжой пазбавілі магчымасці атрымліваць пашпарты і прадаваць сваю маёмасць у краіне без асабістай прысутнасці. Лукашэнка заняўся свінагадоўляй і пытаннямі размеркавання платнікаў... Як сябе ў гэтых кейсах паводзіла беларуская прапаганда? Дзе яна асабліва адзначылася, а што праваліла?
9/28/202345 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

230927 - ZOOM - Ці прасуне Расія сваіх кандыдатаў на выбарах у Беларусі?

230927 - ZOOM - Ці прасуне Расія сваіх кандыдатаў на выбарах у Беларусі? by Euroradio
9/27/202339 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

Юрый Дракахруст. Ад “выбараў і транзіту” да Вагнера і ўдзелу ў вайне

Усё часцей ад лукашэнкаўскіх чыноўнікаў рознага ўзроўню і прапагандыстаў гучаць словы пра будучыя электаральныя кампаніі. Да якіх рэжым, як выглядае, пачаў рыхтавацца ці не з 2021 года — вынішчаючы не толькі ўсе палітычныя партыі і грамадскія ініцыятывы, але і любую актыўнасць з боку беларусаў. З іншага боку, Павел Латушка не выключае, што Масква скарыстаецца гэтымі “выбарамі” як сродкам для павелічэння свайго палітычнага ўплыву і прысутнасці ў Беларусі. Навошта Лукашэнку працягваць фарс пад назвай “выбары” і ці магчыма сёння разважаць пра нейкі транзіт улады ў любым яго выглядзе? Ці варта верыць словам Алейніка пра няўдзел Беларусі ў захопніцкай вайне Расіі супраць Украіны? Што адбываецца з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і на што ім найперш варта было б скіраваць свае высілкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст
9/27/202352 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Мікалай Халезін. “Дзікае паляванне”: ці дастане яно Лукашэнку і калі

Опера “Дзікае паляванне караля Стаха” ў пастаноўцы Беларускага свабоднага тэатра, гледзячы па водгуках тэатральных крытыкаў і шараговых гледачоў, нарабіла шуму ў тэатральным Лондане. І ў чарговы раз прыцягнула ўвагу да Беларусі і таго, што ў нашай краіне адбываецца. Іншая справа, на якія дзеянні гатовая міжнародная супольнасць, каб паспрыяць змене гэтай сітуацыі… Якія ацэнкі дае крытыка працы Свабоднага тэатра і ці змяніліся яны пасля таго, як сціхлі першыя пасляпрэм’ерныя эмоцыі? Ці сапраўды атрымалася не толькі зрабіць добрую пастаноўку, але і прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі і ці дапаможа гэта неяк вырашэнню “беларускага пытання”? Што адбываецца на “санкцыйным фронце” і што робіцца для супрацьдзеяння абыходу санкцый Беларуссю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін
9/27/20231 hour, 2 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

230926 - ZOOM - Навошта Лукашэнку электаральная кампанія?

230926 - ZOOM - Навошта Лукашэнку электаральная кампанія? by Euroradio
9/26/202335 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Андрэй Казакевіч. Даследаваць Беларусь: што чакае навукоўцаў у эміграцыі

У польскім Гданьску з 22 па 24 верасня праходзіў ужо ХІ Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Як звычайна, было шмат навукоўцаў, дыскусій, круглых сталоў і прэзентацый новых даследаванняў. І разумення таго, што чым далей, тым менш у працы Кангрэса будуць браць удзел навукоўцы і даследчыкі, якія жывуць і працуюць у самой Беларусі. Чым адметны сёлетні Кангрэс і як на яго працы адбіваецца тое, што сёння адбываецца ў Беларусі? Ці варта разлічваць на супрацу ў далейшым з дзяржаўнымі беларускімі структурамі, навуковымі арганізацыямі і асобнымі даследчыкамі? Што адбываецца з беларускай навукай у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, заснавальнік Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі Андрэй Казакевіч
9/26/202343 minutes
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра адукацыю, мовы, размеркаванне платнікаў і выбары

Апошнім часам лукашэнкаўскія чыноўнікі, ідэолагі і спецслужбы актыўна турбуюцца лёсам дзяцей і падлеткаў. Прычым, не толькі беларускіх, але і ўкраінскіх. Украінскіх яны за вялікія грошы з бюджэта “Саюзнай дзяржавы” вывозяць на “аздараўленне” і робяць вялікія вочы, калі ім і з Украіны, і з Гаагі кажуць пра адказнасць за выкраданне. Што да беларускіх, то рэжымнікі імкнуцца зрабіць усё магчымае, каб беларускія падлеткі не трапілі ў “пекла” заходніх навучальных устаноў. Якія мэты насамрэч пераследуе рэжым, заяўляючы пра неабходнасць абмежавання навучання замежным мовам, звальняючы настаўнікаў, вучні якіх паступаюць ў еўрапейскія ВНУ і ўводзячы размеркаванне для платнікаў? Навошта Лукашэнка працягвае гуляцца ў выбары? Ці дапаможа Такаеў Лукашэнку “прарвацца” ў Азію і якія высновы можна зрабіць па выніках Генасамблеі ААН? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
9/26/202354 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Gender Gap: ад “прэзідэнцтва” Качанавай да жонкі Камісаранкі

Вяселле Славы Камісаранкі нарабіла шуму ў сацсетках. Але яшчэ больш шуму ўзнялося з-за працягу гісторыі: высветлілася, што да вяселля абранніца коміка займалася, на думку большасці каментатараў, заганнай прафесіяй. Што праўда, на думку Наталлі Качанавай, яшчэ больш заганнай прафесіяй для жанчыны з’яўляецца… прэзідэнцтва. Пра тое, чаму ў здавалася б цывілізаваным грамадстве асабістае жыццё выкарыстоўваюць для пераследу і шантажу, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
9/26/202337 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

230922 Huw Much

230922 Huw Much by Euroradio
9/25/20236 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

230925 - ZOOM - Чаму рэжым Лукашэнкі так не любіць, што яго называюць рэжымам

230925 - ZOOM - Чаму рэжым Лукашэнкі так не любіць, што яго называюць рэжымам by Euroradio
9/25/202337 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Лявон Вольскі і Ketevan. “Эмігранты”: як жывуць, што спяваюць і пра што мараць

Днямі, а дакладней — на свой дзень народзінаў 14 верасня, Лявон Вольскі выклаў для праслухоўвання “Эмігрантаў”. У новы альбом “генерала айчыннага року” ўвайшла 21 песня пра беларускае жыццё-быццё ў эміграцыі. У запісе бралі ўдзел Павал Мамонаў, Алесь Францішак Мышкевіч, Павал Аракелян, Ketevan, Павал Трыпуць, познаньскі хор "Спеўны сход" і струнная смычковая група Warsaw Freedom Orchestra. Чым адметная новая праца для самога аўтара і чаму быў абраны менавіта такі, нязвыклы для “сучаснага Вольскага” стыль? Ці варта беларусам працягваць чапляцца за вобразы страчанага краю і жыць успамінамі ды настальгіяй? Што адбываецца з беларускай культурай у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць спявачка, удзельніца супольнага праекта “Эмігранты” Ketevan і ўласна аўтар і выканаўца большасці твораў на новым альбоме Лявон Вольскі
9/25/202356 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Вітольд Юраш. Польшча можа дараваць Лукашэнку?

Лукашэнка не стамляецца паўтараць, што Беларусь не пагражае Польшчы. І нават даручыў свайму прэм'ер-міністру памірыцца з Варшавай. Як на гэта глядзяць з таго боку беларуска-польскай мяжы? Пра тое, ці можа Польшча дараваць Лукашэнку, пра складаныя стасункі Мінска і Масквы і іх уплыў на раўнавагу ў рэгіёне, пра крызіс паміж палякамі і ўкраінцамі распытваем дыпламата і аналітыка Вітольда Юраша, які ў сярэдзіне 2010-х працаваў часовым павераным у справах Польшчы ў Беларусі, а цяпер узначальвае Цэнтр стратэгічнага аналізу.
9/25/202338 minutes
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. “Абасраныя каровы 2.0”: ад нарад Лукашэнкі да сустрэч Алейніка ў ААН

Кіраўнік лукашэнкаўскага МЗС Алейнік падчас выступу на Генасамблеі ААН заклікаў не называць рэжым, што пануе ў Беларусі сёння, “рэжымам”. І ў прынцыпе ён правы, бо навошта ўжываць адно вызначэнне, калі можна казаць проста: “дыктатура”. Па-перашае, прэс-сакратарка Лукашэнкі не так даўно сказала, што “дыктатура — наў брэнд” (у сэнсе — іх, лукашыстаў), а па-другое, сам Алейнік, сваімі сустрэчамі ў Нью-Ёрку, прадэманстраваў кола знешнепалітычных зносінаў і прыярытэтаў — аўтарытарныя і дыктатарскія рэжымы Афрыкі і Азіі. Што вызначае сённяшнюю знешнюю палітыку Беларусі і пра што сведчаць сустрэчы на палях Генасамблеі ААН Алейніка і Ціханоўскай? Навошта Лукашэнка дэманстратыўна “ператрахівае” кароўнікі і адукацыю і да чаго гэта прывядзе? Ці стануць падзеі ў Нагорным Карабаху канцом АДКБ і ці прыслухаецца свет да парадаў Папы Рымскага наконт паставак зброі Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам
9/25/202347 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

230922 - ZOOM - “Калі ўжо прыгоннае права — то на ўсіх узроўнях”

230922 - ZOOM - “Калі ўжо прыгоннае права — то на ўсіх узроўнях” by Euroradio
9/22/202333 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Смерць платнай адукацыі, смерць бясплатнай медыцыны.

Платнікі будуць адпрацоўваць размеркаванне, а хворыя будуць праводзіць доўгія месяцы ў чаканні працэдураў. Гэтыя, ды і іншыя навіны апошняга часу яскрава сведчаць, што праект "сацыяльная дзяржава" ў Беларусі скончыўся. Пагаворым пра гэта ў традыцыйным пятнічным стрыме з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем адказ Лукашэнкі на расследаванне пра яго новую рэзідэнцыю; генпракурора, які не разумее, навошта ў школах вучаць англійскую мову; эканамічныя прагнозы ўладаў на 2024 год.
9/22/202347 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

230921 - ZOOM - Рука Франака і “абсурд” Алейніка

230921 - ZOOM - Рука Франака і “абсурд” Алейніка by Euroradio
9/21/202340 minutes, 1 second
Episode Artwork

Віталь Цыганкоў. “Самі вы агрэсары”: “рэзкі” адказ Беларусі Захаду ў ААН

Кіраўнік лукашэнкаўскага МЗС у чарговы раз прадэманстраваў выбітны ўзровень, арыгінальнасць мыслення і суверэннасць пазіцыі сучаснай Беларусі і яе знешнепалітычнага курса: падчас свайго выступу на Генасамблеі ААН Алейнік расказаў, што ва ўсім, што адбываецца ва Украіне, пачынаючы як мінімум з 2014 года, вінаваты… Захад. Гэта ён прымусіў Расію акупаваць Крым і частку Данбаса ў 2014-м, ён перашкаджаў выкананню “Мінскіх дамоўленасцяў” і ён стаў прычынай нападу расійскіх акупантаў на Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, у 2022 годзе. Калі вы думалі, што было неяк інакш, што Расія — агрэсар, а Беларусь — суагрэсар у гэтай вайне, то вы хлусы, а лукашэнкаўцы насамрэч — за мір і перамовы. На каго разлічаныя такія выступы і што яны кажуць пра сённяшнюю знешнюю палітыку Беларусі? Што дае беларускаму грамадству прысутнасць на Генасамблеі ААН Святланы Ціханоўскай? Ці стануць падзеі ў Нагорным Карабаху канцом АДКБ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.
9/21/202353 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Луцкі: для беларусаў важны дабрабыт і ў гэтым іх нацыянальная ідэя сёння

Луцкі: для беларусаў важны дабрабыт і ў гэтым іх нацыянальная ідэя сёння by Euroradio
9/21/20231 hour, 49 seconds
Episode Artwork

Ваданосава і Канафальская. Як сумясціць спевы, народныя строі і пескаграфію ў адным канцэрце

29 верасня ў Варшаве пройдзе незвычайны канцэрт у незвычайным фармаце. Спявачка і стваральніца гістарычных і народных строяў Кацярына Ваданосава пры ўдзеле адной з лепшых у свеце мастачак па пяску Аляксандры Канафальскай ладзіць канцэрт пад назвай “Край”. Што надзвычайнага ў сумяшчэнні выступаў музычнага калектыву і SandArt-мастачкі? Ці варта беларусам працягваць чапляцца за вобразы страчанага краю і жыць успамінамі ды настальгіяй? Што адбываецца з беларускай культурай у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць паэтэса, спявачка, вядоўца, журналістка, заснавальніца Школы традыцыйнага строя Кацярына Ваданосава і SandArt-мастачка Аляксандра Канафальская.
9/21/202339 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

230920 - ZOOM - Выкладчыка ЕГУ абвінавацілі ў харасменце.

230920 - ZOOM - Выкладчыка ЕГУ абвінавацілі ў харасменце. by Euroradio
9/20/202346 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Франак Вячорка. Ціханоўская ў ААН: ад пагрозы незалежнасці да арышта Лукашэнкі

Цягам бягучага тыдня Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў ЗША і бярэ ўдзел у Генасамблеі ААН. Там жа знаходзіцца і прадстаўнік лукашэнкаўскага рэжыма ў выглядзе кіраўніка МЗС Алейніка. У Ціханоўскай ужо адбыўся шэраг сустрэч на палях Генасамблеі з высокапасадоўцамі і палітыкамі розных краін. Ці пагадзіўся нехта з замежных лідараў альбо чальцоў іх каманды на сустрэчу з прадстаўнікамі Лукашэнкі — невядома, такой інфармацыі няма. Што цікавага для беларускай супольнасці адбываецца на пасяджэннях, падчас афіцыйных сустрэч і ў кулуарах Генасамблеі ААН? Якія найперш пытанні ўздымае дэлегацыя дэмсіл Беларусі і які ад гэтага вынік? На якім этапе пытанне з пашпартам Новай Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
9/20/202342 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Мацвей Купрэйчык. Новы палац Лукашэнкі і іншыя расследаванні BELPOL

У цэнтры Мінска з'явілася яшчэ адна — ці до 19-я, ці то ўжо 20-я рэзідэнцыя Лукашэнкі. Унутры — калгасны гламур: ёршыкі па 600 рублёў і ўласная "аквадыскатэка" — "душ уражанняў". Па інтэр'ерах будынка пагулялі расследавальнікі з аб'яднання BELPOL. Сёння ўдзельнік "Белпола" Мацвей Купрэйчык завітае ў студыю Еўрарадыё, каб распавесці пра гэтае расследаванне і іншыя таямніцы "гаманцоў рэжыму".
9/20/202342 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Яўген Магда. Пра Зяленскага ў ААН, Ціханоўскую і паглынанне Беларусі

Падчас выступу на Генасамблеі ААН прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што “Расія амаль паглынула Беларусь”. З аднаго боку, нічога дзіўнага у гэтых словах няма — і з боку часткі беларускіх дэмсіл гучаць словы пра акупацыю Беларусі Расіяй. З іншага боку, словы гэтыя гучалі ў прысутнасці і Святланы Ціханоўскай, і прадстаўніка лукашэнкаўскага рэжыма ў выглядзе кіраўніка МЗС Алейніка. Што мяняе прызнанне ўкраінскімі ўладамі факта пагрозы паглынання Беларусі расійскімі акупантамі ў адносінах паміж Кіевам і… беларускай дэмакратычнай супольнасцю? Ці вераць ва Украіне ў магчымасць паляпшэння адносінаў паміж Лукашэнкам і Польшчай (Захадам) і якую пазіцыю займае Кіеў у гэтым пытанні? Як на сітуацыю ў нашым рэгіёне ўплывае вайна ў Арцаху (Нагорным Карабаху)? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
9/20/202346 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Пра пагрозу санкцый, транзіт улады і падрыхтоўку да “выбараў”

Пасяджэнне Генасамблеі ААН адбываецца з 19 па 24 верасня ў ЗША. З беларускага боку ў гэтым мерапрыемстве бяруць удзел Святлана Ціханоўская і кіраўнік лукашэнкаўскага МЗС Алейнік, які разам з Лаўровым прасоўвае там тэму сусветнай пагрозы ад санкцый Захаду ў дачыненні да Беларусі і Расіі. Што праўда, гэтыя санкцыі не замінаюць Лукашэнку будаваць сабе ўсё новыя рэзідэнцыі. І працягваць псаваць адносіны з тым жа Захадам усімі даступнымі яму сродкамі і рэпрэсаваць беларускае грамадства. Як унутры краіны, так і звонку. Ці сапраўды санкцыі супраць Лукашэнкі нясуць пагрозу не толькі беларусам, але і ўплываюць на дабрабыт іншых краін і народаў? Ці інснуе верагоднасць падрыхтоўкі лукашэнкаўскай сістэмы да транзіту ўлады і чаго чакаць ад будучых “выбараў”? Што сёння можа кансалідаваць беларусаў і што гэтаму перашкаджае? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
9/20/202353 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

230919 - ZOOM - Чаму мужчыны думаюць пра Рымскую імперыю?

230919 - ZOOM - Чаму мужчыны думаюць пра Рымскую імперыю? by Euroradio
9/19/202335 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра “польскія розгі”, нырку Кадырава і беднасць Лукашэнкі

Расследавальнікі з BELPOL выклалі звесткі пра новую, сакрэтную рэзідэнцыю Лукашэнкі. Зразумела, што і Беларусь краіна далёка не бедная, і сам Лукашэнка не нейкі там галадранец — могуць такое сабе дазволіць у сітуацыі, калі існуючых 17 рэзідэнцый не хапае. Але ёсць падазрэнне, што яна для Лукашэнкі, але калі ён будзе ўжо ў крыху іншым, адрозным ад сённяшняга статусе… Ці сапраўды мэтай візіту Лукашэнкі да Пуціна было толькі тое, пра што нам афіцыйна паведамілі, і ці будуць з ім нешта арганізоўваць “на траіх”? Ці варта давяраць інфармацыі пра стан Кадырава і што гэта можа быць за сігнал Лукашэнку? Навошта беларусам новае свята і пры чым тут 17 верасня? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам
9/19/202356 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Алесь Аляхновіч. Пра бізнес за мяжой, яго верыфікацыю і пашпарты

ІІІ Беларускі бізнес-форум пачне сваю працу 20 верасня ў Варшаве. Як звычайна, на мерапрыемства збярэцца шмат знаных спікераў, прадстаўнікоў як бізнес-колаў, так і палітычных эліт з усяго свету. І, як звычайна, найперш будуць агучвацца праблемы, з якімі сутыкаецца беларускі бізнес за мяжой, і шукацца спосабы гэтыя праблемы пераадолець. Асабліва з улікам таго, што і ў бізнесу, і ў самой АВВА, якая гэты форум ладзіць, праблем хапае… Што сёння адбываецца з беларускім бізнесам за мяжой і беларускай эканомікай унутры краіны? Якія галоўныя праблемы паўстаюць сёння перад беларускай дыяспарай і як іх вырашыць? Што адбываецца з дэмакратычнымі сіламі і як пазбегнуць канфрантацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч
9/19/202346 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Улад Кобец. Замірэнне: ці паверыць Захад Лукашэнку

За тры апошнія гады тэма Беларусі з першых старонак сусветных СМІ паступова перайшла альбо на старонкі перадапошнія, альбо ўвогуле знікла з інфармацыйнага парадку дня. Час ад часу лукашэнкаўскі рэжым чыніць чарговы трэш, які вяртае цікавасць да “беларускага пытання”, але ненадоўга. Што не дапамагае беларусам у іх змаганні за змены ў краіне. Ці сапраўды цікавасць на Захадзе да праблем беларусаў практычна знікла і як можна яе вярнуць? Якім чынам найбольш рэальна вырашыць “пашпартнае пытанне” і ці ёсць будучыня ў пашпарта Новай Беларусі? Што адбываецца з дэмакратычнымі сіламі і як ім вярнуць кансалідацыю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец
9/19/202346 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Скандал з харасментам у ЕГУ, Рымская імперыя, Ціханоўская ў ААН. Gender Gap

Святлана Ціханоўская знаходзіцца на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. "Я буду гаварыць пра нашых палітвязняў... пра пагрозу незалежнасці... пра прыцягненне да адказнасці памагатых рэжыму... пра новыя пашпарты. Я буду гаварыць праўду ў адрозненні ад прадстаўнікоў рэжыму, што будуць ілгаць на паседжаннях пра бяспечную ды квітнеючую Беларусь", — каментуе палітык. Ці добра, што ад імя дэмакратычных беларусаў да сусветных лідараў будзе звяртацца жанчына? Абмяркуем гэта ў праграме Gender Gap з даследчыцай Ірынай Сідорскай.
9/19/202345 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

230918 - ZOOM - Новая рэзідэнцыя Лукашэнкі ў Мінску: на яе патрацілі амаль 50 мільёнаў з бюджэту

230918 - ZOOM - Новая рэзідэнцыя Лукашэнкі ў Мінску: на яе патрацілі амаль 50 мільёнаў з бюджэту by Euroradio
9/18/202335 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Цімафей Акудовіч. Пра ліцвінізм, “Вусы Скарыны” і “Мінюст на мінімалках”

Такое адчуванне, што беларусы сёння — нібыта школьнікі калі не пачатковых, то якіх сярэдніх класаў: увесь час вучацца і адкрываюць для сябе нешта новае. І ў гісторыі сваёй краіны таксама, а таму з’яўляюцца ўсё новыя ютуб-каналы пра гісторыю, і ў літаратуры, тэатры ці музыцы, і ў тым, як працуе дэмакратыя. Даведваюцца паралельна, як усё вышэйпералічанае паміж сабой звязанае. І як працуе ў гэтым кірунку прапаганда, спрабуючы завалодаць нашай свядомасцю… Ці магчыма павярнуць гісторыю назад, у чым небяспека “ліцвінізму” і ці сапраўды тая небяспека існуе? Ці магчыма перапісаць гісторыю і пры чым тут прапаганда? Навошта беларусам за мяжой свой Мінюст, хай сабе і “на мінімалках”, і што такое “магістраты”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык, вядоўца гістарычнага ютуб-канала “Вусы Скарыны”, грамадскі актывіст Цімафей Акудовіч.
9/18/202351 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Таццяна Грыневіч-Матафонава. Ці выжыве беларуская культура ў эміграцыі

Пасля падзей 2020 года і рэпрэсій, якія не заканчваюцца дагэтуль, у вымушанай эміграцыі аказаліся сотні, калі не тысячы, дзеячаў беларускай культуры. Пра маштаб з’явы сведчыць і тое, колькі людзей, тым ці іншым чынам звязаных са сферай культуры, сабралася ў Варшаве на І Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі. Як і тое, колькі беларускіх імпрэзаў штодня адбываецца ў розных гарадах па ўсім свеце. Што адметнага ў сённяшняй сітуацыі з беларускай культурай і як з такіх сітуацый выходзілі іншыя народы? Ці можна ў эміграцыі не толькі захаваць, але і пашырыць традыцыйную беларускую культуру? Якую дапамогу і хто можа аказаць беларусам у вырашэнні “культурніцкіх” пытанняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава
9/18/202333 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. На траіх: якая будучыня ў “саюза трох дыктатараў”

Тэрміновы выклік Лукашэнкі да Пуціна адразу пасля заканчэння сустрэчы апошняга з дыктатарам Паўночнай Карэі, а яшчэ больш жаласлівыя звароты мінскага госця наконт магчымасці “на траіх” нейкі саюз з Ынам зладзіць выклікалі шмат здзіўлення. Маўляў, выглядае на тое, што “маскоўскі хан” займеў новую фаварытку… Ці атрымаецца ў Лукашэнкі вярнуць сімпатыі Пуціна і ці ёсць будучыня ў такога “саюза трох дыктатараў”? Ці магчымыя такія саюзы без дазволу Пекіна? Чым небяспечныя гульні з гісторыяй і ці стане народным святам “дзень адзінства”? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
9/18/202358 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

230915 - ZOOM - Куды несці грыбы, ягады і лішкі ўраджаю і колькі можна на гэтым зарабіць

230915 - ZOOM - Куды несці грыбы, ягады і лішкі ўраджаю і колькі можна на гэтым зарабіць by Euroradio
9/15/202323 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Мафія па самыя памідоры, а з Slipknot робяць гімны феміністак

Пра галоўныя міжнародныя навіны вы даведаецеся і без нас — жудасны патоп у Лівіі, жарсці вакол сына Джо Байдэна і гэтак далей. А вось па-сапраўднаму цікавыя падзеі ў гэтым патоку вылоўліваць не так проста. Але для гэтага ёсць Еўрарадыё — мы сабралі для вас самыя цікавыя міжнародныя навіны.
9/15/20233 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка рвануў у Сочы (але перад тым ударыў па інвестарах)

Лукашэнка ў шосты раз з пачатку года паляцеў да Пуціна. Візіт не анансаваўся — такое адчуванне, што гэта нейкі экспромт. Што да яго прывяло? Паразважаем пра гэта ў стрыме з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама амбяркуем апошні ўказ Лукашэнкі — пра тое, што "несяброўскім" інвестарам цяпер забаронена не толькі прадаваць свае акцыі беларускіх прадпрыемстваў, але і выводзіць з краіны прыбытак і дывідэнды.
9/15/202342 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

230914 - ZOOM - Лявон Вольскі выпусціў альбом пра масавую эміграцыю беларусаў

230914 - ZOOM - Лявон Вольскі выпусціў альбом пра масавую эміграцыю беларусаў by Euroradio
9/14/202329 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Уладзімір Кавалкін. Выбрыкі долара і афрыканскія аташэ на трактары "Беларус"

Пакуль беларусы назіраюць за выбрыкамі долара і думаюць, што ім з гэтым рабіць, у іх краіне катаюць на трактарах вайсковых аташэ з краінаў Афрыкі. У гэты самы час у крамах прадаюць патаннелыя памідоры і моркву і нешта занадта дарагія агуркі і мяса, а з блакітных тэлеэкранаў заяўляюць, што ў краіна не дала рады са збожжавымі, таму іх трэба набыць за мяжой. І гэта не кажучы пра рэфлексію наконт таго, што неўзабаве сілавікі атрымаюць супердоступ да пляцяжоў беларусаў, а беларусы замежжа не змогуць без асабістай прысутнасці прадаць сваю непатрэбную больш маёмасць. Гэта ды іншае абмяркоўваем з эканамістам, кіраўніком праекту "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
9/14/202343 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра Ціханоўскую, пашпарты, планы на Афрыку і ордэр на арышт

Пакуль Святлана Ціханоўская выступае ў Еўрапарламенце ды рыхтуецца да выступу ў ААН, Лукашэнка рыхтуецца прымаць афрыканскіх дыпламатаў. І працаўладкоўвае беспрытульных вагнераўцаў у сваю прыватную вайсковую кампанію “Гард-Сервіс”. Відаць, з надзеяй перахапіць хаця б частку афрыканскага бізнесу нябожчыка Прыгожына. А ў краінах, куды пасля 2020 года масава вымушаныя былі эміграваць беларусы, разважаюць, як ім дапамагчы вырашыць пашпартныя пытанні… Што адметнага ў выступе Ціханоўскай перад еўрапарламентарыямі і ці варта разлічваць на павелічэнне ўвагі Захаду да беларускіх праблем? Ці сапраўды Лукашэнка спадзяецца перахапіць бізнес Прыгожына ў Афрыцы і чым цікавы прыезд афрыканскіх дыпламатаў у Мінск? Якую дапамогу і хто можа аказаць беларусам у вырашэнні пашпартных пытанняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
9/14/202351 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Аляксандра Беланогава: наша нацыянальная ідэя сёння — годнасць, правы чалавека і гонар

14 верасня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Асацыяцыі беларускага бізнеса за мяжой (АВВА), бакалаўр бізнес-адміністравання, магістарка гуманітарных навук у галіне міжнароднага бізнеса Аляксандра Беланогава. Склалася сітуацыя, калі ў нас як у нацыі пачаўся рост уласнай годнасці. Нам стала мала не толькі “чаркі і шкваркі”, але і больш паважнага дабрабыту — беларусы зразумелі, што ў іх ёсць нацыянальны гонар. Менавіта таму, побач з ростам дабрабыту ішлі рост нацыянальнай свядомасці і годнасці. Яны і мусяць заўжды існаваць побач і развівацца адначасова. Нельга думаць, што спачатку мы падвысім дабрабыт, а толькі потым зоймемся пытаннямі нацыянальнага адраджэння, перакананая Аляксандра Беланогава. Пра тое, чаму без пашырэння нацыянальнай свядомасці мы не пабудуем сапраўды эканамічна сталую краіну, навошта міжнароднаму бізнесу беларуская мова і пра салідарнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрай Беланогавай.
9/14/202350 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Мілінкевіч. Еўрапейскі выбар: ці гатовыя да яго беларусы

Напачатку верасня 2023 года прэс-служба Ціханоўскай паведаміла, што Аляксандр Мілінкевіч стаў пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі. Праз тры гады пасля выбараў 2020 года і праз паўтара года пасля пачатку вялікай акупацыйнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой лукашэнкаўскі рэжым стаў суагрэсарам. У той жа час з нешматлікіх сацыялагічных даследаванняў, якім яшчэ можна давяраць, вынікае, што большасць беларусаў імкнецца не рабіць нейкага вызначанага і канчатковага геапалітычнага выбару. Ну, зусім як дэмакратычныя лідары новай плыні… Што неабходна для таго, каб еўрапейскі выбар Беларусі стаў канчатковым і ці стаіць пытанне наконт выбару Еўраатлантычнага? Ці не запозна Офіс артыкуляваў жаданне вызначыцца найперш са сваім геапалітычным выбарам? Якую ролю ў выбары беларусаў на карысць еўрапейскага кірунку мае адукацыя і да чаго тут Вольны беларускі ўніверсітэт? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік Руху “За свабоду”, заснавальнік і кіраўнік Вольнага беларускага ўніверсітэта, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч
9/14/20231 hour, 41 seconds
Episode Artwork

230913 - ZOOM - Побач з Лукашэнкам ці замужам: чым займаюцца "Міс Беларусь" апошніх гадоў

230913 - ZOOM - Побач з Лукашэнкам ці замужам: чым займаюцца "Міс Беларусь" апошніх гадоў by Euroradio
9/13/202333 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Павел Баркоўскі і Аліна Коўшык. Ці магчымае вызваленне без абуджэння нацыі

XI Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі пройдзе 22-24 верасня ў Гданьску. Мерапрыемства само па сабе цікавае і з насычанай праграмай. Але хацелася б звярнуць асаблівую ўвагу на адну дыскусію, што ладзіцца ў межах Кангрэса: “Нацыянальнае адраджэнне ці палітычнае вызваленне: якая наша канчатковая мэта?” Арганізатарамі гэтай асобна ўзятай дыскусіі выступае каманды прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліны Коўшык. Што найперш трэба беларусам сёння — адраджэнне, абуджэнне ці будаўніцтва нацыі, або галоўнае — гэта палітычныя змены, транзіт улады і эканамічныя рэформы? Ці магчыма гаварыць пра будаўніцтва нацыі, знаходзячыся за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і філосаф, кандыдат навук, менеджар у сферы адукацыі і культуры Павел Баркоўскі
9/13/202340 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Казус пашпарта: ці губляем мы для сябе Беларусь

Пра складанасці, якія стварыў рэжым вымушаным мігрантам сваім рашэннем прыпыніць выдачу пашпартоў консульствамі, ужо сказана шмат. Але застаецца адкрытым пытанне, як гэта сітуацыя на нас паўплывае — беларусы будуць хутчэй сацыялізавацца і растварацца ў тых краінах, дзе яны апынуліся, ці стануць гуртавацца і зоймуцца стварэннем нацыянальна-вызвольнага руху… Што сёння найперш уплывае на свядомасць беларусаў за мяжой і як іх схіліць да удзелу ў нацыянальным руху? Ці магчыма і якім чынам сёння можна вырашыць пашпартныя праблемы беларусаў замежжа? Як далёка здольны зайсці рэжым у пошуку ворагаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
9/13/202352 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. ГУБАЗіК супраць гендара, "лішніх" жанчын — ва Узбекістан. Gender Gap

Тыдзень быў багаты на падзеі, звязаныя з гендарнымі стэрэатыпамі. Акторка Крысціна Дробыш распавяла, як яе вербавалі ў экспорт Лукашэнкі. Скончыўся конкурс "Міс Беларусь" — што гэта было? Беларускі саюз жанчын разам з Наталляй Качанавай прапанавалі адправіць "лішніх" беларусак ва Узбекістан. А выкладычца БДУ распавяла пра допыты ў ГУБАЗіК, дзе высветлілася, што "гендар" — гэта ледзь не галоўны вораг беларускай нацыі! Усё гэта абмяркоўваем у шоў Gender Gap з прафесаркай Ірынай Сідорскай.
9/13/202343 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

230912 - ZOOM - Грошы, сабраныя на дапамогу палітвязням, паступілі ў ініцыятывы: што далей?

230912 - ZOOM - Грошы, сабраныя на дапамогу палітвязням, паступілі ў ініцыятывы: што далей? by Euroradio
9/12/202340 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Алег Талерчык. Завочны растрэл: калі ў Беларусі з’явяцца “ворагі народа”

У Беларусі структуры, якія называюць сябе “праваахоўнымі органамі”, распачалі так званую "спецвытворчасць" супраць прадстаўнікоў і былых удзельнікаў тэрарыстычнай арганізацыі BYPOL, а таксама структурных падраздзяленняў "Сітуацыйна-аналітычны цэнтр" і "Мабілізацыйны план "Перамога". Крымінальная справа пачатая супраць Аляксандра Азарава, Уладзіміра Жыгара, Мацвея Купрэйчыка, Ігара Лобана, Андрэя Астаповіча, Алега Талерчыка. Практычна адначасова з гэтым стала вядома пра чарговую “спецаперацыю”, праведзеную “нашчадкамі Дзяржынскага і Берыі” — КДБ арыштаваў шэсць чалавек па абвінавачванні ў працы на Украіну і спробах падрыву цягнікоў з вайсковай тэхнікай. Што сёння з сябе ўяўляе так званая "спецвытворчасць" і якую рэальную пагрозу яна можа несці фігурантам справы? Ці атрымалася ў супрацоўнікаў Генпракуратуры і іншых сілавых структур “заставацца па-за палітыкай” і ці разумеюць там, што займаюцца найперш палітычнымі рэпрэсіямі? Ці абыйсціся ў Новай Беларусі без люстрацыі і як пабудаваць нацыянальна-вызваленчы рух? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-супрацоўнік Генпракуратуры Беларусі, адзін з сузаснавальнкаў аб’яднання BYPOL Алег Талерчык
9/12/202337 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Віталь Рак. “Volat”: як звязаныя каратэ і нацыянальныя каштоўнасці

Беларускі спартыўны клуб “Волат” трапіў пад рэпрэсіі лукашэнкаўскага рэжыма гэтак жа, як палітычныя партыі, грамадскія ініцыятывы альбо простыя беларусы, якія выступілі супраць таго, што рэжым чыніць у краіне пасля 2020 года. У выніку пасля больш чым 10 гадоў працы клуб вымушаны быў шукаць прытулку ў іншай краіне. Так у Варшаве з’явіўся клуб з беларускім каларытам “Волат”. Клуб, дзе вялікае значэнне надаюць трэніроўкам не толькі цела, але і духу. Што сёння з сябе ўяўляе спартыўная салідарнасць і чаму шмат каму са спартоўцаў так лёгка заставацца “па-за палітыкай”? Ці сапраўды для спартыўнай перамогі важныя нацыянальныя каштоўнасці і як звязаныя беларуская мова і заняткі каратэ? Як ставіцца да сілавога вызвалення Беларусі і ці ёсць у беларусах дух перамогі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік фізкультурна-спартыўнага клуба “Волат”, трэнер па каратэ з 23-гадовым стажам Віталь Рак
9/12/202339 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Павел Лібер. Як "Новая Беларусь" тэстуе лічбавыя ID і галасаванне

Мабільная праграма "Новая Беларусь" тэстуе Digital ID і Digital Voting. Што гэта такое? Хто тэсціць? Як? Лічбавыя ID — гэта аналаг пашпарту Новай Беларусі? На гэтыя і іншыя пытанні пра мабільную платформу "Новая Беларусь", якая аб'ядноўвае беларусаў незалежна ад краіны знаходжання, гутарым з кіраўніком праекту Паўлам Ліберам.
9/12/202320 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Яраслаў Раманчук. Замест кантрабанды: ці шмат Лукашэнка заробіць на вайне

Правал плана “Кіеў за тры дні” засведчыў не толькі тое, што расійскае войска — далёка не “другое ў свеце”. Вайна ва Украіне паказала няздольнасць расійскай прамыслвасці забяспечваць сваю армію самым неабходным: ад ваеннай тэхнікі ды іншага ўзбраення да звычайных машын і вопраткі. І тут побач аказаліся беларускія прадпрыемствы. Некаторыя нават пачалі працаваць у тры змены, чаго ў іх практычна ніколі не было. Што прымушае думаць, нібыта расійскія заказы будуць бясконцымі, і адкрываць пад іх дадатковыя магутнасці? Ці здольныя ваенныя заказы ўратаваць беларускую эканоміку? Якіх “сюрпрызаў” можна чакаць ад рэжыму ў дачыненні да беларусаў, што выехалі за мяжу праз палітычны пераслед? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук
9/12/202340 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

230911 - ZOOM - Долар рэзка скацііўся ўніз: што гэта азначае?

230911 - ZOOM - Долар рэзка скацііўся ўніз: што гэта азначае? by Euroradio
9/11/202343 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Аляксей Лявончык. Пра легалізацыю, дапамогу і страту даверу

Чым больш лукашэнкаўскі рэжым падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны, тым складаней даводзіць заходнім палітыкам і звычайным людзям, што беларусы не роўна лукашысты. Найперш тыя, хто быў вымушаны з’ехаць з краіны. І што накладаць на беларусаў такія ж абмежаванні, як і на расіян, не трэба. Асабліва на фоне тых рэпрэсіўных абмежаванняў, якія на беларусаў накладае сам рэжым. Што адбываецца з сітуацыяй вакол Моладзевага хаба і ці не варта спыніць разганяць гэты скандал? Ці моцна за апошні час змянілася ў свеце стаўленне да беларусаў і як гэта можна змяніць? Як магчыма вырашыць сітуацыю з пашпартамі і ці пойдуць краіны ЕС насустрач беларусам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык
9/11/202358 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Павел Слюнькін. Як звязаныя страта пашпарту і страта незалежнасці краіны

Рашэнне лукашэнкаўскіх уладаў наконт скасавання магчымасці атрымаць новы пашпарт, не вяртаючыся для гэтага ў Беларусь, прынесла не толькі новых праблем тым, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за пагрозы ці ў выніку палітычнага пераследу. Гэта яшчэ адзін удар па суверэнітэце краіны і яе дзяржаўнасці. Яшчэ адна перашкода на шляху да паляпшэння адносінаў з Захадам. Што падштурхнула рэжым да такога рашэння наконт пашпартоў і даверанасцяў, ці сапраўды гэта моцна ўдарыць па вымушаным мігрантам? Як звязаныя страта пашпарту з незалежнасцю краіны і пры чым тут пагроза страты суверэнітэту Беларусі? Ці магчыма беларусам сёння нейкім чынам уплываць на працэсы страты дзяржаўнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін
9/11/202353 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

230908 - ZOOM - Хутка ўключаць другі энергаблок АЭС: што з гэтым не так?

230908 - ZOOM - Хутка ўключаць другі энергаблок АЭС: што з гэтым не так? by Euroradio
9/8/202337 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Долар ізноў нагінае рубель, свінні не паслухаліся Лукашэнку

Курс долара амаль дарос да максімумаў, на якія ўзляцеў у першыя дні пасля ўварвання Расіі ва Украіну. Што гэта і што будзе далей? Размаўляем пра гэта і прыгадваем слаўныя беларускія дэвальвацыі з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем эканамічны прагноз уладаў на 2024 год, чарговую хлусню дзяржаўных прапагандыстаў пра сельскую гаспадарку, а таксама свінняў, якім Лукашэнка загадаў пладзіцца і размнажацца — а яны не паслухаліся.
9/8/202347 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Ірына Сухій, Андрэй Ажароўскі. Хутка ўключаць другі энергаблок АЭС: улады пачалі "слуханні"

Улады рыхтуюцца да запуску другога энергаблока БелАЭС. Нягледзячы на нявырашаныя праблемы станцыі, пра якія кажуць эколагі. Каб легітымізаваць працэдуру, Дзяржатамнагляд праводзіць "грамадскія слуханні". Яны праходзяць сёння. Фармат слуханняў "умоўна адкрыты": анлайн-трансляцыі няма, а каб паўдзельнічаць — трэба было зарэгістравацца (і вашу кандытатуру яшчэ маглі не ўхваліць). "Зялёная сетка" запусціла альтэрнатыву слуханням. Гэта галасаванне, адно з пытанняў у якім — "Ці хацелі б вы жыць паблізу БелАЭС?". Пра яго першыя вынікі, і пра тое, што не так з другім энергаблокам БелАЭС і арганізаванымі ўладамі "слуханнямі", мы пагаворым з сузаснавальніцай і сяброўкай Рады ГА "Экадом" Ірынай Сухій і фізікам-атамшчыкам Андрэем Ажароўскім.
9/8/202344 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

230907 - ZOOM - Ці прымусіць Лукашэнка беларусаў ехаць па пашпарты?

230907 - ZOOM - Ці прымусіць Лукашэнка беларусаў ехаць па пашпарты? by Euroradio
9/7/202340 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

“Жэрар”. Добраахвотнікі: што адбываецца з палком Каліноўскага

Днямі ў сацсетках палка імя Кастуся Каліноўскага з’явілася нечаканая абвестка, што полк спыняе набор рэкрутаў ва ўсе свае падраздзяленні. І амаль адначасова на сайце палка было аб’яўлена, што спыняюцца і любыя зборы на полк — застаюцца толькі мэтавыя для канкрэтных падраздзяленняў. Абвестку на сайце прэс-служба ПКК назвала вынікам “узлому”, а заяву пра спыненне набору рэкрутаў пакінулі без тлумачэнняў. Маўляў, неўзабаве ўсё патлумачым, але не зараз. Не здолеў нічога пра сітуацыю ў палку сказаць і палітычны прадстаўнік ПКК Зміцер Шчыгельскі. Што адбываецца ў палку ды з палком і з чым гэтыя працэсы могуць быць звязаныя? Як любая сітуацыя ў палку ўплывае на ўсіх беларускх добраахвотнікаў ва Украіне і пры чым тут палітыка? Ці патрэбныя змены ў стуктуры палка і як гэтыя змены лепш праводзіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы баец палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным “Жэрар”
9/7/202335 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Марына Грышчанка, Антось Жукаў. Пашпартнае пытанне: як яго вырашыць і як лепш дзейнічаць

Беларускія дыпмісіі за мяжой больш не будуць дапамагаць у афармленні і атрыманні пашпартоў. Заканчваецца тэрмін дзеяння пашпарта ці візавыя старонкі ў ім — едзь па новы пашпарт у Беларусь. Вось толькі вялікая колькасць беларусаў ва ўсім свеце такой магчымасці не мае з-за пагрозы пераследу з боку лукашэнкаўскага рэжыму. І гэта толькі вяршыня айсберга праблем. Што найперш трэба і што можна зрабіць у сітуацыі, калі неабходна мяняць пашпарт? Якія праблемы апроч пашпартных ставіць перад беларусамі згаданы ўказ? Ці могуць юрысты ЦБС дапамагчы вырашыць праблемы з пашпартамі, што рабіць з працягам дзейнасці "карты побыту" пры адсутнасці "нармальнага пашпарта"? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць адвакатка, юрыстка Цэнтра беларускай салідарнасці Марына Грышчанка і прэс-сакратар ЦБС Антось Жукаў.
9/7/202338 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Наста Базар: Мова, шанаванне былога, змены дзеля будучыні — такой бачу нашу ідэю

7 верасня ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка каманды прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольгі Гарбуновай, феміністка, квір-нізавая актывістка Наста Базар. Беларускія жанчыны праявілі сябе, узялі на сябе адказнасць за змены ў краіне не ўпершыню ў гісторыі. І да 2020 года жанчыны былі і ў атрадах паўстанцаў, і ў партызанскіх атрадах, і на іншых адказных ды небяспечных “франтах”. Яны былі і яны праяўлялі сябе заўсёды. Як і ЛГБТ — яны таксама былі сярод нас заўсёды. Іншая рэч, што іх роля і іх асобы не трапілі ў падручнікі па гісторыі па віне тых, хто гэтую гісторыю пісаў. Гэта трэба змяняць, гісторыю трэба дапаўняць. Бо любыя змены, любыя праекты будучыні мусяцць будавацца на гендарнай роўнасці — без гэтага ў нас нічога годнага не атрымаецца пабудаваць, перакананая Наста Базар. Пра тое, чаму Новую Беларусь не пабудаваць без прыняцця гендарнай роўнасці, як пазбавіць беларускае грамадства патрыярхальнасці і пра ролю гісторыі ў фармаванні гэтай патрыярхальнасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Настай Базар.
9/7/202343 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Музычны Рух: ці дапаможа ён аб'яднаць беларусаў

Кожную нядзелю беларусы Варшавы збіраюцца на акцыю салідарнасці на ўжо звычным месцы — ля помніка Каперніку. Не толькі каб прамаўляць ды акцэнтаваць увагу на сітуацыі ў Беларусі, але і каб… паспяваць разам. І незаўважна гэтыя спантанныя сумесныя спевы ператварыліся ў Музычны Рух… Што з сябе ўяўляе Музычны Рух і якія песні ўвайшлі ў яго рэпертуар? Якія мэты пераследуюць удзельнікі калектыву, ладзячы свае выступы падчас палітычных акцый? Ці гатовыя беларусы далучацца да музычнага супраціву і як на такія імпрэзы рэагуюць мясцовыя жыхары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць удзельнікі калектыву “Музычны Рух Варшавы” Плешкуноў Васіль, Кацярына і Наста.
9/7/202340 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

230906 - ZOOM - Заканчваецца беларускі пашпарт. Што рабіць? Парады адваката

230906 - ZOOM - Заканчваецца беларускі пашпарт. Што рабіць? Парады адваката by Euroradio
9/6/202330 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Сяржук Кедышка. Сілавы сцэнар: ці абароніць Кубракоў Лукашэнку ад каліноўцаў

Разуменне, што рэжым не абрынецца сам пад цяжарам пакутаў сумлення, прыйшло не адразу. Але яно прыйшло. Як і разуменне таго, што ў дэмакратычных сіл мусіць быць свой сілавы складнік. Магчыма, не для таго, каб з дапамогай зброі забраць уладу ў рэжыму, але каб мець дадатковы аргумент, калі ён спатрэбіцца. І такі сілавы складнік пачаў фармавацца. Гэта і беларускія добраахвотнікі ва Украіне, і “харугвы” з “Паспалітым рушэннем” у краінах ЕС, і план “Перамога”… Што сёння адбываецца з “Паспалітым рушэннем” і ці жыццяздольная гэтая ініцыятыва? Як адрэагавалі беларусы замежжа на прапанову падтрымаць гэты рух фінансава і ці прыходзяць на трэніроўкі новыя людзі? Ці гатвыя беларусы да сілавога сцэнару, каб вярнуць сабе краіну, і чаму так нервуецца Кубракоў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік спартыўна-патрыятычнай абарончай арганізацыі “Паспалітае рушэнне” Сяржук Кедышка
9/6/202335 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Вераніка Станкевіч. “Вольныя”: як вярнуцца да жыцця пасля выхаду з-за кратаў

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца ўжо не першы год. І не першы год працуе судовы канвеер, які штодня адпраўляе беларусаў за краты. Але надыходзіць час, і па заканчэнні тэрміна зняволення людзі выходзяць на волю. І сутыкаюцца з новымі праблемамі, дапамагчы справіцца з якімі закліканая ініцыятыва “Вольныя”. Ініцыятыва, валанцёры і ментары якой ставяць за мэту дапамагчы вольным палітвязням Беларусі вярнуцца да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве. З якімі найперш праблемамі сутыкаюцца палітвязні пасля вызвалення? Што можна зрабіць для іх адаптацыі і рэсацыялізацыі? Як і дзе гэтую дапамогу былыя палітвязні могуць атрымаць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае каардынатарка ініцыятывы “Вольныя” Вераніка Станкевіч
9/6/202336 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

230905 - ZOOM - Навошта Лукашэнка пазбавіў беларусаў магчымасці падаўжаць пашпарты за мяжой

230905 - ZOOM - Навошта Лукашэнка пазбавіў беларусаў магчымасці падаўжаць пашпарты за мяжой by Euroradio
9/5/202329 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Дзмітрый Грамакоў і Зміцер Шчыгельскі. Дзе будзе месца Беларусі ў свеце пасля вайны

Якім бы заўчасным гэта ні падавалася, разважаць пра тое, якім будзе свет пасля расійска-ўкраінскай вайны, і пра месца ў гэтым свеце Беларусі і беларусаў варта ўжо сёння. Бо ўсе войны раней ці пазней заканчваюцца, і лепш пра тое, з чым Беларусь з гэтай вайны выйдзе, паклапаціцца загадзя. Каб потым лёс Беларусі не вырашалі без беларусаў і мы раптам не сутыкнуліся з непрыемнымі фактамі. Напрыклад, памераў і аб’ёмаў рэпарацый за саўдзел у расійскай агрэсіі… Ці сапраўды варта ўжо сёння думаць пра тое, якім будзе наш свет і наш рэгіён пасля вайны? Што можна зрабіць, каб лёс нашай краіны не вырашаўся без нас, і ці варта казаць пра рэпарацыі? Як убудаваць Беларусь у будучы Балта-Чарнамоскі саюз і ці нясе нам пагрозу “ўкраінскі свет”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі і намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі паліттэхнолаг Дзмітрый Грамакоў
9/5/202353 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Мікіта Мелказёраў. Пра жыццё, вайну, маліну, гісторыю і Міндоўга

Лета 2023 года выдалася для ютубера Мікіты Мелказёрава гарачым. Ва ўсіх сэнсах. Ён з’ездзіў ва Украіну да беларускіх добраахвотнікаў і запісаў шэраг выдатных інтэрв’ю з беларускімі байцамі. Размова з “Беларускім Янкі” назбірала больш за мільён праглядаў. Апроч асобных выпускаў праграмы з пэўнымі байцамі праект “Жыццё-маліна” выпусціў фактычна дакументальны фільм пра нашых добраахвотнікаў і вайну ва Украіне. А ў канцы лета Мікіта запусціць асобны праект, прысвечаны гісторыі Беларусі, з якім трапіў у скандал… Чым адметныя выпускі “Маліны” з беларускімі добраахвотнікамі і якія ўражанні засталіся пасля сустрэч з імі? Ці сапраўды яны настроеныя вызваляць Беларусь з дапамогай, калі спатрэбіцца, зброі, ці шмат сярод іх нацыянальна свядомых і як яны ставяцца да беларускіх дэмсіл? Што прымусіла заняцца асобным ютуб-праектам пра гісторыю Беларусі і ці атрымаецца навучыць беларусаў любіць і паважаць сваё? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае вядоўца ютуб-канала “Жыццё-маліна” і канала пра беларускую гісторыю Мікіта Мелказёраў
9/5/202348 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра ААН, прэмію міру, свіней і дыпламата Шпакоўскага

Лідары краін-суседзяў агучылі “чырвоныя лініі”, пасля якіх канчаткова закрыюць мяжу з Беларуссю. Адметна, што найперш для пасажырскіх, а потым ужо, магчыма, і для грузаперавозак. У адказ Лукашэнка завёў сваю звыклую ў такіх сітуацыях песню пра “суседзяў не выбіраюць”, “трэба жыць у міры” і “гэта не мы, а заакіянскія лялькаводы да гэтага давялі”. І прызначыў прапагандыста Шпакоўскага “дыпламатам” у амбасаду Беларусі ў Расіі. Толькі вагнераўцы з Беларусі не зніклі, а пачалі атрымліваць беларускія пашпарты, а мігранты як сядзелі ў беларускіх лясах у чаканні зручнага моманту, каб трапіць у ЕС, так і сядзяць… Што азначае прызначэнне Шпакоўскага “дыпламатам” і запрашэнне амбасадараў Беларусі і Расіі на ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру? Ці прывядуць спрэчкі ў лагеры прыхільнікаў Лукашэнкі да расколу сярод ябацек і па якім прынцыпе можа быць той раскол? Чым адметная сітуацыя са стварэннем “мемарыяла Прыгожына” ў Мінску і заявай прадстаўніка ААН наконт “адсутнасці” прыкмет генацыду ўкраінскага народа расійскімі акупантамі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
9/5/202346 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Перамовы Лукашэнкі з Узбекістанам і жаночы форум, Качанава зладзіла цырк з фота

У жывым эфіры праграма Gender Gap! Доктарка навук, гендэрная даследчыца Ірына Сідорская абмяркуе сустрэчу Лукашэнкі з дэлегацыяй Узбекістана па жаночым форуме, цырк з фота ад Качанавай і Чэрачня, сітуацыю з новым праектам Мікіты Малказёрава, новае даследаванне пра гендэр у медыя і не толькі!
9/5/202343 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

230904 - ZOOM - Азаронак і Бондарава раздражняюць, бо былі нікім: адкуль разлад у "ябацек"

230904 - ZOOM - Азаронак і Бондарава раздражняюць, бо былі нікім: адкуль разлад у "ябацек" by Euroradio
9/4/202340 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Юльяна Шаметавец. Пра “кібератакі”, “Супраціў”, сілавы сцэнар і Кубракова

Кіберпартызаны выклалі звесткі пра кампаніі з Украіны, якія і пасля 24 лютага 2022 года не сышлі з беларускага рынку. Гандляваць з рэжымам Лукашэнкі і пасля 2020 года выглядала з маральнага пункту гледжання такім сабе сродкам атрымання прыбытку, а пасля таго, як Лукашэнка стаў суагрэсарам у вайне Расіі супраць Украіны, увогуле не мае тлумачэння. Што прымусіла “кібераў” звярнуць увагу на ўкраінскія кампаніі, якія гандлююць з лукашыстамі, і якім чынам здабывалі інфармацыю? Ці паўплывае гэтае расследаванне на адносіны паміж беларусамі і ўкраінцамі, афіцыйным Кіевам і беларускімі дэмсіламі? Чым жыве сёння “Супраціў” і ці баяцца “каліноўцы” пагроз Кубракова? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кіберпартызан" і палка імя Каліноўскага Юльяна Шаметавец.
9/4/202350 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Зяленскі мяняе міністра абароны, Трамп ірве ўсіх супернікаў

Тое, пра што казалі доўгі час, здарылася: Зяленскі мяняе міністра абароны. На месца інтэлектуала Аляксея Рэзнікава ён прапануе "моцнага гаспадарніка" Рустэма Умарава. Ці азначае гэтая перастаноўка, што контрнаступленне ідзе не па плане? Таксама абмяркуем актуальныя падзеі: расійскія дроны зваліліся ў Румыніі, Дональд Трамп па апытаннях ірве калег па Рэспубліканскай партыі, прапаганда крычыць пра тое, што немцам надакучыла падтрымліваць Украіну, а Лукашэнка сабраў у Палацы Незалежнасці нараду... пра свінагадоўлю! Хіба гэта ўзровень кіраўніка дзяржавы?
9/4/202348 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

230901 - ZOOM - Як беларускія чыноўнікі хварэюць на сельскагаспадарчую шызафрэнію

230901 - ZOOM - Як беларускія чыноўнікі хварэюць на сельскагаспадарчую шызафрэнію by Euroradio
9/1/202332 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Іх норавы: Трамп усё адмаўляе, а за каментары ўжо расстрэльваюць

Дональд Трамп не вінаваты (па версіі Дональда Трампа). А ў адной краіне вынеслі смяротны прысуд за каментары — і гэта не Беларусь (пакуль што). Пра гэта і не толькі ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін “Іх норавы”.
9/1/20234 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Александр Кнырович. Сельскохозяйственная шизофрения в головах чиновников

Существует ли в Беларуси "вертикаль управления"? Как бы так, но как бы и нет. Они, конечно, все заодно, но на практике министры тянут одеяло в одну сторону, председатели колхозов — в другую, а контрольные органы — в третью. Никакого порядка нет. Есть только хаос и "двоемыслие" в головах чиновников, утверждает блогер и политик Александр Кнырович. И приводит примеры. Об этом и поговорим с ним в стриме. А также обсудим внезапное желание Лукашенко дружить с Польшей и его стендап перед детьми в технопарке.
9/1/202344 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

230831 - ZOOM - Долар расце, кошты за ім: што адбываецца ў эканоміцы?

230831 - ZOOM - Долар расце, кошты за ім: што адбываецца ў эканоміцы? by Euroradio
8/31/202334 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Міхась Зуй. Новы фільм "ЧынЧынаў" і вяртанне Алены Жалудок

На ютубе сатырычнага праекта "ЧынЧынЧэнэл" з'явілася ігравая стужка "ЧынЧыны праляцелі зязюляй" — у ёй раскрываецца страшная таямніца выканаўцы хіта "Шчучыншчына" Алены Жалудок. Дзеянне карціны адбываецца ў Лядскай псіхіятрычнай лякарні, куды прыехалі чыноўнікі, каб прымусіць вядомую выканаўцу патрыятычных песень выступіць на дзяржаўным мерапрыемстве. Але ў яе прапаў голас. "Доўгі час беларуская аўдыторыя была пазбаўлена папулярнага культурнага і медыяпрадукту ў жанры палітычнай сатыры. Гэта адбывалася праз адсутнасць свабоды слова і пераслед творцаў, — кажа Марыя Савушкіна, прадзюсарка "ЧынЧынЧэнэла". — Але гэты час прайшоў. Мы публікуем фільм, свабодны ад усялякай цэнзуры, які немагчыма забараніць, ануляваць ці заблюрыць. Яго зможа паглядзець любы чалавек у Беларусі і за межамі". Чаму фільм выйшаў у дзень народзінаў самі ведаеце каго? Як стваралася кіно? Ці стане песня "Лядская псіхіятрычная" такой жа папулярнай, як "Шчучыншчына"? Ці пазнаюць сябе прапагандысты і чыноўнікі, паглядзеўшы стужку? Пра гэта ды іншае гутарым з акцёрам і Міхасём Зуем
8/31/202329 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Я. Караулаў і Лі. Пракопчык. Новае пакаленне беларускіх палітыкаў: моладзь у Каардынацыйнай радзе

У Каардынацыйнай радзе сабраныя людзі розных узростаў. У тым ліку зусім маладыя. Можна сказаць, палітыкі-пачаткоўцы. З імі сёння і размаўляем. Яўген Караулаў і Ліза Пракопчык раскажуць нам, як прыйшлі ў палітыку, як плануюць скінуць рэжым, ці лічацца ў КР з Моладзевай фракцыяй і чым яны адрозніваюцца ад удзельнікаў Моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Беларусі. Пабачым, што ў галовах у новага пакалення беларускіх палітыкаў!
8/31/202333 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Мамаева: дэмакратычная еўрапейская зялёная Беларусь — наша нацыянальная ідэя

31 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, каардынатарка па зялёнай эканоміцы эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай, капітанка яхты з 15-гадовым стажам Аляксандра Мамаева. Рэжым у Беларусі дбае толькі пра сваю выгаду і не глядзіць у перспектыву. А тыя кліматычныя змены, якія адбываюцца апошнім часам ва ўсім свеце, у нашай краіне ідуць у 2-3 разы хутчэй. Таму сёння, калі мы кажам пра зялёную эканоміку, гэта не проста размовы пра нейкія новыя тэхналогіі для паляпшэння жыцця, а пра тое, каб у Беларусі ўвогуле было магчыма жыць, перакананая Аляксандра Мамаева. Пра тое, чаму зялёная эканоміка павінна стаць прыярытэтам для нашай дзяржавы, ці мусяць беларусы адмовіцца ад мегаполісаў і пры чым тут традыцыі і нацыянальная свядомасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрай Мамаевай.
8/31/202342 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Анастасія Лузгіна. Долар расце, кошты за ім: што адбываецца ў эканоміцы?

З пачатку года долар падаражэў амаль на 50 капеек. Беларусы назіралі за гэтым з пакорлівым песімізмам: пры Лукашэнку такое ўжо не першы раз. Але як паўзучая дэвальвацыя ўплывае на астатнюю эканоміку, на якую з іншага боку ціснуць санкцыі? Ці правакуе рост долара адпаведны рост коштаў? Ці прагнуўся Нацбанк пад чыноўнікаў, якія заклікаюць уключаць друкарскі станок? Ці навучыўся ўрад спраўляцца з санкцыямі? Абмяркоўваем гэта са старшай навуковай супрацоўніцай BEROC Анастасіяй Лузгіной.
8/31/202342 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

230830 - ZOOM - Ці выканае Лукашэнка ўмовы, агучаныя Польшчай?

230830 - ZOOM - Ці выканае Лукашэнка ўмовы, агучаныя Польшчай? by Euroradio
8/30/202331 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Ян Рудзік. NEXTA, КР, "Смаленск наш"

Навіна пра "дэакупацыю Смаленска" нарабіла шуму ў медыях па ўсім свеце. Што гэта было: палітычны піяр, ці ёсць рэальны план? Запытаемся ў непасрэднага ўдзельніка падзеяў Яна Рудзіка. Таксама паразмаўляем пра тг-канал NEXTA, на якім Рудзік працаваў падчас падзеяў 2020 года. І пра сённяшнія справы — супрацу з Зянонам Пазняком і працу ў Каардынацыйнай радзе.
8/30/202350 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

230829 - ZOOM - Ці пужае Лукашэнку ўльтымамум Польшчы і краін Балтыі?

230829 - ZOOM - Ці пужае Лукашэнку ўльтымамум Польшчы і краін Балтыі? by Euroradio
8/29/202328 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Глеб Кавалёў. Беларускі бізнес адкрываецца ў Польшчы — і працягвае падтрымліваць Расію. Што?

Беларускі бізнес паціху перабіраецца ў Польшчу. У Варшаве адкрываецца ўсё больш бараў з беларускімі каранямі. Напрыклад, BurgerLab. Ці Mon Nom. Гэтыя два брэнды адметныя тым, што паралельна захавалі свае беларускія кавярні. У якіх працягваюць гандляваць расійскім півам! Ну як бы "А што здарылася?". Пра этычнасць такога сядзення на двух крэслах размаўляем з Глебам Кавалёвым, заснавальнікам кавярняў "Карма" у Мінску (закрытая па зразумелых прычынах), Кіеве (закрытая па зразумелых прычынах), Варшаве і Гданьску. Можа, верыфікацыя беларускага бізнеса за мяжой усё ж патрэбная?
8/29/202346 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Чаму Польшча і краіны Балтыі не закрылі мяжу з Беларуссю

Польшча і краіны Балтыі не збіраюцца закрываць мяжу з Беларуссю. Пакуль. Але могуць гэта зрабіць, калі Лукашэнка не прыслухаецца да іх патрабаванняў — не выведзе з краіны "вагнераўцаў" і не адвядзе ад мяжы і не адправіць дадому мігрантаў. Што мусіць здарыцца, каб прыслухаўся? І чаму мяжу ўсё ж не закрылі? Гэта, а таксама словы Зяленскага, што Ціханоўскай не спатрэбіцца ўкраінская армія, апраўданні Лукашэнкі пасля смерці Прыгожына і іншае абмяркоўваем з незалежнай эксперткай, гісторыкам Розай Турарбекавай.
8/29/202338 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

230828 - ZOOM - Чаму Ціханоўскай не спатрэбіцца ўкраінская армія?

230828 - ZOOM - Чаму Ціханоўскай не спатрэбіцца ўкраінская армія? by Euroradio
8/28/202331 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

230825 - ZOOM -На вырашэнне пытання з Прыгожыным падначаленым Пуціна спатрэбілася два месяцы

230825 - ZOOM -На вырашэнне пытання з Прыгожыным падначаленым Пуціна спатрэбілася два месяцы by Euroradio
8/25/202330 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка маўчыць пра Прыгожына. Лябедзька ў Кіеве.

З крушэння самалёта, на якім меркавана ляцеў стваральнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын, прайшло амаль два дні. Пуцін ужо выказаў спачуванні сем'ям загінулых. А Лукашэнка, які даваў Прыгожыну гарантыі бяспекі пасля спыненага маршу на Маскву, маўчыць. Ды і што тут скажаш? Тым часам кантакты Кіева з беларускай апазіцыяй у выгнанні становяцца ўсё больш інтэнсіўнымі. На гэтым тыдні перамовы правялі дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк і прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі і Анатоль Лябедзька. Пра гэта пагаворым у сённяшнім стрыме з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама закранём тэму верыфікацыі беларускіх бізнесаў за мяжой, якой быў прысвечаны папярэдні стрым. Польскі бізнес-саюз выказаўся жорстка супраць. ABBA адказала.
8/25/202354 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

230824 - ZOOM - Метро будуюць — дамы руйнуюць. Што Мінск згубіў праз развіццё падземкі

230824 - ZOOM - Метро будуюць — дамы руйнуюць. Што Мінск згубіў праз развіццё падземкі by Euroradio
8/24/202342 minutes, 1 second
Episode Artwork

Кавалеўскі: Дбаем пра сваё, баронім сваіх з "Пагоняй" у сэрцы — наша ідэя сёння

24 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі. Еўрапейская перспектыва мусіць сёння быць не толькі прагматычнай мэтай беларускага грамадства, але і дадатковым элементам нашай нацыянальнай ідэі. Бо мы мусім вярнуць Беларусь у сям’ю еўрапейскіх народаў. Не забываючыся пры гэтым на сваю нацыянальную годнасць і свае нацыянальныя адметнасці, перакананы Валерый Кавалеўскі. Пра тое, якое значэнне маюць нацыянальныя сімвалы і мова для вяртання беларусаў у еўрапейскую сям’ю і чаму гэтае вяртанне нам неабходнае, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валерыем Кавалеўскім.
8/24/202349 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Віталь Цыганкоў. Гарантыі Лукашэнкі: што будзе з “Вагнерам” у Беларусі.

Серада 23 жніўня прынесла шмат цікавых навінаў. З Украіны прыйшлі паведамленні пра захоп у выніку адмысловай аперацыі ГУР расійскага верталёта, а з Расіі прыляцела навіна пра “катастрофу” бізнес-джэта з Яўгенам Прыгожыным і яго ручным нацыстам Уткіным. Вечарам у беларускіх Мачулішчах прызямліўся транспартны самалёт РФ, і з’явілася меркаванне, што ён прыляцеў забіраць расселеных пад Асіповічамі “вагнеранят”… Што мяняе для Беларусі знікненне з ваеннага і палітычнага поля Прыгожына і ці цягне гэта за сабой вывад “Вагнера” з тэрыторыі нашай краіны? Ці ўспрымаў хоць хто-небудзь сур’ёзна “гарантыі”, якія Лукашэнка даваў вагнераўцам на чале з іх кіраўнікамі? Як знікненне фактару вагнераўцаў паўплывае на сітуацыю з закрыццём мяжы з Беларуссю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
8/24/202355 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

230823 - ZOOM - Мядзведзі зусім асмялелі: выходзяць з лясоў і лезуць да людзей. Што робіцца?

230823 - ZOOM - Мядзведзі зусім асмялелі: выходзяць з лясоў і лезуць да людзей. Што робіцца? by Euroradio
8/24/202342 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Яўген Мачалаў. За вашу і нашу свабоду: чаму беларусам і ўкраінцам наканавана быць разам

З выглядам “а што такога здарылася?” свае віншаванні “ўкраінскаму народу” з Днём незалежнасці выказаў і… Лукашэнка. Сумнеўна, што ўкраінскі народ за выбухамі і абстрэламі гэтае віншаванне ўвогуле пачуе, але калі раптам і даведаецца пра яго існаванне, то, падазраю, будзе вельмі дзіўна чуць яго ад таго, хто дапамагае расійскім акупантам знішчаць украінскія гарады і саміх украінцаў. І тым больш чуць ад суагрэсара заклікі да перамоў. Як змяняецца стаўленне ўкраінскага грамадства да беларусаў цягам вайны і ці з’яўляецца разуменне адрознення паміж беларусамі і Лукашэнкам? Чаму кіраўніцтва Украіны насцярожана ставіцца да наладжвання стасункаў з беларускімі дэмсіламі і ці важна гэта сёння? Як захаваць у будучыні добрыя стасункі паміж нашымі народамі і пры чым тут рэпарацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык, сузаснавальнік тэлеграм-канала “БУСт” Яўген Мачалаў
8/24/202338 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

“Беларускае апалчэнне”: пра марафон, Ціханоўскую, Сахашчыка і вайну

Канферэнцыя “Беларускае апалчэнне”, на якую, паводле інфармацыі арганізатараў, сабраліся прадстаўнікі “ўсіх структур, якія ваююць”, прайшла 19-20 жніўня ў Кіеве. У выніку, сярод іншага, прынялі рашэнне пра ўдзел у арганізацыі дабрачыннага марафона па зборы дапамогі беларускім добраахвотнікам — як тым, хто працягвае ваяваць на баку Украіны, так і тым, хто звольніўся з УСУ і каму патрэбная альбо медыцынская, альбо фінансавая дапамога. Што стала нагодай для сустрэчы і ці апраўданыя словы пра тое, што гэтая канферэнцыя добраахвотнікаў была “непрадстаўнічай”? Ці сапраўды былі прадстаўленыя “ўсе структуры, якія ваююць” і што наконт ПКК і БДК? Як шараговыя добраахвотнікі ставяцца да Ціханоўскай, Сахашчыка і дэмакратычных структур? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы добраахвотнік Аляксандр Руткевіч
8/23/202344 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Вайна хабаў: ці будуць пераможцы і хто ад яе страчвае.

Інцыдэнт вакол Беларускага моладзевага хаба не толькі не вырашаецца, але з часам заходзіць у тупік. Новае і старое кіраўніцтва выстаўляюць адно аднаму ўсё больш прэтэнзій, гучаць абвінавачанні і пагрозы судом. А ў гэты час ініцыятывы, школкі і гурткі, што працавалі ў памяшканні хаба, не ведаюць, дзе ім працягваць сваю дзейнасць, а дзеці і дарослыя, што займаліся там, у роспачы. Але ёсць і іншыя, невідавочныя на першы погляд, негатыўныя наступствы гэтага канфлікту. Што сёння адбываецца з хабам, ці ёсць магчымасці паразумецца і хто насамрэч стаіць за ўсёй гэтай сітуацыяй? Ці здолее старая каманда хаба аднавіць дзейнасць у новым месцы і ці ёсць на гэта сродкі? Якую пагрозу нясе гэты канфлікт для ўсёй беларускай дыяспары Варшавы і пры чым тут Лявончык? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сузаснавальнік Беларускага моладзевага хаба Алесь Лапко і сузаснавальнік фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык
8/23/202358 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

230822 - ZOOM -Хачу хлопчыка: распавядаем пра сэксізм у беларускім МЗС

230822 - ZOOM -Хачу хлопчыка: распавядаем пра сэксізм у беларускім МЗС by Euroradio
8/22/202340 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. “Гэта вы фашысты!” — як акупанты супраць нацыстаў агітавалі.

У Мінску прайшло чарговае антыфашысцкае комік-шоу, дзе адказныя за распачатую ў цэнтры Еўропы вайну спрабавалі даказаць сабе і прадстаўнікам блізкіх па духу рэжымаў, што фашысты не яны, а іх ахвяры. Усё гэта выглядала б вельмі смешна, калі б не было так трагічна ў жыцці. І працягам спроб перакінуць адказнасць на іншых стала інтэрв’ю Лукашэнкі збеглай у Расію былой украінскай журналістцы. Пра што сведчыць жаданне распальвальнікаў вайны даказаць, што гэта іншыя міфічныя фашыста-нацысты? Ці атрымалася ў Лукашэнкі давесці, што яго выкарысталі ўцёмную і ён нічога не ведаў пра планы Пуціна напасці на Украіну? Якую пагрозу нясе “літвінізм” бяспецы Літвы і ці варта нам дзяліць з літоўцамі спадчыну ВКЛ? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
8/22/20231 hour, 1 minute, 48 seconds
Episode Artwork

Валерый Кавалеўскі. Пашпарт Новай Беларусі: ці ўсё так аптымістычна, як выглядае?

Паводле інфармацыі АПК, за тыдзень жаданне атрымаць пашпарт Новай Беларусі выказалі 57 тысяч чалавек. Прычым некаторыя адзначалі, што яны выказваюцца і за іншых чальцоў сваёй сям’і. І гэта пры тым, што перспектывы прызнання гэтага пашпарта ў якасці сапраўднага дакумента, з якім можна будзе вандраваць па свеце, досыць цьмяныя. Але ў сітуацыі, калі праз пераслед на радзіме атрымаць новы пашпарт немагчыма, а межы з Беларуссю ў любы момант могуць быць закрытыя, і такі варыянт выглядае прымальным. Нягледзячы на тое, што ёсць і больш надзейныя дакументы наўзамен нядзейнаму беларускаму пашпарту… Пра што сведчыць цікавасць беларусаў да пашпарта Новай Беларусі, ці сапраўды іх дастаткова для запуску праекта па вырабе дакумента і ці ёсць зрухі ў пытанні яго прызнання? Ці сапраўды Польшча, Літва і Латвія пойдуць на поўнае закрыццё межаў з Беларуссю, чаму найперш размова ідзе пра пасажырскія перавозкі? Якія могуць быць наступствы ад пагаршэння стаўлення да беларусаў у асобных краінах ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі
8/22/202346 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Gender Gap: пра пацалункі, доўгія валасы, кар’ерную столь у жанчын і… Карач

Новыя тэхналогіі імкліва змяняюць свет і нас у гэтым свеце. Але не ва ўсім і не ўсюды. Часам нават арганізацыі, якія, здавалася б, мусяць быць у авангардзе зменаў, у пэўных аспектах застаюцца рэтраградамі. Як, напрыклад, лукашэнкаўскае МЗС з яго стаўленнем да жанчын-дыпламатаў і іх кар’ерных магчымасцяў. Але што казаць, калі само грамадства часам дае падставы лічыць, што мы па-ранейшаму існуем у якім пазамінулым стагоддзі. Пра тое, чаму ў пэўных арганізацыях і ўстановах існуе практычна непераадольная для жанчын кар’ерная столь, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
8/22/202340 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

230821 - ZOOM - Навошта Украіна атакуе Расію дронамі

230821 - ZOOM - Навошта Украіна атакуе Расію дронамі by Euroradio
8/21/202339 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Галіна Казіміроўская. Пра “спеўныя скарбы”, вольныя песні і… дзяцей

Галоўнае — не спыняцца, кажам мы сабе штодня і працягваем рабіць сваю справу. Рабіць, што ў нашых сілах, на карысць Беларусі і беларусаў. Творцы пішуць новыя песні, карціны ці ставяць спектаклі альбо ствараюць ініцыятывы для навучання дзяцей. Іншыя падтрымліваюць і па магчымасці спрыяюць іншым справам ды працэсам. Менавіта такой пазіцыі трымаецца Галіна Казіміроўская, калі працягвае займацца заснаванай ёй і калегамі Беларускай школай мастацтваў ці адшуквае новыя, часам невядомыя творы беларускіх кампазітараў у розных архівах і бібліятэках. Ці магчыма ў сённяшніх умовах ствараць за мяжой навучальныя ўстановы беларускай скіраванасці і з якімі праблема найперш даводзіцца сутыкацца? Якія адкрыцці зробленыя падчас творчай вандроўкі ў Лондан? Над чым цяпер працуе “Вольны хор” і якіх сюрпрызаў ад яго чакаць прыхільнікам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае мастацкая кіраўніца і дырыжорка калектыву “Concordia Chor”, заснавальніца “Вольнага хору” і Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве Галіна Казіміроўская.
8/21/20231 hour, 1 minute, 55 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра ліст Пазняка, палівязняў, літвінізм і нейтральны Кітай

Пагроза закрыцця самых папулярных сярод беларусаў межаў — з Польшчай і Літвой (а таксама Латвіяй) разам з прысутнасцю наймітаў “Вагнера” на тэрыторыі Беларусі застаюцца самымі актуальнымі тэмамі для абмеркавання ўжо не адзін тыдзень. Сюды ж пачалі дадавацца правакацыі расійскіх прыхадняў ля межаў Польшчы і Літвы. І хоць пазней яны аказаліся фэйкамі, а вагнераўцы займелі тытул “фаташоп-войскаў”, непрыемныя ўражанні засталіся. Як і пасля змены стаўлення да беларусаў у Літве з прыязнага на падазронае. Пра што сведчыць адсутнасць рэакцыі на прапанову Пазняка абмяняць палонных беларусаў-наймітаў на палітвязняў? Ці сапраўды Польшча, Літва і Латвія пойдуць на поўнае закрыццё межаў з Беларуссю, чаму найперш размова ідзе пра пасажырскія перавозкі і як гэта дапаможа пералічаным краінам абараніць свае інтарэсы і бяспеку? Якія могуць быць наступствы візіту кітайскага міністра абароны ў Беларусь? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
8/21/202358 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Аркадзь Мошас, Сігналы Захаду: ці пачуюць ЕС і ЗША намёкі Лукашэнкі

На мінулым тыдні Лукашэнка выдаў чарговую серыю прарасійскіх і канспіралагічных тэзісаў пра прычыны вайны ва Украіне. Хто паводле вышэйзгаданага “палітычнага аналітыка” вінаваты ў тым, што расійскія войскі пачалі забіваць украінцаў і нішчыць украінскія гарады (у тым ліку з тэрыторыі Беларусі), здагадацца можна з першага разу. Як і наконт таго, якім чынам і на якіх умовах трэба тэрмінова спыняць вайну… На каго найперш было скіраванае гэтае інтэрв’ю, чаму менавіта цяпер яно з’явілася і ці пачуюць яго на Захадзе? Ці сапраўды Польшча, Літва і Латвія пойдуць на поўнае закрыццё межаў з Беларуссю, чаму найперш размова ідзе пра пасажырскія перавозкі і як гэта дапаможа пералічаным краінам абараніць свае інтарэсы і бяспеку? Ці гатовы Захад да працяглай вайны з Расіяй і як змяняецца стаўленне да беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас
8/21/202347 minutes, 1 second
Episode Artwork

230818 - ZOOM - Беларусы на вялікім футбольным полі

230818 - ZOOM - Беларусы на вялікім футбольным полі by Euroradio
8/18/202338 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Свінні ратуюць людзей, а талібы пайшлі па “беларускім сцэнары”

Свінні ратуюць людзей, а талібы пайшлі па “беларускім сцэнары” — #ІхНоравы
8/18/20234 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Алена Жываглод. Хто ўсе гэтыя людзі: як ацаніць працу вашага “дэпутата”

Трэці год Беларусь жыве ў рэжыме “часам не да законаў”, калі галоўны і, лічы, адзіны дзейны закон у краіне — пакаранне за любое дзеянне і нават думку, якія могуць выклікаць сумнеў у поўнай і бездакорнай лаяльнасці лукашэнкаўскаму рэжыму. Тым не менш у Беларусі існуе і працягвае функцыянаваць заканадаўчы орган у выглядзе Палаты прадстаўнікоў, а “народныя абраннікі” працягваюць рабіць выгляд, што працуюць на карысць народа і займаюцца заканатворчай дзейнасцю. Ці магчыма ў сённяшняй Беларусі сур'ёзна ставіцца да дзейнасці нейкіх там “дэпутатаў” і спрабаваць неяк ацаніць вынікі іх “працы”? Ці бяспечна браць удзел у прапанаванай "Сумленнымі людзьмі" схеме ацэнкі “дэпутатаў”? На які вынік ад сваёй ініцыятывы разлічваюць арганізатары гэтага антыгаласавання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады, лідарка суполкі “Сумленныя людзі” Алена Жываглод
8/18/202349 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кабанаў і Аляксандр Кныровіч. Ці хоча нехта падмяць пад сябе беларускі бізнес у Польшчы?

У Аляксандра Кабанава выйшла расследаванне пра людзей, якія дапамагаюць беларускаму бізнесу падняць галаву ў Польшчы. Народны рэпарцёр выкрывае іх расійскія карані і задаецца лагічным пытаннем: у чыіх інтарэсах яны працуюць, калі спрабуюць пахіснуць рэпутацыю ABBA — Асацыяцыю беларускага бізнеса за мяжой. Асобна Кабанаў праходзіцца па Аляксандру Кныровічу — былым вязню які сёння зарэгістраваў у Польшчы свае структуры і стаў у жорсткую апазіцыю да ABBA. Кныровіч — часты госць на Еўрарадыё, таму нам таксама цікава разабрацца. І мы запрасілі Кныровіча і Кабанава на шчырую размову. Хто з кім сябруе, а хто супраць каго працуе, ці можна быць загадчыкам клуба ў калоніі і не стучаць на іншых вязняў, прычым тут Асацыяцыя ABBA-Украіна і Imaguru ў Польшчы
8/18/20231 hour, 10 seconds
Episode Artwork

Евгений Магда. О Позняке, Зеленском, политзаключенных, Китае и ВКЛ 2.0

Ответа на открытое письмо Зенона Позняка по поводу обмена пленных белорусов, воевавших на стороне российских оккупантов, на белорусских политзаключенных, который лидер "Вольнай Беларусі" направил Лукашенко и Зеленскому, до сих пор нет. И если отсутствие ответа из Минска не удивляет, то молчание Киева не совсем понятно. Возможен ли вообще такой обмен и предсказуема ли реакция Киева на инициативу представителя белорусских демсил? Способен ли Китай повлиять на ситуацию в нашем регионе и как Украина реагирует на визит китайского министра обороны в Беларусь? Почему руководство Украины не заинтересовано в расширении контактов с белорусскими демсилами и какую роль в регионе играет "Люблинский треугольник"? На эти и другие вопросы в эфире Еврорадио отвечает директор украинского Института мировой политики, эксперт iSANS Евгений Магда
8/18/202348 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

230817 - ZOOM - У Міністра абароны Беларусі праблемы з чытаннем

230817 - ZOOM - У Міністра абароны Беларусі праблемы з чытаннем by Euroradio
8/17/202337 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Крысціна Дробыш: Нацыянальная ідэя можа змяняцца, але мова — яе нязменны падмурак

17 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — акторка, “голас” сучаснай беларускай бібліятэкі аўдыёкніг Крысціна Дробыш. Не трэба дзяліцца на тых, хто з’ехаў, і тых, хто застаўся, хто больш свядомы, а хто менш, хто робіць больш для Беларусі, а хто не робіць нічога. Паразумецца можна заўсёды. Не трэба кідацца абразамі і абвінавачаннямі, трэба спрабаваць разам рабіць агульную справу на карысць Айчыны, перакананая Крысціна Дробыш. Пра тое, чаму беларусы так мала ўвагі аддавалі сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці, пра тое, як адшукаць свае карані, пра важнасць мовы і тое, як нам паразумецца нягледзячы на супярэчнасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Крысцінай Дробыш.
8/17/202348 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Аляксей Палуян і Марына Якубовіч. COURAGE: вяртанне ў рэвалюцыю 2020 года

Прагляд дакументальнага фільма Аляксея Палуяна “COURAGE” адбудзецца 18 жніўня ў варшаўскім кінатэатры LUNA. Гэты фільм, прысвечаны падзеям у Беларусі падчас і пасля выбараў 2020 года, у Варшаве дэманструецца не першы раз. Але кожны раз ён збірае поўную залу гледачоў. Найперш беларусаў, якія хочуць і яшчэ раз згадаць падзеі тых дзён, і проста сабрацца разам. Ці змянілася ўспрыманне падзей 2020 года за мінулыя 3 гады? Ці здольны фільм кансалідаваць беларусаў і растлумачыць замежнікам тое, што адбылося ў Беларусі? Што сёння адбываецца з беларускай культурай у выгнанні — ці застаецца яна беларускай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэжысёр Аляксей Палуян і акторка Беларускага свабоднага тэатра Марына Якубовіч
8/17/202343 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

230816 - ZOOM - Ці пойдуць краіны ЕС на закрыццё мяжы з Беларуссю?

230816 - ZOOM - Ці пойдуць краіны ЕС на закрыццё мяжы з Беларуссю? by Euroradio
8/16/202335 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Сяргей Бульба. Скандал з Хабам, вучэнні з “Вагнерам”, межы і абмен палоннымі

Сітуацыя вакол Беларускага моладзевага хаба не толькі не вырашылася, але і нараджае ўсё новыя скандалы. А галоўнае — пакідае ў стане няпэўнасці як ініцыятывы, што ладзілі ў Хабе свае актыўнасці, так і беларусаў, найперш дзяцей, што ў тых актыўнасцях бралі ўдзел. Да ўсяго, дае лукашэнкаўскай прапагандзе нагоды пакпіць з дэмсіл і не вельмі пазітыўна (мякка кажучы) уплывае на імідж беларускай дыяспары. Што прымусіла палітычнага актывіста ўвязацца ў гэтую відавочна эканамічную гісторыю і што сёння адбываецца з Хабам? Ці магчыма вырашыць канфлікт мірным шляхам і чаму маўчаць людзі, якія запрасілі Бульбу “разруліць” сітуацыю? Ці сапраўдны ліст ад “Белага легіёна”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны актывіст, заснавальнік “Белага легіёна” Сяргей Бульба
8/16/202357 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

230815 - ZOOM - Навошта ў Мінск ляціць міністр абароны Кітая?

230815 - ZOOM - Навошта ў Мінск ляціць міністр абароны Кітая? by Euroradio
8/15/202336 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Апошняе кітайскае: ці пасмяецца Кітай з жартаў Лукашэнкі

На фоне папярэджанняў суседзяў Беларусі аб непазбежным у выпадку любога канфлікту закрыцці заходніх межаў у Мінск выправіўся міністр абароны Кітая. Беларусь не галоўная, але досыць важная лінія сувязі Кітая і ЕС, і згубіць яе — ніяк не ў інтарэсах Пекіна. А знаходжанне на тэрыторыі Беларусі расійскіх наймітаў з “Вагнера” і няспынныя канфлікты з мігрантамі на польскай мяжы момант перакрыцця гэтых межаў робіць усё бліжэйшым… Ці сапраўды Кітай можа нейкім чынам паўплываць на дзеянні Лукашэнкі на заходнім накірунку і ці сапраўды пойдуць Польшча, Літва і Латвія на закрыццё межаў? Ці прыслухаецца Лукашэнка да парадаў Пазняка наконт абмену палонных беларусаў-наймітаў, што ваявалі супраць Украіны, на палітвязняў? Што штурхае Бразілію на лабіяванне інтарэсаў лукашэнкаўскага рэжыму і ці можа Лукашэнка патрапіць на перамовы па Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
8/15/20231 hour, 4 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Жаночы твар рэвалюцыі: як гэта змяніла наша грамадства

Рэвалюцыя 2020 года мае відавочна жаночы твар. І справа нават не столькі ў “трох грацыях”, якія ўзначалілі фінальны этап выбарчай кампаніі. Жаночыя абрысы рэвалюцыі сталі відавочнымі пазней: калі новае дыханне пратэстам далі жаночыя маршы і ланцугі салідарнасці, калі беларуская жанчына ў белым стала вобразам супрацьстаяння гвалту і тэрору, калі Калеснікава парвала пашпарт і вярнулася ў Беларусь, калі… Пералічваць можна бясконца. І нават кветкі, якія напачатку пратэстаў неслі дзяўчаты лукашэнкаўскім карнікам на шчыты, змянілі нас усіх незваротна. Што б сёння менавіта пра гэты момант ні казалі. Пра тое, як патрыярхальнае беларускае грамадства змянілі жаночыя пратэсты і ці атрымаецца ў рэжыму запхаць гэтую пасту назад у цюбік, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
8/15/202338 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

230814 - ZOOM - Што было б, калі б да ўлады прыйшоў Віктар Бабарыка

230814 - ZOOM - Што было б, калі б да ўлады прыйшоў Віктар Бабарыка by Euroradio
8/14/202340 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Іна Валіцкая і Алесь Чайчыц. Minsk x Minga: фолк, рок, літаратура і шмат чаго яшчэ ў Мюнхене

Мюнхенскі Фестываль беларускай культуры “Minsk x Minga” пераймае эстафету ў оўпэн-эйра “Тутака” і працягвае беларускую культурніцкую экспансію — з 8 па 10 верасня ўсіх наведвальнікаў фэсту чакае багатая праграма. І тут не толькі сустрэча з музыкай ды літаратурай. Усё значна шырэй і больш разнастайна. Чым адметны сёлетні фэст у Мюнхене і што з запланаванага стала сюрпрызам для саміх арганізатараў? Ці лёгка было скласці праграму і ці ўлічваліся густы мясцовых жыхароў? Ці ёсць цікавасць да беларускага фэсту з боку ўладаў Мюнхена і чаму беларусы абавязкова мусяць наведаць імпрэзу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатарка фестывалю Minsk x Minga Іна Валіцкая і сябра аргкамітэта фэсту, актывіст арганізацыі RAZAM e.V., сябра Рады БНР Алесь Чайчыц
8/14/202337 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Класкоўскі. Новы жарт: Лукашэнка хоча замірыцца з Польшчай

Відаць, ва ўяўленні Лукашэнкі і пераслед Саюза палякаў, і знішчэнне могілак салдат Арміі Краёвай, і абразы ў бок Польшчы, знаходжанне Анджэя Пачобута за кратамі, міграцыйны крызіс на польскай мяжы (пералічваць можна доўга) — гэта ўсё такія ж жарты, як і пра забойцаў-наймітаў з “Вагнер”, што ірвуцца на “экскурсію ў Варшаву і Жэшуў”. Ну, падумаеш, пажартаваў! Чаго, маўляў, на жартачкі крыўдаваць, суседзяў жа не выбіраюць — трэба сябраваць і гандляваць. А на “Вагнер” не глядзіце, бо яго ж нібыта вяртае Прыгожын у Расію… Чым кіруецца Лукашэнка, калі прапануе Польшчы наладзіць адносіны і забыцца на крыўды? Ці гатовыя на такое замірэнне і Польшча, і ўвесь Захад у прынцыпе і на якіх умовах? Ці сапраўды “вагнераўцы” пакідаюць Беларусь і каму выгадна прасоўваць такія тэзісы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык праекта @pozirkonline Аляксандр Класкоўскі
8/14/202350 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Алесь Пашкевіч. Машына часу: што было б, калі б мы перамаглі ў 2020-м

Гісторыя не мае ўмоўнага ладу, сцвярджаюць гісторыкі. І гэта сапраўды так, бо ніякія развагі на тэму “А калі б зрабілі не так, а вось так” ніякім чынам не мяняюць сітуацыі сённяшняй. Тым не менш гістарычны аналіз мінулых падзей дае магчымасць зразумець будучыя рызыкі і прыняць рашэнне, якое ў выніку можа палепшыць сітуацыю. Да прыкладу, спробы з улікам сённяшніх ведаў ацаніць дзеянні Расіі ў выпадку перамогі беларускай рэвалюцыі 2020 года даюць магчымасць пабачыць шматлікія выклікі. І па-іншаму паглядзець на дзеянні і выказванні тых ці іншых палітычных актараў. Чым кіраваліся новыя лідары, адмаўляючыся ад агучвання геапалітычнага выбару, і ці правільнай была такая пазіцыя? Ці ёсць падставы сёння больш аргументавана сцвярджаць, што падзеі 2020 года былі арганізаваныя Расіяй і асноўныя кандыдаты выбарчай кампаніі — расійская крэатура? Ці магчыма было перацягнуць Пуціна “на бок беларускага народа” і хто з новых лідараў мог гэта зрабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык Алесь Пашкевіч
8/14/202338 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

230811 - ZOOM - Збіраем дзіця ў школу ў Беларусі і ў Польшчы

230811 - ZOOM - Збіраем дзіця ў школу ў Беларусі і ў Польшчы by Euroradio
8/11/202333 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Вікторыя Фёдарава. Як звязаныя катаванні ў Беларусі і вайна ва Украіне

Дакументуючы гісторыі катаванняў пасля пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну, дакументатары Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі пачалі заўважаць патэрн: шмат хто з беларускіх добраахвотнікаў расказваў пра свой траўматычны досвед падчас пратэстаў у жніўні. Гэта падштурхнула да ідэі паразмаўляць з добраахвотнікамі палка Каліноўскага, каб прасачыць, наколькі жнівень 2020 года, а асабліва перажытыя катаванні і жорсткае абыходжанне, маглі паўплываць на іх рашэнне далучыцца да палка. Ці гатовыя людзі расказваць пра катаванні, ахвярамі якіх сталі? Як звязаныя падзеі 2020 года і тагачасныя катаванні і лёс беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне? Што будзе далей з сабранымі праваабаронцамі сведчаннямі катаванняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі Вікторыя Фёдарава
8/11/202333 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч пра скандалы ў дэмсілах і заробкі беларусаў

Беларусаў кавай не паі — дай толькі пасварыцца. Ці пакрыўдзіцца і наехаць на "крыўдзіцеля". Нават калі "крыўдзіцель" мае рацыю. Апошнія скандалы ў дэмсілах а таксама паслясмак ад слуханняў у Каардынацыйнай радзе і канферэнцыі "Новая Беларусь" разбіраем з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Ну і, натуральна, зачэпім некалькі эканамічных тэмаў. Растуць заробкі, золатавалютныя рэзервы і долар. Што рабіць беларусам у гэтым дзіўным свеце?
8/11/202336 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Ілля Дабратвор. Пра Васкрасенскага і Цапкалу, Азаронка і Ціханоўскую

Некалькі тыдняў таму вядомы як у асяродку палітычных актывістаў, так і сярод журналісцкай супольнасці паліттэхнолаг-таксіст Ілля Дабратвор нечакана заявіў, што дамовіўся з сумнавядомым Юрыем Васкрасенскім і вяртаецца ў Беларусь. Халівар з гэтай нагоды ўзняўся адметны. Але Ілля ў выніку заявіў, што Васкрасенскі ў сваіх гарантыях “здаў назад”, таму вяртацца ён перадумаў. Ці сапраўды ён планаваў вярнуцца, паверыўшы гарантыям Васкрасенскага, і хто з іх “здаў назад”? Адкуль ва ўсёй гэтай гісторыі з “вяртаннем” узяліся выбарчыя штабы ўзору 2020 года і хто быў ініцыятарам іх аб’яднання? Чаму сітуацыяй так зацікавілася прапаганда і што не так з Азаронкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-паліттэхнолаг штаба Валерыя Цапкалы на выбарах 2020 года, сябра Партыі БНФ, журналіст-фрылансар Ілля Дабратвор
8/11/202337 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Яўген Магда. Вагнергейт: пра пагрозы, рэакцыю на іх, каліноўцаў і Ціханоўскую

Краіны Еўрасаюза, найперш суседзі Беларусі, рэагуюць на “целарухі” расійскіх наймітаў з “Вагнера”, якія па-гаспадарску соўгаюцца па краіне. Іх “паходу” то ў бок Сувалкскага калідора, то да мяжы з Польшчай, то вучэнні ля мяжы з Украінай прыводзяць да таго, што Польшча перамяшчае да беларускай мяжы сваіх вайскоўцаў і тэхніку, а ў якасці санкцый за дзеянні рэжыму Лукашэнкі абяцаюць цалкам закрыць мяжу з Беларуссю па “восі” з ЕС. Ці сапраўды краіны ЕС пойдуць на закрыццё межаў з Беларуссю і якія яшчэ меры стрымлівання “вагнераўцаў” могуць быць прынятыя? Што ў адказ на пашырэнне дапамогі з боку Беларусі расійскаму войску можа зрабіць Кіеў? Навошта Кіеву беларуская канферэнцыя і ці пойдзе Банкавая на афіцыйнае запрашэнне Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
8/11/202336 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Украінская бабуля-падарожніца і падводны музей для браканьераў

У Нідэрландах выявілі найбуйнейшую партыю наркотыкаў, але нават гэта не спалохае 96-гадовую ўкраінскую бабулю, якая сабралася наведаць там унучку. Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце, чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
8/11/20233 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

230810 - ZOOM - Ці ёсць яшчэ куды падаць беларускаму рублю?

230810 - ZOOM - Ці ёсць яшчэ куды падаць беларускаму рублю? by Euroradio
8/10/202343 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Уладзімір Кавалкін. Долар на максімуме і выбрыкі Расіі

Долар б'е рэкорды. Расія адмаўляецца набываць беларускія нафтапрадукты. Чарговыя санкцыі накрываюць "Белавія" і прадпрыемствы, якія працуюць на "абаронку". І ўсё гэта адбываецца на фоне росту заробкаў у Беларусі (прынамсі, так кажа Белстат), росту золатавалютных рэзерваў (а гэта інфармацыя Нацбанку) і колькасці набытых кватэр. Што адбываецца? Беларусы багацеюць ці кватэры таннеюць? Куды краіна падзене столькі паліва, калі яго не будзе набываць Расія? Якой планкі дасягне беларускі рубель да канца лета? Гэта ды іншае абмяркоўваем з эканамістам, кіраўніком праекта "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
8/10/202338 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Ігар Бортнік: разнастайнасць, плюралізм і магчымасць уплываць на свой лёс — мая ідэя

10 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат філасофскіх навук, былы выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і былы супрацоўнік Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Ігар Бортнік. Сітуацыю падзелу, у якую пасля 2020 года патрапіла беларускае грамадства (хоць насамрэч падзел быў у грамадстве і раней, хай і з іншых прычын), не ўнікальная. У гісторыі іншых краін і нацый дастаткова падобных прыкладаў. І таму нам, як і іншым народам у свой час, неабходна будзе шукаць магчымасці для дыялогу, каб прыйсці да паразумення і “склеіць” нацыю наноў. І мы не толькі здольныя — мы гэта абавязкова зробім, перакананы Ігар Бортнік. Пра тое, чаму без дыялогу рух наперад немагчымы, ці гатовы ён сам прабачыць тых, хто катаваў яго ў вязніцы, і як звязаныя глабалізацыя і адраджэнне нацыянальнай свядомасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Бортнікам.
8/10/202340 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

PRADMOVA: думка і слова — гэта таксама зброя

У кастрычніку, прыхапіўшы і апошні дзень верасня, мае адбыцца чарговы Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. Гэтым разам фэст пройдзе ў трох краінах і чатырох гарадах: у Батумі імпрэзы пройдуць з 31 верасня па 1 кастрычніка, у Варшаве — 6–8 кастрычніка, у Вільні — 14–15 кастрычніка і ў Беластоку — 27–29 кастрычніка. У праграме пазначаная яшчэ адна дата: 21–22 кастрычніка адбудзецца “Анлайн-PRADMOVA”. Калі гэта таксама нейкае месца, то, відаць, у віртуальнай альбо, як яшчэ кажуць, Лічбавай Беларусі… Чым адметны сёлетні Фестываль інтэлектуальнай кнігі і як праходзіць адбор удзельнікаў? Ці дастаткова за час з мінулагодняга фэсту было напісана і выдадзена кніг, каб ладзіць годныя прэзентацыі і імпрэзы? Чым абумоўлены выбар гарадоў і ці будзе сёлета міжнародны пул інтэлектуалаў на дыскусійных пляцоўках? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць паэтка, старшыня беларускага ПЭН-цэнтра, сябра аргкамітэта “Прадмовы” Таццяна Нядбай і старшыня аргкамітэта “Прадмовы”, філосаф, кандыдат навук Павел Баркоўскі
8/10/202347 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

"Вагнераўцы", мігранты, верталёты — "памежны" стрым з Паўлінай Сегень

Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы застаецца ў цэнтры ўвагі сусветных і рэгіянальных медыя. Уздоўж мяжы з усходу ездзяць танкі, лётаюць беспілотнікі і страляюць — беларускае Мінабароны ладзіць вучэнні "з улікам досведу вайны ва Украіне". Мігрантаў, якія штодня штурмуюць мяжу, закідваючы польскіх памежнікаў палкамі, камянямі ды петардамі, таксама ніхто не адмяняў. Што ўжо казаць пра вайсковыя верталёты, якія спакойна вісяць у польскай паветранай прасторы, пакуль іх здымаюць на фота жыхары Белавежы?! З заходняга боку мяжы чакаецца ўзмацненне абароны ажно на 10 тысяч жаўнераў. Польскія ўлады разам з суседзямі па ЕС усё часцей пагражаюць цалкам закрыць мяжу з Беларуссю ў выпадку правакацый з "вагнераўцамі". Наколькі гэта рэальна? Да чаго можа прывесці беларуска-польскі канфлікт? Чаму Пуцін і Лукашэнка робяць з Польшчы чарговага галоўнага ворага? Як жыхары Падляшша цяпер ставяцца да беларусаў, калі з іх боку вісіць такая пагрозы? Пра гэта ды іншае размаўляем з Паўлінай Сегень — польскай журналісткай, аўтаркай падкасту аб усходніх справах "Na Granicy", жыхаркай польска-беларускага памежжа.
8/10/202338 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

230809 - ZOOM - 9 жніўня — трэцяя гадавіна прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

230809 - ZOOM - 9 жніўня — трэцяя гадавіна прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі by Euroradio
8/9/202340 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Юльяна Шаметавец. Кіберсупраціў: як змаганне ў віртуале прывядзе да перамогі

Адной з самых эфектыўных структур, створаных беларусамі за мяжой, застаюцца "Кіберпартызаны". Іх акцыі, узломы, кібератакі выклікаюць павагу, да іх звяртаюцца па дапамогу, калі трэба здабыць альбо спраўдзіць інфармацыю, верыфікаваць пэўную асобу і гэтак далей. І тое, што "кіберы" аб’ядналіся з іншай эфектыўнай структурай — палком імя Каліноўскага, вялікай нечаканасцю не стала. А вось тое, што распачатае гэтымі структурамі палітычнае аб’яднанне з “Вольнай Беларуссю” Зянона Пазняка раптоўна было “пастаўленае на паўзу”, здзівіла. Чым адметныя апошнія аперацыі "кібераў" і як іх дзеянні ўплываюць на рэжым? Ці дапамогуць палітычныя амбіцыі "Кіберпартызан" і кіраўніцтва палка Каліноўскага аб’яднаць дэмакратычныя сілы? Што рэальна трэба зрабіць дэмсілам, каб наблізіць перамогу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кіберпартызан" і палка імя Каліноўскага Юльяна Шаметавец
8/9/202343 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Сацыяльная палітыка: ці ёсць яна ў Офіса, Кабінета — эфір з Гарбуновай і Маклейн

Да Офіса, Пераходнага кабінета і асабіста да Святланы Ціханоўскай пытанняў і прэтэнзій шмат і з розных бакоў. Яны і рэжым не перамаглі, і палітвязняў не вызвалілі, і добраахвотнікаў ва Украіне “хаймарсамі з амбрамсамі” не забяспечылі, жыццё эмігрантаў не палегчылі, а рэпрэсіі — не спынілі. Яны нават дабрачынны збор ладзілі не так, як трэба. І гэта апроч папрокаў, што так і не складзеныя праграмы развіцця Беларусі пасля перамогі: ні эканамічныя, ні сацыяльныя, ні яшчэ невядома якія. Ці сапраўды праграмы сацыяльнага развіцця ў дэмсіл няма і чаму менавіта такая праграма — адзін з найважнейшых напрамкаў дэмакратычнай дзяржавы? Вызваленне палітвязняў — як сняць напружанне і з гэтага пытання, і з грамадства ў сувязі з гэтым пытаннем? Што можна зрабіць сёння ў сацыяльным плане для дапамогі беларусам як за мяжой, так і ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца франкцыі "Адзінства па-над межамі" Ірына Маклейн і прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова.
8/9/202354 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

Тэатр у выгнанні: ці дапаможа ён нам вытрымаць усё і перамагчы

За тры гады няспынных рэпрэсій у вымушанай эміграцыі сярод соцень тысяч беларусаў аказаліся і дзясяткі актораў. Ледзь не цэлымі тэатральнымі трупамі людзі выязджалі з краіны. Але кідаць прафесію і ў гэтым выгнанні не сталі. Беларускі тэатр не толькі працягвае жыць за мяжой, але і радуе новымі прэм’ерамі і выбітнымі пастаноўкамі. Хаця праблем, безумоўна, хапае… Чым і як жыве беларускі незалежны тэатр за мяжой? Ці магчыма і якім чынам беларусам пабудаваць свой тэатр у Варшаве? Што абавязковае да прагляду ў жніўні і дзе гэта зрабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць тэатральная прадзюсарка, менеджарка культуры, заснавальніца прадзюсарскай ініцыятывы INEXKULT Вольга Кулікоўская і вядомы польскі тэатральны куратар, драматург, публіцыст, упаўнаважаны дырэктара па праграмах тэатра TR Warszawa Раман Паўлоўскі (Roman Pawłowski)
8/9/202340 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

230808 - ZOOM - Тэорыя вялікага выбару: з Еўрасаюзам, але без NATO

230808 - ZOOM - Тэорыя вялікага выбару: з Еўрасаюзам, але без NATO by Euroradio
8/8/202342 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Арцём Шрайбман. Ад пратэснага ўздыму да эміграцыі, рэпрэсій і вайны

6 жніўня дэмакратычныя сілы спрабавалі падвесці вынікі сваёй дзейнасці за апошнія тры гады і зразумець, на якім свеце і ў якім месцы гэтага свету мы ўсе знаходзімся. Як тыя, хто быў вымушаны выехаць з краіны, так і тыя, хто ўзяў у рукі зброю. Гаварыць і падсумоўваць за тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, не было каму, бо прысутнасць на канферэнцыі ў Варшаве — гэта білет у адзін канец. Ці то ў эміграцыю, ці то ў турму. Ці з’явілася нарэшце ў дэмсіл стратэгія дзейнасці і ці можа яна стаць стратэгіяй перамогі? Як на сітуацыю ў Беларусі ўплываюць вайна ва Украіне, вагнераўцы, санкцыі і ядзерная зброя? Што мяняе для ўсіх нас акрэслены і агучаны геапалітычны выбар дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман
8/8/20231 hour, 2 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Тэорыя вялікага выбару: з Еўрасаюзам, але без NATO

Дэмакратычныя сілы на чале са Святланай Ціханоўскай нарэшце вызначыліся са сваім геапалітычным выбарам. І гэта — поўнае ўхіленне ад любых (апроч добрасуседскіх) адносінаў з Расіяй і рух у бок еўрапейскі, ажно да ўваходжання ў Еўрасаюз. Што праўда, пра мэту сяброўства ў NATO нічога сказана не было, але і гэтае акрэсленне кірунку выклікала нязгоду нават сярод прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў у Беларусі. Што ж тады казаць пра ўсё грамадства… Ці не запозна дэмсілы вызначыліся з геапалітычным выбарам і чаму выбар гэты не пашыраецца на сяброўства ў NATO? Што гэта мяняе для саміх дэмсіл і для беларускага грамадства агулам? Пазіцыя “каліноўцаў” і іх намер зладзіць сваю канферэнцыю ў Кіеве — рух у якім кірунку? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
8/8/202353 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Gender Gap: нечаканы погляд на слуханні ў КР і канферэнцыю “Новая Беларусь”

Слуханні прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета ў Каардынацыйнай радзе, канферэнцыя “Новая Беларусь” і… пытанні гендарнай роўнасці. Здавалася б, нічога агульнага тут няма, але так толькі падаецца. Гендарная даследчыца Ірына Сідорская здольная не толькі знайсці сувязі, але і адзначыць моманты, што робяць тыя сувязі небяспечнымі! Не верыце? У сённяшнім выпуску Gender Gap з доктаркай навук Ірынай Сідорскай мы знойдзем чым вас здзівіць.
8/8/202335 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

230807 - ZOOM - Ці зачыняць краіны ЕС мяжу з Беларуссю

230807 - ZOOM - Ці зачыняць краіны ЕС мяжу з Беларуссю by Euroradio
8/7/202337 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Футбол у выгнанні: аматарская каманда беларусаў згуляе ў Кубку Польшчы

Лукашэнка кажа, што спорт — па-за палітыкай, а таксама выкарыстоўвае кожнае з'яўленне на II Гульнях краінаў СНД, каб аблаяць краіны Захаду. А самі гульні напоўніцу выкарыстоўваюцца прапагандай. Тым часам бягуха Крысціна Ціманоўская атрымала права выступаць за Польшчу і будзе змагацца за пуцёўку на Алімпійскія гульні. А аматарскія футбольныя каманды "Пагоня" і Team Ivulin аб'ядналіся і заўтра згуляюць у Кубку Польшчы. Гэта будзе першы раз у гісторыі, калі беларуская каманда бярэ ўдзел у розыгрышы кубка іншай краіны. Што з сябе ўяўляе аматарскі спорт у выгнанні? Наколькі ахвотна людзі аб'ядноўваюцца вакол футбола і іншых такіх актыўнасцяў? Хто гэтыя людзі, якія гуляюць у камандах Team Ivulin (так-так, іх некалькі, розных узроўняў!). Пра гэта размаўляем з рухавічкамі спартовага жыцця беларусаў у Варшаве Антосем Лагвінцом і Змітром Хведаруком.
8/7/202335 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Азараў. Хто падставіў Азарава: не “прадстаўнік”, але ў Кабінеце і з “Перамогай”

Каардынацыйная рада не ўхваліла кандыдатуры Аляксандра Азарава на “пасаду” прадстаўніка па аднаўленні законнасці Аб’яднанага пераходнага кабінета. Нагодай стала незадаволенасць яго дзейнасцю на гэтай пазіцыі. Святлана Ціханоўская пагадзілася з рашэннем КР, але часткова: прадстаўніком ён ужо не будзе, але будзе ў Кабінеце кіраваць планам “Перамога”. Ці гатовы ён быў да такога рашэння КР і кіраўніцы АПК Ціханоўскай? Якім чынам на лёс Азарава паўплывалі спецслужбы — ад КДБ і ФСБ да СБУ? Што там з планам “Перамога” і якое дачыненне да яго рэалізацыі мог мець Прыгожын? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік ініцыятывы былых сілавікоў BYPOL Аляксандр Азараў
8/7/202338 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра канферэнцыю ў Варшаве і “паход” на Польшчу “вагнераў”

На выходных дзве канферэнцыі прыцягнулі ўвагу і актыўна абмяркоўваліся ў беларускім інфармацыйным полі і асяродку. Адна праходзіла ў Саудаўскай Аравіі і тычылася вайны ва Украіны, але закранала і Беларусь, хоць і не наўпрост. Другая прайшла ў Варшаве і была арганізаваная беларусамі з мэтай вырашыць, як нам далей рухацца ў бок Новай Беларусі. Напярэдадні ж “вагнераўцы”, якія знайшлі прытулак у Беларусі, “палохалі” Польшчу, якая ў адказ дэманстравала гатоўнасць іх сустрэць. І даць адэкватны адказ у тым ліку беларускаму рэжыму… Якія высновы можна зрабіць з абедзвюх згаданых канферэнцый і як яны ўплываюць на будучыню беларускага грамадства? Ці пойдуць суседзі Беларусі на поўнае закрыццё межаў і якія пагрозы ў такім дзеянні да шараговых беларусаў? Пра што сведчаць дзеянні і паводзіны “вагнераўцаў” на тэрыторыі Беларусі і ці сыдуць найміты з Беларусі ў Нігер? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам
8/7/202351 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Іх норавы: Трамп у судзе (зноў) і паліцыя нораваў на вуліцах Ірана (зноў)

У Тэхасе людзі на конях, усюдыходах і дронах дапамагалі сям'і знайсці збеглую казу Вілі — і знайшлі. "Нават маленькая козачка важная: яна навучыла нас, што мы мусим клапаціцца адно пра аднаго. Калі мы разам, няма практычна нічога, з чым мы не можам справіцца", — кажуць мясцовыя жыхары. Калі б не такія гісторыі, агляды міжнародных навін былі б занадта змрочнымі. Дзякуем тэхаскім фермерам за веру ў чалавецтва і расказваем, што яшчэ адбылося ў свеце за апошнія 24 гадзіны.
8/4/20235 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

230804 - ZOOM - Дзіўныя рэчы са статыстыкай: беларусы сталі менш есці ці проста з’ехалі?

230804 - ZOOM - Дзіўныя рэчы са статыстыкай: беларусы сталі менш есці ці проста з’ехалі? by Euroradio
8/4/202334 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Крысціна Рыхтэр. Ахвяры рэпрэсій: як ім дапамагчы і якую рэабілітацыю чакаць

Рэпрэсіі лукашэнкаўцаў супраць беларускага народа не спыняюцца. І тыя, хто быў прызнаны палітвязнем — гэта толькі самая верхавіна айсберга. Колькі дзясяткаў тысяч беларусаў прайшлі праз катаванні, пераслед, незаконныя прысуды і турмы, сёння сказаць немагчыма. У тым ліку і таму, што афіцыйна ўсе гэтыя людзі караліся па крымінальных ці адміністрацыйных артыкулах. Але некалі абавязкова паўстане пытанне рэабілітацыі іх перад грамадствам і законам. І таму група адмыслоўцаў распрацавала “Канцэпцыю па рэабілітацыі ахвяр рэпрэсій”. Як павінен працаваць канцэпт рэабілітацыі ахвяр рэпрэсій і хто пад яго патрапляе? Што рабіць, калі відавочных доказаў палітычнага пераследу і пакарання няма? Якімі яшчэ праектамі займаецца каманда дарадцы Ціханоўскай па прававых пытаннях і ці ёсць яна — каманда? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр
8/4/202338 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Кацярына Ваданосава. Традыцыйны строй: што гэта і ці адпавядае модзе

Беларусы ў сваёй вымушанай эміграцыі не стамляюцца ствараць нешта новае, распачынаць праекты і прасоўваць ініцыятывы. Не, ствараць розныя скандальныя сітуацыі яны таксама не стамляюцца, але прыемнага, цікавага і карыснага ўсё ж робяць больш. Вось і Кацярына Ваданосава, у якой і так ужо не адзін культурніцкі праект распачаты, вырашыла адкрыць… Школу традыцыйнага строя. Як нарадзілася ідэя Школы і ці сапраўды існуе патрэба менавіта ў такім маштабным праекце? Ці ёсць у беларусаў цікаўнасць да традыцыйнай, нацыянальнай беларускай вопраткі і куды яе можна апранаць сёння? Што ўвогуле адбываецца з нацыянальнай культурай і ці магчыма захаваць яе, знаходзячыся ў замежжы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паэтэса, спявачка, вядоўца, журналістка, заснавальніца Школы традыцыйнага строя Кацярына Ваданосава
8/4/202336 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч . Слуханні ў КР, Цапкала ўз'еўся за марафон, долар б'е рэкорды

За год долар у Беларусі падаражэў роўна на 20%. 4 жніўня 2022-га курс быў 2,5952 рубля за долар. Сёння курс — 3,1159 рубля. Атрымліваецца, хітры Нацбанк размазаў дэвальвацыю на год, каб не шакаваць людзей? Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пройдземся па геапалітычным светапоглядзе Лукашэнкі, паразважаем, чаму Валерый Цапкала так нервова адрэагаваў на марафон салідарнасці з палітвязнямі. І пра слуханні па Аб'яднаным пераходным кабінеце, якія праходзяць у Каардынацыйнай радзе, пагаворым таксама.
8/4/202350 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Валерый Кавалеўскі . Пра амбасады, пашпарты і дыпламатыю Новай Беларусі

Паводле меркавання аналітыкаў і экспертаў, калі і казаць пра нейкія поспехі ў дзейнасці беларускіх дэмакратычных сіл, то гэта міжнародны кірунак. У якасці прыкладу прыводзяцца шматлікія сустрэчы на самым высокім узроўні як Святланы Ціханоўскай, так і іншых прадстаўнікоў дэмсіл. Вось толькі такое адчуванне, што як толькі сустрэчы гэтыя завяршаюцца і беларусы з’язджаюць, то і пра іх праблемы, і пра іх просьбы ды дамоўленасці з імі забываюцца… Ці сапраўды ёсць чым хваліцца ў супрацы дэмсіл з урадамі іншых краін і ці атрымліваецца трымаць “беларускае пытанне” ў міжнароднай павестцы? Чаму, здавалася б, сяброўскія краіны паводзяць сябе не вельмі па-сяброўску ў дачыненні да беларускай супольнасці? Што там з пашпартам Новай Беларусі, ці ёсць насамрэч у яго будучыня і калі ў Новай Беларусі будуць свае амбасады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі
8/4/202341 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Алесь Лапко і Стася Гліннік. Ці быў менавіта “рэйдарскі захоп” Моладзевага хаба і чаго чакаць далей

Чарговы скандал страсянуў днямі беларускую дэмакратычную супольнасць, хоць наўпрост закрануў найперш беларусаў Варшавы. Размова ідзе пра Беларускі моладзевы хаб, дзе нібыта ўзніклі нейкія ўнутраныя непаразуменні паміж заснавальнікамі, назіральнай радай і яшчэ незразумела да канца кім, вынікам якога стала спыненне працы гэтай пляцоўкі. І пакуль ідуць разборкі ці то з “рэйдарскім захопам”, ці то з непразрыстасцю вядзення дзейнасці, усе, хто там ладзіў імпрэзы, страцілі такую магчымасць. Ці сапраўды былі хібы ў працы папярэдняга кіраўніцтва хаба альбо нас усіх удзельнікі гэтага канфлікту ўмела падманулі? Чаму непаразуменні, калі яны былі агучаныя, не вырашыліся раней? Што адбываецца з Моладзевым хабам, якім бокам да яго датычны Аляксей Лявончык, пры чым там Сяргей Бульба і чаму ў дэмсілах пачаўся працэс “пачкавання” структур? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сузаснавальнікі Беларускага моладзевага хаба Алесь Лапко і Стася Гліннік
8/4/202350 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

230803 - ZOOM - Рост долара і коштаў: беларускі рубель танее разам з расійскай нафтай і газам

230803 - ZOOM - Рост долара і коштаў: беларускі рубель танее разам з расійскай нафтай і газам by Euroradio
8/3/202332 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

А. Лявончык і А. Стрыжак, Пра “крадзеж” грошай, піяр на палітвязнях, слуханні КР і Моладзевы хаб

Крытыка як самога марафону па зборы грошай для сем’яў палітзняволеных, так і абвешчаных метадаў іх размеркавання дагэтуль не сціхае. Асобныя скептыкі патрабуюць не толькі поўнай справаздачы ад арганізатараў марафону, але і дакладнай інфармацыі пра тое, каму, колькі і якім чынам было налічана і перададзена грошай. А самы гучны “скептык” увогуле дагаварыўся да таго, што ніякага збору сродкаў не было. Не, марафон быў, але ніхто нічога туды не пералічваў. А калі насамрэч і пералічвалі, то не тысячы беларусаў. І не для таго, каб некаму з палітвязняў дапамагчы… Ці быў сапраўды праведзены марафон альбо нас усіх умела падманулі? Якім чынам у сённяшніх умовах і адсправаздачыцца перад людзьмі, і не падставіць людзей пад пераслед — ці магчыма гэта? Што адбываецца з Моладзевых хабам, якім бокам да яго датычны Лявончык і чаму ў дэмсілах пачаўся працэс “пачкавання” структур? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сузаснавальнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык і сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак
8/3/202359 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Пляшко: быць самадастатковай, незалежнай дзяржавай — ідэя і Беларусі, і Украіны

3 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат філасофскіх навук, кіраўнік украінскага Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Пляшко. Нацыя жыве ў часе і прасторы і мае пэўныя выклікі з розных бакоў. У адказ на якія нацыя змяняе і фармуе сваю інфармацыйную рэальнасць, сваё самаўсведамленне. Гэта працэс, які ніколі не спыняецца. Але ў якім нязменнымі застаюцца пэўныя рэчы — іх страта аўтаматычна будзе азначаць не заканчэнне працэсу фармавання нацыі, а яе смерць, перакананы Максім Плешко. Пра тое, чаму немагчыма казаць пра будучыню нацыі без апірышча на яе мінулае, у чым падабенства беларускага і ўкраінскага народаў, ці магчыма выжыць, адмовіўшыся ад сваёй мовы, і хто наш агульны вораг, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максімам Пляшко.
8/3/202345 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

230802 - ZOOM - Ціханоўская распавяла пра паляпшэнне адносінаў з Кіевам

230802 - ZOOM - Ціханоўская распавяла пра паляпшэнне адносінаў з Кіевам by Euroradio
8/2/202338 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

А. Лявончанка Ж. Чарняўская. Пра салідарнасць, палітвязняў, дыяспары ЗША і Канады

Марафон салідарнасці з палітвязнямі і іх сем’ямі, падчас якога сабралі 574 316 еўра, стаў доказам таго, што салідарнасць беларусаў нікуды не знікла. І што насуперак рэпрэсіям, скептыцызму і недаверу яны здольныя на моцныя ўчынкі дзеля зразумелай мэты. Ці былі ўключаныя ў Марафон салідарнасці дыяспары і калі былі, то якім чынам і як ацэньваюць вынікі марафону? Якая пазіцыя ў дыяспары ЗША і Канады па пытанні вызвалення палітвязняў праз перамовы з рэжымам? Што могуць дыяспары рабіць, каб уплываць на пазіцыю кіраўніцтва ЗША і Канады па пытанні палітвязняў і санкцыйнага ціску? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Згуртавання беларусаў Канады Алена Лявончанка і прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў ЗША Жанна Чарняўская
8/2/202342 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Наста Базар. Хто атрымае грошы, сабраныя для палітзняволеных

Падчас марафону салідарнасці з палітзняволенымі "Нам не ўсё адно" беларусы сабралі 574 тысячы еўра. Гэтыя грошы адмысловая назіральная рада, створаная з прадстаўнікоў медыя, размяркуе паміж 13 грамадскімі і праваабарончымі арганізацыямі, якія ў сваю чаргу накіруюць іх сем'ям палітвязням. Адразу пасля марафону ў арганізатараў паляцелі камяні. Маўляў, і што ўсё гэта дзеля піяру, і што 11 тысяч данатараў — так сабе салідарнасць з'ехалых, і што дзе гарантыя, што грошы дойдуць да адрасатаў, і што сродкі асядуць у арганізацыях, ад якіх беларусы так і не дачакаліся аўдыту, і што "Ціханоўскай будзе за што жыць". Пра гэта, а таксама пра тое, ці сапраўды заданаціўшы падчас марафону беларусы прайшлі праз свайго роду індульгенцыю гутарым з арганізатаркай акцыі, актывісткай Настай Базар.
8/2/202336 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў . Пра Польшчу, “Вагнер”, палітвязняў і русіфікацыю Беларусі

Стваральнік мема пра мапы “А я вам пакажу…” заявіў, што яго словы пра расійскіх наймітаў, што ірвуцца на “экскурсію ў Варшаву і Жэшуў” былі… жартам. Ну, такі вось Лукашэнка чалавек — проста торба з гумарам ды жартамі. Што праўда, тысячы вязняў, што знаходзяцца за кратамі як вынік помслівасці рэжыму, наўрадці бачаць нешта “гумарное” ў сваім становішчы. Як і тыя людзі, якія збіралі грошы на дапамогу сем’ям палітвязняў падчас Марафону “Нам не ўсё адно”, у зласлівых жартах аднаго былога (?) служкі Лукашэнкі з нагоды гэтага збора. Што прымушае Лукашэнку і яго “сілавікоў” цярпець “вагнераўцаў” і якіх сюрпрызаў ад іх чакаць? Ці пойдзе Польшча на поўнае закрыццё межаў з Беларуссю і як гэта адаб’ецца на беларусах? Чаму спынілася стварэнне кааліцыі з палком Каліноўскага ды іншымі структурамі і чаго чакаць ад чарговай канферэнцыі “Новая Беларусь”? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
8/2/202353 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

230801 - ZOOM - Ці пойдуць прыгожынскія найміты на штурм Сувалкскага калідору?

230801 - ZOOM - Ці пойдуць прыгожынскія найміты на штурм Сувалкскага калідору? by Euroradio
8/1/202334 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра Польшчу, Афрыку, “Вагнер” і крыўды Лукашэнкі

Пакуль поўная пачуцця ўласнай значнасці Каардынацыйная рада рыхтуецца прымаць справаздачу ў занятых рашэннем жыццёва важных задач “міністраў” Аб’яднанага пераходнага кабінета, “вагнераўцы” ці то пашыраюць сваю “інструктарскую” прысутнасць у беларускім войску, ці то пачынаюць працэс транзіта ўлады ад Лукашэнкі да… некага іншага. Павялічваецца градус напружання і верагоднасць правакацый, якія прыгожынскія найміты могуць арганізаваць на мяжы з Польшчай. Якую апошнім часам так не любяць і Пуцін, і Лукашэнка. Захад рыхтуецца даць адказ на любыя несяброўскія дзеянні з-за беларускай мяжы… Што прымушае Лукашэнку і яго “сілавікоў” цярпець “вагнераўцаў” і якіх сюрпрызаў ад іх чакаць? Ці пойдзе Польшча на поўнае закрыццё межаў з Беларуссю і як на гэта адрэагуюць калегі Варшавы па ЕС, як гэта адаб’ецца на беларусах? Ці можна сур’ёзна ставіцца да планаў па стварэнні ДРГ для накіравання ў Беларусь? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
8/1/202357 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Крысціна Дробыш. Аўдыёкнігі: ад "1984" да Алексіевіч і Шпарагі

Беларусы працягваюць выдаваць свае кнігі і апынуўшыся ў вымушанай эміграцыі. Прычым выдаюць не толькі звычайныя папяровыя (дарэчы, а што з выданнем электронных кніг?), але нават аўдыёкнігі. Каманда агучкі, у якую сабраліся выбітныя акторы і дыктары, працуе, такое адчуванне, няспынна. Што такое “Кніжны воз” і чаму выданыя ім аўдыёкнігі мусяць зацікавіць беларусаў? З якімі праблемамі сутыкаюцца выдаўцы і каманда агучкі і як іх магчыма вырашыць? Ці адчуваецца падтрымка беларусаў і праца над якой кнігай была найбольш цяжкай і натхняльнай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае акторка і голас шэрагу аўдыёкніг Крысціна Дробыш
8/1/202336 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Улады ўзяліся за аборты. Што далей: кантрацэпцыя і секс да шлюбу?

Пачалі з трансгендараў і вясёлкавых сцягоў, а працягваюць абортамі. Гендарная даследчыца Ірына Сідорская звяртае ўвагу на небяспечныя тэндэнцыі ў рыторыцы беларускіх чыноўнікаў і прапагандыстаў. Да чаго яны рыхтуюць грамадскую думку? Што далей яны пажадаюць забараніць? Кантрацэптывы? Няпоўныя сем'і? Секс да шлюбу? Таксама абмяркуем вынікі марафону салідарнасці з палітвязнямі. І ўкраінскую фехтавальшчыцу, якая адмовілася паціскаць руку расійскай суперніцы.
8/1/202337 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

230731 - ZOOM - Ці асядуць грошы для палітвязняў у кішэнях Стрыжака?

230731 - ZOOM - Ці асядуць грошы для палітвязняў у кішэнях Стрыжака? by Euroradio
7/31/202337 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Юрый “Хмель” Гарупа. Нас легіён: як дапамагчы беларускім ваярам

Беларускія добраахвотнікі ваююць ва Украіне супраць расійскіх акупантаў не толькі ва ўсім вядомым палку імя Каліноўскага. Ёсць яны і ў не так даўно створаным 2-м Інтэрнацыянальным легіёне. І ў іх, як і ў астатніх байцоў на фронце, ёсць патрэбы, якія не заўсёды могуць вырашыць іх камандзіры ці Мінабароны. У такіх выпадках дапамагаюць валанцёры і проста цывільныя грамадзяне. Праз зборы, якія абвяшчаюць вайскоўцы. Такі ж збор на рамонт і набыццё машыны абвясцілі і беларусы-мінамётчыкі 2-га Інтэрнацыянальнага легіёна. І звярнуліся да Еўрарадыё, каб пашырыць інфармацыю сярод беларусаў. Што такое 2-і Інтэрнацыянальны легіён і ці шмат там беларусаў? З якімі праблемамі сутыкаюцца добраахвотнікі і як іх можна вырашыць? Ці адчуваецца на фронце падтрымка беларусаў і ці варта разлічваць на сілавы сцэнар вызвалення Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі добраахвотнік, мінамётчык 2-га Інтэрнацыянальнага легіёна Юрый “Хмель” Гарупа
7/31/202330 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

“Грай”: сустрэнем восень рок-н-ролам! Эфір з Вольскім, Пугачам і Стыльскім

Чарговы беларускі фэст пройдзе неўзабаве ў Варшаве: 1 верасня Odess club прымае эстафету ад папярэднікаў — тут пройдзе фестываль беларускай музыкі “Грай”. Калі казаць пра музычную (галоўную) частку фэсту, то нас чакаюць выступы гуртоў Volski, “Дай Дарогу!”, Dzieciuki, J:Морс, :B:N: і The Superbullz. Але толькі музыкай справа не абмяжуецца! Чым адметны фэст “Грай” і ці стане ён пераемнікам фэсту з той жа назвай, што адбываўся ў Мінску? Ці атрымліваецца ў музыкаў за межамі Беларусі не толькі захаваць сябе, але і ствараць новае? З якімі праблемамі сутыкаюцца творцы і як іх магчыма вырашыць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць франтмены гуртоў VOLSKI, J:MOPC і “Дай дарогу!” Лявон Вольскі, Уладзімір Пугач і Юрась Стыльскі
7/31/202342 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава/ З экскаватарам на Польшчу: чым рызыкуе Лукашэнка

Цэнтр нацыянальнага супраціву Украіны паведамляе, што Расгвардыя правяла вучэнні па падаўленні пратэстаў у Расіі і… Беларусі. Сцвярджаецца, што на вучэннях адпрацоўвалі два сцэнары: і падаўленне масавых пратэстаў мабілізаваных і іх родных падчас правядзення поўнай мабілізацыі насельніцтва Расіі, і заход на тэрыторыю Беларусі для "навядзення парадку" пасля нанясення ўзброенымі сіламі Украіны і Польшчы ракетных удараў па лагерах вагнераўцаў. А тое, што маўчаць у адказ на любыя правакацыі наймітаў з тэрыторыі Беларусі суседзі не будуць, яны заявілі наўпрост. Чаму Пуцін з выкарыстаннем Лукашэнкі і наймітаў з “Вагнера” пераключыўся на Польшчу і ці варта Польшчы сапраўды асцерагацца нападу, ці гатовыя краіны NATO да такога развіцця падзей? Ці будзе з Захаду ў такім выпадку ўдар у адказ і ці чакаць поўнага закрыцця межаў з Беларуссю? Ці сталі нечаканасцю вынікі марафону па зборы грошай на дапамогу палітвязням і пра што гэты вынік сведчыць? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
7/31/202348 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

230728 - ZOOM - Чаму “калійная здзелка” у абмен на выхад палітвязняў немагчымая?

230728 - ZOOM - Чаму “калійная здзелка” у абмен на выхад палітвязняў немагчымая? by Euroradio
7/28/202336 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Трамп падмануў Вялікага Брата, кліматычны калапс прыпадзе на 2057

Паспяховыя дзяржавы, якія хацелася б браць за прыклад, часам прымаюць спрэчныя рашэнні. Вось як Сінгапур: здавалася б, краіна будучыні, а карае смерцю, як у Сярэднявеччы. Але не толькі яны натхняюцца мінулым. Навукоўцы прадказваюць, што чалавецтва са сваім прагрэсам хутка адкаціцца на 12 тысяч гадоў назад. Гэта яшчэ не канец свету, але гучыць так сабе… Толькі Трамп не сумуе: назваў пракурора вар’ятам, бо той выставіў яму новыя абвінавачанні. Пра ўсё гэта чытайце ў нашым штотыднёвым аглядзе міжнародных навін!
7/28/20234 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Калійка — усё? Мяжа закрываецца, Лукашэнка скардзіцца на ААН

Беларускіх портаў у Расіі не будзе. А “Беларуськалій” ужо другі раз за год закрывае другое рудаўпраўленне “на рамонт”. З экспартам беларускіх калійных угнаенняў намеціліся праблемы? Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра “жудасны ціск у ААН”, на які скардзіцца Лукашэнка; чарговыя абяцанні заходніх краінаў закрыць мяжу з Беларуссю і пра хуткія слуханні па Аб’яднаным пераходным кабінеце ў Каардынацыйнай радзе.
7/28/202352 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Сяргей Бульба. Ці пяройдзе беларускае войска пад сцягі “Вагнера”

Тэма наймітаў з расійскай ваеннай кампанні “Вагнер” і іх сапраўдных мэтаў знаходжання ў Беларусі працягвае цікавіць не толькі саміх беларусаў, але і суседнія краіны. Асабліва на фоне скаргаў Лукашэнкі, што, маўляў, ён ледзь стрымлівае тых баевікоў ад “турыстычнага паходу” ў Варшаву і Жэшаў. На “паклон” да тых “вагнераўцаў” ездзяць лукашэнкаўскія сілавікі і дзеці з ваенна-патрыятычных арганізацый, а прадстаўнікі наймітаў наведваюць прапагандысцкія шоў і ладзяць “навучанні” для беларускіх вайскоўцаў. Ці ёсць падставы асцерагацца, што “вагнераўцы” ў сваёй большасці застануцца ў Беларусі і што яны тут будуць рабіць у такой колькасці? Ці толькі “перадачай баявога вопыту” займаюцца найміты Прыгожына, праводзячы навучанні з беларускімі вайскоўцамі? Якіх сюрпрызаў ад іх варта чакаць і якую пагрозу яны нясуць як для саміх беларусаў, так і для нашых суседзяў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны актывіст, заснавальнік “Белага легіёна” Сяргей Бульба
7/28/202357 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Dymna Lotva: шлях праз “Пекла” да Беларусі

Рок-музыкі ў эміграцыі сутыкнуліся з нечаканай праблемай — неабходнасцю наноў збіраць свае гурты. Бо ў некага не ўсе ўдзельнікі выехалі з краіны альбо, выехаўшы, аказаліся не ў адной краіне і адным горадзе. І не кожны з аўтараў рок-песень мог у першы час выходзіць да публікі з акустычнай гітарай. Паспрабуй адыграць пад акустыку альбо ў стылі трэш-метал, да прыкладу! Але музыкі і гурты сабралі, і рэпетыцыі аднавілі, і канцэрты ладзяць, і новыя песні запісваюць ды кліпы здымаюць. Як гурт Dymna Lotva, які днямі прэзентаваў сінгл і кліп на песню “Пекла”. Ці лёгка было ў Варшаве пачаць наноў, вярнуцца да творчасці і што для гэтага найперш спатрэбілася? Ці сапраўды беларусам важна захоўваць беларускасць за мяжой і як гэта зрабіць? З якімі праблемамі сутыкаюцца і ці лічаць патрэбным атрыманы ў эміграцыі досвед? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнікі і ўдзельнікі гурта Dymna Lotva Яўген Чаркасаў і Кацярына Манкевіч
7/27/202339 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

230727 - ZOOM - марафон салідарнасці з палітвязнямі

230727 - ZOOM - марафон салідарнасці з палітвязнямі by Euroradio
7/27/202335 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Сідорская: адкрытасць, інклюзіўнасць, беларускасць — такой бачу нашу ідэю

27 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — доктарка навук і гендарная даследчыца, медыяэкспертка Ірына Сідорская. Для нас вельмі важна, нягледзячы ні на што, не забываць, што мы жывём у еўрапейскім кантэксце, заўсёды памятаць пра правы чалавека і не забываць пра тое, што мы — беларусы. А гэта значыць, што мы павінны шанаваць сваю культуру і рабіць усё магчымае для пашырэння нашай мовы, перакананая Ірына Сідорская. Пра тое, чаму так важна ўсвядоміць сябе беларусам і як гэта звязана з неабходнасцю заставацца ў “еўрапейскім кантэксце”, якое значэнне для нацыянальнай ідэі мае інклюзіўнасць і што значыць “негвалтоўнае пашырэнне беларускай мовы”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ірынай Сідорскай.
7/27/202351 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

230726 - ZOOM - “Спроба узаконіць рабства”

230726 - ZOOM - “Спроба узаконіць рабства” by Euroradio
7/26/202336 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Зміцер Папоў і Яўген Скарабутан. Беларуская Варшава: як знайсці Беларусь за мяжой

Вымушаная эміграцыя вельмі часта змушае не проста хутчэй і больш актыўна рухацца, каб наладзіць сваё жыццё, але часам і мяняць прафесію. Так, нехта ідзе працаваць на будоўлю ці ў таксі, а нехта робіцца ІТ-шнікам, хоць раней быў ад гэтых прафесій далёка. А нехта адкрывае сваю кавярню альбо рэстаран. Хоць раней адкрываў мастацкую галерэю альбо музычны клуб. Ці лёгка ў Варшаве пачаць свой бізнес і што для гэтага найперш патрэбнае? Ці сапраўды для беларусаў важна захоўваць беларускасць за мяжой і як гэта зрабіць? З якімі праблемамі яны сутыкаюцца і ці лічаць карысным атрыманы ў эміграцыі досвед? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць былы галерэйшчык і арганізатар выстаў, а цяпер прадпрымальнік і заснавальнік рэстарана TrzyRogi Зміцер Папоў і заснавальнік беларускай кавярні KAKAO Warszawa Яўген Скарабутан
7/26/202345 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Украіны Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў. Пра гастролі “Вагнера”, Лукашэнку, каліноўцаў і Пазняка

Актыўная фаза акупацыйнай вайны Расіі супраць Украіны цягнецца ўжо амаль паўтара года. Вайны, падтрыманай лукашэнкаўскім рэжымам, што ледзь не паставіла крыж на даўнім сяброўстве беларускага і ўкраінскага народаў. Калі б не беларускія добраахвотнікі, беларускія валанцёры, асобныя, на жаль, нешматлікія, украінскія палітыкі і палітолагі, якія тлумачаць украінцам розніцу паміж беларусамі і лукашыстамі. І калі б не такая рэдкая з’ява, як прабеларускі ўкраінскі відэаблогер… Чаму і пасля ўварвання расійскага войска ва Украіну з тэрыторыі Беларусі ён працягвае заставацца ў беларускай павестцы і ці атрымліваецца даводзіць суайчыннікамі розніцу паміж беларусамі і ўкраінцамі? Ці сапраўды роля беларускіх добраахвотнікаў ва ўкраінскім войску такая вялікая, як падаецца беларусам, і якая дапамога патрэбная самім ваярам? Ці існуе пагроза, што “вагнераўцы” з Беларусі пойдуць ва Украіну, і як ўкраінцы да гэтага ставяцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае блогер з Украіны Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў
7/26/202347 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Павел Слюнькін. Ці прымусяць “вагнераўцы” Захад пачаць перамовы з Мінскам

Лукашэнка зноў пачаў пагражаць “калектыўнаму Захаду”, абраўшы галоўным аб’ектам сваіх нападаў Польшчу. Па-першае, гэта падабаецца Пуціну, а, па-другое, ён займеў важкі, на яго думку, аргумент у выглядзе наймітаў з “Вагнера”. І, не зважаючы на словы прэзідэнта Літвы пра Беларусь як “губерню Расіі”, Лукашэнка абяцае абараніць жыхароў Заходняй Украіны ад “захопніцкіх апетытаў імперыялістычнай Польшчы”… Колькі суб’ектнасці ў Лукашэнкі, калі пытанне тычыцца дзеянняў “Вагнера” на тэрыторыі Беларусі? Ці сапраўды заходнія палітыкі канчаткова прынялі думку пра Беларусь як частку Расіі і якія пагрозы нясе такое стаўленне? Ці варта разлічваць на выдачу ордара на арышт Лукашэнкі і ці не варта перагледзець санкцыйную палітыку ў дачыненні да Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін
7/26/202354 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

230725 - ZOOM -Чым скончацца варшаўскія гастролі "аркестра Вагнера"?

230725 - ZOOM -Чым скончацца варшаўскія гастролі "аркестра Вагнера"? by Euroradio
7/25/202335 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. “Вагнера” прыехалі!”: ці будуць ад гэтага ў захапленні беларускі?

Апошнія дні большасць публічных абмеркаванняў тым ці іншым чынам звязаная са знаходжаннем наймітаў з “Вагнера” ў Беларусі. Уладальнік гэтай прыватнай вайсковай кампаніі Прыгожын, гаворачы пра прыезд сваіх падначаленых у нашу краіну, чамусьці найперш звярнуў увагу на “рэакцыю” беларусак: нібыта яны ў захапленні ад з’яўлення такіх патэнцыйных кавалераў… Гэтыя словы і саму сітуацыю абмяркоўваем з доктаркай навук і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
7/25/202336 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Чым скончацца варшаўскія гастролі "аркестра Вагнера"

Няўдалы тур пад назвай “Кіеў за тры дні” не стаў навукай ні для крамлёўскага, ні, відаць, для драздоўскага стратэгаў. Праўда, цяпер аб’ектам сваіх планаў па “ўратаванні рускамоўных” і сусветнай стабільнасці яны абралі Украіну. Адзін расказвае пра “імперскія планы кіраўніцтва Польшчы”, другі радасна вязе першаму ў якасці доказа “польскага вераломства” чарговыя мапы са словамі “а я вам зараз пакажу”. А яшчэ ёсць нібыта “нічыйныя” вагнераўцы, якія так хочуць “на экскурсію ў Варшаву і Жэшуў”. Што прымушае Лукашэнку паўтараць практычна ўсе трызненні Пуціна і што стаіць за яго словамі пра “ратаванне” Заходняй Украіны? Ці існуе пагроза, што “вагнераўцы” ў Беларусі выключна для таго, каб ствараць напружанне ля польскай мяжы? Якую небяспеку найміты ўяўляюць для грамадзян Беларусі і як на вайну ва Украіне ўплывае пазіцыя ЗША што да атак на Крэмль? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
7/25/202358 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

230724 - ZOOM - Ці верыць Лукашенка сваім картам?

230724 - ZOOM - Ці верыць Лукашенка сваім картам? by Euroradio
7/24/202334 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч. Як у выгнанні захаваць сваю беларускасць

У чарговы свой “еўрапейскі тур” выправіўся галоўны казачнік Беларусі Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч. І гледзячы на ажыятаж, з якім яго сустракалі прыхільнікі ў Вільні, Беластоку ды Варшаве, беларусы паспелі засумаваць па яго выступах і майстар-класах. Нягледзячы на тое, што беларускіх імпрэз што ў Вільні, што ў Польшчы цяпер вельмі багата… Што цікавага вязе ў сваім творчым чамадане актор, чым парадуе прыхільнікаў гэтым разам? Якую ролю культурныя імпрэзы адыгрываюць у захаванні беларусамі сваёй ідэнтычнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае актор і вядоўца Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч.
7/24/202342 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Напружванні Лукашэнкі: ці баіцца Варшава вагнераўцаў

Чарговы раз Лукашэнка падхапіў трызненні Пуціна і пачаў развіваць тэму “паўсюль ворагі”. Да ўсяго, яму так, відаць, спадабалася колькасць мемаў, што спарадзіла яго стэндап-шоу з картамі, што ён вырашыў адыграць і другі сезон серыяла “А зараз я вам пакажу, адкуль...” Гэтым разам на картах паказаныя “планы Польшчы па акупацыі часткі Украіны”. Ну, Пуцін жа пра гэта днямі казаў, але без доказаў — патрэбных для гэта картаў у яго няма! І ад вагнераўцаў ён адмовіўся, а тыя так хочуць “на экскурсію ў Варшаву і Жэшуў”! Відаць, паглядзець, ці ёсць у мясцовых крамах чорныя пакункі вялікіх памераў. Што прымушае Лукашэнку паўтараць за Пуціным любое трызненне і ці верыць ён сам сваім “картам”? Ці існуе пагроза, што вагнераўцы сапраўды надумалі скончыць жыццё самагубствам ля польскай мяжы? Навошта амерыканская разведка злівае інфармацыю Лукашэнку і як бяспеку ў рэгіёне змяняе пацверджаная наяўнасць у Беларусі ядзернай зброі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
7/24/20231 hour, 52 seconds
Episode Artwork

230721 - ZOOM - У Беларусі перабоі з лекамі ад гепатыту С. План Мінздароўя даў збой?

230721 - ZOOM - У Беларусі перабоі з лекамі ад гепатыту С. План Мінздароўя даў збой? by Euroradio
7/21/202331 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Наталля Задзяркоўская. Як музей у Варшаве дапамагае рабіць Беларусь вольнай

Год таму, 17 ліпеня 2022 года, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне адкрыла ў цэнтры Варшавы новую беларускую прастору — музей Вольнай Беларусі. За год музей зрабіўся адной з самых папулярных беларускіх пляцовак у Варшаве, дзе ладзіліся не толькі выставы, канферэнцыі і творчыя сустрэчы, але і тэатральныя прэм'еры, і аўкцыёны, і "Спеўныя сходы". А 22 ліпеня музей Вольнай Беларусі запрашае на “Вечар-сустрэчу сяброў музея Вольнай Беларусі”, прысвечаны гадавіне са дня адкрыцця. Чым са зробленага цягам года можа асабліва ганарыцца каманда музея? Што цікавага плануецца і з якімі цяжкасцямі ў працы яна сутыкаецца? Якую ролю такія прасторы, як музей Вольнай Беларусі, адыгрываюць для захавання беларусамі сваёй ідэнтычнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктарка музея Вольнай Беларусі (Варшава) Наталля Задзяркоўская.
7/21/202330 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Леанід Каліценя і Максім Жбанкоў. Пра кіношнікаў у эміграцыі, творчасць і грошы

Здавалася, эміграцыя для беларусаў — зусім не цукар. Але вось айчынным кіношнікам змена геаграфічных каардынат пайшла, як ні дзіўна, на карысць: за апошнія паўтара года яны стварылі ажно дзве прафесійныя ініцыятывы. Адна — Беларуская незалежная кінакадэмія — была гучна прадстаўленая на Берлінскім кінафестывалі, а на яе адкрыццё завіталі кіраўнік Еўрапейскай кінаакадэміі і міністарка культуры Германіі. Другая — Беларуская сетка кінематаграфістаў — хутка ладзіць у Варшаве з'езд беларускіх кінематаграфістаў. Дык дзеля чаго кіношнікі будуць збірацца на анансаваным з'ездзе? І навошта беларускай супольнасці ажно дзве вельмі падобныя адна да адной арганізацыі? Дзе аўтарам шукаць грошы пад уласныя праекты? І што цяпер адбываецца з кіно ў самой Беларусі? Пра гэта ды іншае пагаворым з сустваральнікамі Беларускай сеткі кінематаграфістаў: прадзюсарам Леанідам Каліценем і кінааналітыкам Максімам Жбанковым.
7/21/202331 minutes, 1 second
Episode Artwork

Сяргей Дубавец. Пра акупацыю, эміграцыю, партызаншчыну і арышт Лукашэнкі

"Галоўнае, каб быў мір і спакой — гэта эканоміка. Ніхто нікому не дапаможа", — заявіў 21 ліпеня Лукашэнка і абурыўся, што Еўропа адварочваецца ад Украіны ў пытанні харчавання. Але, здаецца, і без Украіны ў беларускага кіраўніка хапае праблем. Гэта і "вагнераўцы", якія калонамі заязджаюць у Беларусь, і ордар на арышт, які замаячыў на гарызонце за вываз украінскіх дзяцей у нашу краіну. Ды і ў эканоміцы справы так сабе — эксперты кажуць пра немінучую дэвальвацыю. Пры чым, як аказалася, вагнераўцы, якія з камфортам размясціліся ў Беларусі, жывуць тут за наш кошт. Прымаючы бок — Беларусь — бясплатна забяспечвае расійскі кантынгент харчаваннем, палівам, электрычнай і цеплавой энергіяй, іншымі відамі камунальных паслуг, медыцынскай дапамогай. Беларусам такое і не снілася, для іх грошай няма. А расіянам — калі ласка! Пра прыярытэты беларускіх уладаў пагаворым сёння з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама закранем іншыя важныя тэмы: Беларускі Чырвоны крыж адчувальна пазелянеў і цяпер у адкрытую служыць рэжыму, набліжаюцца слуханні па Аб'яднаным пераходным кабінеце ў Каардынацыйнай радзе, а супраць байполаўца Аляксандра Азарава (Кныровіч упэўнены!) гуляе ФСБ Расіі.
7/21/202335 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Сяргей Дубавец. Пра акупацыю, эміграцыю, партызаншчыну і арышт Лукашэнкі

Неўзабаве трэцяя гадавіна выбараў 2020 года. Падзеяў, якія адны называюць абуджэннем беларускай нацыі, іншыя — спланаванай у Маскве аперацыяй, скіраванай на далейшае паглынанне Беларусі. Адны ўхваляюць пратэсты, іншыя кажуць, што тагачасныя лідары выбарчай кампаніі вінаватыя ў тых шалёных рэпрэсіях, якія абрынуў лукашэнкаўскі рэжым як помсту за свой жнівеньскі страх. Як вынік, у Беларусі тысячы асуджаных па палітычных прычынах, 1,5 тысячы палітвязняў, сотні тысяч эмігрантаў, вынішчанае палітычнае і культурніцкае поле. Што насамрэч патрэбна вагнераўцам у Беларусі і якія пагрозы яны нясуць, як беларусам, так і суседнім з Беларуссю краінам? З чым мы прыйшлі да трэцяй гадавіны выбараў 2020 года? Ці рэальна пабачыць Лукашэнку на лаве падсудных у Гаазе і ці можа выжыць беларуская культура ў эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае публіцыст, літаратар, Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі Сяргей Дубавец.
7/21/202344 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

230720 - ZOOM - Пагроз праз тое, што спрабуе даказаць вайсковыя злачынствы Лукашэнкі?

230720 - ZOOM - Пагроз праз тое, што спрабуе даказаць вайсковыя злачынствы Лукашэнкі? by Euroradio
7/20/202338 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Юльяна Шаметавец. Пра “дзіравыя базы”, план “Перамога”, агентуру і бяспеку

Чым далей, тым большае значэнне набывае кібербяспека. І гаворка нават не пра ўмоўныя базы ўдзельнікаў плана “Перамога”, якія могуць трапіць у рукі лукашэнкаўскіх карнікаў: пры жаданні вас у той план запішуць самі “губазы”. Калі людзі атрымліваюць гады пазбаўлення волі за каментары ці перапосты, зробленыя невядома калі, калі цябе правакуюць праз розныя чат-рулеткі ці падстаўляюць агенты спецслужб. Якія меры бяспекі магчыма прыняць, каб гарантавана пазбегнуць рэпрэсій за дзеянні ў сацсетках? Што адбываецца з базамі, якія складалі апанеты рэжыму і ці бяспечна рэгістравацца ў якіх-кольвек ініцыятывах? Ці існуе рэцэпт вызвалення палітвязняў і ці магчыма сёння правесці інтэрнэт-галасаванне альбо выбары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кіберпартызан" і палка імя Каліноўскага Юльяна Шаметавец.
7/20/202347 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Аляксандр “Кусь” Клачко. Баец “Кусь”: мова, гісторыя, культура — у гэтым наша нацыянальная ідэя

20 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — беларускі добраахвотнік батальёна "Волат" палка імя Кастуся Каліноўскага Аляксандр “Кусь” Клачко. “Рускі штык і рускі поп” не далі магчымасці беларусам у час, калі іншыя народы будавалі свае нацыянальныя дзяржавы і завяршалі сваё фармаванне як нацыі, прайсці тым жа шляхам. Але цяпер мы мае шанец завяршыць некалі пачатыя нацыябудаўнічыя працэсы. Безумоўна, з папраўкай на сучаснасць і з разуменнем, што свет змяніўся, як і мы самі. Тым не менш, падмурак мусіць заставацца ранейшым — мова, гісторыя і культура. Без гэтага будучыні ў Беларусі не будзе, перакананы Аляксандр “Кусь” Клачко. Пра тое, дзе знайсці сілы на супраціў і ці магчыма вярнуць сабе краіну мірным шляхам, чаму так важна ўсвядоміць сябе беларусам і пры чым тут мова, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам “Кусем” Клачко.
7/20/202352 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Ігар Тышкевіч. Павольная акупацыя: пра мэты “Вагнера” і арышт Лукашэнкі

У Беларусь працягваюць ехаць калоны “вагнераўцаў”. І колькі на сёння гэтых наймітаў-забойцаў з расійскай ваеннай кампаніі ўжо знаходзіцца на тэрыторыі нашай краіны, беларусам не паведамляюць, але гэта дакладна больш за 2 тысячы. Міністэрства абароны паведаміла, што “падраздзяленні ССА РБ адпрацоўваюць вучэбна-баявыя задачы з байцамі “Вагнер” на палігоне “Брэсцкі”. У той жа час у Еўрапарламенце заклікалі Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордар на арышт Лукашэнкі. А ўздоўж украінска-беларускай мяжы ўкраінскія вайскоўцы паставілі дзясяткі тысяч міннных пастак… Што насамрэч трэба “вагнераўцам” у Беларусі і якія пагрозы яны нясуць як беларусам, так і суседнім з Беларуссю краінам? Ці варта асцерагацца правакацый на мяжы і як да магчымых нечаканасцяў рыхтуюцца ўкраінскія вайскоўцы? Ці рэальна пабачыць Лукашэнку на лаве падсудных у Гаазе?
7/20/202346 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

230719 - ZOOM - Роля беларускага Чырвонага крыжа ў вывазе ўкраінскіх дзяцей

230719 - ZOOM - Роля беларускага Чырвонага крыжа ў вывазе ўкраінскіх дзяцей by Euroradio
7/19/202339 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Аляксей Лявончык. Пра “гаманцы рэжыму”, “белыя паліто”, агентуру і палітвязняў

На тых, хто робіць працу, заўсёды знойдуцца “белыя палітоны”, якія раскажуць і пра тое, як вы ўсё няправільна робіце, і што ўсе вашыя праекты намарэч скіраваныя на дапамогу сабе, а не іншым, раскажуць нават, агентам якой спецслужбы вы з’яўляецеся. Зрабіць не тое што лепш, а хаця б нешта такім “танцорам” перашкаджае шмат што і хто пачынаючы з вас, але ў выніку давер да тых, хто спрабуе нешта рабіць, у грамадства змяншаецца. Якія галоўныя высновы варта зрабіць са скандалу вакол грошай на дабрачыннасць аднаго з нібыта “гаманцоў рэжыму” і ці трэба за такую дапамогу неяк “дзякаваць”? Што адбываецца ў асяродку дэмакратычных сіл і ці не прыйшоў час даць магчымасць іншым паспрабаваць перамагчы рэжым, перанакіраваўшы ім усе рэсурсы дэмсіл? Ці існуе рэцэпт па вызваленні палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык.
7/19/202344 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Павел Латушка. Арышт Лукашэнкі, “крыміналка Груздзевых”, санкцыі і перамовы

У Еўрапарламенце заклікалі Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордар на арышт Лукашэнкі. Дэпутаты заявілі, што Беларусь нясе адказнасць за шкоду, нанесеную Украіне ў сувязі з вайной, і злачынствы, учыненыя ва Украіне, у тым ліку за незаконны вываз дзяцей. Паралельна Еўрасаюз да гадавіны выбараў 2020 года рыхтуе новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Прычына — працяг рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Паводле інфармацыі з Бруселя, паралельна абмяркоўваецца яшчэ адзін пакет санкцый, падставай для якога стаў саўдзел Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны. У той жа час у самой Беларусі ўжо знаходзіцца звыш 2 тысяч наймітаў-забойцаў з расійскай кампаніі “Вагнер”. Што дае ордар на арышт Лукашэнкі, калі такі ж ордар на арышт Пуціна на лаву падсудных яго не прывёў? “Крыміналка” на сясцёр Груздзевых, якія чамусьці лічаць сябе спявачкамі — хто іх прыцягне іх да адказнасці і якую ролю выконвае сёння “Славянскі базар”? Ці працуюць санкцыі, як перамагчы Лукашэнку і вызваліць палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
7/19/202352 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Мікалай Халезін. “Вам пакет — санкцыйны!”: ці напалохае ён Лукашэнку

Новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі рыхтуе Еўрасаюз да гадавіны выбараў 2020 года. Прычына — працяг рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Паводле інфармацыі з Бруселя, паралельна абмяркоўваецца яшчэ адзін пакет санкцый, падставай для якога стаў саўдзел Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны. У той жа час за апошні год імпарт тавараў з ЕС у Беларусь значна павялічыўся, і гэта выглядае на любімую гульню лукашэнкаўскага схематозу — дапамога Расіі ў абыходзе санкцый. Што з сябе ўяўляюць новыя санкцыі і ці атрымаецца ў рэжыму паслабіць санкцыйны ціск на “калійку”? Чаму наноў актывізаваліся размовы пра непазбежнасць перамоў з рэжымам дзеля вызвалення палітвязяняў і ці маюць яны перспектывы? Як словы Наўседы ўплываюць на агульнае стаўленне да Беларусі на Захадзе і што дае кароткае спатканне Байдэна з Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.
7/19/202359 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

230718 - ZOOM - Ці рызыкне Захад выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі?

230718 - ZOOM - Ці рызыкне Захад выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі? by Euroradio
7/18/202336 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Ціханоўская сярод лідараў-мужчын, крызіс маскуліннасці і паніка вакол вазэктаміі

У сусветнай палітыцы па-ранейшаму дамінуюць мужчыны. Напрыклад, сярод удзельнікаў Саміта NATO ў Вільні Святлана Ціханоўская была адной з нешматлікіх жанчын. Ці дапамагае гэтае адрозненне? Ці выгадна, што беларусаў прадстаўляе менавіта жанчына? Пра гэта пагаворым у сённяшнім выпуску Gender Gap з доктаркай навук Ірынай Сідорскай. Спусцімся таксама "на ўзровень ніжэй" — туды, дзе жанчыны актыўна адваёўваюць прастору ў мужчын, а мужчыны ўжо і не ведаюць, што рабіць, каб дэманстраваць сваю маскуліннасць.
7/18/202349 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

230717 - ZOOM - "Пацанскі адказ" за Крымскі мост: Беларусь могуць выкарыстоўваць для помсты Украіне

230717 - ZOOM - "Пацанскі адказ" за Крымскі мост: Беларусь могуць выкарыстоўваць для помсты Украіне by Euroradio
7/17/202331 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра Сувалкскі калідор, традыцыі НКУС і ўмовы вяртання

У барацьбе з “дыверсантамі” лукашэнкаўскія спецслужбы будуць выкарыстоўваць “лепшае з досведу і традыцый НКУС”, заявіў днямі Карпянкоў. Чым адметныя “традыцыі НКУС” адносна кіраўнікоў гэтых жа структур, Карпянкову, спадзяемся, давядзецца даведацца на асабістым прыкладзе. Іншая справа, што “традыцыі НКУС” ужо відавочныя ў Беларусі — традыцыя даносаў адроджаная і пастаўленая на паток. Што з сябе ўяўляе Сувалкскі калідор і ці могуць найміты з “Вагнера” стварыць праблему на тым кірунку? Чаму “традыцыі НКУС” так падабаюцца лукашыстам і ці здольная гісторыя хоць нечаму навучыць? Як словы Наўседы ўплываюць на агульнае стаўленне да Беларусі на Захадзе і што дае кароткае спатканне Байдэна з Ціханоўскай? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
7/17/20231 hour, 1 minute, 28 seconds
Episode Artwork

230714 - ZOOM - Пра што гаворыць вяртанне маці Пратасевіча?

230714 - ZOOM - Пра што гаворыць вяртанне маці Пратасевіча? by Euroradio
7/14/202333 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Рэпрэсіі ў Беларусі, вайна ва Украіне, страйк супраць штучнага інтэлекту. Гэта адбываецца адначасова

Гэта штодзённы агляд галоўных сусветных навін ад Еўрарадыё. Калі хочаце вярнуць веру ў людзей і падчас паўстання машын заўзець за чалавецтва — адразу гартайце ў канец.
7/14/20236 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Іван Ступак. Ці стаў саміт NATO “правальным” для Украіны

Два дні як скончыўся саміт NATO, і эмоцыі, што віравалі вакол прынятых на ім рашэнняў, крыху сцішыліся. Ва Украіне ўжо больш абмяркоўваюць ваенную дапамогу, якую УСУ атрымаюць ад заходніх патрнёраў, а не няспраўджаныя надзеі пра імгненнае ўступленне Украіны ў Альянс ці пікіроўку Зяленскага і міністра абароны Вялікабрытаніі. Што да самой рэзалюцыі, прынятай у Вільні, то там згадваецца і Беларусь. І нібыта працягам гэтай згадкі сталі словы ўкраінскага генерала Наема пра тое, што “па той бок мяжы (у Беларусі) ва Украіны сяброў няма”... Якія галоўныя высновы па выніках саміту NATO і ці мелі падставы спадзяванні наконт прыняцця Украіны ў Альянс проста цяпер? Што адбываецца на ўкраінска-беларускай мяжы — як у ваенным, так і ў палітычным плане? Ці сапраўды контрнаступ Украіны “запаволіўся” і як яго хуткасць звязаная з заходняй падтрымкай УСУ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак
7/14/202340 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Ціханоўская і NATO, Чырвоны Крыж, няісны завод у Барысаве

Каб без растаможкі гандляваць кітайскімі аўтамабілямі ў Расіі, Беларусь стварыла завод па вытворчасці рухавікоў. Толькі вось завода гэтага ніхто не бачыў, як і шматмільённых інвестыцый у яго стварэнне. Што адбываецца? Пагутарым пра гэта з блогерам і сябрам Каардынацыйнай рады Аляксандрам Кныровічам. Абмяркуем таксама гарачыя тэмы тыдня: сустрэчу Байдэна з Ціханоўскай на саміце НАТА (і ўвогуле беларускую тэму на ім), z-генсака беларускага Чырвонага Крыжа, смерць Алеся Пушкіна, вяртанне маці Рамана Пратасевіча ў Беларусь і чарговы прывід Прыгожына — гэтым разам у лагеры пад Асіповічамі.
7/14/202342 minutes
Episode Artwork

230713 - ZOOM - Як апошнія тры гады змянілі Святлану Ціханоўскую?

230713 - ZOOM - Як апошнія тры гады змянілі Святлану Ціханоўскую? by Euroradio
7/13/202346 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Уладзімір Кавалкін. Ці пацягне "Вагнера" беларуская эканоміка

Дагэтуль застаецца незразумелым, ці пераедзе ПВК "Вагнер" і яе кіраўнік Прыгожын у Беларусь. А калі пераедзе — то за які кошт расійскія найміты будуць існаваць у нашай краіне. Ведаючы, колькі грошай іх утрыманне вымагала ў Крамля, становіцца зразумелым, што беларуская эканоміка наўрад ці пацягне прыгожынскую "армію". Ці пацягне? І наколькі сітуацыя з "Вагнерам" уплывае на аслабленне беларускага рубля? Што далей будзе з доларам — упадзе ніжэй за адзнаку ў тры рублі ці вырасце да чатырох? Чаму беларусаў працягваюць скарачаць на працы і што дасць краіне далучэнне да міжнародных дамоваў у межах ШАС? Чаго чакаць рэжыму ад сустрэчы Ціханоўскай з Байдэнам? Апошнія падзеі, звязаныя з беларускай эканомікай, абмяркоўваем з кіраўніком праекту "Кошт урада", эканамістам Уладзімірам Кавалкіным.
7/13/202334 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Дзяніс Кандакоў: свабода, разнастайнасць, шматмоўе — у гэтым наша ідэя сёння

13 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — былы дэкан гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, выкладчык Універсітэта ў Сарбоне і шэрагу іншых французскіх універсітэтаў Дзяніс Кандакоў. Тэма зямлі, прыватнай уласнасці на зямлю заўсёды была актуальнай і вельмі балючай для беларусаў. Мець свой кавалак зямлі, на якім ты пачуваешся гаспадаром і за які нясеш адказнасць, спрадвеку і да сёння было і застаецца беларускай марай. Няздзейсненай, на жаль. Бо менавіта з уласнага невялікага кавалку зямлі пад нагамі пачынаецца нараджэнне сваёй краіны, сваёй дзяржавы. А далей ідуць адчуванне важнасці сваёй мовы, гонар за сваю культуру і сваю гісторыю, перакананы Дзяніс Кандакоў. Пра тое, як звязаныя тэмы прыватнай уласнасці на зямлю і нацыянальнай ідэнтычнасці, пры чым тут свабода і як шанаванне матчынай мовы залежыць ад шматмоўя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзянісам Кандаковым.
7/13/202349 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Чарнуха. Хто такі Вольскі: чаму беларусы мала цікавяцца сваім

Беларусы распачалі ў сацсетках “культурніцкі” флэшмоб з нагоды тыдня беларускай культуры пад хэштэгам #ByCultureGlobal23, дзе дзяліліся сваімі думкамі пра беларускую культуру, падказвалі новыя імёны творцаў, раілі, на каго ці што звярнуць увагу альбо каго пераслухаць-перачытаць-перагледзець. І ўсё выглядала так узнёсла, пакуль чарга выказвацца не дайшла да Аляксандра Чарнухі… Што не так з беларускай культурай ці людзьмі, для якіх тая культура нібыта і існуе? Чаму нават за мяжой у вымушанай эміграцыі ці на радзіме падчас прымусовай русіфікацыі грамадства беларусы больш цікавяцца замежнымі культурнымі здабыткамі, чым сваімі? Як можна змяніць сітуацыю і ці можна прымусіць любіць Вольскага? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае музычны крытык, пісьменнік, драматург і ютуб-блогер Аляксандр Чарнуха
7/13/202335 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

230712 - ZOOM - Маглі выратаваць, але не спяшаліся. Што за хвароба забрала жыццё Алеся Пушкіна

230712 - ZOOM - Маглі выратаваць, але не спяшаліся. Што за хвароба забрала жыццё Алеся Пушкіна by Euroradio
7/12/202335 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Піт Паўлаў. Пра вайну, музыку, “каліноўцаў” і вызваленне Беларусі

Рок-музыка, франтмен гурта N.R.M. Піт Паўлаў вярнуўся з Украіны, дзе граў канцэрты для байцоў палка Каліноўскага. Але не толькі выступы былі нагодай для паездкі — музыка завёз беларускім добраахвотнікам гуманітарны груз. Апроч таго, Піт спрычыніўся да здымак фільма, прысвечанага беларускім ваярам. Што было самым складаным у арганізацыі і падрыхтоўцы паездкі ва Украіну? Якія ўражанні ад пабачанага і пачутага, ці сапраўды байцам падчас вайны патрэбная рок-музыка? Ці былі сустрэчы падчас вандроўкі з украінцамі і якое іх стаўленне да беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыка, франтмен гурта N.R.M. Піт Паўлаў
7/12/202337 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Павел Лібер. Чым жыве “Новая Беларусь” і хто набудзе для яе зямлю

Праект “лічбавай Беларусі”, да якога спачатку шмат хто ставіўся скептычна, працягвае не толькі жыць, але і развівацца. Ужо ідуць размовы не толькі пра стварэнне падатковага праекта і сваёй разліковай адзінкі, але і пра набыццё ці арэнду зямлі, каб віртуальная Беларусь выйшла ў рэал. Неверагодна? Так, выглядае на тое. Але як казаў класік, рабі нечаканае... Якія паслугі і магчымасці прапануе ўжо цяпер праект "Новая Беларусь" і што ў планах? Навіны падаткавага праекта — што прапануюць беларусам распрацоўшчыкі і ці мае гэта сэнс у сённяшніх абставінах? Ці паўплывае на працу і развіццё праекта “Новая Беларусь” сыход з каманды Яраслава Ліхачэўскага? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае Павел Лібер
7/12/202339 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Валерый Карбалевіч. Пра NATO, смерць Пушкіна, Наўседу і “губерню Расіі”

Пакуль на саміце NATO ў Вільні вырашаліся глабальныя пытанні рэгіянальнай бяспекі, усяго за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад сталіцы Літвы, за літоўска-беларускай мяжой, працягвалася трагедыя беларускага народа. З-за кратаў так і не выйшаў вернік, палітвязень Зміцер Дашкевіч, пры нібыта “нявысветленых абставінах” палітвязень Алесь Пушкін памёр у рэанімацыі, лукашэнкаўскія карнікі працягваюць затрыманні, “суды” — выносяць палітычна матываваныя прысуды. У бок Захаду ляцяць пагрозы выкарыстаць ядзерную зброю і размясціць на беларускай зямлі наймітаў-забойцаў з “Вагнера”… Ці можна лічыць супадзеннем смерць Алеся Пушкіна падчас саміту NATO ў Вільні? Што стаіць за словамі Наўседы пра “губерню Расіі”? Ці ёсць у Альянса магчымасці паўплываць на сітуацыю ў нашым рэгіёне і як прыцягнуць увагу краін NATO да “беларускага пытання”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.
7/12/202340 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

230711 - ZOOM - Смерць Алеся Пушкіна: як і якія правы палітвязняў парушаюцца ў зняволенні

230711 - ZOOM - Смерць Алеся Пушкіна: як і якія правы палітвязняў парушаюцца ў зняволенні by Euroradio
7/11/202331 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Сяргей Федуняк. NATO ля мяжы: ці стане гэта пагрозай для Лукашэнкі

Напярэдадні саміту NATO прэзідэнт Турцыі Эрдаган паведаміў, што не выступае супраць прыёму Швецыі ў Альянс. Адпаведны дакумент найбліжэйшымі днямі будзе перададзены на ратыфікацыю ў турэцкі парламент. А за дзень да гэтага рашэння Турцыя вярнула ва Украіну камандзіраў палка “Азоў”, якія паводле дамоўленасці мусілі знаходзіцца па-за межамі роднай краіны да канца вайны. Што да саміту ў Вільні, то там наўрад ці агучаць рашэнне пра прыняцце ў NATO Украіны, але і без падтрымкі яе не пакінуць. Спрабуе прыцягнуць увагу да сваіх праблем і беларуская супольнасць. Ці толькі вайна на яе тэрыторыі стаіць на дарозе Украіны ў NATO? Ці ёсць у Альянса магчымасці паўплываць на сітуацыю ў нашым рэгіёне і якія? Як прыцягнуць увагу краін NATO да “беларускага пытання”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае прафесар Чарнавіцкага нацыянальнага ўніверсітэта, доктар палітычных навук Сяргей Федуняк.
7/11/202335 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. БЧБ на саміце NATO, “украМасад”, ядзерка і правакацыі

Пачатак тыдня інфармацыйна завязаны на саміт NATO, які пачаўся ў Вільні 11 ліпеня. Нягледзячы на тое, што галоўным пытаннем саміту будзе вайна ва Украіне, беларусы спадзяюцца, што і іх праблемы не застануцца па-за ўвагай. І каб гэтая ўвага была больш пільная, беларусы ў Вільні ладзяць флэшмоб — вывешваюць бел-чырвона-белыя сцягі ў сваіх вокнах. Але і без гэтага, дзякуючы дзеянням Лукашэнкі, увага да Беларусі прыцягваецца. Што адбываецца з прыходам “Вагнера” і дастаўкай ядзернай зброі ў Беларусь і як на гэта рэагуюць заходнія СМІ і палітыкі? Якія рашэнні па Беларусі магчымыя на саміце ў Вільні і ці будзе там увогуле ўзнімацца “беларускае пытанне”? Ці магчымыя правакацыі на мяжы падчас саміту і ці сапраўды пачынае сваю працу “украМасад”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
7/11/202359 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Gender Gap. Дыскрымінацыя жанчын у медыцыне, жанчыны і саміт NATO, сарваны гей-прайд

У хірургі і рэаніматолагі ў Беларусі часцей бяруць хлопцаў. Гэта афіцыйна, і Мінздароўя не бачыць у гэтым нічога дрэннага. Як гэта — вось так ды ў XXI стагоддзі? Пагаворым пра гэта, а таксама пра гендарную палітыку арганізацый з доктаркай навук Ірынай Сідорскай. Таксама абмяркуем гарачыя гендарныя навіны тыдня: трансгендарная жанчына перамагла на конкурсе прыгажосці; правыя актывісты сарвалі гей-парад у Тбілісі; Святлана Ціханоўская ўдзельнічае ў саміце NATO (урываецца ў свет мужчын!), а Лукашэнка паказвае відэа з Сяргеем Ціханоўскім за кратамі, але хавае стан Марыі Калеснікавай.
7/11/202334 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

230710 - ZOOM - Чаго чакаць Беларусі ад саміта НАТА?

230710 - ZOOM - Чаго чакаць Беларусі ад саміта НАТА? by Euroradio
7/10/202333 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Сяргей Будкін. “Яны Вольскага не ведаюць!”: што ўратуе культуру ў выгнанні

У Беларусі сёння навідавоку толькі адцэнзураваная і ідэалагічна правільная культура. Выхад на сцэну не тое што “здраднікам”, але нават тым, чыя лаяльнасць пад сумневам, закрыты. Безумоўна, культурнае жыццё працягваецца там, куды не трапляе святло сафітаў, але аматарам айчыннай культуры ад гэтага не лягчэй. У творцаў, якія вымушаныя былі пакінуць краіну, свабоды творчасці дастаткова. Але не заўсёды хапае магчымасцяў, каб творчасцю займацца… Якімі праектамі сёння займаецца Рада культуры, што найперш у прыярытэце? Ці ёсць магчымасць падтрымліваць усе годныя праекты і дзе знайсці на іх фінансаванне? Як захаваць увагу беларусаў да свайго? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін
7/10/202336 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Яўген Магда. Танкі NATO на мяжы з Беларуссю: ці чакаць правакацый і якіх

Пераважная большасць жыхароў Асіповічаў і ваколіц раззлаваныя на Лукашэнку за напад з тэрыторыі Беларусі расійскіх войскаў на Украіну. Пра гэта піша міжнародная карэспандэнтка амерыканскага выдання The New York Times Валеры Хопкінс. А магчымае з’яўленне ў Беларусі забойцаў-вагнераўцаў беларусаў палохае. Вось толькі такія настроі беларускага грамадства не асабліва ўплываюць на стаўленне да беларусаў суседзяў-украінцаў… Як саміт NATO уплывае на настроі і бяспеку ў нашым рэгіёне, ці варта чакаць падчас яго нейкіх правакацый? Ці ёсць сэнс звяртаць увагу на словы Лукашэнкі пра нацыянальную гордасць і суверэнітэт? Пра што сведчыць пазіцыя прэзідэнта Турцыі датычна сяброўства Украіны ў NATO і ці не стане Літва фарпостам альянса на мяжы з Беларуссю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
7/10/202333 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Нож у спіну: пра Эрдагана, Пуціна, саміт NATO і націдэю

Напярэдадні чарговага саміта NATO, які пройдзе 11-12 ліпеня ў Вільні, прэзідэнт Турцыі Эрдаган даў дазвол на заўчаснае вяртанне ва Украіну камандзіраў палка “Азоў”, адзін з камандзіраў “Вагнера” расказаў, што ў Беларусь яны плануюць прыйсці праз месяц, а Лукашэнка, выступаючы на малой радзіме, раптам загаварыў пра нацыянальную гордасць, суверэнітэт і бяспеку. Чаго чакаць ад саміта NATO і ці паўплываюць на яго рашэнні планы Лукашэнкі па размяшчэнні кампаніі “Вагнер” у Беларусі? Чаму лукашэнкаўскія чыноўнікі раптам актыўна пачалі выказвацца на тэму нацыянальнай ідэі і ці варта звяртаць увагу на словы Лукашэнкі пра нацыянальную гордасць? Пра якія абмежаванні для беларусаў кажа Наўседа, ці маюць літоўцы рацыю у сваіх перасцярогах і як беларусам пазбегнуць гэтай сітуацыі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
7/10/202345 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Іх норавы: мядзведзь у басейне, Айван і Хэйлі ў Рыме і пацяпленне — усюды

У адной краіне заняліся пераасэнсаваннем каланіялізму — і не ў той, пра якую вы падумалі. А ў іншай мядзведзі панадзіліся хадзіць у госці да чалавека, есці яго ежу і гуляць з яго катамі — і зноў не ў той.
7/7/20235 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

230707 - ZOOM - Чаму “вагнераўцы” могуць і не прыехаць у Беларусь?

230707 - ZOOM - Чаму “вагнераўцы” могуць і не прыехаць у Беларусь? by Euroradio
7/7/202334 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Рубэн Меграбян. Каньяк для Лукашэнкі: ці бяспечна апанентам рэжыму знаходзіцца ў Арменіі?

Арменія знаходзіцца на такім жа геапалітычным раздарожжы, як і, у пэўным сэнсе, Беларусь. З аднаго боку, Ерэван кажа пра імкненне да дэмакратычных каштоўнасцяў і неабходнасць пашыраць адносіны з Захадам, а з іншага, мае шчыльныя стасункі з Расіяй, супрацоўнічае з лукашэнкаўскім рэжымам. І нядаўні скандал з беларусам, які прыехаў у Арменію з Грузіі і быў затрыманы на запыт беларускіх сілавікоў, таму доказ. Што перашкаджае Арменіі зрабіць адназначны выбар на карысць таго ці іншага шляху палітычнага развіцця і трымацца гэтага выбару? Якія на цяперашні момант адносіны паміж Ерэванам і Мінскам? Ці пойдуць улады Арменіі на супрацу з дэмакратычнымі сіламі Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт армянскага Інстытута міжнародных адносін і бяспекі Рубэн Меграбян
7/7/202338 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

П. Бродзік і А. Плотка. Будзе гучна: беларускія творцы збяруць ля Віслы прыхільнікаў на Hučna Fest

9 ліпеня ў Варшаве на беразе Віслы пройдзе бясплатны Hučna Fest — оўпэн-эйр з актуальнай беларускай музыкай, знакамітымі імёнамі СучБелЛіта, сучасным мастацтвам і актывізмам. Free Belarus Center ладзіць Hučna Fest ужо трэці год запар. Але сёлета фэст стаў яшчэ больш маштабным. Да музычнай сцэны, арт-маркета і пляцоўкі сацыяльных актыўнасцяў дадалася магутная літаратурная сцэна і кніжны стэнд выдавецтва "Янушкевіч". Галоўны хэдлайнер музычнай сцэны — гурт Super Besse, а літаратурнай — Альгерд Бахарэвіч. Што з сябе ўяўляе сёлетні Hučna Fest і якія сюрпрызы наведвальнікам рыхтуюць арганізатары і ўдзельнікі гэтага беларускага оўпэн-эйра? Як складаўся спіс удзельнікаў і ці ёсць цікавасць да мерапрыемства з боку творцаў? Ці “акліматызавалася” беларуская культура за мяжой і ці знайшла сваё месца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць арганізатары і удзельнікі Hučna Fest кіраўніца Free Belarus Center Паліна Бродзік і паэт, музыка Алесь Плотка.
7/7/202341 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Мёртвы міністр, голад у Еўропе (ШТО?), аўдыт ByPOL

Прапагандысты пужаюць Еўропу голадам. У Еўропе, што праўда, пра голад нічога не ведаюць. А для нас гэта нагода задумацца: ці не пагражае голад Беларусі? Бо прапаганда вельмі часта адбівае рэчаіснасць з дакладнасцю да наадварот, абвінавачваючы ў сваіх грахах тых, хто навокал. Чаго чакаць? Стрымім пра гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра загадкавую смерць міністра транспарту Аляксея Аўраменкі. На прэс-канферэнцыі Лукашэнка два разы паўтарыў, што чыноўнік загінуў — што гэта значыць? Абмяркуем, як Каардынацыйная рада рыхтуецца да аўдыту ByPOL, і развіццё сітуацыі з "верыфікацыяй беларускага бізнесу за мяжой".
7/7/202342 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Віталь Цыганкоў . Як Пуцін "аддзячыць" Лукашэнку за сваё ўратаванне

На наступным тыдні ў Вільні пройдзе чарговы саміт NATO. Праходзіць ён будзе на фоне “ядзерных пагроз” Лукашэнкі і падрыхтоўкі да з’яўлення ў Беларусі ПВК “Вагнер”. З удзелам у гэтым маштабным мерапрыемстве прадстаўніцы беларускіх дэмсіл Святланы Ціханоўскай. І пры наноў распачатых дыскусіях пра магчымасць увядзення з боку Літвы пэўных абмежаванняў аднолькавага ўзроўню як для расіян, так і для беларусаў… Чаго чакаць ад саміта NATO і ці паўплываюць на яго рашэнні планы Лукашэнкі па размяшчэнні кампаніі “Вагнер” у Беларусі? Пра якія абмежаванні кажа Наўседа, ці маюць літоўцы рацыю у сваіх перасцярогах і як беларусам пазбегнуць гэтай сітуацыі? Ці маральна браць грошы на дабрачынныя праекты ад “гаманцоў рэжыма”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык і аглядальнік Віталь Цыганкоў.
7/7/202348 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

230706 - ZOOM - "Паляванне на мяне было як у кіно": як выжыць у маленькім горадзе ў разгар рэпрэсій

230706 - ZOOM - "Паляванне на мяне было як у кіно": як выжыць у маленькім горадзе ў разгар рэпрэсій by Euroradio
7/6/202329 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Мацвей Купрэйчык і Андрэй Астаповіч. Без “Перамогі”: чым зоймецца новае аб’яднанне сілавікоў BELPOL?

Пэўны час таму некага абурыла, некага парадавала, а некага насмяшыла сітуацыя, калі былыя калегі па BYPOL пазвальнялі адзін аднаго з гэтай арганізацыі: Аляксандр Азараў звольніў Мацвея Купрэйчыка з некалькімі калегамі, а тыя ў адказ звольнілі Азарава з Лупаносавым. Потым былыя калегі падпісалі “пакт аб ненападзе”, а праз некаторы час “POLаў” стала два. І кожны заявіў, што не хоча мець нічога агульнага з былымі калегамі. Што з сябе ўяўляе ініцыятыва BELPOL і чым канкрэтна будзе займацца гэтая структура? Як так сталася, што былыя калегі пасварыліся і якая ў гэтым можа быць роля спецслужб? Як гэтая сітуацыя паўплывала на імідж дэмсіл і ці будуць удзельнікі BELPOL праходзіць паліграф? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць удзельнікі ініцыятывы былых сілавікоў BELPOL Мацвей Купрэйчык і Андрэй Астаповіч
7/6/202350 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Як вайна і рэпрэсіі ўплываюць на еўранастроі беларусаў

У канцы чэрвеня “Беларуская аналітычная майстэрня” прэзентавала даследаванне “Дыскамфорт грамадскай думкі”, куды ўвайшлі апытанні беларусаў у розныя перыяды, у тым ліку ў верасні 2022 года і траўні 2023-га. Беларусаў, якія жывуць у краіне, апытвалі праз тэлефон. Па выніках апытання стала зразумела, што масавыя рэпрэсіі і поўнамаштабная вайна Расіі ва Украіне мяняюць беларускае грамадства, аднак зусім не так, як гэтага чакалі эксперты, што і стала нагодай для чарговых слуханняў у Каардынацыйнай радзе. Тэма — беларуская еўраінтэграцыя і вобраз Еўропы, які сёння пануе ў беларускім грамадстве. Што сёння думаюць беларусы пра Еўропу і еўрапейскія перспектывы, што ўплывае на грамадскае меркаванне? Як на грамадскае меркаванне ўнутры Беларусі ўплываюць тыя, хто “рэлакаваўся” з краіны? Што Еўропа сёння рэальна можа зрабіць для прасоўвання еўрапейскіх каштоўнасцяў сярод беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сацыёлаг, прафесар Андрэй Вардамацкі, адміністрацыйны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Павел Данэйка і паліталагіня Таццяна Чуліцкая.
7/6/20231 hour, 1 minute, 25 seconds
Episode Artwork

Максім Осіпаў: “Свая дзяржава” — такі слоган мусіць стаць нашай нацыянальнай ідэяй

6 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — мастак Максім Осіпаў. Максімальная дэцэнтралізацыя з магчымасцю выбараў мясцовага кіраўніцтва, свабодай прадпрымальніцтва, СМІ, творчасці і адказнасцю за сваю краіну — такой уяўляе Беларусь сваёй мары мастак Максім Осіпаў. Нам варта зрабіць усё, каб словы “свая краіна” былі не пустым прапагандысцкім лозунгам, а сапраўды адпавядалі рэчаіснасці. Толькі так мы зможам вярнуць сабе Беларусь, перакананы Максім Осіпаў. Пра тое, ці звязаныя мастацтва і пошукі нацыянальнай ідэі, чаму так важна ведаць гісторыю і народныя традыцыі і як нам не адстаць ад працэсаў глабалізацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максімам Осіпавым.
7/6/202349 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

230705 - ZOOM - Чаго чакаць Польшчы і Літве, калі вагнераўцы даедуць да Беларусі

230705 - ZOOM - Чаго чакаць Польшчы і Літве, калі вагнераўцы даедуць да Беларусі by Euroradio
7/5/202343 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Фелікс Аксёнцаў і Сяргей Шупа. “Марнатраўны сын”: пра “Уліс”, “Краму” і рок-паэзію

Ліпень у Варшаве пачынаецца з Тыдня беларускай культуры, які ладзіць Беларускі моладзевы хаб у межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры. Але і па-за межамі Варшавы беларуская культура працягвае віраваць і радаваць новымі дасягненнямі. Да прыкладу, у Празе пабачыла свет кніга выбітнага беларускага рок-паэта Фелікса Аксёнцава, вядомага найперш па супрацы з легендарным гуртом “Уліс” (і не толькі) і які цяпер працягвае сваю творчасць на карысць беларускай культуры, жывучы ў Канадзе. Якое значэнне для беларускай культуры мае творчасць айчынных рок-гуртоў? Як захаваць творчасць “генералаў рок-н-рола” і ці дастаткова для гэтага кніжнага выдання? Ці магчыма захаваць беларускасць за мяжой і якое значэнне для гэтага маюць творцы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рок-паэт Фелікс Аксёнцаў і рэдактар выдавецтва “Вясна”, філолаг, перакладчык Сяргей Шупа.
7/4/202335 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдманю Пра “смерць Ціханоўскага”, лагеры “Вагнер” і “шматок зямлі”

“Гісторык” Лукашэнка ў чарговы раз паказаў дрэннае веданне не толькі гісторыі, але і палітычнай геаграфіі, зноў назваўшы немалую па еўрапейскіх мерках Беларусь “шматком зямлі”. Але такі падыход у лукашэнкаўцаў практычна ва ўсім. Жаданне міру азначае пераслед тых, хто выступае за мір ва Украіне, і запрашэнне на тэрыторыю Беларусі забойцаў-наймітаў з ПВК “Вагнер”. І як працяг такога цынічнага стаўлення практычна да ўсяго наўкол сталі адносіны да палітвязняў і “ўкід” інфармацыі пра нібыта “смерць” Ціханоўскага. Ці стаў дзень 3 ліпеня “народным святам” і што засталося ад незалежнасці Беларусі? Як рэагуюць на Захадзе на магчымасць з’яўлення ў Беларусі наймітаў з “Вагнера” і ці мае рацыю прэзідэнт Літвы Наўседа? Якія мэты пераследуюць тыя, хто закідвае інфармацыю пра “смерць Ціханоўскага” і ці стане гэта прычынай пачатку перамоў з рэжымам пра вызваленне палітвязняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
7/4/202354 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Мілінкевіч . Рэшткі незалежнасці: ці засталася Беларусь у Беларусі

У Мінску гарадскі “суд” разглядае іскі Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі прафесарскі сход" і сацыяльна-адукацыйнага цэнтра для жанчын "Надзея", а ў Гродне — аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Смаргонь франтавая". Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заяўляе, што ў хуткім часе Літве “давядзецца вярнуцца да пытання аднолькавых абмежаванняў у дачыненні да расіян і беларусаў”. Здавалася б, на фоне “ядзерных пагроз” Лукашэнкі і падрыхтоўкі да з’яўлення ў Беларусі ПВК “Вагнер” гэта падаецца лагічным, але… Чаму лукашысты так упарта працягваюць знішчаць любыя грамадскія арганізацыі? Пра якія абмежаванні кажа Наўседа, ці маюць літоўцы рацыю у сваіх перасцярогах і як беларусам пазбегнуць гэтай сітуацыі? Ці маральна браць грошы на дабрачынныя праекты ад “гаманцоў рэжыма” і пры чым тут BYSOL? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты, навуковец Аляксандр Мілінкевіч.
7/4/202343 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

230704 - ZOOM - Ці можа ў Беларусі паўтарыцца польскі сцэнар?

230704 - ZOOM - Ці можа ў Беларусі паўтарыцца польскі сцэнар? by Euroradio
7/4/202340 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

230703 - ZOOM - Ці мае межы крывадушнасць Лукашэнкі

230703 - ZOOM - Ці мае межы крывадушнасць Лукашэнкі by Euroradio
7/4/202339 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

230630 - ZOOM - "Мы ў акружэнні!" Чыноўнікі і простыя жыхары Асіповіч пра гасцей з ПВК "Вагнер"

230630 - ZOOM - "Мы ў акружэнні!" Чыноўнікі і простыя жыхары Асіповіч пра гасцей з ПВК "Вагнер" by Euroradio
6/30/202336 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

“Varušniak”: ці дапаможа тэхна адшукаць папараць-кветку

Ва ўсім свеце лета — час для оўпэн-эйраў. Так было і ў беларусаў. Што праўда, апошнім часам у самой Беларусі такіх фэстаў на свежым паветры практычна няма. А вось колькасць арганізаваных беларусамі за мяжой беларусаарыентаваных мерапрыемстваў становіцца ўсё больш. Да прыкладу, сёлета беларусы за мяжой ужо другія выходныя запар арганізоўваюць “купальскі варушняк” — святкуюць Купалле. І будуць рабіць гэта цэлую ноч з 1 на 2 ліпеня. Гэтае святкаванне так і назвалі — “Varušniak”. Чаму менавіта Купалле стала натхняльным для арганізатараў беларускіх чэрвеньскіх фэстаў? Як звязаныя тэхна-музыка, ноч на Купалу і папараць-кветка? Ці захоўваюць беларусы старадаўнія традыцыі і як зацікавіць моладзь культурай продкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць спявачка, лідарка гурта Shuma Руся і музыка Пётр Клюеў
6/30/202334 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

“Пустое крэсла”: як працуе спецдакладчык па правах чалавека

4 ліпеня на спецыяльным паседжанні ў Жэневе спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын агучыць вынікі свайго новага маніторынгу “пра падзеі ў галіне грамадзянскіх, палітычных, эканамічных, сацыяльных і культурных правоў у Беларусі за перыяд з 1 красавіка 2022 года і да 31 сакавіка 2023 года”. Спецдакладчык агучцыць свае высновы і рэкамендацыі Савету па правах чалавека ААН. Ці змянілася за апошні час стаўленне лукашэнкаўскага рэжыму да мандата спецдкладчыка ААН па правах чалавека і ў які бок? Як магчыма ў такіх умовах збіраць неабходную інфармацыю? Ці будзе працягнуты мандат спецдакладчыка па Беларусі і што зрабіць, каб беларускае пытанне не выпадала з павесткі міжнародных арганізацый? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спецыяльны дакладчык ААН па пытаннях становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын.
6/30/202348 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

"Вагнер" у лічбах, цярплівыя ІПшнікі, паварот з аўдытам BYPOL:

ПВК "Вагнер" дэмпінгуе на рынку наймітаў. Бо можа сабе дазволіць: Пуцін, які год таму адмаўляў сувязі паміж вайсковай кампаніяй Прыгожына і дзяржавай, днямі прызнаўся, што вагнераўцы каштавалі расійскаму бюджэту больш чым $1 млрд за год. І прыкладна столькі ж Прыгожын паралельна зарабляў на пастаўках харчавання для расійскага войска. Разбіраем "Вагнер" у лічбах з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Абмяркуем і іншыя навіны: нечаканы паварот з аўдытам у BYPOL, які мусіць праводзіць Каардынацыйная рада; працяг ізаляцыі Беларусі з боку Літвы; дэфіцыт бульбы ў беларускіх крамах; як улады працягваюць забіваць ІПшнікаў як клас.
6/30/202332 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Ці стане Прыгожын “траянскім канём” Пуціна для Лукашэнкі

Ад асобных экспертаў і аналітыкаў чуваць, што нават няўдалы недамяцеж Прыгожына здолеў памяняць практычна ўсе як унутрыпалітычныя, так і геапалітычныя расклады. Маўляў, хай сабе Пуцін і застаўся пры ўладзе, але яму нанесены такі моцны ўдар, што доўга ён не пратрымаецца і ўлада ў Расіі зменіцца. Адыход вагнераўцаў у Беларусь мяняе сітуацыю ўнутры нашай краіны і ўзнімае градус напружанасці ля нашых межаў з краінамі ЕС і Украінай. Працягваць можна доўга, пералічваючы магчымыя змены планаў і стратэгій, якія мелі адносна Расіі ЕС, ЗША, Кітай… Ці сапраўды недамяцеж Прыгожына нанёс “смяротны ўдар” рэжыму Пуціна і як доўга ён яшчэ пратрымаецца ў такім выпадку? Навошта Лукашэнку “Вагнер” і якія пагрозы яго прысутнасць нясе Беларусі? У якім стане сёння палітыка Захаду адносна лукашэнкаўскага рэжыму і ці можа ён разлічваць вярнуць сабе пазіцыю перамоўшчыка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас
6/30/202347 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

230629 - ZOOM -“Сваруся, калі кажуць, што ўсе мянты кончаныя”

230629 - ZOOM -“Сваруся, калі кажуць, што ўсе мянты кончаныя” by Euroradio
6/29/202327 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

230628 - ZOOM - “Сваруся, калі кажуць, што ўсе мянты кончаныя”

230628 - ZOOM - “Сваруся, калі кажуць, што ўсе мянты кончаныя” by Euroradio
6/29/202327 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

“Адліга”: спадзяванне на вяртанне і рэдызайн Беларусі — эфір з Вакаравым

У апошнія гады вялікую папулярнасць мелі дызайнерскія вырабы з нацыянальным беларускім каларытам і адметнасцямі. Цішоткі-вышыванкі, партрэты нацыянальных герояў альбо сімвалаў, цытаты беларускіх класікаў… Усё, што падкрэслівала — гэта нашае, беларускае, нацыянальнае. І менавіта за гэта нацыянальнае лукашэнкаўцы так і не любілі як тых, хто такое апранаў, так і тых, хто гэта маляваў, вырабляў, гандляваў гэтым. І менавіта таму дызайнеры сёння таксама апынуліся за мяжой. Ці захавалася ў беларусаў, што апынуліся ў выгнанні, цікавасць да беларускіх дызайнерскіх вырабаў? Ці можна рэчы з беларускім каларытам у дызайне зрабіць папулярнымі ў свеце і што для гэтага трэба? У якім стане сёння беларуская культура і ці можа дызайн з беларускім адценнем выжыць у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае графічны дызайнер, сузаснавальнік студыі дызайну “Адліга”, аўтар графікі шматлікіх нацыянальных праектаў, кніжных вокладак, афішаў, постараў і рэвалюцыйных плакатаў Артур Вакараў.
6/29/202334 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Кучынскі: плыць супраць плыні, ствараць і крэатывіць насуперак усяму — мая ідэя

29 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі, магістрант праграмы дыпламатыі Універсітэта Вітаўта Вялікага Дзяніс Кучынскі. Культурныя межы краіны не заўсёды супадаюць з яе палітычнымі межамі. А ў выпадку Беларусі гэтая аксіёма, асабліва пасля 2020 года і той колькасці людзей, што былі вымушаныя пакінуць радзіму, відавочная. І таму падзяляць Беларусь на Беларусь у дзяржаўных межах і Беларусь па-за межамі не варта: мы адзін народ, адна Беларусь насуперак усяму, што б нам з гэтай нагоды ні казалі, перакананы Дзяніс Кучынскі. Пра тое, як захаваць сваю беларускасць і за межамі краіны, чаму гісторыя важная для пабудовы будучыні, пра дыпламатыю, мову і палітычны рэжым Новай Беларусі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзянісам Кучынскім.
6/29/202356 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

230628 - ZOOM - “Вагнераўцы” ў Беларусі: за чый кошт банкет?

230628 - ZOOM - “Вагнераўцы” ў Беларусі: за чый кошт банкет? by Euroradio
6/28/202338 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

“Тутака” будзе горача: збіраемся на Фэст абуджаных

Паспелі ўжо засумаваць па сапраўдных беларускіх оўпэн-эйрах? Якія эмоцыі адчуваеце, калі чытаеце наступныя радкі: “Сёлета славуты Барык ля Гарадка на Беласточчыне пры мяжы з Беларуссю на некалькі дзён стане пляцоўкай для ўсебеларускага пікніка ў межах фестывалю «ТУТАКА»! Некалі тут адбывалася легендарнае “Басовішча”, на якім 30 гадоў сустракаліся свабодныя беларусы”… Ну што, час пакаваць заплечнік і праверыць стан намёта — 14 і 15 ліпеня маем магчымасць адцягнуцца па-сапраўднаму! Якія сюрпрызы рыхтуе Фестываль абуджаных “Тутака” сёлета? Што апроч музыкі і сустрэч з сябрамі чакае наведвальнікаў? У якім стане сёння беларуская культура і ці можа выжыць тэатр у эміграцыі? Ці ёсць магчымасці дапамагчы прыехаць на фэст ахвочым далучыцца да мерапрыемства беларусам з Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік Фестывалю абуджаных “Тутака”, старшыня фонду “Тутака” Павел Станкевіч
6/28/202337 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

“Вагнер” у Беларусі: ці хопіць на яго грошай у Лукашэнкі

Сярод банальнасцяў і звыклых абвінавачанняў у бок Захаду ў прамовах што Пуціна, што Лукашэнкі былі тэзісы, якія ў пэўнай ступені раскрываюць таямніцы апошніх падзей, — ад паходу вагнераўцаў на Маскву да ролі Лукашэнкі ў заканчэнні “прыгожынскага недамяцяжу” і прычын з’яўлення ў Беларусі злачынцаў з бандыцкага фармавання “Вагнер”. Калі яны не хочуць падпісваць кантракт з расійскім Мінабароны ці разыходзіцца па дамах, Пуцін прапанаваў ім “сысці ў Белоруссію”. І нібыта гэтыя забойцы-чужынцы разам са зброяй ужо кіруюцца ў бок нашай краіны. Ці сапраўды роля Лукашэнкі ў “замірэнні Прыгожына” была такой, як ён цяпер апісвае? Навошта Лукашэнку патрэбны Прыгожын, а Прыгожыну — Беларусь? Ці ёсць пагроза заходу вагнераўцаў з Беларусі ва Украіну і якія небяспекі для беларусаў нясе суседства з наёмнікамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак.
6/28/202348 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

230627 - ZOOM - Навошта Лукашэнка ўвязаўся ў гісторыю з Прыгожыным?

230627 - ZOOM - Навошта Лукашэнка ўвязаўся ў гісторыю з Прыгожыным? by Euroradio
6/27/202334 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

Лета ў тэатры: пра купалаўцаў, дзяцей і не толькі

Жыццё не абмяжоўваецца інфармацыйнай стужкай з жахлівымі і трагічнымі навінамі з Беларусі і Украіны. Нам усім баліць за тых, хто застаецца ў Беларусі, што змагаецца супраць расійскіх акупантаў, нас палохаюць навіны пра наймітаў-злачынцаў, якіх Лукашэнка запрасіў у нашую краіну. Але апроч таго мы мусіцьь клапаціцца і пра нашы сем’і, нашых дзяцей, сябе і свой псіхалагічны стан. Як звычайна, на дапамогу ў такіх сітуацыях прыходзіць культура. Дзе цяпер былыя купалаўцы і чым займаюцца, ці можна сёння канчаткова ставіць крыж на тэатры імя Янкі Купалы? Тэатральны летнік для дзяцей: навошта ім займацца купалаўцам? У якім стане сёння беларуская культура і ці можа выжыць тэатр у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца прадзюсарскай ініцыятывы Inexkultу, былая кіраўніца аддзела развіцця ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы Вольга Кулікоўская.
6/27/202341 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

“Уйти в Белоруссию”: ці гарантуе "Вагнер" бяспеку Лукашэнку

У пустой і банальнай прамове Пуціна, якую падавалі ледзь не як лёсавызначальную для ўсяго свету, тым не менш прагучалі словы, вельмі непрыемныя для тых беларусаў, якіх турбуе лёс Беларусі. А менавіта — тым злачынцам з бандыцкага фармавання “Вагнер”, якія не хочуць падпісваць кантракт з расійскім Мінабароны ці разыходзіцца па дамах, Пуцін прапанаваў “сысці ў Белоруссію”. І нібыта гэтыя забойцы-чужынцы разам са сваёй зброяй ужо кіруюцца ў бок нашай краіны. Дзе лукашэнкаўскія прапагандысты, надзеўшы Z-майкі, ужо дэманстратыўна паляць беларускі нацыянальны сцяг. Дэманстрацыяй чаго стала млявая і пустая прамова Пуціна? Якія пагрозы як для беларусаў і Беларусі, так і для самога Лукашэнкі і яго рэжыму нясе прысутнасць узброеных вагнераўцаў у Беларусі? Ці пытаўся насамрэч Пуцін дазволу ў Лукашэнкі для выгнання менавіта ў Беларусь вагнераўцаў з Расіі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
6/27/20231 hour, 5 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Тысячы вагнераўцаў у Беларусі: ці ёсць тут гендарны аспект?

Тысячы наймітаў ПВК "Вагнер" неўзабаве апынуцца ў Беларусі. Па неафіцыйнай інфармацыі, лагер для іх будуюць пад Асіповічамі. Ці ёсць тут гендарны аспект? Чым пагражаюць беларусам расійскія байцы, якія прайшлі вайну ва Украіне? Пра гэта пагаворым у праграме Gender Gap з доктаркай навук Ірынай Сідорскай. Таксама абмяркуем праблемы традыцыйных сем'яў, якія нечакана агучыла Генпракуратура. Аказваецца, шматдзетныя бацькі паразітуюць на сваіх сем'ях, прапіваючы "дзіцячыя грошы". Ды і іншага там хапае. А яшчэ — Беларусь заняла 41-е месца са 146 па індэксе гендарнага разрыву. Мы паміж Франнцыяй і Калумбіяй. Гэта добры вынік? І што не так з гедарнай роўнасцю, напрыклад, у ЗША, якія месцяцца на 43-м месцы?
6/27/202337 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

230626 - ZOOM - Танк захрас у варотах цырка — галоўнае ў гісторыі з Прыгожыным

230626 - ZOOM - Танк захрас у варотах цырка — галоўнае ў гісторыі з Прыгожыным by Euroradio
6/26/202342 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Пра бургеры, лобстараў, “падставы” і эвакуацыю — эфір з Лявончыкам і Стрыжаком

Рэпрэсіі працягваюцца, і людзям па-ранейшаму патрэбная дапамога. Прычым не толькі тым, хто застаецца ў Беларусі, але і тым, каму тэрмінова патрэбная эвакуацыя, ці тым, хто аказаўся ў складанай сітуацыі за мяжой. Ва ўмовах зацягнутага канфлікту і нявызначанасці сітуацыі сіл на ўзаемадапамогу, падаецца, у беларусаў застаецца ўсё менш… Ці здольнае беларускае грамадства па-ранейшаму на ўзаемадапамогу і салідарнасць? Якія кірункі дзейнасці з’яўляюцца сёння прыярытэтнымі для BYHELP і BYSOL? Ці не трэба сёння найперш засяродзіцца на фінансаванні стварэння добра ўзброенай і матываванай беларускай арміі, каб мець рэальныя сродкі для вызвалення краіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сузаснавальнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык і сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак
6/26/202354 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Шматхадоўка: ці паедзе Прыгожын у Беларусь адзін, без ансамбля

Не дайшоўшы да мэты свайго “паходу на Маскву па справядлівасць” 200 кіламетраў, Прыгожын завярнуў свае вайсковыя калоны і скіраваў іх у палявыя лагеры. Сам пры гэтым, калі верыць прэс-службам мінскага і крамлёўскага дыктатараў, “пойдзе ў Беларусь”. Абяцаны блокбастар скончыўся як правальны саўгасны вестэрн. Ці не скончыўся? Ці паўплывалі падзеі “прыгожынскага мяцяжу” на сітуацыю на фронце і якім чынам? Якія высновы варта зрабіць аналітыкам з таго паходу на Маскву? Калі Прыгожын сапраўды апынецца ў Беларусі, то будзе ён адзін ці са сваім “ансамблем” і для каго будзе ўяўляць небяспеку — для Украіны ці для Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь
6/26/202341 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Недамяцеж: танк захрас у варотах цырка — эфір з Розай Турарбекавай

Інфармацыйна гучны “паход вагнераўцаў на Маскву па справядлівасць” спарадзіў вялікія спадзяванні шмат у каго не толькі ва Украіне і Беларусі, але і ў многіх іншых краінах. Спадзяванні на тое, што гэты ці то мяцеж, ці то ваенны пераварот, ці то пачатак грамадзянскай вайны адцягне ўвагу Масквы і ад Украіны, і ад Беларусі, і ад іншых дзяржаў, на якія распаўсюджваюцца так званыя “стратэгічныя інтарэсы” Расіі. Спадзяванні не спраўдзіліся… Ці будуць мець наступствы для самой Расіі падзеі 24 чэрвеня і якія? Як у выніку змяніўся расклад сіл для лукашэнкаўскага рэжыму і для дэмакратычных сіл, якія паспелі выступіць з заявамі з нагоды падзей у Расіі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
6/26/202349 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

230623 - ZOOM - Пра што трэба ведаць беларусам у Польшчы

230623 - ZOOM - Пра што трэба ведаць беларусам у Польшчы by Euroradio
6/23/202331 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Стась Карпаў. Ад “ружовых поні” да радыкалізацыі: якія мы цяпер

Пераважная большасць тых, хто быў вымушаны пакінуць (і працягвае пакідаць) Беларусь пасля падзей 2020 года і ў выніку рэпрэсій, якія і да сёння не спыняюцца, ехала з перакананнем, што гэта ўсё ненадоўга і вяртанне будзе неўзабаве. Але рэжым паставіў на рэпрэсіі і гатовы на ўсё дзеля захавання сябе. Адпаведна, нават зацятыя прыхільнікі “негвалтоўнай змены рэжыму” пачалі радыкалізавацца. І калі ў полк Каліноўскага не запісаліся, то прынамсі прызналі непазбежнасць сілавога сцэнарыя. Дзе сёння аказалася беларускае грамадства, якія выклікі стаяць перад беларусамі? Ці магчыма па-ранейшаму заставацца ў “беларускай павестцы” ці варта займацца ўладкаваннем жыцця ў эміграцыі? Радыкалізацыя грамадства сапраўды адбываецца і ў чым гэта можа праявіцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае публіцыст Стась Карпаў.
6/23/202340 minutes
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Як лечаць інсульт у калоніі? Ці ёсць у Ціханоўскай грошы на рэвалюцыю?

Амаль два месяцы мы нічога не ведаем пра стан здароўя Віктара Бабарыкі. Калі б з ім усё было ў парадку — улады даўно б яго паказалі (як адразу пасля аперацыі апублікавалі фота ўсмешлівай Марыі Калеснікавай). А тут нешта іншае. І ўчора ўвогуле з'явіліся чуткі, што ў палітыка быў інсульт, які лячылі (не) у калоніі. Як гэта — хварэць за кратамі? Як там лечаць? Што мусіць здарыцца, каб адвезлі ў лякарню? Пра гэта пагаворым з блогерам, палітыкам, а ў нядаўнім мінулым вязнем Аляксандрам Кныровічам. А таксама абмяркуем, ці ёсць у беларускіх апазіцыянераў грошы на рэвалюцыю. Можа, менавіта на яе і пойдуць тыя нашумелыя 250 млн еўра?
6/23/202341 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Таццяна Марыніч. Ці ёсць каму адстойваць інтарэсы беларусаў за мяжой

Днямі дэпутаты ПАСЕ падтрымалі рэзалюцыю, якая заклікае краіны ЕС зрабіць усё магчымае, каб палегчыць умовы атрымання беларусамі шэнгенскіх віз. Таксама ішла гаворка пра пашпарт Новай Беларусі, пра з’яўленне беларускай мовы на сайце Савета Еўропы ды шмат пра што іншае. Ці ўвасобяцца на практыцы рэкамендацыйныя рашэнні ПАСЕ наконт выдачы віз беларусам і калі чакаць пашпарт Новай Беларусі? Што стаіць за гісторыяй з нібыта пачаткам перамоў наконт вызвалення палітвязняў наўзамен зняцця санкцый паміж ЕС і луашэнкаўскім рэжымам — ці магчымае такое? Беларускі бізнес за мяжой — што з ім адбываецца і як працуюць у Еўропе лукашэнкаўскія бізнес-структуры? Гэтыя ды іншыя тэмы ў жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з сяброўкай міжнароднай камісіі і прадстаўніцай Каардынацыйнай рады па бізнесе і інавацыйнай эканоміцы, заснавальніцай бізнес-прасторы "Імагуру" і групы кампаній "BELBIZ" Таццянай Марыніч.
6/23/202334 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Леся Руднік. Краіна мары: чаму ў дэмсіл няма праектаў будучых рэформ

Адна з галоўных прэтэнзій, якія выказваюць у бок дэмакратычных сіл, — гэта нібыта адсутнасць у іх канкрэтных планаў па перабудове Беларусі. Маўляў, важна не толькі вызначыцца з геапалітычным выбарам і бачаннем адносін з Расіяй, але і паказаць людзям канкрэтныя планы па змене эканомікі, банкаўскай сферы і гэтак далей. Ажно да таго, што Офіс Ціханоўскай альбо Пераходны кабінет мусяць ужо сёння прапісаць планы па развіцці ўмоўнага Хойніцкага раёна… Чым сёння займаецца экспертная супольнасць, калі ўжо яна не здольная прадставіць беларусам прывабныя планы рэфармавання… усяго? Ці можна насамрэч ужо цяпер думаць пра такія планы і праекты рэформ? Ці сапраўды беларусы падзеленыя на “дзве нацыі” і ці магчыма іх аб’яднаць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік.
6/23/202341 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

230622 - ZOOM - Ці пераканаюць дзяржСМІ беларусаў, што ядзерка — гэта ок?

230622 - ZOOM - Ці пераканаюць дзяржСМІ беларусаў, што ядзерка — гэта ок? by Euroradio
6/22/202341 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Віталь Цімошчанка. Цімошчанка: праз духоўны рост — да свабоды, культуры, мовы і да сваёй радзімы

22 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — старшыня пражскай суполкі “Пагоня”, бізнесмен Віталь Цімошчанка. За штодзённымі клопатамі, у пагоні за дабрабытам і ў змаганні за выжыванне мы часцяком забываемся на звычайную чалавечнасць. Мы забылі, што да сваіх блізкіх трэба ставіцца з павагай. Праз гвалт, што віруе вакол нас, праз вымушаную эміграцыю мы часам забываемся на тое, што мы — людзі. Менавіта таму адраджэнне Беларусі немагчымае без адраджэння асобы, перакананы Віталь Цімошчанка. Пра тое, як і чаму мы страчваем сваю чалавечнасць і як нам яе сабе вярнуць, як адраджэнне асобы звязанае з адраджэннем Беларусі і якое значэнне тут мае культура і беларуская мова, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Цімошчанкам.
6/22/202351 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Ці пераканаюць дзяржСМІ беларусаў, што ядзерка

Як бы ні стараліся дзяржмедыя, беларусы ніяк не могуць прыняць ідэю, што ядзерная зброя — гэта ок. Прынамсі, пра гэта сведчыць веснавая апытанка Chatham House: размяшчэнне расійскіх зарадаў у Беларусі падтрымлівае ўсяго 25% грамадзян нашай краіны. Таму ў ход ідуць нават... прадстаўнікі абласных філіялаў Чырвонага крыжа. Напрыклад, кіраўніца гомельскага аддзела ездзіць па вёсках і распавядае людзям, як гэта крута, што ў краіне будзе ядзерная зброя. І кажа, што людзі ўдзячныя Расіі за такі "падарунак". Наколькі насамрэч у дзяржмедыя атрымалася прыцягнуць увагу беларусаў да гэтай тэмы? Хто цяпер вайжнейшы для беларускай прапаганды — Лукашэнка ці Пуцін? Як бацькам гаварыць з дзецьмі, якіх возяць у вайсковыя часці пагуляцца са зброяй? Пра гэта ды іншае ў 13:00 размаўляем з медыяэксперткай, прафесаркай Ірынай Сідорскай.
6/22/202334 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

230621 - ZOOM - ПАРЭ прапанавала аблегчыць беларусам жыццё ў Еўропе

230621 - ZOOM - ПАРЭ прапанавала аблегчыць беларусам жыццё ў Еўропе by Euroradio
6/21/202330 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Мікалай Халезін. Пра візы, санкцыі, тэатр і каралеўскае прызнанне

Сузаснавальнікі і арт-дырэктары Беларускага свабоднага тэатра Наталля Каляда і Мікалай Халезін уганараваныя званнем сябраў Ордэна Брытанскай імперыі за заслугі перад тэатрам. Хоць нейкая прыемная навіна на фоне скандалаў з высвятленнямі, хто “агентура і маргінэс”, а хто сапраўдны і адзіны змагар з рэжымам у асяродку дэмсіл. І ў сітуацыі, калі “беларускае пытанне” для заходніх палітыкаў адыходзіць усё далей у актуальнай штодзённай павестцы… Чым жыве Свабодны тэатр сёння і як творчасць дапамагае беларусам адстойваць свае правы і інтарэсы? Ці зменіцца сітуацыі з візамі для беларусаў і ці чакаць пашпарта Новай Беларусі найбліжэйшым часам? Як скандалы ў асяродку дэмсіл уплываюць на іх імідж і як працуе лукашэнкаўскае лобі за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.
6/21/20231 hour, 1 minute, 12 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Гульні ў некрамантыю: ці ажывіць Лукашэнка АДКБ

Міністры замежных спраў краін АДКБ на пасяджэнні ў Мінску атрымалі майстар-клас па правядзенні палітычнага стэндап-шоу ад класіка жанру Лукашэнкі. Праўда, цяжка сказаць, што яго выступ быў эталонам арыгінальнасці жартаў. Клішэ пра ЗША, якія кіруюць усім і ўсімі, дрэнны Захад, слаўны СССР і АДКБ, які нельга каб разваліўся. Ну, хіба што шыла ў адным месцы Еўропы троху павесяліла слухачоў. Ці атрымаецца ў Масквы і Мінска падтрымліваць жыццяздольнасць АДКБ? Пра што сведчыць падрыхтоўка лукашэнкаўцаў да новых выбарчых кампаній і як на іх варта рэагаваць дэмакратычнай супольнасці? Ці зробяць краіны ЕС лягчэйшымі ўмовы для атрымання беларусамі віз і што стаіць за гісторыяй з нібыта пачаткам перамоў наконт вызвалення палітвязняў наўзамен зняцця санкцый? Гэтыя ды іншыя тэмы ў жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
6/21/202355 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

230620 - ZOOM - Ці павінна Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне?

230620 - ZOOM - Ці павінна Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне? by Euroradio
6/20/202346 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Жываглод, Патапаў, Таўбэ, Крычала. Ці не час Каардынацыйнай радзе самараспусціцца

Днямі Каардынацыйную раду пакінуў яшчэ адзін дэлегат — Валерый Крычала. Адметна, што яго пазіцыю падтрымала і структура, якая яго дэлегавала на ўдзел у КР. Гэта стала яшчэ адным доказам таго, што не ўсё так добра ў так званым протапарламенце. І што праблема значна глыбейшая, чым падаецца, і можа сведчыць пра атмасферу ва ўсёй дэмакратычнай супольнасці беларусаў замежжа. Чаму людзі працягваюць адыходзіць з Каардынацыйнай рады і ці трэба з гэтым нешта рабіць? Як манабольшасць і адсутнасць празрыстасці ўплываюць на дзейнасць КР? Ці ёсць чым пахваліцца КР у сваёй дзейнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады, лідарка ініцыятывы “Сумленныя людзі” Алена Жываглод, спікер фракцыі “Грамадзянская салідарнасць”, лідар арганізацыі “ЗУБР” Павел Патапаў, дэлегат КР ад суполкі “Беларусы замежжа”, прадстаўнік Народных амбасад Беларусі Міхаіл Таўбэ, экс-дэлегат КР, былы спікер фракцыі дыяспар “Адзінства па-над межамі”, сябра праўлення Асацыяцыі беларусаў у Нідэрландах MARA Валерый Крычала.
6/20/202357 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра Лаўрова ў Мінску, каліноўцаў на мяжы і візы

Нашумелае затрыманне нецвярозых расіян, які не толькі на падпітку каталіся на аўтамабілі па Івацэвічах, але і лаяліся на так званых міліцыянераў, атрымала ганебны працяг — іх проста адпусцілі. Выпісаўшы штраф. А ўсё проста: як яшчэ маглі паступіць “праваахоўнікі” незалежнай краіны ў дачыненні да расійскага вайскоўца? Гэта ж не беларусы, якія выступаюць за мір ва Украіне! Да чаго можа прывесці такое стаўленне да парушэння законаў “гасцямі” з Масковіі? Ці варта чакаць рэзкай рэакцыі Захаду на гульні Масквы і Мінска з ядзернай зброяй і ці стане Лукашэнка “ядзерным дзедам”? Ці зробяць краіны ЕС лягчэйшымі ўмовы для атрымання беларусамі віз і што стаіць за гісторыяй з нібыта пачаткам перамоў наконт вызвалення палітвязняў наўзамен зняцця санкцый? Гэтыя ды іншыя тэмы ў жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
6/20/202355 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Ірына Сідорская. БЧБ побач з ЛГБТ-сцягам, штрафы за чайлдфры і кастрацыя педафілаў: Gender Gap

На выходных у Варшаве прайшоў Марш роўнасці — тысячы людзей выйшлі на вуліцы польскай сталіцы, каб абараніць правы меншасцяў. У пэўны момант побач з вясёлкавымі сцягамі з'явіўся вялікі БЧБ-сцяг. Што абурыла некаторых беларускіх пратэстоўцаў: маўляў, навошта змешваць палітыку і "вось гэтае вось". А літаральна на наступны дзень Генпракуратура Беларусі прапанавала штрафаваць за "прапаганду" чайлдфры і аднаполых адносінаў, а таксама ўжываць у дачыненні да педафілаў хімічную кастрацыю. Ведаючы ўплыў ведамства ў цяперашняй Беларусі (а таксама тое, што прыкладна такую ж пазіцыю займае Лукашэннка) — усё будзе прынята і ўведзена ў самыя сціслыя тэрміны. Як да гэтага ўсяго ставіцца? Чаму дзяржава ўсё глыбей лезе ў ложак да беларусаў? Абмяркоўваем гэта ў праграме Gender Gap з доктаркай навук Ірынай Сідорскай.
6/20/202335 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

230619 - ZOOM - Чаму Захад пасіўна рэагуе на прывоз у Беларусь ядзернай зброі

230619 - ZOOM - Чаму Захад пасіўна рэагуе на прывоз у Беларусь ядзернай зброі by Euroradio
6/19/202351 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Валерый Кавалеўскі. Ад машын “каліноўцам” да гандлю палітвязнямі

Нечакана актывізаваліся беларуска-ўкраінскія кантакты практычна на ўсіх ўзроўнях, ад экспертнага да палітычнага. І цягам апошніх тыдняў мы пачулі як пра форумы і канферэнцыі з удзелам беларускіх і ўкраінскіх экспертаў і палітыкаў, так і пра перамовы прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл і кіраўніцтва Украіны. У гэты ж час “беларускае пытанне” падымаецца як у Страсбургу на паседжанні ПАСЕ, так і ў Бруселі. Але ёсць нюансы… Ці сапраўды адносіны беларускіх дэмсіл і Кіева палепшыліся і чаго чакаць далей? Як дэпутуты Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы могуць дапамагчы беларусам у выгнанні і што для гэтага робіцца? Ці адпавядае рэчаіснасці інфармацыя пра гатоўнасць як Бруселя, так і лукашэнкаўскага рэжыму вызваліць шэраг палітвязняў і на якіх умовах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай па міжнародных пытаннях Валерый Кавалеўскі.
6/19/202337 minutes
Episode Artwork

Сяргей Бульба. Ядзерная зброя ўжо ў Беларусі: якая і дзе яе размесцяць

Інфармацыі пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі шмат, і часам яна вельмі супярэчлівая. Ад таго, ці сапраўды Масква такую зброю павязе ў Беларусь і хто насамрэч будзе прымаць рашэнне пра яе выкарыстанне, да таго, што гэта за зброя — тактычная ці стратэгічная, і ці ёсць дзе яе размяшчаць. Масква сапраўды пойдзе на размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі ці гэта толькі “пужалкі” для Захаду? Якая гэта можа быць зброя і ці ёсць у Беларусі адпаведныя сховішчы для яе захоўвання? Якія пагрозы нясе ядзерны статус для краіны і як беларускія вайскоўцы ставяцца да таго, што іх сем’і ператвараюцца ў мішэні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны актывіст, заснавальнік “Белага легіёна” Сяргей Бульба.
6/19/202358 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

230616 - ZOOM - Ці будзе рэжым судзіць Гітлера і Леніна?

230616 - ZOOM - Ці будзе рэжым судзіць Гітлера і Леніна? by Euroradio
6/16/202337 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Алесь Пашкевіч. Дастаць з таго свету: каго і за што будуць караць

Лукашэнкаўскі рэжым не спыняе спробаў падагнаць гісторыю “пад сябе” і свае аднадзённыя палітычныя патрэбы. І калі ў нармальнай палітычнай сітуацыі працы па вызначэнні і навуковым абгрунтаванні фактаў генацыду беларускага народа былі б толькі на карысць, то ў сённяшняй сітуацыі відавочна: гэта працуе на аднабаковую падачу гістарычнага матэрыялу. Менавіта таму так ашалела заклікаюць да чыстак сярод гісторыкаў, забараняюць кнігі і знішчаюць нацыянальную гістарычную памяць. Ці варта разлічваць на тое, што да “адказнасці” прыцягнуць усіх злачынцаў, якія здзяйснялі генацыд беларускага народа, у тым ліку Ленін, Сталін, Дзяржынскі ды іншыя? Як на развіццё гістарычнай навукі ўплывае пераслед гісторыкаў і ці магчыма перапісаць падручнікі па гісторыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык Алесь Пашкевіч.
6/16/202335 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Украінскія "інсайды" ад Лукашэнкі, хлусня Мінэканомікі

Чыноўнікі распавядаюць, як хораша жыць у Беларусі і як усе астатнія краіны нам зайздросцяць. Мы, вядома, здагадваемся, што за прыстойнымі лічбамі схаваная непрыемная праўда. А ў сённяшнім стрыме з палітыкам і прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам разбярэм даклад "Дасягненні Рэспублікі Беларусь" па фактах. Таксама пагаворым пра ўкраінскія "інсайды" Лукашэнкі (гэта пра перамовы ў Львове і пра прапанову ўкраінцам арандаваць Крым), пра скандал з раздзяленнем BYPOL на дзве часткі і пра апошнія поспехі беларускай дыпламатыі: даверчыя граматы ад дзевяці амбасадараў з краінаў трэцяга свету і пагадненне аб паглыбленні супрацоўніцтва з непрызнанай "ДНР".
6/16/202344 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Пра Колю-міратворца, ядзерную манархію і вайну

У Лукашэнкі зноў атрымалася трапіць у інфармацыйную павестку замежных СМІ — з тэмай вяртання ядзернай зброі ў Беларусь. І зразумеўшы гэта, ён з ядзернай тэмы ў сваіх выступах не злазіць ужо не адзін дзень. Адначасова мы даведваемся і пра ролю Колі Лукашэнкі як міратворцы, і пра планы “арэнды Крыма”, і пра працу беларускіх прадпрыемстваў на армію расійскіх акупантаў. Хоць і самі лукашэнкаўскія “ўлады” паводзяць сябе ў Беларусі як звычайныя акупацыйныя адміністрацыі на захопленай тэрыторыі ворага… Ці варта сур’ёзна ўспрымаць словы пра гатоўнасць у любы момант пры патрэбе скарыстацца ядзернай зброяй? Чыя міратворчыя ініцыятывы маюць шанец на рэалізацыю ва Украіне? Да чаго можа прывесці актывізацыя беларуска-ўкраінскага дыялогу на экспертным і палітычным узроўні? Гэтыя ды іншыя тэмы ў жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
6/16/202339 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

санкцыі не працуюць, а праз Беёнсэ расце інфляцыя

Калі Беёнсэ выходзіць на сцэну ў Стакгольме, у публікі пачашчаецца сэрцабіцце, а па ўсёй Швецыі расце інфляцыя. Што? Не, мы не перагарнулі старонку, і гэта не свецкая хроніка.
6/16/20236 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

230615 - ZOOM - Ціханоўская шчыра расказала пра боль за мужа

230615 - ZOOM - Ціханоўская шчыра расказала пра боль за мужа by Euroradio
6/15/202333 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Чарнуха: Мы робім якасць — нацыянальная ідэя, якая зробіць беларусаў вядомымі

15 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — музычны крытык, пісьменнік, драматург і ютуб-блогер Аляксандр Чарнуха. Нічога добрага нельга пабудаваць на нянавісці і пад прымусам. Нельга зацікавіць людзей прадуктам, якасць якога сумнеўная. І таму нам неабходна імкнуцца ствараць якасны прадукт і прапаноўваць яго спажыўцу. Тады беларусы будуць з задавальненнем слухаць беларускамоўных выканаўцаў і чытаць кнігі па-беларуску, паважаць беларускамоўных філосафаў і наведваць беларускі тэатр. Тады беларусы звернуцца да свайго і будуць сваім ганарыцца — калі яно будзе якасным і цікавым, перакананы Аляксандр Чарнуха. Пра тое, якое значэнне мае для творцаў якасць, як захаваць сябе ў эміграцыі і чаму не трэба марыць пра помсту лукашыстам, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Чарнухам.
6/15/202352 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

230614 - ZOOM - Што дасць Лукашэнку ядзерная зброя

230614 - ZOOM - Што дасць Лукашэнку ядзерная зброя by Euroradio
6/14/202329 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Андрэй Курэйчык. Голас Бяляцкага: ці магчыма дапамагчы палітвязням

15 чэрвеня ў межах Oslo Freedom Forum 2023, найбуйнейшага форуму па правах чалавека ў свеце, які праводзіцца штогод у Осла, Нью-Ёрку і Тайбэ, будзе паказаная арт-інсталяцыя Андрэя Курэйчыка “Галасы Новай Беларусі”. Гэта 16 маналогаў беларускіх палітвязняў, у тым ліку Марыі Калеснікавай, Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Марыны Золатавай… “Галасы” палітвязняў агучваюць вядомыя амерыканскія гісторыкі Цімаці Снайдэр і Марсі Шор, філосаф Джэйсан Стэнлі, рэжысёр Юрый Кардонскі і іншыя. Ці застаюцца беларускія палітвязні ў цэнтры ўвагі заходніх палітыкаў і што можна зрабіць, каб гэтая тэма не знікала? Як форум па правах чалавека можа паўплываць на сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі? Чаму ў асяродку дэмсіл пашыраюцца непаразуменні і расколы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, драматург, сцэнарыст Андрэй Курэйчык.
6/14/202335 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Вольга Цесакова. Улада для народа: ці працуе гэты прынцып у Беларусі

Ва ўмовах, калі не зразумела, што можа стаць нагодай для затрымання і прысуду ў выніку, праяўляць любую актыўнасць падаецца небяспечным. І гаворка нават не пра публічнае выказванне пазіцыі наконт прывозу расійскай ядзернай зброі ў Беларусь ці асуджэнне вайны ва Украіне — патрабаванне ад чыноўнікаў выконваць свае службовыя абавязкі ў сённяшняй Беларусі можа невядома чым скончыцца. Але кажуць, што магчымасці адстойваць свае правы ў беларусаў яшчэ ёсць. Ці застаюцца яшчэ ў беларусаў магчымасці прымусіць чыноўнікаў выконваць свае абавязкі? Як працуюць петыцыі і чаму варта звяртацца адразу да Качанавай? Чаму сёння найбольш актуальныя “размовы на кухні” і ці магчыма іх вывесці ў публічную прастору? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дэпутатка Мінгарсавета, грамадская актывістка Вольга Цесакова.
6/14/202334 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Валерый Карбалевіч. Танцы з ядзернай кнопкай: сольны выступ ці дуэт

У інфармацыйную павестку лукашэнкаўскай прапаганды з падачы апошняга вярнулася тэма ядзернай зброі ў Беларусі. Цяпер ужо яна не проста будзе на беларускай зямлі, але і выкарыстанне яе, паводле слоў Лукашэнкі, будзе “імгненным” у выпадку “нападу на Беларусь”. Напружання дадае і сітуацыя з BYPOL, як і тое, з якім вынікам гэты скандал быў хаця б часова вырашаны, — яна паставіла перад дэмакратычнай супольнасцю шмат пытанняў. Ці будзе Лукашэнка мець доступ да “ядзернай кнопкі” і як наяўнасць ядзернай зброі ўплывае на бяспеку ў Беларусі? Якія высновы мусяць зрабіць дэмсілы ў выніку скандалу з BYPOL і ці не зробіцца гэтая сітуацыя прысудам сённяшнім лідарам? Ці з’явілася на Банкавай стратэгія адносін з Беларуссю і ці ёсць такая стратэгія адносна Украіны ў беларускіх дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.
6/14/202333 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

230613 - ZOOM - Ці дадуць Лукашэнку націснуць ядзерную кнопку?

230613 - ZOOM - Ці дадуць Лукашэнку націснуць ядзерную кнопку? by Euroradio
6/13/202331 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Зміцер Шчыгельскі. Ці патрэбныя дэмсілам свае спецслужбы і навошта

Сітуацыя з BYPOL паставіла перад дэмакратычнай супольнасцю шмат пытанняў, але асноўныя з іх гучаць так: “Ці сапраўды гэта такая ўжо жахлівая сітуацыя?” і “Ці патрэбныя нам ўвогуле якія-небудзь спецслужбы?” Безумоўна, на паверхню выйшлі і іншыя пытанні, магчыма, з гэтым скандалам у асяродку былых сілавікоў наўпрост не звязаныя. Да прыкладу, пра стратэгічнае бачанне адносін паміж Беларуссю і Украінай у будучыні… Якія высновы мусяць зрабіць дэмсілы ў выніку скандалу з BYPOL і ці не зробіцца гэтая сітуацыя прысудам сённяшнім лідарам? Ці з’явілася на Банкавай стратэгія адносін з Беларуссю і ці ёсць такая стратэгія адносна Украіны ў беларускіх дэмсіл? Як супрацьстаяць унутраным “хайпажорам” і ці патрэбнае нам аб’яднанне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі.
6/13/202341 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Які знак падае Берлусконі Пуціну і Лукашэнку

Усё ж працэсы, якія сёння мы назіраем на ўкраінска-расійскім фронце, з’яўляюцца доўгачаканым украінскім контрнаступам. Што праўда, імгненнага вызвалення ўсіх акупаваных рашыстамі тэрыторый не здарылася. Пуцінская прапаганда расказвае пра страты УСУ, лукашэнкаўская падпявае расіянам. Не забываючыся кусаць сваіх апанентаў. Заходнія аналітыкі ацэньваюць падзеі… па-рознаму. Якія высновы робяць заходнія аналітыкі наконт контрнаступа і якія настроі ў заходнім грамадстве пануюць з гэтай нагоды? Канчатковы сыход з палітычнай арэны Берлусконі, сябра двух дыктатараў, Пуціна і Лукашэнкі, стане для іх знакам? Як сітуацыя з BYPOL змяняе беларускія дэмсілы і навошта судзіць памерлых? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
6/13/202345 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Ірына Маклейн і Андрэй Ягораў. Ці не паўторыць Каардынацыйная рада лёс BYPOL

Ці шмат вы чулі пра тое, што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе: над якімі тэмамі яны сёння там працуюць, што абмяркоўваюць, якія планы складаюць, пра што спрачаюцца? Я таксама не асабліва чую ўсё пералічанае, а прамых эфіраў з пасяджэнняў КР ці прэс-канферэнцый яны нешта не праводзяць. Але часам і да нас далятаюць водгукі грому ды святло бліскавіц тых навальніц, што ў асяродку КР адбываюцца. Якія асноўныя кірункі працы сёння ў КР і ці атрымліваецца зрабіць хоць нешта? Ці ўдаецца пазбягаць канфліктаў і чаму з КР сыходзяць людзі? Ці чакаць, што КР ператворыцца ў замежны варыянт лукашэнкаўскага Усебеларускага сходу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца франкцыі "Адзінства па-над межамі" Ірына Маклейн і спікер КР Андрэй Ягораў.
6/13/202342 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Gender Gap: пенсійная дыскрымінацыя мужчын і ByPol як "мужчынская" арганізацыя

Жанчыны ў Беларусі выходзяць на пенсію ў 58 гадоў, мужчыны — у 63. Калі сярэдняя чаканая працягласць жыцця для жанчын сёння больш за 79 гадоў, гэта значыць, што на пенсіі яны жывуць яшчэ больш за 21 год. А мужчыны з сярэдняй працягласцю жыцця 69 гадоў жывуць на пенсіі па 6 гадоў. Гэта дыскрымінацыя мужчын, ці не так? Ці павінны мужчыны і жанчыны выходзіць на пенсію ў аднолькавам узросце? Пра гэта пагаворым з доктаркай навук Ірынай Сідорскай у сённяшнім выпуску праграмы Gender Gap. А таксама закранем гарачую тэму тыдня — скандал у ByPol. Ці адпавядае мужчынская арганізацыя, што яднае беларускіх сілавікоў, стэрэатыпам пра тое, як працуюць мужчыны?
6/13/202342 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

230612 - ZOOM - Калі Беларусі можа сапраўды спатрэбіцца АЭС?

230612 - ZOOM - Калі Беларусі можа сапраўды спатрэбіцца АЭС? by Euroradio
6/12/202334 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

230609 - ZOOM - "Украіна мусіць скласці зброю": разбураем міфы прапаганды пра вайну

230609 - ZOOM - "Украіна мусіць скласці зброю": разбураем міфы прапаганды пра вайну by Euroradio
6/9/202330 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Трамп зноў ідзе ў суд, а свет атрымлівае ліст ад Толкіна

Нейкі сюррэалізм! І гэта мы не пра падзеі ў Беларусі, а пра тое, якім на гэтым тыдні было неба ў Нью-Ёрку. Як звычайна ў пятніцы, адцягнем вас ад чытання навін з Беларусі навінамі з усяго свету.
6/9/20235 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. "Два сцягі, два гербы, два гімны, два "Байполы"

"Два сцягі, два гербы, два гімны, два "Байполы", — так пракаментаваў журналіст Радыё Свабода Алесь Пілецкі сітуацыю, якая цяпер адбываецца вакол арганізацыі беларускіх сілавікоў. І дакладней не скажаш. Калі коратка, дык кіраўнік ByPol Аляксандр Азараў звольніў сваіх калег за тое, што яны адмовіліся прайсці паліграф. Яны ў сваю чаргу звольнілі Азарава таму, што ён адмаўляўся даваць фінансавую справаздачу. Аб'яднаны пераходны кабінет, які пачаў праводзіць праверку сітуацыі, заклікаў бакі ўстрымацца ад каментароў. Але бакі працягваюць паліваць адзін аднаго брудам. Што адбываецца? Наколькі структура, якая мусіць рабіць усё для вызвалення Беларусі ад рэжыму, можа сабе дазваляць сабе такія публічныя разборкі? Ці сапраўды асобы, якія працуюць у апазіцыйных структурах і займаюцца грамадскай дзейнасцю, павінны праходзіць паліграф? Спрабуем разабрацца ў сітуацыі з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам.
6/9/202338 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

230608 - ZOOM - “Ваеннае становішча дэ-факта ўведзенае з 2020-га года.

230608 - ZOOM - “Ваеннае становішча дэ-факта ўведзенае з 2020-га года. by Euroradio
6/8/202332 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Уладзімір Кавалкін. "Зачыстка" іпэшнікаў і павышэнне пенсійнага ўзросту

Беларускія банкі працягваюць пераводзіць валютныя карткі з долара на юань. А ў гэты час Кітай заключае дамову на пастаўкі калію з канадскай кампаніяй, і гэта не падабаецца "Беларуськалію". Дэпутаты незадаволеныя законапраектам, які мусіць упарадкаваць працу іпэшнікаў, а эканамісты кажуць, што хутка ў краіне зноў падымуць пенсійны ўзрост. Беларусы больш плацяць за электраэнергію, пры гэтым у сетку ўключаны другі блок БелАЭС. Гэта толькі падаецца, што ўвесь свет круціцца вакол рэпрэсій і вайны. У беларускай эканоміцы таксама адбываюцца цікавыя рэчы. Аналізуем іх разам з эканамістам, кіраўніком праектаў "Кошт урада" і Petitions.by Уладзімірам Кавалкіным.
6/8/202346 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Дзмітрый Навоша: мой слоган нацыянальнай ідэі — еўрапейскасць, законнасць, беларускасць

8 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — медыяменеджар, сузаснавальнік папулярных спартыўных рэсурсаў Tribuna.com і Sports.ru, гендырэктар і сузаснавальнік медыяхолдынгу Tribuna Digital Дзмітрый Навоша. Разважаючы пра рэнесанс Беларусі, мы мусім думаць не толькі пра культурнае адраджэнне нацыі — неабходна ў гэты працэс закладаць і эканамічны этап. Апроч таго, мы мусім вярнуць да саўдзелу ў адраджэнні Беларусі тых беларусаў, якія сёння па-за межамі краіны. Бо толькі разам мы здолеем вярнуць сабе сваю краіну, перакананы Дзмітрый Навоша. Пра тое, як гэта зрабіць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзмітрыем Навошам.
6/8/202357 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Роза Турарабекава. Пра Гаагу, Савет Бяспекі і ўдзел беларусаў у вайне

Вакол Беларусі апошнім часам адбываецца шмат розных падзей. Так, міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс перадаў у Крымінальны суд у Гаазе матэрыялы з пералікам злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Падчас галасавання ў Савеце Бяспекі ААН Беларусь прайграла месца непастаяннага сябра гэтай арганізацыі Славеніі (цікава, чаму?). А прадстаўнік расійскай Дзяждумы Затулін выказаўся пра неабходнасць больш актыўнага ўцягвання Беларусі ў акупацыйную вайну з Украінай. Ці стане ўвага суда ў Гаазе да лукашэнкаўскага рэжыму знакам, што набліжаецца нешта малапрыемнае для самога Лукашэнкі? Якія наступствы можа мець новае ўцягванне Беларусі ў вайну? Чаму не спыняецца пошук экстрэмістаў і як далёка лукашысты гатовыя ў гэтых пошуках зайсці? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
6/8/202347 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

230607 - ZOOM - Што можа зрабіць Украіна, каб Расія не ўцягнула Беларусь у вайну

230607 - ZOOM - Што можа зрабіць Украіна, каб Расія не ўцягнула Беларусь у вайну by Euroradio
6/7/202333 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Яўген Магда. Пра “агента Лукашэнку” і ўдзел беларусаў у вайне

Змена рыторыкі ў дачыненні да беларусаў праявілася апошнім часам з боку не толькі Украіны, але і Расіі. Так, Уладзімір Зяленскі раптам загаварыў пра адрозненні паміж беларусамі і лукашыстамі і пра акупацыю Беларусі расійскімі войскамі. А прадстаўнік расійскай Дзяждумы Затулін выказаўся пра неабходнасць больш актыўнага ўцягвання Беларусі ў акупацыйную вайну з Украінай. Ці сапраўды змянілася не толькі рыторыка, але і стаўленне да беларусаў і беларускіх дэмсіл у адміністрацыі Зяленскага? Якія ёсць магчымасці ў Кіева, каб не даць Маскве ўцягнуць Беларусь у вайну напоўніцу? Чаму сёння вызваленчы паход беларускх добраахвотнікаў у Беларусь немагчымы і ці будзе магчымы ў будучыні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.
6/7/202338 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Мікіта Белаглазаў. Беларусь назаўжды: як і ў эміграцыі заставацца беларусам

Усё больш беларусаў з’язджае з радзімы ў пошуках бяспекі, дабрабыту і лепшай будучыні для сябе і сваіх дзяцей. І ўсё часцей гучаць ад іх словы пра тое, што страчваць сувязь з Бацькаўшчынай яны не хочуць, што і самі яны, і іх дзеці мусяць трымацца каранёў — ведаць беларускую мову, гісторыю, культуру. Ці сапраўды беларусам у эміграцыі стала важна захоўваць сувязі з радзімай на ўзроўні адукацыйным і культурным? Якія для гэтага ёсць магчымасці? Чым сёння жыве амерыканская дыяспара і ці захоўвае імкненне да дзейнасці ў межах сваіх суполак? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік праекта Audiobooks.by, супрацоўнік кампаніі Google Мікіта Белаглазаў.
6/7/202333 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

230606 - ZOOM - Гісторыя палітвязня і супрацоўніцы "хіміі", якія пакахалі адно аднаго

230606 - ZOOM - Гісторыя палітвязня і супрацоўніцы "хіміі", якія пакахалі адно аднаго by Euroradio
6/6/202337 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Віталь Рымашэўскі, Дыяна Ігнаткова. Школа па-беларуску: ці магчымая такая адукацыя за мяжой

Сёння ў Польшчы жыве больш за сто тысяч беларусаў, якія маюць легальны статус. Але вывучаць беларускую мову ў польскіх школах могуць толькі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці — тыя дзеці, чые бацькі маюць польскае грамадзянства і лічаць сябе беларусамі. Гэта прапісана ў дзейным польскім заканадаўстве… Чаму не ўсім беларусам, што легальна знаходзяцца ў Польшчы, можна атрымліваць адукацыю па-беларуску? Ці гатовыя самі беларусы змагацца за свае інтарэсы? Як сёння арганізаванае беларускае навучанне ў Польшчы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сябра Каардынайнай рады, сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Віталь Рымашэўскі і Дыяна Ігнаткова з праекта “Lixtar”.
6/6/202338 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра наступ, патоп, “беларускі Калінінград” і смерць у РАУС

Вынікам актывізацыі на фронце, якую ўкраінскі бок не называе контранаступам, стала трагедыя на Кахоўскай ГЭС: раніцай 6 чэрвеня яна была падарваная, і вялікая колькасць населеных пунктаў трапіла пад затапленне. Гэта не толькі ваеннае злачынства, але і экалагічная катастрофа, перакананыя эксперты. А ў Беларусі працягваецца свая катастрофа — нацыянальная і палітычная. Лукашэнкаўцы працягваюць рэпрэсаваць грамадства, забіваць людзей і вынішчаць усё нацыянальнае… Якія наступствы можа мець знішчэнне расійскімі акупантамі Кахоўскай ГЭС і ці паўплывае гэта на тэмпы паставак заходняга ўзбраення? Ці паўплывюць на грамадства навіны пра чарговыя падазроныя смерці ў міліцэйскіх пастарунках? Як Лукашэнка выкарыстаў сітуацыю з ЦЭ і што стаіць за прызначэннем Гігіна ў Нацыянальную бібліятэку? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
6/6/202353 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Мужчын не шкада: забароненыя прафесіі для жанчын — Gender Gap

Пра тое, што ў Беларусі “Канстытуцыя не пад жанчыну пісалася”, мы ведаем даўно. Ну, як даўно? З таго часу, як пра гэта беларускам расказаў галоўны спецыяліст ва ўсіх сферах навукі і жыцця Лукашэнка. І гэта зразумела — усё пісалася пад яго, бо прэзідэнтамі не становяцца, а ў нашай краіне толькі ён прэзідэнтам нарадзіўся. І, што адметна, не жанчынай. Але што з іншымі прафесіямі: чаму не паўсюль — як на вытворчасці, так і ў высокіх кабінетах, — жанчынам радыя? На гэтыя ды іншыя тэмы разважаем у новым выпуску Gender Gap з доктаркай навук і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.
6/6/202336 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

230605 - ZOOM - Чаму беларускія сілавікі арыентуюцца на Расію?

230605 - ZOOM - Чаму беларускія сілавікі арыентуюцца на Расію? by Euroradio
6/5/202329 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

230602 - ZOOM - Ці нашкодзіць рэпутацыі Ціханоўскай “развод” ад расійскіх пранкераў?

230602 - ZOOM - Ці нашкодзіць рэпутацыі Ціханоўскай “развод” ад расійскіх пранкераў? by Euroradio
6/2/202326 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Сярэднявечны стэндап і самы багаты чалавек на Зямлі (зноў Маск)

Нават у сярэднявеччы людзям трэба было выдыхнуць і схадзіць на стэндап. Стэндапаў у нас для вас няма, прапануем перавесці дух ад чытання навін з Беларусі за чытаннем навін з усяго свету. Пра сярэднявечныя стэндапы ў гэтым аглядзе таксама раскажам.
6/2/20235 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Эдуард Юдовіч і Алесь Дзянісаў. Выжыць і перамагчы: як музыка дапамагае супрацьстаяць рэжыму

Беларуская культура працягвае жыць насуперак рэпрэсіям і выцісканню з краіны. Канцэрты, выставы, тэатральныя пастаноўкі, новыя кнігі і навучальныя праграмы з’яўляюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. Тым больш, што чым далей, тым больш творцаў вымушана пакідаць Беларусь. Але яны не згодныя адмаўляцца ад таго, чым займаліся на радзіме. Якія складанасці ці магчымасці адкрывае эміграцыя перад творчымі людзьмі? Ці здолее беларуская культура не толькі выжыць за мяжой, але і пашырыцца? Якую ролю адыгрывае музыка ў супраціве беларусаў лукашэнкаўскаму рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць франтмен культавага віцебскага гурта “Алмазный фронт” Эдуард Юдовіч і франтмен культавага гродзенскага гурта “Дзецюкі” Алесь Дзянісаў.
6/2/202336 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Польша спыняе транзіт, а беларускі бізнес за мяжой будуць "верыфікаваць"

1 чэрвеня Польшча перастала прапускаць на сваю тэрыторыю фуры з беларускімі і расійскімі нумарамі. То-бок канец транзіту? Ці проста фураў з польскімі нумарамі паболее? Яшчэ адна навіна: бізнес-асацыяцыя беларусаў за мяжой збіраецца верыфікаваць(!) беларускія бізнесы ў Еўрасаюзе. То бок, без даведкі з ABBA беларусу не дадуць адкрыць сваю справу? Усё гэта, а таксама скандал з цэнтралізаваным іспытам і нечаканы візіт у Мінск высокапастаўленых расійскіх сілавікоў абмяркуем у стрыме з прадпрымальнікам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам.
6/2/202342 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Павел Латушка Другі фронт: ці прабачыць Украіна Лукашэнку

Прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі ўсё часцей наведваюць Украіну. Практычна адначасова ў апошнія дні траўня там пабывалі як прадстаўнікі “Вольнай Беларусі” Зянон Пазняк і Павел Усаў, так і кіраўнік НАУ, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка. Кожны з іх ехаў па сваёй “праграме”, але кожны меў шэраг знакавых сустрэч на сур’ёзных палітычных узроўнях. Якія былі асноўныя мэты паездкі і ці дасягнуты запланаваны вынік? Ці варта разлічваць, што доказы, сабраныя НАУ, і высновы Пракуратуры Украіны прывядуць да з’яўлення ордара з Гаагі на арышт Лукашэнкі? Ці чакаць паходу беларускіх добраахвотнікаў у Беларусь і што яшчэ беларусы павінны зрабіць, каб Міхаіл Падаляк задаволіўся? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
6/2/202350 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

230531 - ZOOM - Падробкі, 90-я і ніякіх тэхналогій: як санкцыі ўплываюць на беларускі бізнес

230531 - ZOOM - Падробкі, 90-я і ніякіх тэхналогій: як санкцыі ўплываюць на беларускі бізнес by Euroradio
6/1/202331 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

230601 - ZOOM - Ці палічаць у Кіеве справаздачу Латушкі за “хаймарс” ад Ціханоўскай?

230601 - ZOOM - Ці палічаць у Кіеве справаздачу Латушкі за “хаймарс” ад Ціханоўскай? by Euroradio
6/1/202330 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Алена Жываглод. “Танкі NАТО ля мяжы”: чым жыве лукашэнкаўская прапаганда

Уменне пераварочваць усё з ног на галаву і даказваць, што ва Украіне не расійскія акупанты пры падтрымцы лукашыстаў бамбяць украінскія гарады, а “гэта яны самі сябе”, — адметная рыса не толькі расійскай, але і беларускай прапаганды. А пагроза таго, што “бумеранг вернецца”, прымушае прапаганду шукаць новыя формы ўплыву на свядомасць беларусаў. Якія трэнды пануюць апошнім часам у лукашэнкаўскай прапагандзе? Ці сапраўды беларусы вераць таму, што ім даводзяць дзяржСМІ? Як можна супрацьстаяць прапагандзе і якая ў гэтым роля незалежных медыярэсурсаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады, лідарка суполкі “Сумленныя людзі” Алена Жываглод.
6/1/202343 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Дзяніс Баранаў: захоўвайце сябе і адаптуйцеся пад навакольны свет — гэта мая ідэя

1 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — актывіст беларускай дыяспары ЗША, “змагар са стажам” Дзяніс Баранаў. Нам жыццёва неабходна захаваць сваю культуру і мову, сваю нацыянальную ідэнтычнасць і сваю адметнасць. Можна шмат разважаць на тэму глабалізацыі і постмадэрнізму, але каб Беларусь не знікла, мы спачатку мусім умацаваць сябе як нацыя. А для гэтага нам трэба не так ужо і шмат — стаць свабоднымі. А каб стаць свабоднымі, мы мусім усвядоміць сваю беларускасць. Усё ўзаемазвязанае, перакананы Дзяніс Баранаў. Пра тое, якое значэнне ў сучасным глабальным свеце маюць нацыянальныя адметнасці, чаму толькі свабода выбару дасць гарантыі захавання Беларусі і пра ролю дыяспары ў пабудове Новай Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзянісам Баранавым.
6/1/202348 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Аліна Коўшык. Ад мовы да ідэнтычнасці: як захаваць беларускасць за мяжой

Пытанне вывучэння і пашырэння выкарыстання беларускай мовы па-ранейшаму актуальнае для беларусаў. Асабліва для тых, хто пасля 2020 года быў вымушаны выехаць з Беларусі. Калі дома іх дзеці мелі ў школе ўрокі роднай мовы і літаратуры, то за мяжой з гэтым складана. А без ведання мовы ўзнікаюць пытанні наконт вызначэння беларусамі за мяжой сваёй ідэнтычнасці. Як можна вырашыць пытанне з вывучэннем беларускай мовы за мяжой і ці магчыма гэта ўвогуле? Ці сапраўды ў беларусаў ёсць праблемы з вызначэннем сваёй ідэнтычнасці? Што адбываецца з іншымі культурна-адукацыйнымі ініцыятывамі, раней анансаванымі Пераходным кабінетам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Аліна Коўшык.
5/31/202333 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Яраслаў Раманчук. Ад “блакады” мяжы да адзінай валюты: дно хутка

Польшча з 1 чэрвеня закрывае мяжу для беларускіх і расійскіх грузавікоў. І папярэджвае, што санкцыйны ціск з боку Варшавы на лукашэнкаўскі рэжым будзе працягвацца. У той жа час некаторыя краіны ЕС блакуюць увядзенне новага санкцыйнага пакета ў дачыненні да Расіі і Беларусі і лабіруюць інтарэсы “Беларуськалія”. У самой Беларусі прадпрыемствы актыўна бяруць расійскія “ваенныя заказы”… Як блакада польскай мяжы для перавозкі грузаў уплывае на эканоміку і ці пагодзяцца з такой сітуацыяй іншыя краіны Еўрасаюза? Ці дапамогуць уратаваць беларускую эканоміку і дабрабыт шараговых беларусаў ваенныя заказы з Расіі? Навошта рэжым пазбаўляецца ад ІП-шнікаў і што чакае курс беларускага рубля? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук.
5/31/202341 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Пра ядзерную зброю, “смерць Лукашэнкі” і атакі на Маскву

Ва Украіне пахавалі аднаго з камандзіраў палка Каліноўскага, сузаснавальніка “Белага легіёна” Міраслава Лазоўскага, які загінуў у баях пад Бахмутам. З іншага боку, цягам апошняга месяца двойчы “хавалі” Лукашэнку. І калі ў першым выпадку ён сам даў падставы для надзеі, то за другім “пахаваннем” стаіць Цапкала & С. Лукашэнка выжыў, але і першая смерць, і спадзяванні на другую зрабіліся нагодай для роздумаў пра вызваленне Беларусі. Якія пагрозы нясе наяўнасць ядзернай зброі ў Беларусі і пры чым тут чуткі пра стан здароўя Лукашэнкі ад каманды Цапкалы? Ці дасягнулі сваёй мэты арганізатары атакі беспілотнікаў на Маскву і ў чым тая мэта была? Ці чакаць паходу беларускіх добраахвотнікаў у Беларусь? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
5/31/202348 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

230530 - ZOOM - Усе ў войска і ў эскорт: што здарылася падчас ЦЭ

230530 - ZOOM - Усе ў войска і ў эскорт: што здарылася падчас ЦЭ by Euroradio
5/30/202339 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Алесь Ярашэвіч. "Адмывацель Лукашэнкі": як зарабіць мільёны на прыборцы

Сёння ўжо ўсе ведаюць пра "кухара Пуціна" Прыгожына, але мала хто чуў пра "прыбіральшчыка Крамля" Эдуарда Апсіта. Як і пра тое, што пачынаў свой бізнес і зарабіў першыя мільёны гэты клінер у Беларусі. І што згаданыя "кухар" з "прыбіральшчыкам" у свой час утварылі "дуэт", каб атрымліваць і адмываць мільёны еўра праз еўрапейскі банк… Хто стаіць за бізнесам Апсіта і ці атрымалася б у яго так разгарнуць свой бізнес без падтрымкі беларускіх уладаў? Ці мае сёння значэнне колішняя сувязь клінінгавага бізнесоўца з заснавальнікам "Вагнера"? Якія наступствы можа мець для бізнесоўца расследаванне латвійскай пракуратуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае журналіст-расследавальнік Беларускага расследавальніцкага цэнтра Алесь Ярашэвіч.
5/30/202335 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Міхаіл Самусь. “Страшна бабахае”: хто “бамбіць” Маскву і што далей

Расіяне фактычна няспынна атакуюць Кіеў з пачатку актыўнай фазы акупацыйнай вайны супраць Украіны. Але апошнія тры дні сталі ледзь не самымі цяжкімі і для жыхароў горада, і для сіл супрацьпаветранай абароны. Напярэдадні пасля чарговай масавай атакі ракет і “Шахедаў” на Кіеў кіраўнік ГУР Буданаў паабяцаў расіянам хуткі і балючы адказ. А раніцай 30 траўня стала вядома пра атаку невядомых беспілотнікаў на Маскву… Ці дасягнулі сваёй мэты арганізатары атакі беспілотнікаў на Маскву і ў чым тая мэта была? Як змяняе сітуацыю на фронце наяўнасць ядзернай зброі ў Беларусі і ад чаго лукашэнкаўцы бароняцца “зубамі цмока” ў Гомельскай вобласці? Ці чакаць паходу беларускіх добраахвотнікаў у Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.
5/30/202332 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Чаму палітвязняў-мужчын нашмат больш, чым жанчын?

Учора Святлана Ціханоўская запісала кранальны зварот з нагоды, што яе муж Сяргей ужо тры гады знаходзіцца за кратамі. Гэта ізноў узняло старую дыскусію: чаму палітвязняў-мужчын больш, чым жанчын, дзе тут роўнасць? У сённяшнім Gender Gap паразмаўляем пра гэта з доктаркай навук Ірынай Сідорскай. Таксама абмяркуем, чым прадстаўленасць тэмы ў медыях адрозніваецца ад прапаганды і чаму за жаданне, каб журналісты звярталі ўвагу на твае праблемы, нельга караць.
5/30/202334 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

230529 - ZOOM - Лукашэнка загаварыў аб адзінай валюце з Расіяй: яшчэ крок да паглынання Беларусі?

230529 - ZOOM - Лукашэнка загаварыў аб адзінай валюце з Расіяй: яшчэ крок да паглынання Беларусі? by Euroradio
5/29/202333 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра Эрдагана, “Талібан” і пахаванне Лукашэнкі

У Турцыі завяршыліся выбары, пра якія беларусы сёння могуць толькі марыць: з кандыдатам ад апазіцыі, двума турамі і інтрыгай да апошняга. Афганскі “Талібан” аб’явіў вайну Ірану, а Украіна інтрыгуе з днём пачатку контрнаступу. А ў гэты час Лукашэнка працягвае здаваць суверэнітэт краіны Крамлю і рыхтуецца да прыходу “каліноўцаў”. Ці паўплывае вынік выбараў у Турцыі і “вайна” Афганістана з Іранам на сітуацыю ў нашым рэгіёне? Каму выгадныя ўкіды пра чарговую “смерць” Лукашэнкі і для чаго гэта трэба? Ці чакаць паходу беларускіх добраахвотнікаў у Беларусь і ці завербавалі спецслужбы Украіны Лукашэнку? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
5/29/202357 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Барыслаў Бярэза. “Візітоўка Яраша”: ці пакладуць яе на стол Лукашэнку і калі

Заход расійскіх добраахвотнікаў з “вызваленчым рэйдам” на тэрыторыю Расіі спарадзіў дыскусіі на тэму, ці варта чакаць такіх нечаканасцяў і лукашэнкаўскаму рэжыму. Бо прад’явіць яму ёсць што не толькі беларусам, але не ў меншай (калі ў чымсьці не большай) ступені народу Украіны. А тут яшчэ і Зяленскі выказаўся наконт адрознасці беларусаў і лукашыстаў… Ці чакаць паходу беларускіх добраахвотнікаў у Беларусь і ці дапамогуць ім у гэтым пабрацімы-украінцы? Ці сапраўды кіраўніцтва Украіны памяняла сваё стаўленне да дэмакратычных сіл Беларусі і разумее розніцу паміж беларусамі і лукашыстамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы кіраўнік інфармацыйнага аддзялення партыі “Правы сектар”, экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны і сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАСЕ, палітычны актывіст і экс-баец Узброеных сіл Украіны Барыслаў Бярэза
5/29/202332 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

230526 - ZOOM - Чаму “каліноўцы” не зойдуць у Беларусь?

230526 - ZOOM - Чаму “каліноўцы” не зойдуць у Беларусь? by Euroradio
5/26/202340 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Нейрачыпы ставяць на ногі, а зумеры патрабуюць пахвалы і прызнання

Чытаеш навіны з дому — і здаецца, што свет вярнуўся ў змрочнае сярэднявечча. Каб вярнуць вам і сабе адчуванне рэальнасці, раскажам, што адбывалася ў свеце, пакуль Расія дзялілася з Беларуссю ядзернай зброяй.
5/26/20237 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Арцём Шрайбман. Пра ядзерную зброю, пераслед святароў і “зубы цмока”

Не паспеў Лукашэнка вярнуцца “з таго свету” і заявіць, што беларусам яшчэ доўга давядзецца з ім “пакутаваць”, як прыйшла новая навіна з “пекла” — Расія ўсё ж размесціць сваю ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі. Адпаведнае пагадненне падпісалі міністры абароны Расіі і Беларусі ў той час, калі Лукашэнка быў у Маскве на саміце ЕАЭС, дзе выслухоўваў ад Такаева меркаванне з нагоды таго, што з сябе ўяўляе “саюзная дзяржава Беларусі і Расіі”… Хто будзе мець кантроль над “ядзернай кнопкай” і якія пагрозы нясе расійская ядзерная зброя ў Беларусі? Ці варта чакаць вызвольнага рэйду беларускіх добраахвотнікаў у Беларусь? Якія наступствы можа мець для Лукашэнкі расследаванне справы “дзяцей з Украіны”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
5/26/202358 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч, Ці кормяць рэжым Лукашэнкі тыя беларусы, якія п'юць?

Сёння пятніца, а значыць прыйшоў час стрыму з прадпрымальнікам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Абмяркуем з ім рост коштаў на гарэлку, ядзерную зброю ў Беларусі і 250 млн еўра для апазіцыі. Таксама пагаворым пра чарговы візіт Лукашэнкі ў Маскву: падколкі ад Такаева і яго заявы пра тое, што інтэграцыя ўсё ніяк і ніяк.
5/26/202340 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Вольга Татарчык і Васіль Дранько-Майсюк. “Каток-пестунок”: што пачытаць дзецям па-беларуску за мяжой

Насуперак рэпрэсіям, пераследу і выгнанню з краіны беларускія выдаўцы, літаратары, мастакі не спынілі сваю працу, і беларускія кнігі працягваюць выходзіць. Што праўда, цяпер ужо за мяжой. Але адметна тое, што беларускіх кніг робіцца ўсё больш. І гэта не толькі новыя творы Уладзіміра Арлова, Альгерда Бахарэвіча, Насты Кудасавай, Алеся Аркуша ці чарговы том “Беларускай нацыянальнай ідэі” — выходзяць і сатырычныя творы кшталту “Свіней” Аляксандра Чарнухі, і дзіцячыя кнігі. Як, да прыкладу, складанка для самых маленькіх “Каток-пестунок”. Чаму ўзнікла патрэба ў выданні за мяжой нават такой кнігі, як складанка для дзяцей? Ці існуе запатрабаванасць у выданнях такога кшталту? Што сёння адбываецца ў беларускай літаратуры і выдавецкай справе? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць удзельнікі каманды стваральнікаў дзіцячай складанкі “Каток-пестунок” Вольга Татарчык і Васіль Дранько-Майсюк.
5/26/202336 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

230525 - ZOOM - Ці прывязуць расійскія ядзерныя боегалоўкі ў Беларусь?

230525 - ZOOM - Ці прывязуць расійскія ядзерныя боегалоўкі ў Беларусь? by Euroradio
5/25/202340 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Піт Паўлаў. Рок-фронт: N.R.M. едзе з канцэртам да “каліноўцаў”

Легендарны беларускі гурт N.R.M. збіраецца ва Украіну, каб зайграць канцэрт для ваяроў палка Каліноўскага. Але ехаць з “пустымі рукамі” музыкі не хочуць і прапануюць усім неабыякавым далучыцца да збору, каб набыць неабходны “каліноўцам” вайсковы рыштунак. Хто быў ініцыятарам гэтай паездкі і ці час сёння для “франтавых канцэртаў”? Ці вядома дакладна, якая дапамога патрэбная ваярам і што трэба для яе набыцця? Чаму сёння важна наладзіць кантакты паміж вайсковай і цывільнай часткай беларускага грамадства? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыка, франтмен N.R.M. Піт Паўлаў
5/25/202333 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Кацярына Зюзюк: не буду арыгінальнай, “Жыве Беларусь!” — найлепшая ідэя для нас і сёння

25 траўня ў эфіры Еўрарадыё — сябра беларускай дыяспары Італіі Кацярына Зюзюк. Нам трэба навучыцца разуменню таго, што і ў жыцці, і ў палітыцы, і ў грамадскай актыўнасці разнастайнасць — гэта нармальна. Жаданне, каб усе думалі і дзейнічалі аднолькава, былі прыхільнікамі аднаго лідара і нейкага аднаго бачання развіцця краіны, — гэта тыя рэшткі камунізму і лукашызму, якія захоўваюцца і сярод дэмакратычна настроеных людзей. Нам трэба пазбаўляцца ад гэтых рысаў, якія і робяцца прычынай, што ўносіць раскол у асяродак прыхільнікаў перамен, перакананая Кацярына Зюзюк. Пра тое, якое значэнне для беларусаў за мяжой мае беларуская мова і навошта яе вывучаць, чаму Беларусь будзе жыць нягледзячы ні на што і чаму мы не павінны быць аднолькавымі ва ўсім, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Кацярынай Зюзюк.
5/25/202346 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра вызваленне Беларусі, пратэсты “нацыстаў” і Шайгу

У найлепшых традыцыях гісторыка Лукашэнкі яго “генпракурор” вынайшаў, што пратэсты 2020 года ладзілі “нацысты”. Калі вы думалі, што нешта не так з тымі, хто запісваў пакаяльныя відэа з затрыманымі на фоне рашысцкай сімволікі ці са студэнтам юрфака (як, па выніку, і з самім тым студэнтам), то вы памыляліся. Цынізм ці банальная неадукаванасць хаваецца за выказваннямі так званага генпракурора і што не так з пакаяльным відэа студэнта? Словы польскага генерала пра непазбежнасць рэвалюцыі ў Беларусі і неабходнасць яе падтрымаць — прыватная пазіцыя ці пасыл беларускім дэмсілам з боку ўладаў Польшчы? Ці чакаць паходу беларускіх добраахвотнікаў у Беларусь і ці дапаможа рэжыму апалчэнне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
5/25/202347 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Стрым на 250 млн еўра: хто будзе дзяліць грошы для беларускага грамадства

Вы, можа быць, яшчэ не чулі, але летась Еўракамісія прапанавала беларускім дэмакратычным сілам распрацаваць трохгадовы план падтрымкі. І тыя распрацавалі: распісалі свае патрэбы і склалі дарожныя карты пра тое, што і як збіраюцца рабіць. На тры гады ў Еўракамісіі папрасілі 250 млн еўра. Нядаўна дакументы былі прэзентаваныя ў Брусэлі. А неўзабаве пасля гэтага трапілі ў тэлеграм праз адзін са зліўных каналаў. І тут высветлілася, што іх зместам задаволеныя не ўсе. Напрыклад, Павел Усаў іранізуе, што ў Еўракамісіі мала папрасілі, і наракае, што праца над дакументамі не была празрыстай. А Зміцер Балкунец назваў тых, хто працаваў над дарожнымі картамі, самазванцамі і аферыстамі. На яго думку, "бюджэт" адмыслова "абаранілі" ўціхую. Што адбываецца? Нас сапраўды хочуць падмануць і папіліць 250 млн еўра за тры гады? А ці дадуць увогуле столькі, а калі дадуць, дык каму? Чаму не было паведамленняў пра распрацоўку дакументаў? Хто і для чаго іх складаў? Пра гэта ў стрыме Еўрарадыё спрачаюцца палітолаг Зміцер Балкунец і дэлегат Каардынацыйнай рады Яраслаў Бекіш.
5/25/20231 hour
Episode Artwork

230524 - ZOOM - Расійскія добраахвотнікі прыйшлі ў Белгарад. Беларускія прыйдуць у Пінск?

230524 - ZOOM - Расійскія добраахвотнікі прыйшлі ў Белгарад. Беларускія прыйдуць у Пінск? by Euroradio
5/24/202334 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

230523 - ZOOM - Ці магчымы рэйд “каліноўцаў” у Беларусь?

230523 - ZOOM - Ці магчымы рэйд “каліноўцаў” у Беларусь? by Euroradio
5/23/202333 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Дзмітрый Навоша. Пра спорт, бізнес, палітвязняў і вайну

Рэпрэсіі ў Беларусі, вайна ва Украіне і статус акупанта для Расіі (і суагрэсара — для Беларусі) не толькі паўплывалі на палітычнае жыццё краін і закранулі сацыяльныя ды іншыя сферы грамадскага жыцця, але і спартыўнае жыццё не абышлі бокам. Стала важна, як спартсмены ставяцца да рэпрэсій і да вайны, падтрымліваюць іх ці асуджаюць. Да ўсяго, былі ўведзеныя санкцыі на ўдзел спартоўцаў з Беларусі і Расіі ў міжнародных спаборніцтвах. Што засталося ў Беларусі ад спорту і спартыўнай журналістыкі? Ці сапраўды важная для спартсмена грамадзянская пазіцыя? Ці магчыма вырашыць праблему палітвязняў і пры чым тут спорт? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае медыяменеджар, сузаснавальнік папулярных спартыўных рэсурсаў Tribuna.com і Sports.ru, гендырэктар і сузаснавальнік медыяхолдынга Tribuna Digital Дзмітрый Навоша.
5/23/202333 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Падводныя камяні легалізацыі: як іх абмінуць

Пад ціскам рэпрэсій і пераследу беларусы працягваюць выязджаць з радзімы за мяжу. Найчасцей — у Польшчу. І вельмі часта здараецца так, што загадзя выезд не планаваўся, дакументы не рыхтаваліся і пачынаюцца праблемы праз заканчэнне тэрміну дзеяння пашпарта і немагчымасць яго замяніць, ваганні паміж тым, які варыянт легалізацыі ў краіне абраць і ці варта звяртацца па міжнародную дапамогу. А тут яшчэ і “кавідныя палёгкі” заканчваюцца… Што рабіць, калі ўзнікае неабходнасць замяніць беларускі пашпарт, і што такое “пашпарт падарожніка”? Ці складана легалізавацца ў Польшчы і з якімі праблемамі найбольш сутыкаюцца беларусы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца юрыдычнага дэпартамента Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.
5/23/202334 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

БНР 2.0: ці магчымы рэйд “каліноўцаў” у Беларусь

“Вызваленчы паход” расійскіх добраахвотнікаў на тэрыторыю Белгародскай вобласці Расіі выклікаў у беларусаў рэакцыю накшталт “выявілася, усё ж так можна”! Бо ўжо не раз гучалі словы, што такога кшталту паход беларускіх добраахвотнікаў у Беларусь з розных прычын немагчымы… Ці можа вызваленчы паход расіян быць паўтораны іх беларускімі калегамі? Як, хутчэй за ўсё, павядуць сябе беларускія вайскоўцы ў такім выпадку? Чаму такі паход не адбываецца, што для гэтага трэба і хто гэта мусіць зрабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны актывіст, заснавальнік “Белага легіёна” Сяргей Бульба.
5/23/202335 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

230522 - ZOOM - Памілаванне Пратасевіча і суд над сынам Бабарыкі

230522 - ZOOM - Памілаванне Пратасевіча і суд над сынам Бабарыкі by Euroradio
5/22/202337 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Навошта Лукашэнку зноў выклікаюць у Крэмль

Не прайшло двух тыдняў, як Лукашэнка зноў сабраўся да Пуціна — абмеркаваць праблемы, “якіх увогуле не павінна быць у адносінах” з Расіяй. Увесь гэты час Святлана Ціханоўская ездзіла па Еўропе, выступала перад палітыкамі і распавядала пра Беларусь. Паралельна ў турнэ знаходзіўся і ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі. Яго бачылі і ў Германіі, і ў Францыі, і ў Вялікабрытаніі. А яшчэ — на самітах Лігі арабскіх краін і краін G7. На апошняй сустрэчы лідары вялікай сямёркі паабяцалі Зяленскаму даць знішчальнікі F-16, а яшчэ шмат гаварылі пра Кітай, які нібыта трымае ў закладніках развітыя краіны праз "эканамічны прымус". Галоўныя падзеі мінулага і новага тыдня абмяркоўваем з незалежнай эксперткай, гісторыкам Розай Турарбекавай.
5/22/202342 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

230519 - ZOOM - Гульні Беларусі ў Радзе Еўропы: Лукашэнка адклікае, Ціханоўская — падае

230519 - ZOOM - Гульні Беларусі ў Радзе Еўропы: Лукашэнка адклікае, Ціханоўская — падае by Euroradio
5/19/202331 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Вызваленне палонных у Лукашэнкі — хто гэтаму перашкаджае?

Дэбаты на Еўрарадыё: Вячорка VS Кабанаў VS Гарбунова VS Лойка. Мадэратар: Кныровіч // Тэма — Стратэгія вызвалення палітвязняў: ці існуе яна і хто вінаваты ў тым, што людзі працягваюць незаконна ўтрымлівацца ў турмах?
5/19/20231 hour, 8 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Іх норавы: адсканаваны "Тытанік" і дзікае паляванне папарацы

Частка амерыканцаў застанецца без TikTok! А прынц Гары ледзь не паўтарыў сумны лёс сваёй маці — прынцэсы Дыяны. Пра гэта і не толькі ў кароткім аглядзе сусветных навін ад Еўрарадыё — усё самае цікавае за тыдзень і амаль без палітыкі.
5/19/20234 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Як пасадзілі і адпусцілі Чыжа. Стрым з Кныровічам пра беларускіх алігархаў

Лёс беларускага алігарха цяжкі і складаны. Сёння ты косіш траву ў кампаніі Лукашэнкі — а заўтра адпачываеш у СІЗА ў кампаніі яго праціўнікаў. Праз затрыманні прайшлі амаль усе, хто ў час не з'ехаў з Беларусі (як, напрыклад, заснавальнікі "Еўраопта"). Былі гучныя кейсы накшталт Пракапені, Арбузава (Fenox), Мураўёва. Але Юрый Чыж вылучаецца з іншых затрыманых. Ён лётаў вышэй за ўсіх — і бальней за ўсіх упаў. Чытаем прысуд па справе Чыжа разам з бізнесоўцам Аляксандрам Кныровічам. І згадваем іншых алігархаў, якім давялося крыху пасядзець у Беларусі.
5/19/202348 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

230518 - ZOOM - Modus vivendi: Кіеў паміж Ціханоўскай і Лукашэнкам

230518 - ZOOM - Modus vivendi: Кіеў паміж Ціханоўскай і Лукашэнкам by Euroradio
5/18/202332 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Павел Слюнькін. “Перахоп”: хто здольны падняць уладу з зямлі

Пакуль Ціханоўская атрымлівае запрашэнні на ўдзел у міжнародных сустрэчах найвышэйшага ўзроўню і вядзе гаворку пра перспектывы ўступлення Беларусі ў Савет Еўропы (а такое магчыма?), Лукашэнка прымае з афіцыйнымі візітамі губернатараў з расійскай глыбінкі, а міністр замежных спраў Алейнік выказвае спадзяванні, што Кітай, арганізуючы перамовы Расіі і Украіны, не забудзе падключыць да гэтага працэсу і Беларусь. Нагадваючы пра нейкі міфічны, але паспяховы досвед лукашэнкаўцаў у гэтым кірунку… Ці можа Мінск разлічваць на далучэнне да перамоў паміж Расіяй і Украінай? У якіх актараў больш шансаў перахапіць уладу ў выпадку сыходу Лукашэнкі? Чаму раптоўны сыход Лукашэнкі можа быць небяспечным для дэмсіл Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін.
5/18/202343 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Іван Сінякоў: мая ідэя — зрабіць з Беларусі краіну мары, “краіну для жыцця”

18 траўня ў эфіры Еўрарадыё — сябра беларускай дыяспары Новай Зеландыі, ІТ-спецыяліст Іван Сінякоў. Ператварыць Беларусь у краіну, дзе будзе прыемна жыць усім, хто гэтага пажадае, у месца, куды людзі з іншых краін захочуць пераехаць, каб тут жыць, не так і складана. Праблема ў тым, што беларусам ніколі не давалі магчымасці ператварыць сваю краіну ў такую “краіну для жыцця”. Дайце беларусам дзесяць гадоў без усялякага ціску і ўказак, як ім жыць, што рабіць, што думаць і куды рухацца, — і вы гэтую краіну не пазнаеце, перакананы Іван Сінякоў. Пра тое, як сумясціць ІТ-тэхналогіі і нацыянальныя адметнасці ды традыцыі, чаму нельга пакідаць адну дзяржаўную мову і ці вернуцца эмігранты адбудоўваць Бацькаўшчыну, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Іванам Сіняковым.
5/18/202342 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Modus vivendi: Кіеў паміж Ціханоўскай і Лукашэнкам

Амаль адначасова з’явілася навіна пра змену рыторыкі Зяленскага адносна Беларусі і беларусаў, на відэа трапіла яго пацісканне рукі Ціханоўскай і аповед кіраўніка ўкраінскай выведкі Буданава пра кантакты іх агента з Лукашэнкам і вынікі гэтых кантактаў. Усё гэта, плюс стан здароўя Лукашэнкі, прымусіла шмат каго разважаць пра блізкасць “развязкі” і нават — пра перадрэвалюцыйны стан у беларускім грамадстве. Чаму нямецкі народ у свой час не паўстаў супраць Гітлера і ці варта праводзіць паралелі з сённяшняй Беларуссю? Што стаіць за зменай рыторыкі Кіева адносна Беларусі і беларусаў? Ці гатовы Захад падтрымаць беларусаў у “міжуладны перыяд”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
5/18/202354 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Вольга Мжэльская. Мастацтва як тэрапеўтычны рытуал

19 траўня ў Варшаве адкрываецца выстава "Past Garden", у межах якой свае апошнія працы прадставіць беларускі мастак Раман Камінскі. Раман, як і тысячы беларусаў, пасля пратэстаў 2020 года з'ехаў у Кіеў. Потым — у Тбілісі. Пазней — у Францыю. Працы, якія выстаўляюцца ў Варшаве, былі створаны ў межах рэзідэнцыі ў французскім горадзе Фантэўро. Раман іх пісаў у будынку сярэднявечнага касцёлу з каменнымі сценамі, фактура якіх адбілася на палотнах. Падчас эміграцыі ў мастака памерла маці. Ён не змог з ёй развітацца. Раман намаляваў аўтапартрэты. У іх — уласная драма, упрыгожаная яркімі кветкамі. У такой жа сітуацыі, як Раман, апынуліся многія беларускія артысты. Вымушаныя пакінуць радзіму, губляючы родных, яны наноў пачынаюць жыццё на чужыне, часам стартуючы літаральна з нуля. Пра тое, ці засталося ў Беларусі мастацтва, калі мастакі з'ехалі, што адбываецца з беларускімі артыстамі ў эміграцыі, як рэпрэсіі і вайна змяняюць іх творчасць, гутарым з арт-менеджаркай і куртаркай Вольгай Мжэльскай.
5/18/202333 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

230517 - ZOOM - Ці здольная Ціханоўская прасіць Украіну вызваліць Беларусь?

230517 - ZOOM - Ці здольная Ціханоўская прасіць Украіну вызваліць Беларусь? by Euroradio
5/17/202342 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Леся Руднік. Што сёння рухае рэпрэсіямі і як працуе прапаганда

Знікненне на 6 дзён Лукашэнкі не спыніла жыццё ў Беларусі. Што не дзіўна. Але гэтае знікненне нават не паставіла на паўзу рэпрэсіі, якія няспынна цягнуцца ўжо які год. Адзіная сфера, на каго гэтая сітуацыя паўплывала — прапаганда. Прапагандысты альбо маўчалі, альбо рабілі выгляд, што нічога надзвычайнага не здарылася. Чаму нават чаканне магчымага хуткага знікнення Лукашэнкі не спыніла рэпрэсіі і што імі рухае? Што адбываецца з беларускім грамадствам, як яно змяняецца? Ці здольныя сёння жанчыны заняць лідарскія пазіцыі ў беларускай палітыцы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае даследчыца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік.
5/17/202337 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Мікалай Халезін. Пра оперу, санкцыі, вязняў і… любоў да балета

Беларускі свабодны тэатр паставіў оперу паводле “Дзікага палявання караля Стаха” і хутка пакажа яе аматарам творчасці Караткевіча. Вось толькі выглядае на тое, што пераважная колькасць беларусаў марыць наведаць балет “Лебядзінае возера”. Некалі іх мары спраўдзяцца, але ці насамрэч беларусы да гэтага гатовыя, выклікае пытаннечкі… Чаму менавіта опера і ці пабачаць гэтую пастаноўку Свабоднага тэатра беларусы ў іншых краінах? Што адбываецца з санкцыйным ціскам на рэжым і як працуюць лабісты? Ці варта ў выпадку сыходу Лукашэнкі разлічваць на падтрымку Захаду і чаго чакаць ад Масквы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.
5/17/202342 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Сіла = улада: ці хопіць у беларусаў сілы ўзяць уладу

Сітуацыя са знікненнем Лукашэнкі з інфапрасторы пасля наведвання Пуціна міжволі нарадзіла спрэчкі пра “Беларусь пасля Лукашэнкі”. Дакладней, пра тое, ці гатовыя дэмакратычныя сілы скарыстацца момантам і ўзяць уладу ў свае рукі. На жаль, сцэнары на гэты конт агучваюцца пераважна негатыўныя і песімістычныя для прыхільнікаў пераменаў. Ці гатовыя дэмсілы да супольных дзеянняў дзеля адхілення ад улады наступнікаў Лукашэнкі? Якую ролю мусяць адыграць добраахвотнікі і ці не прывядзе гэта да грамадзянскай вайны? Як пазбегнуць прыходу да ўлады стаўленіка Масквы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
5/17/202347 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

230516 - ZOOM - Канстытуцыя пад Качанаву: ці зможа чыноўніца замяніць Лукашэнку

230516 - ZOOM - Канстытуцыя пад Качанаву: ці зможа чыноўніца замяніць Лукашэнку by Euroradio
5/16/202336 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Аляксей Лявончык. Працуем далей: чым сёння займаюцца BYHELP i BYSOL

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца, і таму тым, хто пад іх трапіў ці спрабуе ад іх уратавацца, патрэбная дапамога. Але сёння на першым плане для пераважнай большасці неабыякавых людзей — вайна ва Украіне, а “беларускае пытанне”, паводле экспертаў і палітолагаў, на вялікі жаль, адышло на другі, калі не на трэці план паводле актуальнасці для Захаду… Ці працуе па-ранейшаму прынцып салідарнасці ў беларусаў і чым сёння займаюцца дабрачынныя фонды? Што дае рэзалюцыя Еўрапарламента па палітвязнях і ці магчыма “выкупіць” закладнікаў у лукашэнкаўскага рэжыму? Ці працуюць санкцыі і ці гатовыя дэмсілы да сыходу Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык.
5/16/202337 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Скандал з лукашэнкаўскім спортам. Дамоўнякі, міністр-сілавік і чорны спіс футбалістаў

Навіны Беларусі. Скандал у спорце / Напярэдадні Федэрацыя футбола за дагаворныя матчы пазбавіла чэмпіёнства салігорскі "Шахцёр", срэбра забралі ў "Энергетыка-БДУ". Былі вынесеныя самыя суровыя пакаранні ў футболе РБ за ўсю гісторыю. Абмяркоўваем сітуацыю з экс-кіраўніком дэпартамента судзейства і інспектавання судзейства Андрэем Чэпам
5/16/202320 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Юрый Мацарскі. Украінцы пойдуць ратаваць Беларусь ад дыктатуры?

У Беларусі толькі і размоваў пра тое, як Пуцін прайграе вайну ва Украіне, і... А што далей? Некаторыя гарачыя голавы кажуць, што ўкраінцы, раздзелаўшы адну дыктатуру, пойдуць разабрацца і з іншай — на поўнач. Што на гэты конт думаюць ва ўкраінскім войску? Калі пачнецца контрнаступ? Якія страты нясуць украінцы? На што падобныя баі пад Бахмутам? Як, урэшце рэшт, прайшла апошняя ноч, калі расіяне шчыльна абстралялі Кіеў? Распытваем пра гэта ў журналіста, а цяпер вайскоўца Юрыя Мацарскага. На другі дзень вайны ён вярнуўся ва ўкраінскае войска, і з таго часу рэгулярна знаходзіцца на фронце.
5/16/202337 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Дзень сям'і / не дзень Качанавай: Gender Gap на Еўрарадыё

15 траўня ў свеце адзначаецца Дзень сям'і, і гэта нагода пагаварыць пра тое, як сям'ю разумеюць у Беларусі. Улады не ўяўляюць яе без слова "традыцыйная". Усе іншыя варыянты, калі людзі жывуць разам, — у шэрай зоне. А супраць чайлд-фры ("традыцыйная" сям'я, у якой муж і жонка прынцыпова не заводзяць дзяцей) увогуле абвясцілі Крынжовы паход. У сённяшнім Gender Gap размаўляем пра беларускія сем'і. Пра тое, ці дае "традыцыйная" сям'я роўныя магчымасці для мужчыны і жанчыны. А таксама пагаворым пра жанчын ва ўладзе: у звязку з хваробай Лукашэнкі на першы план выходзіць Наталля Качанава, якая, "калі што", мусіць яго замяняць. Як жанчыны адчуваюць сябе ў цені мужчын. І як бы Качанава — другая асоба ў Беларусі — паводзіла сябе, і як бы пазіцыянавала, калі б была мужчынам на гэтай пазіцыі... Абмяркоўваем з доктаркай навук і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.
5/16/202334 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

230515 - ZOOM - Ці абавязкова пераемніка Лукашэнкі будзе вызначаць Масква?

230515 - ZOOM - Ці абавязкова пераемніка Лукашэнкі будзе вызначаць Масква? by Euroradio
5/15/202337 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Павел Латушка. Ці ўратуе Лукашэнку ад ордара з Гаагі хвароба

Тое, што стала нагодай для выдачы ордара крымінальным судом у Гаазе ў дачыненні Пуціна, адбываецца і ў Беларусі: у нашу краіну вязуць украінскіх дзяцей з акупаваных расійскімі ваеннымі злачынцамі тэрыторый. Што праўда, Лукашэнка і яго рэжым падстрахаваліся, і дзеці нібыта едуць пры дапамозе дабрачыннага фонду Талая. Ці ўратуюць гэтыя хітрыкі Лукашэнку ад ордара і як далёка суд ад прыняцця такога рашэння? Што на практыцы дае рэзалюцыя Еўрапарламента па палітвязнях беларускім зняволеным? Як змагацца з рашызмам у Беларусі і ці гатовыя дэмсілы да сыходу Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
5/15/202343 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Выбары ў Турцыі, хвароба Лукашэнкі і сустрэчы ў Ахене

Выбары ў Турцыі набылі нечаканы і інтрыгоўны паварот, выйшаўшы на другі тур. Які не вядома чым можа скончыцца для аўтакрата Эрдагана. Адначасова ўвага аналітыкаў скіраваная на вынікі еўратуру Зяленскага, і вынікі гэтыя таксама ўражваюць. Цікава, што падчас насычанага сустрэчамі і прамовамі туру ў Зяленскага нарэшце знайшлося некалькі слоў і для беларусаў. А вось Лукашэнка знік і ніякіх слоў ад яго не чуваць, што прымушае шмат каго спадзявацца на лепшае… Ці здольны аўтакрат Эрдаган прайграць і што гэта азначае для нашага рэгіёна? Якія могуць быць вынікі прамовы Зяленскага ў бок беларусаў і чаму ён увогуле змяніў рыторыку? Чаму раптоўны сыход Лукашэнкі можа быць небяспечным для дэмсіл Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
5/15/202341 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

230512 - ZOOM - Беларусь ператварылі ў карпарацыю, а цяпер CEO-Лукашэнку дрэнна. Бізнес — усё?

230512 - ZOOM - Беларусь ператварылі ў карпарацыю, а цяпер CEO-Лукашэнку дрэнна. Бізнес — усё? by Euroradio
5/12/202337 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Прабачэнне ад паліцыі і расчараванне Нэтфлікса

Калі мінулыя выходныя вы правялі за стрымам каранацыі Чарльза, то ў бліжэйшыя выходныя сачыце за выбарамі ў Турцыі. Але будзьце акуратныя — у беларусаў магчымыя флэшбэкі. А калі няма часу сачыць за ўсімі падзеямі і выбарамі ў свеце — проста слухайце па пятніцах агляды сусветных навін ад Еўрарадыё, мы перакажам усё самае галоўнае.
5/12/20235 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Беларусь ператварылі ў карпарацыю, а цяпер CEO-Лукашэнку дрэнна. Бізнес — усё?

Час ад часу ў медыях сустракаецца метафара пра тое, што прыкарытныя "алігархі" ператварылі Беларусь у прыбытковы бізнес. Але як павядзе сябе гэтая "карпарацыя" ў сітуацыі, калі яе CEO — Аляксандру Лукашэнку — відавочна дрэнна? Вось ён не можа прайсці 300 метраў, адмаўляецца ад прамовы і знікае на некалькі дзён. І ў "партнёраў" ужо з'яўляюцца сумневы — а ці ў стане ён прымаць адэкватныя рашэннні? А ці доўга пратрымаюцца гарантыі, якія ён даваў? Абмяркоўваем сітуацыю з прадпрымальнікам (і з нядаўнняга часу палітыкам) Аляксандрам Кныровічам. А на гэтым фоне распавядзем яшчэ і пра новую пастанову ад беларускага ўрада — пра акцыянераў, інвестыцыі і дывідэнды. Як бы на акцыі кампаніі паўплывалі навіны пра катастрафічны стан яе кіраўніка?
5/12/202341 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Ігар МакарБылы "алмазавец" Ігар Макар збіраецца рыхтаваць беларусаў у Літве

Былы "алмазавец" Ігар Макар, які ўжо працяглы час жыве за мяжой і з'яўляецца апазіцыйным дзеячом, у эфіры Еўрарадыё расказаў пра стварэнне новага беларускага вайскова-спартыўнага аб'яднання. Ён выступае за распрацоўку дэмакратычнымі сіламі плана і стратэгіі на выпадак увядзення ўладамі РБ беларускага войска ва Украіну і яго ўступлення ў вайну. На яго думку, мусіць быць створаны "аператыўны штаб з сілавікоў". І чакае, што гэта будзе зроблена з удзелам Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі. "Заўсёды гатовы абучыць людзей і сам стаць на абарону Беларусі ад знешняй агрэсіі", — кажа Макар. Чаму новая арганізацыя? Ігар Макар не задаволены існуючымі ў замежжы беларускімі арганізацыямі. Яго арганізацыя будзе займацца "спецыяльна-тактычнай, медыцынскай і спартыўнай падрыхтоўкай". У прыватнасці, яе ўдзельнікаў навучаць, як абыходзіцца са зброяй. База для заняткаў ствараецца ў Літве. Аб'яднанне будзе названае ў гонар экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі, які знік у 1999 годзе — верагодна стаў ахвярай "эскадрона смерці". Спецпадраздзяленне "Алмаз" існуе ў складзе МУС РБ. Макар пасля звальнення з яго працаваў у камандзе апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, а з 2006 года жыве ў Літве ў статусе палітычнага ўцекача. Некалькі гадоў таму ён публікаваў "злівы" аўдыязапісаў з кампраматам на кіраўнікоў сілавых органаў Беларусі.
5/12/202353 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

230511 - ZOOM - “Хітры” план Латушкі: “Людзі выйдуць на вуліцы, а прадпрыемствы спыняць працу”

230511 - ZOOM - “Хітры” план Латушкі: “Людзі выйдуць на вуліцы, а прадпрыемствы спыняць працу” by Euroradio
5/11/202331 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Вольга Ермалаева Франко: салідарнасць на беларускім падмурку — у гэтым мая ідэя

11 траўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі, актывістка беларускай дыяспары ў Бразіліі, перакладчыца і выкладчыца беларускай, партугальскай, украінскай, англійскай і рускай моў Вольга Ермалаева Франко. Падзеі апошніх гадоў вымусілі з’ехаць з Беларусі сотні тысяч людзей, якіх гэтая вымушаная міграцыя раскідала па ўсім свеце. Але не трэба імкнуцца будаваць новую Беларусь за мяжой, не варта так лёгка адмаўляцца ад сваёй Беларусі, сваіх каранёў і тых нашых суайчыннікаў, якія застаюцца на роднай для ўсіх беларусаў зямлі. Бо дзе б мы ні знаходзіліся сёння, сэрца нашага арганізму, нас як нацыі — па-ранейшаму ў Беларусі, перакананая Вольга Ермалаева Франко. Пра тое, як нам за мяжой не забыцца на свае карані і свае каштоўнасці, чаму так важны беларускі падмурак і ў чым падабенства паміж Беларуссю і Бразіліяй, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Ермалаевай Франко.
5/11/202352 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

230510 - ZOOM - Ці маюць дэмсілы план на выпадак смерці Лукашэнкі?

230510 - ZOOM - Ці маюць дэмсілы план на выпадак смерці Лукашэнкі? by Euroradio
5/10/202330 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

У БХД рыхтуецца “палацавы пераварот”

Дзейнасць практычна ўсіх дэмакратычных партый, апазіцыйных рэжыму Лукашэнкі, на тэрыторыі Беларусі была пасля 2020 года фактычна спыненая ў выніку рэпрэсій і пераследу, а ў хуткім часе яны ўсе перастануць існаваць і юрыдычна, не прайшоўшы перарэгістрацыю. І калі пераважная большасць партый прызнае немагчымасць працы з-за мяжы, то Беларуская хрысціянская дэмакратыя актыўна абжываецца за межамі Беларусі. І нават плануе правядзенне рэформ партыйных структур. Ці можа палітычная структура паўнавартасна існаваць і дзейнічаць за мяжой? Якія палітычныя задачы без магчымасці ўдзелу ў выбарах і працы з грамадзянамі краіны можна вырашаць, знаходзячыся ў эміграцыі? Чаму прынятае рашэнне зрабіць Паўла Севярынца адзіным старшынём БХД і чым партыйцам не дагадзілі сустаршыні Кавалькова і Рымашэўскі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік офіса партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя ў Беластоку Георгій Дзмітрук і Віталь Рымашэўскі.
5/10/202334 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Фашызм, рашызм і лукашызм: чаму не навучыла вайна

Тэма перамогі ў вайне стала не толькі галоўным ідэалагічным падмуркам лукашэнкаўскага і пуцінскага рэжымаў, але і апраўданнем ваенных злачынстваў абодвух гэтых рэжымаў ва Украіне. Таму яны так чапляюцца і за тэрмін “Вялікая Айчынная”, і за парады 9 траўня. На фоне вайны ва Украіне, якую распачаў Пуцін пры падтрымцы Лукашэнкі, гэтыя гульні нашчадкаў пераможцаў выглядаюць цынізмам. Ці можна параўноўваць рашызм і лукашызм з фашызмам? Якія высновы можна зрабіць з прамовы Пуціна і што дасць візіт у Маскву лідараў шэрагу постсавецкіх краін? Каго і да чаго рыхтуе старшыня КДБ сваімі аповедамі пра падрыхтоўку тэрактаў у Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
5/10/202346 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Ганебны парад, пужалкі КДБ і маўчанне Лукашэнкі

Кіраўнікі шэрагу краін былога СССР усё ж прыехалі ў Маскву для ўдзелу ў парадзе, прысвечаным 9 траўня. Сярод гэтых візіцёраў, якіх нават расійскія прапагандысты назвалі “шчытом Пуціна”, быў і Лукашэнка — з перавязанай рукой, хворым выглядам і незразумелым статусам. Які ці то губляўся, ці то адставаў ад пуцінскай світы, ці то не паспяваў за ўсімі праз дрэнны стан. Які быў сэнс для кіраўнікоў постсавецкіх краін ехаць на парад да “кульгавай качкі” Пуціна? Ці варта звяртаць увагу на выгляд Лукашэнкі і што рабіць, калі чаканні адносна стану яго здароўя спраўдзяцца? Што стаіць за чарговымі пужалкамі старшыні КДБ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
5/10/202346 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Gender Gap: жанчыны, роўнасць і вайна

Жанчыны настойваюць на гендарнай роўнасці з мужчынамі. Ва ўсіх сферах. То бок, і на вайне? Ці напраўду жанчынам хочацца гінуць на войнах нароўных з мужчынамі? Ці ўласціва жанчынам ваяваць? У чым іронія назвы "У вайны не жаночае аблічча", якую 40 гадоў таму выбрала для сваёй знакамітай кнігі Святлана Алексіевіч? Абмяркоўваем усё гэта з гендарнай даследчыцай, доктаркай навук Ірынай Сідорскай.
5/9/202330 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

230508 - ZOOM - Як Дзень перамогі ператварыўся ў галоўнае прапагандыстскае свята

230508 - ZOOM - Як Дзень перамогі ператварыўся ў галоўнае прапагандыстскае свята by Euroradio
5/8/202339 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

230505 - ZOOM - Рэжым Лукашэнкі павінен адказаць: прадстаўнік ЗША пра дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей

230505 - ZOOM - Рэжым Лукашэнкі павінен адказаць: прадстаўнік ЗША пра дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей by Euroradio
5/5/202330 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Уладзімір Кавалкін. Жыццё ў крэдыт і чарговае "ператрахіванне" іпэшнікаў

Беларусы не вераць у перспектывы беларускай эканомікі, але мяркуюць, што самі жывуць някепска. Гэта вынікае з апошняга даследвання цэнтра BEROC. І ўвогуле, ёсць меркаванне, што гаманцы беларусаў пражываюць санкцыі лепш, чым сама эканоміка. Пра гэта, напрыклад, сведчыць, і навіна пра выхад з комы беларускага аўтарынка, і чэргі аўтобусаў на мяжы з Еўрасаюзам: людзі ездзяць у адпачынак і "на закупы" у Еўрасаюз. Магчыма, жыць на ўмоўна шырокую нагу нашым суайчыннікам дапамагаюць крэдыты, запазычанасць па якіх б'е рэкорды. Наколькі гэта ўвогуле нармальна — жыць у доўг? Што ўлады зноў хочуць ад іпэшнікаў, прапануючы новы законапраект? Долар зноў упаў — як надоўга? Рэжым хоча дапрацаваць механізм рэгулявання коштаў — навошта? Гэта і іншае абмяркоўваем з эканамістам Уладзімірам Кавалкіным — кіраўніком праектаў "Кошт урада" і "Petitions.by".
5/5/202339 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Кандыдат з сэрцайкам, мараканскае сонца і найлепшы від на карону

Праз год пасля святкавання плацінавага юбілею каралевы Вялікабрытанія будзе каранаваць яе сына Карла III. Адцягнем вас ад скролінгу навін з Беларусі навінамі з усяго свету.
5/5/20235 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Пенсіі ў Беларусі і ў Польшчы

У сённяшнім стрыме з Аляксандрам Кныровічам абмяркоўваем пенсіі. Што ўлады прапануюць беларусам, каб "забяспечыць годную старасць", і ці варта на гэта пагаджацца? Ці захоўвае "сацыяльная дзяржава", якой хваліцца Лукашэнка, сваю "сацыяльнасць", калі гаворка заходзіць пра пенсіі і пенсіянераў? Абмяркоўваем гэта з прадпрымальнікам (і з нядаўняга часу палітыкам) Аляксандрам Кныровічам.
5/5/202333 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Апейкін. Белы сцяг, санкцыі ці заявы супраць вайны: што ўратуе спорт

12-14 траўня ў Таліне адбудзецца міжнародная канферэнцыя “Спартсмены за мір і свабоду”. Мэты гэтай канферэнцыі арганізатары вызначылі найперш такія: “Максімальна кансалідаваць спартовую супольнасць, каб не дапусціць вяртання расіян у вялікі спорт, а таксама годна адпавесці на ўсе выклікі, звязаныя з расійскай агрэсіяй”. Які вынік у звязку з расійскай агрэсіяй дае адхіленне расійскіх (і праўладных беларускіх) спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў? Якую пазіцыю адносна такой палітыкі адхілення займаюць спартовыя чыноўнікі федэрацый? Што адбываецца з беларускім спортам сёння і ці ўратуе яго пераход спартсменаў пад белы сцяг? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Беларускага фонда спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін
5/5/202338 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

230504 - ZOOM - Прысуд і помста Пратасевічу

230504 - ZOOM - Прысуд і помста Пратасевічу by Euroradio
5/4/202338 minutes, 1 second
Episode Artwork

Віталь Самсонаў. Машыны ваярам ад беларусаў ЗША як нацыянальная ідэя

Не Abrams i не Patriot, але усё ж добрая падтрымка для беларускіх ваяроў — дзве машыны паедуць ва Украіну дапамагаць нашым добраахвотнікам. Машыны набытыя за грошы, якія сабралі адмыслова на гэтую мэту беларусы ЗША. Адну перададуць “каліноўцам”, другая паедзе ў Беларускі добраахвотніцкі корпус. Ключы ад аўто прадстаўнік беларускай дыяспары перадасць ваярам 5 траўня падчас варшаўскай прэзентацыі кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне”. Чаму было прынятае рашэнне набыць машыны для беларускіх добраахвотнікаў і чым жыве сёння беларуская дыяспара ЗША? Як звязаныя прэзентацыя кнігі пра нацыянальную ідэю і перадача аўто ваярам? Ці ёсць магчымасць у беларускай дыяспары ўплываць на палітыку ЗША адносна сітуацыі ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сябра беларускай дыяспары ЗША, ІТ-прадпрымальнік Віталь Самсонаў.
5/4/202333 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Рэйкавая вайна: адкуль чакаць нападу і ці гатовыя да яго

Нечаканы прысуд Прытасевічу быў усё ж такі чаканым: практыка паказвае, што супраца з лукашэнкаўскімі следчымі не гарантыя пазбегнуць прысуду. А тое, што помслівасць Лукашэнкі не ведае межаў і не прызнае “заслуг”, вядома даўно. Як не стала нечаканасцю і тое, што вайна паступова пераносіцца на тэрыторыю краіны-агрэсара. І таму варта чакаць, што і суагрэсара пакаранне ў выглядзе дыверсій таксама закране. Беларускія чыгуначнікі таму сведкі… Ці варта чакаць памілавання Пратасевіча і чаго дамагаецца рэжым гэтым прысудам? Якія наступствы можа мець сітуацыя з Бабарыкам для яго і для рэжыму? Пра што сведчыць рэакцыя беларускіх прапагандыстаў на дыверсіі ў Расіі і каму было патрэбна атакаваць Крэмль? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
5/4/202352 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Андрэй Лаўрухін: творчая асоба, сучасная кааперацыя і кансэнсус — у гэтым мая ідэя

4 траўня ў эфіры Еўрарадыё — старэйшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, дырэктар Інстытута развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Еўропы, сябра Грамадскага Балонскага камітэта Андрэй Лаўрухін. Не трэба ліць слёзы па тым, што было некалі, ці што магло б быць, калі б нешта пайшло інакш. Пытанне ў тым, што ў гэтых канкрэтных гістарычных умовах, з гэтымі дадзенымі, якія мы маем сёння, мы можам зрабіць найбольш эфектыўна і найбольш перспектыўна, перакананы Андрэй Лаўрухін. Пра тое, як свабода творчай асобы ўплывае на развіццё грамадства, як дасягнуць агульнанацыянальнага кансэнсусу і чаму Абдзіраловіч і сёння застаецца актуальным, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Лаўрухіным.
5/4/202354 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

230503 - ZOOM - Як беларусы ўспрынялі прысуд Пратасевічу

230503 - ZOOM - Як беларусы ўспрынялі прысуд Пратасевічу by Euroradio
5/3/202333 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. “А нас за што?!”: пра “дэстабілізацыю” ў Беларусі і вакол

Пра тое, што вакол міралюбівай Беларусі зграямі блукаюць крыважэрныя ворагі, якія так і мараць знішчыць наш “лапік зямлі”, мы ведаем ад беларускай прапаганды і Лукашэнкі даўно. А цяпер і старшыня КДБ пацвердзіў, што насамрэч напад рыхтуецца з усіх бакоў (апроч, вядома ж, усходняга) і зламыснікі рыхтуюць нам “дэстабілізацыю” не толькі звонку, але і знутры. І справа тут, вядома ж, не ў падтрымцы лукашэнкаўскім рэжымам расійскай акупацыі Украіны, а ў зайздрасці да нашай стабільнасці і добрых дарог. І што партыя ў беларусаў цяпер будзе сапраўдная, а не вашае гэтае вось усё… Ці не перайграюць Лукашэнка і яго галоўны кадэбіст, чарговы раз палохаючы беларусаў ворагамі і дэстабілізацыяй? Якую ролю адводзяць партыі “Белая Русь” і ці здольная яна з ёй справіцца? Што карыснага дае атрыманая Ціханоўскай прэмія міру Тыперэры? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
5/3/202351 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Валерый Грыцук. Рэвалюцыя ці эвалюцыя: якім шляхам рухацца

Супрацьстаянне беларускага грамадства з Лукашэнкам і яго рэжымам цягнецца ледзь не з самага прыходу “галоўнага змагара з карупцыяй” да ўлады. За амаль 30 гадоў панавання Лукашэнка пабудаваў сістэму дзяржаўнага кіравання, якая трымаецца выключна на рэпрэсіях, карупцыі і гандлі нацыянальнымі інтарэсамі Беларусі. І тое, што апаненты рэжыму цягам усіх гэтых дзесяцігоддзяў не могуць паразумецца паміж сабой, толькі ўмацоўвае панаванне Лукашэнкі. Ці была магчымасць у рэжыму пайсці эвалюцыйным шляхам і што ці хто гэтаму перашкодзіў? Што не давала паразумецца лідарам дэмакратычных сіл? Як магчыма дабіцца змен у краіне і ці гатовыя беларусы да сілавога сцэнара змены ўлады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае грамадскі дзеяч і былы дэпутат Першамайскага раённага Савета народных дэпутатаў Мінска ад партыі “Беларускі народны фронт” Валерый Грыцук.
5/3/202333 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

230502 - ZOOM - Бабарыку прапаноўвалі кампраміс з уладамі, але ён адмовіўся

230502 - ZOOM - Бабарыку прапаноўвалі кампраміс з уладамі, але ён адмовіўся by Euroradio
5/2/202334 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

"Цяпер вы пра правы жанчын, а пасля гей-шлюбы падсунеце!"

У сённяшнім выпуску праграмы Gender Gap разважаем пра паліткарэктнасць і пра тое, якія дзіўныя формы яна прымае. Абмяркуем распаўсюджанае меркаванне: вось вы цяпер пра правы жанчын разважаеце, а скончыцца гэта дазволам на гей-шлюбы, ЛГБТ-прапагандай і іншым "глупствам". Таксама пагаворым пра гамафобію і шавінізм у беларускай палітыцы і ў беларускіх медыях. Не, з Лукашэнкам усё зразумела — ён паводле ментальнасці чалавек з СССР, дзе сексу нібыта няма, а гомасексуалаў нібыта трэба лячыць. Але вось дэмакратычныя лідары — яны як трапляюць у гамафобы?
5/2/202343 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Шыран заспяваў у судзе, а паўднёвакарэйскі прэзідэнт — у Вашынгтоне

На гэтым тыдні мы падрыхтавалі для вас агляд сусветных навін, у якім вас [амаль] нічога не напалохае. Дзе шукаць страшныя навіны, вы ведаеце самі. У падкасце выкарыстаныя матэрыялы CBS, Ed Sheeran, Marvin Gaye.
5/2/20236 minutes
Episode Artwork

230501 - ZOOM - Беларусы эмігруюць галоўным чынам па эканамічных прычынах

230501 - ZOOM - Беларусы эмігруюць галоўным чынам па эканамічных прычынах by Euroradio
5/1/202328 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

230428 - ZOOM - Кныровіч параўноўвае словы Лукашэнкі пра эканоміку з рэальнасцю

230428 - ZOOM - Кныровіч параўноўвае словы Лукашэнкі пра эканоміку з рэальнасцю by Euroradio
4/28/202333 minutes
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Бабарыку давялі ў калоніі, Лукашэнку вінавацяць у генацыдзе

Галоўнай навіной гэтага тыдня стала збіццё ў калоніі і шпіталізацыя Віктара Бабарыкі, асноўнага суперніка Лукашэнкі на выбарах 2020 года. Улады дагэтуль не распавялі, што адбылося. Ды і што магло адбыцца ў калоніі ў Наваполацку? Хто паверыць у тое, што палітыка выпадкова збілі іншыя вязні, калі нам пра гэта заявяць у прапагандысцкія медыях? Пра гэта пагаворым з прадпрымальнікам (і з нядаўняга часу — палітыкам) Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем свежую рэзалюцыю ПАРЕ, дзе дэпартацыя ўкраінскіх дзяцей у Расію прызнаецца генацыдам, а Лукашэнка называецца датычным да сітуацыі. Не забудземся і пра эканоміку. Сярэдні заробак у Беларусі расце. Як і колькасць занятых у эканоміцы — першы раз за доўгія месяцы. Долар і еўра зноў спынілі рост. А гарэлка тым часам падаражэла адразу на 18%!
4/28/202352 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

230427 - ZOOM - Віктар Бабарыка трапіў у лякарню: што вядома?

230427 - ZOOM - Віктар Бабарыка трапіў у лякарню: што вядома? by Euroradio
4/27/202335 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Глеб Сандрас: мова, гісторыя, роўнасць і — жанчыны, бо для нас яны перадусім

Жанчыны ў беларускай гісторыі адыгралі і працягваюць адыгрываць вялікую ролю, кажа ў праграме “Ідэя Х” Глеб Сандрас. 20 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, архівіст, былы супрацоўнік “Беларуськалія” і Страйкавага руху, вядоўца ютуб-канала “Салігорскі крафтавічок” Глеб Сандрас. Мы прыйшлі да разумення таго, што наша будучыня непарыўна звязаная з мовай, гісторыяй і культурай і што мы мусім пабудаваць нацыянальна арыентаваную, дэмакратычную дзяржаву. Бо толькі краіна, грамадзяне якой не адарваліся ад сваіх нацыянальных каранёў, мае магчымасць і на выжыванне, і на развіццё, перакананы Глеб Сандрас. Пра тое, як звязаныя мова і гісторыя з будучыняй, ці ўплываюць традыцыя “ўжывання моцных напояў” на нацыянальную ідэю і чаму для беларусаў “жанчыны перадусім” мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Глебам Сандрасам.
4/27/202348 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

230426 - ZOOM - “СНІД чарнобыльскага тыпу”: прыгадваем падзеі аварыі на ЧАЭС разам з ліквідатарам

230426 - ZOOM - “СНІД чарнобыльскага тыпу”: прыгадваем падзеі аварыі на ЧАЭС разам з ліквідатарам by Euroradio
4/26/202341 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Юлія Юхно. Беларуса-таўн: ці пабудуюць яго дыяспары

22-23 красавіка ў Вільні прайшла ІІ Канферэнцыя беларусаў свету, якая сабрала ў адной зале прадстаўнікоў беларускіх дыяспар з усяго свету. Ініцыятарам правядзення мерапрыемства быў Офіс Святланы Ціханоўскай, але распачала працу канферэнцыі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла праз адмысловы відэазварот. Дарэчы, падчас канферэнцыі прадстаўнік Рады БНР уручыў першыя медалі Ордэна Пагоні. Яны былі перададзеныя сваякам палітычных вязняў Ігара Лосіка, Дар'і Лосік і Эдуарда Пальчыса — за заслугі на ніве барацьбы за волю Беларусі. Чым адметная сёлетняя Канферэнцыя беларусаў свету і чым яна адрозніваецца ад колішніх з’ездаў беларусаў свету “Бацькаўшчына”? Як змянілася беларуская дыяспара за апошнія некалькі гадоў? Ці гатовыя беларусы замежжа да тых выклікаў, якія перад імі стаяць, і ці разумеюць яны, чым жывуць беларусы ўнутры Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца асацыяцыі беларусаў Італіі “Талака”, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно.
4/26/202334 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Паліна Бродзік, Аляксандр Кабанаў. Ці падобныя Каардынацыйная рада і Усебеларускі сход

Сыход экс-палітвязня Аляксандра Кабанава з Каардынацыйнай рады насамрэч вялікай нечаканасцю не стаў. Блогер ужо некаторы час выказваў незадаволенасць тым, як марудна і часам “падкілімна” вырашаюцца пэўныя пытанні ў гэтай структуры, і тым, што Каардынацыйная рада відавочна бярэ курс на перамовы з рэжымам Лукашэнкі… Што насамрэч стала нагодай для сыходу і ці не больш у гэтым учынку асабістай крыўды праз нейкія прычыны? Што не так з пазіцыяй КР наконт метадаў вызвалення палітвязняў і што дрэннага ў перамовах дзеля выратавання людзей? Як пабудаваная праца ўнутры КР і ці магчыма прабіцца праз “вета”, накладзенае фракцыяй бальшыні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць блогер, былы палітвязень і цяпер ужо былы сябра Каардынацыйнай рады Аляксандр Кабанаў і каардынатарка Free Belarus Center, намесніца кіраўніцы Міжнароднай камісіі, сябра працоўных груп па палітвязням і па пытаннях Украіны Каардынацыйнай рады Паліна Бродзік.
4/26/202341 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Кувалда для прапагандыста, памяць Чарнобыля і дыяспара

Кітайскі дыпламат з нейкага пераляку раптоўна заявіў, што краіны “былога СССР” маюць “сумнеўны суверэнітэт”. У іншай сітуацыі можна было б у адказ на гэтыя словы толькі паўсміхацца, але не ў той сітуацыі, калі ля кітайскай мяжы стаіць з працягнутай рукой Расія ў чаканні паставак кітайскага ўзбраення для вайны ва Украіне. Тут як з кувалдай, падоранай Лукашэнкам аднаму са сваіх прапагандыстаў, — у іншай сітуацыі над гэтым можна было б толькі пасмяяцца… Чым небяспечныя заявы кітайскага дыпламата ў адрас постсавецкіх рэспублік? Як звязаныя лукашэнкаўская прапаганда і кувалда ў стылі забойцаў з “Вагнера”? Ці здольныя дыяспары паўплываць на сітуацыю ў Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
4/26/202348 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

230424 - ZOOM - Ці атрымаецца склеіць “расколатую” Беларусь?

230424 - ZOOM - Ці атрымаецца склеіць “расколатую” Беларусь? by Euroradio
4/24/202329 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Яўген Малалетка выйграў World Press Photo, Ілан Маск адабраў птушачак

Перад доўгімі выходнымі ў Беларусі быў насычаны інфармацыйны тыдзень — усе як быццам спяшаліся дарабіць розныя справы, стварыць інфанагоды і правесці мерапрыемствы, каб з чыстым сумленнем пайсці перадыхнуць. У свеце таксама адбывалася шмат чаго цікавага. Мы кожны тыдзень збіраем навіны, якія трапілі на старонкі сусветных СМІ, але засталіся незаўважанымі ў Беларусі. Пачытайце, каб было што абмеркаваць сёння ўвечары ў бары з сябрамі.
4/21/20236 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

230421 - ZOOM - Думаем як еўрапейцы, але баімся Расію: як беларусам наблізіцца да Еўропы

230421 - ZOOM - Думаем як еўрапейцы, але баімся Расію: як беларусам наблізіцца да Еўропы by Euroradio
4/21/202339 minutes, 1 second
Episode Artwork

Што адбываецца ў IT-сферы? Пратасевічу — 10 гадоў калоніі?

Днямі Раман Пратасевіч заявіў, што не стаў бы пісаць пакаяльны ліст у беларускую Генпракуратуру. І ніводны чалавек у здаровым розуме не стаў бы, бо няма дурняў вяртацца з-за мяжы ў турму. Пракуратура нібыта пачула Пратасевіча — і запатрабавала пакараць яго 10-цю гадамі пазбаўлення волі. Абмяркуем гэта з прадпрымальнікам і з нядаўнага часу палітыкам Аляксандрам Кныровічам. А таксама пагаворым пра стан беларускай IT-сферы, змены ў падатку на "дармаедства" і частыя сустрэчы Лукашэнкі з расійскімі "губернатарамі". Гэта цяпер яго ўзровень, а Беларусь ва ўяўленні Крамля — гэта цяпер як рэгіён Расіі?
4/21/202338 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Алена Жываглод. Скандальная Рада: пад каго і навошта “зачышчаюць” КР

Не прайшло і некалькі месяцаў пасля гучнага сыходу з Каардынацыйнай рады Паўла Латушкі, як здарыўся чарговы скандал: не так гучна, але са складу гэтай структуры выйшаў не менш медыйна заўважны за Латушку дзеяч — Аляксандр Кабанаў. Але такое адчуванне, што карабель пад назвай “Каардынацыйная рада” не заўважыў страты яшчэ аднаго байца і спакойна (а можа, нават і з палёгкай) працягвае рухацца да сваёй мэты. Праблема ў тым, што мэта гэтая далёка не відавочная і не зразумелая большасці беларусаў. Што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і чаму з яе працягваюць сыходзіць людзі? Хто і пад якія мэты праводзіць “зачыстку” нязгодных? Чым сёння займаюцца “Сумленныя людзі” і пры чым тут Белстат і дзяржпрапаганда? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка ініцыятывы “Сумленныя людзі”, віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод.
4/21/202338 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

230420 - ZOOM - Ці складзе Ціханоўская мандат пасля чарговых прэзідэнтскіх выбараў?

230420 - ZOOM - Ці складзе Ціханоўская мандат пасля чарговых прэзідэнтскіх выбараў? by Euroradio
4/20/202324 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Ганна Златкоўская: салідарнасць і свабода — гэтая ідэя аб’ядноўвае сёння беларусаў

20 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, публіцыстка, медыяактывістка Ганна Златкоўская. Мы ўжо наеліся дыктатарскага рэжыма, аўтарытарных практык і ідэалогій, калі нехта адзін расказвае ўсім астатнім, як правільна жыць, думаць і дзейнічаць, а як — няправільна. Хочацца прыгожага і здаровага хаоса, які нараджае свабода і ў якім нараджаецца нешта добрае, правільнае і патрэбнае людзям, перакананая Ганна Златкоўская. Пра тое, як нам спасцігнуць “духоўны дзэн” спалучэння ўпэўненасці ў сабе і хаатычнасці, прагу свабоды і вяртання радзімы, а таксама пра нацыянальныя каштоўнасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ганнай Златкоўскай.
4/20/202350 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Франак Вячорка. Ці гатовая Ціханоўская да перамоў з Лукашэнкам

Тэма палітвязняў, дакладней іх вызвалення, застаецца фактычна галоўнай для беларускіх дэмсіл. І яна ж прыводзіць да непаразумення ў беларускім асяродку ад немагчымасці вызначыцца з метадамі дасягнення гэтай мэты. Ці то трэба вязняў у рэжыма выкупляць, ці то дамагацца вызвалення праз перамовы і змякчэнне сакцый альбо праз іх узмацненне… Як сабе ўяўляюць у Офісе Святланы Ціханоўскай перамовы з рэжымам і ці могуць дэмсілы ўплываць на санкцыі? Чаму так доўга цягнулі з аўдытам і ці сапраўды ўсе яго вынікі будуць апублічаныя? Як ставяцца да папрокаў у нежаданні дапамагаць Украіне, не распачынаючы зборы сродкаў на набыццё цяжкога ўзбраення? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
4/20/202347 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Азараў. Пра “агентуру КДБ”, хлусню, заробкі і NDA

Былы сябра ініцыятывы экс-сілавікоў ByPol Алег Талерчык агучыў шэраг прэтэнзій і абвінавачанняў у бок найперш Аляксандра Азарава. Сярод прэтэнзій — і страта даверу, і хлусня, і агучванне неправеранай інфармацыі, і шмат чаго яшчэ. У выніку ўзнікаюць падазрэнні, што ці сам Азараў працуе на лукашэнкаўскі рэжым, ці сама ініцыятыва ByPol — праект спецслужбаў. Ці маюць падставы падазрэнні ў тым, што праца былых сілавікоў і ў прыватнасці Азарава на КДБ ці іншыя органы працягваецца і сёння? Што не так з NDA і ці сапраўды яна складалася выключна для абароны Азарава? Як агучванне неправеранай інфармацыі і ўнутраныя канфлікты ўплываюць на імідж арганізацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы былых сілавікоў, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па аднаўленні правапарадку Аляксандр Азараў.
4/20/202340 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

230419 - ZOOM - Што азначае адкліканне амбасадара Украіны з Мінска?

230419 - ZOOM - Што азначае адкліканне амбасадара Украіны з Мінска? by Euroradio
4/19/202338 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Аркадзь Мошас Перамовы з дыктатарам: ці ёсць на што разлічваць

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца і колькасць афіцыйна прызнаных праваабаронцамі палітвязняў у беларускіх турмах не змяншаецца. І жаданне сваякоў палітвязняў любымі сродкамі дамагчыся іх вызвалення зразумелае. Галоўным сродкам дасягнення гэтай мэты ўсё часцей называюць перамовы з рэжымам. Весці якія мусяць заходнія палітыкі, перакананыя ў тым ліку і асобныя прадстаўнікі беларускіх дэмсіл. Ці пойдзе Захад на спыненне санкцый дзеля перамоў з Лукашэнкам? Што стаіць за ініцыятывамі дэмсіл Беларусі па арганізацыі перамоў з рэжымам? Як на Захадзе рэагуюць на факты пра дастаўку ў Беларусь украінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый і ці адправяць у Мінск з Гаагі ордар на арышт Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.
4/19/202342 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

230418 - ZOOM - Што адзначае сустрэча Лукашэнкі з Пушыліным

230418 - ZOOM - Што адзначае сустрэча Лукашэнкі з Пушыліным by Euroradio
4/18/202341 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Алесь Аляхновіч. Як уратаваць рубель і ці дапаможа ў гэтым МВФ

Днямі ў Вашынгтоне прайшоў штогадовы форум IMF & World Bank Spring Meeting, які ладзяць МВФ і Сусветны Банк і ў якім сёлета браў удзел прадстаўнік Асацыяцыі беларусакага бізнесу за мяжой Алесь Аляхновіч. Адметна, што адбывалася гэта ўсё напярэдадні ІІ Беларускага бізнес-форуму, які мае адбыцца ў Вільні 26 красавіка. Што дае беларускаму бізнесу і Беларусі ўдзел у такіх міжнародных форумах, якія ладзяць МВФ і Сусветны Банк? Якія прагнозы даюць замежныя адмыслоўцы адносна беларускай эканомікі і фінансавага сектара? Чым адметны бізнес-форум, які ладзіць АВВА у Вільні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч.
4/18/202337 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Роля Лукашэнкі ў злачынствах “аркестра” Пуціна

Ваенна-крымінальныя скандалы, звязаныя з расійскай акупацыйнай вайной ва Украіне, не абмежаваліся выкраданнем украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый. Гэта злачынства, якое стала нагодай для выдання ордара на арышт Пуціна і да якога спрычыніўся і лукашэнкаўскі рэжым, пацягнула за сабой сведчанні аб іншых злачынствах, якія здзяйсняюць найміты з бандфармавання “Вагнер” — забойствах ваеннапалонных і мірных грамадзян Украіны. Што не перашкодзіла чалавеку, падобнаму да Пуціна, наведаць акупаваныя раёны Украіны. Ці стануць сабраныя факты аб датычнасці Лукашэнкі да вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый нагодай для выдачы ордара на арышт Лукашэнкі? Як рэагуе заходняе грамадства на новыя злачынствы расійскіх агрэсараў ва Украіне? Ці пойдзе Захад на спыненне санкцый дзеля перамоў з Лукашэнкам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
4/18/202356 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Яўген Магда. Беларусы не роўна лукашысты: як давесці гэта ўкраінцам

Да выкрадання ўкраінскіх дзяцей, за што пракурор крымінальнага суда ў Гаазе выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна, датычны і Лукашэнка. Бо без санкцыі апошняга каля 1500 дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны не патрапілі б у Беларусь. І гэты факт дадае напружанасці ў адносінах паміж ўкраінцамі і беларусамі, хоць беларусы не маюць ніякага дачынення да гэтага чарговага злачынства рэжыма Лукашэнкі. Асабліва тыя беларусы, якія выступаюць за дэмакратычныя змены ў краіне і прыцягненне Лукашэнкі і яго памагатых да адказнасці. Як ва Украіне рэагуюць на інфармацыю пра датычнасць Лукашэнкі да выкрадання ўкраінскіх дзяцей? Якія мэты пераследуюць арганізатары экспертнай панэлі “Беларусь 2030: адказ на выклікі” і хто за імі стаіць? Ці ёсць у “Банкавай” бачанне адносінаў з Беларуссю і беларусамі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.
4/18/202333 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Чаму жанчыны аддана служаць Лукашэнку? Gender Gap на Еўрарадыё

Былы пракурор Алег Талерчык у інтэрв'ю "Нашай Ніве" выказаў цікавую думку: у рэпрэсій, якія раскручвае рэжым, жаночы твар. Гаворка, вядома, не пра сілавікоў з дручкамі. Але на слыху шмат імёнаў суддзяў- і пракурорак-жанчын. А што ўжо казаць пра выбарчыя ўчасткі, дзе гатовыя на ўсё дзеля сваіх "гаспадароў", — камісіі складаюцца спрэс з жанчын-бюджэтніц... Чаму жанчыны аддана служаць Лукашэнку? Абмяркоўваем гэта ў чарговым выпуску праграмы Gender Gap разам з доктаркай навук, гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.
4/18/202340 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

230417 - ZOOM - Франак Вячорка каментуе сітуацыю пра абмежаванні для беларусаў у Літве

230417 - ZOOM - Франак Вячорка каментуе сітуацыю пра абмежаванні для беларусаў у Літве by Euroradio
4/17/202334 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Уладзімір Пугач. Святочны канцэрт: з тортам і каскадзёрам

18 красавіка святочным акустычным канцэртам адзначыць свой дзень народзінаў лідар гурта J:МОРС Уладзімір Пугач. Адзначыць не толькі спевам пад гітару, але і тортам, і адмысловым шоу ад каскадзёра-аніматара Дзяніса Дудзінскага. Не абыдзецца без сюрпрызаў, гасцей і падарункаў, а самыя смелыя будуць мець магчымасць выйсці на сцэну і заспяваць разам з імяніннікам. Чаму дзень народзінаў ні ў якім разе не павінен быць сумным святам? Адкуль бяруцца сілы на творчасць і як на Пугача паўплывалі эміграцыя і вайна? Якія сюрпрызы рыхтуе лідар J:МОРС прыхільнікам і падчас канцэрта, і ў найбліжэйшай будучыні? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае лідар гурта J:МОРС Уладзімір Пугач.
4/17/202337 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра “вета Наўседы”, НIMARS ад Ціханоўскай і вайну

14 красавіка прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа наклаў вета на прыняты Сеймам закон аб нацыянальных абмежаваннях для грамадзян Расіі і Беларусі. Маўляў, “няма падстаў усталёўваць рознае прававое рэгуляванне для грамадзян дзвюх дзяржаў-агрэсараў”. Гэтая прапанова прымяніць аднолькавыя абмежавальныя меры да грамадзян Беларусі і Расіі абурыла ўсе без выключэння плыні беларускага дэмакратычнага руху. Чаму вета Наўседы, накладзенае на прыняты Сеймам выпраўлены закон аб нацыянальных абмежаваннях, не задавальняе беларусаў? Інфармацыйны вакуум — як ён уплывае на беларускую адукацыі і хто ў гэтым вінаваты? Навошта Кіеву займацца падчас вайны “беларускім экспертным пытаннем” і чаму Ціханоўская не набывае НIMARS? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
4/17/202355 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

230414 - ZOOM - Украінцы выбіралі беларусаў, з якімі яны будуць гаварыць

230414 - ZOOM - Украінцы выбіралі беларусаў, з якімі яны будуць гаварыць by Euroradio
4/14/202344 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Жыццё на Марсе, Кітай-міратворац і кароль Чарльз III Эмпатычны

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прызначыў Лэдзі Гагу сустаршынёй камітэта па мастацтве і гуманітарных навуках. А NASA на 3D-прынтары надрукавала Марс. Дакладней, асяроддзе пражывання чалавека на Марсе — і там цэлы год будуць жыць, вырошчваць гародніну і нават не па-сапраўднаму выходзіць у адкрыты космас 4 добраахвотнікі. Гэта не навіны культуры і эскапізму — гэта рэгулярны агляд сусветных навін ад Еўрарадыё. Няма часу чытаць? Слухайце нас на любой зручнай платформе.
4/14/20235 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Шалёныя кошты на "Белавія" і "ператрахіванне" ПВТ

Адпачынак у Турцыі для сям'і з Беларусі ў 1,7 раза даражэйшы, чым для сям'і з Польшчы. А калі на сярэднія заробкі пералічыць — дык і ўвогуле ў чатыры разы. Што адбываецца? Прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч прыходзіць да думкі, што вінаватая "Белавія" са сваімі шалёнымі коштамі на квіткі. Пра тое, як яна працуе, і пагаворым у сённяшнім стрыме. Таксама абмяркуем пазыку ў $1,5 млрд, якую Лукашэнка не аддае Венесуэле, чарговае "ператрахіванне" Парка высокіх тэхналогій і навіны Каардынацыйнай рады.
4/14/202339 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Дзмітрый Грамакоў. Кастынг 2.0: гульні з беларускімі палітыкамі

У снежні 2022 года арганізатары з Украіны зладзілі “таемную” сустрэчу прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл у Румыніі. Інфармацыя пра тую сустрэчу трапіла ў публічную прастору з пасылам, што гэта, маўляў, не проста нейкая канферэнцыя, а своеасаблівы “кастынг” — нібыта Кіеў выбіраў беларускіх палітыкаў, з якімі далей будзе “мець справу”. Што праўда, арганізатары “румынскага кастынгу” такія мэты сустрэчы адмаўлялі. Казалі, што гэта была дапамога беларусам сустрэцца і паразумецца. Відаць, паразумецца ў беларускіх дэмсіл на той сустрэчы не атрымалася, і таму ў Варшаве прайшла другая сустрэча… Якія высновы зрабілі арганізатары экспертнай панэлі “Беларусь 2030: адказ на выклікі” пасля першай сустрэчы і якім чынам гэтая панэль ператварылася ў “міжнародную”? Як на фармаванне спіса ўдзельнікаў паўплываў скандал вакол папярэдняй сустрэчы? Навошта ўкраінскім арганізатарам займацца падчас вайны “беларускім экспертным пытаннем”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі паліттэхнолаг Дзмітрый Грамакоў.
4/14/202342 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

230413 - ZOOM - Адарвацца ад постсавецкага наратыву. Акудовіч — пра новы курс гісторыі Беларусі

230413 - ZOOM - Адарвацца ад постсавецкага наратыву. Акудовіч — пра новы курс гісторыі Беларусі by Euroradio
4/13/202333 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Павел Старавойтаў: радзіма, мова, любоў, мараль — у гэтых каштоўнасцях наша ідэя

13 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат фізіка-матэматычных навук, навуковы супрацоўнік ва ўніверсітэце Гайдэльберга (Германія), чалец каманды, што працавала на Вялікім андронным калайдары, Павел Старавойтаў. Вялікая праблема Беларусі палягае на тым, што беларусы прагнуць нейкай заможнасці і грошай, і за гэтым забываюцца пра больш значнае і вартае. Безумоўна, і грошы патрэбныя, без іх няма як жыць, але не трэба душу мяняць на грошы. Не трэба мараль разменьваць на нейкія пасады, а кар’еру — на чалавечыя і нацыянальныя каштоўнасці, перакананы Павел Старавойтаў. Пра тое, якім чынам “беларускасць пашырае сусвет”, чаму нацыянальная ідэя — гэта не пра муры, а пра своеасаблівасці, і як звязаныя беларуская мова і… Вялікі андронны калайдар, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Старавойтавым.
4/13/202349 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

230412 - ZOOM - Навошта з афішы тэлесерыяла пра “Песняроў” выразалі беларускіх актораў?

230412 - ZOOM - Навошта з афішы тэлесерыяла пра “Песняроў” выразалі беларускіх актораў? by Euroradio
4/12/202335 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Валерый Кавалеўскі. “Пас Байдэна”: ці ёсць у дэмсілах каму яго прыняць

Візіты і сустрэчы на самых высокіх узроўнях як Святланы Ціханоўскай, так і прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета адбываюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. І гэтак жа часта мы чуем пра тое, што пра беларускія праблемы ў свеце не забылі, што беларусаў будуць падтрымліваць. Але потым пра свае абяцанні асобныя палітыкі нібыта забываюцца. Што стаіць за згадкамі Беларусі і беларусаў з боку Байдэна і Зяленскага? Як шматлікія сустрэчы прадстаўнікоў дэмсіл з заходнімі палітыкамі ўплываюць на іх стаўленне да нашых праблем? Ці пойдзе Захад на спыненне санкцый дзеля перамоў з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па міжнародных пытаннях Валерый Кавалеўскі.
4/12/202342 minutes
Episode Artwork

Мікалай Халезін. Ад тэатральных “Сабак” да палітычных гіен

Пакуль Беларускі свабодны тэатр з поспехам выступае на пляцоўках найбуйнейшых сусветных тэатральных фестываляў і прэстыжных тэатраў ды рыхтуе новыя пастаноўкі, асобныя ўдзельнікі палітычнай батлейкі разыгрываюць сцэнкі пад назвай “адмена санкцый” і “перамовы з лукашэнкаўскім рэжымам”. І ў пастаноўцы гэтай задзейнічаныя як асобныя еўрапейскія палітыкі, так і прадстаўнікі беларускіх дэмсіл. Як Аўстралія прымала Свабодны тэатр і якія планы на найбліжэйшы час? Што адбываецца з санкцыйным ціскам на лукашэнкаўскі рэжым? Ці ёсць падставы разлічваць, што з Лукашэнкам можна дамовіцца? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.
4/12/202333 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Калі заўтра вайна: пра што дамовіліся Лукашэнка і Шайгу

Нібыта жартаўлівыя словы кіраўніка Савета бяспекі Беларусі Вальфовіча пра тое, што дзяўчатам больш падабаюцца аднакурснікі, якія пасля першага курса схадзілі ў войска, насцярожваюць. Не толькі таму, што далёка не ўсё студэнты хочуць, каб іх адрывалі ад навучання, але і таму, што сказаныя яны былі пасля сустрэчы Лукашэнкі з расійскім міністрам абароны Шайгу. Дзе размова зноў ішла пра неабходнасць падрыхтоўкі да абароны ад ворага, які, як вядома… Ну і далей па тэксце. Навошта забіраць студэнтаў у армію і як гэта дапаможа Лукашэнку бараніцца ад ворагаў? Як можа быць выкарыстаная тэрыторыя Беларусі і яе войска Масквой у сваіх інтарэсах? Ці пойдзе Захад на адмену візавых санкцый дзеля перамоў з Лукашэнкам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
4/12/20231 hour, 1 minute, 34 seconds
Episode Artwork

230411 - ZOOM - 12 гадоў таму адбыўся тэракт у мінскім метро

230411 - ZOOM - 12 гадоў таму адбыўся тэракт у мінскім метро by Euroradio
4/11/202337 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Зміцер Шчыгельскі. ВКЛ 2.0: ці магчымы праект Міжмор’я без Беларусі

За апошні месяц пра Беларусь згадвалі ў сваіх прамовах і прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Нехта кажа, што тое былі зусім нязначныя згадкі, хтосьці іншы лічыць, што гэта быў нейкі знак беларусам. А нехта адзначае, што, нягледзячы на ўсе гэтыя “знакі”, роля Беларусі на будучай палітычнай карце нашага рэгіёна застаецца нявызначанай. А беларускія нацыянальныя інтарэсы — няўлічанымі. Што стаіць за словамі Байдэна і Зяленскага і ці варта быць ад іх у захапленні? Як бачаць нашы суседзі будучае “балта-чарнаморскага рэгіёна” і ці пакідаюць у ім месца для Беларусі? Ці здольныя беларусы ў сённяшніх умовах адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы і якім чынам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху «Супраціў» Зміцер Шчыгельскі.
4/11/202342 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. “А я вам зараз пакажу”: ці абароніць Расія Беларусь?

Як высвятляецца, Расія павінна бараніць Беларусь так, нібыта гэта яе (расійская) тэрыторыя. Ва ўмовах, калі ў Расіі і так ужо ўсе перакананыя ў тым, што Беларусь — гэта такі сабе расійскі рэгіён, для некага, магчыма, гэтыя заклікі Лукашэнкі гучаць дзіўна. Ну, а тое, як Расія здольная абараніць свае тэрыторыі, мы бачым на прыкладзе памежных з Украінай абласцей… Што насамрэч хаваецца за словамі Лукашэнкі пра абарону і якім чынам Расія можа абараніць Дразды? Як мяняе расклад сіл візіт Макрона ў Кітай? Ці дамогуцца лабісты лукашэнкаўскага рэжыму як у Еўропе, так і сярод беларускіх дэмсіл адмены санкцый? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
4/11/202335 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Гендарныя стэрэатыпы: як Лукашэнка недаацаніў жанчын і атрымаў 2020 год

У сённяшнім выпуску праграмы Gender Gap размаўляем пра гендарныя стэрэатыпы. Што гэта такое, чаму яны ўтвараюцца і як граюць вялікую ролю ў нашым жыцці. А таксама абмяркуем, як беларускія ўлады доўгі час недаацэньвалі жанчын і іх ролю ў палітыцы і як беларускія жанчыны змаглі пераламіць ход падзеяў у 2020 годзе. Выказванне "Я з жанчынамі не ваюю", якім рэжым адрэагаваў на пратэсты, само па сабе сведчыць пра глыбокае неразуменне працэсаў — ніколі не думалі пра гэта? Сёння зададзім гэтае пытанне гендарнай даследчыцы, доктарцы навук Ірыне Сідорскай.
4/11/202334 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

230410 - ZOOM - "Другая маміна вайна": гісторыя ўкраінскай сям'і, якую мы год таму сустрэлі на мяжы

230410 - ZOOM - "Другая маміна вайна": гісторыя ўкраінскай сям'і, якую мы год таму сустрэлі на мяжы by Euroradio
4/10/202334 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра Тайвань, Макрона і курс на перамовы з рэжымам

Прэзідэнт Францыі Макрон наведаў Кітай. І прымалі яго там нашмат больш пампезна, чым Лукашэнку. Ды і ўвагі да візіту Макрона з боку сусветных СМІ было больш і розных заяў пра неабходнасць дасягнення міру на зямлі. Што не перашкодзіла Кітаю распачаць досыць правакацыйныя ваенныя вучэнні наўкол Тайваня, а прадстаўніку Белага дома заявіць пра магчымасць ваеннай дапамогі Тайваню ў выпадку неабходнасці. Але міратворчую місію Макрона вырашылі працягнуць беларускія дэмсілы. Ці атрымалася ў Макрона ўгаварыць кіраўніка Кітая заняць актыўную праўкраінскую пазіцыю? Што азначаюць заявы ЗША пра дапамогу Тайваню войскам і чаму гэта не было зроблена ў дачыненні да Украіны? Актывізацыя міратворчых сіл у асяродку беларускіх дэмсіл — адкуль растуць ногі ў гэтай ініцыятывы і ці можа з яе нешта атрымацца? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
4/10/202359 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Яраслаў Раманчук. Чарга ў абменнік: пра піке рубля, ІТ-вёску і “кантрабас”

Пры канцы тыдня вока беларусаў парадавалі вялізныя чэргі да абменнікаў на відэа з расійскіх гарадоў. Што праўда, у гэтым валютным ажыятажы і росце курса долара і еўра адносна расійскага рубля для беларусаў прыемнага мала. Бо прывязка беларускай эканомікі да расійскай аўтаматычна ўплывае і на курс беларускага рубля. Не ў найлепшы бок… Ці прывядзе падзенне курсу расійскага рубля да таго, што і беларускі выйдзе ў піке? Як гэта ўплывае на беларускую эканоміку і ўзровень жыцця шараговых беларусаў? Ці чакаць ад візітаў Лукашэнкі ў Зімбабвэ і Кітай росту экспарту? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук
4/10/202335 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

230407 - ZOOM - Улады ўзяліся за прыватныя дамы састарэлых. Гісторыя знаходжання ў пансіянаце

230407 - ZOOM - Улады ўзяліся за прыватныя дамы састарэлых. Гісторыя знаходжання ў пансіянаце by Euroradio
4/7/202331 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Уладзімір Кавалкін Рабочыя санкцыі, схаваная статыстыка і рост долара

Выхад на волю і спыненне крымінальнай справы супраць кіраўніцы Саюза палякаў Анжалікі Борыс пацвердзіў працаздольнасць санкцый. Прынамсі, бана, які зладзілі польскія ўлады на памежных пераходах, пакінуўшы ўсяго адзін пункт пропуску для ўезду і выезду з Беларусі. Атрымліваецца, што калі Літва і Латвія скарыстаюцца досведам Польшчы, то з беларускіх турмаў выйдзе больш палітвязняў? Санкцыі, а таксама засакрэчванне Белстатам статыстыкі, уплыў на эканоміку скарачэння насельніцтва і рэальную сітуацыю з заробкамі абмяркуем з палітолагам, эканамістам, кіраўніком праектаў "Кошт урада" і "Petitions.by" Уладзімірам Кавалкіным.
4/7/202346 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

У чым яшчэ вінаваты Трамп і хто падпаліў любімае бістро прэзідэнта

Ці можа чалавек, якому выставілі крымінальнае абвінавачанне, балатавацца ў прэзідэнты? Больш за два гады таму адказ на гэтае пытанне хваляваў беларусаў. А цяпер гэта тлумачыць сваім чытачам CNN. На гэтым тыдні Дональд Трамп зрабіўся першым прэзідэнтам ЗША, якому выставілі крымінальнае абвінавачанне. І так, Трамп усё яшчэ можа балатавацца — прычым нават калі суд палічыць яго вінаватым. Што яшчэ здарылася ў свеце — чытайце ў рэгулярным аглядзе Еўрарадыё.
4/7/20236 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Рыгор Астапеня. Страчаная Беларусь: як яе вярнуць і пры чым тут Захад

Праграмны даклад з асэнсаваннем памылак палітыкі Захаду адносна Беларусі апублікаваў днямі дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня. Што праўда, палітолаг не толькі крытыкуе заходніх палітыкаў, але і дае 6 парад наконт таго, як можна выправіць сітуацыю і дапамагчы беларусам зрабіць так, каб Беларусь выйшла з-пад расійскага кантролю і дэмакратызавала палітычную сістэму. Якія канкрэтна памылкі дапусціў “калектыўны Захад” у сваіх спробах уздзейнічаць на лукашэнкаўскі рэжым? Ці можна выправіць сітуацыю і што для гэтага патрэбна зрабіць? Ці магчымыя перамовы з Лукашэнкам і адкуль вера ў тое, што ад іх будзе карысць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня.
4/7/202338 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кабанаў і Алесь Кныровіч. Бойка за партфелі: хто ў КР будзе “вызваляць” палітвязняў

Словы Паўла Латушкі пра тое, што абноўленая Каардынацыйная рада плануе пачаць перамовы з лукашэнкаўскім рэжымам і будзе агітаваць за такую змену стратэгіі заходніх палітыкаў, атрымліваюць сваё пацвярджэнне. Як стала вядома Еўрарадыё, у КР пачалі фармаваць “камісію па вызваленні палітвязняў”. Найбольш нечаканым стала тое, што сярод дэлегатаў нібыта пачалася сапраўдная падкілімная вайна за тое, хто гэтую “камісію” ўзначаліць. Ці сапраўды ў КР ствараюць такую камісію і ад якіх чыннікаў залежыць выбар кандыдатуры яе кіраўніка? Якім чынам у КР разлічваюць дамагчыся вызвалення палітвязняў? Што дае падставы спадзявацца, што рэжым пойдзе на перамовы з камісіяй КР і выканае дамоўленасці? Абмеркаваць і паспрачацца з нагоды ўзнятых пытанняў у студыю Еўрарадыё запрошаныя сябры Каардынацыйнай рады, блогеры Аляксандр Кабанаў і Алесь Кныровіч.
4/7/202343 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

230406 - ZOOM - "Да Беларусі свабода прыйдзе апошняй?" Гісторыі людзей, якія слухалі Зяленскага

230406 - ZOOM - "Да Беларусі свабода прыйдзе апошняй?" Гісторыі людзей, якія слухалі Зяленскага by Euroradio
4/6/202336 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Яраслаў Ліхачэўскі: свабода, зямля, будучыня — тое, без чаго не збудаваць Новую Беларусь

6 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — ІТ-прадпрымальнік, адзін са стваральнікаў платформы “Новая Беларусь” Яраслаў Ліхачэўскі. Традыцыйна беларусы — гэта пра сваю зямлю, пра “абараняць сваю зямлю”, пра “мець сваю зямлю”. Лічбавая Беларусь і праект платформы “Новая Беларусь” — не больш, але і не менш, чым інструмент дасягнення гэтай мэты па вяртанні сабе сваёй зямлі. Той зямлі, дзе мы будзем адчуваць сябе як дома, перакананы Яраслаў Ліхачэўскі. Пра тое, ці можна пабудаваць сваю краіну ў сітуацыі, калі цябе тваёй краіны пазбавілі, чаму ў наш час глабалізацыі пабудова нацыянальнай дзяржавы — гэта не пра пабудову муроў, а пра пабудову стартавай пляцоўкі для запуску касмічных караблёў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яраславам Ліхачэўскім.
4/6/202353 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра Зяленскага ў Варшаве, Лукашэнку ў Маскве і шпіёнаў

Два візіты ўчора адбываліся практычна адначасова — кіраўніка Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Варшаву і грамадзяніна Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву. Да візіту і заяў першага была ўвага практычна ўсяго свету, візіт другога прайшоў амаль незаўважна — толькі беларускія і асобныя расійскія СМІ яго мімаходзь адзначылі. Больш увагі было да шпіёнаманіі, якая ахапіла спецслужбы як Расіі, так і Беларусі. Чым адметны візіт Зяленскага ў Варшаву і ці варта звяртаць увагу на чарговую справаздачную паездку Лукашэнкі да Пуціна? Як змяняе расклад сіл заява кітайскага дыпламата адносна вайны ва Украіне і стасункаў з Расіяй? Чым адметны візіт прадстаўніка Францыі ў Мінск і ці стане вызваленне Борыс пачаткам перамоў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
4/6/202358 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Крысціна Рыхтэр. Пра “пашпарт замежніка”, е-рэзідэнцтва і дыскрымінацыю

Чым даўжэй беларусы знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, тым вастрэйшымі для іх становяцца “пашпартныя пытанні”. Бо ў сітуацыі, калі магчымасці паехаць на радзіму для атрымання новага пашпарту няма, а тэрмін дзеяння дакумента альбо старонкі ў ім заканчваюцца, даводзіцца думаць, што з гэтым рабіць. А тут яшчэ і абмежанні для легілізацыі знаходжання ў той ці іншай краіне ўводзяцца мясцовымі ўладамі… Ці атрымалася вырашыць пытанне з атрыманнем дакумента, які б замяніў беларускі пашпарт падчас падарожжаў? Якія падводныя камяні засталіся ў законе, што датычыць атрымання ВНЖ беларусамі ў Літве? Што такое е-рэзідэнцтва і як гэта працуе? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр.
4/6/202337 minutes, 1 second
Episode Artwork

230405 - ZOOM - Белстату дазволілі афіцыйна хаваць статыстыку

230405 - ZOOM - Белстату дазволілі афіцыйна хаваць статыстыку by Euroradio
4/5/202339 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Вольга Цесакова. Як зарабіць на вадзе і папілаваць бюджэт

На фоне рэпрэсій, судовага канвеера, шпіёнаманіі і пагрозы ядзернай вайны праблемы распілу (чытай — раскрадання) бюджэтных грошай — а гэта значыць, грошай звычайных падаткаплацельшчыкаў, — беларускімі чыноўнікамі выглядаюць, магчыма, не так маштабна. Але гэта таксама важна, бо ўплывае на жыццё шараговага беларуса. Асабліва калі размова ідзе пра забеспячэнне людзей пітнай вадой. Чаму глабальныя пытанні вайны, рэпрэсій і пагрозы ядзернай вайны не павінны перабіваць і “бытавыя пытанні” жыцця беларусаў? Чым цікавая сітуацыя з забеспячэннем жыхароў Мінска артэзіянскай вадой і ці з’яўляецца гэтая сітуацыя стандартнай для ўсёй краіны? Ці могуць беларусы ўплываць на чыноўнікаў падчас татальных рэпрэсій? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дэпутатка Мінгарсавета Вольга Цесакова.
4/5/202336 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Максім Пазнякоў. “Спячыя ячэйкі”: што засталося ад незалежных прафсаюзаў Беларусі

31 сакавіка ў Вярхоўным судзе разглядалі апеляцыйныя скаргі палітвязняў, фігурантаў “справы прафсаюза РЭП” Генадзя Фядыніча, Васіля Бераснева і Вацлава Арэшкі. Прысуд прадказальна быў пакінуты без зменаў. Як і раней, не была задаволеная апеляцыя трох іншых асуджаных прафсаюзных лідараў — Аляксандра Ярашука, Сяргея Антусевіча і Ірыны Бут-Гусаім. Агулам за кратамі знаходзіцца 35 прадстаўнікоў прафсаюзнага руху. Што засталося ад незалежных прафсаюзаў у Беларусі? Як на сітуацыю з прафсаюзным рухам рэагуюць міжнародныя прафсаюзныя і праваабарончыя арганізацыі? Ці могуць яны паўплываць на пашырэнне ціску на лукашэнкаўскі рэжым? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза, выканаўца абавязкаў старшыні Беларускага кангрэса незалежных прафсаюзаў (БКНП) Максім Пазнякоў.
4/5/202331 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Пра шпіёнаў, тэрарыстаў, экстрэмістаў і істэрыю КДБ

Калі яшчэ зусім нядаўна ціхую і спакойную Беларусь ледзь не штодня трэслі скандалы з выяўленнем усё новых і новых як асобных экстрэмістаў, так і цэлых экстрэмісцкіх фарміраванняў, то чым больш відавочнай робіцца параза Расіі ў Вайне, тым часцей у Беларусі выяўляюць шпегаў ды “спячыя ячэйкі” тэрарыстаў. Жвавыя хлопцы з КДБ ды іншых лукашэнкаўскіх структур палітычнага вышуку не спяць і не абедаюць, а толькі ворагаў выкрываюць. Ці сапраўды ў Беларусі існуе такая колькасць шпегаў і патэнцыйных тэрарыстаў і што ў такім выпадку можна сказаць аб прафпрыдатнасці лукашэнкаўскіх спецслужбаў? Што стаіць за вызваленнем Борыс і ці стане гэта пачаткам перамоў з Захадам пры пасярэдніцтве Польшчы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
4/5/202356 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

230404 - ZOOM - У скарбонку ядзерных пагроз: у Беларусі хочуць ствараць "перасоўныя чарнобыльчыкі"

230404 - ZOOM - У скарбонку ядзерных пагроз: у Беларусі хочуць ствараць "перасоўныя чарнобыльчыкі" by Euroradio
4/4/202342 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Андрус Кубілюс. "Лукашэнка разумее, што прайграе і будзе адказваць за свае злачынствы!"

Андрус Кубілюс — экс-прэм'ер Літвы, спецрэпарцёр Еўрапарламента па Расіі — на Еўрарадыё: Лукашэнка і Пуцін разумеюць, што яны прайграюць (не толькі вайну) — таму і палохаюць ядзернай зброяй. А беларусы паказалі, як моцна выступаюць за перамены!
4/4/202311 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Віціс Юрконіс. "Неадназначны Ігар Макар". "Віна" Ціханоўскай

Навіны Беларусі. Літоўскі палітолаг Віціс Юрконіс на Еўрарадыё! Абмяркоўваем праблемы беларусаў у Літве, прыярытэты ў барацьбе з Лукашэнкам, калійныя санкцыі, адкуль у Літве мог узяцца "антыбеларускі" законапраект, пытанні нацыянальнай бяспекі і такія персанажы як Ілля Бягун і Ігар Макар, пытанне легітымнасці Ціханоўскай пасля 2025-га.
4/4/202321 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Славамір Серакоўскі. З Лукашэнкам немагчымыя перамовы — толькі пераварот

Польскі аналітык Славамір Серакоўскі пра перспектывы Лукашэнкі, будучыню Беларусі, памылкі Кіева, польскую палітыку і што рэальна можа нашкодзіць рэжыму ў РБ.
4/4/202325 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Чайлд-фры і ЛГБТ знішчаюць нацыю? У чым не мае рацыі Лукашэнка: Gender Gap

Лукашэнка зноў лезе ў асабістае жыццё беларусаў. Цяпер ён хоча забараніць стасункі чайлд-фры, калі ў сем'ях прыннцыпова не заводзяць дзяцей. Маўляў, Беларусі "патрэбныя людзі". Яшчэ некалькі скандальных выказванняў датычыліся гомасэксуалаў. З аднаго боку — "нам гэтага не трэба" і "яшчэ ніводны мужчына не нарадзіў". З іншага: хі-хі, ха-ха, "дай Божа не-геям так працаваць, як працуюць геі ў нас! А самыя вялікія чыноўнікі-геі — наогул залатыя людзі". Абмяркуем усё гэта ў свежым выпуску праграмы Gender Gap з даследчыцай Ірынай Сідорскай. Пагаворым пра традыцыйную і сучасную сем'і і пра розныя мадэлі сем'яў. А таксама пра тое, як Мінск падладжвае сямейную палітыку пад расійскія наратывы.
4/4/202332 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

230403 - ZOOM - Як беларуская драўніна трапляе ў ЕС нягледзячы на санкцыі — раследаванне

230403 - ZOOM - Як беларуская драўніна трапляе ў ЕС нягледзячы на санкцыі — раследаванне by Euroradio
4/3/202339 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Максім Кац: Нязручныя пытанні ад беларусаў, Лукашэнка, чый Крым, Гіркін і канец вайны

Максім Кац: Нязручныя пытанні ад беларусаў, Лукашэнка, чый Крым, Гіркін і канец вайны
4/3/202356 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Павел Анціпаў. Плюс адно беларускае радыё: Рада культуры перазапусціла медыя пра літаратуру

Рада культуры перазапусціла Litradio. Гэта будзе медыя пра сучасную беларускую літаратуру. Новыя вершы, эсэ, апавяданні і ўрыўкі з раманаў беларускіх пісьменніц і пісьменнікаў. А таксама крытыка, рэцэнзіі ды падкасты. Навошта патрэбнае Litradio і ці да літаратуры сёння ўвогуле? Як ужо сёння пішуць кнігі пра наш час, якімі героямі могуць быць Франак Вячорка і Грыгорый Азаронак? Размаўляем пра гэта з кіраўніком Litradio Паўлам Анціпавым.
4/3/202336 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Поспех пракурора Шведа і маналог Лукашэнкі

Як і чакалася, падчас паслання беларускаму народу і парламенту Лукашэнка пракаментаваў заяву Пуціна пра перамяшчэнне ў Беларусь расійскай ядзернай зброі. Ён заявіў, што настойліва прасіў расійскага дыктатара вярнуць у краіну вывезеныя ў 1996 годзе ядзерныя зарады і што цяпер у Беларусі з'явіцца не толькі тактычная, але, калі спатрэбіцца, і стратэгічная "ядзерка". Лукашэнка запэўніў, што сам будзе кантраляваць боегалоўкі і гэтым зможа забяспечыць Беларусі незалежнасць і суверэнітэт. У той жа час прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў падчас разбору палётаў наконт заявы Пуціна ў Радзе бяспекі сказаў, што кантроль над зброяй застаецца ў Расіі. А тут яшчэ Кітай патрабуе, каб дзяржавы, якія маюць ядзерную зброю, не размяшчалі яе за мяжой, а калі гэта адбылося — вывелі яе адтуль. Што не так з усёй гэтай гісторыяй? Ці варта ўвогуле звяртаць на яе ўвагу? Чым запомніўся пятнічны маналог Лукашэнкі, які праўладныя аналітыкі назвалі "адным з самых лёсавызначальных і трагічных выступаў"? Што важнага ён сказаў? Пра гэта, а таксама пра поспех генпракурора Шведа і забойства расійскага ваенкора Татарскага размаўляем з гісторыкам і незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
4/3/202334 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

230331 - ZOOM - Пагаршэнне экспарту тавараў і паслуг РБ: якія будуць наступствы?

230331 - ZOOM - Пагаршэнне экспарту тавараў і паслуг РБ: якія будуць наступствы? by Euroradio
3/31/202330 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Суд над прэзідэнтам, уражлівыя школьнікі і цудоўнае выратаванне ката

У Расіі затрымалі журналіста Wall Street Journal. ФСБ заявіла, што яго падазраюць у шпіянажы — журналіст нібыта спрабаваў выведаць дзяржаўную тайну, пісала CNN. Нават у Беларусі ўразіліся і пачалі абмяркоўваць: а ці абыходзіліся ў нас так з замежнікамі, ці толькі са сваімі? Якія таямніцы выведвалі замежныя журналісты на гэтым тыдні і пра што пісалі сусветныя медыя — у рэгулярным пятнічным аглядзе ад Еўрарадыё.
3/31/20237 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Юльяна Шаметавец. “Ламай сістэму!”: як “партызаны” ламаюць рэжым

Адным з самых паспяховых праектаў ворагаў лукашэнкаўскага рэжыма сталі “Кібер-Партызаны”. Яны працягваюць “ламаць” базы і архівы дзяржструктур не толькі для тролінгу ў выглядзе размяшчэння на дзяржаўных сайтах аб’яў пра святкаванне Дня Волі, але і для атрымання важнай альбо кампраметавальнай для рэжыму інфармацыі. Якія акцыі апошняга часу самі “Партызаны” лічаць набольш паспяховымі? Як ідзе супраца з “каліноўцамі” і што ўжо паспелі зрабіць разам? Ці здольныя “кіберы” канчаткова паламаць сцэнар лукашэнкаўскай сістэмы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кібер-Партызан" і палка імя Каліноўскага Юльяна Шаметавец.
3/31/202335 minutes
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Іран — новы партнёр і "эканамічны блок" паслання Лукашэнкі

У Беларусі з'яўляецца новы партнёр па еўразійскай інтэграцыі. У лютым прайшлі перамовы пра поўнафарматнае пагаднення аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Іранам. Да заключэння пагаднення засталося 3, 2, 1... Што гэта за партнёр такі, якім грэбуе ўвесь свет? Размаўляем пра гэта з прадпрымальнікам і візіянерам Аляксандрам Кныровічам. А заадно зачэпім "эканамічны блок" паслання Лукашэнкі. Што новага? Спойлер: амаль нічога.
3/31/202333 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Пра страту суверэнітэту, Геніюш, даносы і пасланне

У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш. Ці стала гэта вынікам даносу “інфастукачкі” Бондаравай, у галаве якой пастаянна прусакі спяваюць расійскі гімн вайне ўсяму беларусаарыентаванаму, ці яго прыхавалі да лепшых часоў невядомыя аматары творчасці паэтэсы — дакладна не вядома. Затое дакладна вядома, што лукашэнкаўскі рэжым вядзе Беларусь да страты суверэнітэту і знішчэння ўсяго нацыянальнага. Ці сапраўды заява Пуціна пра размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі азначае канчатковую страту суверэнітэта нашай краіны? Што скажа Лукашэнка падчас сённяшняга “паслання народу” і ці варта ўвогуле звяртаць увагу на тое, што ён кажа? Сітуацыя з помнікам Геніюш — сведчаннем чаго мы сталі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
3/31/202353 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

230330 - ZOOM - “У ЗША добра разумеюць, што адбываецца ў Беларусі”

230330 - ZOOM - “У ЗША добра разумеюць, што адбываецца ў Беларусі” by Euroradio
3/30/202340 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Лявон Вольскі. Пра новыя песні, творчасць за мяжой і Дзень Волі

Напэўна, ніколі беларусы не адзначалі Дзень Волі так шырока і так масава, як сёлета. На жаль, выключна за кошт тых, хто сёння знаходзіцца па-за межамі Бацькаўшчыны. “Рускамірскі” лукашэнкаўскі рэжым і раней ніколі не быў беларусацэнтрычным, а пасля 2020 года відавочна перастаў хаваць сваю антыбеларускую існасць. Але ні эміграцыя, ні рэпрэсіі не забілі ў беларусах павагі да свайго — як сваёй гісторыі, так і сваёй культуры. Як прайшло сёлетняе святкаванне Дня Волі для Лявона Вольскага і чым яно адметнае? Як ідзе праца над новымі песнямі і якія тэмы сёння найперш хвалююць творцаў? Ці здольныя беларусы замежжа не толькі захоўваць, але і пашыраць беларускую культуру? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае фронтмэн гурта VOLSKI, мастак, літаратар Лявон Вольскі.
3/30/202334 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра “эскадроны смерці” і міграцыйны шантаж 2:0

На Захадзе рыхтуюцца да працяглай вайны ва Украіне і кажуць пра намер павялічваць ваенную дапамогу Кіеву. Прычым прагучалі гэтыя словы пасля заявы Пуціна аб размяшчэнні ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. А гэта можа азначаць тое, што ні новы этап шантажу Захаду Крамлём, ні паглыбленне працэсу ўцягвання лукашэнкаўскага рэжыма ў вайну Расіі супраць Украіны не спрацоўвае. Як рэагуе грамадства краін ЕС на заяву Пуціна аб размяшчэнні ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі і ці вераць у рэальнасць новай сусветнай вайны? Ці пойдзе Лукашэнка на новую спробу міграцыйнага шантажу Захаду? Ці спатрэбяцца лукашыстам “эскадроны смерці” і ці чакаць хоць нечага цікавага ад выступу Лукашэнкі перад прызначэнцамі з Усебеларускага народнага сходу? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
3/30/202352 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Сяргей Дубавец: Наша ідэя — у словах “Мы — беларусы”, і яна яшчэ не рэалізаваная

30 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — публіцыст, літаратар, Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі Сяргей Дубавец. Як бы таго ні хацелі, але адмовіцца ад сваёй гістарычнай памяці і сваёй беларускай ідэнтычнасці мы не можам. Бо мы самі і ёсць гэтая гістарычная памяць. Нават калі мы гэтага не прызнаём і не ўсведамляем. Але тое, як мы жывём, як сябе паводзім, — усё гэта ідзе ад нашых далёкіх продкаў. Мы можам сваю ідэнтычнасць адмаўляць — а яна нам будзе сніцца ноччу, перакананы Сяргей Дубавец. Пра тое, чаму беларусы так і не здолелі прыняць у сабе “каласальную энергію нацыянальнай ідэі”, ці магчымае вяртанне да каранёў і ці сапраўды БНР была “масонскім праектам”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Дубаўцом.
3/30/202346 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Юлія Сліўко. Як беларусам паразумецца і вярнуць сабе еднасць і салідарнасць

Да таго, што палітыкі альбо лідары не могуць паміж сабой паразумецца, аб’яднацца і разам ісці да вызначанай мэты, можа, нават наступіўшы на горла ўласным амбіцыям, беларусы даўно прызвычаіліся. Асабліва тыя, хто даўно ў палітычнай альбо грамадскай актыўнасці. Але падавалася, што новыя асобы сярод лідараў, новыя выклікі і цяжкасці, якія перад намі паўсталі, рэпрэсіі, вымушаная эміграцыя, вайна — усё гэта зменіць сітуацыю. Але — не. І непаразуменні ды спрэчкі сярод беларусаў узнікаюць наноў. Ці сапраўды тая еднасць і салідарнасць, якія былі сярод беларусаў у 2020 годзе, сёння фактычна зніклі? Што стала прычынай гэтага і як выправіць сітуацыю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае грамадская актывістка, адна з адмінаў ТГ-чатаў “97%” Юлія Сліўко.
3/30/202333 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Аліна Коўшык. Пра Дзень Волі, беларускую ідэю і Кангрэс ЗША

Візіт у ЗША Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета супаў не толькі з Днём Волі, які шырока святкавалі беларусы ЗША, але і з заявай Пуціна аб размяшчэнні ў Беларусі расійскай ядзернай зброі. Што міжволі ізноў вывела “беларускае пытанне” на першыя палосы заходніх СМІ. Як звязаныя рашэнне Пуціна аб размяшчэнні ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі і геапалітычны выбар беларусаў? Як беларусы ЗША святкавалі Дзень Волі і чым жыве дыяспара сёння? Ці здольныя беларусы замежжа не толькі захоўваць, але і пашыраць беларускую культуру? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык.
3/30/202335 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

230329 - ZOOM - “На фізкультуры гулялі ў “грыб”. Калі мы перасталі баяцца ядзернай вайны

230329 - ZOOM - “На фізкультуры гулялі ў “грыб”. Калі мы перасталі баяцца ядзернай вайны by Euroradio
3/29/202332 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Арцём Шрайбман. Пра “ядзерную зброю”, мішэнь і “варожую Расію”

Заява Пуціна пра размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі нарабіла шмат шуму. І нават разуменне таго, што гэта новы этап шантажу Захаду Крамлём, не адмяняе разумення: адбываецца паглыбленне працэсу ўцягвання лукашэнкаўскага рэжыму ў вайну Расіі супраць Украіны. Але галоўнае тое, што ўмоўны статус “ядзернай дзяржавы” робіць нашу краіну мішэнню ў супрацьстаянні Расіі з Захадам. Што мяняе для Лукашэнкі рашэнне Пуціна пра размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі і ці сапраўды такое размяшчэнне адбудзецца? Ці здольныя будуць беларускія вайскоўцы перахапіць кантроль над “ядзернай кнопкай” у расіян у выпадку неабходнасці? Як змянілася рыторыка Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
3/29/20231 hour, 42 seconds
Episode Artwork

230328 - ZOOM - Што мусіць зрабіць Ціханоўская, каб з тэрыторыі Беларусі не паляцелі ядзерныя ракеты

230328 - ZOOM - Што мусіць зрабіць Ціханоўская, каб з тэрыторыі Беларусі не паляцелі ядзерныя ракеты by Euroradio
3/28/202337 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Ядзерная зброя ў Беларусі: дамова ці аплявуха?

Пуцін сабраўся прывезці ў Беларусь расійскую ядзерную зброю, заявіўшы, што для яе захоўвання будуецца адмысловае сховішча недалёка ад Баранавічаў. Лукашэнка навіну пакуль не каментуе, а займаецца сваёй любімай справай — звальняе адных і прызначае іншых чыноўнікаў. Затое прапаганда не сунімаецца і распавядае, якой вялікай стане Беларусь, вярнуўшы статус ядзернай краіны і як будуць "плавіцца" Варшава і Вільня. Праўда, забываецца дадаць, што будзе з беларусамі, калі прыляціць "адказачка". Ці можна сказаць, што Пуцін падсунуў Лукашэнку "свінню", размяшчаючы ў Беларусі свае ядзерныя боегалоўкі, ці гэта ўзамнае рашэнне? Што выратуе беларусаў ад магчымага ўдару ў адказ? Ці зможа Расія сапраўды выкарыстаць ядзерную зброю, ці гэта проста "пужалкі" для Захада? Чаму свет перастаў баяцца ядзернай зброі? Абмяркоўваем апошнія падзеі ў штотыднёвым стрыме з гісторыкам, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
3/28/202343 minutes, 1 second
Episode Artwork

"Традыцыйныя каштоўнасці": што не так з іх "абаронай" у Беларусі. Gender Gap

Сёння ў праграме Еўрарадыё Gender Gap, прысвечанай гендарным стэрэатыпам, размаўляем пра сучасную сям'ю. Як "абарона традыцыйных каштоўнасцей" абарочваецца крызісам сямейных стасункаў, што пад выглядам "абароны" навязвае расійская і беларуская прапаганда? І як улады — на самым высокім узроўні — самі не прытрымліваюцца сваіх "каштоўнасцяў". Паглядзіце на сям'ю Лукашэнкі: яго малодшы сын расце без маці. Ён акружаны клопатам, але гэты клопат максімальна нетрадыцыйны — узяць хаця б белага шпіца на стале... Гэта "нармальная" "традыцыйная" сям'я?
3/28/202338 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

230327 - ZOOM - Што можа абараніць Беларусь, калі Пуцін захоча ўдарыць адсюль ядзернай зброяй?

230327 - ZOOM - Што можа абараніць Беларусь, калі Пуцін захоча ўдарыць адсюль ядзернай зброяй? by Euroradio
3/27/202339 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

230324 - ZOOM - “Узыходзіць сонца незалежнай Беларусі!”: святкуем 105-я ўгодкі абвяшчэння БНР

230324 - ZOOM - “Узыходзіць сонца незалежнай Беларусі!”: святкуем 105-я ўгодкі абвяшчэння БНР by Euroradio
3/24/202330 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Карціна на ўнівермагу і абдымкі для мядзведзя

Выгаралі на працы? А ў ЗША як раз шукаюць прафесійнага абдымальніка мядзведзяў. Але, можа, вы не выгаралі, а проста стаміліся? Тады як звычайна завяршыце працоўны тыдзень традыцыйным пятнічным аглядам сусветных навін ад Еўрарадыё — і ідзіце на выхадныя.
3/24/20235 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Беларусь — гэта як 5 Швейцарый. Чаму ім усё, а нам нічога?

Па плошчы Беларусь большая за Швейцарыю ў 5 разоў. Але з падачы яшчэ савецкіх прапагандыстаў мы сваю краіну нярэдка называем маленькай. Крохкім "крышталёвым сасудам", так бы мовіць. Швейцарцам такое ні ў жыцці б не прыйшло ў галаву. Дзе нашы славутыя артысты і футбалісты, дзе сусветна вядомыя курорты, якія прыцягваюць сялебаў? Хто і як гэта ўсё ў нас скраў? Пра гэта гаворым у стрыме з Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША і стратэгію барацьбы з дыктатурай, якую яна там прэзентавала.
3/24/202340 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

230323 - ZOOM - “Дзень, калі ў Беларусі скончыліся адвакаты”: абараняць “палітычных” няма каму

230323 - ZOOM - “Дзень, калі ў Беларусі скончыліся адвакаты”: абараняць “палітычных” няма каму by Euroradio
3/23/202339 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Алена Лявончанка: Экалагічны тэхнапарк з глыбокімі сацыяльнымі сувязямі — мая мара

23 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — старшыня Згуртавання беларусаў Канады, дактарантка навук у малекулярнай біялогіі Алена Лявончанка. Толькі падаецца, што мы страцілі свае карані — адракліся ад мовы, культуры, гісторыі, ад самой Бацькаўшчыны. І сталі такімі ці то касмапалітамі, ці то янычарамі ў нашым глабальным свеце. Але ўсё не так сумна, і варта любога айцішніка выцягнуць на прыроду, далучыць да скокаў праз вогнішча на Купалле ці даць касу ў рукі — і пад тонкім налётам гэтага касмапалітызму знойдзецца самы сапраўдны шчыры беларус, перакананая Алена Лявончанка. Пра тое, ці перастаём мы быць беларусамі пасля пераезду ў іншую краіну, як пазбавіцца страху, назапашанага жыццём пад лукашэнкаўскім рэжымам, пра захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, ІТ-Пагоню і вяртанне да каранёў мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Лявончанка.
3/23/202349 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

230322 - ZOOM - У школе забараняюць гаджаты. Што рабіць і навошта тады электронныя падручнікі?

230322 - ZOOM - У школе забараняюць гаджаты. Што рабіць і навошта тады электронныя падручнікі? by Euroradio
3/22/202334 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра Кітай, Гаагу і самарадыкалізацыю беларусаў

Сустрэча кіраўнікоў Кітая і Расіі, а таксама перамовы таварыша Сі з Зяленскім прыцягнулі ўвагу ўсяго свету. Найперш праз спадзяванні, што гэта нейкім чынам наблізіць вырашэнне ваеннага канфлікту ў нашым рэгіёне. Таму гэтыя перамовы падаваліся важнымі і для беларусаў. Не толькі з пункту гледжання ўцягвання Крамлём лукашэнкаўскага рэжыму ў вайну, але і таму, што гэта можа паўплываць на стабільнасць рэжыму. Што мяняе для Лукашэнкі выпісаны судом у Гаазе ордар на арышт Пуціна? Ці рэальнае замірэнне з рэжымам і чаму асобныя краіны ЕС працягваюць шукаць магчымасці абмежаваць у правах беларусаў? Як змяняюць сітуацыю ў рэгіёне перамовы кіраўніка Кітая з Пуціным і Зяленскім? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
3/22/202356 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. “Тэатралы”: ад камісіі па вяртанні да тэрарыстаў у парыках

З’яўленне “тэрарыста з фальшывым расійскім пашпартам” менавіта ў Гродне выглядае далёка не выпадковым. Ды і рэакцыя на зладжанае КДБ шоў лукашэнкаўскіх прапагандыстаў і Лукашэнкі асабіста выглядае лагічнай. На гэтым фоне і на фоне пашырэння рэпрэсій унутры краіны любыя словы пра магчымасць замірэння выглядаюць марнымі і недасяжнымі мроямі. Ці падобная сітуацыя з “гродзенскім тэрарыстам” на пастаноўку і навошта яна была патрэбная? Што магло стаць прычынай з’яўлення звароту Сярэдзіча і ці магчымае замірэнне сёння? Ці варта чакаць, што суд у Гаазе зверне ўвагу на Лукашэнку, і якія наступствы можа гэта мець для беларускага грамадства і краіны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
3/22/20231 hour, 2 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

230321 - ZOOM - Эксперты пра пра дзіўнае забойства “тэрарыста” у Гродне

230321 - ZOOM - Эксперты пра пра дзіўнае забойства “тэрарыста” у Гродне by Euroradio
3/21/202333 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Дзень Волі: пра БЧБ у гарадах Амерыкі, Ціханоўскую і БНР

Аб’явамі з запрашэннем на святкаванне 105-й гадавіны стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі поўняцца ўсе сацыяльныя сеткі. І геаграфія гэтых абвестак вельмі шырокая. Практычна, яна ахоплівае абодва кантыненты, калі не сказаць, што ўвесь свет. Да прыкладу, вельмі актыўна плануюць адсвяткаваць Дзень Волі ў ЗША, куды акурат у гэты дзень прыедзе Святлана Ціханоўская, будуць святкаванні ў Канадзе. Не застануцца па-за святам і беларусы Бразіліі. Чым адметная дата 25 сакавіка для беларусаў замежжа? Як святкуюць Дзень Волі ў абедзвюх Амерыках і як змянілася стаўленне мясцовых уладаў да нацыянальнай сімволікі беларусаў цягам апошніх двух гадоў? Як беларускія дыяспары могуць дапамагчы Бацькаўшчыне захаваць незалежнасць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць старшыня Згуртавання беларусаў Канады Алена Лявончанка, прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў ЗША Надзея Нортан і сябра дыяспары беларусаў Бразіліі Вольга Ермалаева Франко.
3/21/202341 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Сяржук Кедышка. Паралелі: ад БНР да сучаснай Беларусі і супраціву

Напярэдадні святкавання 105-й гадавіны стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі і на фоне тых падзей, якія адбываюцца як унутры самой Беларусі, так і ва ўсім нашым рэгіёне, робіцца відавочным падабенства падзей 1918 года і дня сённяшняга. І гэтак жа, як у часы БНР, сёння ўсё больш беларусаў разумее неабходнасць бараніць сваю краіну са зброяй у руках. У чым канкрэтна падабенства падзей часоў стварэння БНР і сённяшняй сітуацыі ў Беларусі і вакол яе? Што адбываецца ў асяродку “Паспалітага рушэння” і ці ёсць да яго цікавасць? Якая дапамога неабходная сёння ўдзельнікам гэтай арганізацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўнік спартыўна-патрыятычнай абарончай арганізацыі “Паспалітае рушэнне” Сяржук Кедышка.
3/21/202341 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Gender Gap: Фемінізм на службе ў мужчын. Як "выкарчаваць" хатні гвалт

Лукашэнка мяркуе, што гвалт над жанчынамі і дзецьмі можна спыніць, загадаўшы сілавікам зрабіць больш жорсткімі рэпрэсіі ў дачыненні да харасераў. Маўляў, гаміцыд трэба "выкарчоўваць" як тэрарызм. Ці паспяховая такая стратэгія барацьбы з хатнім гвалтам і да чаго прывядуць такія захады? У сённяшнім выпуску праграмы Gender Gap пагаворым пра гэта з доктарам навук Ірынай Сідорскай. А таксама абмяркуем гендарную роўнасць на абароне мужчын. Чым яны плацяць за патрыярхальныя нормы, прынятыя ў грамадстве, і як можа быць па-іншаму?
3/21/202334 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

230320 - ZOOM - Ці магчыма хакнуць рэжым Лукашэнкі

230320 - ZOOM - Ці магчыма хакнуць рэжым Лукашэнкі by Euroradio
3/20/202338 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Кацярына Дзяйкала. Гаага: ці дачакаецца Пуціна і ці рыхтавацца Лукашэнку

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна і омбудсменкі “па пытаннях дзяцей” Марыі Львовай-Бяловай. Расійскія прапагандысты паспрабавалі паздзекавацца з гэтай падзеі: маўляў, як вы сабе ўяўляеце арышт кіраўніка ядзернай дзяржавы? Але рэч у тым, што Пуцін стаў чацвёртым кіраўніком краіны, на якога ў Гаазе выпісаны такі ордар. І пра лёс трох папярэднікаў Пуціна даведацца не складана. Іншая справа, чаму па-за ўвагай суда застаўся беларускі памагаты Пуціна… Ці варта разлічваць на рэальнае выкананне рашэння суда ў Гаазе і якія наступствы наяўнасць такога ордара будзе мець? Што азначае гэтае рашэнне для кіраўнікоў іншых краін, якія падтрымліваюць Расію ў яе акупацыйнай вайне? Ці варта чакаць пашырэння спіса асоб, на якіх будуць выпісаныя ордары такога ж кшталту? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук, экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэта Кацярына Дзяйкала.
3/20/202333 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Ад суда беларускага да суда ў Гаазе

44 гады зняволення на чатырох атрымалі пры канцы мінулага тыдня кіраўніцы TUT.by Марына Золатава і Людміла Чэкіна, а таксама эксперткі Валерыя Касцюгова і Таццяна Кузіна. Гэта адбываецца на фоне новай хвалі рэпрэсій з аднаго боку і звароту рэдактара “Народнай волі” Іосіфа Сярэдзіча з заклікам да нацыянальнага прымірэння дзеля захавання незалежнасці краіны — з другога. І навіны пра тое, што Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Пуціна, але пакуль не выдаў на арышт Лукашэнкі, якога публічна называюць суагрэсарам у вайне Расіі супраць Украіны. Ці варта было чакаць іншага прысуду і ў чым прычына такой жорсткасці? Што магло стаць прычынай з’яўлення звароту Сярэдзіча і ці магчымае замірэнне сёння? Ці варта чакаць, што суд у Гаазе зверне ўвагу на Лукашэнку, і якія наступствы можа гэта мець для беларускага грамадства і краіны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
3/20/202344 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кабанаў. Што не так з Каардынацыйнай радай і што рабіць

Здавалася б, абранне кіраўніцтва абноўленай Каардынацыйнай рады мусіць спыніць усе магчымыя канфлікты і непаразуменні, з гэтай структурай звязаныя. Прынамсі, спыніць часова. А пакуль усе мусяць засяродзіцца на працы і вырашэнні надзённых ды актуальных палітычных пытанняў. Але ўсё не так проста, бо працэсы фармавання і перанакіравання высілкаў у пошуках новых формаў уплыву працягваюцца. Ці атрымалася абясшкодзіць міну, закладзеную пад КР адыходам з гэтай структуры Паўла Латушкі? Што сёння адбываецца ў кулуарах Рады і якая сіла мацней “цягне коўдру на сябе”? Ці атрымаецца ў Офіса альбо Кабінета падпарадкаваць КР сабе і што там з “перамовамі з рэжымам”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-палітвязень, сябра Каардынацыйнай рады, блогер Аляксандр Кабанаў.
3/20/202336 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

230317 - ZOOM - Уладзімір Кавалкін пра тое, чаму Лукашэнка раптам вырашыў эканоміць

230317 - ZOOM - Уладзімір Кавалкін пра тое, чаму Лукашэнка раптам вырашыў эканоміць by Euroradio
3/17/202334 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Адкуль у Парыжы тоны смецця і чым абернецца прагулка басанож?

Што будзе, калі выправіцца басанож на прагулку па самым памяркоўным горадзе ў свеце? Як скончыць "халодную вайну" паміж зацятымі супернікамі? І адкуль на вуліцах Парыжа — тоны смецця? Гэта рэгулярны міжнародны агляд сусветных навін ад Еўрарадыё.
3/17/20237 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Павел Лібер. Лічбавае самакіраванне і рэальныя падаткі Новай Беларусі

Чым мацней лукашэнкаўскі рэжым цэментуе сваю дыктатуру рэпрэсіямі, крывёй і прапагандай, тым мацней беларусы пераконваюцца ў неабходнасці пабудовы сваёй Новай Беларусі. І калі пачыналася ўсё з лічбавай пляцоўкі, то цяпер ужо ідзе размова і пра выплаты рэальных падаткаў, і пра атрыманне сапраўдных пашпартоў, і пра стварэнне рэальных протадзяржаўных структур Новай Беларусі… Што з сябе ўяўляе ініцыятыва па выплаце беларусамі падаткаў і пры чым тут Новая Беларусь? Ці рэальна для грамадзян Новай Беларусі атрымаць пашпарты і ці патрэбныя нам свае “лічбавыя” райвыканкамы і пашпартныя сталы? Ці апраўдвае сябе ідэя платформы “Новая Беларусь” і чаго ад яе чакаць у будучыні? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае стваральнік платформы “Голас”, Digital Belarus, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер.
3/17/202342 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Ці ставіць Захад Лукашэнку на калені?

17 сакавіка Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся, што Захад спрабуе паставіць яго на калені "з дапамогай тэхналагічных рычагоў", і запатрабаваў ад беларускіх вытворцаў больш актыўна асвойваць расійскі рынак. "Беларускія вытворцы і сёння займаюць сваю нішу на сусветным рынку", — сказаў Лукашэнка. Пры гэтым даныя Белстата за студзень 2023 года кажуць пра тое, што запас прадукцыі на прамысловых складах Беларусі вырас на 41%. То бок, прамысловасць пры цякучым аб'ёме вытворчасці мае трохтыднёвы запас прадукцыі на складах. У той жа час МАРГ рапартуе пра зніжэнне інфляцыі праз тое, што беларускі рубель умацоўваецца да расійскага і кошты на харчаванне на сусветным рынку падаюць. А Лукашэнка сабраўся эканоміць бюджэтныя сродкі. Чым жыве беларуская эканоміка, наколькі ўдалыя апошнія ваяжы Лукашэнкі і ў чым іх сэнс — паразмаўляем у нашым пятнічным стрыме з бізнесоўцам і блогерам Аляксандрам Кныровічам.
3/17/202338 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Віталь Цыганкоў. “Радыкалізацыя” Ціханоўскай і “гуманізацыя” рэжыму Сярэдзічам

Сённяшняя рыторыка Святланы Ціханоўскай кардынальна адрозніваецца ад яе рыторыкі двухгадовай даўніны. І прычына не толькі ў падвышэнні яе палітычнага вопыту. Прычына перадусім — у пашырэнні рэпрэсій лукашыстаў супраць беларускага народа і ў расійскай вайне супраць Украіны. У той жа час ёсць тыя, каго пагроза грамадзянскага супрацьстаяння (калі не сказаць больш) і страты суверэнітэту прымушае шукаць шляхі замірэння з карнікамі. Ці апраўданая “радыкалізацыя” Ціханоўскай і ці не аслабляе гэта яе пазіцыю? Якую ролю ў змене палітычнага настрою Ціханоўскай адыгрывае стан беларускага грамадства і ці можам мы ведаць сапраўдны градус радыкалізацыі беларусаў унутры краіны? Ці магчыма схіліць карны рэжым Лукашэнкі да замірэння і ці гатовыя да яго абодва бакі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык і аглядальнік Віталь Цыганкоў.
3/17/202342 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

230316 - ZOOM - Чаму беларусы актыўна прадаюць валюту і ці можна на гэтым зарабіць?

230316 - ZOOM - Чаму беларусы актыўна прадаюць валюту і ці можна на гэтым зарабіць? by Euroradio
3/16/202332 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

“Агу, вясна!”: ад святкавання Дня Волі да дзіцячых ранішнікаў

Нягледзячы на тое, што сотні тысяч беларусаў былі адарваныя ад сваіх каранёў і вымушана апынуліся далёка ад Бацькаўшчыны, Бацькаўшчына іх не адпускае і не кідае. Прынамсі, спевы, святкаванні ды традыцыі яны перанеслі з сабой. І дакрануцца да гэтай спадчыны вельмі проста. Так, 19 сакавіка ў межах “Цыкла беларускіх дзіцячых праграм” можна разам пагукаць “Агу, вясна!”, а 1 красавіка наведаць праект “Песні, казачкі ды танцы”. Да ўсяго, днямі з’явіўся альбом электроннай музыкі з беларускім каларытам ад праекта “TRADYCYJNY STROJ”. Ці павезлі беларусы з сабой за мяжу цікавасць да беларускай культуры? Чым адметныя мерапрыемствы, якія прапануе беларусам Дом творцаў? Ці мае будучыню беларускі Дом творцаў за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць прадстаўніцы “Школы традыцыйнага мастацтва” ў Варшаве, спявачкі гурта “Гаёўкі” Ганна Аляксандрава і Дар’я Каляда, а таксама музыка і культурніцкі дзеяч Сяржук Доўгушаў.
3/16/202337 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Арцём Лядоўскі: Дабрабыт, самарэалізацыя, свабода — словы нацыянальнай мары беларусаў

16 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — сябра дыяспары беларусаў Аўстраліі, дэлегат Каардынацыйнай Рады, валанцёр беларускіх ініцыятыў па ўсім свеце Арцём Лядоўскі. Нельга “цэментаваць”, а тым больш будаваць нацыю на ідэі супрацьстаяння. Бо такія ідэі і такія нацыі рана ці позна прыводзяць нацыю да стану вайны. Што, адпаведна, падводзіць гэтую нацыю да мяжы знішчэння. Варта разумець, што кожны чалавек марыць пражыць шчаслівае жыццё ў дабрабыце і з магчымасцю свабоднай рэалізацыі сваіх талентаў і памкненняў. На імкненні да ажыццяўлення гэтай мары і варта будаваць нацыю, перакананы Арцём Лядоўскі. Пра тое, ці патрэбная ў сучасным свеце нацыянальная ідэя, пра дыяспары як частку беларускай супольнасці і пра важнасць захавання сваёй ідэнтычнасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Арцёмам Лядоўскім.
3/16/202345 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

230315 - ZOOM - Парламент прагаласаваў за змены ў банкаўскай сферы

230315 - ZOOM - Парламент прагаласаваў за змены ў банкаўскай сферы by Euroradio
3/15/202330 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч. “Вось яны, а вось мы”

Звольнены з тэатра імя Горкага актор Аляксандр Ждановіч, больш вядомы, шчыра ў гэтым прызнаемся, большасці беларусаў як Маляваныч з “Калыханкі”, пераехаў у Тбілісі. Але і там працягнуў сваю працу і як актор тэатра, і як казачнік — заснаваўшы там “Батлейку”. Да ўсяго, яшчэ і ладзіць паэтычныя вечарыны. Ці магчымае выжыванне “казачнага персанажа” Маляваныча ў эміграцыі? Якую ролю ў захаванні беларусамі сваёй ідэнтычнасці граюць вершы і “Батлейка”? Ці магчыма пабудаваць за мяжой альтэрнатыўную Беларусь і што для гэтага трэба? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае актор і вядоўца Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч.
3/15/202338 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

Альгерд Бахарэвіч. Пра Адэлаіду, экстрэмізм, літаратуру, тэатр і вайну

І ў далёкай Аўстраліі, як вынікае, ведаюць не толькі пра Беларусь, але і пра тое, што ў нас ёсць выбітныя літаратары, творчасць якіх вартая сусветнай увагі. Менавіта таму сёлета на International Writer's Week, які ладзяць у Адэлаідзе, былі запрошаныя Юлія Цімафеева і Альгерд Бахарэвіч. Паралельна з фэстам у Аўстраліі прайшлі паказы спектаклю “Сабакі Еўропы”, а ў Беларусі лукашысты з ГУБАЗіК рыхтавалі прызнанне чарговай кнігі Бахарэвіча “экстрэмісцкай”… Чым адметны літаратурны фэст у Аўстраліі і што там ведаюць пра Беларусь літаратурную? “Сабакі Еўропы” на аўстралійскай тэатральнай сцэне — як гэта выглядала і якой была рэакцыя мясцовай публікі? Ці стала нечаканасцю прызнанне “Апошняй кнігі пана А.” экстрэмісцкай і што чакае беларускую літаратуру пад ціскам рэпрэсій? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.
3/15/202330 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Максім Плешко. БЧБ-тролінг і стаўленне да Беларусі: як пераадолець негатыў

Паводле вынікаў сацыялагічнага даследавання, праведзенага ўкраінскім Цэнтрам Разумкова, больш за 80% апытаных украінцаў негатыўна ставіцца да Беларусі як да краіны і больш за 90% негатыўна ставіцца да Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым у апытанні не даследуецца стаўленне ўкраінцаў да беларускага народа. У якасці высновы ўкраінскія сацыёлагі раяць беларускаму грамадству "максімальна выразна адмежавацца ад афіцыйнай улады і рэжыму, паслядоўна развіваць альтэрнатыўную Беларусь са сваім БЧБ-сцягам, беларускай мовай, сваёй інфармацыйнай прасторай, палітычнымі і вайсковымі прадстаўнікамі". Пра што сведчаць вынікі праведзенага апытання і ці размяжоўваюць украінскія сацыёлагі і шараговыя ўкраінцы беларусаў і лукашэнкаўскі рэжым? З’яўленне бел-чырвона-белага сцяга на ўкраінска-беларускай мяжы — лакальная ініцыятыва ці пазіцыя афіцыйнага Кіева? Ці магчыма ва ўмовах вайны змяніць адносіны паміж нашымі грамадствамі і краінамі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік украінскага Цэнтра беларускіх камунікацый, палітолаг Максім Плешко.
3/15/202333 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

230314 - ZOOM - “Кадравы рэзерв”: як выгадаваць новых і куды падзець старых чыноўннікаў

230314 - ZOOM - “Кадравы рэзерв”: як выгадаваць новых і куды падзець старых чыноўннікаў by Euroradio
3/14/202341 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра Іран, абыход санкцый і нявывучаныя ўрокі 1937-га

Паводле дзіўнага супадзення, менавіта падчас візіту Лукашэнкі ў Іран мясцовыя ўлады агучылі рашэнне амніставаць звыш 20 тысяч затрыманых удзельнікаў восеньскіх пратэстаў. У той час, калі беларускі рэжым, які таксама нібыта цалкам і канчаткова перамог пратэсныя настроі 2020 года, не толькі практычна нікога не амніставаў (за выключэннем не поўных 2 дзясяткаў вязняў), але і працягвае рэпрэсіі. На гэтым фоне атрыманне кантрактаў на ажно 100 мільёнаў долараў, якімі хваліцца Лукашэнка, выглядае як падачка з боку “ліберальнага” іранскага рэжыму. Як на візіт Лукашэнкі адрэагавала іранская прэса і ці заўважылі там яго ўвогуле? Якія мэты мела гэтая паездка і чыім насамрэч ганцом быў Лукашэнка — Масквы ці Пекіна? Ці здольны рэжым пераследам сваякоў “каліноўцаў” дамагчыся любові і ці няма тут падабенства са “сваякамі ворагаў народа” сталінскіх часоў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
3/14/202338 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Алена Жываглод. Ці здольная КР аб’яднаць усе дэмсілы і што гэта дасць

Каардынацыйная рада не толькі вызначылася з кандыдатурамі спікера і віцэ-спікера — у асяродку сябраў КР актыўна пачаўся працэс фармавання фракцый. Што праўда, нават гэтыя першыя крокі на шляху свайго сталення КР не здолела прайсці без… непаразуменняў. Напрыклад, шмат пытанняў выклікаў абраны метад падліку галасоў за кандыдатаў на пасаду спікера. Да ўсяго, здзівіла, што 16 са 115 сябраў КР не палічылі патрэбным браць удзел у абранні спікера. Пра што сведчыць такая “актыўнасць” асобных сябраў КР і што чакае “прагульшчыкаў”? Навошта ў КР фракцыі і ці ёсць сярод дэлегатаў “лабісты”? Якія першасныя задачы стаяць перад КР і хто будзе выконваць яе рашэнні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады, лідарка суполкі “Сумленныя людзі” Алена Жываглод.
3/14/202340 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Gender Gap: Лукашэнка гандлюе з Іранам, дзе забіваюць жанчын без хіджабаў

У сённяшнім выпуску праграмы Gender Gap пагаворым пра тое, што такое фемінізм і навошта ён патрэбны грамадству. Гэта будзе "тэарэтычная частка". А на практыцы разбярэм, наколькі этычна для Беларусі гандляваць з Іранам на фоне пратэстаў і смяротных пакаранняў, якія там адбываюцца. Пратэсты, нагадаем, справакавала забойства дзяўчыны, якая адмовілася ад хіджаба.
3/14/202339 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Андрэй Ягораў. Ці ўраўнаважыць КР сабой Офіс і Кабінет

Па выніках галасавання спікерам Каардынацыйнай рады стаў палітолаг Андрэй Ягораў. Другое месца заняла лідарка ініцыятывы “Сумленныя людзі” Алена Жываглод, якая і будзе віцэ-спікерам у КР. Тэрмін іх паўнамоцтваў складае адзін год. Як праходзілі выбары спікера і ці ўсё там насамрэч было сумленна і празрыста? Якія задачы ставіць перад сабой кіраўніцтва КР і наколькі яны дасяжныя? Ці здольны КР наладзіць супрацу з парламентамі іншых краін і ці плануе падпарадкаваць сабе Офіс і Кабінет ды распачаць перамовы з лукашэнкаўскім рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае спікер Каардынацыйнай рады, палітолаг Андрэй Ягораў.
3/13/202344 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Апейкін. Хто спрабуе “азалаціцца” на імёнах Герасімені і Леўчанкі

Вядомыя беларускія спартоўцы Аляксандра Герасіменя, Алена Леўчанка нечакана знайшлі свае імёны ў спісе асоб, датычных да нейкага замежнага фонда. Сутнасць не ў назве, а ў тым, што сваёй згоды на ўдзел у працы таго фонду спартсменкі не давалі. Як працуюць такога кшталту фонды і ці могуць яны выкарыстоўваць імёны тытулаваных спартсменаў без іх згоды? Ці быў зафіксаваны факт нейкіх фінансавых махінацый ці афёры з боку фонду і якое дачыненне да гэтай сітуацыі мае Беларускі фонд спартовай салідарнасці? Ці чакаць вяртання расійскіх і беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Беларускага фонда спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін.
3/13/202338 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра санкцыі, правакацыі на мяжы, Іран і спікера КР

“Памежная вайна” паміж лукашэнкаўскім рэжымам і Польшчай набірае абароты. У адказ на прысуд Анджэю Пачобуту польскі бок закрыў частку памежных пераходаў для грузавога транспарту. І лукашэнкаўцы, якіх дагэтуль усе санкцыі ды іншы “заходні ціск” рабілі толькі мацнейшымі і багацейшымі, нечакана ў адзін голас пачалі скардзіцца, што такія дзеянні нясуць страты… Кітаю і Еўрасаюзу. Але Лукашэнка ў гэтай сітуацыі, вядома, не вінаваты. Ні рэпрэсіі, ні саўдзел у расійскай акупацыі тут ні пры чым. Ён нават Папу Рымскаму пра гэта ў віншавальнай паштоўцы напісаў. Як працуюць і ці маюць эфект санкцыі і ці прымусяць Польшчу Кітай і ЕС змяніць сваю пазіцыю адносна абмежавання руху праз мяжу з Беларуссю? Што робіць Лукашэнка ў Іране і ці варта ўвогуле звяртаць увагу на яго вандроўкі? Ці чакаць правакацый на мяжы з Украінай і што адбываецца ў дэмсілах Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
3/13/202350 minutes
Episode Artwork

Юрась Губарэвіч. Дэмсілы vs рэжым: у каго лепшы “Кадравы рэзерв”

Пра планы стварэння пэўнага “Кадравага рэзерву” для Новай Беларусі пачалі казаць у канцы 2022 года. Тады ж была распачатая адмысловая кампанія. Не толькі для таго, каб падабраць людзей, якія маюць добрую адукацыю, матывацыю, амбіцыі для “сяброўства” ў камандзе перамен, але і каб “падрыхтаваць іх належным чынам праз адукацыйныя праграмы, стажыроўкі, сфарміраваць каманду і быць гатовымі для ажыццяўлення рэформаў”. Што цікавага абяцае ўдзел у кампаніі “Кадравы рэзерв” і наколькі гэта бяспечна? На якія перспектывы можа разлічваць удзельнік навучальных праграм і ўсёй кампаніі агулам? Якія найбліжэйшыя навучальныя праекты і ці ёсць увогуле цікавасць да іх? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік Паўла Латушкі па пытаннях падрыхтоўкі кадравага рэзерву для Новай Беларусі Аб’яднанага пераходнага кабінета, старшыня Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч.
3/13/202335 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

230313 - ZOOM - Што чакае Каардынацыйную раду са спікерам Ягоравым?

230313 - ZOOM - Што чакае Каардынацыйную раду са спікерам Ягоравым? by Euroradio
3/13/202334 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

230310 - ZOOM - Мірныя акцыі, але не па нашых мерках: беларусы пра пратэсты ў Грузіі

230310 - ZOOM - Мірныя акцыі, але не па нашых мерках: беларусы пра пратэсты ў Грузіі by Euroradio
3/10/202338 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Незаконнае захоўванне алігатара і новы Твітар

За падзеямі ў Грузіі вы і так сачылі, а мы раскажам пра тыя міжнародныя навіны, якія вы маглі прапусціць.
3/10/20234 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Сяржук Доўгушаў і Антось Радзівонаў. Рэпрэсаванае мастацтва: ад турмы да Вольнай Беларусі

Салідарнасць беларусаў не знікла і праз больш як два гады пасля падзеяў 2019-2020 гадоў — першай хвалі кавіду і пачатку масавых пратэстаў у Беларусі. І сёння беларусы дапамагаюць не толькі адно аднаму, але і ўкраінцам у іх змаганні з расійскімі акупантамі. Творцы таксама не застаюцца па-за гэтымі працэсамі салідарнасці і ўзаемадапамогі. Як творцы, у прыватнасці, мастакі, перажываюць часы вымушанай эміграцыі і як яна ўплывае на іх творчасць? Што адбываецца з варшаўскім “Домам творчасці”? Ці ёсць за мяжой цікавасць да менавіта беларускай культуры і твораў мастацтва? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць музыка і культурны дзеяч Сяржук Доўгушаў і мастак Антось Радзівонаў.
3/10/202333 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Цукар, самалёт, Каардынацыйная рада

У 2022 годзе з усіх харчовых тавараў у Беларусі найбольш падаражэў... цукар — адразу на 50%. Гэта вынікае з дадзеных Белстата. Чаму так адбылося? І як так сталася, што пры гэтым кішэні беларусаў апусцелі на дзясяткі мільёнаў долараў? У гэтым разбіраўся бізнесовец Аляксандр Кныровіч, а пра свае высновы ён збіраецца расказаць у межах традыцыйнага пятнічнага стрыму на Еўрарадыё ў 15:00. Ну і, натуральна, мы абмяркуем апошнія гучныя падзеі — атаку на расійскі самалёт А-50 і версіі рэжыму і "Байпола", сітуацыю вакол санкцый на калійны сектар, смяротную кару "за здраду Беларусі", рост долара, а таксама выбары спікера Каардынацыйнай рады.
3/10/202334 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

230309 - ZOOM - У Грузіі ўлады пайшлі насустрач дэманстрантам: што адбываецца?

230309 - ZOOM - У Грузіі ўлады пайшлі насустрач дэманстрантам: што адбываецца? by Euroradio
3/9/202335 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Леанід Смілавіцкі: нам нельга забываць — заўжды духоўнае вышэйшае за матэрыяльнае

9 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — доктар гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік і кіраўнік праекта “Гісторыя яўрэяў у Беларусі” ў Цэнтры дыяспары пры Тэль-Авіўскім універсітэце Леанід Смілавіцкі. Значнасць асэнсавання і ўсведамлення трагедыі Курапатаў для будучага станаўлення беларускай нацыі вялізная. А для лукашэнкаўскага рэжыму, які пануе ў Беларусі, гэтая тэма непрыемная найперш таму, што традыцыі службы бяспекі сталінскай, а потым савецкай перайшлі ў сённяшні дзень, перакананы Леанід Смілавіцкі. Пра тое, чаму Курапаты для беларусаў — як Бабін Яр паводле значнасці, як нас змяніў 2020 год і чаму без вяртання сваёй гісторыі і сваёй мовы нам не пабудаваць Новай Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Леанідам Смілавіцкім.
3/9/202346 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Павел Баркоўскі і Юлія Букштановіч. Ці патрэбная беларусам за мяжой адукацыя па-беларуску

Пасля 2020 года менавіта Польшча стала краінай, якая дала прытулак найбольшай колькасці вымушаных эмігрантаў з Беларусі. Безумоўна, беларусы і ў іншых краінах гавораць пра сваё жаданне даць адукацыю сваім дзецям на беларускай мове, і з часам гэтая тэма робіцца ўсё больш актуальнай. Таму нараджэнне ініцыятывы, якая будзе прасоўваць гэтую тэму, было пытаннем часу… Ці сапраўды тэма адукацыі па-беларуску сёння актуальная і ці магчыма гэтае пытанне вырашыць за мяжой? Якая сувязь паміж адукацыяй і захаваннем сваёй ідэнтычнасці? Ці заменіць беларускамоўная школа мясцовую ўстанову адукацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць філосаф, выкладчык, публіцыст, прафесар Інстытута філасофіі і сацыялогіі ПАН Павел Баркоўскі і філолаг Юлія Букштановіч.
3/9/202337 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

Сяргей Бульба. Ад “справы “Белага легіёна” да “справы Мачулішчаў”

Лукашэнкаўскія спецслужбы імкнуцца з правальнай сітуацыі з атакай дронаў на расійскі самалёт А-50, які базаваўся на аэрадроме ў Мачулішчах, зрабіць гісторыю свайго поспеху. Ужо затрыманыя і “ўдзельнік тэракта”, і дзясяткі іншых людзей, датычнасць якіх да сітуацыі зусім не зразумелая, выкрытыя замежныя спецслужбы, якія гэтую атаку ці то арганізавалі, ці то правялі, ці то курыравалі… Што насамрэч адбылося на аэрадроме ў Мачулішчах і ці так сёння важна, хто гэта зрабіў? На якія крокі гатовыя пайсці спецслужбы, каб зняць з сябе адказнасць за правал, і ці падобныя сённяшнія іх дзеянні на колішнюю справу “Белага легіёна”? Чаму ў Беларусь не прывозяць новых мабілізаваных на палігоны і чаму беларускія афіцэры згодныя на ролю “саюзнікаў другога гатунку”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны актывіст Сяргей Бульба.
3/9/202354 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Паўлам Усавым. Веснавое абвастрэнне: пра самалёт, “гніду”, BYPOL і суды

Выявілася раптам, што ў тых самых Мачулішчах, дзе нічога не адбылося, і з тым самым расійскім ваенным самалётам, пра атаку на які былі суцэльныя фэйкі, усё ж нешта адбылося. І з самалётам тым не ўсё добра. І дрон, хоць і маленькі, нейкі кітайскі, але амерыканскі, на аэрадром усё ж заляцеў. І самалёту пашкоджанні, але ж нязначныя, нанёс. І за гэта розных гэбістаў медалькамі ўзнагародзілі. Бо ворага вылічылі і адкуль ён рыхтаваў свой напад паказалі. Так што хай розныя “гніды” вакол Беларусі не бегаюць і міру не просяць, бо выклік кінуты і жэстачайшэ прыняты! Што азначаюць прызнанні Луккашэнкі і ці варта звяртаць увагу на блокбастар з затрыманнем тэрарыста? На што разлічаныя гучныя абвінавачванні і абразы ў бок Украіны і краін Захаду? Чаго чакаць ад новай ваеннай дактрыны, апалчэння і… дэмсіл? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
3/8/202358 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

230307 - ZOOM - “Гэта як каментаваць шум прыбою”: эксперты пра заявы Лукашэнкі наконт “тэракту”

230307 - ZOOM - “Гэта як каментаваць шум прыбою”: эксперты пра заявы Лукашэнкі наконт “тэракту” by Euroradio
3/7/202341 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. “Прыедзь, адсядзі”: як прапаганда заваблівае ў турму

Чарговае злачынства расійскіх акупантаў ва Украіне жахнула людзей ва ўсім свеце, а кадры забойства палоннага ўкраінскага салдата сталі сімвалам нязломнасці барацьбы ўкраінскага народа ў вайне з агрэсарам. На гэтым фоне любая дапамога расійскім вайскоўцам з боку лукашэнкаўскага рэжыму робіцца доказам саўдзелу ў злачынстве. Якое толькі дадае негатыву беларускаму рэжыму, які працягвае рэпрэсіі супраць уласнага народа. Якой у практычным сэнсе будзе рэакцыя Захаду на кадры забойства ўкраінскага палоннага расійскімі вайскоўцамі? Прысуд па “справе Каардынацыйнай рады” — што і каму ім хацелі паказаць і чаму па справе не праходзіць Лукашэнка як саўдзельнік “злачынства”? Ці прывабіць беларусаў, якія з'ехалі, перспектыва вярнуцца з абавязковай умовай “прыехаў — адсядзі”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
3/7/202357 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Чарнуха, “Міністэрства сепультуры” стартанула “пахаваннем” Міхалка

У беларускай ютуб-прасторы стала больш на адзін а) беларускамоўны, б) музычны в) адукацыйны канал. І ўсё гэта дзякуючы таму, што аднаму хлапчуку, не тое каб малому, але і не надта старому, вялікі розум спакою не даваў. Так і з’явіўся ютуб-канал “Міністэрства сепультуры” аўтарства Аляксандра Чарнухі. Таго самага, з рэпартажаў якога з розных “Песняў года”, “Славянскіх базараў” ды іншых агра-трэш-музугараў мы некалі (насамрэч не так даўно) угаралі. А ён узяў ды вярнуўся і пачаў з “чарнухі” — “пахавання” Міхалка… Што цікавага абяцае аўтар канала “Міністэрства сепультуры” і чаму мы абавязаныя на яго падпісацца? На якія творчыя прарывы здольная БРСМ-эстрада, пазбаўленая прыгнёту з боку ўсіх гэтых Вольскіх, Стыльскіх ды Памідоравых з Дзянісавымі пасля іх выгнання з сінявокай? Падмятаннем якіх вуліц і зборам клубніц на палях якой краіны зарабляюць на хлеб усе гэтыя збеглыя “псеўдатворцы” і што ён будзе рабіць, калі Міхалок прыедзе яму розум упраўляць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музычны крытык, пісьменнік і ютубер Аляксандр Чарнуха
3/7/202337 minutes
Episode Artwork

Ірына Сідорская. Gender Gap: гендарныя стэрэатыпы, сексізм у палітыцы і 8 сакавіка

Пачынаем наш новы праект — Gender Gap. У ім разбураем гендарныя стэрэатыпы і абмяркоўваем іх уплыў на нашае жыццё. Рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і гендарная даследчыца, доктарка навук Ірына Сідорская абмяркуюць наступныя пытанні: — гендар і гендарныя стэрэатыпы — гэта толькі пра жанчын? — ці этычна абмяркоўваць гендарныя праблемы дваім мужчынам? — што такое гендарная роўнасць, пра што гэта? Калі цяпер у грамадстве перакос і гендарная няроўнасць, ці трэба гэта штучна кампенсаваць (напрыклад, наўмысна запрашаць у эфір больш жанчын-экспертак)? — у якіх бакоў грамадскага жыцця ўсё яшчэ "не жаночы твар"? А вось у беларускай палітыцы як? Лукашэнка — сексіст? А той палітык, які публікуе ў пасце пра Ціханоўскую фота катлет? — чаму 8 сакавіка — гэта зусім не "23 лютага наадварот"?
3/7/202336 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

230306 - ZOOM - Наперад у СССР? Чаму ўсе абмяркоўваюць гульню Atomic Heart

230306 - ZOOM - Наперад у СССР? Чаму ўсе абмяркоўваюць гульню Atomic Heart by Euroradio
3/6/202329 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Роза Турарабекава. У чаканні “збеглых”, выбараў і кітайскіх грошай

Расійскі самалёт А-50 як паляцеў колькі дзён таму сустракаць Лукашэнку з Кітая, так некуды і знік. Кажуць, нешта пайшло не так і ён дагэтуль чакае беларускага турыста з Паднябеснай на рамонтным заводзе ў Таганрогу. Дарэчы, прапаганда так ужо нахвальвала кітайскія падарункі, якія той турыст прывёз, але неяк усё без падрабязнасцяў. А дакументаў у Пекіне ўсё ж нападпісвалі, вось толькі каму яны больш выгадныя, застаецца пад пытаннем. Што цікавага ўтрымліваюць дакументы, падпісаныя ў Пекіне, і якія выгады ды пагрозы яны нясуць? Навошта КДБ ды іншыя карныя органы працягваюць даказваць ператрусамі і праверкамі, што ў Мачулішчах нічога не адбылося? Як рэжым рыхтуецца да чарговых выбарчых кампаній і ці працуе рэкламная кампанія па вяртанні беларусаў, якія выехалі з краіны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
3/6/202351 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

230303 - ZOOM - “Помста рэжыму за праўду”: агучаныя драконаўскія прысуды Алесю Бяляцкаму

230303 - ZOOM - “Помста рэжыму за праўду”: агучаныя драконаўскія прысуды Алесю Бяляцкаму by Euroradio
3/3/202335 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

Як прымусіць чалавека гаварыць па-ірландску і каму Jay-Z даслаў сто ружаў

Як прымусіць чалавека гаварыць па-ірландску і каму Jay-Z даслаў сто ружаў Кароткі агляд сусветных навін — таго, што абмяркоўваюць у Ірландыі, Турцыі, ЗША... і ў Камбоджы.
3/3/20235 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Уладзімір Кавалкін. Візіт Лукашэнкі ў Кітай: калі расквітнее эканоміка?

Дзясяткі пагадненняў і кантрактаў на 3,5 мільярда долараў — адзін з вынікаў афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай. Прапаганда рапартуе, што яго асабістая сустрэча з Сі Цзіньпінам надала "магутны імпульс развіццю двухбаковых адносін ва ўсіх без выключэння абласцях". Складваецца ўражанне, што цяпер мы не толькі разбагацеем, але і пазбавімся ад эканамічнай і палітычнай залежнасці ад Расіі. Але ці так гэта? Навошта наогул Кітаю, які ўсімі сіламі спрабуе дамінаваць у свеце, маленькая і бедная Беларусь, па вушы ўцягнутая ў вайну і з усіх бакоў абкладзеная санкцыямі? Пра гэта, а таксама пра незадаволенасць Наталлі Качанавай асартыментам у менскіх крамах, зніжэнне стаўкі рэфінансавання і развітанне з айфонамі гутарым з палітолагам, эканамістам, кіраўніком праектаў "Кошт ураду" и Petitions.by Уладзімірам Кавалкіным.
3/3/202344 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. 10 адказаў на 10 пытанняў Латушкі пра КР

Санта-Барбара вакол Каардынацыйнай рады толькі набірае абароты. Павел Латушка, які выйшаў з прота-парламента на мінулым тыдні, задаў дэлегатам, якія засталіся, 10 пытанняў па-сутнасці. Сярод іх: - Якая ваша пазіцыя ў дачыненні да прымянення санкцый як інструмента прыцягнення да адказнасці за злачынствы рэжыму Лукашэнкі? - Ці лічыце вы, што Рэспубліка Беларусь зараз знаходзіцца пад расійскай акупацыяй? - Расійская Федэрацыя саюзнік і партнёр або вораг і пагроза для Рэспублікі Беларусь? Прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч у сённяшнім стрыме Еўрарадыё паспрабуе адказаць на гэтыя пытанні. Таксама абмяркуем візіт Лукашэнкі ў Кітай і пагаворым пра тое, колькі беларусам каштуе праца МАЗа (які, здавалася б, мусіў бы прыносіць грошы ў бюджэт. А не, праядае).
3/3/202335 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

230302 - ZOOM - Самалёт, пашкоджаны партызанамі, паляцеў у Расію

230302 - ZOOM - Самалёт, пашкоджаны партызанамі, паляцеў у Расію by Euroradio
3/2/202333 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Мікіта Белаглазаў: лепшай нацыянальнай ідэі, чым “Жыве Беларусь!”, нам не прыдумаць

2 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік праекту Audiobooks.by, супрацоўнік кампаніі Google Мікіта Белаглазаў. Беларуская нацыя павінна быць сканцэнтраваная на саміх сабе, шукаць магчымасці для таго, каб палепшыць жыццё грамадзянам Беларусі, а не шукаць славы за межамі краіны. Да ўсяго, перад намі стаіць задача банальна выжыць. І як незалежная ды суверэнная краіна, і як народ са сваімі нацыянальнымі адметнасцямі, сваёй мовай і культурай, перакананы Мікіта Белаглазаў. Пра тое, як літаратура ўплывае на нашу свядомасць, чаму мы мусім думаць пра сябе, а не пра тое, што мы можам даць усяму свету, а таксама пра выжыванне нацыі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікітам Белаглазавым.
3/2/202342 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Алесь Пашкевіч. Беларускі нацыяналізм: ад ВКЛ і БНР да РБ

У Мінску працягваюць судзіць у закрытым рэжыме палітзняволенага заснавальніка крамы Symbal.bу і культурніцкага менеджара Паўла Белавуса. Яго абвінавачваюць па чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за “здраду дзяржаве”. У абвінавачанні гаворыцца, што Павел “распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму”, вёў “антыдзяржаўную дзейнасць”, “стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы”. Такія абвінавачанні выставіў рэжым, які давёў краіну да фактычнай акупацыі расійскімі войскамі і зрабіў яе суагрэсарам у дачыненні да Украіны, чыноўнікі якога не карыстаюцца беларускай мовай, не лічаць ні паўстанне Каліноўскага, ні ўтварэнне БНР нацыянальнымі дасягненнямі. Якое значэнне для беларускай нацыі маюць як паўстанне 1863 года, так і з’яўленне БНР альбо “Слуцкага збройнага чыну” і чаму ў сучаснай Беларусі беларусацэнтрычнасць стала “здрадай дзяржаве”? “Ген партызаншчыны” — ці жывы ён у беларусах і калі можа праявіцца? Як мяняе свядомасць статус суагрэсара і якія ўрокі года вайны мусяць вынесці для сябе беларусы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык Алесь Пашкевіч.
3/2/202333 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

230301 - ZOOM - Новыя пытанні пра самалёт у Мачулішчах: пра што кажуць кадры са спадарожніка?

230301 - ZOOM - Новыя пытанні пра самалёт у Мачулішчах: пра што кажуць кадры са спадарожніка? by Euroradio
3/1/202332 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Барыслаў Бярэза. Эфект бавоўны: пра вайну, палітыку, правакацыі і рэпарацыі

Нягледзячы на вялізныя страты, расійскія акупацыйныя войскі працягваюць выпрабоўваць абарону Украіны. І замежныя вайсковыя эксперты, і ўкраінскія вайскоўцы кажуць пра вырашальныя найбліжэйшыя тры-чатыры месяцы. Чакаюць і новага наступу расіян, і контратакі ўкраінскай арміі. Пад пытаннем застаецца ўдзел беларускага войска ў вайне. І немалая роля, кажуць эксперты, можа быць у беларускага супраціву. Ці гатовы ўкраінскі бок да новага расійскага наступу і чаго чакаюць з боку беларускай мяжы? Ці існуе “пакт аб ненападзе з Лукашэнкам” і як ён працуе? Ці змянілася стаўленне Кіева да беларусаў пасля інцыдэнту з самалётам у Мачулішчах і пры чым тут Падаляк? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае былы кіраўнік інфармацыйнага аддзялення партыі “Правы сектар”, экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны і сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАСЕ, палітычны актывіст і экс-баец Узброеных сіл Украіны Барыслаў Бярэза.
3/1/202335 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Дым над Мачулішчамі: пра самалёт, Пекін і дэмсілы

Падрабязнасцяў інцыдэнту на аэрадроме ў Мачулішчах дагэтуль не вельмі шмат. Адпаведна, узнікаюць пытанні не толькі наконт таго, здарылася там увогуле нешта ці не, але і наконт таго, наколькі пашкоджаны расійскі самалёт і хто за гэта адказны. І хоць так званыя сілавікі ужо каторы дзень ладзяць “хапуны” ў найбліжэйшых раёнах, інцыдэнт не перашкодзіў Лукашэнку паляцець у Кітай. Ці важна, хто зладзіў атаку на расійскі самалёт, і як гэта ўплывае на сітуацыю ў Беларусі? Якія наступствы можа мець візіт Лукашэнкі ў Кітай? Ці вартая ўвагі сітуацыя з Каардынацыйнай радай і ці патрэбная сама гэтая структура? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
3/1/20231 hour, 10 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

230228 - ZOOM - “Без “крата” не абыйшлося”: пра дыверсію ў Мачулішчах

230228 - ZOOM - “Без “крата” не абыйшлося”: пра дыверсію ў Мачулішчах by Euroradio
2/28/202333 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Кітайскія канікулы: чым яны скончацца для Лукашэнкі

Не зважаючы на інцыдэнт з расійскім самалётам Лукашэнка паляцеў у Кітай. У сітуацыі, калі дамовіцца на сустрэчу з лідарам Кітая і так няпроста, а ў сітуацыі Лукашэнкі, якога асабліва нідзе бачыць не хочуць, адмовіцца ад палёту было немагчыма. Што на думку заходніх аналітыкаў і палітыкаў уяўляе сабой кітайскі мірны план і ці можа ён стаць асноўным планам для замірэння? Чаго чакаць ад візіту Лукашэнкі ў Кітай і якія яго мэты? Ці змяняецца стаўленне як Захаду, так і Кіева да беларусаў пасля інцыдэнта з самалётам у Мачулішчах? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
2/28/202358 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

"Мацька" — адказ на "бацьку". Праект Gender Gap

Чалы прыдумаў для Ціханоўскай тытул "мацька" — адказ на "бацьку" Лукашэнку / Gender Gap Зміцер Лукашук і Павел Свярдлоў у жывым эфіры Еўрарадыё! Абмяркоўваем новы праект Gender Gap
2/28/202336 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Міхаіл Самусь. Атака на Мачулішчы: новыя факты і што гэта мяняе ў вайне

Нягледзячы на зацятае маўчанне беларускай дзяржаўнай прапаганды, факт атакі на расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50, які базаваўся на аэрадроме ў Мачулішчах, пацверджаны. Ужо нават замежныя СМІ пішуць пра інцыдэнт са спасылкай на заходнія спецслужбы. Што мяняе страта самалёта і ці паўплывае гэта на ход вайны? Як характарызуе інцыдэнт узровень беларускіх сіл супрацьпаветранай абароны і лукашэнкаўскіх спецслужб? Ці падштурхне гэта да вываду расійскіх войск з Беларусі і ці магчымыя далейшыя атакі на расійскія аб’екты ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.
2/28/202339 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

230227 - ZOOM - Улады маўчаць, партызаны — святкуюць: дыверсія на аэрадроме ў Мачулішчах

230227 - ZOOM - Улады маўчаць, партызаны — святкуюць: дыверсія на аэрадроме ў Мачулішчах by Euroradio
2/27/202340 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Андрэй Ягораў. Пра змену стратэгіі КР, перамовы з рэжымам і Кабінет

Не паспела Каардынацыйная рада, пра існаванне якой большасць беларусаў ужо забыла, завяршыць працэс рэфармавання і трансфармацыі, як яе пачалі трэсці скандалы. Пачалося ўсё з працэдуры абрання дэлегатаў КР і скончылася гучным выхадам са складу гэтай структуры кіраўніка НАУ і прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі. На што КР адрэагавала шырокамаштабнай акцыяй абурэння дзеяннямі і словамі палітыка… Што з сябе ўяўляе Каардынацыйная рада і ці можа яна замяніць усе іншыя структуры дэмсіл? Чаму КР спяшаецца з прыняццем Рэгламенту і ці не будзе гэта пачаткам развалу так і не дарэфармаванай структуры? Ці можа існаваць протапраламент у выгнанні і ці вераць яго чальцы ў магчымасць перамоў з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў.
2/27/202348 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Серджыу Остаф. Малдоўскі плацдарм: ці існуе імавернасць вайны ў Малдове

У апошні тыдзень расійскае Мінабароны і прапагандысцкія СМІ ўзмоцнена пашыралі інфармацыю пра нібыта падрыхтоўку ўкраінскай арміі да нападу на… Малдову. Ну, як мінімум да ваенных правакацый на мяжы з Малдовай рыхтаваўся Кіеў. Відаць, таму, што вайны на ўсходзе краіны і небяспекі чарговага нападу з тэрыторыі Беларусі ўкраінцам мала. Ці вераць у Малдове ў пагрозу з боку УСУ і якія сёння адносіны паміж Кішынёвам і Кіевам? Што з сябе ўяўляе Прыднястроўе і ці моцныя прарасійскія настроі ў краіне? Ці можа Малдова разлічваць на дапамогу NATO ў выпадку ваеннай агрэсіі з усходу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар малдоўскага Рэсурснага цэнтра па правах чалавека Серджыу Остаф.
2/27/202338 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра перамовы з рэжымам, дэмарш Латушкі, Мачулішчы і Пекін

Мінулы тыдзень прынёс шмат навін. Пачынаючы ад першай гадавіны расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну, скандалу з прысутнасцю расійскай і беларускай дэлегацый на пасяджэнні ПА АБСЕ ў Вене, гучнага выхаду Паўла Латушкі са складу Каардынацыйнай рады і да нечаканага візіту Лукашэнкі ў Пекін. Якім стаў для беларусаў і Беларусі год расійска-ўкраінскай вайны, да якой беларускі рэжым прычыніўся ў якасці суагрэсара? Чым тлумачыцца такая прыхільнасць кітайскага кіраўніцтва да Лукашэнкі і якія наступствы можа мець яго візіт у Пекін? Пра што сведчыць скандал з выхадам Латушкі са складу Каардынацыйнай рады і ці можа КР замяніць Ціхоноўскую і Кабінет і пачаць перамовы з лукашэнкаўскім рэжымам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
2/27/202343 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Каваленка. Пра Мачулішчы, партызан, працяглую вайну і гульні з Лукашэнкам

Мінуў год з пачатку актыўнай фазы расійскага нападу на Украіну і… вайна працягваецца далей. Расійскія “мобікі” таварнымі вагонамі для перавозу быдла едуць на смерць у палі чужой краіны, расійская прапаганда працягвае крычаць, што “мы ваюем з NATO” і што “калі б не мы, то напалі б на нас”. І ў гэтым усім кіраўнікам з Крамля падыгрывае і Лукашэнка, і беларуская прапаганда. У той час як беларускі народ і ўвесь заходні свет дапамагае чым толькі можа Украіне ў яе барацьбе. Разумеючы, што барацьба гэтая хутка не скончыцца. Ці гатовыя ўкраінцы да працяглай вайны і якая роля ў гэтым інфармацыйнага складніка? Як сёння выглядаюць украінска-беларускія адносіны на афіцыйным узроўні і на ўзроўні чалавечым? Ці магчымыя перамовы паміж Кіевам і Масквой, на якіх умовах і які лёс чакае Мінск па іх выніку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенна-палітычны аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка.
2/27/202336 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Павел Латушка з палітычнай заявай у эфіры Еўрарадыё

Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнагка кабінета, прадстаўнік АПК па транзіце ўлады, кіраўнік Народнага антыкрызіснага кабінета Павел Латушка вырашыў звярнуцца да слухачоў і гледачоў Еўрарадыё з палітычнай заявай. У чым сэнс гэтай заявы, што палітык хоча данесці беларусам, нам не вядома — гэта трымаецца ў сакрэце нават ад нас. Але памятаючы яго гучную заяву напярэдадні леташняга форума “Новая Беларусь”, варта чакаць вострых выказванняў.
2/25/20231 hour, 19 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

230224 - ZOOM - Год таму пачалася вайна. Як за гэты час праселі жыццё і эканоміка беларусаў

230224 - ZOOM - Год таму пачалася вайна. Як за гэты час праселі жыццё і эканоміка беларусаў by Euroradio
2/24/202337 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Сёння свет афарбаваўся ў жоўта-сіні — у знак салідарнасці з Украінай

Кароткі агляд сусветных навін і сусветнай салідарнасці
2/24/20237 minutes, 1 second
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Як за год (не)ўдзелу Беларусі ў вайне прасела эканоміка

24 лютага 2023 года галоўная тэма — год ад пачатку вайны ва Украіне. Вайны, якая змяніла свет увогуле і жыццё кожнага з нас. Пра тое, што за гэты год сталася з жыццём беларусаў і беларускай эканомікай, пагаворым з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем апошнія падзеі ў Каардынацыйнай радзе і бюджэт Беларусі на 2023 год.
2/24/202345 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Максім Пляшко. Год вялікай вайны: якім ён стаў для Украіны і што чакае Беларусь

Год таму, 24 лютага 2022 года, расійскія акупанты распачалі вайну ў цэнтры Еўропы, атакаваўшы Украіну. Яны далучылі да сваёй агрэсіі і Беларусь — менавіта з тэрыторыі нашай краіны з дазволу падкантрольнага Крамлю лукашэнкаўскага рэжыму па гарадах Украіны паляцелі ракеты, а праз беларуска-ўкраінскую мяжу спакойна зайшлі на чужую тэрыторыю расійскія захопнікі. Гэтымі дзеяннямі лукашэнкаўскага рэжыму тлумачацца напружаныя адносіны паміж украінскім і беларускім народамі. З чым прыйшла Украіна да гадавіны пачатку вялікай расійскай агрэсіі і ці гатовыя ўкраінцы да працяглай вайны? Як сёння выглядаюць украінска-беларускія адносіны на афіцыйным узроўні і на ўзроўні чалавечым? Як “канчатковая інтэграцыя” Беларусі Расіяй паўплывае на пазіцыю Украіны і ці пойдзе УСУ вызваляць Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік украінскага Цэнтра беларускіх камунікацый, палітолаг Максім Пляшко.
2/24/202338 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

230223 - ZOOM - “Спорцікі” зусім азвярэлі. А хто гэта ўвогуле такія?

230223 - ZOOM - “Спорцікі” зусім азвярэлі. А хто гэта ўвогуле такія? by Euroradio
2/23/202335 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Віталь Самсонаў: наша нацыянальная ідэя ў трох словах — шчасце, гуманізм, культура

23 лютага ў эфіры Еўрарадыё — бізнесмен, які займаецца падтрымкай шматлікіх беларускіх культурніцкіх праектаў у IT-сферы, у літаратуры і на ютубе, актыўны сябра беларускай дыяспары Злучаных Штатаў Амерыкі Віталь Самсонаў. Галоўныя праблемы беларусаў — у галаве. Менавіта нашы забабоны перашкаджаюць нам адчуць смак беларускасці, зразумець каштоўнасці і перавагі свабоды і перастаць азірацца на "рускі свет", які нібыта больш вартасны за беларускі, перакананы Віталь Самсонаў. Пра тое, як нам змяніць свае каштоўнасныя перавагі, чаму так важная мова і якая роля дыяспары, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Самсонавым.
2/23/202347 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Валерыя Чарнаморцава. Як экскурсаводку ў Пішчалаўскі замак у кайданках вадзілі

Экскурсаводку і даследчыцу сталінскіх рэпрэсій Валерыю Чарнаморцаву супрацоўнікі КДБ затрымалі 18 кастрычніка 2022, а ў студзені 2023 года суддзя Вольга Емяльянчык прысудзіла ёй 2,5 гады “хатняй хіміі”. Увесь час ад затрымання і да “суда” Валерыя знаходзілася ў камеры ў Пішчалаўскім замку, больш вядомым беларусам як “Валадарка”. Гэта акурат тое месца, дзе сядзелі паўстанцы і 1830-га, і 1863-га, і Карусь Каганец, і Дунін-Марцінкевіч, і Якуб Колас, і 30 са 132 расстраляных сталіністамі ў “Ноч расстраляных паэтаў” беларускіх дзеячаў культуры. У пачатку лютага 2023 года Валерыя здолела выехаць з Беларусі. Што стала нагодай для затрымання і чым адметная “Амерыканка”? У якіх умовах утрымліваюцца зняволеныя і як сябе паводзяць у дачыненні да іх турэмная ахова і следчыя? Што дазваляла вытрымаць умовы турмы і якім яна бачыць будучыню і “Валадаркі”, і тых, хто мае да яе дачыненне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая палітзняволеная, даследчыца сталінскіх рэпрэсій, экскурсаводка, удзельніца групы "Хрысціянская візія", актывістка БХД Валерыя Чарнаморцава.
2/23/202345 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

230222 - ZOOM - Расстрэл за здраду дзяржаве. Ці можа ў Беларусі пачацца шпіёнаманія, як пры Сталіне?

230222 - ZOOM - Расстрэл за здраду дзяржаве. Ці можа ў Беларусі пачацца шпіёнаманія, як пры Сталіне? by Euroradio
2/22/202334 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Яўген Магда. Калі заўтра вайна: ці пойдуць УСУ вызваляць Беларусь

Напярэдадні першай гадавіны пачатку актыўнай фазы акупацыйнай вайны Расіі супраць Украіны ў Кіеў прыехаў прэзідэнт ЗША. Які пасля Украіны наведаў Варшаву, дзе выступіў з прамовай перад мясцовай грамадскасцю. Узгадаўшы падчас выступу і Беларусь ды беларускі народ лідараў, якія “мужна змагаюцца за сваю дэмакратыю”. Вось толькі шэраг украінскіх тэлеканалаў гэтыя словы ў сваёй трансляцыі абыйшлі ўвагай. Ці сведчыць такое стаўленне, што Кіеў зрабіў свой выбар, і ён не на карысць беларускіх дэмсіл? Чым адметны візіт Байдэна для Украіны і ўсяго нашага рэгіёна? Як “канчатковая інтэграцыя” Беларусі з Расіяй паўплывае на пазіцыю Украіны адносна стварэння на яе тэрыторыі беларускага вызвольнага войска? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.
2/22/202339 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Андрэй Стрыжак. Як схаваць свае данаты і ці працуе эвакуацыя

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца, і ўсё часцей пад пераслед трапляюць тыя, хто ў 2020 годзе данаціў у дабрачынныя фонды. Прапагандысты і асобныя прадстаўнікі дэмакратычных сіл вінавацяць кіраўніцтва фондаў BYSOL і BYHELP у тым, што яны “падстаўляюць” беларусаў, ніякім чынам не хаваючы гісторыю перавода грошай. Ці маюць рацыю тыя крытыкі, якія вінавацяць фонды ў неахайным стаўленні да пытанняў бяспекі і ў тым, што тыя не выдаляюць гісторыі пераводу данатаў? Чым сёння найперш займаецца BYSOL, дапамогу каму аказвае? Ці застаюцца маршруты для бяспечнай эвакуацыі з Беларусі тых, каму пагражае зняволенне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак.
2/22/202332 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Байдэн думае пра Беларусь: што гэта для нас мяняе

Нягледзячы на колішнюю сустрэчу прэзідэнта ЗША Джо Байдэна са Святланай Ціханоўскай і візіты іншых прадстаўнікоў дэмсіл Беларусі ў Кангрэс ЗША ды іншыя дзярждэпы, пытанне наконт таго, ці існуе Беларусь на асабістай палітычнай карце амерыканскага прэзідэнта, заставалася адкрытым. У Варшаве ён на яго адказаў, згадаўшы ў сваім выступе нашу краіну. Іншая справа, што і на палітычнай карце Пуціна Беларусь таксама існуе… Што мяняе разуменне таго, што ў ЗША пра Беларусь памятаюць, як гэта можна скарыстаць на нашу карысць? Чым адметны нібыта зліты план “інтэграцыі” Беларусі Расіяй? Ці рызыкне Лукашэнка раздаць зброю атрадам самаабароны і на каго разлічаныя словы пра магчымасці беларускай мабілізацыі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
2/22/20231 hour, 4 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

230221 - ZOOM - Пуцін выступаў, але нічога новага не сказаў

230221 - ZOOM - Пуцін выступаў, але нічога новага не сказаў by Euroradio
2/21/202339 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра паглынанне Беларусі, гарантыі бяспекі, Пуціна і мову

Напярэдадні выступу Пуціна з пасланнем ў СМІ з’явілася інфармацыя пра планы Крамля цалкам “інтэграваць” Беларусь у склад Расіі да 2030 года. План не новы, нешта такога ж кшталту ўжо траплялася журналістам, але на фоне паразаў ва Украіне гэта насцярожвае. Адразу згадваюцца гарантыі тэрытарыяльнай цэласнасці, якія давалі Беларусі краіны Захаду ў канцы мінулага стагоддзя. Ці варта браць на веру менавіта гэты, нібыта зліты, дакумент пра планы Крамля адносна Беларусі і што ў такім выпадку можна зрабіць для абароны нашай краіны? Ці прагучала хоць нешта цікавае ў прамове Пуціна, на што звярнулі ўвагу заходнія журналісты і аналітыкі? Якія вынікі Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы прыцягваюць увагу? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
2/21/202341 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Паліна Прысмакова. Ці дапаможа Байдэн Беларусі і ці патрэбныя нам свае ВНУ за мяжой

Нечаканы візіт прэзідэнта ЗША ў Кіеў і агучаныя Байдэнам падчас сустрэчы з Зяленскім памеры дапамогі Украіне ў вайне з расійскімі акупантамі ўражваюць. Адзінае, узнікаюць перасцярогі, ці не адыдзе на фоне вайны пытанне Беларусі для заходніх палітыкаў на задні план… Што праўда, дамова Святланы Ціханоўскай са спікеркай палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэласі, што тая наведае канферэнцыю да Дня Волі ў Вашынгтоне 23 сакавіка, дае надзею, што цікавасць да нашай краіны ўдасца захаваць. Ці застаецца Беларусь у полі зроку амерыканскіх палітыкаў і як магчыма падтрымаць іх цікавасць да нашай краіны? Чым рэальна можа дапамагчы сёння ЗША беларускім дэмакратычным сілам для найхутчэйшай змены лукашэнкаўскага рэжыму? Ці магчыма стварыць за мяжой сістэму беларускай адукацыі са школ і ВНУ і ці патрэбна гэтым займацца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Атлантычнага ўніверсітэта Фларыды (Маямі, ЗША), сяброўка Рады БНР Паліна Прысмакова.
2/21/202338 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Франак Вячорка. Кулуары Мюнхена: пра антыпуцінскі выбар Офіса і Сораса

У сваім выступе падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская заявіла пра неабходнасць выхаду Беларусі не толькі з АДКБ і ўсіх астатніх інтэграцыйных саюзаў з Расіяй, але і пра геапалітычны выбар Беларусі ў будучыні. І ён скіраваны не на Усход. Хоць тэзіс пра неабходнасць сябраваць з усімі суседзямі прысутнічае. Але сустрэчы Ціханоўскай, асабліва з галоўным ворагам як расійскага, так і беларускага рэжымаў Сорасам, сведчаць шмат пра што… Што адбывалася ў кулуарах канферэнцыі па бяспецы і не трапіла ў афіцыйныя прэс-рэлізы? Чым адметныя сустрэчы з Сорасам і Пэласі, чаму не адбылося сустрэч з прадстаўнікамі Украіны (ці адбыліся?)? Што стаіць за зменай рыторыкі Ціханоўскай і як гэта паўплывае на змены палітыкі Офіса і дэмсіл увогуле? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
2/20/202352 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. “Беларускі нацыяналізм”: Ціханоўская ў Мюнхене і Белавус у судзе

На мінулым тыдні Святлана Ціханоўская брала ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Дзе правяла шэраг сустрэч са знакавымі сусветнымі палітыкамі і зрабіла шэраг гучных заяў датычна будучага геапалітычнага выбару Беларусі. Са свайго боку, Лукашэнка праз тое, што “не мог адмовіцца”, вымушаны быў чарговы раз ехаць з дакладам у Маскву. Чым адметны удзел Беларусі ў сёлетняй канферэнцыі па бяспецы і на якія сустрэчы варта было б звярнуць асаблівую ўвагу? Ці не справакуюць заявы Ціханоўскай кіраўніка Расіі на паскарэнне працэсаў “інтэграцыі” Беларусі? Чаму ўсё нацыянальнае робіцца для лукашыстаў “нацыяналістычным” і за што судзяць Белавуса? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
2/20/202340 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

230220 - ZOOM - Паказаў бункернаму яго месца: Байдэн на некалькі гадзінаў заехаў у Кіеў

230220 - ZOOM - Паказаў бункернаму яго месца: Байдэн на некалькі гадзінаў заехаў у Кіеў by Euroradio
2/20/202336 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

230217 - ZOOM - У Каардынацыйнай радзе прайшлі першыя дэбаты. Было горача!

230217 - ZOOM - У Каардынацыйнай радзе прайшлі першыя дэбаты. Было горача! by Euroradio
2/17/202333 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Неапазнаныя лятаючыя шары і амерыканскі Чарнобыль

Без панікі. Неапазнаныя лятаючыя аб'екты, якія з пачатку лютага збіваюць над Штатамі — гэта не іншапланецяне. Ну, хутчэй за ўсё. Працягвайце даведвацца пра ўсе важныя сусветныя навіны тыдня з кароткіх аглядаў на Еўрарадыё.
2/17/20235 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Байдэн у Мінск — Лукашэнка ў Маскву — топ "Белшыны" за краты

Учора Лукашэнка клікаў у Мінск Джо Байдэна, а сёння паляцеў у Маскву да Уладзіміра Пуціна. Гарачыя галовы кажуць, што ў Крамлі будуць дамаўляцца пра новы наступ з боку Беларусі, а то і ўвогуле пра далучэнне Беларусі да Расіі. Прадпрымальнік і, цяпер ужо, палітык Аляксандр Кныровіч не такі катэгарычны ў ацэнках. Сёння абмяркуем з ім і "раптоўную" прэс-канферэнцыю Лукашэнкі для замежных журналістаў, і чарговую паездку да Пуціна напярэдадні гадавіны ўварвання ва Украіну. Але не забудземся і пра гарачыя дэбаты ў Каардынацыйнай радзе, якія адбыліся 17 лютага. І пра эканоміку таксама пагаворым. Ад "непрыстойных" заробкаў топ-менеджараў да арышта гендырэктара "Белшыны", ад чарговых бюджэтных грошай для МАЗа да камуналкі ў Еўропе, якая, насуперак стогнам праўладных прапагандыстаў, усё ніяк не змерзне.
2/17/202340 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

230215 - ZOOM - Вугоршчына схіляе Еўрасаюз “перагарнуць” беларускую “старонку”

230215 - ZOOM - Вугоршчына схіляе Еўрасаюз “перагарнуць” беларускую “старонку” by Euroradio
2/16/202350 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

230216 - ZOOM - Інстытут сям'і ў Беларусі ў крызісе. Уладам не да яго, і гэта страшна

230216 - ZOOM - Інстытут сям'і ў Беларусі ў крызісе. Уладам не да яго, і гэта страшна by Euroradio
2/16/202329 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Святлана Курс: нашай нацыянальнай ідэяй з’яўляецца любоў — што тут яшчэ прыдумляць!

16 лютага ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, публіцыстка Святлана Курс. Падзеі 2020 года паказалі беларусам, што яны ўжо саспелі да таго, каб самім вырашаць свой лёс і рушыць наперад без усялякіх “павадыроў”. А 2022 год зрабіў нам прышчэпку ад брыдоты, якую прынёс з сабой “рускі мір”, перакананая Святлана Курс. Пра тое, як даўно мы сталі нацыяй, ці здрадзілі беларусы сваёй мове і гісторыі і як будзе выглядаць вяртанне вымушаных мігрантаў на радзіму, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Святланай Курс.
2/16/202340 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

230214 - ZOOM - План “Перамога” перафарматуецца, а Украіну будуць падтрымліваць нават супраць волі

230214 - ZOOM - План “Перамога” перафарматуецца, а Украіну будуць падтрымліваць нават супраць волі by Euroradio
2/15/202344 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Сяргей Дубавец. Пра нацыянальную памяць, “левакоў”, медалі і масонаў

Рашэнне Аб’яднанага пераходнага кабінета заснаваць сваю ўзнагароду ў выглядзе медаля чакана выклікала незадаволенасць пэўнай часткі беларускага грамадства. Маўляў, перамогі над рэжымам і не відаць, а вы ўжо медалькі раздаваць сабраліся. Але потым дыскусія пераключылася на лозунг, размешчаны на медалі, — “Беларусь перадусім”. Стаўленне да гэтага лозунгу і, адпаведна, разуменне нацыянальнай памяці падзялілі дэмакратычны лагер. Што не так з прапанаваным Кабінетам медалём і ці час цяпер для ўзнагарод? Ці губляюць сваю каштоўнасць лозунгі ды сімвалы, якімі ў сваіх мэтах карысталіся нацысты альбо калабаранты? Куды падзелася салідарнасць беларусаў і да чаго вядуць спрэчкі і варажнеча ў лагеры апанентаў рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае публіцыст, літаратар, Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі Сяргей Дубавец.
2/15/202333 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Віленскі гамбіт: хто падставіў доктара Усава і Пазняка

Апошнім часам палітычнае жыццё Зянона Пазняка стала надзвычай актыўным. І гэта не толькі вартая павагі паездка ў прыфрантавы Бахмут на сустрэчу з байцамі палка Каліноўскага ці планы па стварэнні кааліцыі з найбольш баяздольнай часткай дэмсіл, але і скандалы, якія гэтае актыўнае палітычнае жыццё суправаджаюць. Што насамрэч здарылася з паездкай у Вільню і пры чым тут Офіс? Ці магчымая супраца з Кабінетам і ці варта з ім супрацоўнічаць пасля справаздачы за 6 месяцаў дзейнасці гэтай структуры? Што стаіць за словамі Падаляка пра нежаданне Банкавай супрацоўнічаць з беларускімі дэмсіламі і якую ролю можа адыграць Венгрыя ў працэсе замірэння ЕС з Лукашэнкам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
2/15/20231 hour, 4 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Павел Слюнькін. Венгерскі калідор: ці выйдзе ім Лукашэнка ў ЕС

Візіт у Мінск міністра замежных спраў Венгрыі нарабіў шуму. Лукашэнкаўская прапаганда грымела ад радасці: нарэшце, маўляў, Захад зразумеў неабходнасць прызнання Лукашэнкі. З іншага боку было альбо абурэнне пазіцыяй Будапешта насуперак пазіцыі ЕС, альбо развагі на тэму ролі Венгрыі ў якасці паштальёна, які нясе ў Мінск і Маскву апошнія папярэджанні. Што насамрэч азначае візіт венгерскага міністра ў Мінск і ці можа Будапешт у такой сітуацыі і дзейнічаць выключна па сваёй ініцыятыве? Ці бачныя прыкметы гатоўнасці Захаду да пачатку дыялогу з Лукашэнкам і ці знойдуцца тыя, хто паверыць яго абяцанням? Што стаіць за развагамі Падаляка пра беларускія дэмсілы і ці гатовы Кіеў вярнуцца да супрацы з лукашэнкаўскім рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін.
2/15/202339 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра ЕГУ, медалі, нацызм, вяртанне, гульні рэжыму і з рэжымам

Калі пытанне з беларускімі школамі за мяжой паступова пачынае вырашацца, то стварыць беларускі ўніверсітэт за мяжой нашмат складаней. Нягледзячы на тое, што цяпер у вымушанай эміграцыі шмат не толькі патэнцыйных студэнтаў, але і выкладчыкаў. А ЕГУ беларускай ВНУ апошнім часам нешта не асабліва выглядае. Што адбываецца з ЕГУ і ці магчыма заснаваць сапраўдную беларускую ВНУ за мяжой? Ці час цяпер для медалёў і ці становяцца нацысцкімі лозунг ці сімволіка, калі імі карысталіся нацысты ці калабаранты ў сваіх мэтах? Што адбываецца з еўрапейскімі санкцыямі, ці пачне ЕС гандаль з Лукашэнкам, ці час вяртацца на радзіму і чым адметная праца Кабінета? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дацэнтка, кандыдатка гістарычных навук, незалежная экспертка Роза Турарбекава.
2/15/202338 minutes
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Замежнікі баяцца Беларусі, Лукашэнка ізноў едзе да Пуціна

Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі можа адбыцца ўжо ў гэтую пятніцу. На гэта намякнуў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ. Навошта ім сустракацца так часта, што яны абмяркоўваюць удвох? Можа, плачуць адзін у аднаго на плячы? Абмяркуем гэта з гісторыкам, палітычным анлядальнікам Аляксандрам Фрыдманам. Таксама пагаворым пра візіт у Мінск міністра замежных спраў Вугоршчыны Петэра Сійярта на фоне рэкамендацый тэрмінова пакінуць Беларусь, выказаных адразу некалькімі краінамі ў бок іх грамадзянаў. І іншае важнае, што адбывалася ў міжнароднай палітыцы.
2/14/202337 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

230213 - ZOOM - Ці сапраўды Кіеў праводзіў “кастынг” беларускіх палітыкаў

230213 - ZOOM - Ці сапраўды Кіеў праводзіў “кастынг” беларускіх палітыкаў by Euroradio
2/13/202330 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Беларускі дух Амерыкі: ці “заснулі” дыяспары ЗША і Канады

Пасля падзеяў 2020 года, якія абудзілі беларускія дыяспары ва ўсім свеце, ствараецца ўражанне, што беларусы замежжа губляюць актыўнасць. Адсутнасць кардынальных зменаў у самой Беларусі і вайна ва Украіне пераводзяць плыні актыўнасці ў іншы кірунак… Чым сёння жывуць беларускія дыяспары ЗША і Канады і ці сапраўды іх актыўнасць затухае? Запыт на кантакты з беларусамі іншых краін — наколькі ён вялікі і ці ёсць магчымасці для яго рэалізацыі? Што сёння робяць дыяспары для дапамогі беларусам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць музыка і культурны дзеяч Сяржук Доўгушаў, прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Надзея Нортан і старшыня Згуртавання беларусаў Канады Алена Лявончанка.
2/13/202341 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Сяржук Кедышка. Ці здолее “Паспалітае рушэнне” падрыхтаваць вызваленчае войска

У 2022 годзе беларусы замежжа пачалі гуртавацца ў спартыўна-патрыятычныя арганізацыі. Па ініцыятыве ByPol пачалі стварацца “Харугвы”, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык заявіў пра стварэнне “Паспалітага рушэння”. Але праз паўгода “Паспалітае рушэнне” не толькі заявіла пра рэарганізацыю і самастойнасць, але і аб’яднала ў сваім складзе 8 “Харугваў” з розных гарадоў. Чаму было прынятае рашэнне аб самастойнасці і што гэта дае арганізацыі? Як і дзе адбываюцца трэніроўкі і ці шмат людзей бярэ ў іх удзел? Што ў выніку даюць гэтыя заняткі і ці здолее “Паспалітае рушэнне” стаць вызваленчай арміяй? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік спартыўна-патрыятычнай абарончай арганізацыі “Паспалітае рушэнне” Сяржук Кедышка.
2/13/202343 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

230210 - ZOOM - Мінфін разлічвае на нафту па $80: праз гэта ў бюджэце будзе новая дзірка

230210 - ZOOM - Мінфін разлічвае на нафту па $80: праз гэта ў бюджэце будзе новая дзірка by Euroradio
2/10/202329 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Дзмітрый Грамакоў. Ці сапраўды Кіеў праводзіў “кастынг” беларускіх палітыкаў

У публічную прастору трапіла інфармацыя пра таемную сустрэчу прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл у Румыніі, якую ў снежні 2022 года зладзілі арганізатары з Украіны. І “таемнасць” палягала не ў тым, што сустрэча праходзіла паводле правіл “не для распаўсюду”, а ў тым, што гэта была… гульня. Мэтай якой было вызначыць, як сябе тыя ці іншыя палітыкі альбо палітычныя сілы павядуць у пэўных сітуацыях. Яшчэ раз — украінцы праз гульню вывучалі беларускіх палітыкаў. Што насамрэч адбывалася ў Румыніі, якія мэты і кім пераследаваліся? Да якіх вынікаў па заканчэнні прыйшлі і пры чым тут стаўленне Кіева да Ціханоўскай і візіт Пазняка ў Бахмут? Ці ёсць ва ўкраінскіх уладаў пазіцыя па беларускім пытанні і як паразумецца беларускаму і ўкраінскаму народам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі паліттэхнолаг Дзмітрый Грамакоў.
2/10/202345 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Новы склад Каардынацыйнай рады і паўгода Пераходнаму кабінету.

Тыдзень атрымаўся насычаны палітычными падзеямі. Спярша Зянон Пазняк сабраў у Варшаве прэс-канферэнцыю, на якой абвясціў пра стварэнне Рады бяспекі. Далей Каардынацыйная рада абвясціла пра канец рэфармавання і апублікавала абноўлены склад. І, нарэшце, Аб'яднаны пераходны кабінет апублікаваў справаздачу за шэсць месяцаў працы. Таму сёння ў традыцыйным пятнічным стрыме з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам мы адсоўваем эканамічныя тэмы ўбок і абмяркоўваем палітыку. Тым больш, што Кныровіч стаў адным з дэлегатаў абноўленай КР.
2/10/202343 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Максім Жбанкоў. Беларусь — як праект навырост

Канец студзеня і першыя дні лютага прымусілі беларусаў заняць пачэсныя месцы ў кіназале. З аднаго боку мы назіраем за вяртаннем на авансцэну Зянона Пазняка, яго паездкай ў Бахмут і стварэннем разам з Палком Каліноўскага Рады бяспекі. З іншага — абгрэйд Каардынацыйнай рады, якая дзякуючы ін'екцыям ад новых паважаных грамадствам дэлегатаў збіраецца ў хуткім часе ці не вызначаць павестку дэмсілаў. Да таго ж — паўгода з дня заснавання адзначае Аб'яднаны пераходны кабінет, які, хоць і хваліцца сваімі 39-цю дасягненнямі, галоўнай мэты — стварэння ўмоваў для свабодных выбараў — так і не дасягнуў. За тры гады беларусы стаміліся ад нявызначанасці і, падаецца, гатовыя да рэстарту — рэвалюцыя ж незавершаная! Але каму верыць? Дзе тая агульная перспектыва? Ісці за Пазняком і вяртацца ў 90-я ці пачаць будаваць новую Беларусь, "забіўшы" на палітыкаў, ныццё і абраўшы ўласную лінію? Пра гэта ды іншае ў 14:00 па мінскім часе гутарым з культуролагам Максімам Жбанковым.
2/10/202332 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кабанаў. Катавальня: што адбываецца за калючым дротам

Брэсцкага блогера Аляксандра Кабанава затрымалі 17 чэрвеня 2020 года. Адпаведна, ніякага ўдзелу ў “масавых беспарадках” і іншым ”тэрарызме”, які так любяць прыпісваць крытыкам лукашэнкаўскага рэжыма прапагандысты і так званыя следчыя, Кабанаў не браў. Але для затрымання хапіла і яго ранейшага актывізму, і дзейнасці ў якасці блогера, і, што галоўнае на той момант, яго працы ў якасці прэс-сакратара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Па выніку, Кабанаў 14 красавіка 2021-га разам са сваім калегам Сяргеем Пятрухіным быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі па абвінавачванні ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, абразе прадстаўніка ўлады”. Як змянялася з цягам часу стаўленне да палітычных у месцах зняволення? Ці не шкадуе, што ўвязаўся ў выбачую кампанію ў якасці сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай? Чаму пасля вызвалення вырашыў ісці сваім шляхам, а не далучыўся да Офіса? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае блогер, вядоўца ютуб-канала “Народны рэпарцёр”, экс-палітвязень Аляксандр Кабанаў.
2/10/202346 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Навіны свету за 5 хвілін: мафіёзі ў піцэрыі, касцюм ад паўстання машын і адзін вялікі цуд

Выпуск 10.02.2023 - На амерыканскую кангрэсменку Энджы Крэйг напалі ў ліфце яе вашынгтонскага шматпавярховіка, піша ВВС. Кангрэсменка не разгубілася і запусціла ў нападніка кубачкам з гарачай кавай. А пасля гэтага спакойна адправілася на паседжанне Кангрэса. "Ніхто не звязваецца з Энджы", — напісалі ў твітары яе паплечнікі па партыі. Жадаем вам вытрымкі Энджы і расказваем, што яшчэ здарылася ў свеце.
2/10/20236 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

230209 - ZOOM - Валерый Карбалевіч пра рэакцыю Польшчы на прысуд Анджэю Пачобуту

230209 - ZOOM - Валерый Карбалевіч пра рэакцыю Польшчы на прысуд Анджэю Пачобуту by Euroradio
2/9/202329 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Вадзім Кабанчук. Як “каліноўцы” плануюць вызваляць Беларусь — эфір з Кабанчуком

За словамі пра жаданне і палітычна паўдзельнічаць у жыцці беларускіх дэмсіл, якія прагучалі з боку кіраўніцтва палка імя Кастуся Каліноўскага, надыйшоў і час дзеянняў. Спачатку да ПКК далучыліся Кібер-Партызаны, пасля — рух “Супраціў”, а цяпер ужо ідзе размова, што ўсе яны, сумесна з “Вольнай Беларуссю” Зянона Пазняка і яшчэ нейкімі неназванымі палітычнымі акторамі, вырашылі ствараць вайско-палітычную структуру пад умоўнай назвай “Рада бяспекі”. Што стала прычынай, якая абудзіла палітычныя амбіцыі “каліноўцаў” і як далёка яны сягаюць? Ці будуць чальцы Рады бяспекі супрацоўнічаць з іншымі прадстаўнікамі дэмсіл? Ці рэальна аб’яднаць усіх беларускіх добраахвотнікаў у адной вайсковай адзінцы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
2/9/202348 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Вольга Кавалькова. Гульні ў парламент: каму яны патрэбныя і на што ўплываюць.

Працэсы стварэння Усебеларускага народнага сходу ўнутры Беларусі і Каардынацыйнай Рады за межамі краіны ідуць амаль паралельнымі курсамі. Не, усё ж за межамі Беларусі працэс ідзе троху хутчэй — не прайшло і года ад заяўленага ў жніўні 2022-га пачатку працэсу “перафарматавання” створанай у 2020 годзе КР, як ужо ў лютым 2023-га яна распачынае сваю працу. Што праўда, пакідаючы шмат пытанняў наконт мэтазгоднасці сварэння гэтай структуры. Як, між іншым, і ўнутрыбеларускага сіямскага блізнюка КР — УНС… Што з сябе ўяўляе абноўленая Каардынацыйная Рада і якія ў яе паўнамоцтвы? Ці будуць у яе магчымасці настойваць на выкананні сваіх рашэнняў? Ці стане КР сапраўды аналагам прота-парламенту Новай Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сябра Каардынацыйнай Рады, сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя, юрыстка Вольга Кавалькова.
2/9/202341 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Алесь Чайчыц: мая ідэя без фанабэрыі: будуй сваю гаспадарку — ад фундамента да зорак!

9 лютага ў эфіры Еўрарадыё — сябра Рады БНР, публіцыст, былы актывіст беларускай дыяспары ў Маскве і Вялікабрытаніі Алесь Чайчыц. Жыць, ствараць, не перашкаджаць іншым, але і каб не перашкаджалі табе наводзіць парадак на сваім кавалку зямлі, у сваёй гаспадарцы — у гэтым дробна-буржуазным падыходзе прыхаваныя ліберальныя каштоўнасці беларусаў. Якія цэняць парадак ва ўсім і законнасць, перакананы Алесь Чайчыц. Пра тое, як у беларусаў звязаныя парадак на зямлі і мара пра зоры, чым беларускі погляд з Расіі адрозніваецца ад беларускага погляду з Захаду на будучае Беларусі і пра важнасць нацыянальных адметнасцяў мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Чайчыцам.
2/9/202350 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Пра вайну, тэатр, санкцыі і “эфект Пазняка”

Захад абмяркоўвае ўсё новыя санкцыйныя пакеты ў дачыненні да Беларусі, а ў Беларусі заяўляюць пра спрыяльнасць гэтых санкцый для беларускай эканомікі і ствараюць камісію, якая будзе выдаваць дазволы на вяртанне тым з соцень тысяч вымушаных эмігрантаў, якіх рэпрэсіямі лукашэнкаўскі рэжым выпхнуў з краіны. Тыя ж, хто разлічвае вярнуць сабе радзіму сілай, а не міласцю камісараў Шведа, аб’ядноўваюцца ў Раду Бяспекі на чале з Пазняком і палком Каліноўскага. Што адбываецца з санкцыйным ціскам і ці працуе ён? “Самапрызначэнцы” з Каардынацыйнай Рады і Рады Бяспекі — ці здольныя яны паўплываць на сітуацыю ў Беларусі? Ці паверыць Захад у лібералізм, хай сабе і з адценнем КДБ, рэжыма і яго добрым намерам пасля заяваў аб стварэнні камісій пад кіраўніцтвам Шведа? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.
2/9/202359 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Пётр Рудкоўскі. Пра санкцыі, што (не)працуюць, і “камісараў Шведа”

Еўрасаюз працягвае ўводзіць санкцыі ў дачыненні да Расіі ў сувязі з распачатай Пуціным вайной ва Украіне. Пад “расійскія” пакеты санкцый трапляе і Беларусь — суагрэсар у гэтай вайне. Што праўда, кожны новы санкцыйны пакет пакуль дае толькі адзін відавочны эфект. І ён у аднаўленні дыскусій пра эфектыўнасць і сэнсоўнасць такіх санкцый. Што паказвае досвед іншых краін, у дачыненні да якіх ужываўся санкцыйны ціск? Пра што сведчыць жаданне праўладнай “Белай Русі” перафарматавацца ў партыю? Камісары з камісіі Шведа — вяртанне да бальшавісцкіх практык? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае выканаўчы дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, даследчык Польскай акадэміі навук Пётр Рудкоўскі.
2/9/202339 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. (Не)Раскол: ці здолее Рада бяспекі “зламаць” рэжым

Насуперак чаканням, на сумеснай прэс-канферэнцыі Зянона Пазняка, Паўла Усава, Змітра Шчыгельскага і Вадзіма Кабанчука заявы пра стварэнне новай палітычнай кааліцыі не прагучала. Былі толькі словы пра “пачатак кансультацый” наконт такога аб’яднання паміж “Вольнай Беларуссю” і палком Каліноўскага, да якога раней далучыліся "Кіберпартызаны" і рух ”Супраціў”, і “іншымі сіламі”. Затое і слоў з боку Пазняка пра тое, што Ціханоўская абавязкова “будзе сядзець у турме”, гэтым разам не прагучала. Што з сябе павінен уяўляць ваенна-палітычны альянс пад умоўнай назвай “Рада бяспекі” і хто яе ўзначаліць? Ці сапраўды падчас нядаўняй сустрэчы ў Румыніі прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл Кіеў абіраў сабе будучага партнёра для супрацы? Ці плануе новая палітычная сіла вызваляць Беларусь і палітвязняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
2/9/20231 hour, 13 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Юлія Сліўко. “Катуюць брата, каб вярнулася” — гісторыя ціску на адміна ТГ-чатаў

Тое, што асобным актывістам тэлефануюць нібыта прадстаўнікі так званых сілавых структур і заклікаюць вярнуцца пад іх “гарантыі бяспекі”, — даўно не сакрэт. Але такі падыход практычна не спрацоўвае, і таму сілавікі ў найлепшых традыцыях НКУС выкарыстоўваюць для шантажу пераслед сваякоў, праз якіх перадаюць: “Вернешся — усё скончыцца”. Так было з братам Паўла Латушкі, так спрабуюць, па яе словах, вярнуць былую адміністратарку ТГ-чатаў “97%” Юлію Сліўко, пераследуючы яе брата. Што прымусіла Юлію Сліўко з’ехаць і што цяпер адбываецца з яе братам? Ці дапаможа зварот да так званых сілавікоў? Ці верыць яна ў абяцанні і гарантыі бяспекі ці справядлівага разгляду справы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае адна з адмінаў ТГ-чатаў “97%” Юлія Сліўко.
2/9/202338 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

230208 - ZOOM - “Гэта выглядае аперэтачна”: эксперты пра камісію па вяртанні палітуцекачоў

230208 - ZOOM - “Гэта выглядае аперэтачна”: эксперты пра камісію па вяртанні палітуцекачоў by Euroradio
2/8/202337 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

230207 - ZOOM - Полк Каліноўскага і Пазняк заявілі аб стварэнні Рады бяспекі

230207 - ZOOM - Полк Каліноўскага і Пазняк заявілі аб стварэнні Рады бяспекі by Euroradio
2/7/202332 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Зміцер Шчыгельскі. “Агентуры” канец: Пазняк стварае Раду Бяспекі

7 лютага ў Варшаве прайшла прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў “Вольнай Беларусі” Зянона Пазняка і Паўла Усава, палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзіма Кабанчука і Змітра Шчыгельскага, які адначасова прадстаўляе “Супраціў” ды Кібер-Партызан. Падчас размовы з журналістамі было заяўлена пра стварэнне на падмурку пералічаных структур новага ваенна-палітычнага ўтварэння — Рады Бяспекі. А таксама прагучалі словы пра магчымую супрацу і з так званымі “прарасійскімі сіламі” на чале са Святланай Ціханоўскай. Што з сябе будзе ўяўляць Рада Бяспекі і якія мэты ў новастворанай структуры? Што павінны зрабіць іншыя прадстаўнікі дэмсіл, каб атрымаць права далучыцца да гэтай Рады? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і “Супраціву” Зміцер Шчыгельскі.
2/7/202358 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Ад “гумкалідораў” Ціханоўскай да “арміі” Пазняка

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з перасцярогай наконт неабходнасці “праверыць аптэчку” і прадумаць план дзеянняў на выпадак небяспекі. А крыху пазней Франак Вячорка расказаў, што яны вядуць перамовы з урадамі заходніх краін пра магчымасць адкрыцця гуманітарных калідораў для беларусаў. Здавалася б, навошта гэта ўсё, калі лукашэнкаўскі рэжым ледзь не амністыю для “збеглых” распачынае? Ну, у тым выглядзе, як нашчадкі Сталіна і Дзяржынскага гэтую амністыю разумеюць… Ці пойдуць заходнія краіны на стварэнне такіх гумкалідораў і якім чынам імі можна было б скарыстацца ў сённяшніх умовах? Што засталося ад спадзеваў заходніх палітыкаў адарваць Лукашэнку ад Пуціна? Яўрэйскі след у расійска-ўкраінскай вайне і страшылкі Салаўёва пасля візіту ў беларускі лес. Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
2/7/20231 hour, 5 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Павел Мацукевіч. “Шведская камісія” для “збеглых” і чаканне вайны

Пакуль Захад уводзіць усё новыя санкцыі ў дачыненні да пуцінскага і лукашэнкаўскага рэжымаў, у Мінску прыдумляюць, як, не спыняючы рэпрэсій і выносячы ўсё новыя прысуды, завабіць “збеглых” вярнуцца. Ды яшчэ і каб яны самі на сябе напісалі даносы і паабяцалі аплаціць усё, што ім з галавы налічыць невядома хто, як і невядома хто будзе ім дазволы на вяртанне выдаваць. Ці шмат знойдзецца тых, хто паверыць абяцанням рэжыму і выпісаным “шведскімі камісіямі” паперкам? Што прымусіла Лукашэнку ляцець у Зімбабвэ і што на мове дыпламатаў азначаюць провады з казлом? Ці паўплываюць санкцыі на дзеянні рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Павел Мацукевіч.
2/7/202339 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

230206 - ZOOM - “Самазванцы і самапрызначэнцы”: як ствараюць протапарламент

230206 - ZOOM - “Самазванцы і самапрызначэнцы”: як ствараюць протапарламент by Euroradio
2/6/202341 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Арцём Шрайбман. Пра старыя граблі, “карону” Пазняка і “трон” Ціханоўскай — эфір са Шрайбманам

Усё новае — гэта добра забытае старое. Менавіта такія думкі ўзнікаюць, калі глядзіш на працэсы, якія адбываюцца з неафітамі, ці маладым пакаленнем беларускіх дэмісл, народжаных падзеямі 2020 года. Яны паступова ператвараюцца ў апазіцыю са стажам і паўтараюць усе ранейшыя памылкі дэмсіл. У чым старэйшае пакаленне беларускай апазіцыі ім радасна дапамагае. Інакш усе гэтыя скандалы з падзелам лідарства, абвінавачаннямі, стварэннем новых і рэфармаваннем раней створаных структур назваць нельга. Ці зменяцца шансы дэмсіл перамагчы рэжым са з’яўленнем новых палітычных структур і як на гэтыя працэсы ўплывае ўварванне Пазняка ў актыўнае палітычнае жыццё? Хто будзе кантраляваць Аб’яднаны пераходны кабінет, якая роля ў гэтых працэсах Каардынацыйнай рады і чаму ПКК чакае ад Ціханоўскай ухвалення іх удзелу ў палітыцы? Як на Мінск паўплываюць новыя санкцыі, ці сапраўды рэжым чакае вяртання “збеглых” і што стаіць за актыўнасцю Качанавай? На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
2/6/20231 hour, 15 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Яраслаў Бекіш “Самазванцы і самапрызначэнцы”: як ствараюць протапарламент

Абвешчаная яшчэ ў жніўні 2022 года трансфармацыя Каарданацыйнай рады ў пашыраны прадстаўнічы орган кшталту протапарламента нібыта набліжаецца да завяршальнай стадыі. Але чым бліжэйшы гэты момант, тым больш пытанняў гэтая яшчэ не да канца сфармаваная структура выклікае. І не толькі пра тое, як нехта можа лічыцца прадстаўніком народа без працэдуры выбараў, але і пра тое, якія ў гэтага протапарламента будуць стасункі з кабінетам міністраў дэмсіл… выбачаюся, з Аб’яднаным пераходным кабінетам пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай. Ці могуць сябры пашыранай Каардынацыйнай рады лічыцца прадстаўнікамі народа і ці не зашмат для адной дэмакратычнай Беларусі двух прорапарламентаў — калі нешта атрымаецца ў Форума дэмакратычных сіл? Якія рэальныя пытанні могуць вырашаць сябры КР і хто іх рашэнні/рэкамендацыі будзе выконваць? Ці будзе КР уплываць на працэсы фармавання складу АПК? На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік рады міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь”, сузаснавальнік таварыства “Зялёная сетка”, спецыяліст па разумных гарадах Яраслаў Бекіш.
2/6/202338 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

230203 - ZOOM - Аляксандр Кныровіч пра тое, як “Белшына” прафукала мільярд

230203 - ZOOM - Аляксандр Кныровіч пра тое, як “Белшына” прафукала мільярд by Euroradio
2/3/202330 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Дэкаланізацыя па-аўстралійску і крызіс па-брытанску

Любы аўстраліец падтрымае размову пра дэкаланізацыю не горш за вашых сяброў у Фэйсбуку. Гэта чарговы агляд сусветных навін. У Беларусі са светам больш агульнага, чым здаецца. Няма часу чытаць? Слухайце! Скарыстаныя аўдыяматэрыялы Daily Mail
2/3/20236 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Воля Чайкоўская і Ігар Сукманаў. Ці дапаможа беларускаму кіно незалежная Кінаакадэмія

Днямі стала вядома пра стварэрнне Беларускай незалежнай кінаакадэміі (Belarusian independent film аcademy — BIFA). Яе мэта — прасоўваць інтарэсы творцаў незалежнага беларускага кіно, у тым ліку на міжнародных пляцоўках. Кінаакадэмія будзе афіцыйна прэзентаваная 17 лютага на фестывалі Берлінале. Якія праблемы збіраецца вырашаць Кінаакадэмія? Як яе стварэнне паспрыяе развіццю беларускага кіно? Хто будзе фінансаваць арганізацыю? Ці мае яна стратэгію супрацы з кінатворцамі, якія застаюцца ў Беларусі? Пра гэта ды іншае гаворым у эфіры Еўрарадыё з сябрамі ініцыятыўнай групы Кінаакадэміі — кінакрытыкам Ігарам Сукманавым і дырэктаркай кінафестываля "Паўночнае ззянне" Воляй Чайкоўскай.
2/3/202333 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. "Белшына" пра*бала мільярд, 1849 "невыязных" бізнесаў

"Прафесіяналы-ўпраўленцы" зліваюць грошы беларусаў у трубу. У сённяшнім стрыме прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч раскажа пра канкрэтны прыклад: як мільярд рублёў вылецеў у трубу бабруйскага завода "Белшына". Таксама пагаворым пра тое, навошта ўлады амаль у 10 разоў павялічылі спіс "невыязных" з Беларусі бізнесаў. А яшчэ прааналізуем апошнюю (ужо чацвёртую з кастрычніка) спробу чыноўнікаў скарэктаваць "замарозку цэн". "Сёння суб'ектам гаспадарання ўсё мусіць стаць больш зразумела", — кажа міністр гандлю Аляксей Багданаў. Ага, мусіць стаць. Пра ўсё гэта гаворым з Аляксандрам Кныровічам.
2/3/202340 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Андрэй Казакевіч. Беларускі фронт: ад Пазняка ў Бахмуце да ГУБАЗіКа ў Беларусі

Нечаканы ход з боку Зянона Пазняка, які разам з Паўлам Усавым і Змітром Шчыгельскім не толькі зладзіў сустрэчы ў бяспечных памяшканнях Львова і Кіева, але і наведаў Бахмут, ускалыхнуў павольнае жыццё беларускага замежнага палітыкуму. І калі не звяртаць увагі на абмеркаванні “плашча Зянона”, адсутнасць каскі ў Шчыгельскага ці памер “броніка на Усаве”, то відавочная цікавасць да падзеі і ў самой Украіне, і сярод шараговых беларусаў. Як сёння выглядаюць беларуска-ўкраінскія адносіны і ці можна гаварыць пра Пазняка як пра аб’яднаўчую сілу на фоне ўзмацнення ўнутраных канфліктаў у асяродку дэмсіл? Чаго дамагаецца рэжым, узмацняючы рэпрэсіі? Ці паўплываюць санкцыі супраць беларускага рэжыму на яго пазіцыю адносна вайны? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, заснавальнік Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі Андрэй Казакевіч.
2/3/202336 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

230202 - ZOOM - Расія плаціць за лаяльнасць “Іскандэрам”, але Лукашэнку небяспечна

230202 - ZOOM - Расія плаціць за лаяльнасць “Іскандэрам”, але Лукашэнку небяспечна by Euroradio
2/2/202327 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Анастасія Калашнікава: салідарнасць і барацьба — без гэтага ў нас не будзе Новай Беларусі

2 лютага ў эфіры Еўрарадыё — фельчарка хуткай дапамогі, чэмпіёнка Беларусі па муай-тай Анастасія Калашнікава. Нават сам выраз “хата з краю” мусіць знікнуць з мовы беларусаў. Бо менавіта такое стаўленне прывяло і беларускае грамадства, і дзяржаву Беларусь да становішча, у якім мы ўсе сёння знаходзімся. Абыякавасці да працэсаў, якія адбываюцца наўкол, да палітычнага і грамадскага жыцця быць не мусіць. Бо менавіта абыякавасць зрабіла магчымым тое, што ў нас адабралі права выбару. Мы мусім сабе яго вярнуць, перакананая Анастасія Калашнікава. Пра тое, чаму час мірнага супрацьстаяння рэжыму прайшоў, якое значэнне мае ўсведамленне сябе часткай нацыі і ці ёсць яна — беларуская нацыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Анастасіяй Калашнікавай.
2/2/202347 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

230201 - ZOOM - Ці нашкодзіць візіт Пазняка ва Украіну Ціханоўскай?

230201 - ZOOM - Ці нашкодзіць візіт Пазняка ва Украіну Ціханоўскай? by Euroradio
2/1/202330 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Яраслаў Раманчук. Пра санкцыі Захада, рэпарацыі Украіне і Зімбабвэ

Па звестках з Бруселя, бліжэйшымі днямі Еўрасаюз ухваліць чарговы пакет санкцый у адносінах да Расіі. І гэтым разам у санкцыйным пакеце будзе і Беларусь. А некалькі дзён таму свой санкцыйны спіс, дзе таксама пералічаныя беларускія прадпрыемствы, апублікавала Украіна. Як уплываюць санкцыі на беларускую эканоміку і хто насамрэч найбольш ад тых санкцый страчвае? Што стала нагодай для ўвядзення санкцый Украінай, калі эканамічных сувязяў з Беларуссю і так нібыта няма? Якія інтарэсы звязваюць Беларусь і Зімбабвэ? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук.
2/1/202337 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пудзіла льва, Пазняк на “нулі”, зброя і санкцыі

На фоне сустрэч і паездак Ціханоўскай трыумфальны візіт у Зімбабвэ Лукашэнкі выглядае дыпламатычным прарывам. І эканамічным — чаго варты бартарны абмен беларускага трактара на пудзіла льва! Пасля гэтага санкцыі, якія найбліжэйшымі днямі абяцае ўхваліць Еўрасаюз, і санкцыйны спіс, прыняты Украінай, вядома, выглядаюць смешна. Ці дадае пудзіла льва легітымнасці Лукашэнку? Як уплывае на ўнутраныя расклады дэмакратычных сіл Беларусі паездка ва Украіну Зянона Пазняка? Ці паўплываюць санкцыі супраць беларускага рэжыму на яго пазіцыю адносна вайны і ці надоўга хопіць у Захада зброі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
2/1/202354 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

230131 - ZOOM - Навошта Зянон Пазняк паехаў ва Украіну

230131 - ZOOM - Навошта Зянон Пазняк паехаў ва Украіну by Euroradio
1/31/202339 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

Сяргей Бульба (Чыслаў). Пра Пазняка, Сахашчыка, мабілізацыю і вызваленчы рух

Нават вайна не здолела аб’яднанць не толькі тых беларусаў, якія знаходзяцца далёка ад фронта, але і тых, хто непасрэдна бярэ ўдзел у баявых дзеяннях. Непаразуменні як на палітычным, так і на вайсковым узроўні не дадаюць добрага настрою грамадству. Якое не ведае, ці ўцягне Лукашэнка ў актыўныя баявыя дзеянні на тэрыторыі Украіны не толькі беларускую армію, але і шараговых беларусаў праз мабілізацыю. Як уплываюць скандалы ў шэрагах дабраахвотнікаў на іх маральны стан і ці здолее Пазняк аб’яднаць беларусаў на фронце? Ці дапаможа такому аб’яднанню прапанаваная Пракоп’евым рэформа Кабінета? Што адбываецца ў беларускім войску і ці будзе яно выконваць загад наступаць на Украіну? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае заснавальнік патрыятычнай арганізацыі “Белы легіён”, палітычны актывіст Сяргей Бульба (Чыслаў).
1/31/20231 hour, 3 minutes, 1 second
Episode Artwork

230130 - ZOOM - Уладзімір Кавалкін пра новыя санкцыі і канец эпохі іпэшнікаў

230130 - ZOOM - Уладзімір Кавалкін пра новыя санкцыі і канец эпохі іпэшнікаў by Euroradio
1/30/202335 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Віталь Цыганкоў. Пра санкцыі, Зімбабвэ, Пазняка і Сабаленку

Доўга заставацца па-за ўвагай “санкцыйнага бюро” Захаду ў лукашэнкаўскага рэжыма не атрымалася. Ці было неўключэнне ў папярэдні санкцыйны спіс Беларусі вынікам лабізму Кіева, ці то былі непразрыстыя намёкі самога Захаду Лукашэнку наконт яго падтрымкі расійскай агрэсіі супраць Украіны — дакладна невядома. І ўжо няважна, бо і Кіеў кінуўся наўздагон заходняму санкцыйнаму цягніку, увёўшы свае санкцыі супраць шэрага беларускіх прадпрыемстваў. Ці паўплываюць новыя санкцыі Захаду і Украіны на падтрымку лукашэнкаўскім рэжымам расійскай вайны ва Украіне? Ці дапаможа легітымізацыі Лукашэнкі палітычны турызм у Зімбабвэ, а Пазняку аднавіць свой уплыў супраца з Палком Каліноўскага? Як перамога беларускі з Маямшчыны Сабаленкі дапаможа спартоўцам-лукашыстам у аднаўленні свайго ўдзелу ў спаборніцтвах? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
1/30/202347 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

230127 - ZOOM - Кашалёк Лукашэнкі Шакуцін, нягледзячы на санкцыі, вядзе прыбытковы бізнес у Германіі

230127 - ZOOM - Кашалёк Лукашэнкі Шакуцін, нягледзячы на санкцыі, вядзе прыбытковы бізнес у Германіі by Euroradio
1/27/202338 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Уладзімір Кавалкін. Ці абваляць новыя санкцыі беларускую эканоміку

Не паспелі беларускія ўлады адсправаздачыцца за 2022 год, заяўляючы, што эканоміка дэманструе ўстойлівы рост нягледзячы на санкцыі, як Еўрасаюз падтрыхтаваў для іх новыя санкцыі. Яны будуць тычыцца экспарта ключавых тэхналогій і энэргетычнага сектару і шмат у чым дубляваць абмежаванні, ужо ўведзеныя супраць Расіі. Наколькі моцна новыя санкцыі могуць ударыць па "ўстойлівай" беларускай эканоміцы, ці ўвогуле працуюць гэтыя абмежаванні і ў чым сапраўды негатыўна ўплываюць на эканамічны сектар? Ці спраўдзіцца пры новых санкцыях прагноз Еўразійскага банка развіцця пра тое, што да лета наша эканоміка павінна яшчэ вырасці? Ці верыць прэм'еру Галоўчанку, які заяўляе, што беларусам падымуць заробкі, а інфляцыя будзе кантраляванай? Пра гэта ды іншае ў 16:00 гутарым з кіраўніком праекту "Кошта урада", эканамістам Уладзімірам Кавалкіным.
1/27/202337 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Яўген Аўгуст Міхасюк. Вайна і палітыка: чаму ў беларускіх дабраахвотнікаў няма адзінства

Гісторыя са спробай накласці “бан” на Беларусь, за якой нібыта стаяць украінскія ўлады, атрымала нечаканы працяг. Былы баец палка імя Каліноўскага Яўген Міхасюк заявіў, што ў самой Украіне “бан” на ўсе спробы Офіса Ціханоўскай альбо Аб’яднанага пераходнага кабінета наладзіць стасункі накладае кіраўніцтва ўзгаданага палка. Ці час сёння на публічныя разборкі і “вынясенне смецця з хаты”? Што на самой справе адбываецца ў асяродку кіраўнікоў палка і чаму здараюцца ўнутраныя непаразуменні? Адкуль ў асобных дабраахвотнікаў палітычныя амбіцыі і якое дачыненне да гэтага мае ўкраінскі бок? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае былы баец палка імя Кастуся Каліноўскага Яўген Міхасюк.
1/27/202341 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Скрасці ўсё: Беларусь як выспа піратаў і шулераў

Словы Лукашэнкі, скіраваныя да кіраўніцтва Беллегпрама, з парадай як навучыцца шыць модную вопратку сталі мемам: “Хто перашкаджае скрасці гэтыя лякалы за мяжой?” Іншая справа, што гэты мем даўно стаў рэчаіснасцю для лукашэнкаўскага рэжыма і яго “моцных гаспадарнікаў”. Прычым, узаконенай рэчаіснасцю. Ці можна сапраўды казаць, што рэжым займаецца пірацтвам, і што змяняе факт узаконьвання так званымі дэпутатамі гэтых дзеянняў? Як гэта адбіваецца на дабрабыце гаспадароў беларускай “Тартугі”? Заклікі вяртацца, скіраваныя да вымушаных мігрантаў, — жаданне вярнуць збеглых рабоў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч.
1/27/202335 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

230126 - ZOOM - Павел Слюнкін разбірае кейс з блакадай Украінай мерапрыемстваў з Ціханоўскай

230126 - ZOOM - Павел Слюнкін разбірае кейс з блакадай Украінай мерапрыемстваў з Ціханоўскай by Euroradio
1/26/202332 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Валерый Кавалеўскі. “Бан” Беларусі: ці сапраўды ён існуе і ад каго сыходзіць

Абвінавачванні ў бок усіх беларусаў, якія “дазволілі расійскім акупантам напасці на Украіну з тэрыторыі Беларусі”, а потым “не лавілі ракеты”, што ляцелі з беларускага боку па ўкраінскіх гарадах, зразумець можна. Гэта эмоцыі, выкліканыя трагедыяй. Іншая справа, калі “бан” на Беларусь і ўсіх без выключэння беларусаў спрабуюць накласці на міжнародным ўзроўні. А тое, што такія спробы ёсць, даказвае сітуацыя, што ўзнікла падчас ушанавання 160-гадавіны паўстання Каліноўскага ў Варшаве. Ці сапраўды маем справу з наўмыснымі дзеяннямі і спробамі накласці “бан” на беларусаў? Як на гэта мусяць рэагаваць лідары дэмсіл на афіцыйным узроўні? Ці можна казаць, што гэта прыкметы дамоўленасці з лукашэнкаўскім рэжымам ці спробы яму дагадзіць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па міжнародных пытаннях Валерый Кавалеўскі
1/26/202336 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Крысціна Рыхтэр. Жыццё без пашпарта: як пазбегнуць такой сітуацыі

Чым даўжэй беларусы знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, тым больш актуальнымі становяцца “пашпартныя” пытанні. І калі праблемы легальнага знаходжання за мяжой у сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння візы вырашаць атрымліваецца даволі лёгка, то сітуацыя ў выпадку заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта іншая. mЗ якімі праблемамі, звязанымі з легальным знаходжаннем за мяжой, найперш сутыкаюцца беларусы? Што рабіць у такіх сітуацыях і да каго звяртацца? Якія варыянты вырашэння праблемы прапануюць мясцовыя ўлады краін, дзе знаходзяцца беларусы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях, сябра працоўнай групы МУС Польшчы па пытаннях беларускіх уцекачоў Крысціна Рыхтэр.
1/26/202336 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Яўген Красулін: “Камфортна жыць у Беларусі” — ідэя, блізкая сэрцу кожнага беларуса

26 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат гістарычных навук, маяніст Яўген Красулін. Як бы ні душылі беларусаў, але ёсць нейкая прага Беларусі, якая не дае беларускай нацыі знікнуць. Мы ўжо маем выдатны падмурак з беларускай мовы, культуры і гісторыі, на якім мы можам ўзвесці выдатны і адрозны ад іншых Беларускі дом, перакананы Яўген Красулін. Пра тое, чым падобныя беларусы і старажытныя мая, навошта нам веданне сваёй гісторыі і мовы, ды пра іншыя цікавосткі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Красуліным.
1/26/202348 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Аліна Коўшык. Шлях беларуса: ад роднай мовы да роднай кнігі

На сёння няма дакладнай лічбы беларусаў, якія былі вымушаныя з’ехаць з краіны ў выніку рэпрэсій і пераследу. Гаворка ідзе пра сотні тысяч. Але гэта толькі тыя, хто апынуўся па-за межамі Беларусі пасля 2020 года. Разам з дыяспарамі, тымі эмігрантамі, што з’ехалі з розных іншых прычын раней, гэтая лічба можа дасягнуць мільёна, калі не больш. І для іх пытанні захавання мовы, атрымання беларускамоўнай адукацыі і магчымасць чытаць на роднай мове вельмі актуальныя. Што робіцца ў межах Года роднай мовы, і ці не стала гэтая ініцыятыва рэакцыяй на дзеянні лукашэнкаўскага рэжыма? Што з сябе ўяўляе Інстытут беларускай кнігі і якія яго функцыі? Якія магчымасці атрымання беларускай адукацыі і стварэння ВНУ за мяжой ёсць у беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.
1/26/202336 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

230125 - ZOOM - Чаму словы Лукашэнкі пра “пакт аб ненападзе” — гэта смешна

230125 - ZOOM - Чаму словы Лукашэнкі пра “пакт аб ненападзе” — гэта смешна by Euroradio
1/25/202330 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Алесь Лапко. Ты не адзін: дзе беларусу знайсці падтрымку і дапамогу за мяжой

Сотні тысяч беларусаў вымушаныя былі з’ехаць з краіны ў выніку рэпрэсій, якія разгарнуў супраць уласнага народа лукашэнкаўскі рэжым. Эміграцыя ў любым выпадку рэч даволі складаная, асабліва ва ўмовах, калі ты да яе не імкнуўся. Адпаведна, шэраг людзей, якія не здолелі знайсці сабе месца ў іншай краіне ці не адаптаваліся, паспрабавалі вярнуцца на радзіму. І 52 такіх вяртанца толькі летась практычна адразу паехалі за краты. Радзіма, насуперак абяцанням Лукашэнкі, не гатовая “перагарнуць старонку”. Нават тады, калі абяцае гэта зрабіць. Што найперш становіцца аргументам на карысць спробы вяртання? Ці сапраўды ў эміграцыі варта разлічваць толькі на сябе і свае сілы? Якія беларускія ініцыятывы і структуры існуюць у Польшы, і ці ёсць падтрымка з боку польскіх улад? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Беларускага моладзевага хаба (Варшава), прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Польшчы Алесь Лапко.
1/25/202339 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра заклікі вяртацца, Каліноўскага, Сахашчыка і Пазняка

Прычынай для чарговага напружання ў беларуска-украінскіх стасунках стаў зварот Зяленскага з нагоды 160-годдзя паўстання Каліноўскага. Дзе роля беларусаў ніяк не была адзначаная. Рэагаваць на такое стаўленне вымушаныя былі нават прадстаўнікі палка Каліноўскага, які ваюе ва Украіне. Амаль адначасова прагучалі словы Лукашэнкі пра нібыта жаданне Кіева падпісаць з ім пакт аб ненападзе. Праўда, гучала гэта разам з абвінавачваннямі ў бок Украіны, якая “рыхтуе баевікоў” і заклікамі да беларускіх эмігрантаў вяртацца. Пры пэўных умовах… Што стаіць за ігнараваннем беларусаў Зяленскім у звязку з паўстаннем Каліноўскага? Ці дапаможа перафарматаванне Кабінета ў перамозе над рэжымам? Што змяняюць у заходняй палітыцы танкі для Украіны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
1/25/20231 hour, 6 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Вадзім Пракоп’еў: беларусы заб’юць апошні цвік у труну расійскай імперыі. Частка 2

У першай частцы размовы з Вадзімам Пракоп’евым мы гаварылі пра неабходнасць тэрміновага перафарматавання Аб’яднанага пераходнага кабінета, пра тое, чаму Святлана Ціханоўская мусіць заставацца лідарам дэмакратычных сіл, але павінна перадаць кіраванне АПК іншаму чалавеку і шмат пра што іншае. У працягу размовы пазаштатны дарадца прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валерыя Сахашчыка разважае пра тое, як спатоліць “кадравы голад” дэмсіл, пра нацыянальна-вызваленчы рух, люстрацыю і шмат што іншае. Далучайцеся да эфіру і абмеркавання ініцыятыў і прапаноў Вадзіма Пракоп’ева!
1/25/202339 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

230124 - ZOOM - Павел Свярдлоў пра тое, ці верне спецыяльная камісія беларусаў на радзіму

230124 - ZOOM - Павел Свярдлоў пра тое, ці верне спецыяльная камісія беларусаў на радзіму by Euroradio
1/24/202336 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Яўген Магда, Тамаш Суліма. Гульні з Лукашэнкам: пра Каліноўскага, Зяленскага і пазіцыю Варшавы

23 студзеня ў Варшаве ўрачыста адзначылі 160-ю гадавіну паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Уладзімір Зяленскі ў віншавальным лісце да гадавіны паўстання не ўзгадаў Беларусь. Прэзідэнт Польшчы хоць і адзначыў ролю беларусаў, але слова прадстаўніцы беларускай грамадскасці Святлане Ціханоўскай на ўрачыстасці не далі, і вянка беларускага мы так і не пабачылі. А 24 студзеня Лукашэнка заявіў, што атрымаў з Кіева прапанову падпісаць “пакт аб ненападзе”. Што стаіць за ігнараваннем беларусаў Зяленскім у звязку з паўстаннем Каліноўскага і чаму ў Варшаве не далі слова Ціханоўскай падчас ушанавання гадавіны паўстання? Ці мог Кіеў сапраўды звярнуцца да Лукашэнкі з прапановай аб падпісанні пакту? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда і старшыня Асацыяцыі беларускіх журналістаў у Польшчы, прадстаўнік беларускай нацменшасці ў Польшчы Тамаш Суліма.
1/24/202334 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Леў Львоўскі. Пра санкцыі, ваенную эканоміку і курс долара

Санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыма ЕС плануе і надалей пашыраць. І хоць яны па словах беларускіх чыноўнікаў не працуюць, але з Мінска гучаць заклікі да беларусаў за мяжой выходзіць на вуліцы і пратэставаць супраць іх увядзення. Чаму гэта павінны рабіць беларусы, якія былі вымушаныя з прычыны пераследу таго ж лукашэнкаўскага рэжыма выехаць з краіны, не зразумела. Відаць, каб зарабіць сабе індульгенцыю на вяртанне, да якога цяпер ужо заклікае Лукашэнка. Дык працуюць санкцыі ці не, і хто найперш ад іх церпіць — шараговыя беларусы альбо жыхары Драздоў? Што застанецца ў выніку санкцый ад беларускай эканомікі? Пра што сведчыць рост сярэдняга заробку і зніжэнне стаўкі рэфінансавання? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC, эканаміст Леў Львоўскі.
1/24/202341 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Паўлюк Быкоўскі. Ці ёсць яшчэ ў Беларусі інфармацыйны суверэнітэт

Напачатку 2022-га года беларуская прапаганда запэўнівала, што Захад звар'яцеў, і Расія не збіраецца нападаць на Украіну. Потым з усіх прасаў гучала, што Расія вымушана была напасці першай, бо ў іншым выпадку гэта б зрабіла Украіна. Затым нам распавядалі, якая Беларусь сердабольная і прымае бежанцаў. Ну а цяпер асноўны наратыў такі: мы падтрымліваем Расію але ў вайне не ўдзельнічаем. Пры чым, так падтрымліваем, што расійскае войска — наша, а Беларусь — ледзьве не Расія. Ці застаўся яшчэ ў Беларусі інфармацыйны суверэнітэт? Ці ёсць розніца паміж тым, што робяць дзяржСМІ і ўмоўны "Спутнік"? Чаму беларуская прапаганда салідарызавалася з расійскай? Павел Усаў мае рацыю, калі кажа, што Лукашэнка больш не кантралюе беларускую прапаганду? Пра гэта ды іншае гутарым з аналітыкам праекта Media-IQ Паўлюком Быкоўскім.
1/24/202329 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

230123 - ZOOM - Перамога над Расіяй усё бліжэй: чаго чакаць Украіне ад новага пакета дапамогі

230123 - ZOOM - Перамога над Расіяй усё бліжэй: чаго чакаць Украіне ад новага пакета дапамогі by Euroradio
1/23/202336 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Вадзім Пракоп’еў: “Прыспеў час Ціханоўскай сысці”. Частка 1

Аб’яднаны пераходны кабінет у тым выглядзе, у якім ён існуе сёння, не спраўляецца са сваімі функцыямі, губляе аўтарытэт у вачах беларусаў і нездольны распрацаваць дзейсны план па змене рэжыма, перакананы Вадзім Пракоп’еў. Таму гэтую структуру неабходна тэрмінова перафарматаваць і прызначыць кіраваць ім… некага іншага замест Святланы Ціханоўскай. Дакладней, яна сама павінна прызначыць на месца “прэм’ер-міністра” іншага чалавека. Таго, каго ёй параяць прызначыць на сваё месца беларусы. Чаму на думку Пракоп’ева менавіта цяпер неабходна ўзняць пытанне аб замене кіраўніка АПК? Што не так з Ціханоўскай на гэтай пасадзе і на якой дзейнасці ёй варта было б засяродзіцца? Ці магчыма аб’яднанне дэмакратычных сіл, на якіх умовах, якую пасаду маглі б заняць у абноўленым кабінеце Сахашчык, Пазняк і Чалы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем з пазаштатным дарадцам прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валерыя Сахашчыка Вадзімам Пракоп’евым.
1/23/202346 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Пра “мясарубку” пад Бахмутам, Сахашчыка і вызваленне Беларусі

Самыя жорсткія і крывавыя баі каторы тыдзень адбываюцца пад Бахмутам і Салядарам. І на тых участках фронта ваююць беларусы з Палка Каліноўскага. Як выглядае “мясарубка” пад Бахмутам вачамі шараговага байца і што прымушае расійскіх салдат ісці ў наступ, нягледзячы на страты? Што адбываецца ў асяродку беларускіх дабраахвотнікаў і з якім структурамі яны супрацоўнічаюць? Чаму не хочуць, каб Сахашчык альбо Азараў “лезлі” ў ваенныя справы, і каму з палітыкаў давяраюць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае баец Палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным “Сенат”.
1/20/202334 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

230120 - ZOOM - Ці будуць судзіць Лукашэнку і генералаў за злачынствы супраць беларусаў і ўкраінцаў?

230120 - ZOOM - Ці будуць судзіць Лукашэнку і генералаў за злачынствы супраць беларусаў і ўкраінцаў? by Euroradio
1/20/202333 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Чаму ў Беларусі тэхніка даражэйшая, чым у Польшчы

Чаму ў Беларусі тэхніка каштуе ўдвая больш, чым у Польшчы? Гэтым пытаннем задаецца бізнесовец Аляксандр Кныровіч, які на сваім ютуб-канале "Кныровіч" параўноўвае цэны і разбіраецца, чаму так адбываецца. У эфіры Еўрарадыё Аляксандр патлумачыць, да якіх высноваў прывяло яго раследванне і паразважае пра галоўныя тэмы тыдня — Ціханоўскую ў Давосе, рэзалюцыю Еўрапарламента наконт трыбунала над Лукшэнкам і Пуціным, сумесныя вучэнні і прагнозы экспертаў, фэйкавага Пуціна і г.д.
1/20/202327 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

230119 - ZOOM - Дар’ю Лосік асудзілі на 2 гады калоніі: чаму?

230119 - ZOOM - Дар’ю Лосік асудзілі на 2 гады калоніі: чаму? by Euroradio
1/19/202329 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Насця Касцюгова: салідарнасць, парадак, свабода — ідэя нейрасеткі з назвай Беларусь

19 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — менеджарка па стратэгічнай камунікацыі Офіса Святланы Ціханоўскай Настасся Касцюгова. Нягледзячы на тое, што здарылася з беларусамі ў 2020 годзе, праз што яны прайшлі і працягваюць праходзіць, помста — гэта не пра нас. Не пра ўсіх нас. Мы імкнемся да пошуку справядлівасці найперш. Для беларусаў важней законнасць і парадак. Гэта больш адпавядае экасістэме беларускага грамадства, перакананая Насця Касцюгова. Пра тое, чым беларусы падобныя на самаабучальную нейрасетку, ці здольныя мы навучыцца любіць сваё і ганарыцца беларускім, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Насцяй Касцюговай.
1/19/202354 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Аляксей Лявончык. Пра санкцыі, вайну, палітвязняў і хапуны за данат

Следам за скандалам з агентам у камандзе “Чорнай кнігі Беларусі”, затрыманнямі нібыта з прычыны апублікаваных фотаздымкаў у кнізе, прысвечанай пратэстам 2020 года, з'явілася інфармацыя пра затрыманні тых, хто данаціў у дабрачынныя фонды BYHELP i BYSOL. Узніклі падазрэнні, што і тут нейкія базы патрапілі не ў тыя рукі. Як абараніць сябе тым, хто сапраўды данаціў у 2020 годзе і ці дапаможа згода адкупіцца? Ці магчыма сабраць грошы на выкуп палітвязняў? Як працуюць санкцыі, ці можа на іх увядзенне ўплываць Кіеў і ці была карыснай паездка Ціханоўскай у Давос? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сузаснавальнік BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык.
1/19/202347 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

230118 - ZOOM - Што азначаюць лётныя расійска-беларускія вучэнні — каментуюць эксперты

230118 - ZOOM - Што азначаюць лётныя расійска-беларускія вучэнні — каментуюць эксперты by Euroradio
1/18/202334 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Вадзім Мажэйка. Ад пратэстаў да вайны: ці забыўся Захад пра Беларусь

У 2020 годзе Беларусь займала адно з вядучых месцаў на старонках усіх сусветных СМІ — захапляліся мірнымі пратэстамі і беларусамі, абураліся дзеяннямі рэжыма. Але з часам беларуская тэма пачала сыходзіць з першых палос. На якія вярнулася 24 лютага 2022 года ў якасці суаргэсара — краіны, з тэрыторыі якой Расія напала на Украіну, а потым шмат месяцаў абстрэльвала ўкраінскія гарады ракетамі. Як буйнейшыя замежныя СМІ давалі інфармацыю пра Беларусь і як змянілася іх цікавасць да беларускай тэмы цягам 2,5 года? Чым можна прыцягнуць увагу да беларускай тэмы сёння і ці робіцца гэта? Ці могуць СМІ паўплываць на пазіцыю палітыкаў па пытанні вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка.
1/18/202342 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Папалохаць Лукашэнку: пужалкі Масквы і Кіева

Расійскія прапагандысты ізноў вярнуліся да тэмы “Беларусь — гэта Расія”. З насмешлівымі каментарамі пра тое, што не трэба палохаць Лукашэнку. Але чаго палохацца, калі ў рэжыма вораг не ў Маскве, а на Захадзе, ад якога яму і дапамагаюць бараніцца расійскія войскі ў Беларусі. Мясцовая ж прапаганда не адлуп расійскім калегам дае, а рыхтуе беларусаў да вайны з Украінай. Ці варта звяртаць увагу на заявы са студый расійскага тэлебачання і ў якім стане беларускі суверэнітэт? Пра што сведчыць затрыманне Дзмітрыева і ці сапраўды рэжым спяшаецца, распачаўшы адразу некалькі гучных судовых працэсаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
1/18/20231 hour, 5 minutes, 1 second
Episode Artwork

230117 - ZOOM - Аляксей Арастовіч сыходзіць з пасады дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны

230117 - ZOOM - Аляксей Арастовіч сыходзіць з пасады дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны by Euroradio
1/17/202335 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Ад Ціханоўскай у Давосе да дня Крыма ў Мінску

Завочны суд па справе Каардынацыйнай рады, дзе галоўнымі абвінавачанымі выступаюць Святлана Ціханоўская і Павел Латушка адбываецца практычна паралельна з Форумам у Давосе, на якім прысутнічае лідарка беларускіх дэмсіл. І гэта “супадзенне” надае Ціханоўскай дадатковай увагі з боку ўдзельнікаў Форума. Сярод якіх і Алена Зяленская. Якое значэнне мае прысутнасць беларускай дэлегацыі дэмсіл на Форуме ў Давосе і ці варта разлічваць на сустрэчу Ціханоўскай і Зяленскай? Чым рэжыму не дагадзіў Дзмітрыеў і чаму міністр інфармацыі так баіцца сваіх жа прапагандыстаў? Святкаванне дня Крыма і пераслед за падтрымку Украіны — пра што гэта сведчыць ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
1/17/20231 hour, 9 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

230116 - ZOOM - “Зрабілі правільны выбар”: як “каліноўцы” ваююць за Украіну

230116 - ZOOM - “Зрабілі правільны выбар”: як “каліноўцы” ваююць за Украіну by Euroradio
1/16/202333 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Ганна Федаронак. Узаемадапамога: хто дапаможа тым, хто дапамагае іншым

Рэпрэсіі 2020 года вымусілі вялікую колькасць беларусаў тэрмінова выехаць з краіны. Але і за мяжой спрацаваў прынцып “беларус беларусу беларус”, і неабыякавыя беларусы адкрылі ў Польшчы шэлтар для ўцекачоў, куды мог звярнуцца любы і атрымаць дапамогу ад суайчыннікаў. А ў 2022 годзе беларусы ўзяліся дапамагаць і ўцекачам з Украіны, што беглі ад вайны. З якімі праблемамі найперш сутыкаюцца эмігранты ў Польшчы і чым дапамагае шэлтар? Якія мэты ў фонду “Życie”? З якімі цяжкасцямі сутыкнуліся заснавальнікі шэлтара для ўцекачоў і на дапамогу ад каго разлічваюць самі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктарка шэлтара для ўцекачоў Фонду дабрачыннай дапамогі беларускім і ўкраінскім эмігрантам у Польшчы “Życie” Ганна Федаронак.
1/16/202339 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

230113 - ZOOM - Кныровіч пра ліст сваякоў палітвязняў і затрыманне Дзмітрыева

230113 - ZOOM - Кныровіч пра ліст сваякоў палітвязняў і затрыманне Дзмітрыева by Euroradio
1/13/202333 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Алесь Аляхновіч. Пакаранне за данат і канфіскацыя: ці ўзбагаціць гэта рэжым

Рэжым працягвае шукаць новыя варыянты эканамічнага ўціску на сваіх патэнцыйных і рэальных апанентаў. Тым, хто ў 2020 годзе данаціў, прапануюць “кампенсаваць шкоду ў 10-разовым памеры”, у тых, хто быў пакараны па “экстрэмісцкім” артыкуле, — прапаноўваюць канфіскоўваць маёмасць. Што стаіць за новымі ініцыятывамі рэжыма — жаданне адпомсціць ці папоўніць бюджэт? Што чакае беларускую эканоміку ў новым годзе? Ці магчыма выкупіць палітвязняў і ці маюць дэмсілы што прапанаваць беларускаму бізнесу на будучыню? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч.
1/13/202345 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Скарбашукальнікі зводзяць з розуму вёску, Ассанжу не даюць развітацца з Вествуд

Што адбываецца зараз у каралеўскай сям'і і вакол яе вы ведаеце і без нас. Так што ў гэтым аглядзе не будзе ні слова пра прынца Гары і яго стасункі з братам, чытайце смела.
1/13/20236 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Як колькасць зняволеных уплывае на эканоміку

Беларусь ўзначальвае рэйтынг еўрапейскіх краін па колькасці зняволеных — на 100 тысяч чалавек прыпадае 345 зэкаў. Для параўнання, напрыклад, у Нарвегіі гэты паказчык ніжэйшы ў 7 разоў — 49 злачынцаў на 100 тысяч насельніцтва. Лічбы кажуць пра дзве рэчы: што, па-першае, складана паверыць, што рахманыя беларусы прама ледзьве не нацыя злачынцаў, а па-другое, што такая колькасць зняволеных моцна адбіваецца на беларускай эканоміцы. Гэта а таксама пакет "бандыцкіх законаў", падпісаных Лукашэнкам на пачатку года, правал у прамысловасці, ліст ад сваякоў палітвязняў да сусветнай супольнасці і іншае абмяркоўваем у штотыднёвым стрыме з бізнесоўцам Аляксандрам Кныровічам.
1/13/202341 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Надзея Нортан, Глеб Івашкевіч. Што робяць беларусы ЗША для дапамогі беларусам і Украіне

З Беларусі працягваюць выязджаць тыя, каму пагражае пераслед з боку лукашэнкаўскага рэжыма. Так, асобныя ІТ-шнікі, якім не хапае беларускага сервісу і “малочкі” вяртаюцца, але такіх няшмат і ў іх над галавой крымінальная справа за, прыкладам, данаты не вісіць. Вымушана выязджае значна больш людзей і ім патрэбная дапамога і падтрымка на новым месцы. Чым жывуць беларускія дыяпары ЗША і ці не стаміліся яны ад актыўнасці і ўзаемадапамогі? Што было зроблена цягам 2022 года і якія планы на новы год? Адкрыццё прасторы Belarus FREEDOM Housе у Філадэльфіі — якія магчымасці гэта дае актывістам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Надзея Нортан і сузаснавальнік прасторы Belarus FREEDOM Housе у Філадэльфіі Глеб Івашкевіч.
1/12/202341 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

230112 - ZOOM - Смяротнасць вырасла ў 2 разы, інфекцыі — у 10 разоў: якую статыстыку хаваюць улады

230112 - ZOOM - Смяротнасць вырасла ў 2 разы, інфекцыі — у 10 разоў: якую статыстыку хаваюць улады by Euroradio
1/12/202335 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Класкоўскі. Прывід суверэнітэту: хто ўратуе Беларусь ад вайны

У Беларусь працягваюць прыбываць расійскія вайскоўцы разам з ваеннай тэхнікай. Афіцыйна — для ўдзелу ў чарговых беларуска-расійскіх вучэннях. І гэта напружвае як і саміх беларусаў, так і ўкраінцаў. Нягледзячы на заспакойванні заходніх экспертаў, што яны сапраўды едуць на вучэнні. Вось толькі і ў 2022-м яны таксама прыехалі на вучэнні, і вучэнні тыя былі, але і працяг у іх быў… Чым небяспечная прысутнасць расійскіх войскаў у Беларусі? Пра што сведчыць пераслед беларусаў за падтрымку Украіны ў змаганні з расійскімі акупантамі? Якія існуюць магчымасці для вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык праекта @pozirkonline Аляксандр Класкоўскі.
1/12/202349 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Генадзь Шульман. слухаць, чуць і любіць адзін аднаго — мая нацыянальная ідэя

12 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — музычны прадзюсар, пісьменнік Генадзь Шульман. Мы мусім у любых абставінах імкнуцца заставацца чалавекам. Якія б цяжкасці і складанасці цябе не напаткалі на жыццёвым шляху: турма, эміграцыя, расстанне з блізкімі ці яшчэ што. А сілы заставацца чалавекам нам даюць унутранае святло і нашы карані — гістарычныя і нацыянальныя, перакананы Генадзь Шульман. Пра тое, ці падобны сённяшні лёс беларускага народа да біблейскага апісання лёсу народа яўрэйскага, як падчас выпрабаванняў захаваць сябе і пры чым тут мова ды гісторыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Генадзем Шульманам.
1/12/202338 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Валерый Кавалеўскі. Ці гатовы Дзярждэп “упісацца” за беларускіх палітвязняў?

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі наведаў ЗША. Паводле тг-канала Кабінета, праграма ў яго там была насычаная: сустрэчы ў Пентагоне, Дзяржаўным дэпартаменце і Радзе нацыянальнай бяспекі ЗША, у камітэтах па замежных справах абедзвюх палат Кангрэса ЗША, у аналітычных цэнтрах і з беларускай дыяспарай. Калі ж казаць пра тэмы перамоў, то была там і тэма дапамогі палітвязням. Чым выкліканы візіт найперш у Пентагон, Дзярждэп і Раду нацыянальнай бяспекі ЗША? Ці існуе для ЗША пытанне беларускіх палітвязняў і ці гатовы Белы дом паспрыяць іх вызваленню? Як схіліць Захад да перамоў з Лукашэнкам і ці можна Лукашэнку верыць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па міжнародных пытаннях Валерый Кавалеўскі.
1/12/202340 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

230111 - ZOOM - Што адбываецца ў Саледары і чаму расіяне так хочуць яго захапіць

230111 - ZOOM - Што адбываецца ў Саледары і чаму расіяне так хочуць яго захапіць by Euroradio
1/11/202337 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Ціханоўская, Шольц, Байдэн — хто мусіць вызваліць палітвязняў і як?

На сёння ў Беларусі 1440 палітвязняў. І гэта толькі тыя, каго правабаронцы “афіцыйна” такімі прызналі. Пры гэтым, самі праваабаронцы прызнаюць, што людзей, якія знаходзяцца за кратамі ў выніку палітычнага пераследу, у разы больш. Але больш чым за два гады датэрмінова на свабоду выйшлі адзінкі з іх. Вызваліць іншых альбо не атрымліваецца, альбо робіцца для гэтага не ўсё, не так і не тое. Прынамсі, такое меркаванне выказваюць сваякі палітвязняў. Хто на думку сваякоў палітвязняў рэальна можа паўплываць на іх вызваленне і што для гэтага робіцца альбо не робіцца? Ці існуе стратэгія вызвалення і дзе гарантыя, што яна спрацуе? Як схіліць Захад да перамоў з Лукашэнкам і ці можна Лукашэнку верыць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае муж палітзняволенай Ірыны Слаўнікавай Аляксандр Лойка.
1/11/202333 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

Яўген Магда. Кіеў за 3 дні 2.0: пра прэвентыўны ўдар і “стаўку на каліноўцаў”

Тэма новага наступу расійскіх, а магчыма сумесна і з беларускімі, войскаў на Украіну з тэрыторыі Беларусі апошнім часам рэгулярна ўзнімаецца на розных узроўнях — ад Генштаба Узброеных сіл Украіны і адміністрацыі Зяленскага да шараговых украінскіх салдат, што знаходзяцца на мяжы з Беларуссю. Прагнозы па тэрмінах і ўдзеле ў наступе беларускага войска розныя, прадказанні выніку нападу практычна аднолькавыя — без шансаў. Пытанне ролі ва ўсім гэтым беларускага грамадства і дэмакратычных сіл фактычна не ўзнімаецца… Ці гатовы Кіеў па прыкладзе Лукашэнкі да прэвентыўнага ўдару? Што ад яго стрымлівае і пры чым тут “беларускі бітум”? Якую ролю ў супрацьстаянні новаму наступу адводзіць Кіеў беларускім добраахвотнікам, беларускаму грамадству і апазіцыі на чале з Ціханоўскай ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўгенам Магдам.
1/11/202330 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Пра палітвязняў, данат на ГУБАЗіК і дрон для каліноўцаў

Самай балючай тэмай для беларускага грамадства і для сваякоў палітвязняў застаецца пытанне магчымасці іх найхутчэйшага вызвалення. Спрэчкі на гэтую тэму з узаемнымі абвінавачваннямі і прэтэнзіямі пачаліся даўно, але выніку няма — да гэтага часу паспяховай стратэгіі ніхто так прапанаваць і не здолеў. Тым больш, што рэжым не дае падстаў меркаваць, што нейкія перамовы на гэты конт яго цікавяць, і працягвае рэпрэсіі. Ці існуе стратэгія вызвалення палітвязняў, якая рэальна можа спрацаваць у сённяшніх беларускіх рэаліях? Пра што сведчыць з’яўленне зварота сваякоў палітвязняў? Якім чынам магчыма дамагчыся спынення рэпрэсій і пры чым тут беларускія добраахвотнікі і структуры беларускіх дэмсіл? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
1/11/20231 hour, 7 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

230110 - ZOOM - Аляксей Лявончык выключае ўцечку звестак пра айцішнікаў-данатараў

230110 - ZOOM - Аляксей Лявончык выключае ўцечку звестак пра айцішнікаў-данатараў by Euroradio
1/10/202339 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Суд за беларускасць, пераслед за данаты, вяртанне збеглых

У Беларусі працягваюцца палітычныя судовыя працэсы. Не паспелі вынесці прысуды актывістам прафсаюзнага руху, як пачалі разгляд спраў праваабаронцаў з “Вясны” на чале з нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім і “справы TUT.BY”. Але вяршыняй цынізму рэжыма, прынамсі на сёння, выглядае справа Паўла Белавуса. Кіраўніка Symbal.by сярод іншага вінавацяць у тым, што ён “распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму”. Абвінавачванне Белавуса — прызнанне лукашэнкаўскім рэжымам сваёй антыбеларускасці? Пра што сведчыць пераслед за данаты на падтрымку Узброеных сіл Украіны і што стаіць за словамі Лукашэнкі пра “агульную справу”, сказаныя расійскім вайскоўцам? Ці павераць вымушаныя эмігранты словам пра замірэнне і прабачэнне з боку рэжыма? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
1/10/20231 hour, 4 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

230109 - ZOOM - Пра гучныя суды і вызваленне палітвязняў: размова з Валерыем Карбалевічам

230109 - ZOOM - Пра гучныя суды і вызваленне палітвязняў: размова з Валерыем Карбалевічам by Euroradio
1/9/202344 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Ганна Краўчанка. Што здольны зрушыць з месца “РухБот” і якая ад яго карысць

Дэмакратычныя сілы Беларусі працягваюць рэфармаваць і ўдасканальваць свае структуры. Менавіта так, відаць, можна патлумачыць тое, што Каардынацыйная рада, на існаванне якой большасць беларусаў паспелі забыцца, хутка год, як “паспяхова” рэфармуецца. Вось і новы праект у межах гэтага рэфармавання стварылі — “РухБот”. Што з сябе ўяўляе праект “РухБот” і якія ў яго мэты? Ці могуць заснавальнікі праекту гарантаваць бяспеку яго ўдзельнікам? Як адбудаваць грамадзянскую супольнасць у Беларусі — ці магчыма гэта ў сённяшніх умовах? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўніца праекта Кардынацыйнай Рады “РухБот” Ганна Краўчанка.
1/9/202335 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Валерый Карбалевіч. Пра суды, палітвязняў і гульні Лукашэнкі ў вайну з НАТО

Следам за судом над праваабаронцамі з “Вясны” на чале з нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім, у Мінску распачаўся суд па так званай “справе ТUT.BY”. На лаве падсудных — галоўная рэдактарка парталу Марына Золатава і гендырэктарка кампаніі Людміла Чэкіна. І ў той жа час, калі лукашэнкаўскі рэжым працягвае рэпрэсіі супраць грамадзянаў уласнай краіны, у Беларусі павялічваецца колькасць расійскіх акупацыйных войск. Чаго дамагаецца рэжым судом над супрацоўнікамі ТUT.BY? Пра што сведчыць павелічэнне колькасці расійскіх войск у Беларусі і ці можна давяраць інфармацыі, што гэта не больш, чым звычайныя вучэнні? Ці стане пытанне вызвалення палітвязняў ключавым для лідараў дэмсіл і ці пойдзе Захад на перамовы з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.
1/9/202335 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

230106 - ZOOM - Кныровіч — беларускамоўны! Першы стрым з бізнесоўцам у Новым годзе

230106 - ZOOM - Кныровіч — беларускамоўны! Першы стрым з бізнесоўцам у Новым годзе by Euroradio
1/6/202331 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Навіны свету за 5 хвілін: "амністыя" ў М'янме, скандал у каралеўстве і затрыманне наркабарона

Новы год толькі пачаўся — а нам ужо ёсць, пра што вам расказаць. Гэта штотыднёвы міжнародны агляд сусветных навін ад Еўрарадыё.
1/6/20234 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Азараў. Пра ГУБАЗіК, агентаў, план “Перамога” і палітвязняў

Следам за скандалам з агентам у камандзе “Чорнай кнігі Беларусі” узнік новы — пра нібыта затрыманні сілавікамі людзей, выключна дзякуючы апублікаваным фота ў кнізе “Я выходжу”. Адначасова аднавіліся тэлефанаванні тым, хто з’ехаў ад пераследу лукашэнкаўскімі карнікамі за мяжу, з прапановай вярнуцца, а ў “пакаяльных відэа” з’явіўся новы трэнд — прызнанні ў падтрымцы Украіны. Ці варта верыць як прапановам вярнуцца з абяцаннямі прабачыць, так і словам пра затрыманні па фота з кнігі? Пра што сведчаць паляванні за тымі, хто падтрымлівае Украіну ці негатыўна выказваецца на адрас расійскіх акупантаў? Што адбываецца з планам “Перамога” і як правільна вылічваць агентаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага пераходнага кабінета Аляксандр Азараў.
1/6/202352 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч — беларускамоўны! Першы стрым з бізнесоўцам у Новым годзе

У верасні падчас стрыму Еўрарадыё бізнесмен Аляксандр Кныровіч у адказ на крытыку гледачоў паабяцаў са студзеня перайсці на беларускую мову. Кныровіч сказаў — Кныровіч зрабіў! Сёння наша гутарка з бізнесоўцам будзе прысвечаная беларускай мове. Хто вінаваты ў тым, што беларусы не размаўляюць па-беларуску? Ці магчымы пераход на мову, што для гэтага патрэбна? Як так сталася, што беларуская мова з "вясковай" стала мовай інтэлігенцыі і супраціву? Далучайцеся да нашага эфіру і задавайце пытанні Аляксандру. Ну і падтрымайце яго — ён вельмі хвалюецца!
1/6/202337 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Сяргей Бульба (Чыслаў). Ці чакаць у Беларусі сваіх “макеевак” і чым зможа адказаць Мінск

Колькасць так званай рэгіянальнай беларуска-расійскай групоўкі войск на тэрыторыі Беларусі няспынна павялічваецца. Перыядычна з’яўляецца інфармацыя пра прыбыццё ў нашую краіну расійскай вайсковай тэхнікі, новых “мобікаў” для нібыта навучання на беларускіх палігонах, а беларуска-расійскія ваенныя вучэнні сталі бясконцымі і няспыннымі. Вось толькі паўтарыць спробу ўзяцця Кіева за тры дні з тэрыторыі РБ украінская армія не дасць — і гэта відавочна. Ці гатовыя беларускія вайскоўцы паміраць за Пуціна ва Украіне і ці магчыма супрацьстаяць мабілізацыі ў сённяшніх беларускіх рэаліях? Пра што сведчаць пакаранні за падтрымку Украіны? Ці магчыма стварыць за мяжой баяздольныя структуры для вызвалення Беларусі ад знешніх і ўнутраных акупантаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае заснавальнік патрыятычнай арганізацыі “Белы легіён”, палітычны актывіст Сяргей Бульба (Чыслаў).
1/6/202351 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

230105 - ZOOM - У Мінску пачаўся суд над Алесем Бяляцкім і іншымі кіраўнікамі “Вясны”

230105 - ZOOM - У Мінску пачаўся суд над Алесем Бяляцкім і іншымі кіраўнікамі “Вясны” by Euroradio
1/5/202341 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Валерыя Дэле: мая нацыянальная ідэя простая — павага і любоў

5 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — спявачка, кампазітарка Валерыя Дэле. Спрадвеку жыццё беларусаў было звязанае са спевамі, з музыкай. І ў нашага народа надзвычай багатая песенная спадчына. У беларусаў ёсць спевы практычна на ўсе выпадкі жыцця. За выключэннем аднаго — на выпадак масавых пратэстаў. Пратэстнай культуры і песень, якія б адпавядалі гэтаму моманту, у нас практычна няма. Але цяпер гэтая культура ствараецца, бо гэта таксама складнік будучай перамогі, перакананая Валерыя Дэле. Пра тое, чым сучаснай моладзі можа быць цікавы фальклор, як нам навучыцца паважаць людзей вакол сябе і пра важнасць сваёй культурнай і гістарычнай спадчыны мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валерыяй Дэле.
1/5/202341 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Вольга Цесакова. Зомбі-апакаліпсіс: ці ёсць жыццё сярод дэпутатаў

Здавалася б, на полі грамадзянскай актыўнасці ў Беларусі нічога не засталося — выпаленая рэпрэсіямі ў дачыненні да ўсіх без выключэння недзяржаўных арганізацый пустэча засталася. Па якой бадзяюцца так званыя дэпутаты, прабягаюць нешматлікія БРСМ-актывісты, збіраючы дапамогу расійскім мобікам, і праносіцца на белым кані адзінокая інфаказачка ў пошуках хоць нечага прабеларускага… Якія афіцыйныя формы грамадзянскай актыўнасці засталіся ў Беларусі? Чаму імі неабходна працягваць займацца і ці ёсць жадаючыя выказваць свой актывізм? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дэпутатка Мінгарсавета Вольга Цесакова.
1/5/202347 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Міхаіл Самусь. Беларускі фронт: ці будзе ён адкрыты і калі

“На ўсходнім фронце без пераменаў” — так апісваюць сітуацыю ва Украіне заходнія ваенныя эксперты. Тым не менш, спакою на вайне няма — то навіны пра жорсткія баі пад Бахмутам, то ўдалы “прылёт” у Макееўцы, то паветраная трывога па ўсёй Украіне. Ці, прыкладам, сітуацыю на беларускай мяжы вайскоўцы абмяркоўваюць альбо з’явіцца фота Сахашчыка з генералам Залужным… Што адбываецца на франтах і як змяняецца сітуацыя на беларуска-украінскай мяжы? Ці стане 2-гі замежны легіён фармаваннем беларускіх дабраахвотнікаў і ці ёсць патрэба ў стварэнні такой вайсковай структуры? Ці павялічыцца ваенная дапамога Захаду Украіне, якія наступствы ад абстрэлаў украінскіх гарадоў расійскімі ракетамі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.
1/5/202340 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

230104 - ZOOM - Сахашчык пра сустрэчу з Залужным і беларускую ПВК, якую фінансуе Пуцін

230104 - ZOOM - Сахашчык пра сустрэчу з Залужным і беларускую ПВК, якую фінансуе Пуцін by Euroradio
1/4/202336 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Валерый Мацкевіч. Ці вартая ўвагі гульня ў Каардынацыйную раду

Пра тое, што Каардынацыйная рада будзе рэфармаваная, набудзе новыя функцыі і, што галоўнае, другое дыханне, каб вярнуцца да жыцця, казалі яшчэ ўлетку 2022 года. Потым былі абяцанні распрацаваць да снежня план гэтых рэформ. На двары 2023 год, а прыкмет не тое што актыўнага, а хаця б нейкага жыцця з боку КР не відаць. Што адбываецца з Каардынацыйнай радай і ці варта ўвогуле рэанімаваць гэты палітычны праект 2020 года? Якія функцыі яму плануецца надаць? На што сябры КР плануюць уплываць і якім чынам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ў эфіры прадстаўнік Каардынацыйнай рады і сябра прадстаўнічай працоўнай группы па рэформе КР Валерый Мацкевіч.
1/4/202340 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Пра барацьбу крэслаў, стаўку на каліноўцаў і лёс палітвязняў

Два сігналы лукашэнкаўскаму рэжыму цягам некалькіх апошніх дзён прыйшлі з Украіны. Адзін ад прадстаўніка Аб’яднанага кабінета Валерыя Сахашчыка, які выклаў фота з генералам Залужным. Другі — з Макееўкі, дзе ўкраінскія ракеты прадэманстравалі, які лёс чакае як расійскіх акупантаў, так і іх саюзнікаў з Драздоў, якім варта было б задумацца пра свой лёс. А тут яшчэ і тэрарыст Гіркін непразрыста намякае Лукашэнку на Гаагу… Што стаіць за публікацыяй Сахашчыкам фота з Залужным і пра што можа сведчыць сустрэча двух вайскоўцаў? Ці пачуе Захад сігнал з Мінска пра жаданне міру і перамоў? На якую рэакцыю Лукашэнкі разлічаныя заявы тэрарыста Гіркіна? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
1/4/202359 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

230103 - ZOOM - Шрайбман і Мацукевіч спрачаюцца пра санкцыі, перамовы і палітвязняў

230103 - ZOOM - Шрайбман і Мацукевіч спрачаюцца пра санкцыі, перамовы і палітвязняў by Euroradio
1/3/202333 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Ірэна Кацяловіч, Андрэй Кашперскі. Беларускае кіно: што атрымалася ў 2022 і чаго чакаць

2022-гі — цяжкі год для беларускай культуры, у тым ліку і беларускага кіно. Большасць незалежных рэжысёраў, акцёраў, менеджараў эмігравалі з краіны, дзе застаўся, бадай, адзін "Беларусьфільм". З дырэктарам з КДБ, чысткамі нелаяльных супрацоўнікаў і здымкамі выключна прапагандыстскіх праектаў. Кінафестываль "Лістапад" страціў свае пазіцыі, ператварыўшыся ў трэцягатункавы фэст з расійскім кіно пра "традыцыйныя каштоўнасці", а польскі кінафэст Bulbamovie стаў галоўным форумам пра беларускае кіно. Чым яшчэ адзначыўся 2022-гі для беларускага кіно? З якімі яшчэ выклікамі сутыкнуліся творцы ў эміграцыі і ў Беларусі? Дзе шукаць грошы, на здымкі кіно і калі мы пабачым беларускую мастацкую паўнаметражку пра пратэсты? Пра гэта ды іншае гутарым з кінакрытыкам і прадстаўніцай Беларускай Рады культуры Ірэнай Кацяловіч і рэжысёрам Андрэем Кашперскім.
1/3/202334 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Ад зварота Ціханоўскай да вітання Драздам з Макееўкі

Самую гучную навагоднюю прамову зрабілі гэтым разам… украінскія вайскоўцы. Іх віншавальныя пажаданні пачулі не толькі ва Украіне і Расіі, але і ў Беларусі, і ў Еўропе, і нават у ЗША. А на фоне гісторыі з ракетай, якая ўпала ў Брэсцкай вобласці і прамовы таго ж Макрона пра падтрымку Украіны ў вайне супраць расійскіх акупантаў, саюзніку гэтых акупантаў з Драздоў варта было б задумацца пра свой лёс. А тут яшчэ і тэрарыст Гіркін непразрыста намякае… Навагоднія віншванні ад еўрапейскіх і беларускіх дэмакратычных лідараў — якія трэнды на 2023 год яны закладаюць? З чым у новы год уваходзіць Беларусь і што рыхтуе беларусам лукашэнкаўскі рэжым? Ці сапраўды Еўропа гатовая і далей цярпець страты дзеля дапамогі Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
1/3/202351 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

230102 - ZOOM - 2023 — з вайной і рэпрэсіямі: прагноз ад Вячоркі, Стрыжака, Латушкі і Карбалевіча

230102 - ZOOM - 2023 — з вайной і рэпрэсіямі: прагноз ад Вячоркі, Стрыжака, Латушкі і Карбалевіча by Euroradio
1/2/202341 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

221230 - ZOOM - У колькі абыйдзецца сёлетні навагодні стол для беларусаў і колькі на падарункі

221230 - ZOOM - У колькі абыйдзецца сёлетні навагодні стол для беларусаў і колькі на падарункі by Euroradio
12/30/202228 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

30.12. Навіны свету за 5 хвілін: радыкальнае рашэнне для каляднай песні і гірлянда ў блэкаўт

Калі вакол мала добрых навін, значыць, трэба пашырыць радыус пошуку. Гэта спецыяльны пераднавагодні агляд сусветных навін ад Еўрарадыё. Тут з вамі не здарыцца нічога страшнага. Гэта кароткі агляд пераднавагодніх сусветных навін. Скарыстаны песні Last Christmas гурта Wham і All I want for Christmas выканаўцы Mariah Carey.
12/30/20224 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Наталля Скібская. “Самы цяжкі год”. Што стала з беларусамі? Стрым з псіхолагам

У 2022 годзе Расія напала на Украіну — так пачалася страшная вайна, якая падзяліла наша жыццё на да і пасля. Паралельна ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі: тысячы людзей сядзяць у турмах па палітычных прычынах, тысячы — пакінулі краіну. Пры гэтым калі для адных вайна стала прычынай эміграцыі, іншыя застаюцца працаваць і валанцёрыць ва Украіне далей, таму што лічаць, што могуць прынесці карысць. Многія не губляюць веры і ў тое, што могуць яшчэ быць карыснымі, не з'язджаючы з Беларусі. Яны застаюцца і іх — большасць. Як змянілася нашае грамадства за 2022 год? У якой псіхалагічнай фазе знаходзяцца беларусы і ці можна ў такім стане працягваць барацьбу за незалежнасць? На гэтыя і іншыя пытанні шукаем адказы разам з псіхолагам Наталляй Скібскай.
12/30/202235 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

2023 стане годам вызвалення. Пазітыўныя вынікі года ў стрыме з Кныровічам

30 снежня ўжо можна падсумоўваць вынікі 2022 года. Наўрад ці за апошнія паўтара дні года адбудзецца нешта такое, што зменіць карціну. Хаця год быў такі, што выключаць не трэба нічога. Разам з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам мы паспрабуем зрабіць гэта пазітыўна.
12/30/202238 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Апейкін. Які прысуд вынеслі айчыннаму спорту рэпрэсіі і вайна

Першымі завочна асуджанымі на зняволенне сталі насуперак логіцы рэпрэсій не лідары дэмакратычных сіл, а… спартоўцы. Дакладней, алімпійская чэмпіёнка Аляксандра Герасіменя і выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін. Гэтым прысудам, а таксама затрыманнем алімпійкі Надзеі Астапчук і пераследам нязгодных з дзеяннямі рэжыма спартсменаў нам дэманструюць, што для лукашэнкаўцаў галоўнае не заслугі чалавека, а яго лаяльнасць. Ну, і фактара помсты за адлучэнне ад міжнародных спаборніцтваў ніхто не адмяняў… Наступствы для Беларусі вайны Расіі супраць Украіны ў спорце: якія з іх мы ўжо бачым, а якіх варта чакаць? Якія магчымасці браць удзел у міжнародных спаборніцтвах у беларускіх спартоўцаў застаюцца і ці чакаць зняцця санкцый з беларускага спорту? Рэпрэсіі, ціск і завочныя прысуды — як усё гэта адбіваецца на спартоўцах і спорце? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін.
12/30/202236 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

221229 - ZOOM - У Беларусі ўпала ракета. Рэжым называе яе ўкраінскай

221229 - ZOOM - У Беларусі ўпала ракета. Рэжым называе яе ўкраінскай by Euroradio
12/29/202235 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Адукацыя ў Беларусі: падводзім вынікі 2022-га з Таццянай Шчытцовай

Адукацыя ў Беларусі — балючая тэма, пачынаючы з падручнікаў і методыкі выкладання і завяршаючы закрыццём прыватных школак, звальненнем настаўнікаў і выкладчыкаў, якія не падтрымліваюць палітыку існуючага рэжыму. Каб падвесці вынікі 2022-га года, Еўрарадыё звярнулася да бацькоў вучняў і студэнтаў, якія распавялі нам, што іх турбуе сёння больш за ўсё. Як выглядае топ-5 праблем беларускай адукацыі і ці можна дапамагчы іх вырашыць з-за мяжы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў нашым эфіры адказвае прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па адукацыі Таццяна Шчытцова.
12/29/202238 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Павел Мацукевіч. Наступствы вайны: якімі яны будуць для Беларусі

У 2022 годзе Беларусь стала суагрэсарам у вайне Расіі супраць Украіны, прахадным дваром для расійскіх войскаў і памочнікам расійскіх акупантаў ва ўсім: ад лагістычнага суправаджэння і лекавання параненых да ідэалагічнай патрымкі і пераследу нязгодных з вайной. Сёння ў Беларусі быць супраць вайны і патрымліваць ахвяру ваеннай агрэсіі — значыць быць кандыдатам у палітвязні. Гэта прывяло да ўвядзення Захадам у дачыненні да Беларусі санкцый. А ўсё гэта разам — па пашырэння рэпрэсій унутры краіны. Наступствы для Беларусі вайны Расіі супраць Украіны: якія з іх мы ўжо бачым, а якіх варта чакаць? Як ацэньвае вынік дзейнасці цягам 2022 года Святланы Ціханоўскай, Пераходнага кабінета і… а што рабілі астатнія актары палітычнага поля? Ці чакаць, што і ў 2023 годзе рэжым будзе закручваць гайкі і калі “сарве разьбу”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Павел Мацукевіч.
12/29/202245 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Крысціна Шыянок: Зямля, чалавек, вера, мова, спадчына — мая нацыянальная ідэя

29 снежня ў эфіры Еўрарадыё — лінгвістка, судовая перакладчыца, дырэктарка Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок. Мы не ўмелі, у нас не было такой практыкі, каб смела ўголас высказаць сваю нязгоды, агучыць сваю пазіцыю. Як не ўмелі мы і выслухаць такое ж ад іншых. Цяпер мы гэтаму вучымся і ўменне не толькі сказаць, але і пачуць дазваляе нам найхутчэй пазбаўляцца ад савецкай спадчыны “маўчання”, перакананая Крысціна Шыянок. Пра тое, чаму права на сваю мову так важнае, як нам навучыцца паважаць людзей вакол незалежна ад іх гендарнага статуса і пра важнасць захавання і павагі да сваёй культурнай і гістарычнай спадчыны, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Крысцінай Шыянок.
12/29/202241 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Уладары пярсцёнкаў: падводзім вынікі 2022 года з Паўлам Усавым

Рэпрэсіі і шалёныя тэрміны зняволення, эміграцыя і завочныя суды, трансфармацыя рэжыма Лукашэнкі з аўтарытарнага ў таталітарны і накаўтам — вайна. У якой лукашэнкаўцы зрабілі Беларусь краінай-суагрэсарам. А на фоне ўсяго прыгаданага перыядычныя скандалы ў дэмакратычным асяродку. Што адбываецца з беларускай незалежнасцю і чым пагражаюць расійскія вайскоўцы беларускай дзяржаўнасці? Ці сапраўды перамога дэмакратычных сіл Беларусі наўпрост залежыць ад перамогі над расійскімі акупантамі ва Украіне? Ці перахопяць новыя “цэнтры сілы” палітычную ініцыятыву ў Офіса і Кабінета? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
12/29/202259 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Вольга Гарбунова пра першыя крокі ў Аб'яднаным пераходным кабінеце

26 cнежня Святлана Ціханоўская прадставіла грамадскасці прадстаўніцу Аб'яднанага пераходнага кабінету па сацыяльных пытаннях. Ёй стала Вольга Гарбунова — былая палітзняволеная і актывістка, яна 20 гадоў абараняла правы жанчын і дапамагала беларускам, пацярпелым ад хатняга гвалту. Чаму вырашэнне сацыяльных пытанняў мусіць стаць не менш істотным для дэмсілаў, чым вырашэнне праблем палітычных? Як патрабаваць ад рэжыму вызвалення палітвязняў? Расія і Беларусь — краіны, дзе няма закону аб супрацьдзеянні хатняму гвалту і краіны-агрэсары ў вайне супраць Украіны. Наколькі гэтыя моманты ўзваемазвязаныя? Што рабіць ахвярам хатняга гвалту ў Беларусі, калі праваахоўнікі сталі сілавікамі? Як мераць сітуацыю з хатнім гвалтам у краіне, дзе знічшаны ўсе НДА, якія гэтым займаліся? Пра гэта ды іншае гаворым з Вольгай Гарбуновай у жывым эфіры Еўрарадыё.
12/29/202242 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

221228 - ZOOM - Святлана Ціханоўская пра сустрэчу Новага года і тое, якім быў год сыходзячы

221228 - ZOOM - Святлана Ціханоўская пра сустрэчу Новага года і тое, якім быў год сыходзячы by Euroradio
12/28/202244 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

221227 - ZOOM - Усё кепска, але магло быць значна горш: як эканоміка Беларусі перажыла 2022 год

221227 - ZOOM - Усё кепска, але магло быць значна горш: як эканоміка Беларусі перажыла 2022 год by Euroradio
12/27/202235 minutes, 1 second
Episode Artwork

Вынікі года ў беларускай музыцы з Аляксандрам Чарнухам

Кожны дзень лукашэнкаўскі рэжым "дабівае" культуру, якая яшчэ засталася ў Беларусі: звальняе з працы супрацоўнікаў музеяў і тэатраў, зачыняе кнігарні і культурніцкія прасторы, здымае з выставаў творы "не тых" мастакоў, прызнае экстрэмістскімі кнігі на беларускай мове, забараняе канцэрты. Але нягледзячы ні на што, беларуская культура не збіраецца скарацца і прарастае нават на забруджанай агра-трэшам глебе. Прыклад таму — шэраг музычных альбомаў, якія ў 2022 годзе выпусцілі музыкі ў Беларусі. Якім стаўся сыходзячы год для беларускай музыкі? Што перажываюць музыкі, якім нельга іграць канцэрты на радзіме? Якая музыка нараджаецца ў чорны час рэпрэсій і вайны? Пра гэта разважаем у эфіры Еўрарадыё з музычным журналістам Аляксандрам Чарнухам.
12/27/202238 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

Цімафей Акудовіч. 2022: пра гістарычную памяць і народнае адзінства

Цягам 2022 года лукашэнкаўскі рэжым і рукамі сілавікоў, і кайданкамі, і турэмнымі тэрмінамі ўсталёўваў у краіне народнае адзінства. А руйнуючы могілкі салдат Арміі Краёвай і пераследуючы за нацыянальную сімволіку і мову, відаць, умацоўваў гістарычную памяць беларусаў. Як стаўленне рэжыма да гісторыі і нацыянальных адметнасцяў уплывае на стаўленне да іх грамадства? Ці здолее рэжым стварыць сваю версію беларускай гісторыі? Як захаваць у эміграцыі сваю спадчыну? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае гісторык Цімафей Акудовіч.
12/27/202239 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра галодную Еўропу, ненахіленага Лукашэнку і вайну

Як змянялася стаўленне да Беларусі, беларусаў і лукашэнкаўскага рэжыма ў заходніх СМІ ў 2022 годзе? Ці сапраўды “беларускае пытанне” адыйшло на дзясяты план для ўсяго свету і ці гатовы заходні палітычны істэблішмент да перамоваў з Лукашэнкам? Чаму Ціханоўская “супраціўляецца любым перамовам па вызваленні палітвязняў” і ці магчымыя нейкія перамовы з Лукашэнкам сёння? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
12/27/202251 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Яраслаў Раманчук. Пра санкцыі, эканоміку, вайну і эфект лядоўні

У 2022 годзе эканоміка Беларусі жыла пад ціскам санкцый, якіх раней ніколі не мела. Праўда, чыноўнікі бадзёра заяўлялі, што гэты ціск нам толькі на карысць — не смяшыце нашы “Гарызонты”! Як бы там на самой справе не было, але спадзяванні прыхільнікаў тэорыі “рэжым пад санкцыямі лясне”, не спраўдзіліся. Ці спрацавалі санкцыі і чаму яны не прывялі да падзення рэжыма? Ці здолее беларуская эканоміка прыстасавацца да новых умоў вайны і санкцый — ці запрацуюць схемы кантрабанды? Чаго чакаць у наступным годзе і ці можа ўратаваць эканоміку… вайна? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук.
12/27/202238 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

221226 - ZOOM - “Лёс Беларусі стаў менш залежаць ад самой Беларусі”: вынікі года ў палітыцы

221226 - ZOOM - “Лёс Беларусі стаў менш залежаць ад самой Беларусі”: вынікі года ў палітыцы by Euroradio
12/26/202236 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра вайну, незалежнасць і “адказнасць Ціханоўскай”

Адыходзячы год стаў чарговым годам выпрабаванняў як для Беларусі і яе незалежнасці, так і для демакратычных сіл ды ўсяго беларускага грамадства. З аднаго боку, вынікам году сталі статус “суагрэсара”, пагроза быць уцягнутымі ў вайну на баку акупанта, рызыка страціць незалежнасць у выніку прагібаў лукашэнкаўскага рэжыма перад Крамлём. З іншага боку мы маем новыя выклікі, што паўсталі не толькі перад дэмакратычнымі сіламі, але і перад усім беларускім грамадствам. Ці не перабольшаная пагроза страты незалежнасці і як вайна мяняе Беларусь і беларусаў? Ці пойдзе Захад на перамовы з Лукашэнкам і на якіх умовах? Якія галоўныя выклікі паўсталі перад грамадзянскай супольнасцю і ці атрымаецца з імі справіцца? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дацэнтка, кандыдатка гістарычных навук, незалежная экспертка Роза Турарбекава.
12/26/202252 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Гудбай, 2022-гі: Лукашук, Вольскі і Пугач пра Амерыку і вынікі года

Увосень 2022-га беларускі культурніцкі дэсант на чале з музыкамі Лявонам Вольскім, Уладзімірам Пугачам і рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком высадзіліся на ўсходнім узбярэжжы Злучаных штатаў Амерыкі і рушылі ў амерыканскі тур. Вольскі з Пугачам ігралі канцэрты са сваімі гуртамі Volski i J:Морс, а Лукашук гэтыя канцэрты вёў і прэзентаваў свае кніжкі пра беларускую нацыянальную ідэю, створаныя на аснове інтэрв'ю з крутымі беларусамі для праграмы "Ідэя Х" на Еўрарадыё. З Амерыкі творцы даўно вярнуліся, пераасэнсавалі тое, што ўбачылі, і ў жывым эфіры Еўрарадыё падзеляцца сваімі ўспамінамі і думкамі пра заакеанскую публіку і тамашняе жыццё, а заадно паразважаюць, якім стаўся для іх асабіста, для беларусаў і для свету сыходзячы 2022-гі.
12/26/202250 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

221223 - ZOOM - Украінскія вайскоўцы чакаюць беларусаў на мяжы. Літоўскія — не чакаюць

221223 - ZOOM - Украінскія вайскоўцы чакаюць беларусаў на мяжы. Літоўскія — не чакаюць by Euroradio
12/23/202225 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

23.12. Навіны свету за 5 хвілін: Зяленскі ў Кангрэсе, паліцэйскія — у "Контры", каланіялізм у музеях

На гэтым тыдні мы даведаліся, што свабоду слова не пацягнуў нават Ілан Маск. Ён папрасіў карыстальнікаў Twitter сказаць, ці варта яму заставацца выканаўчым дырэктарам кампаніі — і прайграў. "Голас народа" сказаў, што Маску ўжо пара ў адстаўку. Тады бізнэсмэн перадумаў даваць права голасу ўсім карыстальнікам Twitter і ўвёў новае правіла. Цяпер будуць улічвацца толькі галасы тых, хто аформіў платную падпіску і верыфікаваў сябе "сіняй птушачкай". Як ідуць справы са свабодай слова за межамі Twitter і што яшчэ адбылося ў свеце на гэтым тыдні, чытайце ў новым аглядзе Еўрарадыё. Або слухайце нас на любой зручнай платформе.
12/23/20227 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Як Лукашэнка робіць выгляд, што яго эканоміка працуе

Лукашэнка працягвае рабіць выгляд, што яго эканоміка працуе. А чыноўнікі з разумным відам паддакваюць яму і ківаюць галавамі. Вось, напрыклад, сёння адбылася нарада пра падвышэнне заробкаў бюджэтнікам. На яго думку, у гэтым ёсць логіка. Заробкі бюджэтнікаў прывязаныя да "рэальнага сектара" эканомікі. І вось, быццам бы ёсць магчымасць іх узняць. Але ці ведаеце вы, што напраўду адбываецца ў "рэальным сектары"? Абмяркуем гэта ў стрыме з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам. Таксама закранем тэму новых падаткаў, дзіўныя скачкі курсаў на валютным рынку. І свежую навіну пра тое, што Каліноўцаў перакінуць на мяжу Украіны і Беларусі — у выпадку, калі Лукашэнка і Пуцін ізноў вырашаць атакаваць украінцаў з поўначы.
12/23/202237 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Дзяніс Марціновіч і Анжаліка Крашэўская. Залежны vs. незалежны: які з беларускіх тэатраў перамог

Звальненні па палітычных матывах, эміграцыя, крымінальныя справы, закрыццё пляцовак, адцэнзураваныя пастаноўкі, Быкаў па-руску — тое, чым жыве цяпер тэатр у Беларусі. Напрыклад, Купалаўскі тэатр цягам двух гадоў пасля дэмаршу асноўнай трупы ў жніўні 2020-га спрабуе набраць актораў і мае ў рэпертуары ўсяго пяць спектакляў. З Вялікага тэатру, які ў 2022-м узначаліла былая рэктарка Акадэміі Музыкі, сенатарка Кацярына Дулава, за два гады было звольнена ці сышлі па ўласным жаданні дзясяткі артыстаў оперы, балета і аркестра. Ліквідаваныя ці з'ехалі незалежныя трупы і лабараторыі. Знішчана тэатральная крытыка, якая магла б даваць ацэнку таго, што цяпер адбываецца на сцэнах 28-мі афіцыйных тэатраў. У той жа час беларускія незалежныя трупы і артысты паспяхова інтэгруюцца ў сістэму заходнееўрапейскіх тэатраў. За апошнія паўгода толькі ў адной Варшаве адбыліся прэм'еры і паказы спектакляў "Вольных купалаўцаў", незалежнага берасцейскага тэатра "Крылы Халопа", рэжысёра Юрыя Дзівакова, актора Ігара Шугалеева. Спектакль Свабоднага тэатра "Сабакі Еўропы" па прызнанай у Беларусі экстрэмістскай кнізе Альгерда Бахарэвіча ўвайшоў у топ найлепшых брытанскіх спектакляў. Хто ў гэтым спаборніцтве за два гады дамогся большага, і чаму? Ці мае сэнс і плён для тэатральнага мастацтва калабарацыя дзеячоў культуры з лукашэнкаўскімі ўладамі? Ці застаўся ў Беларусі незалежны тэатр ці ён цалкам знішчаны? Ці можна цяпер збегчы беларусу ад рэальнасці, пайшоўшы ў тэатр? Ці ёсць там тэатральны настрой? Пра гэта ды іншае гутарым з тэатральным крытыкам Дзянісам Марціновічам і арт-менеджаркай, кіраўніцай закрытага рэжымам цэнтра мастацтва "АртКарпарэйшен" Анжалікай Крашэўскай.
12/23/202241 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

221222 - ZOOM - “Украіна трымае свае пазіцыі і ніколі не скарыцца”: Зяленскі выступіў у Кагрэсе ЗША

221222 - ZOOM - “Украіна трымае свае пазіцыі і ніколі не скарыцца”: Зяленскі выступіў у Кагрэсе ЗША by Euroradio
12/22/202235 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Франак Вячорка — ЖОРСТКІЯ пытанні ад гледачоў

Франак Вячорка на Еўрарадыё! Дарадца Святланы Ціханоўскай адкажа на вашыя пытанні, а таксама абмяркуе навіны Беларусі, вызваленне краіны ад Лукашэнкі, стасункі Кабінета і палка Каліноўскага, праблемы і поспехі дэмсілаў.
12/22/20221 hour, 7 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

“Пан Зубр”: “Барані сваю зямлю” — у гэтых словах мая нацыянальная ідэя

22 снежня ў эфіры Еўрарадыё — беларускі добраахвотнік у складзе Узброеных сіл Украіны з пазыўным “Пан Зубр”. Ад моманту атрымання Беларуссю незалежнасці ў беларускага грамадства не было магчымасці ўплываць на працэсы фармавання нацыі і фармулявання нацыянальнай ідэі. І сёння нам неабходна найперш адваяваць сваё права ўплываць на гэтыя працэсы, уплываць на будучыню і сваю, і сваёй дзяржавы, перакананы “Пан Зубр”. Пра тое, чаму беларусаў нельга называць нацыяй “ацалелых”, якую небяспеку для нацыянальных працэсаў нясе “рускі свет”, як нам ізноў стаць народам-ваяром, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з байцом з пазыўным “Пан Зубр”.
12/22/202246 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Лукашэнка зноў распавядае пра "напад на Беларусь"

Лукашэнкаўскія ўлады, здаецца, ужо не ведаюць, як падтрымліваць у грамадстве той узровень страху, які забяспечвае ім бяспеку. Беларусаў, якія вяртаюцца з Польшчы, масава здымаюць з аўтобусаў на мяжы. Адна за адной рыхтуюцца "завочныя справы" на апазіцыянераў. Паралельна "паглыбляецца інтэграцыя". Але без канкрэтыкі: пасля візіту Пуціна ў Мінск былі толькі агульныя заявы. І вось, стала вядома аб стварэнні "Наднацыянальнага падатковага камітэта". Тым часам Зяленскі сустрэўся з Байдэнам у Белым доме. А Лукашэнка тым часам спрабаваў іранізаваць аб тым, хто: ён ці Пуцін — большы суагрэсар на вайне ва Украіне. І зноў расказваў пра пагрозу "нападзення на Беларусь" — менавіта гэтым ён і патлумачыў нядаўнюю праверку сілавога блока ў Беларусі. Усё гэта мы абмяркуем з палітолагам Паўлам Усавым.
12/22/202251 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

221221 - ZOOM - Больш за траціну беларусаў па-ранейшаму падтрымліваюць саюз з Расіяй

221221 - ZOOM - Больш за траціну беларусаў па-ранейшаму падтрымліваюць саюз з Расіяй by Euroradio
12/21/202236 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

221220 - ZOOM - “Капраміс па паняццях”: эксперты — пра сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі

221220 - ZOOM - “Капраміс па паняццях”: эксперты — пра сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі by Euroradio
12/20/202232 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Павел Слюнькін. Суагрэсар: ці застаецца шанс на дыялог

На прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з Пуціным Лукашэнка спрабаваў гумарыць з нагоды іміджа, які займела Беларусь і ён асабіста ў вачах міжнароднай супольнасці пасля пачатку актыўнай фазы вайны Расіі супраць Украіны. Вось толькі яго жарты наконт Беларусі як краіны-суагрэсара і двух “самых таксічных людзей на планеце” смешнымі чамусьці не выглядаюць. Бо менавіта так і яго самога, і Беларусь на міжнароднай арэне і ўспрымаюць. Што з сябе ўяўляе знешняя палітыка Беларусі і ці прадстаўляе МЗС сёння беларускія інтарэсы на міжнароднай арэне? Ці пойдзе Захад на перамовы з Лукашэнкам і на якіх умовах? Як вызваліць палітвязняў — ці ёсць для гэтага магчымасці? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін.
12/20/202252 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Вынікі года ў беларускім мастацтве з Мікітам Монічам

За жахлівымі навінамі пра рэпрэсіі і вайну мы часта забываемся на культуру — пагромленую, стомленую ад болю і амаль выгнаную з краіны. Якім стаўся 2022-гі для беларускага мастацтва? Ці з'яўляецца імкненне мастакоў удзельнічаць у выставах кшталту трыенале "Дэкарт-22" спробай зрабіць выгляд, што ў краіне ўсё нармальна? Ці можа быць кампраміс у мастацтве? Саломапляценне ў спісе ЮНЕСКА — гэта перамога? Карціна з Лукашэнкам пад дрэвам у экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея — як гэта ўплывае на будучыню беларускага мастацтва? Падводзім вынікі года ў беларускім мастацтве разам з мастацтвазнаўцам, "культурным стэндаперам" і вядомым экскурсаводам Мікітам Монічам.
12/20/202247 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Юрась Губарэвіч. Кадравы рэзерв: дзе яго шукаць

Словы, што мы ўжо сёння мусім думаць пра тое, хто заўтра зойме кіраўнічыя ці проста адказныя пасады ў Новай Беларусі, выглядаюць досыць дзіўна — рэжым выглядае моцным і маналітным, і нібыта не плануе ў хуткім часе рухнуць. Вось толькі грамадства мусіць быць гатовым да раптоўных і нечаканых падзей і зменаў. Пра гэта, найперш, і будзе канферэнцыя “Кадравы рэзерв для Новай Беларусі. Выклікі і перспектывы”, якая пройдзе 22 снежня ў Варшаве. Канферэнцыя арганізаваная Рухам "За Свабоду" пры ўдзеле прадстаўнікоў Аб'яднага Пераходнага Кабінета Беларусі. Што было зроблена за месяц на “пасадзе” адказнага за фармаванне кадравага рэзерва? Ці магчыма скласці нейкі кадравы рэзерв на будучыню, калі і сёння ў дэмсілах назіраецца кадравы голад? Пра якія змены можна разважаць, калі дэмсілы паміж сабой не могуць паразумецца? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з намеснікам Паўла Латушкі па пытаннях падрыхтоўкі кадравага рэзерву для Новай Беларусі Аб’яднанага пераходнага кабінета, старшынёй Руху "За Свабоду" Юрасём Губарэвічам.
12/20/202235 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Станіслаў Івашкевіч. “Мільёны сям’і Лукашэнкі”: ці існуюць яны

Як і любы іншы аўтарытарны — рэжым Лукашэнкі вельмі закрыты. Ён, канешне, любіць расказваць пра тое, што асабіста ў яго ніякіх багаццяў няма, што жыве “за заробак”, але веры ў гэтыя словы няма. Вось толькі даказаць іншае, за кошт чаго жыве “сям’я” і набліжаныя да яе асобы, практычна немагчыма. Ці ўсё ж магчыма? Што з сябе ўяўляе беларуская следчая журналістыка і якімі расследваннямі яна можа пахваліцца? Ці існуюць “мільёны Лукашэнкі” і дзе ён можа іх хаваць? Як доказы карупцыі ўплываюць на лёс беларускіх чыноўнікаў і “алігархаў”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Беларускага расследавальніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч.
12/20/202244 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

221219 - ZOOM - “Лепш нешта рабіць за мяжой, чым сядзець як мыш пад венікам”: размова з Янушкевічам

221219 - ZOOM - “Лепш нешта рабіць за мяжой, чым сядзець як мыш пад венікам”: размова з Янушкевічам by Euroradio
12/19/202239 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Калі заўтра вайна: што рыхтуюць беларусам Пуцін і Лукашэнка

У гадавіну Плошчы-2010 у Мінск прыляцелі адразу тры “крамлёўскія шышкі” — разам з Пуціным у гэтым візіце бяруць удзел міністр замежных спраў Лаўроў і міністр абароны Шайгу. На фоне няўдач на ўкраінскім фронце расійскай арміі і распачатых чарговых беларуска-расійскіх вучэнняў непадалёк ад украінскай мяжы гэты візіт выклікае моцную насцярожанасць… Што стаіць за візітам у Мінск такой прадстаўнічай расійскай дэлегацыі? Ці варта чакаць, што беларуская армія ў выніку дасягнутых дамоўленасцяў далучыцца да расіян у вайне супраць Украіны, і якой будзе рэакцыя Захаду і Кіева? На што гатовы пайсці Захад для ўтрымання Беларусі ад уцягнення ў вайну з Украінай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
12/19/20221 hour, 1 minute, 31 seconds
Episode Artwork

Аркадзь Мошас. “Нагнуць Лукашэнку”: навошта Пуцін прылятае ў Мінск

Мэту візіта Уладзіміра Пуціна ў Мінск упершыню за апошнія тры гады коратка абазначыў украінскі генерал Сяргей Наеў: Пуцін з Лукашэнкам будуць абгаворваць пытанні “больш шырокага ўцягвання беларускага войска ў аперацыю супраць Украіны”. Заходнія аналітыкі больш асцярожныя ў сваіх прагнозах, а заходнія палітыкі… Што магло прымусіць кіраўніка Расіі выправіцца ў такі час з візітам у Мінск? Ці можна казаць пра тое, што Лукашэнка супраціўляецца прымусу Пуціна і адмаўляецца насуперак “просьбам” з Крамля накіроўваць беларускіх салдат ва Украіну? Ці гатовы захад пайсці на перамовы з Лукашэнкам, на якіх умовах і пад якія гарантыі і ці сапраўды верыць, што застаецца шанс убіць клін паміж Мінскам і Масквой? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з дырэктарам даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносінаў Аркадзем Мошасам.
12/19/202239 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

221216 - ZOOM - Куды за 30 гадоў падзеўся мільён беларусаў — аналітыка ад Кныровіча

221216 - ZOOM - Куды за 30 гадоў падзеўся мільён беларусаў — аналітыка ад Кныровіча by Euroradio
12/16/202239 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

16.12. Навіны свету за 5 хвілін: карупцыйны скандал, прэзідэнт у паліцыі і лісты Санце

Дзяржаўны пераварот, абвінавачванні ў карупцыі, адыёзны кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах — і ўсё гэта не пра Беларусь. Што адбылося ў свеце на гэтым тыдні, чытайце ў рэгулярным аглядзе Еўрарадыё. А калі няма часу чытаць, слухайце нас на любой зручнай платформе.
12/16/20226 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Наталля Радзіна. Пра Лукашэнку, вайну, Гаагу, памылкі Офіса і Кабінета

Ад пачатку актыўнай фазы расійскага ўварвання ва Украіну чуем пра тое, што перамога ўкраінскай арміі стане пачаткам канца не толькі пуцінскага, але і лукашэнкаўскага рэжымаў. А намер заходніх краін дамагчыся трыбунала над Пуціным прымушае думаць і над лёсам Лукашэнкі. Але гэта справа будучага. Пакуль жа рэжым працягвае рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў. Ці стане перамога Украіны ў вайне канцом лукашэнкаўскага рэжыма? Разам з Пуціным ці замест яго сядзе Лукашэнка на лаву падсудных у Гаазе? Ці здольная Ціханоўская ці хтосьці іншы дамагчыся вызвалення палітвязняў і што (ці хто) стаіць за сваркамі ў дэмакратычным асяродку? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з рэдактаркай сайта “Хартыя-97”, прадстаўніцай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Наталляй Радзінай.
12/16/202247 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Куды за 30 гадоў падзеўся мільён беларусаў

Згодна з даннымі Дэпартамента статыстыкі ЕЭК, за апошнія два гады насельніцтва Беларусі скарацілася амаль на 155 тысяч чалавек, і цяпер у краіне пражывае амаль 9255,5 тысячы чалавек. Пры гэтым 10-мільённы жыхар нашай краіны нарадзіўся ў далёкім 1985-м. А ў 1993-м беларусаў увогуле налічвалася 10 240 000 человек. Цяпер беларусы — нацыя, якая актыўна вымірае. За 30 гадоў некуды падзеўся мільнё грамадзян, і гэта без вайны і ў "дзяржаве для народу". Што адбываецца? Беларусы з'ехалі, памерлі ці перасталі нараджацца? У жывым эфіры Еўрарадыё сітуацыю разбірае прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч.
12/16/202239 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Пахаванне Канстытуцыі і візіт Пуціна ў Мінск

Развагі пра тое, возьме ці не беларуская армія ўдзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны, называюць інфармацыйнымі ўкідамі і правакацыямі. Тым не менш, адмова Лукашэнкі ўмацоваўць міннымі палямі беларуска-украінскую мяжу выглядае падазрона. Як і візіт у Беларусь Пуціна, дзе ён не быў больш за тры гады, а выклікаў да сябе са справаздачай Лукашэнку. Што стаіць за візітам у гадавіну Плошчы-2010 Пуціна ў Мінск? Пра што сведчаць дзеянні беларускай арміі ля ўкраінскай мяжы? Пазбаўленне грамадзянства і чарговая хваля тэлефанаванняў беларусам, што выехалі за мяжу, з боку “сілавікоў” — што за гэтым стаіць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
12/16/202250 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

221215 - ZOOM - Што рабіць экстрэмістам з пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. І без яго

221215 - ZOOM - Што рабіць экстрэмістам з пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. І без яго by Euroradio
12/15/202235 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Мікіта Мелказёраў: павага, адданасць, любоў — у гэтым мая нацыянальная ідэя

15 снежня ў эфіры Еўрарадыё — ютуб-блогер, вядоўца канала “Жыццё-маліна” Мікіта Мелказёраў. Для нас вельмі важна ведаць сваё і паважаць сваё. І гэтая павага пачынаецца з сябе: калі чалавек паважае сябе, то ён паважае і прастору вакол сябе, і людзей, якія яе насычаюць. Але важнае і разуменне адказнасці — разуменне таго, што чалавек не проста ўдзельнічае ў жыцці краіны, але і адказны за яе. З выпрацоўкі гэтых пачуццяў мы мусім пачынаць, перакананы Мікіта Мелказёраў. Пра тое, чаму беларусам неабходна найперш спажываць сваё, што адначае паказваць “беларусаў для беларусаў” і чаму мова — гэта важна, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікітам Мелказёравым.
12/15/202252 minutes
Episode Artwork

221214 - ZOOM - Суд над Ягорам Лебядком і пры чым тут Еўрарадыё: каментар Паўла Свярдлова

221214 - ZOOM - Суд над Ягорам Лебядком і пры чым тут Еўрарадыё: каментар Паўла Свярдлова by Euroradio
12/14/202232 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Валерый Карбалевіч. Эфект каляіны: куды яна вядзе Лукашэнку

Ролю “міратворца” ў расійска-украінскай вайне Лукашэнка бачыць вельмі своеасабліва: маўляў, Україна павінна калі не капітуляваць перад акупантам, то спыніць вызваленне сваіх тэрыторый, абстрэлы расійскіх вайсковых аб’ектаў, і тады Крэмль пагодзіцца пачаць перамоўны працэс. Ну, і Захад, які, як вядома, планаваў напад на Расію пасля перамогі беларускай рэвалюцыі ў 2020 годзе, мусіць спыніць пастаўкі зброі. Да, а Меркель мусіць папрасіць у Лукашэнкі прабачэння за свае зняважлівыя словы і прызнаць лёсавызначальную ролю вышэйназванага міратворца з Драздоў у замірэнні “канфлікту на Данбасе”. Што прымушае Лукашэнку насуперак рэчаіснасці казаць пра ваяўнічыя планы Захаду і абарончую стратэгію Расіі? Навошта працягваюцца правакацыі ля ўкраінскай мяжы? Ці атрымаецца ў рэжыма наладзіць дыялог з Захадам і пры чым тут Ціханоўская? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.
12/14/202240 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Андрэй Хадановіч. Паэзія вайны: як вершам перамагчы вайну і дыктатуру

Медаль Падзякі Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці ў Гданьску атрымаў надоечы беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Уганаравалі яго разам з трыма ўкраінцамі, двух з якіх — Багдана Асадчука і Барыса Лявіцкага — уганаравалі пасмяротна. Што гэта за ўзнагарода і чым яе заслужыў беларускі паэт? Ці здольныя паразумецца на фоне вайны і пагроз з боку Беларусі беларускія і ўкраінскія літаратары? Што адбываецца з беларускай літаратурай і чым быў адметны беларускі літаратурны 2022 год? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з паэтам, перакладчыкам, бардам Андрэем Хадановічам.
12/14/202235 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

221213 - ZOOM - Дапамога ўкраінскай арміі. Ці сапраўды ў Еўропы заканчваецца зброя?

221213 - ZOOM - Дапамога ўкраінскай арміі. Ці сапраўды ў Еўропы заканчваецца зброя? by Euroradio
12/13/202237 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра “Нобеля” Бяляцкага, “эмпатыю” рэжыму і помсту

“Нобелеўскую лекцыю” Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца за кратамі ў беларускай турме, агучвала жонка праваабаронцы Наталля Пінчук. Упершыню лекцыя гучала па-беларуску. У гэты ж час у самой Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, а ў дачыненні да палітвязняў прымяняюцца маральныя і фізічныя катаванні. Кажуць, што такім вычварэнскім чынам рэжым дае сігнал Захаду аб гатоўнасці да перамоў. Што для Беларусі і беларускай супольнасці азначае другая Нобелеўская прэмія, якую атрымлівае беларус? Ці пачуюць на Захадзе сігналы з беларускіх турмаў і ці пойдуць на перамовы з рэжымам? Як змяняецца на Захадзе стаўленне да Пуціна і вайны, які лёс чакае пасля перамогі Украіны Пуціна і Лукашэнку? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
12/13/202259 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Яраслаў Іванюк. Першадрукары: ці патрэбная беларуская кніга за мяжой

З Беларусі, сярод іншых, вымушана з’ехала вялікая колькасць творчых людзей — паэтаў і празаікаў, гісторыкаў і філосафаў, даследчыкаў і этнографаў. Але пісаць вершы ці прозу, гістарычныя альбо этнаграфічныя даследаванні ды філасофскія тактаты яны не перасталі. Так, можна ўсё напісанае даносіць да чытача ў электронным выглядзе, але і аўтары, і прыхільнікі іх творчасці па-ранейшаму хочуць узяць у рукі папяровы носьбіт — кнігу. Ці займець каляндар па-беларуску на наступны год! Ці ёсць попыт за друкаваную прадукцыю па-беларуску і што найперш цікавіць чытача? Ці гатовы польскі рынак пусціць на сваю тэрыторыю беларускую кнігу? Як зацікавіць чытача беларускамоўнай кнігай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае выдавец, заснавальнік фонду kamunikat.org Яраслаў Іванюк.
12/13/202236 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

221212 - ZOOM - “Людзі, якія цэняць свабоду, пазбаўленыя яе”. Нобелеўская лекцыя Алеся Бяляцкага

221212 - ZOOM - “Людзі, якія цэняць свабоду, пазбаўленыя яе”. Нобелеўская лекцыя Алеся Бяляцкага by Euroradio
12/12/202234 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Завочныя суды: ці пачуе Захад сігнал з Мінска

Ад прадстаўнікоў лукашэнкаўскага рэжыму гучаць розныя, часам супрацьлеглыя заявы. Ад фантастычна-інтрыгоўных заяў у стылі “а я вам сейчас расскажу, откуда на Россию готовилось нападение” да гатоўнасці даць калідор для правозу ўкраінскага збожжа. І ўсё гэта — на фоне яшчэ большага ўзмацнення рэпрэсій, ціску на палітвязняў і чарговых завочных судоў над апанентамі рэжыму. Ці магчымая сувязь паміж смерцю Макея, ціскам на палітвязняў, вайной ва Украіне і выбарамі ў ЗША? Што даюць рэжыму завочныя суды і ці дойдзе да завочных расстрэлаў? Ці працуюць санкцыі і каму выгадныя чуткі пра нібыта незадаволенасць Лукашэнкам у Крамлі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дацэнтка, кандыдатка гістарычных навук, незалежная экспертка Роза Турарбекава.
12/12/202239 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Валерый Кавалеўскі, Яўген Магда. Ад нянавісці да любові: як памірыць украінцаў і беларусаў

З 8 да 10 снежня ў Львове праходзіў “Беларуска-ўкраінскі экспертны форум імя Астрожскіх”. Арганізаваны сумеснымі намаганнямі беларускіх і ўкраінскіх экспертных ініцыятыў і паліталагічных інстытуцый, Форум ставіў за мэту знайсці шляхі паразумення паміж беларускім і ўкраінскім грамадствамі. Адносіны паміж якімі былі моцна сапсаваныя пасля 24 лютага 2022 года... Ці магчыма знайсці шляхі да паразумення, пакуль памяць пра расійскія ракеты, што ляцелі з беларускай тэрыторыі, жывая і існуе пагроза паўтарэння гэтага? Ці гатовыя ўлады Украіны да супрацы з беларускай дэмакратычнай супольнасцю, калі нацыянальныя інтарэсы падказваюць магчымасць выгаднай супрацы з лукашэнкаўскім рэжымам? Што адбывалася ў кулуарах Форума і ці паразумеліся АПК і ПКК? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па міжнародных пытаннях Валерый Кавалеўскі і дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSАNS Яўген Магда.
12/12/202241 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

221210 - ZOOM - Як Калеснікаву лечаць у калоніі, вечная "дэдаларызацыя", Стралкоў ные пра вайну

221210 - ZOOM - Як Калеснікаву лечаць у калоніі, вечная "дэдаларызацыя", Стралкоў ные пра вайну by Euroradio
12/10/202230 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

221209 - ZOOM - “Верым, што ваша барацьба скончыцца перамогай”: Анджэй Дуда сустрэўся з беларусамі

221209 - ZOOM - “Верым, што ваша барацьба скончыцца перамогай”: Анджэй Дуда сустрэўся з беларусамі by Euroradio
12/9/202232 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

09.12. Навіны свету за 5 хвілін: змова з удзелам прынца, рэжым палёту, фэйк-ньюс і цяжкая коўдра

Дзяржаўны пераварот, абвінавачванні ў карупцыі, адыёзны кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах — і ўсё гэта не пра Беларусь. Што адбылося ў свеце на гэтым тыдні, чытайце ў рэгулярным аглядзе Еўрарадыё. А калі няма часу чытаць, слухайце нас на любой зручнай платформе.
12/9/20225 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Адмова ад долара і шчыльная інтэграцыя: вільготныя мары Лукашэнкі і Пуціна

Саміт ЕАЭС 9 снежня 2022 года Аляксандр Лукашэнка пачаў з заявы, што "Мерсэдэсы" — слабенькія і перасталі заводзіцца. Працягнуў тым, што свет адмаўляецца ад долара і будучыня за разлікамі ў нацыянальных валютах. А скончыў заявай пра тое, што інтэграцыя, якую на мінулым саміце ў траўні дамаўляліся драматычна паскорыць, нешта ні халеры не паскорылася. Уладзімір Пуцін з'едліва пагадзіўся: так, няблага было б паскорыць інтэграцыю. Пра што гэтыя вільготныя мары Пуціна і Лукашэнкі? Чаму яны абмяркоўваюць адмову ад долара, а з валютнага кошыка Нацбанка Беларусі вылятае еўра? Пра гэта размаўляем з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.
12/9/202235 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Павел Станкевіч. Беларускі сусвет: што пра яго ведаюць і як ім зацікавіць

За гады панавання ў Беларусі лукашэнкаўскага рэжыма сотні тысяч беларусаў апынуліся за межамі роднай краіны. І перад беларусамі замежжа паўстаюць пытанні не толькі наконт магчымасцяў захавання сваёй беларускасці ва ўмовах эміграцыі, але і прасоўвання ды пашырэння ведаў пра Беларусь і беларусаў у свеце. Што насамрэч у Польшчы ведаюць пра Беларусь і сітуацыю ў нашай краіне? Ці магчымая арганізацыя беларускага навучання як для беларусаў за мяжой, так і для грамадзян краіны, дзе беларусы апынуліся? Што адбываецца з беларускай меншасцю ў Польшчы і чым жывуць беларусы Падляшша? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае заснавальнік Фестываля Абуджаных “Тутака”, старшыня фонда “Тутака” Павел Станкевіч.
12/9/202236 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Пра “партызан” і “каліноўцаў”, стратэгію і здраду рэжыму

Аб’яднаны Пераходны Кабінет правёў прэс-канферэнцыю, па выніку якой стала зразумела, што сказаць ім асабліва не было чаго. А праз некалькі дзён пасля гэтага “Полк Каліноўскага” і “Кібер-Партызаны” аб’явілі пра сваё аб’яднанне і жаданне стаць новай палітычнай сілай. Унутры Беларусі лукашэнкаўцы працягваюць закручваць гайкі і прынялі закон, па якім за “здраду дзяржаве” пагражае смяротнае пакаранне. Што дае аб’яднанне і ці стануць “Полк Каліноўскага” і “Кібер-Партызаны” падмуркам для стварэння нацыянальна-вызваленчага руха? Ці магчымыя перамовы па абмене ці вызваленні палітвязняў і хто іх можа весці? Планы і стратэгіі па звяржэнні рэжыма — ці існуюць яны і наколькі рэальныя? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
12/9/202258 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Міхаіл Круціхін. Нафта супраць Пуціна: як такое магчыма

Краіны ЕС працягваюць саскокваць з расійскай энергетычнай іголкі: санкцыі ў дачыненні да Расіі прывялі да рэзкага скарачэння паставак у Еўропу нафты, скарачаюцца аб’ёмы набытага газу. І насуперак чаканням гаспадароў Крамля, скарачэнне паставак на сусветны рынак расійскай нафты не прывяло да рэзкага росту цэнаў на “чорнае золата”. Больш за тое, кошт барэля пайшоў уніз… Што адбываецца з коштамі на нафту, і чаму не спраўдзіліся спадзяванні на тое, што кошты на яе рэзка вырастуць? Ці здольная Расія сфармаваць танкерны флот са спісаных танкераў і ці дазволіць гэта абыйсці санкцыі? Ці перахопяць свабодную расійскую нафту Кітай, Індыя ды Турцыя? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з экспертам нафтагазавага рынку Міхаілам Круціхіным.
12/9/202236 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

221208 - ZOOM - Амністыя не для ўсіх: чаму Офіс Ціханоўскай не можа вызваліць палітвязняў

221208 - ZOOM - Амністыя не для ўсіх: чаму Офіс Ціханоўскай не можа вызваліць палітвязняў by Euroradio
12/8/202235 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

221202 - ZOOM - Амністыя не для ўсіх: чаму Офіс Ціханоўскай не можа вызваліць палітвязняў

221202 - ZOOM - Амністыя не для ўсіх: чаму Офіс Ціханоўскай не можа вызваліць палітвязняў by Euroradio
12/8/202235 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Юліяна Шаметавец. Навошта Кібер-Партызаны аб’ядналіся з “каліноўцамі”

“Полк Каліноўскага” і “Кібер-Партызаны” аб’явілі пра аб’яднанне. І адразу заявілі пра тое, што “Полк Каліноўскага разам з Кіберпартызанамі падрыхтаваў план комплексных дзеянняў, якія прынясуць перамогу над дыктатурамі Пуціна і Лукашэнкі”. На фоне такой заявы інфармацыя пра тое, што прадстаўнік Кіберпартызан увайшоў у склад штаба палка, падаецца нязначнай драбязой... Што дае такое аб’яднанне і чаму проста супрацы было недастатакова? Якую ролю будзе выконваць прадстаўнік “партызан” у штабе палка і “план комплексных дзеянняў”? Ці не азначае гэта, што адбываецца фармаванне кааліцыі насуперак Аб’яднанаму Пераходнаму кабінету? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кібер-Партызан" Юліяна Шаметавец.
12/8/202243 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Таццяна Заміроўская: напітвацца энергіяй ад продкаў і захоўваць наш код як мета-тэкст

8 снежня ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, журналістка, музычны крытык Таццяна Заміроўская. У нашай нацыянальнай ідэі павінна быць месца памяці і павагі да продкаў. Тое, што называецца “Дзяды”, “зямля беларуская”, якая дае нам сілы. Мы да яе падключаемся і праз гэтыя каналы памяці цягнем жывую ваду, мёртвую кроў і калектыўную падсвядомасць, перакананая Таццяна Заміроўская. Пра тое, ці варта цягнуць у светлую “лічбавую будучыню” этна-зомбі мінуўшчыны, як эміграцыя вучыць любіць і шанаваць сваю культуру і гісторыю, пра мову, літаратуру і тое, навошта крала афішы рок-гурта “Крама”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Таццянай Заміроўскай.
12/8/202250 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Яраслаў Ліхачэўскі. “Новая Беларусь”: зыход у лічбавую рэчаіснасць?

Тыдзень таму даўно анансаваны праект лічбавай платформы “Новая Беларусь” нарэшце быў запушчаны. Ад праекта вялікія чаканні, не менш, калі не больш, чым ад Аб’яднанага Пераходнага кабінета — паводле задумы гэтая платформа мусіць стаць для прыхільнікаў пераменаў ледзь не протадзяржавай. Што з сябе ўяўляе лічбавая платформа “Новая Беларусь” і якая карысць ад яе шараговаму беларусу? Ці здольная лічбавая Беларусь выконваць функцыі калі не цэлай “дзяржавы”, то хаця б пэўных дзяржаўных структур і ўстаноў? Якія хібы выявіліся за тыдзень працы платформы і як яна будзе змяняцца? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з ІТ-прадпрымальнікам, сузаснавальнікам фондаў Belarus Solidarity Foundation і Digital Solidarity Яраславам Ліхачэўскім.
12/8/202237 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

221207 - ZOOM - “Беларуская дзяржава рыхтуецца да вайны”: Арцём Шрайбман пра смяротнае пакаранне

221207 - ZOOM - “Беларуская дзяржава рыхтуецца да вайны”: Арцём Шрайбман пра смяротнае пакаранне by Euroradio
12/7/202234 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Арцём Шрайбман. Пра здраду дзяржаве, гандаль палітвязнямі, памылкі Офіса

Рэпрэсіўная машына, якую лукашэнкаўскі рэжым пасля падзей 2020 года паставіў на ўзмоцнены рэжым, не тое, што не спыняецца, але і пашырае сферу свайго ўздзеяння на грамадства. І ўжо ад завочных судоў плануюць перайсці да пакарання смерцю за “здраду дзяржаве”. Мяркую, тлумачыць што таталітарная дзяржава найперш назаве “здрадай”, не трэба. У той жа час у Беларусі няспынна адбываюцца рознага кшталту беларуска-расійскія ваенныя вучэнні. А дэмакратычныя сілы… перажываюць чарговы крызіс. Прынамсі, так выглядае. Ціск на палітвязняў і ўзмацненне рэпрэсій ажно да смерці за “здраду дзяржаве” — калі гэта знак, то каму і ці пачуюць яго? Што адбываецца з дэмакратычнымі сіламі і ці робіцца ўсё магчымае для вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
12/7/20221 hour, 21 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

221202 - ZOOM - “Нельга сядзець на двух крэслах”: Павел Свярдлоў пра сітуацыю тэлеканала “Дождь”

221202 - ZOOM - “Нельга сядзець на двух крэслах”: Павел Свярдлоў пра сітуацыю тэлеканала “Дождь” by Euroradio
12/6/202235 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Віталь Цыганкоў. Ці ад Лукашэнкі залежыць удзел беларусаў у вайне

Візіт міністра абароны Расіі ў Мінск эксперты тлумачылі проста: Шайгу спрабуе схіліць-прымусіць Лукашэнку да ўдзелу ў расійскай агрэсіі супраць Украіны не словамі падтрымкі і не адпраўкай старой савецкай тэхнікі на фронт, а беларускім войскам. А Лукашэнка, маўляў, гэтаму прымусу супраціўляецца. Не паддаецца нават заклікам сваіх жа прапагандыстаў кшталту Шпакоўскага далучыцца да расіякаў у акопах — каб там разам з імі і беларускія хлопцы гнілі, як у мінулую вайну… Ці варта з Лукашэнкі рабіць нязломнага змагара за інтэрэсы беларусаў перад крыважэрнымі жаданнямі Пуціна? Чаму актывізаваліся прыхільнікі ідэі выкупа ў рэжыма палітвязняў і ці магчыма гэта? Чаго імкнецца дасягнуць рэжым ціскам на палітвязняў і новымі шалёнымі прысудамі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
12/6/202248 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Валянціна Андрэева. Мова вольных: як зрабіць беларускамоўным кожны дзень года

Рэпрэсіямі, якія няспынна цягнуцца больш за два гады, лукашэнкаўскі рэжым выпіхнуў і працягвае выпіхваць за межы Беларусі шмат годных дачок і сыноў беларускай зямлі. Але і ў вымушанай эміграцыі яны не толькі не губляюцца, але і працягваюць працу на карысць Айчыны. Чым жывуць беларусы Кракава і ці патрэбнае за мяжой яднанне паводле “пашпарту”? Чаму так важна не забывацца на родную мову і як яе вывучэнне зрабіць працэсам яркім і цікавым? Што прымусіла беларусаў Кракава заняцца стварэннем свайго, беларускага выдавецтва? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўніца беларускай суполкі Кракава, адна з заснавальнікаў незалежнага беларускага выдавецтва “Гутэнберг” Валянціна Андрэева.
12/6/202229 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

221205 - ZOOM - Лукашэнка пахваліўся перамогай над кавідам і прыгразіў медыкам

221205 - ZOOM - Лукашэнка пахваліўся перамогай над кавідам і прыгразіў медыкам by Euroradio
12/5/202234 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Ні Шайгу назад: ці змусіць Крэмль Лукашэнку да нападу на Украіну

Напрыканцы мінулага тыдня ў Беларусь раптоўна завітаў міністр абароны Расіі Шайгу. Сустрэўся са сваім беларускім калегам і Лукашэнкам, падпісаў нейкія пагадненні паміж нашымі краінамі і з’ехаў. Але, як кажуць, “асадачак” застаўся — не зразумела, навошта насамрэч прыязджаў… Праўда, украінскі бок дэманстратыўна ніякай заклапочанасці з гэтай нагоды не дэманстраваў. Што да беларускага дэмакратычнага асяродка, то там нечакана распачалася новая хваля выказвання прэтэнзій з нагоды таго, што для “вызвалення палітвязняў нічога не робіцца”. Ці апраўданыя падазрэнні, што насамрэч Шайгу прыязжаў выключна для таго, каб схіліць Лукашэнку адправіць беларускіх вайскоўцаў ва Украіну? Выкупіць палітвязняў: наколькі гэта магчыма і што можа стаць прадметам гандлю? З якой мэтай рэжым узмацняе ціск на палітвязняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
12/5/20221 hour, 10 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Пётр Рудкоўскі. Мовацыд: як рэалізуецца двухмоўнае аднамоўе

Год народнага адзінства лукашэнкаўскі рэжым адзначыў неверагодным узроўнем рэпрэсій у дачыненні да грамадзян Беларусі. Любая нацыянальная сімволіка, нават унесены ў спіс культурных каштоўнасцяў герб “Пагоня”, трапіла пад забарону і становіцца нагодай для пераследу. Ці можна казаць пра тое, што рэжым у Беларусі паслядоўна вынішчае беларускую мову? Што можна зрабіць для захавання і пашырэння выкарыстання беларускай мовы? Якую ролю выконвае сёння мова і ці здольная яна абараніць незалежнасць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі.
12/5/202236 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

221202 - ZOOM - Хто выратуе святара Багамольнікава, якога катуюць на Акрэсціна

221202 - ZOOM - Хто выратуе святара Багамольнікава, якога катуюць на Акрэсціна by Euroradio
12/2/202238 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

202.12. Навіны свету за 5 хвілін: тэорыі змовы, абед у Вашынгтоне і viva magenta

Што адбываецца, калі ў Ілана Маска сканчаецца цярпенне, а ў скураной канапе прэзідэнта знаходзяць грошы? Слухайце ў штотыднёвым аглядзе сусветных навін ад Еўрарадыё.
12/2/20224 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Палітвязні ў рабстве ў Лукашэнкі: "прадпрымальніцтва" ад беларускіх уладаў

Днямі мы даведаліся, што Віктара Бабарыку ў калоніі перавялі на новую працу. Банкір цяпер выпальвае драўняны вугаль. Цэлы дзень на марозе, без магчымасці зайсці пагрэцца. Адвакат Макс Знак пісаў з калоніі, што за сваю працу атрымлівае лічаныя капейкі. Прыкладна такія ж заробкі ў іншых вязняў. Пры гэтым яны робяць рэальную працу: напрыклад, вырабляюць мэблю, якую пазней прадаюць у крамах IKEA. Дзе і кім працуюць палітвязні, колькі гэта каштуе і хто карыстаецца іх працай? Гэтае "прадпрымальніцтва", якое практыкуюць беларускія ўлады, — ці не з'яўляецца яно сапраўдным рабствам? Пра гэта размаўляем у стрыме з Аляксандрам Кныровічам.
12/2/202248 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Алесь Ясінскі. Ці можна пражыць доўга за мяжой і не адарвацца ад Беларусі?

Рэвалюцыя можа як натхняць, так і падаўляць жаданне тварыць. Асабліва, калі ты з’ехаў і перспектывы вярнуцца вельмі непразрыстыя. Як жыць за мяжой і не адрывацца ад беларускай рэчаіснасці, ці, наадварот — мабыць трэба хутчэй улівацца ў новае асяроддзе? Дзе шукаць натхненне працаваць і проста жыць далей? Пра гэта ды іншае размаўляем з госцем Еўрарадыё — віртуозным беларускім музыкам, кампазітарам і выканаўцам Алесем Ясінскім, які шмат гадоў жыве ў Чэхіі і ездзіць з канцэртамі па ўсёй Еўропе.
12/2/202234 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

221201 - ZOOM - “Бацьку і адваката не пускаюць”: што адбываецца з Марыяй Калеснікавай

221201 - ZOOM - “Бацьку і адваката не пускаюць”: што адбываецца з Марыяй Калеснікавай by Euroradio
12/1/202232 minutes
Episode Artwork

Радзівон “Гена” Батулін: жыць па праўдзе і трымацца прынцыпаў — мая нацыянальная ідэя

1 снежня ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальнік беларускага батальёна “Тэрор” Узброеных сіл Украіны Радзівон “Гена” Батулін. Мы спрадвек былі нацыяй змагароў, людзьмі, якія не баяліся ўзняцца на абарону свайго краю, сваіх родных і блізкіх. Але чамусьці так склалася, што на сёння мы не маем свайго пантэона герояў. У якім мусяць быць ушанаваныя імёны тысяч герояў, якімі беларусы могуць ганарыцца, з якіх мусяць браць прыклад. І толькі адсутнасць такога пантэону нараджае словы пра тое, што мы, нібыта, нацыя баязліўцаў, народ, які няздольны змагацца за свае правы і сваю будучыню. Мы здольныя, і гэта даказана нашымі продкамі і гісторыяй нашай зямлі, перакананы Радзівон Батулін. Пра тое, як склалася, што беларусы забыліся на сваю гісторыю і адмовіліся ад сваёй мовы, як іх вярнуць і што азначае тэрмін “нацыя ацалелых”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Радзівонам Батуліным з пазыўным “Гена”.
12/1/202246 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Святлана Гайдалёнак. "Крылы халопа"

Фемінізм і Беларусь, як культура аб'яднае нас, новы спектакль тэатра "Крылы халопа" Святлана Гайдалёнак на Еўрарадыё! Абмяркоўваем навіны Беларусі, тэатр «Крылы халопа» і яго новы спектакль.
12/1/202229 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

221123 - ZOOM - Захад не будзе размаўляць з Беларуссю незалежна ад асобы новага міністра

221123 - ZOOM - Захад не будзе размаўляць з Беларуссю незалежна ад асобы новага міністра by Euroradio
11/30/202239 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Ці ёсць з кім Захаду размаўляць у Беларусі

Жывем на паскораных хуткасцях — тое, што часта можна чуць ад беларусаў як у Беларусі, так і за яе межамі. І не дзіва. Кожны дзень прыносіць чарговую порцыю навін, якія часта шакуюць і прымушаюць думаць, што мы патрапілі ў паралельны свет, бо ў звыклым нам добрым і ўтульным свеце такога проста не можа быць. Што адбываецца з Марыяй Калеснікавай? Хто заменіць Уладзіміра Макея на пасадзе міністра замежных спраў і што гэта зменіць у адносінах Беларусі з Захадам і Усходам? Што дасць дэмсілам і Беларусі прызнанне рэжыма Лукашэнкі спонсарам тэрарызму? Чаму новая беларускасць — гэта не пра вышыванку і беларускую мову? Ці зможа Лукашэнка ўтрымаць ад развалу АДКБ і чым кепскі Такаеў для казахстанцаў? Пра гэта ды іншае гутарым з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
11/30/202244 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Павел Церашковіч. Беларуская адукацыя — усё? ЕГУ — беларускі універ ці не?

Што адбываецца з беларускай адукацыяй — у Беларусі і за мяжой? Малады міністр адукацыі падпявае Лукашэнку, у Ліцэі БДУ праводзіцца конкурс для праслаўлення Дзяржынскага і "подзвігаў чэкістаў". А з іншага боку ў перманентным крызісе знаходзіцца ЕГУ — самы буйны беларускі (ці ўжо не?) адукацыйны праект за мяжой. Пра сітуацыю ў БДУ і ў ЕГУ, новыя выбары рэктара, стварэнне Асацыяцыі выкладчыкаў за мяжой размаўляем з гісторыкам і этнографам, выкладчыкам ЕГУ Паўлам Церашковічам.
11/30/202238 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Міхась Ільін. Міша з твітара пра свой сольнік і тое, над чым смяюцца беларусы

Жартаваць падчас рэпрэсій і вайны, кпіць з рэчаіснасці, выкрываць хібы сучаснасці і прымушаць глядзець праўдзе ў вочы — пры чым па-беларуску! 11 снежня ў Варшаве адбудзецца сольны стэндап-канцэрт Міхася Ільіна — коміка і вядомага твітараніна, які па сумяшчальніцтву з'яўляецца яшчэ і журналістам Еўрарадыё. Усе сабраныя сродкі Міша збіраецца накіраваць на дапамогу беларускім палітвязням. Стэндап і твітар — што тут агульнага? Чаму лукашэнкаўскія чыноўнікі не ўмеюць смяяцца? Калі стэндапкомікаў разам з твітарам прызнаюць экстрэмістскім фарміраваннем? Хто больш смешны — Лукашэнка, Пазняк ці Ціханоўская? Цяпер — зорны час беларускіх стэндапераў? Чаму важны стэндап на беларускай мове? Пра гэта ды іншае гаворым з "Ильёй из Твиттера" (так часта называюць Мішу мінакі). Далучайцеся.
11/30/202233 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

221129 - ZOOM - “Змяшаныя адчуванні”: польскі вайсковы эксперт пра магчымы напад Беларусі на Украіну

221129 - ZOOM - “Змяшаныя адчуванні”: польскі вайсковы эксперт пра магчымы напад Беларусі на Украіну by Euroradio
11/29/202236 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Імкненне быць падманутым: ці важна, хто заменіць Макея

Па тым, хто будзе прызначаны на месца Макея, стане зразумелым, да якой знешняй палітыкі будзе імкнуцца лукашэнкаўскі рэжым. Што праўда, тут важна разабрацца з пытаннем пра тое, ці засталася ў гэтага рэжыма хоць нейкая магчымасць праводзіць нешта хаця б аддалена падобнае да незалежнай знешняй палітыкі… Ці мае значэнне, хто прыйдзе на пасаду лукашэнкаўскага міністра замежных спраў і ці патрэбнае яно ўвогуле, тое МЗС? Чаму заходнія палітыкі так доўга верылі казкам Макея пра беларускі рэжым? Ці атрымаецца ў Пуціна захаваць АДКБ і ці верыць Лукашэнка ў стаўку Крамля на Зася? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
11/29/20221 hour, 10 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Павел Аракелян. З'ехаць, каб вярнуцца да музыкі

"Ну вось надыйшла і мая чарга: ад гэтага часу я жыву ў Вільні, спрабую знайсці саксафон, узнавіць форму і вярнуцца да прафесійнага жыцця. А што там далей будзе — пакажа час. Адкрыты да працоўных прапановаў і хутчэй за ўсё цягам часу буду набіраць людзей на трэніроўкі", — надоечы напісаў музыка Павел Аракелян. Аракелян да апошняга прынцыпова заставаўся ў Беларусі нягледзячы на немагчымасць выступаць з канцэртамі. Дзеля таго, каб выжываць, Павел прадаваў праз непатрэбнасць свае музычныя інструменты. Што стала апошняй кропляй у рашэнні пакінуць Беларусь? Як выглядалі апошнія два гады жыцця Паўла? З якімі складанасцямі сутыкаюцца музыкі ў Беларусі, каб іграць канцэрты? Чаму ў жніўні ў Вільні адбываўся "цырк"? Наколькі складана музыку аднаўляцца пасля доўгага перапынку? Пра гэта ды іншае гаворым з Паўлам Аракелянам у жывым эфіры Еўрарадыё.
11/29/202230 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

221128 - ZOOM - Архітэктар беларускай шматвектарнасці: аналітыкі пра дзейнасць і смерць Макея

221128 - ZOOM - Архітэктар беларускай шматвектарнасці: аналітыкі пра дзейнасць і смерць Макея by Euroradio
11/28/202236 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Паліна Прысмакова. Пра адукацыю, дзяржкіраванне і… Раду БНР

Раптоўная смерць міністра Макея і развагі пра тое, хто яго заменіць, змусілі задумацца на тэму іншую: дзе будуць набіраць улады Новай Беларусі кадры для функцыянавання дзяржаўных органаў. Прасцей кажучы, наноў паўстае пытанне падрыхтоўкі будучых чыноўнікаў ужо сёння. Ці варта ўжо сёння думаць пра падрыхтоўку будучых чыноўнікаў для Новай Беларусі і як гэта можна рабіць? Рэформа сістэмы дзяржаўнага кіравання — наколькі гэта складана і калі варта пачынаць рыхтаваць яе? Якую ролю ва ўсіх гэтых працэсах можа і мусіць граць урад у выгнанні і чым сёння жыве Рада БНР? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прафесар кафедры дзяржаўнага кіравання Атлантычнага ўніверсітэта Флорыды (Маямі, ЗША) Паліна Прысмакова.
11/28/202237 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра Макея, замах на Лукашэнку, Зася і гульні Крамля

Напрыканцы мінулага тыдня, практычна адразу па заканчэнні скандальнага саміту АДКБ у Ерэване, у чарговы раз з’явіліся чуткі пра тое, што, паводле “правераных крыніц”, у Крамлі прынялі рашэнне “ліквідаваць” Лукашэнку і на яго месца паставіць лаяльнага Маскве пераемніка. Але не паспелі усе жадаючыя эксперты выказацца на гэты конт, як інфармацыйная прастора выбухнула навіной пра раптоўную смерць міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Ці ёсць падставы звяртаць увагу на ўсё новыя канспіралагічныя версіі смерці Макея і што з гэтай нагоды пішуць заходнія СМІ? Каму выгодныя чуткі пра планы Крамля “ліквідаваць” Лукашэнку? Ці змяняецца стаўленне Захаду да вайны ва Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
11/28/202259 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

221125 - ZOOM - Арастовіч патлумачыў, чаму Заленскі не сустракаецца з Ціханоўскай

221125 - ZOOM - Арастовіч патлумачыў, чаму Заленскі не сустракаецца з Ціханоўскай by Euroradio
11/25/202227 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

25.11. Навіны свету за 5 хвілін: амністыя, шатландскі рэферэндум і вяртанне імператара

Амністыя — але не ў Беларусі. Рэферэндум аб незалежнасці — але не на часова акупаваных тэрыторыях. Як звычайна па пятніцах адцягваем вас ад чытання навінаў, да якіх вы прывыклі, і расказваем, што адбывалася на гэтым тыдні ў свеце. У матэрыяле выкарыстана песня гурта АВВА.
11/25/20226 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Выкрываем хлусню беларускіх чыноўнікаў.

Як казаў доктар Хаўс, усе хлусяць. І гэта нармальна. Імкненне крыху расфарбаваць рэчаіснасць за кошт сваіх фантазій уласцівае амаль кожнаму. Але што калі хлусяць чыноўнікі? І робяць гэта ўвесь час, па самых розных нагодах? Хлусня і прыпіскі на дзяржаўным узроўні ператвараюцца ў хранічную хваробу... У сённяшнім стрыме з Аляксандрам Кныровічам выкрываем хлусню беларускіх чыноўнікаў. Ноўтбук, космас, электрамабіль, крывадушніцтва пра інфляцыю і ВУП, дваедумства пра ўдзел у вайне ва Украіне. Часам здаецца, што яны шчыра не разумеюць, што іх выказванні не маюць нічога агульнага з рэчаіснасцю. Але якая розніца?
11/25/202238 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

221123 - ZOOM - “Адмыцца ад Расіі”: украінка пра графіці Бэнксі, намаляванае на месцы яе кватэры

221123 - ZOOM - “Адмыцца ад Расіі”: украінка пра графіці Бэнксі, намаляванае на месцы яе кватэры by Euroradio
11/24/202233 minutes
Episode Artwork

221124 - ZOOM - Ці выйдзе Арменія з АДКБ: вынікі саміта з палітолагам Арменам Аванесянам

221124 - ZOOM - Ці выйдзе Арменія з АДКБ: вынікі саміта з палітолагам Арменам Аванесянам by Euroradio
11/24/202239 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Зміцер Бартосік. Хто такі “ўпалмінзаг” і навошта яго забіваць?

Трэцюю кнігу з серыі “Падарожжаў Свабоды” прэзентуе 24 лістапада ў Беларускім доме Зміцер Бартосік. Пасля кніг “Быў у пана верабейка гаварушчы” і “Клініка кітайскага дантыста” надыйшла чарга трылера з шакуючай назвай “Забіць упалмінзага”. Тут, як і ў ранейшых кнігах, апавядаецца пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакумэнтаў і галасамі жывых сведак, якіх на момант выхаду кнігі амаль не засталося. І гэта яшчэ не ўсё, што чакае гасцей гэтай сустрэчы-прэзентацыі… Пра што насамрэч ідзе гаворка ў новай кнізе Бартосіка і дзе ён збіраў матэрыял для кнігі? Якую “рэальнасць пасляваеннай Беларусі” і хто спрабаваў уратаваць? Што адбываецца з творчым чалавекам у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае публіцыст, пісменнік, бард Зміцер Бартосік.
11/24/202233 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Аліна Коўшык: “Свабода, каханне, беларуская мова” — мой слоган нацыянальнай ідэі

24 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. Пабудаваць новую Беларусь немагчыма без нацыянальнага адраджэння. Прычым, адраджэннем гэтым, пытаннямі культуры, мовы, гісторыі і ўсяго астатняга неабходна займацца ўжо цяпер, а не некалі потым — пасля таго, як мы не толькі пераможам, але і ўздымем эканоміку, падвысім дабрабыт людзей і гэтак далей. Гэтыя працэсы ў нашым выпадку павінны ісці побач, перакананая Аліна Коўшык. Пра тое, як абудзіць у беларусах цікавасць да беларускасці і не атрымаць абвінавачванняў у “прымусе”, пры чым тут каханне, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Коўшык.
11/24/202233 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Сяргей Доўгушаў. Пра ЗША, Спеўныя сходы і рэабілітацыю палітвязняў

Вядомы беларускі музыка, заснавальнік “Спеўных сходаў” ды розных фестываляў ды імпрэз фальклорнай скіраванасці Сяргей Доўгушаў колькі месяцаў таму з’ехаў у ЗША. Але досыць хутка засумаваў і вярнуўся ў Польшчу, дзе сёння самая вялікая суполка беларусаў і калег па творчым цэху. Але не толькі музыкай ён сёння займаецца — Творчая рэзідэнцыя, некалі створаная Сяргеем з мэтай падтрымкі беларускіх творцаў, пачала актыўна дапамагаць у рэабілітацыі палітвязняў, што выйшлі на свабоду. Чым займаўся ў ЗША і чаму вырашыў вярнуцца ў Варшаву? Чаму вырашылі перафарматаваць Творчую рэзідэнцыю на дапамогу ў рэабілітацыі экс-палітвязняў? Ці ёсць для такой дзейнасці адпаведныя спецыялісты і якую ролю ў гэтай рэабілітацыі адыгрывае творчасць і музыка? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае музыка Сяргей Доўгушаў.
11/24/202242 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Андрэй Каліх. Аб’ект нянавісці: прапаганда і вайна ва Украіне

Пасля паскораных курсаў ад расійскіх прапагандыстаў у 2020 годзе, беларуская прапаганда імкліва пачала даганяць па ўзроўні нянавісці, фальсіфікацый і маніпуляцый сваіх калег з Масквы. Але калі адпачатку асноўнымі аб’ектамі нянавісці былі апаненты рэжыму Лукашэнкі і ўсё нацыянальнае, то пасля 24 лютага 2022 года і сюжэты, і аб’екты прапагандысцкай нянавісці моцна змяніліся. Пракрамлёўская прапаганда ў Беларусі — якой яна была і як змянілася пасля 24 лютага 2022 года? Якія асноўныя наратывы ў прапагандзе дамінуюць сёння? Ці спрацоўвае прапаганда і як ёй супрацьстаяць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эксперт iSANS Андрэй Каліх.
11/23/202237 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Алена Жываглод. Як прымусіць працаваць мясцовага дэпутата

Вы не паверыце, але ў сучаснай Беларусі засталася такая прыкмета даўніны, як “мясцовыя дэпутаты”. Што праўда, далёка не ўсе “выбарцы” ведаюць, каго яны “выбралі” на мінулых “выбарах”, хто канкрэтна з’яўлецца прадстаўніком іх інтарэсаў і якія ў гэтых так званых прадстаўнікоў паўнамоцтвы. Што праўда, далёка не ўсе “дэпутаты” самі ведаюць свае абавязкі і паўнамоцтвы… Чаму вырашылі звярнуцца да “дэпутацкай тэмы” менавіта зараз? Якую ролю гэтыя “абраннікі” выконваюць у сучаснай Беларусі і ці могуць яны рэальна нешта вырашаць і дапамагаць людзям? Ці бяспечна сёння дамагацца, каб чыноўнік выконваў свае абавязкі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае лідарка ініцыятывы “Сумленныя людзі” Алена Жываглод.
11/23/202237 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

221122 - ZOOM - Андрэй Стрыжак пра касякі дэмсілаў і сустрэчу Ціханоўскай з Парашэнкам

221122 - ZOOM - Андрэй Стрыжак пра касякі дэмсілаў і сустрэчу Ціханоўскай з Парашэнкам by Euroradio
11/22/202232 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Улада Сянькова і Максім Швед. Магніцік з аўтазакам: што не так з расійскім кіно пра наш пратэст

Варшаўскі кінафестываль беларускага кіно Bulbamovie завяршыўся паказам фільма "Мінск" расійскага рэжысёра Барыса Гуца. Фільм лічыцца першай гульнявой стужкай пра беларускія пратэсты 2020-га года. Ён стаў ці не самай скандальнай падзеяй кінафорума. Гледачы раздзяліліся: адны сказалі, што гэта яскравае і энергічнае кіно, якое стварае палярныя меркаванні ды яшчэ і майстар-клас для беларускіх фільмейкераў. Іншыя назвалі стужку павярхоўным фільмам-коміксам, эксплуатэйшн муві — калі не важна, што было насамрэч, а важна, што ўбачанае на экране кранае. Да таго ж, па меркаванню многіх гледачоў і кінасупольнасці, стужка абясцэніла важныя для беларусаў сэнсы і бяздарна эксплуатуе нашу траўму. Дыскусія цягнулася гадзіну, градус напружанасці дасягнуў ці не кульмінацыі, калі рэжысёр фільма заявіў пра тое, што рускую культуру не адмяніць. Чаму беларусы не хочуць, каб усходнія суседзі здымалі пра іх кіно? Што не так з фільмам "Мінск"? Чаму стужка — эксплуатацыя беларускай тэмы, няўжо рэжысёру Гуцу не можа балець за Беларусь? Хто можа кранаць тэму нашай траўмы? Калі беларускія рэжысёры адкажуць сваім гульнявым фільмам пра пратэсты? Пра гэта ды іншае гутарым з кінарэжысёрамі і крытыкамі фільма "Мінск" — Уладай Сяньковай і Максімам Шведам.
11/22/202234 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра Каліноўскага, Ціханоўскую, генерала NATO і даносы

22 лістапада 2019 года ў Вільні адбылося перапахаванне Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў. А праз год калоны з бел-чырвона-белымі сцягамі ўжо ішлі па вуліцах беларускіх гарадоў. Але перамогі нацыянальнай ідэі ў абодвух выпадках не адбылося — краіну зноў паглынула хваля рэпрэсій, на першыя ролі зноў выйшлі каты і даносчыкі, а беларусы засталіся сам-насам са сваёй трагедыяй. Ці сапраўды заходнія СМІ практычна перасталі пісаць пра падзеі, якія адбываюцца ўнутры Беларусі, і чаму? Як сустрэча Святланы Ціханоўскай і экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі паўплывае на спробы Пераходнага кабінета наладзіць стасункі з афіцыйным Кіевам? Чаму генерал NATO Эрыке Фадэ настойліва працягвае прадказваць паразу Украіны і што азначае перамога Такаева для будучыні АДКБ? Гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
11/22/202253 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

221121 - ZOOM - “Кіно, зробленае марсіянінам”: фестываль “Бульбамуві”

221121 - ZOOM - “Кіно, зробленае марсіянінам”: фестываль “Бульбамуві” by Euroradio
11/21/202237 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Андрэй Стрыжак. Салідарнасць: беларус беларусу па-ранейшаму беларус?

Чым далей адыходзяць у гісторыю падзеі спачатку ковіднай, а потым рэвалюццыйнай салідарнасці, тым цяжэй выклікаць новы эмацыйны ўздым салідарнасці. Сваіх праблем хапае як у беларусаў за мяжой, так і ў беларусаў на радзіме. Праблемы, можа быць, гэтыя розныя, але выглядае на тое, што беларусы можа нават стаміліся быць салідарнымі. А тут яшчэ і скандалы розныя адзін за адным у так званым дэмакратычным асяродку… Што засталося ад салідарнасці беларусаў і на што сёння гатовыя людзі аддаваць свае грошы? Дапамога Украіне — як на яе ўплывае стаўленне да беларусаў сярод украінцаў і іх каментары ў сацсетках на наш адрас? Што адбываецца з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і пры чым тут Ціханоўская і аўдыт? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з сузаснавальнікам дабрачыннага фонда BYSOL Андрэем Стрыжаком.
11/21/202257 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Тэракты ФСБ у Беларусі, Ціханоўская сустрэлася з Парашэнкам

У сённяшнім стрыме з Паўлам Усавым абмяркоўваем апошнія палітычныя навіны Беларусі: - Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Галіфаксе з Пятром Парашэнкам. Ці пойдзе гэта на карысць ім абодвум? - украінская выведка сцвярджае, што ФСБ Расіі рыхтуе тэракты на аб'ектах крытычнай інфраструктуры Беларусі. Абвінавацяць у іх, вядома, украінцаў і NATO. Што гэта: важнае папярэджанне ці "вайна перасцярогаў"? - Аб'яднаны пераходны кабінет даў справаздачу пасля першых 100 дзён працы. Што ў ёй цікавага, што з ёй не так? - чым працягваецца гісторыя з ракетай, якая ўпала на тэрыторыі Польшчы, і якія ў яе могуць быць наступствы? Таксама адкажам на вашыя пытанні, шаноўныя гледачы.
11/21/20221 hour, 4 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

221118 - ZOOM - “Ахвяры вайны, распачатай Пуціным”: пра што кажуць сваякі загінулых над Данбасам

221118 - ZOOM - “Ахвяры вайны, распачатай Пуціным”: пра што кажуць сваякі загінулых над Данбасам by Euroradio
11/18/202228 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Макс Жбанкоў. Як мова і культура прывядуць беларусаў да пераменаў

Апошнім часам сярод беларусаў толькі і размоваў, што пра нацыянальнае адраджэнне. Пра тое, што трэба пераходзіць на беларускую мову, вучыць гісторыю Беларусі, адкрываць для сябе яе культуру. Маўляў, без гэтага не будзе і Новай Беларусі. Але як гэта працуе? Як тое, што мы пішам твіты па-беларуску і набываем кніжкі пра нацыянальную ідэю (якой Лукашэнка дагэтуль ва ўпор не бачыць) спрыяе пераменам? Паразмаўляем пра гэта з культуролагам, аўтарам ютуб-канала "Шокінг культ" Максам Жбанковым.
11/18/202228 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. 100 дзён Кабінета, кошты ў Польшчы і ў Беларусі

У сённяшнім стрыме з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам будзем размаўляць пра палітыку і пра эканоміку Беларусі. Спачатку пра палітычныя тэмы: - аб'яднаны пераходны кабінет Святланы Ціханоўскай даў справаздачу пасля першых 100 дзён працы. - Каардынацыйная рада, пра рэфармаванне якой таксама стала вядома блізка да 100 дзён таму, абвясціла, што працягвае прыём дакументаў ад патэнцыйных удзельнікаў. Тым часам жыццё працягвае падкідваць нам эканамічныя сюжэты. Напрыклад, царскі падарунак для супрацоўнікаў "Бабулінай крынкі" на Дзень сельскай гаспадаркі. Ці разуменне Лукашэнкам таго, што такое "МакДональдс". Ён рэальна думае, што гэта пра кавалачак мяса ў разрэзанай напапалам булачцы! А на сваім ютуб-канале Кныровіч параўнаў кошты ў Беларусі і ў Польшчы. Калі паспеем — пагаворым і пра гэта.
11/18/202240 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

18.11. Навіны свету за 5 хвілін што агульнага ў Маска з Неронам і за што заканселілі Чэмпіянат свету

Гэта традыцыйны кароткі агляд сусветных навінаў. Калі хочаце добрых навін, вам прыйдзецца прыйдзецца даслухаць гэты агляд да канца.
11/18/20227 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

221117 - ZOOM - Каардынацыйная рада падоўжыла прыём заявак. Прычына гэтаму — скандалы ў дэмсілах?

221117 - ZOOM - Каардынацыйная рада падоўжыла прыём заявак. Прычына гэтаму — скандалы ў дэмсілах? by Euroradio
11/17/202235 minutes, 1 second
Episode Artwork

Паліна Прысмакова: быць гаспадарамі на сваёй зямлі — мая нацыянальная ідэя

17 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — прафесар кафедры дзяржаўнага кіравання Атлантычнага ўніверсітэта Флорыды (Маямі, ЗША) Паліна Прысмакова. Усе нашыя праблемы пачаліся пасля таго, як у беларусаў адабралі права на сваю зямлю. У народа, які не мае магчымасці мець зямлю ва ўласнасці, нібыта адразаюць карані, што з гэтай зямлёй яго звязваюць. І тут размова не толькі пра маёмасць, але і пра мову, гісторыю, традыцыі народныя, якія наўпрост з гэтай зямлёй звязаныя. Калі цябе вырываюць з зямлі — цябе ад усяго гэта адрываюць, робяць валацугай, пустазеллем. І новы айфон, машына ці кватэры з еўрарэмонтам гэтага не заменяць, перакананая Паліна Прысмакова. Пра тое, як звязаныя ўласнасць на зямлю, зямельная рэформа з мовай і культурай, чаму нас гэтай уласнасці пазбавілі і якой павінна быць сістэма дзяржаўнага кіравання Новай Беларусі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Палінай Прысмаковай.
11/17/202247 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Ігаль Левін. Зімняя вайна: ці спыніць зіма УСУ, а плот — наступ з Беларусі

Вызваленне Херсона ўзняло веру ва Узброеныя сілы Украіны на касмічную вышыню — усе з нецярпеннем чакаюць новых перамог і паведамленняў пра новыя вызваленыя тэрыторыі. Але паразы толькі падвысілі жорсткасць Крамля і расійская армія ўзмацніла абстрэлы крытычнай цывільнай інфраструктуры Украіны. І павялічвае колькасць сваіх войскаў на тэрыторыі Беларусі, пагражаючы адкрыццём “другога фронту”. Ці стане зіма перашкодай для далейшага наступу ўкраінскай арміі? Як трагедыя ў Польшчы паўплывае на пазіцыю NATO і ці чакаць павелічэння паставак узбраення? Ці ўзрасла пагроза ўдзелу беларускага войска ў наступе на Украіну і ці дапаможа спыніць гэты наступ плот на мяжы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ваенны эксперт, афіцэр Арміі абароны Ізраіля Ігаль Левін
11/17/202234 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Леся Руднік. Урад у выгнанні: шанс на перамогу ці спроба выжыць

Хутка 100 дзён з моманту ўтварэння Аб’яднанага пераходнага кабінета — так званага “ўрада ў выгнанні” дэмакратычнай Беларусі. А за некалькі дзён да гэтай “даты” Святлана Ціханоўская раптоўна, больш як праз 2 гады пасля выбарчай кампаніі 2020 года, назвала сябе “абраным прэзідэнтам”. Вось такое “супадзенне”, якое, тым не менш, практычна завяршыла фармаванне беларускага ўрада ў выгнанні. Ці можна казаць пра існыя на дадзены момант структуры дэмсіл як пра ўрад у выгнанні? Якое месца ў гэтай “карціне свету” займае Рада БНР і што засталося ад іх паўнамоцтваў? Ці існуюць прыклады паспяховых урадаў у выгнанні ці гэта не больш як утопія? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае даследчыца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік.
11/17/202235 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Азараў. Пра ГБ дэмсіл, “Перамогу”, ГУБАЗіК і галаву Вячоркі

Скандал з агентам ГУБАЗіК у камандзе Чорнай кнігі Беларусі паставіў пытанне пра тое, як пазбегнуць такіх сітуацый у будучыні. Адпаведна, загучала тэма не толькі адказнасці за неабачлівасць, але і неабходнасці стварэння дэмсіламі сваіх спецслужбаў, каб яны абаранялі ад “кратоў” і “зліваў”. Пакуль жа актывістам прапануюць падпісваць “дамову аб неразгалошванні”, якую ўжо назвалі “палітычным рабствам”… Ці патрэбныя дэмсілам свае спецслужбы і хто гэтую ролю можа выконваць? Што не так з NDA, якія патрабуюць падпісваць у структурах дэмсіл, і ці ўратуе ён ад “кратоў”? У якой стадыі план “Перамога” і што азначае стварэнне новых спецпадраздзяленняў у МУС? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага пераходнага кабінета Аляксандр Азараў.
11/17/202250 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

221116 - ZOOM - Хто адкажа за ракету па Польшчы

221116 - ZOOM - Хто адкажа за ракету па Польшчы by Euroradio
11/16/202238 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Мікалай Халезін. Пра вайну, тэатр і “комікс” ад дэмсіл

Трагедыя ў Польшчы, дзе 15 лістапада ў выніку падзення ракеты загінулі два чалавекі, прымусіла ўсвядоміць: мы сапраўды стаім на парозе трэцяй сусветнай вайны. Тым не менш, жыццё не спынілася і тэатры радуюць нас новымі пастаноўкамі, а айчынныя дэмакратычныя сілы — скандаламі… Ці быў гатовы свет і канрэтна NATO да трагедыі, якая надарылася ў Польшчы? Ці варта чакаць увядзення ў дзеянне 5-га артыкула Паўночнаатлантычнай дамовы? Якая рэакцыя гледачоў і крытыкаў на новую працу Свабоднага тэатра і спектаклі ад беларускіх дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.
11/16/202246 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

Януш Гаўрылюк, Воля Чайкоўская і Аліна Рудзіна. Кіно падчас цэнзуры

11-га лістапада ў Мінску завяршыўся кінафестываль "Лістапад", які чакана (цяпер ужо чакана) раздаў узнагароды расійскаму і кітайскаму кіно. З беларускім кіно беларускі кінафестываль з 2020-га года не асабліва сябруе. І гэты год не выключэнне: адзіная стужка беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі — "Дзесяць жыццяў Мядзведзя" — была знятая з праграмы праз тое, што нібыта парушыла рэгламент мерапрыемства. Праўда, якім чынам гэта здарылася — застаецца загадкай. Але нягледзячы на тое, што "Лістапад" ужо не той, і беларусы — не тыя, і многія цяпер у эміграцыі, без беларускага кіно і без добрага фестывальнага кіно гэтай восенню і зімой ніхто не застанецца. Больш за тое, галоўнае знайсці час — бо кіно будзе шмат і на любы густ. З 18 па 20 лістапада ў варшаўскім кінатэатры Ilusion пройдзе восьмы па ліку Фестываль беларускага кіно Bulbamovie, які абяцае шмат кінапрэм'ер. Не паспее скончыцца Bulbamovie, як 20-га лістапада стартуе таксама восьмы па ліку фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін "Паўночнае ззянне" з моцнай міжнароднай и беларускай праграмі. Фэст працягнецца да 30 лістапада, фільмы будуць дасяжныя анлайн і бясплатна. А 18-га снежня ў Адэсе працягнецца кінафэст дакументальнага кіно "1084. На мяжы". У яго межах паказваюцца стужкі пра тое, як украінцы ўспрымаюць беларускую тэматыку падчас вайны і чаму расказваць пра Беларусь важна менавіта цяпер. У жывым эфіры Еўрарадыё мы пагутарым са стваральнікамі вышэйузгананых фестываляў — Янушам Гаўрылюком, Воляй Чайкоўскай і Алінай Рудзінай — пра сёлетнія асаблівасці івэнтаў, тэмы, актуальныя для кінатворцаў, скандалы і публіку.
11/16/202242 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Міхал Патоцкі. Паспрабаваць “на зуб” NATO: хто адкажа за ракету па Польшчы

Вайна, развязаная Расіяй супраць Украіны, дакацілася і да Польшчы — 15 лістапада стала вядома, што ў выніку падзення ракеты загінулі двое грамадзянаў гэтай краіны. Нагадаю, ракета прыляцела і забіла грамадзян краіны, якая з’яўляецца сябрам NATO. Што праўда, ёсць сумневы, што менавіта гэта ракета, што прыляцела на тэрыторыю Польшчы, была выпушчаная расійскімі ваеннымі. Не выключаецца, што гэта ракета ўкраінскіх сіл супрацьпаветранай абароны. Якой будзе і якой павінна быць рэакцыя Польшчы і ўсяго NATO на сітуацыю, і як гэтая рэакцыя залежыць ад прыналежнасці ракеты? Ці варта чакаць увядзення ў дзеянне 5 артыкула Паўночнаатлантычнай дамовы? Ці закранае гэтая сітуацыя Беларусь і якім чынам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі.
11/16/202235 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

221115 - ZOOM - “Ніякіх “Мінскаў-3”: Зяленскі агучыў украінскую “формулу міру”

221115 - ZOOM - “Ніякіх “Мінскаў-3”: Зяленскі агучыў украінскую “формулу міру” by Euroradio
11/15/202236 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Вадзім Мажэйка. Дэмсілы: стратэгія змагання ці выжывання

Скандалы ў асяродку дэмакратычных сіл, якія актыўна абмяркоўваюцца незалежнымі СМІ і экспертамі, калі і цікавыя беларусам, то пераважна тым, што знаходзяцца за межамі краіны. Унутраная інфармацыйная павестка фармуецца іншымі медыя, іншымі “экспертамі” і з іншай інфармацыі. Ці можна адназначна сцвярджаць, што ўнутраная інфармацыйная павестка фармуецца прапагандай? Ці ёсць у грамадзянскай супольнасці магчымасці ўплываць на дзеянні лідараў дэмакратычнай супольнасці і дэмструктур? Правядзенне татальнага фінаўдыту і змены ў камандзе Ціханоўскай выправяць сітуацыю? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка.
11/15/202238 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Юрый Губарэвіч. Кадры для Новай Беларусі: дзе іх адшукаць

Мінула тры месяцы з дня абвяшчэння Аб’яднанага пераходнага кабінета, а яго чальцы да гэтага часу працягваюць фармаваць свае каманды. Ды і склад самога Кабінета да гэтага часу няпоўны — не ўсе пасады “прадстаўнікоў” занятыя. У гэты ж час у камандзе прадстаўніка АПК па транзіце ўлады Паўла Латушкі з’яўляецца чалавек, які адказвае за падрыхтоўку кадравага рэзерву для Новай Беларусі. Ці магчыма скласці нейкі кадравы рэзерв на будучыню, калі і сёння ў дэмсілах назіраецца кадравы голад? Дзе плануе шукаць кандыдатаў у кадравы рэзерв і ці бяспечна гэта для такіх “кандыдатаў”? Ці дажыве сам Кабінет да таго, каб скарыстацца складзенымі спісамі рэзерву? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік Паўла Латушкі па пытаннях падрыхтоўкі кадравага рэзерву для Новай Беларусі Аб’яднанага пераходнага кабінета Юрый Губарэвіч.
11/15/202237 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Алег Санжарэўскі. Якая Беларусь у інтарэсах нацбяспекі Украіны

Стварэнне новых спецыяльных падраздзяленняў у АМАП і ўнутраных войсках Беларусі анасаваў кіраўнік МУС Іван Кубракоў. Прагучала гэта падчас абмеркавання сітуацыі на мяжы з Украінай і той “небяспекі”, якая там “пагражае” Беларусі. Магчыма, Кубракоў меў на ўвазе пагрозу, калі з тэрыторыі Беларусі на Кіеў пайшлі войскі расійскіх акупантаў ці нешта іншае, звязанае з бескантрольнай дзейнасцю расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі нашай краіны, невядома. Але камандуючы ўкраінскай арміяй Валерый Залужны заўважыў, што яны ўважліва сочаць за дзеяннямі беларускага бока на мяжы. Відаць у межах гэтага адсочвання ўкраінскі бок днямі звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў… Што прымусіла ўкраінскі бок менавіта цяпер звярнуцца да беларускіх вайскоўцаў? Ці ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі Украіны напружаныя адносіны з беларусамі і як гэтага пазбегнуць? Як пасля перамогі над Расіяй будзе вырашацца “беларускае пытанне”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ўкраінскі эксперт па пытаннях нацыянальнай бяспекі Алег Санжарэўскі.
11/15/202235 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Зміцер Шчыгельскі. Палітычнае рабства: што хаваецца за NDA Офіса

Непрыемная сітуацыя з “дамовай аб неразгалошванні”, якую мусяць падпісваць з установай “Офіс Святланы Ціханоўскай” усе кандыдаты на супрацу з… любой структурай, тым ці іншым чынам афіляванай з Офісам, набірае абароты. А на фоне нядаўніх гучных сыходаў з Аб’яднанага пераходнага кабінета Таццяны Зарэцкай, Алега Талерчыка з BYPOL і сітуацыі з агентам ГУБАЗіКа ў камандзе “Чорнай кнігі Беларусі” ўсё гэта выглядае не лепшым чынам. Ці варта было ўзнімаць скандал вакол “унутрана дакумента” і што з тым NDA не так? Навошта ініцыятарам з’яўлення гэтага дакумента “палітычныя рабы”? Што не так з дэмсіламі Беларусі і які магчымы выхад з сітуацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны прадстаўнік руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі.
11/14/20221 hour, 1 minute, 2 seconds
Episode Artwork

221114 - ZOOM - “Вайна стала магчымай толькі пасля таго, як Расія падпарадкавала Беларусь”

221114 - ZOOM - “Вайна стала магчымай толькі пасля таго, як Расія падпарадкавала Беларусь” by Euroradio
11/14/202229 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра Кітай, вайну, Лукашэнку і… выбар Ціханоўскай

Германія актыўнічае на “кітайскім кірунку”. І вынікам гэтай актыўнасці сталі выказванні з боку Пекіна незадаволенасці дзеяннямі Расіі ва Украіне. Дзеяннямі, якія актыўна падтрымлівае і беларускі рэжым. Той самы, для якога Кітай — стратэгічны партнёр. Магчыма, гэта таксама шанс для дэмсіл Беларусі ўзмацніць свае пазіцыі, але ім не да таго — сваіх унутраных супярэчнасцяў і скандалаў хапае. Ці паўплывае пазіцыя Пекіна наконт вайны ва Украіне на дзеянні Масквы і, што больш для нас важна, Мінска? Чаму азіяцкія краіны так мала выказваюцца наконт сітуацыі ва Украіне? Што не так з дэмсіламі Беларусі і пры чым тут NDA ад Офіса Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дацэнтка, кандыдатка гістарычных навук, незалежная экспертка Роза Турарбекава.
11/14/202236 minutes, 1 second
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Атрады СС “Вагнера”: ці пагражаюць яны Беларусі

Нават пасля вызвалення Херсона ад расійскіх захопнікаў, размовы пра неабходнасць мірнага ўрэгулявання сітуацыі і перамоваў паміж Кіевам і Масквой на Захадзе не спыніліся. У той час, як у самой Расіі фармуецца паралельнае войска з крымінальнікаў Прыгожына са сваёй “судовай” сістэмай пад назвай “кувалда”. Войска, якому нішто не перашкодзіць прыйсці ў Беларусь, калі ўзнікне такое жаданне. Чаму нават вызваленне ўкраінскага Херсона не спыніла размовы пра неабходнасць перамоў з Масквой? Войскі Прыгожына — на што гэта падобна і якую пагрозу могуць яны ўяўляць для беларусаў? Што адбываецца з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і хто прыйдзе наўзамен Ціханоўскай альбо Пераходнаму кабінету ў выпадку іх сыхода? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым у штотыднёвай аналітычнай праграме з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
11/14/202253 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Пра Херсон, прапаганду, NDA Офіса і протапарламент

Канец мінулага тыдня прынёс ашаламляльную перамогу ўкраінскай арміі над расійскімі акупантамі — быў вызвалены Херсон. Вось толькі для беларускіх прапагандыстаў па дзіўнай прычыне гэта стала далёка не радаснай падзеяй і пралукашэнкаўскія ТГ-каналы ўсяляк імкнуліся альбо зменшыць значнасць гэтай падзеі, альбо падлавіць на недакладнасцях інфармацыі, альбо перавесці стрэлкі на іншыя часткі фронту, дзе, нібыта, расіяне ідуць у наступ. У той жа час заканчэнне тыдня прынесла чарговы скандал з нетраў айчынных дэмсіл. І нават не адзін… Што вызваленне ўкраінскага Херсона азначае для беларускага рэжыма і чаму з гэтай нагоды так курчыць беларускіх прапагандыстаў? Сітуацыя з агентам ГУБАЗіКа ў ЧКБ і скандал вакол NDA ад Офіса Ціханоўскай — што за гэтым стаіць? Ці ўратуе сітуацыю рэформа Каардынацыйнай Рады, чым займаецца “Вольная Беларусь” і што там з онлайн-выбарамі ад Форума дэмсіл? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
11/14/20221 hour, 16 minutes
Episode Artwork

221111 - ZOOM -“Нацызм” Беларусі, пацыфізм Лукашэнкі і вызваленне Херсона

221111 - ZOOM -“Нацызм” Беларусі, пацыфізм Лукашэнкі і вызваленне Херсона by Euroradio
11/11/202234 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

11.11. Навіны свету за 5 хвілін: выбары ў ЗША, недарэчная курыца і забарона на нашэнне яек

Беларускія дзяржСМІ на гэтым тыдні былі вельмі зацікаўленыя прамежкавымі выбарамі ў ЗША. Мы не будзем аналізаваць карані гэтай цікавасці, але распавядзем вам пра прамежкавыя выбары ў ЗША, і пра іншыя важныя сусветныя навіны, якія нельга прапусціць на гэтым тыдні. Але каго мы падманваем? Бо вы сапраўды ведаеце, што пра няважныя навіны мы Вам таксама раскажам — як робім кожную пятніцу. Няма часу чытаць? Слухайце!
11/11/20226 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч і Вольга Кавалькова. Хто хоча трапіць у "Новую Каардынацыйную Раду"?

"МакДональдс" сыходзіць з Беларусі, Мінгандлю ЗША больш не лічыць Расію краінай з рынкавай эканомікай. Такія эканамічныя навіны прынес нам сённяшні дзень, а мы з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам якраз іх і абмяркуем. Але таксама ў стрыме будзе палітычнае вымярэнне. 13 лістапада сканчаецца тэрмін падачы дакументаў у абноўленую Каардынацыйную раду. Хто захацеў трапіць у новы беларускі парламент у выгнанні? Каб пагаварыць пра гэта, мы запрасілі на стрым Вольгу Кавалькову.
11/11/202257 minutes, 1 second
Episode Artwork

Валерый Карбалевіч. Пра “нацызм” Беларусі, пацыфізм Лукашэнкі і сакрэтнасць

Прызнанне “нацысцкім вітаннем” купалаўскага лозунга-кліча “Жыве Беларусь!”, скандал з выяўленым у камандзе “Чорнай кнігі Беларусі” агентам ГУБАЗіКа і пошук адказных за гэта, новыя перамогі ўкраінскіх вайскоўцаў і ўзмацненне міралюбівай рыторыкі з боку Лукашэнкі — гэта далёка не поўны спіс таго, што было ў топе навін у беларускай (і не толькі) інфапрасторы. Ці будзе зменены афіцыйны гімн, дзе ёсць словы “жыве” і “Беларусь”? Сведчаннем чаго сталі чарговыя скандалы ў асяродку дэмсіл і ці варта ім надаваць столькі ўвагі? Міралюбівая рыторыка Лукашэнкі стала вынікам перамог украінскага войска? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.
11/11/202235 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

221110 - ZOOM - Законныя цэлі: ці будзе прэвентыўны ўдар па Беларусі

221110 - ZOOM - Законныя цэлі: ці будзе прэвентыўны ўдар па Беларусі by Euroradio
11/10/202234 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Яніна Сазановіч. Пра агентаў, ГУБАЗіК, “кансервы” і адказнасць

Скандал з выяўленым ў камандзе “Чорнай кнігі Беларусі” агентам ГУБАЗіКа насуперак чаканняў толькі пашыраецца. І сёння галоўная прэтэнзія да людзей, тым ці іншым чынам звязаных з узнікненнем такой сітуацыі, не ў тым, што агент здолеў прабрацца ў апазіцыйную структуру, а ў тым, што да гэтага часу ніхто з тых, хто гэта дапусціў, не панёс ніякага пакарання. У гэтым перакананая былая адміністратарка “Чорнай кнігі Беларусі” Яніна Сазановіч, якая з прэтэнзіямі наконт адсутнасці паказанняў звяртаецца да… Франака Вячоркі. Як ў структуру “Чорнай кнігі Беларусі” здолеў пранікнуць агент і чаму гэты факт так доўга замоўчваўся? Чаму сёння звяртаецца менавіта да Франака Вячоркі са словамі аб адсутнасці адказнасці за гэтую сітуацыю? Пра што сведчыць сітуацыя з агентам і тое, што пасля яго выкрыцця адбылося? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае былая адміністратарка “Чорнай кнігі Беларусі”, стваральніца праектаў "Дзікае паляванне" і "Карнікі Беларусі" Яніна Сазановіч.
11/10/202256 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Аліна Коўшык. Этнацыд па-лукашэнкаўску: ці магчымае адраджэнне

Усё, звязанае з нацыянальнай свядомасцю і беларускасцю, — вораг для лукашэнкаўскага рэжыма і яго ахоўнікаў, якія не ведаюць, як вычварыцца ў чарговы раз і дагадзіць свайму гаспадару. Вось дайшла чарга да цытаты класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы і нацысцкім воклічам прызнаныя словы “Жыве Беларусь!” і адказ — “Жыве!” Тое, што адбываецца сёння ў краіне, інакш, як этнацыдам беларускага народа не назавеш. Ці магчыма сёння прасоўваць хоць нейкія ініцыятывы, скіраваныя на нацыянальнае адраджэнне? На што найперш скіраваная праца прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні? Навошта яна ездзіла ў Кіеў і як гэта паездка звязаная з накірункам яе дзейнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.
11/10/202233 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Вольга Дземка: “Рабі сваё і будзе Беларусь!” — такая мая нацыянальная ідэя

10 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — прадусарка і рэжысёрка, бакалаўр па фота і відэа вытворчасці, этнограф, стваральніца “Альбома беларускіх строяў”, фольк-спявачка Вольга Дземка. Калі беларусы і падобныя да хобітаў, то толькі ў тым, што як адных не здолеў падпарадкаваць сабе пярсцёнак усяўладдзя, так і другія не захварэлі на імперскасць. У нас няма імкнення паказаць сваю перавагу над іншымі народамі, мы ўпарта робім сваё на сваім кавалку планеты і выжываем насуперак усім памкненням знішчыць нас як нацыю. І таму нам трэба вярнуцца да парламенцкай рэспублікі і сваіх нацыянальных каранёў, перакананая Вольга Дземка. Пра тое, якую ролю строі адыгрываюць у свядомасці, навошта нам сёння апранаць тое, у чым хадзілі нашы продкі, а таксама пра мову, гісторыі і… парламентарызм мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Дземка.
11/10/202246 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

221109 - ZOOM - Недахоп кадраў на прадпрыемствах і беспрацоўе: што з гэтым рабіць

221109 - ZOOM - Недахоп кадраў на прадпрыемствах і беспрацоўе: што з гэтым рабіць by Euroradio
11/9/202228 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Міхаіл Самусь. Законныя цэлі: ці будзе прэвентыўны ўдар па Беларусі

Украінскія вайскоўцы паведамляюць пра факты, якія могуць сведчыць пра падрыхтоўку беларускага войска да ўдзелу ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. І не выключаюць неабходнасці нанясення прэвентыўнага ўдару па вайсковых аб’ектах на тэрыторыі Беларусі. У Беларусі ж у гэты час прапаганда рыхтуе грамадства да “вымушанага, але амаль непазбежнага ўцягвання нашай краіны ў вайну”, а старшыня КДБ анансуе захоп беларускага горада замежнымі тэрарыстамі… Пра што сведчаць працэсы, якія адбываюцца ў беларускім войску і ці з’яўляюцца яны доказам падрыхтоўкі да ўцягвання ў вайну беларусаў на баку расійскіх акупантаў? Што можа стаць нагодай для нанясення прэвентыўнага ўдару па тэрыторыі Беларусі? Што надае смеласці Лукашэнку ў яго пагрозах Захаду і ці ўратуе яго размяшчэнне ў Беларусі расійскіх войскаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.
11/9/202245 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. “Султанат” Лукашэнкі, “схаваная” мабілізацыя, кабінетныя гульні

Жнівеньскае змякчэнне ваяўнічай рыторыкі Лукашэнкі бліжэй да зімы ізноў вярнулася да ранейшага накалу — гаспадар шпіца наноў пачаў пагражаць ледзь не ўсяму свету і ў сваім стылі здзекавацца з суседзяў, дэманструючы няўменне секчы дровы. А ў гэты час месца лукашэнкаўскай дэлегацыі ў Савеце Еўропы занялі дэмакратычныя сілы Беларусі, а Міжнародная арганізацыя працы схіляецца да прымяннення ў дачыненні да Беларусі 33-га артыкула МАП. Што надае смеласці Лукашэнку ў яго пагрозах Захаду і ці ўратуе яго размяшчэнне ў Беларусі расійскіх войскаў? Што мяняе для дэмсіл іх уваходжанне ў Савет Еўропы і санкцыі, якія пагражае накласці МАП? Што адбываецца ў Пераходным кабінеце і з дэмсіламі ўвогуле і як ідзе стварэнне нацыянальна-вызвольнага руху? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
11/9/20221 hour, 7 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Ці будуць ЗША і Кіеў прапаноўваць Расіі перамовы? Варыянты новага "мірнага плана"

Ці будуць ЗША і Кіеў прапаноўваць Расіі перамовы? Варыянты новага "мірнага плана" by Euroradio
11/8/202239 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Франак Вячорка. Пра легітымнасць, вайну, Зяленскага і… ГУБАЗіК

Беларускае месца ў Савеце Еўропе занялі дэмакратычныя сілы Беларусі — дэлегацыю, якая прадстаўляла лукашэнкаўскі рэжым, з гэтай міжнароднай арганізацыі выключылі. І першае пасяджэнне Савета Еўропы з удзелам беларускай дэлегацыі на чале са Святланай Ціханоўскай прайшло ў Страсбургу 7 лістапада. Дарэчы, у гэты ж дзень Міжнародная арганізацыя працы абмяркоўвала магчымасць прымянення ў дачыненні да Беларусі 33-га артыкула МАП. Якое значэнне мае пачатак супрацы Савета Еўропы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі? Як на стаўленне да Беларусі ўплывае вайна ва Украіне і ўдзел у ёй лукашэнкаўскага рэжыма? Як на іміджы Ціханоўскай адбіваюцца скандалы ў дэмакратычным асяродку і як нам вярнуць давер Украіны? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
11/8/202255 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Анатоль Котаў. Як у часы вайны спартсменам не застацца па-за гульнёй

Дэлегацыя Беларускага фонду спартовай салідарнасці на мінулым тыдні наведала ЗША. І хоць “візіцёры” не сядзелі на адным месцы, а паездзілі па краіне, мэтай гэтых вандровак і шматлікіх сустрэч з прадстаўнікамі міжнародных спартовых арганізацый быў далёка не турызм. З якой мэтай едзілі ў ЗША прадстаўнікі БФСС і як у складзе гэтай дэлегацыі апынуліся прадстаўнікі ўкраінскіх спартоўцаў? Чаму ў незалежных беларускіх спартоўцаў і іх украінскіх калег атрымліваецца наладзіць супрацу, а ў палітыкаў — не? Як няўдзел зборнай Беларусі ў міжнародных спаборніцтвах дапаможа зрынуць рэжым і ці хутка зборная Беларусі вернецца на міжнародную спартовую арэну? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітолаг, прадстаўнік Беларускага фонда спартовай салідарнасці (BSSF) Анатоль Котаў.
11/8/202241 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

221107 - ZOOM - Вынікі паездкі прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінету ва Украіну

221107 - ZOOM - Вынікі паездкі прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінету ва Украіну by Euroradio
11/7/202246 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра бальшавізм, лукашызм, страхі Германіі і правал Кабінета

Галоўнымі міжнароднымі палітычнымі падзеямі мінулага тыдня сталі наведванне Кіева памочнікам прэзідэнта ЗША Джэйкам Саліванам і заявы Блінкена наконт рэакцыі на прымяненне Расіяй ядзернай зброі. Але не заставалася па-за ўвагай і сітуацыя на фронце ва Украіне. У Беларусі ж па-ранейшаму пашыраюцца рэпрэсіі і працягваюцца працэсы да здачы лукашэнкаўскім рэжымам яе суверэнітэта Маскве. Што да дэмакратычных сіл, то там не абыўлося без чарговага скандалу… Чым стала для беларусаў і Беларусі бальшавісцкая акупацыя і ці варта лічыць яе працягам лукашэнкаўскі рэжым? Ці гатовы Захад распачаць перамовы з Пуціным і ці змусіць да іх Украіну? Што адбываецца ў асяродку дэмсіл Беларусі, як на гэта рэагуюць у Еўропе і ці змяняюцца адносіны паміж Пераходным кабінетам і Кіевам? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым у штотыднёвай аналітычнай праграме з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
11/7/20221 hour, 3 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Валерый Кавалеўскі. “Кіеў за 3 дні”, сіндром Зарэцкай і Савет Еўропы

Адразу два прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета праводзілі цягам апошніх дзён сустрэчы ў Кіеве як прадстаўнікамі мясцовай улады, так і з прадстаўнікамі грамадзянскай і экспертнай супольнасці. Інакш кажучы, у чарговы раз спрабавалі наладзіць стасункі паміж беларускай дэмакратычнай супольнасцю і шкраінскімі ўладамі. Чаму наладжванне стасункаў з Украінай стала ледзь не прыярытэтным накірункам дзейнасуці для “міжнароднага аддзела” Пераходнага Кабінета? Ці гатовы Кіеў на самой справе да супрацы і чаго чакае наўзамен? Як на рэпутацыю Кабінета паўплавала сітуацыя з Зарэцкай і ці вартая яна той увагі, якую ёй надаюць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі.
11/7/202235 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

221104 - ZOOM - Эдыпаў комлекс, ці Чаму рускія ідуць паміраць за Пуціна

221104 - ZOOM - Эдыпаў комлекс, ці Чаму рускія ідуць паміраць за Пуціна by Euroradio
11/4/202232 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Скам ці норма для стартапа? Абмяркоўваем адстаўку Зарэцкай

Адстаўка Таццяны Зарэцкай з пасады "міністра фінансаў" Аб'яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай і сама па сабе нарабіла шуму. А пасля таго, як журналісты выпусцілі некалькі тэкстаў, у якіх паставілі пад сумнеў літаральна ўсё — яе адукацыю, кампетэнцыі, бізнес-праекты і нават тое, што яна казала пасля прыходу ў Кабінет, — сітуацыя пачала пахнуць вялікім скандалам. Ці ўдараць журналісцкія расследаванні пра цяпер ужо былую "міністарку фінансаў" па рэпутацыі Кабінета Ціханоўскай? Ці, магчыма, журналісты нечага не зразумелі? І тое, што нам падаецца падманам, напраўду — норма для свету стартапаў? Пра гэта размаўляем з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.
11/4/202247 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

221103 - ZOOM - Беларускі запыт на палітычную асобу ZERO

221103 - ZOOM - Беларускі запыт на палітычную асобу ZERO by Euroradio
11/3/202242 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Яўген Буры: “Свабода, праўда, адукацыя і законнасць” — мая нацыянальная ідэя

3 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальнік і кіраўнік Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА), сябра эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай Яўген Буры. У краіне, дзе не працуюць законы, не толькі чалавек не можа адчуваць сябе абароненым, але не можа нармальна існаваць і працаваць бізнес. Там, дзе няма свабоды, там няма і творчай ініцыятывы, а без праўды, на мане і хлусні не пабудуеш ніякай светлай будучыні. Перамагчы ўсё гэтае цемрашальства магчыма толькі з дапамогай ведаў, адукацыі, да якой мы і павінны імкнуцца, перакананы Яўген Буры. Пра тое, як звязаныя бізнес і нацыянальныя традыцыі і каштоўнасці, пра нацыянальную бяспеку, а таксама пра тое, ці чакаюць беларускі бізнес за мяжой, і мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Бурым.
11/3/202243 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Беларускі запыт на палітычную асобу ZERO

2 лістапада стала вядома, што Таццяна Зарэцкая пакідае пасаду прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага Кабінета па фінансах і эканоміцы. Афіцыйная прычына — ціск, аказаны на яе асабіста, яе блізкіх і бізнес-партнёраў. “Нашая праца ўжо два гады ажыццяўляецца пад пастаяннымі атакамі з боку рэжыму”, — каментуе рашэнне лідарка дэмсіл Беларусі Святлана Ціханоўская. “Але калі ты пайшоў у палітыку, трэба быць да гэтага гатовым”, — пракаментавалі б нашыя слухачы. Што не так у гэтай гісторыі? Чаму палітыкі не могуць даціснуць і выходзяць з гульні? Навошта беларусам патрэбна палітычная асоба ZERO? Пра гэта, а таксама аблаву сілавікоў на акадэмікаў ды гучныя палітычныя прысуды ў Беларусі размаўляем з доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
11/3/20221 hour, 5 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

221102 - ZOOM - "Я" — гэта не проста я". Намеснік Макея пакляўся ў вернасці рэжыму

221102 - ZOOM - "Я" — гэта не проста я". Намеснік Макея пакляўся ў вернасці рэжыму by Euroradio
11/2/202246 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

221101 - ZOOM - Аляксандр Фрыдман пра перамовы Украіны з Расіяй і візіт Лукашэнкі да Пуціна

221101 - ZOOM - Аляксандр Фрыдман пра перамовы Украіны з Расіяй і візіт Лукашэнкі да Пуціна by Euroradio
11/1/202238 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

221031 - PETARDA - Дыпламаты ЕС, Вялікабрытаніі і Швейцарыі наведалі Курапаты

221031 - PETARDA - Дыпламаты ЕС, Вялікабрытаніі і Швейцарыі наведалі Курапаты by Euroradio
10/31/20223 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

221031 - ZOOM - Ад непрызнання польскіх дыпломаў горш толькі Беларусі

221031 - ZOOM - Ад непрызнання польскіх дыпломаў горш толькі Беларусі by Euroradio
10/31/202231 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Лукашэнка — ізноў да Пуціна, ФСБ падпальвае Малдову

"Вязьмо сціскаецца", — так пісьменнік Міхась Зарэцкі апісаў жыццё ў БССР напярэдадні сталінскіх рэпрэсій. У нас сёння ашчушчэнія прыкладна такія ж. Справа нават не ў рэпрэсіях — хаця яны нікуды не падзеліся, і ўсё больш нагадваюць сталінскі "Вялікі тэрор". Справа ў тым, што палітычны крызіс, які ахапіў свет, толькі ўзмацняецца. Расія працягвае абстрэльваць украінскія электрастанцыі і выйшла са "збожжавай здзелкі". Пяскоў і Лаўроў кажуць пра мірныя перамовы — але разумеюць пад гэтым толькі капітуляцыю Украіны. Лукашэнка ізноў збіраецца да Пуціна. Апазіцыя ў Малдове патрабуе памяняць Маю Санду на танны газ. На гэтым фоне выбары ў Бразіліі, дзе фанат Пуціна і антыпрышчэпачнік Жаір Балсанару прайграў, выглядаюць прамянём святла. Ці не? Размаўляем пра гэта з палітычным аглядальнікам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
10/31/202248 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Сяргей Будкін. "Ноч паэтаў"

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — адна з самых трагічных у гісторыі Беларусі. Падчас яе сталінскім рэжымам былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты. Гэта былі выбітныя дзеячы навукі, культуры, палітыкі. Сярод іх — больш за 20 літаратараў: Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот, Юлі Таўбін, Алесь Дудар, Майсей Кульбак і іншыя. У 2017 годзе да творчасці загінулых літаратараў звярнуўся журналіст і кіраўнік музычнага парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін. Ён прапанаваў беларускім музыкам паўдзельнічаць у запісе праекту і напісаць песні на вершы расстраляных паэтаў. Так нарадзіўся праект "Нерасстраляныя", які з цягам часу ператварыўся ў маштабную і нават навуковую працу з лекцыямі, фільмам і кнігай. Днямі выйшла другое выданне кнігі, якое можна замовіць праз бібліятэку "Камунікат". А сам праект у гэтыя дні становіцца часткай глабальнай акцыі "Ноч паэтаў", якая праходзіць па ўсім свеце і да якой можа далучыцца кожны беларус. З Сяргеем Будкіным, кіраўніком Беларускай рады культуры і аўтара праекту "Нерасстраляныя", у эфіры Еўрарадыё гутарым пра працу з культурай памяці, сённяшнюю важнасць "Нерасстраляных", саму "Ноч паэтаў" і жыццё беларускіх творцаў падчас вайны і рэпрэсій.
10/29/202235 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

221028 - PETARDA WEEKLY - ІП у Беларусі прыпыняюць працу

221028 - PETARDA WEEKLY - ІП у Беларусі прыпыняюць працу by Euroradio
10/28/20224 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

221028 - PETARDA - У Беларусі спяшаюцца правесці завочны суд над Герасіменяй і Апейкіным

221028 - PETARDA - У Беларусі спяшаюцца правесці завочны суд над Герасіменяй і Апейкіным by Euroradio
10/28/20224 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

221028 - ZOOM - Іх норавы: сепаратызм і карона, выбары ў тропіках і антыканец свету

221028 - ZOOM - Іх норавы: сепаратызм і карона, выбары ў тропіках і антыканец свету by Euroradio
10/28/202236 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Ці мае бунт ІП шансы перарасці ў паўнавартасную забастоўку?

Крэатыўная нармалізацыя коштаў, якую праводзяць у Беларусі Лукашэнка і яго ўрад, прыносіць адчувальныя наступствы. 26 кастрычніка па ўсёй краіне не выйшлі на працу іпэшнікі. У Баранавічах, напрыклад, на двух гарадскіх кірмашах з прыкладна 1100 арандатараў на працу ўчора выйшлі толькі 60, трэці працаваў як звычайна. Страйк прымусіў чыноўнікаў пайсці на перамовы з ІП. У выканкаме прадпрымальнікам далі зразумець, што яны самі сабе не гаспадары: іх абвінавацілі ў парушэнні заканадаўства, якое “не дапускае збояў устаноўленага рэжыму працы”. Не толькі ІПшнікі не разумеюць, як працаваць далей. Мэблевая фабрыка "Пінскдрэў" прыбрала з сайта ўсе кошты. А замест фотаў з мэбляй вісіць заглушка пра "тэхнічнае абслугоўванне". Таксама вядома, што кошты з сайтаў прыбралі некаторыя ювелірныя сеткі. Дзіўныя рэчы адбываюцца ў будаўнічай галіне. Пра гэта ўсё пагаворым з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.
10/28/202238 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

28.10. Навіны свету за 5 хвілін: сепаратызм і карона, выбары ў тропіках і антыканец свету

Брытанскі прэм'ер заклапочаны пераездам, у Бразіліі б'юцца праз палітычныя погляды, а канадскія парламентарыі не хочуць прыносіць прысягу брытанскай кароне. Адным словам, у адрозненне ад цэн у Беларусі, свет не замёр. Раскажам, што адбывалася ў ім на гэтым тыдні.
10/28/20227 minutes
Episode Artwork

221027 - PETARDA - ІП у Беларусі прыпыняюць працу

221027 - PETARDA - ІП у Беларусі прыпыняюць працу by Euroradio
10/27/20224 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

221027 - ZOOM - ІП у Беларусі прыпыняюць працу — чакаюць дакладнага тлумачэння па цэнах

221027 - ZOOM - ІП у Беларусі прыпыняюць працу — чакаюць дакладнага тлумачэння па цэнах by Euroradio
10/27/202236 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Сяргей Календа: “Жыве Беларусь!” — гэты выраз стаў кодавым, нашай агульнай ідэяй

27 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік Сяргей Календа. У кожнага пакалення сваё бачанне таго, як мусіць гучаць нацыянальная ідэя, якая ідэя адпавядае іх часу. Тым не менш сёння мы маем сітуацыю, калі колішняя нацыянальная ідэя больш як стагадовай даўніны стала зноў актуальнай. Гэта нацыянальная ідэя гучыць знаёма: “Жыве Беларусь!” Бо сёння гэта не проста вокліч: само існаванне Беларусі пад пагрозай і ад нас залежыць, ці будзе яна жыць, перакананы Сяргей Календа. Пра культуры, літаратуру, мову і повязь пакаленняў мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Календам.
10/27/202239 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Генадзь Коршунаў. Чаму беларусы і ўкраінцы не разумеюць адно аднаго?

"Пастка відавочнасці": нам здавалася, што мы з украінцамі адно аднаго ведаем як аблупленых. Столькі гадоў разам і побач! Але 2020 год паказаў, што ўкраінцы не разумеюць беларусаў. А ў 2022-м, калі з беларускай тэрыторыі ва Украіну пачалі ляцець ракеты, стасункі паміж "намі" і "імі" канчаткова сапсаваліся. Чаму беларусы і ўкраінцы крытычна ставіліся да пратэстаў адно аднога? Чаму ва Украіне Лукашэнка доўгі час быў самым папулярным замежным палітыкам? Чаму дэмсілы доўга не маглі "выпрацаваць пазіцыю" па Крыме, а Ціханоўская дагэтуль адграбае за "мудрага Пуціна"? Размаўляем пра гэта са старшым экспертам Цэнтра новых ідэяў, доктарам сацыялогіі Генадзем Коршунавым.
10/27/202229 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Максім Жбанкоў, Павел Станкевіч. Аншлаг ды прагляды без Ціханоўскай ды Сахашчыка. Ці магчыма?

Гадоў адзінаццаць таму, калі ў Беларусі дзейнічалі “чорныя спісы” музыкаў і ладзіць беларускія імпрэзы на Радзіме было цяжка, паслухаць сваіх можна было ці на рэдкіх падпольных канцэртах, ці на вялікіх пляцоўках за мяжой. Амаль кожнае такое мерапрыемства збірала аншлагі. Сёння сітуацыя іншая. Вялікая колькасць нашых артыстаў, асабліва тых, хто выступаў падчас пратэстаў, з краіны з’ехала. Ладзіць іх выступы (нават падпольныя) дома па зразумелых прычынах проста немагчыма. Затое музыкі часта даюць канцэрты ў Польшчы, Літве ды іншых краінах, куды эмігравалі самі, як і тысячы нібыта неабыякавых да сваёй культуры беларусаў. Больш за тое — на Падляшшы праходзяць буйныя фестывалі TUTAKA і “Бардаўская восень”, якія сёння маглі б стаць добрымі пляцоўкамі для аб’яднання беларусаў, якія раз’ехаліся па ўсёй Еўропе. Але ці маюць беларусы самі жаданне аб’ядноўвацца? Наколькі цяжка збіраць аншлагі на культурныя мерапрыемствы? Як і навошта вядомыя палітыкі выступаюць на разагрэве ў музыкаў і чаму ў СМІ ўсё менш пішуць пра культуру? Пра гэта ды іншае размаўляем з крытыкам Максімам Жбанковым ды старшынёй фундацыі "Тутака" Паўлам Станкевічам.
10/27/202234 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

221026 - PETARDA - Палітзняволены журналіст Сяргей Сацук асуджаны на 8 гадоў калоніі

221026 - PETARDA - Палітзняволены журналіст Сяргей Сацук асуджаны на 8 гадоў калоніі by Euroradio
10/26/20224 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

221026 - ZOOM - Лепш не стане: паглядзелі, што беларусам абяцаюць папраўкі ў Выбарчы кодэкс

221026 - ZOOM - Лепш не стане: паглядзелі, што беларусам абяцаюць папраўкі ў Выбарчы кодэкс by Euroradio
10/26/202240 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

Андрэй Казакевіч, Павел Баркоўскі. “Ідэальны шторм”: беларусы паміж рэпрэсіямі і вайной

Беларусь і Польшча з’яўляюцца даўнімі суседзямі і маюць шмат стасункаў. Пры гэтым разуменне грамадскай сітуацыі, публічнай думкі і асноўных сацыяльных тэндэнцый у кантэксце падзей беларускага пратэсту і расійскай агрэсіі супраць Украіны — пытанне не толькі (сама)дыягностыкі, але і фактар пабудовы новай палітыкі ў дачыненнях паміж народамі. Беларусы ў 2020 і 2022 годзе: што змянілася ў пратэсных настроях падчас рэпрэсій і з пачаткам вайны, як мяняецца грамадства? Беларусь у цэнтры геапалітычнага супрацьстаяння: якія актуальныя палітычныя тэндэнцыі і выклікі стаяць перад грамадствам, уладай, дэмакратычнай апазіцыяй? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць дырэктар інстытута “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч і філосаф Павел Баркоўскі.
10/26/202246 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Наталля Скібская. Як прыгатаваць бульбу без срачу — рэцэпты ад псіхолага

“За краіну крыўдую, а ў героі не рвусь! Бо не цэніць герояў мая Беларусь!” Радок з песні рэпера Kroŭ вельмі трапна апісвае паводзіны некаторых землякоў, якія не мяняюцца на працягу доўгіх гадоў. І сапраўды, часам падаецца, што нашых людзей бульбай не кармі, але дай нагоду знайсці крайняга ва ўсіх зямных ды незямных бедах ці проста паспрачацца. Нібыта так было заўжды: Зянон Пазняк вінаваты, бо з’ехаў у Амерыку. Святлана Ціханоўская — бо не парвала свой пашпарт, як Марыя Калеснікава. Валерый Сахашчык не выйшаў грамадзянствам, каб супрацьстаяць чарам Лукашэнкі. А чары Лукашэнкі за амаль 30 гадоў сталі настолькі моцнымі, што застаецца толькі Богу маліцца, каб той дапамог. Дый дзе той Бог? Хіба мог ён дапусціць, каб жанчыны з кветачкамі перашкодзілі мужчынам скінуць рэжым радыкальным метадам? З іншага боку, у 2020-м беларусы нарэшце дасягнулі нейкага паразумення... Што з намі зноў не так? Як навучыцца дамаўляцца ды браць адказнасць на сябе? Ці можна прыгатаваць бульбу без срачу і вярнуцца з унутранай эміграцыі да барацьбы? Адказы на гэтыя пытанні шукаем разам з псіхолагам Наталляй Скібскай.
10/26/202238 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

221025 - PETARDA - Расіяне выпусцілі з тэрыторыі Беларусі па Украіне каля 10 дронаў-камікадзэ

221025 - PETARDA - Расіяне выпусцілі з тэрыторыі Беларусі па Украіне каля 10 дронаў-камікадзэ by Euroradio
10/25/20224 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

221025 - ZOOM - Хто такі Рышы Сунак — новы прэм’ер-мінсітр Вялікабрытаніі

221025 - ZOOM - Хто такі Рышы Сунак — новы прэм’ер-мінсітр Вялікабрытаніі by Euroradio
10/25/202221 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Як з бухгалтаркі зрабілі тэрарыстку: гісторыя фігуранткі "Справы Аўтуховіча"

Гродзенскі суддзя Максім Філатаў на 20 гадоў адправіў за краты пенсіянерку Галіну Дзербыш. Яе дачка Наталля горка заўважае, што для 61-гадовай жанчыны гэта фактычна смяротны прысуд. Яна ўпэўненая, што для такога пакарання не было ніякіх падставаў. Як лукашэнкаўскія ўлады зрабілі з бухгалтаркі тэрарыстку, і ці мае Галіна Дзербыш увогуле дачыненне да Мікалая Аўтуховіча? Распавядае дачка палітзняволенай Наталля.
10/25/202224 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

“Тры чарапахі”: з чым VOLSKI, J:Морс і Лукашук едуць у ЗША

Ужо 27 кастрычніка канцэртам у Нью-Ёрку легенды айчыннага року гурты VOLSKI і J:Морс распачнуць свой “Паўночнаамерыканскі тур”. Далей будуць канцэрты ў Філадэльфіі, Чыкага, Сан-Францыска і Лос-Анджэлесе. Усе пад агульнай назвай “За нашу і вашу свабоду”, бо ладзяцца ў падтрымку беларускага народа ў яго змаганні з лукашэнкаўскім рэжымам і народа ўкраінскага — у яго змаганні з расійскімі акупантамі. Якія цікавосткі рыхтуюць музыканты для прыхільнікаў сваёй творчасці? Як можна разам з Вольскім заспяваць “Трох чарапах” і ці будзе агульная песня двух гуртоў? “Беларуская нацыянальная ідэя” з аўтографамі Лявона Вольскага і Уладзіміра Пугача — такое магчыма? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае лідар гурта VOLSKI Лявон Вольскі.
10/25/202234 minutes, 26 seconds
Episode Artwork

Дзіма Нарышкін. Стэндап супраць Чык-Чырыка

У 2020 годзе, калі ўлады Беларусі забілі на каранавірус, прадзюсар Дзіма Нарышкін зачыніў свой клуб на каранцін і разам з сябрамі стаў дапамагаць дактарам змагацца з хваробай ў межах грамадзянскай ініцыятывы #BYCOVID19. Штаб валанцёраў, якія збіралі для бальніц сродкі індывідуальнай абароны, размясціўся ў прасторнай зале культавай галерэіі сучаснага мастацтва "Ў". Адтуль пасылкі грузілі па машынах і развозілі па ўсёй краіне. Некалькі месяцаў таму Дзіма, як і іншыя беларусы, быў вымушаны з'ехаць з Радзімы, але сёння яму, як і раней, не ўсё роўна, што там адбываецца. 26 кастрычніка ў варшаўскім клубе Świetlica Wolności госць Еўрарадыё выступіць з праграмай “Выхаванне пачуццяў”, якую ўжо паспеў абкатаць у іншых гарадах Польшчы. Напярэдадні выступу абмяркуем апошнія навіны, пагаворым, што змянілася ў нашым жыцці пасля пратэстаў 2020-га. Хто больш смешны — Цапкалы ці Лукашэнка, і хто каго ў выніку перастэндапіць? Як рэагаваць без слёз на прад’явы, маўляў “усе беларусы — суагрэсары Пуціна”? Ці ёсць увогуле месца жартам падчас вайны ды рэпрэсій?
10/25/202248 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

221024 - PETARDA - Кіраўнік МЗС Эстоніі перадаў Ціханоўскай копію дакумента Рады БНР

221024 - PETARDA - Кіраўнік МЗС Эстоніі перадаў Ціханоўскай копію дакумента Рады БНР by Euroradio
10/24/20224 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

221024 - ZOOM - Яе называлі Маці Тэрэза: з пенсіянеркі зрабілі тэрарыста па "справе Аўтуховіча"

221024 - ZOOM - Яе называлі Маці Тэрэза: з пенсіянеркі зрабілі тэрарыста па "справе Аўтуховіча" by Euroradio
10/24/202228 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. I'll be back: пра Джонсана, Кітай, выбары, каліноўцаў

Галоўнымі міжнароднымі палітычнымі падзеямі мінулага тыдня сталі навіна пра магчымае вяртанне ва ўладу Борыса Джонсана (а потым пра яго адмову вяртацца) і вынікі з’езда кампартыі Кітая, які пакінуў ва ўладзе таварыша Сі Цзіньпіна. Але не заставалася па-за ўвагай сітуацыя на фронце ва Украіне і роля ў расійскай вайне Беларусі. Дакладней, лукашэнкаўскага рэжыму, які гэтай сваёй ролі не заўважае і актыўна разважае пра… выбары 2024 года, змены ў выбарчае заканадаўства і структуру Усебеларускага народнага сходу. Ці варта нам акцэнтаваць увагу на вяртанні Джонсана і кансервацыі ва ўладзе Сі Цзіньпіна? На каго разлічаная чарговая хлусня Лукашэнкі пра дэмакратычныя выбары, сустрэчу з кіраўніцтвам СБУ? Чаму Кіеў не разрывае дыпламатычных адносінаў з Мінскам, навошта робіць з палка Каліноўскага палітычнага актара і як гэта змяняе раскладку ў структуры дэмсіл? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым у штотыднёвай аналітычнай праграме з палітычным аглядальнікам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
10/24/202255 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Віталь Цыганкоў. Пра ідэю, ідэалогію і паталогію хлусні

На фоне вайны ва Украіне, прыбыцця ў Беларусь чарговай групоўкі расійскіх войскаў і небяспекі ўцягвання ў вайну беларускага войска, на фоне пашырэння рэпрэсій супраць грамадзян краіны Лукашэнка завёў размову пра змены ў выбарчае заканадаўства, выбары і новы фармат шоу пад назвай “Усебеларускі народны сход”. І вярнуўся да тэмы (відаць, пад уплывам сустрэчы з расійскім фашыста-філосафам Дугіным) пра нацыянальную ідэю, да якой нехта “яны” так і не дараслі. На каго разлічаны словы пра “дэмакратычныя выбары”, ці паверыць хоць нехта ў гэтыя словы і чаго ад тых выбараў чакаць? Чаму Лукашэнка чарговы раз закрануў тэму нацыянальнай ідэі і пра што сведчыць адсутнасць яе ў лукашэнкаўскага рэжыму? Чым небяспечныя новыя сваркі ў дэмакратычным асяродку? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
10/24/202250 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

221021 - PETARDA WEEKLY - Палітзняволеных супрацоўніц TUT.BY дадалі ў "тэрарыстычны спіс"

221021 - PETARDA WEEKLY - Палітзняволеных супрацоўніц TUT.BY дадалі ў "тэрарыстычны спіс" by Euroradio
10/21/20224 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

221021 - PETARDA - Ціханоўская пракаментавала анансаваны завочны суд над ёй у Беларусі

221021 - PETARDA - Ціханоўская пракаментавала анансаваны завочны суд над ёй у Беларусі by Euroradio
10/21/20223 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

221021 - ZOOM - Навошта Лукашэнку УНС: меркаванне Аляксандра Кныровіча

221021 - ZOOM - Навошта Лукашэнку УНС: меркаванне Аляксандра Кныровіча by Euroradio
10/21/202238 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка здаў назад: цэны "размарозяць"?

Прагноз прадпрымальніка Аляксандра Кныровіча пра тое, што "замарозка коштаў" не пратрымаецца доўга, спраўдзіўся. На гэтым тыдні Лукашэнка ўжо загаварыў, што спыняць і замарожваць нічога не трэба — трэба толькі "кантраляваць". Тым не менш, за два тыдні яго "вертыкаль", якая кінулася выконваць загад, паспела затрымаць пару дзясяткаў чалавек і пачаць некалькі крымінальных справаў. Тым часам з крамаў пачалі знікаць акцыйныя тавары. А пастаўшчыкі запаволілі падвоз новай прадукцыі, якую пакуль што трэба прадаваць па старых коштах. Як уся гэтая мітусня адаб'ецца на інфляцыі і эканоміцы? Размаўляем з Кныровічам. Таксама пагаворым пра Усебеларускі народны сход. Праз паўгода ён мусіць пачаць працаваць — такая задума ў уладаў. Але што гэта будзе і з якімі паўнамоцтвамі — там дагэтуль вырашыць не могуць.
10/21/202240 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Апейкін: “зялёная” ІТ-краіна з нацыянальнай адметнасцю — гэта мая мара і ідэя

21 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін. Нацыянальную тоеснасць ствараюць рэчы, якія вымушаюць цябе як беларуса ганарыцца сваёй краінай, сваёй нацыяй на міжнароднай арэне. Таму, развіццём і ўмацаваннем нацыянальнай ідэнтычнасці, мовы ды культуры трэба займацца, але — ненавязліва. Каб не захраснуць у гэтых пытаннях, у якіх людзі самі добра разбяруцца, а скіроўваць увагу на больш значныя рэчы, перакананы Аляксандр Апейкін. Пра тое, як звязаныя нацыянальная культура ды беларуская мова і спорт, як нам вывесці нашу краіну на міжнародную арэну, але і свае нацыянальныя адметнасці не страціць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Апейкіным.
10/21/202244 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Аляксей Ганчарэнка. Пра беларусаў, Лукашэнку, Ціханоўскую і каліноўцаў

З боку асобных прадстаўнікоў украінскага палітыкума нечакана прагучалі словы пра тое, што не Святлану Ціханоўскую ці яе Аб’яднаны пераходны кабінет, а полк Каліноўскага варта лічыць легітымным прадстаўніком беларускага народа. Магчыма, гэта пазіцыя і стала прычынай таго, што нават тыя добраахвотнікі, якія дачынення да палка не маюць, пачалі дэманстраваць палітычныя амбіцыі і выстаўляць умовы Ціханоўскай, на якіх яны з ёй сустрэнуцца. І ўсё гэта на фоне таго, што ў Беларусі лукашэнкаўскі рэжым стварае вайсковую групоўку з расіянамі. Чаму асобныя ўкраінскія палітыкі не жадаюць чуць праўкраінскіх і антырасійскіх заяў Ціханоўскай? На якой падставе менавіта полк Каліноўскага быў вызначаны як прадстаўнік беларускага народа і ці час для палітычных амбіцый у вайскоўцаў? Чаму дыпламатычныя стасункі з лукашэнкаўскім рэжымам захоўваюцца і як растлумачыць “непаразуменні” з беларусамі ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, кіраўнік Міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання “Дэмакратычная Беларусь”, дэлегат ад Украіны ў ПАСЕ Аляксей Ганчарэнка.
10/21/202239 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Аляксей Лявончык. Як Ціханоўскай купіць HIMARS для каліноўцаў

Вайна яшчэ не скончылася, пагрозы для незалежнасці і ўвогуле існавання Украіны, Беларусі ды іншых краін не знятыя, а асабліва нецярплівыя ўжо пачынаюць разважаць на тэму таго, хто будзе ўсталёўваць парадак па сваіх лекалах у нашым рэгіёне. Гэта спараджае новыя “дыскусіі” ў сацсетках (і не толькі), крыўды і заявы пра жаданне спыніць супрацу ці дапамогу. Ці варта крыўдзіцца і спыняць дапамогу ў часы агульнай небяспекі і пры наяўнасці агульнага ворага? Як працуе сістэма закупак валанцёрамі неабходнага для фронту і ці можна легальна набыць узбраенне для беларускіх добраахвотнікаў? Ці здолеюць дабрачынныя фонды аказваць дапамогу ўнутры Беларусі пры далейшым закрыцці краіны ва ўмовах вайны? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сузаснавальнік BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык.
10/21/202238 minutes
Episode Artwork

221020 - PETARDA - Палітзняволеных супрацоўніц TUT.BY дадалі ў "тэрарыстычны спіс"

221020 - PETARDA - Палітзняволеных супрацоўніц TUT.BY дадалі ў "тэрарыстычны спіс" by Euroradio
10/20/20224 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

221020 - ZOOM - Украінскія нардэпы сустрэліся з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага. Што гэта значыць?

221020 - ZOOM - Украінскія нардэпы сустрэліся з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага. Што гэта значыць? by Euroradio
10/20/202247 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Арцём Шрайбман. Прэвентыўны ўдар: адкуль на Беларусь нападуць

У Беларусь актыўна прыбываюць расійскія вайскоўцы і вайсковая тэхніка. Афіцыйная версія стандартная: для гарантыі бяспекі і супрацьдзеяння магчымаму нападу на нашу краіну. Варыянты ворага, што рыхтуе напад, розныя, але пералік іх стандартны — украінская ваеншчына пад кіраўніцтвам заходніх лялькаводаў і тэрарысты-экстрэмісты з ліку беларускіх добраахвотнікаў. Лукашэнкаўская прапаганда хутка ў прыпадках біцца будзе, апісваючы планы ворагаў нашай бацькаўшчыны. Той, дзе працягваюцца здзекі і рэпрэсіі ў дачыненні да яе сыноў і дачок. Ці верыць сам Лукашэнка ў тыя страхі пра падрыхтоўку нападу на Беларусь, пра якія расказвае? Ці можна гаварыць, што ў Кавалеўскага атрымалася прарваць блакаду і дагрукацца да “афіцыйнага Кіева”? Што адбываецца з дэмакратычнымі сіламі і ці спраўляецца са сваімі задачамі Кабінет? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
10/20/20221 hour, 1 minute, 55 seconds
Episode Artwork

Валерый Кавалеўскі. Ці чакаць сустрэчы Ціханоўскай з Зяленскім і Янкі

Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі не з першай спробы, але ж трапіў ва Украіну і даехаў да Кіева. Там у яго быў шэраг сустрэч і нават прэс-канферэнцыя ў памяшканні дзяржаўнага інфармагенцтва “Укрінфарм”. Што асобныя эксперты лічаць пэўным прарывам у адносінах з афіцыйным Кіевам. Ці можна гаварыць, што ў Кавалеўскага атрымалася прарваць блакаду і дагрукацца да “афіцыйнага Кіева”? Чым скончыўся візіт у Кіеў і ці ёсць чым пахваліцца? Чаму ў Кабінета не атрымліваецца наладзіць кантакты з беларускімі добраахвотнікамі і ці мае Офіс магчымасць набываць на Захадзе зброю? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі.
10/20/202228 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Каваленка. Пра “ваеннае становішча”, мабілізацыю і каліноўцаў

Не такімі тэмпамі, як шчэ тыдзень-два таму, але наступ украінскай арміі працягваецца, і ўсё новыя тэрыторыі Украіны вызваляюцца ад расійскіх акупантаў. У гэты час у Беларусі ствараецца агульная расійска-беларуская вайсковая групоўка, якая стварае пагрозу для ўкраінскай дзяржавы. Бо хоць Лукашэнка і працягвае гаварыць пра выключна абарончую місію гэтай групоўкі, пасля 24 лютага яму ніхто ва Украіне (нарэшце) не верыць. Што адбываецца на фронце і ці здольныя расіяне спыніць наступ украінскіх войскаў з дапамогай іранскай зброі? Ці гатовыя ва Украіне да нападу з боку Беларусі і якога адказу варта чакаць нападнікам? Навошта ўкраінскія палітыкі стымулююць палітычныя амбіцыі беларускіх добраахвотнікаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ваенна-палітычны аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка.
10/20/202236 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Пра ваеннае становішча, мабілізацыю, Пазняка і акупацыю

Беларускія добраахвотнікі заяўляюць пра палітычныя амбіцыі і ў адрозненне ад сусветных лідараў не гатовыя сустракацца з Ціханоўскай без выканання ёй пэўных умоў. Адначасова пра актывізацыю сваёй дзейнасці ва Украіне кажуць як “Вольная Беларусь” Зянона Пазняка, так і Аб’яднаны кабінет прадстаўнікоў у асобе Валерыя Кавалеўскага. А ў гэты час Расія з дазволу (калі ў яго яшчэ з Крамля пра нейкія дазволы пытаюцца) Лукашэнкі назапашвае ў Беларусі кантынгент сваіх войскаў, а філосаф-фашыст Дугін нясе ў Беларусь сваю “філасофію еўразійства”. Што сёння адбываецца з беларускай апазіцыяй і ці трэба нам ламацца ў зачыненыя ўкраінскія дзверы? Ці прывядзе прыхаваная мабілізацыя да відавочнага ўдзелу ў расійскай вайне супраць Украіны беларускага войска? Якую пагрозу нясе беларусам “дзяржаўная ідэя”, сфармуляваная для Лукашэнкі Дугіным? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
10/20/20221 hour, 4 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

221019 - PETARDA - Пуцін абвясціў ваеннае становішча на акупаваных тэрыторыях Украіны

221019 - PETARDA - Пуцін абвясціў ваеннае становішча на акупаваных тэрыторыях Украіны by Euroradio
10/19/20225 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

221019 - ZOOM - Навошта Лукашэнка выправіў на “гастролі” Церцеля і кампанію: меркаванне А. Фрыдмана

221019 - ZOOM - Навошта Лукашэнка выправіў на “гастролі” Церцеля і кампанію: меркаванне А. Фрыдмана by Euroradio
10/19/202238 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Піт Паўлаў. Працяглае турнэ: ад рок-н-рола да эміграцыі

Пратэсты, дваровыя актыўнасці, дзясяткі канцэртаў і як вынік — вымушаны ад’езд з краіны. Гэта пра пераважную большасць айчынных музыкантаў, якія не сталі ў пазіцыю назіральніка за падзеямі, а актыўна ў іх акунуліся ў 2020 годзе. І працягваюць жыць так, як жыве большасць беларусаў і да сёння. Што цяпер адбываецца з беларускай рок-музыкай і ці засталася яна ў Беларусі? Як на творчасці адбіваецца вымушаны ад’езд рокераў з краіны? Ці застаецца на Захадзе цікавасць да беларускай культуры? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае музыкант, фронтмен гурта NRM Піт Паўлаў.
10/19/202235 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. “Пастка” для Лукашэнкі і гульня Кіева з Ціханоўскай

Украінскія Узброеныя сілы ўсё бліжэй да вызвалення ад расійскіх акупантаў Херсона, а ў гэты час у Беларусі са згоды Лукашэнкі павялічваецца групоўка расійскіх войскаў, а беларускія прапагандысты павялічваюць істэрыку ў дачыненні да Украіны і абвінавачваюць яе ў падрыхтоўцы да ўварвання ў Беларусь. Робячы выгляд, што помсціць лукашэнкаўскаму рэжыму нашым суседзям няма за што. Як заходняя прэса і палітолагі каментуюць стварэнне беларуска-расійскай вайсковай групоўкі на тэрыторыі Беларусі? Чаму ўкраінскія ўлады катэгарычна не жадаюць паразумецца не толькі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, але і з тымі беларусамі, якія дапамагаюць Украіне ў змаганні з агрэсарам? Ці пойдзе Ізраіль на тое, каб рэальна дапамагаць Украіне, і што яго стрымлівае? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік і гісторык Аляксандр Фрыдман.
10/19/202259 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Яўген Магда. Гульня на “выжыванне”: беларусы Украіне не патрэбныя?

Беларускі кірунак застаецца кірункам напружанасці і небяспекі для Украіны: цяпер з тэрыторыі нашай краіны ў бок суседзяў не толькі лятуць дроны-камікадзэ, але на зямлі беларускай ізноў назапашваюцца вайсковыя сілы расійскіх акупантаў. Што стварае небяспеку новага ўдару па Украіне з поўначы. І паглыбляе ўспрыманне ўкраінцамі ўсіх беларусаў як “суагрэсараў”. Чаму становіцца практычна немагчыма давесці ўкраінцам, што “беларусы не роўна Лукашэнка”, і што стаіць за “антыбеларускімі” выказваннямі асобных украінскіх палітыкаў? Ці сапраўды з Украіны хочуць “выжыць” усіх беларусаў — уключна з валанцёрамі і добраахвотнікамі? Чаму Кіеў не разрывае дыпламатычных адносінаў з Мінскам і навошта робіць з палка Каліноўскага палітычнага актара? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.
10/19/202234 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

221018 - PETARDA - Эстонскі парламент аб'явіў расійскі рэжым тэрарыстычным

221018 - PETARDA - Эстонскі парламент аб'явіў расійскі рэжым тэрарыстычным by Euroradio
10/18/20225 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

221018 - ZOOM - Як адаб’ецца палітыка стрымлівання коштаў на эканоміцы краіны?

221018 - ZOOM - Як адаб’ецца палітыка стрымлівання коштаў на эканоміцы краіны? by Euroradio
10/18/202226 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

221017 - ZOOM - Што робіць расійская армія ў Беларусі? Меркаванне Валерыя Карбалевіча

221017 - ZOOM - Што робіць расійская армія ў Беларусі? Меркаванне Валерыя Карбалевіча by Euroradio
10/17/202236 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

221017 - PETARDA - 25 гадоў калоніі строгага рэжыму прысудзілі Мікалаю Аўтуховічу

221017 - PETARDA - 25 гадоў калоніі строгага рэжыму прысудзілі Мікалаю Аўтуховічу by Euroradio
10/17/20226 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

221014 - PETARDA WEEKLY - Парламенцкая асамблея Савета Еўропы назвала рэжым Пуціна тэрарыстычным

221014 - PETARDA WEEKLY - Парламенцкая асамблея Савета Еўропы назвала рэжым Пуціна тэрарыстычным by Euroradio
10/14/20225 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

221014 - PETARDA - Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ўведзены рэжым павышанай тэрарыстычнай небяспекі

221014 - PETARDA - Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ўведзены рэжым павышанай тэрарыстычнай небяспекі by Euroradio
10/14/20223 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

221014 - ZOOM - Чаму ідэя ўкраінцаў скасаваць бязвіз з Беларуссю — кепская: меркаванне экспертаў

221014 - ZOOM - Чаму ідэя ўкраінцаў скасаваць бязвіз з Беларуссю — кепская: меркаванне экспертаў by Euroradio
10/14/202234 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

14.10. Навіны свету за 5 хвілін: адзіночны пікет у Кітаі, забастоўка ў Францыі і смайлікі бумераў

Пакуль у Беларусі вырашалі, абвешчаны ці не абвешчаны ў краіне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, мы адарваліся на чытанне сусветных навін. Расказваем вам самае галоўнае.
10/14/20224 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Сусветная эканоміка і санкцыі: прагноз ад Аляксандра Кныровіча

Заўтра сусветная эканоміка абрынецца", "Пуцін усіх перайграў", "у Еўропе спыняюцца прадпрыемствы" і нават "на Захадзе дзеткі ад голаду грызуць алоўкі". Карацей, засталося зусім крыху — і "кірдык тваёй Амерыцы!". Гэта тое, у што нас прымушае паверыць беларуская прапаганда. А што насамрэч? У новым стрыме з Аляксандрам Кныровічам — ацэнка стану і прагноз па развіцці сусветнай эканоміцы ў часы санкцый, якімі абкладзеныя Расія і (крышачку) Беларусь. Таксама прадпрымальнік пракаментуе развіццё сітуацыі са спыненнем росту коштаў, недаамністыю, "схаваную мабілізацыю" і абвешчаную Лукашэнкам контртэрарыстычную аперацыю, і рэформу Каардынацыйнай рады.
10/14/202251 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Ігаль Левін. Украіна вызваліць Херсон ужо на наступным тыдні?

Украіна можа вызваліць Херсон ужо на наступным тыдні. Пра гэта са спасылкай на афіцыйных асобаў заходніх армій піша FT. Паралельна прарасійскі калабарант Кірыл Страмавусаў заявіў, што жыхарам Херсоншчыны "варта выехаць у іншыя рэгіёны Расіі на бяспечную адлегласць ад баявых дзеянняў". Ці сапраўды ўкраінскі контрнаступ, пра які апошнім часам сталі паведамляць адчувальна менш, развіваецца ўдала? Як можа паўплываць на карціну баявых дзеянняў адмова Ілана Маска аплачваць працу Starlink над Украінай? Што азначаюць расійскія ўдары па энергасістэме Украіны і што змяняюць яны? Размовы пра ўжыванне ядзернай зброі з боку Крамля — гэта блеф ці рэальная перспектыва? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае ваенны аналітык Ігаль Левін.
10/14/202233 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

"Трэба пагаварыць". Стрым пра новае антыкрызіснае ток-шоу

"Трэба пагаварыць" — так называецца новае антыкрызіснае ток-шоу, якое запусцілі акторка Крысціна Дробыш, спявачка Кацярына Ваданосава і журналістка Марыя Грыц. “Гэта найперш відэапраграма пра сённяшнія катастрофы і пошук з іх выйсця”, — распавядаюць вядучыя. У першым выпуску дзяўчаты размаўляюць пра тое, як пераадольваюць цяжкасці, з якімі сутыкнулася большасць беларусаў пасля 2020 года. У сацыяльных сетках праекта вядучыя прапануюць сваім глядачкам дзяліцца балючым досведам свайго жыцця, каб пасля разам з экспертамі разбіраць крызісныя сітуацыі. Тыя дадуць парады, якія, магчыма, будуць карысныя для кожнага, хто сутыкнуўся з чымсьці падобным. Падрабязней пра праект размаўляем з яго аўтаркамі ў эфіры Еўрарадыё.
10/14/202259 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

221013 - ZOOM - Чаму Лукашэнка пачынае завочныя судзілішчы са спартоўцаў — размова з А. Апейкіным

221013 - ZOOM - Чаму Лукашэнка пачынае завочныя судзілішчы са спартоўцаў — размова з А. Апейкіным by Euroradio
10/13/202237 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

221013 - PETARDA - Парламенцкая асамблея Савета Еўропы назвала рэжым Пуціна тэрарыстычным

221013 - PETARDA - Парламенцкая асамблея Савета Еўропы назвала рэжым Пуціна тэрарыстычным by Euroradio
10/13/20225 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Апейкін. Спорт як зброя: як Лукашэнка помсціць спартоўцам

Заснавальнікі Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін сталі першымі беларусамі, якіх беларускі рэжым вырашыў завочна асудзіць – іх крымінальныя справы не толькі ўжо “расследавалі”, але і перадалі ў пракуратуру для накіравання ў “суд”. Што праўда, ёсць вялікія сумневы ў тым, што такія дзеянні дапамогуць вярнуць тое, што засталося ад беларускага спорту, да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах. Як крымінальны пераслед у Беларусі адбіваецца на жыцці і дзейнасць спартоўцаў за мяжой? Ці стане перашкодай для супрацы з украінскімі калегамі напружанасць паміж украінцамі і беларусамі апошніх дзён і што думае пра візавы рэжым з Беларуссю? Як хутка беларускі спорт вернуць на сусветную спартовую арэну? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці (BSSF) Аляксандр Апейкін.
10/13/202246 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Пра міратворцаў, зварот Сахашчыка, Арастовіча і віну

Беларускі рэжым абвінавачвае Кіеў у падрыхтоўцы нападу на Беларусь (ізноў) і запрашае на тэрыторыю краіны расійскія войскі для стварэння “рэгіянальнай групоўкі войскаў” — каб абараніцца ад нападу з поўдня. У адказ з Кіева прагучалі прапановы да міжнароднай супольнасці скіраваць на беларуска-ўкраінскую мяжу міратворцаў. Усё гэта адбываецца на фоне ўзмоцненых ракетных абстрэлаў украінскіх гарадоў, паставак беларускага ўзбраення ў Расію, пашырэння рэпрэсій унутры самой Беларусі і чарговай хвалі спрэчак пра калектыўную адказнасць. Ці рэальная пагроза ўцягвання рэжымам Беларусі ў вайну ва Украіне? Як ухіліцца ад мабілізацыі і ці падтрымае Захад беларусаў у гэтым жаданні? Якія пагрозы нясе расійская вайсковая групоўка на тэрыторыі Беларусі нашай незалежнасці і ці не прыходзіць на змену “рускаму свету” “свет украінскі”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
10/13/20221 hour, 8 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Дзяніс Шматко: мая нацыянальная ідэя простая — Мова, Павага і “Жыве Беларусь!”

13 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — дудар, лідар гурта Lity Taler Дзяніс Шматко. Беларусы выпрабавалі на ўласны досведзе, што можна быць беларусам і гэта — крута! Бо раней нам усім расказвалі, што беларусы гэта лапці, плецены капялюш і… усё. А цяпер быць беларусам стала “стылёва, модна, моладзева” і шмат хто з беларусаў нарэшце наважыўся перайсці на беларускую мову. Таму сёння нам трэба зацікаўліваць нашых суграмадзян тым, што яны беларусы, перакананы Дзяніс Шматко. Пра тое, чаму мы раней не цікавіліся сваімі гісторяй, мовай і культурай, ці магчыма гэтую цікавасць прышчапіць і навошта нам ўся гэтая “даўніна” ў сучасным свеце, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзянісам Шматко.
10/13/202241 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

221012 - ZOOM - Валерый Сахашчык звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў і “ўсіх, хто яго чуе”

221012 - ZOOM - Валерый Сахашчык звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў і “ўсіх, хто яго чуе” by Euroradio
10/12/202232 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

221012 - PETARDA - Генеральны сакратар NATO перадаў сігнал Лукашэнку

221012 - PETARDA - Генеральны сакратар NATO перадаў сігнал Лукашэнку by Euroradio
10/12/20226 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Яўген Буры. Эканоміка вайны: як яна працуе і пры чым тут цэны

Тэма “замарозкі” цэн нібыта адышла з інфармацыйнага парадку дня. Нават нягледзячы на тое, што ледзь не штодня ў Беларусі распачынаюць крымінальныя справы з нагоды “беспадстаўнага завышэння цэн”. Як гэта ні дзіўна гучыць, але актуалізавалі гэтае “цэнавое” рашэнне Лукашэнкі перасярогі аб магчымым… удзеле Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны. Ці звязаныя “замарозка” цэн і пагроза ўцягвання рэжымам Беларусі ў вайну ва Украіне? Як гэтае рашэнне адаб’ецца на прадпрымальніках, бізнесе і эканоміцы Беларусі агулам? Як працуе эканоміка вайны і што варта рабіць у такіх умовах бізнесу? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сузаснавальнік і кіраўнік АВВА, сябра эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай Яўген Буры.
10/12/202240 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Міхаіл Самусь. Другі фронт: ці адкрые яго Лукашэнка

Лукашэнка ўжо расказваў нам пра тое, як Украіна рыхтавала напад на Беларусь на пачатку 2022 года. Праўда, абяцанне так і не выканаў і не паказаў, “адкуль рыхтаваўся напад”, але прызнаўся ў здзяйсненні “прэвентыўнага ўдару” па Украіне з беларускай тэрыторыі. Дзе ў той час па дзіўным супадзенні праходзілі маштабныя беларуска-расійскія вучэнні паблізу ад украінскай мяжы. Чым усё скончылася — назіраем да сёння. І вось ізноў мы чуем пра падрыхтоўку нападу, і зноўку прыезду расійскіх войскаў чакаюць у Беларусі. Ці вераць ва Украіне ў абарончую місію рэгіянальнай групоўкі войскаў і каго ў Беларусь здольная скіраваць Расія? Новы напад з тэрыторыі Беларусі — ці магчымы і ці адправіць Лукашэнка беларусаў на вайну? Ці пойдзе Кіеў на здзяйсненне “прэвентыўных удараў” і за колькі гадзін украінскае войска дойдзе да Драздоў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.
10/12/202246 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

221011 - ZOOM - Украінцы маюць права на нянавісць — размова з пісьменніцай Святланай Курс

221011 - ZOOM - Украінцы маюць права на нянавісць — размова з пісьменніцай Святланай Курс by Euroradio
10/11/202229 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

221011 - PETARDA - Мінэнерга прызнала, што першы блок БелАЭС амаль паўгода не працуе

221011 - PETARDA - Мінэнерга прызнала, што першы блок БелАЭС амаль паўгода не працуе by Euroradio
10/11/20225 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Андрэй Казакевіч. Акупацыя: калі чакаць новага “Мураўёва”

Помстай Пуціна за Крымскі мост стаў ракетны абстрэл мірных гарадоў Украіны. І стварэнне на тэрыторыі Беларусі сумеснай з беларускімі вайскоўцамі так званай рэгіянальнай групоўкі войскаў. Фактычна гэта азначае, што Лукашэнка дазволіў расійскім вайскоўцам стварыць на беларускай зямлі сваю базу. Ці азначае фармаванне РГВ гатоўнасць паўторнага ўдару па Украіне з тэрыторыі Беларусі? Ці чакаць беларусам мабілізацыі і ці гатовы Захад да перамоў з лукашэнкаўскім рэжымам? Як супрацьстаяць вайне ва ўмовах татальных рэпрэсій і чаму ўкраінскае кіраўніцтва так упарціцца і адмаўляецца наладжваць адносіны з беларускай апазіцыяй? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, заснавальнік Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі Андрэй Казакевіч.
10/11/202244 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Надзея Дамкоўская і Аліна Бычкова. Аб'ядналіся, каб дапамагаць: эфір псіхолагамі

У сакавіку беларускі і ўкраінкі, якія вымушаныя былі пакінуць Украіну праз вайну, запусцілі валанцёрскі праект ментальнай дапамогі пацярпелым ад вайны і рэпрэсій. За 7 месяцаў да праекту далучалыся больш за 70 экспертаў у галіне псіхалогіі, коўчынгу і цялесна-арыентаваных практык, якія дапамаглі больш чым 300 асобам з Беларусі, Украіны і Расіі. Сёння WEMAYHELP 2.0 — міжнародная валанцёрская арганізацыя з магчымасцю дапамагаць 24/7 у любым пункце свету. Спецыялісты і валанцёры з 12 розных краін бясплатна і канфідэнцыйна дапамагаюць анлайн тым, хто гатовы прыняць дапамогу. "Аднаўляем мір у душы, каб распаўсюдзіць яго на Зямлі", — такі слоган праекта. Цяпер заснавальнікі WEMAYHELP 2.0 ідуць далей і ствараюць фонд, прысвечаны абароне ментальнага здароўя ў Еўропе, які аб'яднае аўдыторыі, пацярпелыя ад сацыяльных узрушэнняў у рэгіёне. Як рэпрэсіі і вайна адбіліся на ментальным здароўі пацярпелых? Наколькі параўнальныя траўмы ад вайны і рэпрэсій? Чаму многія ўкраінцы застаюцца дома, нягледзячы на абстрэлы? Як змянілася псіхіка беларусаў за апошнія два гады? Як можна акрэсліць агульны псіхалагічны стан жыхароў рэгіёна? Як беларусам і ўкраінцам спраўляцца з узаемнай крыўдай? Як доўга абедзвюм нацыям давядзецца ісці да псіхалагічнага здароўя? Пра гэта ды іншае ў эфіры Еўрарадыё мы гутарым са стваральніцай праекта Надзеяй Дамкоўскай і эксперткай WEMAYHELP Алінай Бычковай.
10/11/202236 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Павел Лібер. Лічбавая Беларусь: што гэта такое і навошта

Ніколі беларускі эмігранцкі рух не быў такім масавым, як пасля падзеяў 2020 года. Калі ў выніку масавых рэпрэсій лукашэнкаўскага рэжыму з краіны вымушаныя былі з’ехаць сотні тысяч беларусаў. Але гэтым разам яны не сталі часткай грамадства краінаў, што іх прынялі, а пачалі ствараць сваю Беларусь на новым месцы. Віртуальную, лічбавую, фантастычную — называйце як хочаце. Галоўнае — што Беларусь. Што такое “Лічбавая Беларусь”, для чаго і якія функцыі выконвае? Ці здольны гэты ІТ-праект замяніць Беларусь рэальную і яе органы дзяржаўнага кіравання? Ці рэальна грамадзянам гэтай Беларусі атрымаць свае, прызнаныя ў свеце пашпарты? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае стваральнік платформы “Голас”, Digital Belarus, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер.
10/11/202242 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Святлана Курс. Украінцы маюць права на нянавісць

Падзеі апошніх тыдняў развіваюцца з такой хуткасцю, што толькі паспявай пра іх чытаць і аналізаваць. Толькі за апошнія некалькі дзён здарыліся Нобелеўская прэмія і чарговая сутычка беларусаў і украінцаў, Крымскі мост, абстрэлы Запарожжа, Кіева і заява Лукашэнкі пра разгортванне сумеснай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі на заходніх межах. І кепскага тут больш, чым добрага. Але і ў кепскім ёсць добрае, мяркуе пераможца апошняй прэміі Ежы Гедройца, пісьменніца Святлана Курс (Ева Вежнавец). Святлана перакананая, што рэжыму Лукашэнкі няма на чым утрымацца, а "рускі мір" ужо знішчаны. А яшчэ яна зараклася сварыцца з украінцамі. Кажа, што людзі, на якіх падаюць бомбы, маюць права на любую нянавісць. Чаму беларусам варта супакоіцца і пагадзіцца з пісьменніцай? Ці няма пагрозы, што на месца "рускага міру" прыйдзе "украінскае місіянства"? Навошта ўкраінцы праігнраравалі і захэйцілі сваіх набеліятаў? Хто вінаваты ў тым, што вайной з боку Расіі пачаў кіраваць кат з Алепа? Ці ўступіць у вайну Лукашэнка? Што будзе, калі знікне Расія?
10/11/202232 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

221010 - PETARDA - Славамір Серакоўскі:"Не будзе незалежнай Украіны без незалежнай Беларусі"

221010 - PETARDA - Славамір Серакоўскі:"Не будзе незалежнай Украіны без незалежнай Беларусі" by Euroradio
10/10/20227 minutes, 1 second
Episode Artwork

221010 - ZOOM - Прызнаць Расію краінай-тэрарыстам: адказ Кіева на дывановыя бамбардзіроўкі

221010 - ZOOM - Прызнаць Расію краінай-тэрарыстам: адказ Кіева на дывановыя бамбардзіроўкі by Euroradio
10/10/202225 minutes, 20 seconds
Episode Artwork

Павел Слюнькін. Дыпламатыя вайны: пры чым тут Беларусь

Лукашэнкаўскі рэжым, які не толькі, як прызнаўся сам Лукашэнка, здзейсніў “прэвентыўны” ракетны ўдар па аб’ектах ва Украіне, але і прапусціў праз сваю тэрыторыю войскі расійскага агрэсара, а потым дазваляў на працягу месяцаў абстрэльваць з палігонаў у Беларусі ўкраінскія гарады, раптам вырашыў стаць у позу… ахвяры вайны. І абвінаваціў Украіну ў падрыхтоўцы нападу на Беларусь. Тэму падхапілі на розныя галасы прапагандысты і праўладныя “палітолагі”. Апошнія пачалі тлумачыць, чаму Кіеву неабходны як мінімум рост палітычнага напружання з Мінскам. Абвінавачанні ў падрыхтоўцы нападу — гульня на апярэджанне ці падрыхтоўка Мінскам свайго ўдзелу ў “паходзе на Украіну”? Ці гатовы Захад купіць прапанаваны Мінскам фармат яго “няўдзелу” ў вайне? Што стаіць за нежаданнем Офіса Зяленскага наладжваць адносіны з дэмакратычнай супольнасцю Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін.
10/10/202251 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Фрыдман. Пра мост, пост і “выспу стабільнасці”

Нехта з расіян няўдала пакурыў на Крымскім мосце, і ён здзейсніў “адмоўнае ўсплыццё” пасля планавага ўзгарання. Што прывяло да ўзгарання асобных частак цела як расійскіх, так чамусьці і беларускіх прапагандыстаў. Той жа Тур на ўздыме бясстрашнай ваяўнічасці прапанаваў страляць “на паражэнне” ў любым падазроным выпадку. А МЗС РБ гераічна выклікала амбасадара Украіны і выказала яму падазрэнні ў падрыхтоўцы нападу на Беларусь. Як звязаныя “аварыя” на Крымскім мосце і істэрыка беларускіх прапагандыстаў? Ці гатовы лукашэнкаўскі рэжым да паходу на Украіну і чым адкажа Кіеў? Ці атрымаецца ў Эрдагана наладзіць мірныя перамовы Масквы і Кіева і чаму ва Украіне ўпарта не бачаць розніцы паміж Лукашэнкам і беларусамі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік і гісторык Аляксандр Фрыдман.
10/10/202252 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Пётр Рудкоўскі. “Беларусь перадусім!”: ці магчыма такое

Чарговую хвалю… дыскусій на высокім узроўні накалу эмоцый і непаразумення паміж народамі нарадзіла рашэнне Нобелеўскага камітата наконт таго, каму прысудзіць прэмію міру за 2021 год. Як высветлілася, і далі не тым, і не ў тым складзе, і не ў такой паслядоўнасці, і… І ўвогуле, беларусы яшчэ адкажуць за тое, што не спынілі напад расійскіх акупантаў на Украіну з беларускай тэрыторыі. Якая пасля гэтага прэмія міру за 2021 год?! Ці варта звяртаць увагу на прэтэнзіі і абвінавачанні ў сацыяльных сетках? Допісы на беларускую тэму прадстаўніка Офіса Зяленскага, экс-рэдактара газеты “Праўда Гайдукевіча” Міхаіла Падаляка і кіраўніка Інстытута будучыні Юрыя Раманенкі — адлюстраванне пазіцыі афіцыйнага Кіева адносна Беларусі? Як беларусам навучыцца ставіць інтарэсы сваёй нацыі і краіны на першае месца і ці варта гэтаму вучыцца? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі і дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.
10/10/202235 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

07.10. Навіны свету за 5 хвілін: Ілан Маск, "высокая мода" і мабілізацыя

Кожны тыдзень мы збіраем навіны, якія трапілі на старонкі сусветных СМІ, але прайшлі незаўважанымі ў Беларусі. Мы ж разумеем, што сачыць за ўсім гэтым, калі ў нашым рэгіёне ўсё наэлектрызаванае, — цяжкавата. Але вы нічога не прапусціце.
10/7/20224 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

221007 - PETARDA WEEKLY - Прысуды па "справе БелаПАН" — ад 4 да 14 гадоў

221007 - PETARDA WEEKLY - Прысуды па "справе БелаПАН" — ад 4 да 14 гадоў by Euroradio
10/7/20225 minutes, 35 seconds
Episode Artwork

221007 - PETARDA - Лукашэнка адправіў Качанаву выпрацоўваць меры па рэгуляванні коштаў

221007 - PETARDA - Лукашэнка адправіў Качанаву выпрацоўваць меры па рэгуляванні коштаў by Euroradio
10/7/20225 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

221007 - ZOOM - Праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

221007 - ZOOM - Праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру by Euroradio
10/7/202232 minutes, 18 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Кныровіч. Кошты, стой раз-два, нобелеўка Бяляцкаму, беларускі аўтапрам

У традыцыйным пятнічным стрыме з Аляксандрам Кныровічам падсумоўваем вынікі тыдня. Асноўны час мы збіраліся прысвяціць эканамічным рашэнням ураду і асабіста Лукашэнкі — гаворка пра вось гэтае "Я забараняў коштам расці". Але ўсё ж тыдзень застанецца ў гісторыі найперш прысуджэннем Нобелеўскай прэміі Алексю Бяляцкаму (разам з праваабаронцамі з Расіі і Украіны).
10/7/202238 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Яраслаў Раманчук. Замарозка: ці спрацуе яна ў выпадку з цэнамі

Замарозіць цэны загадаў чыноўнікам Лукашэнка. Ці лепш так: чалавек, які лічыць сябе адказным за ўсё ў Беларусі, загадаў цэнам не расці. Абвінаваціўшы чарговы раз невядомых пасярэднікаў у тым, што яны “нажываюцца” на беспадстаўных падвышэннях коштаў на ўсё. Пра тое, што большасць такіх фірмаў-пасярэднікаў ствараюцца блізкімі да рэжыму людзьмі (ці ім самім), і пра санкцыі, якія сталі вынікам дзейнасці рэжыму, Лукашэнка сарамліва не кажа. Ці паслухаюцца цэны Лукашэнку і да чаго можа прывесці такая спроба камандаваць? Як адрэагуе эканоміка на такія эканамічныя рашэнні? Ці будуць чыноўнікі выконваць загад і ці магчыма яго выканаць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук.
10/7/202252 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Вячаслаў Барок. Удар па NATO: што адбываецца з Чырвоным касцёлам

Святароў-каталікоў і вернікаў “высяляюць” з Чырвонага касцёла. Чарговы раз. Але калі з прыходам у Беларусь бальшавіцкай навалы гэта называлася “атэізмам” і барацьбой з “рэлігійным цемрашальствам”, то цяпер усё, на першы погляд, больш банальна — рэч у нясплачаных Касцёлам падатках. А тое, што каталікі ў вачах беларускага рэжыму атаясамляюцца выключна з Польшчай, якую Лукашэнка прызначыў быць галоўным ворагам Беларусі, тут ні пры чым… Што для беларускіх вернікаў уяўляе сабой Чырвоны касцёл — ці толькі месца для малітваў? Якую ролю ва ўзнікненні гэтай сітуацыі маюць нясплачаныя касцёлам грошы? Ці варта чакаць, што следам за пахаваннямі салдат АК рэжым пачне руйнаваць каталіцызм у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ксёндз Вячаслаў Барок.
10/7/202244 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

221006 - PETARDA - Упершыню са жніўня Украіна зафіксавала ўдар ракетамі з Беларусі

221006 - PETARDA - Упершыню са жніўня Украіна зафіксавала ўдар ракетамі з Беларусі by Euroradio
10/6/20227 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

221006 - ZOOM - “Перамога”: ці ёсць план і колькі ў ім “кратоў” — размова з Аляксандрам Азаравым

221006 - ZOOM - “Перамога”: ці ёсць план і колькі ў ім “кратоў” — размова з Аляксандрам Азаравым by Euroradio
10/6/202228 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Роза Турарбекава. Пра беларусізацыю, мабілізацыю і “кітаізацыю”

Днямі ў Літве прайшоў юбілейны Х Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Як звычайна, на яго з усяго свету прыехала вялікая колькасць навукоўцаў і даследчыкаў, якія ў сваіх кнігах альбо навуковых працах закраналі і даследавалі беларускую тэму. Чым быў адметны сёлетні Кангрэс і якія яго вынікі? Якое месца беларуская тэматыка займае як у акадэмічным, так і ў палітычным заходнім грамадстве? Ці чакаць беларусам мабілізацыі і ці гатовы Захад да перамоў з лукашэнкаўскім рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дацэнтка, кандыдатка гістарычных навук, незалежная экспертка Роза Турарбекава.
10/6/202240 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

“Лахвіч” Наўковіч: Мова, Гісторыя, Вера — так гучыць мая нацыянальная ідэя

6 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — беларускі добраахвотнік Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч. Беларусы трапілі ў такую сітуацыю, калі ім даводзіцца вучыцца наноў бараніць і сваю Айчыну, і сябе. І хоць мы ў глыбіні душы на самай справе “мірныя людзі”, але гісторыя памятае часы, калі мы бралі ў рукі зброю і годна сябе паводзілі ў супрацьстаянні з ворагам. Так было некалі, і так мы мусім рабіць сёння, перакананы Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч. Пра тое, чаму для беларусаў сёння вельмі важна шанаваць гісторыю сваёй краіны, яе мову і культуры і ці можна вярнуць часы ВКЛ у ХХІ стагоддзі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам “Лахвічам” Наўковічам.
10/6/202237 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Азараў. “Перамога”: ці ёсць план і колькі ў ім “кратоў”

“Варшаўскія” пасяджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета былі прысвечаныя найперш “сілавому сцэнару” па змене рэжыму. Пра “ступень гатоўнасці да актывацыі” плана “Перамога” казаў Аляксандр Азараў, пра сваю дзейнасць справаздачыўся Валерый Сахашчык — два “сілавыя міністры” Пераходнага кабінета. На якім этапе падрыхтоўка плана “Перамога” і якую ролю ў ім маюць “Харугвы”? “Краты” ў структурах дэмакратычных сіл — наколькі сёння гэтая тэма актуальная? Ці атрымаецца наладзіць годныя адносіны Кабінета з Украінай і што для гэтага трэба? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага пераходнага кабінета Аляксандр Азараў.
10/6/202245 minutes, 40 seconds
Episode Artwork

Аляксей Лявончык. Гумкалідор для “мобікаў” з Беларусі: ці будзе ён

Ва ўмовах, калі “рэгіянальны канфлікт” можа перарасці ў поўнамаштабную ядзерную вайну, разбірацца ў сартах агрэсараў і суагрэсараў ні ў кога на Захадзе няма ні жадання, ні натхнення. Менавіта таму спробы давесці, што “Лукашэнка не роўна беларусы”, не заўсёды спрацоўваюць. Ці магчыма пасля заяў Лукашэнкі пра ўдзел Беларусі ў расійскай акупацыі ва Украіне спадзявацца на добрае стаўленне да беларусаў на Захадзе? Санкцыі — як яны працуюць і ці прывядуць да вызвалення палітвязняў? Дапамога рэпрэсаваным і іх сем’ям — як сёння працуюць фонды салідарнасці і дапамогі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сузаснавальнік BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык.
10/6/202239 minutes, 50 seconds
Episode Artwork

Зміцер Шчыгельскі. Ад мабілізацыі да ядзернай вайны: чаго чакаць

Абвяшчэнне Крамлём часткі акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторый сваімі не прывяло да імгненнага далучэння да расійскага войска беларускіх вайскоўцаў. І мабілізацыя ў краіне не была абвешчаная — ні частковая, ні якая іншая. Прынамсі, афіцыйна. Але пагроза таго, што так проста з гэтай сітуацыі беларускае грамадства і Беларусь не выберуцца, відавочная. Ці застаецца пагроза абвяшчэння мабілізацыі і ўваходу Беларусі ў вайну войскам актыўнай? Сілавы сцэнар Кабінета і “Вольнай Беларусі” Пазняка, іншых ініцыятыў — наколькі яны рэальныя? Ці атрымаецца наладзіць годныя адносіны Кабінета з Украінай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны прадстаўнік руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі.
10/5/202256 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

221005 - PETARDA - Віцябляніна асудзілі на 15 гадоў за намер учыніць тэракт на чыгунцы

221005 - PETARDA - Віцябляніна асудзілі на 15 гадоў за намер учыніць тэракт на чыгунцы by Euroradio
10/5/20226 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

221005 - ZOOM - Пераходны кабінет падвёў вынікі першых сумесных паседжанняў

221005 - ZOOM - Пераходны кабінет падвёў вынікі першых сумесных паседжанняў by Euroradio
10/5/202230 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Павел Усаў. Акупанты: прапаганда рыхтуе беларусаў да вайны

Тое, што Беларусь, а дакладней — Лукашэнка, бярэ ўдзел у так званай “спецаперацыі” (чытай — акупацыі) Расіі ва Украіне, пасля 24 лютага сакрэтам ні для кога не было. Лукашэнка 4 кастрычніка гэта толькі чарговы раз пацвердзіў. Словы яго падхапіла прапаганда, дадаючы да іх свой наратыў, з якога вынікае — беларусаў пачынаюць рыхтаваць да ўдзелу ў гэтай расійскай акупацыі і беларускіх салдат. Хоць фармальна Лукашэнка кажа пра адваротнае… Навошта Лукашэнку ізноў гаварыць пра ўдзел Беларусі ў “спецаперацыі” і чым гэта пагражае краіне? Якой будзе рэакцыя Украіны на любую форму праявы такога ўдзелу і як ставіцца да пагроз Пуціна наконт выкарыстання ядзернай зброі? Ці паспявае за падзеямі Пераходны кабінет і ці варты ўвагі яго “сілавы сцэнар”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
10/5/20221 hour, 5 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Валерый Кавалеўскі. Ад перамоваў да “Перамогі”: што робіць Кабінет

Прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета не толькі публічна сабраліся поўным складам у Варшаве, але і падзяліліся з беларусамі тым, над чым яны цяпер найбольш актыўна працуюць. Як высветлілася, на першым месцы — выпрацоўка дзеянняў у межах “сілавога сцэнара”, дапамога беларускім добраахвотнікам. І намер наладжваць з Украінай “афіцыйныя адносіны”. Якое месца застаецца для дыпламатыі ў стратэгіі “сілавога сцэнара”? Што перашкаджае наладжванню “афіцыйных адносінаў” з Украінай і пры чым тут размовы пра агентаў КДБ-ФСБ? Ці могуць дэмсілы з-за мяжы ўплываць на сітуацыі ў Беларусі і ці будзе пашырацца дыскрымінацыя беларусаў за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі.
10/5/202247 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Ганна Шарко і Сяргей Шаліга. Простыя рэчы: сустрэча беларусаў ЗША і беларускага рока

Ужо 27 кастрычніка канцэртам у Нью-Ёрку распачнецца “Паўночнаамерыканскі тур” гуртоў VOLSKI i J:Морс. Фактычна гэта першы тур у ЗША беларускіх рок-гуртоў у поўным складзе і з паўнавартаснай (а не акустычнай) праграмай. Музыкі выйдуць на сцэну ў падтрымку барацьбы ўкраінскага народа з расійскай акупацыяй і беларускага — з лукашэнкаўскім рэжымам. Чым жыве беларускае кам'юніці сёння і ці не згубіўся аб’яднаўчы дух 2020 года? Дапамога Украіне і беларусам — што ў гэтым кірунку робіцца? Што значыць для амерыканскіх беларусаў айчынны рок-н-рол? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць прадстаўніца дыяспары беларусаў Нью-Ёрка Ганна Шарко і прадстаўнік суполкі “Беларусы Філадэльфіі”, сябра Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Сяргей Шаліга.
10/4/202237 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

221004 - PETARDA - Лукашэнка заявіў, што Беларусь удзельнічае ў спецыяльнай ваенная аперацыі

221004 - PETARDA - Лукашэнка заявіў, што Беларусь удзельнічае ў спецыяльнай ваенная аперацыі by Euroradio
10/4/20224 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

221004 - ZOOM - Радыкалізацыя беларусаў і мірны шлях да перамогі — гутарка са Святланай ЦІханоўскай

221004 - ZOOM - Радыкалізацыя беларусаў і мірны шлях да перамогі — гутарка са Святланай ЦІханоўскай by Euroradio
10/4/202229 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Улад Кобец. Ленд-ліз для беларусаў: ці пойдзе на такі крок Захад

З аднаго боку ад прадстаўнікоў Лукашэнкі і яго самога гучаць намёкі Захаду пра гатоўнасць да перамоў на пэўных умовах, а з другога — рэпрэсіі ўнутры Беларусі не толькі не сціхаюць, але і пашыраюцца з кожным днём. Што не можа не ўплываць як на ўзровень запалоханасці так і на падвышэнне радыкалізацыі грамадства. Вось толькі такое ўражанне, што на фоне вайны ва Украіне і пагроз з боку Крамля ядзернай зброяй праблемы беларусаў для Захаду не вельмі… актуальныя. Ці прыслухоўваюцца на Захадзе да прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл і што робіцца для таго, каб Беларусь была там “на парадку дня”? Ці магчымае стварэнне нацыянальна-вызваленчага руху і ці варта ў гэтым пытанні азірацца на меркаванне “заходніх партнёраў”? Як наладзіць адносіны з Украінай насуперак дзеянням лукашэнкаўскага рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец.
10/4/202241 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Андрэй Ягораў. “Смерць змагарам”: як далёка гатовы зайсці рэжым

Калі раней “ястрабы” ў атачэнні Лукашэнкі казалі, што месца апанентаў рэжыму — за калючым дротам у лясных лагерах, то цяпер рыторыка змянілася на яшчэ больш крыважэрную. Усіх гэтых “змагароў”, “збеглых” і гэтак далей чакае, паводле прыхільнікаў “народнага адзінства” і тэзы пра “мірных людзей”, выключна смерць. Што не дае спыніцца рэпрэсіўнай машыне Лукашэнкі? Ці гатовыя беларусы да сілавога сцэнара змены ўлады? Перамовы з Захадам — наколькі яны рэальныя і на якіх умовах? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітолаг Андрэй Ягораў.
10/4/202235 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

221003 - PETARDA - Сёлета Беларусь страціла амаль 12 тысяч айцішнікаў

221003 - PETARDA - Сёлета Беларусь страціла амаль 12 тысяч айцішнікаў by Euroradio
10/3/20224 minutes, 26 seconds