Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.
Выбары і спосаб захаваць псіхіку — Еўразум за 24 кастрычніка | Новости Беларуси за 24 октября
Выбары і спосаб захаваць псіхіку — Еўразум за 24 кастрычніка | Новости Беларуси за 24 октября by Euroradio
10/24/2024 • 34 minutes, 8 seconds
Арцём Брухан. Ці здольны малаток суддзі з Гаагі і выбары разбіць лукашэнкаўскія эліты
Перадача дакументаў у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе з пералічэннем злачынстваў, здзейсненых Лукашэнкам у дачыненні да беларускага народа, не перашкодзіла Лукашэнку распачаць чарговы "выбарчы рытуал" і заявіць, што ён будзе на тыя выбары "вылучацца". Але ў асобных палітыкаў застаецца вера ў тое, што сама гэтая сітуацыя з Гаагай і Лукашэнкам прымусіць “кіроўныя эліты Беларусі” перагледзець стаўленне да свайго лідара.
Ці не заўчасныя спадзяванні не тое што на прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці, але нават на атрыманне ім ордара з Гаагі? Як сама сітуацыя з перадачай дакументаў у МКС можа паўплываць на чыноўнікаў у Беларусі і ці варта спадзявацца на раскол эліт? Што магло прымусіць рэжым прызначыць выбары на такі ранні тэрмін і ці варта спадзявацца на паслявыбарчыя пратэсты? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік фракцыі “Спіс Латушкі і Рух “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан
10/24/2024 • 53 minutes, 43 seconds
Валянціна Шаўчэнка: любі сваё і паспрабуй зразумець чужое — такая мая ідэя
24 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — былая старшыня Згуртавання беларусаў Канады, шматгадовая сяброўка галоўнай управы ЗБК, сяброўка дырэктарата Беларускага інстытута навукі і мастацтва, галоўны бізнес-аналітык, удзельніца фальклорнага ансамбля “Яваровы людзі” Валянціна Шаўчэнка.
Для беларусаў спрадвеку вельмі важна мець сваё. Але часам у нас вельмі розныя погляды на гэтае “сваё”. І вось калі гэтыя нашыя розныя погляды на нашае “сваё” ў нейкім пункце сыдуцца — толькі тады сфармуецца нацыя. Але пакуль нашае “сваё” даволі далёка адно ад аднаго, перакананая Валянціна Шаўчэнка.
Пра тое, чаму беларусам так складана паразумецца і ці патрэбная нам нейкая асаблівая беларуская ідэнтычнасць, чаму так важна захаваць сувязь з каранямі і роднай зямлёй, нават калі ты ад той зямлі вельмі далёка, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валянцінай Шаўчэнка.
10/24/2024 • 51 minutes, 57 seconds
Аліса Рыжычэнка. Як звязаныя эканоміка, інфляцыя, курс долара і “прэзідэнцкія выбары”
Рэжым вызначыўся з днём галасавання падчас электаральнага рытуалу па “выбарах прэзідэнта” — 26 студзеня. Хоць і была легальная магчымасць адцягнуць гэты момант месяцаў на пяць. Сярод прычын, якія маглі падштурхнуць да прыняцця такога рашэння, асобныя эксперты называюць эканоміку. Маўляў, ёсць усе прыкметы таго, што Беларусь чакаюць эканамічныя праблемы…
Ці можа эканоміка быць сярод прычын, з якіх выбары прызначылі на такі ранні тэрмін? Што чакае паказчыкі па інфляцыі і ВУП і ці можна сёння прагназаваць, што чакае эканоміку праз паўгода ці год? Ці сапраўды ў Беларусі ў “ручным рэжыме” кіруюць інфляцыяй, якія пагрозы гэта нясе і пры чым тут курс долара? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
10/24/2024 • 50 minutes, 19 seconds
Оля, іду і працуючыя пенсіянеры — Еўразум за 23 кастрычніка | Новости Беларуси з а 23 октября
Оля, іду і працуючыя пенсіянеры — Еўразум за 23 кастрычніка | Новости Беларуси за 23 октября by Euroradio
10/23/2024 • 33 minutes, 45 seconds
Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская. Падводныя камяні: пра рэлакацыю, міграцыю і… разводы
Сітуацыя ў свеце складваецца такім чынам, што часам беларусам даводзіцца зноў збіраць рэчы і пераязджаць у новую краіну. І гэта не толькі Грузія, якая раптоўна стала небяспечнай для вымушаных палітычных мігрантаў з нашай краіны, але і Літва. Праз праблемы з атрыманнем ці падаўжэннем ВНЖ людзі і цэлыя кампаніі вымушаныя рэлакавацца, напрыклад, у Польшчу. Але і тут улады анансуюць магчымыя змены ў міграцыйнай палітыцы, што не можа не напружваць беларусаў.
Што важна ведаць падчас пераезду з Літвы ў Польшчу і на якіх законных падставах гэта лепш рабіць? Якія змены чакаюць міграцыйную палітыку Польшчы і ці закране яна беларусаў? З якімі складанасцямі сутыкаюцца беларусы ў Польшчы, якія вырашылі… развесціся? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай. Праграма выходзіць у сераду, раз на тры тыдні
10/23/2024 • 49 minutes, 15 seconds
Валер "Дарога" Руселік. Пераслед праўладных блогераў: сістэма пачынае паж ыраць сваіх
Надоечы стала вядома, што праўладнага блогера з Кармы Аляксандра Петрачкова судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула за “экстрэмізм”. Нягледзячы на тое, што гэты праўладны блогер актыўна асвятляў праўладныя мерапрыемствы, быў дружыннікам, а мясцовая раёнка “Зара над Сожам” называла яго “мясцовай знакамітасцю”. Крыху раней на 1,5 года калоніі асудзілі гомельскага блогера-правакатара Яўгена Катлярова. І гэтая тэндэнцыя выклікае пэўнае здзіўленне.
Чаму блогеры выклікаюць такую рэакцыю з боку лукашэнкаўскага рэжыму і чым іх творчасць цікавая гледачам? Што стаіць за пераследам праўладных блогераў і сведчаннем чаго згаданыя затрыманні могуць быць? Ці можна сёння дамагчыся нацыянальнага прымірэння ў грамадстве і што гэтаму перашкаджае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ютуб-блогер, аўтар праекта "daroha" і сувядоўца праекта "Хрусь і папалам" Валер Руселік
10/23/2024 • 39 minutes, 56 seconds
Павел Усаў. Змена кан’юнктуры: ці рэальна сёння вырваць Беларусь з абдымкаў Ра сіі
Апошнім часам з усіх бакоў чуваць размовы пра неабходнасць “перамоваў з рэжымам”, “нацыянальнага прымірэння”, “рэальных крокаў дзеля вызвалення палітвязняў”. Хтосьці тлумачыць такую пазіцыю жаданнем зрушыць тэму палітвязняў з мёртвай кропкі, хтосьці “змяніў рыторыку, бо зразумеў змену кан’юнктуры і падыходаў Захаду да Беларусі і рэжыму Лукашэнкі”. Вось толькі гэтыя размовы гучаць на фоне інфармацыі пра новыя затрыманні ды прысуды, пераслед і вынішчэнне любой актыўнасці.
Што прымушае спадзявацца на магчымасць перамоў з рэжымам і на тое, што рэжыму можна давяраць? Якія прыкметы ўказваюць на тое, што Захад гатовы змяніць падыход да рэжыму Лукашэнкі і што дасць вяртанне паслоў заходніх краін у Беларусь? Што дасць зняццё заходніх санкцый пры захаванні таго ж рэжыму пры ўладзе і якім чынам гэта паўплывае на прывязанасць Беларусі да Расіі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
10/23/2024 • 1 hour, 5 minutes, 3 seconds
Ад палітвязняў да добраахвотнікаў: чым зоймецца новая прадстаўніца АПК
На пачатку кастрычніка Вольга Зазулінская стала прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета. І неўзабаве прэзентавала сваю каманду, у склад якой увайшлі Юлія Міцкевіч, Ірына Маклейн і Станіслаў Салавей. Кіраўніцай напрамку па працы з добраахвотнікамі і іх сем’ямі стала Марыя Анімія. Між тым лічыцца, што асноўным на сёння кірункам працы і Зазулінскай, і ўсёй яе каманды мусіць быць пытанне вызвалення палітвязняў.
Якія асноўныя задачы стаяць перад Зазулінскай і яе камандай і ці ёсць рэсурс для выканання гэтых задач? Як фармавалася каманда і чаму няма адмысловага чалавека па працы з палітвязнямі? Ці магчыма ў сённяшніх умовах неяк уплываць на сітуацыю з палітвязнямі і што канкрэтна плануецца рабіць у працы з добраахвотнікамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская
10/22/2024 • 37 minutes, 41 seconds
Пра “выбарчы чос” Лукашэнкі, Гаагу і “шахеды” як рэклама выбараў
Інфармацыю пра ініцыятыву Літвы, якая перадала ў Гаагу дакументы адносна злачынстваў Лукашэнкі, прадстаўнікі дэмсіл працягваюць даносіць да палітыкаў і кіраўніцтва іншых краін. З заклікам далучыцца да гэтай ініцыятывы. І прынамсі водгукі і на ініцыятыву Літвы, і на прапанову дэмсіл станоўчыя. У гэты ж час Лукашэнка працягвае “не выбарчы” тур па рэгіёнах з абавязковым наведваннем раённых “Дажынак”. Падчас якіх расказвае пра перамовы з Захадам, які лукашэнкаўскай Беларусі “зайздросціць”. Мірнае неба якой расійскія “шахеды” наведваюць амаль штодня. Дакладней, штоночы.
Якія краіны адгукнуліся на прапановы далучыцца да ініцыятывы Літвы і якія захады ў адказ робіць Мінск? Як змяняецца стаўленне да “беларускага пытання” на Захадзе і ці можам мы ўплываць на рашэнні, якія прымаюць краіны адносна беларусаў? Ці існуе імавернасць перамоваў з рэжымам і ці пасадзяць Лукашэнку за стол перамоваў адносна спынення вайны ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка
10/22/2024 • 56 minutes, 4 seconds
Хто і якім чынам адрывае праваслаўную царкву Беларусі ад Масквы
Рэдкі тыдзень праходзіць без навіны пра чарговы трэш, тым ці іншым чынам звязаны з (хай Бог прабачыць) Свята-Елісавецінскім манастыром. Гэтым разам стала вядома, што на вайну супраць Украіны запісаўся чарговы мужчына з тых, што жывуць пры манастыры. Манашка Аляксандра (Ляхава), якая каардынуе ў манастыры дапамогу расійскім вайскоўцам, паведаміла пра “брата Алега”, які “заключыў кантракт з Міністэрствам абароны РФ і адпраўляецца на вайну”. І гэта ўжо не першы такі выпадак. Але чаго чакаць, калі духоўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак перыядычна гаворыць на сходах пра “СВА”, а протаіерэй Мікалай Змушка славіць “вайсковую славу Расіі” на мерапрыемствах на тэрыторыі… Беларусі.
Ці не ператварыўся манастыр ў Беларусі ў рэкрутынгавы цэнтр расійскай арміі і як такая дзейнасць звязаная з Богам і хрысціянствам? Ці магчыма адарваць беларускую праваслаўную царкву ад Маскоўскага патрыярхату і пры чым тут Наталля Васілевіч, Лукашэнка і мітрапаліт Веніямін? Як праз пераслед святароў рэжым Лукашэнкі набліжае “нацыянальнае прымірэнне” і што адбываецца ва Украіне? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў, сяброўкай Кіраўнічай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталляй Васілевіч у 13:00. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.
10/22/2024 • 55 minutes, 18 seconds
"Бацькоўская любоў" па-беларуску і лісты ад патрыярха — Gender Gap
З 14 па 21 кастрычніка ў Беларусі адзначалі "Тыдзень бацкоўскай любові". Бацькі, вы адчувалі любоў? Пагаворым пра яе ў сённяшнім выпуску Gender Gap з даследчыцай Ірынай Сідорскай.
Таксама абмяркуем вынікі выбараў у Малдове (перамагла "жалезная ледзі" Мая Санду), закон пра забарону "прапаганды чайлдфры", ухвалены ў Расіі і кнігу пра квір-фем пратэст, якая перамагла ў літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча.
10/22/2024 • 53 minutes, 17 seconds
“Белыя мышы” беларускага тэатра ці як зрабіць спектакль на энтузіязме
Ці можна ўявіць сабе адну краіну, дзе ёсць адзін кароль, адзін паліцэйскі, адзін студэнт? Краіну без спаборніцтва думак, спаборніцтва здольнасцяў… І дзе ёсць рэч, якая таксама адна — ордэн Белай Мышы, які, вядома, можа належаць толькі аднаму кавалеру. Гэтая гісторыя апісваецца ў рамане Уладзіміра Арлова. Але цяпер дзякуючы намаганням каманды энтузіястаў можна будзе на ўласныя вочы пабачыць, як разгортваюцца падзеі. Бо нас неўзабаве чакае прэм’ера спектакля паводле твора Арлова “Ордэн Белай Мышы”.
Што сабрала разам людзей з розных краін і з розным досведам у адну каманду і якім чынам гэтая каманда ўвогуле збіралася? Ці магчыма зрабіць тэатральную пастаноўку, не маючы ні свайго тэатра, ні трывалага калектыву? Як рэпетаваць праз Zoom і з якімі нечаканасцямі давялося сутыкнуцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэжысёр і кіраўнік Сучаснага мастацкага тэатра (Мінск), Беларускага тэатра ў Кіеве Уладзімір Ушаков і драматург, паэт, псіхолаг Дзіяна Балыка
10/21/2024 • 40 minutes, 20 seconds
Гэта ТОП: пра Статут ВКЛ, сацыялогію, “падзеленая грамадства” і дэмсілы
Сацыёлаг Рыгор Астапеня ўмее здзівіць грамадскасць. То вынікамі сваіх сацыяльных даследаванняў, то высновамі, якія ён як доктар сацыялогіі на падставе гэтых даследаванняў робіць, то новымі праектамі. І калі ютуб-праграма з удзелам Астапені і Аляксандра Івуліна стала проста прыемнай навіной, то культурная ініцыятыва MALDZIS здолела здзівіць: надоечы яе ўдзельнікі выкупілі Трэці Статут ВКЛ!
Што з сябе ўяўляе ініцыятыва MALDZIS і якое дачыненне яна мае да сацыялогіі, Астапені і Chatham House? Якое значэнне мае Трэці Статут ВКЛ для беларускай гісторыі і будучыні і калі яго плануюць перадаць у музей Беларусі? Чым займаецца “Беларуская ініцыятыва” Chatham House сёння і ў якім стане знаходзіцца беларускае грамадства? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня
10/21/2024 • 47 minutes, 22 seconds
Этнапедагогіка: ці дапаможа яна нам захаваць беларускасць за мяжой
Падзеі 2020 года і асабліва сустрэчы, якія ладзіліся дваровымі супольнасцямі, а потым падзеі 2022 года абудзілі ў вялікай колькасці беларусаў цікавасць да свайго: беларускай мовы, культуры, гісторыі, традыцый і гэтак далей. Праўда, цікавасць гэтая (сярод іншага) вельмі не даспадобы лукашэнкаўскаму рэжыму. Які толькі называецца “беларускім”, але лічыць сябе “рускімі з нейкімі там знакамі”, якім бліжэйшы “нармальный язык” і Сувораў з Мураўёвым. Але беларусы нават пад ціскам рэпрэсій і ў эміграцыі працягваюць цягнуцца да свайго.
Што азначае этнапедагогіка і ці мае яна дачыненне да традыцыйнай педагогікі? Якое значэнне мае аўтэнтычная беларуская культура для захавання сваёй ідэнтычнасці і ці месца для яе ў сучасным свеце? Чым займаецца этнацэнтр “Світанак” у Вільні і ці лёгка працягваць этнаадукацыю за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае этнапедагог, дзяячка культуры і адукацыі, заснавальніца этнацэнтра “Світанак” Марына Струнеўская
10/21/2024 • 38 minutes, 2 seconds
Маніпуляцыі: ад тэмы палітвязняў да вяртання ў Беларусь і непераможнай Расіі
На фоне запланаванага на 2025 год чарговага электаральнага рытуалу па перапрызначэнні Лукашэнкі нібыта прэзідэнтам усё часцей гучаць дзве тэмы: вызваленне палітвязняў праз перамовы альбо гандаль з Захадам і вяртанне “збеглых”. Дзіўна, што ўмовы для пачатку перамоўнага працэсу даўно вядомыя, але ў Мінску робяць выгляд, што нічога такога не чулі. Што ж да другога пункта, то сам факт абразлівага звароту і ў той жа час вільготныя мары пра чэргі на вяртанне неяк у адну карцінку не складваюцца. Асабліва на фоне няспынных рэпрэсій унутры краіны.
Што стаіць за няспыннымі заклікамі да тых, хто выехаў з краіны ад пераследу, аб вяртанні і хто паверыць у дабрыню і шчырасць рэжыму? Ці чакаць найбліжэйшым часам новага вызвалення палітвязняў, ад чаго яно залежыць і пры чым тут “добрыя рускія” і маніпуляцыя на тэме? Чым абгрунтоўваецца міф аб непераможнасці Расіі і ці магчыма праз выхаванне змяніць ідэнтычнасць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
10/21/2024 • 59 minutes, 8 seconds
Цвік праграмы і нафта не дапаможа — Еўразум за 18 кастрычніка | Новости Беларуси за 18 октября
Цвік праграмы і нафта не дапаможа — Еўразум за 18 кастрычніка | Новости Беларуси за 18 октября by Euroradio
10/18/2024 • 32 minutes, 53 seconds
“Дыктатура большасці” ці звычайны парламентарызм: што адбываецца ў КР
Першыя “100 дзён” працы, па якіх прынята рабіць высновы наконт здольнасці эфектыўна спраўляцца з выклікамі і задачамі, даўно мінулі і для Каардынацыйнай рады. Пакуль на слыху толькі шматлікія спрэчкі з узаемнымі абвінавачваннямі сярод чальцоў КР, ухваленне кандыдатуры новай прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы КР, зварот да ўрадаў Латвіі, Літвы і Польшчы з просьбай палегчыць памежны рух для грамадзян Беларусі, а таксама спрасціць працэдуру атрымання віз і… усё. Прынамсі, з таго, што без пашукавіка прыходзіць да галавы.
Ці атрымалася ў Каардынацыйнай рады нарэшце наладзіць працу і сфармаваць усе неабходныя камісіі? Ці чакаць бліжэйшым часам новых сыходаў з КР і ці апраўданыя абвінавачванні ў “дыктатуры большасці”? Чым на гэты момант са зробленага можа пахваліцца КР і ці ёсць перспектывы ў гэтай структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава
10/18/2024 • 58 minutes, 39 seconds
Чаму нафта не гарантуе росквіту эканомікі?
Лукашэнка і пошукі нафты — вядомы серыял, у якім пакуль няма апошняй серыі. На думку кіраўніка краіны, калі навукоўцы добра пакапаюць, то знойдуць радовішчы гэтай прыроднай вадакасці, і яна вырашыць кучу беларускіх праблем. Трэба лепш капаць, кажа ён. Аднак спецыялісты перакананыя, што нафта не асабліва дапаможа айчыннай эканоміцы. Пра гэта ды іншае распавядаем у свежым выпуску рубрыкі "Хаў мач".
10/18/2024 • 6 minutes, 37 seconds
Ці ўратуе Польшчу “план Туска” ад міграцыйнага шантажу Лукашэнкі
Надоечы прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск прапанаваў зрабіць больш жорсткай польскую міграцыйную палітыку, а ў перспектыве нават часова спыніць у асобных выпадках прадстаўленне міжнароднай абароны. Нагодай для такіх прапаноў стала інфармацыя пра магчымае ўзмацненне міграцыйнага ціску на польскую мяжу, справакаванага лукашэнкаўскім і пуцінскім рэжымамі. Але гэта выклікала крытыку не толькі з боку Брусэля, але і прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Яны нават паспрачаліся 16 кастрычніка ў польскім Сейме.
Ці сапраўды існуе пагроза новага міграцыйнага шантажу Польшчы з боку Мінска і Масквы і як прапановы Туска могуць закрануць беларусаў? Ці варта звяртаць увагу на спробы прапаганды зрабіць з Пратасевіча медыяперсону і якая мэта ў гэтай кампаніі? Ці дапамогуць расійскія лібералы беларускім палітвязням і ці спрацуе “план Зяленскага”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
10/18/2024 • 59 minutes, 37 seconds
Лукашэнка атрымаў бумерангам, НАН рубанула пра эканоміку
Лукашэнка абурыўся тым, што мірныя перамовы па Украіне могуць прайсці без удзелу Беларусі. Маўляў, гэта ж "і наша праблема". Ён не разумее, што ў цяперашняй сітуацыі ён сам — праблема?
Пра гэта пагаворым з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. А таксама абмяркуем артыкул па эканоміцы, апублікаваны адным з кіраўнікоў Акадэміі навук. Там ён нечакана напісаў такое, ад чаго ў "ябацек" выцекуць вочы.
10/18/2024 • 48 minutes, 4 seconds
3-я сусветная і непатрэбная беларушчына — Еўразум за 17 кастрычніка | Новости Беларуси за 17 октября
3-я сусветная і непатрэбная беларушчына — Еўразум за 17 кастрычніка | Новости Беларуси за 17 октября by Euroradio
10/17/2024 • 35 minutes, 19 seconds
Літоўскае “акно магчымасцей”: ці скарыстаюцца ім дэмсілы і як
Днямі ў Берліне прайшла канферэнцыя Belarus Future Forum, у працы якой бралі ўдзел прадстаўнікі шырокага кола беларускіх дэмсіл на чале са Святланай Ціханоўскай. А ў гэты час у Літве праходзіў першы тур парламенцкмх выбараў. Здавалася б, зусім розныя падзеі, але насамрэч іх аб’ядноўвае “беларускае пытанне”. Калі ў Літве апошнім часам у беларусаў узнікаюць праблемы з працягненнем віда на жыхарства, то ў Германіі сам працэс легалізацыі для беларусаў вельмі складаны.
Ці здольныя лідары беларускіх дэмсіл пераканаць нямецкіх партнёраў у неабходнасці спрасціць працэдуру легалізацыі для беларусаў? Як змена ўлады ў Літве можа паўплываць на стаўленне да беларусаў у гэтай краіне і ці варта чакаць “пацяплення” паміж Вільняй і Мінскам? Ці магчымыя спробы наладзіць працэс “нацыянальнага прымірэння” з боку рэжыму і ці гатовыя дэмсілы да таго, каб “перагарнуць старонку”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім.
10/17/2024 • 56 minutes, 38 seconds
Марыя Астапенка: знайсці ў сабе беларуса, прыняць яго і пакахаць — мая ідэя
17 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка суполкі Belarus FREEDOM Philadelphia, сузаснавальніца кампаніі Sokol GxP services, клінічная фармацэўтка, спявачка Марыя Астапенка.
І тым беларусам, хто з’ехаў з краіны даўно, баліць за лёс Бацькаўшчыны, усе хочуць для краіны лепшай долі. І хай пераважная большасць такіх эмігрантаў ужо не вернецца на радзіму, многія з іх будуць рабіць усё магчымае, каб дапамагчы ёй, калі сітуацыя зменіцца, перакананая Марыя Астапенка.
Пра тое, чаму важна верыць у светлую будучыню беларускай Беларусі, ці вернуцца эмігранты на Бацькаўшчыну і як звязаныя бізнес і нацыянальная свядомасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марыяй Астапенка.
10/17/2024 • 53 minutes, 12 seconds
Схаваны крыж і памылкі рэжыму — Еўразум за 16 кастрычніка | Новости Беларуси за 16 октября
Схаваны крыж і памылкі рэжыму — Еўразум за 16 кастрычніка | Новости Беларуси за 16 октября by Euroradio
10/16/2024 • 36 minutes, 21 seconds
Вяртанне Мураўёва-вешальніка і як вярнуць Крыж Ефрасінні Полацкай
У Маскве ўшанавалі Лукашэнку за яго “веру і вернасць” Расіі ордэнам Андрэя Першазванага. Лукашэнка кінуўся ўзнагароду з рук Пуціна зацалоўваць, а прапаганда аж зайшлася ў вільготным усхваленні і замілаванні. Вось толькі беларусам нагадалі, што такі ж ордэн некалі атрымаў Мураўёў-вешальнік за знішчэнне беларусаў і задушэнне паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Таго Каліноўскага, з якога лукашысты сёння актыўна спрабуюць зляпіць вобраз ворага беларускага народа.
Што з сябе ўяўляе атрыманая Лукашэнкам узнагарода і ці дарэчныя тут паралелі з ордэнам, атрыманым Мураўёвым? Якое значэнне мае веданне нацыяй сваёй гісторыі і пры чым тут папулярызатарства? Ці магчымая беларусізацыя без адпаведных намаганняў з боку дзяржавы і чаму ў моўным пытанні Беларусь не можа быць Швейцарыяй? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным
10/16/2024 • 59 minutes, 37 seconds
Ці пойдзе новае кіраўніцтва Літвы на замірэнне з Лукашэнкам
На парламенцкіх выбарах у Літве перамогу атрымала апазіцыя. І прадстаўнікі як мінімум дзвюх апазіцыйных сіл заявілі пра намер стварэння кааліцыі для фармавання кіруючай большасці. Фактычна гэта азначае, што ў Літве магчымыя змены як унутранай, так і ў пэўнай ступені знешняй палітыкі. Магчыма, што змены гэтыя закрануць як беларусаў, якія знайшлі ў Літве прытулак, так і адносіны Літвы з лукашэнкаўскім рэжымам.
Што з сябе ўяўляюць палітычныя сілы, якія прыйшлі да ўлады ў Літве, і наколькі яны зменяць палітыку гэтай краіны? Ці магчымы варыянт, што новыя ўлады паспрабуюць наладзіць адносіны з Лукашэнкам, і ці зменіцца стаўленне да дэмсіл Беларусі? Як залежаць магчымыя змены палітыкі Літвы ад вайны ва Украіне і эканамічных страт ад санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі і Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis)
10/16/2024 • 43 minutes, 36 seconds
Стратэгія ўздзеяння: як дэмсілы і грамадства могуць супрацьстаяць рэжыму
Рэпрэсіі, скіраваныя на захаванне ўлады як асабіста Лукашэнкам, так і ўсяго павязанага з ім рэжыму, змушаюць думаць, што на сёння ніякае супрацьстаянне і супрацьдзеянне гэтаму рэжыму немагчымае. Маўляў, у гэтых умовах дэмсілы ніякім чынам няздольныя ўплываць ні на настроі ў грамадстве, ні, тым больш, на сітуацыю ў краіне. А калі такія спробы будуць паспяхова зробленыя, то гэта прывядзе да ўмяшання з боку Расіі і, як вынік, страты суверэнітэту краіны…
Ці існуе пераможная стратэгія супрацьстаяння і хто здольны яе ажыццявіць? Якое месца ў гэтай стратэгіі адводзіцца добраахвотнікам, якія ваююць ва Украіне, і ці гатовыя беларусы да ўнутранага канфлікту? Што з сябе ўяўляе атрыманая Лукашэнкам узнагарода і ці дарэчныя тут паралелі з ордэнам, атрыманым Мураўёвым? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
10/16/2024 • 53 minutes, 12 seconds
Служба маці і дзе мае грошы? — Еўразум за 15 кастрычніка | Новости Беларуси за 15 октября
Служба маці і дзе мае грошы? — Еўразум за 15 кастрычніка | Новости Беларуси за 15 октября by Euroradio
10/15/2024 • 35 minutes, 36 seconds
Gender Gap: Дзень маці на службе рэжыму, Сабчак сустрэлася з "крашам" Азаронкам
Gender Gap: Дзень маці на службе рэжыму, Сабчак сустрэлася з "крашам" Азаронкам by Euroradio
10/15/2024 • 1 hour, 1 minute, 3 seconds
Усе мы разам ляцім да зор – Еўразум за 14 кастрычніка | Новости Беларуси за 14 октября
Усе мы разам ляцім да зор – Еўразум за 14 кастрычніка | Новости Беларуси за 14 октября by Euroradio
10/14/2024 • 27 minutes, 35 seconds
Пра вяртанне Трампа, “транзіт” Лукашэнкі і пакуты прапаганды
Трамп упарта імкнецца да перамогі на выбарах, палохаючы амерыканцаў трэцяй сусветнай вайной. Якая абавязкова пачнецца цягам бліжэйшых трох-чатырох месяцаў, калі яго не абяруць прэзідэнтам. А ў Беларусі, дзе таксама неўзабаве павінныя адбыцца нібыта выбары, атачэнне аднаго палітыка ўпарта ўгаворвае яго, каб ён на выбары пайшоў, а ён то ідзе, то не ідзе, то, кажуць, нейкі транзіт задумаў зладзіць. Але хітры такі: каб сысці, але застацца пры ўладзе…
Ці вярнуў сабе Трапм лідарства і чым будзе яго перамога для Еўропы? Ці гатовы Лукашэнка да транзіту ўлады і што можа стаць “пачаткам нацыянальнага прымірэння”? Як прыхільнікі “саюзнай дзяржавы” ў ТГ сталі ворагамі лукашэнкаўскага рэжыму і што ў такой сітуацыі рабіць прапагандзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
10/14/2024 • 45 minutes, 30 seconds
Як навучыцца бачыць у рэпрэсіях “працэс нацпрымірэння”
З паклонамі і пацалункамі Лукашэнка прыняў ад Пуціна вышэйшую ўзнагароду Расіі. Тую, якой некалі расійскі цар узнагародзіў Мураўёва-вешальніка за ўдушэнне паўстання Каліноўскага. А ў гэты час у Беларусі працягваюцца ўдушэнні беларускага народа, але цяпер ужо мясцовымі, а не расійскімі катамі. Калі напярэдадні выбараў трэба палепшыць імідж, то невялікую частку з рэпрэсаваных “мілуюць”. Што старанна імкнуцца падаць нават колішнія апаненты рэжыму як “пачатак нацыянальнага прымірэння”.
Ці варта ўспрымаць сур’ёзна ўзнагароды, якія раздае Пуцін, і чым адметная паездка апошняга ў Туркменістан? Ці можа быць вызваленне палітвязняў “пачаткам нацыянальнага прымірэння” і як нам рыхтавацца да невядомай будучыні? Як на дзеянні рэжыму ўплывае пагроза перанясення вайны ў Беларусь? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
10/14/2024 • 1 hour, 3 minutes, 39 seconds
“Кубак Івуліна” на падтрымку палітвязняў: “Мы будзем гуляць за іх”
Аматарскі турнір па футболе сярод беларусаў у эміграцыі “Кубак Івуліна” пройдзе ў Варшаве 19 кастрычніка ў трэці раз. Гэта турнір, які першапачаткова быў названы ў гонар палітзняволенага журналіста Аляксандра Івуліна, ладзіўся ў знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Першы такі турнір прайшоў у 2022 годзе ў Варшаве. Тады ў мерапрыемстве ўзялі ўдзел 16 каманд, сфармаваных з беларусаў замежжа. Аляксандр Івулін выйшаў на волю ў лютым 2023 года. Але турнір працягвае жыць.
Ці існуе беларускае спартовае жыццё ў эміграцыі і чаму вырашылі працягваць турнір? Чым сёлетні турнір адметны і хто можа браць у ім удзел? З якімі складанасцямі сутыкаюцца арганізатары турніра і якія цікавосткі магчымыя падчас гульняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рухавічкі спартовага жыцця беларусаў у Варшаве, арганізатары турніру “Кубак Івуліна” Аляксандр Івулін і Антось Лагвінец
10/14/2024 • 44 minutes, 52 seconds
Маршрутка будучыні, суд P. Diddy ды “гузак брэйк-дансера” — #ІхНоравы
Дацкія лекары выявілі новую хваробу. Без панікі, гэта не чарговая пандэмія, і праблема тычыць толькі танцораў брэйк-дансу, якія могуць хвілінамі круціцца на галаве.
А ў Рыме вырашылі зрабіць платнай адну з галоўных славутасцяў гораду, якая і так штодзень атрымлівае шмат грошай.
Пра гэта, а таксама пра Cybercab’ы і галоўны галівудскі скандал апошняга месяца — у нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.
10/11/2024 • 4 minutes, 35 seconds
Парфума з пахам бульбы і ўраган стагоддзя — Еўразум за 11 кастрычніка | Новости за 11 октября
Парфума з пахам бульбы і ўраган стагоддзя — Еўразум за 11 кастрычніка | Новости за 11 октября by Euroradio
10/11/2024 • 29 minutes, 21 seconds
Аляксандр Фрыдман. Навукоўцы павінны даваць вынік: апошнія падзеі ў свеце
Кавалер ордэна Андрэя Першазванага сёння ў кукурузных палях — расказвае, як трэба працаваць навукоўцам з Акадэміі навук. Яны, маўляў, павінны даваць вынік. А без выніку, атрымліваецца, яны так сабе навукоўцы. А кукуруза спее на 20% горш, чым на Захадзе.
Гэтую тэму, а таксама сітуацыю на Блізкім Усходзе, рашэнне па Нобелеўскай прэміі міру і іншыя важныя падзеі абмяркоўваем у штотыднёвым прамым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
10/11/2024 • 41 minutes, 6 seconds
Аляк сандр Кныровіч. Долар узяў 3,30, Лукашэнка ўзяўся дастаць палешукоў з балота
На тыдні курс долара падабраўся да антырэкорда ў 3 рублі 30 капеек. Да дэнамінацыі гэта было б 33 тысячы рублёў! Атрымліваецца, за апошнія 15 гадоў беларускай "стабільнасці" долар падаражэў недзе ў 15 разоў. Бегчы ў абменнікі ўжо позна?
Абмяркоўваем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра тое, "Как Лукашенко решил из "людзей на балоце" сделать "заможных палешукоў" (гэта рэальны загаловак з дзяржаўнай прапаганды) і пра крывадушніцтва, з якім улады распавядаюць пра "генацыд беларускага народа".
10/11/2024 • 42 minutes, 43 seconds
Цяжкі ордэн і (не)жыццё без ката — Еўразум за 10 кастрычніка | Новости Беларуси за 10 октября
Цяжкі ордэн і (не)жыццё без ката — Еўразум за 10 кастрычніка | Новости Беларуси за 10 октября by Euroradio
10/10/2024 • 34 minutes, 34 seconds
Аліса Рыжычэнка. Новы расійскі крэдыт і долар па 3,30
Расія паабяцала Беларусі новы крэдыт. Але і яго не хопіць, каб заткнуць дзірку ў бюджэце, якая сёлета складае 4,5 млрд рублёў. Як гэта ўсё паўплывае на жыццё беларусаў?
Тым часам долар ізн оў каштуе даражэй за 3 рублі 30 капеек. Але, магчыма, ва ўмовах санкцый і прызакрытых межаў значэнне замежных валютаў для беларусаў змяншаецца? Гэта, а таксама эканамічны ўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны і новыя спосабы, якімі беларускія прадпрыемствы абыходзяць санкцыі, абмяркоўваем з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
10/10/2024 • 38 minutes, 10 seconds
Алег Кулеша: наша ідэя сёння простая — выхаваць сваіх дзяцей беларусамі
10 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — былы палітвязень, прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша.
Мы мусім думаць і рабіць усё магчымае не толькі для таго, каб вызваліць Беларусь ад лукашэнкаўскай навалы і расійскай акупацыі, але і каб нашы дзеці выраслі сапраўднымі беларусамі. Каб яны не страцілі сувязь са сваімі беларускімі каранямі. Каб яны, атрымаўшы адукацыю на Захадзе, вярнуліся ў Беларусь не толькі адукаванымі, але і свядомымі беларусамі, перакананы Алег Кулеша.
Пра тое, чаму нам важна не толькі не забыцца пра злачынствы рэжыму ў дачыненне да беларусаў, але і захоўваць у сабе сваю беларускасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алегам Кулешам.
10/10/2024 • 51 minutes, 50 seconds
Поўны асартымент і бацька Крутой — Еўразум за 9 кастрычніка | Новости Беларуси за 9 октября
Поўны асартымент і бацька Крутой — Еўразум за 9 кастрычніка | Новости Беларуси за 9 октября by Euroradio
10/9/2024 • 33 minutes, 31 seconds
Павел Усаў. Ці дапамогуць расіяне вызваліць беларускіх палітвязняў?
"Яго правасхадзіцельства" Лукашэнка зноў у Маскве — на гэты раз на пасяджэнні Савета кіраўнікоў краінаў — удзельніц СНД. Цікава, што там жа і прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян. І ў той час як Лукашэнка замест лесвіцы падымаецца на другі паверх на службовым ліфце, Пашынян едзе на ровары па набярэжнай Масквы-ракі. Прыкладна гэтым эра 70-гадовых палітыкаў адрозніваецца ад эры 50-гадовых (хаця армянскаму прэм'еру яшчэ ўсяго 49 гадоў).
Тым часам расіяне перахопліваюць ініцыятыву ў перамовах па вызваленні беларускіх палітвязняў. Ці спрацуе гэтая тэма ў плюс? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
10/9/2024 • 50 minutes, 6 seconds
Заход у Беларусь і смачненькі алкаголь — Еўразум за 8 кастрычніка | Новости Бела руси за 8 октября
Заход у Беларусь і смачненькі алкаголь — Еўразум за 8 кастрычніка | Новости Беларуси за 8 октября by Euroradio
10/8/2024 • 37 minutes, 26 seconds
Марына Якубовіч. “Connection”: ці гатовыя мы адпусціць перажытае ў 2020-м
Былая акторка Беларускага свабоднага тэатра Марына Якубовіч не толькі не знікла са сцэны, але і вяртаецца на яе са сваёй уласнай працай — монаспектаклем “Connection” (“Злучэнне”). Гэта аповед пра беларускіх палітвязынак. Асэнсаванне таго, што з намі адбылося. І працягвае адбывацца. Пабачыць новую працу Марыны Якубовіч можна будзе неўзабаве на сцэне ў Мюнхене, Вільні, Вене…
Што з сябе ўяўляе новая сцэнічная праца Марыны Якубовіч і чаму менавіта тэма палітвязынак была абраная для монаспектакля? Якія ідэі і думкі хоча аўтарка перадаць гледачам і ці блізкая гэтая тэма заходняму гледачу? Ці гатовыя беларусы да асэнсавання падзей 2020 года і ці прыспеў для гэтага час? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акторка, выкладчыца і рэжысёрка Марына Якубовіч
10/8/2024 • 36 minutes, 46 seconds
Барыслаў Бярэза. Беларускі фронт: ці патрэбны ён Украіне і ці чакаць эскалацыі на мяжы
Выступаючы на Форуме свабоднай Расіі ў Вільні, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алег Дунда заявіў пра неабходнасць пераносіць вайну і на тэрыторыю Беларусі. Маўляў, калі адносна невялікія падраздзяленні УСУ зойдуць у Беларусь, то беларускае войска складзе сваю зброю. А гэта “вялікі ўдар пад дых Маскве”. Што праўда, дэпутат адразу ж атрымаў шмат крытычных заўваг найперш з боку беларусаў. Але быў актыўна падтрыманы шэрагам украінскіх экспертаў.
Ці варта ўсур’ёз прыслухоўвацца да слоў Алега Дунды і ці не становіцца такая пазіцыя афіцыйнай? Якія пагрозы сёння магчымыя з боку беларуска-украінскай мяжы і ці дапаможа гэтыя пагрозы зняць уварванне на тэрыторыю нашай краіны? Ці гатовая Украіна ў чарговы раз паверыць мірным абяцанням Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы кіраўнік інфармацыйнага аддзялення партыі “Правы сектар”, экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны і сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАСЕ, палітычны актывіст і экс-баец Узброеных сіл Украіны Барыслаў Бярэза
10/8/2024 • 37 minutes, 9 seconds
Іван Краўцоў. Пра мадэратараў рэжыму, “плюшкі” ад Захаду і чорны спіс палітвязняў
З боку рэжыма пастаянна ідуць нейкія сігналы. Нехта ў заявах і дзеяннях Лукашэнкі бачыць сігналы SOS Захаду. Нехта намякае, што малады, але перспектыўны электразваршчык можа да ўсяго і праявіць сябе ў ролі мадэратара ў перамовах з дэмсіламі. А ёсць тыя, хто кажа, што ніякіх больш сігналаў і праяў гуманнасці не будзе і нікога з палітвязняў не вызваляць, пакуль за ўжо вызваленых рэжым не атрымае “смачных плюшак” ад Захаду. Дый і ўвогуле, ёсць чорныя спісы тых, хто ў любым выпадку адседзіць тэрмін цалкам. Калі напрыканцы яшчэ і не дабавяць…
Каго рэжым можа накіраваць для “перамоваў” з дэмсіламі і ці варта з тымі засланцамі пра нешта гаварыць? Якіх “плюшак” чакае Лукашэнка і ці пойдзе на гэта Захад? Ці зменіцца сітуацыя пасля электаральнага рытуалу 2025 года і як новыя “выбары” паўплываюць на дэмсілы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра штаба Віктара Бабарыкі, адказны сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў
10/8/2024 • 46 minutes, 55 seconds
Алег Дунда. “Кобрынскі плацдарм”: ці сапраўды ў Кіеве плануюць паход УСУ ў Беларусь
Дамагчыся перамогі ў вайне з Расіяй немагчыма пад Вугледарам ці іншым горадам на тэрыторыі Украіны. А вось аперацыі накшталт той, якую Украіна правяла ў Курскай вобласці, больш карысныя, бо падрывае расійскую цэнтралізаваную ўладу. І практыка правядзення падобных аперацый мусіць быць пашыраная і на Беларусь. З такой заявай на Форуме свабоднай Расіі выступіў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, сябра “Слугі народа” Алег Дунда. І атрымаў шмат крытыкі (і падтрымкі) з боку і беларусаў, і украінцаў.
Ці сапраўды дэпутат не выключае імавернасці перанесці баявыя дзеянні на тэрыторыю Беларусі і ці падтрымліваюць гэтую думку ў кіраўніцтве Украіны? Адкуль у яго перакананне ў тым, што беларускае войска адразу складзе зброю, і ці не стане ўваход на тэрыторыю Беларусі УСУ адкрыццём другога фронту? Ці падтрымаюць такія дзеянні заходнія партнёры Украіны і што чакае занятыя тэрыторыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, сустаршыня міжфракцыйнага дэпутацкага аб‘яднання “За дэкаланізацыю Расіі” Алег Дунда
10/8/2024 • 37 minutes, 10 seconds
Сігналы SOS і гусі як поспех у жыцці — Еўразум за 7 кастрычніка | Новости Беларуси за 7 октября
Сігналы SOS і гусі як поспех у жыцці — Еўразум за 7 кастрычніка | Новости Беларуси за 7 октября by Euroradio
10/7/2024 • 39 minutes, 4 seconds
Ірына Маклейн і Глеб Івашкевіч. “Voices Across Borders”: як зрабіць Беларусь цікавай замежнікам
Другога марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно” не будзе. Прынамсі, бліжэйшым часам. Пра гэта паведамілі сябры ініцыятыўнай групы, якія ладзілі першы марафон і якія рыхтавалі яго паўтор. Афіцыйна — праблемы арганізацыйныя… А ў гэты час каманда праекта “Голас праз межы” (“Voices Across Borders”) распачала міжкантынентальную эстафету ў падтрымку Беларусі. Ініцыюе і дапамагае дыяспарам па ўсім свеце арганізаваць у лістападзе вечарыны-знаёмствы з Беларуссю для замежнікаў.
Як дыяспары адгукаюцца на прапановы паўдзельнічаць у акцыях салідарнасці і ці ахвотна данацяць? Ці магчыма да пэўнага марафону ці акцыі далучыць сапраўды большасць дыяспар і наколькі такія акцыі могуць быць цікавыя “замежнікам”? Што з сябе ўяўляе праект “Голас праз межы” і якія мэты хочуць дасягнуць яго ініцыятары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн і актывіст грамадскага руху “Краіна для жыцця” і сузаснавальнік Belarus FREEDOM House у Філадэльфіі Глеб Івашкевіч
10/7/2024 • 41 minutes, 25 seconds
Павел Латушка. Ці сапраўды атрымаецца скіраваць “цягнік Лукашэнкі” ў Гаагу
Надоечы ўрад Літвы скарыстаўся сваім правам паводле Рымскага статута і афіцыйна перадаў у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе матэрыялы, якія тычацца здзяйснення прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі трансгранічных злачынстваў супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне разам з іншымі грамадскімі і праваабарончымі ініцыятывамі сабрала “пераканаўчыя звесткі, якія пацвярджаюць здзяйсненне гэтых злачынстваў вышэйшым ваенна-палітычным кіраўніцтвам рэжыму”. Паводле інфармацыі, Польшча афіцыйна выказала сваю падтрымку Літвы ў справе прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці…
Ці варта разлічваць калі не на суд у Гаазе над Лукашэнкам, дык хаця б на тое, што будзе выпісаны ордар на яго арышт? Якая была рэакцыя з боку рэжыму на перадачу дакументаў у Гаагу і што для Лукашэнкі змяняе наяўнасць ордара? Як гэтая сітуацыя ўплывае на працэс вызвалення палітвязняў і ці чакаць гандлю Захаду з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
10/7/2024 • 41 minutes, 11 seconds
Роза Турарбекава. Пра “плюшкі” ад Захаду, прывід Гаагі і “Шахед” у Калінкавіч ах
Нібыта і не было 2022 года і нападу расійскіх акупантаў на Украіну з тэрыторыі Беларусі, Лукашэнка заявіў, што “Беларусь ніколі не ініцыявала супрацьстаяння і будзе рабіць усё, каб суіснаваць з Украінай мірна”. А яшчэ на сустрэчы з кіраўніком МАГАТЭ паабяцаў, што не будзе захопліваць ЧАЭС. Ну, і працягвае завабліваць да сябе ў госці хоць некага з замежных кіраўнікоў. Хаця б афрыканскіх краін, але і яны не спяшаюцца адгукацца на запрашэнне…
На каго разлічаныя словы пра мірнае суіснаванне з Украінай і ці магчымае замірэнне паміж Масквой і Кіевам? Што для Лукашэнкі зменіць наяўнасць ордара на яго арышт і ці варта на з’яўленне таго ордара ўвогуле разлічваць? Ці пачуе Захад словы з Беларусі пра неабходнасць “плюшак” за вызваленне палітвязняў і ці прыедзе Сікорскі ў Мінск па Пачобута? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
10/7/2024 • 46 minutes, 28 seconds
Наталля Васілевіч. Чаму праваслаўная царква апраўдвае расійскі фашызм і пры чы м тут БП
Вядомы сваёй прапагандай “рускага свету” і дапамогай расійскім акупацыйным войскам, беларускі Свята-Елісавецінскі манастыр цягам года арганізоўваў продаж сваёй прадукцыі як мінімум у шасці краінах… Захаду — Польшчы, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі і Канадзе. А ў гэты час галоўны стаўленік Маскоўскага патрыярхату ў Беларусі мітрапаліт Веніямін у Смаленску паўдзельнічаў у “Форуме па абароне традыцыйных каштоўнасцяў”. Там, дзе расказвалі пра тое, як змагаецца “рускі свет супраць украінскага (і не толькі) нацызму”…
Як магчыма, што ў краінах, якія падтрымліваюць Украіну, свабодна зарабляюць грошы прыхільнікі вайны супраць Украіны? Ці толькі расійская армія і прапаганда ўяўляюць пагрозу для Беларусі і яе незалежнасці і пры чым тут БПЦ? Ці рэальна зрабіць Ватыкан пасярэднікам у перамовах з лукашэнкаўскім рэжымам дзеля вызвалення палітвязняў? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў, сяброўкай Кіраўнічай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталляй Васілевіч у 12:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
10/7/2024 • 37 minutes, 38 seconds
Дзікае племя і Малання супраць Дональда — Еўразум за 4 кастрычніка | Новости Беларуси за 4 октября
Дзікае племя і Малання супраць Дональда — Еўразум за 4 кастрычніка | Новости Беларуси за 4 октября by Euroradio
10/4/2024 • 31 minutes, 32 seconds
Іх норавы: Боб Дылан супраць мабільнікаў і грыбочкі-галюцынагены
У Германіі адкрылі "Куфар Шындлера" — цяпер архіў дакументаў па выратаванні яўрэяў стаў дасяжны шырокай публіцы. Тым часам Боб Дылан забараніў карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас сваіх канцэртаў. Так музыка абараняе свае камерцыйныя правы.
Навошта аўстрыец ампутаваў сабе пеніс і як танная карціна падаражэла ў 4 тысячы разоў, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
10/4/2024 • 4 minutes, 9 seconds
Сяргей Чалы. "Шахеды" над Беларуссю: рэакцыя Лукашэнкі і навошта гэта Пуціну
Задача журналістыкі — збіраць факты, аналізаваць падзеі і адказваць на пытанне "Што адбываецца?". Менавіта гэтым мы зоймемся ў апошнім стрыме гэтага тыдня. У студыі Еўрарадыё — незалежны аналітык, ютуб-блогер Сяргей Чалы.
Абмяркуем знакі бяды ў словах Лукашэнкі, пуцінскія "Шахеды" над Беларуссю, кампанію да выбараў-2025, якую вядзе прапаганда, і шмат што іншае.
10/4/2024 • 55 minutes, 16 seconds
Ганна Федаронак. “Życie”: ці гатовыя беларусы па-ранейшаму падтрымліваць сваіх
З’язджаць з Беларусі беларусы працягваюць дагэтуль. І калі з тымі, хто да выезду рыхтаваўся і мог спланаваць як дарогу ў новую краіну, так і магчымасці ўладкавацца, то ў тых, каму даводзіцца зрывацца з месца раптоўна і без падрыхтоўкі, сітуацыі іншая. У іх няма не толькі загадзя падрыхтаванага месца жыцця, але і часам самых неабходных рэчаў. А часцяком і сродкаў для іх набыцця. І тады даводзіцца спадзявацца на падтрымку і салідарнасць суайчыннікаў. Але апошнім часам і тут назіраюцца пэўныя праблемы.
Ці шмат беларусаў па-ранейшаму мае патрэбу ў падтрымцы і хто найперш цяпер звяртаецца па дапамогу? Чым жыве шэлтар і якія ў яго галоўныя патрэбы сёння? Як рэагуюць людзі на просьбу падтрымаць і ці стала менш салідарнасці ў беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктарка шэлтара для ўцекачоў Фонду дабрачыннай дапамогі беларускім і ўкраінскім эмігрантам у Польшчы “Życie” Ганна Федаронак
10/4/2024 • 43 minutes, 26 seconds
Аляксандр Кныровіч. Беларусы заканчваюцца. Невыканальны план Лукашэнкі
Аляксандр Кныровіч паглядзеў на лічбы і прыйшоў да высновы, што недзе ў Беларусі ўтварылася дзірка — партал у іншае вымярэнне, які высмоктвае людзей з краіны. Гэта, вядома ж, жарт. Але не жарт тое, што беларусы заканчваюцца. Знікаюць. Дынаміка жахлівая.
Тым часам расійскія "Шахеды" ледзь не сустрэлі на шляху верталёт Лукашэнкі. Той прыляцеў на поўдзень Беларусі і выступіў з сельскагаспадарчым стэндапам. Пра гэта ды іншае размаўляем з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам.
10/4/2024 • 38 minutes, 41 seconds
Даніла Ганчароў, Алег Кулеша. Пра гандаль палітвязнямі, Гаагу і беларускую салідарнасць
Чарговы раз прагучала нібыта пазіцыя рэжыма адносна бачання з таго боку працэсу вызвалення палітвязняў. “Нібыта” таму, што чалавек, які агучыў гэтую пазіцыю ў размове з прадстаўніком праваабарончага цэнтра “Вясна” Леанідам Судаленкам, незразумела якімі паўнамоцтвамі валодае і якую структуру прадстаўляе. Але тым не менш… Агучаная пазіцыя вельмі простая: рэжым чакае ад Захада “плюшак”, наконт гэтага быў пададзены сігнал праз вызваленне 115 чалавек, і цяпер Мінск чакае нечага ў адказ. Прасцей кажучы, чакае пачатку гандлю.
Ці варта ісці на гандаль з рэжымам дзеля вызвалення з-за кратаў людзей і на якіх умовах? Хто і з кім можа пачынаць размовы наконт гэтага і які погляд былых палітвязняў на саму гэтую сітуацыю? Як бачыцца з пазіцыі палітвязня ініцыятыва прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці ў Гаазе і як беларусам не развучыцца салідарнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць былыя палітвязні, прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша і Даніла Ганчароў
10/4/2024 • 41 minutes, 14 seconds
Як беларускія ўлады сабраліся адабраць завод Штадлер. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень.
Сёння пагаворым аб тым, як беларускія ўлады сабраліся адабраць завод ва ўзорнага інвестара.
Чаму з Беларусі сыходзяць нават тыя инвестары, хто не збіраўся гэтага рабіць.
И як расце залежнасць беларускай эканомики ад расейскай
10/4/2024 • 7 minutes, 23 seconds
Як вызваляць палітвязняў і ці заўзець за "Дынама" – Еўразум за 3 кастрычніка | Новости за 3 октября
Як вызваляць палітвязняў і ці заўзець за "Дынама" – Еўразум за 3 кастрычніка | Новости за 3 октября by Euroradio
10/3/2024 • 39 minutes, 10 seconds
Рост заробкаў і інфляцыя ў 5% — Кавалкін пра эканамічны прагноз на 2025 год
Улады зацвердзілі эканамічны прагноз на будучы год і ён выглядае вельмі прыгожа — прыбыткі насельніцтва вырастуць на 4%, ВУП складзе 4,1%, а інфляцыя не перакрочыць парога ў 5%.
Пры гэтым рэжым ўсё часцей і гучней заяўляе пра тое, што санкцыі надта шкодзяць беларускай эканоміцы, і час ужо з гэтым заканчваць.
Пра тое, наколькі рэалістычныя планы чыноўнікаў, як змяняюцца паводзіны беларусаў на фоне адноста стабільнага перыяду ў эканоміцы, чаму ніхто не купляе беларускія ноўтбукі — размаўляем з эканамістам, кіраўніком праекту "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
10/3/2024 • 48 minutes, 45 seconds
Валерый Кавалеўскі. Пра ААН, п алітзняволеных, выбары, суверэнітэт і… Пазняка
На мінулым тыдні ЗША наведала прадстаўнічая дэлегацыя беларускіх дэмсіл. І гаворка не толькі пра ўдзел у працы на палях Генасамблеі ААН і не толькі пра Святлану Ціханоўскую і яе каманду. Былі і іншыя мерапрыемствы, і іншыя палітыкі і эксперты з розных структур і ініцыятыў. Але пераважна ўсе абмяркоўвалі прыблізна аднолькавыя пытанні, важныя для беларусаў і Беларусі сёння.
Што карыснага даў беларускаму грамадству і Беларусі візіт дэмсіл у ЗША? Чаму Захад не гатовы дамаўляцца наконт палітвязняў і што могуць зрабіць дэмсілы? Які лёс праекта пашпарта Новай Беларусі і ў чым не мае рацыі Пазняк? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім.
10/3/2024 • 50 minutes, 8 seconds
Марына Струнеўская: беларуская аўтэнтычная культура — на ёй базуецца наша ідэя
3 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — этнапедагог, дзяячка культуры і адукацыі, заснавальніца этнацэнтра “Світанак” Марына Струнеўская.
Беларусы павінныя адмовіцца ад цярплівасці. Той, калі нас прыніжаюць, з нашай культуры, гісторыі і мовы здзекуюцца, а мы толькі і робім, што некуды “нясём сваю крыўду”. Трэба не падстаўляць другую шчаку, а ўмець адстойваць сваё, перастаць цярпець прыніжэнне. Трэба бараніць сваё, і калі варта, то і ўдарыць у адказ, перакананая Марына Струнеўская.
Пра тое, чаму вярнуць сабе сваё і пашыраць сваю беларускасць неабходна і ва ўмовах акупацыі ды эміграцыі, што зашыфравана ў беларускім фальклоры і ці мусім мы забыцца на здзекі ад лукашыстаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марынай Струнеўскай.
10/3/2024 • 54 minutes, 8 seconds
Ад збораў на дроны да тролінгу прапаганды: пра гэта і не толькі — з BalaganOff
Папулярны ў беларусаў украінскі блогер Аляксандр BalaganOff Рыкаў хоць і перастаў рабіць стрымы з беларускімі палітыкамі і экспертамі, з беларускай павесткі не сышоў. Ён па-ранейшаму робіць амаль штодзённыя выпускі, прысвечаныя падзеям у Беларусі, аналізуе трэшовыя заявы як Лукашэнкі, так і яго прапагандыстаў. Завочныя пікіроўкі Балаганава з Турам ды Азаронкам, у якіх да ўкраінскага блогера асаблівая “сімпатыя”, — асобны жанр у блогерстве. Але апроч гэтага Аляксандр працягвае дапамагаць беларускім добраахвотнікам і УСУ.
Што сёння найперш патрэбнае на фронце ваярам і ці гатовыя людзі па-ранейшаму данаціць? Чаму яго так любіць лукашэнкаўская прапаганда і якія змены ён заўважае ў стаўленні Лукашэнкі да Украіны? Як змяняюцца настроі ва ўкраінскім грамадстве адносна вайны і ці гатовыя ўкраінцы на перамовы на ўмовах Масквы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер Аляксандр BalaganOff Рыкаў.
10/3/2024 • 47 minutes, 4 seconds
Ірына Сідорская. Адкуль возьмуцца грошы на пенсіі, калі беларусы бягуць з краіны?
У Беларусі больш за 1,5 млн людзей сталага веку. То-бок старэйшых за 65 гадоў. І тут ёсць выразны гендарны аспект: на 1 пажылога мужчыну прыходзяцца 2 пажылыя жанчыны. Чаму так адбываецца, якія тут працуюць стэрэатыпы і як "клапоціцца" пра пенсіянераў дзяржава?
Урэшце, адкуль возьмуцца грошы на выплаты для 2 млн беларускіх пенсіянераў, калі беларусы бягуць з краіны? Так, мы не памыліліся: пенсіянеры і людзі сталага веку — гэта розныя сацыяльныя групы. Разбіраемся ў гэтых дэталях разам з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.
10/3/2024 • 39 minutes, 17 seconds
Бура з пяску і мужчынская дэпрэсія – Еўразум за 2 кастрычніка | Новости Беларуси за 2 октября
Бура з пяску і мужчынская дэпрэсія – Еўразум за 2 кастрычніка | Новости Беларуси за 2 октября by Euroradio
10/2/2024 • 29 minutes, 24 seconds
Вяртанне на вайну: як вызваліць Беларусь праз вызваленне Украіны
Сябра Каардынацыйнай рады, добраахвотнік Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч прыняў нечаканае рашэнне… З іншага боку, чаму ж нечаканае? Яшчэ падчас выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную раду “Лахвіч” казаў, што як толькі вырашыць усе пытанні з дакументамі, то адразу вернецца з Польшчы ва Украіну і працягне дапамагаць украінцам вызваляць іх краіну ад расійскіх акупантаў. І вось нягледзячы на тое, што “Лахвіч” зрабіўся дэлегатам КР, ён сваё абяцанне выконвае — вяртаецца ва Украіну.
Што прымушае ехаць на вайну ва Украіну і ці зможа ён працягваць дзейнасць у Каардынацыйнай радзе? Чаму адмовіўся ад узнагароды АПК і чаму пасварыўся з часткай дэмсіл? Як вызваліць Беларусь праз вызваленне Украіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае добраахвотнік, блогер, сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Воля” Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч
10/2/2024 • 44 minutes, 34 seconds
Мужчынская дэпрэсія: як заўважыць і чаму не пройдзе сама. Стрым з псіхалагіняй
Дэпрэсія — адна з самых падступных непрыемнасцяў, якія могуць адбыцца з чалавекам. Як гэта бывае? Здаецца, што ўсё добра — і раптам чалавек правальваецца ў яміну апатыі і смутку. І як адтуль выкараскацца — незразумела.
З псіхалагіняй Алінай Бычковай мы сёння абмяркоўваем мужчынскую дэпрэсію. Гэта дыягназ? Чым яна адрозніваецца ад жаночай? Як яе заўважыць і ці можа яна скончыцца сама?
10/2/2024 • 32 minutes, 26 seconds
Што чакае Лукашэнку ў Гаазе, а беларускіх студэнтаў — у Польшчы
Даволі часта мы сутыкаемся з сітуацыямі, у якіх без дапамогі адваката ці кансультацыі юрыста не разабрацца і не знайсці прымальнага выйсця. Гэта і пытанні легалізацыі, і парады, у якую краіну можна ехаць бяспечна, а ў якую — не, што рабіць, калі ў вас скончыўся пашпарт, і як падацца на міжнародную абарону. Пералік такіх пытанняў і сітуацый можна працягваць.
Але цяпер вы зможаце пачуць на іх адказы, бо ў пуле рэгулярных экспертаў Еўрарадыё — шыкоўнае папаўненне: на вашыя і нашыя пытанні пытанні будуць адказваць і даваць свае парады юрыстка, сузаснавальніца дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганна Маціеўская і адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.
10/2/2024 • 44 minutes, 38 seconds
Павел Усаў. Пра санкц ыі, полк Каліноўскага, Гаагу і замену для Лукашэнкі
Размовы пра санкцыі адносна рэжыму Лукашэнкі то трохі сцішваюцца, то распальваюцца з новай сілай. І калі рэжым, расказваючы, што санкцыі не працуюць, адначасова называе іх “фашысцкімі”, то асобныя прадстаўнікі дэмсіл звяртаюць увагу, што б’юць тыя санкцыі найперш па шараговых беларусах. І ўсё больш прывязваюць эканоміку Беларусі да расійскай, а Лукашэнку — да Крамля (хоць куды ўжо больш). Ну, а спробы пасадзіць Лукашэнку на лаву падсудных у Гаазе гэтыя працэсы “прывязкі” толькі ўзмацняюць…
Ці магчыма пахіснуць рэжым праз санкцыі і што рабіць у выпадку, калі гэта спрацуе? Ці сапраўды рэжым хоча зляпіць з Пратасевіча медыятара для перамоваў з дэмсіламі і ці варта гуляць у гэтую гульню? Як мусіць змяніцца стратэгія Захаду, каб працэс вызвалення палітвязняў не спыняўся? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
10/2/2024 • 47 minutes, 17 seconds
Беларусы чакаюць вакцыну супраць COVID-19 — Еўразум за 1 кастрычніка | Новости Бела руси за 1 октября
Беларусы чакаюць вакцыну супраць COVID-19 — Еўразум за 1 кастрычніка | Новости Беларуси за 1 октября by Euroradio
10/1/2024 • 38 minutes, 24 seconds
Гінтаўтас Мажэйкіс. “Няма чаго дзяліць”: ці здолее Рыжанкоў памірыць Літву з Лукашэнкам
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў апублікаваў артыкул, прысвечаны адносінам з Літвой, дзе заклікаў да перазагрузкі беларуска-літоўскіх адносін, якія цяпер, па яго словах, “перажываюць найгоршы перыяд за ўсю гісторыю двухбаковых узаемаадносін”. Там і пра тое, што “нам няма чаго дзяліць”, і што літоўскія ўлады развязалі “недальнабачную гібрыдную вайну супраць беларускай дзяржавы і народа”, і што ад такой сітуацыі цярпіць дабрабыт літоўцаў… Карацей, трэба мірыцца і “перагортваць старонку”. У адваротным выпадку, калі паслухаць Лукашэнку, можна і ядзернай зброяй жахнуць.
Чым выкліканае з’яўленне гэтага артыкула Рыжанкова ў газеце “Беларусь сегодня” і чаму менавіта цяпер? Ці варта разлічваць на тое, што літоўскія палітыкі і грамадства прыслухаюцца і пойдуць на аднаўленне стасункаў з лукашэнкаўскім рэжымам? Ці варта ўспрымаць пагрозы Пуціна, а следам за ім і Лукашэнкі пра магчымае выкарыстанне ядзернай зброі і як на гэта мусіць рэагаваць Захад? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітолаг, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis).
10/1/2024 • 38 minutes, 40 seconds
Аляксандр Фрыдман. Лукашэнка і яго бясконцы серыял з пераемнікамі: рэжымныя жарты
“Стомленаць ад улады” ў Лукашэнкі да чарговага электаральнага рытуала набыла новыя абрысы: цяпер ён усё часцей разважае не пра тое, што “сыйдзе, калі народ яму пра гэта скажа”, а пра тое, што варта беларусам (праз слёзы і нязгоду, натуральна) прызвычайвацца да думкі аб новым прэзідэнце. Вось толькі бяда: другога “народжанага прэзідэнтам” беларускага зямля так да сёння і не дала. Таму, іншага варыянту няма… А калі хто нязгодны, то ў яго цяпер ёсць ядзерная кнопка. Так што, давайце, збеглыя, вяртайцеся, а то працаваць няма каму.
На каго разлічаная рыторыка Лукашэнкі пра пераемнікаў, а міністра Рыжанкова пра гатоўнасць да паразумення з Захадам? Ці сапраўды рэжым мяркуе зляпіць з Пратасевіча медыятара для перамоў з дэмсіламі і ці варта верыць заклікам да эмігрантаў вяртацца? Як на сітуацыю на Усходзе паўплывае смерць Насраллы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
10/1/2024 • 49 minutes, 53 seconds
Яўген Красулін. Тур па ВНУ: ці стануць у выніку студэнты прыхільнікамі рэжыму
На прыкладзе Рамана Пратасевіча, дзеля захопу якога лукашэнкаўскі рэжым не збаяўся падманам пасадзіць самалёт міжнародных авіяліній і якога спачатку асудзілі, але потым памілавалі і не толькі далі магчымасць спакойна жыць і працаваць, але і знялі накладзены судом штраф, нам хочуць паказаць, што вяртанне магчымае. Вось толькі ў беларускай гісторыі, не такой ужо далёкай, ёсць прыклады таго, чым заканчваецца вера ў абяцанкі таталітарнага рэжыму. Як і прыклады таго, чым для краіны заканчваецца прага дыктатара захаваць уладу любым спосабам…
Чым пагражае жаданне паверыць абяцанням таталітарнага рэжыму і ці можна сёння кіравацца досведам нашых продкаў і гісторыяй? Ці існуе пагроза страты незалежнасці ў Беларусі і пры чым тут падзелы Рэчы Паспалітай? Ці магчыма навучыць людзей слухаць гісторыкаў і як зрабіць гісторыю цікавай для ўспрыняцця? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным.
10/1/2024 • 44 minutes, 41 seconds
Ідэальны прэзідэнт і паход супраць "чайлд-фры" — Еўразум за 30 верасня | Нов ости за 30 сентября
Ідэальны прэзідэнт і паход супраць "чайлд-фры" — Еўразум за 30 верасня | Новости за 30 сентября by Euroradio
9/30/2024 • 37 minutes, 23 seconds
Сіла салідарнасці: ці можа дыяспара ўплываць на заходніх палітыкаў
Напярэдадні 25 верасня, дня народзінаў палітзняволенага лідара праваабарончай арганізацыі “Вясна”, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міра Алеся Бяляцкага, Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы пры падтрымцы “Вясны” звярнулася да ўсіх беларусаў ЗША з заклікам далучыцца да акцыі па вызваленні Алеся Бяляцкага. Ініцыятары акцыі заклікалі неабыякавых суайчыннікаў звяртацца да сваіх сенатараў і кангрэсменаў з патрабаваннем зрабіць усе магчымыя намаганні для вызвалення беларускага праваабаронцы.
Што беларуская дыяспара можа рэальна зрабіць для вызвалення Алеся Бяляцкага і як дэмсілы могуць уплываць на працэс вызвалення палітвязняў? Ці застаюцца магчымасці для перамоў з рэжымам і хто гэтыя перамовы можа весці ды з кім? Што адбываецца ў дыяспарах і ці застаецца для іх беларуская павестка важнай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць экпертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра борду Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан і былы палітвязень, праваабаронца “Вясны” Леанід Судаленка.
9/30/2024 • 48 minutes, 40 seconds
Як БЕЛАЗ стаў кармушкай для “сям’і Лукашэнкі” — працяг расследавання BELPOL
18 жніўня BELPOL выклаў расследаванне, датычнае айчыннага аўтагіганта — завода БЕЛАЗ. Дзяржаўнае прадпрыемства, якое, як сцвярджаюць расследавальнікі з BELPOL, стала сапраўднай (і вельмі шчодрай) кармушкай для “клана Лукашэнкі”. Матэрыялаў пра толькі адно гэтае прадпрыемства і карупцыйныя схемы вакол яго ў BELPOL назбіралася столькі, што ўсе яны нават не змясціліся ў адным выпуску расследавання. І вось надышоў час другой часткі. Новыя сведчанні карупцыйнасці ўсёй сістэмы, збудаванай Лукашэнкам і набліжанымі да яго людзьмі, у Беларусі.
Чым адметнае прадпрыемства БЕЛАЗ, што расследавальнікам BELPOL давялося рабіць працяг фільма пра гэты завод? Ці сапраўды ёсць неабвержныя доказы не толькі карупцыі на БЕЛАЗе, але і датычнасці да гэтых схем Лукашэнкі і яго “сям’і”? Якіх вынікаў свайго расследавання яны чакаюць і ці магчыма пакараць злачынцаў, якія абкрадаюць беларусаў і Беларусь такімі схемамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.
9/30/2024 • 46 minutes, 46 seconds
“Добры дзед”: ці сапраўды Лукашэнка чакае вяртання тых, хто з’ехаў
Ужо і сам Лукашэнка далучыўся да намаганняў прапаганды і разам з ёй пачаў маляваць з сябе гуманнага дзеда, які гатовы прабачыць шкадлівых унукаў і унучак. Тых самых, якія праз выбары надумалі здзейсніць “дзяржаўны пераварот і захоп улады”, адправіўшы “дзядулю” на пенсію, але ў выніку вымушаныя былі самі пакінуць краіну. Цяпер “добры і незлапамятны” Лукашэнка гатовы ўсім прабачыць (пасля іх адседкі за кратамі за “злачынствы”) — тым, хто гатовы вярнуцца. Калі хто не гатовы вяртацца мірна, а думае пра сілавы сцэнар, то для такіх у рэжыму ёсць ядзерка!
Чым рэжым плануе завабіць тых, хто з’ехаў, і ці сапраўды Лукашэнку тое вяртанне патрэбнае? Ці варта разлічваць, што рэжым супакоіцца пасля правядзення выбарчага рытуалу ў 2025 годзе, і ці сапраўды Лукашэнка гатовы аддаць Беларусь Расіі ў выпадку рэальнай пагрозы страціць уладу? Якіх зменаў у палітыцы ЕС адносна беларусаў можна чакаць у выніку рэкамендацый ПАСЕ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
9/30/2024 • 56 minutes, 5 seconds
"Забарона прапаганды чайлдфры" і рэйд супраць транс-персон — Gender Gap
У Расіі ўсё ж унеслі ў Дзярждуму законапраект пра "забарону прапаганды чайлдфры". У Беларусі таксама да гэтага ішло, але не дайшло. Чаму таталітарныя рэжымы так баяцца чайлдфры? Ці дапамогуць забароны палепшыць дэмаграфію?
Абмяркоўваем гэта з доктаркай навук Ірынай Сідорскай у праграме Gender Gap. Таксама размаўляем пра рэйд супраць квір-персон і канкрэтна транс-людзей, "непажаданую цяжарнасць" і дэкрэтны адпачынак для мужчын. І пра тое, ці можна прымусова "вярнуць жанчыну ў сям'ю".
9/30/2024 • 46 minutes, 18 seconds
Адмова ад мастурбацыі і яшчэ адна Луна — Еўразум за 27 верасня | Новости Беларуси за 27 сентября
Адмова ад мастурбацыі і яшчэ адна Луна — Еўразум за 27 верасня | Новости Беларуси за 27 сентября by Euroradio
9/27/2024 • 37 minutes, 49 seconds
Андрэй Стрыжак. “Перагарнуць старонку”: ці спыніць пасля гэтага рэжым рэпрэсіі
На волю паступова выходзяць усё новыя палітзняволеныя, і рэжым разам з прапагандай гучна заяўляе пра жаданне “перагарнуць старонку”. Безумоўна, на ўмовах рэжыму, бо яны ж, як сцвярджаецца, канчаткова ўсіх перамаглі. Так перамаглі, што рэпрэсіі не спыняюцца нават напярэдадні чарговага электаральнага рытуалу па перапрызначэнні Лукашэнкі. Узмацненне рэпрэсій відаць з колькасці зваротаў да BYSOL як па звычайную дапамогу, так і з патрэбай тэрміновай эвакуацыі. І ўсё гэта на фоне спрэчак ў дэмсупольнасці з нагоды нібыта неабходнасці змяніць стратэгію і шукаць спосабы вызваляць палітвязняў любымі магчымымі (і немагчымымі) сродкамі.
Што незвычайнага здарылася ў Беларусі і прывяло да новай хвалі рэпрэсій, наколькі павялічылася колькасць зваротаў у BYSOL? Ці застаюцца магчымасці дапамагаць беларусам у Беларусі і ці ёсць для гэтага сродкі? Як дэмсілы могуць уплываць на працэс вызвалення палітвязняў і якая стратэгія тут можа спрацаваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак
9/27/2024 • 58 minutes, 8 seconds
Арцём Сізінцаў. Ножны шпурляк на Аршаншчыне. Што? Хутка выйдзе незвычайная кніга
Пра беларускі спорт пішуць не так шмат кніг. А па-беларуску — тым болей. Аматар футболу журналіст Арцём Сізінцаў вырашыў крыху выправіць гэтую сітуацыю. І напісаў кнігу пра... ножны шпурляк на Аршаншчыне!
400 старонак пра футбол у Оршы? Распытаем у аўтара, ці сапраўды яно вартае таго. А пакуль можна паўдзельнічаць у зборы сродкаў, каб дапамагчы кнізе пабачыць свет.
9/27/2024 • 32 minutes, 20 seconds
Аляксандр Кныровіч. "Штурмавікі" Лукашэнкі і прапанова ад Пратасевіча.
На тыдні Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў у 12 раёнаў Беларусі. І такое адчуванне, што чыноўнікаў давялося ўпрошваць заняць пасады.
Паралельна прапаганда пачала разыгрываць "карту Пратасевіча". Міністр інфармацыі бачыць у ім "мадэратара" для дыялогу з дэмсіламі, бо апазіцыя яму быццам бы давярае. А сам колішні вязень агучвае "гуманныя" ўмовы, на якіх улады гатовыя дазволіць пратэстоўцам вярнуцца ў краіну.
Абмяркоўваем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам
9/27/2024 • 44 minutes, 54 seconds
Справаздачы на публіку — Еўразум за 26 верасня | Новости Беларуси за 26 сентября
Справаздачы на публіку — Еўразум за 26 верасня | Новости Беларуси за 26 сентября by Euroradio
9/26/2024 • 35 minutes, 51 seconds
Аліса Рыжычэнка. Пра рост зар обкаў, рэгуляванне цэн, курсы валют і… выбары
У беларускім ІТ-сектары б’юць трывогу: апошнія два месяцы сярэдні заробак айцішнікаў расце вельмі павольна, а калі глядзець шырэй, то за лета ён нават зменшыўся — з 7291,5 рубля ў сакавіку-траўні да 6811,3 рубля ў чэрвені-жніўні. Але цяжкасці — не толькі ў беларускіх айцішнікаў. Паводле звестак, сярэдні заробак зменшыўся і ў бюджэтнікаў, склаўшы ў жніўні 1714 рублёў. У параўнанні з ліпенем гэта на 80,1 рубля менш! Скарачэнне не такое вялікае, як у айцішнікаў, але тым не менш…
Што незвычайнага ў зніжэнні заробкаў у ІТ-сектары і чаму пацярпелі бюджэтнікі? Ці атрымліваецца ў рэжыму рэгуляваць цэны і ці рэгулюе Нацбанк курс валют? Як адрозніваецца бачанне развіцця беларускай эканомікі ў чыноўнікаў і незалежных эканамістаў — чаго чакаць і пры чым тут вайна? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
9/26/2024 • 1 hour, 8 seconds
Крысціна Дробыш. Gronka: ці ёсць перспектывы ў краўдфандынгу ў выгнанні
17 верасня краўдфандынгавая платформа Gronka ўрачыста (амаль) адсвяткавала… два месяцы свайго існавання! Здавалася б, далёка не юбілей, ды і не адзіная гэта платформа, праз якую беларусы збіраюць грошы на тыя ці іншыя праекты альбо патрэбы, на дапамогу і падтрымку. Тым не менш, у з’яўленні, існаванні, працы і мэтах Gronkі ёсць сваё нюансы і акалічнасці…
Што незвычайнае менавіта ў гэтай краўдфандынгавай платформе і чым яна адметная? Наколькі актыўна беларусы і беларускі гатовыя данаціць на праекты, якія ідэі маюць найбольшую папулярнасць? Ці ёсць перспектывы ў краўдфандынгу ў выгнанні і якія найбольшыя сумы данатаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае публічная прадстаўніца краўдфандынгавай платформы, выдаўніца аўдыякніг Крысціна Дробыш
9/26/2024 • 46 minutes, 30 seconds
Алесь Міхалевіч: нацыя, Айчына, дабрабыт — галоўныя словы нацыянальнай ідэі
Беларусь з’яўляецца часткай заходнееўрапейскай культурнай прасторы, і для нас вельмі важныя прыватная ўласнасць, эканамічны дабрабыт і стабільнасць у добрым сэнсе гэтага слова. Але ў 21 стагоддзі беларусы зразумелі, што для таго, каб усё пералічанае ў нас было, трэба, каб у нас было нармальнае грамадства, законы, якія працуюць, і ўлада, якая змяняецца. Бо адраджэнне эканамічнае ідзе побач з адраджэннем нацыянальным і адно без другога ў нашым выпадку немагчымае, перакананы Алесь Міхалевіч.
Пра тое, чаму немагчыма пабудаваць эканамічны дабрабыт, не збудаваўшы нацыянальна-арыентаванае грамадства, у чым бяда “хатаскрайнікаў” і чым для нацыянальнага будаўніцтва быў так важны 2020 год, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Міхалевічам.
9/26/2024 • 1 hour, 10 minutes, 23 seconds
Сэнс хросных і ціск супраць згоды — Еўразум за 25 верасня | Новости Беларуси за 25 сентября
Сэнс хросных і ціск супраць згоды — Еўразум за 25 верасня | Новости Беларуси за 25 сентября by Euroradio
9/25/2024 • 36 minutes, 12 seconds
Аляксандр Фрыдман. Чым небяспечная Гаага для Лукашэнкі і ці ўсур’ёз ён рыхтуецца да вайны
У Гаагу перадалі новыя доказы датычнасці Лукашэнкі да вывазу дзяцей з акупаваных тэрыторый. Доказы тычацца непасрэднага ўдзелу беларускіх уладаў "у перамяшчэнні, палітычнай індактрынацыі і мілітарызацыі больш чым 2200 дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый". Гэта пра тых дзяцей казала крэатыўная прэс-сакратарка Лукашэнкі Эйсмант, якіх у Беларусі выключна “аздараўлялі і вярталі на радзіму”. Але не толькі ў рэжыму ўсё дзейнічае паводле прынцыпу “вы не разумееце”: у Германіі дэпутатам зноў стаў прадстаўнік “Альтэрнатывы для Германіі”, якія мае сельгасбізнес у Беларусі і на якога “працуюць” беларускія палітвязні.
Што стаіць за заявай расійскага апазіцыянера Яшына пра гандаль палітвязнямі Лукашэнкам і ці гатовы Захад да нейкіх “гандлёвых дамоваў” з Мінскам? Чаму бізнес у Беларусі ніяк не паўплываў на палітычную кар’еру нямецкага дэпутата? Чаму вайскоўцы бяруць пад ахову НПЗ ў Мазыры і навошта лукашысты зноў заклікаюць вярнуцца вымушаных эмігрантаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
9/25/2024 • 58 minutes, 53 seconds
Ірына Шчасная. Выжыць і перамагчы: як захаваць сябе за кратамі і чаго гэта кашта вала
Актывістка, рэдактарка тэлеграм-канала "Мая краіна Беларусь" Ірына Шчасная была затрыманая 18 лістапада 2020 года супрацоўнікамі СК, пераапранутымі ў форму ЖЭС. Разам з Ірынай у Магілёўскім абласным судзе ў траўні 2021 года судзілі Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова і Максіма Вінярскага. Ірына атрымала самы “малы” тэрмін — 4 гады калоніі агульнага рэжыму. “Адбываць пакаранне” актывістку "Еўрапейскай Беларусі” адправілі ў гомельскую жаночую калонію №4, дзе яна і прабыла ў зняволенні 3 гады і 7 месяцаў — да 29 чэрвеня 2024 года.
Што стаіць за словамі “папраўчая ўстанова” і што давялося перажыць у калоніі? Як змянялася стаўленне да “палітычных”? Чаму рэжым так зацята іх пераследуе і ці патрэбны быў 2020 год? Ці існуе магчымасць перамоў з рэжымам і што трэба рабіць, каб вызваліць людзей з-за кратаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая палітзняволеная, актывістка, рэдактарка тэлеграм-канала "Мая краіна Беларусь" Ірына Шчасная
9/25/2024 • 47 minutes, 10 seconds
Павел Усаў. Пра каліноўцаў, падрыхтоўку да вайны, ахову для НПЗ і выбары
Лідары “Вольнай Беларусі” Зянон Пазьняк і Павел Усаў чарговы раз наведалі Украіну. І не проста Украіну, а завіталі да беларускіх добраахвотнікаў з палка Каліноўска, перадаўшы ім аўто, якое набылі беларусы Бельгіі. Зладзіўшы адначасова і шэраг палітычных сустрэч у Кіеве. У гэты час іншыя прадстаўнікі беларускіх дэмсіл ладзілі сустрэчы ў Вашынгтоне на палях Генасамблеі ААН. А ў паралельным сусвеце нядаўна абменены расійскі апазіцыянер Яшын расказваў усім ахвочым паслухаць, што насамрэч стаіць за вызваленнем Лукашэнкам беларускіх палітвязняў.
Што адбываецца ў каліноўцаў і якія важныя сустрэчы былі ў Пазняка і Усава ў Кіеве? Чаму выбары ў ЗША вельмі важныя і для нашага рэгіёна і чаго чакаць ад кожнага з кандыдатаў у выпадку абрання? Чым адметная сітуацыя з выказваннем Яшына на беларускую тэматыку і навошта рэжым ізноў заклікае вярнуцца вымушаных эмігрантаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
9/25/2024 • 1 hour, 11 minutes, 23 seconds
Салодкая цыбуля і гладыятар замест надзеі — Еўразум за 24 верасня | Новости Беларуси за 24 сентября
Салодкая цыбуля і гладыятар замест надзеі — Еўразум за 24 верасня | Новости Беларуси за 24 сентября by Euroradio
9/24/2024 • 30 minutes, 28 seconds
Наталля Васілевіч. Прывітанне з Ватыкана: што звязвае Святы сталец і Лукашэнку
19 верасня ў Ватыкане дэлегацыя маладых беларускіх біскупаў сустрэлася з Папам Францішкам. Сярод іншага кіраўнік каталіцкай царквы, адказваючы на пытанне біскупа Пінскай дыяцэзіі Андрэя Зноскі, папрасіў святароў па вяртанні на радзіму “перадаць прывітанне прэзідэнту Лукашэнку”. На фоне навінаў пра няспынны пераслед святароў лукашэнкаўскім рэжымам гэтая просьба прагучала даволі дзіўна. Нават з улікам таго, што рэжым працягнуў вызваляць палітвязняў.
Што прымусіла Папу Францішка звярнуцца з просьбай перадаць вітанні Лукашэнку і ці дапаможа гэта затрыманым святарам? Якія магчымасці ёсць у царквы ўплываць на сітуацыю з палітвязнямі і што насамрэч адбываецца з “гуманітарным трэкам”? Чаму расійскія апазіцыянеры раптоўна звярнуліся да тэмы беларускіх палітвязняў і што ў гэтым дрэннага? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў, сяброўкай Кіраўнічай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталляй Васілевіч
9/24/2024 • 47 minutes, 57 seconds
Франак Вячорка. Ці пачула Генасамблея ААН “голас Беларусі” і якім будзе адказ
Палітыкам з усяго свету чарговы раз нагадалі пра беларускіх палітвязняў і пра рэпрэсіі, якія няспынна чыніць лукашэнкаўскі рэжым у краіне. Адбылося гэта падчас Генасамблеі ААН, якая праходзіла 23-24 верасня ў Вашынгтоне. У яе працы ўдзельнічала дэлегацыя дэмсіл на чале з Святланай Ціханоўскай. Але апроч афіцыйнага выступу і ўдзелу ў пасяджэння Савета ААН па правах чалавека было шмат сустрэч “у кулуарах” саміту.
Што цікавага адбывалася ў кулуарах Генасамблеі і якія сустрэчы былі найбольш адметныя? Якія магчымасці дае ўдзел у такіх мерапрыемствах дэмсілам і ці атрымалася імі скарыстацца? Ці ішлі размовы пра пачатак перамоў дзеля вызвалення палітвязняў і ці былі сустрэчы з лукашэнкаўскай дэлегацыяй? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
9/24/2024 • 31 minutes, 5 seconds
Ірына Сідорская. Куды прыводзіць дзяржаўная ксенафобія
Парламент Грузіі прыняў закон супраць “прапаганды ЛГБТ”. Праз дзень у Грузіі забілі трансгендарную жанчыну — і людзі разумеюць, што гэта ў тым ліку на глебе развязанай уладамі кампаніі нянавісці. Вось да чаго прыводзяць такія папулісцкія кампаніі.
А калі ім дапамаагаюць з іншага флангу? Калі і лібералы (здавалася б) пачынаюць гучваць трансфобныя ідэі і казаць пра "лявацкае дзярмо" — куды прыйдзе грамадства? Абмяркоўваем гэта і іншае ў праграме Gender Gap з доктаркай навук Ірынай Сідорскай
9/24/2024 • 45 minutes, 27 seconds
Памылка Рыжанкова і канец камісіі — Еўразум за 23 верасня | Новости Беларуси за 23 сентября
Памылка Рыжанкова і канец камісіі — Еўразум за 23 верасня | Новости Беларуси за 23 сентября by Euroradio
9/23/2024 • 35 minutes, 15 seconds
Павел Мацукевіч. MALDZIS: ці стане ён топам сярод іншых культурніцкіх праектаў
У беларусаў з’явілася новая культурніцкая ініцыятыва — MALDZIS. Ініцыятыва атрымала назву ў гонар дзеяча культуры і навукоўца Адама Мальдзіса, які шукаў і вяртаў з забыцця страчаныя каштоўнасці і імёны Беларусі. Як кажуць стваральнікі праекта, MALDZIS бачыць сваю місію “ў аб’яднанні беларусаў вакол культурнай спадчыны і ўмацаванні вобраза Беларусі як еўрапейскай краіны”. Дарэчы, адным з праектаў ініцыятывы стала праграма на ютубе “Гэта топ” — з Івуліным і Астапенем.
Што стала нагодай для заснавання ініцыятывы і якія ў яе асноўныя кірункі дзейнасці? Якія існуюць магчымасці для дасягнення пастаўленых мэтаў і на падтрымку з якога боку разлічвае каманда? Чаму так важна менавіта сёння займацца вырашэннем задач, якія абазначылі ўдзельнікі ініцыятывы MALDZIS? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік ініцыятывы MALDZIS, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Павел Мацукевіч
9/23/2024 • 56 minutes, 19 seconds
Роза Турарбекава. Ад рэпрэсій і гандлю палітвязнямі да “маладой дэмакратыі” р эжыму
Пакуль лукашэнкаўская прэс-сакратарка Наталля Эйсмант працуе на ўнутраную аўдыторыю, спрабуючы перавесці размовы пра дыктатуру ў Беларусі ў жартачкі праз развагі пра “наш брэнд” і з дапамогай выканання “балады пра дыктатара”, іншая Наталля, якую выпісалі з Вашынгтона, даводзіць на рынак знешні тэзісы пра “маладую дэмакратыю” ў Беларусі. Сама ж “маладая дэмакратыя” дапамагае Пяткевіч вызваленнямі палітвязняў і размовамі пра гатоўнасць ды дыялогу з Захадам…
Што стаіць за крокамі рэжыму з вызваленнем палітвязняў і ці ўсё так відавочна з вандроўкай Пратасевіча ў Дубай? Якія існуюць магчымасці ў дэмсіл для ўплыву на сітуацыю з палітвязнямі і ці магчымыя перамовы з рэжымам? Чаму Мінск упарта сварыцца з Арменіяй і навошта Лукашэнку сустрэча з кіраўніком ваеннай хунты М'янмы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
9/23/2024 • 1 hour, 2 minutes, 58 seconds
Сяржук Шаліга і Марыя Астапенка. Беларускі вайб Філадэльфіі: у чым ён і пры чым тут Касцюшка і БЧБ
У ЗША беларусаў здаўна жыве вельмі шмат. І Філадэльфія не выключэнне. Але і беларускасць гэтага горада праяўляецца не толькі ў колькасці беларусаў. Яшчэ там стаіць помнік Тадэвушу Касцюшку, а на Алеі сцягоў, на “беларускім слупе”, побач з лукашэнкаўскім заўсёды прымацаваны бел-чырвона-белы сцяг. А яшчэ там сапраўды актыўная дыяспара. І ініцыятывы ў іх цікавыя. Да прыкладу, ініцыятыва “Чатыры сцягі. Чатыры нацыі. Адзіны герой”.
Што сёння адбываецца з дыяспарай Філадэльфіі, чым яна жыве і ці застаецца па-ранейшаму актыўнай? Якія існуюць праблемы ў дыяспары і ці атрымліваецца атрымаць падтрымку ад мясцовых уладаў? Што адбываецца з ініцыятывай “Чатыры сцягі. Чатыры нацыі. Адзіны герой”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларусаў Амерыкі, прэзідэнт Belarus Freedom Philadelphia Сяржук Шаліга і сяброўка суполкі Belarus Freedom Philadelphia, сузаснавальніца кампаніі Sokol GxP services Марыя Астапенка
9/23/2024 • 41 minutes, 20 seconds
Мара пра Тэхас і аперацыя на назе насарога — Еўразум за 20 верасня | Новости Бела руси за 20 сентября
Мара пра Тэхас і аперацыя на назе насарога — Еўразум за 20 верасня | Новости Беларуси за 20 сентября by Euroradio
9/20/2024 • 33 minutes, 26 seconds
Беларускi Нацбанк падае сігнал SOS. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
Распавядаем, як зніжэнне на расійскую нафту ўплывае на беларускі экспарт.
Расійскі Цэнтрабанк хоча прытармазіць эканоміку, і гэта значыць, што на расійскім рынку застанецца менш месца для беларускіх тавараў. Але беларускі ўрад не збіраецца адмаўляцца ад сваіх напалеонаўскіх планаў.
Пра гэта а таксама пра тое, хто напалохаў беларускі Нацбанк і каму рэгулятар падае сігнал SOS — распавядаем у эканамічнай рубрыцы “Хаў мач”.
9/20/2024 • 7 minutes, 13 seconds
“Мяне няма”, а кніга Заміроўскай ёсць. Хоць пакуль яе таксама няма
Былая музычны крытык Таццяна Заміроўская ніяк не можа пазбавіцца фантомных боляў (ці настальгічных успамінаў) што да свайго музычна-крытыканцкага мінулага. І нават пераезд у ЗША і жыццё ў Нью-Ёрку не ратуюць яе ад гэтага. Яна нават кнігу адпаведную з эсэ на гэтую тэму склала і выдае ў беларускім выдавецтве з адпаведнай назвай “Мяне няма”. Сама ж пакуль яшчэ не выдадзеная, але ўжо анансаваная кніга называецца “Эвридика, проверь, выключила ли ты газ”. Але яе ўжо можна замовіць.
Ці можа музычны крытык у пэўны перыяд стаць “былым” і навошта ёй гэтыя настальгічныя ўспаміны ў далёкіх ЗША? Што адбываецца з беларускай культурай (музыкай) сёння і чаму яно яе дагэтуль цікавіць? Як эміграцыя ўплывае на творчасць і ці дапамагае творчасць у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменніца, журналістка, былая музычны крытык Таццяна Заміроўская
9/20/2024 • 51 minutes, 58 seconds
Традыцыі НКУС: навошта прапаганда хваліцца катаваннем палітвязняў
Калі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка і падае пэўныя сігналы Захаду, то выглядае на тое, што ніякай зваротнай рэакцыі не атрымлівае. Прынамсі, у публічную сферу нічога, апроч слоў пра “ўхваленне вызвалення”, за якім мусіць ісці вызваленне ўсіх, не трапляе. Затое прапаганда расказвае не толькі пра “гуманізм” рэжыму, які дае “шанс” вызваленым, але і паказвае, у якім стане знаходзяцца тыя, хто дагэтуль за кратамі. І тое, як выглядае Юрась Зянковіч, жахае. Амаль як украінскія ваеннапалонныя пасля гадоў знаходжання ў палоне ў расійскіх акупантаў.
Чаму Захад не рэагуе на вызваленне палітвязняў так, як таго чакае рэжым, і чаго насамрэч лукашэнкаўскі рэжым чакае ў адказ? Што стаіць за заявамі Лукашэнкі і яго генералаў пра планы NATO напасці на Беларусь і пры чым тут выбары-2025? Ці зменіцца сітуацыя на Блізкім Усходзе пасля ўдару Ізраіля па “Хезбале”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
9/20/2024 • 48 minutes, 9 seconds
Пра эканоміку, фантомныя болі “жыцця пад Польшчай” і 100 дзён КР
Пакуль чыноўнікі расказваюць пра поспехі эканомікі цягам апошніх 8 месяцаў, а навукоўцы-эканамісты з Акадэміі навук шукаюць магчымасць глядзець на гэтыя поспехі без фантазій, беларусам не даюць спакою фантомныя болі “жыцця пад Польшчай” у мінулым стагоддзі. Прычым як ў дрэнным, так і добрым сэнсе гэтых успамінаў. Але варта памятаць і асэнсоўваць не толькі падзеі 100-гадовай даўніны, але і даўніны 100-дзённай. А менавіта столькі часу прайшло з моманту пачатку працы КР-3.
Што насамрэч адбываецца ў эканоміцы, ці ёсць там асабліва чым хваліцца і пры чым тут фантазіі? Чаму беларусам так цікавыя гады жыцця “пад прыгнётам панскім” і што з сённяшнім прыгнётам расійскім? Чым адметныя з’яўленні Пратасевіча ў Азаронка і першыя 100 дзён Каардынацыйнай рады? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком фракцыі “Беларусы” (экс-блок Пракоп’ева-Ягорава), блогерам і прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам
9/20/2024 • 48 minutes, 20 seconds
“Строй”: ці дапаможа ён вярнуць беларусам гонар за сваё
У пачатку верасня ў Музеі сельскай гаспадаркі імя кс. К. Клюка, які месціцца ў Цеханаўцы, распачала працу выстава пад назвай “Строй. Кацярына Ваданосава”. Тым, хто хаця б крыху знаёмы з Кацярынай і яе творчасцю, тлумачыць нічога не трэба. Хаця не — расказаць пра выставу гістарычных і традыцыйных беларускіх строяў, яе значнасць і пра тое, чаго гэта каштавала найперш самой Кацярыне, варта. Бо тут і падзея выбітная, і тое, што робіць Кацярына, вартае пашаны.
Чым адметная выстава “Строй. Кацярына Ваданосава” і якіх высілкаў каштавала яе арганізацыя? Ці атрымаецца ў нас захаваць свае традыцыі ў эміграцыі і чаму гэта важна? Ці існуе цікавасць да традыцыйнага строю і хто прыходзіць у школу да Ваданосавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паэтка, спявачка, вядоўца, журналістка, заснавальніца Школы традыцыйнага строю Кацярына Ваданосава
9/20/2024 • 46 minutes, 7 seconds
Хто пагаворыць і розніца ў пазіцыі — Еўразум за 19 верасня | Новости Беларуси за 19 сентября
Хто пагаворыць і розніца ў пазіцыі — Еўразум за 19 верасня | Новости Беларуси за 19 сентября by Euroradio
9/19/2024 • 35 minutes, 29 seconds
“Для чаго гэтае змаганне”: як дамагчыся вызвалення палітвязняў
Днямі Вольга Гарбунова падала ў адстаўку з пасады прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета. Сыходзіла без скандалаў, папярэдзіўшы калег пра свае намеры загадзя і даўшы ім такім чынам магчымасць знайсці кандыдатаў на замену. Тым не менш, практычна адразу пасля развітання з АПК Вольга зрабіла шэраг заяваў адносна сітуацыі з палітвязнямі, пазіцыяй дэмсілаў, перамоваў з рэжымам і гэтак далей. І словы яе гучалі досыць рэзка.
Што насамрэч стала галоўнай прычынай адыходу з пасады і якія яе ідэі не знаходзілі падтрымкі ў калег па АПК? Якія існуюць падставы сцвярджаць, што рэжым гатовы ісці на змякчэнне рэпрэсій і калі разлічваць на перамовы, то з кім? Што дасць пазіцыя “не злаваць дзеда” і што мяняе ў сітуацыі вызваленне адных і арышт іншых? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова
9/19/2024 • 1 hour, 4 minutes, 8 seconds
Пра дыялог з ЗША, перамовы з рэжымам, сігналы Захаду і сыход Гарбуновай
У Вашынгтоне рыхтуюцца да сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх дэмсіл — неўзабаве там пройдзе чарговая сустрэча ў фармаце “Стратэгічнага дыялога”. Праўда, без удзелу Вольгі Гарбуновай, якая выйшла са складу АПК. А ў Мінску рыхтуюцца да ўдзелу ў будучай канферэнцыі “па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне”. Што праўда, адразу папярэджваюць, што пагодзяцца на ўдзел лукашэнкаўскай дэлегацыі ў той сустрэчы толькі калі туды запросяць прадстаўнікоў Расіі. Даедуць ці не, пакуль сказаць цяжка, бо запрашэння не толькі Масква, але і Мінск на тую канферэнцыю не атрымлівалі. Затое Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне ўзяць удзел у пасяджэнні Генасамблеі ААН і неўзабаве туды выпраўляецца.
Чым адметны можа быць “Стратэгічны дыялог” і ці гатовыя насамрэч дэмсілы да ўдзелу ў ім? Ці атрымаецца патрапіць лукашэнкаўскай дэлегацыі на перамовы па Украіне? Ці гатовы Захад пачуць сігналы Лукашэнкі і пры чым тут сыход Вольгі Гарбуновай з АПК? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з дырэктарам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць па чацвяргах два разы на месяц
9/19/2024 • 50 minutes, 25 seconds
Аксана Акуневіч: годнасць, традыцыі, мова і вера ў будучыню — мая ідэя такая
19 верасня ў эфіры Еўрарадыё — дырэктарка беларускамоўнай школы ў Батумі, заснавальніца беларускай прасторы “аКсяродак” Аксана Акуневіч.
Каб захавацца як нацыя, нам вельмі важна захаваць і распаўсюдзіць як мага шырэй веданне беларускай мовы, нашай гісторыі і традыцый. Гэта той падмурак, на якім мы зможам пабудаваць свой нацыянальны дом, сваю будучыню і свой дабрабыт, урэшце. Калі не свой асабісты, то хаця б сваіх дзяцей. Мы мусім думаць пра сваіх дзяцей, пра будучыню нацыі. А пачынаць усё трэба з адукацыі. І адукацыя наша мусіць быць беларускамоўнай, перакананая Аксана Акуневіч.
Пра тое, чаму беларусы так мала цікавяцца сваім і не імкнуцца да беларускасці, як захаваць сваю ідэнтычнасць у эміграцыі і пра стварэнне беларускамоўных асяродкаў за мяжой мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аксанай Акуневіч.
9/19/2024 • 55 minutes, 35 seconds
“Minsk x Minga”: ад літаратуры і класікі да року і авангарду
Мюнхенскі фестываль беларускай культуры “Minsk x Minga” пераймае эстафету ў опэн-эйру “Тутака” і працягвае беларускую культурніцкую экспансію — з 11 да 13 кастрычніка ўсіх наведнікаў фэсту чакае багатая праграма. І тут не толькі сустрэча з музыкай ды літаратурай. Усё значна шырэйшае і разнастайнейшае. Нават больш разнастайнае, чым падчас леташняга фэсту!
Чым адметны сёлетні фэст у Мюнхене і што з запланаванага стала сюрпрызам для саміх арганізатараў? Ці лёгка было скласці праграму і ці ўлічваліся густы мясцовых жыхароў? Ці ёсць цікавасць да беларускага фэсту з боку ўладаў Мюнхена і чаму беларусы абавязкова мусяць наведаць імпрэзу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатарка фестывалю "Minsk x Minga" Іна Валіцкая і каардынатарка фестывалю Хрысціна Дарапей.
9/19/2024 • 40 minutes, 51 seconds
Небяспечная Грузія і сыход вады — Еўразум за 18 верасня | Новости Беларуси за 18 с ентября
Небяспечная Грузія і сыход вады — Еўразум за 18 верасня | Новости Беларуси за 18 сентября by Euroradio
9/18/2024 • 33 minutes, 47 seconds
Дзень кіберпартызан: ці здольныя “кіберы” ператварыцца ў спецслужбу
Беларускія кіберпартызаны працягваюць сваю “нябачную” вайну з лукашэнкаўскім рэжымам. Праўда, нябачная яна толькі таму, што адбываецца ў кіберпрасторы, але імгненна становіцца гіперзаўважнай, як толькі кіберпартызаны здзяйсняюць сваю чарговую кібератаку альбо выкладаюць у сацсеткі атрыманыя звесткі і запісаныя перамовы чыноўнікаў ці сілавікоў. Адметна, што “пасвяцца” ў дзяржаўных сетках лукашыстаў не толькі айчынныя, але і кітайскія хакеры — яны былі заўважаныя нашымі кіберпартызанамі.
Што сёння адбываецца ў кіберпартызан, якімі акцыямі яны могуць пахваліцца? Як дзейнасць “кібераў” уплывае на функцыянаванне дзяржсетак і чым адметны беларускі аналаг Ютуба? Што ў дзяржсетках лукашыстаў шукаюць кітайскія хакеры і ці адгукнуліся яны на прапанову беларускіх кіберпартызан наконт супрацы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца “Кіберпартызан” і палка імя Кастуся Каліноўскага Юльяна Шаметавец
9/18/2024 • 45 minutes, 52 seconds
Ці стане Лукашэнка для Украіны ізноўку “гібрыдным саюзнікам”
Ужо другі раз абмен ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай ажыццяўляецца праз тэрыторыю Беларусі, якая выкарыстоўваецца ваюючымі бакамі як “абменны хаб”, а лукашэнкаўскай прапагандай і самім рэжымам — як магчымасць для піяру. А магчыма, і як спроба пазіцыянаваць Лукашэнку ў якасці перамоўніка, а Беларусь — як пляцоўку для магчымых мірных перамоваў паміж Кіевам і Масквой.
Ці сапраўды ва Украіне могуць пагадзіцца на Лукашэнку як пасярэдніка, які прадастаўляе пляцоўку для перамоў, ці можа вярнуцца статус “гібрыднага саюзніка” да мінскага аўтакрата? Як у гэтай сітуацыі выглядае роля беларускіх добраахвотнікаў, дэмсіл і ці ёсць будучыня ў адносінах паміж Кіевам і дэмсіламі? Як выглядае сітуацыя ў беларускіх дэмсілах звонку і як гэтую сітуацыю можна выправіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
9/18/2024 • 45 minutes, 36 seconds
“Дзякаваць дзеду”: як мусіць змяняцца стратэгія дэмсіл і ў якім кірунку
Напярэдадні 17 верасня, прыдуманага рэжымам “свята”, Лукашэнка падпісаў указ аб вызваленні 37 палітвязняў. Як адразу падалі гэтую падзею прапагандысты — праявіў і здзейсніў акт “гуманізма”. Што праўда, гэта ніякім чынам не паўплывала на дзейнасць ГУБАЗіКа ды іншых карных структур, якія працягвалі затрымліваць і асуджаць беларусаў за, як яны кажуць, “злачынствы пратэстнага накірунку”. Вось такі “Дзень народнага адзінства”. Але сам факт гэтага чарговага вызвалення нарадзіў шмат спрэчак — як наконт таго, што прывяло да такога кроку з боку рэжыму, так і таго, як дэмсілам варта на яго рэагаваць, якую стратэгію далейшых дзеянняў абіраць.
Ці сапраўды беларусы не лічаць 17 верасня не тое каб святам, але нават не шануюць як нацыяўз’яднальную падзею? Як дэмсілы мусяць змяніць сваю стратэгію на фоне вызвалення рэжымам часткі палітвязняў і пры наяўнасці працягнення рэпрэсій? Як санкцыі ўплываюць на рэжым і на беларускае грамадства? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
9/18/2024 • 1 hour, 1 minute, 17 seconds
Адзінства з зоркай і дзяўчаты з гарбатай — Еўразум за 17 верасня | Новости Беларуси за 17 сентября
Адзінства з зоркай і дзяўчаты з гарбатай — Еўразум за 17 верасня | Новости Беларуси за 17 сентября by Euroradio
9/17/2024 • 36 minutes, 10 seconds
Украінскі трэк: ці ёсць у Кіева стратэгія па Беларусі і якое месца там у дэмсіл
Ва ўмовах вайны і актыўнасці варожых расійскіх і лукашэнкаўскіх спецслужбаў ва Украіне прытрымліваюцца пазіцыі “лепш “выціснуць” з краіны тысячу сумленных беларусаў, чым прапусціць аднаго агента КДБ-ФСБ”. Беларусы такі падыход лічаць дыскрымінацыйным, украінцы — апраўданым. І гэта пры тым, што беларускіх добраахвотнікаў украінцы лічаць героямі і разам з беларусамі ў цэнтры Кіева святкуюць 510-ю гадавіну перамогі пад Оршай…
Ці вызначыліся ва Украіне са стратэгіяй па Беларусі і якое месца ў гэтай стратэгіі займае полк Каліноўскага ды іншыя беларускія добраахвотнікі? Як ацэньвае змены ў ПКК і ці магчымае наладжванне стасункаў Кіева з Лукашэнкам? Як на беларуска-ўкраінскія ўзаемаадносіны ўплываюць сучасныя трэнды вайны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдат філасофскіх навук, кіраўнік украінскага Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Пляшко
9/17/2024 • 35 minutes, 11 seconds
Ці атрымаецца ў прапаганды зрабіць з Каліноўскага ворага беларусаў
Прапаганда ўсё больш актыўна імкнецца разбурыць вобраз Кастуся Каліноўскага і паказаць яго не як беларускага героя, змагара за свабоду і дабрабыт, а як чалавека, дзеянні і ідэі якога “супярэчаць духу беларускага норада”. Бо дух той, паводле лукашэнкаўскіх прагандыстаў, увасабляецца ў любові беларусаў да расіянаў. Нават калі размова ідзе пра расійскага цара, расійскі штык і расійскага папа.
Якія мэты ставіць перад сабой рэжым, імкнучыся з дапамогай прапагандыстаў зрабіць з Каліноўскага ворага беларускага народа? Ці актуальныя для беларускага грамадства пытанні нацыянальнай адметнасці і наколькі “рускі дух” блізкі беларусам? Ці атрымліваецца прызвычаіць беларусаў да непазбежнасці вайны і чаму лукашысты так не любяць Польшчу? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным.
9/17/2024 • 51 minutes, 26 seconds
Gender Gap: чаму Трамп ненавідзіць Тэйлар Свіфт і правал агента Бондаравай
Пакуль мы чакалі выказвання кандыдатамі ў прэзідэнты ЗША іх пазіцыі па вайне ва Украіне, і Трамп, і Харыс агучвалі найперш тэзісы і закраналі тэмы, найбольш, як высвятляецца, цікавыя амерыканскаму выбаршчыку: аборты (Харыс), мігрантаў (Трамп) і эканоміку (абое). А яшчэ выбаршчыкі ў ЗША чакалі, на чый бок стане… Тэйлар Свіфт. Спявачка свой выбар агучыла — і тут пачалося! Але шмат цікавага здарылася не толькі ў ЗША: адзначыліся і “зэтнікі” ў Расіі са сваім вяртаннем да “Дамастроя”, і лукашысты, і нават удзельнікі варшаўскай канферэнцыі па нацыянальным адраджэнні…
Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap.
9/17/2024 • 46 minutes, 38 seconds
Змаганне з паводкай і лепшая пюрэшка — Еўразум за 16 верасня | Новости Беларуси за 16 сентябр
Змаганне з паводкай і лепшая пюрэшка — Еўразум за 16 верасня | Новости Беларуси за 16 сентябр by Euroradio
9/16/2024 • 32 minutes, 13 seconds
Трамп vs Харыс: чаго чакаць у выпадку перамогі кожнага з іх
Дэбаты паміж Трампам і Харыс дадалі больш разумення пазіцыі абодвух кандыдатаў у прэзідэнты ЗША па важных не толькі для амерыканцаў, але і для свету пытаннях. Сталі нагодай для шматлікіх мемаў, спрэчак і аналізу палітычнай сітуацыі найперш у саміх ЗША, настрояў грамадства і перасцярогаў, якія існуюць у палітычным істэблішменце Захаду. Што праўда, канчатковага разумення на чыім баку перавага, гэтыя дэбаты не далі. А наступных, выглядадае на тое, не будзе. Зато хапае каментароў у СМІ і сацсетках як з боку абодвух прэтэндэнтаў, так і іх паплечнікаў.
Хто з кандыдатаў выглядаў больш пераканаўчым на дэбатах і ці гарантуе перамога на дэбатах перамогу на выбарах? Якія “выбарчыя тэмы” найбольш папулярныя сярод выбаршчыкаў і ці блізкі амерыканцам “мірны план Трампа па Украіне”, агучаны яго паплеянікам? Чаго дэмсілам Беларусі чакаць ад кожнага з кандыдатаў у выпадку перамогі некага з іх? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук, прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Флорыды Таццяна Кулакевіч.
9/16/2024 • 50 minutes, 35 seconds
“Абменны хаб”: ці верне сабе Лукашэнка статус “міратворцы”
На фоне беспілотнікаў, якія апошнім часам ледзь не штоноч залятаюць у беларускае неба, прапаганда нарошчвае прасоўванне тэзы пра Лукашэнку, які насуперак усяму гарантуе мірнае неба над галовамі беларусаў. На гэтыя беспілотнікі міністр абароны Хрэнін паспеў наскардзіцца кітайскаму тэлебачанню. Праўда, ні прапаганда, ні Хрэнін не кажуць як ні пра тое, чые гэта беспілотнікі, так ні пра тое, чые дзеянні давялі да таго, што расійскія ваенныя і спецслужбы выкарыстоўваюць Беларусі як прахадны двор і пачуваюцца тут як дома, што не перашкаджае адказнаму за ўсё гэта Лукашэнку прымераць лаўры міратворца і разважаць пра эелектаральную кампанію 2025 года і сваё месца ў ёй.
Чым тлумачыцца выкарыстанне менавіта Беларусі як месца правядзення абмену ваеннапалоннымі і як гэты факт выкарыстоўваецца Лукашэнкам і прапагандай? Ці здольны рэжым прадаць на выбарах лозунг пра “мірнае неба” і ці спрацуе на карысць Лукашэнкі вобраз гуманіста праз вызваленні палітвязняў? Чаму рэжым спрыяе русіфікацыі, хоць гэта азначае страту часткі суверэнітэту? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
9/16/2024 • 50 minutes, 27 seconds
Як беларусам пазбавіцца “комплекса ахвяры” і пры чым тут “каліноўцы”
Не першы раз за апошнія некалькі стагоддзяў у беларускім грамадстве ўзнікла дыскусія пра “пазіцыю ахвяры”, якую займаюць не тое, каб асобныя беларусы, а, нібыта, ўся наша нацыя. Маўляў, гэта стала ледзь не рысай беларускага характару. І гэта рыса не дае нам надзеі адарвацца ад Расіі з яе імперскім рускамірствам, і зрынуць Лукашэнку.
Ці сапраўды ў нас жыве “коплекс ахвяры” і як гэтым карыстаюцца Лукашэнка і прапаганда? Ці здольныя беларусы пазбавіцца гэтай рысы і пры чым тут беларускія добраахвотнікі і палітвязні? Чаму наноў узніклі спадзевы, што Лукашэнка не пойдзе на “выбары” і ці варта на гэта спадзявацца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі.
9/16/2024 • 42 minutes, 5 seconds
Выклік ад Латушкі і віно на выпадак павадка — Еўразум за 13 верасня | Новости за 13 сентября
Выклік ад Латушкі і віно на выпадак павадка — Еўразум за 13 верасня | Новости за 13 сентября by Euroradio
9/13/2024 • 30 minutes
Аліна Коўшык і Павел Баркоўскі. Як захаванню беларускай нацыі дапаможа Антыканферэнцыя ў Варшаве
Стратэгічная Антыканферэнцыя “Belarusian ID Revival Days” пройдзе 14–15 верасня ў Варшаве. Паводле арганізатараў, гэта мусіць быць тое мерапрыемства, якое аб'яднае “прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай, акадэмічнай і культурнай супольнасці, палітычных сіл і міжнародных партнёраў, зацікаўленых у забеспячэнні ўмоў для трывалага развіцця беларускай нацыі і яе захавання ў цяжкіх умовах інфармацыйнай вайны, рэпрэсій і татальнай русіфікацыі”.
Якія мэты ставяць перад сабой арганізатары антыканферэнцыі і што прымусіла звярнуцца менавіта да гэтай тэмы? Ці актуальныя для беларускага грамадства пытанні “трывалага развіцця” і што з гэтым развіццём у нас не так? Ці ёсць у беларускага грамадства рэсурсы для стварэння адпаведных умоў для захавання і развіцця нацыі ва ўмовах эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і яе намеснік, кандыдат філасофскіх навук Павел Баркоўскі
9/13/2024 • 44 minutes
Алег Кулеша. "Карагодная справа": прыгожая і трагічная старонка гісторыі Брэста
13 верасня 2020 года ўвайшло ў гісторыю Брэста як адна з самых прыгожых, але і трагічных старонак жыцця яго жыхароў. Тады людзі, якія не жадалі мірыцца з фальсіфікацыямі на выбарах, падманам і рэпрэсіямі карнікаў з так званых "праваахоўных органаў", выйшлі на вуліцы. Але не каб біць вітрыны на ўзор паводзінаў аднаго сталічнага "сілавіка", а каб паказаць сваё адзінства і нязломнасць. І проста пачалі вадзіць карагод. Судзяць удзельнікаў таго карагоду дагэтуль. Хоць нехта з кінутых за краты першымі ўжо выйшаў на свабоду, а нехта і па сёння ў няволі.
Чым тлумачыцца такая жорсткасць разгону і такі пераслед менавіта той акцыі пратэсту ў Брэсце? Як да "карагоднікаў" ставіліся ў калоніях і ці ўсе, хто адсядзеў па гэтай справе, выехалі за мяжу? Чаму варта памятаць тыя падзеі і ці не прыйшоў час "перагарнуць старонку"? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў, дэлегат фракцыі "Каманда Латушкі і рух "За свабоду" ў Каардынацыйнай радзе Алег Кулеша
9/13/2024 • 46 minutes, 43 seconds
Аляксандр Кныровіч. Чаму ўсе хочуць беларускіх студэнтаў
У беларускіх універсітэтах — недабор. Улады мяркуюць, што ва ўсім вінаваты Захад, які перацягвае светлыя галовы беларускіх выпускнікоў у свае ВНУ. Каб тыя далей стваралі крутыя праекты і ўдзельнічалі ў іх эканоміцы. Аднак усё мусіць выправіць новы адукацыйны хаб, які стане беларускім Гарвардам.
Пра тое, што не так з айчыннай адукацыяй і ці дапаможа ёй свой Гарвард, узяўся разабрацца блогер Аляксандр Кныровіч. Пра свае высновы ў 13:00 ён распавядзе ў традыцыйным пятнічным стрыме на Еўрарадыё!
А яшчэ мы пагутарым пра калабарацыю БелАза з Талібанам, запуск прапагандысцкага ютубу і дапамогу Расіі, пра якую кажа Лукашэнка і за якую яго нібыта асуджаюць. Далучайцеся!
9/13/2024 • 35 minutes, 30 seconds
Падрыхтоўка да кавіду і звальненне ў дэкрэце — Еўразум за 12 верасня | Новости за 12 сентября
Падрыхтоўка да кавіду і звальненне ў дэкрэце — Еўразум за 12 верасня | Новости за 12 сентября by Euroradio
9/12/2024 • 25 minutes, 50 seconds
Аліса Рыжычэнка. 15 цягнікоў таварыша Сі: як па Кітаі б'юць антылукашэнкаўскія санкцыі
Кітай канчаткова адмовіўся пастаўляць у Беларусь 15 новых цягнікоў з-за перасцярогаў патрапіць пад санкцыі ЗША. Ну, тыя самыя санкцыі, якія, паводле слоў лукашэнкаўскіх чыноўнікаў і прапагандыстаў, "не працуюць". Тыя санкцыі, якія сталі прычынай спынення працы на заводзе ў Фаніпалі, дзе выраблялі цягнікі "Штадлер". Але святое месца пустым быць не можа, і таму ў тым самым Фаніпалі вырашана пабудаваць завод для вырабу… віскі. А каб два разы не ўставаць, то вырашана (праўда, ужо не ў Фаніпалі) пабудаваць чарговы цэлюлозна-кардонны завод. Відаць, чыноўнікі вырашылі паўтарыць "поспех" масавага будаўніцтва цэментных заводаў, бум на якія быў колькі гадоў таму.
Чым тлумачыцца будаўніцтва чарговага завода па вырабе паперы: запатрабаванасцю на ранку ці жаданнем хоць куды ўкласці сродкі? Як "не працуюць" санкцыі і ці толькі імі тлумачыцца рашэнне Кітая наконт паставак цягнікоў? З якімі цяжкасцямі сутыкаецца эканоміка апошнім часам і што адбываецца на рынку нерухомасці? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
9/12/2024 • 54 minutes, 14 seconds
Мікіта Мелказёраў: ідэя наша вядомая — "Жыве Беларусь!" і хай яна жыве добр а
12 верасня ў эфіры Еўрарадыё — вядоўца ютуб-канала "Жыццё-маліна" і канала пра беларускую гісторыю "Загляне сонца" Мікіта Мелказёраў.
Вельмі хацелася б, каб у беларусаў стаўся пэўны мараторый на Расію. Каб хаця б гадоў 50 праіснаваў гэты "каранцін" і каб беларусы нарэшце зразумелі, што ніякія яны не браты нам і за ўсю гісторыю яны нам зрабілі вельмі шмат крыўды. І гэты сусед не толькі па сёння застаецца для нас вельмі небяспечным, але, на жаль, пры нашым жыцці ён у лепшы бок не зменіцца. Таму найперш нам трэба думаць пра будучыню сваёй краіны, перакананы Мікіта Мелказёраў.
Пра тое, чаму найпершая задача для нас сёння — заставацца беларусамі і пашыраць сваю беларускасць, чаму так важна ведаць гісторыю і як павінна выглядаць мяжа з Расіяй, мы і разважаем у праграме "Ідэя Х" з Мікітам Мелказёравым.
9/12/2024 • 55 minutes, 47 seconds
Ігар Сігоў і Раман Арлоў. Беларусы заснавалі ў Варшаве "Ордэн Белай Мышы"
У адным невялікім паводле эўрапейскіх мерак тэатры каманда складалася з аднаго дырэктара, аднаго рэжысёра, адной акторкі, аднаго актора, аднаго драматурга, аднаго кампазітара, аднаго мастака і аднаго прадзусара... Але каманда гэтых творцаў і аднадумцаў настроеная была вельмі рашуча і аптымістычна. Таму без ваганняў узялася стварыць тэатральную пастаноўку паводле твору выбітанага айчыннага пісьменніка Уладзіміра Арлова "Ордэн Белай Мышы".
Чым адметны раман "Ордэн Белай Мышы", чаму менавіта яго абрала творчая група для пастаноўкі? Як збіралася каманда для рэалізацыі праекту і хто ладзіў “кастынг”? З якімі праблемамі ўжо сутыкнуліся энтузіасты і хто ім аказаў дапамогу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць актор Ігар Сігоў і артыст, кампазітар Раман Арлоў
9/12/2024 • 50 minutes, 37 seconds
Ніякіх токсікаў і піцца замест дакументалак — Еўразум за 11 верасня | Новости за 11 сентября
Ніякіх токсікаў і піцца замест дакументалак — Еўразум за 11 верасня | Новости за 11 сентября by Euroradio
9/11/2024 • 40 minutes, 43 seconds
Вадзім Кабанчук. Калі заўтра вайна: ці гатовыя дэмсілы да такога сцэнару
Усё часцей у паветраную прастору Беларусі залятаюць расійскія беспілотнікі. Асобныя адзінкі такіх парушальнікаў збіваюць, але большасць “спакойна” альбо вылятае за межы краіны, альбо знікае ў невядомым кірунку. Магчыма, самазнішчаецца, а магчыма, падае недзе ў лесе. А калі наступным разам гэтая лётная бомба зваліцца на жылы дом? Цалкам не выключана, што гэта стане нагодай для ўцягнення рэжымам беларусаў у вайну.
Ці ўлічваюць дэмсілы імавернасць уцягвання краіны ў вайну і ці маюць на такі выпадак план дзеянняў? Ці стане гэтая сітуацыя магчымасцю для вызвалення Беларусі ад расійскага ўплыву? Ці ёсць у беларускага грамадства рэсурсы для стварэння нацыянальна-вызвольнага руху і якую ролю ў ім могуць адыгрываць беларускія добраахвотнікі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета, былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук
9/11/2024 • 37 minutes, 19 seconds
Павел Усаў. Жывая нацыя: ці выжывуць беларусы ва ўмовах вайны і русіфікацыі
Чарговую, ужо 510-ю, гадавіну перамогі войска Вялікага княства Літоўскага над акупацыйным войскам даўніх ворагаў нашых народаў — маскавітамі (маскалямі) адсвяткавалі беларусы 8 верасня. Але тое, што беларусы лічаць гэтую вайсковую перамогу значнай падзеяй у нашай гісторыі, чамусьці падсмаліла… пачуцці расійскіх лібералаў. А вось пачуцці лукашэнкаўскіх прапагандыстаў падсмаліла стрыманая рэакцыя Захада на вызваленне “гуманным Лукашэнкам” яшчэ 30 палітвязняў.
Чаму гадавіна бітвы пад Воршай так важная для беларускай нацыі і што дзіўнага ў рэакцыі расійскіх лібералаў? Як прапаганда падае вызваленне палітвязняў і ці здолее рэжым прадаць тэзіс мірнага неба падчас “выбараў-2025”? Ці вырасла апошнім часам пагроза ўцягвання Беларусі ў вайну? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
9/11/2024 • 1 hour, 32 seconds
Прэзідэнтка Пяткевіч і пажар у рускіх лібералаў — Еўразум за 10 верасня | Новости за 10 сентября
Прэзідэнтка Пяткевіч і пажар у рускіх лібералаў — Еўразум за 10 верасня | Новости за 10 сентября by Euroradio
9/10/2024 • 30 minutes, 53 seconds
Мікалай Халезін. Пра спорт, тэатр, санкцыі, палітвязняў і Генасамблею ААН
У канцы верасня нью-ёркскі эксперыментальны тэатральны клуб La MaMa адкрые свой 63-і сезон новай пастаноўкай з інтрыгоўнай назвай “KS6: SMALL FORWARD” беларускага Свабоднага тэатра. Гэта аповед пра вядомую беларускую баскетбалістку Кацярыну Сныціну, якая нядаўна скончыла сваю спартовую кар'еру. Галоўную ролю выканае сама Сныціна ў тандэме з польска-брытанскай дыджэйкай Бланкай Барбарай. Дарэчы, так супала, што акурат у Нью-Ёрку збіраюцца лідары і прадстаўнікі краін-сябраў ААН на Генасамблею. Запрошаныя на мерапрыемства і Святлана Ціханоўская, і прадстаўнік рэжыму Максім Рыжанкоў.
Чым адметная новая пастаноўка Свабоднага тэатра (апроч удзелу ў ёй Кацярыны Сныцінай) і чаму для прэм’еры быў абраны Нью-Ёрк? Каго чакаюць на прэм’еру і чаго беларусам чакаць ад Геасамблеі ААН? Што паўплывала на рашэнне рэжыму аб вызваленне палітвязняў і на якіх умовах Захад гатовы будзе распачаць перамовы з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер Ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін
9/10/2024 • 57 minutes, 30 seconds
Максім Швед. Як жывецца беларускім дакументалістам у эміграцыі
Рэжысёр Максім Швед — адзін з найбольш заўважных прадстаўнікоў пакалення незалежнага беларускага кіно, якое з’явілася ў мінулым дзесяцігоддзі.
Ягоны фільм “Чыстае мастацтва” паспяхова ішоў у кінатэатрах Мінску ў 2019 годзе, а сам аўтар актыўна адгукнуўся на падзеі 2020 года, стварыўшы па тэме выбараў і пратэстаў некалькі праектаў: “Галасы. Дзе мой край”, “Маршрут перабудаваны”, “Артэфакты. Музей вольнай Беларусі”, “Фатограф з Плошчы пераменаў”.
Прадуктыўнасць рэжысёра прыняла нечаканы паварот — ён уладкаваўся працаваць у піцэрыю.
Чаму паспяховы дакументаліст рэзка змяніў вектар уласнай дзейнасці? У чым плюсы і мінусы прафесіі пекара? Ці збіраецца ён вяртацца ў вялікую дакументалістыку і як перажывае выпрабаванні эміграцыі?
На гэтыя і іншыя пытанні Максім Швед раскажа сам падчас стрыму Еўрарадыё.
9/10/2024 • 39 minutes, 46 seconds
Наталля Васілевіч. Як прапаганда выкарыстоўвае рэлігію ў распальванні варажне чы
У той час як лукашэнкаўскі рэжым у Беларусі па-ранейшаму пераследуе па палітычных матывах святароў і вернікаў розных канфесій, у Вільні невядомыя абстралялі з пнеўматычнай зброі вокны памяшкання, у якім ладзіць службы беларуская парафія Канстанцінопальскага патрыярхату. Розныя сілы наогул вельмі актыўна выкарыстоўваюць рэлігію як для маніпуляцый грамадскім меркаваннем, так і для распальвання варажнечы. І прапаганда актыўна спрыяе гэтым небяспечным працэсам.
Чаму рэжым зацята пераследуе рэлігійныя супольнасці ў Беларусі і як гэта ўплывае на настроі грамадства і стаўленне да ўлады? Як прарэжымныя святары працуюць на распальванне варажнечы і як іх выкарыстоўваюць у вайне? Ці адпавядаюць “духоўныя скрэпы” рускага свету хрысціянскім каштоўнасцям і пры чым тут сексізм? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў, сяброўкай Кіраўнічай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталляй Васілевіч. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц, у 13:00.
9/10/2024 • 51 minutes, 5 seconds
Ірына Сідорская. Gender Gap: беларусы не гатовыя прагаласаваць за жанчыну-прэзідэнтку?
Паводле праведзенага Chatham House апытання, колькасць беларусаў, якія не гатовыя прагаласаваць за жанчыну на прэзідэнцкіх выбарах, павялічылася. А нават у ЗША, якія апошнім часам дэманстравалі перавагу ў сімпатыях да жанчыны-кандыдаткі ў прэзідэнты, дэманструюць такую ж тэндэнцыю — Трамп дагнаў Харыс у рэйтынгу сімпатый. І ўсё дзякуючы гендарнай дэзінфармацыі з боку… Пуціна. Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap у 12:00.
9/10/2024 • 39 minutes, 5 seconds
Як беларусы нарабілі ўкладаў і навалялі Навальнай — Еўразум за 9 верасня | Новости за 9 сентября
Як беларусы нарабілі ўкладаў і навалялі Навальнай — Еўразум за 9 верасня | Новости за 9 сентября by Euroradio
9/9/2024 • 40 minutes, 3 seconds
Валерый Карбалевіч. Мірнае неба Беларусі: што з ім здарылася і хто ў гэтым вінаваты
Прылёты ў Беларусь расійскі беспілотнікаў ужо сталі непрыемнай, але звыклай з’явай. Практычна ніводная масавая атака расійскімі агрэсарамі “шахедамі” гарадоў Украіны не абыходзіцца без такіх “залётаў” у беларускае неба. Спроба Лукашэнкі прадставіць гэта як парушэнне беларускай паветранай прасторы ўкраінскімі БПЛА не спрацавала. Але і ўцягнуць такім чынам беларускае войска ў вайну ў расійцаў пакуль не атрымалася. Але ў нядзелю расійскі беспілотнік заляцеў у Латвію. І заляцеў ён нібыта з беларускага боку.
Ці атрымаецца ў прапаганды не зважаць на прылёты ў Беларусь расійскіх “шахедаў” і што можа за гэтымі прылётамі стаяць? Што мяняе прылёт беспілотніка ў Латвію ў разуменні ролі Беларусі і ўзроўню ўдзелу лукашэнкаўскага рэжыму ў правакацыях, што ладзіць Крэмль суседзям? Як на стратэгіі дэмсіл мусіць адбіцца вызваленне рэжымам палітвязняў і на якіх умовах Захад гатовы будзе распачаць перамовы з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.
9/9/2024 • 47 minutes, 36 seconds
Леся Руднік. Пра “гуманізм” Лукашэнкі, праганду, транзіт улады і выбары
На свабоду па ініцыятыве рэжыма пачалі выходзіць палітвязні. Ужо былі вызваленыя тры групы і чакаецца працяг працэсу. Прапагандысты ўжо анасавалі магчымае вызваленне чарговай групы палітвязняў да 17 верасня. Адны кажуць, што такім чынам лукашэнкаўскі рэжым падае сігналы Захаду пра сваю гатоўнасць да перамоваў, іншыя сцвярджаюць, што гэта не больш, як этап падрыхтоўкі рэжыма да электаральнай кампаніі 2025 года. Прапаганда ж расказвае пра “гуманізм Лукашэнкі”, які сведчыць не пра нейкую там “адлігу”, а пра канчатковую перамогу над “змагарамі”.
Ці атрымаецца ў прапаганды гуманізаваць вобраз Лукашэнкі і навошта прапагандысты дамагаюцца рэакцыі дэмсіл? Што дэмсілы і незалежныя СМІ могуць супрацьпаставіць прапагандзе і ці можна вымераць іх уплыў унутры Беларусі? Як змяняюцца настроі беларускага грамадства адносна ЕС і ці магчыма ў Беларусі жаночае лідарства – як з боку дэмсіл, так і з боку рэжыма? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік
9/9/2024 • 35 minutes, 8 seconds
Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч і Аксана Акуневіч. Ад казкі да жыцця дарослага
Насуперак перасцярогам, што, маўляў, дзеці беларусаў у вымушанай эміграцыі вымушана застануцца адарванымі ад усяго беларускага і ў выніку страцяць сваю ідэнтычнасць, не спраўдзіліся. Створаныя ў першыя гады вялікай хвалі эміграцыі пасля выбараў 2020 года беларускія школкі, хабы, гурткі, цэнтры дапамогі і салідарнасці не толькі працягваюць працаваць, але і пашыраюць свой склад і патэнцыял.
Ці застаецца запатрабаванасць у беларусацэнтрычных адукацыйных ініцыятывах за мяжой і што яны даюць дзецям беларускіх эмігратаў? Што найперш запатрабавана сярод бацькоў ды дзяцей і як адрозніваюцца ў гэтым сэнсе беларускія дыяспары ў Грузіі і Еўропе? Якую дапамогу аказваюць мясцовыя ўлады і ці магчыма цягнуць беларускую справу за мяжой сваімі сіламі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць актор і вядоўца Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч і дырэктарка беларускамоўнай школы ў Батумі, заснавальніца беларускай прасторы “аКсяродак” Аксана Акуневіч.
9/9/2024 • 53 minutes, 21 seconds
Мова на В2 і ўцёкі з ін'язу — "Раніца з Еўрарадыё" за 7 верасня
Мова на В2 і ўцёкі з ін'язу — "Раніца з Еўрарадыё" за 7 верасня by Euroradio
9/7/2024 • 31 minutes, 40 seconds
Япончык на мяжы і Хрыстос нарадзіўся ў Венесуэле — Еўразум за 6 верасня | Новости за 6 сентября
Япончык на мяжы і Хрыстос нарадзіўся ў Венесуэле — Еўразум за 6 верасня | Новости за 6 сентября by Euroradio
9/6/2024 • 32 minutes, 36 seconds
Аляксандр Кныровіч. Як Лукашэнка "перастаў саромецца", а Кныровіч выхоўвае Мукавозчыка
Лукашэнка падпісаў чарговы ўказ пра памілаванне — вызваленыя яшчэ 30 чалавек. І гэта вельмі добра. Але за кратамі застаецца Марыя Калеснікава, якая пры росце 175 см цяпер важыць 45 кг, і Паліна Шарэнда-Панасюк, якую на волі чакаюць двое дзетак...
Асаблівасці памілавання і рэакцыю Захада на яго абмяркоўваем з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра праект Нацыянальнага гістарычнага музея (Лукашэнка "перастаў саромецца" некаторых перыядаў беларускай гісторыі) і газету "СБ — Беларусь сегодня", аглядальнік якой, аказваецца, вельмі ўважліва сочыць за ўсім, што мы кажам.
У Тэлеграме цяпер можна паскардзіцца на паведамленні ў асабістых чатах. Лета 2024 года стала самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў, кажуць у Службе па змяненні клімату "Капернік". Не толькі для свету ў цэлым, але і для асобна ўзятай Еўропы. Брытанцы выбралі найлепшы чайны пакецік. Падрабязней пра ўсё гэта, чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы “Іх Норавы”.
9/6/2024 • 4 minutes, 29 seconds
Беларуская Амерыка: як аб’яднаць беларусаў абедзвюх Амерык і Еўропы
У апошнія выходныя лета, 31 жніўня — 2 верасня, у канадскім горадзе Таронта прайшоў 35-ы З’езд беларусаў Паўночнай Амерыкі. На сустрэчу прыехалі вельмі прадстаўнічыя дэлегацыі з дзвух кантынентаў. Але не толькі. Гэтым разам далучылася шмат беларусаў з Еўропы: журналісты, праваабаронцы, прадстаўнікі дэмакратычных структур, дабрачынных фондаў і — каманда Асацыяцыі беларускага біснесу за мяжой, якая зладзіла, у першыню ў гісторыі З’езду адмысловую панэль, прысвечаную пытанням бізнесу.
Чым адметны сёлетні З’езд і якія выклікі стаяць перад беларусамі Паўночнай Амерыкі? Што падштурхнула да пашырэння праграмы і правядзення адмысловай панэлі на тэму медыя і бізнесу? Якую практычную карысць для беларусаў Паўночнай Амерыкі (і не толькі) маюць рашэнні З’езду і ў якім кірунку плануюць развівацца “амерыканскія” дыяспары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын і сакратарка Згуртавання беларусаў Канады, кіраўніца аргкамітэту 35-га З’езду беларусаў Паўночнай Амерыкі Алена Лявончанка
9/6/2024 • 41 minutes, 34 seconds
Цяжкі шлях да ведаў: хто стварае праблемы для студэнтаў з Беларусі
У траўні 2024 году Міністэрства адукацыі Беларусі адмовілася выдаваць беларускім абітурыентам даведкі, якія пацвярджаюць сапраўднасць атэстатаў, для замежных ВНУ. Паводле падпісаных прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай паправак у заканадаўства, пацверджанне заканчэння школы ў Беларусі можна атрымаць у Польшчы праз працэдуру настрыфікацыі — дзяржаўнага прызнання ў іншай краіне дыпломаў, навуковых ступеняў і званняў, атрыманых за мяжой. Дакументы выдаюцца ўстановай Kuratorium Oświaty. Што праўда, для атрымання дакументаў трэба падаць сертыфікат здачы цэнтралізаванага тэставання, па які трэба вяртацца ў Беларусь, што даволі рызыкоўна для многіх беларусаў. Большасць польскіх ВНУ пайшлі насустрач беларусам і пагадзіліся пачакаць да вырашэння ўсіх праблем з дакументамі. Але не ўсе…
Ці сапраўды патрабаванне настрыфікацыі стварае праблемы для студэнтаў і чаму ў кожным ВНУ гэтае пытанне вырашаецца па-рознаму? Што можна ў гэтай сітуацыі зрабіць і якія варыянты прапаноўваюцца адміністрацыяй ВНУ? Якую стратэгію вырашэння праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія студэнты за мяжой, варта абраць дэмсілам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць студэнцкі актывіст Мікіта Паўленка і студэнт Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані, актывіст моладзевай арганізацыі “Ліхтар” Максім Залацько.
9/6/2024 • 33 minutes, 12 seconds
Як змяняюцца эканамічныя паводзіны беларусаў. Эканамічныя навіны Беларусі за т ыдзень
Сёння параворым пра тое, якая рэвалюцыя патрэбна Беларуси.
Чаму беларуския улады заусёды церпяць паразу у барацьбе з будучыняй.
Як змяняюцца эканамичныя паводзины беларусау
9/6/2024 • 7 minutes, 10 seconds
"Нейтралітэт" Мінска і Кіева паламаўся? Стрым з візіянерам Яўгенам Глібавіцкім
Расія ўжо амаль два гады не абстрэльвае Украіну з тэрыторыі Беларусі. Але яе ракеты выкарыстоўваюць беларускую тэрыторыю на шляху да ўкраінскіх гарадоў. Адна з такіх ракет на гэтым тыдні забіла трох дзяўчынак і іх маці ў Львове...
Як гэта ўплывае на "нейтралітэт", пра які нібыт дамовіліся Кіеў і Мінск? Ці азначаюць расійскія ракеты, якія пралятюць праз тэрыторыю Беларусі, правал украінскага "realpolitik" на беларускім напрамку? Ці захоўвае Лукашэнка шансы на ролю "міратворца" і "Мінск-3"?
Размяўляем пра гэта, а таксама пра карані ўкраінскай і беларускай ідэнтычнасці і незалежнасці з палітолагам і візіянерам Яўгенам Глібавіцкім, дырэктарам Frontier Institute.
9/6/2024 • 34 minutes, 38 seconds
Аляксандр Фрыдман. Пра “японскага шпіёна”, палітвязняў і цішком збітыя “Шахед ы”
Ніколі яшчэ не было такога гучнага поспеху ў лукашэнкаўскіх спецслужбаў — яны выкрылі і затрымалі “японскага шпіёна”! А гэта вам не змагацца з твітамі апанентаў рэжыму, падаючы гэта як супрацьстаянне пагрозам нацыянальнай бяспецы. Тут цэлы шпіён самой Японіі! А тое, што над Сінявокай туды-сюды ледзь не штодня лётаюць нейкія БПЛА, — гэта іншае.
Чаго імкнуцца дасягнуць спецслужбы і рэжым з дапамогай справы “японскага шпіёна”? Што стаіць за сітуацыяй са збіццём неапазнаных лётных апаратаў над тэрыторыяй Беларусі і чым яна можа скончыцца? Ці адрэагуе Захад на чарговае вызваленне палітвязняў і навошта МЗС перапрафілюецца ў Мінінфарм? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
9/6/2024 • 49 minutes, 43 seconds
Абломкі на гаражы і пажар у чарнобыльскіх лясах — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 верасня
Абломкі на гаражы і пажар у чарнобыльскіх лясах — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 верасня by Euroradio
9/6/2024 • 32 minutes, 50 seconds
"Без каментароў" і дом замест фізкультуры — Еўразум за 5 верасня | Новости Беларуси за 5 сентября
"Без каментароў" і дом замест фізкультуры — Еўразум за 5 верасня | Новости Беларуси за 5 сентября by Euroradio
9/5/2024 • 34 minutes, 2 seconds
Валерый Кавалеўскі. Рыжанкоў — у Нью-Ёрк, амбасадары краін ЕС — у Мінск?
Чаканні, што Манголія будзе дзейнічаць паводле міжнародных дамоўленасцяў і затрымае Пуціна ў адпаведнасці з ордарам, які выдаў Міжнародны крымінальны суд, не спраўдзіліся. Адпаведна, чакаць, што візіт лукашэнкаўскага міністра Рыжанкова ў ЗША на Генасамблею ААН скончыцца не вельмі для яго прыемна, не даводзіцца. На гэтым фоне “вішанькай на торце” выглядае цынічны намер рэжыму правесці ў Мінску міжнародную канферэнцыю па праблемах… нелегальнай міграцыі. І заявы з Мінска, што пра свой намер узяць удзел у гэтым мерапрыемстве заявіў шэраг краін ЕС.
Чаго вартыя міжнародныя дамоўленасці, калі іх не выконваюць, і што чакае імідж МКС? Ці нармальна, калі краіна — ініцыятар мігранцкага крызісу ладзіць канферэнцыю па пытаннях нелегальнай міграцыі, і навошта туды збіраюцца ехаць прадстаўнікі краін ЕС? Ці адрэагуе Захад на чарговае вызваленне палітвязняў і навошта МЗС перапрафілюецца ў Мінінфарм? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з дырэктарам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам Валерыем Кавалеўскім.
9/5/2024 • 45 minutes, 55 seconds
Лілея Плыгаўка: нацыянальная ідэя для мяне — гэта беларуская зямля
5 верасня ў эфіры Еўрарадыё — выкладчыца беларускай мовы і літаратуры, мовазнаўца, доктарка філалагічных навук, заснавальніца кафедры беларускай мовы і літаратуры ў Віленскім педагагічным універсітэце, былая старшыня Літоўскай асацыяцыі беларусістаў, адна з заснавальніц Беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны ў Вільні Лілея Плыгаўка.
Не маюць рацыі тыя, хто кажа, што беларуская мова памірае ці ўжо амаль памерла. Калі за столькі часу, праз стагоддзі, яна не знікла, яе не здолелі вынішчыць, то сёння казаць пра смерць беларускай мовы тым больш не выпадае. І нават калі пэўная частка беларусаў ёй не карыстаецца і лічыцца, што яны мовы не ведаюць, беларуская мова не стала для іх замежнай. Яна існуе ў кожным з нас на генетычным узроўні. Дастаткова невялікага штуршка, каб яна выскачыла на паверхню і заняла пачэснае месца сярод моваў нашых паўсядзённых зносінаў, перакананая Лілея Плыгаўка.
Пра тое, чаму нельга казаць, што для беларусаў стала замежнай матчына мова, ці сапраўды ў пачатку незалежнасці БНФ пагражаў пакараннем тым, хто не вывучыць беларускую мову, а таксама пра тое, навошта заставацца беларусамі ў эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Лілеяй Плыгаўка.
9/5/2024 • 50 minutes, 49 seconds
Анастасія Шпакоўская. Пра школу, дзяцей, вайну, Беларусь і творчасць
Вымушаная эміграцыя, у якой апынуліся дзясяткі тысяч беларускіх сем’яў з дзецьмі паставіла рубам пытанне атрымання адукацыі. Безумоўна, ва ўсіх краінах, па якіх раскідала беларусаў, ёсць магчымасць вучыцца ў нацыянальных установах адукацыі. Але шмат хто марыў пра атрыманне адукацыі на роднай мове, па звыклых праграмах і, што вельмі важна, з дысцыплінамі, якія спрыяюць захаванню нацыянальнай прыналежнасці і веданню сваёй гісторыі. Адказам на гэтыя запыты стала стварэнне Першай беларускай анлайн школы.
Як спрвы ў школы ў новым навучальным годзе і ці карыстаецца яна папулярнасцю ў дзяцей і бацькоў? Што рабіць, калі ты знаходзішся на іншым баку планеты, але хочаш вычуцца ў беларускай школе? Якія складанасці ёсць у школы і як Анастасія паспявае яшчэ і творчасцю займацца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акторка, музыка, заснавальніца Першай беларускай анлайн школы, лідарка гурта NAKA Анастасія Шпакоўская.
9/5/2024 • 46 minutes, 30 seconds
"Справядлівае" рэгуляванне і бурса для спецназу — "Раніца з Еўрарадыё" за 5 верасня
"Справядлівае" рэгуляванне і бурса для спецназу — "Раніца з Еўрарадыё" за 5 верасня by Euroradio
9/5/2024 • 30 minutes, 41 seconds
Абаронца Масквы і алка-дзяржава — Еўразум за 4 верасня | Новости Беларуси за 4 сентября
Абаронца Масквы і алка-дзяржава — Еўразум за 4 верасня | Новости Беларуси за 4 сентября by Euroradio
9/4/2024 • 36 minutes, 39 seconds
Алесь Міхалевіч. Як не трапіць у спіс Інтэрпала на вышук і што рабіць, калі цябе затрымалі
Ужо неаднаразова прадстаўнікі Арменіі на розных узроўнях заяўлялі пра падтрымку гэтай дзяржавай беларусаў, якія выступілі супраць лукашэнкаўскага рэжыму і цяпер пераследуюцца. Гаворка ішла не толькі пра тое, што такіх людзей не будуць дэпартаваць у Беларусь, але і пра адсутнасць рэакцыі на запыты пра вышук з Беларусі і адмову супрацоўнічаць з сілавымі структурамі адтуль. Але 2 верасня стала вядома, што грамадзянку Беларусі Дзіяну Маісеенка затрымалі ў Арменіі, бо яна знаходзіцца ў вышуку ў Беларусі па "народным" артыкуле 342. Пра гэта паведаміў юрыст Алесь Міхалевіч. У рукі сілавікоў яна трапіла, калі перасякала грузінска-армянскую мяжу.
Як даведацца, ці ёсць ты ў нейкіх спісах міжнароднага вышуку, і чым знаходжанне ў такіх спісах пагражае? Што рабіць, калі вашае імя ў спісах Інтэрпала ёсць, ці можна дамагчыся выдалення сябе з такіх спісаў? Якія краіны застаюцца небяспечнымі для беларусаў і што рабіць, калі цябе затрымалі ў адной з такіх краін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат, кіраўнік адвакацкага бюро "Legal status" Алесь Міхалевіч
9/4/2024 • 42 minutes, 10 seconds
Беларуская салідарнасць: у чым яна праяўляецца і ці існуе дагэтуль
Чатыры гады працуе ў Варшаве Цэнтр беларускай салідарнасці — установа, якая за гэты час дапамагла тысячам беларусам справіцца з крызісам першых месяцаў эміграцыі. І гаворка не толькі пра юрыдычную кансультацыю, але і пра дапамогу ў вырашэнні іншых — як арганізацыйных, так і бюракратычных — пытанняў легалізацыі. А ёсць і такі момант, як праца з дзецьмі: творчыя гурткі і класы, моўныя курсы і дапамога псіхолага. Зробленае за ўсяго 4 гады не пералічыць, і ўсё — бясплатнае.
Як ствараўся ЦБС і хто стаяў за стварэннем гэтай арганізацыі, якія мэты стварэння? Што было зроблена за 4 гады і дзякуючы каму ці чаму гэта атрымалася? З якімі праблемамі давялося сутыкнуцца і ці ёсць далейшая патрэба ў беларускай салідарнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская і прэс-сакратар ЦБС Антось Жукаў
9/4/2024 • 48 minutes, 16 seconds
Павел Усаў. “Сучасная палітэканомія”: ці адпавядае лукашэнкаўскі капіталізм м арксізму
Ніводны публічны выступ Лукашэнкі, ніводная яго прамова за апошнія чатыры гады не абыходзіцца без згадак 2020 года і разваг пра пагрозы, якіх краіна пазбегла дзякуючы яго намаганням. Тыя падзеі ўжо, каб дагадзіць гаспадару, трапілі ў падручнікі — як аповед пра “спробу дзяржаўнага перавароту”. Маўляў, а мы адстаялі і краіну, і незалежнасць. Вось толькі на Захадзе, здаецца, суверэнітэт Беларусі як дадзенасць і факт зусім не відавочны. І гэта вынік 30-гадовага панавання і захавання Лукашэнкам улады любымі сродкамі.
Ці можна лічыць сустрэчы Лукашэнкі з выкладчыкамі краіны і наведванне ВНУ ў Віцебску часткай выбарчай кампаніі? Чаму адукацыі, педагогам і моладзі надаецца такая ўвага? Ці пойдзе Захад на перамовы з лукашэнкаўскім рэжымам, калі вызваленне палітвязняў працягнецца? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
9/4/2024 • 55 minutes, 35 seconds
Яшчэ адна джылі і масавая стаматалогія — "Раніца з Еўрарадыё" за 4 верасня
Яшчэ адна джылі і масавая стаматалогія — "Раніца з Еўрарадыё" за 4 верасня by Euroradio
9/4/2024 • 31 minutes, 23 seconds
Звязаныя рукі і жанчыны на чыгунцы — Еўразум за 3 верасня | Новости Беларуси за 3 сентября
Звязаныя рукі і жанчыны на чыгунцы — Еўразум за 3 верасня | Новости Беларуси за 3 сентября by Euroradio
9/3/2024 • 37 minutes, 57 seconds
Аркадзь Мошас. “Знакі Захаду”: ці сапраўды Лукашэнка іх падае і ці бачаць іх у Еўропе
Вызваляючы палітвязняў, Лукашэнка працягвае падаваць сігналы Захаду. Менавіта так успрымаюць асобныя палітыкі, эксперты і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці “вызваленні па прашэнні пра памілаванне” пэўнай колькасці палітычных вязняў. Што праўда, Захад ніяк публічна на такія “сігналы” не рэагуе. Апроч ухвалення самога факту вызвалення і заклікаў вызваліць усіх беспадстаўна асуджаных па палітычных матывах.
Ці можна лічыць вызваленне палітвязняў “сігналамі Захаду” з боку Лукашэнкі і як на Захадзе да тых сігналаў ставяцца? Чаго апроч вызвалення “маленькімі партыямі” палітвязняў чакаюць на Захадзе ад Лукашэнкі, каб распачаць дыялог? Ці вераць заходнія аналітыкі і палітыкі ў магчымасць уцягвання Беларусі ў вайну на баку расійскіх акупацыйных войскаў і ці зменіцца стаўленне да Ціханоўскай і дэмсіл пасля электаральнай кампаніі 2025 года? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас
9/3/2024 • 43 minutes, 7 seconds
Яўген Красулін. “Народжаны прэзідэнтам”: куды Беларусь прывялі 30 гадоў панаван ня Лукашэнкі
Падзеі 2020 года будуць згадвацца ў пэўных беларускіх падручніках. Але ў якім кантэксце тыя падзеі будуць падавацца беларускім вучням, міністр адукацыі нават не хавае: як “спроба дзяржаўнага перавароту”. Вось да гэтага і прыйшло беларускае грамадства ў выніку 30-гадовага панавання на найвышэйшай пасадзе Лукашэнкі: любая спроба змяніць кіраўніцтва ў краіне прыроўніваецца да спробы захопу ўлады, замаху на канстытуцыйны лад і гэтак далей.
Куды краіна і грамадства прыйшлі ў выніку 30 гадоў панавання Лукашэнкі і ці перажывём мы чарговы “культ асобы”? Ці можна было Беларусі пайсці іншым шляхам і якія ўвогуле фактары ўздзейнічаюць на ход падзеяў? Якія ёсць магчымасці ў дэмсіл паўплываць на сітуацыю ўнутры Беларусі і ці варта рэагаваць на электаральную кампанію ў 2025 годзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдат гістарычных навук, маяніст Яўген Красулін
9/3/2024 • 39 minutes, 15 seconds
Gender Gap: як настаўнік стаў “чалавекам прэзідэнта”, што не так з гэтым тэзісам
Пра ідэалагізацыю і падпарадкаванне волі дзяржавы, служэнню патрэбам улады і канкрэтнага чалавека — пра гэта найперш была і так званая нарада з педагогамі, і практычна ўвесь выступ Лукашэнкі на гэтай нарадзе. Што працягнулася і падчас сустрэчы са студэнтамі.
Пра тое, як выглядае рэальная сітуацыя з адукацыяй у Беларусі і чаму выступы Лукашэнкі маюць сексісцкі характар, пра новыя магчымасці працаўладкавання для беларусак і пра новыя антысекс-трэнды мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap.
9/3/2024 • 40 minutes, 58 seconds
"Дзяржпераварот" у падручніках і русіфікацыя Навагрудка — "Раніца з Еўрарадыё" за 3 верасня
"Дзяржпераварот" у падручніках і русіфікацыя Навагрудка — "Раніца з Еўрарадыё" за 3 верасня by Euroradio
9/3/2024 • 32 minutes, 6 seconds
Наезд на міністра і праца ў Onlyfans — Еўразум за 2 верасня | Новости Беларуси за 2 сентября
Наезд на міністра і праца ў Onlyfans — Еўразум за 2 верасня | Новости Беларуси за 2 сентября by Euroradio
9/2/2024 • 35 minutes, 2 seconds
Віталь Цыганкоў. Рэалпалітык: ад “пуцініста” Трампа да падрыхтоўкі Лукашэнкі да вайны
Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп наўпрост кажа пра неабходнасць мець “добрыя адносіны з Пуціным” і гэтыя пасажы вітаюцца яго прыхільнікамі. Ва ўсходняй Германіі ўзмацняюць свае пазіцыі прарасійскія ўльтраправыя з “Альтэрнатывы для Германіі”, а ля беларуска-украінскай мяжы нібыта канцэнтруецца групоўка беларускага войска. У самой Беларусі рэжым актыўна рыхтуецца да чарговай выбарчай кампаніі, а грамадства хоць і не пагадзілася “перагарнуць старонку”, але выглядае на тое, што прыняло правілы гульні новай таталітарнай рэчаіснасці.
Ці сапраўды існуе верагоднасць змены палітыкі ЗША на “прарасійскую” і як гэта зменіць еўрапейскую палітыку? Што стаіць за гульнёй Лукашэнкі ля ўкраінскай мяжы і якія пагрозы гэта можа мець для краіны? Ці існуе верагоднасць транзіта ўлады ад Лукашэнкі падчас ці адразу пасля выбараў і ці варта дэмсілам рэагаваць на электаральную кампанію 2025 года? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
9/2/2024 • 54 minutes, 56 seconds
Яўген Магда. Чаму ўкраінская “Баба-Яга” пакуль аблятае бокам Мазырскі НПЗ
Усё часцей апошнім часам, на фоне інфармацыі пра нібыта назапашванне беларускага войска ля беларуска-украінскай мяжы, з’яўляюцца заявы пра тое, што нібыта паміж Кіевам і Мінскам існуе нейкая дамоўленасць “аб ненападзе”. Калі, кім і на якіх умовах гэтая дамоўленасць была “падпісаная” (калі гэтая дамова сапраўды існуе), не ўдакладняецца. Тым не менш, украінскія беспілотнікі абмінаюць аб’екты на тэрыторыі Беларусі, якія відавочна працуюць на расійскае акупацыйнае войска.
Ці сапраўды існуе дамоўленасць паміж Кіевам і Мінскам і на якіх умовах яе маглі падпісаць? Што адбываецца ў польска-украінскіх адносінах і як гэта можа паўплываць на дапамогу Украіне? Ці існуе верагоднасць затрымання Пуціна ў Манголіі і калі затрымання не будзе, то чаго вартыя міжнародныя пагадненні, якія падпісваюць дзяржавы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
9/2/2024 • 40 minutes, 14 seconds
Тысячы даўжнікоў і праверка на вірус — "Раніца з Еўрарадыё" за 31 жніўня
Тысячы даўжнікоў і праверка на вірус — "Раніца з Еўрарадыё" за 31 жніўня by Euroradio
8/31/2024 • 32 minutes, 6 seconds
Сшыткі, кеды і нахабны мядзведзь — Еўразум за 30 жніўня | Новости Беларуси за 30 августа
Сшыткі, кеды і нахабны мядзведзь — Еўразум за 30 жніўня | Новости Беларуси за 30 августа by Euroradio
8/30/2024 • 34 minutes, 51 seconds
А. Брухан і С. Бульба. Стратэгія-2025: ці ёсць яна ў дэмсіл і што яна здольная змяніць — дэбаты
Напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2025 года пачаліся абмеркаванні варыянтаў удзелу ў гэтай электаральнай кампаніі дэмакратычных сіл. Адны прапаноўваюць байкатаваць мерапрыемства (недзе мы гэта ўжо чулі, і не раз), іншыя кажуць пра ўдзел, але абмежаваны — заклікаюць беларусаў галасаваць “супраць усіх”. А нехта пайшоў яшчэ далей і заяўляе пра неабходнасць нейкім чынам правесці свае, дэмакратычныя, выбары за мяжой. Каб як мінімум Святлана Ціханоўская мела магчымасць “падоўжыць мандат” народнага даверу…
Якія ў дэмсіл магчымасці ўплываць на сітуацыю ўнутры Беларусі і ці варта рэагаваць на электаральную кампанію ў 2025 годзе? Што не так з заклікам галасаваць супраць усіх і якія ёсць іншыя варыянты? На гэтыя ды іншыя тэмы ў эфіры Еўрарадыё дэбатуюць намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік фракцыі “Спіс Латушкі і Руху “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан і грамадскі актывіст, сузаснавальнік “Белага легіёна”, кіраўнік “Паспалітага рушання” Сяргей Бульба
8/30/2024 • 54 minutes, 17 seconds
Лявон Вольскі і Інэс Сянкевіч. “Грай”: ад гуртоў Volski і Dzieciuki да РСП і Nochy
Трэці раз збірае сяброў і аматараў беларускай музыкі фестываль беларускай музыкі “Грай”. Зноў Варшава, зноўк Odessa Club, зноў пачатак восені — 7 верасня. Як звычайна, на сцэну выйдуць зоркі — Volski, Dzieciuki, Relikt, "Разбітае сэрца пацана", Nochy. Але будзе і сцэна для маладых выканаўцаў. Як і беларускі фудкорт і арт-маркет з эксклюзіўнымі таварамі і нацыянальнай сімволікай. Такі вось фэст-пераемнік калісьці вельмі папулярнага мінскага фэсту “Рок па вакацыях”.
Як змяняўся фармат і настрой фэсту і з якімі праблемамі найперш давялося (а магчыма, і сёння даводзіцца) сутыкнуцца арганізатарам? Ці застаецца ў беларусаў за мяжой цікавасць да свайго і ці завітваюць на імпрэзу палякі? Што будзе адбывацца 7 верасня на пляцоўцы Odessa Club у межах фэсту і якія цікавосткі рыхтуюць для наведнікаў у асноўны дзень? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатарка фэсту “Грай” Інэс Сянкевіч і фронтмен гурта Volski Лявон Вольскі
8/30/2024 • 39 minutes, 8 seconds
Аляксандр Кныровіч. Як беларусы фінансуюць рэжым. Ордэн для Лукашэнкі
На "Рэспубліканскім педсавеце", які прайшоў у Мінску перад пачаткам новага навучальнага года, былі апублічаныя некалькі жахлівых лічбаў. Вось вы ведаеце, наколькі менш стла дзяцей у беларускім дзіцячым садку?
Пагаворым пра гэта ў стрыме з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем, як з беларусаў збіраюць падаткі. І фармулёўкі, з якімі Пуцін уручыў Лукашэнку ордэн на 70-годдзе.
8/30/2024 • 52 minutes, 55 seconds
Аляксей Лявончык і Вячаслаў Касінераў. Палітвязні: хто і што можа сёння зрабіць для іх вызвалення
Кааліцыя “Служба хуткай гуманітарнай дапамогі” выступіла з агульнай заявай што да вызвалення беларускіх палітычных зняволеных. Нагодай для заявы стала сярод іншага тое, што апошнім часам “вельмі часта гучыць лозунг, што “мы мусім вызваляць людзей любой цаной”. А ёсць яшчэ заклікі “не злаваць дзеда” ці “перагарнуць старонку”…
Як змянілася разуменне сітуацыі з палітвязнямі і чаму ўзнікла патрэба ў агульнай заяве? Што не так з заклікам дамагацца вызвалення палітвязняў “любымі сродкамі”? Што рэальна могуць зрабіць гуманітарныя, дабрачынныя, праваабарончыя і ўсе іншыя арганізацыі для палітвязняў і іх сваякоў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сузаснавальнік і кіраўнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык і прадстаўнік праваабарончай ініцыятывы DissidentBY Вячаслаў Касінераў
8/30/2024 • 52 minutes, 57 seconds
Знішчэнне расійскага дрона і свой аналаг ютубу — "Раніца з Еўрарадыё" за 30 жніўня
Знішчэнне расійскага дрона і свой аналаг ютубу — "Раніца з Еўрарадыё" за 30 жніўня by Euroradio
8/30/2024 • 32 minutes, 36 seconds
Грошы за прагнозы і старт выбараў? — Еўразум за 29 жніўня | Новости Беларуси за 29 августа
Грошы за прагнозы і старт выбараў? — Еўразум за 29 жніўня | Новости Беларуси за 29 августа by Euroradio
8/29/2024 • 31 minutes, 23 seconds
Аліса Рыжычэнка. Без падгузнікаў і ўнітазаў: Мінск увёў рашучыя санкцыя супраць Захаду
Лукашэнкаўскі ўрад нанёс магутны санкцыйны ўдар па “несяброўскім краінам”: забараніў увозіць у Беларусь для продажу валізкі, унітазы і падгузнікі з Польшчы, Чэхіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. А таксама сумкі, шпалеры, керамічную плітку, лядоўні, маразільнікі і іншае падобнае абсталяванне, пральныя машыны, пялёнкі. Пастанова ўжо падпісаная і набывае моц з 15 кастрычніка 2024 года. Такі вось адказ на заходнія санкцыі ў дачыненні да рэжыма. Іншая справа, што і “сяброўская” Расія часам паводзіць сябе як краіна са спісу “несяброўскіх”. Да прыкладу, выпіхвае беларускіх калійшчыкаў з рынку калійных угнаенняў…
Якім чынам антысанкцыі, якія ўводзіць Мінск, уплываюць на эканоміку падсанкцыйных краін і хто насамрэч ад такіх дзеянняў больш церпіць? Што адбываецца на калійным рынку і як паводзіны расійскіх калійшчыкаў адбіваюцца на беларускім ВУП? Ці спраўджваюцца прагнозы наконт прыезду працаўнікоў з Азіі ў Беларусь і што адбываецца з курсам валют? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
8/29/2024 • 40 minutes, 13 seconds
Аляксандр Фрыдман. Пра вайну, беларускі Гарвард, палітвязняў і страх прапаганды
Усё цяжэй разабрацца ў тым, што насамрэч адбываецца на беларуска-ўкраінскай мяжы і ў міждзяржаўных адносінах. Такое адчуванне пасля навінаў пра перасоўванні войскаў туды-назад, заяваў дыпламатаў і апублікаваных мапаў патэнцыйных аб’ектаў, што трапляюць пад прэвентыўныя ўдары, нібыта вайна хутка прыйдзе і сюды. А мы пра гэта, можа, адразу і не даведаемся, бо Тэлеграм “ляжа” ў выніку затрымання Дурава…
Што насамрэч адбываецца на беларуска-ўкраінскай мяжы, наколькі далёкая Беларусь ад уцягвання ў вайну і хто схіляў Лукашэнку "выступіць на баку Украіны"? Чаму надаецца такая ўвага сітуацыі з затрыманнем Дурава і як на гэта рэагуюць заходнія СМІ? Як звязаныя Курская аперацыя, зямельныя выбары ў Германіі і вызваленне палітвязняў лукашэнкаўскім рэжымам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
8/29/2024 • 55 minutes, 11 seconds
Г. Маціеўская і М. Колесава. “Справа Гнёта”: чаму яна мае вялікае значэнне
Апеляцыйны суд у Бялградзе 27 жніўня разгледзеў справу беларуса Андрэя Гнёта, беларускага рэжысёра тэлерэкламы і музычных кліпаў, сузаснавальніка Свабоднага аб'яднання спартоўцаў SOS BY, якога ў кастрычніку 2023-га затрымалі ў Сербіі паводле ордара Інтэрпала. Рэжым Лукашэнкі абвясціў Гнёта ў міжнародны вышук, абвінаваціўшы ў нявыплаце падаткаў. Пасяджэнне скончанае, але рашэння — экстрадуюць палітуцекача ў Беларусь ці не — давядзецца чакаць да 30 дзён. Суд будзе разглядаць атрыманыя матэрыялы.
Чаму сітуацыя з затрыманнем і экстрадыцыяй Гнёта так цяжка і доўга разглядаецца судом і колькі ў гэтай сітуацыі палітыкі? Чаму “справа Гнёта” важная для ўсіх беларусаў, якія апынуліся за мяжой ў выніку пераследу з боку лукашэнкаўскага рэжыму? Як на рашэнне суда ўплывае міжнародны розгалас і чаму “Вясна” не прызнала Гнёта палітвязнем? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць юрыстка, сузаснавальніца дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганна Маціеўская і прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна
8/29/2024 • 38 minutes, 51 seconds
Андрэй Дурэйка: мая нацыянальная ідэя вельмі простая — праўда і вера
Задача любога мастака ў тым, каб шукаць новыя сэнсы і падчас гэтых пошукаў не баяцца ламаць звыклую сістэму. А каб грамадства магло ўспрымаць новыя сэнсы і паспяваць за зменамі, мы павінныя шмат увагі надаваць адукацыі. І ў гэтым таксама пакліканне творцаў — адукаваць людзей. Што ж да палітычнай дзейнасці, то гэта не справа мастака. Стаяць на чале Новай Беларусі мусіць не ўмоўны Гавел, ён хутчэй выключэнне з правілаў, а палітык ці нават добры менеджар, перакананы Андрэй Дурэйка.
Пра тое, чаму беларусы мала цікавяцца здабыткамі сваіх суайчыннікаў, якую ролю мастацтва адыгрывае ў жыцці грамадства і ці можа творца існаваць па-за палітыкай, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Дурэйкам.
8/29/2024 • 59 minutes, 55 seconds
Другі Пратасевіч і фаласавы лес — "Раніца з Еўрарадыё" за 29 жніўня
Другі Пратасевіч і фаласавы лес — "Раніца з Еўрарадыё" за 29 жніўня by Euroradio
8/29/2024 • 37 minutes, 31 seconds
Чаплялкі да Арменіі і расчараванне ў БПЦ — Еўразум за 28 жніўня | Новости Беларуси за 28 августа
Чаплялкі да Арменіі і расчараванне ў БПЦ — Еўразум за 28 жніўня | Новости Беларуси за 28 августа by Euroradio
8/28/2024 • 32 minutes, 41 seconds
Паўлюк Быкоўскі. Як звязаныя затрыманне Дурава, вайна ва Украіне, прапаганда і апазіцыя
У Францыі затрымалі Паўла Дурава. Расійскага мільярдэра з пашпартамі як мінімум 4 (ці 5) дзяржаваў, уладальніка, лічы, самага папулярнага на тэрыторыі найперш постсавецкіх краін Telegram. На абарону Дурава аднадушна падняліся як расійская прапаганда, падтрыманая прапагандай лукашэнкаўскай, так і расійскія лібералы. Прадстаўнікі беларускіх дэмсіл калі і выказваліся з гэтай нагоды, то досыць стрымана. Тым не менш, шмат каго сапраўды цікавіць магчымае будучае мэсэнджара ў выпадку турэмнага прысуду Дураву.
Чаму сітуацыя з затрыманнем Дурава французскай паліцыяй так узрушыла людзей у розных краінах і ці сапраўды гэтую сітуацыю можна разглядаць як напад на свабоду слова? Чаму будучыня Telegram так непакоіць дзяржаўныя структуры Расіі і ў пэўнай ступені Беларусі? Як турэмны прысуд Дураву паўплывае на Telegram, вайну ва Украіне, дзейнасць СМІ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае медыяэксперт і эксперт у галіне супрацьдзеяння прапагандзе, старшы аналітык Media IQ Паўлюк Быкоўскі
8/28/2024 • 45 minutes, 54 seconds
Рубэн Меграбян. Навошта Лукашэнка правакуе Ерэван на разрыў дыпламатычных адносінаў
Чарговы стэндап Лукашэнкі, запісаны спецыяльна для расійскага тэлебачання, прывёў як мінімум да аднаго дыпламатычнага скандалу, хаця можна было чакаць і не аднаго. Але пакуль толькі апазіцыя ў Арменіі запатрабавала ад уладаў сваёй краіны “разарваць усе двухбаковыя дамовы з Беларуссю”, а амбасаду Беларусі ў Ерэване закідалі бульбай, яйкамі і памідорамі. У Мінску адрэагавалі “стрымана”: запатрабавалі ад Ерэвана, каб той гарантаваў бяспеку лукашэнкаўскіх дыпламатаў.
Чаму ў Арменіі вырашылі не стрымліваць эмоцыі і чаму ніхто з іншых краін, у бок якіх Лукашэнка кідаў абразы, не адрэагаваў на гэта на дыпламатычным узроўні? Чаму менавіта Арменія, побач з такімі еўрапейскімі краінамі са спісу “недружалюбных”, як Польшча ды Літва, была абраная Лукашэнкам для абразаў і пагроз? Ці пойдзе Ерэван на разрыў адносінаў з рэжымам Лукашэнкі і як на гэта можа адрэагаваць Масква? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт армянскага Інстытута міжнародных адносін і бяспекі Рубэн Меграбян
8/28/2024 • 34 minutes, 51 seconds
Павел Усаў. “Не лезь, заб’е”: ад украінскага папярэджання да сцэнара вызвалення
На фоне Курскай аперацыі папярэджанне Украіны лукашэнкаўскаму рэжыму наконт магчымага далучэння беларускага войска да арміі расійскіх акупантаў прагучала і нечакана, і шматзначна. Пры тым што вайскоўцы ва Украіне выдатна ведаюць (і не раз гэта агучвалі), што беларускае войска само па сабе рэальнай пагрозы не ўяўляе. Але папярэджанне ўсё ж прагучала. А калі прыгадаць відэа з танкам пад БЧБ, які рухаўся ў бок Курскай вобласці, то тэма “кобрынскага плацдарма” і варыянтаў “сілавога сцэнара” набывае актуальнасць як ніколі…
Чаму менавіта цяпер украінскія ўлады вырашылі папярэдзіць лукашэнкаўскі рэжым і чым насамрэч гэта можа пагражаць пэўным вайсковым аб’ектам у Беларусі? Ці можна ўжо сёння распрацаваць дзейсную праграму “Вызваленне” і хто гэтым мусіць займацца? Як працуе фармат “нефармальных адносінаў” Захаду з рэжымам Лукашэнкі і як на гэта можа адрэагаваць Масква? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
8/28/2024 • 55 minutes, 42 seconds
Недабор у ВНУ і выбухі ў Гомелі — "Раніца з Еўрарадыё" за 28 жніўня
Недабор у ВНУ і выбухі ў Гомелі — "Раніца з Еўрарадыё" за 28 жніўня by Euroradio
8/28/2024 • 37 minutes, 22 seconds
Шлюб — рабства а рускай мовы — няма? — Еўразум за 27 жніўня | Новости Беларуси за 27 августа
Шлюб — рабства а рускай мовы — няма? — Еўразум за 27 жніўня | Новости Беларуси за 27 августа by Euroradio
8/27/2024 • 35 minutes, 36 seconds
Наталля Васілевіч. Ці гатовы Святы трон “перагарнуць старонку” і прабачыць рэжыму
Дыпламатычная місія ў Беларусі апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча прыпала на цяжкія часы ў адносінах паміж лукашэнкаўскім рэжымам і Святым тронам, каталіцкімі (і не толькі) святарамі і шараговымі вернікамі. І тут не толькі пра затрыманні і прысуды па палітычна матываваных прычынах, але і практычна закрыты і адабраны ў вернікаў Чырвоны касцёл у Мінску. Тым не менш перад сваіх ад’ездам з краіны апостальскі нунцый сустрэўся 22 жніўня ў Мінску з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым, а на наступны дзень — з Лукашэнкам. Пасля чаго нагаварыў рознага ў каментары лукашэнкаўскім прапагандыстам.
Якія сёння адносіны ў лукашэнкаўскага рэжыму і Каталіцкага касцёла, пра што сведчыць развітанне з апостальскім нунцыем на такім ўзроўні? Чым адметныя адносіны з іншымі канфесіямі і ці гарантыя бяспекі лаяльнасць? Ці здольны Папа рымскі перапісаць “Дамову пра мір у Еўропе” і чаму Лукашэнка звяртаецца да яго з такой прапановай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае тэалагіня, экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталля Васілевіч
8/27/2024 • 49 minutes, 45 seconds
Аляксей Кузьміч. Мастак, які “ажывіў” Ван Гога.
Адной з рэзанансных падзей у беларускай культуры замежжа гэтым летам стаў перформанс “Рэнесанс” беларускага акцыяніста Аляксея Кузьміча ў Францыі. У ім скандальны аўтар раскапаў падножжа магілы Ван Гога на могілках Авер-сюр-Уаз, каб данесці думку пра знікненне сапраўдных мастакоў, — і за гэта трапіў у мясцовае СІЗА. Мужчыну хацелі дэпартаваць з краіны, у адказ на што ён абвясціў галадоўку.
Як у беларуса атрымалася перамагчы французскіх пракурораў? Ці сапраўды ў сённяшнім свеце не існуе сапраўдных мастакоў? Дзе мяжа паміж публічным мастацтвам і вандалізмам? Як на акцыю адрэагавалі французскія і беларускія гледачы? На гэтыя і іншыя пытанні Аляксей Кузьміч адкажа падчас ютуб-стрыму Еўрарадыё
8/27/2024 • 43 minutes, 35 seconds
Ірына Сідорская. Gender Gap: для каго ў Беларусі шлюб — рабства і пры чым тут палітык а дзяржавы
У Афганістане жанчынам забаранілі спяваць і гаварыць на публіцы. А ўсё таму, што жаночы голас лічыцца… інтымным. Таксама адпаведны закон рэгулюе тое, якое адзенне абавязаныя насіць жыхаркі Афганістана. Яно не можа быць тонкім, кароткім або аблягаць цела. А ў гэты час у хрысціянскай Беларусі іншыя крайнасці. У Глуску 15-гадовую школьніцу вырашылі адправіць у спецыяльную ўстанову на два гады за нібыта абразу міліцыянта.
Пра тое, як выглядае рэальная сітуацыя з правамі і магчымасцямі жанчын у Беларусі і з кім на самай справе змагаюцца доблесныя беларускія міліцыянты, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
8/27/2024 • 44 minutes, 5 seconds
Залёт дрона ў Польшчу і новы рытуал Лукашэнкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 27 жніўня
Залёт дрона ў Польшчу і новы рытуал Лукашэнкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 27 жніўня by Euroradio
8/27/2024 • 34 minutes, 34 seconds
Ніякіх амбасадараў і 30 гадзін на мяжы — Еўразум за 26 жніўня | Новости Беларуси за 26 августа
Ніякіх амбасадараў і 30 гадзін на мяжы — Еўразум за 26 жніўня | Новости Беларуси за 26 августа by Euroradio
8/26/2024 • 31 minutes, 49 seconds
Валер "daroha" Руселік. Беларускія Гімалаі: пра вандроўку ў Індыю, ютуб і палітыку
Днямі блогер "daroha" вярнуўся з Індыі. Здавалася б, што тут такога дзіўнага ў часы, калі пры жаданні і наяўнасці “рэсурса” можна не толькі па Гімалаях павандраваць, але і месца ў касмічнычным падарожжы зарэзерваваць. Але блогер нават падчас адпачынку застаецца блогерам, і для яго вандроўка — гэта не проста падарожжы па цікавых мясцінах, але і пошук новых тэм і магчымасцяў, каб беларусы больш глядзелі сваіх.
Як сталася, што для падарожжа былі абраныя Індыя і Гімалаі і чым гэты напрамак можа быць цікавы беларусам? Чым адметныя гэтыя мясціны і што ў Гімалаях ведаюць пра Беларусь і беларусаў? Ці атрымалася выйсці з “беларускага кантэксту” падчас падарожжа і ці атрымалася знайсці разуменне таго, як і чым зацікавіць беларускага гледача? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ютуб-блогер, аўтар праекта "daroha" і сувядоўца праекта "Хрусь і папалам" Валер Руселік
8/26/2024 • 45 minutes, 39 seconds
Роза Турарбекава. Пра Кітай, абмен ваеннапалоннымі і ініцыятыву Пазняка па палітвязнях
Прэм'еры Кітая і Індыі амаль адначасова выправіліся з афіцыйным візітам у заходнім кірунку. У іх і маршруты былі вельмі падобныя. З адным невялікім, але вельмі значным “але”: кітайскі прэм’ер спачатку наведаў Маскву, а пасля паляцеў у Мінск, а кіраўнік Індыі, хоць гэтак жа спачатку завітаў у Маскву, але потым паляцеў… у Кіеў. У Кіеве, дарэчы, 24 жніўня адзначалі Дзень Незалежнасці, сабралася шмат знакавых асоб сусветнай палітыкі. Лукашэнку, як звычайна, не паклікалі, і ён абмежаваўся віншаваннямі “ўкраінскаму народу”. За што атрымаў па шапцы ад “сяброў” з Усходу. Нават нягледзячы на тое, што, хай і ўскосна, спрычыніўся да абмену ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй. А Зянон Пазняк прапанаваў запрасіць на Захад прадстаўнікоў Мінска і пагаварыць пра вызваленне палітвязняў.
Якія мэты пераследаваў сваім візітам у Мінск прэм’ер Кітая і што азначае нежаданне кіраўніка Індыі ехаць да Лукашэнкі? Ці атрымаецца ў лукашэнкаўскай прапаганды адбіць свайго боса ад нападак z-патрыётаў і ці не становяцца такія нападкі традыцыяй? Навошта гэтым разам лукашэнкаўцы дэманстратыўна звярнулі ўвагу на сваю ролю ў абмене ваеннапалоннымі і ці можа спрацаваць план Пазняка? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
8/26/2024 • 56 minutes, 50 seconds
Франак Вячорка. Ці стане 2025 год вырашальным для беларусаў, дэмсіл і Беларусі
Чым бліжэйшы “электаральны” 2025 год, чым далей у гісторыю адыходзіць год 2020-ы і яго палітычны і грамадскі ўздым, тым больш пытанняў, прэтэнзій і патрабаванняў узнікае ў беларусаў да лідараў дэмсіл асабіста і да дзейнасці розных структур агулам. Усё гучнейшыя галасы з намёкамі, што і лідарцы дэмсіл трэба ў 2025 годзе “пацвердзіць свой мандат”, усё больш прэтэнзій, што мала дэмсіламі для перамогі робіцца, палітвязні застаюцца за кратамі, а праблем у беларусаў за мяжой з часам менш не становіцца.
Як сталася, што дэмсілы аказаліся па-за межамі перамоўных працэсаў па вызваленні палітвязняў — ці гэта насамрэч не так? Ці сапраўды фармулёўка пра “нацыянальную лідарку” і тэрмін яе паўнамоцтваў трапіў у дакументы канферэнцыі ў апошні момант і чаму так сталася? Чаму пазбегнуць дыскрымінацыі беларусаў усё складаней і ці можа спрацаваць план Зянона Пазняка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
8/26/2024 • 35 minutes, 15 seconds
Падзенне экспарту ў Кітай і "толікі" на мяжы — "Раніца з Еўрарадыё" за 24 жніўня
Падзенне экспарту ў Кітай і "толікі" на мяжы — "Раніца з Еўрарадыё" за 24 жніўня by Euroradio
8/24/2024 • 32 minutes, 30 seconds
Перамога ўраджаю і песня пінгвіна — Еўразум за 23 жніўня | Новости Беларуси за 23 августа
Перамога ўраджаю і песня пінгвіна — Еўразум за 23 жніўня | Новости Беларуси за 23 августа by Euroradio
8/23/2024 • 30 minutes, 34 seconds
Ураджай ізноў перамог чыноўнікаў. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
У рубрыцы "Хаў мач?" гаворым пра тое, як Лукашэнка другі год запар прайграе бітву за ўраджй. І пра тое, дзе ўрад збіраецца браць грошы на свае хацелкі.
8/23/2024 • 6 minutes, 49 seconds
Кітай і памілаванне ізноў "сустрэліся"
Кітайскі прэм'ер-міністр прыехаў з інспекцыяй у Беларусь. І гэтая падзея супала з вызваленнем з калоній чарговай групы "памілаваных" Лукашэнкам. Гэта чарговы аргумент на карысць таго, што лепш за ўсё для вызвалення палітвязняў працуе кітайскі ціск?
Паразмаўляем пра гэта з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама разбярэм хлусню ў інтэвр'ю, якое Лукашэнка даў расійскай прапагандзе. Там ён казаў, што няма розніцы паміж беларусамі і расіянамі. А кітайскаму прэм'еру з аявіў, што Беларусь — гэта дом для кітайцаў...
8/23/2024 • 51 minutes, 8 seconds
Каваль без кузні і пракурорскі ўраджай — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 жніўня
Каваль без кузні і пракурорскі ўраджай — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 жніўня by Euroradio
8/23/2024 • 33 minutes, 54 seconds
Gender Gap: што яднае твіты Роўлінг, алжырскую баксёрку і пуцінскую прапаганду?
Апошнія Алімпійскія гульні выдаліся багатымі на скандалы. Асабліва шчыравала прапаганда. Найперш пуцінская, але і лукашэнкаўская не адставала. Галоўным аб’ектам іх гамафобскіх атак стала алжырская баксёрка. Недалёка ад прапаганды ў сваім сексізме адышоў і Лукашэнка, які не “абмінуў увагай” украінскіх жанчын у сваім стэндапе перад расійскім прапагандыстам. А тут яшчэ і галоўны поп Беларусі, мітрапаліт Веніямін, вырашыў прадэмастраваць сваё бачанне традыцыйных каштоўнасцяў праз вызначэнне маральнасці дрэс-коду для дзяўчат. Пра гэта і шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
8/23/2024 • 42 minutes, 30 seconds
Чорт у балоце і голас пакалення — Еўразум за 22 жніўня | Новости Беларуси за 22 августа
Чорт у балоце і голас пакалення — Еўразум за 22 жніўня | Новости Беларуси за 22 августа by Euroradio
8/22/2024 • 32 minutes, 36 seconds
"Нагаварыў на тры вайны": чаму Захад не звяртае ўвагі на абразы Лукашэнкі?
Падставай для дыпламатычнага скандалу стала выказванне Лукашэнкі адносна Арменіі і армян. У адказ армяне закідалі лукашэнкаўскую амбасаду ў Ерэване памідорамі, бульбай і яйкамі, а ў МЗС РБ выклікалі пасла Арменіі і запатрабавалі забяспечыць парадак ля іх амбасады. І гэта не адзіны такі інцыдэнт — у МЗС Казахстана выклікалі амбасадара Беларусі Паўла Уцюпіна. А ўсё таму, што ў сваім інтэрв’ю геній міжнароднага дыялогу Лукашэнка нагаварыў на некалькі дыпламатычных скандалаў. Як мінімум яшчэ з Польшчай, Украінай, Літвой…
Чаму ніхто з іншых краін, у бок якіх Лукашэнка кідаў абразы, не адрэагаваў на дыпламатычным узроўні? Ці стане вызваленне Лукашэнкам 30 палітвязняў падставай для Захаду распачаць дыялог з ім і як далёка такі дыялог можа зайсці? Як працуе фармат “нефармальных адносінаў” з рэжымам Лукашэнкі і як на гэта можа адрэагаваць Масква? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з дырэктарам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім
8/22/2024 • 48 minutes, 58 seconds
Ці стане вызваленне палітвязняў пачаткам дыялогу Захаду з Лукашэнкам
Палітвязні са спіса, які ўзгадніў Лукашэнка сваім указам, працягваюць выходзіць на свабоду. Прапаганда падае гэта як “акт гуманізму” рэжыма і асабіста (ці асабліва) Лукашэнкі, незалежныя эксперты лічаць, што гэта альбо ўзгодненыя з Захадам дзеянні, або такі знак Мінска, які ён падае Захаду, дэманстрацыя жадання пачаць перамовы. Усё гэта адбываецца на фоне Курскай аперацыі УСУ, у якой бяруць удзел беларускія добрааахвотнікі і нават танк пад БЧБ. А таксама на фоне інфармацыі, што Лукашэнка ўжо вызначыўся з датай правядзення наступных “прэзідэнцкіх выбараў”…
Ці стане вызваленне 30 палітвязняў падставай для Захаду распачаць дыялог з Лукашэнкам і як далёка па гэтым шляху гатовы пайсці рэжым? Як на дзеянні і рыторыку Мінска ўплывае ўкраінская аперацыя на Куршчыне? Як на Захадзе рэагуюць на Курскую аперацыю і што стаіць за супярэчлівымі заявамі Шольца наконт падтрымкі Украіны Германіяй? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
8/22/2024 • 48 minutes, 13 seconds
Юлія Букштановіч: незалежнасць, свядомасць, пераемнасць — у гэтым мая ідэя
22 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — настаўніца беларускай мовы, намесніца кіраўніка Беларускай школы ў Варшаве, філалагіня, аўтарка дзіцячых перадач відэастудыі "РАЮ" Юлія Букштановіч.
Калі мы гаворым пра каштоўнасць незалежнасці, то мы павінны быць гатовыя на абарону гэтай незалежнасці ўсімі магчымымі сродкамі. А для гэтага мы павінны ўсведамляць сябе беларусамі, што звязанае з захаваннем культуры, традыцыі і мовы. Для такога ўсведамлення нам вельмі важная пераемнасць паміж пакаленнямі і паміж мінулым, сучасным і будучым. Усё гэта мы павінны шукаць, фармаваць і ствараць разам, перакананая Юлія Букштановіч.
Пра тое, чаму беларусы так неахвотна аддавалі сваіх дзяцей у беларускамоўныя класы, ці магчыма без дзяржаўнай падтрымкі займацца нацыябудаўніцтвам і пра захаванне сваёй ідэнтычнасці далёка ад радзімы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Юліяй Букштановіч.
8/22/2024 • 50 minutes, 43 seconds
Танк пад БЧБ: якую пагрозу ён нясе для рэжыму Лукашэнкі і яго асабіста
Відэа танка пад бел-чырвона-белым сцягам, які бярэ ўдзел у аперацыі ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласці, стала, як кажуць, вірусным у ютубе і сацсетках. І парвала прапагандысцкія каналы: такой канцэнтрацыі злосці і абурэння ад іх не было даўно. А ў тым відэа і ў тым танку пад БЧБ сцягам сапраўды шмат цікавага. Пачынаючы з таго, што гэта за танк, які ў ім экіпаж, і да таго, з чым беларусы сутыкнуліся на Куршчыне…
Ці сапраўды відэа было запісанае ў Курскай вобласці і якое дачыненне гэты танк мае да беларускіх добраахвотнікаў? Як беларусы ўспрынялі інфармацыю, што будуць браць удзел у аперацыі на Куршчыне? Якое стаўленне мясцовых жыхароў да салдат УСУ і як рэагуюць яны на наш сцяг? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі добраахвотнік, баец падраздзялення “Тур” 225-га спецыяльнага штурмавога батальёна Узброеных сіл Украіны з пазыўным “Жэрар”
8/22/2024 • 30 minutes, 51 seconds
Яйкамі ў амбасаду і змена статусу зубра — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 жніўня
Яйкамі ў амбасаду і змена статусу зубра — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 жніўня by Euroradio
8/22/2024 • 35 minutes, 54 seconds
Ці выйдзе Бабарыка і 3000 на школу — Еўразум за 21 жніўня | Новости Беларуси за 21 августа
Ці выйдзе Бабарыка і 3000 на школу — Еўразум за 21 жніўня | Новости Беларуси за 21 августа by Euroradio
8/21/2024 • 37 minutes, 26 seconds
Анімацыя па-беларуску: як зрабіць так, каб было не горш за Дыснея
П'еса “Ракавіна Камаці” напісаная рэжысёрам кіно Андрэем Кудзіненкам як тэатральная пастаноўка і базуецца на легендах і сцэнічнай культуры Японіі, але мае шмат адсылак да еўрапейскай і нашай сучаснай побытавай культуры. Гэта такі часам смешны мікс гісторыі, сучаснай культуры і моднага ва ўсім свеце мастацтва Японіі. І сам твор, і нават хайку, якія граюць істотную ролю ў разгортванні сюжэта, — беларускамоўныя. Ідэя зрабіць тэатральную пастаноўку ў выглядзе анімацыі падалася аўтару і яго паплечнікам інтрыгоўнай. Засталося толькі ідэю рэалізаваць…
Якую галоўную думку хоча данесці аўтар сваёй п'есай "Ракавіна Камаці" і чаму было вырашана ўвасобіць п’есу ў выглядзе анімацыі? Ці магчыма сёння зацікавціь дзяцей сваёй, беларускай, анімацыяй і што для гэтага трэба? Як склалася так, што каманда раскіданая па свеце, і што неабходна для рэалізацыі праекта? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэжысёр, сцэнарыст і мастак па анімацыі Філіп Філімонаў (Phil Bearz) і журналістка, рэжысёрка, пісьменніца, мастацтвазнаўца Віта Раманенка (Solzberg)
8/21/2024 • 37 minutes, 7 seconds
“Заўчасны запыт”: як ЕСПЧ і Інтэрпал “падставілі” палітуцекача
19 жніўня Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) у Страсбургу ў трэці раз адмовіў Андрэю Гнёту ў абароне ад экстрадыцыі з Сербіі. У судзе палічылі запыт “заўчасным”. Гэта фактычна значыць, піша Андрэй Гнёт, што цяпер у яго “ўсё яшчэ няма ніякай міжнароднай падтрымкі перад апеляцыйным судом 27-га жніўня ў Бялградзе”. Адпаведна, падсумоўвае палітуцякач, цяпер яму патрабуецца яшчэ больш юрыдычных рэсурсаў унутры Сербіі, якія “працуюць па перадаплаце”.
Ці абгрунтаваная адмова ЕСПЧ у абароне ад экстрадыцыі з Сербіі беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта? Ці існуе рэальная пагроза яго экстрадыцыі ў Беларусь і якія ёсць варыянты гэтага пазбегнуць? Чаму праваахоўныя сістэмы еўрапейскіх краін, і ў прыватнасці Інтэрпал, працягваюць супрацоўнічаць з карнай сістэмай Лукашэнкі і як пазбегнуць сітуацый, у якую патрапіў Гнёт? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэжысёр Андрэй Гнёт, прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна і юрыстка, сузаснавальніца дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганна Маціеўская
8/21/2024 • 48 minutes, 54 seconds
Курскі фронт: ці далучыцца да яго войска Лукашэнкі і з якімі наступствамі
На пачатку незалежнасці ў Беларусі нацыянальна арыентаваныя афіцэры-беларусы з тады яшчэ Савецкай арміі зрабілі важны крок на шляху да пабудовы сапраўды беларускага войска — было заснаванае Згуртаванне беларускіх вайскоўцаў. Але Лукашэнка зрабіў усё магчымае, каб ні ў войску, ні ў іншых сілавых структурах нічога беларускага, свядомага не было. Любая арганізацыя, якая хаця б патэнцыйна была здольная на сілавы супраціў лукашэнкаўскаму рэжыму, пераследвалася няспынна.
Ці былі шанцы ў беларускага войска стаць войскам сапраўды беларускім і чаму гэта так палохала (і працягвае палохаць) Лукашэнку? Ці існуе пагроза рэальнага ўцягвання Беларусі ў вайну на баку Расіі і ці прымусіць Курская аперацыя Лукашэнку спыніць рэпрэсіі? Якіх наступстваў чакаць ад электаральнай кампаніі 2025 года і чым небяспечныя чарговыя непаразуменні ў дэмсілах? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
8/21/2024 • 48 minutes, 24 seconds
Вайна на ўдалёнцы і жыццё без аземпіка — "Раніца з Еўрарадыё" за 21 жніўня
Вайна на ўдалёнцы і жыццё без аземпіка — "Раніца з Еўрарадыё" за 21 жніўня by Euroradio
8/21/2024 • 39 minutes, 29 seconds
Паслоў на палітвязняў — Еўразум за 20 жніўня | Новости Беларуси за 20 августа
Паслоў на палітвязняў — Еўразум за 20 жніўня | Новости Беларуси за 20 августа by Euroradio
8/20/2024 • 42 minutes, 16 seconds
Як па рэжыме ўдарыць забарона на ўвоз у Беларусь сэканд-хэнду
Еўрасаюз забараніў увоз у Беларусь сэканд-хэнду. Такая норма ўтрымліваецца ў апошнім санкцыйным пакеце ЕС. І выклікала гэтая забарона не толькі абурэнне МЗС РБ, але і шалёныя спрэчкі ў асяродку беларускіх дэмсіл. Адныя сцвярджаюць, што гэта забарона ніякім чынам не закранае рэжым, але наўпрост б’е па шараговых беларусах, іншыя кажуць, што на сэкандзе рэжым зарабляе мільёны долараў. Як бы там ні было, але на наступны дзень пасля пачатку абмеркавання гэтай забароны долар патаннеў на 6 капеек — супадзенне?..
Рэжым ці шараговыя беларусы пацярпяць ад забароны ўвозіць у краіну тавары сэканд-хэнд? Што адбываецца з курсам валют і з чым такія ваганні курсу долара звязаныя? Як аперацыя Украіны ў Курскай вобласці ўплывае на эканоміку Беларусі? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем раз на два тыдні ў жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
8/20/2024 • 46 minutes, 3 seconds
Як вайна мяняе людзей і ці бывае “жыццё-маліна”
Пасля невялікага перапынку ютуб-канал “Жыццё-маліна” вярнуўся да гледачоў з новым выпускам. Здавалася б, адпачывала каманда, звычайная рэч. Але папраўдзе не зусім звычайная, бо амаль два тыдні Мікіта Мелказёраў прабыў ва Украіне. І на ўласным досведзе даведаўся, як украінцы ставяцца да беларусаў, і пабачыў, як грамадзяне гэтай краіны змяніліся за час вайны.
Ці сапраўды ва Украіне не заўсёды добра ставяцца да беларусаў незалежна ад іх палітычных поглядаў? Ці вераць украінцы ў магчымасць нападу войскаў з Беларусі і ці гатовыя да вайны на “два франты”? Якіх дзеянняў, слоў ці праектаў не хапае, каб паразуменне паміж беларусамі і ўкраінцамі аднавілася? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра, вядоўца ютуб-канала “Жыццё-маліна” і канала пра беларускую гісторыю “Загляне сонца” Мікіта Мелказёраў
8/20/2024 • 56 minutes, 2 seconds
“Паслоў на палітвязняў”: ці гатовы Захад да гандлю з Лукашэнкам
Тэзісы наконт неабходнасці змены стратэгіі дэмсіл у пытанні вызвалення палітвязняў, якія прагучалі падчас апошняй канферэнцыі “Новая Беларусь”, пачалі не толькі актыўна абмяркоўвацца па заканчэнні віленскай сустрэчы, але і пашырацца. Цяпер ужо гаворка ідзе пра “дээскалацыю”: змякчэнне пазіцыі дэмсіл у супрацьстаянні рэжыму і паступовы адыход Захаду ад санкцыйнай палітыкі што да рэжыму Лукашэнкі. Узамен на вызваленне палітвязняў як мінімум…
Ці гатовы Захад на перагляд адносінаў з лукашэнкаўскім рэжымам і якую ролю ў магчымай змене пазіцыі адыгрывае пытанне палітвязняў? Ці варта разлічваць, што рэжым пойдзе на змякчэнне рэпрэсій і ці мае для яго значэнне пазіцыя дэмсіл? Якіх вынікаў можна чакаць ад абранай дэмсіламі стратэгіі на 2025 год і ці мусіць Ціханоўская пацвярджаць свой мандат? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец
8/20/2024 • 50 minutes, 22 seconds
Туалет у вёску і аграрны факультатыў — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 жніўня
Туалет у вёску і аграрны факультатыў — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 жніўня by Euroradio
8/20/2024 • 31 minutes, 54 seconds
(Не)адліга і пошук драйвера перамен — Еўразум за 19 жніўня | Новости Беларуси за 19 августа
(Не)адліга і пошук драйвера перамен — Еўразум за 19 жніўня | Новости Беларуси за 19 августа by Euroradio
8/19/2024 • 38 minutes, 2 seconds
Выбары з прысмакам вайны і рэпрэсій: што на іх адкажуць дэмсілы
Электаральная кампанія па чарговым прызначэнні Лукашэнкі “прэзідэнтам” пройдзе 23 лютага 2025 года. І рэжым, выглядае на тое, актывізуе сваю падрыхтоўку да гэтай падзеі. З’явілася інфармацыя пра тое, што адміністрацыі калоній патрабуюць ад палітычных вязняў пісаць прашэнні пра памілаванне, нібыта зноў развіў бурлівую дзейнасць Васкрасенскі. І ўсё гэта адбываецца на фоне “курскай аперацыі” Украіны на тэрыторыі Расіі. Лукашэнка ў межах гэтай аперацыі дзясяткамі “збівае” ўкраінскія беспілотнікі, праводзіць чырвоныя лініі, пасля перасячэння якіх абяцае выкарыстаць ядзерную зброю.
Чаго варта чакаць ад выбарчай кампаніі 2025 года і што ёй могуць супрацьпаставіць дэмсілы? Ці існуе імавернасць таго, што беларускае войска далучыцца да расійскай арміі, і на каго разлічаныя пагрозы ядзернай зброяй? Якія новыя выклікі паўстаюць перад дэмсіламі і ці пойдзе Індыя на супрацу з імі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, былой лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай
8/19/2024 • 56 minutes, 43 seconds
БЕЛАЗ як кармушка для рэжыму Лукашэнкі — новае расследаванне BELPOL
BELPOL выклаў новае расследаванне. Гэтым разам яно датычыць айчыннага аўтагіганта — завода БЕЛАЗ. Дзяржаўнае прадпрыемства, якое, як сцвярджаюць расследавальнікі з BELPOL, стала сапраўднай (і вельмі шчодрай) кармушкай для “клана Лукашэнкі”. Матэрыялаў пра толькі адно гэтае прадпрыемства і карупцыйныя схемы вакол яго ў BELPOL столькі, што ўсе яны нават не змясціліся ў адным выпуску расследавання, і нас чакае другая частка. Чарговыя сведчанні карупцыйнасці ўсёй сістэмы, збудаванай Лукашэнкам і набліжанымі да яго людзьмі, у Беларусі.
Чым адметнае менавіта прадпрыемства БЕЛАЗ, што расследавальнікі BELPOL звярнулі на яго ўвагу? Ці сапраўды ёсць неабвержныя доказы не толькі карупцыі на БЕЛАЗе, але і датычнасці да гэтых схем Лукашэнкі і яго “сям’і”? Якіх вынікаў свайго расследавання яны чакаюць і ці магчыма пакараць злачынцаў, якія абкрадаюць беларусаў і Беларусь такімі схемамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.
8/19/2024 • 58 minutes, 32 seconds
“Чырвоныя лініі”: як аперацыя ў Курскай вобласці мяняе вайну
Словы пра “Кіеў за тры дні” даўно зрабіліся мемам. Як і шчырасці Лукашэнкі перад расійскім прапагандыстам Салаўёвым, дзе ён расказваў маскоўскаму госцю, што Украіна нават спрабаваць супраціўляцца не будзе. Жнівень 2024 года паказвае, як руйнуецца яшчэ адзін міф: што на тэрыторыю Расіі ніякае варожае войска зайсці не тое што не зможа — не наважыцца. Але тое, як украінскае войска зайшло ў Курскую вобласць, паказвае, што можа быць з паплечнікам-суагрэсарам расійскіх акупантаў…
На каго быў разлічаны спектакль са збітымі ўкраінскімі беспілотнікамі, разыграны Лукашэнкам? Ці існуе імавернасць таго, што беларускае войска далучыцца да расійскай арміі, і як рэагуе Кіеў на пастаўкі ўзбраення з Беларусі? Якія новыя выклікі паўстаюць перад украінскай арміяй у выніку “курскай аперацыі” і чаго чакаць ад заходніх партнёраў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь
8/19/2024 • 44 minutes, 39 seconds
"Чаканне правакацый" і змаганне з патопам — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 жніўня
"Чаканне правакацый" і змаганне з патопам — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 жніўня by Euroradio
8/17/2024 • 32 minutes, 47 seconds
(Не) мірныя людзі і загульныя кенгуру — Еўразум за 16 жніўня | Новости Беларуси за 16 августа
(Не) мірныя людзі і загульныя кенгуру — Еўразум за 16 жніўня | Новости Беларуси за 16 августа by Euroradio
8/16/2024 • 32 minutes, 57 seconds
Жабы, якія забіваюць кракадзілаў, і сабачкі з вокладкі Vogue
Невераемна, але факт! За тры гады жабы атруцілі амаль палову кракадзілаў на поўначы Аўстраліі. Навукоўцы ўжо прыдумалі, як з гэтым змагацца, але колькі кракадзілавых слёз пральецца падчас гэтай няроўнай барацьбы, невядома.
Тым часам Vogue запускае новы праект, прысвечаны сабачкам у свеце моды. Некаторыя з іх ужо паспелі мільгануць на вокладках знакамітага часопіса.
Пра тое, які дыван расквітнеў у цэнтры сталіцы Бельгіі, а таксама пра тое, хто падставіў акцёра Мэцью Пэры, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей
8/16/2024 • 3 minutes, 49 seconds
"Скончым гэтую драчку": Лукашэнка зноў хоча пабыць міратворцам
У чарговым інтэрв'ю чарговаму расійскаму прапагандысту Лукашэнка зноў нагаварыў шмат чаго ў стылі "пакажу, адкуль рыхтуецца напад" і "пакуль я не магу ўсё расказаць". Карацей, калі прыйдзе час, то "будзе вельмі цікава", а пакуль верце таму, што вам ліюць у вушы. Ну і, безумоўна, не абышлося без заклікаў сесці за стол перамоваў, каб "скончыць гэтую драчку". Якая, як высвятляецца, не патрэбная ні расіянам, ні ўкраінцам. Не абышлося таксама без абяцання ўдарыць ядзеркай у выпадку, калі нехта рызыкне перайсці мяжу "Саюзнай дзяржавы"… Вітанні Курскай вобласці.
Што не так з байкамі Лукашэнкі пра "збітыя ўкраінскія беспілотнікі" і рэакцыяй на гэтую гісторыю МЗС Украіны? Ці гатовая Украіна пайсці на тое, каб "скончыць гэтую драчку" і сесці пад наглядам Лукашэнкі за стол перамоваў з расійскімі акупантамі? Што стаіць за пагрозамі націснуць "чырвоную кнопку" і чаго насамрэч баіцца Лукашэнка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.
8/16/2024 • 45 minutes, 58 seconds
Курс долара вагаецца, а МЗС б'е па сэкандах
Лукашэнка ізноў параўнаў беларусаў і расіян. І калі раней ён думаў, што беларусы — гэта расіяне са знакам якасці, дык цяпер кажа, што беларусы ад расіян нічым не адрозніваюцца.
А, калі шчыра, хацелася б усё ж адрознівацца. І ад палякаў, і ад літоўцаў, і асабліва ад расіян. Асабліва сёння.
Вось, напрыклад, па санкцыях. Сёння Літва аднолькава не ўпускае на сваю тэрыторыю легкавікі на расійскіх і на беларускіх нумарах. А ад заўтра ізноў пачне пускаць аўто, зарэгістраваныя ў Беларусі. Таму, што ў Вільні разумеюць: беларусы адрозніваюцца ад расіян. А вось у Палацы Незалежнасці ў Мінску — не разумеюць.
Пра гэта і не толькі гаворым сёння з блогерам, дэлегатам Каардынацыйнай рады Аляксандрам Кныровічам.
8/16/2024 • 52 minutes, 32 seconds
Дарагія метры і чэргі да афтальмолага — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 жніўня
Дарагія метры і чэргі да афтальмолага — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 жніўня by Euroradio
8/16/2024 • 33 minutes, 28 seconds
Датэрміновыя выбары і сэканды — усё? — Еўразум за 15 жніўня | Новости Беларуси за 15 августа
Датэрміновыя выбары і сэканды — усё? — Еўразум за 15 жніўня | Новости Беларуси за 15 августа by Euroradio
8/15/2024 • 36 minutes, 19 seconds
Вольга Філатчанкава: шчыра лічу, што беларуская нацыянальная ідэя — любоў
15 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — былая палітзняволеная, былая выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава.
У нас могуць быць розныя погляды і рознае стаўленне да тых ці іншых пытанняў, але ўсіх беларусаў аб’ядноўвае адно: мы хочам, каб Беларусь была сапраўды нашай краінай. Каб мы маглі ў сваёй краіне вольна дыхаць і рабіць у межах закона ўсё, што самі захочам. Мы марым пра краіну, дзе працуюць законы, дзе мы можам уладкоўваць сваё жыццё, свой дабрабыт і быць спакойнымі за будучае сваіх дзяцей, перакананая Вольга Філатчанкава.
Пра тое, чаму беларускае грамадства так доўга “спала” і што стала трыгерам для яго абуджэння, ці незваротныя змены, якія ў нас адбыліся, і як з'яднаць наша расколатае грамадства, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Філатчанкавай.
8/15/2024 • 58 minutes, 16 seconds
Арцём Брухан. Выбары-2025: чаго спяшаецца рэжым і як адрэагуюць дэмсілы
Паводле інфармацыі BELPOL, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 23 лютага 2025-га. Аб'яднанне былых беларускіх сілавікоў спасылаецца на свае крыніцы ў РБ. Сцвярджаецца, што падрабязныя планы "выбарчай кампаніі" ўжо распрацаваныя. У пачатку жніўня 2024 года ва ўсіх аблвыканкамах прайшла іх "абарона". Гэтыя мерапрыемствы "былі зашыфраваныя" пад "падрыхтоўку да новага навучальнага года".
Ці магчыма за такі час арганізаваць выбарчую кампанію і ці не выглядае такое рашэнне паспешлівым? Якія ў дэмсіл ёсць магчымасці для ўплыву на электаральную кампанію рэжыму і ці варта на яе ўвогуле рэагаваць? Ці існуе неабходнасць у дэмсіл ладзіць сваю выбарчую кампанію і вызначацца са сваім лідарам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан
8/15/2024 • 48 minutes, 44 seconds
Пака, МАЗ і ніякіх плюшак — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 жніўня
Пака, МАЗ і ніякіх плюшак — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 жніўня by Euroradio
8/15/2024 • 32 minutes, 51 seconds
Выхад па "памілоўкам" і агрэсіўны кот — Еўразум за 14 жніўня | Новости Беларуси за 14 август
Выхад па "памілоўкам" і агрэсіўны кот — Еўразум за 14 жніўня | Новости Беларуси за 14 август by Euroradio
8/14/2024 • 33 minutes, 36 seconds
Павел Латушкаю Пра “аўтарытарызм” у дэмсілах, палітвязняў і выбары
Нягледзячы на лета, недахопу ў навінах як з жыцця дэмсіл, так і вакол падзеяў у нашым (і не толькі нашым) рэгіёне няма. Гэта і рэзананс ад прынятых і ўхваленых дакументаў на канферэнцыі “Новая Беларусь”, і вялікі абмен вязнямі, у якім беларускія палітвязні засталіся па-за ўвагай, і спрэчкі вакол стратэгіі дэмсіл па вызваленні палітвязняў. Да ўсяго дадаліся патрабаванні асобных палітыкаў да Ціханоўскай, каб яна “пацвердзіла свой мандат на выбарах”, ваенная аперацыя Украіны ў Курскай вобласці. Такое адчуванне, што нашы лідары не паспяваюць рэагаваць на ўсе выклікі, што ляцяць у іх і наш бок.
Якія вынікі мае санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі і ці гатовы Захад змяніць стратэгію ў дачыненні да Мінска? Ці ёсць імавернасць, што дэмсілы пойдуць шляхам аўтарытарызму, і як гэтага пазбегнуць? Якія новыя выклікі паўстаюць перад беларусамі ў 2025 годзе і чым дрэнная ідэя правесці свае дэмакратычныя выбары за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
8/14/2024 • 1 hour, 3 minutes, 2 seconds
Вольга Лойка і Аляксандр Кабанаў. Перамовы vs ціск: як дамагчыся вызвалення п алітвязняў
Навіна пра “вялікі абмен”, у выніку якога на волю выйшлі прадстаўнікі расійскай апазіцыі, нанова актуалізавала спрэчкі пра тое, ці правільную стратэгію абралі лідары беларускіх дэмсіл. Маўляў, чаму за расійскіх палітвязняў Захад гандлюецца і ў выніку некага вызваляе, а беларускія палітвязні ў спісы на абмен не ўключаюцца? У выніку адны ўдзельнікі дыскусіі заклікаюць рабіць усё магчымае, каб вызваліць людзей з-за кратаў, іншыя не пагаджаюцца на такі падыход.
Ці існуе сёння ў дэмсіл нейкая агульная стратэгія па пытанні вызвалення палітвязняў і ў чым яе хібы альбо перавагі? Якія ў дэмсіл ёсць магчымасці вызваліць палітвязняў і ці можам мы ўплываць на пазіцыю Захаду ў гэтым пытанні? Чаму мы лічым, што рэжым зацікаўлены ў перамовах і вызваленні палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка і былы палітзняволены, дэлегат Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Воля”, прадстаўнік BELPOL, блогер Аляксандр Кабанаў
8/14/2024 • 47 minutes, 5 seconds
Андрэй Стрыжак. BYSOL: гісторыя супрацьстаяння з рэжымам у 4 гады
14 жніўня каманда BYSOL адзначае чацвёрты дзень народзінаў. За гэтыя гады ў жыцці ініцыятывы адбылося шмат усяго: і поспехаў, і скандалаў, і падзякаў, і абвінавачанняў. Але самае галоўнае — колькасць зробленых карысных спраў, выратаваных жыццяў, аказанай дапамогі. Гэтыя лічбы ведае вельмі малая колькасць людзей, але наўрад ці сёння іх усе назавуць — небяспечна. Аднак насуперак усім небяспекам каманда BYSOL прытрымліваецца некалі абранага лозунга: “Працуем далей!”
Якія вынікі працы ў каманды BYSOL за чатыры гады і чым яны асабліва ганарацца? Ці існуе імавернасць, што “працаваць далей” больш не будзе магчымасці? Якія новыя выклікі паўстаюць перад камандай і якія на сёння самыя актуальныя патрэбы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак
8/14/2024 • 44 minutes, 20 seconds
Юбілей без прэм'ер і конкурс у каледжах — "Раніца з Еўрарадыё" за 14 жніў ня
Юбілей без прэм'ер і конкурс у каледжах — "Раніца з Еўрарадыё" за 14 жніўня by Euroradio
8/14/2024 • 32 minutes, 41 seconds
Вызваленне палітвязняў і Мінск стагоддзі таму — Еўразум за 13 жніўня | Новости Беларуси за 13 жніўня
Вызваленне палітвязняў і Мінск стагоддзі таму — Еўразум за 13 жніўня | Новости Беларуси за 13 жніўня by Euroradio
8/13/2024 • 28 minutes, 48 seconds
Вадзім Кабанчук. Кабанчук: вызваленне Беларусі па-ранейшаму застаецца нашай мэтай
Адна з найбольш вядомых беларускіх культурных ініцыятыў “Дом творцаў у Варшаве” нечакана трапіла ў крытычную сітуацыю. Паводле заснавальніка і кіраўніка “Дома творцаў” Сержука Доўгушава, партнёры раптоўна скарацілі падтрымку ініцыятывы і з верасня яны не могуць працягнуць арэнду памяшкання, дзе з 2021 года “Дом творцаў” базуецца. Гісторыя ж “Дома творцаў у Варшаве” — гэта 8 культурных рэзідэнцый, праз якія прайшлі больш за 300 чалавек з Беларусі. Для паловы з іх Дом зрабіўся часовым месцам пражывання і творчасці. Тут жа праходзілі канцэрты, выставы, адкрытыя лекцыі і іншыя мерапрыемствы, ствараліся праекты, якія падтрымлівалі і развівалі беларускую культуру за мяжой.
Што з сябе ўяўляе “Дом творцаў у Варшаве” і на што скіраваная яго дзейнасць? З якім складанасцямі даводзіцца сутыкацца, дапамагаючы беларускім творцам, і з чым звязаная сённяшнія сітуацыя? Чаму ўсё часцей беларусы сутыкаюцца з адмовай у дапамозе і падтрымцы і што ў гэтай сітуацыі можна зрабіць, каб дапамагчы “Дому творцаў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спявак, музыкант-мультыінструменталіст, этнограф, выкладчык, арт-менеджар, заснавальнік культурнага руху “Спеўны сход”, заснавальнік і кіраўнік Установы развіцця традыцыйнай беларускай культуры “ЭтнаТрадыцыя” (Tradycyja), заснавальнік Варшаўскага вольнага аркестра, сольны выканаўца і ўдзельнік гуртоў Fratrez, Vuraj, Five-storey ensamble, TryNići (Беларусь), Isna Trio (Польшча), Slavalachia (ЗША), заснавальнік “Дому творцаў” Сяржук Доўгушаў
8/13/2024 • 41 minutes, 38 seconds
Сяржук Доўгушаў. Навошта беларусам “Дом творцаў” і як яго ўратаваць ад закрыцця
Адна з найбольш вядомых беларускіх культурных ініцыятыў “Дом творцаў у Варшаве” нечакана трапіла ў крытычную сітуацыю. Паводле заснавальніка і кіраўніка “Дома творцаў” Сержука Доўгушава, партнёры раптоўна скарацілі падтрымку ініцыятывы і з верасня яны не могуць працягнуць арэнду памяшкання, дзе з 2021 года “Дом творцаў” базуецца. Гісторыя ж “Дома творцаў у Варшаве” — гэта 8 культурных рэзідэнцый, праз якія прайшлі больш за 300 чалавек з Беларусі. Для паловы з іх Дом зрабіўся часовым месцам пражывання і творчасці. Тут жа праходзілі канцэрты, выставы, адкрытыя лекцыі і іншыя мерапрыемствы, ствараліся праекты, якія падтрымлівалі і развівалі беларускую культуру за мяжой.
Што з сябе ўяўляе “Дом творцаў у Варшаве” і на што скіраваная яго дзейнасць? З якім складанасцямі даводзіцца сутыкацца, дапамагаючы беларускім творцам, і з чым звязаная сённяшнія сітуацыя? Чаму ўсё часцей беларусы сутыкаюцца з адмовай у дапамозе і падтрымцы і што ў гэтай сітуацыі можна зрабіць, каб дапамагчы “Дому творцаў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спявак, музыкант-мультыінструменталіст, этнограф, выкладчык, арт-менеджар, заснавальнік культурнага руху “Спеўны сход”, заснавальнік і кіраўнік Установы развіцця традыцыйнай беларускай культуры “ЭтнаТрадыцыя” (Tradycyja), заснавальнік Варшаўскага вольнага аркестра, сольны выканаўца і ўдзельнік гуртоў Fratrez, Vuraj, Five-storey ensamble, TryNići (Беларусь), Isna Trio (Польшча), Slavalachia (ЗША), заснавальнік “Дому творцаў” Сяржук Доўгушаў
8/13/2024 • 36 minutes, 50 seconds
Маргарыта Ворыхава і Алана Гебрэмарыям. Ці сапраўды моладзь гатовая да перамов аў з рэжымам
Моладзь усё актыўней праяўляе сябе ў палітычным жыцці. Як мінімум сярод беларусаў замежжа. Так, Маргарыта Ворыхава стала прадстаўніцай па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета, а былая палітзняволеная Алана Гебрэмарыям увайшла ў склад Каардынацыйнай рады. Адметна, што моладзь не толькі ініцыятыўная, не толькі мае адрозныя погляды на асобныя пытанні з нашага жыцця, але і здольная адстойваць сваю пазіцыю на самых “высокіх” пляцоўках.
Якія мэты ставяць перад сабой прадстаўніцы “моладзевага крыла” ў беларускай палітыцы і чаго будуць дамагацца на сваіх пазіцыях? Якія праблемы моладзі на сёння самыя актуальныя і ці можна з-за мяжы дапамагчы вырашыць праблемы моладзі ў Беларусі? Ці здольныя яны адстойваць свае пазіцыі і прасоўваць сваё бачанне спосабаў вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарыта Ворыхава і былая палітзняволеная, дэлегатка Каардынацыйнай рады (фракцыя “Моладзевы наступ”), менеджарка ініцыятывы politzek.me Алана Гебрэмарыям
8/13/2024 • 43 minutes, 9 seconds
Віталь Цыганкоў. “Вярнуцца ў 2019-ы”: ці пойдзе на гэта рэжым і ці пагодзяцца бела русы
Лукашэнка “нечакана” зноў пачаў гаварыць пра тое, што ён “не вечны”, што беларусам варта ўжо цяпер прымушаць сябе думаць пра жыццё (некалі ў будучыні) з “іншым прэзідэнтам”… У адказ ён чакана пачуў ад не гатовых на такую “трагічную змену ў іх жыцці” беларусаў, што ён мусіць нас усіх перажыць і быць “вечным прэзідэнтам”. Калі такія дыялогі адбываюцца практычна адразу пасля расказаў Лукашэнкі, як ён чарговы раз нас усіх, і Расію таксама, ад чарговай “крывавай бойні” выратаваў, то выглядае ўсё не вельмі шчыра. Казка пра беспілотнікі, якіх, як высвятляецца, не было, і “іншага прэзідэнта” неяк не ўражвае.
Якія мэты мае Лукашэнка, расказваючы пра збітыя беспілотнікі і “іншага прэзідэнта” ў адным “флаконе”? Ці варта чакаць чарговай “адлігі” і чаму сённяшняя крыважэрнасць лукашэнкаўскага рэжыму была прадказальнай? Ці пойдзе Захад на замірэнне з Мінскам і што стаіць за актывізацыяй Васкрасенскага — новы крок на шляху вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў
8/13/2024 • 51 minutes, 27 seconds
Багатыя айцішнікі і 8 гадоў турмы за пагрозы былому прэзідэнту — "Раніца з Еўрарадыё" за 13 жніўня
Багатыя айцішнікі і 8 гадоў турмы за пагрозы былому прэзідэнту — "Раніца з Еўрарадыё" за 13 жніўня by Euroradio
8/13/2024 • 32 minutes, 11 seconds
Танкі на мяжы і мары пра свет без турмы — Еўразум за 12 жніўня | Новости Беларуси за 12 августа
Танкі на мяжы і мары пра свет без турмы — Еўразум за 12 жніўня | Новости Беларуси за 12 августа by Euroradio
8/12/2024 • 31 minutes, 58 seconds
Аляксандра Мамаева і Ірына Маклейн. Народныя амбасады: ці здольныя яны дапамагчы беларусам і як
Чым далей, тым больш у беларусаў за мяжой нечакана ўзнікае праблем і непрыемных, а часам і рызыкоўных сітуацый. І трапляюць у іх не толькі тыя, хто выехаў з краіны ў выніку пераследу лукашэнкаўскім рэжымам пасля 2020 года, але часам нават тыя, хто даўно жыве за мяжой, але тым ці іншым чынам задзейнічаны ў жыцці, напрыклад, мясцовай дыяспары. Гэта праблемы з заменай пашпартоў, легалізацыяй, траплянне пад крымінальны пераслед на радзіме, што часам прыводзіць да праблем па лініі таго ж Інтэрпала. Пералічваць можна доўга. І ў кожнай краіне свая спецыфіка вырашэння гэтых “беларускіх” праблем, з якімі без дапамогі не справіцца. Напрыклад, Народных амбасад і консульстваў.
Ці часта беларусы звяртаюцца да народных амбасадараў і консулаў па вырашэнне сваіх праблем і якія гэта найчасцей праблемы? З якім цяжкасцямі даводзіцца сутыкацца, дапамагаючы беларусам на месцах, і хто дапамагае самім Народным амбасадам? Чаму ўсё часцей беларусы сутыкаюцца з дыскрымінацыяй і што з гэтай нагоды могуць змяніць дэмсілы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дэлегатка Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Еўрапейскі выбар”, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева і кіраўніца народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн
8/12/2024 • 45 minutes, 26 seconds
Крысціна Дробыш і Мікіта Белаглазаў. Новыя аўдыёкнігі
Больш за 9 месяцаў працы і дзясяткі гадзін запісаў, правак ды мантажу. Больш за 20 беларусаў і беларусак узялі ўдзел у запісе кнігі. Нарэшце аўдыёкніга даступная для праслухоўвання — дзякуючы супольным намаганням аўдыявыдавецтва audiobooks.by, выдавецтва “Скарына”, з удзелам выдаўніцы аўдыякніг Крысціны Дробыш праект “Народная аўдыёкніга” прэзентуе аўдыяверсію анталогіі беларускага гей-пісьменства “Мальцы выходзяць з-пад кантролю”. Адметна, што ў кнізе ўпершыню з’яўляюцца пераклады адзначаных міжнароднымі прызамі п’ес беларускага драматурга Мікіты Ільінчыка. Агучка драматургіі зрабілася сапраўдным выклікам для ўсіх удзельнікаў запісу.
Ці запатрабаваныя сёння аўдыякнігі і ці не расчараваліся ініцыятары праекта ў выбары твора для чарговага запісу? З якім цяжкасцямі давялося сутыкнуцца падчас запісу гэтай кнігі і якія адкрыцці зрабілі? Чаму праца над праектам заняла так шмат часу і якія планы на будучыню? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік праекта Audiobooks.by, супрацоўнік кампаніі Google Мікіта Белаглазаў і выдаўніца аўдыякніг Крысціна Дробыш
8/12/2024 • 38 minutes, 50 seconds
Роза Турарбекава. АДКБ: ці абавязаны Лукашэнка паводле дамовы “ваяваць” за Расію
Калі лукашэнкаўскі рэжым “уступаў” у АДКБ і падпісваліся пагадненні аб узаемнай дапамозе ў абароне краін-чальцоў гэтай арганізацыі, ніхто не мог падумаць пра імавернасць нападу на Расію. Маўляў, калі нейкі рызыкоўны агрэсар і знойдзецца, то нападзе ён на некага з іншых краін-удзельніц, а Расія будзе дапамагаць такой дзяржаве бараніцца ад нападніка. Вось толькі здарылася так, што сёння баявыя дзеянні ідуць у Курскай вобласці Расіі, куды зайшлі войскі краіны-суседкі…
Ці можа Масква сённяшнюю сітуацыю скарыстаць для таго, каб звярнуцца да Лукашэнкі па вайсковую дапамогу, і ці зможа ён адмовіцца? Як сітуацыю з нібыта збітымі беспілотнікамі можа скарыстаць Пуцін, ці дапаможа гэтая “атака” Лукашэнкі і ці чакаць дыпламатычнага канфлікту з Кіевам? Ці прывядзе спрэчка фракцыі “Беларусы” да чарговага крызісу ў дэмсілах і ці пойдзе гэтая сітуацыя нам на карысць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, былой лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай
8/12/2024 • 57 minutes, 39 seconds
Іван Ступак. Пра тое, як Лукашэнка “пазбіваў” украінскія беспілотнікі і ўратаваў Расію
Паверыўшы мірным абяцанням Кіева, Лукашэнка загадаў адвесці “ўдарны кулак” беларускага войска ад украінскай мяжы. А ўкраінскія генералы, скарыстаўшы момант, знялі з беларускага напрамку некалькі дывізій і каварна напалі на Курскую вобласць. Расійская прапаганда з ваенкарамі вінаватага знайшла імгненна: Лукашэнка! Але не прайшло і некалькіх дзён, як той даказаў сваю адданасць Саюзнай дзяржаве і ўратаваў мірныя расійскія гарады ад украінскіх беспілотнікаў. А пасля і войска на ўкраінскую мяжу вярнуў. Ну, як мінімум паабяцаў вярнуць. І як мінімум сказаў, што нешта там беларускія ПВА пазбівалі…
Якія мэты насамрэч пераследаваў Кіеў, нібыта скіраваўшы дзясяткі сваіх беспілотнікаў у паветраную прастору мірнай Беларусі? Што адбываецца ў Курскай вобласці Расіі і як на аперацыю УСУ паўплывае вяртанне беларускіх войскаў да мяжы з Украінай? Ці разглядаецца варыянт таго, што апошнія дзеянні ўкраінскага войска справакуюць далучэнне беларускага войска да ўдзелу ў вайне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак
8/12/2024 • 37 minutes, 17 seconds
Слова за Пачобутам і юбут жыве! — "Раніца з Еўрарадыё" за 10 жніўня
Слова за Пачобутам і юбут жыве! — "Раніца з Еўрарадыё" за 10 жніўня by Euroradio
8/10/2024 • 31 minutes, 7 seconds
Разборкі Маска і Мадура і пагроза малпавай воспы ў Афрыцы
Прэзідэнта Венесуэлы дадзеў Ілан Маск і яго сэрвіс Х. Брытанскія спажыўцы пачнуць выкарыстоўваць менш пластыку. Японцы чакаюць маштабнага землятрусу, а афрыканцы — пандэміі малпавай воспы.
Расказваем, што адбываецца ў свеце, пакуль нехта (можа, УСУ?) праводзіць ваенную аперацыю ў Курскай вобласці Расіі.
8/9/2024 • 4 minutes, 30 seconds
Як мы змяніліся і спрэчка Маска і Мадуры — Еўразум за 9 жніўня | Новости Беларуси за 9 августа
Як мы змяніліся і спрэчка Маска і Мадуры — Еўразум за 9 жніўня | Новости Беларуси за 9 августа by Euroradio
8/9/2024 • 39 minutes, 49 seconds
Аляксандр Кныровіч. Пакуль Лукашэнка ў Шклове, "Беларусы" не хочуць Ціханоўскую
Фракцыя "Беларусы" ў Каардынацыйнай радзе спярша прагаласавала за тое, каб прызнаць Святлану Ціханоўскую нацыянальнай лідаркай, а цяпер хоча адклікаць галасы. Маўляў, няўважліва прачыталі дакумент. А так можна было?!
Пра гэта пагаворым з прадстаўніком фракцыі, блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем паспяховыя дзеянні невядомых узброеных людзей у Курскай вобласці Расіі, сельскагаспадарчыя шчыраванні Лукашэнкі і будучыню папулярнага ў беларусаў расійскага маркетплэйса Wildberries.
8/9/2024 • 56 minutes, 19 seconds
Паліклініка без тэлефонаў і таемная нявестка — "Раніца з Еўрарадыё" за 9 жніўня
Паліклініка без тэлефонаў і таемная нявестка — "Раніца з Еўрарадыё" за 9 жніўня by Euroradio
8/9/2024 • 31 minutes, 4 seconds
Апазіцыя супраць апазіцыі і непатрэбны тэст — Еўразум за 8 жніўня | Новости Беларуси за 8 августа
Апазіцыя супраць апазіцыі і непатрэбны тэст — Еўразум за 8 жніўня | Новости Беларуси за 8 августа by Euroradio
8/8/2024 • 36 minutes, 19 seconds
Валерый Кавалеўскі. Беларускі інтарэс: як яго адстойваць на міжнароднай арэне
У міжнародных адносінах вялікае значэнне мае дыпламатыя. І гаворка не толькі пра адносіны паміж дзяржавамі — беларуская сітуацыя сведчыць пра неабходнасць і дыпламатычнай працы, і міжнародных адносінаў, каб абараніць інтарэсы беларусаў, што вымушана апынуліся за межамі сваёй краіны. І чые інтарэсы дзяржава Беларусь не толькі не хоча абараняць, але і робіць усё магчымае, каб ускладніць жыццё беларусам за мяжой.
Пра тое, як працуе дыпламатыя ўвогуле і дыпламатыя “дыяспаральная”, пра міжнародныя адносіны, пра тое, як прымаюцца рашэнні што да міждзяржаўных стасункаў, мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з дырэктарам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім.
8/8/2024 • 58 minutes, 4 seconds
Вадзім Кабанчук: дзяржава, дабрабыт, місія — мая беларуская ідэя
8 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета, былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
Беларусы не жадаюць вайны і смерці, але мы і з тых, хто гатовы трываць здзек бясконца і маўкліва цярпець прыніжэнні. Ад нас хаваюць нашу гісторыю, але насамрэч у нашага народа вельмі багатая гісторыя змагання за сваю свабоду. Гэтая гісторыя не абмяжоўвацца паўстаннямі Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага ды Слуцкім збройным чынам, а таксама ўзнікненнем БНР. І калі прыйдзе момант, беларусы зноў возьмуцца за зброю, каб абараніць сябе, сваю годнасць і сваю Бацькаўшчыну, перакананы Вадзім Кабанчук.
Пра тое, чаму беларусы не ведаюць гісторыі змагання свайго народа, ці гатовыя мы да сілавога вызвалення краіны і ці не стане сілавы сцэнар пачаткам грамадзянскай вайны, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вадзімам Кабанчуком.
8/8/2024 • 48 minutes, 58 seconds
Дзмітрый Грамакоў. На якіх умовах Кіеў гатовы “перагарнуць старонку” з Лукашэнкам
Беларусы (не блытаць з лукашыстамі) не толькі выступаюць супраць вайны ва Украіне, за захаванне добрых адносінаў паміж нашымі народамі, але і шмат для гэтага робяць. Найперш беларусы, якія ваююць на баку Украіны, і тыя, што валанцёраць на карысць абаронцаў Украіны. Але застаюцца праблемныя пытанні, якія дагэтуль не атрымліваецца вырашыць. Гэта і пытанні легалізацыі, у тым ліку добраахвотнікаў, і ўзаемадзеяння на палітычным узроўні паміж кіраўніцтвам Украіны і беларускімі дэмсіламі, і шмат чаго іншага.
Якія ўражанні ад канферэнцыі “Новая Беларусь” і ці былі знойдзеныя новыя магчымасці супрацы? Ці будзе для далейшай супрацы карысным прызначэнне прадстаўніком па абароне і нацыянальнай бяспецы АПК экс-намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука? Ці з’явілася ў Кіева стратэгія адносна Беларусі і на якіх умовах Украіна згодная аднавіць супрацу з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі палітолаг Дзмітрый Грамакоў
8/8/2024 • 38 minutes, 23 seconds
Зміцер Шчыгельскі. Беларускі фронт: ці будуць на карысць “каліноўцам” змены ў палку
Пэўны час таму з палка імя Каліноўскага прыйшлі нечаканыя навіны пра змену камандавання, пра стварэнне цяпер ужо былым камандзірам “Кітом” грамадскага руху “Каліноўцы”, прызначэнне камандзірам “Дзядзькі” Шурмея… На гэтым фоне і пасля раптоўнага (насамрэч не) сыходу з Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыя Сахашчыка не сказаць каб ужо зусім нечаканым стала прызначэнне на пасаду прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы АПК экс-намесніка камандзіра палка Вадзіма Кабанчука.
Што насамрэч адбываецца ў палку і наколькі гэта ўплывае на яго баяздольнасць? Як будзе праходзіць рэкрутынг і чаму закрыўся адпаведны цэнтр ў Варшаве? Ці можна казаць, што з прызначэннем Кабанчука адносіны паміж “каліноўцамі” і палітычнымі структурамі дэмсіл палепшыліся? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі
8/8/2024 • 46 minutes, 45 seconds
Карупцыя ў Мінэнерга і гарадскія на ўборачнай — "Раніца з Еўрарадыё" за 8 жніўня
Карупцыя ў Мінэнерга і гарадскія на ўборачнай — "Раніца з Еўрарадыё" за 8 жніўня by Euroradio
8/8/2024 • 33 minutes, 19 seconds
Баі ў Курскай вобласці і бедны ДзімДзімыч — Еўразум за 7 жніўня | Новости Беларуси за 7 августа
Баі ў Курскай вобласці і бедны ДзімДзімыч — Еўразум за 7 жніўня | Новости Беларуси за 7 августа by Euroradio
8/7/2024 • 37 minutes, 47 seconds
Роза Турарбекава. Страчаны мандат: ці гатовыя дэмсілы да змены стратэгіі і пры чым тут КР
Канферэнцыя “Новая Беларусь” скончылася не толькі падпісаннем шэрагу дакументаў, якія выклікалі неадназначную рэакцыю ў беларускім грамадстве, не толькі прызначэннем новых людзей на вольныя пазіцыі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце і не толькі рэзананснай дыскусіяй па пытанні вызвалення палітвязняў. Усе пералічаныя (і не толькі) тэмы важныя і будуць яшчэ не адзін раз абмяркоўвацца ў СМІ і пабліках. Але па заканчэнні канферэнцыі стала вядомая яшчэ адна навіна: лідарка аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Роза Турарбекава заявіла пра адыход з КР.
Што насамрэч стала нагодай для выхаду з КР і што цяпер будзе з яе мандатам? Як ацэньвае вынікі працы канферэнцыі і ці апраўданая крытыка прынятых на канфэрэнцыі рашэнняў? Ці мусіць змяніцца стратэгія дэмсіл адносна вызвалення палітвязняў і ці магчымае вяртанне дыпламатаў ЕС у Мінск? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, былой лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай.
8/7/2024 • 1 hour, 8 minutes, 49 seconds
Ратаванне аўталавак і кошты на штаны — "Раніца з Еўрарадыё" за 7 жніўня
Ратаванне аўталавак і кошты на штаны — "Раніца з Еўрарадыё" за 7 жніўня by Euroradio
8/7/2024 • 33 minutes, 19 seconds
"Лукашэнка на мінімалках" і што рабіць на выбарах — Еўразум за 6 жніўня | Новости за 6 августа
"Лукашэнка на мінімалках" і што рабіць на выбарах — Еўразум за 6 жніўня | Новости за 6 августа by Euroradio
8/6/2024 • 39 minutes, 41 seconds
“Дзень годнасці”: ці варта нейкім чынам адзначаць дату 9 жніўня
Усё далей ад нас і сама дата 9 жніўня 2020 года, і тыя здарэнні, якія тады адбыліся і паклалі пачатак ланцугу падзей, які цягнецца і да сёння. Падзеі гэтыя ўжо закранулі сотні тысяч, калі не мільёны беларусаў. І вельмі моцна паўплывалі на лёс значнай колькасці нашых суграмадзянаў. Шмат хто перакананы, што і гэтая дата, і гэтыя падзеі не проста ўвойдуць у гісторыю Беларусі, але і пакінуць значны адбітак на ёй.
Ці сапраўды менавіта 9 жніўня мусіць увайсці ў нашу гістарычную спадчыну? Чаму не іншыя значныя даты ці падзеі рэвалюцыі 2020 года? Чаму варта не проста не забывацца на тую дату, але і адзначаць яе? Як тое, што сёння адбываецца ў дэмакратычных сілах, адбіваецца на ўспрыманні рэвалюцыі-2020? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў, дэлегат фракцыі “Каманда Латушкі і рух “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Алег Кулеша і прадстаўнік ініцыятывы “Акцыі беларусаў Варшавы” Васіль Плешкуноў
8/6/2024 • 38 minutes, 17 seconds
Ці памяняе Лукашэнка палітвязняў на “перагорнутую старонку”
Тэма палітвязняў і іх вызвалення гучыць на ўсіх палітычных (і не толькі) мерапрыемствах з удзелам палітыкаў, актывістаў, грамадскіх ды культурніцкіх дзеячаў. Не стала выключэннем і канферэнцыя “Новая Беларусь”, якая прайшла нядаўна. Толькі гэтым разам размова пайшла ў нечаканым кірунку: ўжо на першай дыскусійнай панэлі экс-спікер Каардынайцыйнай рады, палітолаг і метадолаг Андрэй Ягораў нечакана прапанаваў дзеля вызвалення палітвязняў пайсці на прызнанне легітымнасці Лукашэнкі.
Што прымусіла ўзняць падчас канферэнцыі “Новая Беларусь” тэмы прызнання легітымнасці Лукашэнкі ў абмен на вызваленне палітвязняў і ад каго гэтае прызнанне мусіць ісці? Ці гатовыя беларускія дэмсілы прыняць такую тактыку і ці пойдзе насустрач рэжым? Ці не стане такая тактыка згодай з боку дэмсіл і Захада “перагарнуць старонку” і пачаць супрацу з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка і экс-спікер Каардынайцыйнай рады, дэлегат фракцыі “Беларусы” ў КР, палітолаг і метадолаг Андрэй Ягораў
8/6/2024 • 47 minutes, 39 seconds
Юрый Дракахруст. “Новая Беларусь”: ці ўсё так дрэнна, як выказваюцца крытыкі
Канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая праходзіла 3-4 жніўня ў Вільні, папярэднічаў шэраг падзеяў, якія ў выніку паўплывалі і на агульную атмасферу самой канферэнцыі. Найперш размова ідзе пра санкцыі ЕС, якія моцна ўдарылі не па рэжыме Лукашэнкі, а па шараговых беларусах. І нарадзілі шмат пытанняў да лідараў дэмсіл адносна іх здольнасці абараніць нашы інтарэсы. Далей быў абмен паміж Захадам і Масквой: расійскіх шпіёнаў і забойцаў на расійскіх палітвязняў. А палітвязні беларускія засталіся па-за ўвагай. А потым была сама канферэнцыя і выніковыя дакументы, якія там прынялі…
З якімі выклікамі сутыкнуліся дэмсілы і асабліва іх лідары напярэдадні і падчас канферэнцыі “Новая Беларусь”? Ці гатовыя беларускія дэмсілы і грамадзянская супольнасць на выклікаў 2025 года і ці варта засяроджвацца на электаральнай кампаніі ў Беларусі? Як звонку выглядае прызначэнне Ціханоўскай “пажыццёвай” лідаркай ды іншыя выніковыя дакументы канферэнцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст
8/6/2024 • 41 minutes, 35 seconds
Прусакі на кухні і забружданы Гомель — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 жніўня
Прусакі на кухні і забружданы Гомель — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 жніўня by Euroradio
8/6/2024 • 37 minutes, 42 seconds
Бясконцая легітымнасць і недальнабачныя лібералы — Еўразум за 5 жніўня | Новости за 5 августа
Бясконцая легітымнасць і недальнабачныя лібералы — Еўразум за 5 жніўня | Новости за 5 августа by Euroradio
8/5/2024 • 39 minutes, 13 seconds
Яўген Магда. “Новая Беларусь”: украінскі погляд на стан беларускіх дэмсіл
Канферэнцыя “Новая Беларусь”, якая праходзіла 3-4 жніўня ў Вільні, сабрала пад сваім дахам не толькі лідараў беларускіх дэмакратычных структур і актывістаў розных ініцыятыў і НДА, але і замежных палітыкаў і экспертаў з розных краін. Найперш тых, хто супрацоўнічае з дэмсіламі і каму неабыякавы лёс беларусаў. Калі браць, да прыкладу, прадстаўнікоў нашага паўднёвага суседа, то ў працы канферэнцыі бралі ўдзел такія вядомыя асобы, як пасол Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда. У зале быў заўважаны яшчэ адзін украінскі палітолаг — Дзмітрый Грамакоў. А гэта сведчыць, што супраца беларускіх дэмсіл і прадстаўнікоў Украіны існуе.
Якія ўражанні ад канферэнцыі “Новая Беларусь”, што ў ёй станоўчага, а што выклікала негатыўныя ўражанні? Ці гатовыя беларускія дэмсілы і грамадзянская супольнасць да выклікаў 2025 года і пры чым тут Украіна? Як звонку выглядае прызначэнне Ціханоўскай “пажыццёвай” лідаркай? Што з іншымі выніковымі дакументамі канферэнцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.
8/5/2024 • 37 minutes, 55 seconds
Вадзім Мажэйка. “Платформа-2025”: ці прывядзе яна да перамогі на рэжымам
Падчас канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая праходзіла 3-4 жніўня ў Вільні, была ўхваленая “Платформа-2025” — своеасаблівая дэкларацыя мэтаў, задач і каштоўнасцяў, якіх прытрымліваецца дэмакратычная частка беларускага грамадства. Ну, як мінімум тая яго частка, якая з пералічаным у “Платформе” згодная. Але выглядае на тое (і шматлікія каментары ў сацсетках і незалежных СМІ пра гэта сведчаць), што далёка не ўсе задаволеныя і гэтым дакументам, і падпісаным на той жа канферэнцыі “Пратаколам аб узаемадзеянні”, і агулам вынікамі самой канферэнцыі і дзейнасці дэмсіл цягам апошняга года.
Што з сябе ўяўляе “Платформа-2025” і якія мэты і задачы пераследуюць яе стваральнікі? Ці рэальна выканаць пастаўленыя задачы і ці гатовыя дэмсілы да палітычных выпрабаванняў 2025 года? Якія перспектывы ў дэмакратычных структур і ці ўратуюць іх новыя “пратаколы” і асобы на “кіраўнічых” пасадах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, рэдактар "Беларускага штогодніка" Вадзім Мажэйка
8/5/2024 • 39 minutes, 41 seconds
Аляксандр Фрыдман. Вялікі абмен: ці будзе ў яго працяг і ці далучаць беларускіх палітвязняў
Абмен расійскіх шпіёнаў і забойцаў на палітвязняў выклікаў супярэчлівыя рэакцыі не толькі ў беларускім асяродку, але і сярод заходніх палітыкаў ды шараговых грамадзян. Калі беларусаў закранула тое, што сярод вызваленых не было ніводнага беларускага вязня, то на Захадзе шмат пытанняў узнікла адносна таго, якія наступствы могуць быць практыкі абмену “пуцінскіх кілераў на пуцінскіх вязняў”.
Што выклікае незадаволенасць на Захадзе і ці варта чакаць, што працэс вызвалення праз абмены працягнецца? Ці могуць уключыць у абменныя спісы беларускіх палітвязняў і што для гэтага неабходна зрабіць? Як выбары ў ЗША ўплываюць на сітуацыю ва Украіне і ці чакаць вялікай вайны на Блізкім Усходзе? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
8/5/2024 • 48 minutes, 27 seconds
Беларускі летуценнік: ад новых кніг да пікнікоў з нацыянальным каларытам
У беларускім выдавецтве Gutenberg Publisher з Кракава выйшла адна з найлепшых кніг міжваеннага польскага пісьменніка Карнэля Макушыньскага “Д’ябал з сёмага класа”. І гэта ўжо 23-і “тытул” у каталогу выдавецтва. Але “беларускі Кракаў” сённяшняга дня багаты не толькі выдавецтвам. Днямі ў гэтым прыгожым польскім горадзе мясцовыя беларусы зладзілі вельмі цікавае мерапрыемства — пікнік “Летуцень”, які сабраў шмат гасцей не толькі з мясцовай беларускай суполкі, але і з іншых гарадоў Польшчы.
Ці лёгка рабіць беларускую справу ў эміграцыі і з якімі праблемамі даводзіцца сутыкацца? Чым адметная новая кніга выдавецтва і кракаўскага пікніка ад іншых мерапрыемстваў такога ж кшталту? Якія планы ў выдавецтва і арганізатараў беларускіх імпрэзаў і якой дапамогі яны чакаюць ад беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца выдавецтва Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева і адна з трох галоўных арганізатарак пікніка “Летуцень”, старшыня таварыства “Крок”, паэтка і псіхатэрапеўтка Кася Іофе
8/5/2024 • 36 minutes, 38 seconds
240805 Ranica Z Euroradio 1Nomusic
240805 Ranica Z Euroradio 1Nomusic by Euroradio
8/5/2024 • 29 minutes, 21 seconds
Агульныя праблемы і хто вінаваты? — Еў разум за 2 жніўня | Новости Беларуси за 2 августа
Агульныя праблемы і хто вінаваты? — Еўразум за 2 жніўня | Новости Беларуси за 2 августа by Euroradio
8/2/2024 • 30 minutes, 45 seconds
І. Катвіцкая, Л. Паўлава і П. Сарапеня. Насуперак вайне: Фестываль Марка Шагала прайшоў у Ерусаліме
Здавалася б, вайна — гэта не час для нейкіх фестываляў, выставаў, канцэртаў ды іншых творчых імпрэз і мерапрыемстваў. Але менавіта яны дапамагаюць людзям не толькі хаця б часова забыцца на жахі вайны, але і знайсці новыя сілы для змагання. Асабліва калі гаворка пра Марка Шагала і фестываль, звязаны з яго творчасцю. Менавіта таму арганізатары чарговага Фестывалю Марка Шагала вырашылі не чакаць лепшых часоў, а правялі яго, як звычайна, у ліпені на пляцоўках Ерусаліма. На пляцоўках — бо гэта былі і выставы мастакоў, і тэатральныя пастаноўкі, і канцэрты, і шмат чаго яшчэ.
Што з сябе ўяўляе Фестываль Марка Шагала і якія мэты пераследуюць яго арганізатары? Чым быў адметны сёлетні фестываль і якія цікавосткі пабачылі наведнікі? Чаму мастацтва — гэта важна і ці могуць творцы існаваць па-за вайной ці палітыкай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадзюсарка Фестывалю Марка Шагала ў Ерусаліме, фолк-спявачка, кампазітарка Ірэна Катвіцкая, а таксама творчы дуэт мастакоў з Віцебска — Лілія Паўлава і Павел Сарапеня
8/2/2024 • 38 minutes, 22 seconds
Аляксандр Кныровіч. Чырвоная дарожка для забойцы — вынікі тыдня з Кныровічам
У абмене вязнямі паміж краінамі Захаду і Расіяй не было ніводнага беларускага палітзняволенага, хаця беларускі трэк у гэтай гісторыі ёсць — смяротны прысуд і памілаванне Лукашэнкам грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера. Сітуацыя балюча ўдарыла па беларусах, якія адчулі сябе "няважнымі" для еўрапейскіх партнёраў, а краіну — "аддадзенай Расіі".
Якія высновы мы мусім зрабіць з гэтай падзеі? Як гэты кейс адаб'ецца на канферэнцыі "Новая Беларусь", на якой дэмсілы будуць справаздачыцца аб сваёй дзейнасці за год? Чаму урад Лукашэнкі зноў вырашае праблемы Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі і якія яны — эканамічныя рэаліі нашай краіны — гэта ды іншае ў жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з блогерам Аляксандрам Кныровічам
8/2/2024 • 53 minutes, 22 seconds
Што агульнага у эканамичных праблемах Беларуси и Расии. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
Сення пагаворым што агульнага у эканамичных праблемах Беларуси и Расии и чаму адказы на гэтыя праблемы такия розныя.
Як на Беларусь пауплывае больш жорсткая палитыка расийскага Цэнтрабанку.
8/2/2024 • 7 minutes, 29 seconds
300 мадэляў і метадычкі рускамірцаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 2 жніўня
300 мадэляў і метадычкі рускамірцаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 2 жніўня by Euroradio
8/2/2024 • 32 minutes, 54 seconds
Абмен без беларусаў і перагрэтасць эканомікі — Еўразум за 1 жніўня | Новости Беларуси за 1 августа
Абмен без беларусаў і перагрэтасць эканомікі — Еўразум за 1 жніўня | Новости Беларуси за 1 августа by Euroradio
8/1/2024 • 32 minutes, 8 seconds
Аліса Рыжычэнка. Калі да Беларусі даедуць працоўныя мігранты з Азіі і КНДР
Паводле прэм'ера Галоўчанкі, тэмп росту эканомікі ў 2025 годзе плануецца на ўзроўні 104,1%. Для дасягнення гэтай мэты ўрад плануе актыўнае развіццё інвестыцый (+7,8%), нарошчванне абʼёмаў экспарту тавараў і паслуг (+5,4%) і кантроль над інфляцыяй — не больш за 5%. Апроч таго, беларусам абяцаюць рост рэальных даходаў на 4%. І гэта пры тым, што заробкі стала растуць ужо які месяц запар. Расце і курс долара ў абменніках, але не крытычна…
Ці варта радавацца росту заробкаў і якіх наступстваў чакаць ад уключанага Нацбанкам “друкавальнага станка”? Ці ёсць падставы для аптымістычных прагнозаў на наступны год і як на гэтыя планы ўплываюць кошты на энерганосбіты? Што адбываецца на рынку працы і калі на беларускіх прадпрыемствах чакаць калоны гастарбайтэраў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка ў сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістарка эканомікі Аліса Рыжычэнка
8/1/2024 • 45 minutes, 21 seconds
Яўген Магда. Другі фронт: на што гатовы пайсці Кіеў, каб яго не дапусціць
Апошнім часам словы пра неабходнасць і нават непазбежнасць мірных перамоваў паміж Украінай і Расіяй гучыць практычна з усіх бакоў. І размова нават не пра кіраўнікоў Венгрыі ці Славеніі — пазіцыя Фіца, і тым больш Орбана, даўно вядомая. І нават не пра Трампа, у якога ёсць “мірны план”. Нават прэзідэнт Фінляндыі пра перамовы пачаў казаць. Аргументуючы гэты тым, што Украіна цяпер такая моцная, што можа дыктаваць умовы замірэння Расіі. Адчуванне пачатку гульні і гандлю паміж Захадам і Усходам ёсць ва ўсіх гэтых заявах. Да якіх, між іншым, уважліва прыслухоўваюцца ў Мінску.
Чаму на Захадзе ўсё гучней кажуць пра неабходнасць мірных перамоваў з Расіяй і якое месца ва ўсёй гэтай сітуацыі можа быць адведзенае Беларусі? Ці варта верыць інфармацыі, што Пуцін працягвае дамагацца ад Лукашэнкі ўвядзення беларускіх войскаў ва Украіну? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
8/1/2024 • 44 minutes, 34 seconds
Васіль Верамейчык: памятаць пра свае карані — мая нацыянальная ідэя
1 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — дэпутат Каардынацыйнай рады трэцяга склікання ад фракцыі "Беларусы", былы кіраўнік штаба батальёна “Волат” палка імя Кастуся Каліноўскага Васіль Верамейчык.
Беларусы вельмі дрэнна ведаюць не тое што гісторыю сваёй краіны, але і гісторыю сваёй сям’і. Вельмі рэдка хто мае звесткі глыбей, чым на 2-3 пакаленні сваіх продкаў. А менавіта з павагі да гісторыі свайго роду, з гонару за сваіх продкаў пачынаецца павага да сваёй Айчыны і гонар за сваю Бацькаўшчыну, перакананы Васіль Верамейчык.
Пра тое, чаму нам так важна ведаць сваю гісторыю, як звязаныя нацыябудаўнічыя працэсы і адкрыццё архіваў, ці здольныя беларусы бараніць сваё, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Васілём Верамейчыкам.
8/1/2024 • 45 minutes, 7 seconds
Аляксандр Фрыдман. Абмен: чаму, мяняючы расійскіх шпіёнаў, забываюць пра беларус кіх палітвязняў?
Гісторыя са смяротным прысудам, а потым і памілаваннем грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера беларускім судом абрастае ўсё новымі падрабязнасцямі. Пачынаючы з высноў, якія зрабілі эксперты BelPol па выніку праведзенага імі расследавання: Крыгер нічога ў Беларусі не падрываў, ніякім тэрарызмам не займаўся, а ў нашу краіну яго падманам заманілі спецслужбы. Міністр замежных спраў Германіі, каментуючы памілаванне Крыгера, адмовіўся адказваць на пытанні пра тое, ці атрымаў нешта Мінск наўзамен ад Берліна за гэты “акт гуманізма”. Але выглядае на тое, што Крыгер стаў адным з элементаў вялікай шпіёнскай гульні і гандлю паміж Захадам і Усходам.
Што насамрэч адбываецца са “справай Крыгера” і вакол яе і якое месца ва ўсёй гэтай сітуацыі адведзенае Беларусі? Ці варта чакаць, што ў выніку памілавання і абмена Крыгера Захад пойдзе на перамовы з Лукашэнкам і чаму ў "абменны спіс" не ўключылі нікога з беларускіх палітвязняў, але у ім ёсць расійскія апазіцыянеры? Чаму на Захадзе наноў актывізаваліся размовы пра мірныя перамовы Украіны і Расіі і як на сітуацыю ў нашым рэгіёне ўплываюць падзеі ў Венесуэле? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
8/1/2024 • 53 minutes, 48 seconds
Шахед над Столінам і перадвыбарчыя абяцанкі-цацанкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 1 жніўня
Шахед над Столінам і перадвыбарчыя абяцанкі-цацанкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 1 жніўня by Euroradio
8/1/2024 • 34 minutes, 50 seconds
Непажаданы турызм і варшаўскае шаленства — Еўразум за 31 ліпеня | Новости Беларуси за 31 июля
Непажаданы турызм і варшаўскае шаленства — Еўразум за 31 ліпеня | Новости Беларуси за 31 июля by Euroradio
7/31/2024 • 30 minutes, 10 seconds
Сяргей Бульба. “Прымус да вайны”: ці здолее Пуцін “нахіліць” Лукашэнку ў бок вайны
Размовы пра тое, як Пуцін дамагаецца ад Лукашэнкі ўзаемнасці ў выглядзе адпраўкі на вайну ва Украіну беларускага войска, але той ад такіх дамаганняў “крамлёўскага старца” ўпарта адбіваецца, ужо мала каму цікавыя. Колькі б міністр абароны Хрэнін ды іншыя муравейкі ў пагонах ні надзімалі гераічна шчокі, баяздольнасць іх войска пад вялікім пытаннем. Вось толькі не выключаны варыянт, што такой адсутнасці цікавасці да тэмы "прымусу да вайны" ў Маскве з Мінскам і чакалі…
Чаму зноў вярнуліся ў інфапрастору размовы пра спробы Пуціна прымусіць Лукашэнку адправіць войскі ва Украіну? Ці варта верыць інфармацыі пра падрыхтоўку новага ўварвання ва Украіну з тэрыторыі Беларусі? Ці мажліва такое, каб Расія шукала паратунку ад Украіны ў ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае грамадскі актывіст, былы сузаснавальнік “Белага легіёна” Сяргей Бульба
7/31/2024 • 59 minutes, 29 seconds
Павел Усаў. Пра “гарантыі бяспекі” Пуціна, шпагат Лукашэнкі і лёс Крыгера
Па выніку чарговай “турпаездкі” Лукашэнкі на Валаам да Пуціна раптоўна ўзнікла тэма нейкіх “гарантый бяспекі”. Праўда, дагэтуль не зразумела — хто, каму, ад якіх пагрозаў і на якіх умовах гэтыя гарантыі павінен даць. Адно вядома, што гэтае пытанне стала одной з тых тэм, па якой паразумення паміж Масквой і Мінскам няма. Адметна толькі, што ўзнікла гэтая тэма на фоне актывізацыі з боку Мінска спробаў наладзіць кантакты з Захадам.
Што гэта за “гарантыі бяспекі” і ці звязаная тэма гэтых “гарантый” з актыўнасцю Лукашэні на “заходнім кірунку”? Ці пойдзе Захад на перамовы з Лукашэнкам і якую ролю ў гэтым працэсе адводзяць “справе Крыгера”? Ці звязаныя паміж сабой пройгрыш Расіі ў вайне з Украінай і дэмакратызацыя Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
7/31/2024 • 51 minutes, 44 seconds
Памілаванне Крыгера і слёзы па візе — "Раніца з Еўрарадыё" за 31 ліпеня
Памілаванне Крыгера і слёзы па візе — "Раніца з Еўрарадыё" за 31 ліпеня by Euroradio
7/31/2024 • 40 minutes, 23 seconds
"Натхненне для мужчын" і лёгкі шэнген — Еўразум за 30 ліпеня | Новости Беларуси за 30 июля
"Натхненне для мужчын" і лёгкі шэнген — Еўразум за 30 ліпеня | Новости Беларуси за 30 июля by Euroradio
7/30/2024 • 42 minutes, 11 seconds
Уладзімір Кавалкін. Лукашэнка хоча таннейшай нафты — ці пагодзіцца Пуцін?
Мінск хоча перагледзець формулу, паводле якой вызначаецца кошт на расійскую нафту для Беларусі — каб "асучасніць падыход". Маўляў, калі сённяшнія цэны ўсталёўваліся, быў мірны час. Цяпер жа з'явіліся новыя фактары, і старыя формулы неактуальныя.
Ці азначае такая рыторыка пахаладанне адносін паміж Мінскам і Масквой? Што на такія заявы адкажа Пуцін? Як уплывае на рэжым новы пакет санкцый супраць нашай краіны? Гэта ды іншае абмяркоўваем з эканамістам і кіраўніком праекта "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
7/30/2024 • 44 minutes, 51 seconds
Ірына Сідорская. "Бяздзетныя кашатніцы" пракладуць Камале Харыс дарогу ў Белы дом
У сённяшнім Gender Gap пагаворым пра тое, якія сацыяльныя ролі адводзіць для беларускіх жанчын улада. Эксперты вывучылі, якія наратывы і стэрэатыпы на гэты конт транслююць дзяржаўныя медыі. І аформілі ў даследаванне.
Пагаворым і пра выбары ў ЗША. Вылучэнне Камалы Харыс абвастрыла гендарны вектар. А выказванні, якія гучаць з каманды Трампа, падобна да таго, што мабілізуюць незвычайны электарат, які можа пракласці дэмакратцы дарогу ў Белы дом.
Як сенатар Джэй Вэнс недаацаніў "бяздзетных кашатніц" (і чаму іх баіцца Лукашэнка) — абмяркоўваем з доктаркай навук, гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
7/30/2024 • 51 minutes, 56 seconds
Абвал статыстыкі і чыстата па-рыжанкоўску — "Раніца з Еўрарадыё" за 30 ліпеня
Абвал статыстыкі і чыстата па-рыжанкоўску — "Раніца з Еўрарадыё" за 30 ліпеня by Euroradio
7/30/2024 • 37 minutes, 24 seconds
Сарамлівы Галоўчанка і валаамская млоснасць — Еўразум за 29 ліпеня | Новости Беларуси за 29 июля
Сарамлівы Галоўчанка і валаамская млоснасць — Еўразум за 29 ліпеня | Новости Беларуси за 29 июля by Euroradio
7/29/2024 • 34 minutes, 46 seconds
Роза Турарбекава. Тайная вячэра: пра што на Валааме (не)дамовіліся Лукашэнка і Пуцін
Лукашэнкаўсія прапагандысты і спецслужбы працягваюць выкарыстоўваць смяротны прысуд грамадзяніну Германіі Рыку Крыгеру для стварэння прапагандысцкіх праграм з мэтай падвышэння падвышэння ставак у гандлі з Берлінам. А ў тым, што перамовы і, адпаведна, гандаль ідзе, сумневаў няма. Не выключана, што гэты гандаль лёсам Крыгера быў і адной з тэмаў перамоваў Лукашэнкі з Пуціным. Перамоваў, змест якіх дагэтуль не раскрываецца. Затое вядома, што беларускія ВНУ плануюць адпраўляць сваіх выпускнікоў на адпрацоўку… у Расію.
Чаго імкнецца дамагчыся Лукашэнка праз гандаль лёсам грамадзяніна Германіі і чаму столькі таямнічасці вакол зместу апошніх перамоваў Пуціна і Лукашэнкі? Ці разумелі складальнікі апошняга санкцыйнага пакета, як яго нормы ўдараць па шараговых беларусах і ці атрымаецца ў дэмсілаў дамагчыся зменаў? Ці звязаныя паміж сабой знішчэнне рэжымам прыватных навучальных установаў і намер адпраўляць выпускнікоў ВНУ на адпрацоўку ў Расію? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, лідарка аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай
7/29/2024 • 1 hour, 12 minutes, 50 seconds
Французы на Нарачы і малітва на Валааме — "Раніца з Еўрарадыё" за 27 ліпеня
Французы на Нарачы і малітва на Валааме — "Раніца з Еўрарадыё" за 27 ліпеня by Euroradio
7/27/2024 • 33 minutes, 40 seconds
Какаін у акіянах і правал да пачатку Алімпіяды — Еўразум за 26 ліпеня | Новости Беларуси за 26 июля
Какаін у акіянах і правал да пачатку Алімпіяды — Еўразум за 26 ліпеня | Новости Беларуси за 26 июля by Euroradio
7/26/2024 • 29 minutes, 14 seconds
Што адбываецца ў палку імя Каліноўскага і хто за гэтым стаіць
Апошнім часам у Палку імя Кастуся Каліноўскага адбылося шмат нечаканых зменаў. Спачатку пра свой адыход з пасады камандзіра абвясціў Дзяніс “Кіт” Прохараў, пакінуўшы выконваць абавязкі камандзіра Паўла “Дзядзьку” Шурмея. Потым з’явілася навіна пра рэформы ў палку, пра адхіленне ад пасад Арцёма Войніча і Мікалая Дземідзенкі, а ТГ “каліноўцаў” пачалі пісаць пра “страту элементаў кіравання” ў палку, пра масавы недавер камандзіраў да Шурмея. Апошняй на гэты момант навіной стала інфармацыя пра стварэнне “Кітом” грамадскага руху “Каліноўцы”.
Што насамрэч адбываецца ў палку і пра якія “рэформы” гаворка? Ці сапраўды беларусы “страчваюць элементы кіравання” палком і што адбываецца з сацсеткамі? З якой мэтай прадстаўнікі палка едуць на канферэнцыю “Новая Беларусь” і як плануюць супрацоўнічаць з дэмсіламі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук
7/26/2024 • 42 minutes, 36 seconds
“Грай”: чым будзе адметны сёлетні фэст і хто на ім зайграе
Фестываль беларускай музыкі “Грай” трэці раз збірае сяброў і аматараў беларускай музыкі. Ізноўку Варшава, ізноўку Odessa Club, ізноўку пачатак восені — 7 верасня. Як звычайна, на сцэну выйдуць зоркі — Volski, Dzieciuki, Relikt, "Разбітае сэрца пацана", Nochy. Але будзе і сцэна для маладых выканаўцаў. Як і беларускі фудкорт і арт-маркет з эксклюзіўнымі таварамі і нацыянальнай сімволікай. Такі вось фэст-пераемнік калісьці вельмі папулярнага мінскага фэста “Рок па вакацыях”.
Як нарадзілася ідэя фэста і з якімі праблемамі найперш давялося (а магчыма, і да сёння даводзіцца) сутыкацца арганізатарам? Ці застаецца ў беларусаў за мяжой цікавасць да свайго і ці завітваюць на імпрэзу палякі? Што будзе адбывацца 3 жніўня на пляцоўцы Odessa Club у межах фэста і якія цікавосткі рыхтуюць для наведвальнікаў у асноўны дзень фэста? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатарка фэста “Грай” Інэс Сянкевіч і фронтмэн гурта “Разбітае сэрца пацана” Павел Гарадніцкі
7/26/2024 • 37 minutes, 16 seconds
Долар увесь тыдзень таннее, жалезная заслона закрываецца.
За тыдзень долар патаннеў на 4 капейкі. І еўра туды ж. І... расійскі рубель. Што адбываецца з курсамі? Пра гэта распытваем палітыка і бізнесоўца Аляксандра Кныровіча.
Таксама пагаворым пра жалезную заслону для беларускіх легкавікоў і пра безвізавы ўезд у Беларусь для еўрапейцаў.
7/26/2024 • 37 minutes, 9 seconds
Забяспечаныя мінчукі і ніякіх форынтаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 26 ліпеня
Забяспечаныя мінчукі і ніякіх форынтаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 26 ліпеня by Euroradio
7/26/2024 • 33 minutes, 42 seconds
Гандаль немцам і шкодныя кандыцыянеры — Еўразум за 25 ліпеня | Новости Беларуси за 25 июля
Гандаль немцам і шкодныя кандыцыянеры — Еўразум за 25 ліпеня | Новости Беларуси за 25 июля by Euroradio
7/25/2024 • 31 minutes, 28 seconds
Закрыць мяжу: ці пойдзе на гэта Варшава і як адрэагуе Брусель
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна, каментуючы словы Лукашэнкі наконт неабходнасці “знайсці паразуменне” паміж Польшчай і Беларуссю, чарговым разам назваў тры пункты, пасля выканання якіх магчымы такі працэс: спыненне міграцыйных атак на мяжы, выдача забойцы польскага салдата і вызваленне палітвязняў пачынаючы з Анджэя Пачобута. У адваротным выпадку, кажа ён, Польшча можа цалкам перакрыць грузавыя перавозкі праз мяжу з Беларусі. І, паводле пэўных звестак, перамовы наконт вызвалення Пачобута ўжо вядуцца.
Як грамадства і палітыкі Польшчы рэагуюць на ўвядзенне Беларуссю бязвізу і ці шмат будзе ахвочых паехаць на “закупы”? Ці спрацуюць пагрозы Польшчы закрыць мяжу для грузаперавозак і ці магчымая перазагрузка адносінаў паміж Варшавай і Мінскам? Ці чакаць, што Польшча следам за краінамі Балтыі ўвядзе больш жорсткія санкцыйныя абмежаванні ў дачыненні да беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі
7/25/2024 • 46 minutes, 8 seconds
Марыя Яфімава: годнасць і вера — гэта мая нацыянальная ідэя, з якой жыву
Беларусы павінныя навучыцца ганарыцца сабой, сваёй краінай і сваёй нацыяй. Вярнуць сабе пачуццё годнасці і захоўваць яго ў сэрцы насуперак усім жыццёвым выпрабаванням. Захоўваць побач з верай. І гэта не вера ў нейкія вышэйшыя сілы альбо ў светлую будучыню — гэта вера ў тое, што Беларусь з беларускай нацыянальнай ідэяй ужо вельмі хутка надыдзе, перакананая Марыя Яфімава.
Пра тое, чаму для захавання сваёй ідэнтычнасці нам важна ведаць сваю гісторыю і карыстацца сваёй мовай, ці патрэбная нам тая ідэнтычнасць у часы глабалізацыі і пра пытанні веры мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марыяй Яфімавай.
7/25/2024 • 55 minutes, 28 seconds
Ці здолеюць Лукашэнка з Пуціным “нахіліць” Шольца і супакоіць Сі
Прысуджаны да найвышэйшай меры пакарання грамадзянін Германіі Рыка Крыгер толькі па адным артыкуле абвінавачання прызнаў віну, ды і тое часткова — наконт “агентурнай дзейнасці”. Што праўда, прапагандысты спрабуюць давесці пазіцыю рэжыму і спецслужбаў пра тое, што ён нібыта датычны да выбуху на чыгуначнай станцыі. Як бы там ні было, далейшы лёс грамадзяніна Германіі змусіў Берлін распачаць “кансультацыі” з Мінскам. Ведаючы Лукашэнку і яго метады, можна сцвярджаць, што гандаль жыццём Крыгера пачаўся.
Як грамадства і палітыкі Германіі рэагуюць на прысуд Крыгеру і якія могуць быць наступствы? Ці спрацуе бязвіз, уведзены Мінскам для краін ЕС, і пра што сведчыць кірунак другога замежнага візіту новапрызначанага міністра МЗС Рыжанкова — КНДР? Як апошні пакет еўрапейскіх санкцый уплывае на рэжым і чаму ў ім не ўлічваюцца інтарэсы беларусаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
7/25/2024 • 59 minutes, 19 seconds
Паўночнакарэйскі крэм і больш не пабягу — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 ліпеня
Паўночнакарэйскі крэм і больш не пабягу — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 ліпеня by Euroradio
7/25/2024 • 34 minutes, 22 seconds
Выбар беларуса ў ЗША і большы гендарны разрыў — Еўразум за 24 ліпеня | Новости Беларуси за 24 июля
Выбар беларуса ў ЗША і большы гендарны разрыў — Еўразум за 24 ліпеня | Новости Беларуси за 24 июля by Euroradio
7/24/2024 • 28 minutes, 42 seconds
Расследаванні BELPOL: як яны ўплываюць на рэжым і санкцыі
Сваімі расследаваннямі каманда BELPOL паказвае і палітыкам, і грамадству заходніх краін, што рэжым Лукашэнкі не толькі не перастае рэпрэсаваць беларусаў, але і пашырае сваю дапамогу расійскаму акупацыйнаму войску. Змушаючы такім чынам ЕС пашыраць санкцыйныя пакеты. Але ў выніку санкцыі б’юць па звычайных беларусах. І не відаць, каб, да прыкладу, прымушалі задумацца супрацоўнікаў структур, якія раней называлі “сілавымі”, а цяпер не інакш як “карнымі”…
Як на расследаванні BELPOL рэагуе лукашэнкаўскі рэжым і што яны змяняюць у пазіцыі ЕС? Ці варта казаць пра нейкую “калектыўную адказнасць” у гэтай сітуацыі і якія новыя расследаванні рыхтуе каманда? Як змяняюцца “сілавыя” структуры і чаму яны ператвараюцца ў “карнікаў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
7/24/2024 • 49 minutes, 47 seconds
“Дывановыя санкцыі” ЕС, слабасць дэмсіл і калектыўная адказнасць
Уведзеныя ЕС у дачыненні да пуцінскага і лукашэнкаўскага рэжымаў чарговыя санкцыі найперш адчулі на сабе… шараговыя беларусы. Рэч і ў вялізным спісе тавараў, забароненых для перавозу праз мяжу, і ў забароне на перасячэнне мяжы на прыватным аўтамабілі з беларускімі нумарамі. “Такія санкцыі — прыклад таго, што ЕС прызнае і ўводзіць прынцып калектыўнай адказнасці беларусаў за дзеянні Лукашэнкі, а таксама бачыць у беларусах пагрозу, роўную той, якая ідзе з боку расіян", — сцвярджаецца ў звароце да краін ЕС.
Што не так з апошнім санкцыйным пакетам ЕС і якія пагрозы нясе такое стаўленне? Ці сапраўды такім падыходам да фармавання санкцыйных пакетаў ЕС прызнае і ўводзіць прынцып калектыўнай адказнасці беларусаў за дзеянні Лукашэнкі? Як на сітуацыю могуць паўплываць дэмсілы, што для нас азначае сыход Байдэна з прэзідэнцкай гонкі і ў чым цікавасць Беларусі для Кітая? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
7/24/2024 • 57 minutes, 2 seconds
6 гадоў з даведкай КДБ і прапагандысткі юуб — "Раніца з Еўрарадыё" за 24 ліпе ня
6 гадоў з даведкай КДБ і прапагандысткі юуб — "Раніца з Еўрарадыё" за 24 ліпеня by Euroradio
7/24/2024 • 33 minutes, 34 seconds
Жанчына-прэзідэнт і кампенсацыя за непагадзь — Еўразум за 23 ліпеня | Новости Беларуси за 23 июля
Жанчына-прэзідэнт і кампенсацыя за непагадзь — Еўразум за 23 ліпеня | Новости Беларуси за 23 июля by Euroradio
7/23/2024 • 34 minutes, 21 seconds
Пра замах на Латушку, прысуд Крыгеру, санкцыі і прарыў у КНДР
Пагрозы з боку лукашыстаў, ад Азаронка з Гайдукевічам да кіраўнікоў карных устаноў, у бок актывістаў і лідараў дэмсіл, якія знаходзяцца за мяжой, гучалі не раз. Але пакуль помсціў рэжым дыстанцыйна — прысудамі і канфіскацыяй маёмасці. Толькі, як высвятляецца, і метады фізічнага тэрору таксама выкарыстоўваюцца: польскія праваахоўнікі распачалі справу адносна пагрозы жыццю Паўла Латушкі. І ўсё гэта на фоне слоў пра жаданне наладзіць дыялог з Захадам, якія гучаць з Мінска, увядзення бязвізу для 35 краін Еўропы, заяў пра магчымае вызваленне па памілаванні яшчэ пэўнай колькасці палітвязняў…
Што дакладна вядома пра пагрозы жыццю Паўла Латушкі і як гэта змяніла яго жыццё? Ці можна казаць, што візіты Рыжанкова ў КНДР і Галоўчанкі ў Лацінскую Амерыку — гэта прыкметы прарыву знешнепалітычнай блакады? Як санкцыі ў дачыненні да рэжыму ўплываюць на шараговых беларусаў, ці можна гэтую сітуацыю змяніць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і Руху “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
7/23/2024 • 1 hour, 20 minutes, 12 seconds
“Рэжым міласэрнасці”: ці можна лічыць памілаванне палітычнай адлігай
Днямі старшыня Вярхоўнага суда Сукала анансаваў вызваленне найбліжэйшым часам пэўнай колькасці палітвязняў. Маўляў, яны ўжо нават разаслалі адпаведныя інструкцыі ў суды. Але як бы ні спрабавала прапаганда падаць гэта як працяг “амністыі”, словы Сукалы гэта абвяргаюць: гаворка ідзе пра “памілаванне”. Якое магчымае пры наяўнасці звароту зняволенага на імя Лукашэнкі і асабістага рашэння апошняга. Тым не менш размовы пра “вызваленне”, “калі не было ўчынена сур’ёзных злачынстваў”, далі падставы разважаць пра магчымы пачатак “адлігі”.
Ці дае вызваленне невялікай колькасці палітвязняў падставы гаварыць пра пачатак нейкай “адлігі”? Як санкцыі ў дачыненні да рэжыму і сітуацыя на мяжы ўплываюць на працу BYHELP? Ці ўплывае “гарманізацыя” санкцый на ўзровень дапамогі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык
7/23/2024 • 43 minutes, 58 seconds
Gender Gap павялічваецца. Жанчыны ў Беларусі сталі зарабляць яшчэ менш за мужчын
Ці гатовая Амерыка да прэзідэнта-жанчыны? Мяркуючы з усяго, гэтае пытанне іноў робіцца актуальным — праз 8 гадоў пасля эпічнага супрацьстаяння Хілары Клінтан і Дональда Трампа, якое эфектна на апошнім павароце выйграў апошні. Ды і гэтыя розныя мадэль мужчынскай ідэнтычнасці і розныя каштоўнасці — Байдэн, Трамп, Лукашэнка... Тут ёсць што абмеркаваць у нашай праграме Gender Gap.
Таксама пагаворым пра свежы рэліз Індэкса гендарнага разрыву. Беларусь на 55-м месцы, апусцілася за год на 14 месцаў (!). То-бок жанчыны ў Беларусі пачалі зарабляць яшчэ менш за мужчын.
7/23/2024 • 50 minutes, 24 seconds
Гандаль немцам і тур у Пхеньян — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 ліпеня
Гандаль немцам і тур у Пхеньян — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 ліпеня by Euroradio
7/23/2024 • 32 minutes, 42 seconds
Рашэнне Госпада Бога і (не)сацыяльная дзяржава — Еўразум за 22 ліпеня | Новости Беларуси за 22 июля
Рашэнне Госпада Бога і (не)сацыяльная дзяржава — Еўразум за 22 ліпеня | Новости Беларуси за 22 июля by Euroradio
7/22/2024 • 39 minutes, 52 seconds
Пра “боскую буру”, прызнанне Лукашэнкам палітвязняў і вынік санкцый
“Патрыёты” Лукашэнкі 30-ю гадавіну яго кіравання адзначалі шырока — ажно да адмысловага форуму ў Палацы спорту. Падчас якога зладзілі конкурс на самае яскравае ўсхваленне генія “юбіляра”. Надвор’е паспрабавала сапсаваць свята бурай з цяжкімі наступствамі, але Круты крута ўсё патлумачыў: гэта было пасланае Богам выпрабаванне, якое паказала ўстойлівасць выбудаванай самі ведаеце кім сістэмы. А самі ведаеце хто, як у часы кавіду, заявіў, што народ мусіць сам спраўляцца з наступствамі непагадзі. З дапамогай… палітвязняў ды іншых “дармаедаў”, што сядзяць за кратамі.
Ці сапраўды рэжым узяў кірунак на стварэнне культу асобы Лукашэнкі і да чаго гэта можа прывесці? Ці можна казаць, што Лукашэнка афіцыйна прызнаў наяўнасць палітвязняў у краіне і як гэта прызнанне можна скарыстаць? Якія будуць наступствы санкцыйнага ціску Захаду на рэжым Лукашэнкі для шараговых беларусаў і ці адмовіўся рэжым ад міграцыйнага шантажу краін ЕС? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай
7/22/2024 • 1 hour, 15 minutes, 19 seconds
Што стаіць за вынесеным у Мінску смяротным прысудам Рыку Крыгеру
Да найвышэйшай меры пакарання яшчэ 24 чэрвеня прысудзілі ў Беларусі грамадзяніна ФРГ Рыка Крыгера. Крыгера судзілі паводле сямі артыкулаў КК, у тым ліку за найміцтва, агентурную і тэрарыстычную дзейнасць. Але падрабязнасці справы дагэтуль невядомыя. Як і тое, якім чынам Крыгер апынуўся на тэрыторыі Беларусі.
Што азначае справа Рыка Крыгера, якое дачыненне ён мае да Беларусі і да чаго гэта можа прывесці ў выніку? Ці пойдзе Захад на гандаль з Лукашэнкам і як на гэта паўплывае рашэнне Байдэна спыніць свой удзел у выбарах? Якія будуць наступствы санкцыйнага ціску Захаду на рэжым Лукашэнкі для шараговых беларусаў і ці магчыма сітуацыю змяніць у лепшы бок? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч
7/22/2024 • 38 minutes, 37 seconds
Самі вінаваныя і індыйскі "Беларусьфільм" — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 ліпеня
Самі вінаваныя і індыйскі "Беларусьфільм" — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 ліпеня by Euroradio
7/20/2024 • 34 minutes, 29 seconds
Козы з каралеўскім тытулам, Брэд Піт і канапляны кусцік ад афіцэраў — #ІхНоравы
Пакуль Брэд Піт і Анжаліна Джалі не могуць падзяліць вінаграднікі за 60 млн долараў, нямецкія паліцыянты дапамаглі 23-гадоваму хлопцу вярнуць скрадзены кусцік канопляў. І гэта дзіўна, улічваючы, што зусім нядаўна афіцэры каралі грамадзян за гадаванне траўкі.
Тым часам брытанскі манарх Карл III надаў каралеўскі тытул рэдкім залацістым козам, зрабіўшы камплімент адценню іх светла-русай шорсткі.
Падрабязней пра ўсё гэта, а таксама пра тое, чаму некаторым людзям проста наканавана быць беднымі, чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы “Іх Норавы”.
7/19/2024 • 6 minutes, 31 seconds
Патоп у Мінску і варшаўскі гном — Еўразум за 19 ліпеня | Новости Беларуси за 19 июля
Патоп у Мінску і варшаўскі гном — Еўразум за 19 ліпеня | Новости Беларуси за 19 июля by Euroradio
7/19/2024 • 33 minutes, 19 seconds
Аляксандр Кныровіч. Год якасці: пра фекаліі ў сасісках, патоп на вуліцах Мінска, бязвіз і шахеды
Лозунг “Купляйце беларускае” апошнім часам нават у вымушаных эмігрантыў выклікае не чарговы прыступ настальгіі, а чарговы прыступ смеху. Не, усе ўжо прывыклі да таго, як весела гараць лепшыя ў свеце беларускія аўтобусы і што пасля кожнага вялікага дажджу ў сталіцы нашай сінявокай здараецца патоп, але каб у сасісках былі фекаліі!.. Ну, альбо каб нашае лепшае ў свеце ПВА і “Паланэзы” не здолелі абараніць самае мірнае неба ад варожых шахедаў — такога таксама мы не чакалі. Але яно ёсць.
Ці можна па асобных выпадках казаць пра якасць усёй беларускай прадукцыі і хаяць лозунг “Купляйце беларускае”? Як на беларускую эканоміку паўплывае бязвіз для 35 еўрапейскіх краін? Ці ёсць жыццё ў Каардынацыйнай радзе і калі гэтае жыццё стане больш асэнсаваным? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік фракцыі “Беларусы” (экс-блок Пракоп’ева-Ягорава) у Каардынацыйнай радзе, блогер і прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч
7/19/2024 • 53 minutes, 23 seconds
Ліквідацыя наступстваў урагану і надзвычайныя сітуацыі. Эканамічныя навіны Бе ларусі за тыдзень
Ліквідацыя наступстваў урагану і надзвычайныя сітуацыі. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень by Euroradio
7/19/2024 • 7 minutes, 40 seconds
Арцём Брухан. Санкцыі vs бязвіз: чаму ў гэтым супрацьстаянні прайграюць простыя беларусы?
Адказам на праблемы, звязаныя з выездам за мяжу аўтатранспарту на беларускіх нумарах, стала ўвядзенне лукашэнкаўскім рэжымам бязвізу з 35 еўрапейскімі краінамі. Што адметна, санкцыі адносна выезду беларусаў за мяжу на аўто закранаюць звычайных беларусаў, але амаль не ўплываюць на магчымасці выезду лукашэнкаўскай эліты, гаманцоў і высокіх чыноўнікаў. Відавочна, што ўведзены Мінскам бязвіз — удалы прапагандысцкі ход, але на жыццё звычайных беларусаў ніяк не ўплывае. Затое ўсё разам гэта негатыўна паўплывае на “праеўрапейскія настроі” беларускага грамадства.
Ці закранаюць еўрапейскія санкцыі лукашэнкаўскую наменклатуру сярэдняга і ніжэйшага ўзроўню? Як на стаўленне да рэжыму сярод еўрапейскіх палітыкаў і экспертаў паўплывае ўвядзенне Мінскам бязвіза і ці чакаць такога ж кроку насустрач ад ЕС? Ці здольныя дэмсілы спыніць дыскрымінацыю беларусаў і што рабіць у такой сітуацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік фракцыі “Спіс Латушкі і Рух “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан
7/19/2024 • 43 minutes, 40 seconds
Патоп у Мінску і так сабе нейтралы — "Раніца з Еўрарадыё" за 19 ліпеня
Патоп у Мінску і так сабе нейтралы — "Раніца з Еўрарадыё" за 19 ліпеня by Euroradio
7/19/2024 • 33 minutes, 43 seconds
Акно ў свет і фэйл дэмсілаў — Еўразум за 18 ліпеня | Новости Беларуси за 18 июля
Акно ў свет і фэйл дэмсілаў — Еўразум за 18 ліпеня | Новости Беларуси за 18 июля by Euroradio
7/18/2024 • 33 minutes, 42 seconds
Анатоль Лябедзька. “Стратэгія-2025”: ці здольныя дэмсілы перайграць рэжым і якім чынам
Рэжым з кожным тыднем усё больш павялічвае інфармацыйную актыўнасць адносна электаральнай кампаніі 2025 года. І хоць захоўваецца “інтрыга” наконт удзелу ў выбарах Лукашэнкі, пра важнасць гэтай падзеі і пра тое, на каго ўвесь спадзеў на наступныя 5 гадоў пасля выбараў, беларусам няспынна даводзяць. Нават выцягнулі ў інфапрастору з утульнага пенсіянерскага нябыту экс-старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну. Не застаюцца па-за электаральнымі цыкламі і дэмсілы, яны таксама абмяркоўваюць “Стратэгію-2025”…
Якая стратэгія на 2025 год у рэжыму Лукашэнкі і ці ёсць адэкватны адказ на яе ў дэмсіл? Ці здольныя дэмсілы на кансалідаваныя дзеянні і ці не даказвае сітуацыя ў Каардынацыйнай радзе, што да паразумення дэмсілам далёка? Якія інсайды электаральнай кампаніі 2025 года раскрыла Ярмошына і як на “лукашэнкаўскія эліты” ўплывае дзейнасць дэмсіл па распрацоўцы праектаў законаў Новай Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька
7/18/2024 • 48 minutes, 51 seconds
Сяргей Кузін: мая нацыянальная ідэя ў трох словах — мова, свабода, адказнасць
18 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — вядоўца ранішняга шоу на Радыё USA, медыя-кансультант Сяргей Кузін.
Беларусы не мусяць забываць, што ў нас ёсць свае ўнікальныя і яскравыя адрозненні ад ншых нацый. І мы мусім іх захоўваць, адначасова пашыраючы разуменне таго, што мы — частка вялікага еўрапейскага соцыуму. Той Еўропы, часткай якой мы былі спрадвеку і гісторыя якой дазваляе нам ганарыцца сваёй бацькаўшчынай і праз усе выпрабаванні і падарожжы несці любоў да радзімы у сваім сэрцы, перакананы Сяргей Кузін.
Пра тое, чаму эміграцыя — не падстава для адмаўлення ад сваёй ідэнтычнасці, ці гатовыя беларусы да свабоды і адказнасці, пра любоў, вайну і мову мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Кузіным.
7/18/2024 • 48 minutes, 15 seconds
Ніякіх аўто і бязвіз для еўрапейцаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 ліпеня
Ніякіх аўто і бязвіз для еўрапейцаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 ліпеня by Euroradio
7/18/2024 • 32 minutes, 20 seconds
Шахеды над Бабруйскам і дзіцячыя траўмы — Еўразум за 17 ліпеня | Новости Беларуси за 17 июля
Шахеды над Бабруйскам і дзіцячыя траўмы — Еўразум за 17 ліпеня | Новости Беларуси за 17 июля by Euroradio
7/17/2024 • 33 minutes, 26 seconds
Алесь Аляхновіч. Пра дыскрымінацыю бізнесу, санкцыі, пагрозу залежнасці эканомікі ад Расіі
На фоне вайны, у якой лукашэнкаўскі рэжым актыўна падтрымлівае расійскіх акупантаў, мяняецца стаўленне і да тых беларусаў, якія вайну не падтрымліваюць і самі з’яўляюцца ахвярамі лукашэнкаўскага рэжыму. Перыядычна з’яўляецца інфармацыя, што камусьці не працягнулі від на жыхарства, камусьці адмовілі ў статусе ўцекача. Ці ўзніклі складанасці ў бізнесе.
Што адбываецца ў эканоміцы Беларусі і ці працуюць санкцыі так, як гэта задумвалася ад пачатку? Ці сапраўды беларускі бізнес за мяжой сутыкаецца з дыскрымінацыяй і як гэтага пазбегнуць? Які ўзровень залежнасці беларускай эканомікі ад РФ і якія пагрозы гэта нясе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч
7/17/2024 • 1 hour, 4 seconds
Франак Вячорка. Ці здольныя дэмсілы абараніць інтарэсы беларусаў і якім чынам
Рашэнне абмежаваць уезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ўводзіцца краінамі ЕС згодна з дырэктывай Еўрасаюза ў рамках кантролю над правозам тавараў і гандлю. Пра такое абмежаванне ўжо абвясціла Латвія. Але не выключана, што тое ж зробяць Літва і Польшча. Вось толькі такая забарона найперш ударыць па шараговых беларусах, а не па набліжаных да Лукашэнкі чыноўніках альбо супрацоўніках карных ды спецыяльных служб. На жаль, гэта не першае рашэнне, прынятае у высокіх кабінетах Брусэля, якое не ўлічвае інтарэсаў беларусаў.
Што прымусіла Еўрасаюз увесці абмежаванні, якія б’юць па звычайных беларусах, і што магчыма зрабіць, каб выправіць сітуацыю? Ці атрымаецца ў Рыжанкова знайсці агульную мову з Польшчай і ці пойдзе Захад на аднаўленне адносінаў з лукашэнкаўскім рэжымам? Якія планы ў дэмсілаў на 2025 год і чаго чакаць ад канферэнцыі “Новая Беларусь”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
7/17/2024 • 39 minutes, 7 seconds
Павел Усаў. Пра экспансію Кітая на Захад праз Беларусь, санкцыі і шахеды
Кітайская прысутнасць у Беларусі і ў нашым рэгіёне агулам апошнім часам імкліва павялічваецца. І гаворка не пра новыя кітайскія кампаніі ў “Вялікім камені”, а пра іншыя фарматы кітайскай прысутнасці: ваенныя вучэнні, мірныя планы для Украіны і гэтак далей. Вось толькі і намеры ў Кітая не самыя бескарыслівыя, і не ўсім уцягванне Беларусі ў кітайскі фарватэр падабаецца. Вось і шахеды нечакана пачалі завітваць ў паветраную прастору Беларусі. Нібыта выпадкова, але…
Чаму не варта давяраць кітайскім мірным ініцыятывам і якое дачыненне да гэтага мае Беларусь? Ці варта бачыць папярэджанне ў шахедах, якія збіваюцца з маршрута і залятаюць у Беларусь — каму яно і ад каго? Якія інсайды электаральнай кампаніі 2025 года раскрыла Ярмошына і як змяняецца стаўленне да беларусаў у свеце з цягам часу? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
7/17/2024 • 49 minutes
Паветраная трывога і падрыхтоўка глебы пад гастарбайтараў — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 ліпеня
Паветраная трывога і падрыхтоўка глебы пад гастарбайтараў — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 ліпеня by Euroradio
7/17/2024 • 32 minutes, 4 seconds
Новае пакаленне разумее, што Беларусь — не краіна для жыцця - Еўразум за 16 ліпеня | 16 июля
Новае пакаленне разумее, што Беларусь — не краіна для жыцця - Еўразум за 16 ліпеня | 16 июля by Euroradio
7/16/2024 • 36 minutes, 43 seconds
Аляксандр Фрыдман. Лукашэнка і мяжа: што стаіць за жаданнем Мінска памірыцца з суседзямі
Яшчэ некалькі дзён таму Лукашэнка не выбіраў слоў, раскідваючыся пагрозамі ў бок суседзяў. І ўкраінцам пагражаў “сваімі” ядзернымі боегалоўкамі, і палякам абяцаў адказаць так, што мала не падасца, і пра літоўцаў не забыў, умацоўваючы “ашмянскі вузел”. Карацей, страху разам з галоўным сваім КДБістам Церцелем, Вальфовічам ды іншымі “муравейкамі” пры арт-падтрымцы прапаганды на чале з непатапляльным Азаронкам нагнаў на ўсіх. І раптам лукашэнкаўцы зачахлілі свае “Паланэзы” і памірыліся з украінцамі, прапанавалі палякам сесці “вывучыць сітуацыю на мяжы”, а Літве… карацей, і там цішэй стала.
Што прымусіла Лукашэнку сцішыць напружанне на межах і ці надоўга ён адмовіўся ад агрэсіўнай рыторыкі на адрас суседзяў? Ці атрымаецца ў Рыжанкова знайсці агульную мову з Польшчай і што прымусіла Латвію ўвесці санкцыі ў дачыненні да Беларусі? Якія наступствы замаху на Трампа чакаюць Еўропу і што з сябе ўяўляе асоба патэнцыйнага віцэ-прэзідэнта, прапанаваная Трампам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
7/16/2024 • 1 hour, 2 minutes, 6 seconds
Стася Гліннік і Анжаліка Мельнікава. Ці дадуць рады Каардынацыйнай радзе яе новаабраныя кіраўніцы
Днямі Каардынацыйная рада нарэшце знайшла час і паміж спрэчкамі і разборкамі былі (са спрэчкамі і разборкамі) абраныя спікерка і віцэ-спікерка КР. Крытыкі адразу ўбачылі ў такім выбары доказы таго, што Каардынацыйная рада паступова, але няўмольна падпарадкоўваецца Офісу Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанаму пераходнаму кабінету. Пры тым, што “апазіцыйныя” фракцыі нават не выстаўлялі сваіх кандыдатаў на гэтыя “пасады”.
Чаму пагадзіліся ўзваліць на сябе функцыі кіраўнічак КР і чыё гэта было рашэнне — іх ці фракцый? Ці сапраўды з іх дапамогай КР будзе падпарадкаваная Офісу і АПК і ці няма ў іх абранні “канфлікту інтарэсаў”? Якія галоўныя задачы ставяць перад сабой, ці бачаць магчымасці для дасягнення пастаўленых мэтаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць спікерка Каардынацыйнай рады, прадстаўніца фракцыі “Спіс Латушкі і Руху “За свабоду”, каардынатарка праектаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Анжаліка Мельнікава і віцэ-спікерка КР, прадстаўніца фракцыі “Еўрапейскі выбар”, асабістая памочніца Святланы Ціханоўскай Стася Гліннік
7/16/2024 • 57 minutes, 2 seconds
Ірына Сідорская. "Распушчаныя вядзьмаркі патрабуюць ахвяраў". Gender Gap
У Расіі да доўгіх тэрмінаў прысудзілі стваральніц фемінісцкага спектакля "Финист ясный сокол" — нібыта яны апраўдвалі тэрарызм. У Беларусі ўвядуць крымінальную адкзнасць за прагляд дзіцячага порна. Падлеткавы фэст у Полацку адмянілі за "прапаганду няправільных каштоўнасцяў". Навінаў з гендарным акцэнтам на тыдні хапала — абмяркуем іх у праграме Gender Gap з даследчыцай Ірынай Сідорскай!
Чаму пуцінскя ўлады так спужаліся Жэні Бярковіч і Святланы Петрыйчук? "Распушчаныя вядзьмаркі патрабуюць ахвяраў" — каго так назвалі ў стрыме беларускага прапагандыста? Спікеркай і віцэ-спікеркай Каардынацыйнай рады сталі жанчыны — гэта ўжо гендарная роўнасць ці яшчэ не? Пра ўсё гэта — у сённяшнім Gender Gap.
7/16/2024 • 44 minutes, 30 seconds
Надзвычайная сітуацыя на Гомельшчыне і міралюбівы Лукашэнка — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 ліпеня
Надзвычайная сітуацыя на Гомельшчыне і міралюбівы Лукашэнка — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 ліпеня by Euroradio
7/16/2024 • 29 minutes, 57 seconds
Стомлены Лукашэнка, бадзёры Трамп, заклапочаны Гайдукевіч - Еўразум за 15 ліпеня | 15 июля
Стомлены Лукашэнка, бадзёры Трамп, заклапочаны Гайдукевіч - Еўразум за 15 ліпеня | 15 июля by Euroradio
7/15/2024 • 38 minutes, 48 seconds
Аліса Рыжычэнка. Ці дапаможа Лукашэнку “кітайскі парасон” і калі Польшча закрые межы
Пакуль лукашэнкаўская прапаганда распісвала выгады ад далучэння Беларусі да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), Польшча заявіла пра гатоўнасць цалкам перакрыць чыгуначныя грузаперавозкі праз беларускую мяжу. І нават вынікі апытання, праведзеныя сярод палякаў, кажуць, што грамадства падтрымлівае гэтую ідэю. Але пэўны калапс на межах паміж Беларуссю і краінамі ЕС ужо назіраецца — і ў выпадку з грузавымі перавозкамі, і для звычайных турыстаў і падарожнікаў.
Што насамрэч адбываецца з эканомікай Беларусі і наколькі заказы расійскага ваенпраму ёй дапамагаюць? Навошта Кітай імкнецца пашырыць свой уплыў на Беларусь і якія эканамічныя пагрозы ці выгады гэта нясе? Ці варта чакаць масавага прыезду ў Беларусь гастарбайтараў з краін Сярэдняй Азіі і што будзе з курсам долара? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка ў сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістарка эканомікі Аліса Рыжычэнка
7/15/2024 • 47 minutes, 7 seconds
Юрый Дракахруст. Пра "вуха Трампа" і "зняццё напружанасці" за 3 гадзіны
Нечаканае вызваленне амаль двух дзясяткаў палітвязняў пакуль не выглядае як пачатак працэсу палітычнай “адлігі”, а толькі як разавы акт дзеля дасягнення нейкай мэты. Рэпрэсіі рэжыму ў дачыненні да беларускага грамадства працягваюцца, як працягваецца і пашыраецца падтрымка тым жа рэжымам расійскай агрэсіі ва Украіне. Што ж да самой вайны ва Украіне, то, магчыма, развіццё падзей на фронце будзе, у тым ліку, залежыць ад вынікаў выбараў у ЗША. А пасля замаху на Трампа, імаверна, перамога будзе за ім...
Як замах на Дональда Трампа паўплывае на вынік выбараў у ЗША і на сітуацыю ў нашым рэгіёне? Чым небяспечная згадка Беларусі ў Дэкларацыі NATO і чаму Ціханоўская не паўплывала на змену фармулёўкі? Ці дапаможа Венскі механізм АБСЕ палепшыць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і ці прывядзе да вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст
7/15/2024 • 45 minutes, 18 seconds
Іван Ступак. Ліквідацыя напружанасці: ці надоўга зацішша на мяжы з Украінай
Некалькі апошніх тыдняў сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы была звышнапружаная як у ваенным, так і ў прапагандысцкім сэнсе. І абедзве напружанасці ўзмацняліся паралельна: спачатку нам расказвалі пра планы нападу на Беларусь у стылі ўжо мемных “чатырох кірункаў”, пра пераход да мяжы дадатковых сіл УСУ, пра намеры Рускага добраахвотніцкага корпуса (ці “каліноўцаў”, у іх пераапранутых) напасці на Беларусь, а паралельна да мяжы ішлі калоны непераможных беларускіх ССА, ехалі грозныя “Паланэзы”, райвыканкамы рыхтавалі тэрабарону, а гераічны ГУБАЗіК затрымліваў за лайкі і каментары здраднікаў і ворагаў. Але потым за справу ўзяўся Лукашэнка і хуценька ўсё разруліў. І ўсе пайшлі па дамах. Ну, амаль…
Чым кіравалася палітычнае і вайсковае кіраўніцтва Украіны, калі планавала падступна правакаваць нашу міралюбівую краіну і што тым планам перашкодзіла? Ці такі ўжо неверагодны сцэнар, паводле якога на Беларусь нападаюць байцы РДК і займаюць “Кобрынскі плацдарм”? Якім чынам Украіны здолела дамагчыся вызвалення сваіх людзей з лукашэнкаўскага палону і на якіх умовах Кіеў і Мінск могуць паразумецца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак
7/15/2024 • 37 minutes, 40 seconds
Запаволены YouTube і антырэкорд Алімпіяды — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 ліпеня
Запаволены YouTube і антырэкорд Алімпіяды — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 ліпеня by Euroradio
7/13/2024 • 35 minutes, 44 seconds
Не памерці ад цеплавога ўдару і Славянскі базар не "прагрымеў" - Еўразум за 12 ліпеня | 12 июля
Не памерці ад цеплавога ўдару і Славянскі базар не "прагрымеў" - Еўразум за 12 ліпеня | 12 июля by Euroradio
7/12/2024 • 31 minutes, 50 seconds
Ночы ў Германіі: росквіт секс-турызму і таемнае знікненне гномаў
У Германіі — бум прастытуцыі. Ён звязаны з футбольнымі фанатамі, якія карыстаюцца секс-паслугамі за грошы падчас Еўра-2024.
Пакуль еўрапейцы культурна, хаця і не бясплатна адпачываюць і глядзяць футбол, у краіне квітнее злачыннасць. Нехта скраў калекцыю садовых гномаў, якую нямецкая сям’я збірала сорак гадоў. Інцыдэнт здарыўся ўночы, калі муж і жонка заснулі — якраз пасля футбольнай трансляцыі.
Больш трагічная навіна прыйшла з Румыніі. Там мядзведзь разадраў 19-гадовую турыстку. І падставіў усіх іншых мядзведзяў — цяпер улады хочуць адстрэльваць драпежнікаў.
Падрабязней пра гэта і не толькі слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей
7/12/2024 • 4 minutes, 41 seconds
Аляксандр Кныровіч. Сакрэтная справаздача КДК і сум Лукашэнкі па "ўсім свеце"
Лукашэнка харахорыцца, але выдае сябе: некамфортна яму ў ізаляцыі. Хоча, каб яго ў свеце любілі і паважалі. Але ж не... Ні ён, ні ягоны наскрозь расійскі "Славянскі базар" нікому, акрамя яго ўдзельнікаў, не патрэбны.
Пачнем стрым з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам з гэтага. А таксама пагаворым пра сакрэтную справаздачу КДК, крэдытную ліхаманку ў Беларусі, прымітыўную хлусню прапагандыстаў з СБ, Байдэна, Пуціна і Зяленскага.
7/12/2024 • 41 minutes, 53 seconds
Віталь Цыганкоў. Пра Байдэна, Лукашэнку, ролю Масквы і Кітая і пра палітвязняў
Прэзідэнцкая кампанія ў ЗША набывае ўсё больш… дзіўныя формы. Пазіцыя Джо Байдэна, якога ўжо не толькі апаненты, але і прыхільнікі просяць зняцца з выбараў, але ён чакае нейкага канкрэтнага знаку з гэтай нагоды ад Бога, пачынаюць нагадваць пазіцыю Лукашэнкі. Таго, якія шмат разоў абяцаў сысці, “калі гэтага захоча народ”, але калі народ пра гэта яму сказаў, дыктатар узяў у рукі аўтамат. Але тут рэч нават не ў падабенстве, а тым, што такія выбары ў ЗША могуць адбіцца і на сітуацыі ў нашым рэгіёне.
Што насамрэч адбываецца на выбарах у ЗША і ці мае гэта дачыненне да Беларусі? Навошта Кітай імкнецца пашырыць свой уплыў на Беларусь і якія пагрозы гэта нясе? Ці варта чакаць далейшага вызвалення палітвязняў і якая роля ў гэтым працэсе магчымая для беларускіх дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік, аналітык Віталь Цыганкоў
7/12/2024 • 51 minutes, 37 seconds
Згода палякаў на закрыццё мяжы і забарона вэйпаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 ліпеня
Згода палякаў на закрыццё мяжы і забарона вэйпаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 ліпеня by Euroradio
7/12/2024 • 31 minutes, 37 seconds
Узброены супраціў і бесклапотнае студэнцтва (у Польшчы) - Еўразум за 11 ліпеня | Новости за 11 июля
Узброены супраціў і бесклапотнае студэнцтва (у Польшчы) - Еўразум за 11 ліпеня | Новости за 11 июля by Euroradio
7/11/2024 • 32 minutes, 11 seconds
Чаму заходнія ВНУ “закрываюцца” ад беларускіх студэнтаў
Узмацненне санкцыйнага ціску на лукашэнкаўскі рэжым, імкненне рэжыму перашкодзіць ці прынамсі абцяжарыць выезд грамадзян Беларусі на Захад для вучобы ці працы — вынікам усяго гэтага (але не толькі) сталі як праблемы з атрыманнем беларусамі віз з аднаго боку і неабходных для паступлення ў заходнія ВНУ дакументаў — з другога. А ў сітуацыі, калі ёсць сумневы ў якасці айчыннай адукацыі, а на шляху да заходніх ВНУ столькі праблем, патэнцыйныя студэнты пачынаюць глядзець на Усход. Паралельна страчваючы веру ў тое, што лідары беларускіх дэмсіл за мяжой здольныя паспрыяць вырашэнню праблем з паступленнем у еўрапейскія ўніверсітэты…
Чым цікавыя для беларускай моладзі ВНУ Польшчы і якое стаўленне да студэнтаў з нашай краіны? Пытанні віз, аплаты, апастылю і гэтак далей — наколькі гэта сур’ёзная праблема на шляху да паступлення ў еўрапейскія ВНУ і як іх можна вырашыць? Ці ёсць у беларускіх студэнтаў цікавасць да палітыкі і што з сябе ўяўляе арганізацыя “Ліхтар”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць студэнты Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані, актывісты моладзевай арганізацыі “Ліхтар” Максім Залацько, Аляксей Грахоўскі і Ілля Міхневіч
7/11/2024 • 36 minutes, 7 seconds
Алена Говар: шукай сябе і мадэрнізуйся — з такой ідэяй жыву і ёй кіруюся
11 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — доктарка філасофіі, этнагісторык, супрацоўніца Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта Алена Говар.
Архівы — гэта велізарны пласт сацыяльнай гісторыі нашага народа, гісторыі, якая тычыцца кожнага чалавека. Да ўсведамлення сябе неабходна ісці праз усведамленне сваёй сям’і, свайго роду, сваёй вёскі ці мястэчка, а не праз нейкія вялікія грунвальдскія бітвы. Гісторыя вельмі важная, мова — вельмі важная, але яны павінны быць часткай цябе, гэта не мусіць быць штучна пасаджанае ў нас, як абстрактная частка дзяржавы. Каб знайсці гэтую сваю частку, нам неабходна зазірнуць у гісторыю свайго роду з дапамогай пакуль яшчэ закрытых ад нас архіваў, перакананая Алена Говар.
Пра тое, ці падобныя лёсы беларусаў і аўстралійскіх абарыгенаў, ці з'яўляецца беларуская мова абавязковым элементам для фармавання нашай нацыі, ці ёсць беларусы як нацыя і пры чым тут праблема адкрытых архіваў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Говар.
7/11/2024 • 54 minutes, 31 seconds
Ігар Тышкевіч. Беларуская карта: як яе можа разыграць Кітай і чым гэта нам пагра жае
Сяброўства Беларусі з Кітаем набывае ўсё больш разнастайнасці і глыбіні. Тут і прыняцце Беларусі ў ШАС, і беларуска-кітайскія (упершыню) ваенныя вучэнні на тэрыторыі нашай краіны, і візіт у Пекін новапрызначанага міністра замежных спраў Рыжанкова. Выглядае на тое, што гэта не вынік дасягнення беларускіх дыпламатаў, а праява раптоўнай цікавасці да нашай краіны менавіта з боку Кітая. І ўсё гэта адбываецца на фоне вайны ва Украіне, пашырэння глабальнага супрацьстаяння Расіі і Захаду, спробай як ЕС, так і Масквы перацягнуць Кітай на свой бок…
Што стаіць за цікавасцю Кітая да Беларусі і як Паднябесная можа “разыграць беларускую карту”? Навошта Мінск штучна стварае напружанасць на ўкраінскім кірунку і да якіх наступстваў гэта можа прывесці? Чаго імкнецца дасягнуць рэжым, вызваляючы палітвязняў, і ці варта спадзявацца на хваробу Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аналітыкам, экспертам міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігарам Тышкевічам
7/11/2024 • 43 minutes, 33 seconds
Чэргі да лекараў і тропікі на Палессі — "Раніца з Еўрарадыё" за 11 ліпеня
Чэргі да лекараў і тропікі на Палессі — "Раніца з Еўрарадыё" за 11 ліпеня by Euroradio
7/11/2024 • 32 minutes, 56 seconds
Закупы ў Польшчы — усё. КДБ РБ кіруе расійскімі ракетамі - Еўразум за 10 ліпеня | Новости за 10 июля
Закупы ў Польшчы — усё. КДБ РБ кіруе расійскімі ракетамі - Еўразум за 10 ліпеня | Новости за 10 июля by Euroradio
7/10/2024 • 39 minutes, 28 seconds
Павел Усаў. Польшча супраць закупаў, пашпарт Новай Беларусі — усё?
Апошнія навіны з беларуска-польскай мяжы не парадуюць беларусаў, якія мелі там свой гешэфт. Польскія мытнікі больш не прапускаюць на сваю тэрыторыю аўтамабілі, у якіх няма іх гаспадароў. А яшчэ раней яны забаранілі вывозіць з Польшчы тавары.
Як гэтыя "санкцыі" паўплываюць на сітуацыю ў Беларусі? Вынікам чаго стала "амністыя" для 16 палітзняволеных і чаго чакаць ад Лукашэнкі далей? Ці працягваць нам спадзявацца на пашпарт Новай Беларусі? Пра гэта гаворым з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
7/10/2024 • 37 minutes, 56 seconds
Справаздачы пра шлюбы за мяжой і непапулярны Ліцэй Дзяржынскага— "Раніца з Еўрарадыё" за 10 ліпеня
Справаздачы пра шлюбы за мяжой і непапулярны Ліцэй Дзяржынскага— "Раніца з Еўрарадыё" за 10 ліпеня by Euroradio
7/10/2024 • 35 minutes, 9 seconds
ААН, грызня прапагандыстаў і новая праца Кавалеўскага - Еўразум за 9 ліпеня | Новости за 9 июля
ААН, грызня прапагандыстаў і новая праца Кавалеўскага - Еўразум за 9 ліпеня | Новости за 9 июля by Euroradio
7/9/2024 • 33 minutes, 6 seconds
Міхаіл Самусь. Адкуль на Беларусь рыхтуецца напад і пры чым тут РДК і “каліноўцы”
Сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы і асабліва агрэсіўныя планы Кіева зноў не даюць спакойна спаць самаму міралюбіваму рэжыму ў нашым рэгіёне (а можа, і не толькі) на чале з Лукашэнкам. Украінскія вайскоўцы не толькі працягваюць мінаваць памежную тэрыторыю (са свайго боку), не толькі будуюць умацаванні, але і ваенныя вучэнні ля мяжы ладзяць. Чым паказваюць, што маюць нядобрыя намеры адносна Беларусі. Якая ніякіх падставаў так сябе паводзіць Кіеву не давала! А тут яшчэ і інфармацыя пра намер дазволіць РДК зладзіць рэйд на Дразды, захапіўшы па дарозе Кобрын і Брэст.
Што насамрэч адбываецца на мяжы з Беларуссю і навошта ўкраінскія вайскоўцы рыхтуюцца да нападу на Беларусь? Ці можна чакаць нападу з тэрыторыі Украіны расійскіх добраахвотнікаў пры магчымай падтрымцы “каліноўцаў”? Ці ўплывае на планы ўкраінскіх вайскоўцаў наяўнасць у Лукашэнкі ядзернай зброі і “Паланэзаў” з гераічнным спецназам і АМАПам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь
7/9/2024 • 37 minutes, 54 seconds
Валерый Кавалеўскі. Пра Кабінет, разыходжанні, пашпарт, будучыню сваю і дэмсіл
26 чэрвеня Валерый Кавалеўскі нечакана аб’явіў “аб складанні з сябе абавязкаў намесніка кіраўніцы і прадстаўніка па замежных справах у Аб’яднаным пераходным кабінеце”. Прычынай нібыта стала тое, што “з’явіліся разыходжанні ў стратэгічным бачанні шляхоў дасягнення мэтаў дэмакратычнага руху, у арганізацыі і тактыцы вядзення працы, а таксама ў падыходах да ўнутранай палітыкі”. З таго часу цяпер ужо былы прадстаўнік АПК даў некалькі каментароў розным СМІ, але сітуацыя з яго адыходам больш зразумелай не зрабілася. Як і лёс яго праектаў, найперш праекта пашпарта Новай Беларусі, якія Кавалеўскі курыраваў.
Што ж насамрэч зрабілася нагодай для адыходу з АПК і што цяпер будзе з праектам пашпарта Новай Беларусі? Ці можна казаць, што Кавалеўскі прайграў “апаратную вайну” і ці былі спробы пераканаць яго застацца? Чым плануе займацца і як ацэньвае сённяшні стан дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-дыпламат і былы прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі
7/9/2024 • 42 minutes, 34 seconds
Аляксандр Фрыдман. Цяжкі месяц: ці стане цэнтр сілы ў Александрыі выратавальным для Лукашэнкі
Стомленасць час ад часу даганяе кожнага з нас. Нават тых, хто “народжаны прэзідэнтам” і каго хакейная пляцоўка ратуе ад любых каронавірусаў. Вось і Лукашэнку дагнала. Ды прымусіла задумацца пра будучыню “пасля гаспадара шпіца” не толькі беларускіх чыноўнікаў, але і “вежы Крамля” і, магчыма, нават “сяброў” з Паднябеснай. Вайскоўцы якой (супадзенне?) акурат у гэты час упершыню бяруць удзел у ваенных вучэннях у Беларусі.
Што адбываецца са здароўем Лукашэнкі і чаго чакаць у выніку абвастрэння яго “стомленасці”? Ракетны ўдар па Кіеве — ці зменіць ён пазіцыі асобных краін адносна дапамогі Украіне і як гэта паўплывае на “місію Орбана”? Ці пойдзе рэжым далей на шляху вызвалення палітвязняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
7/9/2024 • 54 minutes, 46 seconds
Ірына Сідорская. Ці варта паступаць на журфак? Чаму грызуцца прапагандысты?
Журфак БДУ — галоўная школа для беларускіх журналістаў — імкліва змяняецца. Зніклі раней запатрабаваныя спецыяльнасці, знікла магчымасць навучацца платна і не адпрацоўваць размеркаванне. Да таго ж, ад журналістыкі ў Беларусі засталіся ці падкрэслена апалітычныя медыі, ці наскрозь ангажаваная прапаганда.
Ці варта сёння паступаць на журфак у Беларусі? І чаму ў шэрагах прапагандыстаў адбыўся раскол, і цяпер яны нападаюць адно на аднога? Размаўляем пра гэта з доктаркай філалагічных навук і экс-загадчыцай Кафедры Тэхналогій камунікацыі журфака БДУ Ірынай Сідорскай.
7/9/2024 • 50 minutes, 26 seconds
Чыноўніцкая варажба на бульбе і пераноска для Умкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 9 ліпеня
Чыноўніцкая варажба на бульбе і пераноска для Умкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 9 ліпеня by Euroradio
7/9/2024 • 36 minutes, 25 seconds
Як выціснуць з сябе бульбасрач? Марк Шагал наш? - Еўразум за 8 ліпеня | Новости за 8 июля
Як выціснуць з сябе бульбасрач? Марк Шагал наш? - Еўразум за 8 ліпеня | Новости за 8 июля by Euroradio
7/8/2024 • 46 minutes, 7 seconds
Дзяніс Герасімчык. Як звязаныя бізнес, мова і палітыка і пры чым тут добраахвотнікі
Тое, што беларусы, трапіўшы ў эміграцыю, імкнуцца стварыць уласныя бізнес, даўно не навіна. Мы прызвычаіліся да беларускіх пабаў і кавярняў, канцэртных пляцовак, хабаў ды музычных школаў, ІТ — увогуле наша тэма. Гэта тое, што навідавоку, але далёка не ўсе кірункі, дзе беларусы ствараюць сваё. Беларускі малы бізнес з’яўляецца нават у тых сферах, дзе, здавалася б, месца толькі для мясцовых. Да прыкладу — аўташколы. Але і тут ужо ёсць нашы. Прычым займаючыся сваёй справай, людзі не забываюць ні пра грамадзянскую актыўнасць, ні пра дапамогу сваім.
Ці лёгка эмігранту ў Польшчы стварыць свой бізнес і з якім цяжкасцямі альбо нечаканасцямі давялося сутыкнуцца? Як на “беларускі бізнес” у Польшчы паўплывалі падзеі 2020 года і вайна ва Украіне? Ці лёгка захоўваць сваю беларускасць за мяжой і чаму ён не адмаўляецца ад актывізму і падтрымкі каліноўцаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае грамадскі актывіст, заснавальнік і кіраўнік варшаўскай аўташколы Denis Drive Дзяніс Герасімчык
7/8/2024 • 39 minutes, 6 seconds
Таццяна Хоміч. Як дамагчыся вызвалення палітвязняў і ці здольны рэжым на гуманізм
Днямі стала вядома пра вызваленне шэрагу паляітвязняў. Сам гэты факт нечаканасцю не зрабіўся, бо напярэдадні Лукашэнка анансаваў вызваленне падчас свайго выступу. Але да сёння грамадскасці не вядомая ні дакладная колькасць вызваленых, ні іх імёны. Тым не менш, сам факт вызвалення выклікаў шмат спрэчак і абмеркаванняў у сацсетках і СМІ. Спрачаюцца і наконт прычынаў, якія рэжым да гэтага кроку падштурхнулі, і пра тое, ці лічыць гэты крок “актам гуманнасці”, і пра ролю беларускага грамадства ў працэсах вызвалення палітвязняў.
Ці існуюць дзейсныя стратэгіі па вызваленні палітвязняў і ці маем мы ўплыў на тыя стратэгіі? Як у вызваленні дапамагаюць кантакты з “тым бокам” і ці працуюць тыя кантакты насамрэч? Якія навіны прыходзяць з месцаў зняволення і ці варта лічыць гэтае вызваленне пачаткам “адлігі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца Аб'яднання сваякоў і колішніх палітвязняў Таццяна Хоміч
7/8/2024 • 36 minutes, 22 seconds
Анаіс Марэн. Без права на правы: як бачаць у ААН сітуацыю ў Беларусі
4 ліпеня, падчас саміту Шанхайскай арганізацыі супрацы ў Астане, Лукашэнка сустрэўся з Генеральным сакратаром Арганізацыі аб’яднаных нацыяў (ААН) Антоніу Гутэрышам. Паводле інфармацыі прэс-службы ААН, падчас размовы Гутэрыш, сярод іншага, “выказаў занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі”. Але з крытыкай прэс-рэліза ААН нечакана выступіў міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў, які быў прызначаны на сваю пасаду толькі тыдзень таму. Ён заявіў, што практычна ўся сустрэча была прысвечаная дзейнасці ААН у Беларусі, а не правам чалавека, што “ніякага адмысловага кейса адносна Беларусі ў ААН няма, які б сёння даваў права Гутэрышу казаць нешта, выстаўляць прэтэнзіі”. Адметна, што 3 ліпеня на 56-й сесіі Рады ААН па правах чалавека прайшоў інтэрактыўны дыялог па Беларусі, на якім Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн прэзентавала свой новы даклад.
Што змянілася ў Беларусі адносна правоў чалавека ў параўнанні з папярэднім дакладам? Як здабываліся інфармацыя і факты, выкарыстаныя ў дакладзе, на што найперш звярталася ўвага? Якія рэкамендацыі дае Спецдакладчыца і ці ёсць спадзяванні на іх выкананне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн
7/8/2024 • 41 minutes, 30 seconds
Роза Турарбекава. Пра “міратворца Сі”, палітвязняў, ШАС і дэбют міністра Рыжанкова
Даўняя мара Лукашэнкі нарэшце спраўдзілася — Беларусь стала чальцом Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. І для лукашэнкаўскай прапаганды гэта, безумоўна, падзея. Але насамрэч гэтай навіне папярэднічаў шэраг цікавейшых навінаў. Да прыкладу, сустрэча прэзідэнта Польшчы Дуды з кіраўніком Кітая Сі Цзіньпінам, пасля якой нечакана і мігранты на беларуска-польскай мяжы неяк сцішыліся, і на свабоду выйшлі палітвязні. Далёка не ўсе, менш за два дзясяткі, але і гэта зрабілася важнай навіной. Якая спарадзіла шмат развагаў пра прычыны, якія падштурхнулі да такіх дзеянняў Лукашэнку.
Што для Лукашэнкі і для Беларусі азначае ўваходжанне нашай краіны ў ШАС? Ці існуюць дзейсныя стратэгіі па вызваленні палітвязняў і ці сапраўды да гэтага рашэння мае дачыненне кіраўнік Кітая? Пра што сведчыць рэакцыя міністра Рыжанкова на інфармацыю прэс-службы ААН пра сустрэчу Гутэрыша і Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай
7/8/2024 • 43 minutes, 38 seconds
Загаловак для Раніцы: Чэк-ап закрыцця мяжы і фэйкавыя студэнты — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 ліпеня
Загаловак для Раніцы: Чэк-ап закрыцця мяжы і фэйкавыя студэнты — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 ліпеня by Euroradio
7/6/2024 • 35 minutes, 38 seconds
"Ліхаманкавае спажыванне" і моўнае пытанне. Еўразум за 5 ліпеня | Новости Беларуси за 5 июля
"Ліхаманкавае спажыванне" і моўнае пытанне. Еўразум за 5 ліпеня | Новости Беларуси за 5 июля by Euroradio
7/5/2024 • 34 minutes, 2 seconds
Аляксандр Кныровіч. Чаго Лукашэнка чакае за выпушчаных палітвязняў?
Праваабаронцам вядомыя прозвішчы 16 палітвязняў, вызваленых 3-га ліпеня. Што гэта было? Добры ўчынак, хітрасць, вымушаны крок з боку ўладаў? Пагаворым пра гэта з палітыкам, блогерам і колішнім вязнем Аляксандрам Кныровічам.
Таксама абмяркуем, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы і навошта патрэбныя дэлегаты Каардынацыйнай рады (пакуль іх "калегі" ў Беларусі праводзяць асабістыя прыёмы і тэлефонныя лініі.
7/5/2024 • 47 minutes, 1 second
Як беларускiя ўлады просяць у Расii новыя крэдыты. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
З вами рубрыка хау мач у якой мы гаворым пра асноуныя эканамичныя выники тыдня.
Сёння пагаворым про тое, як беларуския улады просяць у Расии новыя крэдыты.
А таксама аб тым, чаму беларуская эканомика перетвараецца у эканомику лихарадачнага спажывання.
7/5/2024 • 7 minutes, 32 seconds
Польшча цісне і ні хвіліны спакою — "Раніца з Еўрарадыё" за 5 ліпеня
Польшча цісне і ні хвіліны спакою — "Раніца з Еўрарадыё" за 5 ліпеня by Euroradio
7/5/2024 • 33 minutes, 16 seconds
ШАС спяю і спальшчыкі кніг — Еўразум за 4 ліпеня | Новости Беларуси за 4 ліпеня
ШАС спяю і спальшчыкі кніг — Еўразум за 4 ліпеня | Новости Беларуси за 4 ліпеня by Euroradio
7/4/2024 • 27 minutes, 55 seconds
Яўген Магда. Орбан падставіў Зяленскага?
Генштаб беларускага Мінабароны расхваляваўся праз украінскіх вайскоўцаў ля мяжы з Беларуссю і чарговы раз пабракаў уяўнай ядзернай зброяй. Ці ўспрымаюць у Кіеве сур'ёзна гэтае "інфармацыйнае абвастрэнне"? І як будуць адказваць?
Таксама абмяркуем значэнне выхаду з беларускіх СІЗА і калоній украінскіх вязняў. Гэта сапраўды быў абмен, але абмен Украіны з Расіяй. А Мінск проста пастаяў побач — Лукашэнка зрабіў тое, што яму сказалі. У чым тут яго прыбытак? І якое значэнне абмен мае для ўкраінцаў?
Нарэшце, абмяркуем візіт Віктара Орбана ў Кіеў. Там ён прапанаваў Уладзіміру Зяленскаму мірны план, вельмі падобны да расійскага. А Зяленскі прадказальна адрынуў яго. Якія гэта будзе мець наступствы? І для чаго гэта ўвогуле зроблена?
Пра ўсё гэта ў размове з дырэктарам украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, экспертам iSANS Яўгенам Магдам.
7/4/2024 • 32 minutes, 33 seconds
Віта Раманенка: быць беларусам — сёння гэта для нас найважнейшая ідэя
4 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — журналістка, рэжысёрка, былая намесніца старшыні “Таварыства маладых літаратараў”, пісьменніца, мастацтвазнаўца, сяброўка Асацыяцыі мастакоў Пасадэны (Каліфорнія), заснавальніца галерэі VitArt Gallery (Лос-Анджэлес, ЗША) Віта Раманенка (Solzberg).
Беларусы спрадвеку ведалі, што мадэль сусвету нашмат складанейшая, чым падаецца на першы погляд. І гэтыя свае веды нашы продкі закадавалі ў народных абрадах і малюнках вышыванак, у традыцыях і… павуках. Тых самых саламяных павуках, якія мы ўспрымалі не больш як забаўку ці цацку. А гэта складаная канструкцыя, наш партал сувязі з сусветам, канал, праз які мы можам уплываць на свой лёс і сваю будучыню, перакананая Віта Раманенка.
Пра тое, чаму ў беларускай нацыі заўжды існавала (і працягвае існаваць) перарванасць пакаленняў, што насамрэч уяўляюць з сябе “павукі” і як гэта — жыць у адпаведнасці з вібрацыямі свайго генафонду, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вітай Раманенка.
7/4/2024 • 52 minutes, 22 seconds
Сыход дактароў і крэдытная ліхаманка — "Раніца з Еўрарадыё" за 3 ліпеня
Сыход дактароў і крэдытная ліхаманка — "Раніца з Еўрарадыё" за 3 ліпеня by Euroradio
7/3/2024 • 35 minutes, 46 seconds
"Пердача ў дар" і тры мядзведзіхі — Еўразум за 2 ліпеня | Новости Беларуси за 2 июля
"Пердача ў дар" і тры мядзведзіхі — Еўразум за 2 ліпеня | Новости Беларуси за 2 июля by Euroradio
7/2/2024 • 30 minutes, 23 seconds
Ірына Сідорская. "Тры мядзведзіхі". Як усе пераключыліся на жанчын вакол Лукашэнкі
Прызначэннямі ў МЗС і АП Лукашэнка перахапіў парадак дня. Усе абмяркоўваюць, як Пяткевіч будзе ўжывацца з Эйсмант. І амаль ніхто — як Круты будзе ўжывацца з Рыжанковым.
На гэтым фоне прафесіяналы працягваюць з'язджаць з Беларусі, нараджальнасць падае, а Лукашэнка змяншае дапамогу шматдзетным сем'ям. Гэта ўсё — прыкметы руйнавання "сацыяльнай дзяржавы"? Размаўляем пра гэта з доктаркай навук, гендарнай эксперткай Ірынай Сідорскай у праграме Gender Gap.
7/2/2024 • 49 minutes, 1 second
Ад'езд моладзі і неўміручыя пенсіянеры — "Раніца з Еўрарадыё" за 2 ліпеня
Ад'езд моладзі і неўміручыя пенсіянеры — "Раніца з Еўрарадыё" за 2 ліпеня by Euroradio
7/2/2024 • 33 minutes, 12 seconds
Вызваленне “дыверсантаў” і няўдалая авантура — Еўразум за 1 ліпеня | Новости Беларуси за 1 июля
Вызваленне “дыверсантаў” і няўдалая авантура — Еўразум за 1 ліпеня | Новости Беларуси за 1 июля by Euroradio
7/1/2024 • 34 minutes, 12 seconds
Павел Латушка. Пра вызваленне палітвязняў, ПАСЕ і ядзерны шантаж Лукашэнкі
Навіна пра чарговыя кадравыя прызначэнні, праведзеныя Лукашэнкам, жыла нядоўга. Больш за прызначэнне новага міністра замежных спраў і кіраўніка лукашэнкаўскай адміністрацыі тых, хто яшчэ сочыць за гэтымі перастаноўкамі, зацікавіла рашэнне вярнуць амаль з нябыту былую фаварытку Наталлю Пяткевіч на пазіцыю намесніцы кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі. І раптоўная смерць былога амбасадара Беларусі ў Германіі Дзяніса Сідарэнкі. Але і гэта перабілі навіны пра вызваленне з лукашэнкаўскага палону пяці грамадзянаў і грамадзянак Украіны, частку з якіх нават прызналі палітвязнямі.
Што мяняе на палітычным полі супраца дэмсіл з ПАСЕ і што стаіць за рашэннем вярнуць у абойму Наталлю Пяткевіч? Якую ролю мусіць выконваць новапрызначаны кіраўнік АП і што чакае МЗС? Якія пагадненні дазволілі Украіне выцягнуць сваіх людзей з лукашэнкаўскага палону і як Еўропа адрэагуе на новую хвалю ядзернага шантажу рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
7/1/2024 • 1 hour, 6 minutes, 44 seconds
Сяргей Кузін. Інфасупраціў: выжыць і перамагчы ў супрацьстаянні з прапаганд ай
Эксперты з аналітыкамі і нават палітыкі-скептыкі раяць і лідарамі дэмсіл, і усяму дэмакратычнаму руху агулам не лунаць у аблоках, а пачаць рэальна глядзець на сітуацыю. Не дзеда марна злаваць, а (там некалькі пунктаў, але нас сёння цікавіць адзін) займацца “медыйкай”. Што праўда, далей пачынаецца “цёмны лес”, бо як той “медыйкай” ва ўмовах эміграцыі займацца, не асабліва зразумела. Ды яшчэ і каб гэты занятак набліжаў нас да пераменаў…
Што магчыма сёння зрабіць, каб захаваць і медыя, і калектыў, і сваю аўдыторыю? Як ва ўмовах вайны і таталітарызму сумясціць місію і бізнес-паспяховасць медыяпраекта? Якія наратывы адпрацоўвае сёння лукашэнкаўская і расійская прапаганда і ці сапраўды яна недалёкая і няякасная? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае вядоўца ранішняга шоу на Радыё USA, медыякансультант Сяргей Кузін
7/1/2024 • 45 minutes, 15 seconds
Роза Турарбекава. Што зменіцца ў замежнай палітыцы Беларусі ад “перастаноўкі л ожкаў” у МЗС
Звальненне з пасады міністра замежных спраў Алейніка хоць і стала крыху нечаканым для экспертаў, але… не больш за тое. Маўляў, звольніў Лукашэнка Алейніка, прызначыў кадравага дыпламата Рыжанкова, толькі нічога гэта ў замежнай палітыцы Беларусі не зменіць. Бо не гэтыя “міністры” прымаюць нейкія рашэнні і фармуюць парадак дня — яны на ўсё гэта фактычна і ўплыву ніякага не маюць. А ў той жа час дэмакратычныя сілы пашыраюць і ўзмацняюць свае кантакты з Захадам. Што праўда, і тут ёсць адна кадравая нечаканасць: сышоў з пасады прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.
Ці варта чакаць нейкіх зменаў ад прызначэння новага міністра ў МЗС і што такое замежная палітыка Мінска сёння? Як сёння выглядаюць адносіны Мінска з Масквой і што там з “саюзнай інтэграцыяй”? Ці змяняецца стаўленне Захаду да беларускіх дэмсіл і рэжыму ў Мінску і што зменіцца з адыходам Кавалеўскага? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай, лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай
7/1/2024 • 50 minutes, 42 seconds
Аляксандр Фрыдман. Урокі “рэальнай палітыкі” ад Шольца: чаму блакуюцца санкцыі
Як стала вядома, Германія і Францыя заблакавалі ўвядзенне новых еўрапейскіх санкцый у дачыненні да лукашэнкаўскага рэжыму. Гаворка найперш пра забарону на ўвоз у Беларусь заходніх аўтамабіляў, а таксама прадметаў раскошы. У якасці аргумента Берлін і Парыж выкарыстоўваюць тое, што, маўляў, нельга ў пытанні санкцый зраўняць Мінск і Маскву, бо Беларусь усё яшчэ наўпрост не ўдзельнічае ў вайне Расіі ва Украіне. На фоне словаў Паўла Латушкі пра непублічныя перамовы Мінска з Парыжам узнікаюць пытанні наконт жадання Захаду “перагарнуць старонку” ў адносінах з рэжымам.
Што стаіць за блакаваннем часткі санкцый у дачыненні да лукашэнкаўскага рэжыму Берлінам і Парыжам? Як сёння выглядаюць галоўныя функцыі МЗС і АП і чаго чакаць ад змены кіраўніцтва ў гэтых структурах? Ці сапраўды Захад гатовы сур’ёзна разглядаць магчымасць “перагарнуць старонку” і якая рэакцыя экспертаў і СМІ на дэбаты Байдэна і Трампа? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
7/1/2024 • 54 minutes, 1 second
Кепская нейтральнасць і тысячы на выпускных — "Раніца з Еўрарадыё" за 29 чэрвеня
Кепская нейтральнасць і тысячы на выпускных — "Раніца з Еўрарадыё" за 29 чэрвеня by Euroradio
6/29/2024 • 36 minutes, 44 seconds
"Пашпарт — RIP" і смерць за кейпоп — Еўразум за 28 чэрвеня | Новости Беларуси за 28 июня
"Пашпарт — RIP" і смерць за кейпоп — Еўразум за 28 чэрвеня | Новости Беларуси за 28 июня by Euroradio
6/28/2024 • 31 minutes, 59 seconds
Ад кошту футбола да кошту крэсла міністра МЗС і гандлю на вайне
Здавалася б, не звязаныя паміж сабой адстаўка і прызначэнне: Алейніка — з пасады міністра МЗС і Крутога — на пасаду кіраўніка лукашэнкаўскай адміністрацыі. Але выглядае на тое, што яднае абодва гэтыя рашэнні эканоміка. Бо даўно вядома, што для Лукашэнкі амбасада РБ у РФ — найперш гандлёвае прадстаўніцтва Беларусі ў Расіі, таму галоўная задача дыпламатаў і ўсяго МЗС — гандляваць беларускімі трактарамі па ўсім свеце. А пры чым тут футбол, спытаецеся вы. Пры тым, што футбол — гэта таксама грошы, нават у Беларусі. А дзе грошы, там і карупцыя — нават у беларускім футболе, як бы смешна гэта ні гучала.
Што ж не так з беларускім футболам у плане карупцыі і адкуль яна там узялася? Як сёння выглядаюць галоўныя функцыі МЗС і АП і пра што сведчыць арыентацыя на эканамістаў у новых прызначэннях? Ці не перабольшвае Кныровіч, калі заяўляе пра спробу ўвесці ў Каардынацыйнай радзе “прыгоннае права”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком фракцыі “Беларусы” (былы “Блок Пракоп’ева — Ягорава”), блогерам і прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам
6/28/2024 • 44 minutes, 1 second
"Тры Наталлі" Лукашэнкі: што стаіць за вяртаннем былой фаварыткі
Як тасуецца калода з чыноўнікамі, звычайна цікавасці не выклікае. Па-першае, там найчасцей адны і тыя ж даўно вядомыя асобы, па-другое, ад іх мала што залежыць, і самі з сябе яны нічога цікавага не ўяўляюць, бо самастойных рашэнняў практычна не прымаюць. Але часам здараюцца выключэнні, і кадравыя рашэнні на непрацяглы час звяртаюць на сябе ўвагу. Да прыкладу, рашэнне вярнуць амаль што з нябыту былую фаварытку Наталлю Пяткевіч на пазіцыю намесніцы кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі. У кампанію да Наталлі Эйсмант і Наталлі Качанавай. А там яшчэ і змена кіраўнікоў самой АП і МЗС…
Што стаіць за рашэннем вярнуць у абойму Наталлю Пяткевіч і ці здольная яна супрацоўнічаць з двума іншымі Наталлямі — Эйсмант і Качанавай? Якую ролю мусіць выконваць новапрызначаны кіраўнік АП і што стаіць за звальненнем Алейніка? Якія праблемы сёння найперш паўстаюць перад беларускай грамадзянскай супольнасцю і пры чым тут Каардынацыйная рада? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта, кіраўнік міжнароднага дэпартамента Фонду спартыўнай салідарнасці Анатоль Котаў
6/28/2024 • 52 minutes, 7 seconds
Успышка пнеўманій і праваслаўныя войскі — "Раніца з Еўрарадыё" за 28 чэрвен я
Успышка пнеўманій і праваслаўныя войскі — "Раніца з Еўрарадыё" за 28 чэрвеня by Euroradio
6/28/2024 • 32 minutes, 45 seconds
Бяссільны Чэрчыль і нечаканы бізнес — Еўразум за 27 чэрвеня | Новости Беларуси за 27 июня
Бяссільны Чэрчыль і нечаканы бізнес — Еўразум за 27 чэрвеня | Новости Беларуси за 27 июня by Euroradio
6/27/2024 • 40 minutes, 30 seconds
Фрыдман — пра перастаноўкі ў Лукашэнкі
Фрыдман — пра перастаноўкі ў Лукашэнкі by Euroradio
6/27/2024 • 8 minutes, 41 seconds
Павел Станкевіч: мы розныя, але роўныя, дзяржава — гэта не нацыя, такая мая ідэя
27 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік фестывалю абуджаных “TUTAKA”, старшыня фонду “TUTAKA” Павел Станкевіч.
Беларусы могуць нават не ўсведамляць сваёй беларускасці ці нават свядома ад яе адмовіцца, але яны заўсёды будуць заставацца “тутэйшымі”. І, магчыма, менавіта гэтая “тутэйшасць” выратавала беларусаў як нацыю. Бо хаваючыся ў сваёй “тутэйшасці”, нашыя людзі так і не здолелі пераканаць сябе і сказаць “я расіянін” ці “я паляк”. Але з часам сапраўдная беларускасць праб’ецца праз любую “тутэйшасць”, перакананы Павел Станкевіч.
Пра тое, чаму нельга дзяліць беларусаў на “беларускіх” і “польскіх”, чаму часам важна адчуць сябе меншасцю і як беларусаў выратавала іх “тутэйшасць”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Станкевічам.
6/27/2024 • 52 minutes, 48 seconds
Вандроўка за краты: у якія краіны беларусам рызыкоўна ездзіць
Ужо не аднойчы беларусы, якіх лукашэнкаўскі рэжым абвясціў у міжнародны вышук, траплялі ў непрыемныя сітуацыі: іх затрымлівалі ў краінах, якія працягваюць супрацоўнічаць з лукашэнкаўскімі сілавікамі па лініі, да прыкладу, Інтэрпола. І калі нават вас не дэпартуюць адразу ў Беларусь, то ўсё адно такія затрыманні гарантуюць непрыемнасці. Гэта не толькі знаходжанне ў мясцовым СІЗА да высвятлення абставінаў, але і траты на адвакатаў і судовыя разборы.
Як даведацца, ці ўнеслі вас у базу вышуку Інтэрпола, і што рабіць у такім выпадку? Як сёння выглядае спіс краінаў, у якія беларусам рызыкоўна прыязджаць, і ці магчыма нейкім чынам туды бяспечна трапіць пры неабходнасці? Ці здольныя дэмсілы ўплываць на сітуацыю ў выпадку вашага затрымання і што адразу мусіць зрабіць затрыманы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна і юрыстка, сузаснавальніца дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганна Маціеўская
6/27/2024 • 52 minutes, 13 seconds
Канец прыватных ВНУ і мінамёты на БМЗ — "Раніца з Еўрарадыё" за 27 чэрвеня
Канец прыватных ВНУ і мінамёты на БМЗ — "Раніца з Еўрарадыё" за 27 чэрвеня by Euroradio
6/27/2024 • 33 minutes, 53 seconds
Ах, віза і нахабныя кляшчы — Еўразум за 26 чэрвеня | Новости Беларуси за 26 июня
Ах, віза і нахабныя кляшчы — Еўразум за 26 чэрвеня | Новости Беларуси за 26 июня by Euroradio
6/26/2024 • 35 minutes, 5 seconds
Ці закрые Літва следам за Польшчай мяжу з Беларуссю
Словы міністра Сікорскага і прэзідэнта Дуды пра магчымае поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю прымушаюць задумацца пра тое, як сябе ў гэтай сітуацыі будзе паводзіць Літва. Шэраг экспертаў не выключае, што і ў Вільні пойдуць тым жа шляхам, тым больш што раней літоўскі бок таксама казаў пра закрыццё пераходаў на літоўска-беларускай мяжы. Што ў адказ зробіць Лукашэнка, прагназаваць складана, але не выключана, што ён дасць загад сваім спецслужбам яшчэ больш эскаляваць сітуацыю. І гэтыя дзеянні лагічна прывядуць да яшчэ больш падазронага стаўлення да беларусаў, якія сёння жывуць у Літве.
Што можа схіліць кіраўніцтва Літвы да закрыцця мяжы з Беларуссю і якія пагрозы гэта нясе як самой Літве, так і беларускаму грамадству? Як Літва і іншыя краіны Балтыі рыхтуюцца да магчымай вайны з Расіяй і пры чым тут Кітай? Ці здольныя дэмсілы зрабіць нешта, каб Беларусь не апынулася за “жалезнай заслонай”, і як вярнуць паразуменне паміж літоўскім грамадствам і беларусамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітолаг, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis)
6/26/2024 • 57 minutes, 30 seconds
“Беларусь — ЕС”: ці гатовая Беларусь да еўраінтэграцыі і пры чым тут дэмсілы?
Чарговае, ужо трэцяе паседжанне кансультацыйнай групы “Беларусь — ЕС” прайшло 25 чэрвеня ў Бруселі. Дэмакратычныя сілы Беларусі былі на той сустрэчы прадстаўленыя даволі шырока: ад Святланы Ціханоўскай да прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета і Каардынацыйнай рады. Ва ўмовах, калі дэмакратычныя сілы могуць толькі дэкларатыўна заяўляць пра еўрапейскі выбар Беларусі, але рэальна нічога для яго прасоўвання пакуль зрабіць не могуць, такія кансультацыі на першы погляд падаюцца абмеркаваннем віртуальных планаў на няпэўную будучыню.
Што абмяркоўвалі на гэтым паседжанні кансультацыйнай групы і якія рэальныя вынікі ад такіх сустрэч? Як сёння выглядае фармат “Беларусь — ЕС” і якую ролю у ім выконвае Каардынацыйная рада? Ці здольныя дэмсілы ўплываць на сітуацыю ў Беларусі і што для беларусаў можа зрабіць КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца фракцыі “Спіс Латушкі і Рух “За свабоду”, каардынатарка праектаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Анжаліка Мельнікава
6/26/2024 • 41 minutes, 58 seconds
Z-амбаванне нацыі: якую пагрозу Беларусі нясуць “рускамірцы” і… ГУБАЗіК
Надоечы невядомыя прыхільнікі Расіі хадзілі па Брэсце з “уласаўскім трыкалорам” і іншай z-сімволікай расійскіх акупантаў. Чым выклікалі здзіўленне ў асобных жыхароў горада і спробу даведацца, з якой мэтай гэтыя рускамірскія “хадуны” ладзяць свой флэшмоб. Сітуацыя гэтая трапіла ў сацсеткі і прыцягнула да сябе ўвагу так званых “сілавікоў”. У якіх рэакцыя на такія несанкцыянаваныя акцыі адна — затрымаць. Адметна, што затрымалі не пікетоўшчыкаў незарэгістраванай сімволікай, а цікаўных мінакоў. Сама ж інфармацыя ў каналах ГУБАЗіКа сабрала каментары з заклікамі “пасадзіць гэтых змагароў на бутэльку”…
Што новага ў гэтай сітуацыі з затрыманнямі ў Брэсце і якую пагрозу яна нясе? Як на настроі ў беларускім грамадстве можа паўплываць закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю і пры чым тут Кітай? Ці здольныя дэмсілы зрабіць нешта, каб Беларусь не апынулася за “жалезнай заслонай”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
6/26/2024 • 56 minutes, 42 seconds
Збяднелыя айцішнікі і кітайскі музей Беларусі — "Раніца з Еўрарадыё" за 26 чэрвеня
Збяднелыя айцішнікі і кітайскі музей Беларусі — "Раніца з Еўрарадыё" за 26 чэрвеня by Euroradio
6/26/2024 • 33 minutes, 11 seconds
Скаржнік Дуда і ненашэсце хрушчоў — Еўразум за 25 чэрвеня | Новости Беларуси за 25 июня
Скаржнік Дуда і ненашэсце хрушчоў — Еўразум за 25 чэрвеня | Новости Беларуси за 25 июня by Euroradio
6/25/2024 • 27 minutes, 53 seconds
Ці атрымаецца ў Дуды пераканаць Кітай не падтрымліваць Расію ў вайне
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што адной з галоўных тэмаў яго перамоваў з Сі Цзіньпінам стала тэма адносінаў Кітая з Расіяй і Беларуссю і ўплыў гэтых адносінаў на вайну ва Украіне. Зразумела, што для Польшчы беларуская тэма актуальная не толькі з пункту гледжання саўдзелу Лукашэнкі ў расійскай вайне ва Украіне, але і з прычыны напружання, якое лукашэнкаўскі рэжым стварае на беларуска-польскай мяжы з дапамогай мігрантаў. Дайшло да таго, што Польшча, паводле міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага, можа цалкам закрыць памежныя пераходы з Беларуссю.
Ці здольны Кітай уплываць на Крэмль у пытанні вайны ва Украіне і ці атрымаецца ў Дуды пераканаць Сі Цзіньпіна скарыстацца гэтым уплывам? Як закрыццё памежных пераходаў можа паўплываць на сітуацыю з нелегальнымі мігрантамі і як гэта закране звычайных беларусаў? Ці стануць падзеі ў Дагестане пачаткам грамадзянскай (рэлігійнай) вайны ў Расіі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
6/25/2024 • 1 hour, 3 minutes, 33 seconds
Гісторыя гвалту: як беларусаў катавалі злачынцы ў пагонах
Каманда спецпраекта прававой ініцыятывы “Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі” апублікавала сваё новае расследаванне — “Катаванні ў Маскоўскім РУУС Мінска 9-13 жніўня 2020 года”. І гэта не толькі сведчанні людзей, якія прайшлі праз катаванні, не толькі медыцынскія даведкі пра тое, якія факты катаванняў зафіксавалі. Важнае ў гэтым даследаванні тое, што правабаронцы высветлілі імёны злачынцаў у форме, якія тыя катаванні здзяйснялі.
Чаму было абранае менавіта гэтае РУУС і як збіраліся сведчанні пацярпелых? Як удалося высветліць імёны злачынцаў і ці сапраўды ёсць неабвержныя доказы іх вінаватасці? Ці магчыма прыцягнуць вінаватых да адказнасці і ці не прыйшоў нам час перастаць “жыць у парадыгме 2020 года”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца прававой ініцыятывы “Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі” Вікторыя Фёдарава
6/25/2024 • 39 minutes, 14 seconds
Санкцыі супраць БРСМ і хіт на мяжы — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 чэрвеня
Санкцыі супраць БРСМ і хіт на мяжы — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 чэрвеня by Euroradio
6/25/2024 • 34 minutes, 57 seconds
Рэзкі Сікорскі і чароўны трусік — Еўразум за 24 чэрвеня | Новости Беларуси за 24 июня
Рэзкі Сікорскі і чароўны трусік — Еўразум за 24 чэрвеня | Новости Беларуси за 24 июня by Euroradio
6/24/2024 • 30 minutes, 45 seconds
Праблемы “росту КР”, актывізацыя СК і гібрыдная вайна Лукашэнкі з ЕС
Пакуль новаабраны (ці ўпершыню абраны) так званы “прадстаўнічы орган беларусаў” Каардынацыйная рада займаецца, як падаецца, выключна тым, што там усе высвятляюць адносіны з усімі. Нехта лічыць, што гэта нармальны “адукацыйны” працэс “росту”, а камусьці гэта падаецца доказам развалу і дэградацыі дэмсіл. Усё гэта мы назіраем на фоне ўзмацнення пераследу лукашэнкаўскімі сілавікамі беларусаў, якія з’ехалі за мяжу: на сёння завялі ўжо 108 спраў “спецвытворчасці”, і старшыня СК абяцае, што іх будзе больш. А ёсць яшчэ фактар вайны ва Украіне і пагроза ўцягвання Беларусі ў вайну ў “гарачай форме”, міграцыйны крызіс і іншыя праблемы.
Як дастаткова канфліктная сітуацыя ў КР уплывае на стаўленне заходніх палітыкаў да гэтай структуры беларускіх дэмсіл? Як у адной галаве ўжываюцца пазіцыя пераследу ўсіх за любую прыкмету нелаяльнасці да рэжыму і заклікі вяртацца на радзіму? Як апошнімі днямі змяняецца тактыка гібрыднай атакі з Беларусі на ЕС і якой рэакцыі чакаць у адказ адносна беларусаў, якія знаходзяцца ў краінах Еўрасаюза? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман
6/24/2024 • 1 hour, 8 minutes, 20 seconds
Армянскі разварот: чым ён скончыцца для Ерэвана, АДКБ і Ціханоўскай
У выказванні сваёй пазіцыі як адносна ролі Масквы і Мінска ў вайне Азербайджана і Арменіі, так і адносна стаўлення да АДКБ і канкрэтна да асобы Лукашэнкі афіцыйны Ерэван пайшоў яшчэ далей — днямі адбылася сустрэча міністра замежных спраў Арменіі са Святланай Ціханоўскай. Што праўда, генеральны сакратар АДКБ Тасмагамбетаў папрасіў ад Пашыняна яшчэ больш канкрэтыкі адносна сяброўства Арменіі ў гэтай арганізацыі — ці працягнецца яно.
Чаму Арменія менавіта цяпер вырашыла акрэсліць змену свайго стаўлення да асобных арганізацый і палітыкаў і як далёка Ерэван гатовы зайсці? Якая імавернасць таго, што ў Захаду атрымаецца перацягнуць на свой бок Кітай па пытанні вайны Расіі супраць Украіны? Як апошнімі днямі змяняецца тактыка гібрыднай атакі з Беларусі ў бок ЕС і якой рэакцыі чакаць у адказ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай, лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай
6/24/2024 • 50 minutes, 54 seconds
Памежнік-злодзей і дэсант з камароў дзеля ўратавання птушачак
Вандруючы па свеце, часцей пералічвайце свае наяўныя, а яшчэ лепей — расплачвайцеся карткай. Хто ведае, раптам на ваш кашалёк таксама загледзіцца які-небудзь памежнік з аэрапорта Неапаля?
Больш падрабязна пра гэта чытайце ў нашай штодзённай зводкі міжнародных навін.
6/23/2024 • 3 minutes, 37 seconds
Аптымісты з ураду і ніякіх дзяцей — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 чэрвеня
Аптымісты з ураду і ніякіх дзяцей — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 чэрвеня by Euroradio
6/22/2024 • 32 minutes, 25 seconds
Ашчадныя жанчыны і кэнселінг Быкава — Еўразум за 21 чэрвеня | Новости Беларуси за 21 июня
Ашчадныя жанчыны і кэнселінг Быкава — Еўразум за 21 чэрвеня | Новости Беларуси за 21 июня by Euroradio
6/21/2024 • 33 minutes, 38 seconds
Чаму беларускія улады не думаюць, што робяць. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
Чаму беларускія улады не думаюць, што робяць. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень by Euroradio
6/21/2024 • 6 minutes, 43 seconds
Долар і еўра рванулі ўверх, пакуль Лукашэнка глядзіць кароў.
Раніцай 21 чэрвеня долар і еўра прыбавілі адразу па 5 капеек! Такога імклівага росту даўно не было. Гэта рэха спынення таргоў гэтымі валютамі на Маскоўскай біржы?
Дрэнныя паводзіны рубля абмяркуем з блогерам і палітыкам Аляксанд рам Кныровічам. Таксама пагаворым пра тое, чым займаецца ў гэты драматычны час Лукашэнка (спойлер: сваёй улюбёнай справай), пра раптоўную (але якую ўжо па ліку?) праверку боегатоўнасці беларускіх войскаў, пра тое, чаму СТБ баіцца паказаць беларусам хоць адзін матч Еўра-2024 з удзелам зборнай Украіны і што азначае разварот Ерэвана ў бок Святланы Ціханоўскай.
6/21/2024 • 55 minutes, 36 seconds
Да чаго прывядзе крэдытная ліхаманка
У Беларусі працягваецца крэдытная ліхаманка. Крэдыты ў нацыянальнай валюце актыўна бяруць як прадпрыемствы, так і звычайныя людзі. Але ў Нацбанку пераймаюцца, што гэта можа кепска скончыцца. Паралельна рэгулятар адзначае, што грамадзяне краіны зноў панеслі грошы ў банкі, прычым большасць укладаў робяць жанчыны.
Усё гэт,а а таксама планы ўладаў на пенсіянераў, сітуацыю на Маскоўскай біржы, немагчымасць "Жабак" у Беларусі ў 12:00 па мінскім часе абмяркооўваем з эканамістам, кіраўніком праекта "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
6/21/2024 • 42 minutes, 35 seconds
Пагрозы закрэдытаванасці і адны "экстрэмісты" — "Раніца з Еўрарадыё" за 21 чэрвеня
Пагрозы закрэдытаванасці і адны "экстрэмісты" — "Раніца з Еўрарадыё" за 21 чэрвеня by Euroradio
6/21/2024 • 31 minutes, 20 seconds
Пракляты інстаграм і тлусты Кім — Еўразум за 20 чэрвеня | Новости Беларуси за 20 июня
Пракляты інстаграм і тлусты Кім — Еўразум за 20 чэрвеня | Новости Беларуси за 20 июня by Euroradio
6/20/2024 • 31 minutes, 22 seconds
З’ехалі/засталіся: падзел з узаемнымі прэтэнзіямі, які нам падкінула КДБ
Пра нібыта непераадольны падзел беларускага грамадства па прыкмеце “з’ехалі/засталіся”, пачалі актыўна казаць недзе з пачатку 2022 года. Але што сталася найбольш балючым і дыскусійным, дык гэта нейкія крыўды і абвінавачванні, якія, ізноў жа, нібыта бакі выстаўляюць адзін адному. Тыя, хто выехаў з краіны, сцвярджаецца, вінавацяць тых, хто застаўся, у “фінансаванні рэжыма сваімі падаткамі”, “перагортванні старонкі” і нават у калабарацыянізме. А тыя, хто застаецца ў Беларусі, пераконваюць іншых, вінавацяць тых, хто выехаў, у тым, што яны кінулі краіну і аднадумцаў у складаны час, жывуць у спакоі і дабрабыце і страцілі сувязь з айчынай. Але гэта ўсё не зусім так, сцвярджаюць аўтары “Даследвання канфлікта паміж прадэмакратычнымі групамі ў беларускім грамадстве: “тыя, хто сыйшоў” і “тыя, хто застаўся”.
Чаму губляецца сувязь паміж беларусамі па розныя бакі мяжы і ці толькі беларусаў у эміграцыі і беларусаў у Беларусі такі падзел тычыцца? Якія прычыны канфлікту і непаразумення паміж тымі, хто застаўся, і тымі, хто з’ехаў? Якая роля ў гэтым непаразуменні спецслужб і ці не вынік гэта выключна іх дзейнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сацыёлаг Генадзь Коршунаў
6/20/2024 • 52 minutes, 21 seconds
Сяргей Бесараб: праз Беларусь да зорак — выдатная нацыянальная ідэя!
20 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — навуковец у галіне калоіднай хіміі, былы супрацоўнік Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Акадэміі навук Беларусі, вынаходнік, футуролаг, навуковы журналіст, папулярызатар тэхнічнай навукі Сяргей Бесараб.
Беларусы як нацыя заўжды рухалі чалавецтва да зорак. Мы — касмічная нацыя, фактычна нацыя інжынераў-прыборабудаўнікоў. Але імкнучыся да зорак, мы абавязаныя памятаць пра свае карані. Бо адарваўшыся ад каранёў, адрокшыся ад сваёй ідэнтычнасці і беларускасці, мы з касмічнай нацыі ператворымся ў звычайных “касмічных валацуг” без мэты і без памяці, перакананы Сяргей Бесараб.
Пра тое, чаму беларускія навукоўцы ў пераважнай большасці не ідэнтыфікуюць сябе як беларусы, ці можа навука спрыяць нацыянальнай свядомасці нацыі і як беларусы сталі “касмічнай нацыяй”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Бесарабам.
6/20/2024 • 56 minutes, 56 seconds
Ці здолее Бульба зрабіць з “Паспалітага рушэння” новы “Белы легіён”
Колішні заснавальнік легендарнага “Белага легіёна” Сяргей Бульба, як высветлілася, канчаткова ад тэмы ваенна-спартовага і патрыятычнага выхавання не адыйшоў. Днямі стала вядома, што ён стаў на чале спартова-патрыятычнай абарончай арганізацыі “Паспалітае рушэнне”. Арганізацыі, ініцыятарам якой у свой час быў Валеры Сахашчык, але якая цягам апошняга года перажыла не толькі змену некалькіх кіраўнікоў, але і мае складанасці, як з фінансаваннем, так і з правядзеннем трэніровак.
Чаму вырашыў вярнуцца да дзейнасці, звязанай з ваеннай і патрыятычнай скіраванасцю? Якія праблемы сёння існуюць у “Паспалітага рушэння” і як іх магчыма вырашыць? Навошта беларусам у эміграцыі займацца патрыятычным і вайсковым выхаваннем і як да такіх ініцыятыў ставяцца мясцовыя ўлады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны актывіст, заснавальнік “Белага легіёна”, кіраўнік хаба “Робім разам” і “Паспалітага рушэння” Сяргей Бульба
6/20/2024 • 49 minutes, 36 seconds
Плюшкі для пенсіянераў і сачэнне за падлеткамі — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 чэрвеня
Плюшкі для пенсіянераў і сачэнне за падлеткамі — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 чэрвеня by Euroradio
6/20/2024 • 33 minutes, 56 seconds
Быкаў ва ўспамінах Някляева і зоркі Еўра-2024 — Еўразум за 19 чэрвеня | Новости Беларуси за 19 июня
Быкаў ва ўспамінах Някляева і зоркі Еўра-2024 — Еўразум за 19 чэрвеня | Новости Беларуси за 19 июня by Euroradio
6/19/2024 • 38 minutes, 2 seconds
Атака блогераў: якім чынам яны хочуць перамагчы рэжым і прычым тут КР
Эмацыйная спрэчка паміж дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай і блогерамі па пытаннях экспертнасці, папулізма, аргументаванасці выказванняў і гэтак далей стала не проста яшчэ адным скандалам у шэрагах дэлегатаў Каардынацыйнай рады новага складу. Наперш гэтая сітуацыя прымусіла прыглядзецца да людзей, якія прыйшлі ў КР і задумацца пра іх матывацыю, іх намеры і тое, якія мэты яны перад сабой ставяць і якімі сродкамі гатовыя іх дасягаць.
Чаму ўзнікла непаразуменне паміж імі і Розай Турарбекавай і прычым тут “узровень экспертнасці”? Ці варта ў спрэчцы палітычных актараў пераходзіць на асобы і як яны бачаць пабудову камунікацыі ўнутры КР? Якія мэты пераследуюць і чаго плануюць дасягнуць праз удзел у працы КР, якімі сродкамі і якія ў іх ёсць для гэтага інструменты? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дэлегаты Каардынацыйнай рады, блогеры Аляксандр Кабанаў з фракцыі “Воля” і Арцём Шапараў з фракцыі “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”
6/19/2024 • 54 minutes, 28 seconds
Пра антысемітызм Лукашэнкі, нейтралітэт Швейцарыі і лёс АДКБ
Пакуль прэм'ер Арменіі Пашынян пагражае выхадам яго краіны з АДКБ і сварыцца з Лукашэнкам, а прэм’ер Польшчы Туск расказвае пра агентаў Масквы і Мінска, якія трапілі на тэрыторыю ЕС дзякуючы праграмам рэлакацыі для айцішнікаў, Лукашэнка працягвае расказваць пра сваё імкненне да міра і рыхтуе беларусаў… да вайны. Бо, як вядома — вораг паўсюль! Ну, апроч таго, што за ўсходняй мяжой.
Якім будзе вынік мірнай канферэнцыі ў Швецарыі для Украіны і для Расіі, чаму там зусім не ўзгадалі пра Беларусь? Ці варта чакаць, што рэзкія словы Пашыняна на адрас АДКБ і Лукашэнкі сапраўды прывядуць да зменаў знешняй палітыкі Арменіі? Як на пазіцыю Ізраіля адносна лукашэнкаўскага рэжыма паўплываюць антысеміцкія выказванні Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
6/19/2024 • 50 minutes, 8 seconds
Праблемы аб’яднання: што не так з беларускімі дэмсіламі
Назіраючы за тым, як дэлегаты новага складу Каардынацыйнай рады падзяліліся на “большасць” і “апазіцыйную меншасць” і як яны зацята спрачаюцца паміж сабой, пэўная частка грамадства адчувае здзіўленне і неразуменне таго, чаму аднадумцы ніяк не могуць дамовіцца паміж сабой. Ужо нават пачалі ўзаемныя абвінавачванні. Адныя кажуць на другіх, што тыя не жадаюць супрацоўнічаць, іншыя вінавацяць апанентаў у спробе “канстытуцыйнага перавароту” і “аўтарытарызме”… Вось толькі гэтая недамоваздольнасць была ў нашых дэмакратычных палітыкаў фактычна заўжды.
Наколькі няздольнасць аб’ядноўвацца — гэта новая з’ява ў беларускай дэмакратычнай супольнасці? Ці варта верыць прапагандзе наконт паўсюдных агентаў спецслужб? Ці сапраўды існуе небяспека ўзвядзення “жалезнай заслоны” на мяжы з Беларуссю і як супрацьстаяць распаўсюду “рускага света”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
6/19/2024 • 51 minutes, 33 seconds
Апастыль за дзень і прапагандысты на Алімпіядзе — Еўразум за 19 чэрвеня | Новости за 19 июня
Апастыль за дзень і прапагандысты на Алімпіядзе — Еўразум за 19 чэрвеня | Новости за 19 июня by Euroradio
6/19/2024 • 31 minutes, 10 seconds
Адна міністарка і нехімічны "Персіл" — Еўразум за 18 чэрвеня | Новости Беларуси за 18 июня
Адна міністарка і нехімічны "Персіл" — Еўразум за 18 чэрвеня | Новости Беларуси за 18 июня by Euroradio
6/18/2024 • 35 minutes
Пракоп’еў vs Латушка: хто і што стаіць за канфліктам у КР — дэбаты
З першага дня новы склад Каардынацыйнай рады падзяліўся на “большасць” і “апазіцыйную меншасць”, што, у прынцыпе, нармальна. Вось толькі неўзабаве сталі інтэнсіўнымі не толькі працэсы, але і узровень супрацьстаяння. “Большасць” захацела пачаць працу з адмены ўсяго, зробленага папярэднікамі, нават Статута. Бо той перашкаджаў карыстацца мандатам сябрам АПК Паўлу Латушку і Аліне Коўшык (фракцыя “Еўрапейскі выбар”). Латушку адразу абвінавацілі ў спробе “канстытуцыйнага перавароту” і “аўтарытарызме”…
Як фармавалася “кааліцыя большасці” і ці сапраўды існуе праблема камунікацыі ў дэлегатаў КР? Як дэлегаты плануюць працаваць, калі пачынаюць з адмены ўсіх дакументаў, што рэгулююць працу КР? У якім стане сёння беларускія дэмсілы і да чаго можа прывесці скандал у Каардынацыйнай радзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і лідар фракцыі КР “Беларусы” (экс-“Блок Пракоп’ева — Ягорава”), бізнесовец Вадзім Пракоп’еў
6/18/2024 • 1 hour, 12 minutes, 55 seconds
Gender Gap: вайна і “традыцыйныя каштоўнасці” — што яднае ворагаў?
Чэрвень стане “месяцам годнасці” для квір-людзей: ажно 3 парады пройдуць цягам аднаго месяца ў Варшаве. Беларусы таксама не засталіся ўбаку ад выказвання сваёй пазіцыі ў пытанні годнасці і роўнасці. І нават былі ў ліку тых, хто быў затрыманы паліцыяй за такую праяву пазіцыі. Дарэчы, былі яны і сярод тых, хто выступаў за “традыцыйныя каштоўнасці” і быў сярод удзельнікаў марша супрацьлеглага “параду годнасці”. Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
6/18/2024 • 38 minutes, 22 seconds
Ці знойдуць паразуменне Трамп і Ціханоўская і што там з КР
Выбары ў ЗША робяцца ўсё больш цікавымі і непрадказальнымі. Адпаведна, непрадказальная на сёння і палітыка будучага кіраўніцтва краіны адносна вайны ва Украіне альбо адносінаў да “беларускага пытання”. Але дэмсілы на чале з Ціханоўскай кантакту з Вашынгтонам не губляюць і на мінулым тыдні справаздачыліся пра чарговыя сустрэчы ў ЗША. Дзе, дарэчы, чакаецца прыняцце чарговага “Акта аб дэмакратыі ў Беларусі”.
Як прыняцце “Акта аб дэмакратыі” дапаможа зменам у Беларусі і ці дакладна вядома, якім той Акт будзе паводле зместу? У якім стане сёння беларускія дэмсілы і да чаго можа прывесці скандал у Каардынацыйнай радзе? Як пазіцыя Арменіі ўплывае на АДКБ і як на настроі ў Еўрасаюзе ўплывае міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
6/18/2024 • 51 minutes, 15 seconds
Слёзы Тура і ліцэй Дзяржынскага — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 чэрвеня
Слёзы Тура і ліцэй Дзяржынскага — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 чэрвеня by Euroradio
6/18/2024 • 32 minutes, 50 seconds
Кепскія сігналы і песня банкіраў — Еўразум за 17 чэрвеня | Новости Беларуси за 17 июня
Кепскія сігналы і песня банкіраў — Еўразум за 17 чэрвеня | Новости Беларуси за 17 июня by Euroradio
6/17/2024 • 27 minutes, 32 seconds
Чаму ў Ерэване толькі цяпер заўважылі, як Лукашэнка іх “падставіў”
Пэўны час таму Лукашэнка наведаў Азербайджан. Але візітам у Баку не абмежаваўся і разам з кіраўніком гэтай краіны Аліевым наведаў Арцах (Нагорны Карабах). Дзе ў сваім стылі нагаварыў… рознага. Што, відавочна, спадабалася кіраўніцтву Азербайджана, але выклікала вялікую негатыўную рэакцыю ў Арменіі. Гэта плюс звесткі пра пастаўкі лукашэнкаўскім рэжымам зброі Азербайджану, якую той ужыў у вайне супраць… партнёра Беларусі па АДКБ Арменіі. Як вынік — амбасадары абедзвюх краін адкліканыя дамоў. А прэм’ер-міністр Арменіі Пашынян паабяцаў, што ніводны армянскі чыноўнік не прыедзе ў Беларусь, пакуль там утрымлівае ўладу Лукашэнка.
Чаму толькі цяпер афіцыйны Ерэван абурыўся дзеяннямі Лукашэнкі, хаця пра тыя ж пастаўкі беларускай зброі Азербайджану было вядома даўно? Які працяг гэтага канфлікту найбольш імаверны і ці чакаць выйсця Арменіі з АДКБ? Ці магчымае на фоне такога скандалу з Мінскам запрашэнне ў Ерэван Святланы Ціханоўскай і пры чым тут Масква? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт армянскага Інстытута міжнародных адносін і бяспекі Рубэн Меграбян
6/17/2024 • 37 minutes, 50 seconds
Пра Беларусь на G7, “армянскі скандал” і спадзевы на ШОС Лукашэнкі
У рэзалюцыі паводле вынікаў сустрэчы ў фармаце G7 згадваецца і Беларусь. Як звычайна, з заклікамі наконт вызвалення палітвязняў і гэтак далей. Што прыемна, але не зусім зразумела, якім чынам гэта можа паўплываць на змены ў краіне. Як пакуль не вядома, чым можа скончыцца канфлікт паміж Ерэванам і Лукашэнкам. І канфлікт на мяжы, які з дапамогай мігрантаў правакуюць Мінск і Масква. Ці дапаможа згадка Беларусі ў выніковым дакуменце чарговай сустрэчы ў фармаце G7 і які чынам гэта можа паўплываць на сітуацыю з палітвязнямі? Чаму ў Ерэване толькі цяпер пакрыўдзіліся на Лукашэнку і які працяг можа мець гэты канфлікт? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі чарговы раз напярэдадні выбараў перамагчы карупцыю ў сваім атачэнні і што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе — колькі ёй засталося існаваць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай, лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай
6/17/2024 • 1 hour, 7 minutes, 34 seconds
АМАП супраць мігрантаў і вяртанне "Чык-Чырыка" — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 чэрвеня
АМАП супраць мігрантаў і вяртанне "Чык-Чырыка" — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 чэрвеня by Euroradio
6/17/2024 • 30 minutes, 52 seconds
Выпускны Лукашука і суп з кракадзіла — Еўразум за 14 чэрвеня | Новости Беларуси за 14 июня
Выпускны Лукашука і суп з кракадзіла — Еўразум за 14 чэрвеня | Новости Беларуси за 14 июня by Euroradio
6/14/2024 • 32 minutes, 43 seconds
Аліса Рыжычэнка. Ці застанецца Расія без долараў і еўра і які курс валюты чакае беларусаў
Маскоўская біржа спыніла таргі доларам і еўра ў выніку санкцый, уведзеных у дачыненні да яе і шэрагу іншых устаноў такога ж кшталту, з боку ЗША. Адпаведна, адразу ўзніклі асцярогі, што курс расійскага рубля абваліцца. Для беларусаў у такім выпадку таксама магчымыя негатыўныя наступствы з улікам таго, як курс беларускага рубля залежны ад курсу рубля расійскага. І гэта не адзінае, што сёння насцярожвае і экспертаў, і шараговых беларусаў: ёсць яшчэ і рост цэн на тавары і паслугі, складаная сітуацыя на рынку працы, інфляцыя…
Як сітуацыя на Маскоўскай біржы паўплывае на курсы валют у беларускіх абменніках і якіх сюрпрызаў можна чакаць ад Нацбанка РБ? У якім стане сёння беларуская эканоміка і ці на карысць ёй у доўгай перспектыве расійскія вайсковыя заказы? Як вайна і санкцыі ўплываюць на інфляцыю і што адбываецца на рынку працы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка ў сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістр эканомікі Аліса Рыжычэнка
6/14/2024 • 47 minutes, 42 seconds
Аляксандр Кныровіч. Курс долара, вольныя армяне і бясконцая карупцыя ў Лукашэнкі
Маскоўская біржа праз санкцыі ЗША спыніла таргі доларам і еўра. Але заўважнага эфекту на беларускі валютны рынак гэта не мае, рубель не падае. Як гэта патлумачыць і ці чакаць усё ж наступстваў?
Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра раззлаванага Пашыняна, скандал (са старта) у Каардынацыйнай радзе і Лукашэнку, які ўгаворвае чарговы завод прыносіць прыбытак.
6/14/2024 • 50 minutes, 12 seconds
Міністр з пагонамі і бас-гітарай і ўдар па шматдзетных — "Раніца з Еўрарадыё" за 14 чэрвеня
Міністр з пагонамі і бас-гітарай і ўдар па шматдзетных — "Раніца з Еўрарадыё" за 14 чэрвеня by Euroradio
6/14/2024 • 29 minutes, 10 seconds
Шах і мат Пашыняна і прыгнечаны Гнёт — Еўразум за 13 чэрвеня | Новости Беларуси за 13 июня
Шах і мат Пашыняна і прыгнечаны Гнёт — Еўразум за 13 чэрвеня | Новости Беларуси за 13 июня by Euroradio
6/13/2024 • 31 minutes, 11 seconds
Палітолаг пра эскалацыю паміж Ерэванам і Мінскам | Что происходит между Лукашенко и Пашиняном?
Арэг Качынян тлумачыць, чаму Нікол Пашынян павышае стаўкі і ідзе на канфлікт з Лукашэнкам
6/13/2024 • 8 minutes, 17 seconds
Усе будзем “TUTAKA”: чым будзе здзіўляць фэст абуджаных сёлета
Фонд TUTAKA чацвёрты раз запар запрашае сустрэцца на галоўным ўсебеларускім летніку — 12-14 ліпеня Барык ля Гарадка на Падляшшы прымае “фестываль абуджаных TUTAKA”. Арганізатары абяцаюць, што “сёлета фестываль будзе яшчэ маштабнейшы — мы зноў збіраем і паказваем усё тое, што сёння прапануе незалежная беларуская культура. Гэта значыць, будзе яшчэ больш арыгінальных музыкаў на сцэнах фестывалю, яшчэ больш майстар-класаў, дыскусій, кінапаказаў, тэатральных эксперыментаў, спартовых мерапрыемстваў і іншых творчых актыўнасцяў”.
Якія сюрпрызы рыхтуе фестываль абуджаных “Тутака” сёлета? Што апроч музыкі і сустрэч з сябрамі чакае наведнікаў? У якім стане сёння беларуская культура і ці можа яна выжыць у эміграцыі? Як змяніўся фэст за год і ці толькі беларусам ён цікавы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік фестывалю абуджаных “TUTAKA”, старшыня фонду “TUTAKA” Павел Станкевіч.
6/13/2024 • 43 minutes, 44 seconds
Лідзія Тарасенка: мы мусім трымацца каранёў, рабіць нечаканае і эвалюцыянаваць
13 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — каардынатарка Фонду медыцынскай салідарнасці Беларусі Лідзія Тарасенка.
У той сітуацыі, у якой сёння аказалася беларуская нацыя, нам неабходна найперш трымацца сваіх каранёў і ведаць сваю ідэнтычнасць, каб атрымаць “устойлівасць” у гэтай віхуры падзей. Другое — рабіць тое, чаго ніхто ніколі не рабіў, і заставацца заўжды на светлым баку. Толькі ў такім выпадку мы зможам эвалюцыянаваць, каб не застацца ў мінулым, перакананая Лідзія Тарасенка.
Пра тое, чаму нават у часы глабалізацыі так важна ведаць сваю ідэнтычнасць, дзе знайсці рашучасць, каб рабіць нечаканае і пры гэтым заўжды заставацца на светлым баку, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Лідзіяй Тарасенка.
6/13/2024 • 56 minutes, 5 seconds
Роза Турарбекава. Акт аб дэмакратыі: ці дапаможа ён захаваць суверэнітэт Белару сі
Днямі Кангрэс ЗША апублікаваў праект абноўленага "Акта аб дэмакратыі ў Беларусі". Цяпер яго будуць па чарзе разглядаць абедзве палаты амерыканскага парламента. Дакумент утрымлівае апісанне сітуацыі ў Беларусі і дае крытычную ацэнку падзеям у краіне. Таксама там змешчаны заклік неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных. Згадваюцца ў Акце і такія структуры дэмсілаў, як Каардынацыйная рада і Аб’яднаны пераходны кабінет…
Ці ўплывае Акт аб дэмакратыі на сітуацыю ў Беларусі і якім чынам? Што азначае згадка ў гэтым дакуменце пэўных структур дэмсілаў і якія магчымасці гэта дае? Чаму прапагандыст Тур так упадабаў Розу Турабекаву, што "галасаваў" за яе на выбарах у КР, і што ў той КР увогуле адбываецца? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай, лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай.
6/13/2024 • 54 minutes, 14 seconds
"Беларускі мір" і рост беспрацоўя — "Раніца з Еўрарадыё" за 13 чэрвеня
"Беларускі мір" і рост беспрацоўя — "Раніца з Еўрарадыё" за 13 чэрвеня by Euroradio
6/13/2024 • 34 minutes, 15 seconds
Падаражанне аўто і беларус на "нейтралцы" — Еўразум за 12 чэрвеня | Новости Беларуси за 12 июня
Падаражанне аўто і беларус на "нейтралцы" — Еўразум за 12 чэрвеня | Новости Беларуси за 12 июня by Euroradio
6/12/2024 • 32 minutes, 47 seconds
Марына Новікава. Новая рэальнасць: паміж “калабарантамі” і тымі, хто “страціў сувязь”
Беларуская аналітычная майстэрня прэзентавала 6 чэрвеня ў “Прэс-клубе” вынікі двух сацыялагічных даследаванняў: «Інфармацыйныя коканы ўнутры Беларусі і за яе межамі» і «Беларусы ў Літве». Першую работу прадставіла кіраўніца арганізацыі Марына Новікава. Даследнікі прыйшлі да высновы, што багата людзей у Беларусі “варацца” ў сваіх коканах. Але галоўная выснова даследавання наступная: у Беларусі паўстае новая рэальнасць.
Як змяніліся настроі ў беларускім грамадстве і што гэта за “коканы”, у якія схаваліся беларусы? Адкуль узялося непаразуменне паміж тымі, хто з’ехаў, і тымі, хто застаўся, і як яно ўплывае на адносіны паміж беларусамі? Як на пазіцыю людзей уплываюць эміграцыя і прапаганда, у чым яна — новая беларуская рэальнасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктарка Беларускай аналітычнай майстэрні Марына Новікава
6/12/2024 • 44 minutes, 55 seconds
Павел Усаў. Пра буферную зону, ядзерны шантаж і “сумленныя” выбары Лукашэнкі
Выбары ў Каардынацыйную раду, як гэта ні дзіўна, не даюць спакою Лукашэнку. І перад галасаваннем ён іх згадваў, і пасля заканчэння пра іх гаворыць ды “аналізуе” як працэс, так і вынік. Але што найбольш цікава — на гэтым фоне чалавек, які шмат гадоў “сінімі пальцамі за ўладу не трымаецца”, завёў сваю звыклую песню пра тое, якія сумленныя, празрыстыя і справядлівыя выбары яны арганізуюць у 2025 годзе…
Ці дапаможа буферная зона на мяжы з Беларуссю спыніць хвалю мігрантаў і ці не адаб'ецца гэтая сітуацыя на адносінах да беларусаў? Чаму Лукашэнку не даюць спакою выбары ў КР і хто на гэтым этапе ад іх выйграў? Ці зменіцца палітыка Еўрасаюза пасля выбараў у Еўрапарламент і пра што сведчыць узмацненне праварадыкалаў ў Еўропе? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
6/12/2024 • 54 minutes, 33 seconds
Разгром летніка і кепскія пацыенты — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 чэрвеня
Разгром летніка і кепскія пацыенты — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 чэрвеня by Euroradio
6/12/2024 • 31 minutes, 35 seconds
Выбары-2025 і канец археалогіі — Еўразум за 11 чэрвеня | Новости Беларуси за 11 июня
Выбары-2025 і канец археалогіі — Еўразум за 11 чэрвеня | Новости Беларуси за 11 июня by Euroradio
6/11/2024 • 34 minutes, 49 seconds
Падзенне коштаў і музей Беларусі на "Валадарцы" — "Раніца з Еўрарадыё" за 11 чэрвеня
Падзенне коштаў і музей Беларусі на "Валадарцы" — "Раніца з Еўрарадыё" за 11 чэрвеня by Euroradio
6/11/2024 • 32 minutes, 32 seconds
Аркадзь Мошас. Ад Еўрапарламента да Кангрэса ЗША: ці ёсць там месца для “беларускага пытання”?
На выбарах у Еўрапарламент правацэнтрысцкая Еўрапейская народная партыя захавала большасць мандатаў, але відавочна свой уплыў (і колькасць мандатаў) павялічылі як праварадыкалы, так і радыкальныя левыя. На фоне росту напружання на мяжы з Беларуссю ў сувязі з актывізацыяй спроб нелегальнага пераходу мяжы гэты расклад сіл у Еўрапарламенце выклікае насцярожанасць у беларускай супольнасці за мяжой.
Як змяніліся настроі ў еўрапейскім грамадстве і ці зменіцца палітыка Еўрапарламента ў дачыненні да беларусаў і Беларусі? Што мяняе ў амерыканскай палітыцы адносна Беларусі абноўлены “Акт аб дэмакратыі” і чаму беларусаў так старанна спрабуюць пакласці ў адзін кош з расіянамі? Якая імавернасць пачатку вялікай вайны Расіі з NATO і ці здолеюць прадстаўнікі КР схіліць заходніх палітыкаў да перамоваў з лукашэнкаўскім рэжымам наконт вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас
6/11/2024 • 46 minutes, 59 seconds
Алена Жываглод. Выбары-2025: каму яны патрэбныя і якія пагрозы нясуць дэмсілам
На мінулым тыдні сваю гадавіну адзначыла ініцыятыва “Сумленныя людзі” — грамадская суполка, якая ўтварылася як адказ на фальсіфікацыі падчас выбараў 2020 года. І ўся наступная дзейнасць якой звязаная з тымі ці іншымі выбарчымі працэсамі. Прычым не толькі за межамі краіны, як тыя ж выбары ў Каардынацыйную раду, але і ўнутры Беларусі.
Чаму дэмсілы працягваюць жыць у парадыгме выбараў 2020 года і ці не прыспеў час перастаць на іх азірацца? Што цікавага адбывалася падчас выбараў у КР і чаму “Сумленныя людзі” не ўдзельнічалі ў выбарах як кандыдаты? Якія чаканні ад выбарчай кампаніі 2025 года і як дэмсілы могуць на яе адрэагаваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка грамадскай суполкі "Сумленныя людзі", былая віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод.
6/11/2024 • 39 minutes, 50 seconds
(Не)пераможны Макрон і беларусам пофіг на веліч — Еўразум за 10 чэрвеня |Новости Беларуси за 10 июня
(Не)пераможны Макрон і беларусам пофіг на веліч — Еўразум за 10 чэрвеня |Новости Беларуси за 10 июня by Euroradio
6/10/2024 • 36 minutes, 35 seconds
Ля Віслы будзе гучна: беларусы зноўку правядуць у Варшаве Hučna Fest
29 чэрвеня ў Варшаве на беразе Віслы пройдзе чарговы вялікі Hučna Fest з сучаснай літаратурай і мастацтвам, актуальнай беларускай музыкай і актывізмам. Арганізатар фэсту — Free Belarus Center, а Беларускі ПЭН ладзіць на фэсце літаратурную сцэну “Бліжэй да цябе”. Сёлета яна прысвечаная беларускай жаночай і квір-літаратуры. Паводле традыцыі, не абыдзецца фэст і без музычнай сцэны. Рыхтуйцеся атрымліваць асалоду, бо выступяць “Разбітае сэрца пацана”, LEIBONIK, NOCHY і Syndrom Samazvanca.
Ці здолелі беларускія творцы за чарговы год у эміграцыі стварыць столькі цікавостак, што для іх дэманстрацыі трэба ладзіць цэлы фэст? Што цікавага рыхтуюць арганізатары Hučna Fest і ці толькі літаратурнымі прэзентацыя і музыкай абмяжуецца імпрэза? Ці лёгка ў замежжы ладзіць свой фэст і ці можна беларускай культурай зацікавіць не толькі беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сяброўка Каардынацыйнай рады, кіраўніца Free Belarus Center Паліна Бродзік і паэтка, старшыня беларускага ПЭН-цэнтра, сябра аргкамітэта “Прадмовы” Таццяна Нядбай.
6/10/2024 • 52 minutes, 6 seconds
Аляксандр Фрыдман. Пра шантаж мігрантамі, “вайну” Шольца і выбары ў Еўрапарлам ент
У той час, як Кангрэс ЗША рыхтуецца да ўхвалення абноўленага "Акта аб дэмакратыі ў Беларусі", лукашэнкаўскі рэжым узмацняе “шантаж мігрантамі” на польскай мяжы. Дайшло нават да забойства польскага памежніка адным з такіх “турыстаў”. Што на фоне вайны ва Украіне і пагрозаў арганізаваных ФСБ тэрактаў у краінах ЕС паступова мяняе настроі ў еўрапейскім грамадстве. Што ўплывае як на вынік выбараў у Еўрапарламент, так і на настроі і заявы еўрапейскіх палітыкаў. Таго ж Шольца.
Ці ўплывае мігранцкі крызіс на беларуска-польскай мяжы на адносіны да беларусаў? Што стаіць за словамі Шольца пра варыянты заканчэння вайны ва Украіне і як ў Нямеччыне адрэагавалі на ўцёкі аднаго з мясцовых палітыкаў у Расію? Ці зменіцца ў Еўропе стаўленне да беларускага пытання паводле вынікаў выбараў у Еўрапарламент і пры чым тут “Акт аб дэмакратыі”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
6/10/2024 • 55 minutes, 19 seconds
Анатоль Лябедзька. Легалізацыя: як дэпутаты парламентаў краін ЕС дапамагаюць з ёй беларусам
Пытанні і праблемы з легалізацыяй беларусаў узнікаюць апошнім часам з незайздроснай рэгулярнасцю. То з адной, то з іншай краіны прыходзяць навіны то пра пагаршэнне ўмоваў легалізацыі, то пра зацягванне працэсаў і прыняцця рашэнняў аб наданні статусаў, то пра пазбаўленне ВНЖ паводле няўцямных падставаў. Здавалася б, паспрыяць вырашэнню гэтых балючых для беларусаў пытанняў маглі б дэпутаты мясцовых парламентаў, якія ўваходзяць у парламенцкія групы “За дэмакратычную Беларусь”, але…
Ці здольныя дэпутаты парламентаў еўрапейскіх краін з ліку “сяброў дэмакратычнай Беларусі” дапамагчы з вырашэннем пытанняў легалізацыі і чаму не дапамагаюць? На якім этапе праект Канстытуцыі Новай Беларусі і колькі яшчэ над ім будуць працаваць? Што мяняе ў стаўленні да беларусаў сітуацыя на межах з Беларуссю і новая хваля міграцыйнага крызісу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька
6/10/2024 • 48 minutes, 13 seconds
Латушка feat Кавалеўскі і перавыбары — Еўразум за 8 чэрвеня | Новости Беларуси за 8 июня
Латушка feat Кавалеўскі і перавыбары — Еўразум за 8 чэрвеня | Новости Беларуси за 8 июня by Euroradio
6/10/2024 • 29 minutes, 7 seconds
Абяцанкі Мінска і страйк у "Самсунгу" — Еўразум за 7 чэрвеня | Новости Беларуси за 7 июня
Абяцанкі Мінска і страйк у "Самсунгу" — Еўразум за 7 чэрвеня | Новости Беларуси за 7 июня by Euroradio
6/7/2024 • 33 minutes, 27 seconds
Іх норавы: Лебедзі лётаюць налева. Як падаражэе шэнген?
Лебядзіная вернасць — міф. Пра гэта кажуць даследчыкі, якія назіралі за чорнымі лебедзямі на працягу 18 гадоў. А тым часам іншыя навукоўцы расказваюць, што калі трапічныя цыклоны праз глабальнае пацяпленне будуць узмацняцца, некаторыя віды марскіх птушак знікнуць з паверхні зямлі.
У свеце жывёл — добрыя навіны. У ЗША тром аслам, адзін з якіх стаў прататыпам героя папулярнага мультфільма "Шрэк", выдзеляць на ўтрыманне 10 тысяч долараў.
Людзям пакуль не шанцуе ані — ні грошай з неба, ні крылаў за спіной. А з 11 чэрвеня яшчэ і шэнгенскія візы падаражэюць.
Падрабязней пра гэта чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
6/7/2024 • 5 minutes, 16 seconds
Як беларуския улады будуюць финансавую пирамиду. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
Сёння мы пагаворым як беларуския улады будуюць финансавую пирамиду у масштабах краины. И чаму беларуская прапаганда пачала загадзя рыхтаваць беларусау да цяжких часоу.
6/7/2024 • 7 minutes, 48 seconds
Аляксандр Кныровіч. Мігранты(?) забілі польскага памежніка. "Праўда" ад Радзінай
На мяжы з Беларуссю зарэзалі польскага памежніка. Гэта адбылося падчас адной з атак мігрантаў, якія, мяркуючы па навінах, накатваюць на мяжу хваля за хваляй. Але адна справа — кідаць праз агароджу падпаленыя галіны, і зусім іншая — забіць салдата.
Варшава патрабуе ад Мінска выдаць чалавека, які гэта зрабіў. Але ж сітуацыя на мяжы ўтварылася з маўклівага дазволу, а то і з бадзёрага заахвочання беларускіх уладаў. Калі пачаць разбірацца, хто і чаму забіў памежніка, — ёсць небяспека выйсці на саміх сябе...
Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра тое, як выглядае статыстыка Украіны за апошнія 30 гадоў. І пра "жорсткую праўду" пра Каардынацыйную раду ад Наталлі Радзінай.
6/7/2024 • 48 minutes, 9 seconds
Мікалай Халезін. Ці здольная КР паўтарыць поспех Свабоднага тэатра
У склад Каардынацыйнай рады ўвайшоў нават… кавалер Ордэна Брытанскай імперыі! Гаворка пра Мікалая Халезіна, шырока вядомага ў Беларусі і далёка за яе межамі дзякуючы Беларускаму свабоднаму тэатру, арт-дырэктарам якога ён ёсць. Калі ж казаць пра лукашэнкаўскую прапаганду, то для яе Мікалай Халезін — галоўны па лабіяванні санкцый супраць рэжыму.
Чаму вырашыў далучыцца да спісу “Еўрапейскі выбар”, навошта яму мандат дэлегата КР і ці не думае ад яго адмовіцца? Што сёння адбываецца з санкцыйным ціскам на лукашэнкаўскі рэжым і ці ёсць зрухі ў пытанні вызвалення палітвязняў? Якія навіны ў Свабоднага тэатра, над якімі праектамі працуе і якія цікавосткі рыхтуе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер Ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub, сябра Каардынацыйнай рады ад спісу “Еўрапейскі выбар” Мікалай Халезін
6/7/2024 • 41 minutes, 58 seconds
Хатні арышт як рай і літасцівыя літоўцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 7 чэрвеня
Хатні арышт як рай і літасцівыя літоўцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 7 чэрвеня by Euroradio
6/7/2024 • 28 minutes, 45 seconds
Лакшары лайф і зноў не па 500 — Еўразум за 6 чэрвеня | Новости Беларуси за 6 июня
Лакшары лайф і зноў не па 500 — Еўразум за 6 чэрвеня | Новости Беларуси за 6 июня by Euroradio
6/6/2024 • 35 minutes, 52 seconds
Аляксандр Чарнуха. Вяртанне “Міністэрства сепультуры”: чым яно парадуе прыхільнікаў
Пэўны час таму прыхільнікі айчыннай музыкі і прысвечаных ёй відэааглядаў, якія рабіў Аляксандр Чарнуха на сваім ютуб-канале “Міністэрства сепультуры”, з расчараваннем даведаліся, што канал часова спыняе працу. Прычына банальная: заканчэнне фінансавання. Аляксандр заклікаў прыхільнікаў не страчваць надзеі і чакаць вяртання “міністра” з новымі музычнымі аглядамі. І выпускі “Міністэрства сепультуры” сапраўды вяртаюцца. Але выключна дзякуючы падтрымцы прыхільнікаў канала.
Чаму ўзнікла праблема з працай ютуб-канала і як атрымалася вырашыць праблему? Што за непаразуменне паміж Аляксандрам Чарнухам і Радай культуры, як гэта можа паўплываць на яго літаратурныя планы? Як эміграцыя адбіваецца на творчасці беларускіх музыкаў (і не толькі музыкаў) і ці ёсць чым ганарыцца са зробленага імі апошнім часам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца ютуб-канала “Міністэрства сепультуры”, музычны журналіст, пісьменнік Аляксандр Чарнуха
6/6/2024 • 41 minutes, 33 seconds
Генадзь Манько: Мая нацыянальная ідэя — гісторыя, мова, годнасць
6 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве, бізнесовец, былы выведнік Генадзь Манько.
Мы вельмі дрэнна ведаем сваю гісторыю. І прычына не толькі і нават не столькі ў тым, што беларусам уласная гісторыя не цікавая. Рэч найперш у тым, што нашу гісторыю ад нас наўмысна хаваюць. Шмат пра якія гістарычныя падзеі мы проста не можам даведацца, бо пра іх не гавораць школьныя падручнікі па гісторыі, гэтым падзеям не прысвечаныя экспазіцыі ў музеях і пра іх няма навуковых прац. Іх схавалі ад беларусаў у архівах і забаранілі ўваход. Таму для нас вельмі важна гэтыя архівы адкрыць і вярнуць сабе памяць, перакананы Генадзь Манько.
Пра тое, чаму шмат што з гісторыі беларускага народа нам не вядомае зусім, чаму вяртанне памяці і веданне гісторыі такое важнае і ці сапраўды шлях узброенага супраціву — гэта не наш шлях сёння, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Генадзем Манько
6/6/2024 • 51 minutes, 19 seconds
Франак Вячорка. Навошта “нашае кіраўніцтва ў Вільні” выбары ў КР “заваліла”
Падчас выбараў у Каардынацыйную раду гучала шмат крытыкі на адрас Святланы Ціханоўскай з нагоды яе маўчання: маўляў, ніякім чынам не падтрымала выбары, не заклікала людзей галасаваць. Тым не менш па заканчэнні выбарчай кампаніі Святлана Ціханоўская правяла відэазванкі з новымі дэлегатамі Каардынацыйнай рады, а таксама з сябрамі тых спісаў, якія не прайшлі ў КР. Напэўна, і гэта трэба. Але пакуль важнейшымі падаюцца дзеянні Офіса і асабіста Ціханоўскай па вырашэнні надзённых выклікаў і праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы.
Чаму не прагучала закліку браць удзел у галасаванні ў КР і з якой мэтай Офіс ухваліў стварэнне спіса пад кіраўніцтвам палітычнага дарадцы Ціханоўскай Аляксандра Дабравольскага? Што робіцца для вырашэння сітуацыі на беларуска-літоўскай мяжы і ці ёсць паразуменне з уладамі Польшчы па вырашэнні праблем з легалізацыяй беларусаў у гэтай краіне? Якія вынікі візітаў Ціханоўскай у траўні і ці можна “адмовіцца ад часткі візітаў дзеля эканоміі грошай”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
6/6/2024 • 43 minutes, 44 seconds
Андрэй Ягораў. Грошы, выбары, піяр: ці можна зарабіць на Каардынацыйнай радзе
Паводле выніку выбараў у Каардынацыйную раду другое месца па колькасці атрыманых галасоў і, адпаведна, мандатаў заняў “Блок Пракоп’ева-Ягорава”. Выбарчая тактыка якога адрознівалася тым, што галоўным спікерам блока цягам фактычна ўсёй агітацыйнай кампаніі быў трэці нумар спіса — Аляксандр Кныровіч. А яшчэ былі агітацыйныя банеры на рускай мове, якія размясцілі ў Кракаве і не толькі, падсветка колерамі блока варшаўскага Палаца культуры і навукі, відэарэклама ў Нью-Ёрку. І абвінавачанні сябраў спіса Ягорава і Патапава ў… непразрыстай фінансавай дзейнасці, скажам так.
Чаму Андрэй Ягораў, хоць і быў пазначаны лідарам іх выбарчага спісу, не браў удзелу ў агітацыйнай кампаніі і хто вызначаў стратэгію піяру і агітацыі? Ці маюць пад сабой падставы абвінавачанні з боку Курэйчыка ў непразрыстай і падазронай фінансавай дзейнасці Ягорава і Патапава? Якіх інтрыг чакаць у КР і ці здольны гэты орган сапраўды зрабіцца “прадстаўнічым органам беларусаў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады ІІ складу, сябра КР ад “Блока Пракоп’ева-Ягорава”, метадолаг, палітолаг Андрэй Ягораў
6/6/2024 • 49 minutes, 10 seconds
Стаўка на Латушку і ўдзел у агітцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 чэрвеня
Стаўка на Латушку і ўдзел у агітцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 чэрвеня by Euroradio
6/6/2024 • 28 minutes, 43 seconds
Знікненне студэнтаў і Віця альбо Коля? — Еўразум за 5 чэрвеня | Новости Беларуси за 5 июня
Знікненне студэнтаў і Віця альбо Коля? — Еўразум за 5 чэрвеня | Новости Беларуси за 5 июня by Euroradio
6/5/2024 • 35 minutes, 31 seconds
Мікалай Шестак. У чым каштоўнасць “Купалы”? Эфір з галоўным акторам фільма Мікалаем Шастаком
Гэтым летам спаўняецца пяць гадоў з моманту заканчэння здымкаў біяграфічнай драмы “Купала” Уладзіміра Янкоўскага — найбольш вядомай стужкі “Беларусьфільма” апошніх часоў. На хвалі пратэстаў 2020 года ўлады негалосна забаранілі фільм да паказу, але ён трапіў у сеціва, дзе яго “пірацкім” чынам дагэтуль працягваюць глядзець беларусы ва ўсім свеце. Важную ролю ў неспадзяваным поспеху карціны адыграў Мікалай Шастак — латышскі актор тэатра і кіно, чыё падабенства з беларускім паэтам шмат каго ўразіла.
Як праходзілі здымкі фільма? Ці складана было ўжывацца ў ролю Янкі Купалы і вучыць сцэнарый на беларускай мове? Як склаўся лёс стужкі і яе стваральнікаў? Ці можна збудаваць кар’еру рускамоўнаму актору ў Латвіі ва ўмовах вайны Расіі і Украіны? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуем ў эфіры Еўрарадыё з акторам Мікалаем Шастаком.
6/5/2024 • 41 minutes, 35 seconds
Юрый Дракахруст. Ці здолее новы склад КР надаць другое дыханне дэмсілам
Выбары ў Каардынацыйную раду засталіся ў мінулым. І наўрад ці яны будуць упісаныя ў гісторыю беларускіх дэмсіл як значная падзея. Тым не менш з колькасці тых, хто на гэтых выбарах прагаласаваў, добра відаць стан, у якім на гэтым гістарычным этапе дэмсілы знаходзяцца. Хоць удзельнікі выбарчай кампаніі, асабліва тыя, хто прайшоў у склад абноўленай КР, і кажуць, што ў сённяшніх умовах гэты вынік цалкам прадказальны і не “абнуляе” іх легітымнасці.
Чаму не толькі ў пашырэнні рэпрэсій нават на тых, хто выехаў з Беларусі, прычына невялікай актыўнасці падчас галасавання? Ці сапраўды вялікая доля адказнасці за слабую актыўнасць выбаршчыкаў ляжыць на Ціханоўскай і журналістах? Якіх інтрыг чакаць ад КР падчас стварэння кааліцый і чаму Манголія навучыла Лукашэнку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст
6/5/2024 • 51 minutes, 6 seconds
Павел Усаў. Вынішчэнне нацыі: дзе спампаваць прышчэпку ад “рускамірства”
У Беларусі лукашэнкаўскі рэжым ізноў вяртаецца да колішняй практыкі: “прыцішваць” з дапамогай затрымання на “суткі” асабліва актыўных прыхільнікаў “рускага свету”. У той жа час “актывістаў” і прапагандыстаў, якія абмяжоўваюцца цкаваннем усяго беларускага і нацыянальна арыентаванага, ніхто стрымліваць не збіраецца. Рэжым сам робіць усё магчымае, каб знішчаць беларускія адметнасці не толькі ў грамадстве, але — і нават найперш — у адукацыі і гістарычнай навуцы.
Чаму прыхільнікаў “рускага свету” рэжым стрымлівае, а антыбеларускім актывістам спрыяе? Ці атрымаецца захаваць і пашырыць беларускую навуку і адукацыю за мяжой з дапамогай стварэння сваіх ВНУ і інстытутаў? Як можна вырашыць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы за мяжой, і ці здольная на гэта КР? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
6/5/2024 • 55 minutes, 35 seconds
Ціхая Шаркаўшчына і сцяг у "эстэтычным" месцы — "Раніца з Еўрарадыё" з а 5 чэрвеня
Ціхая Шаркаўшчына і сцяг у "эстэтычным" месцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 5 чэрвеня by Euroradio
6/5/2024 • 30 minutes, 47 seconds
Ніякіх ссабоек і ўзрост згоды — Еўразум за 4 чэрвеня | Новости Беларуси за 4 июня
Ніякіх ссабоек і ўзрост згоды — Еўразум за 4 чэрвеня | Новости Беларуси за 4 июня by Euroradio
6/4/2024 • 31 minutes, 23 seconds
Андрэй Стрыжак. Ці застаецца і сёння салідарнасць тым, што яднае беларусаў
Мы ўсё далей адыходзім па часе ад 2020 года, але пытанні салідарнасці і ўзаемадапамогі не губляюць сваёй актуальнасці для беларусаў. Прынамсі для тых, хто не лічыць магчымым “перагарнуць старонку” і не зважаць на той гвалт, які працягвае ўчыняць лукашэнкаўскі рэжым. Сёння, як і раней, дапамога патрэбная і тым, хто вымушаны з’язджаць з краіны ў выніку пагрозы пераследу, і тым, хто выходзіць з-за кратаў, і тым, хто за кратамі знаходзіцца.
Якія пытанні дапамогі беларусам сёння найбольш актуальныя і ці атрымліваецца па-ранейшаму дапамагаць з эвакуацыяй з Беларусі? Што адбываецца з дабрачыннымі зборамі і ці працягваюць беларусы данаціць? Як магчыма вырашыць пытанне вызвалення палітвязняў, ці гэтая тэма сёння невырашальная? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак
6/4/2024 • 46 minutes, 31 seconds
Вольга Дабравольская. Пакуль палітыкі абяцаюць: пра візы, пашпарты і легалізацы ю
Пытанні легалізацыі заўжды не простыя. Безумоўна, залежыць яшчэ ад канкрэтнай краіны, яе нацыянальнага заканадаўства і стаўлення мясцовых уладаў і грамадства да вырашэння такіх пытанняў. Польшча ў гэтым сэнсе з’яўляецца найбольш спрыяльнай краінай Еўропы ў дачыненні да вымушаных мігрантаў з Беларусі. Але і тут ёсць пэўныя складанасці з, да прыкладу, легалізацыяй немаўлят, з атрыманнем віз, сюды ж дадаецца кароткі тэрмін дзеяння польскага праязнога дакумента ці доўгі тэрмін разгляду заяў на атрыманне віду на жыхарства.
Якія пытанні, звязаныя з легалізацыяй, сёння найперш хвалююць беларусаў і ці гатовыя ўлады Польшчы спрыяць у іх вырашэнні? Што такое “міжнародная абарона” і ці лёгка беларусам яе сёння атрымаць у Польшчы? Як магчыма вырашыць візавае пытанне і ці здольныя ў гэтым дапамагчы палітычныя структуры беларускіх дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская
6/4/2024 • 47 minutes, 22 seconds
Ірына Сідорская. Gender Gap: узрост сексуальнай згоды — чаму ў Беларусі яго зніжаюць
1 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень абароны дзяцей. І акурат ў гэты час стала вядома, што ў Беларусі абмяркоўваецца пытанне наконт магчымага зніжэння ўзросту сексуальнай згоды. Пры тым, што ў цывілізаваных краінах, наадварот, прымаюцца рашэнні павялічыць яго. На фоне і рэальных крымінальных справаў супраць чыноўнікаў-педафілаў, і чутак пра маштабнасць гэтай ганебнай і злачыннай з’явы ў Беларусі такое рашэнне наконт зніжэння ўзросту сексуальнай згоды выклікае падазрэнні…
Пра тое, якое дачыненне ўзрост сексуальнай згоды мае да крымінальных справаў супраць педафілаў, а таксама пра “гендарны вынік” складу дэлегатаў Каардынацыйнай рады мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
6/4/2024 • 41 minutes, 39 seconds
Гарбату — выліць і праверка на "нейтральнасць" — "Раніца з Еўрарадыё" за 4 чэрвеня
Гарбату — выліць і праверка на "нейтральнасць" — "Раніца з Еўрарадыё" за 4 чэрвеня by Euroradio
6/4/2024 • 32 minutes, 24 seconds
Камяні праз мяжу і мангольскі ваяж — Еўразум за 3 чэрвеня | Новости Беларуси за 3 июня
Камяні праз мяжу і мангольскі ваяж — Еўразум за 3 чэрвеня | Новости Беларуси за 3 июня by Euroradio
6/3/2024 • 33 minutes, 26 seconds
Аляксандр Фрыдман. Вогнішчы з “экстрэмісцкіх” кніг: калі іх запаляць у Беларусі лукашысты
Не паспеў Лукашэнка выляцець з Беларусі ў Манголію для наведвання музея “Чынгісхана”, як на беларуска-польскай мяжы пачало адбывацца немаведама што. Дакладней, добра ўжо вядомыя польскім памежнікам правакацыі і спробы незаконнага перасячэння мяжы ”турыстамі” з краін Азіі ды Афрыкі. Ізноў ладзяцца сапраўдныя штурмы польскай мяжы нахабнымі і агрэсіўнымі натоўпамі. І што адметна, некуды зніклі і памежнікі з беларускага боку, і хвалёны спецназ памежных войскаў. Не інакш, як альбо з Лукашэнкам у Манголію выправіўся ці дапамагае героям з “губазіка” выяўляць і знішчаць “экстрэмісцкую літаратуру”…
Ці стаў нечаканым новы мігранцкі крызіс на мяжы з Беларуссю і якія могуць быць наступствы гэтага? Ці сапраўды існавала верагоднасць затрымання Лукашэнкі ў Манголіі і перадачы яго суду ў Гаазе? Што мяняе ў вайне з Расіяй дазвол краін Захаду біць заходняй зброяй па тэрыторыіі РФ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
6/3/2024 • 1 hour, 5 minutes, 52 seconds
Роза Турарбекава. Мангольскі ваяж: што шукае Лукашэнка на радзіме Чынгісхан а
Лукашэнка здолеў прарваць заслону “міжнароднай ізаляцыі” і выправіўся ў замежны візіт. Не, гэтым разам не ў Расію ці ў нейкі з яе рэгіёнаў — у Манголію. Туды, куды Вадзім Пракоп’еў марыць адправіць паслом Франака Вячорку. Можа Лукашэнка хоча паспець наведаць Манголію да яго прызначэння, а можа проста вырашыў падалей ад Беларусі знаходзіцца хаця б часова. Пасля слоў міністра замежных спраў Літвы Ландсбергіса наконт права Украіны пры пэўных умовах біць па асобных аб’ектах на тэрыторыі Беларусі…
Што насамрэч шукае Лукашэнка ў Манголіі і ці варта ўвогуле звяртаць увагу на гэты візіт? Якія пагрозы схаваныя ў словах літоўскага міністра Ландсбергіса наконт права Украіны на ўдары па тэрыторыі Беларусі? Як сітуацыя з “аналітыкамі Ціханоўскай” уплывае на стан экспертнай думкі ў беларускай супольнасці? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
6/3/2024 • 55 minutes, 40 seconds
Наталля Локіць і Герман Лагуцік. “Купалінка”: як яна стала “месцам сілы” для беларусаў Варшавы
Чарговы, чацвёрты сезон завяршае Беларуская тэатральная студыя для дзяцей і дарослых у Варшаве “Купалінка” . З гэтай нагоды 5 чэрвеня “Купалінка” запрашае гледачоў на паказ трох спектакляў у Мазавецкім інстытуце культуры — “Сляза Волата”, “Кветкі пад залевай” і “Мой шлях”. У праграме таксама сюрпрызы, анонс далейшых планаў, інтэграцыя, цікавыя госці.
Як пражылі свой чацвёрты сезон удзельнікі “Купалінкі”, якіх поспехаў дасягнулі і з якімі складанасцямі сутыкнуліся? Якую ролю ў жыцці тых, хто апынуўся ў эміграцыі, адыгрывае магчымасць творчай рэалізацыі? Ці складана вызначацца з рэпертуарам і як гэты працэс адбываецца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэжысёрка тэатральнай студыі “Купалінка” Наталля Локіць і артыст студыі Герман Лагуцік
6/3/2024 • 40 minutes, 7 seconds
Мангольскі ваяж і дэкрыміналізацыя сутэнёрства — "Раніца з Еўрарадыё" за 3 чэрвеня
Мангольскі ваяж і дэкрыміналізацыя сутэнёрства — "Раніца з Еўрарадыё" за 3 чэрвеня by Euroradio
6/3/2024 • 30 minutes, 49 seconds
Недахоп лекараў і распрацоўка айцішнікаў — Еўразум за 31 траўня | Новости Беларуси за 31 мая
Недахоп лекараў і распрацоўка айцішнікаў — Еўразум за 31 траўня | Новости Беларуси за 31 мая by Euroradio
5/31/2024 • 22 minutes, 29 seconds
Дэградацыя: ці сапраўды ў беларускай медыцыне сёння ўсё так дрэнна
Колькасць супрацоўнікаў, якіх не хапае медычным установам Беларусі, уражвае. Гаворка пра больш чым 5 тысяч спецыялістаў. Гэта значыць, што ў паліклініках і бальніцах не хапае персаналу, і людзі не атрымліваюць ці атрымліваюць нясвоечасова неабходную медычную дапамогу. У той жа час рэпрэсіі супраць медыкаў не спыняюцца. Проста таму, што не спыняюцца рэпрэсіі супраць беларускага грамадства, а рэпрэсіўная машына розніцы не робіць. Таму сёння шмат медыкаў знаходзіцца за кратамі, а яшчэ больш — у вымушанай эміграцыі.
Што сёння адбываецца з кадрамі ў беларускай медыцыне і ці сапраўды тая колькасць супрацоўнікаў, якіх не хапае ў медустановах, крытычная? Якія перспектывы ў айчыннай медыцыны і ці можна недахоп медперсаналу выправіць за кошт гастарбайтараў? Якая сітуацыя з атрыманнем медычнай дапамогі ў месцах зняволення і ці атрымліваецца ў медыкаў знайсці працу па прафесіі ў эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае каардынатарка Фонду медыцынскай салідарнасці Беларусі Лідзія Тарасенка
5/31/2024 • 44 minutes, 5 seconds
Крымінальнік Трамп, мангольскі трып Лукашэнкі, выбары ў КР.
Прысяжныя прызналі экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа вінаватым па ўсіх 34 пунктах абвінавачання. Якое пакаранне яму прызначаць — стане вядома 11 ліпеня. Але ўжо цяпер вядома, што ні штраф, ні нават зняволенне не перашкодзяць Трампу ўдзельнічаць у сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах. Вось гэта свабода!
Недзе ў іншым Сусвеце Лукашэнка збіраецца ў Манголію, каб "максімальна поўна раскрыць патэнцыял беларуска-мангольскіх стасункаў". Раней неяк не было нагоды раскрываць. Ну, ва ўсякім разе, максімальна. А што здарылася?
Абмяркуем усё гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. А на дэсерт — вынікі выбараў у Каардынацыйную раду. Бо Кныровіча пераабралі на наступны тэрмін, па спісе Пракоп'ева — Ягорава.
5/31/2024 • 38 minutes, 58 seconds
Ці мог Лібер уплываць на вынікі галасавання і каму “зліваў” інфу
Калі чытаць чаты ў сацсеткеах ці каментары пад эфірамі і стрымамі, то часам узнікае ўражанне, што галоўным чалавекам на выбарах у Каардынацыйную рады быў… Павел Лібер! Ён і вінаваты ў тым, што праз неабходнасць перадаваць свае пашпартныя звесткі мала людзей прагаласавала, і што камусьці складана было разабрацца, як трэба галасаваць, і што праграма верыфікацыі “дзіравая”, і што выніковыя лічбы Лібер “намаляваў” згодна з патрабаваннямі Франка Вячоркі, і што зліваў папярэднія вынікі галасавання Офісу, і што ў 2020 годзе (!) заклікаў усіх галасаваць праз падкантрольны КДБ Viber... Не Лібер, а проста нейкі Доктар Зло!
Як сябе ў выніку паказала праграма для галасавання, распрацаваная камандай Лібера, і што не так з верыфікацыяй? Якія падставы ёсць падазраваць Лібера ў зліве папярэдніх дадзеных галасавання і ці была магчымасць уплываць на канчатковы вынік галасавання? Ці апраўданыя асцярогі наконт бяспечнасці перададзеных звестак і што там было ў 2020 годзе з галасаваннем праз Viber? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае стваральнік платформы для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду Belarus ID, платформы “Новая Беларусь”, праекта “Голас”, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер
5/31/2024 • 44 minutes, 12 seconds
Дзёрзкі А1 і закрытыя бібліятэкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 31 траўня
Дзёрзкі А1 і закрытыя бібліятэкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 31 траўня by Euroradio
5/31/2024 • 30 minutes, 2 seconds
Польскі шчыт і худы Ціханоўскі — Еўразум за 30 траўня | Новости Беларуси за 30 мая
Польскі шчыт і худы Ціханоўскі — Еўразум за 30 траўня | Новости Беларуси за 30 мая by Euroradio
5/30/2024 • 33 minutes, 18 seconds
DJ-дапамога дзецям беларускіх палітвязняў: фэст, які нельга прапусціць
1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у Варшаве каманда Belarus Outside Sound System ладзіць адмысловы Belarusian charity weird music fest, гэтаму дню прысвечаны. Арганізатары заяўляюць, што ў іх “атрымалася сабраць вельмі нетрывіяльны для беларускіх дыяспарных імпрэз склад артыстаў, зрабіўшы націск на пазажанравасць, культурную касмапалітычнасць, актуальнасць ды аўтэнтычнасць”. А яшчэ будзе выступ нейкага “сакрэтнага госця”, імя якога не называецца… Усё наахвяраванае з дапамогай данатаў каманда Belarus Outside Sound System накіруе на адмысловы збор Фонду салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation для арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў. Трэба ісці!
Што канкрэтна ўяўляе з сябе Belarusian charity weird music fest і як нарадзілася ідэя з дапамогай DJ-сэтаў сабраць грошы на адпачынак дзецям палітвязняў? Якія цікавосткі рыхтуюць арганізатары для наведвальнікаў фэста? Ці складана ладзіць фэсты ў эміграцыі і як прыцягваць да іх увагу не толькі беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Belarus Outside Sound System dj Papa Bo Selektah (Аляксандр Багданаў)
5/30/2024 • 34 minutes, 33 seconds
Алена Прыходзька: мова, годнасць, еднасць — тры словы маёй нацыянальнай ідэі
30 траўня ў эфіры Еўрарадыё — экс-старшыня камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду, журналістка, валанцёрка і грамадская актывістка Алена Прыходзька.
Ва ўмовах, калі мы аказаліся за мяжой і раскіданыя па ўсім свеце, нам вельмі важна захоўваць і пашыраць выкарыстанне роднай мовы — у сям’і, у камунікацыі з суайчыннікамі. І самае галоўнае — перадаваць беларускую мову сваім дзецям. Бо так мы ўмацоўваем у сабе павагу да сваёй ідэнтычнасці і, адпаведна, да саміх сябе. Без павагі да сябе не будзе ў нас і павагі да людзей наўкола, перакананая Алена Прыходзька.
Пра тое, ці здолее беларускае грамадства ў выгнанні знайсці ў сабе сілы захаваць сваю ідэнтычнасць, пра важнасць нацыянальных каштоўнасцяў і патрэбу нацыянальнай еднасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Прыходзька.
5/30/2024 • 1 hour, 1 second
Палітвязні: што рэальна сёння можна зрабіць для іх падтрымкі і вызвалення
Надоечы ў Празе з ініцыятывы Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе і пры падтрымцы беларускіх праваабаронцаў і актывістаў прайшоў Кангрэс па палітвязнях. Фактычна, гэта было першае мерапрыемства, скіраванае выключна на абмеркаванне менавіта гэтай праблемы — сітуацыі з палітвязнямі. Але важна, каб гэта было не толькі абмеркаванне, але і канкрэтныя справы. Якія, дарэчы, актыўна робяцца з ініцыятывы розных НДА і асобных актывістаў.
Што канкрэтна ўяўляе з сябе сумесная ініцыятыва такіх арганізацый, як BYSOL, BYHELP, Dessident.by, народнага консульства Беларусі ў Шатландыі, беларусаў Аўстраліі ды іншых? Наколькі рэальна сёння не толькі дапамагчы палітвязням і іх сем’ям, але і дамагчыся вызвалення зняволеных? Ці варта разлічваць на дапамогу ў такіх справах палітычных структур кшталту Каардынацыйнай рады, Офіса Ціханоўскай ды іншых і як ўвогуле ацэньваюць патрэбу ў існаванні той жа КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн і актывіст беларускай дыяспары ў Аўстраліі, сакратар асацыяцыі “Беларусы ў Перце” Арцём Лядоўскі
5/30/2024 • 35 minutes, 54 seconds
Чаму развал Расіі — гэта не шанец, а пагроза для Беларусі і як нас уратуе КР
Падчас выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную рады ад кандыдатаў з розных спісаў прагучала шмат не толькі абяцанняў рознага ўзроўню выканальнасці і адпаведнасці рэчаіснасці, але і даволі спрэчных заяў. Гэта і пра “мільён шэнгенскіх віз” для беларусаў, і пра “калектыўную адказнасць ў выглядзе стаяння на мяжы”, і пра “піяршчыка выбараў Каца”, і пра “пагрозы для Беларусі ў выпадку развалу Расіі” — было шмат усяго. Але ж рана ці позна, а за свае словы трэба будзе несці адказ…
Якое ўражанне ад самой кампаніі і чаму “бабарыкінцы” не пайшлі на выбары сваёй “калонай”? Краўцоў далучыўся да “Моладзевага наступу” праз іх праграму ці праграма МН пісалася пад дыктоўку Краўцова? Якія пагрозы для незалежнасці і самога існавання Беларусі існуюць ў выпадку развалу Расіі і што КР можа рэальна зрабіць для беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дэлегат Каардынацыйнай рады ад “Моладзевага наступу”, сябра штаба Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў
5/30/2024 • 48 minutes, 14 seconds
Дазвол на новыя зубы і не горш, чым у Эрытрэі — "Раніца з Еўрарадыё" за 30 траўня
Дазвол на новыя зубы і не горш, чым у Эрытрэі — "Раніца з Еўрарадыё" за 30 траўня by Euroradio
5/30/2024 • 30 minutes, 13 seconds
"Грамадзянскія" снарады і стыль пры +30 — Еўразум за 29 траўня | Новости Беларуси за 29 мая
"Грамадзянскія" снарады і стыль пры +30 — Еўразум за 29 траўня | Новости Беларуси за 29 мая by Euroradio
5/29/2024 • 34 minutes, 1 second
Пра тое, як украінскі блогер бараніў Лібера і права КР на існаванне
Украінскі блогер Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў быў адным з самых актыўных назіральнікаў за выбарамі ў беларускую Каардынацыйную раду і, як заўважыў адзін з лідараў выбарчых спісаў, актыўным “папулярызатарам” гэтых выбараў. За што атрымаў вялізнае вядро крытыкі і хейту на свой адрас. Але ж і меў магчымасць скласці сваё “вонкавае” ўражанне пра ўсё, што падчас гэтай выбарчай кампаніі (і вакол яе) адбывалася.
Якое ўражанне ад самой кампаніі і ад беларускіх палітыкаў падчас дэбатаў, якія Аляксандр "BalaganOFF" ладзіў на сваім ютуб-канале? Ці атрымалася ў яго зразумець, навошта патрэбная КР і што гэтая структура можа зрабіць для беларусаў? Ці дапаможа мандат дэлегата КР наладзіць адносіны паміж беларускімі дэмсіламі і афіцыйным Кіевам і ці даехалі да беларускіх добраахвотнікаў дроны, набытыя на сабраныя з ініцыятывы Аляксандра Рыкава грошы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ўкраінскі блогер Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў
5/29/2024 • 55 minutes, 37 seconds
“Усходні шчыт”: ці абароніць ён ад вайны Еўропу і што чакае Беларусь
Пакуль уся ўвага беларускіх незалежных СМІ, экспертаў і проста грамадзян з сінімі пашпартамі была засяроджаная на выбарах у Каардынацыйную раду (насамрэч не), у Крамлі пачалі гаварыць пра жаданне (таксама няпраўда) замарозіць “канфлікт” ва Украіне, а на Захадзе актыўна абмяркоўваецца рашэнне пра дазвол УСУ выкарыстоўваць заходнюю зброю для атак па аб’ектах на тэрыторыі Расіі. І выглядае на тое, што такі дазвол будзе. Насуперак перасцярогам канцлера Германіі Олафа Шольца.
Чым небяспечныя вучэнні з нібыта ядзернай зброяй, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі, і ці ўратуюць Захад мінныя палі на польска-беларускай мяжы? Ці пагодзіцца Захад з тым, каб Украіна выкарыстоўвала заходнюю зброю для ўдараў па тэрыторыі Расіі, і ці не справакуе гэта вялікую вайну ў Еўропе? Чаму Лукашэнка звярнуўся да тэмы прапаганды і ці дапаможа гэта яму вярнуць сабе любоў беларусаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
5/29/2024 • 50 minutes, 46 seconds
“Шэф, усё прапала!” альбо як “новая апазіцыя” ператварылася ў “старую”
Вынік і выбарчай кампаніі, і галасавання ў Каардынацыйную рады выклікаў неадназначную рэакцыю ў экспертаў, вонкавых назіральнікаў, беларускага грамадства і прадстаўнікоў структураў, якія гэтыя выбары праігнаравалі. Найбольш крытычна настроеныя перакананыя: гэтая кампанія паказала, што “дэмакратычная супольнасць знаходзіцца ў маштабным сістэмным крызісе, які прывёў да дэвальвацыі аўтарытэту структураў і лідараў, і выправіць на сённяшні дзень такую сітуацыю практычна немагчыма”...
Чым адметная кампанія па выбарах новага складу Каардынацыйнай рады і якія хібы дэмсілаў яна выявіла? Ці атрымалася ў беларускай дэмсупольнасці прыцягнуць увагу грамадства да сваіх ініцыятываў і ці магчыма было пазбегнуць скандалаў? Чаму выправіць сітуацыю не ўяўляецца магчымым і да чаго гэта прывядзе? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
5/29/2024 • 48 minutes, 49 seconds
Прасадка дзяржсектара эканомікі і футбольнае пірацтва ў законе — "Раніца з Еўрарадыё" за 29траўня
Прасадка дзяржсектара эканомікі і футбольнае пірацтва ў законе — "Раніца з Еўрарадыё" за 29траўня by Euroradio
5/29/2024 • 31 minutes, 26 seconds
Самы інтымны орган беларуса і спрытныя палестынцы. Еўразум за 28 траўня | Новости Беларуси за 28 мая
Самы інтымны орган беларуса і спрытныя палестынцы. Еўразум за 28 траўня | Новости Беларуси за 28 мая by Euroradio
5/28/2024 • 49 minutes, 8 seconds
Беларускі бізнес: ці знайшоў ён сваё месца за мяжой і навошта яму гімн
Пакуль адныя займаліся ўмацаваннем, развіццём і ўдасканаленнем (ці наадварот) палітычнага складніка беларускага грамадства і дэмсіл, праводзячы выбары ў Каардынацыйную раду, іншыя працавалі на ўмацаванне эканамічнага складніка беларускай дыяспары. Размова ідзе пра Асацыяцыю беларускага бізнесу за мяжой (АВВА), якая за апошнія некалькі тыдняў зладзіла і шэраг бізнес-сустрэч ды івентаў, і аб’явіла чарговы бізнес-конкурс, і зрабіла ці ініцыянавала яшчэ шмат чаго.
Чым адметныя бізнес-івенты і Канферэнцыі, якія апошнім часам ладзіла альбо плануе зладзіць АВВА? Ці атрымліваецца ў беларускага бізнесу знайсці сваё месца за мяжой і ці атрымліваецца спраўляцца з выклікамі, што перад імі паўстаюць? Чаму АВВА столькі ўвагі надае “палітызаваным” дабрачынным праектам і навошта асацыяцыі свой гімн? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын
5/28/2024 • 43 minutes, 33 seconds
Ярмошынай на зайздрасць: таямніцы выбарчай кампаніі ў КР
Кампанія па выбарах у Каардынацыйную раду ад самага пачатку была няпростай. Калі не сказаць — скандальнай. Пачынаючы з вызначэння даты выбараў, працэдуры галасавання, увядзення розных квот і абмежаванняў. Але былі праблемы, якія сталі “галаўным болем” для першай у гісторыі дэмсіл Выбарчай камісіі на першых выбарах у структуру, якую хтосьці нават прапаноўвае лічыць протапарламентам. Пытанне рэгістрацыі выбарчых суб’ектаў і першая адмова, нерэгістрацыя асобнага кандыдата, зняцце цэлага спісу з выбараў… Працягваць можна і далей, бо досвед мы ўсе атрымалі грунтоўны, хоць часам і мала прыемны.
Што самае складанае было ў працы Выбарчай камісіі і якія рашэнні сёння бачацца інакш, чым на момант іх прыняцця? Ці справілася платформа для галасавання Belarus ID са сваёй функцыяй і ці ёсць у яе перспектывы стаць асноўнай платформай для анлайн-галасавання ў будучым? Ці задаволеная Выбарчая камісія хадой і вынікам галасавання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Выбарчай камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду Алена Прыходзька
5/28/2024 • 38 minutes, 41 seconds
Баі без правілаў: што паказалі выбары ў КР і чаму гісторыя нас не вучыць
У электаральнай і проста галасавальнай гісторыі беларускіх дэмакратычных сілаў хапала рознага і раней. Падчас выбарчых кампаній, праймерыз ці партыйных галасаванняў здараліся і “накруткі” галасоў, і выкарыстанне “адмінрэсурсу”, і фінансавыя махінацыі, і маніпуляцыі з падкілімнымі гульнямі. Не было толькі, каб прадстаўнікі дэмсілаў адно аднаму ладзілі падставы з выкарыстаннем “ложкавых сцэнаў”. Але, можа, мы пра гэта проста не ведаем? Вось толькі сёлетняя кампанія па выбарах новага складу Каардынацыйнай рады перасягнула папярэднія паводле ўсіх параметраў.
Ці стала ў выніку галасавання за новы склад Каардынацыйна рады больш зразумела, што адбываецца ў асяродку беларускіх дэмсілаў? Ці зробіцца Каардынацыйная рада “трэцім цэнтрам сілы” і ці будзе ў яе хоць нейкая сіла для нейкай уцямнай дзейнасці? Ці гатовы Захад да актыўнага супрацьстаяння Расіі і гандлю з Лукашэнкам за палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
5/28/2024 • 48 minutes, 29 seconds
Ваенны складнік: ці атрымаецца ў добраахвотнікаў ваенізаваць КР
Паўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду ў якасці кандыдатаў захацела шмат былых і нават цяперашніх добраахвотнікаў. Безумоўна, усе гэтыя людзі — грамадзяне Беларусі і маюць поўнае права удзельнічаць у выбарах у любой якасці: ці то як выбаршчыкі, ці то як кандыдаты ў дэлегаты новага складу Каардынацыйнай рады. І калі да галасавання ніякіх пытанняў няма, то ўдзел у выбарчых спісах як былых, так і цяперашніх добраахвотнікаў выклікала шмат пытанняў з розных бакоў. А тут яшчэ і канфлікт з гэтай нагоды ў шэрагах палка Каліноўскага…
Што сёння адбываецца на фронце і як з фронту выглядае ўсё, што адбываецца ў асяродку беларускіх дэмсіл? Ці варта людзям з баявым досведам ісці ў палітыку, нават калі гэта вядзе да праблемаў з камандаваннем? Як людзі з ваенным досведам ставяцца да размоў пра стварэнне беларускага войска? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі добраахвотнік, які ваюе ў складзе УСУ з пазыўным “Пан Зубр”
5/28/2024 • 48 minutes, 39 seconds
Бізнес у крэдыт і прапагандысты-перастрахоўшчыкі — "Раніца з Еўрарадыё" з а 28 траўня
Бізнес у крэдыт і прапагандысты-перастрахоўшчыкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 28 траўня by Euroradio
5/28/2024 • 32 minutes, 30 seconds
Маханне дручком і сяброўка Эйсмант — Еўразум за 27 траўня | Новости Беларуси за 27 мая
Маханне дручком і сяброўка Эйсмант — Еўразум за 27 траўня | Новости Беларуси за 27 мая by Euroradio
5/27/2024 • 36 minutes, 37 seconds
Беларуская Амерыка: чым яна жыве, што спявае, пра што марыць
Сустрэчы беларусаў ЗША з беларускімі творцамі ўжо сталі традыцыяй. Колькасць беларускай дыяспары ў Амерыцы, маштабы самой гэтай краіны і вялікае жаданне беларусаў зладзіць такія творчыя сустрэчы “сваіх са сваімі” дазваляюць ладзіць цэлыя туры. Такім чынам ужо праехалі і Сяржук Доўгушаў, і Зміцер Вайцюшкевіч, і Лявон Вольскі, і Юры Стыльскі з музычнымі сустрэчамі, і Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч з тэатральнымі і паэтычнымі імпрэзамі, і Зміцер Лукашук з прэзентацыяй “Беларускай нацыянальнай ідэі”. Цяпер з вялікім турам творчых сустрэч па беларускай Амерыцы вандруе франтмен гурта J:МОРС Уладзімір Пугач.
Што здзівіла Пугача падчас гэтага тура і чым адметная для яго гэтая вандроўка па ЗША? Ці застаецца ў беларусаў Амерыкі цікавасць да беларускіх падзей і да таго, што робяць беларускія творцы сёння? Як сустракаюць яго беларусы, што іх хвалюе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае франтмен гурта J:МОРС Уладзімір Пугач
5/27/2024 • 29 minutes, 29 seconds
Пра Пуціна ў Мінску, прывід Януковіча ў Гомелі і шконкі для “ябацек”
У Швейцарыі напоўніцу ідзе падрыхтоўка да мірнага саміту па Украіне, на які, паводле Зяленскага, прыедуць прадстаўнікі 80 краін. На гэтым фоне ў Расіі актывізаваліся размовы пра сумнеўную легітымнасць… не, не Пуціна — Зяленскага. Больш за тое, у Крамлі вырашылі паказаць, што ў іх ёсць сапраўды “легітымны” кіраўнік для ўкраінцаў і прывезлі ў Гомель, відаць, каб было як мага бліжэй да ўкраінскай мяжы, Віктара Януковіча. Якога насамрэч ніхто не бачыў. Затое на фоне вайны ў Ізраілі добра відаць праХАМАСаўскія настроі на Захадзе.
Што шукаў Пуцін у Мінску, якія сапраўдныя мэты яго візіту і ці сапраўды ў Гомель прывозілі Януковіча? Ці варта чакаць прадстаўніка Кітая на саміце ў Швейцарыі і вынікаў ад самога саміту? Адкуль на Захадзе столькі сімпатыяў да ХАМАС і пра што сведчыць турэмны досвед “ябацек”? Гэтыя ды іншыя тэмы ў эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, незалежнай эксперткай, лідаркай спіса аб’яднання "Наша справа" Розай Турарбекавай.
5/27/2024 • 1 hour, 5 minutes, 34 seconds
Вызваленне палітвязняў: ці ёсць для гэтага рэальныя магчымасці
Тэма палітвязняў застаецца адной з самых балючых для беларускага дэмакратычнага грамадства ўжо не адзін год. І варыянтаў яе вырашэння, якія б рэальна спрацавалі, так і не знайшлі. Каб усё ж паспрабаваць гэты камень зрушыць з месца і з нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе пры падтрымцы беларускіх праваабаронцаў і актывістаў, пасольства ЗША ў Празе і Карлавага ўніверсітэта праводзіць Кангрэс па беларускіх палітвязнях.
Што канкрэтна адбывалася на Кангрэсе і якія варыянты рашэння пытання, звязанага з вызваленнем і падтрымкай палітвязняў, прапаноўваліся? Ці існуе сёння ў дэмсілаў рэальная магчымасць уплываць на сітуацыю з палітвязнямі? Як на сітуацыю з беларускімі палітвязнямі рэагуе міжнародная супольнасць і ці магчымыя перамовы наконт вызвалення? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць юрыстка-міжнародніца, экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэта, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала і кіраўніца фонду "Краіна для жыцця" Вольга Зазулінская
5/27/2024 • 43 minutes, 38 seconds
Нашэце маскавітаў і цнатлівыя выбары — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 траўня
Нашэце маскавітаў і цнатлівыя выбары — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 траўня by Euroradio
5/25/2024 • 30 minutes, 49 seconds
Замарозка пашпарта і кананізаваны мелініял — Еўразум за 24 траўня | Новости Беларуси за 24 мая
Замарозка пашпарта і кананізаваны мелініял — Еўразум за 24 траўня | Новости Беларуси за 24 мая by Euroradio
5/24/2024 • 31 minutes, 12 seconds
Дэбаты: Латушка VS Турарбекава — Выбары, ордэр на Лукашэнку, санкцыі і прыярытэты дэмсіл
Гісторык і палітолаг Роза Турарбекава, а таксама палітык Павел Латушка на Еўрарадыё! Гэта дэбаты па тэмах: выбары ў КР, прыярытэты дэмсіл, ордэр на Лукашэнку і не толькі.
Далучайцеся і галасуйце ў чаце!
5/24/2024 • 50 minutes, 26 seconds
Роза Турарбекава, Аляксандр Азараў. Што там у КР?
Практычна на фінале выбарчай кампаніі напярэдадні пачатку галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду пад пагрозай вылету з выбарчага марафону аказаліся два выбарчыя спісы — “Наша справа”, на чале якога стаіць дацэнтка, кандыдатка гістарычных навук, незалежная экспертка Роза Турарбекава, і спіс “Закон і правапарадак”, які ўзначальвае кіраўнік ініцыятывы былых сілавікоў BYPOL Аляксандр Азараў. І калі першыя трапілі ў гэтую сітуацыю з прычын знешніх (плюс шматпакутныя гендарныя квоты), то другі спіс — праз дзейнасць свайго лідара Азарава.
Што насамрэч стала прычынай сыходу са спісу “Наша справа” дзвюх дзяўчат і пры чым тут гендарныя квоты? Ці лічыць Азараў сябе вінаватым у сітуацыі, у якую трапіў яго спіс, і пры чым тут рассылка праз чат-бот “Перамога”? Ці апраўданае, на іх думку, прынятае выбарчай камісіяй рашэнне і хто адкажа за ўсе тыя праблемы, якія ў выніку ўзніклі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць лідарка спісу аб’яднання "Наша справа" Роза Турарбекава і былы лідар спісу “Закон і правапарадак” Аляксандр Азараў
5/24/2024 • 48 minutes, 21 seconds
Валерый Кавалеўскі. “Месца Беларусі ў Еўропе”: па якім пашпарце ў тое месца пускаюць
Як гэта ні дзіўна, аднымі выбарамі ў Каардынацыйную раду палітычнае беларускае жыццё не абмяжоўвалася цягам апошніх тыдняў. Так, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі з 9 па 17 траўня знаходзіўся з працоўным візітам у ЗША. Да прыкладу, у Бостане ён узяў удзел у дыскусіі ў Цэнтры Дэвіса Гарвардскага ўніверсітэта на тэму пагрозы незалежнасці Беларусі з боку Расіі, а ў Вашынгтоне вёў перамовы ў Дзярждэпартаменце, Радзе нацбяспекі, у Сенаце і Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. Далей была Стакгольмская канферэнцыі па Беларусі. Усяго не пералічыць. Вось толькі пра пашпарт Новай Беларусі за ўсімі гэтымі навінамі не было чуваць зусім нічога…
Чым адметны травеньскі візіт Кавалеўскага ў Вашынгтон і якіх вынікаў ён дамогся? Чаму менавіта Швецыя стала месцам правядзення канферэнцыі па Беларусі і якое значэнне мае гэтае мерапрыемства? Чаму нічога не чуваць ні пра выбары ў КР ад Ціханоўскай, ні пра пашпарт Новай Беларусі ад Кавалеўскага? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі
5/24/2024 • 42 minutes, 28 seconds
Аляксандр Кныровіч. Выбары ў КР: скандалы, інтрыгі, банеры і падсветка хмарачосаў
Ніколі такога не было — і вось зноў! Гэта я пра непарыўную сувязь "Кныровіч і грошы". А дакладней, пра тое, што нейкім дзіўным чынам менавіта да выбарчага спісу, дзе сярод лідараў два бізнесмены, Кныровіч і Пракоп’еў, у калег і выбаршчыкаў узнікае шмат фінансавых пытанняў. Пачынаючы з таго, адкуль у спісу “Блок Пракоп’ева — Ягорава” грошы на рэкламныя банеры і падсветку хмарачосаў, і завяршаючы пытаннямі наконт фінансавай дзейнасці іншых удзельнікаў спісу падчас працы ў КР папярэдняга склікання…
Колькі ім каштуе ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду і адкуль грошы на фінансаванне дзейнасці “Блока...”? Чаму траціць грошы на рэкламныя банеры лічыцца больш карысным, чым размяшчэнне рэкламы ў незалежных айчынных СМІ, — яны мусяць гэта рабіць нават і без “дзякуй”? Ці ёсць падставы для “фінансавых абвінавачанняў” у бок Андрэея Ягорава? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае №3 выбарчага спісу “Блок Пракоп’ева — Ягорава”, бізнесмен, блогер Аляксандр Кныровіч
5/24/2024 • 54 minutes, 16 seconds
Якую функцыю выконвае беларуска-кітайскі індустрыяльны парк Эканамічныя наві ны Беларусі за тыдзень
Якую функцыю выконвае беларуска-кітайскі індустрыяльны парк Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень by Euroradio
5/24/2024 • 7 minutes, 58 seconds
Генерал-дрывасек і топавы "Грошык" — "Раніца з Еўрарадыё" за 24 траўня
Генерал-дрывасек і топавы "Грошык" — "Раніца з Еўрарадыё" за 24 траўня by Euroradio
5/24/2024 • 31 minutes, 50 seconds
Візіт Пуціна і атака на Польшчу — Еўразум за 23 траўня | Новости Беларуси за 23 мая
Візіт Пуціна і атака на Польшчу — Еўразум за 23 траўня | Новости Беларуси за 23 мая by Euroradio
5/23/2024 • 31 minutes, 9 seconds
Вадзім Пракоп'еў. Ці здолее Пракоп’еў зняць з дэмсіл ружовыя акуляры і пасунуць Ціханоўскую
Другім па колькасці чалавек у спісе (разам з “Еўрапейскім выбарам”) і па медыйнасці (пасля спісу “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду”) на выбарах у Каардынацыйную раду з’яўляецца спіс “Блок Пракоп’ева — Ягорава”. У спісе 34 чалавекі, ён аб’ядноўвае прадстаўнікоў беларускіх дыяспар з 13 краін свету і яго асноўныя спікеры (найперш Кныровіч і Пракоп’еў) вядуць даволі агрэсіўную рэкламную кампанію сваёй каманды. Працуюць “блочнікі” крэатыўна, але і без, скажам мякка, супярэчлівых дзеянняў і выказванняў і ў іх не абыходзіцца.
Навошта ідзе ў Каардынацыйную раду і што яго звязвае з Андрэем Ягоравым — як фармаваўся спіс “Блока…”? Ці ёсць сэнс у існаванні КР, што карыснага яна можа зрабіць для беларусаў і што праз яе плануюць рэалізаваць прадстаўнікі “Блока…”? Якімі бачыць узаемаадносіны абноўленай КР з Офісам Ціханоўскай і АПК, якія мае прэтэнзіі да незалежных СМІ і што рыхтуе для Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар выбарчага спісу “Блок Пракоп’ева — Ягорава”, бізнесмен, блогер Вадзім Пракоп’еў
5/23/2024 • 1 hour, 23 minutes, 27 seconds
Аляксандра Мамаева і Генадзь Манько. “Дыпламаты” і “місіянеры”: хто і навошта балатуецца ў КР
Аляксандра Мамаева і Генадзь Манько. “Дыпламаты” і “місіянеры”: хто і навошта балатуецца ў КР by Euroradio
5/23/2024 • 45 minutes, 27 seconds
Настасся “Север” Махамет: беларусы павінны прыняць сваю свабоду
23 траўня ў эфіры Еўрарадыё — добраахвотніца, былая камандзір медычнай роты палка імя Кастуся Каліноўскага Настасся “Север” Махамет.
У пераважнай сваёй большасці беларусы не ўсведамляюць ні таго, што такое свабода, ні яе каштоўнасці. Да ўсяго, яны і не гатовыя яе прыняць. Бо свабода — гэта яшчэ і адказнасць за выбар, які ты робіш, і за твае дзеянні. Таму сёння для нас галоўнае — знайсці ў сабе смеласць прыняць свабоду, перакананая Настасся “Север” Махамет.
Пра тое, ці здолее беларускае грамадства знайсці ў сабе сілы, каб паразумецца, ці мае яна на беларусаў крыўду і пра важнасць нацыянальных каштоўнасцяў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Настассяй “Север” Махамет.
5/23/2024 • 54 minutes, 38 seconds
Павел Лібер. Belarus ID: ці бяспечная яна і чаму не ўсе беларусы маюць права голасу
Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду будзе праходзіць анлайн з 25 па 27 траўня ўключна. А паколькі вопыт такога галасавання для беларусаў новы, то і ўвага вялікая да прапанаванай магчымасці. Дакладней, да распрацаванай камандай Паўла Лібера платформы Belarus ID. Але маючы вопыт гісторый, калі дадзеныя беларусаў з розных чатаў альбо баз траплялі ў рукі лукашэнкаўскіх сілавікоў, перасцярогаў і недаверу да гэтай платформы і яе бяспекі ў беларусаў шмат.
Што з сябе ўяўляе платформа Belarus ID і што трэба зрабіць, каб з яе дапамогай прагаласаваць? Ці магчыма абыйсці абмежаванне галасавання па пашпарце ў выпадку беларусаў, якія гэтага пашпарта не маюць? Ці гарантуюць распрацоўшчыкі Belarus ID, што звесткі людзей не патрапяць у рукі сілавікоў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае стваральнік платформы для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду Belarus ID, платформы “Новая Беларусь”, праекта “Голас”, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер.
5/23/2024 • 54 minutes, 57 seconds
Скандаліст Азараў і хітрыя манашкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 траўня
Скандаліст Азараў і хітрыя манашкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 траўня by Euroradio
5/23/2024 • 30 minutes, 49 seconds
Ордар для Нетаньяху і пагроза Офісу — Еўразум за 22 траўня | Новости Беларуси за 22 мая
Ордар для Нетаньяху і пагроза Офісу — Еўразум за 22 траўня | Новости Беларуси за 22 мая by Euroradio
5/22/2024 • 31 minutes, 32 seconds
Дабратвор: Пратэсты ўцягнулі Лукашэнку ў вайну, поспех КДБ, Бабарыка і Крэмль / Дэбаты
Паліттэхнолаг і таксіст Ілля Дабратвор VS адказны па прававых пытаннях НАУ Міхаіл Кірылюк. Тэма: ці патрэбная беларусам Каардынацыйная рада?
5/22/2024 • 41 minutes, 45 seconds
Аляксандр Фрыдман. Ордар з Гаагі для Нетаньяху: чаму для яго, а не для Лукашэнкі
Міжнародны крымінальны суд можа выдаць ордар на імя прэм’ера Ізраіля Нетаньяху. А вось такога ж ордара на імя Аляксандра Лукашэнкі дагэтуль чамусьці няма. Тут альбо Павел Латушка слаба стараецца, альбо (што больш імаверна) у некага не хапае палітычнай волі прыняць такое рашэнне. І старшыня Еўракамісіі можа колькі хоча заклікаць рэжым вызваліць палітвязняў, але Лукашэнка не толькі нікога не вызваляе, але і зноў кідае за краты тых, хто мусіў выйсці на свабоду. Як Паліна Шарэнда-Панасюк ці айцец Павел Лемех.
Чаму дагэтуль ордар на Лукашэнку Міжнародны крымінальны суд не выдае, а для Нетаньяху чысты бланк ужо падрыхтаваны? Сітуацыя з палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк — гэта ўжо выхад на плато рэпрэсій альбо яшчэ не і ці варта разлічваць на нейкія перамовы з рэжымам? Ці будуць наступствы для Беларусі ў выніку гібелі прэзідэнта Ірана Раісі і чаго Пуцін таемна ляціць да Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
5/22/2024 • 57 minutes, 46 seconds
Павел Усаў. (Ня)выбары ў КР: што з імі не тое і пры чым тут нацыянальны інтарэс
Чым бліжэй да галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду, тым грамчэй гучыць крытыка — як у бок самаго гэтага працэсу, так і Каардынацыйнай рады, і асобных прэтэндэнтаў (ці нават цэлых выбарчых спісаў), якія вырашылі пазмагацца за мандат дэлегата КР. Маўляў, і ніякія гэта не выбары, і сам гэты орган нікога насамрэч не прадстаўляе, аўтарытэта не мае і ні на што не ўплывае. Да ўсяго, ёсць пытаннечкі да асобных палітыкаў наконт іх разумення нацыянальных каштоўнасцей і інтарэсаў.
Што не тое з “выбарамі” ў Каардынацыйную раду і чаму яна не можа быць прадстаўнічым органам хаця б беларусаў замежжа? Якое дачыненне да сённяшніх палітычных працэсаў унутры беларускіх дэмсіл маюць пытанні нацыянальных інтарэсаў? Ці залежыць легітымнасць КР ад колькасці людзей, якія прагаласуюць, і пры чым тут легітымнасць Ціханоўскай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
5/22/2024 • 54 minutes, 41 seconds
Жыццё не па сродках і 90-я ад "Беларусьфільма" — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 траўня
Жыццё не па сродках і 90-я ад "Беларусьфільма" — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 траўня by Euroradio
5/22/2024 • 34 minutes, 9 seconds
Паліна не выйшла і хата за КР — Еўразум за 21 траўня | Новости Беларуси за 21 мая
Паліна не выйшла і хата за КР — Еўразум за 21 траўня | Новости Беларуси за 21 мая by Euroradio
5/21/2024 • 30 minutes, 8 seconds
Чаму ніхто з актывістаў “старой” дыяспары не балатуецца ў КР
Мы шмат чулі пра тое, як у 2020 годзе актывізаваліся беларусы ва ўсім свеце. Дзесьці дыяспары прачнуліся наноў, дзесьці стварыліся з нуля, дзесьці новыя людзі з тых беларусаў, што даўно жывуць за мяжой, адрадзілі суполкі ў сваіх гарадах, ад якіх заставалася толькі назва. Гэтая актыўнасць беларускай дяспары, раскіданай па ўсім свеце, працягваецца і цяпер. Але што дзіўна: са “старой” дыяспары, ад тых людзей, якія і 30 ці 40 гадоў таму працягвалі беларускую справу далёка ад радзімы, ніхто не падажаў вылучыцца кандыдатам на выбарах у Каардынацыйную раду новага склікання. Апроч аднаго чалавека…
Чаму ніхто з актывістаў “старой” дыяспары не балатуецца ў Каардынацыйную раду? Ці ёсць падзел паміж беларусамі “старой” дыяспары і новапрыбылымі, у чым ён выяўляецца? Ці лічаць КР сапраўды сур’ёзнай структурай і ці чакае структуры дэмсіл, якія былі створаныя пасля 2020 года, лёс Рады БНР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнік беларускай дыяспары Канады, доктар Пётра Мурзёнак і лiдарка выбарчага спiсу "Голас дыяспар — Адзiнства па-над межамi", лiдарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сяброўка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы Надзея Нортан
5/21/2024 • 47 minutes, 27 seconds
“Моладзевы наступ”: ці не будзе гэта моладзевым наступам на старыя граблі
Моладзевы выбарчы спіс “Моладзевы наступ” дзіўным чынам атрымаў апошні нумар сярод усіх выбарчых суб’ектаў — №12. Што ніякім чынам не паўплывала на імпэт і крэатыўнасць удзельнікаў і ўдзельніц спіса. Безумоўна, у “МН” знойдуцца прыхільнікі, якія прагаласуюць за іх на выбарах у Каардынацыйную раду, але пытанне ці ведае “моладзь” ува што яна насамрэч увязваецца, пакуль застаецца адкрытым.
Што падштурхнула да ўдзелу ў выбарах і ці насамрэч яны хочуць патрапіць у КР, ці гэтая кампанія для іх не больш, як сродак заявіць пра сябе? Чаго хочуць дамагчыся з дапамогай Каардынацыйнай рады, з якой праграмай ідуць? Ці лічаць КР сапраўды сур’ёзнай структурай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кандыдаты ў дэлегаты Каардынацыйнай рады з выбарчага спіса №12 “Моладзевы наступ”, лідарка спіса Ліза Пракопчык і былая палітзняволеная, №3 у спісе Алана Гебрэмарыям.
5/21/2024 • 1 hour, 17 seconds
Выбары ў КР: як не паўтарыць вопыт падліку галасоў ад Ярмошынай
Сваю працу выбарчая камісія па выбарах у Каардынацыйную раду пачала з “рэзкіх” рашэнняў. Не зарэгістравалі цэлы выбарчы спіс і адмовілі ў рэгістрацыі кандыдаткай у дэлегаты КР цэлай прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліне Коўшык. Коўшык потым, што праўда, зарэгістравалі, а вось спіс — не. Вось толькі далей камісію, выглядае на тое, чакаюць больш складаныя і напружаныя часы…
Што ў працы выбарчай камісіі было нечаканым і ці гатовыя былі сябры камісіі да такой працы? Якія парушэнні, апроч узгаданых, былі заўважаныя і як каралі парушальнікаў? Ці быў ва ўсіх роўны доступ да СМІ і якіх вынікаў галасавання чакаюць у камісіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня выбарчай камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду Алена Прыходзька
5/21/2024 • 43 minutes, 39 seconds
Gender Gap: “традыцыйныя каштоўнасці” і “Дамастрой” — ці заўважная розніца
Назіраючы за выбарчай кампаніяй у Каардынацыйную раду, мы не забыліся і пра іншыя знакавыя даты і падзеі. Да прыкладу, што 15 траўня ў свеце, а ў тым ліку і ў Беларусі, адзначаецца Дзень сям’і, а 17 траўня — Міжнародны дзень супраць гамафобіі, трансфобіі і біфобіі. Што ў выпадку з сем’ямі, што з гамафобіяй у беларусаў, на вялікі жаль, не ўсё добра. А лукашэнкаўскі рэжым, замест таго, каб праблемы ў гэтых сферах выпраўляць, разважае пра “традыцыйныя сямейныя каштоўнасці”. Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
5/21/2024 • 39 minutes, 49 seconds
Адпрацоўка вёсак і гвардыя Карпянкова — "Раніца з Еўрарадыё" за 21 траўня
Адпрацоўка вёсак і гвардыя Карпянкова — "Раніца з Еўрарадыё" за 21 траўня by Euroradio
5/21/2024 • 32 minutes, 56 seconds
Лёс бульбы і забарона мікрапіпіські — Еўразум за 20 траўня | Новости Беларуси за 20 мая
Лёс бульбы і забарона мікрапіпіські — Еўразум за 20 траўня | Новости Беларуси за 20 мая by Euroradio
5/20/2024 • 27 minutes, 59 seconds
Дзе ключы ад свабоды Беларусі і чаму ў КР ёсць толькі 2 гады
У выбарчых спісах даволі шмат блогераў ды медыйных персон, якія выявілі жаданне стаць дэлегатамі Каардынацыйнай рады новага склікання. Балатавацца ці не залежыла не ад палітычнага досведу ці яго адсутнасці, а ад палітычных амбіцый альбо шчырага жадання дамагчыся нейкіх зменаў. Пажадана — у Беларусі, але як мінімум — у дэмакратчных сілах і ў становішчы беларусаў за мяжой. Калі ж цягам 2 гадоў, на якія абіраецца гэты склад КР, яны ніякіх зменаў да лепшага дамагчыся не здолеюць, то ўсім сённяшнім палітыкам варта будзе “шукаць нармальную працу” па-за палітыкай.
Што падштурхнула да ўдзелу ў выбарах і як фармавалася каманда? Чаго хочуць дамагчыся з дапамогай Каардынацыйна рады, з якой праграмай ідуць? Ці лічаць КР сапраўды сур’ёзнай структурай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогерка, лідарка выбарчага спісу “Хопіць баяцца” на выбарах у Каардынацыйную раду Таццяна Мартынава
5/20/2024 • 45 minutes, 27 seconds
Лукашэнка ізалюе Беларусь, праблемы з выдачай віз — далей толькі горш? / Дэбаты на Еўрарадыё
Дэбаты: Яўген Караулаў (спіс №12: Моладзевы наступ) VS Канстанцін Акінчыц (спіс №4: Аб'яднанне "Наша справа").
5/20/2024 • 36 minutes, 35 seconds
Кобрынскі плацдарм: пра напад з Украіны і стратэгію Кіева да дэмсіл
Калі адразу пасля нападу Расіі на Украіну з тэрыторыі Беларусі Лукашэнка істэрычна расказваў пра тое, “адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад”, і паказваў нейкія незразумелыя накірункі гэтых нападаў, то цяпер нарэшце вызначыўся. Аказалася, што мэта новага нападу з тэрыторыі Украіны — “каліноўцы” пры падтрымцы войскаў НАТО плануюць (ці планавалі) захапіць “кобрынскі плацдарм”. Роля ва ўсім гэтым уварванні ўкраінскіх уладаў не агучвалася.
Чаму Лукашэнка абраў мэтай нападу Кобрын? Ці змянілася пазіцыя кіраўніцтва Украіны адносна ўдараў па аб’ектах на тэрыторыі Беларусі? Ці здолее Кітай пасадзіць Маскву і Кіеў за стол перамоваў і якой можа быць роля Лукашэнкі ў гэтым? Якія сёння адносіны ў кіраўніцтва Украіны з беларускімі дэмсіламі і ці магчыма ў будучым стварэнне праекта кшталту Балта-Чарнаморскага саюза? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
5/20/2024 • 37 minutes, 50 seconds
Суагрэсары: як канкрэтна лукашэнкаўскі рэжым дапамагае Расіі ў вайне
Лукашэнка шчыра прызнаўся расійскім журналістам у тым, што ён — суагрэсар у пуцінскай вайне супраць Украіны. Што праўда, сенсацыяй гэта не стала, бо пра саўдзел яго асабіста і ўсяго лукашэнкаўскага рэжыму ў ваенных злачынствах расійскіх акупацыйных войскаў ва Украіне ні для каго не сакрэт і не навіна. Пачынаючы з факта, што расійская армія напала на Украіну, у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі. Так, сёння нападаў такіх няма, і ракеты з беларускай тэрыторыі па гарадах Украіны не ляцяць, але дапамагаць расійскім акупантам лукашысты не перастаюць. Іншым, але не менш небяспечным чынам.
Што ў інфармацыі пра працу беларускіх прадпрыемстваў на расійскую абаронку зацікавіла прадстаўнікоў BELPOL — што ў гэтым новага? Якім чынам здабывалі інфармацыю і з якімі складанасцямі сутыкнуліся? Ці адрэагавалі замежныя кампаніі і палітыкі на інфармацыю пра ролю прадстаўнікоў лукашэнкаўскага рэжыму ў абыходзе санкцый? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
5/20/2024 • 41 minutes, 39 seconds
“105-м будзеш?”: пра “бандфармаванні”, што фармуюць КР, і развал Расіі
На фоне разваг прапагандыстаў і крытыкаў у дэмакратычным асяродку пра нулявы рэйтынг і незапатрабаванасць такой структуры, як Каардынацыйная рада, лукашэнкаўскі рэжым чамусьці нервова рэагуе на любую дзейнасць, з гэтай структурай звязаную. Так, ужо прызнаныя “экстрэмісцкімі фармаваннямі” ўсе выбарчыя спісы, што бяруць удзел у выбарчай кампаніі ў КР. Адначасова, бо ўсю іншую злачыннасць і пагрозы нацбяспецы вынішчылі, так званыя “сілавікі” ўзяліся за пераслед тых, хто за мяжой браў удзел у святкаванні Дня Волі. Самі ж арганізуюць у Нацбібліятэцы канферэнцыю, дзе, сярод іншага, заслухаюць даклад дырэктара бібліятэкі Гігіна на тэму "Губернатар Міхаіл Мураўёў і нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі"...
Чаму лукашысты так нервова рэагуюць на выбары ў КР і чаго хочуць дамагчыся пераследам удзельнікаў святкавання Дня Волі? Ці варта беларусам асцерагацца развалу Расіі і ці здолее Кітай пасадзіць Маскву і Кіеў за стол перамоваў? Якія профіты разлічвае атрымаць ад Аліева Лукашэнка і ці чакаць новага міграцыйнага крызіса? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
5/20/2024 • 55 minutes, 20 seconds
Карабахскі аграгарадок і апалітычныя мігранты — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 траўня
Карабахскі аграгарадок і апалітычныя мігранты — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 траўня by Euroradio
5/20/2024 • 30 minutes, 26 seconds
Навязлівыя мухі і дзвіж у КР — Еўразум за 17 траўня | Новости Беларуси за 17 мая
Навязлівыя мухі і дзвіж у КР — Еўразум за 17 траўня | Новости Беларуси за 17 мая by Euroradio
5/17/2024 • 34 minutes, 37 seconds
Іх норавы: Бунт на краі свету, нашэсце мух і дэбаты пра Копалу
Жыхары Новай Каледоніі змагаюцца з французскімі уладамі. Іспанцы пакутуюць ад нашэсця мух. У Канах кінаманы хэйцяць новы фільм аўтара “Хроснага бацькі”. А кітайскія аўтамабілі запаланілі еўрапейскія парты.
Пра ўсё гэта больш падрабязна ў нашым аглядзе цікавых міжнародных навін.
5/17/2024 • 3 minutes, 17 seconds
"Бедны Азараў", пытанне да Латушкі, агентура Лукашэнкі і махляры ў КР / Дэбаты
Дэбаты на Еўрарадыё: выканаўца абавязкаў старшыні “Народнай грамады” Яўген Вільскі (спіс №1) vs былы інструктар BYPOL (цяпер: BELPOL) Максім Дзенісевіч (спіс №2).
5/17/2024 • 39 minutes, 27 seconds
Рыгор Астапеня. Не злаваць дзеда: што гэта дасць і ці дачакаемся ў такім выпадку зменаў
Здараецца так, што адно нейкае тваё выказванне, кінутае мімаходзь, не толькі становіцца мемам, але і цалкам мяняе тваю рэпутацыю. Ты, прыкладам, шмат гадоў быў апанентам рэжыма, прыхільнікам дэмакратычных зменаў у краіне, змагаром і свядомым, а вось гэты мем у адзін момант робіць з цябе чалавека, пра якога кажуць: “А, гэта той, што “не злаваць дзеда!”. І раптам замест “змагара” ты атрымліваеш рэпутацыю “здрадніка”, ты ўжо не “свядомы”, а той, хто не верыць у беларускі народ.
Ці застаецца перакананым, што “дзеда злаваць не трэба” і ці атрымаў новыя доказы вернасці сваёй пазіцыі? Ці застаюцца ў беларусаў надзеі на пазітыўныя перамены ў краіне, у якой перспектыве і на каго ці што нам варта разлічваць? Адкуль з’явілася вера ў “вялікі беларускі народ” і што маецца на ўвазе пад гэтым пафасным выразам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня.
5/17/2024 • 39 minutes, 37 seconds
Віталь Цімошчанка. Апошнія ў спісе: у КР не трапяць, а “крыміналку” атрымалі — ці вартае яно таго?
Знаёмства з удзельнікамі выбарчых спісаў па выбарах ў Каардынацыйную раду абмяжоўваецца лідарамі гэтых спісаў, ці запрашэннямі на эфір людзей і так грамадству вядомых, медыйных і раскручаных. І гэта зразумела, бо такім чынам да эфіра і да самога выбарчага спіса можна прыцягнуць больш увагі будучых выбарцаў. Але і сярод тых, хто не на “першым плане” ўвагі журналістаў і грамадскасці, чыё прозвішча стаіць у канцы спіса і хто найхутчэй у КР не трапіць, шмат цікавых людзей. Якія выдатна разумеюць, што для лукашэнкаўскіх следчых няма розніцы, на якім месцы ў выбарчым спісе знаходзіцца кандыдат у дэлегаты КР...
Чаму вырашылі паспрабаваць сябе ў “вялікай” палітыцы і чаму менавіта “Блок Пракоп’ева-Ягорава” абралі ў якасці старта? Ці разумее, што ў Каардынацыйную раду, маючы №33 у спісе, найхутчэй не патрапіць, але фігурантам крымінальнай справы ўжо стаў? Ці сапраўды верыць, што праз гэты орган можна рэалізаваць хоць нешта задуманае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра выбарчага спіса “Блок Пракоп’ева-Ягорава” на выбарах у Каардынацыйную раду, старшыня пражскай суполкі “Пагоня”, бізнесмен Віталь Цімошчанка
5/17/2024 • 39 minutes, 20 seconds
Аляксандр Кныровіч. Беларусь — гэта Еўропа, але ёсць нюанс і ён не ў геалакацыі
На пачатку траўня ў шэрагу краін Усходняй Еўропы адзначалася 20-я гадавіна ўваходжання ў склад Еўрапейскага саюза. Не святкавалася, а менавіта адзначалася — без парадаў, салютаў, “лідараў” на трыбунах і натоўпаў прымусова-шчаслівых грамадзян. Прапагандысты з краін на ўсход ад Польшчы, краін Балтыі ды Венгрыі скажуць, што ўсяго гэтага не было таму, што радавацца няма нагодаў і вартых гонару вынікаў у гэтых краін Усходняй Еўропы няма. Але прапаганда на тое і прапаганда, каб не параўноўваць лічбы і ўзровень дабрабыту, а даказваць, што абраны нязменным лідарам краіны шлях — правільны і вядзе да шчаслівай будучыні нібыта нават народу гэтай краіны.
Чым адрозніваецца шлях, абраны Лукашэнкам для Беларусі і нашых суседзяў, якія пайшлі ў ЕС? Ці сапраўды ў Еўрасаюзе лепш з пункту гледжання дабрабыту звычайнага чалавека і адкуль тады ў Еўпропе столькі еўраскептыкаў? Ці моцна ўзбагаціцца рэжым за кошт маёмасці сваіх апанентаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер, бізнесмен, сябра выбарчага спісу “Блок Пракоп’ева-Ягорава” на выбарах у Каардынацыйную раду Аляксандр Кныровіч
5/17/2024 • 43 minutes, 48 seconds
Канец каровам і ідэалагічныя летнікі — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 траўня
Канец каровам і ідэалагічныя летнікі — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 траўня by Euroradio
5/17/2024 • 30 minutes, 30 seconds
Сонечная абарона і дуля Мінадукацыі — Еўразум за 16 траўня | Новости Беларуси за 16 траўня
Сонечная абарона і дуля Мінадукацыі — Еўразум за 16 траўня | Новости Беларуси за 16 траўня by Euroradio
5/16/2024 • 32 minutes, 4 seconds
Аляксандр Фрыдман, Ці стане стрэл у славацкага прэм’ера Фіца пачаткам сусветнай вайны
Замах на прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіца нарабіў шуму ва ўсім свеце. У нападзе падазраюць паэта і пісьменніка Юрая Цынтулу, якога называюць прыхільнікам адной з апазіцыйных партый — "Прагрэсіўная Славакія". Партыя дзеянні Юрая Цынтулы асудзіла, а сам ён сказаў, што зрабіў так таму, што нязгодны з палітыкай урада. Неспакойна і ў Расіі — там здымаюць з пасад адных генералаў ды міністраў, а на іх месца ставяць іншых. Некага адпраўляюць у турму. У Беларусі таксама здымаюць, але ў турму пакуль не адпраўляюць. Затое актыўна носяцца са збеглым польскім суддзёй Шмытам…
Што не так з нападам на Фіца — апроч самога факту замаху на славацкага прэм’ера? Чым адметныя адстаўкі і чысткі ў генеральскім асяродку ў Расіі і Беларусі? Ці варта звяртаць увагу на тур выходнага дня Лукашэнкі ў Баку і што чакае польскага суддзю-уцекача? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
5/16/2024 • 57 minutes, 34 seconds
Віталь Савюк. Што было б, калі ўсіх кандыдатаў у КР праверыць на паліграфе
Выбары ў Каардынацыйную раду вывелі на “першы план” шмат людзей, якія раней на такім узроўні ў палітычным жыцці беларускага грамадства ўдзелу не бралі. А злітыя Кіберпартызанамі базы КДБ яшчэ і падсвяцілі тых, у каго ёсць досыць цікавыя факты і сувязі са спецслужбамі ў біяграфіі. Гэта, а таксама рэакцыя на выбары ў КР рэжыма, які ўжо на дадзеным этапе кампаніі прызнаў амаль усе выбарчыя спісы і іх ўдзельнікаў “экстрэмісцкімі фармаваннямі”, робяць выбары ў Каардынацыйную раду цікавай і адметнай падзеяй. Але і пакідаюць шмат пытанняў, як да кандыдатаў, так і да іх праграм…
Чаму вырашылі паспрабаваць сябе ў “вялікай” палітыцы і чаму менавіта Каардынацыйную раду абралі ў якасці старта? Што з сябе ўяўляе выбарчы спіс “Грамадскага руху “Краіна для жыцця” і з якой праграмай ідзе на выбары? Ці сапраўды верыць, што праз гэты орган зможа рэалізаваць задуманнае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар выбарчага спісу “Грамадскі рух “Краіна для жыцця” на выбарах у Каардынацыйную раду Віталь Савюк
5/16/2024 • 42 minutes, 56 seconds
Веста Свендсэн: поліэтнічнасць, інклюзіўнасць, нацыяналізм — такая мая ідэя
16 траўня ў эфіры Еўрарадыё — паліталагіня, кандыдатка ў магістратуру Цэнтра вывучэння Халакоста і генацыду Ешыва-універсітэта, бакалаўр у галіне русістыкі, псіхааналітык, кандыдатка ў дэлегаты Каардынацыйнай рады ад выбарчага спісу “Блок Пракоп’ева-Ягорава” Веста Янусік-Свендсэн.
Сёння беларускае грамадства знаходзіцца ў сітуацыі, калі нам трэба вучыцца двум вельмі важным рэчам: здароваму нацыяналізму і дэмакратычным працэдурам. І мы гатовыя як да першага, так і да другога — падзеі 2020 года і тое, як беларусы спраўляюцца з выпрабаваннямі, даюць падставы верыць, што мы пройдзем гэты шлях годна і здолеем пабудаваць сваю беларускую і дэмакратычную краіну, пераканая Веста Янусік-Свендсэн.
Пра тое, чаму так важна захоўваць сваю беларускасць, дзе б ты не знаходзіўся, чаму глабалізацыя не супярэчыць нацыянальнаму будаўніцтву і які нацыяналізм — здаровы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вестай Янусік-Свендсэн.
5/16/2024 • 57 minutes, 32 seconds
Куры для сябе і пладавітая Брагіншчына — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 траўня
Куры для сябе і пладавітая Брагіншчына — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 траўня by Euroradio
5/16/2024 • 33 minutes, 2 seconds
Грузінскі пратэст і вайсковая соль — Еўразум за 15 траўня | Новости Беларуси за 15 траўня
Грузінскі пратэст і вайсковая соль — Еўразум за 15 траўня | Новости Беларуси за 15 траўня by Euroradio
5/15/2024 • 32 minutes, 47 seconds
Інсайд: Лукашэнка стварыў 10 падроздзелаў для адказу Паспалітаму Рушэнню. Дэбаты: Кедышка і Курэйчык
Дэбаты: блогер, палітолаг і рэжысёр Андрэй Курэйчык VS дэсантнік, сузаснавальнік арганізацыі спартыўна-патрыятычнай арганізацыі "Паспалітае рушэнне" Сяржук Кедышка. Тэма: ці месца парамілітарным структурам у Каардынацыйнай радзе?
5/15/2024 • 41 minutes, 56 seconds
Сітуацыя ў медыцыне Беларусі: у якім яна стане і што з гэтым рабіць
Пра стан беларускай медыцыны, у які яна патрапіла ў выніку абранага рэжымам шляху развіцця краіны, пра дзейнасці чыноўнікаў Міністэрства аховы здароўя, пра палітычныя рэпрэсіі і пераслед нязгодных у асяродку медыкаў, ужо было сказана вельмі шмат. І пераважна — негатыўнага. Але адна рэч рабіць высновы ды прагнозы на падставе сведчанняў праваабаронцаў ці эмоцый саміх медыкаў і зусім іншае, калі пад рукой ёсць лічбы грунтоўных даследванняў.
Што прымусіла зрабіць грунтоўны аналіз актуальнага стану медыцыны Беларусі і чаму на дапамогу паклікалі эканамістаў з BEROC? Якія галоўныя выклікі сёння стаяць перад беларускай медыцынай і як на гэтыя выклікі рэагуюць чыноўнікі? Ці сапраўды так усё дрэнна, як нам падаецца, і якія варыянты выхаду з існай сітуацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольгі Гарбуновай Станіслаў Салавей і акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі
5/15/2024 • 46 minutes, 36 seconds
“Воля”: навошта “парамілітарная групоўка” імкнецца ў КР
Сярод 12 выбарчых спісаў, удзельнікі якіх актыўна ўключыліся ў барацьбу за мандаты дэлегатаў Каардынацыйнай рады, ёсць некалькі відавочна мілітарных каманд. Спісы, якія складаюцца з людзей, якія тым ці іншым чынам, але маюць дачыненне да “сілавых” структур — былыя дабраахвотнікі, валанцёры і гэтак далей. І выглядае на тое, што ў сённяшняй сітуацыі менавіта спісы з “сілавымі” палітычнымі праграмамі прыцягваюць сімпатыі выбаршчыкаў.
З якімі мэтамі і якой праграмай ідуць на выбары удзельнікі выбарчага спіса “Воля”? Якія магчымасці для рэалізацыі іх планаў дае КР і чаму гэтыя планы і задумы немагчыма ажыццявіць без гэтай структуры? Ці гатовыя да сапраўднай палітычнай дзейнасці і на кааліцыю з якімі сіламі разлічваюць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць блогер, былы палятвязень, прадстаўнік ініцыятывы BELPOL і №1 у выбарчым спісе “Воля” Аляксандр Кабанаў і №2 гэтага ж спісу, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько
5/15/2024 • 40 minutes, 40 seconds
Роза Турарбекава. Чорны піяр: ці дапаможа ён ідэолагам рэжыма і… перамозе на вы барах у КР
Усё нацыянальнаарыентаванае, калі яно нават гіпатэтычна можа ўяўляць нейкую пагрозу лукашэнкаўскаму рэжыму, вынішчаецца. Але прыхільнікам “рускага міра” і гэтага мала — яны хочуць, каб беларусы сталі больш рускімі, чым самі расіяне. Рэжым жа, на чале з Лукашэнкам, робіць для гэтага, на іх думку, недастаткова. І гэтыя “антылукашэнкаўскія” настроі выклікаюць панічную злобу ў апантаных лукашэнкаўскіх прапагандыстаў. Гэтае супрацьстаянне магло б радаваць, але па выніку ахвярай становіцца Беларусь і беларусы, якіх пераследуюць і рэпрэсуюць і па палітычных, і па ідэалагіяных меркаваннях.
Якія пагрозы ў ідэалагічным супрацьстаянні лукашэнкаўскіх прапагандыстаў і рускамірцаў ёсць для беларускага грамадства? Імкненне Арменіі выйсці з АДКБ і прарасійскі шлях кіраўніцтва Грузіі — чым можа скончыцца? Ці атрымаецца ў Польшчы зрабіць мяжу з Беларуссю бяспечнай? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай, лідаркай спісу аб’яднання "Наша справа" Розай Турарбекавай
5/15/2024 • 48 minutes, 23 seconds
Павел Усаў. Вораг з Усходу: ці магчымы “вялікі разварот” ад Расіі і хто будзе супраць
Змены ў сілавым блоку Расіі, на думку экспертаў, сведчаць пра тое, што у Крамлі рыхтуюцца да доўгай вайны ва Украіне. І выглдае на тое, што рэсурсы для такога супрацьстаяння ў Масквы ёсць. Адпаведна, не застанецца па-за гэтай вайной “на высмажванне” і Беларусь, якую лукашэнкаўскі рэжым ужо зрабіў суагрэсарам Расіі. На гэтым фоне любыя развагі прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл пра неабходнасць захавання адносінаў з Расіяй і пасля змены рэжыма, выглядаюць як мінімум “непаліткарэктнымі”.
Якія пагрозы для Беларусі нясе арыентацыя Расіі на зацяжную вайну ва Украіне? Ці варта ўжо сёння казаць пра будучыню адносінаў з усходнім суседам і што не так з развагамі на гэты конт асобных прадстаўнікоў “новай хвалі” дэмсупольнасці? Ці атрымаецца ў Польшчы зрабіць мяжу з Беларусюю бяспечнай? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
5/15/2024 • 48 minutes, 1 second
Замарожаныя кошты і гарачыня на Еўрабачанні — Еўразум за 10 траўня | Новости Бела руси за 10 мая
Замарожаныя кошты і гарачыня на Еўрабачанні — Еўразум за 10 траўня | Новости Беларуси за 10 мая by Euroradio
5/10/2024 • 28 minutes, 8 seconds
Беларусь зноу не заплацила па сваих даугах. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
Пратэрмінаваны беларускі доўг вырас яшчэ на паўмільярда долараў. Калі раней беларускі Мінфін не плаціў свае даўгі ў адзіночку, то зараз ён не плаціць даўгі разам з дзяржаўным Банкам развіцця. Ну, таму што не плаціць паасобку Мінфін ужо відаць не спраўляецца.
5/10/2024 • 7 minutes, 7 seconds
Алесь Лагвінец. Еўраінтэграцыя: што гэта і ці варта Беларусі на яе разлічваць
Пра тое, што “Беларусь — гэта Еўропа!” мы ведаем даўно. І хоць лукашэнкаўскі рэжым робіць усё, каб зацягнуць і Беларусь, і беларусаў ў іншы ад Еўропы бок праз розныя інтэграцыйныя праекты з Расіяй, ад ідэі сваёй еўрапейскасці беларусы адмаўляцца не жадаюць. Што да артыкуляцыі нашага геапалітычнага выбару, то і гэта дэмсілы зрабілі, заявіўшы пра намер далучыцца да працэсаў еўраінтэграцыі. А некаторыя нават пачынаюць рыхтвацца да гэтага ўжо цяпер.
Што такое еўраінтэграцыя і ці патрэбная яна беларусам, якія хочуць “сябраваць і з Усходам, і з Захадам”, не робячы нейкага канчатковага выбару? Чаму да будучай еўраінтэграцыі нам трэба рыхтавацца ўжо сёння і што для гэтага варта зрабіць? Што адбываецца ў Вольным Беларускім універсітэце і ці заменіць адукацыя ў ім іншыя ВНУ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр паліталогіі, праграмны дырэктар Вольнага Беларускага ўніверсітэта Алесь Лагвінец
5/10/2024 • 44 minutes, 38 seconds
Аліна Коўшык і Артур Фінкевіч. Што дэмсілы і дыяспара агулам могуць зрабіць для беларусаў у Беларусі
На фоне выбараў у Каардынацыйную раду асаблівую вастрыню набыло пытанне таго, што гэтая структура можа зрабіць для беларусаў унутры Беларусі. Маўляў, ніякім чынам ні гэтая, ні ўсе іншыя палітычныя структуры за мяжой не могуць не толькі ўплываць на жыццё ў межах краіны, але і не асабліва і імкнуцца гэта рабіць. Адпаведна, ні да выбараў, ні да дзейнасці КР ці якога іншага “кабінета” ў беларусаў ўнутры Беларусі няма. А з іншага боку рэжым, з яго нахабнымі канфіскацыямі маёмасці ў вымушаных мігрантаў…
Ці магчыма з-за мяжы працаваць з беларусамі ў Беларусі і якія праблемы такім чынам можна вырашаць? Якую дапамогу і хто можа аказаць беларусам, у якіх канфіскуюць маёмасць у Беларусі? Якую дапамогу ў вырашэнні гэтых праблем можна атрымаць з боку Каардынацыйнай рады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць чальцы выбарчага спісу “Еўрапейскі выбар” — грамадскі дзеяч, былы палітвязень Артур Фінкевіч і прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык
5/10/2024 • 41 minutes, 29 seconds
Аляксандр Кныровіч. Пра шпіца на парадзе, чэргі на мяжы, эмпатыю, Шрайбмана і Эстонію
Калі раней Лукашэнка паўсюль цягаў свайго малодшага сына Мікалая, то цяпер наўзамен яму возіць на ўрачыстасці і сустрэчы з падначаленымі генераламі і міністрамі шпіца. Раней падавалася, што нічога больш крынжовага за шпіца, які выслухоўвае даклады генералаў, быць не можа. Але шпіц на “дзевятамаі” ў Маскве перабіў папярэднюю крынжовасць. Гэта, як і шмат чаго іншага, робіць з Беларусі краіну, з якой людзі хочуць выехаць. Хаця б на выходныя. Але вялізныя чэргі на мяжы і праблемы з атрыманнем віз гэтаму не спрыяюць. А як высвятляецца, не ўсе прадстаўнікі дэмсіл здольныя паспачуваць суайчыннікам у гэтай сітуацыі.
Што не так з выказваннем Кныровіча наконт чэргаў на мяжы і ці сапраўды ён лічыць такую сітуацыю апраўданай? А ў такім выпадку ў чым не правы Шрайбман і іншыя, што не пагадзіўся з пазіцыяй кандыдата ў дэлегаты КР Кныровіча? Дэманстрацыяй чаго стаў лукашэнкаўскі шпіц на парадзе ў Маскве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер, №3 ў выбарчым спісе “Блок Пракоп’ева-Ягорава” Аляксандр Кныровіч
5/10/2024 • 54 minutes, 57 seconds
Аліса Рыжычэнка. Калі ў Беларусь паедуць працоўныя мігранты і што чакае рубель
Рэгуляванне цэн на тавары і паслугі даўно стала бяспройгрышнай “фішкай” Лукашэнкі. І карыстаецца ён гэтай фішкай кожны раз, як адчувае патрэбу ў неабходнасці падвышэння ўзроўню “любові” з боку шараговых беларусаў. Узровень жыцця якіх наўпрост залежыць ад коштаў у крамах самых неабходных для выжывання прадуктаў. Іншая справа, што пасля таго, як тэма адыграе, кошты растуць. Але ж і тут заўжды можна сказаць, што гэта не “цар, а баяры” вінаватыя…
Як рэгуляванне дзяржавай цэн на тавары і паслугі ўплывае на эканоміку, інфляцыю і, па выніку, на дабрабыт людзей? Што адбываецца з курсамі і пры чым тут дэвальвацыя? Ці варта баяцца дэфіцыту кадраў, калі гэта зніжае паказчыкі беспрацоўя, і ці чакаць у Беларусі працоўных мігрантаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка ў сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістр эканомікі Аліса Рыжычэнка
5/10/2024 • 46 minutes, 51 seconds
Падаткі для інфацыган і адзін крок да вяртанне паравозаў — "Раніца з Еўрарад ыё" за 10 траўня
Падаткі для інфацыган і адзін крок да вяртанне паравозаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 10 траўня by Euroradio
5/10/2024 • 29 minutes, 57 seconds
Сяржук Кедышка: Бог, Радзіма, Воля — тры словы нашай нацыянальнай ідэі
9 траўня ў эфіры Еўрарадыё — дэсантнік, сустваральнік патрыятычна-спартовай абароннай арганізацыі беларусаў у Польшчы “Паспалітае рушэнне” Сяржук Кедышка.
Шмат сказана пра цярплівы беларускі народ, які шматвекавымі пакутамі і прыгнётам даведзены да стану, калі ён нібыта не здольны ўзняць свой голас і сваю галаву. Але гэта не так. Хоць беларускі народ і сапраўды мае вялікі запас цярпення, але гэты запас небясконцы. Таму сітуацыя, у якой беларусы знаходзяцца сёння, мусіць скончыцца паўстаннем. І яно будзе не такім мірным, як у 2020 годзе, перакананы Сяржук Кедышка.
Пра тое, чаму нельга казаць пра “баязлівасць” беларускага народа, чаму наперадзе нас чакае паўстанне, і пра тое, ці магчымы ў Беларусі нацыянальна-вызвольны рух, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяржуком Кедышкам.
5/9/2024 • 47 minutes, 30 seconds
Расіяне ў Брэсце і "пасхалка" для Лукашэнкі — Еўразум за 8 траўня | Новости Беларуси за 8 мая
Расіяне ў Брэсце і "пасхалка" для Лукашэнкі — Еўразум за 8 траўня | Новости Беларуси за 8 мая by Euroradio
5/8/2024 • 41 minutes, 41 seconds
Павел Данейка. Пра санкцыі і эканамічную незалежнасць, ІП, ІТ, курсы валют і палітыку
На Захадзе пачаліся размовы пра падрыхтоўку новага санкцыйнага пакета ў дачыненні да лукашэнкаўскага рэжыму. Не, санкцыі, безумоўна, не працуюць, але на фоне гэтай навіны прэм’ер-міністр Галоўчанка нечакана заявіў, што “ва ўмовах санкцый стратэгічнай задачай Беларусі становіцца дасягненне рэальнага эканамічнага суверэнітэту”. Відаць, тое, што рэпрэсіямі з краіны выціснулі значную колькасць ІТ-кампаній, а іпэшнікаў паставілі на мяжу выжывання новымі законамі і дэкрэтамі, — адна з частак рашэння гэтай задачы.
Што з сябе ўяўляюць санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі, і чаму яны не працуюць так, як чакалі іх ініцыятары? Ці здольная беларуская эканміка не толькі адаптавацца да сённяшніх умоў, але і паказаць рост? Ці спрацуе стратэгія "Кіберпартызан", і калі не атакі на “Гродна Азот”, то што можа прымусіць рэжым вызваліць палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст, адміністрацыйны дырэктар BEROC, сузаснавальнік Інстытута прыватызацыі і менеджменту Павел Данейка
5/8/2024 • 49 minutes, 22 seconds
Настасся "Север" Махамет. Вайсковы складнік: чаму добраахвотнікі ідуць у палітыку — эфір з “Север”
У выбарах у Каардынацыйную раду гэтым разам бярэ ўдзел даволі шмат людзей, якія прайшлі праз баявыя дзеянні ва Украіне. У складзе розных добраахвотніцкіх падраздзяленняў. Адных гэта насцярожвае, іншых — падбадзёрвае. У любым выпадку, калі чалавек з такім досведам, як ў Настассі “Север” Махамет, вырашае ісці ў палітыку, гэта прыцягвае ўвагу.
Чаму вырашыла паспрабаваць сябе ў палітыцы і чаму менавіта Каардынацыйную раду абрала ў якасці старта ? Што прывабіла ў спісе “Нашай справы” і з якой праграмай сама ідзе на выбары? Ці верыць, што праз гэты орган зможа рэалізаваць задуманае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая камандзірка медычнай роты палка Кастуся Каліноўскага, №2 выбарчага спісу “Наша справа” на выбарах у Каардынацыйную раду Настасся “Север” Махамет
5/8/2024 • 36 minutes, 9 seconds
Павел Усаў. Збегчы ў Беларусь: ці пойдзе суддзя Шміт працаваць у лукашэнкаўскі суд
У той час, калі дзясяткі (калі не сотні) тысяч беларусаў выязджаюць з краіны альбо ў выніку палітычнага пераследу і пагрозы турмы, альбо ў пошуках лепшага жыцця, знаходзяцца тыя, хто збягае з Захаду “на выспу стабільнасці”. Так, такіх адзінкі, але яны становяцца падарункам для лукашэнкаўскай прапаганды. Праўда, па выніку такія людзі ні ў Беларусі, ні ў Расіі не патрэбныя. Тым не менш, сваю ролю ў каштоўнаснай вайне, якая працягваецца ў нашым рэгіёне, яны паспяваюць адыграць.
Чым адметныя ўцёкі польскага суддзі ў Беларусь і які лёс яго найхутчэй можа чакаць? Што сёння можна рэальна зрабіць для фармавання беларускага войска і адкуль узяць на гэта рэсурсы? Ці стрымаюць Лукашэнку папярэджанні Захаду наконт удзелу беларускіх вайскоўцаў у вайне з Украінай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
5/8/2024 • 53 minutes, 10 seconds
Сілавыя інаватары і тэлефон, каб званіць — "Раніца з Еўрарадыё" за 8 траўня
Сілавыя інаватары і тэлефон, каб званіць — "Раніца з Еўрарадыё" за 8 траўня by Euroradio
5/8/2024 • 31 minutes, 11 seconds
Піяр на нагах і радыё імя Лукашэнкаў — Еўразум за 7 траўня | Новости Беларуси за 7 траўня
Піяр на нагах і радыё імя Лукашэнкаў — Еўразум за 7 траўня | Новости Беларуси за 7 траўня by Euroradio
5/7/2024 • 29 minutes, 19 seconds
Валерый Кавалеўскі. Як візіт Ціханоўскай на Мальту дапаможа ў супрацьстаянні з рэжымам
2-3 траўня Святлана Ціханоўская наведвала з афіцыйным візітам Мальту, дзе правяла сустрэчы з прэзідэнткай краіны Мірыям Спітэры Дэбона (Myriam Spiteri Debono), спікерам парламента Англам Фаруджа (Anglu Farrugia), а таксама міністрам замежных справаў Мальты Енам Боргам (Ian Borg). Абмяркоўвалі “супрацу дэмакратычных сілаў Беларусі і Еўрасаюза, супольныя крокі ў АБСЕ, Радзе Еўропы, Радзе бяспекі ААН, магчымыя крокі па вызваленні палітвязняў і падтрымку рэпрэсаваных, санкцыі, супрацу на дыпламатычным узроўні”. Але гэта не ўсё з афіцыйнай часткі візіту: Святланай Ціханоўскай і старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метсолай быў падпісаны “Ліст пра намер супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім парламентам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі”.
Чым адметны візіт Ціханоўскай на Мальту і якіх практычных вынікаў ад яго чакаць? Што насамрэч з сябе ўяўляе дакумент, падпісаны са старшынёй Еўрапарламента? Якія навіны ў справе з пашпартам Новай Беларусі і калі мы яго нарэшце пабачым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі
5/7/2024 • 36 minutes, 39 seconds
Аляксандр Фрыдман. “Чырвоныя лініі” NATO для Крамля і “пасхалка” для Лукашэнкі
Усё часцей заходнія вайскоўцы і палітыкі абмяркоўваюць варыянты, пры якіх салдаты краін NATO будуць скіраваныя ва Украіну для дапамогі УСУ ў супрацьстаянні расійскім акупантам. І адной з прычын называецца рашэнне Мінска адправіць беларускіх вайскоўцаў на дапамогу расійскаму войску на тэрыторыі Украіны. Але гэта выглядае не толькі як папярэджанне Крамлю, але і як “падарунак” Лукашэнку — аргумент, які ён можа выкарыстоўваць у перамовах з Пуціным.
Ці сапраўды краіны ЕС не выключаюць імавернасці адпраўкі сваіх войск ва Украіну і што ў выпадку далучэння лукашэнкаўскага рэжыму да расійскай агрэсіі чакае Беларусь? Чаму менавіта цяпер у публічную сферу трапляюць палітычныя скандалы пра сувязі асобных нямецкіх палітыкаў з лукашэнкаўскім рэжымам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
5/7/2024 • 1 hour, 7 minutes, 51 seconds
Ірына Сідорская. Gender Gap: даўжыня мае значэнне — і сукенкі палітычнай дзяячкі, і чаргі на мяжы
Ва ўсёй Еўропе праходзіць выбарчая кампанія — кандыдаты і кандыдаткі ў дэпутаты Еўрапарламента агітуюць за свае кандыдатуры. З дапамогай плакатаў і банераў у тым ліку. Адзін з такіх плакатаў прывёў да скандалу. Дакладней, не сам плакат, а даўжыня сукенкі ў прэс-сакратаркі правапапулісцкай партыі "Канфедэрацыя" Эвы Заянчкоўскай-Хернік, якая балатуецца ў Еўрапарламент па спісе ў польскай сталіцы. Банер некаторыя палічылі некарэктным: на ім палітык — у сукенцы вышэйшай за калена. Надпіс на плакаце абвяшчае: “Хочам жыць нармальна!” У сацсетках каментатары назвалі банер правакатыўным, а прафсаюзны актывіст Пётр Шумлевіч заявіў, што палітык “пераблытала выбарчую кампанію з сайтам знаёмстваў”. Застаецца спадзявацца, што кандыдатка не чытае штодня сацсеткі і самаацэнка ў яе праз такія каментары не пацярпела…
Пра тое, якое дачыненне скандал з даўжынёй сукенкі польскай кандыдаткі ў Еўрапарламент мае дачыненне да беларускіх выбараў, а таксама пра спрэчнае выказванне беларускага кандыдата ў дэлегаты Каардынацыйнай рады Аляксандра Кныровіча і пра сувязь самаацэнкі і сацсетак мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
5/7/2024 • 36 minutes, 35 seconds
Суддзя-здраднік і вайна замест лімузінаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 7 траўня
Суддзя-здраднік і вайна замест лімузінаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 7 траўня by Euroradio
5/7/2024 • 31 minutes, 43 seconds
Муж "маленькай Эмі" і рука іпэшніка — Еўразум за 6 траўня | Новости Беларуси за 6 траўня
Муж "маленькай Эмі" і рука іпэшніка — Еўразум за 6 траўня | Новости Беларуси за 6 траўня by Euroradio
5/6/2024 • 35 minutes, 57 seconds
Анатоль Лябедзька. “А пагаварыць?”: што аб’ядноўвае ўсе выбарчыя спісы КР і каго там няма
Выбарчыя спісы канкуруюць за ўвагу і сімпатыі патэнцыйных выбарцаў. Публікуюць праграмы, спрачаюцца, а часам і троляць адзін аднаго ў сацыяльных сетках, бяруць удзел у дэбатах, якія ладзяць СМІ ці ютуб-блогеры. Такое ўражанне, што беларускае палітычнае жыццё пад назвай “кампанія па выбарах у Каардынацыйную раду” віруе як мінімум за межамі Беларусі. Але калі хаця б крыху выйсці за межы гэтай “выбарчай бурбалкі”, то робіцца відавочным, што значная колькасць беларусаў альбо проста не цікавіцца гэтай кампаніяй, альбо не разумее сэнсу ўдзельнічаць у ёй. А ўсё таму, што патрэба ў гэтым “прадстаўнічым органе Беларусі” для беларусаў не відавочная і не зразумелая.
Што з сябе ўяўляе Каардынацыйная рада і якая патрэба ў ёй сёння? Ці варта ўсур’ёз успрымаць гэтую структуру ці гэта не больш, чым пляцоўка, каб “пагаварыць і павучыцца парламентарызму”? Што аб’ядноўвае ўсе выбарчыя спісы і якіх сіл там не хапае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька
5/6/2024 • 47 minutes, 43 seconds
Роза Турарбекава. Выхаваць альбо знішчыць: чым пагражаюць гульні ў патрыятызм л укашыстаў
У адным толькі Мінску на цяперашні момант створана 36 “ваенна-патрыятычных клубаў”, і спыняцца ідэолагі на гэтым не плануюць. Хаця, як вядома, ствараюцца яны выключна з ініцыятывы саміх падлеткаў. Ну, так сцвярджаюць чыноўнікі ад адукацыі. Адначасова прапагандысты, якім, відаць, не дае спакою гісторыя поспеху калег з “Радыё тысячы ўзгоркаў”, пачалі разважаць пра неабходнасць фізічна знішчыць апанентаў рэжыму. Асабліва з улікам тэзы, якую закінуў спецыяліст па гісторыі і традыцыях славянскіх народаў асецін Караеў: маўляў, розныя там выбары, дэмакратыя і зменнасць улады “цалкам супярэчаць нашаму савецкаму, нашаму славянскаму, нашаму еўраазіяцкаму духу і менталітэту, дзе ў гісторыі зусім па-іншаму складвалася”.
Што не так з “ваенна-патрыятычным выхаваннем”, якім так заняўся рэжым, і ці атрымаецца ў яго выйграць змаганне за розум моладзі? Ці варта ўсур’ёз успрымаць заклікі прапагандыстаў і ці варта абапірацца на веды пра славянскі менталітэт Караева? Як праходзіць агітацыйная кампанія ў Каардынацыйную раду, якія хібы яна ўжо выявіла і чаму гэта выбарчая кампанія так нервуе Лукашэнку? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай, лідаркай спіса аб’яднання "Наша справа" Розай Турарбекавай
5/6/2024 • 54 minutes, 12 seconds
Слёзы праз Алімпіяду і настойлівыя "Кіберы" — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 траўня
Слёзы праз Алімпіяду і настойлівыя "Кіберы" — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 траўня by Euroradio
5/6/2024 • 32 minutes, 1 second
Час камянёў і вярбоўка Свярдлова — Еўразум за 3 траўня | Новости Беларуси за 3 траўня
Час камянёў і вярбоўка Свярдлова — Еўразум за 3 траўня | Новости Беларуси за 3 траўня by Euroradio
5/3/2024 • 34 minutes, 5 seconds
Сілавы сцэнар: ці спрацуе ў змаганні за мандаты Каардынацыйнай рады
У выбарчых спісах сярод прэтэндэнтаў на мандат дэлегата Каардынацыйнай рады даволі шмат “сілавікоў” — тых, хто быў сярод добраахвотнікаў у шэрагах палка Каліноўскага ці іншых структур УСУ, былых праваахоўнікаў і вайскоўцаў. І гэта я не кажу пра спісы адпачатку парамілітарных структур. Адзін з такіх — спіс “Закон і правапарадак”, які ўзначальваюць прадстаўнікі аб’яднання былых сілавікоў BYPOL — Аляксандр Азараў, Аляксандр Ракіцкі, Станіслаў Лупаносаў.
Што прымушае браць удзел у выбарах у КР, якая палітычная праграма ў спісу “Закон і правапарадак”? Якіх вынікаў спадзяюцца дамагчыся праз удзел у КР, чаго нельга было дамагчыся праз свае структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар выбарчага спісу “Закон і правапарадак”, кіраўнік аб’яднання былых сілавікоў BYPOL Аляксандр Азараў і №6 гэтага ж спісу, былы баец АМАП, снайпер Сяргей Макар.
5/3/2024 • 53 minutes, 37 seconds
Час збіраць камяні (і правяраць войскі СПА)
У цэнтры ўвагі на гэтым тыдні аказаліся камяні. Звычайныя камяні на беларускіх палях. Збіраць якія ганяюць і футбалістаў, і студэнтаў, і зняволеных.
Не, па словах Лукашэнкі, ёсць і спецыяльная тэхніка для гэтага. Найлепшая, аналагаў няма. Але яны нам яе не пакажуць. А камяні з палёў працягнуць збіраць рукамі.
Акрамя камянёў пагаворым з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам пра праверку лукашэнкаўскіх войскаў СПА (якраз пасля навінаў пра тое, што тры расійскія "Кінжалы" незаўважанымі праляцелі над Гомельскай вобласцю), "базу даносаў" і, неспадзявана, заробкі ў Эстоніі. Глядзіце стрым, задавайце пытанні!
5/3/2024 • 48 minutes
Багацейшая за Судан і дуля, а не кіно — "Раніца з Еўрарадыё" за 3 траўня
Багацейшая за Судан і дуля, а не кіно — "Раніца з Еўрарадыё" за 3 траўня by Euroradio
5/3/2024 • 35 minutes, 1 second
Курыца чорнага дня і бедныя палякі — Еўразум за 2 траўня | Новости Беларуси за 2 траўня
Курыца чорнага дня і бедныя палякі — Еўразум за 2 траўня | Новости Беларуси за 2 траўня by Euroradio
5/2/2024 • 38 minutes
КР ці АПК: выбар на чыю карысць зробіць Латушка і ці варта яно таго
Стаўленне да Каардынацыйнай рады — такой, якая яна ёсць сёння, — у пэўнай часткі экспертаў і палітыкаў даволі скептычнае. Мы тут нават не кажам пра тое, што для пераважнай большасці беларусаў і сама гэтая структура, і тое, чым яна займаецца, якую функцыю выконвае і для чаго ўвогуле існуе, — вялікая таямніца. Калі яны ўвогуле пра яе хоць нешта чулі. Нягледзячы на гэта, паўдзельнічаць у змаганні за магчымасць зрабіцца дэлегатам Каардынацыйнай рады захацелі нават тыя людзі, якім і без сяброўства ў КР, здавалася, ёсць чым і дзе займацца…
Што падштурхнула да ўдзелу ў выбарах у КР і ці азначае, што пасля абранне ў гэтую структуру ён сыдзе з Аб’яднанага пераходнага кабінета? Якая палітычная праграма ў выбарчага спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду” і навошта яны набралі ў спіс так шмат людзей? Якіх вынікаў спадзяюцца дасягнуць праз сяброўства ў КР і што перашкаджала гэтага дасягаць на сённяшніх пазіцыях? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар выбарчага спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і №2 гэтага ж спіса, лідар руха “За свабоду”, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Юрась Губарэвіч
5/2/2024 • 1 hour, 24 seconds
Пра вобраз Беларусі на Захадзе, легітымнасць Ціханоўскай, гендарныя квоты
Чым далей падзеі 2020 года ад дня сённяшняга, тым менш Беларусь прыгадваюць у сусветных СМІ, на палітычных пляцоўках і экспертных івентах. Але гэта не азначае, што беларуская тэма цалкам адышла ў нябыт, бо нагоды для згадкі і абмеркавання даюць як лукашэнкаўскі рэжым, так і прадстаўнікі беларускіх дэмсіл. Іншая справа, што часцяком адна і тая ж беларуская інфанагода ўспрымаецца і асвятляецца ў розных краінах зусім па-рознаму.
Як пра Беларусь пішуць замежнікі, каго больш згадваюць і як пішуць пра беларусаў? Як звязаныя электаральная “прэзідэнцкая” кампанія ў Беларусі 2025 года і легітымнасць Ціханоўскай? Як змяняецца лукашэнкаўская прапаганда, ці ёсць прыкметы пачатку змяншэння рэпрэсій і пра што сведчыць колькасць даносаў у КДБ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік.
5/2/2024 • 49 minutes, 4 seconds
Павал Сакурэц: уся наша нацыянальная ідэя ў адным слове — мова!
2 траўня ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік non-profit арганізацыі BelarusianAmericans.Org (Мінеапаліс, ЗША), бізнесовец і заснавальнік кампаніі Real Estate Liquidators, сябра Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Павал Сакурэц.
Спрадвеку ў беларускага народа на яго шляху да незалежнасці і стварэння сваёй нацыянальнай дзяржавы было шмат ворагаў. Гэтыя ворагі ў нас ёсць і сёння. І гэта не толькі ідэалогія так званага “рускага свету”, не толькі рэжым Лукашэнкі і ён сам як ненавіснік усяго нацыянальнага і нашай беларускасці, але і… самі беларусы, якія не шануюць беларускай мовы, культуры і гісторыі, перакананы Павал Сакурэц.
Пра тое, якое значэнне для беларусаў сёння маюць беларуская мова і культура, як нам захаваць сваю нацыянальную адметнасць за мяжой і пры чым тут салідарнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Сакурцом.
5/2/2024 • 42 minutes, 57 seconds
Непрыгожыя заробкі і памылка ГУБАЗіКа — "Раніца з Еўрарадыё" за 1 траўня
Непрыгожыя заробкі і памылка ГУБАЗіКа — "Раніца з Еўрарадыё" за 1 траўня by Euroradio
5/1/2024 • 32 minutes, 28 seconds
Гендарныя квоты і ЦТ-вар'яты — Еўразум за 30 красавіка | Новости Беларуси за 30 апреля
Гендарныя квоты і ЦТ-вар'яты — Еўразум за 30 красавіка | Новости Беларуси за 30 апреля by Euroradio
4/30/2024 • 33 minutes, 50 seconds
Як арганізаваць сустрэчу з Байдэнам і ўдзел ў спатканні “Вялікай сямёркі”
Нехта называе удзел Святланы Ціханоўскай у шматлікіх канферэнцыях, сустрэчах і перамовах высокага ўзроўню палітычным турызмам, іншыя кажуць, што гэта ўсё — вялікае дасягненне і ідзе на карысць і беларусам, і Беларусі. Ці пойдзе некалі… У любым выпадку, усе схіляюцца да таго, што той жа Лукашэнка запрашэння на такія мерапрыемствы ніколі не меў і мець не будзе. Па-за кадрам застаецца тое, якіх высілкаў каштуе арганізацыя ўдзелу Ціханоўскай у мерапрыемствах і сустрэчах такога ўзроўню, як, напрыклад, сустрэчы з прэзідэнтам ЗША ці Францыі, удзел у пасяджэнні “Вялікай сямёркі” ці Форума ў Давосе…
Як складаецца праграма візітаў і сустрэч Святланы Ціханоўскай і як атрымліваецца арганізаваць яе ўдзел у мерапрыемствах вышэйшага ўзроўню? Ці з’яўляецца гэта сапраўды ўдзелам “на роўных”, ці гэта не больш, чым даніна павагі беларускаму народу? Якая карысць ад такіх сустрэч і як на ўзровень візітаў паўплывае 2025 год? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі, магістрант праграмы дыпламатыі Універсітэта Вітаўта Вялікага Дзяніс Кучынскі
4/30/2024 • 39 minutes, 13 seconds
Ці выйграюць добраахвотнікі бой за мандаты Каардынацыйнай рады
Жаданне ўзяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду выявіла значная колькасць як былых, так і дзейных байцоў розных добраахвотніцкіх структур, якія бяруць удзел у вызваленні Украіны. І калі з арганізацыйнага пункту гледжання з былымі байцамі пытанне іх удзелу ў палітычным працэсе вырашаецца проста, то далучэнне да палітычнай кампаніі байцоў дзейных выклікала даволі гучныя і напружаныя спрэчкі. Якія з падачы Лукашэнкі абмяркоўваліся і падчас Усебеларускага народнага схода.
Што прымушае як былых, так і дзейных добраахвотнікаў браць удзел у выбарах у КР і ці могуць гэта рабіць байцы, якія па-ранейшаму знаходзяцца ў складзе УСУ? Якім чынам складаўся спіс “Незалежных беларусаў” і ці сапраўды яго чальцы хацелі б увайсці ў склад КР? Якая палітычная праграма ў “НБ” і што адбываецца ў палку Каліноўскага? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-баец палка Кастуся Каліноўскага, блогер, лідар выбарчага спісу “Незалежныя беларусы” Максім Шабуцкі і добраахвотнік, блогер Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч
4/30/2024 • 45 minutes, 52 seconds
BELPOL: як звязаныя Лукашэнка і “самы буйны крадзеж”
Днямі BELPOL выклаў у публічную прастору сваё новае расследаванне. Гэтым разам яно датычыць не проста лукашэнкаўскага рэжыму, а Лукашэнкі асабіста. І мае інтрыгоўную назву — “Гісторыя самага вялікага крадзяжу”. Гаворка ў расследаванні ідзе пра маёмасць Беларусі за мяжой, якая раптоўна перастала быць дзяржаўнай, а перайшла ў рукі…
Што гэтым разам забрала ўвагу расследавальнікаў з BELPOL? Ці можна сцвярджаць, што да “схемы” быў датычны менавіта Лукашэнка? Чым цікавае і адметнае гэтае расследаванне і якія наступствы ў яго могуць быць для махляроў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар.
4/30/2024 • 45 minutes, 17 seconds
Пра традыцыю даносаў, адмену транзіту, дроны Тэртэля і здраду Качанавай
Ужо некалькі дзён не толькі журналісты, актывісты ды даследчыкі чалавечых паводзінаў, але і шараговыя беларусы з вялікай цікавасцю і гідлівасцю вывучаюць базу даносаў, дасланых у КДБ цягам апошніх 9 гадоў. Дзе сярод безлічы спаму, допісаў відавочна хворых людзей і афіцыйных запытаў — вялізная колькасць сапраўды класічных даносаў на “падазроных і ненадзейных”, сваякоў і блізкіх людзей, калег па працы і бізнесу. На гэтым фоне не тое што старт выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную раду — вынікі Усебеларускага народнага сходу і заявы падчас яго Лукашэнкі і Тэртэля неяк згубіліся…
Чым адметная апублічаная “база даносаў” апошніх 9 гадоў і ці варта з гэтай нагоды рабіць паспешлівыя высновы наконт псіхічнага здароўя нацыі? Ці зручна будзе Лукашэнку і ці варта было чакаць іншага завяршэння УНС? Якое дачыненне да гэтага шоу мелі “дроны Тэртэля”? Што мяняе рашэнне ЗША наконт ваеннай дапамогі Украіне ў пазіцыі Шольца? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
4/30/2024 • 46 minutes, 30 seconds
Жанчына, не гатовая да мацярынства, забіла немаўля
Гендарная даследчыка Ірына Сідорская падлічыла колькасць жанчын-кандыдатак у сябры Каардынацыйнай рады 3.0. Лічбамі яна падзеліцца ў свежым выпуску праграмы Gender Gap.
Таксама закранем сумную тэму: два рэзанансныя забойствы, у Казахстане і ў Беларусі. І тое, што ў Іраку прынялі закон пра турэмныя тэрміны за аднаполыя сувязі і "прапаганду гомасэксуальнасці".
4/30/2024 • 44 minutes, 3 seconds
Дроны Сахашчыка і вадаспад у калоніі — "Раніца з Еўрарадыё" за 30 красавіка
Дроны Сахашчыка і вадаспад у калоніі — "Раніца з Еўрарадыё" за 30 красавіка by Euroradio
4/30/2024 • 28 minutes, 49 seconds
Кадэбісты-працаголікі і кроксы ў растэрміноўку—Еўразум за 29 красавіка|Новости Беларуси за 29 апреля
Кадэбісты-працаголікі і кроксы ў растэрміноўку—Еўразум за 29 красавіка|Новости Беларуси за 29 апреля by Euroradio
4/29/2024 • 30 minutes, 56 seconds
Навошта Офісу Ціханоўскай свая фракцыя ў КР і ці пойдзе Коўшык з АПК
Выбарчая кампанія ў Каардынацыйную раду пачалася з шэрагу скандалаў. Апошні з іх звязаны з нечаканым рашэннем Выбарчай камісіі, якая “выключыла са спіса выбарчага суб’екта “Еўрапейскі выбар” кандыдатуру Аліны Коўшык. Прычынай зрабілася тое, што пададзеныя Алінай Коўшык ў ВК асабістыя звесткі… не супалі са звесткамі яе ж беларускага пашпарта. У абарону каляжанкі выступілі не толькі паплечнікі з “Еўрапейскага выбару”, але і чальцы іншых выбарчых спісаў. Што праўда, гэты інцыдэнт не спыніў выбарчую кампанію.
Што з сябе ўяўляе “Еўрапейскі выбар”, чаму яны пагадзіліся на ўдзел у выбарах у Каардынацыйную рады і якія мэты ставяць перад сабой? Як узнікла сітуацыя з выключэннем Аліны Коўшык са спіса і на якім этапе працэс яе вяртання ў выбарчы марафон? Што чакае Дабравольскага і Коўшык у выпадку абрання дэлегатамі КР і якія перспектывы ў гэтай структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях, лідар выбарчага спіса “Еўрапейскі выбар” Аляксандр Дабравольскі і прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык
4/29/2024 • 49 minutes, 25 seconds
Пра даносы, КДБ, транзіт улады, “жалезную заслону” і выбары ў КР
Пакуль КДБ праводзіла “спецаперацыі ў Літве” і лавіла “ўдарныя беспілотнікі”, якія мусілі ўразіць неназваныя аб’екты ў Мінску і ваколіцах, “Кіберпартызаны” ўзламалі сайт таго самага КДБ і атрымалі ў тым ліку доступ да базы даносаў. А іх за перыяд з верасня 2014 да жніўня 2023 года было напісана як найменш 40 тысяч. У гэты ж час былі апублічаныя імёны чальцоў усіх 12 спісаў кандыдатаў у дэлегаты Каардынацыйнай рады, Усебеларускі народны сход, які задумваўся як форма транзіту ўлады, завяршыў сваю працу, праваліўшы транзітныя планы і пакінуўшы ўладу ў Лукашэнкі.
Чым адметнае аб’яднанне “Наша справа”, чаму яно пагадзілася на ўдзел у выбарах у Каардынацыйную рады і якія мэты ставіць перад сабой? Якія адметнасці ў сфармаванага УНС заўважныя, чаму “бартанулі” Качанаву і што стаіць за ваяўнічасцю Лукашэнкі? Навошта Шуневіч рыхтуе снайпераў, пра што сведчыць колькасць даносаў у КДБ і ці пойдзе захад на закрыццё ўсіх памежных пераходаў? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай, лідаркай спіса аб’яднання "Наша справа" Розай Турарбекавай пры ўдзеле дактаранта Карлава ўніверсітэта, гісторыка, старшыні камісіі Каардынацыйнай рады па справах студэнцтва, сябра спіса “Наша справа” Аляксандра Паршанкова.
4/29/2024 • 1 hour, 5 minutes, 5 seconds
Культ асобы і цудоўны экстрэміст — "Раніца з Еўрарадыё" за 29 красавіка
Культ асобы і цудоўны экстрэміст — "Раніца з Еўрарадыё" за 29 красавіка by Euroradio
4/29/2024 • 35 minutes, 28 seconds
Сігналы Варшаве і бабры ў горадзе — Еўразум за 26 красавіка | Новости Беларуси за 26 апреля
Сігналы Варшаве і бабры ў горадзе — Еўразум за 26 красавіка | Новости Беларуси за 26 апреля by Euroradio
4/26/2024 • 30 minutes, 30 seconds
Арцём Брухан. Ці вярнулі “дэлегаты УНС” Лукашэнку адчуванне ўсенароднай любові
У савецкія часы па заканчэнні чарговага “з’езду ЦК КПСС” выдавалі адпаведную брашуру (ці нават кнігу ў цвёрдай вокладцы з залатымі літарамі на ёй) з рашэннямі гэтага самага з’езду. І яны потым ляжалі нікому не патрэбнымі кіпамі ў кожнай кнігарні. Лукашэнкаўскі рэжым старанна касплэіць усё, што можа, з савецка-камуністычнай спадчыны. Што праўда, узнікаюць сумневы ў тым, што гэтае пятае кола рэжыму ў выглядзе Усебеларускага народнага сходу здольнае згенераваць нейкія вартыя брашуры рашэнні.
На каго разлічанае шоу пад назвай “Усебеларускі народны сход”, каму і што яно мае прадэманстраваць? Што стаіць за заявамі Лукашэнкі і якія мэсіджы мусілі прачытаць у яго словах чыноўнкікі? Якія высновы можна зрабіць па выніках гэтага мерапрыемства і як Каардынацыйную раду не ператварыць у копію УНС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы дзяржчыноўнік Беларусі і дэлегат КР, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан
4/26/2024 • 46 minutes, 31 seconds
Леў Львоўскі. Пасля НЭПа: ці доўга засталося жыць малому бізнесу і што чакае дол ар
Рэжым упарта працягвае змагацца з малым бізнесам — днямі Лукашэнка падпісаў закон, датычны прадпрымальніцкай дзейнасці. Міністр эканомікі сцвярджае, што ніякай трагедыі няма, ад закона адныя плюсы прадпрымальнікам, бо ён стварае ўмовы для “маштабавання малога бізнеса”. Але ў эканамістаў і саміх прадпрымальнікаў іншае бачанне. І яно вельмі песімістычнае. Ва ўмовах, калі сітуацыя ў эканоміцы далёкая ад аптымістычнай, такія паводзіны рэжыма выглядаюць досыць дзіўнымі.
Чаму Лукашэнка працягвае змагацца з малым бізнесам і да чаго гэтая вайна можа прывесці? Ці гатовая Масква па-ранейшаму плаціць Лукашэнку за любоў і як надоўга хопіць гэтых грошай? Ці прагучалі падчас УНС праграмныя заявы і планы развіцця беларускай эканомікі і якія высновы можна з гэтага зрабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі
4/26/2024 • 36 minutes, 8 seconds
Аляксандр Кныровіч. Латвія абганяе Беларусь, хлусня Лукашэнкі на УНС. Стрым з Кн ыровічам
Нават маленькая Латвія абганяе Беларусь. ВУП краіны, у якой жыве менш за 2 млн чалавек, — 40 млрд долараў. ВУП 9-мільённай Беларусі — $68 млрд.
Але прапаганда не мяняе пласцінку з 90-х: краіны Балтыі быццам бы развалілі прамысловасць, а людзі быццам бы ходзяць там у абносках і п'юць ваду з лужын. Прыкладна так Лукашэнка выказваўся пра іх на "Усебеларускім народным сходзе", што скончыўся 25 красавіка.
Чаму гэты сход не быў ні ўсебеларускім, ні народным, як рэальна справы ў краінаў Балтыі і пра што яшчэ хлусіў Лукашэнка, абмяркоўваем у стрыме з Аляксандрам Кныровічам.
4/26/2024 • 48 minutes, 58 seconds
Міхал Патоцкі. Пра вызваленне Пачобута, ядзерную зброю, закрытую мяжу і гандаль з Лукашэнкам
Сустрэча ў калоніі прадстаўніцы польскай меншасці ў Беларусі Анжалікі Борыс з палітвязнем Анджэем Пачобутам спарадзіла шмат разваг пра тое, ці не было гэта знакам Лукашэнкі ўладам Польшчы пра яго гатоўнасць да перамоў і аднаўлення добрых стасункаў паміж нашымі краінамі. Да ўсяго, абяцанні Лукашэнкі не нападаць на Польшчу… Праўда, трохі папсавалі агульнае перакананне ў хуткім пачатку дыялогу заявы прэзідэнта Дуды пра гатоўнасць размясціць у Польшчы ядзерную зброю.
Ці варта за сустрэчай Борыс і Пачобута бачыць жаданне Лукашэнкі аднавіць дыялог з Польшчай і ці гатовая Польшча да такога дыялогу? Што стаіць за заявай Анджэя Дуды пра гатоўнасць размясціць у Польшчы ядзерную зброю? Ці пойдзе Польшча на закрыццё грузаперавозак праз мяжу з Беларуссю і ці гатовыя польскія службы да паўтарэння эмігранцкага крызісу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі
4/26/2024 • 44 minutes, 51 seconds
Фантазіі Тэртэля і канец Валадаркі — "Раніца з Еўрарадыё" за 26 красавіка
Фантазіі Тэртэля і канец Валадаркі — "Раніца з Еўрарадыё" за 26 красавіка by Euroradio
4/26/2024 • 32 minutes, 10 seconds
Дай мне нафты і "дэтэктыў на вышыні" — Еўразум за 25 красавіка | Новости Беларуси за 25 апреля
Дай мне нафты і "дэтэктыў на вышыні" — Еўразум за 25 красавіка | Новости Беларуси за 25 апреля by Euroradio
4/25/2024 • 35 minutes, 32 seconds
Івашкевіч, Нортан і Бромэн. Амерыканскі дэсант: навошта беларусы ідуць на выбары ў КР
Спісы кандыдатаў у дэлегаты Каардынацыйнай рады складзеныя, пададзеныя, правераныя і зацверджаныя. Такім чынам, выбарчая кампанія фактычна распачалася. Што прыемна, гэтая кампанія актывізавала не толькі дыяспары непадалёк ад “цэнтраў палітычнага жыцця беларусаў”, але і краіны “далёкай палітычнай дугі” беларускай супольнасці за мяжой кшталту ЗША, Канады і шмат якіх іншых.
Што змушае беларусаў ЗША браць актыўны ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду і якія мэты яны ставяць перад сабой? Якая палітычная праграма ў выбарчага спіса "Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі" і ці ёсць яна ўвогуле? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць актывісты Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы — лiдарка выбарчага спіса "Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі", лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска Надзея Нортан, актывістка беларускай суполкі Мічыгана Вольга Бромэн і актывiст Belarus Freedom Philadelphia, прадстаўнік грамадскага руху "Краіна для жыцця" Глеб Iвашкевiч
4/25/2024 • 45 minutes, 55 seconds
Экс-чыноўнік: Сёння Лукашэнка гандлюе з Захадам! А ад санкцыяў церпяць простыя беларусы / Дэбаты
Дэбаты: галоўны рэдактар Еўрарадыё Павел Свярдлоў VS экс-чыноўнік адміністрацыі Лукашэнкі, палітолаг, прадстаўнік Беларускага фонду спартовай салідарнасці Анатоль Котаў. Тэма: ці працуюць санкцыі?
4/25/2024 • 45 minutes, 55 seconds
Аляксандр Фрыдман. Сонны Тур: навошта Лукашэнка стаў старшынём "партыйнага калгасу"
Усё ж не зусім меў рацыю прапагандыст Тур, калі разважаў пра "крэпкі стул Лукашэнкі". І што ён — адзін. Відаць, аднаго крэсла (ці стула) Лукашэнку недастаткова, пра што б ні ішла размова: пра "стул" геапаліалітычнага выбару ў выглядзе адзінага расійскага кірунка ці пра "стул" улады. Як доказ — Лукашэнка "пагадзіўся" заняць крэсла "старшыні Усебеларускага народнага сходу". Таго самага, дэлегатаў якога народ насамрэч не абіраў і ў неабходнасці якога ёсць вялікія сумневы ва ўсіх.
Ці было нечаканым "абранне" Лукашэнкі на пасаду старшыні УНС і навошта яму гэта патрэбнае? Што цікавага адбываецца на выбарах у Каардынацыйную раду і ці зробіцца гэты орган у выніку выбараў уплывовай структурай? Чым сёння рэальна могуць дапамагчы краіны Захаду беларускім дэмсілам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
4/25/2024 • 58 minutes, 59 seconds
Аліна Нагорная: мова і асоба — адно без другога існаваць не можа, гэта наша ідэя
25 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — праваабаронца, публіцыстка, аўтарка кнігі “Мова 404” Аліна Нагорная.
Не маюць рацыі тыя, хто заклікае найперш думаць пра нейкія матэрыяльныя каштоўнасці, эканоміку і дабрабыт, пакідаючы “моўныя” і “культурныя” пытанні на потым — на той час, калі мы будзем жыць заможна і ў нас з’явіцца вольны час для заняткаў пытаннямі “другаснымі”. Пытанні пашырэння і развіцця беларускай мовы, падтрымкі культуры і гістарычнай спадчыны не другасныя, імі трэба займацца калі не раней за ўсё астатнія, то паралельна, бо інакш ніякіх зменаў да лепшага мы не дасягнем, перакананая Аліна Нагорная.
Пра тое, як нам захоўваць і развіваць беларускую мову за мяжой, як на нашую свядомасць і ідэнтычнасць уплывае эміграцыя, ці паспеем мы зрабіць неабходнае, каб наша родная мова сапраўды не стала “мовай 404”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Нагорнай.
4/25/2024 • 55 minutes, 16 seconds
Мара Тамковіч. Фільм пра палітзняволеную пакажуць на кінафестывалі ў Нью-Ёрку
Ігравая драма “Пад шэрым небам”, натхнёная біяграфіяй тэлежурналісткі і палітзняволенай Кацярыны Андрэевай, трапіла ў конкурс амерыканскага фестывалю “Трайбека”. Гэты заўважны міжнародны фэст быў створаны ў 2002 годзе галівудскімі кінематаграфістамі Робертам Дэ Ніра, Джэйн Разэнталь і Крэйгам Хатхафам і кожнае лета праходзіць у Нью-Ёрку.
Стваральніца “Пад шэрымі небам”— Мара Тамковіч, польская рэжысёрка з Мінска. У эфіры Еўрарадыё яна раскажа, як ствараўся фільм, чаму палякі фінансава падтрымалі яго вытворчасць, як сям’я Бахвалавай пагадзілася на яго стварэнне і што думае пра вынік, ці варта здымаць стужкі пра палітвязняў, пакуль яны сядзяць у турмах.
4/25/2024 • 39 minutes, 19 seconds
Зміцер Шчыгельскі. Змена стратэгіі: ці існуюць іншыя фарматы, апроч як “злаваць дзеда”
Апошнім часам вядзецца шмат размоваў пра неабходнасць змяніць стратэгію дэмсілаў. Маўляў, і сённяшняя стратэгія відавочных вынікаў не дае і перамогу не набліжае, і 2020 год, на які дэмсілы абапіраюцца, усё далей, і электаральны цыкл, які спарадзіў сённяшніх лідараў, завяршаецца. Да таго ж відавочна, што рэжым з дапамогай рэпрэсіяй умацаваў свае пазіцыі ўнутры краіны, уплываць на сітуацыю ў Беларусі дэмсілы не здольныя і любыя іх дзеянні прыводзяць да новых рэпрэсій. Адпаведна, пэўныя актары і сілы пашыраюць думку, што “злаваць дзеда” не варта, трэба думаць пра перамовы і вызваленне палітвязняў.
Чаму менавіта цяпер пачалі пашырацца тэзісы пра неабходнасць змяніць стратэгію дэмсілаў і якімі змены павінны быць? Што сёння можна зрабіць для вызвалення палітвязняў і пры якіх умовах Лукашэнка пойдзе на перамовы? Чым сёння рэальна могуць дапамагчы краіны Захаду беларускім дэмсілам і што дасць ПКК удзел у Каардынацыйнай радзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі
4/25/2024 • 1 hour, 25 seconds
Танкісты-ліцэісты і багаценькія беларусы — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 красавіка
Танкісты-ліцэісты і багаценькія беларусы — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 красавіка by Euroradio
4/25/2024 • 33 minutes, 33 seconds
Айчынная вінда і не памерці б ад водару — Еўразум за 24 красавіка | Новости Беларуси за 24 апреля
Айчынная вінда і не памерці б ад водару — Еўразум за 24 красавіка | Новости Беларуси за 24 апреля by Euroradio
4/24/2024 • 30 minutes, 49 seconds
Паліна Прысмакова. Супроць-прадукцыя: што гэта і пры чым тут Ціханоўская і выбары ў КР?
Словы пра тое, што ў беларусаў сфармаваўся нейкі свой, адрозны ад іншых народаў шлях, магчыма, і маюць сэнс. Да прыкладу, прафесарка Паліна Прысмакова ўводзіць новы тэрмін масавай з'явы ў Беларусі ў галіне дзяржаўнага кіравання, які завецца “супроць-прадукцыя” ("Nomatterwhat-production"). І ў адрозненне ад распаўсюджанага ў Еўропе і Амерыцы тэрміна “сумесная вытворчасць” як працэсу стварэння і рэалізацыі грамадскіх палітык, заснаванага на актыўным узаемадзеянні грамадзян і дзяржаўнай адміністрацыі, “супроць-вытворчасць” дэманструе “моцную сілу волі і рашучасць грамадзянаў паўдзельнічаць у кіраванні і рэформах грамадскага сектара, нягледзячы на небяспечныя негатыўныя наступствы, звязаныя з іх уласнай бяспекай і дабрабытам”.
Як тэрмін “супроць-прадукцыя” дзейнічае сёння на ўзроўні рухаў самаарганізацыі беларускіх грамадзянаў у выгнанні? Якое дачыненне да “сумеснай вытворчасці” маюць Офіс Ціханоўскай і яна сама, Аб’яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйная рада, а таксама такія інстытуцыі, як кіберпаліцыя, квазігандлёвая палата, народныя амбасады і некалькі беларускіх універсітэтаў за мяжой? Ці дапамог гэты тэрмін у справе адкрыцця новай беларускай школы ў Вільні і ці дапаможа зрабіць гэта ў іншых краінах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), даследчыца эканамічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, сябра Рады БНР Паліна Прысмакова
4/24/2024 • 43 minutes, 18 seconds
Юльяна Шаметавец. “Кіберпартызаны”: як ідзе партызанская вайна ў кіберлясах Б еларусі
Перыядычна “Кіберпартызаны” ладзяць атакі на прадпрыемствы і дзяржустановы ўнутры Беларусі, “абвальваючы” іх сайты, базы і гэтак далей. Але дзейнасць “кібераў” гэтым не абмяжоўваецца. І размова не толькі ў пэўнай дапамозе Украіне, але і ў супрацы з айчыннымі структурамі дэмакратычнай супольнасці, дапамозе беларусам ва ўзмацненні ці праверцы бяспекі сваіх гаджэтаў і інтэрнэт-рэсурсаў. Што дапамагае пазбегнуць пераследу з боку рэжыму.
Ці возьмуць прадстаўнікі “Кіберпартызанаў” удзел у выбарах у Каардынацыйную раду і чым было выкліканае такое рашэнне? Чым канкрэтна апошнім часам, якімі кібераперацыямі займаюцца “Кіберпартызаны” і якімі поспехамі могуць пахваліцца? Што адбываецца ў палку Каліноўскага і якія змены магчымыя ў яго структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца “Кіберпартызанаў” і палка імя Кастуся Каліноўскага Юльяна Шаметавец
4/24/2024 • 51 minutes, 59 seconds
Франак Вячорка. Ці здольная Вялікая сямёрка паўплываць на сітуацыю ў Беларусі
Апошнім часам Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у шэрагу вельмі значных міжнародных сустрэч. На якія нават у ролі вонкавага назіральніка не быў запрошаны шмат хто з палітычных лідараў і актараў. У тым ліку (ці асабліва) Аляксандр Лукашэнка. Размова ідзе пра такія мерапрыемствы, як сустрэча Вялікай сямёркі, Канферэнцыя спікераў парламентаў Еўрапейскага саюза, Форум у Давосе і гэтак далей. Мерапрыемствы знакавыя, але крытыкі задаюцца пытаннем пра тое, якія практычныя вынікі ад удзелу ў іх…
Чаму запрашэнні на такія мерапрыемствы маюць вялікае значэнне, у чым яно і якія практычныя вынікі для беларусаў дае ўдзел у іх? Што неабходна мяняць у структуры беларускіх дэмсіл і як гэтага можна дамагчыся? Чым сёння рэальна могуць дапамагчы краіны Захаду беларускім дэмсілам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
4/24/2024 • 51 minutes, 41 seconds
Павел Усаў. Пра інстытут рэпутацыі, права на памылку і права “крытыкі збоку”
Выбары ў Каардынацыйную раду практычна пачаліся. Прынамсі ўсе, хто вырашыў далучыцца да працэсаў, гэтае памкненне выказаў і стаў кандыдатам у дэлегаты. Што праўда, не ўсе палітычныя структуры і актары далучыліся да працэсу, заняўшы назіральную пазіцыю. Ну, альбо крытычную. Што нармальна, бо гэта і ёсць дэмакратыя са свабодай выбару. Іншая рэч, ці можна такім чынам не проста паўплываць, але і змяніць у патрэбны бок працэсы, што адбываюцца ў дэмсілах…
Чаму “Вольная Беларусь” на чале з Зянонам Пазняком не ўдзельнічае ў выбарах у Каардынацыйную раду? Што неабходна мяняць у структуры беларускіх дэмсіл і ці можна гэтага дамагчыся выключна крытыкуючы, але не ўдзельнічаючы ў працэсах? Чым адметнае паседжанне Усебеларускага народнага сходу і якіх рашэнняў ад яго можна чакаць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
4/24/2024 • 56 minutes, 25 seconds
Забяры мяне, Кітай, і пакастлівыя бабры — "Раніца з Еўрарадыё" за 24 красаві ка
Забяры мяне, Кітай, і пакастлівыя бабры — "Раніца з Еўрарадыё" за 24 красавіка by Euroradio
4/24/2024 • 32 minutes, 22 seconds
Развітанне з ІП і таемны маршрут УНС — Еўразум за 23 красавіка | Новости Беларуси за 23 апреля
Развітанне з ІП і таемны маршрут УНС — Еўразум за 23 красавіка | Новости Беларуси за 23 апреля by Euroradio
4/23/2024 • 41 minutes, 20 seconds
Павал Сакурэц. Дом культуры: навошта беларусы замежжа “абрастаюць” агульнай маёмасцю
Днямі беларуская дыяспара Мінеапаліса паведаміла пра набыццё памяшкання, з якога плануецца зрабіць вялікую беларускую прастору — свой уласны дом культуры для правядзення імпрэз. Дом будзе выкарыстоўвацца не толькі для правядзення розных культурніцкіх мерапрыемстваў, але і як месца для часовага жыцця беларусаў, якія абяруць гэты горад у ЗША месцам сваёй эміграцыі, і як каворкінг, і для іншых патрэбаў беларускай суполкі. Ужо шмат дзесяцігоддзяў беларускія суполкі не набывалі за мяжой уласнасці для сваіх патрэбаў.
Што з сябе ўяўляе дыяспара беларусаў Мінеапаліса і навошта ім свой дом культуры? Чым канкрэтна будзе займацца каманда гэтага беларускага хаба і якім чынам сёння можна зацікавіць беларусаў за мяжой “беларускім жыццём”? Як мясцовыя ўлады рэагуюць на праблемы беларусаў і ці атрымліваецца знаходзіць паразуменне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік non-profit BelarusianAmericans.Org Павал Сакурэц
4/23/2024 • 26 minutes, 51 seconds
Уладзімір Кавалкін. Эканамічна немэтазгодныя: ІП — усё?
Учора Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога з 2026-га ў краіне не застанецца ніводнага індывідуальнага прадпрымальніка — усім ім давядзецца перайсці ў юрасобу. Што гэта дасць эканоміцы і наколькі паўплывае на далейшы ад'езд з краіны працоўных кадраў?
Пра гэта, а таксама пра тое, які шанец у беларускага софту, што даюць Лукашэнку суботнікі і чаму ён раптам пачаў прызнаваць праблемы ў эканоміцы, размаўляем з кіраўніком праекта "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
4/23/2024 • 43 minutes, 59 seconds
Валерый Карбалевіч. Хто плануе падарваць і атакаваць БПЛА сходку дэлегатаў УНС у Мінску
Да ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду пададзеныя 13 спісаў патэнцыйных кандыдатаў. Цяпер выбарчая камісія будзе іх правяраць. А пакуль яна гэтым займаецца, у Мінску пройдзе першае пасяджэнне новапрызначанага складу Усебеларускага народнага сходу. Ахоўваць спакойную працу якога будуць 3 тысячы сілавікоў з удзелам сапёраў і перахопнікаў БПЛА. Бо, як вядома, вораг не спіць… Дый ніхто яму спакойна спаць не дасць! Нават калі ты расійскі грамадзянін Суздальцаў і жывеш у Маскве, але лукашэнкаўскі рэжым прызначыў цябе ворагам і ўнёс у адпаведныя базы па вышуку.
Ці толькі грамадзянам Беларусі рызыкоўна хавацца ў Расіі ад пераследу беларускага рэжыму, ці да адказу могуць прыцягнуць і расійскіх грамадзян? Якое значэнне мае для Лукашэнкі Усебеларускі сход і ці сапраўды ён будзе мець нейкая рэальнае значэнне ў палітычным жыцці краіны? Адкуль нарадзіліся думкі, што Лукашэнка падае знакі Захаду пра гатоўнасць пачаць перамовы і чаго чакаць ад выбараў у Каардынацыйную раду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч
4/23/2024 • 42 minutes, 26 seconds
Загаловак для Раніцы: Страшны сон Гейтса і час сякер — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 красавіка
Загаловак для Раніцы: Страшны сон Гейтса і час сякер — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 красавіка by Euroradio
4/23/2024 • 32 minutes, 44 seconds
Новая рыторыка і страшная прыгажосць — Еўразум за 22 красавіка | Новости Беларуси за 22 апреля
Новая рыторыка і страшная прыгажосць — Еўразум за 22 красавіка | Новости Беларуси за 22 апреля by Euroradio
4/22/2024 • 30 minutes, 50 seconds
Віталь Цыганкоў. Ці будзе Трамп “гадзіць у расійскіх пад’ездах”, дапамагаючы Украіне
У ЗША прагаласавалі на наданне дапамогі Украіне, Ізраілю і іншым краінам. Гэта азначае, што зброя (а гэта галоўнае, што сёння патрэбнае Украіне) пойдзе на фронт — як складнік прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ці насуперак ёй. Дарэчы, выглядае на тое, што перасцярогі еўрапейскіх палітыкай здзейсняцца і прэзідэнтам з вялікай імавернасцю стане Дональд Трамп. Што дадае няпэўнасці будучыні нашага рэгіёна ў тым ліку.
Ці стала больш зразумелай сітуацыя з шанцамі кандыдатаў на перамогу ў прэзідэнцкай гонцы і як апошнім часам змяніліся выказванні Трампа наконт ваеннай падтрымкі Украіны? Як змяніліся настроі ў Еўропе адносна вайны і што стаіць за ростам “лявацкіх” настрояў у пэўных краінах? Адкуль нарадзіліся думкі, што Лукашэнка падае знакі Захаду пра гатоўнасць пачаць перамовы і чаго чакаць ад выбараў у Каардынацыйную раду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
4/22/2024 • 1 hour, 13 seconds
Роза Турарбекава. Незалежнасць: што хаваецца за “другім планам” саюзнай інтэгра цыі
Можна было б наракаць на заходнія санкцыі, якія “штурхаюць Беларусь у абдымкі Расіі”, але можна верыць і лукашэнкаўскай прапагандзе, якая шчыра прызнае, што заўсёды самым “крэпкім было ў Лукашэнкі крэсла менавіта расійскае”. Маўляў, ніколі на двух крэслах ён асабліва і не імкнуўся сядзець. Гэтаму ёсць і гістарычнае пацверджанне: менавіта Лукашэнка быў ініцыятарам і непахісным прыхільнікам “Саюзнай дзяржавы”. Якая мусіла адкрыць яму дарогу ў Крэмль. І яна адкрыла. Праўда, не на пасаду кіраўніка, а для наведвання ў якасці васала. І сёння гэтая праграма “саюзнай інтэграцыі” ўяўляе сабой рэальную пагрозу для беларускага суверэнітэту.
Ці сапраўды ў так званай саюзнай інтэграцыі ёсць “другі план”, што ён сабой ўяўляе і якія сюрпрызы хавае? Чым адметны ўдзел Ціханоўскай у сустрэчы G7 і якія рэальныя вынікі ад гэтага ўдзелу магчымыя? Як гастарбайтары з Паўночнай Карэі запоўняць вакансіі на беларускім рынку працы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
4/22/2024 • 1 hour, 1 minute, 41 seconds
Апельсіны за трактар і шампанскае без вустрыц — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 красавіка
Апельсіны за трактар і шампанскае без вустрыц — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 красавіка by Euroradio
4/22/2024 • 33 minutes, 2 seconds
Бойка прапагандыстаў і смерць пчол — Еўразум за 19 красавіка | Новости Беларуси за 19 апреля
Бойка прапагандыстаў і смерць пчол — Еўразум за 19 красавіка | Новости Беларуси за 19 апреля by Euroradio
4/19/2024 • 31 minutes, 38 seconds
Сяржук Доўгушаў. "Рэзідэнты": ад рок-канцэртаў і хораў да кніг, спектакляў і выстаў
Вымушаная эміграцыя — яшчэ не падстава для таго, каб кідаць займацца творчасцю ці спыняць творчыя пошукі. Безумоўна, творчаму чалавеку заўсёды было няпроста — што ў Беларусі, што цяпер у эміграцыі. І падтрымка творцаў, дапамога ім у рэалізацыі сябе і сваіх задумаў заўсёды былі актуальнымі. Займацца такой падтрымкай у Беларусі сёння практычна немагчыма, але ініцыятыва “Дом творцаў”, якую распачаў Сяргей Доўгушаў, распаўсюджваецца і на тых, хто знаходзіцца за мяжой, і на тых, хто працягвае жыць у Беларусі. І ўжо 19 красавіка “Дом творцаў” спецыяльнай выставай падводзіць вынікі 8-й рэзідэнцыі, у якой гэтым разам удзельнічала 14 беларускіх мастакоў і адна таленавітая мастачка з Украіны.
Ці шмат творцаў знаходзіцца ў эміграцыі і што прымушае іх у такіх умовах далей займацца творчасцю? Чым адметная 8-я творчая рэзідэнцыя і як удаецца знаходзіць фінансаванне на новыя творчыя рэзідэнцыі? Як беларускім творцам захаваць сваю самабытнасць і ўліцца ў еўрапейскія творчыя працэсы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыкант, заснавальнік “Дому творцаў” Сяржук Доўгушаў
4/19/2024 • 38 minutes, 15 seconds
Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка мяняе трактары на апельсіны
Беларусь настолькі ўдала гандлюе з краінымі "дальняй дугі", што трактары даводзіцца мяняць на апельсіны. Пра гэта распавёў намміністра эканомікі Андрэй Картун (праўда, дзяржаўныя медыі апельсіны з цытаты прыбралі).
Ён жа днямі распісаў беларусам перавагі планавай эканомікі над рынкавай. У блогера і палітыка Аляксандра Кныровіча ёсць што адказаць на гэта — ён якраз прааналізаваў апошнія 10 гадоў працы гіганта беларускай прамысловасці — завода "Атлант".
Абмяркоўваем гэтую і іншыя эканамічныя навіны ў сённяшнім стрыме.
4/19/2024 • 48 minutes, 46 seconds
Шкодныя кашы і смяротныя наркотыкі — час купляць бункер!
Па Еўропе гуляе смяротны наркотык, а папулярныя дзіцячыя кашы Nestlé аказаліся небяспечнымі. Не паўсюль, а толькі ў некаторых краінах.
Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце і які бункер можна купіць у Германіі, каб схавацца ад усіх гэтых жудасных навін, чытайце ў нашым традыцыйным аглядзе "Іх норавы".
4/19/2024 • 4 minutes, 33 seconds
Вяртанне маёмасці і прага перамір'я — Еўразум за 18 красавіка | Новости Беларуси за 18 апреля
Вяртанне маёмасці і прага перамір'я — Еўразум за 18 красавіка | Новости Белару си за 18 апреля by Euroradio
4/18/2024 • 34 minutes, 36 seconds
Незразумелыя дэлегаты ды экстрэмізм для бацюшак — "Раніца з Еўрарадыё" за 19 красавіка
Незразумелыя дэлегаты ды экстрэмізм для бацюшак — "Раніца з Еўрарадыё" за 19 красавіка by Euroradio
4/18/2024 • 29 minutes, 19 seconds
Дэбаты на Еўрарадыё: маладосць ці досвед? Лізавета Пракопчык vs Анатоль Фёдараў
Маладосць ці майстэрства? Так казалі ў нашым дзяцінстве. І гэта першы аспект у нашых цяперашніх дэбатах. Сёння спрачацца паміж сабой будуць Анатоль Фёдараў, які займаецца палітыкай з савецкіх часоў, і ўдзельніца фракцыі “Моладзевы наступ” у Каардынацыйнай радзе другога склікання Лізавета Пракопчык.
А другі аспект звязаны з сутнасцю Каардынацыйнай рады: чаму адны вераць у яе, а іншыя ставяцца скептычна і ўдзельнічаць у выбарах не збіраюцца, і як на гэта ўплывае доўгі і пакутлівы працэс арганізацыі выбараў.
4/18/2024 • 46 minutes, 44 seconds
Аляксандр Фрыдман. Перамовы: Лукашэнка падае "знакі" Захаду ці гэта толькі здаецца
Дазвол, які нібыта даў Лукашэнка на сустрэчу Анжалікі Борыс з Анджэем Пачобутам, і паездку консула Украіны ў гомельскую жаночую калонію асобныя эксперты лічаць знакамі гатоўнасці да наладжвання адносінаў з Захадам, якія падае Лукашэнка. Адначасова ён актывізаваўся ў сваіх закліках да мірных перамоў Кіева і Масквы. Дзіўна, што Лукашэнка не прапаноўвае сябе ў якасці мадэратара мірных перамоў паміж Іранам і Ізраілем. Што праўда, лукашэнкаўскія прапагандысты не паспяваюць за сваім босам, і ў іх выказваннях агрэсіўнасці менш не становіцца.
Ці ёсць падставы для таго, каб у пэўных дзеяннях ці словах Лукашэнкі бачыць гатоўнасць да пачатку дыялогу? Ці прыслухаюцца ва Украіне да заклікаў галоўнага перамоўшчыка нашага рэгіёна і сядуць за стол перамоваў з Пуціным? На якіх умовах гэта магчымае? Як на сітуацыю ў нашым рэгіёне ўплывае напад Ірана на Ізраіль і чаму ЗША баіцца развалу Расіі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
4/18/2024 • 45 minutes, 26 seconds
Паўлюк Быкоўскі. Жабагадзюкінг: пра даносчыкаў, азаронкаўшчыну і ідэалогію лук ашызму
Лукашэнкаўская прапаганда так моцна стараецца дагадзіць рэжыму, прасоўваючы і адстайваючы яго інтарэсы, што часам выклікае абурэнне нават у прафесійных ідэолагаў гэтага ж рэжыму. Што часам прыводзіць да іх супрацьстаяння — як мінімум у сацыяльных сетках. І ствараецца ўражанне, што ўнутры рэжыму адбываецца ледзь не ідэалагічная барацьба за розум беларускага народа. Што праўда, колькасць праглядаў прапагандысцкага кантэнту прымушае сумнявацца ў тым, што гэта некаму цікава…
Ці маюць сёння ўплыў прапагандыскія каналы і кантэнт, што яны вырабляюць, на беларусаў і якія апошнія трэнды прапаганды? Якая сёння сітуацыя ў незалежных беларускіх СМІ і ці сапраўды яны “страчваюць адчуванне пульсу жыцця ў Беларусі”? Ці магчыма супрацьстаяць прапагандзе і якім чынам журналістам захоўваць нейтральнасць і аб’ектыўнасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае медыяэксперт і эксперт у галіне супрацьдзеяння прапагандзе, старэйшы аналітык Media IQ Паўлюк Быкоўскі.
4/18/2024 • 44 minutes, 45 seconds
Зміцер Васэрман: беларусы — нармальны еўрапейскі народ, і ў гэтым наша ідэя
18 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман.
Беларусы — людзі практычныя і больш за ўсё цэняць “нармальнасць”. Мы хочам мець нармальны заробак, каб будаваць свой “нармальны” дабрабыт. Нам неабходныя нармальныя адносіны з усімі суседзямі, каб каб яны не заміналі нам будаваць сваю нармальнасць на сваёй зямлі. Адпаведна, беларусы не хочуць, каб да іх лезлі нейкія замежнікі са сваімі звышідэямі і імкнуліся нас у свае звышідэі ды іх рэалізацыю ўцягнуць. Нармальнасць — беларускае ўсё, перакананы Зміцер Васэрман.
Пра тое, як нам захаваць сваю нармальнасць і абараніць яе ад нападу нейкіх чужых звышідэй, якую ролю ў пабудове беларускай нармальнасці мусяць адыгрываць нацыянальныя адметнасці, як на нашую свядомасць і ідэнтычнасць уплывае эміграцыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Васэрманам.
4/18/2024 • 45 minutes, 49 seconds
Абяцанкі-цацанкі і пераможны шлагбаум — Еўразум за 17 красавіка | Новости Беларуси за 17 апреля
Абяцанкі-цацанкі і пераможны шлагбаум — Еўразум за 17 красавіка | Новости Беларуси за 17 апреля by Euroradio
4/17/2024 • 33 minutes, 38 seconds
Бязлітасныя літоўцы і таемны візіт — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 красавіка
Бязлітасныя літоўцы і таемны візіт — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 красавіка by Euroradio
4/17/2024 • 30 minutes, 42 seconds
Яўген Магда. Лукашэнка прызнаў сябе агрэсарам, але абяцаў не нападаць. Паверым?
Чарговы раз Лукашэнка абяцае ні на кога не нападаць. Гэтым разам, паводле яго словаў, спакойна можа спаць не толькі Украіна, але і Еўрасаюз. І гэта нягледзячы на прызнанне Лукашэнкі, што ён такі жа агрэсар, як і Пуцін. Больш за тое, адзінае, што Лукашэнка апошнім часам робіць, — заклікае да мірных перамоваў Кіеў і Маскву. Дакладней, так: ён пераконвае кіраўніцтва Украіны, што яны мусяць пагадзіцца на мір на ўмовах Крамля і ніяк інакш. Бо будзе яшчэ горш і Украіна будзе знішчаная міралюбівымі расійскімі акупацыйнымі войскамі. Відаць, каб прадэманстраваць сваё міралюбства, лукашэнкаўскі рэжым дазволіў консулу Украіны наведаць гомельскую жаночую калонію.
Ці прыслухаюцца ва Украіне да заклікаў галоўнага перамоўшчыка нашага рэгіёна і ці сядуць за стол перамоваў з Пуціным? На якіх умовах гэта магчымае? Што стаіць за абяцаннямі не нападаць на еўрапейскія краіны і ці баіцца Захад такога нападу з Усходу? Як на сітуацыю ў нашым рэгіёне ўплывае напад Ірана на Ізраіль і чаму ЗША баіцца развалу Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
4/17/2024 • 52 minutes, 16 seconds
Павел Усаў. Пра дэлегатаў, дэпутатаў, палітвязняў, вайну з ЕС і "плато рэпрэсі й"
Завяршаючы чарговую паездку ў Маскву да Пуціна, Лукашэнка заявіў расійскім журналістам, што хоць ён і “агрэсар разам з Пуціным”, але ў яго іншы фронт, які не патрабуе накіроўваць беларускіх салдат ваяваць ва Украіну на баку расійскіх акупантаў. Такім чынам, Лукашэнка паказаў расіянам, што ён з Расіяй у адным акопе і збягаць з таго акопа не плануе. Але праз некалькі дзён пасля гэтага стала вядома, што па асабістым дазволе Лукашэнкі адбылася сустрэча прадстаўніцы польскай меншасці Анжалікі Борыс з палітвязнем Анджэем Пачобутам. А консул Украіны атрымаў магчымасць наведаць жаночую калонію. У той жа час вядома, што на сваім першым пасяджэнні дэлегаты УНС будуць разглядаць і зацвярджаць Канцэпцыю нацбяспекі і Ваенную дактрыну.
Як палітычны ландшафт Беларусі змяняе завяршэнне фармавання складу Усебеларускага народнага сходу і ці ёсць прыкметы жадання дыялогу з Захадам у рэжыма? Ці ёсць падставы разлічваць, што недахоп кадраў ці складанасці на прадпрыемствах і ў сельскай гаспадарцы падштурхнуць рэжым да запавольвання рэпрэсій? Як змяняецца стаўленне беларусаў да палітычных структур за мяжой і ці існуе цікавасць да выбараў у КР? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам "Вольнай Беларусі" Паўлам Усавым
4/17/2024 • 59 minutes, 6 seconds
Румас-ратаўнік і дзеці без пашпарту — Еўразум за 16 красавіка | Новости Беларуси за 16 апреля
Румас-ратаўнік і дзеці без пашпарту — Еўразум за 16 красавіка | Новости Беларуси за 16 апреля by Euroradio
4/16/2024 • 37 minutes, 49 seconds
Пагроза прыватным стаматалогіям і мёртвае піва — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 красавіка
Пагроза прыватным стаматалогіям і мёртвае піва — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 красавіка by Euroradio
4/16/2024 • 32 minutes, 42 seconds
Вольга Дабравольская. Пра візы, пашпарты, віды на жыхарства, міжнародную абарону — як іх атрымаць
Адсачыць змены ў заканадаўстве часам складана, нават калі гэта твая краіна, грамадзянінам якой ты з’яўляешся. А што казаць пра сітуацыю, калі знаходзішся ў чужой краіне, а табе трэба вырашаць пытанні легалізацыі, прыкладам… І яшчэ больш складана, калі існуе неабходнасць давесці ўладам краіны, у якой ты і яшчэ дзясяткі тысяч тваіх суайчыннікаў апынуліся, неабходнасць змяніць нацыянальнае заканадаўства на вашу карысць.
Як змянілася польскае заканадаўства датычна атрымання віз за апошні час і якія змены, апроч таго, закранулі беларусаў у Польшчы? Каму канкрэтна і якія пашпарты наўзамен беларускім, тэрмін дзеяння якіх скончыўся, сёння можна атрымліваць? Як адбываецца супраца беларускіх ініцыятыў з прадстаўнікамі польскай улады і ці атрымліваецца дасягнуць паразумення? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.
4/16/2024 • 51 minutes, 14 seconds
Мегазбор: як беларусы за дзень сабралі на 100 дронаў для каліноўцаў
Мегазбор на 100 дронаў для беларускіх добраахвотнікаў палка імя Кастуся Каліноўскага распачаў вядомы ўкраінскі блогер Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў. Ад першага моманту, як была аб’яўленая гэтая ініцыятыва, яе актыўна падтрымалі не толькі беларускія СМІ на чале з Еўрарадыё (так, мы былі першымі, хто стаў інфармацыйным партнёрам збору), палітыкі, ініцыятывы, блогеры, эксперты ды іншыя інфлюэнсеры, але і шараговыя беларусы з усяго свету. У той жа час практычна імгненна супраць і Аляксандра Рыкава, і тых, хто яго падтрымаў, пачаўся вялізны хейт. Але мэта сабраць 45 тысяч долараў пастаўленая, і ёсць перакананасць у поспеху гэтага збору.
Як нарадзілася ідэя збору на 100 дронаў для беларускіх добраахвотнікаў і чаму гэта так важна? Каму канкрэтна будуць перададзеныя набытыя дроны і хто іх будзе выбіраць і набываць? Як беларускае грамадства адрэагавала на збор, ці шмат было крытыкі ініцыятывы і ад каго і хто такія “нейтралы”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ўкраінскі блогер Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў.
4/16/2024 • 42 minutes, 53 seconds
Беларускія жанчыны — не феміністкі? Што Лукашэнка лічыць порна — Gender Gap
Феміністкая супольнасць Беларусі мяркуе, што палёт Марыны Васілеўскай у космас ніяк не пашырыў правы жанчын. І, наадварот, стаў прыкладам таго, як улады выкарыстоўваюць беларусак. У той жа час улады вуснамі дэпутаткі Лянчеўскай абвясцілі, што беларускія жанчыны "ніколі не будуць феміністкамі ў сілу сваёй ментальнасці". Гэта шах і мат, не іначай.
Гэта, а таксама беларускае ноў-хаў у азначэнні парнаграфіі, і тое, што Лукашэнка дазволіў палітзняволенаму журналісту Анджэю пачобуту сустрэцца з актывісткай польскай меншасці ў Беларусі Анжалікай Борыс, абмяркуем сёння ў свежым выпуску праграмы Gender Gap з доктаркай навук Ірынай Сідорскай.
4/16/2024 • 41 minutes, 14 seconds
Галоўны карупцыянер і павольная мода — Еўразум за 15 красавіка | Новости Беларуси за 15 апреля
Галоўны карупцыянер і павольная мода — Еўразум за 15 красавіка | Новости Беларуси за 15 апреля by Euroradio
4/15/2024 • 38 minutes, 20 seconds
Час камянёў і праца да смерці — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 красавіка
Час камянёў і праца да смерці — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 красавіка by Euroradio
4/15/2024 • 29 minutes, 46 seconds
Уладзімір Жыгар. BelPol: рэзідэнцыя як хабар для галоўнага змагара з карупцыяй у Беларусі
Тэма барацьбы з карупцыяй была адной з галоўных у выбарчай праграме Лукашэнкі ўзору 1994 года. Дзякуючы абяцанню перасадзіць усіх хабарнікаў і карупцыянераў малады палітык Лукашэнка і прыйшоў да ўлады на першых і адзіных дэмакратычных выбарах у Беларусі. Больш свабодных выбараў у нашай краіне не было. Затое нязменнымі заставаліся абяцанні перамагчы карупцыю. Што праўда, змаганне з карупцыяй у Лукашэнкі пайшло ў нечаканым кірунку — ён, відаць, вырашыў яе ўзначаліць. Прынамсі менавіта такія высновы можна зрабіць з новага расследавання BelPol пра рэзідэнцыю "Усход".
Ці можна сцвярджаць, што рэзідэнцыя “Усход” — гэта сапраўды “хабар” і ці ёсць гэтаму доказы? Чаму Лукашэнка, які пазіцыянуе сябе шмат гадоў як галоўны змагар з карупцыяй, прымае такія “падарункі” і пра што гэта сведчыць? Ці можна сцвярджаць, што грошы, якія “адмываюцца” праз рэзідэнцыю, — гэта сапраўды “грошы сям’і”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік BelPol Уладзімір Жыгар.
4/15/2024 • 44 minutes, 18 seconds
Роза Турарбекава. Выдыхаем: Лукашэнка не будзе заваёўваць Еўропу. І Пуцін такса ма
Напрыканцы мінулага тыдня два самотнікі Пуцін і Лукашэнка ладзілі сваю чарговую сустрэчу на дваіх. Гаварылі пра эканоміку, бяспеку і… мір для Украіны. Маўляў, што там у Кіеве сабе думаюць, трэба вяртацца да “Стамбульскіх дамоўленасцяў”. Не інакш, як пад старшынствам Лукашэнкі як галоўнага рэгіянальнага міратворца. А на завяршэнне спаткання Лукашэнка нечакана заявіў, што “ён з Пуціным не збіраецца захопліваць Еўропу”. І, маўляў, яны такога нават не абмяркоўвалі. Насельніцтва не толькі Еўропы, але і Азіі, і абедзьве Амерыкі разам з Аўстраліяй выдыхнулі з палёгкай.
Што з сябе ўяўляюць так званыя “Стамбульскія дамоўленасці” і чым яны лепшыя за “кітайскія прапановы” альбо “швейцарскую ініцыятыву”? Ці існуе варыянт мірных перамоваў з Лукашэнкам на чале і на каго разлічаныя яго абяцанні не нападаць на Еўропу? Як праходзіць выбарчая кампанія ў Каардынацыйную раду? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
4/15/2024 • 46 minutes, 39 seconds
Вольга Сцяпанава. Эміграцыя і адукацыя: што чакае беларускіх дзяцей у польскай школе
У выніку масавых рэпрэсій з Беларусі ў Польшчу з’ехалі дзясяткі тысяч чалавек. Ехалі цэлымі сем’ямі, з дзецьмі, вымушана адрываючы іх ад школ па ранейшым месцы жыхарства. Працягваць вучыцца беларускім дзецям давялося ў польскіх школах, дзе троху іншая сістэма навучання і па заканчэнні 8 класа кожны вучань (і, адпаведна, яго бацькі) мусіць вырашаць, што рабіць далей, куды паступаць і дзе працягваць навучанне. Разабрацца з гэтым не так і проста. Тут галоўнае ведаць, да каго звярнуцца па кансультацыю.
Што з сябе ўяўляе польская сістэма адукацыі і якія выпрабаванні чакаюць дзяцей па заканчэнні 8 класа школу ў Польшчы? Дзе можна атрымаць кансультацыю і дапамогу ў падрыхтоўцы да экзаменаў? Як выбар, куды паступаць, уплывае на далейшы лёс дзіцяці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прэзідэнтка фонду “Захад Усход Падтрымка”, кіраўніца “Акадэміі Дапамогі” Вольга Сцяпанава.
4/15/2024 • 39 minutes, 6 seconds
Боль чыноўнікаў і размеркаванне Колі — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 красавіка
Боль чыноўнікаў і размеркаванне Колі — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 красавіка by Euroradio
4/15/2024 • 31 minutes, 34 seconds
Лісы — сябры чалавека, а Марго Робі спрадзюсуе "Манаполію"
Мы знайшлі ў свеце выбары, якія праходзяць яшчэ больш жорстка, чым у Беларусі. Расказваем пра іх у кароткім аглядзе сусветных навін за 12 красавіка.
Але будуць у нас і добрыя, і пазітыўныя навіны. Не толькі ўвесь вось гэты вось трэш.
4/12/2024 • 5 minutes, 15 seconds
Мілыя гадзюкі і манаполія ад Марго Робі — Еўразум за 12 красавіка | Новости Беларуси за 12 апреля
Мілыя гадзюкі і манаполія ад Марго Робі — Еўразум за 12 красавіка | Новости Беларуси за 12 апреля by Euroradio
4/12/2024 • 29 minutes, 24 seconds
Яраслаў Раманчук. Ці ўратуюць ГУБАЗІК з АМАПам лукашэнкаўскую эканоміку
Каментар у інтэрнэце — практычна самае страшнае злачынства, паводле меркавання прадстаўнікоў лукашэнкаўскага рэжыму. Ад пакарання за, прыкладам, выказванне антываеннай пазіцыі не ўратуюць ніякія твае прафесійныя дасягненні: затрыманне, суткі (у найлепшым выпадку), звальненне і “чорная метка”, з якой нават прафесар добра калі знойдзе працу грузчыка. А адначасова на найвышэйшым узроўні кажуць пра недахоп кадраў на прадпрыемствах і ва ўстановах і разважаюць, як вярнуць на працу пенсіянераў.
Ці сапраўды кадравы голад робіцца заўважнай праблемай і ці гатовы рэжым пайсці на сцішванне рэпрэсій, каб гэты голад неяк задаволіць? Чаму Лукашэнка не спыняецца ў сваім імкненні знішчыць ІП і да чаго гэта можа прывесці? Ці здолела эканоміка прыстасавацца да санкцый, што адбываецца з заробкамі “сям’і” на кантрабандзе і ці варта рыхтавацца да дэвальвацыі рубля? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук
4/12/2024 • 52 minutes, 59 seconds
Аляксандр Кныровіч. Касманаўтка пайшла па руках, што з выбарамі ў КР
У сённяшнім стрыме з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам параўнаем, якую долю ад сваіх даходаў беларусы і палякі выдаткоўваюць на харчовыя прадукты. Атрымліваецца цікавы парадокс: палякі зарабляюць як у Еўропе — а кошты ў іх крамах як у Беларусі. А беларусы зарабляюць як у Беларусі — а кошты ў іх крамах як у Еўропе!
Пагаворым таксама пра апошнія эканамічныя і палітычныя падзеі: ганебныя прызнанні Лукашэнкі пра стан беларускай прамысловасці, выбары ў Каардынацыйную Раду і шырокае выкарыстанне першай беларускай касманаўткі Марыны Васілеўскай у прапагандысцкіх мэтах.
4/12/2024 • 50 minutes, 26 seconds
Новая Гераіня і шорты Бондаравай — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 красавіка
Новая Гераіня і шорты Бондаравай — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 красавіка by Euroradio
4/12/2024 • 29 minutes, 50 seconds
Z-праваславіе і небяспека дэвальвацыі — Еўразум за 11 красавіка | Новости Беларуси за 11 апреля
Z-праваславіе і небяспека дэвальвацыі — Еўразум за 11 красавіка | Новости Беларуси за 11 апреля by Euroradio
4/11/2024 • 40 minutes, 48 seconds
Аляксандр Фрыдман. Падрыхтоўка: у Беларусі да вайны, а ў Швейцарыі да мірных перамоў
У Беларусі распачаліся чарговыя і гэтым разам самыя маштабныя ваенныя вучэнні з прыцягненнем рэзервістаў. Лукашэнкаўцы любымі сродкамі імкнуцца паказаць, што вайна на парозе і што трэба не толькі рыхтавацца, але і яшчэ больш шчыльна “гуртавацца” самі ведаеце вакол каго. Бо калі не стане Лукашэнкі, то ад так званых дэпутатаў, як прызнаўся прапагандыст-дэпутат Пуставы, застанецца толькі пустое месца. Нават ад Гайдукевіча і таго ж Пуставога. А пакуль лукашысты гуляюць у “толькі паспрабуйце на нас напасці”, у Швейцарыі пачалі падрыхтоўку да будучых мірных перамоў паміж Украінай і Расіяй, а ў Літве прапануюць увесці чарговыя абмежаванні ў дачыненні да беларусаў.
Ці здолее беларускае войска “прыкрыць спіну расійскім братушкам ад каварнага ўладара NATO” і навошта Лукашэнку гэтыя гульні ў вайну? Якія перспектывы ў Захаду пасадзіць за стол перамоў Кіеў і Маскву і на якіх умовах? Чаго насамрэч дамагаецца Пуцін ад Лукашэнкі і навошта СК і ГУБАЗІК набіваюцца на размовы з беларусамі, якія з'ехалі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
4/11/2024 • 43 minutes, 4 seconds
Марына Львова: наша ідэя — мова, культура, годнасць і гордасць быць беларусам
11 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — прэзідэнтка нон-профіта Беларусаў Бостана I Новай Англii, філолаг-балканіст, менеджар праектаў і выкладчык шэрагу бізнес-школ у Беларусі, Казахстане, Сербіі і Maкeдоніі Марына Львова.
Беларуская мова, культура, гісторыя, уся гэтая нашая беларушчына, маюць нейкую магічную і прыцягальную сілу. Менавіта таму яны не толькі не знікаюць і не паміраюць насуперак ціску і спробам знішчыць іх, але і пранікаюць у душы ўсё новых пакаленняў беларусаў. Гэта мы назіраем сёння, калі людзі, якія вымушаныя былі пакінуць Айчыну, імкнуцца не проста захоўваць, але і пашыраць сваю беларускасць, перакананая Марына Львова.
Пра тое, як заставацца беларусам у эміграцыі і навошта нам на чужыне трымацца за свае нацыянальныя адметнасці, ці ёсць падабенства ў лёсе габрэйскага і беларускага народаў і пра бізнес-мадэль Новай Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марынай Львовай.
4/11/2024 • 46 minutes, 4 seconds
Іван Краўцоў. Ці вернуць выбары давер да Каардынацыйнай рады і цікавасць да дэмсіл
Наколькі заўважнымі былі чальцы штаба Віктара Бабарыкі падчас выбарчай кампаніі і нават у першыя некалькі месяцаў пасля яе, у моманце паслявыбарчых акцый пратэсту, настолькі ж незаўважная дзейнасць каманды апошнія некалькі гадоў. Час ад часу прыгадваецца імя Івана Краўцова, дый то ў звязку з яго таемнай дзейнасцю ў Каардынацыйнай радзе. Але вось надыходзіць час змены дзейнага складу КР, і пытанне як наконт будучага гэтага органа, так і "каманды Бабарыкі" дый агулам дэмсіл, становіцца актуальным як ніколі. Нехта кажа, што ўсе палітычныя праекты кшталту Офіса Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета, НАУ трэба распусціць.
Што адбываецца з Каардынацыйнай радай, камандай Бабарыкі і агулам беларускімі дэмсіламі? Ці існуе патрэба ў Каардынацыйнай радзе і якія вынікі яе дзейнасці за год? Як варта дэмсілам перафарматавацца і ў якой канфігурацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Каардынацыйнай рады і штаба Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў
4/11/2024 • 1 hour, 2 minutes, 31 seconds
Наталля Васілевіч. Царква: як быць па-за палітыкай, але за Лукашэнку і за вай ну ва Украіне
Апошнімі днямі рэжым і асабіста Лукашэнка шмат увагі надаюць царкве, яе ролі і месцу ў жыцці беларускага грамадства і дзяржавы. Так, Лукашэнка не толькі сустракаўся з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, але і падпісаў закон, у якім рэлігійным арганізацыям забараняецца займацца палітычнай дзейнасцю. Пры гэтым калі неабходна нешта рабіць на карысць рэжыму, то гэта ўжо дзіўным чынам палітычнай дзейнасцю не лічыцца і нават не проста вітаецца, а фактычна ўводзіцца ў абавязак і святароў, і царквы ўвогуле. Як і не перашкаджаецца святарам у Беларусі падтрымліваць расійскіх акупантаў.
Што сёння адбываецца з рэлігійнымі арганізацыямі ў Беларусі, у якія ўмовы існавання яны пастаўленыя? Ці нармальна для святароў падтрымліваць вайну і нават збіраць ва ўсім свеце грошы на дапамогу расійскім захопнікам? Ці стварае пагрозу для рэжыму падпарадкаванасць БПЦ Маскве і якія пагрозы для беларускай незалежнасці гэта нясе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае тэолагіня, экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталля Васілевіч
4/11/2024 • 52 minutes, 29 seconds
Айцішныя "шарашкі" і нечаканыя тэрапеўты — "Раніца з Еўрарадыё" за 11 красавіка
Айцішныя "шарашкі" і нечаканыя тэрапеўты — "Раніца з Еўрарадыё" за 11 красавіка by Euroradio
4/11/2024 • 33 minutes, 21 seconds
"Можно я с обой" і лікбез для палякаў — Еўразум за 10 красавіка | Новости Беларуси за 10 апреля
"Можно я с обой" і лікбез для палякаў — Еўразум за 10 красавіка | Новости Беларуси за 10 апреля by Euroradio
4/10/2024 • 34 minutes, 32 seconds
Марына Савіцкая і Аляксей Ажогін. UWAGA! Беларусаў узнагародзяць за працу ў эміграцыі
У суботу, 13 красавіка, у Варшаве адбудзецца імпрэза, падчас якой беларускіх музыкаў узнагародзяць за іх творчыя поспехі за мяжой. Першая беларуская музычная прэмія ў эміграцыі "Uwaga!" улічвае дзейнасць намінантаў за 2023 год.
Слухачоў чакае гарачы канцэрт з выступамі любімых музыкаў, якія пазмагаюцца за званне найлепшых.
У складзе журы — музычныя журналісты, артысты, арганізатары мерапрыемств ды іншыя вядомыя беларусы.
Спецыяльныя госці вечара — Юрый Стыльскі, Алесь-Францішак Мышкевіч і гурт Atesta, а на afterparty выступіць беларускі кампазітар, аранжыроўшчык, піяніст і гітарыст Сяргей Пукст.
Падрабязней пра прэмію і само мерапрыемства ў эфіры Еўрарадыё распавядаюць яго арганізатары Марына Савіцкая і Аляксей Ажогін.
4/10/2024 • 49 minutes, 42 seconds
Павел Усаў. Ці перагорнуць людзі старонку, калі Лукашэнка падцягне эканоміку?
Павел Усаў. Ці перагорнуць людзі старонку, калі Лукашэнка падцягне эканоміку? by Euroradio
4/10/2024 • 56 minutes, 28 seconds
Непатрэбныя трактары і змяіны горад — "Раніца з Еўрарадыё" за 10 красавіка
Непатрэбныя трактары і змяіны горад — "Раніца з Еўрарадыё" за 10 красавіка by Euroradio
4/10/2024 • 31 minutes, 46 seconds
Алімпіяда без сюрпрызаў і нож у ПТВ — Еўразум за 9 красавіка | Новости Беларуси за 9 апреля
Алімпіяда без сюрпрызаў і нож у ПТВ — Еўразум за 9 красавіка | Новости Беларуси за 9 апреля by Euroradio
4/9/2024 • 36 minutes, 21 seconds
Юля Шаўчук. No exit: як знайсці выйсце з сітуацыі, калі падаецца, што выйсця няма
Беларускі свабодны тэатр зладзіў прэм’ерны паказ новага спектакля пад змрочнай назвай “NO EXIT”. Рэжысёрка спектакля, даўно вядомая і любімая прыхільнікам творчасці БСТ — Юлія Шаўчук. Два дні прэм’ернага паказу — і два дні поўная зала Музея вольнай Беларусі. Дый тэма блізкая беларусам, хоць і апавядае пра вайну ва Украіне. Дакладней, украінскіх падлеткаў, якія вымушаныя былі збягаць ад вайны ў Еўропу…
Чаму была абраная менавіта гэтая п’еса і гэтая “ўкраінская тэма” для пастаноўкі новага спектакля? Што сёння цікавіць беларускага гледача ў эміграцыі і ці можа беларускі тэатр быць цікавым і зразумелым замежнаму гледачу? Ці магчыма тэатру выжыць у эміграцыі і што для гэтага патрэбна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэжысёрка і акторка Беларускага свабоднага тэатра Юлія Шаўчук
4/9/2024 • 36 minutes, 13 seconds
Аляксандр Апейкін . Пра Алімпіяду, санкцыі, Шрайбмана і “перагорнутую старонку ”
Беларускія спартоўцы атрымалі на Алімпіяду ў Парыжы ўсяго 16 ліцэнзій. І гэта вынік саўдзелу лукашэнкаўскага рэжыма ў расійскай агрэсіі ва Украіне, як бы для каго гэта парадаксальна ні гучала. Але чым далей ад 2020 года, тым часцей пачынаюць гучаць словы пра тое, што беларуская рэвалюцыя канчаткова прайграла, што санкцыі не дзейнічаюць, што палітвязні працягваюць пакутаваць за кратамі, што выціснутая з краіны частка беларускага грамадства ўсё больш губляе сувязі з “матэрыком” і што мы павінны прызнаць паразу і… “перагарнуць старонку”.
Пра што сведчыць такая колькасць беларускіх спартоўцаў, што атрымалі ліцэнзію на паездку ў Парыж, і ці будзе гэтая дэлегацыя — беларуская? Ці можна казаць, што санкцыі не працуюць і якое дачыненне да іх увядзення маюць дэмсілы? Ці магчыма “перагарнуць старонку” і чаму “Дразды” — гэта добра? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін
4/9/2024 • 58 minutes, 19 seconds
Груда металалому і аматары разводаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 9 красавіка
Груда металалому і аматары разводаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 9 красавіка by Euroradio
4/9/2024 • 32 minutes, 47 seconds
Марныя мары і захоп па-рагачоўску - Еўразум за 8 красавіка | Новости Беларуси за 8 апреля
Марныя мары і захоп па-рагачоўску - Еўразум за 8 красавіка | Новости Беларуси за 8 апреля by Euroradio
4/8/2024 • 34 minutes, 9 seconds
Аліна Нагорная. “Мова 404”: як зрабіць беларусам “моўную перазагрузку”
Кнігу з рэальнымі гісторыямі “моўнай дыскрымінацыі”, якую на сабе штодня адчуваюць беларускамоўныя беларусы ў краіне з “дзвюма роўнымі дзяржаўнымі мовамі”, пад назвай “Мова 404” праваабаронца Аліна Нагорная выдала яшчэ ў Беларусі. Нехта бачыў у героях гэтай кнігі сябе, нехта здзіўлена казаў, што такога не бывае. Але ўсе прызнавалі, што нацыянальная мова знаходзіцца ў Беларусі ў даволі… занядбаным стане. Праўда, прычыны таму называлі розныя. Час прайшоў, Аліна Нагорная з сям’ёй вымушаная была выехаць з Беларусі. І выдала ў замежжы дадатковы і дапоўнены наклад сваёй кнігі.
Наколькі моцна сітуацыя з беларускай мовай змянілася ў Беларусі пасля 2020 года і ў які бок? Якія адрозненні ў стаўленні да беларускай мовы ў “беларускай дзяржавы” і беларускага грамадства і ці ёсць гэтыя адрозненні? Што можна і варта зрабіць для змены сітуацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца, публіцыстка і моўная актывістка Аліна Нагорная
4/8/2024 • 30 minutes, 11 seconds
Роза Турарбекава. Акупацыя: пра пагрозы Казахстану, “тэзісы Шрайбмана” і вайну з НПЗ
Дэпутат-генерал з расійскай Дзярждумы Андрэй Гурулёў нечакана заявіў, што наступным кандыдатам на “вяртанне гістраычнай справядлівасці па-руску” стане Казахстан. Менавіта там расійскія акупанты будуць ладзіць чаргвую “СВА” пасля Украіны. Які напой выклікаў прыступ шчырасці ў генерала, дакладна невядома, але праз пэўны час ён кінуўся абвяргаць сябе, сцвярджаючы, што апублікаваная раней інфармацыя — фальшыўка. Відаць, зробленая ў Польшчы. Тым не менш, заявы гэтыя пасля неаднаразова агучаных пагроз у бок краін Балтыі і Польшчы з боку як Расіі, так і яго хаўрусніка з Мінска напружанасць у рэгіёне меншай дакладна не зрабілі.
Наколькі вялікая імавернасць нападу расійскіх акупацыйных войскаў на Казахстан і ці ёсць у гэтай краіны магчымасці абараніць сябе? Якія мэты пераследуюцца такімі пагрозамі ў бок то краін Балтыі, то Польшчы, то Казахстана і як можна змяніць стаўленне Захаду да Беларусі? Якія планы ў Офіса адносна Каардынацыйнай рады і ці ёсць будучыня ў гэтай структуры? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
4/8/2024 • 55 minutes, 28 seconds
Іржа замест жалеза і багаценькія беларусы — "Раніца з Еўрарадыё" за 8 красавіка
Іржа замест жалеза і багаценькія беларусы — "Раніца з Еўрарадыё" за 8 красавіка by Euroradio
4/8/2024 • 30 minutes, 46 seconds
Цяжкія часы і паліцэйскія без штаноў — Еўразум за 5 красавіка | Новости Беларуси за 5 апреля
Цяжкія часы і паліцэйскія без штаноў — Еўразум за 5 красавіка | Новости Беларуси за 5 апреля by Euroradio
4/5/2024 • 33 minutes
Навошта СБУ засылае дыверсантаў у Беларусь і калі атакуе НПЗ у Мазыры
Пра ўкраінскіх шпіёнаў і дыверсантаў, якіх СБУ ды іншыя ГУРы "закідваюць" у міралюбівую сінявокую, лукашэнкаўскія спецслужбы расказвалі не раз. І нават доказы ў выглядзе фота ды відэа прадстаўлялі, але з Кіева чулі адно абразлівыя абвяржэнні. Неяк не атрымлівалася ў нашчадкаў Дзяржынскага шакаваць сваімі перамогамі грамадства. І вось зорны час справядлівасці надыйшоў — па тэлебачанні паказалі цэлы фільм пра калоны перахопленых і абясшкоджаных шпіёнаў-няўдачнікаў.
Навошта СБУ насуперак логіцы выпраўляе сваіх засланцаў проста ў рукі непераможных лукашэнкаўскіх спецлужб, якія мэты гэтым пераследуюць? Як украінскія вайскоўцы і ваенныя эксперты ацэньваюць заявы Лукашэнкі наконт падрыхтоўкі беларускага войска да вайны? Ці магчымыя тэракты на тэрыторыі Беларусі па замове Масквы і што можа справакаваць удары УСУ па аб’ектах на тэрыторыі Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак
4/5/2024 • 34 minutes, 20 seconds
Капаць бамбасховішча ці садзіць бульбу: што рабіць, калі заўтра вайна
Гатоўнасць Масквы да ўжывання ядзернай зброі ў выпадку, калі Захад (ці Украіна) пяройдуць нейкія там "чырвоныя лініі", заявы Лукашэнкі пра падрыхтоўку Беларусі да вайны. Словы міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага ў інтэрвʼю амерыканскаму тэлебачанню, што "Польшча не будзе больш расійскай калоніяй", і выказванні прэзідэнта Францыі Макрона аб гатовасці да ваеннага сутыкнення з РФ. А тут яшчэ і Сахашчык з Латушкам з пужалкамі пра напад на Літву з тэрыторыі Беларусі… Пералічваць можна доўга, але відавочна адно: напружанасць расце і пагроза вялікай вайны на еўрапейскім кантынеце павялічваецца. Адны лічаць, што гэтая вайна непазбежная, іншыя — што гэтага не дапусцяць самі лідары дзяржаў.
Што больш праўдзівае ў словах Лукашэнкі: аповеды пра жаданне міру ці заявы пра падрыхтоўку да вайны? Ці сапраўды кіраўніцтва Расіі гатовае скіравацца ў рай дзеля міфічных мэтаў "аднаўлення гістарычнай справядлівасці па-руску"? Ці магчыма стрымаць катастрофу і хто гэта можа зрабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера", заснавальнік Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі Андрэй Казакевіч і юрыст, адказны па прававых пытаннях Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Міхаіл Кірылюк
4/5/2024 • 42 minutes, 3 seconds
ПВК Вагнера прачнулася, цэны ў Польшчы і ў Беларусі.
У Лукашэнкі няпростыя часы. Так ён кажа пры кожным зручным выпадку. Навошта? А калі часы былі простымі? Спытаем пра гэта ў блогера і палітыка Аляксандра Кныровіча.
Таксама пагаворым пра цэны на хлеб, каву і іншыя тавары ў Польшчы і ў Беларусі. Дзе танней? А яшчэ абмяркуем, з чым звязаны чарговы віток актыўнасці ПВК Вагнера, якая, паводле звестак расійскіх медыя, зноў набірае байцоў для працы ў Афрыцы, прычым не толькі сярод расіян, але і сярод жыхароў Беларусі.
4/5/2024 • 46 minutes, 23 seconds
Пра ААН, “міжнародку”, гадзіннікі і “сігналы Шрайбмана Захаду”
Савет па правах чалавека (СПЧ) ААН падоўжыў мандат Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, а таксама пастанавіў стварыць групу з трох незалежных экспертаў па правах чалавека ў нашай краіне. Швецыя і Славенія зрабілі для беларусаў палёгку ў атрыманні праязных дакументаў. Офіс Святланы Ціханоўскай, паводле іх інфармацыі, дапамог перадаць дроны для палка Каліноўскага… Гэтыя ды іншыя пазітыўныя навіны вы, магчыма, маглі і прапусціць на фоне больш гучных паведамленняў пра атрыманы першым дарадцам Ціханоўскай Франкам Вячоркам ў падарунак дарагі гадзіннік і заявы асобных прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады пра спробы Офіса і АПК праз выбары падпарадкаваць сабе КР.
Якімі вынікамі сваёй міжнароднай дзейнасці можа пахваліцца Офіс Святланы Ціханоўскай? Ці задаволеныя вынікамі Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, што праходзіла ў Празе, і пры чым тут дроны? Што за гісторыя з гадзіннікам, ці звязаныя візіты Ціханоўскай у Ісландыю з санкцыямі ці іх адсутнасцю і якія планы ў Офіса адносна Каардынацыйнай рады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
4/5/2024 • 44 minutes, 43 seconds
Як не хлусіць Лукашэнку і кусачыя кляшчы — "Раніца з Еўрарадыё" за 5 красав іка
Як не хлусіць Лукашэнку і кусачыя кляшчы — "Раніца з Еўрарадыё" за 5 красавіка by Euroradio
4/5/2024 • 31 minutes, 56 seconds
Паход у сталоўку і бойка з аўтсайдэрамі — Еўразум за 4 красавіка | Новости Беларуси за 4 апреля
Паход у сталоўку і бойка з аўтсайдэрамі — Еўразум за 4 красавіка | Новости Беларуси за 4 апреля by Euroradio
4/4/2024 • 29 minutes, 25 seconds
Ці здольная моладзь перафарматаваць дэмсілы і захапіць КР
Дата выбараў у Каардынацыйную раду вызначаная, пачатак выбарчай кампаніі фактычна анансаваны. Такім чынам, можна казаць, што пакуль яшчэ дзеючы на сёння склад КР сваё адпрацаваў і можа пачынаць "пакаваць чамаданы". Што праўда, разумення таго, чым цягам года чальцы Каардынацыйнай рады займаліся і якія вынікі гэтага іх "занятку", няма ад слова зусім.
Што можна сказаць наконт дзейнасьці камісіі па справах студэнцтва КР і ці была тая дзейнасць увогуле? Якія асноўныя праблемы студэнцтва і моладзі ўнутры краіны і за яе межамі? Якое месца студэнцтва і моладзь займаюць у беларускіх дэмакратычных сілах і якія чаканні ад выбараў у КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дактарант Карлава ўніверсітэта, гісторык, старшыня камісіі Каардынацыйнай рады па справах студэнцтва Аляксандр Паршанкоў
4/4/2024 • 42 minutes, 44 seconds
Ілля Сільчукоў: не бойцеся і штодня мацуйце ў сабе беларуса — з такой ідэяй жыву
4 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — оперны спявак, выкладчык Ілля Сільчукоў.
Як бы моцна беларускае грамадства, беларусы ні былі сёння падзеленыя ідэялогіяй і межамі, але ж па вялікім рахунку мы — адзін народ, у нас адна Айчына і нам за яе аднолькава баліць. І калі нарэшце ў нас з’явіцца магчымасць сабрацца ўсім разам, то мы абавязкова здолеем паразумецца. Бо іншага выйсця ў нас няма, калі мы хочам, каб наша Бацькаўшчына працягвала існаваць, перакананы Ілля Сільчукоў.
Пра тое, як захаваць сябе ў часы, калі "ламаецца свет", навошта нам у часы глабалізму трымацца за сваю нацыянальную адметнасць, і пра ролю культуры і гісторыі для народа мы і разважаем у праграме "Ідэя Х" з Іллём Сільчуковым.
4/4/2024 • 1 hour, 9 minutes, 45 seconds
Лукашэнка рыхтуецца “стаяць насмерць”, абараняючы Ашмянскі вузел
Другі раз цягам тыдня Лукашэнка прыязджае ў Гродзенскую вобласць, дзе зноў разважае пра вайну. Якой беларусы, як вядома, не хочуць, але да якой рыхтуюцца. Дакладней, рыхтуюцца не тое каб беларусы — рэжым. Які перакананы, што Захад не спіць, а толькі тым і займаецца, што супраць Лукашэнкі планы выношвае. У той жа час гераічнае КДБ цэлыя фільмы здымае пра шматлікіх дыверсантаў і тэрарыстаў, якія караванамі ідуць праз мяжу з Украіны, але іх тут даўно чакаюць. Бо ўнукі Дзяржынскага справу ведаюць і не толькі палітычным пераследам займаюцца.
Што такога адбываецца на Гарадзеншчыне, што туды так зацята цягне Лукашэнку, і ці сапраўды ён рыхтуе беларусаў да ўцягвання краіны ў вайну? Ці сапраўды ўкраінскія спецслужбы актыўна накіроўваюць праз беларускую мяжу дыверсантаў? Што ў сітуацыі з дыверсіяй у “Крокусе” мяняе заява з боку ЗША, якія папярэджвалі ФСБ, дзе будзе тэракт? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
4/4/2024 • 53 minutes, 49 seconds
Як правільна слухаць гімн і Цік-Ток-падстава — "Раніца з Еўрарадыё" за 4 кра савіка
Як правільна слухаць гімн і Цік-Ток-падстава — "Раніца з Еўрарадыё" за 4 красавіка by Euroradio
4/4/2024 • 36 minutes, 52 seconds
Транзіт у Белую Русь і эліты з дручком — Еўразум за 3 красавіка | Новости Беларуси за 3 апреля
Транзіт у Белую Русь і эліты з дручком — Еўразум за 3 красавіка | Новости Беларуси за 3 апреля by Euroradio
4/3/2024 • 42 minutes, 24 seconds
Пра “ўсебеларускі сход”, помнік Ракасоўскаму ды іншую русафобію
У Беларусі працягваецца пакутлівы працэс фармавання так званага Усебеларускага народнага сходу, які мусіць нібыта прадстаўляць беларускі народ, але і ахоўваць спакой і бяспеку лукашэнкаўскага рэжыму і яго асабіста. Але з не меншымі пакутамі ідзе і працэс выбараў у Каардынацыйную раду. І часам узнікае адчуванне, што два гэтыя працэсу ідуць не проста паралельна, але і ў нечым падобныя…
Што не так з Усебеларускім сходам і ці варта лічыць яго “народным”? Адкуль у беларускай наменклатуры схільнасць да “рускага свету” і хто аплачвае любоў лукашэнкаўцаў да расійскіх наратываў? Ці здолее Каардынацыйная рада новага “склікання” займець аўтарытэт сярод беларусаў і што для гэтага трэба? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы дэлегат КР, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан
4/3/2024 • 44 minutes, 21 seconds
Ці дапамагаюць офісы і амбасадары дэмсіл вырашаць праблемы беларусаў
Днямі ў Празе прайшла ўжо ІІІ Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Відавочна, што абмяркоўваліся на ёй пытанні і праблемы не толькі дыяспары, але і беларусаў у Беларусі. Іншая рэч, што калі магчымасцяў вырашаць праблемы беларусаў унутры краіны ў дэмсіл і беларускай супольнасці з-за мяжы вельмі мала, то датычна праблемаў беларусаў, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, такіх магчымасцяў значна больш. На першы погляд…
Як суразмоўніцы ацэньваюць свой удзел у Канферэнцыі і вынікі самога мерапрыемства? З якімі праблемамі сёння найчасцей даводзіцца сутыкацца беларусам за мяжой і ці атрымліваецца гэтыя праблемы вырашыць? Што і каму трэба зрабіць, каб беларуская тэма заставалася на парадку дня ў палітычных лідараў розных краін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дырэктарка Офіса дэмакратычных сілаў у Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок і кіраўніца асацыяцыі беларусаў Італіі “Талака”, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно
4/3/2024 • 48 minutes, 42 seconds
Нахабныя медыкі і на 100 мільёнаў крэдытаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 3 красав іка
Нахабныя медыкі і на 100 мільёнаў крэдытаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 3 красавіка by Euroradio
4/3/2024 • 35 minutes, 32 seconds
Хітрая стратэгія і начос як прызнак поспеху — Еўразум за 2 красавіка | Новости Беларуси за 2 апреля
Хітрая стратэгія і начос як прызнак поспеху — Еўразум за 2 красавіка | Новости Беларуси за 2 апреля by Euroradio
4/2/2024 • 32 minutes, 37 seconds
“Вольныя”: пра палітвязняў, узаемадапамогу і… фемінізм
Насуперак заявам пра тое, што рэжым даўно і канчаткова перамог усіх не згодных з яго панаваннем, рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. І працягвае працаваць судовы канвеер, які штодня адпраўляе беларусаў за краты. Але надыходзіць час, і па заканчэнні тэрміну зняволення людзі выходзяць на волю. І сутыкаюцца з новымі праблемамі, дапамагчы справіцца з якімі закліканая ініцыятыва “Вольныя”. Ініцыятыва, валанцёры і ментары якой ставяць мэтай дапамагчы вольным палітвязням Беларусі вярнуцца да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве.
Што змянілася за час працы ініцыятывы і з якімі праблемамі сёння найчасцей даводзіцца сутыкацца? Ці ёсць падтрымка з боку грамадства і ці застаюцца беларусы такімі ж салідарнымі, як і раней? Як ацэньваюць прадстаўнікі ініцыятывы свой удзел у Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету і якое дачыненне мае да “Вольных” пытанне фемінізму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае каардынатарка ініцыятывы “Вольныя” Вераніка Станкевіч
4/2/2024 • 39 minutes, 15 seconds
Змена стратэгіі: ад санкцый і супраціву да перамоў і “не злавання дзеда”
Санкцыі — ледзь не адзіны сродак Захаду, каб неяк паспрабаваць паўплываць на сітуацыю ў Беларусі. Безумоўна, ёсць яшчэ такія механізмы, як выказванне еўрапейскімі структурамі рознага ўзроўню заклапочанасці з нагоды дзеянняў лукашэнкаўскага рэжыму альбо непрызнанне вынікаў “выбараў” ці легітымнасці самога Лукашэнкі. Але на станоўчыя змены ў краіне як вынік такой стратэгіі Захаду відавочна разлічваць не даводзіцца. І выглядае на тое, што стратэгію змяняць (ці выпрацоўваць новую) неабходна і так званаму калектыўнаму Захаду, і дэмсілам, і беларускаму грамадству ў цэлым.
Што на сёння ўяўляе з сябе стратэгія Захаду адносна Беларусі і чаму так важна яе перагледзець? Ці магчымае сёння перафарматаванне беларускіх дэмсіл і ці можна ўсур’ёз прымаць пазіцыю “не злаваць дзеда”? Якія “вокны магчымасцяў” дае нам сітуацыя ў Расіі, вайна ва Украіне і адыход ад улады Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман
4/2/2024 • 53 minutes, 19 seconds
"Жалезная лэдзі" Лукашэнкі і касманаўтка з начосам.
У сённяшнім Gender Gap пагаворым пра ролевую мадэль для маладых жанчын, якую прапануе беларускам улада, на прыкладзе касманаўткі Марыны Васілеўскай і юрысткі (так, яна юрыстка, а не "проста прыгажуня"!) Бажэны Ярэміч. Каб зрабіць кар'еру пры двары Лукашэнкі, начос неабавязковы. Але з'яўляецца сам сабой.
Пагаворым і пра дэмаграфічныя трэнды, якія можна сфармуляваць каротка: мінус райцэнтр. Стала вядома, на колькі скарацілася насельніцтва Беларусі за 2023 год.
4/2/2024 • 47 minutes, 32 seconds
Толькі бюджэт і электракар без батарэі — "Раніца з Еўрарадыё" за 2 красавіка
Толькі бюджэт і электракар без батарэі — "Раніца з Еўрарадыё" за 2 красавіка by Euroradio
4/2/2024 • 31 minutes, 39 seconds
Вайна за веру і як не праспаць рак — Еўразум за 1 красавіка | Новости Беларуси за 1 апреля
Вайна за веру і як не праспаць рак — Еўразум за 1 красавіка | Новости Беларуси за 1 апреля by Euroradio
4/1/2024 • 43 minutes, 5 seconds
Вызваленчы паход у Беларусь і стварэнне войска — ці магчымае гэта сёння?
Апошнім часам усё часцей, асабліва на фоне заяў пра магчымы напад сумеснай групоўкі расійска-беларускіх войскаў на Літву ці якую іншую краіну-чальца NATO, абмяркоўваецца магчымасць стварыць незалежнае беларускае войска. Як і тое, чаму беларускія добраахвотнікі не могуць, паводле прыкладу калег з Расіі, зайсці на тэрыторыю Беларусі з вызваленчай місіяй.
Ці абмяркоўваецца ў асяродку беларускіх добраахвотнікаў тэма вызвольнага паходу ў Беларусь і стварэння незалежнага войска? З якімі праблемамі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі як падчас службы, так і пасля яе заканчэння? Як ставяцца да пагрозы пачатку вялікай вайны і нападу з тэрыторыі Беларусі на краіны ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі добраахвотнік Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч
4/1/2024 • 49 minutes, 26 seconds
Праваслаўны джыхад, перамоўны ідэалізм і вайна за Каліноўскага
Кіраўніцтва расійскай праваслаўнай царквы аб’явіла “праваслаўны джыхад” усім ворагам Расіі. Зразумела, што хоць гэта заява і была зробленая на фоне тэракта ў Падмаскоўі, найперш мелася на ўвазе вайна з Украінай. Тут нічога дзіўнага няма, бо афіцыйная пазіцыя расійскіх папоў — падтрымка акупацыйнай вайны расійскіх захопніцкіх войскаў ва Украіне. Небяспека ў тым, што беларусам у гэтай заяве адмаўляецца ў хоць якім суверэнітэце і праве на адрозную ад Масквы пазіцыю. Мы для іх — “адзін народ”. І беларуская праваслаўная царква маскоўскага патрыярхату цалкам з гэтым згодная. Што пацвярджае сваімі дзеяннямі.
Ці здольная праваслаўная царква на арганізацыю сапраўднага “джыхаду” і якая роля ва ўсім гэтым цырку адводзіцца Беларусі? Што можа пазіцыі прамаскоўскіх папоў у Беларусі супрацьпаставіць Лукашэнка? Ці магчыма сёння разлічваць на вызваленне палітвязняў праз перамовы і як правільна выбраць час для рэвалюцыі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
4/1/2024 • 52 minutes, 19 seconds
Санітар на лета і шанец электракару — "Раніца з Еўрарадыё" за 1 красавіка
Санітар на лета і шанец электракару — "Раніца з Еўрарадыё" за 1 красавіка by Euroradio
4/1/2024 • 30 minutes, 36 seconds
Ніякага люксу і злыя песні — Еўразум за 29 сакавіка | Новости Беларуси за 29 марта
Ніякага люксу і злыя песні — Еўразум за 29 сакавіка | Новости Беларуси за 29 марта by Euroradio
3/29/2024 • 30 minutes, 18 seconds
Павел Латушка. Пра Гаагу для Лукашэнкі, танкавы ўдар па Літве і санкцыі Захаду
Пытанне пашырэння заходніх санкцый у дачыненні да лукашэнкаўскага рэжыму, іх уніфікацыя з санкцыямі адносна Расіі, супрацьдзеянне абыходу санкцый Лукашэнкам — гэтыя пытанні, як і пытанне прыцягнення да міжнароднай крымінальнай адказнасці Лукашэнкі і яго памагатых, датычных да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей у Беларусь “на аздараўленне”, застаюцца ў прыярытэце для Паўла Латушкі і НАУ. Іншая рэч, што так хутка, як хацелася б Латушку і яго камандзе, давесці гэтыя пытанні да лагічнага завяршэння не атрымліваецца. А ёсць яшчэ і ўнутраныя праблемы дэмсіл, на якія таксама нельга забывацца.
Што адбываецца ў справе прыцягнення Лукашэнкі да міжнароднай адказнасці, што чуваць з Крымінальнага суда ў Гаазе пра ордар на арышт? Ці магчыма перакрыць для рэжыму Лукашэнкі любыя магчымасці абыходзіць санкцыі і па кім гэта ўдарыць найперш? Што адбываецца ў асяродку дэмсіл і чаму Латушка выступае за перанос выбараў у Каардынацыйную раду на пазнейшы тэрмін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
3/29/2024 • 55 minutes, 5 seconds
Вольга Павук. Каардынацыйная рада: каштоўны скарб грамадства ці пятае кола для дэмсіл
Жыццё і дзейнасць Каардынацыйнай рады ўсё больш нагадвае нейкі таямнічы працэс: структура нібыта існуе і жывая, але ў чым гэтае жыццё выяўляецца і якую карысць грамадству нясе — таямніца. Прынамсі для тых, хто знаходзіцца па-за межамі тых працэсаў жыццядзейнасці, якія ў глыбінях КР нібыта адбываюцца. Адпаведна, узнікаюць сумневы ў тым, ці варта нейкім чынам да гэтага жыцця далучацца: ці ў якасці дэлегатаў, ці хаця б у якасці выбаршчыкаў. На тых выбарах, якія кіраўніцтва КР так доўга абяцае нам правесці.
Што сёння адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і навошта было за некалькі тыдняў да заканчэння паўнамоцтваў займацца пераабраннем кіраўніцтва КР? Калі нарэшце пачнецца выбарчая кампанія і ці не будзе гэта “перапрызначэннем на новы тэрмін” дзейнага складу КР? Ці пойдуць людзі галасаваць і якая карысць ад структуры беларусам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады, прадстаўніца феміністычнай фракцыі Вольга Павук
3/29/2024 • 38 minutes, 53 seconds
Аляксандр Кныровіч. Ці хапае літоўцам на шклянку малака
Прапаганда любіць расказваць, як кепска жывуць грамадзяне заходніх краін. Асабліва суседніх Польшчы ці Літвы. Напрыклад, у апошняй, згодна дзяржмедыя, ужо не засталося прамысловасці, а людзям ледзьве хапае на бутэльку малака. Але палітык і блогер Аляксанр Кныровіч разбурае гэтыя міфы ў 14:30 у эфіры Еўрарадыё. І каментуе галоўныя тэмы гэтага тыдня — інсайды Сахашчыка і Латушкі, забарону на вываз праз Літву і Польшчу вялікіх аўтамабіляў, перастаноўкі ў Лукашэнкі і іншае.
3/29/2024 • 28 minutes, 14 seconds
Павел Трыпуць. “Тры чарапахі” ды іншыя хіты і спевы, якія разгойдваюць рэжым
Не толькі кавярні, бары, хабы, тэатральныя студыі і спартовыя клубы паспелі паадкрываць беларусы ў эміграцыі па ўсім свеце. Да прыкладу, у Варшаве можна хадзіць на заняткі харавымі спевамі ў музычную школу імя Равенскага, заснаваную Галінай Казіміроўскай з паплечніцамі, а можна пайсці вучыцца граць на гітары ў студыю, заснаваную знаным беларускім рок-гітарыстам Паўлам Трыпуцем. А хутка там жа можна будзе і рок-вакалам (і не толькі рок-) займацца, бо неўзабаве Павел разам з Юліяй Юніцкай адкрываюць OpTeamist Vocal Studio.
Ці складана было знайсці сябе і вярнуцца да музыкі? Што падштурнула да таго, каб адкрыць сваю студыю па навучанні ігры на гітары, і ці складана гэта было зрабіць? Ці магчыма сумяшчаць творчасць і працу і ці можа творчасць пракарміць у чужой краіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гітарыст гурта Volski, заснавальнік і фронтмен гурта OpTeamist Project і музычнай школы OpTeamist Guitar Studio Павел Трыпуць
3/29/2024 • 44 minutes, 20 seconds
Скарачэнне беларусаў і бой адпрацоўцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 29 сакавіка
Скарачэнне беларусаў і бой адпрацоўцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 29 сакавіка by Euroradio
3/29/2024 • 29 minutes, 2 seconds
Міфы пра прышчэпкі і ўратаванне Кейт — Еўразум за 28 сакавіка | Новости Беларуси за 28 марта
Міфы пра прышчэпкі і ўратаванне Кейт — Еўразум за 28 сакавіка | Новости Беларуси за 28 марта by Euroradio
3/28/2024 • 42 minutes, 28 seconds
Наста Ільіна. Пра ліцвінізм, суды над памерлымі і дзеда, якога трэба “не злаваць”
Генпракуратура на чале са Шведам вырашыла засяродзіць сваю ўвагу не на наглядзе за выкананнем законаў лукашэнкаўскімі сілавымі структурамі, а на тэмах больш важных — генацыдзе беларускага народа ў межах пэўнага, вызначанага палітычнымі патрэбамі рэжыму, перыяду часу і, адпаведна, пакараннем тых, хто ў тым генацыдзе ўдзельнічаў. З іншага боку, у Літве актыўна шукаюць у беларускім асяродку “ліцвінізм”. Які нібыта нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы.
Ці сапраўды існуе пагроза “ліцвінізму” нацбяспецы Літвы і ці рэальна падзяліць гісторыю нашых народаў? Што стаіць за спробамі Генпракуратуры пакараць даўно памерлых людзей, якіх вінавацяць у злачынствах у дачыненні да беларусаў? Ці магчыма злавіць той момант, калі народу трэба выжываць, а калі — паўставаць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктар гуманітарных навук, гісторык, вядоўца праграмы Іntermarium на “Белсаце” Наста Ільіна
3/28/2024 • 50 minutes, 52 seconds
Аляксандр Фрыдман. Навошта Лукашэнка заклаў “запаволеную міну” пад сябе і сво й рэжым
Лукашэнка фактычна выставіў свайго “найлепшага сябра” Пуціна хлусам і падманшчыкам, заявіўшы, насуперак словам Пуціна, што насамрэч тэрарысты, якія здзейснілі напад на “Крокус Сіці Хол”, уцякалі не ва Украіну, а ў… Беларусь. Дзе і мелі намер схавацца ад пераследу расійскіх сілавікоў. На думку экспертаў з Інстытута вывучэння вайны (ISW), гэтая заява Лукашэнкі “можа мець разбуральныя палітычныя наступствы для Лукашэнкі і яго рэжыму”.
Што магло прымусіць Лукашэнку пярэчыць Пуціну і ці правільныя высновы зрабілі з гэтых слоў эксперты ISW? Каму найперш былі скіраваныя словы пра ўцёкі ў Беларусь і ці дасягнулі яны неабходных вушэй? Ці пачулі на Захадзе папярэджанне Сахашчыка і які лёс чакае Орбана? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
3/28/2024 • 57 minutes, 30 seconds
Саша Рэйзар: свабода, дэмакратыя, інклюзіўнасць — такой бачу нацыянальную ідэю
28 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — навукоўца, лектарка на факультэце нямецкіх і славянскіх моў, кіно і СМІ ўніверсітэта Санта-Барбары (ЗША), сяброўка Беларускай Рады культуры, актывістка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы і суполкі беларусаў Лос-Анжэлеса Саша Рэйзар.
Найперш нам неабходна імкнуцца пабудаваць краіну, дзе будуць паважаць правы чалавека. І дзе кожны чалавек меў бы магчымасць развівацца без аніякіх перашкод. Якіх бы кірункаў гэтае развіццё ні тычылася: бізнесу, навуковай дзейнасці, творчасці альбо адукацыі. Пры гэтым нам ні ў якім разе нельга забывацца на нашыя нацыянальныя адметнасці, перакананая Саша Рэйзар.
Пра тое, як эміграцыя ўплывае на пачуццё нацыянальнай свядомасці і годнасці, навошта нам у сучасным свеце імкнуцца захоўваць сваё і ў якім фільме паказаная нашая нацыянальная ідэя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сашай Рэйзар.
3/28/2024 • 55 minutes, 15 seconds
Барыслаў Бярэза. “Беларускі балкон”: ці пагражае ён новым нападам на Украіну
Падазрэнні, што ў афіцыйнага Кіева ёсць нейкія дамоўленасці з рэжымам Лукашэнкі, існуюць дагэтуль насуперак усяму. Насуперак спыненню гандлёвых сувязяў паміж краінамі, адкліканню паслоў, узвядзенню абарончых фартыфікацый уздоўж беларускай мяжы. І насуперак (а можа, і праз гэта, у тым ліку) даволі негатыўнаму стаўленню да беларусаў, якія знаходзяцца ва Украіне.
Ці ёсць падставы падазраваць, што непублічныя адносіны паміж Кіевам і Мінскам існуюць дагэтуль? Чаму менавіта цяпер была агучаная інфармацыя пра аперацыю СБУ ў Мачулішчах і дзе тыя “чырвоныя лініі” ў адносінах з лукашэнкаўскім рэжымам, якія Кіеў не хоча пераходзіць? Ці адчуваецца змена стаўлення Захаду да вайны ва Украіне і ці існуе “прымус Кіева да міру з Пуціным”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы кіраўнік інфармацыйнага аддзялення партыі “Правы сектар”, экс-дэпутат Вярхоўнай рады Украіны і сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАСЕ, палітычны актывіст і экс-баец Узброеных сіл Украіны Барыслаў Бярэза
3/28/2024 • 39 minutes, 11 seconds
Кватэры на мільён і доўгі язык — "Раніца з Еўрарадыё" за 28 сакавіка
Кватэры на мільён і доўгі язык — "Раніца з Еўрарадыё" за 28 сакавіка by Euroradio
3/28/2024 • 31 minutes, 23 seconds
Жыццё з ПТСР і суцяшальныя жарты — Еўразум за 27 сакавіка | Новости Беларуси за 27 марта
Жыццё з ПТСР і суцяшальныя жарты — Еўразум за 27 сакавіка | Новости Беларуси за 27 марта by Euroradio
3/27/2024 • 37 minutes, 38 seconds
Валерый Сахашчык. Навошта Пуціну і Лукашэнку напад на Літву і вайна з NATO
Расія сумесна з Беларуссю рыхтуецца да “бліцкрыгу на Вільню” і нават да выкарыстання ядзернай зброі. Такую заяву зрабіў 24 сакавіка прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальнай бяспецы і абароне Валерый Сахашчык, выступаючы на мітынгу з нагоды 106-гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Заява выклікала вялікі рэзананс. Дайшло да таго, што з абвяржэннем наяўнасці ў іх з Пуціным такіх намераў вымушаны быў выступіць і Лукашэнка.
Ці сапраўды пагроза ваеннага ўварвання расійскіх і лукашэнкаўскіх войскаў у Літву рэальнае? Ці гатовая Расія, а тым больш Лукашэнка да супрацьстаяння з NATO? Якія пагрозы для Беларусі і беларусаў мае любы ваенны канфлікт з удзелам беларускіх вайскоўцаў і на што здольныя беларускія вайскоўцы ў канфлікце з такім праціўнікам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальнай бяспецы і абароне Валерый Сахашчык
3/27/2024 • 52 minutes, 42 seconds
Андрэй Ткачоў. Медычная салідарнасць: каму яна сёння здольная дапамагчы і як
Найбольш яскрава і масава салідарнасць беларусаў упершыню праявілася падчас першай хвалі COVID-19. Менавіта тады людзі актыўна падтрымлівалі і дапамагалі не толькі адно аднаму, але і медыкам. Таму што, як выявілася, лукашэнкаўскаму рэжыму ў пабудаванай ім нібыта “сацыяльнай дзяржаве” не было ніякай справы ні да яе шараговых грамадзянаў, ні да медыкаў, якія, рызыкуючы жыццём, дапамагалі людзям. Менавіта тады ўтварыўся “Фонд медычнай салідарнасці Беларусі”. Які працягвае працаваць і сёння.
Чым сёння займаецца “Фонд медычнай салідарнасці Беларусі”, ці ёсць ў ім сапраўдная патрэба? Чаму рэжым помсціць тым, хто звязаны з фондам, і ці ёсць рэальная магчымасць дапамагаць унутры краіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік "Фонду медычнай салідарнасці Беларусі” Андрэй Ткачоў
3/27/2024 • 38 minutes, 58 seconds
Павел Усаў. “Ашмянскі плацдарм”: ці здолее ён стрымаць тэрарыстаў з усходу
На фоне тэракту ў Расіі, які, паводле афіцыйнай інфармацыі, здзейснілі баевікі тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская дзяржава”, Лукашэнка ўзяўся дэманстраваць гатоўнасць сваіх сілавых структур і войска да рашучага супрацьдзеяння любым выклікам. Але чамусьці пачаў умацоўваць не ўсходнія межы, адкуль і можа хутчэй за ўсё прыйсці тэрарыстычная пагроза, а выправіўся з праверкай ў вайсковыя часткі да літоўскай мяжы — на “ашмянскі плацдарм”…
Ці існуе пагроза, што баевікі з умоўнай “Ісламскай дзяржавы” скіруюць сваю ўвагу на Беларусь як найбліжэйшага хаўрусніка Крамля? Што і каму хоча прадэманстраваць Лукашэнка сваімі ваяўнічымі заявамі непадалёк ад літоўскай мяжы? Ці здольныя дэмсілы захоўваць цікавасць да сваёй дзейнасці сярод беларускага грамадства? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
3/27/2024 • 55 minutes, 30 seconds
Ільготы патрыётам і пракуроры з лінейкамі — "Раніца з Еўрарадыё" за 27 сака віка
Ільготы патрыётам і пракуроры з лінейкамі — "Раніца з Еўрарадыё" за 27 сакавіка by Euroradio
3/27/2024 • 32 minutes, 39 seconds
Доўгая рука і кепская сувязь — Еўразум за 26 сакавіка | Новости Беларуси за 26 марта
Доўгая рука і кепская сувязь — Еўразум за 26 сакавіка | Новости Беларуси за 26 марта by Euroradio
3/26/2024 • 35 minutes, 13 seconds
Аляксандра Мамаева. Дыяспара: ці магчымае яе аб’яднанне і пры чым тут "Народныя амбасады"
23-24 сакавіка ў Празе праходзіла ІІІ Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Абмяркоўваліся і магчымасці беларускага замежжа ў справе дапамогі палітвязням і іх сем’ям, і пытанні легалізацыі, і нацыянальнага адраджэння, і беларуска-украінскіх адносінаў, і агулам — "стратэгічная візія беларускай дэмакратычнай супольнасці на 2024-2025 гады". Адразу адчуваецца масштаб, калі чытаеш гэты пералік тэмаў для абмеркавання.
Якія мэта пераследвалі арганізатары, збіраючы гэтую канферэнцыю? Чым адметны Форум беларусаў свету, што абыўся ў Празе, якія высновы можна зрабіць па яго завяршэнні? Ці даюць такія сустрэчы адказы на пытанні, якія сёння найперш хвалююць беларусаў як у эміграцыі, так і ўнутры Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, каардынатарка па зялёнай эканоміцы эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай Аляксандра Мамаева
3/26/2024 • 46 minutes, 34 seconds
Яўген Магда. Рука Кіева: як яна дацягнулася да Масквы, Вашынгтона і беларускіх С МІ
Не паспелі мы пераварыць навіну пра тое, што кіраўніцтва Украіны нібыта здольнае ўплываць на рашэнні Вашынгтона і (праз яго) Варшавы адносна падтрымкі беларускіх дэмсіл і незалежных медыя, як прыйшла новая “шакавальная” навіна — за тэрактам у Маскве таксама стаіць “кіеўскі рэжым”! Пры тым, што тэракт здзейсніла радыкальная ісламісцкая групоўка.
Якімі метадамі карысталіся ўлады Украіны, дамагаючыся ад ЗША скарачэння падтрымкі беларускіх дэмсіл, і навошта яны ўвогуле гэта робяць? Ці здольны Кіеў падпарадкаваць сабе тэрарыстычныя групоўкі з Усходу і прымусіць іх ладзіць тэракты на тэрыторыі Расіі? Чым адметныя канферэнцыя Каліноўскага ў Вільні і Форум беларусаў свету, што адбыўся ў Празе, якія высновы можна зрабіць па іх завяршэнні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
3/26/2024 • 37 minutes, 10 seconds
Трывалае метро і ніякіх дзесяцікласнікаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 26 сакавіка
Трывалае метро і ніякіх дзесяцікласнікаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 26 сакавіка by Euroradio
3/26/2024 • 31 minutes, 18 seconds
Тэракт у Маскве і "Пакуль, школа!" — Еўразум за 25 сакавіка | Новости Беларуси за 25 марта
Тэракт у Маскве і "Пакуль, школа!" — Еўразум за 25 сакавіка | Новости Беларуси за 25 марта by Euroradio
3/25/2024 • 41 minutes, 36 seconds
Роза Турарбекава. Пра сапраўдных тэрарыстаў, “удар па Вільні”, экстрэмістаў і Дзень Волі
Тэракт у Маскве пакінуў і паставіў шмат пытанняў. Прычым пытанні гэтыя актуальныя як для Расіі, так і для Беларусі і для Еўропы ўвогуле. Асабліва, калі мы кажам пра Еўропу, непрыемнай гэтая пагроза з боку тэрарыстычных ісламісцкіх арганізацый выглядае на фоне пагрозы, якую стварае Масква пры падтрымцы лукашэнкаўскага рэжыму для “памежных” краін ЕС. А для беларускіх дэмсіл гэтая сітуацыя нясе новыя выклікі.
Ці выглядае праўдзівай версія з тэрарыстамі малавядомай ісламісцкай арганізацыі і ці магчымы “ўкраінскі след”? Ці сапраўды існуе пагроза вялікай вайны і як словы Сахашчыка будуць успрынятыя ў Літве? Якое значэнне мае сёння для беларускай нацыі Дзень Волі і якая роля дыяспары на шляху да волі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
3/25/2024 • 1 hour, 13 minutes, 4 seconds
"Пан Зубр". Дзень Волі: пра святкаванне “на нулі”, вайну, вызваленне і лідараў
25 сакавіка стаў для беларусаў сімвалам імкнення да волі, жадання дамагчыся свабоды і прагі мець сваю незалежнасць. Менавіта таму гэты дзень і называюць Днём Волі. Але хоць дзень такі ў календары беларускай нацыі ёсць, сапраўднай волі, свабоды і незалежнасці ні ў краіны, ні ў народа дагэтуль няма. За іх, маўляў, нам яшчэ давядзецца змагацца.
Ці гатовыя беларусы змагацца за свабоду і незалежнасць і ці можна быць да такога гатовым — ці ёсць у нас змагарскі дух? Ці сапраўды існуе пагроза вялікай вайны, якая закране і Беларусь, і як дагрукацца да беларусаў у Беларусі? Якая роля лідараў у сітуацыі такой турбулентнасці і нявызначанасці і ці ёсць сёння тыя, хто адпавядае патрэбам нацыі і гістарычнага моманту? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі добраахвотнік у складзе Узброеных сіл Украіны з пазыўным “Пан Зубр”
3/25/2024 • 43 minutes, 5 seconds
Новыя статысты і заціснутыя "дармаеды" — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 сак авіка
Новыя статысты і заціснутыя "дармаеды" — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 сакавіка by Euroradio
3/22/2024 • 34 minutes, 34 seconds
Максімум Лукашэнкі і біцэпсы Макрона — Еўразум за 22 сакавіка | Новости Беларуси за 22 марта
Максімум Лукашэнкі і біцэпсы Макрона — Еўразум за 22 сакавіка | Новости Беларуси за 22 марта by Euroradio
3/22/2024 • 32 minutes, 4 seconds
Як абараніць беларускіх касманаўтаў ад экстрэмізму Кныровіча
Група людзей, якія чамусьці называюць сябе “народнымі абраннікамі” і дэпутатамі, прадэманстравала, што тыя, хто іх прызначыў да сядзення ў крэслах ў Авальнай зале, не памыліліся — “галасаваць” гэтыя прызначэнцы будуць у адпаведнасці з інструкцыямі. Так яны аднагалосна прагаласавалі за Сергяенку ў якасці свайго важака — спікера Палаты прадстаўнікоў. Не менш шчыра адпрацоўваюць заробак і тыя, каго прызначылі на ролі суддзяў, — яны выкацілі новы спіс “экстрэмісцкіх рэсурсаў” і “фарміраванняў”.
Ці чакаць ад новага складу Палаты прадстаўнікоў заканадаўчай ініцыятывы і чаго чакаць ад Каардынацыйнай рады? Што дадае экстрэмісцкі статус блогерскай працы Кныровіча і як дагрукацца да беларусаў у Беларусі? Як “Белшыне” ўдалося пазбавіцца еўрапейскіх санкцый і пра што гэта сведчыць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер-экстрэміст, былы сябра Каардынацыйнай рады Аляксандр Кныровіч.
3/22/2024 • 49 minutes, 37 seconds
Закон-забойца і сінхронныя санкцыі — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 сакавіка
Закон-забойца і сінхронныя санкцыі — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 сакавіка by Euroradio
3/21/2024 • 33 minutes, 8 seconds
Тураўскі пашпарт і патрыётка ў музеі — Еўразум за 21 сакавіка | Новости Беларуси за 21 марта
Тураўскі пашпарт і патрыётка ў музеі — Еўразум за 21 сакавіка | Новости Беларуси за 21 марта by Euroradio
3/21/2024 • 35 minutes, 3 seconds
Аляксандр Фрыдман. Пра “санітарныя зоны”, ціск Кіева на Вашынгтон і адказ Ціханоўскай
Вынікі “выбараў Пуціна” ў Расіі не сталі нечаканасцю ні для каго — выбралі зноў Пуціна. Што да магчымых наступстваў гэтага расійскага “выбару” для Беларусі, то практычна ўсе аналітыкі пагаджаюцца з тым, што нічога нечаканага тут не будзе і адносіны Масквы і Мінска застануцца такімі ж, якімі былі апошнія гады. Што да рэгіянальнай бяспекі, то пакуль Пуцін кажа пра неабходнасць стварыць “санітарную зону” на тэрыторыі Украіны, у расійскім Белгарадзе рыхтуюцца да эвакуацыі. У сваю чаргу, лукашэнкаўскі рэжым зноў падвышае напружанасць: на мяжы з Польшчай — з дапамогай нелегальных мігрантаў, а на мяжы з Літвой — ваеннымі вучэннямі.
Якімі могуць быць наступствы для Беларусі перавыбараў Пуціна? Ці прыйшоў час стварыць “санітарныя зоны” па лініі расійска-ўкраінскага супрацьстаяння і на якой тэрыторыі тыя зоны будуць? Чым можа “націснуць” Кіеў на Вашынгтон, каб той зменшыў фінансавую падтрымку беларускіх дэмсіл і СМІ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
3/21/2024 • 1 hour, 18 seconds
“Грамадазнаўства”: як у Вольскага атрымалася “зламаць сцэнар”
У жыцці практычна кожнага творчага чалавека ці калектыву ёсць даты альбо падзеі, якія потым прынята (хочацца) адзначаць. Ну, ці нейкім іншым чынам пра іх нагадваць. Найчасцей гэта нейкія значныя даты творчай дзейнасці: “30 гадоў на сцэне”, напрыклад. Але ёсць і такое, калі нешта зробленае творцам лічыцца такім адметным, што і нейкую гадавіну з дня з’яўлення гэтага твора хочацца адсвяткаваць. Так, 23 сакавіка ў Варшаве Лявон Вольскі вялікім канцэртам адзначыць 10-годдзе альбома “Грамадазнаўства”.
Чым адметнае напісанне альбома “Грамадазнаўства”, чаму аўтар лічыць яго вартым асобнага ўшанавання юбілейным канцэртам? Ці маюць песні з альбома нейкія адметнасці і хто выклаў у сеціва пірацкія запісы яшчэ не выдадзеных песень? Чым яшчэ, апроч выканання “Грамадазнаўства”, парадуе прыхільнікаў Вольскі на канцэрце 23 сакавіка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае фронтмен гурта VOLSKI Лявон Вольскі.
3/21/2024 • 53 minutes, 41 seconds
Віталь Рак: свабода, салідарнасць, справядлівасць, развіццё — у гэтым наша ідэя
21 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік спартовага клуба “Волат”, трэнер, настаўнік і грамадскі актывіст Віталь Рак.
Беларуская нацыя стаіць перад дылемай: вярнуць сабе сваю мову, ідэнтычнасць і нацыянальную свядомасць і адваяваць сваю Беларусь у лукашыстаў і “рускамірцаў” — альбо знікнуць як нацыя і як незалежная краіна, ператварыўшыся ва ўскраіну “расійскай імперыі 2.0”. Разумеючы гэта, мы мусім не толькі займацца пашырэннем нашых нацыянальных каштоўнасцяў сярод аднадумцаў, але і рыхтавацца да вайны за сваю Айчыну, перакананы Віталь Рак.
Пра тое, як знайсці і ўзмацніць сваю беларускасць ва ўмовах эміграцыі альбо ўнутранай акупацыі, чаму нам не пазбегнуць вайны і як да яе рыхтавацца, а таксама пра тое, ці гатовы ён “перагарнуць старонку” дзеля вяртання, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Ракам.
3/21/2024 • 42 minutes, 43 seconds
Валерый Кавалеўскі. Чаму Туру пашпарт Новай Беларусі ўжо выдалі, а Ціханоўскай яшчэ не
КДБ сумесна з прапагандай узяўся актыўна піярыць і прасоўваць пашпарт Новай Беларусі. На БТ з гэтай нагоды нават спецыяльны рэкламны сюжэт выпусцілі, у якім грамадскі памочнік КДБ Ігар Тур, які чамусьці лічыць сябе “журналістам-расследавальнікам”, дзе абодва вызначэнні не адпавядаюць рэчаіснасці, з зіхоткімі ад радасці вачыма расказвае, што ў яго атрымалася замовіць для сябе такі пашпарт. І гэта пры тым, што нават людзі з Аб’яднанага пераходнага кабінета, якія гэтай тэмай займаюцца, у адрозненне ад шчаслівага Тура, такіх пашпартоў не маюць. Галоўнае, каб не высветлілася, што Ігара падманулі дзядзькі-куратары з КДБ і пашпарт, што яму выдалі, быў надрукаваны ў Мінску, у адным з кабінетаў вядомага дома на праспекце Незалежнасці…
Як рухаецца справа з пашпартамі Новай Беларусі і якім чынам Тур атрымаў пашпарт, лічы, першым? Ці сапраўды распачаты збор звестак тых, хто хоча такі пашпарт атрымаць, і ў чым прычына затрымкі з вырабам дакумента? Чаму рэжым так рэагуе на дзеянні дыяспар і “Народных амбасад” за мяжой, ці ўдаецца трымаць “беларускае пытанне” на парадку дня? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.
3/21/2024 • 51 minutes, 33 seconds
Зборы фармацэптаў і французы ля мяжы — "Раніца з Еўрарадыё" за 21 сакавіка
Зборы фармацэптаў і французы ля мяжы — "Раніца з Еўрарадыё" за 21 сакавіка by Euroradio
3/20/2024 • 32 minutes, 10 seconds
Вільня не наша і цэлы танк-абаронца — Еўразум за 20 сакавіка | Новости Беларуси за 20 марта
#euroradio
3/20/2024 • 34 minutes, 22 seconds
Яўгенія Сугак і Стась Карпаў. Дэбаты: хто адказны за хатні гвалт?
Гісторыя хатняга гвалту, якую распавяла журналістка Ганна Клімовіч, стала лакмусавай паперкай для беларусаў. Адны адразу ж прынялі бок жанчыны. Іншыя пачалі казаць, што нельга "без суду і следства" сячы галаву цяпер ужо былога мужа Ганны, журналіста Змітра Панкаўца. Маўляў, адказнасць за сітуацыю ляжыць на абодвух баках.
Адным з тых, хто выказаўся пра неадназначнасць канфлікту, быў публіцыст Стась Карпаў. Між іншага, ён напісаў, што "праблема дзяўчынак, між іншага, у тым, што яны не ведаюць, што такое збіццё". І самога Карпава, і тых, хто яго ставіў пад яго допісамі лайкі, пачалі кансэліць. Музыка Аляксандр Памідораў, які асмеліўся падтрымаць яго, сутыкнуўся з перспектывай адмены канцэрту. У ютуб-шоў "Мне тоже не нравится", якое вядзе Яўгенія Сугак, ён быў вымушаны апраўдвацца за "дрэнныя паводзіны".
У сітуацыі гвалту заўжды вінаваты гвалтаўнік. Але што з адказнасцю? Ці ляжыць яна на мужчынах, якія ніколі ў жыцці не чынілі гвалту над жанчынамі? Ці ляжыць яна на жанчынах, якія "апранаюць занадта кароткія спадніцы" і "ходзяць адны па начах"?
Якая сувязь паміж жартамі над жанчынамі і гвалтам? Пераслед за лайкі — ці няма тут паралеляў з тым, як дзейнічаюць лукашэнкаўскія ўлады? Ці гэта сапраўды іншае? А што з пазіцыяй "жанчыны не сочаць за языком, бо іх у дзяцінстве мала білі"? Абмяркоўваем сітуацыю з людзьмі, якіх грамадская дыскусія вынесла на супрацьлеглыя бакі: Стасем Карпавым і Яўгенеіяй Сугак.
3/20/2024 • 1 hour, 13 minutes, 25 seconds
Уладзіслаў Наважылаў і Андрэй Павук. “А можа, і не пасадзяць”: чаму Лукашэнка так баіцца “збеглых”
Лукашэнкаўскі рэжым, які тры гады як перамог усіх апанентаў, не спыняецца ў сваім жаданні помсты і прыдумляе ўсё новыя крымінальныя справы. Так, упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці 15 сакавіка пачало спецыяльную вытворчасць у дачыненні да 11 чалавек. У якасці фігурантаў названыя блогер Андрэй Павук, яго былая жонка Вольга Павук, оперная спявачка і актывістка Маргарыта Ляўчук, яе былы муж, актывіст і культурны менеджар Аляксандр Чахоўскі, Ілля Салянкоў, рок-музыка, фронтмен гурта Gods Tower Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў, Яўген Вільскі, Вадзім Дзмітранок, кіраўніца кампаніі “Наш дом” Вольга Карач, былы чыноўнік Анатоль Котаў і кіраўніца “Беларускага жаночага фонду” Вераніка Цапкала. Агулам на сёння спецыяльная вытворчасць распачатая ў дачыненні да 88 чалавек.
Як змянілася іх жыццё пасля навіны пра тое, што яны сталі фігурантамі “спецыяльнай вытворчасці”? Ці не ўзнікла жадання явіцца ў орган, які вядзе крымінальны працэс, каб дамагчыся “справядлівасці” і пры неабходнасці пакаяцца і “панесці адпаведнае пакаранне”? Чаму рэжым ніяк не супакоіцца, якія страхі прымушаюць яго працягваць пераслед апанентаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць блогер Андрэй Павук і рок-музыка, фронтмен гурта Gods Tower Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў
3/20/2024 • 38 minutes, 13 seconds
Павел Усаў. Ад “вайны” Марзалюка з “рускім светам” да супрацьстаяння Расіі з NATO
Пакуль Пуцін разважае пра неабходнасць стварыць “санітарную зону” на тэрыторыі Украіны, мэр расійскага Белгарада аб’явіў пра эвакуацыю з горада 9 тысяч дзяцей у рэгіёны Расіі, дзе пакуль яшчэ няма абстрэлаў. У гэты ж час у Беларусі рэзервістаў выклікаюць на зборы, ля літоўскай мяжы ставяць блокпасты, а Марзалюк пайшоў вайной супраць асабліва зацятых прыхільнікаў “рускага свету”. А Каардынацыйная рада нарэшце правяла выбары. Праўда, пакуль гэта толькі перавыбары спікера КР.
Як на сітуацыю ў Беларусі і ва ўсім нашым рэгіёне ўплываюць перавыбары Пуціна і ваенная сітуацыя ва Украіне? Ці варта ўспрымаць ваенныя вучэнні ля мяжы з Літвой як праявы блізкага канфлікту з гэтай краінай? Чаму рэжым пачынае ўсё новыя “спецыяльныя вытворчасці” супраць сваіх апанентаў за мяжой і што ў асяродку тых апанентаў адбылося значнага апошнім часам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
3/20/2024 • 51 minutes, 49 seconds
Тры амбасадары і безадказны дэпутат — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 сакавіка
Тры амбасадары і безадказны дэпутат — "Раніца з Еўрарадыё" за 20 сакавіка by Euroradio
3/19/2024 • 33 minutes, 1 second
Адзіны герой і святыя мільянеры — Еўразум за 19 сакавіка | Новости Беларуси за 19 марта
Адзіны герой і святыя мільянеры — Еўразум за 19 сакавіка | Новости Беларуси за 19 марта by Euroradio
3/19/2024 • 37 minutes, 9 seconds
Журналістка пра праваслаўную бізнес-імперыю ў Мінску
Журналістка пра праваслаўную бізнес-імперыю ў Мінску by Euroradio
3/19/2024 • 12 minutes, 3 seconds
Gintautas Mažeikis. Пра “ліцвінізм”, Літву, агентуру КДБ, вайну і ролю Ціханоўскай
Удзел лукашэнкаўскага рэжыму ў расійскай агрэсіі ва Украіне зрабіў Беларусь у вачах усяго свету саўдзельніцай ваеннага злачынства. І гэта статус уплывае нават на тых беларусаў, якім давялося з’ехаць з Беларусі праз пераслед з боку лукашэнкаўскіх “сілавікоў”. Найбольш гэты негатыўны ўплыў адчуваецца ў Літве, дзе актыўна дзейнічаюць як лукашэнкаўскія, так і пуцінскія спецслужбы і дзе сумесная гісторыя двух нашых народаў нечакана зрабілася адной з крыніц непаразумення.
У чым сапраўдная прычына ўзмацнення напружання ў адносінах да беларусаў у літоўскім грамадстве і пры чым тут “ліцвінізм”? Ці магчымае вырашэнне непаразумення палітычнымі сродкамі? Як звязаныя гісторыя і сучаснасць і ці варта краінам Балтыі, а можа, і ўсёй Еўропе рыхтавацца да супрацьстаяння расійскай агрэсіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітолаг, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis)
3/19/2024 • 42 minutes, 8 seconds
Мікіта Белаглазаў. Пачуць “Марсіяніна”: дзякуючы беларусам гэта будзе магчыма
У часы, калі значная частка дня праходзіць у дарозе, усё большую папулярнасць сярод беларусаў набываюць аўдыякнігі — каб можна было паслухаць, едучы па справах. І, безумоўна, гэта магчымасць пазнаёміць беларусаў з беларускай літаратурай, паказаць, што і ў нас ёсць творы, не горшыя за сусветна вядомыя. Дзякуючы асобным энтузіястам, якіх, варта прызнаць, з часам робіцца ўсё больш, колькасць такіх твораў у аўдыяфармаце расце.
Ці сапраўды цікавасць да аўдыякніг застаецца вялікай і які ўзровень увагі спажыўцоў да твораў беларускіх аўтараў? Што новага ў audiobooks.by і як ідзе агучка “народнай” аўдыякнігі? Ці далучаюцца да праектаў па агучцы беларускія структуры замежжа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік праекта audiobooks.by, супрацоўнік кампаніі Google Мікіта Белаглазаў
3/19/2024 • 36 minutes, 58 seconds
Беларусы "не бачаць" бытавога гвалту. Gender Gap з Ірынай Сідорскай
19 сакавіка прапаганда ўзяла ў абарот беларускую касманаўтку. Марына Васілеўская паляціць на МКС праз два дні — таму сёння яе аблізвае Лукашэнка. Зрэшты, нічога новага.
Акрамя гэтага, у сённяшнім Gender Gap з Ірынай Сідорскай абмяркоўваем рэха публічных гендарных скандалаў і тое, як на іх рэагавалі беларусы. А на дэсерт раскажам, як Расія развівае гендарную роўнасць у Еўропе.
3/19/2024 • 43 minutes, 5 seconds
Загадкавае "веча" і 5 тысяч за суп — "Раніца з Еўрарадыё" за 19 сакавіка
Загадкавае "веча" і 5 тысяч за суп — "Раніца з Еўрарадыё" за 19 сакавіка by Euroradio
3/18/2024 • 33 minutes, 38 seconds
"Ашаламляльныя" выбары і дранікі з шышак — Еўразум за 18 сакавіка | Новости Беларуси за 18 марта
"Ашаламляльныя" выбары і дранікі з шышак — Еўразум за 18 сакавіка | Новости Беларуси за 18 марта by Euroradio
3/18/2024 • 36 minutes, 41 seconds
Леў Львоўскі. “Антысанкцыі”: па кім найперш ударыць гандлёвая вайна з Літвой
У адказ на “несяброўскія паводзіны” беларускі рэжым пайшоў на рашучы крок і ўвёў свае “антысанкцыі” супраць Літвы — забараніў увоз у Беларусь пэўных тавараў літоўскай вытворчасці. Адначасова беларуская вытворчасць атрымлівае ўсё новыя замовы ад Расіі, якой неабходнае ўсё, што спатрэбіцца яе акупацыйным войскам для вайны ва Украіне. У самой Расіі ўкраінскія беспілотнікі працягваюць балюча біць па расійскіх НПЗ.
Ці сапраўды беларускі рэжым нанёс “балючы ўдар” літоўскай эканоміцы і хто найперш пацярпіць ад лукашэнкаўскіх “антысанкцый”? Што адбываецца з беларускай эканомікай і як на яе ўплывае вайна Расіі з Украінай? Ці варта чакаць рэзкіх зменаў курса валют і ад чаго гэта залежыць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі
3/18/2024 • 56 minutes, 11 seconds
Роза Турарбекава. Адукацыя “імя Дзяржынскага”, хвароба МЗС і УНС як пятае кола
У лукашэнкаўскай Беларусі працягваюць не толькі ўпарта захоўваць “традыцыі савецкай адукацыі”, але і крэатыўна развіваць ды пашыраць іх. Але ў часы, калі “найлепшыя людзі горада” ў выглядзе карнікаў, даносчыкаў і прапагандыстаў кіруюць краінай, установы адукацыі таксама мусяць насіць імя тых самых карнікаў ці даносчыкаў. Са скіраванасцю ў русафільства і выразнай антыбеларускасцю як дзяржаўнай ідэалогіяй.
Ці ўплывае на адукацыю выбар асобаў, імёнамі якіх называюць навучальныя ўстановы? Што прымушае Лукашэнку ўздымаць тэму дзяржаўнай ідэалогіі і хто паверыць яго заігрыванням з “новым пакаленнем ва ўладзе”? Ці чакаць канфліктаў паміж УНС і Лукашэнкам і чаму звальняюць паслоў у краінах ЕС? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
3/18/2024 • 50 minutes, 10 seconds
Зміцер Бартосік. "Смяяцца, плакаць і спяваць": беларускія рэаліі на радзіме і чужыне
Напярэдадні Дня Волі, а дакладней, 19 сакавіка, у прыхільнікаў творчасці барда, журналіста, пісьменніка Змітра Бартосіка ёсць добрая нагода, каб сабрацца разам — аўтарскі вечар "Смяяцца, плакаць і спяваць". Каб не толькі паслухаць песні “зоркі пратэснага шансону”, але і абмеркаваць новую кнігу Змітра, трылер з шакавальнай назвай “Забіць упалмінзага”.
Ці застаюцца сілы і час ва ўмовах “эмігранцкага выжывання” на творчасць і ці ёсць попыт на беларускае за мяжой? Што новага паспеў апошнім часам напісаць Бартосік як музыкант і як пісьменнік? Ці магчыма захоўваць сваю беларускасць у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае публіцыст, пісьменнік, бард Зміцер Бартосік
3/18/2024 • 35 minutes
ДЭПО пад ядзерку і ліцэй імя Фелікса — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 сакавіка
ДЭПО пад ядзерку і ліцэй імя Фелікса — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 сакавіка by Euroradio
3/18/2024 • 30 minutes, 9 seconds
Анатоль Фёдараў. Адкалоўся ад КР, патрабуе ультыматуму для Лукашэнкі
Напачатку сакавіка некалькі ўдзельнікаў выйшлі з Аргкамітэту па выбарах у Каардынацыйную раду. "Мы маем справу з вельмі грубай і нахабнай палітычнай афёрай, дзе за гучнымі словамі аб дэмакратычных каштоўнасцях няма месца для палітычнага плюралізму, кампрамісу, дзе рэалізуюцца толькі карпаратывісцкія схемы i iнтарэсы", — тлумачыць прычыны гэтага прадстаўнік Нацыянальна-дэмакратычнай платформы Анатоль Фёдараў.
Што менавіта не спадабалася актывістам? Пра якую палітычную афёру ідзе гаворка? Якая стратэгія ў гэтай часткі дэмакратычнага руху, і ў чым сутнасць ультыматуму для Лукашэнкі, якога яны патрабуюць ад еўрапейскіх структураў? Абмяркоўваем гэта з Анатолем Фёдаравым.
3/15/2024 • 1 hour, 10 minutes, 12 seconds
Іх норавы: Марыхуанавы рай у паліцыі і "цэлібат" на вуліцы чырвоных ліхтароў
Пакуль пацукі кайфуюць, паядаючы марыхуану ў аддзяленні паліцыі Новага Арлеана, жыхары Амстэрдама стаміліся ад турыстаў, якія прыязджаюць у горад па наркотыкі і секс. Як змагацца з назапашаным стрэсам, могуць падказаць навукоўцы з Паўднёвай Карэі, якія правялі цікавае даследаванні пра ўзаемаадносіны сабак і людзей. Падрабязней пра гэтыя і іншыя сусветныя падзеі чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
3/15/2024 • 4 minutes, 5 seconds
Згвалтаваная Канстытуцыя і абдалбаныя пацукі — Еўразум за 15 сакавіка|Новости Беларуси за 15 марта
Згвалтаваная Канстытуцыя і абдалбаныя пацукі — Еўразум за 15 сакавіка|Новости Беларуси за 15 марта by Euroradio
3/15/2024 • 30 minutes, 29 seconds
Аляксандр Кныровіч. "Буслік" далётаўся, а "Атланту" спатрэбіўся новы дырэктар
15 сакавіка ў Беларусі — Дзень Канстытуцыі. Пакуль Лукашэнка стэндапіць пра тое, што ў цяперашняй рэдакцыі беларускага асноўнага закона закладзеныя традыцыі полацкай рады, Ціханоўская называе Канстытуцыю палітзняволенай.
Пра гэта пагаворым з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. А таксама абмяркуем апошнія эканамічныя навіны: "Атланту" і БелАЗу спатрэбіліся новыя дырэктары, а "Буслік" далётаўся..
3/15/2024 • 49 minutes, 51 seconds
Зміцер Новікаў і Павел Марыніч. Што такое Belarus Tomorrow? Дзе і як глядзець?
Беларусам знайшлося месца на новым спадарожніку, які запусцілі "Рэпарцёры без межаў". Напачатку сакавіка Svoboda Satellite пачаў адкрытае бясплатнае вяшчанне. Там можна паслухаць Еўрарадыё і пабачыць новую беларускую стрымінгавую платформу Belarus Tomorrow.
Што гэта за праект, хто за ім стаіць, як ён будзе развівацца, дзе глядзець — і як далучыць сяброў і сваякоў, якія застаюцца ў Беларусі? Распавядаюць заснавальнікі Belarus Tomorrow Зміцер Новікаў і Павел Марыніч.
3/15/2024 • 36 minutes, 35 seconds
Царква для правільных і пужалкі Пуціна — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 сакавіка
Царква для правільных і пужалкі Пуціна — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 сакавіка by Euroradio
3/15/2024 • 30 minutes, 37 seconds
Сенатар Абельская і ЦікТок супраць ЖРЭА — Еўразум за 14 сакавіка|Новости Беларуси за 14 марта
Сенатар Абельская і ЦікТок супраць ЖРЭА — Еўразум за 14 сакавіка|Новости Беларуси за 14 марта by Euroradio
3/14/2024 • 42 minutes, 47 seconds
Аляксандр Фрыдман. Пра “пуцінскі тэрор” за мяжой, “выбарчы” марафон і ракеты Шольца
Пакуль канцлер Германіі Шольц разважае пра нейкія “чырвоныя лініі” ў дачыненнях з Крамлём, якія могуць быць пяройдзеныя праз пастаўкі ракет Taurus Украіне, расійскія агенты спакойна нападаюць на апанентаў Пуціна за мяжой. Так, напад на паплечніка Навальнага ў Вільні ўжо назвалі “пуцінскім тэрорам”. Такі падарунак Пуціну напярэдадні яго перавыбараў, каб прадэманстраваць сілу Крамля за межамі Расіі. Што ў самой Расіі робяць украінскія беспілотнікі — гэта іншае, вядома.
Ці сапраўды збіццё Волкава ў Вільні — гэта знак з Крамля апанентам Пуціна і наколькі шырокім можа быць такі “тэрор”? Ці гатовы Захад да вайны з Расіяй, на што разлічваюць Трамп і Орбан і чаму Шольц так не хоча расставацца з ракетамі Taurus? Што адбываецца ў дэмсілах і ці не стануць выбары ў КР прычынай чарговага расколу ў іх шэрагах? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
3/14/2024 • 1 hour, 7 minutes, 14 seconds
Маргарыта Ворыхава: свабода, незалежнасць, роўнасць — мая нацыянальная ідэ я
14 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве, прадстаўніца Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Еўропы, старшыня Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”, прадстаўніца Каардынацыйнай рады (фракцыя “Моладзевы наступ”) Маргарыта Ворыхава.
Нічога страшнага няма ў тым, што мы да сёння працягваем фармуляваць, пераасэнсоўваць і разважаць пра сваю нацыянальную ідэю. Таму што, на мой погляд, нацыянальная ідэя — гэта не канчатковая мэта, а працэс. Не можа і не павінна быць так, што некалі нацыя сфармулявала сваю нацыянальную ідэю і яна застаецца нязменнай цягам вякоў. Мяняецца наваколле, мяняюцца ўмовы, кантэкст і мы ў тым ліку. І наша ідэя павінна змяняцца разам з намі, перакананая Маргарыта Ворыхава.
Пра тое, як абараніцца ад уплыву і ўздзеяння ідэй “рускага міру” на розум беларускай моладзі, навошта захоўваць сваю ідэнтычнасць, жывучы за мяжой, і пра патрэбу вярнуцца ў Беларусь мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Маргарытай Ворыхавай.
3/14/2024 • 50 minutes, 42 seconds
Наезд на бацькоў і знішчэнне аграсядзіб — "Раніца з Еўрарадыё" за 14 сакаві ка
Наезд на бацькоў і знішчэнне аграсядзіб — "Раніца з Еўрарадыё" за 14 сакавіка by Euroradio
3/14/2024 • 34 minutes, 55 seconds
Спойлер для Сашы і карона для Ланы — Еўразум за 13 сакавіка|Новости Беларуси за 13 марта
Спойлер для Сашы і карона для Ланы — Еўразум за 13 сакавіка|Новости Беларуси за 13 марта by Euroradio
3/13/2024 • 36 minutes, 34 seconds
Аркадзь Мошас. Пра вайну з NATO, перавыбары Пуціна, палітвязняў і гандаль санкцыямі
Ужо і Фінляндыя стала паўнавартасным сябрам NATO, наблізіўшы сілы альянсу да самых межаў Расіі на поўначы і ператварыўшы Балтыйскае мора ва ўнутраны “натаўскі” басейн. У адказ з Крамля ўсё часцей гучаць пагрозы не толькі атамнага ўдару, але і непасрэднага нападу на Польшчу ці нейкую балтыйскую краіну — удзельніцу NATO. Ваяўнічую позу прымае і мінскі хаўруснік крамлёўскага агрэсара — Лукашэнка напаказ займаецца ўсеагульнай мілітарызацыяй і грамадства, і заканадаўства. Не забываючыся працягваць рэпрэсіі на фоне няспыннага “выбарчага” фарсу.
Як сяброўства ў NATO змяніла настроі фінскага грамадства і ці ёсць Захаду што супрацьпаставіць распаўсюду ідэй “рускага свету”? Ці гатовы Захад да вайны з Расіяй і на што разлічваюць Трамп і Орбан са сваімі заявамі пра мір у выніку заканчэння заходняй падтрымкі Украіны? Што зменіцца ў Расіі пасля пераабрання Пуціна і ці існуе магчымасць вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас
3/13/2024 • 56 minutes, 50 seconds
Павел Усаў. Ад “саюзнага зомба-холдынгу” да заклікаў “не злаваць дзеда”
На працу “медыяхолдынгу” так званай Саюзнай дзяржавы выдаткоўваецца 11 мільёнаў долараў. І хоць галоўны офіс будзе ў Маскве, а каманда прапагандыстаў яшчэ не сфармаваная, гэта сведчыць пра тое, што працэс запушчаны. Ва ўмовах, калі за падпіску на незалежныя медыя, з якіх можна атрымаць альтэрнатыўную лукашэнкаўскай ці рускамірскай прапагандзе інфармацыю, пагражае зняволенне, гэты новы зомба-холдынг уяўляе канкрэтную небяспеку. Асабліва на фоне росту прыхільнікаў ідэй “не злаваць дзеда” і “перагарнуць старонку”.
Чым небяспечнае пашырэнне прапагандысцкага вяшчання на Беларусь і што мы можам супрацьпаставіць распаўсюду ідэй “рускага свету”? Якія перафарматаванні дэмсіл нам патрэбныя і ці дапаможа гэта справіцца з фантомнымі болямі 2020-га? Ці існуе магчымасць вызвалення палітвязняў і што за сілы агітуюць за “перагортванне старонкі” і заклікаюць “не злаваць дзеда”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
3/13/2024 • 1 hour, 6 minutes, 35 seconds
Хітры суд і шматтысячны полк — "Раніца з Еўрарадыё" за 13 сакавіка
Хітры суд і шматтысячны полк — "Раніца з Еўрарадыё" за 13 сакавіка by Euroradio
3/13/2024 • 34 minutes, 4 seconds
Небяспечны бярозавік і несправядлівы Оскар — Еўразум за 12 сакавіка|Новости Беларуси за 12 марта
Небяспечны бярозавік і несправядлівы Оскар — Еўразум за 12 сакавіка|Новости Беларуси за 12 марта by Euroradio
3/12/2024 • 37 minutes, 39 seconds
Вучоны-хімік пра карысць і небяспеку бярозавага соку
Вучоны-хімік пра карысць і небяспеку бярозавага соку by Euroradio
3/12/2024 • 8 minutes, 22 seconds
Ганна Комар. “Калі я выйду на волю”: гісторыя гвалту без знакаў прыпынку
У выдавецтве “Скарына” выйшла кніга дакументальнай прозы беларускай пісьменніцы Ганны Комар “Калі я выйду на волю”. Кніга апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто перажываў міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне ў той самы час. Прэзентацыі кнігі з удзелам аўтаркі і дызайнеркі пройдуць у Варшаве (12 сакавіка, 19:00, Free Belarus), Беластоку (14 сакавіка, 18:30, хаб “Новая зямля”) і Вільні (16 сакавіка, 16:30, Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча).
Чым адметная новая кніга Ганны і чаму яна з’явілася толькі цяпер? Пра каго і для каго найперш гэтая кніга і ці дапаможа яна справіцца з фантомнымі болямі 2020-га? Ці сапраўды беларусы працягваюць жыць у парадыгме 2020 года і ці не замінае гэта нашаму грамадству рухацца наперад? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літаратарка і перакладчыца Ганна Комар
3/12/2024 • 39 minutes, 15 seconds
Вадзім Мажэйка. Кампанія-2025: перавыбары Лукашэнкі і бязвыбары Ціханоўскай
Пачаўшы з так званага “адзінага дня галасавання”, на якім працэдуру прызначэння прайшлі “дэпутаты” мясцовых саветаў і Палаты прадстаўнікоў, рэжым не суцішыўся і адразу пачаў “фармаваць” склад Усебеларускага народнага сходу. Адначасова прапаганда актыўна прасоўвае тэму “прэзідэнцкіх выбараў”. На якія Лукашэнка то “скажыце ім, што пайду”, то, апамятаўшыся — чарговы раз “я ўлады наеўся”. А вось у дэмакратычных сілах нічога, што можна было б гэтай “выбарчай кампаніі” рэжыму супрацьпаставіць, не адбываецца.
Чаму лукашэнкаўцы так рана пачалі рыхтавацца да “электаральнага” 2025 года і чаго ад тых “выбараў” чакаць? Якую ролю ў структуры рэжыму будзе выконваць Усебеларускі народны сход і навошта ён Лукашэнку? Ці гатовыя дэмсілы да 2025 года, у якім стане яны цяпер і якіх зменаў патрабуюць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактар "Беларускага Штогодніка" Вадзім Мажэйка
3/12/2024 • 44 minutes, 25 seconds
Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў. Пра каліноўцаў, рэпарацыі, культурны дэсант Ляўчу к і агентуру
Вясна прынесла не толькі ўзмацненне ціску расійскіх войскаў на ўкраінскую абарону, але і складанасці з заходняй дапамогай, павялічылася напружанне ва ўкраінскім грамадстве. Але ўпартасці ў супраціве расійскім акупантам менш не стала. І ў гэтым супраціве УСУ дапамагаюць беларускія добраахвотнікі. У тым ліку і з палка імя Кастуся Каліноўскага, якому гэтымі днямі споўнілася 2 гады.
Ці адчуваецца стомленасць ад вайны і як змяніліся апошнім часам настроі ўкраінскага грамадства? Як змяняецца стаўленне да беларусаў і якую ролю ў гэтым грае наяўнасць ў складзе УСУ беларускіх добраахвотнікаў? Ці вераць ва Украіне ў мірныя перамовы з Пуціным? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ўкраінскі блогер Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў
3/12/2024 • 57 minutes, 11 seconds
Ненармаваная праца і медыяхолдынг за 11 мільёнаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 сакавіка
Ненармаваная праца і медыяхолдынг за 11 мільёнаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 сакавіка by Euroradio
3/12/2024 • 25 minutes, 20 seconds
Ева Вежнавец. “Па што ідзеш, народ беларускі?”: як не страціць сваю чалавечнасць і сябе
Кніга пісьменніцы Евы Вежнавец (сапраўднае імя — Святлана Курс) "Па што ідзеш, воўча?" прымушае не толькі ўважліва прыглядацца да сябе, людзей побач і грамадства, у якім мы жывём, але і пастаянна ставіць перад сабой і спрабаваць знайсці адказы на пытанні пра тое, што ў сітуацыі, у якую мы ўсе трапілі, рабіць. Каб застацца чалавекам. Каб не страціць сябе ў віры жудасных выпрабаванняў.
Чым адметны час, у які мы жывём, і якія галоўныя пытанні гэты час ставіць перад намі? Ці магчыма ў гэтым віры выпрабаванняў не страціць чалавечнасць? Ці ёсць у пісьменнікаў альбо “лідараў меркаванняў” адказы на выклікі часу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменніца, публіцыстка Ева Вежнавец (Святлана Курс)
3/11/2024 • 56 minutes, 13 seconds
Паліна Прысмакова. Беларускамоўная школа за мяжой? Рэальна, калі беларусы арганізуюцца
Пытанне атрымання адукацыі на беларускай мове для дзяцей вымушаных эмігрантаў уздымаецца ў дыяспарах розных краін (і ў каментарах да стрымаў Еўрарадыё) вельмі часта. І размова не пра школкі выхаднога дня, якіх ініцыятыўныя выкладчыкі і энтузіясты стварылі ўжо шмат. Гаворка пра дзяржаўныя “сярэднія” школы. Дзе б беларускіх дзяцей вучылі паводле стандартных школьных праграм, але на беларускай мове. Здаецца, у Вільні такое магчымае.
Ці ёсць рэальная магчымасць адкрыць школу з беларускай мовай выкладання і што для гэтага патрэбнае? Што перашкаджае адкрыць такія школы і ці сапраўды гэта трэба беларусам Вільні? Ці магчыма паўтарыць “кейс Вільні” у Польшчы, каб і тут беларускія дзеці маглі атрымліваць адукацыю па-беларуску? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), даследчыца эканамічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, сяброўка Рады БНР Паліна Прысмакова
3/11/2024 • 34 minutes, 10 seconds
Андрэй Стрыжак. Пра “вашынгтонскі абкам”, “выкуп” палітвязняў, данаты і ліцвінізм
Андрэй Стрыжак. Пра “вашынгтонскі абкам”, “выкуп” палітвязняў, данаты і ліцвінізм by Euroradio
3/11/2024 • 39 minutes, 28 seconds
Народаўладдзе без народу і даваенныя Сувалкі — Еўразум за 11 сакавіка|Новости Беларуси за 11 марта
Народаўладдзе без народу і даваенныя Сувалкі — Еўразум за 11 сакавіка|Новости Беларуси за 11 марта by Euroradio
3/11/2024 • 36 minutes, 11 seconds
Аляксандр Казак. Ці стане “дыпламатычна акупаваная” Беларусь плацдармам для нападу на ЕС
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю італьянскаму тэлеканалу Rai 1 заявіў, што лічыць Беларусь “дыпламатычна акупаванай”. Выяўляецца гэтая акупацыя ў тым, што сёння не Лукашэнка, а менавіта Пуцін фактычна кіруе “і сілавым блокам на тэрыторыі Беларусі, і войскамі на тэрыторыі Беларусі”. Магчыма, гэта толькі меркаванне Зяленскага ці словы, якімі ён хацеў настрашыць італьянцаў. Але факт у тым, што расійскія сілавікі насамрэч дзейнічаюць на беларускай зямлі як у сябе дома. На фоне пагроз Крамля ў бок краін NATO, суседзяў Беларусі, гэта выглядае вельмі непрыемна.
Ці ёсць падставы сцвярджаць, што лукашэнкаўскімі сілавікамі і ваеннымі сапраўды камандуе Пуцін? Што стаіць за паглыбленнем мілітарызацыі Беларусі і навошта “мілітарызуецца” заканадаўства? Ці магчымае ваеннае ўварванне з тэрыторыі Беларусі ў бок Украіны ці іншых суседніх краін і чым гэта пагражае беларусам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, эксперт па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак
3/11/2024 • 46 minutes, 39 seconds
Роза Турарбекава. Ад Ціханоўскай з Гутэрышам да Качанавай з залатым ордэнам
Умяшацца ў сітуацыю з палітвязнямі Святлана Ціханоўская заклікала генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша. Бо сітуацыя, калі ад Мікалая Статкевіча, Марыі Калеснікавай, Сяргея Ціханоўскага ды іншых палітвязняў больш за год няма ніякіх звестак, насцярожвае. Але рэжым ніякім чынам не дае падставы меркаваць, што гатовы пайсці хоць на які размовы пра палёгкі для палітвязняў. Затое ён актыўна рыхтуецца да чарговых “выбараў Лукашэнкі”, нават не хаваючы сваіх намераў.
Што рэальна можа зрабіць ААН і асабіста Гутэрыш для паляпшэння сітуацыі з беларускімі палітвязнямі? Ці варта чакаць сюрпрызаў падчас “выбараў” 2025 года? Ці мае падставы Зяленскі сцвярджаць, што Беларусь фактычна акупаваная? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
3/11/2024 • 57 minutes, 27 seconds
Забруджаныя грыбы і старыя рытуалы — "Раніца з Еўрарадыё" за 8 сакавіка