Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.
На якіх умовах Лукашэнка можа вызваліць палітвязьняў да 26 студзеня?
Што адбываецца падчас непублічных перамоваў прадстаўнікоў заходніх краінаў з прадстаўнікамі рэжыму? І якая тут можа быць роля дэмакратычных сілаў? Суразмоўцы Ганны Соўсь у «Піку Свабоды» — Валер Кавалеўскі, кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, і Вольга Гарбунова, былая палітзьняволеная, грамадзкая дзяячка, заснавальніца дабрачыннага фонду падтрымкі «21 траўня». І Вольга, і Валер — у мінулым чальцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, і абое пакінулі яго з уласнага жаданьня, у тым ліку празь нязгоду з пэўнымі пазыцыямі.
24/10/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Выбары прэзыдэнта праз тры месяцы. Што прыдумала апазыцыя
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца праз тры месяцы. Іх прызначылі 26 студзеня наступнага году. Куды так сьпяшаюцца ўлады і што прапануе дэмакратычная апазцыя. Госьця «ПіКу Свабоды» - палітоляг Роза Турарбекава.
23/10/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Для Крамля прэзыдэнт Бел арусі можа быць толькі стары, непрыгожы і пры сьмерці»
Амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў у інтэрвію РИА «Новости» заявіў, што Крэмль дапаможа рэжыму Лукашэнкі ў выпадку «дэстабілізацыі сытуацыі», а таксама расказаў аб праекце дамовы пра гарантыі бясьпекі паміж Масквой і Менскам. У праграме «ПіК Свабоды» заявы Грызлова камэнтуе шэф-рэдактар аддзелу навінаў выданьня Insider Цімур Алеўскі.
22/10/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Лукашэнка захавае жыцьцё, калі зробіць крокі», — Халезін пра непублічныя перамовы і прэм’еру ў ЗША
З сузаснавальнікам Беларускага свабоднага тэатру і рэжысэрам пастаноўкі «KS6: SMALL FORWARD» Мікалаем Халезіным гаворым пра амэрыканскую прэм’еру спэктакля пра алімпійку Кацярыну Сныціну, а таксама пра тое, што можа стаяць за візытам у Беларусь прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША і заявамі Лукашэнкі пра «перамовы зь нейкімі прадстаўнікамі краінаў Захаду».
21/10/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Хто вырашае, ці легітымны Лукашэнка і які статус Беларусі. Тлумачыць юрыстка
Госьця «ПіКу Свабоды» - юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала. Яна разважае пра тое, ці з ьяўляецца Беларусь дзяржавай-агрэсарам з пункту гледжаньня міжнароднага права, ці прызнае Захад легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі і паводле якой схемы можа ўсталёўвацца законнасьць у Беларусі пасьля пераменаў.
17/10/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Вячорка: Лукашэнка штодня атрымлівае сыгналы ад Захаду
Ці гатовыя дэмакратычныя сілы Беларусі адмовіцца ад ціску на рэжым Лукашэнкі? Ці дапамагло б гэта вызваліць палітвязьняў і ці зьменшыла б расейскія ўплывы ўнутры краіны? І ці ёсьць у беларускіх дэмакратычных сілаў увогуле нейкія рычагі ўплыву на ўнутрыбеларускую сытуацыю. Гутарка з галоўным дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам.
16/10/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Дзеля чаго Пратасевіч даў інтэрвію Сабчак
Дзеля чаго рабілася інтэрвію Ксеніі Сабчак з Раманам Пратасевічам і ці дасягнутая пастаўленая мэта? Як расейская прапаганда канкуруе зь беларускай і як гэта зьвязана з выбарчай кампаніяй у Беларусі ў 2025 годзе? Не пра зьмест, а пра мэты інтэрвію вядомай расейскай вядоўцы-сэлебрыці Ксеніі Сабчак з экс-рэдактарам тэлеграм-каналаў NEXTA і «Беларусь галаўнога мозгу» Раманам Пратасевічам гаворым з дасьледчыцай прапаганды, мэдыяэкспэрткай, доктаркай філялягічных навук Ірынай Сідорскай і мэдыяэкспэрткай, рэдактаркай выданьня «План Б», былой палітзьняволенай Вольгай Лойкай.
15/10/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму не вызваляюць палітвязьняў, якія пагадзіліся зьняцца ў прапагандысцкіх фільмах?
У Дзень маці судзяць маці дваіх дзяцей Паліну Шарэнду-Панасюк. Палітзьняволенай пагражае яшчэ 1 год няволі ў дадатак да тых амаль ужо чатырох гадоў, якія яна адбыла. Ад каго залежыць вызваленьне Паліны? Адказваюць муж Паліны Андрэй Шарэнда і Марына Касінерава, прадстаўніца ініцыятывы dissidentby.
14/10/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Навумчык: Пазьняка не цікавіць імідж, ён кажа тое, што не гавораць іншыя
У праграме «ПіК Свабоды» былы дэпутат Вярхоўнага Савету і публіцыст Сяргей Навумчык ацэньвае прызнаньне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру японскай арганізацыі «Ніхон Хіданкё», а таксама разважае пра апошнія заявы Зянона Пазьняка наконт Віктара Бабарыкі і Марыі Калесьнікавай.
11/10/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Які лёс падрыхтавалі «Белсату»
Сьледчы камітэт Беларусі арыштаваў на Піншчыне хату кіраўніка тэлеканалу «Белсат» Аляксея Дзікавіцкага. Да таго рэжым Лукашэнкі прызнаў тэлеканал «экстрэмісцкай арганізацыяй». Непажаданай арганізацыяй канал абвясьцілі і ў Расеі. Аб праблемах «Белсату» і яго кіраўніка гаворым у эфіры «ПіКу Свабоды».
10/10/2024 • 0 minutos, 0 segundos
За што насамрэч Лукашэнка атрым аў ордэн ад Пуціна?
Ад якой прапановы ці загаду Пуціна Лукашэнку будзе немагчыма адмовіцца? Публічныя і непублічныя вынікі чарговага візыту кіраўніка Беларусі ў Маскву абмяркоўваем у штодзённым эфіры «ПіК Свабоды» з палітычным аналітыкам Вадзімам Мажэйкам.
9/10/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Ці спадзяецца Лукашэнка на ядзерную зброю?
Ці зайздросьцяць Лукашэнку калегі па СНД? Хто, акрамя яго, гатовы падтрымліваць Расею? Чаму прэм'ер Армэніі сеў за стол СНД з Лукашэнкам? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў.
8/10/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Перанос баявых дзеяньняў у Беларусь: два погляды
Украінскі дэпутат на Форуме свабоднай Расеі прапанаваў перанесьці баявыя дзеяньні на тэрыторыю Беларусі, каб гэта была супольная апэрацыя з прадстаўнікамі беларускай грамадзкасьці і каб нехта зь беларускіх лідэраў быў гатовы ўзяць на сябе ўладу. У праграме “ПіК Свабоды” прапанову сустаршыні міжфракцыйнага дэпутацкага аб‘яднаньня «За дэкалянізацыю Расеі» Алега Дунды абмяркоўваем з Вадзімам Кабанчуком, прадстаўніком у аб ароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былым намесьнікам камандзіра палку Каліноўскага, і з украінскім палітолягам, дырэктарам Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўгенам Магдам.
7/10/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Што паказала гутарка з Васкрасенскім
Ці павінна быць вызваленьне палітвязьняў найвышэйшым прыярытэтам? Чаго хоча Лукашэнка ў абмен на палітвязьняў? Чаму афіцыйны Менск дамагаецца, каб па зьняволенага Андрэя Пачобута прыехаў польскі міністар Сікорскі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае правабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка.
3/10/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Фрыдман: Лукашэнка асьцярожны з Ізраілем
Іран уначы выпусьціў па Ізраілі каля 180 балістычных ракет. У Тэгеране заявілі, што гэта адказ на гібель саюзьнікаў Ірана ў барацьбе з Ізраілем — лідэраў груповак ХАМАС і Хізбала. Да чаго імкнуцца бакі канфлікту і як гэта бачаць у Менску, каго падтрымліваюць? Госьць «ПіКа Свабоды» — палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман.
2/10/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Тры ўдары Латушкі па Лукашэнку
Ці мае прэцэдэнты пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд на рэжым Лукашэнкі? Чаму прадметам пазову ня стаў прымусовы вываз украінскіх дзяцей? Якія палітычныя наступствы будзе мець літоўскі пазоў у МКС? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, намесьнік старшыні Аб'яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка.
1/10/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Ці будуць судзіць Лукашэнку. Рыжанкоў і Ціханоўская ў ААН
Беларусь на сустрэчах ААН у Нью-Ёрку прадстаўлялі дзьве дэлегацыі: міністра замежных справаў Максіма Рыжанкова і лідэркі дэмакратычных сілаў Сьвятланы Ціханоўскай. Якіх вынікаў можна чакаць ад гэтых візытаў? А таксама чаму Аляксандар Лукашэнка так расхваляваўся з прычыны магчымага разгляду яго справы ў Гаазе? Абмяркоўваем у „ПіКу Свабоды“ з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і юрысткай-міжнародніцай, кандыдаткай юрыдычных навук Кацярынай Дзяйкалай.
30/9/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Палітоляг Вусаў: Пасьля выбараў статус Лукашэнкі зьменіцца. Нават для Захаду
Навошта былога палітвязьня Рамана Пратасевіча ізноў пачынае актыўна выкарыстоўваць прапаганда і прапануе яму стаць мэдыятарам у дыялёгу паміж дзяржавай і апазыцыяй. Пра што сьведчаць заявы Лукашэнкі на сустрэчы са студэнтамі ў Менску?
27/9/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як ядзерны шантаж Пуціна і Лукашэнкі аказаўся пустым
У выпадку агрэсіі супраць Беларусі Расея пакідае за сабой права прымяніць ядзерную зброю — гэта прадугледжана ў праекце абноўленай рэдакцыі ядзернай дактрыны Расеі. Яе анансаваў Уладзімір Пуцін.
26/9/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Што Ціханоўская робіць у ААН
Што найбольш важнага адбываецца падчас цяперашняга візыту Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША? Чаго яе каманда можа дабіцца праз структуры ААН? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Дзяніс Кучынскі, дарадца Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях.
25/9/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Двубой Лойкі і Стрыжака: паразуменьне з уладай ці ціск на яе
Ці ўзмацняюцца рэпрэсіі ў Беларусі? Ці павіннае вызваленьне палітвязьняў быць прыярытэтам для дэмсілаў? Якія хібы і перавагі паразуменьня з уладай і змаганьня зь ёй? Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца кіраўнік фонду салідарнасьці BySol Андрэй Стрыжак і
рэдактарка выданьня «План Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка.
24/9/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як перасьледуюць сем’і палітвязьняў у Беларусі
Якія рэпрэсіі зазнаюць родныя палітвязьняў у Беларусі? Як улады караюць за дапамогу родным за кратамі і робяць жыцьцё невыносным? Расказвае маці былой палітзьняволенай Вольгі Класкоўскай Людміла Класкоўская, якая была вымушаная эвакуавацца зь Беларусі. Сёлета ў студзені яе затрымліваў КДБ падчас масавага рэйду па сваяках палітвязьняў.
23/9/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як ціснуць на Лукашэнку і Абрамовіча, а не на беларусаў. Тлумачыць канадзкі ініцыятар санкцыяў
Як зрабіць так, каб заходнія санкцыі дзейнічалі супраць улады і алігархаў, а ня супраць звычайных беларусаў? Як працуе расейская дэзынфармацыя? Якія мэты ставіць Расея ў інфармацыйнай вайне? На гэтыя пытаньні ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае Маркус Колга, дасьледчык канадзкага Інстытуту Макдональда-Лар'е, заснавальнік праекту DisinfoWatch.
19/9/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Ці варта казаць «дзякуй» Лукашэнку за памілаваньні? Адказ Шрайбмана
Зь якой мэтай Лукашэнка мілуе палітвязьняў? Ці варта дзякаваць яму за гэта? Што ў Беларусі залежыць ад дэмакратычных сілаў? Што больш імаверна – вяртаньне ў 2019-ы ці ў 2020-ы год? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
18/9/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Не мужчынам, якія зьехалі ў 2020-м, расказваць мне пра рэпрэсіі і катаваньні»
Чаму Вольга Гарбунова падала ў адстаўку з пасады прадстаўніцы ў сацыяльных пытаньнях Аб’яднанага пераходнага кабінэту? Чаму былая палітзьняволеная ня хоча больш быць палітыкам і што зьбіраецца рабіць далей? Пра гэта ў эфіры «ПіКу Свабоды» расказвае былая прадстаўніца ў сацыяльных пытаньнях Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былая палітзьняволеная Вольга Гарбунова, якая больш за 20 гадоў дапамагала абараняць правы ўразьлівых сацыяльных груп, у тым ліку жанчын і прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці.
17/9/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Ці варта беларусам баяцца расейскага інфармацыйнага ўплыву?
Ці можна казаць пра нейкую ясную інфармацыйную палітыку адносна Беларусі ня толькі з боку расейскай ўлады, але і з боку расейскай апазыцыі? Наколькі беларусам варта асьцерагацца расейскага інфармацыйнага ўплыву і як ён мяняецца ў апошнія гады? Пра гэта ў праграме «Пік Свабоды» кажа Марыя Садоўская-Камлач, дырэктарка фонду «Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы».
16/9/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як спэцслужбы Беларусі вэрбуюць і як засылаюць шпіёнаў за мяжу
Як можна выяўляць шпіёнаў і якія захады засьцярогі варта рабіць? Ці магчымы абмен арыштаваных беларускіх шпіёнаў на палітвязьняў? У чым небясьпека, калі пачынаеш у кожным падазраваць шпіёна ці агента спэцслужбаў? Як тут знайсьці балянс паміж асьцярожнасьцю і празьмернай падазронасьцю?
12/9/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Трамп vs Гарыс. Хто каго «зьесьць на абед» пасьля выбараў у ЗША
У аўторак у Злучаных Штатах Амэрыкі віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс і экс-прэзыдэнт Дональд Трамп сустрэліся на тэледэбатах, якія прайшлі на тэлеканале ABC News. Пра што яны казалі, што прапаноўвалі амэрыканцам і сьвету, і хто зь іх больш спадабаўся выбарцам?
11/9/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Тры вэрсіі зьяўленьня вайсковых дронаў над Беларусьсю
Ці могуць расейскія дроны над Беларусьсю быць часткай пляну Расеі глыбей уцягнуць Беларусь у вайну?
9/9/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Пра якое жаночае пытаньне маўчыць Лукашэнка?
Ці гатовае беларускае грамадзтва да палітычнага лідэрства жанчын? Як беларусы ацэньваюць гендэрную няроўнасьць у аплаце працы? Чаму Лукашэнка ніколі не казаў пра праблему абортаў? Дадзеныя апошняга апытаньня Chatham House камэнтуе ў праграме «ПіК Свабоды» паліталягіня, дырэктарка Цэнтру новых ідэяў Леся Руднік.
5/9/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«У верасьні магчымыя вызваленьні знакавых палітвязьняў», — прадстаўніца ініцыятывы dissidentby
Дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што Лукашэнка памілаваў 30 палітвязьняў. Ці можна гаварыць пра рэальнае паслабленьне рэпрэсій? Ад каго і чаго насамрэч залежыць вызваленьне палітвязьняў? Госьця «ПіКа Свабоды» — Марына Касінерава, прадстаўніца праваабарончай ініцыятывы dissidentby, якая займаецца дапамогай палітвязьням і інфармаваньнем пра іх.
4/9/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як беларусы глядзяць на Захад? Вынікі апытаньня Chatham House
Ці адносяць беларусы сябе да заходняй культуры? Ці хацелі б яны жыць, як у Эўразьвязе? Як беларусы ставяцца да заходніх санкцыяў? Пра вынікі апошняга онлайн-апытаньня сярод гараджанаў Беларусі расказвае ў праграме «ПіК Свабоды» кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня.
3/9/2024 • 0 minutos, 0 segundos
У Расеі мала рэсурсаў, каб акупаваць Беларусь, — Латушка
Ці можна пераканаць заходніх палітыкаў надаваць больш увагі Беларусі і менш аглядацца на Расею? Чаму для суседзяў з Эўразьвязу важна адкрыць памежныя пераходы для пасажырскага руху і выдаваць больш візаў беларусам? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажа Павал Латушка, намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня».
2/9/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Да чаго Лукашэнка рыхтуе прапагандыстаў
Лукашэнка рыхтуе сваіх прапагандыстаў да прэзыдэнцкіх выбараў. У чацьвер ён правёў нараду па пытаньнях інфармацыйнай палітыкі. Апрача яго самога, у ёй бралі ўдзел яшчэ чатыры асобы. Дэталі невядомыя, бо нарада была зачыненай. Але агульны пасыл прасачыўся.
Госьці “ПіКа Свабоды”: Надзея Белахвосьцік, галоўны рэдактар Мэдыя IQ, беларускага праекту пра мэдыяпісьменнасьць, а таксама гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.
30/8/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як абараніцца ад дэпартацыі з Эўразьвязу. Парады юрыста і прадстаўніка Народнай амбасады
Cям’ю беларусаў, маці і сына, 21 жніўня дэпартавалі са Швэцыі ў Беларусь. Цяпер тое самае пагражае яшчэ аднаму чалавеку з гэтай сям’і. Як такое магло здарыцца і ці знаходзяцца пад пагрозай беларусы ў краінах Эўразьвязу – пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажуць Зьміцер Васэрман, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швэцыі, і юрыст Алесь Міхалевіч.
29/8/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Беларусь разам з «кадыраўцамі» нажываецца на акупацыі Ўкраіны
Расея ў парушэньне нормаў міжнароднага гуманітарнага права вывозіць збожжа і іншыя сельгаскультуры, вырашчаныя на акупаваных украінскіх землях, і накіроўвае на свае экспартныя рынкі пад выглядам расейскіх. Частка зь іх трапляе ў Беларусь. Хто гэтым займаецца і пры чым тут Беларусь? Госьць «ПіКа Свабоды » - кіраўнік Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч.
28/8/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Зрынаньне рэжыму ці паразуменьне зь ім: спрэчка Баркоўскага і Краўцова
Эскаляцыя ці дээскаляцыя – які шлях варта выбраць дэмакратычным сілам? Ці могуць паразумецца рашучыя і памяркоўныя? Які падыход падмацоўвае гістарычны дасьвед? Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца філёзаф Павал Баркоўскі і палітык Іван Краўцоў.
27/8/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму дыпляматаў Лукашэнкі закідалі яйкамі і памідорамі? Тлумачэньне армянскага экспэрта
Апазыцыя Армэніі запатрабавала разрыву дыпляматычных адносінаў зь Беларусьсю «да зьняцьця дыктатара Лукашэнкі з пасады». Гэта рэакцыя на словы Лукашэнкі пра Армэнію ў інтэрвію тэлеканалу «Россия», дзе ён заявіў, што «армяне нікому не патрэбныя». Апазыцыйныя палітыкі прапануюць «разарваць усе двухбаковыя дамовы зь Беларусьсю, а амбасаду Беларусі ў Ерэване закідалі бульбай, яйкамі і памідорамі. У эфіры «ПіКа Свабоды» заявы Лукашэнкі і рэакцыю на іх у Армэніі камэнтуе палітычны экспэрт Рубэн Мэграб’ян.
22/8/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Што могуць чыноўнікі-партызаны і ці будзе раскол элітаў
У Віцебску неўзабаве будуць судзіць 34-гадовага інспэктара па спорце і турызьме Верхнядзвінскага райвыканкаму Аляксея Кісялёва. Яго вінавацяць у экстрэмізьме. Справа датычыць «Кадравага рэзерву для новай Беларусі». Ці шмат сёньня апапэнтаў улады ўнутры чынавенства, ці ўплываюць яны на нешта і ці павінны заставацца ўнутры сыстэмы? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае каардынатар «Кадравага рэзэрву для новай Беларусі» Юры Губарэвіч.
21/8/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Яго абмянялі на Красікава. Як вызваліць беларусаў?
Чаму беларускіх палітвязьняў не вызваляюць па абмене? Якія рэпрэсіўныя практыкі беларускага рэжыму запазычвае расейскі? Ці дапамагае за кратамі Нобэлеўская прэмія? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае былы расейскі палітвязень Алег Арлоў, адзін з заснавальнікаў расейскай праваабарончай арганізацыі «Мемориал», вызвалены падчас нядаўняга вялікага абмену вязьнямі.
20/8/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Лукашэнка ўжо атрымаў “ярлык“ Крамля на 2025 год». Тлумачэньне расейскага палітоляга
Што хацеў Лукашэнка сказаць сваім інтэрвію «России-1»? Заявы Лукашэнкі пра новага прэзыдэнта – плян на 2025 год, какетнічаньне ці абстрактныя развагі? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў прагра ме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык, выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту (Прага) Аляксандар Марозаў.
19/8/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Ці правядзе Лукашэнка датэрміновыя выбары 23 лютага
Паводле зьвестак аб’яднаньня былых сілавікоў «Белпол», у лютым 2025 году могуць правесьці датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары. Наколькі гэта рэалістычна? Ці можа быць зьвязана са станам здароўя Аляксандра Лукашэнкі, альбо ёсьць іншыя чыньнікі? Разважае палітоляг і гісторык Роза Турарбекава.
16/8/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Зноў ёсьць небясьпека ўцягваньня Беларусі ў канфлікт», — экс-намесьнік камандзіра палку Каліноўскага
Чаму хада і вынікі ўкраінскага наступу ў Курскай вобласьці Расеі важныя для беларусаў? Чаго найбольш асьцерагаецца Лукашэнка? Што вядома пра ўдзел у гэтым наступе беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць у складзе розных падразьдзяленьняў Узброеных сілаў Украіны?
15/8/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Не загуляцца ў дэмакратыю падчас вайны». За і супраць выбараў дэмлідэра
Ці мае сэнс у цяперашніх умовах праводзіць выбары лідэра дэмакратычных сілаў? Ці мінаюць ужо паўнамоцтвы Сьвятланы Ціханоўскай? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца Андрэй Ягораў, прадстаўнік фракцыі «Беларусы» ў Каардынацыйнай радзе, і Анатоль Лябедзька, дарадца Ціханоўскай.
14/8/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Самы вялікі страх у турме — гэта што пра цябе забудуць»
На якіх умовах могуць вызваліць Марыю Калесьнікаву? Яна — адна з 1253 жанчын, асуджаных у палітычных справах у Беларусі. 153 зь іх праваабаронцы прызналі палітзьняволенымі. Ужо некалькі гадоў палітзьняволеным жанчынам дапамагае «Палітвязынка», якая з мастацкага пераўтварылася ў мэдыйны праект, прысьвечаны палітзьняволеным беларускам. Суразмоўца Ганны Соўсь — Яўгенія Доўгая, стваральніца «Палітвязынкі».
13/8/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Што мяняе для Лукашэнкі пераход вайны на тэрыторыю Расеі? Адказваюць экспэрты
Як украінскі наступ у Курскую вобласьць Расеі ўплывае на рыторыку Лукашэнкі? Што прымушае яго мітусіцца, рабіць заявы пра нібыта зьбітыя над Беларусьсю ўкраінскія бесьпілётнікі — і ў той жа час не заўважаць шахэды з Расеі, якія заляталі на тэрыторыю Беларусі? Падзеі ў Курскай вобласьці і іх уплыў на дзеяньні Лукашэнкі абмяркоўваюць Ігар Тышкевіч, украінскі палітоляг беларускага паходжаньня, экспэрт Украінскага інстытуту будучыні, і Міхайла Самусь, экспэрт Цэнтру дасьледаваньняў арміі, канвэрсіі і раззбраеньня.
12/8/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Шрайбман – пра паўстаньне 2020 году, канфэрэнцыю «Новая Беларусь» і выбары 2025 году
Ці зьмяніліся погляды беларускага грамадзтва на падзеі 2020 году? Ці адбудзецца перагляд стратэгіі дэмсілаў? Чаго можна чакаць ад прэзыдэнцкіх выбараў 2025 году? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
8/8/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Навошта беларус хацеў адкапаць магілу Ван Гога
Беларускі мастак Аляксей Кузьміч раскапаў падножжа магілы Вінцэнта ван Гога на могілках у Францыі. На думку акцыяніста, «у сьвеце скончыліся мастакі», таму, раскопваючы магілу Ван Гога, ён заклікаў мастака прачнуцца. Кузьміча затрымалі, прысудзілі штраф і месяц умоўнага зняволеньня. Цяпер яму пагражае дэпартацыя з Эўразьвязу. Пра сэнс акцыі «Рэнэсанс» дыскутуюць мастак Максім Осіпаў і фатограф Сяргей Гудзілін.
7/8/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Ці варта дэмсілам прызнаць Лукашнку прэзыдэнтам, каб выйшлі палітвязьні
Якой цаной варта дамагацца вызваленьня палітвязьняў? Ці апынуліся дэмакратычныя сілы ў тупіку? Ці трэба перагледзіць падыходы 2020-2021 гадоў? Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца намесьнік прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях транзыту ўлады Арцём Брухан і адзін зь кіраўнікоў блёку Пракоп'ева-Ягорава ў Каардынацыйнай Радзе Андрэй Ягораў.
6/8/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Лукашэнка можа вызваліць Ціханоўскага, Калесьнікаву, каб паглядзець, што будзе са статусам лідэра»
Ціханоўская застаецца «нацыянальнай лідэркай» Беларусі і пасьля выбараў 2025 году, пакуль не адбудуцца сумленныя выбары ці пакуль яна сама не захоча скласьці зь сябе абавязкі. Пра гэта на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» падпісалі дамову паміж Офісам Ціханоўскай, Аб’яднаным пераходным кабінэтам і Каардынацыйнай радай. Ці можна замяніць Ціханоўскую? Абмяркоўваюць рэдактарка выданьня «Плян Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка і палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша візія» Вадзім Мажэйка.
5/8/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Што зрабілі дэмсілы за год і ў чым для іх асноўная небясьпека. Тлумачыць палітоляг
Што абяцалі на леташняй канфэрэнцыі «Новай Беларусі» і што было выканана? Чаму выканаць атрымалася ня ўсё? Чаго варта чакаць ад сёлетняй канфэрэнцыі «Новая Беларусь»? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «ПіК Свабоды» доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэр а» Андрэй Казакевіч.
2/8/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму не абменьваюць беларусаў?
Другі дзень сусьветныя СМІ пішуць пра імаверны абмен зьняволенымі, у якім будуць удзельнічаць Нямеччына, Беларусь, Расея і ЗША. Удзельнікі “ПіКа Свабоды”: Тацяна Хоміч з Асацыяцыі родных і колішніх палітвязьняў і кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі.
1/8/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Belpol: Як КДБ «разьвяло» немца і навошта яго пагражалі расстраляць
Лукашэнка памілаваў прысуджанага да сьмяротнага пакараньня грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера. Суд прызнаў яго вінаватым паводле 6 цяжкіх артыкулаў КК РБ, у тым ліку ў акце тэрарызму. Учора ранкам ён напісаў просьбу аб памілаваньні, а ўвечары яе задаволілі. Што гэта было, і ці быў увогуле тэракт, за які Крыгера судзілі? Госьці «ПіКа Свабоды» – праваабаронца Павал Сапелка і Ўладзімер Жыгар з арганізацыі «Belpol».
31/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Што так доўга рабілі Лукашэнка і Пуцін на Валааме
Што азначае для беларускай эканомікі дамова аб адзіным электрычным рынку з Расеяй? Якія высновы можна зрабіць з працягласьці сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна на Валааме? Ці можа Крэмль у адказ на разьмяшчэньне амэрыканскіх ракетаў сярэдняй далёкасьці ў Нямеччыне разьмясьціць аналягічныя ў Беларусі?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных справаў Рыгор Ніжнікаў.
30/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Навошта вяртаць старыя назвы, калі і новыя сталі звыклымі
85 год таму сталіца Беларусі Менск афіцыйна стала Мінскам. Такое рашэньне прыняў Вярхоўны Савет БССР. Навошта гэта было зроблема і чаму дагэуль ня ўсе беларусы згодныя з гэтым перайменаваньнем? Госьць “ПіКу Свабоды” – мовазнаўца Вінцук Вячорка.
29/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Экс-капітан зборнай: беларускіх спартоўцаў нельга пускаць на Алімпіяду
Ці справядліва тое, што беларускія спартоўцы на цяперашняй Алімпіядзе ў Парыжы будуць выступаць пад нэўтральным сьцягам? Ці можна быць спартоўцам высокага ўзроўню ў сёньняшняй Беларусі і пры гэтым ня стаць часткай прапаганды рэжыму? Пры гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» разважае Кацярына Сныціна, якая была капітанам зборнай Беларусі па баскетболе і часткай найбольш пасьпяховай каманды, што ўзяла «бронзу» на Чэмпіянаце Эўропы 2007 году, заняла 6-е месца на Алімпіядзе ў Пэкіне 2008 году і ўдзельнічала ў Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйру ў 2016-м.
26/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Што адбываецца з Палком Каліноўскага?
Экс-камандзір палку Каліноўскага Дзяніс («Кіт») Прохараў стаў адным з заснавальнікаў грамадзкага руху «Каліноўцы». Асноўная місія новага руху — супрацьстаяньне расейскай агрэсіі ва Ўкраіне і вызваленьне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі. У інтэрвію “Свабодзе” ён расказаў, чаму больш не камандзір ПКК, ці ёсьць канфлікт у палку і чым будзе займацца новы грамадзкі рух.
25/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Доктар Салавей пра ад’езд мэдыкаў: «Калі садзяць аднаго мэдыка, зьяжджаюць сотні»
Чаму ўлады працягваюць перасьлед няўгодных мэдыкаў, ведаючы пра вялікую нястачу дактароў і мэдсёстраў? Што хавае Мінздароўя за афіцыйнай статыстыкай? І якія рэформы спатрэбяцца сыстэме аховы здароўя? Суразмоўца Ганны Соўсь – намесьнік прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў пытаньнях аховы здароўя, доктар Станіслаў Салавей.
24/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Што Лукашэнка захоча за памілаваньне палітвязьняў? Тлумачэньне палітоляга Астапені
Вызваленьне палітвязьняў і анонс новых памілаваньняў – каму і аб чым гэта сыгнал? Чаго Лукашэнка хоча ад Захаду ўзамен? У чым прычына супярэчлівасьці апошніх крокаў беларускіх уладаў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў перадачы «ПіК Свабоды» адказвае доктар паліталёгіі, кіраўнік беларускай ініцыятывы Chatham House Рыгор Астапеня.
23/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Хто будзе супернікам Трампа. Беларускі погляд з ЗША
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў, што выходзіць з выбарчай кампаніі. Хто цяпер будзе галоўным супернікам Дональда Трампа на выбарах у лістападзе і як гэта паўплывае на амэрыканскую і сусьветную палітыку? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае беларуска Натальля Райс, доктар навук, былая старшая навуковая супрацоўніца Ўнівэрсытэту Тэнэсі, а цяпер экспэрт-кансультант у кансалтынгавай кампаніі Duco.
22/7/2024 • 0 minutos
Гісторык Пашкевіч пра «генацыд беларускага народу» і «рэабілітацыю нацызму»
Наколькі гістарычную адукацыю і палітыку гістарычнай памяці ў Беларусі перарабляюць на расейскі ўзор? Ці навукова казаць пра генацыд беларускага народу падчас Другой сусьветнай вайны? І ці варта сьвяткаваць перамогі ў бітвах, якім ужо шмат стагодзьдзяў? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажа гісторык Аляксандар Пашкевіч, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі.
18/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму Эўразьвяз зачыняе мяжу, а Лукашэнка адчыняе
Латвія і Літва ўводзяць забарону на ўезд праз сваю мяжу аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі. У гэты ж дзень улады Беларусі адмяняюць візавы рэжым адносна грамадзян 35 краін Эўропы. Чаму Эўропа карае беларусаў, а афіцыйны Менск дэманструе дружалюбнасьць? Госьць «ПіКа Свабоды» - дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
17/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Дзе маці яго Колі», — Фейгін пра Беларусь
Ці Расея распачала б вайну супраць Украіны, калі б у Беларусі мянялася ўлада? Вынікі 30-гадовага кіраваньня Лукашэнкі з пункту гледжаньня сытуацыі ў рэгіёне Ганна Соўсь абмяркоўвае з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным.
16/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Павал Латушка — пра выбары, санкцыі, пакаяньне і Каардынацыйную раду
Калі Польшча перакрые транзыт зь Беларусі – добра ці кепска гэта будзе для беларускага народу? Ці зьбіраецца Латушка каяцца за службу ў Лукашэнкі? У чым ён гатовы на кампраміс зь меншасьцю ў Каардынацыйнай радзе?
На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьне, чалец Аб'яднанага пераходнага кабінэту, дэлегат Каардынацыйнай рады Павал Латушка.
15/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Новая сьпікерка КР адказвае на закіды наконт залежнасьці ад Латушкі і Ціханоўскай
Ці будзе новая сьпікер ка Каардынацыйнай рады слухацца Паўла Латушку? Ці будзе Рада незалежнай ад Сьвятланы Ціханоўскай? У чым старшыня КР гатовая ісьці насустрач меншасьці? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае старшыня Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава.
12/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Што Ціханоўская робіць на саміце NATO
У Вашынгтоне праходзіць саміт, прысьвечаны 75-й гадавіне заснаваньня NATO. У Дэклярацыі саміту двойчы згадваюць Беларусь. Ці пацягне гэта наступствы для Беларусі? Слухайце інтэрвію зь віцэ-прэзыдэнткаю міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Аленай Кудзько. Яна прымае ўдзел у грамадзянскім форуме NATO.
11/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Якая спадчына застанецца пасьля Лукашэнкі? Погляд Арцёма Шрайбмана
Ці быў непазьбежным прыход да ўлады Лукашэнкі ці некага кшталту яго? Ці былі на працягу 30 гадоў моманты, калі ён мог згубіць уладу? У якой ступені ён абаронца, а ў якой – магільшчык сувэрэнітэту?
На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
10/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму беларусам не дазваляюць везьці пакупкі празь мяжу?
У чым лёгіка Эўразьвязу, калі ён забараняе беларусам везьці ў Беларусь будаўнічыя матэрыя лы, абутак і ўнітазы? Ці можа быць эфэктыўнай супраць рэжыму Лукашэнкі пагроза перакрыць рух грузаў празь мяжу з Польшчай? Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» разважае намесьнік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, сябра Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.
9/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму некаторыя палітвязьні не пагадзіліся з умовамі вызваленьня?
Некаторыя палітвязьні адмовіліся выходзіць на волю, бо не пагадзіліся з умовамі вызваленьня, паведамляюць праваабаронцы. Што вядома пра вызваленых палітвязьняў? Суразмоўцы Ганны Соўсь – адзін зь кіраўнікоў фонду BySol, праваабаронца Андрэй Стрыжак і сястра палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай, сузаснавальніца Асацыяцыі родных і колішніх палітвязьняў Тацяна Хоміч
8/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
У Лукашэнкі — гіганцкі рычаг уплыву ў Маскве», — расейскі экспэрт
Ці быў і ёсьць Лукашэнка марыянэткай Крамля? Чаму ні ў яго, ні ў Масквы не атрымалася далучыць Беларусь да Расеі? Чаму Лукашэнка ня здолеў паразумецца з Захадам?
На пытаньні Юрыя Дракахруста ў спэцвыпуску праграмы «ПіК Свабоды», прысьвечанай 30-годзьдзю кіраваньня Лукашэнкі, адказвае навуковы супрацоўнік Бэрлінскага цэнтру Карнэгі па вывучэньні Ра сеі і Эўразіі Максім Самарукаў.
5/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як мастачка «вяртае» палітвязьняў дадому
Мастачка абразоў Ксіша Анёлава стварыла болей за 750 партрэтаў беларускіх палітычных зьняволеных. Выстава партрэтаў на шпалерах прайшла ў Італіі, Даніі, Польшчы ды іншых краінах Эўропы. Ксіша Анёлава расказвае, чаму яна малюе на шпалерах і як былыя палітвязьні рэагуюць на свае выявы.
4/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Каго з палітвязьняў вызваляць. І пры чым тут амністыя, Кітай і Польшча
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі, ён апублікаваны і ўступіў у сілу. Хто зможа выйсьці на волю, ці можна лічыць амністыю вынікам палітычнага ціску і ці могуць вызваліць некага з тых, хто афіцыйна пад амністыю не трапляе? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажуць палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша візія» Вадзім Мажэйка і праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка.
3/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Беларусь далучаецца да «кітайскага сьвету»
Ці дапаможа Менску сяброўства ў ШАС абыходзіць санкцыі? Як ставіцца Кітай да пагрозы блякаваньня транзыту празь Беларусь? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «ПіК Свабоды» паліталягіня Роза Турарбекава.
2/7/2024 • 0 minutos
На каго абмянялі ўкраінцаў зь беларускіх турмаў і куды вядзе абвастрэньне на мяжы
Украіна зь Беларусьсю не ваюе, але вызваляе адтуль сваіх палонных – чаму і як? Ці праўда, што Ўкраіна канцэнтруе войскі на мяжы зь Беларусьсю? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае дырэктар украінскага Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда.
1/7/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Украінскі погляд на 30-годзьдзе кіраваньня Лукашэнкі — вэрсія Віталя Портнікава
У чым былі асаблівасьці прыходу да ўлады Лукашэнкі ў 1994 годзе? Чаму амаль усе прэзыдэнты Ўкраіны мелі прыязныя стасункі зь ім? Чаму Лукашэнка пэўны час быў самым папулярным замежным палітыкам ва Ўкраіне? Ці заслугоўвае беларускі народ такога кіраўніка?
На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае ўкраінскі журналіст і палітычны аналітык Віталь Портнікаў.
28/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Навошта Лукашэнку Пяткевіч, Рыжанкоў і Круты
Палітоляг Аляксандар Марозаў у інтэрвію «ПіКу Свабоды» камэнтуе сёньняшнія прызначэньні Лукашэнкі палітыкаў «маладога пакаленьня», а таксама разважае пра інфармацыю ад расейскага палітоляга Яўгенія Мінчанкі аб далучэньні Лукашэнкі да «новага Палітбюро» у Расеі і аналізуе, што можа даць Беларусі сяброўства ў ШАС і BRICS.
27/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Навумчык: Як 30 год таму недаацанілі Лукашэнку
30 гадоў таму ў Беларусі адбыўся першы тур прэзыдэнцкіх выбараў, у якіх найбольш галасоў, амаль 45%, набраў Аляксандар Лукашэнка. Апытаньні перад выбарамі аддавалі перавагу тагачаснаму прэм’еру Кебічу. Менавіта Кебіча, а не Лукашэнку, у якасьці асноўнага канкурэнта ўспрымалі і найбольш крытыкавала і тагачасная апазыцыя. Ці сапраўды антыкамуністы ў пачатку 1990-х недаацанілі палітычны патэнцыял Лукашэнкі? Госьць “ПіКу Свабоды” – журналіст і аўтар кніг пра 1990-я гады Сяргей Навумчык.
26/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Чыноўнікі Лукашэнкі ці офіс Ціханоўскай: да каго цяжэй дагрукацца
Берасьцейскі абласны суд завочна асудзіў стваральнікаў і аўтараў Youtube-каналу «Рудабельская паказуха». Блогеру Андрэю Павуку прысудзілі 12 гадоў зьняволеньня, ягонай былой жонцы і суаўтарцы каналу Вользе Павук — 8 гадоў. За ўдзел у канале ад 6 да 8 гадоў зьняволеньня таксама атрымалі опэрная сьпявачка і блогерка Маргарыта Ляўчук, блогер Ільля Салянкоў, музыка Ўладзіслаў Наважылаў. У праграме «ПіК Свабоды» Вольга Павук расказвае, чым палохае ўладу «Рудабельская паказуха», чаму патрэбная люстрацыя і што рабіць, каб дэмакратычныя сілы не ператварыліся ў цяперашніх чыноўнікаў.
25/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Ці загадаюць кітайцы Лукашэнку с пыніць міграцыйныя атакі
Польшча разглядае магчымасьць закрыцьця ўсіх памежных пераходаў зь Беларусьсю. Ці прыме пад увагу Варшава крытыку гэтых намераў з боку Ціханоўскай? Ці можа Польшча перакрыць і таварны транзыт зь Беларусі? Ці параіць Пэкін Лукашэнку спыніць міграцыйныя атакі на межы ЭЗ? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае журналіст газэты «Rzeczpospolita» Руслан Шошын.
25/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як мяняўся рэйтынг Лукашэнкі за 30 гадоў? Тлумачэньне сацыёляга
Ці быў нечаканасьцю посьпех Лукашэнкі на выбарах 1994 году? Хто яго падтрымліваў тады і ў наступныя гады? Калі яго рэйтынг дасягаў пікаў, калі падаў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў спэцвыпуску праграмы «ПіК Свабоды» адказвае доктар сацыялёгіі, прафэсар Андрэй Вардамацкі.
21/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Лукашэнка намеціў вынік у 90%, каб перабіць дасягненьне Пуціна»
Узмацненьне культу асобы Лукашэнкі, мілітарызацыя краіны па ўсіх напрамках і ручное кіраваньне эканомікай. Гэта адныя з асноўных трэндаў, па якіх рухаецца краіна. Гаворка пра іх ідзе ў сумесным аналітычным дакладзе экспэртаў «Беларускі трэк ер перамен». Высновы гэтай справаздачы камэнтуе гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.
20/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
За што Васіля Быкава любяць беларусы і ненавідзіць рэжым Лукашэнкі
100 гадоў таму нарадзіўся Васіль Быкаў, адзін з найбуйнейшых беларускіх пісьменьнікаў XX стагодзьдзя і адна з выбітных постацяў грамадзка-палітычнага жыцьця Беларусі. За што яго цэняць беларусы і за што ненавідзіць рэжым Лукашэнкі? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» разважаюць літаратар Сяргей Дубавец і публіцыст Сяргей Навумчык.
19/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
За якую ўладу змагаецца Каардынацыйная Рада. Тлумачэньне экспэрткі
Чаму канфлікт у Каардынацыйнай Радзе выклікаў такія жарсьці? Якую пазыцыю ў гэтым дужаньні заняла Ціханоўская? Як можа вырашыцца гэты канфлікт? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае паліталягіня, дырэктарка «Цэнтру новых ідэяў» Леся Руднік.
18/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як паступіць вучыцца за мяжу, нягледзячы на перашкоды
У беларускіх школах прайшлі выпускныя вечары. Тыя выпускнікі, якія хочуць паступаць вучыцца далей за мяжу, сутыкнуліся сёлета з новымі праблемамі — ім не выдаюць патрэбных дакумэнтаў. Дзе беларусам могуць пайсьці насустрач, расказвае Тацяна Шчытцова, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях адукацыі і навукі.
17/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Філіпенка: Мы зрабілі тое, чаго не ўдалося зборнай Беларусі па футболе
Трэці месяц адбываецца эўрапейскае турнэ пісьменьніка Сашы Філіпенкі. Паміж выступамі адзін з самых чытаных у сьвеце беларускіх аўтараў расказвае ў прэсе пра сытуацыю ў Беларусі, выступае перад палітыкамі. Ці хоча Эўропа ведаць пра Беларусь і ці разумее, што там адбываецца?
14/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Вусаў: Лукашэнка спрабуе перахапіць у апазыцыі ініцыятыву
У Беларусі ўводзіцца новы тэрмін «беларускі сьвет». Пра гэта расказаў старшыня Акадэміі навук Уладзімер Гусакоў, патлумачыўшы, што гэта важна для выпрацоўкі беларускай нацыянальнай ідэі.
13/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як Лукашэнка дапамагае ФСБ. Чаму дэпартавалі беларуса
Прадстаўнік арганізацыі BelPol Уладзімер Жыгар у інтэрвію “ПіКу Свабоды” камэнтуе дэпартацыю з Польшчы грамадзяніна Беларусі і расказвае пра пастанову Савета мінстраў, якая, на думку BelPol, сьведчыць пра падрыхтоўку да вайны.
12/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Беларусаў адвучваюць ад заходніх аўтамабіляў
У Беларусі могуць істотна падаражэць аўтамабілі. Пра сытуацыю на аўтарынку у праграме «ПіК Свабоды» разважае экспэртка дасьледчага цэнтру Beroc, эканамістка Анастасія Лузгіна.
11/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Якую будучыню абралі эўрапейцы на выбарах у Эўрапарля мэнт. Тлумачыць дасьледчык Страсбурскага ўнівэрсытэту
Якія наступствы для Эўропы будзе мець посьпех ультраправых на выбарах у Эўрапарлямэнт? Як новая расстаноўка сілаў у гэтай інстытуцыі можа паўплываць на палітыку Эўразьвязу адносна Беларусі? Чаму прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон абвясьціў датэрміновыя выбары ў Нацыянальны сход?
10/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Каго з палітыкаў ведаюць і каму давяраюць беларусы
Каго з палітыкаў ведаюць і каму давяраюць беларусы
7/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Затрымалі беларускіх дывэрсантаў. Атакі на мяжу. ГРУ і КДБ
Арганізацыя былых сілавікоў ByPol назвала імя другога затрыманага за падрыхтоўку дывэрсіі ў Польшчы беларуса. Гэта былы міліцыянт з Баранавічаў Андрэй Белы. Першым быў баец ММА Сьцяпан Касьцючэнка. Госьць «ПіКу Свабоды» – Станіслаў Лупаносаў з ByPol.
6/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Шэры бізнэс і luxury-жыцьцё сьвіты Шэймана
Віктар Шэйман адбудаваў цэлую бізнэс-імпэрыю, заснаваную на кантрабандзе і шэрых схемах, сьцьвярджаюць расьсьледвальнікі зь «Бюро». Але наўпрост памочнік і даўні паплечнік Аляксандра Лукашэнкі нібыта нічым не валодае. Журналісты расказалі пра сужэнскую пару Анош каў, якая з 2010-х гадоў актыўна ўдзельнічае ў «сямейных» схемах Лукашэнкі. Госьць «ПіКа Свабоды» — аўтар расьсьледаваньня Аляксей Карпека.
5/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Чырвонае сьвятло» на мяжы зь Літвой для беларускіх харчоў. Тлумачыць прадстаўнік АПК Кавалеўскі
Чаму Літва забараніла ўвоз харчаваньня зь Беларусі фізычнымі асобамі? Які плён перамоваў Аб’яднанага пераходнага кабінэту зь літоўскім МЗС на гэты конт? Ці турбуе літоўцаў раздражненьне беларусаў з прычыны гэтых абмежаваньняў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў замежных справах Валер Кавалеўскі.
4/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Пракоп'еў: «У мяне была адна заява, за якую сорамна»
Як можна ацаніць вынікі выбараў у Каардынацыйную раду? Хто прызнае новую Каардынацыйную раду? З кім блёк Пракопʼева-Ягорава гатовы ўступіць у кааліцыю? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітык Вадзім Пракопʼеў.
3/6/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Латушка пра сакрэтныя пляны рэжыму, 100 спробаў ліквідацыі і свае амбіцыі
Якія пляны і амбіцыі ў «Каманды Латушкі і руху «За свабоду» – сьпісу, які атрымаў найбольшую колькасьць галасоў на выбарах у Каардынацыйную Раду? Пра што можа сьведчыць актыўнасьць беларускіх і расейскіх спэцслужбаў у Польшчы? Госьць штодзённага эфіру «Пік Свабоды» – Павал Латушка, старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях транзыту ўлады і цяпер адзін зь лідэраў найвялікшага сьпісу ў Каардынацыйнай Радзе.
31/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Хто шпіёніў за Радзінай і Саньнікавым? Што адбываецца
На тэлефонах беларускіх актывістаў і журналістаў ідэнтыфікавалі шпіёнскую праграму Pegasus. Што гэта за праграма, хто мог сачыць за беларусамі і як абараніць сябе ў лічбавыя часы? Пра гэта ў «ПіКу Свабоды» расказвае экспэрт па лічбавай бясьпецы Мікалай Кванталіяні.
30/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як зьвязаныя пашпарт «Новай Беларусі» і стары «гаманец» Лукашэнкі
Журналісты Беларускага Расьсьледніцкага Цэнтру высьветлілі, што літоўскае прадпрыемства, якое працуе над праектам пашпарта «Новай Беларусі», зьвязанае з «гаманцом» Аляксандра Лукашэнкі Віктарам Шаўцовым. Як так сталася і што гэта значыць? Расказвае рэдактар расьсьледаваньня і кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч.
29/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Шрайбман пра вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду
Ці дасягнулі выбары ў Каардынацыйную Раду мэты, дзеля якой право дзіліся? Што засьведчылі іх вынікі? Якой рэакцыі беларускага грамадзтва і замежных партнэраў на гэтыя выбары можна чакаць? Ці зьменяць яны палітычную канфігурацыю дэмсілаў?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
28/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Івулін і Гаруновіч пра тое, за каго заўзеюць беларусы
У Чэхіі ўрачыста сьвяткуюць перамогу нацыянальнай зборнай у чэмпіянаце сьвету па хакеі. За каго заўзеюць беларусы ў Беларусі і за яе межамі? Разважаюць Аляксандар Івулін, вядоўца youtube-каналу «ЧестнОК» і Алег Гаруновіч, галоўны рэдактар выданьня «Трыбуна».
27/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Пасадзіць судзьдзяў і сілавікоў – не галоўнае»
Больш за 70 чалавек бяруць удзел у #WithoutJustCause, кангрэсе аб палітзьняволеных у Беларусі. Гэта першае пасьля падзей 2020 году буйное экспэртна-палітычнае мерапрыемства, прысьвечанае крызісу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, а таксама дапамозе тым, хто прайшоў праз рэпрэсіі. У кангрэсе бяруць удзел сябры вядучых беларускіх праваабарончых арганізацый і гуманітарных ініцыятываў, знаўцы ў галіне права, беларускія і замежныя палітыкі і дыпляматы, а таксама былыя палітзьняволеныя і іхныя сямейнікі.
Госьці этэру «Свабоды» – былая палітзьняволеная Дар’я Кароль і заснавальнік фонду ByHelp Аляксей Лявончык.
24/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Навошта Пуцін едзе ў Беларусь? Тлумачэньне палітоляга Казакевіча
Ці выявіла розныя падыходы кампанія па выбарах у Каардынацыйную раду? Чаму ўлады апантана змагаюцца з КР? Якую новую палітычную ролю можа адыграць новы склад Каардынацыйнай рады?
На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
23/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Усе, хто падставіў людзей, павінны панесьці адказнасьць»
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў.
Ці варта беларусам служыць у сілавых структурах іншых дзяржаваў. Ці могуць дэмакратычныя сілы працаваць зь бізнэсам унутры Беларусі. Пра гэта ды іншае дыскутуюць Аляксандар Наўковіч («Лахвіч») са сьпісу №7, «Незалежныя беларусы», і Віталь Савюк, першы нумар у сьпісе №11, «Краіна для жыцьця».
22/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Што хвалюе Лукашэнку пасьля гібелі Раісі і замаху на Фіцу
Якое значэньне будзе мець гібель іранскага прэзыдэнта для аднос інаў Тэгерана з афіцыйным Менскам? Ці будзе Тэгеран адстойваць вэрсію тэракту? Ці перасьцерагаецца Лукашэнка, што ён – наступны? Ці спародзіць гібель Ібрагіма Раісі палітычны крызіс у Іране?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Алена Кудзько.
21/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Аляксандар Лукашук: Радыё Свабода — там, дзе няма цемнаты
20 траўня 1954 году ў Мюнхэне пачала вяшчаньне беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне (цяпер беларуская служба Радыё Свабода). На пытаньні пра мінулае і будучыню адказвае Аляксандар Лукашук, былы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода (1998–2023).
20/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Ці трэба правяраць кандыдатаў у КР на паліграфе?
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў відэаэтэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Тацяна Мартынава, сьпіс нумар 12 — «Хопіць баяцца» і Генадзь Манько ад блёку «Воля».
17/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
За што б'юцца грузіны
Чаму ў Грузіі працягваюцца пратэсты супраць так званага закону пра «замежных агентаў? Ці трапляе Грузія ўсё больш пад расейскі ўплыў і наколькі там імаверная зьмена ўлады? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Сандро Джупалакіяні, журналіст грузінскай службы Радыё Свабода і сайту «Эхо Кавказа»
16/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Беларусы вяртаюць сабе голас»
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў відэаэтэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Надзея Нортан, кіраўніца сьпісу «Голас дыяспар» і Вэста Свэндсэн ад Блёку Пракоп’ева-Ягорава.
15/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Праваслаўны сьвятар пра Радаўніцу, мітрапаліта Веніяміна і прапаганду Лукашэнкі
Што варта і чаго ня варта рабіць на Радаўніцу? Наколькі сапраўднае праваслаўе сумяшчальнае з ухваленьнем вайны? У чым трагедыя мітрапаліта Веніяміна і кіраўніцтва Беларускага экзархтату Расейскай праваслаўнай царквы? Пра гэта кажа праваслаўны сьвятар Аляксандар Кухта.
14/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Ці рэальна вярнуць беларусам цягнік на Вільню?
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. У эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня дыскутуюць Яўген Дудкін, сьпіс нумар 1, ён называецца «Салідарнасьць» і аб’ядноўвае шэраг актывістаў з Народнай Грамады і Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. А таксама Ліза Пракопчык, сьпіс нумар 12, «Моладзевы наступ».
10/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Сьвята перамогі ператварылі ў сьвята вайны», – палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман
Лукашэнка адзначаў 9 траўня ў Маскве на парадзе, дзе маршыравалі ў тым ліку ўдзельнікі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Якую перамогу сьвяткуе Лукашэнка і ягонае атачэньне? Як сёлетні кантэкст ягонай прысутнасьці ў Маскве? Госьць Ганны Соўсь – гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.
9/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Што рэальна можа Каардынацыйная рада і каму яна трэба
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Да ўдзелу ў выбарах у КР дапусьцілі 12 сьпісаў. Да 25 траўня ў эфіры Свабоды вы пачуеце прадстаўнікоў усіх сьпісаў. Сёньня з намі Роза Турарбекава, сьпіс нумар 4 — «Наша справа». А таксама Аляксандар Ракіцкі, сьпіс нумар 5 — «Закон і правапарадак».
8/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Сахашчык пра КДБ, напад на Літву і кампраміс зь «ябацькамі»
Ці захоўваецца пагроза, што беларускія войскі ўцягнуць у расейскую вайну супраць Ўкраіны? Ці сапраўды Беларусь рыхтуюць як пляцоўку для нападу на Літву? Ці могуць быць сілавыя сцэнары для зьмены ўлады ў Беларусі? Пра гэта ў праграме «Пік Свабоды» разважае Валеры Сахашчык, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы
7/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Паляк, які зьбег у Беларусь, меў доступ да сакрэтнай інфармацыі, — польскі журналіст
Польскі судзьдзя Томаш Шмыт зьбег у Беларусь і выступіў з заявамі ў падтрымку беларускіх уладаў. Што стаіць за гэтай гісторыяй? Пра гэта разважае журналіст тэлеканалу Белсат Міхал Кацэвіч.
6/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Выбары ў Каардынацыйную раду: Чаму маўчыць Ціханоўская
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Яны працягнуцца тры дні. Да ўдзелу ў выбарах у КР дапусьцілі 12 сьпісаў, зь іх будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Аляксандар Дабравольскі, сьпіс нумар 3 – «Эўрапейскі выбар». А таксама Юры Губарэвіч, сьпіс нумар 9 – Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду».
3/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Гэта ўдарыць па кішэні: новыя абмежаваньні на прадпрымальніцтва
Да чаго прывядуць зьмены ў законах аб прадпрымальніцкай дзейнасьці? Ці шмат людзей могуць у выніку гэтых зьменаў страці ць працу і як гэта паўплывае на эканоміку? Пра гэта разважае эканамістка з дасьледчага цэнтру BEROC Анастасія Лузгіна.
2/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Ціханоўская таксама сутыкаецца з сэксізмам». Экспэртка тлумачыць, чаму жанчыны неахвотна ідуць у палітыку
Ці адкрыла лідэрства Сьвятланы Ціханоўскай дарогу жанчынам на пазыцыі, дзе прымаюць рашэньні? І чаму сярод лідэраў 12 выбарчых сьпісаў у Каардынацыйную раду толькі чатыры жанчыны? На гэтыя пытаньні адказвае сябра Кантактнай групы па Беларусі ў Радзе Эўропы Юлія Міцкевіч.
1/5/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Ці чакаюць Беларусь у Эўразьвязе
1 траўня спаўняецца 20 гадоў ад часу калі 10 новых краінаў, у тым ліку суседзі Беларусі, далучыліся да Эўрапейскага зьвязу. Як можна параўнаць іх шлях са шляхам Беларусі за гэты час. Пра гэта расказвае Ондржэй Соўкуп, журналіст чэскага грамадзкага радыё і эканамічнага выданьня Hospodářské noviny.
30/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Быў данос і на Лукашэнку». Прадстаўнік BelPol разьбірае «зьліў даносаў у КДБ» ад кібэрпартызанаў
Каля 40 тысячаў зваротаў у КДБ за 9 гадоў здабылі і абнародавалі кібэрпартызаны. Чаму і што пішуць людзі ў сілавыя структуры? Наколькі даносы заахвочваюцца таталітарнымі сыстэмамі і ці варта іх абнародаваць? Адказвае былы сьледчы, прадстаўнік ініцыятывы былых сілавкоў BelPol Андрэй Астаповіч.
29/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Грама дзтва перастала бачыць у дэмакратычным руху альтэрнатыву рэжыму» – Рыгор Астапеня
Якая новая палітычная сіла патрэбная беларусам? Ці вартае вызваленьне аднаго палітвязьня скасаваньня ўсіх санкцыяў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае заснавальнік Цэнтру новых ідэяў, кіраўнік праекту Chatham House «Беларуская альтэрнатыва» Рыгор Астапеня.
26/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Пагрозы сваякам уцекачоў, нагнятаньне страху вайны. Дзеля чаго Лукашэнка зьбіраў уНС
Што памяняе УНС у яго новым канстытуцыйным статусе? У чым сэнс новай ваеннай дактрыны Беларусі? Ці рыхтуе Лукашэнка беларусаў да вайны? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» (ПІК) адказвае палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша Візія» Вадзім Мажэйка.
25/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Латушка: Гэты «сход» патрэбны Лукашэнку, каб рыхтаваць «зьменшчыка»
У Менску прайшоў першы дзень так званага «Ўсебеларускага народнага сходу». Ён завершыцца 25-га красавіка. Гэты орган, у які няма прамых выбараў, атрымаў пашыраныя паўнамоцтвы. І можа нават зьняць з пасады Лукашэнку. Але дзеля ча го ён насамрэч яму патрэбны. Наш госьць – кіраўнік НАУ і прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка.
24/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Запыталася б Лукашэнку, ці ён шчасьлівы», – блогерка Вольга Павук
Якая галоўная рыса цяперашніх чыноўнікаў? Ці баяцца яны званкоў папулярных блогераў? Ці выпадкова так званы «Усебеларускі народны сход» супадае з пачаткам выбараў у Каардынацыйную раду? Чаму аўтары «Рудабельскай паказухі» навучылі Сяргея Ціханоўскага? Пра гэта гаворым з папулярнай блогеркай, віцэ-сьпікеркай 2-га складу Каардынацыйнай Рады Вольгай Павук.
23/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Топчуць крыжыкі, абразкі, зьбіваюць за рэлігійныя тату». Як зьдзекуюцца зь вернікаў за кратамі
Пратэстанцкі прапаведнік Сяргей Мельянец, які наведваў практычна ўсе суды над палітвязьнямі, пасьля арышту вымушаны быў разам зь сям’ёй выехаць зь Беларусі. Празь якія выпрабаваньні за кратамі праходзяць палітзьняволеныя пастары, сьвятары, хрысьціянскія актывісты? Расказвае тэалягіня, прадстаўніца аб’яднаньня «Хрысьціянская візія» Натальля Васілевіч, якая дапамагае палітзьняволеным хрысьціянскім актывістам і сьвятарам.
22/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Чым займалася Ціханоўская на востраве Капры. І за чые грошы
Беларусь упершыню была прадстаўленая на саміце «Вялікай сямёркі». Гэта нефармальны міжнародны клюб у складзе сямі найболей эканамічна разьвітых дзяржаў. Ён аб'ядноўвае Вялікабрытанію, Нямеччыну, Італію, Канаду, Францыю, Японію і ЗША. Гэтым разам ён адбываўся на італьянскім востраве Капры. А пры чым тут Беларусь? Госьць «ПіКу Свабоды» – Дзяніс Кучынскі, дыпляматычны саветнік Сьвятланы Ціханоўскай.
19/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Паплечнік Бабарыкі пра згоду з Пазьняком і разыходжаньні з офісам Ціханоўскай
Што цяпер робіць каманда Віктара Бабарыкі? Чым яе стратэгія адрозьніваецца ад стратэгіі іншых апазыцыйных сілаў? У чым сэнс дзейнасьці Каардынацыйнай рады? Пра гэта ў праграме ПіК Свабоды расказаў Іван Краўцоў, сакратар Каардынацыйнай рады, каардынатар штабу Віктара Бабарыкі і арганізацыйнага камітэту партыі «Разам».
18/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
BalaganOFF: Як беларусы ратуюць сваю рэпутацыю ва Ўкраіне
Як за адзін дзень атрымалася сабраць грошы на 100 дронаў для палка Каліноўскага, як ва Ўкраіне мянялася і мяняецца стаўленьне да беларусаў і да Лукашэнкі – пра гэта расказаў украінскі відэаблогер Аляксандар Рыкаў, больш вядомы як BalaganOFF, які ад 2020 году робіць шма т відэа пра Беларусь і беларусаў.
17/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Хто пацярпеў ад санкцый больш: беларусы ці Лука шэнка? Дыскусія Лойкі і Кірылюка
Ці павялічваюць санкцыі залежнасьць Беларусі ад Расеі? Як яны могуць прывесьці да зьмены паводзінаў рэжыму Лукашэнкі? Як санкцыі могуць вызваліць палітвязьняў?
Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца рэдактарка выданьня «Плян Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка і праўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Міхаіл Кірылюк.
16/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як ураджэнец Беларусі ваюе ў ізраільскай арміі
Як ураджэнцы Беларусі перажылі напад Ірану на Ізраіль? Што яны думаюць пра тое, якім чынам магчыма спыніць эскаляцыю канфлікту на Блізкім Усходзе? Госьць Ганны Соўсь – ізраільцянін Аляксандар Фруман, ураджэнец Беларусі, які пайшоў добраахвотнікам у ізраільскае войска пасьля нападу ХАМАС. Аляксандар цяпер знаходзіцца на мяжы Ізраіля з Сырыяй. Аляксандар Фруман спрабуе прыцягнуць да адказнасьці сілавікоў, якія катавалі яго і зьдзекаваліся падчас затрыманьня ў жніўні 2020 году ў Менску.
15/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Чаго Лукашэнка рвануў у Маскву. Расказвае расейскі палітоляг
Лукашэнка падчас візыту ў Маскву два дні заклік аў Украіну да перамоваў. У ў чацьвер і ў пятніцу палітык зрабіў заявы пра неабходнасьць для Кіева вярнуцца да мірнага ўрэгуляваньня вайны з Расеяй паводле “стамбульскага фармату”. Пуцін, у сваю чаргу, пагаджаецца з гэтымі прапановамі Лукашэнкі. Ці сапраўды ў Крамлі гатовыя да перамоваў і якая роля ў іх адведзена Беларусі? Госьць Свабоды палітычны аналітык, выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту (Прага) Аляксандар Марозаў.
12/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як бачаць будучыню Беларусі беларускія добраахвотнікі з вайсковых акопаў на ўсходзе Ўкраіны
Госьць Ганны Соўсь – беларускі добраахвотнік з пазыўным «Пан Зубр», які змагаецца на баку Ўкраіны ад 2015 году, быў у складзе батальёну «Азоў», байцом тактычнай групы «Беларусь», палка Каліноўскага, а цяпер – у складзе Ўзброеных сілаў Украіны ў інжынэрных войсках сапёрам. «Пан Зубр» даваў інтэрвію Свабодзе ў 2016 годзе і параўноўвае свой погляд на рэчы тады і цяпер.
11/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму рэжым ваюе з Каліноўскім, Геніюш і бчб. Сяргей Дубавец
Дэпутат Вадзім Гігін заявіў, што атрымлівае шмат зваротаў грамадзян, якія просяць зьмяніць назву вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Менску. Прапагандыст спадзяецца, што хутка гэта і адбудзецца. Днямі сквэру на вуліцы Каліноўскага ў сталіцы далі назву Яблыневы. Гэта адбылося таксама ў рамках змаганьня з Каліноўскім. Як далёка могуць зайсьці ўлады сваімі антыбеларускімі акцыямі і якім будзе рэальны вынік іх дзейнасьці. Пра гэта разважае пісьменьнік і публіцыст Сяргей Дубавец.
10/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Ці аб'яднае космас беларусаў? Гутарка зь пісьменьніцай Сьвятланай Курс
Палёт у космас беларускі Васілеўскай – посьпех краіны, народу ці піяр Лукашэнкі? Ці варта казаць дзякуй Расеі за яе палёт? Чаму стаўленьне да палёту Васілеўскай падзяляе беларусаў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае пісьменьніца Сьвятлана Курс.
9/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Былы прэм’ер Літвы пра літвінізм і спэцслужбы
Ці баяцца ў Літве нападу зь Беларусі і ці лічаць пагрозай беларусаў, якія прыехалі ў краіну? Ці можна нешта зрабіць, каб паміж дзьвюма краінамі не зьявілася «жалезная заслона»? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў праграме «Падзея і камэнтар» на канале Свабода Premium адказаў Андрус Кубілюс, дэпутат Эўрапарлямэнту, колішні прэм'ер-міністар Літвы.
8/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Калі б ня шпіц, Лукашэнка не падпісаў бы закону»
На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі». Асноўныя палажэньні закону набываюць моц 1 студзеня 2025 году, частка — ад 1 студзеня 2026 году. Ці зробіць гэты закон лепшым жыцьцё жывёлаў і людзей – пра гэта разважае зоаактывістка Ганна Гурына, якая доўгі час займаецца абаронай жывёлаў.
5/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Алексіевіч, палітвязьні, сілавікі. Што яны кажуць у падкасьце «Архіпэляг БЕЛАГ»
2 красавіка на ўсіх плятформах Радыё Свабода стартаваў падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ», пра тое, як Беларусь ператвараюць у турму. Чым беларуская турэмная сыстэма падобная да савецкага ГУЛАГУ – пра гэта расказала аўтарка падкасту Ганна Соўсь.
4/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Любога побач зь Ціханоўскай будуць крытыкаваць». Юрыст НАУ камэнтуе гадзіньнік Вячоркі
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў пра свой гадзіньнік, які ацанілі ў 5 тысяч даляраў. Паводле Вячоркі, гэты гадзіньнік яму даўно падарыў беларускі бізнэсовец, калі яшчэ ўвогуле не існавала офісу Ціханоўскай, і гэта ніяк не зьвязана з лабіяваньнем інтарэсаў. Якія стасункі цяпер дапушчальныя паміж дэмакратычнымі палітыкамі і бізнэсам? Пра гэта разважае праўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Міхаіл Кірылюк.
3/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Беларусь для Крамля выгадная як варыянт „добрай Украіны“», — Класкоўскі
2 красавіка 1996 году Ельцын і Лукашэнка падпісалі дамову аб стварэньні супольнасьці Расеі і Беларусі. Што засталося ад незалежнасьці Беларусі і ці існуе насамрэч так званая саюзная дзяржава? Што кантралюе, а што не кантралюе Лукашэнка ў Беларусі? Ці магчымыя розныя формы пратэсту дзеля абароны незалежнасьці Беларусі? Разважае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
2/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як жартаваць з улады, каб ня сесьці, і з апазыцыі, каб ня стаць «агентурай». Гутарка са стэндапэрам
Гумар часта называюць зброяй супраць дыктатуры. Але нават за бяскрыўдныя жарты ў Беларусі сёньня можна трапіць у турму. Як жартаваць, каб вас не пасадзілі, ці ўвогуле варта жартаваць у аўтарытарнай краіне і пра што? Пра гэта ў эфіры Свабоды разважае стэндапер Міхась Ільін.
1/4/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як працуе рэабілітацыйны цэнтар пад Кіевам, які заснавала беларуска
Зь якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы ва Ўкраіне, якія больш за два гады дапамагаюць украінцам у вайне супраць Расеі. Госьця Ганны Соўсь – былая палітзьняволеная Тацяна Гацура-Яворская, заснавальніца рэабілітацыйнага цэнтру «Ланка» для вайскоўцаў і арганізатарка кінафэстывалю «1084. На мяжы».
29/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Доктар Салавей пра новага міністра, «дэградацыю сыстэмы» і сьмерці ў радзільнях
Што зьмянілася ў беларускай мэдыцыне з прыходам новага міністра аховы здароўя? Што стане з сыстэмай аховы здароўя Беларусі, калі ў краіне нічога ня будзе мяняцца бліжэйшыя гады? Зь якімі праблемамі сутыкнуліся беларускія мэдыкі ва Ўкраіне, пасьля таго як Украіна скасавала пагадненьне зь Беларусьсю аб узаемным прызнаньні дыплёмаў? Дзеля чаго мэдыкам патрэбны незалежны прафсаюз? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае прадстаўнік незалежнага прафсаюзу мэдыкаў «Панацэя», доктар акушэр-гінэколяг Станіслаў Салавей, які пасьля 2020 году жыве і працуе ў Адэсе. Сёньня Станіслаў Салавей прызначаны намесьнікам прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінэту.
28/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Шрайбман пра заявы Сахашчыка, тэракт у Крокусе і шлях пераменаў
Ці нападзе беларускае войска на Літву, як гэта прагназуе Сахашчык? Чаму Захад спачувае расейцам у сувязі з тэрактам у Падмаскоўі? Адліга – абавязковая ўмова пераменаў у Беларусі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
27/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Жыгар з BELPOL: Беларусь стала зборачным цэ хам для арміі Расеі
Беларусь ператварылася ў зборачны цэха у інтарэсах Расеі, а ўсе машынабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі працуюць у інтарэсах расейскай арміі. Пра гэта ў інтэрвію “Свабодзе Premium” заявіў прадстаўнік арганізацыі BELPOL Уладзімер Жыгар. На яго думку, вайна стала для Лукашэнкі вельмі пасьпяховым спосабам зарабляць грошы, паколькі беларускія прадпрыемствы маюць шмат замоваў з Расеі і дапамагаюць Крамлю абыходзіць санкцыі.
26/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Ціханоўская пра плян на выбары 2025 году, Паліну Шарэнду і паралелі з Навальнай
Калі ўпершыню Сьвятлана Ціханоўская адзначала Дзень Волі? Чаму трэба падтрымліваць Паліну Шарэнду, якая змагаецца за жыцьцё за кратамі? Як пазьбегнуць падзелу паміж беларусамі за мяжой і ў Беларусі? Які плян у дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў 2025 годзе? На гэтыя ды іншыя пытаньні Ганны Соўсь адказала лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі ў выгнаньні Сьвятлана Ціханоўская, якая прыйшла ў праскую студыю Свабоды падчас 4-дзённага візыту ў Прагу.
25/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Ціханоўская адкрывае офіс дэмсілаў у Празе. Чым ён займаецца
Напярэдадні Дня Волі ў Празе пачынаецца ІІІ Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету. У гэтыя ж дні ў Празе адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэскай Рэспубліцы. Дырэктарка офісу Крысьціна Шыянок адказвае на пытаньні Свабоды.
22/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Па віне Расеі беларускае збожжа страціць рынак Эўразьвязу
Эўрапейская камісія неўзабаве ўвядзе мыта на пастаўкі збожжа зь Беларусі і Расеі, каб супакоіць фэрмэраў і некаторыя краіны Эўразьвязу. Фактычна гаворка ідзе пра ўвядзеньне забаронных мытаў для беларускага экспарту збожжа, паколькі цана адной тоны можа вырасьці ад 45% да 65%. Госьць «Свабоды Premium» навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC Алег Мазоль.
21/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Навошта Лукашэнку Ўсебеларускі народны сход? Тлумачыць палітоляг
Дзеля чаго насамрэч Лукашэнку патрэбны Ўсебеларускі народны сход, які мае адбыцца пры канцы красавіка? Ці зможа ён адыграць пэўную ролю падчас магчымых будучых палітычных трансфармацый у Беларусі? Ці варта дэмакратычным сілам прыглядацца, каб нейкім чынам заангажаваць людзей адтуль? Калі не Лукашэнка, то хто можа ўзначаліць гэты сход, і ці важная пэрсаналія? Пра гэта гаворым з па літычным аглядальнікам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
20/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як манастыр РПЦ у Беларусі ператварыўся ў бізнэс-холдынг
Манастыр Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі стаў крыніцай шматмільённых даходаў і дапамагае расейскім салдатам, якія ваююць супраць Украіны. Гаворка пра Сьвята-Елізавецінскі манастыр, якім кіруе протаярэй Андрэй Лемяшонак. Сёньня журналісты зь «Бюро» апублікавалі расьсьледаваньне пра тое, як Сьвята-Елізавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг. Свабода паразмаўляла з аўтарам матэрыялу Алесем Ярашэвічам.
19/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Беларусь у сусьветных лідэрах па дэпрэсіях. Што рабіць? Парады псыхоляга
Беларусь знаходзіцца на 8-ым месцы ў сусьветным рэйтынгу са 180 краін па колькасьці людзей з дэпрэсіяй. У рэйтынгу па колькасьці суіцыдаў Беларусь — на 12-м месцы. Наколькі гэта абумоўлена масавымі рэпрэсіямі пасьля 2020 году і вайной, у якую ўцягнутая Беларусь? Наколькі рэпрэсіўныя дзеяньні ўплываюць на псыхічны стан выканаўцаў рэпрэсій? І ці могуць спэцыялісты заўважыць прыкметы дэпрэсіі ў Лукашэнкі і іншых урадоўцаў? Госьця Ганны Соўсь — псыхоляг, псыхатэрапэўтка Натальля Скібская.
18/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як пазбавіцца прэзыдэнцкай дыктатуры. Спрэчка дэпутатаў
Роўна 30 гадоў таму прынялі першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Ці гэтая Канстытуцыя паспрыяла ўсталяваньню дыктатуры? Як не дапусьціць дыктатуры ў будучай Беларусі? На гэтыя пытаньні адказваюць дэпутаты Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, які прымаў Канстытуцыю ў 1994 годзе, — дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарлямэнцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька і палітычны камэнтатар Сяргей Навумчык.
15/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Што рабіць Белсату і іншым беларускім СМІ за мяжой
Ці існуе пагроза для беларускіх незалежных СМІ за мяжой? За апошнія некалькі месяцаў некаторыя зь іх б’юць трывогу наконт няпэўнай будучыні. Днямі гэта быў «Белсат», а сёньня Беларуская рэдакцыя Радыё Ўнэт, якое таксама вяшчае з Польшчы па-беларуску. Ці не застануцца беларусы без незалежнай ад улады інфармацыі? Пра гэта ў эфіры «Свабоды Premium» мы размаўляем з Марыяй Садоўскай-Камлач, дырэктаркай фонду Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы.
14/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Латушка пра пагрозы жыцьцю і правілы бясьпекі
У Вільні на расейскага апазыцыянэра Леаніда Волкава напалі з малатком. Ён абвінаваціў Пуціна ў арганізацы і нападу. Наколькі рэальныя пагрозы ад рэжыму Лукашэнкі беларускім палітыкам у эміграцыі? Пра гэта кажа кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.
13/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму ў Кіргізстане запанаваў страх і ці бясьпечна туды езьдзіць беларусам
Што адбываецца ў Кіргізстане, некалі адной з самых дэмакратычных краінаў Цэнтральнай Азіі, дзе былі канкурэнтныя выбары і незалежныя СМІ? Якія небясьпекі нясе кіргізам расейская мова, якая мае як і ў Беларусі, статус другой дзяржаўнай? Ці патрабуюць па-ранейшаму ўлады Кіргізстана выдачы былога прэзыдэнта Бакіева, якому даў прытулак Лукашэнка? Пра гэта расказвае дырэктарка кіргіскай службы Радыё Свабода Вэнэра Джуматаева.
12/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Фейгін: У чым Пуцін хоча быць падобным на Лукашэнку
Чым выбары Пуціна адрозьніваюцца ад выбараў Лукашэнкі? Які досьвед беларускіх дэмакратычных сілаў хоча пераняць расейская апазыцыя і чаму? Ці карэктна параўноўваць Навальную зь Ціханоўскай? Пра гэта ды іншае гаворым зь вядомым расейскім адвакатам і праваабаронцам Маркам Фейгіным, абвешчаным у вышук у Расеі, які запусьціў кампутарную праграму для правядзеньня альтэрнатыўных выбараў у Расеі.
11/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму побач з Лукашэнкам няма жанчын. Роза Турарбекава
У Міжнародны жаночы дзень палітоляг Роза Турарбекава разважае пра жанчын у сыстэме Лукашэнкі, іх месца і ролю. Адкуль у Беларусі такая нянавісьць да жачын-апанэнтак улады? І адказвае на пытаньне, што неабходна зрабіць для рэальнай гендэрнай роўнасьці ў Беларусі.
8/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Хачу зрабіць Пазьняка пэрсонай нон-грата», — літоўскі актывіст
Літоўскага блогера, актывіста і валянтэра ва Ўкраіне Жыльвінаса Сьвітоюса часам называюць «паляўнічым на літвінаў». Ён адзін з самых заўважных у Літве аўтараў, якія пішуць пра небясьпеку ідэалёгіі «літвінізму» варожыя заявы беларусаў пра Літву. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, што на яго думку беларусы робяць ня так адносна Літвы, чаму ён дамагаецца абвяшчэньня Зянона Пазьняка пэрсонай нон-грата, чаму Сьвятлана Ціханоўская дае кепскі прыклад беларусам у Літве і што неабходна зрабіць літоўцам і беларусам, каб зьменшыць градус узаемных прэтэнзій.
7/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Што зьменіць марш «Яе звалі Ліза»? Тлумачаць арганізатарка і ўдзельнік акцыі #хопіцьгвалціць
У Варшаве арганізаваны марш «Яе звалі Ліза» у памяць пра беларуску, якая памерла ў выніку згвалтаваньня. У с ацыяльных сетках беларускі і беларусы дзеляцца гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт. Ці зьменіць гэта стаўленьне ў грамадзтве да праблемы гендэрнага гвалту над жанчынамі? Абмяркоўваюць Наста Базар, ініцыятарка акцыі #хопіцьгвалціць і адна з арганізатарак маршу «Яе звалі Ліза», стваральніца і піярніца сацыяльных праектаў, і Максім Паршута, блогер, аўтар ютуб-каналу «Максымальна», чый пост у сетках пад хэштэгам #хопіцьгвалціць падштурхнуў мужчын узяць удзел у гэтай акцыі.
6/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Класкоўскі пра ваенныя схемы, мары генэралаў і пляны на Колю
Новы ўказ Лукашэнкі пра дзейнасьць дзяржаўных органаў у ваенны час – гэта падрыхтоўка да вайны ці крок на ўсялякі выпадак? Наколькі сыстэма ўлады ў Беларусі гатовая да ваеннага становішча? Пра гэта разважае палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
5/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Згвалтаваньне беларускі ў Варшаве, страшныя гісторыі зь Беларусі і цана жаночай Прэміі за адвагу
Гібель беларускі Лізаветы праз згвалтаваньне ў Варшаве выклікала шырокі розгалас – у Польшчы пераглядаюць заканадаўства, у сацсетках пад хэштэгам #хопіцьгвалціць беларускі і беларусы дзеляцц а гісторыямі пра сэксуальны гвалт. Суразмоўца Ганны Соўсь – Вольга Гарбунова, якая дакладна ведае, наколькі шырока распаўсюджаны гвалт у дачыненьні да жанчын. Былая кіраўніца шэлтару для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава», былая палітзьняволеная і прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях стала ляўрэаткай Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу Дзярждэпартамэнту ЗША.
4/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Калі бізнэсоўцы будуць фінансаваць апазыцыю. Тлумачыць пасьпяховы прадпрымальнік з Каліфорніі
Чаму беларускі бізнэс масава не падтрымаў мірную рэвалюцыю 2020 году? На якіх умовах пасьпяховыя бізнэсоўцы маглі б дапамагаць палітыкам? Якая мэта Беларускага бізнэс-форуму ў Вашынгтоне? Расказвае сузаснавальнік і дырэктар кампаніі iomico, прадстаўнік Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой у Каліфорніі Мікалай Мурзянкоў. 10 жніўня 2020 году ён выступіў з відэазваротам супраць гвалту, які набраў мільёны праглядаў. У выніку быў вымушаны зьехаць, цяпер мае пасьпяховы бізнэс у Крэмніевай даліне і спрабуе стварыць супольнасьць беларускіх прадпрымальнікаў, дапамагаючы ім у адкрыцьці і вядзеньні бізнэсу.
1/3/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Навумчык разьбірае выступ Пуціна і пагрозы для Беларусі
Уладзімір Пуцін прыгразіў «інтэрвэнтам» з Захаду трагічнымі наступствамі. Сёньня расейскі прэзыдэнт выступіў з прамовай перад чальцамі абедзьвюх палат расейскага парлямэнта. Выступ чакаўся настолькі важным, што расейская сетка кінатэатраў арганізавала яго бясплатную трансьляцыю. А што ў выніку атрымалася? Пра гэта разважае госьць «Свабоды Premium» — палітычны камэнтатар Сяргей Навумчык.
29/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Новыя законы аб бясьпецы: калі беларусаў могуць паслаць на вайну
Для чаго спатрэбіліся зьмены ў законах аб нацыянальнай бясьпецы, якія сёньня Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні? Ці пагражае беларусам мабілізацыя? Пра гэта ў праграме «Падзея і камэнтар» на канале Свабода Premium расказвае Рыгор Ніжнікаў, экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных справаў.
28/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як выжываюць людзі з інваліднасьцю за кратамі
Як выжыць у турме з другой групай інваліднасьці? Што такое атрад для інвалідаў у бабруйскай калёніі? Што гаварылі за кратамі Вітальд Ашурак і Ігар Леднік? Як выжывае ў калёніі палітвязень Гундар, у якога няма нагі? Пра гэта ды іншае гаворым зь былым палітзьняволеным, праграмістам Аляксеем Галоўкіным, які ў сьнежні 2023 году быў вымушаны экстрана пакінуць Беларусь і цяпер знаходзіцца ў лягеры для ўцекачоў у Швайцарыі.
27/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Лукашэнка знайшоў новыя падставы застацца ва ўладзе», — палітоляг Казакевіч
Лукашэнка заявіў пра ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году. Навошта яму новая электаральная кампаніі і ці сапраўды ён баіцца паўтарыць лёс Назарбаева? Што можа адбыцца ў выпадку фізычнай сьмерці Лукашэнкі? Адказвае доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
26/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Эфэктная акцыя BelPol і тры заявы Лукашэнкі, — палітоляг камэнтуе выбарчую кампанію
Чым сёлетняя выбарчая кампанія адрозьнівалася ад папярэдніх? Што азначаюць заявы, зробленыя Лукашэнкам у асноўны дзень галасаваньня і напярэдадні? Ці будуць сёлетнія выбары прызнаныя міжнароднай супольнасьцю?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае доктар філязофіі, палітоляг Пётра Рудкоўскі.
26/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Добраахвотнік пра «мясныя штурмы», канфлікты паміж ваярамі і «гадзіну X» для Беларусі
Два гады ідзе поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны. Ад першых дзён вайны на баку Ўкраіны змагаюцца беларускія добра ахвотнікі. Як яны ацэньваюць беларускі ўдзел у змаганьні і пэрспэктывы вызваленьня Беларусі? Адказвае беларускі добраахвотнік Васіль «Пацук» Верамейчык.
23/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Праз «саюзную дзяржаву» Расея можа атрымаць магчымасьць мабілізоўваць беларусаў, — аналітык ISW
Аналітык амэрыканскага Інстытуту дасьледаваньня вайны Кацярына Сьцепаненка расказвае пра магчымую ролю ядзернай зброі ў Беларусі для расейскай стратэгіі ва Ўкраіне і пра тое, што можа зрабіць Крэмль, каб скарыстаць беларусаў для вайны.
22/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Фрыдман: Лукашэнка рыхтуе беларусаў да найгоршага
20 лютага Аляксандар Лукашэнка правёў «пашыраную» нараду з сілавікамі. Падобныя сустрэчы пасьля 2020 году сталі рэгулярнымі, праводзяцца часам па некалькі разоў на месяц і нікога ўжо ня дзівяць. Але гэтым разам Лукашэнка сам апрануў ваенную форму, казаў пра сцэнары замахаў на сябе і заявіў, што прадчувае ІІІ сусьветную вайну. Госьць “Свабоды Premium” - палітычны аглядальнік і гісторык Аляксандар Фрыдман.
21/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Якія пэрспэктывы расейскай апазыцыі пасьля гібелі Навальнага. Меркаваньне Дзьмітрыя Гудкова
Якія палітычныя пэрспэктывы ўдавы Аляксея Навальнага Юліі? Наколькі вялікая тая Расея, якую Юлія хоча прадстаўляць? Ці будзе дзейная міжнародная рэакцыя на гібель Навальнага?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнатар» адказвае расейскі палітык Дзьмітры Гудкоў.
20/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Рэжым Беларусі забівае павольна». Рэакцыя на гібель Навальнага беларускіх палітвязьняў і іх родных
Як успрынялі гібель Навальнага беларускія палітзьняволеныя і іх родныя? Ці адрозьніваюцца беларускія і расейскія рэпрэсіўныя турэмныя практыкі, якія даводзяць да сьмерці палітвязьняў. Суразмоўцы Ганны Соўсь – былая палітзьняволеная Вольга Класкоўская, а таксама Андрэй Шарэнда, муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк.
19/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Пачынаецца самая страшная фаза пуцінізму», – аналітык Аляксандар Марозаў
У Расеі паведамілі пра сьмерць лідэра расейскай апазыцыі і палітвязьня Аляксея Навальнага ў калёніі. Навальнага называюць галоўным апанэнтам Пуціна. Пра сьмерць заявіла турэмнае начальства. Паплечнікі Навальнага гэтую інфармацыю пакуль не пацьвярджаюць. Якія наступствы можа мець сьмерць Навальнага для Расеі. Пра гэта "Свабода" размаўляе з палітычным аналітыкам, выкладчыкам Карлавага ўнівэрсытэту (Прага) Аляксандрам Марозавым.
16/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Што хочуць зрабіць са студэнтамі і як Лукашэнка выкарыстоўв ае ВНУ
Што вядома пра палітвязьня філёзафа Ўладзімера Мацкевіча? Што насамрэч адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і як да гэтага паставіўся бы Мацкевіч? Госьця Свабоды Premium — сябра Каардынацыйнай рады, кандыдат пэдагагічных навук, мэтадоляг Сьвятлана Мацкевіч, якая прадстаўляе Згуртаваньне сваякоў і былых палітвязьняў. Тры асноўныя тэмы для размовы — сытуацыя з Уладзімерам Мацкевічам, нарада Лукашэнкі з рэктарамі ВНУ і спробы ўладаў спыніць ад’езд студэнтаў і крызіс у Каардынацыйнай радзе.
15/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Былы палітвязень расказаў, чаму рэзаў сабе вены за кратамі і чаму быў вымушаны зьехаць зь Беларусі
Вядомы берасьцейскі блогер і былы палітвязень Сяргей Пятрухін эвакуаваўся зь Беларусі больш чым праз год пасьля вызваленьня. Які ціск спазнаюць былыя палітвязьні ў Беларусі? Што змусіла Пятрухіна рэзаць вены ў магілёўскай турме? І што было самым цяжкім у калёніі Віцьба-3? Пра гэта Свабодзе Premium расказаў сам Сяргей Пятрухін, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы і вяртаецца да працы вядучым Youtube-каналу «Народны рэпарцёр».
14/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Папулярны тэлевядоўца Дарафееў пра бежанства, эфэкт Карлсана і «карысных ідыётаў»
Госьць Ганны Соўсь – папулярны беларускі і ўкраінскі вядучы, мэдыяаналітык Сяргей Дарафееў. Абмяркоўваем узьдзеяньне рознага кшталту прапаганды падчас вайны і брутальных рэпрэсій. Дарафееў аналізуе, у які бок рухаецца беларуская прапаганда пасьля 2020 году, чаму яе тварам стаў Рыгор Азаронак, чым ягоны стыль адрозьніваецца ад Зімоўскага? Дарафееў тлумачыць свой пост у Фэйсбуку пра бежанства і разважае пра тое, што чакае Беларусь.
13/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Страшна падумаць, што Пуцін можа зрабіць у Беларусі», — шатляндзкі праваабаронца
Як можа дапамагчы палітвязьням міжнародная кампанія салідарнасьці? Ці не памылка — заклікаць заходнія кампаніі сысьці зь Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказаў Кен МакБэйн, прадстаўнік у Вялікабрытаніі міжнароднай праваабарончай кампаніі Libereco.
12/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Эпоха, зьвязаная з Лукашэнкам, у мінулым», – пасол Украіны па асаблівых даручэньнях па Беларусі
Былы амбасадар Украіны ў Менску Ігар Кізім прызначаны амбасадарам па асаблівых даручэньнях па Беларусі. Што зьменіцца ў адносінах Кіева з афіцыйным Менскам і з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, калі адбудзецца сустрэча Зяленскага зь Ціханоўскай, і чаму, паводле Кізіма, «эпоха, зьвязаная з Лукашэнкам ва ўкраінска-беларускіх адносінах, у мінулым«? Размова Ганны Соўсь з амбасадарам Кізімам.
9/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Шрайбман пра небясьпеку падчас выбараў і затоеную актыўнасьць беларусаў
Чаму ў Расеі не зарэгістравалі Надзеждзіна кандыдатам у прэзыдэнты? Чаму беларускія ўлады напярэдадні выбараў напампоўваюць градус небясьпекі? Ці мае рацыю Пазьняк, што новы лідэр народзіцца толькі ўнутры Беларусі?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
8/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Прадаваць, купляць, выпісвацца? Ці можна вярнуць адабранае? Парады экспэрткі
Як зьмяніў рынак нерухомасьці ў Беларусі масавы ад’езд з краіны, у тым ліку людзей з грашыма? Хто больш пасьпяховы ў бізнэсе за мяжой – жанчыны ці мужчыны? Ці можна лічыць бізнэсоўцамі жанчынаў, на якіх перапісалі бізнэс урадоўцы ці высокія чыноўнікі і як выявіць такія схемы па-за межамі Беларусі? Пра гэта ды іншае гаворым з Марынай Гірын, кіраўніцай Альянсу беларускіх бізнэс-лэдзі, сузаснавальніцай Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой, экспэрткай у сфэры нерухомасьці.
7/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Беларусь — гэта губэрня Расеі, якая прыкідваецца незалежнай дзярж авай»
Беларусы ствараюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы Літвы. Так лічыць літоўскі экспэрт па бясьпецы і палітычны аглядальнік Марыюс Лаўрынавічус. Ён перакананы, што выдаючы дазволы на часовае пражываньне беларусам, Літва стварае вялізную пятую калёну.
6/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Небеларускія сілы спрабуюць адхіліць Ціханоўскую з дапамогай Каардынацыйнай Рады», – Мілінкевіч
Былы кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2006 году, пазаштатны дарадца Ціханоўскай па пытаньнях рэалізацыі эўрапейскага выбару Беларусі Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што адбываецца «спроба небеларускіх сілаў адхіліць Сьвятлану Ціханоўскую з дапамогай Каардынацыйнай Рады». На чым грунтуецца і наколькі адпавядае рэальнасьці такая заява, гаворым з самім палітыкам.
5/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Філіпенка пра крымінальную справу ў Беларусі, арышт бацькі і пашпарт бяз вольных старонак
2-4 лютага ў Бэрліне – прэм’ера спэктаклю паводле рамана «Крэмулятар» беларускага пісьменьніка Сашы Філіпенкі. У Францыі гэты раман назвалі найлепшым эўрапейскім раманам 2023 году. У Расеі адмяняюць спэктаклі паводле яго. А ў Беларусі спрабуюць прымусіць пісьменьніка замаўчаць. Пра ўсё гэта Ганна Соўсь гутарыць зь беларускім пісьменьнікам Сашам Філіпенкам.
5/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як ізраільцянін зь Беларусі ратаваў «Бі-2»
Як атрымалася не дапусьціць дэпартацыі з Тайлянду ў Расею музыкаў гурту «Бі-2», некаторыя зь якіх маюць беларускае, а некаторыя расейскае грамадзянства. Пра гэта расказвае прадстаўнік гурту Ігар Рубінштэйн, які паходзіць зь Беларусі, жыве ў Ізраілі, пісаў некаторыя тэксты для «Бі-2», а цяпер каардынаваў намаганьні ізраільскага боку па фактычным вызваленьні музыкаў гурту.
2/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму маёр міліцыі, які душыў беларускія пратэсты, бесклапотна жыў у Літве
Сілавік зь Беларусі, які прымаў удзел у падаўленьні мірных акцый пратэсту ў 2020 годзе, спакойна жыў і працаваў у Літве, пакуль пра яго не расказала арганізацыя BelPol. Пасьля гэтага ён бесклапотна пакінуў Літву, не зацікавіўшы літоўскія спэцслужбы і заявіў, што ізноў прыедзе ў гэтую краіну. Ці так гэта павінна выглядаць, беручы пад увагу, што ўжо тры гады дэмакратычныя сілы лабіруюць санкцыі і пакараньні тых, хто рэпрэсуе беларусаў за іх погляды. Госьць эфіру “Свабоды Premium” прадстаўнік BelPol Уладзімер Жыгар.
2/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Што трэба, каб беларусы мелі бязьвізавы рэжым у Эўразьвяз
Калі беларусы змогуць зноў атрымліваць чэскія візы ў Беларусі? Ці чэскія ўлады аднолькава глядзяць на беларусаў і расейцаў? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказаў Давід Стулік, нядаўна прызначаны на пасаду спэцыяльнага пасланьніка для Ўсходняга партнэрства ў Міністэрстве замежных спраў Чэхіі.
1/2/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Кіраўнікі палка Каліноўскага адказалі на самае галоўнае пытаньне
Кіраўнікі палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў і Вадзім Кабанчук завіталі ў праскую студыю Свабоды напярэдадні сустрэчы з беларускай дыяспарай у Чэхіі ў рамках свайго эўрапейскага турнэ. Пагаварылі пра публічныя і непублічныя мэты гэтых сустрэчаў, пра тое, пры якіх умовах магчымае вызваленьне Беларусі, пра прычыны сыходу часткі байцоў з палка, стасункі зь Ціханоўскай і палітычныя амбіцыі ваяроў.
30/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Хто з «рускамірцаў» ідзе ў дэпутаты
Хто з адкрытых «русскамирцев» акажацца ў палаце прадстаўнікоў? Наколькі моцна ўплыў «русскога мира» ў Беларусі вырас пасьля 2020 году. Пра гэта гутараць палітоляг, рэдактар «Беларускага штогодніку» Вадзім Мажэйка і журналіст Радыё Свабода Зьміцер Панкавец.
29/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Ці паўторыць Надзеждзін «шлях Ціханоўскай»
Асноўнага канкурэнта Ўладзіміра Пуціна на выбарах, якія ў Расеі адбудуцца менш як праз 2 месяцы, усё часьцей параўноўваюць са Сьвятланай Ціханоўскай узору 2020 году. Яго імя Барыс Надзеждзін, і ён адкрыта выступае з антываеннай пазыцыяй. Ці ёсьць у яго шанцы сапсаваць пляны Пуціна прыйсьці да ўлады на пяты тэрмін? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з шэф-рэдактарам ньюзруму The Insider Цімурам Алеўскім.
26/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як 20 экспэртаў хацелі зрынуць Лукашэнку? Спрэчка Вусава і Красулінай
Сьледчы камітэт распачаў так званае спэцвядзеньне ў дачыненьні да 20 чалавек, якіх назваў «аналітыкамі Ціханоўскай». Як і дзеля чаго ўзьнік у нечым рандомны сьпіс і як гэта ўпісваецца ў кантэкст масавых рэпрэсій апошніх дзён. Суразмоўцы Ганны Соўсь — фігуранты сьпісу так званых «аналітыкаў Ціханоўскай» — прэсавая скратарка Сьвятланы Ціханоўскай і намесьніца старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна і доктар палітычных навук, прадстаўнік руху «Вольная Беларусь» Павал Вусаў.
25/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму КДБ узялося за пакупнікоў «Эўраопту»
Амаль сотню чалавек затрымлівалі ў аўторак і сераду па ўсёй краіне. Сілавікі прыйшлі да былых палітвязьняў, іх сем’яў, а таксама да тых, хто нібыта дапамагаў ім. Менавіта з салідарнасьцю з рэпрэсаванымі і зьвязаная новая хваля перасьледу. Ці здольныя сілавікі спыніць дапамогу тым, хто апынуўся ў патрэбе і як бясьпечна дапамагаць у сёньняшняй Беларусі? Пра гэта ў эфіры «Свабоды Premium» Марына Касінерава з ініцыятывы Dissidentby і Аляксей Лявончык, з фонду ByHelp. Абодва аб’яднаньні дапамагаюць ахвярам палітычных рэпрэсіяў.
24/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Калі на сьвет зьявіліся беларусы
Якія супольнасьці на тэрыторыі Беларусі існавалі да таго, як зьявіўся беларускі этнас? Ці сапраўды так званы балцкі субстрат адыграў істотную ролю ў фармаваньні беларускага народу? Ці існавала старжытнаруская народнасьць? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам.
24/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Калі ты ў Беларусі — ты ў стане пэрманэнтнай небясьпекі»
Што вядома пра атакі на старонкі беларускіх палітыкаў і ініцыятываў? Ці забароняць у Беларусі VPN і чым гэта пагражае карыстальнікам? Пра гэта расказвае прадстаўнік ініцыятывы BelPol Мацьвей Купрэйчык.
23/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Што адбываецца з KYKY
У якім фармаце ц япер працуе праект KYKY. Ці ёсьць небясьпека, што донары пакладуць у адзін кошык беларускія і расейскія незалежныя СМІ у выгнаньні? І хто павінен і можа фінансаваць незалежныя СМІ? Пра гэта Ганна Соўсь размаўляе з сузаснавальніцай і дырэктаркай KYKY Сашай Раманавай.
22/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Ці ёсьць у башкірскіх пратэстах паралелі з сытуацыяй у Беларусі
У Башкартастане — рэспубліцы ў складзе Расейскай Фэдэрацыі — некалькі дзён працягваюцца акцыі пратэсту пасьля таго, як там на 4 гады зьняволеньня засудзілі актывіста Фаіля Алсынава. Ці можна назваць гэтыя пратэсты праявай нацыянальнага руху і ці ёсьць нейкія паралелі з сытуацыяй у Беларусі — пра гэта кажа дырэктар татарска-башкірскай службы Радыё Свабода Рым Гільфанаў.
19/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Як Лукашэнка спрабуе зьбіць інатарэс да высокіх сустрэч Ціханоўскай
У швайцарскім Давосе завяршаецца штогадовы эканамічны форум, адно з самых прэстыжных мерапрыемстваў у сьвеце. Тысячы прадстаўнікоў краін і ўрадаў, самыя ўплывовыя лідэры думак, сустракаюцца там, каб абмяркоўваюць глябальныя пытаньні, якія стаяць перад сьветам. Ужо другі год запар у Эканамічным форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў, пасьля 30 год адсутнасьці. Апошні раз гэта адбылося ў 1992 годзе, калі Беларусь прадстаўляў Станіслаў Шушкевіч. Удзельнік сёлетняй беларускай дэлегацыі Алесь Аляхновіч адказвае на пытаньні Свабоды.
18/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Кныровіч: Лукашэнка непісьменны ў эканоміцы, яму заліваюць у вушы лухту
Улады сьцьвярджаюць, што беларусы сталі часьцей хадзіць у крамы і больш купляць. Растуць нібыта і ўклады ў банках, людзі больш ахвотна бяруць крэдыты. Вырас і рэальны заробак беларусаў, заяўляе ўрад. На пытаньні пра кандыцыю беларускай эканомікі і чаканьні ад новага году ў эфіры «Свабоды Premium» адказвае бізнэсовец і блогер Аляксандар Кныровіч.
17/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Амбасадар ЗША пра адмову Лукашэнкі запрашаць назіральнікаў АБСЭ
Улады Беларусі адмовіліся запрасіць назіральнікаў АБСЭ на «адзіны дзень выбараў» 25 лютага. Чым гэтыя назіральнікі нязручныя для Лукашэнкі, ці ёсьць пагроза поўнага паглынаньня Беларусі Расеяй і як зьмяніліся амэрыканска-беларускія адносіны пасьля 2020 году, расказвае амбасадар Злучаных Штатаў у АБСЭ Майкл Карпэнтэр.
16/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Былы турэмны мэдык і палітзьняволеная пра сьмерць за кратамі
Палітвязень Вадзім Храсько памёр у ноч на 9 студзеня ад запаленьня лёгкіх. Яго запозна прывезьлі з калёніі «Віцьба» ў шпіталь, выратаваць не ўдалося. Пра тое, што магло прывесьці да гэтай сьмерці, кажуць былы турэмны мэдык, цяпер праваабаронца Васіль Завадзкі і журналістка, былая палітзьняволеная Вольга Класкоўская.
15/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
«Ёсьць некалькі катэгорый агентаў». Прадстаўнік ByPol тлумачыць, каго вярбуюць у агенты і як выявіць інфарматараў КДБ
Як спэцслужбы ўкараняюць сваіх людзей у шэрагі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці за мяжой і ў Беларусі? Як можна выявіць інфарматараў КДБ? Пра затрыманьне беларускі, якая нібыта даносіла пра дыяспару ў КДБ, а таксама пра тое, якую інфармацыю зьбіраюць спэцслужбы за мяжой, мы пагаворым з прадстаўніком ініцыятывы былых сілавікоў ByPol Станіславам Лупаносавым, які працаваў у ГУБАЗіКу ад лета 2020 да канца восені таго ж году. Менавіта Лупаносаў змог вывесьці за мяжу вялікую частку міліцэйскіх базаў.
12/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Што задумаў Лукашэнка: мяняюць Крымінальны кодэкс, будзе амністыя
У Беларусі зьбіраюцца перагледзець Крымінальны кодэкс і правесьці амністыю. Такое даручэньне даў сілавікам Лукашэнка. Што і навошта зьбіраюцца мяняць, а таксама каго будуць вызваляць з турмаў? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з прэзыдэнткаю Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыяй Колесавай-Гудзілінай.
11/1/2024 • 0 minutos
Самы нязручны сцэнар для Лукашэнкі, — Леся Руднік і Яўген Магда
Падзеі ў вайне ва Украіне могуць два наступныя гады чаргавацца паміж эскаляцыяй і «замарозкай». Расея ж, нягледзячы на санкцыі, можа павялічыць прыбытак ад экспарту сыравіны. Эўропа і ЗША могуць скараціць падтрымку саюзьнікі Украіны Пра ўсё гэта гаворыцца ў справаздачы пра глябальныя рызыкі 2024. Яе сёньня апублікавалі экспэрты саміту Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе. Сёньня гэтыя рызыкі і іх уплыў на Беларусь абмяркоўваюць дырэктарка Цэнтра новых ідэй Леся Руднік, а таксама ўкраінскі палітоляг Яўген Магда.
10/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Першае інтэрвію знакамітага беларускага дырыгента пра скандальнае звальненьне з адэскай опэры
Знакамітага беларускага дырыгента Вячаслава Чарнуху-Воліча летась звольнілі зь адэскай опэры, а перад гэтым — зь беларускай за падтрымку мірных пратэстаў. Цяпер дырыгент працуе ў кішынёўскай опэры. Што насамрэч адбылося і якая пазыцыя самога дырыгента? Наш госьць — Вячаслаў Чарнуха-Воліч, з ь якім мы гаворым ня толькі пра тое, што адбывалася зь ім ва Ўкраіне падчас вайны, але і пра сытуацыю ў беларускім тэатры опэры і балета, адкуль за апошнія тры гады звольнілі дзясяткі знакавых музыкаў.
9/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Пра выбар музыкаў Nizkiz спрачаюцца юрысты Дзяйкала і Кірылюк
Ці варта рваць пашпарт сябра, які хоча вярнуцца ў Беларусь? Ці трэба паважаць выбар іншых людзей, нават калі ён падаецца згубным? Ці паглыбляюць спрэчкі вакол справы Nizkiz прорву паміж тымі, хто застаецца ў Беларусі, і тымі, хто зьехаў? На якія словы эмігранты ня маюць маральнага права?
Гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста абмяркоўваюць у праграме «Падзея і камэнтар» юрыстка Кацярына Дзяйкала і праўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Міхаіл Кірылюк.
8/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
ЛІБЕР пра пашпарт «Новай Беларусі», Ціханоўскую і Лукашэнку
Павал Лібер больш за 15 гадоў адпрацаваў у кампаніі EPAM. У 2020 годзе стаў адным са стваральнікаў плятформы «Голас», якая займалася альтэрнатыўным падлікам галасоў з выбарчых участкаў. Цяпер стварае плятформу «Новая Беларусь».
У сьнежні 2023 году Сьледчы камітэт пачаў завочна спэцыяльнае вядзеньне супраць Лібера паводле ч. 2 артыкулу 191 КК («Перашкода ажыцьцяўленьню выбарчых правоў групай асобаў»). Цяпер жыве ў Літве.
Свабода паразмаўляла з Паўлам Ліберам пра плятформу «Новая Беларусь», пашпарты, у якім стане цяпер «Голас» і ці зьменіцца ўсё пасьля сыходу Лукашэнкі.
8/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Лукашэнка прызначыў дату свайго сыходу?
Лукашэнка вярнуў правіла двух прэзыдэнцкіх тэрмінаў, па 5 год кожны, і зацьвердзіў гарантыі для былых прэзыдэнтаў Беларусі. Што гэта: падрыхтоўка да транзыту ўлады ці пыл у вочы і зацягваньне часу? Абмяркоўваем разам з доктарам палітычных навук Паўлам Вусавым.
5/1/2024 • 0 minutos, 1 segundo
Халіфат імя Лукашэнкі? Небясьпеку для вернікаў новага закону тлумачаць пастар і тэалягіня
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон, які абавязвае рэлігійныя арганізацыі цягам году прайсьці перарэгістрацыю. Патрабаваньні і абмежаваньні сталі больш жорсткімі. Пра тое, хто зь беларускіх вернікаў можа апынуцца па-за законам, разважаюць тэалягіня Натальля Васілевіч і пратэстанцкі пастар, колішні кіраўнік «Маладога фронту» Зьміцер Хведарук.
4/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Ці адключаць YouTube у Беларусі і Расеі?
Адключэньне YouTube у Беларусі ў навагоднюю ноч – рэпэтыцыя поўнага адключэньня гэтага відэахостынгу? Чаму YouTube дагэтуль не адключылі ў Расеі? Ці магчыма стварыць паўнавартасную альтэрнатыву YouTube у Беларусі і Расеі? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае расейскі ІТ-экспэрт Аляксандар Ісаўнін.
3/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму беларусы п’юць больш чым хто і як гэта зьмяніць
З прыходам да ўлады ў Беларусі Лукашэнкі вытворчасьць алькаголю ў краіне ўвесь час расьце. У 1996 годзе Беларусь у «алькагольным рэйтынгу» Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя была на 42-м месцы. Ужо праз 20 год – на другім, а сёлета на першым. Кожны беларус выпівае за год 14,4 літра. Што адбываецца, чаму п’юць беларусы, ці трэба з гэтым змагацца і як? Гэтыя пытаньні Дзьмітры Гурневіч задае культуролягу Максіму Жбанкову і гісторыку Ягору Сурскаму.
2/1/2024 • 0 minutos, 0 segundos
Беларусь-Расея: вынікі 2023 году ад Аляксандра Класкоўскага
У чым за год Беларусь стала больш залежнай ад Расеі? Якія перасьцярогі 2022 году ня спраўдзіліся і чаму? Якімі будуць палітычныя наступствы парлямэнцкіх выбараў у Беларусі і прэзыдэнцкіх у Расеі ў 2024 годзе?
На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
30/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Якія зьмены адбыліся ў грамадзкай думцы за 2023 год. Тлумачыць сацыёляг
Ці можна верыць апытаньням грамадзкай думкі ў Беларусі? Што зьмянілася ў масавай сьвядомасьці беларусаў за 2023 год? Чаму погляды беларускай вёскі і гораду такія адрозныя? Ці ёсьць раскол у беларускім грамадзтве?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае кандыдат сацыялягічных навук, супрацоўнік дасьледчага цэнтру «Беларуская аналітычная майстэрня»
Алег Алампіеў.
28/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Мы адсталі на 10-20 гадоў». Экспэрты пра вынікі 2023 году ў сыстэме аховы здароўя
Звальненьні і пасадкі лекараў, ад’езд мэдыкаў, праца ва ўмовах закрытай краіны, разбурэньне прыватнага сэктару мэдыцыны, палітрукі ў шпіталях. Падсумоўваем вынікі 2023 году ў мэдыцыне. Суразмоўцы Ганны Соўсь – Станіслаў Салавей, прадстаўнік незалежнага прафсаюзу беларускіх мэдыкаў «Панацэя» ў складзе Свабоднага прафсаюзу беларускага, і Лідзія Тарасенка, каардынатарка Фонду мэдычнай салідарнасьці.
27/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Захад мае толькі адзін сродак супраць рэжыму Лукашэнкі». Вынікі 2023-га ў стасунках Беларусі і Захаду
Як працуюць заходнія санкцыі адносна Беларусі? Чаму сёлета афіцыйны Менск аднавіў міграцыйны ціск на Эўропу? Ці прызнаў Захад Ціханоўскую і дэмакратычныя сілы Беларусі афіцыйна?
На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык, супрацоўніца Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі Кацярына Глод.
27/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Падзея, параза, перамога, страты і героі 2023-га паводле Сьвятланы Ціханоўскай
Якім быў 2023 год для Беларусі паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі адказвае на пытаньні Ганны Соўсь.
22/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Што задумаў Пракоп'еў. Зь якой мэтай стваральнік палка «Пагоня» ідзе ў палітыку
Былы бізнэсовец, грамадзкі дзеяч, блогер, адзін са стваральнікаў палка «Пагоня» Вадзім Пракоп’еў у размове з Ганнай Соўсь тлумачыць, чаму вырашыў выбірацца ў Каардынацыйную раду. Пракоп’еў выказвае крытычныя ацэнкі што да цяперашняга лідэрства ў дэмакратычных сілах Беларусі, задае пытаньне Сьвятлане Ціханоўскай і тлумачыць, чаму ня варта пераймацца наконт канфіскаванай маёмасьці ў Беларусі і «завочных расстрэлаў».
22/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Напакасьціць кожнаму». Беларусам зьмяншаюць сацыяльную дапамогу
Лукашэнка падпісаў закон, які істотна зьмяншае сацыяльны пакет для насельніцтва. Як за апошнія гады зьмяншаецца сацыяльная падтрымка беларусаў на фоне павелічэньня выдаткаў на сілавікоў і прапаганду? Абмяркоўваюць з Ганнай Соўсь эканамістка Аліса Рыжычэнка і кіраўніца праваабарончага цэнтру «Наш дом» Вольга Карач.
20/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Літвінізм», шпіёны і ВНЖ. Ці ёсьць напружанасьць паміж беларусамі і літоўцамі
Адкуль бярэцца напружанасьць у адносінах паміж беларусамі і літоўцамі? Ці ёсьць яна ўвогуле і ці ёсьць да яе падставы? Гэтыя пытаньні апошнія тыдні нярэдка гучаць у інфармацыйнай прасторы, імі ахвотна маніпулюе і прапаганда Лукашэнкі. Але ці ёсьць рэальная небясьпека? Пра гэта ў эфіры “Свабоды Premium” разважаюць літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс і прадстаўнік у замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Кавалеўскі.
19/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Каму замінае Ціханоўская? Выбары ў Каардынацыйную раду і «новая апазыцыя»
У сакавіку наступнага году павінны адбыцца выбары ў Каардынацыйную раду. Навошта? Дзьмітры Гурневіч размаўляе з Ганнай Краўчанкай і Паўлам Вусавым.
18/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Калі Беларусь увойдзе ў Эўразьвяз? Украінскі палітоляг пра ўмовы для эўраінтэграцыі
Эўрапейская рада вырашыла пачаць перамовы аб уступленьні Ўкраіны і Малдовы ў Эўразьвяз, Грузія атрымае статус кандыдата ў сябры Эўразьвязу. Як гэтае рашэньне паўплывае на Беларусь? Пра гэта Ганна Соўсь гутарыць з украінскім палітолягам Яўгенам Магдам.
16/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Н овая тактыка на выбары: іншая, чым у Ціханоўскай. Алена Жываглод
25 лютага ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень галасаваньня. Грамадзкая арганізацыя «Сумленныя людзі» агучыла днямі сваю прапанову і сьцьвярджае, што яе эфэктыўнасьць большая, чым проста няўдзел. У эфіры «Свабоды Premium» пра гэтую прапанову расказвае Алена Жываглод («Сумленныя людзі»).
15/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Экс-алмазавец Макар пра заявы Тэртэля, сваркі апазыцыі і затрыманага ФСБ беларуса
Старшыня КДБ Беларусі Іван Тэртэль выказаўся пра беларуса, якога затрымала ФСБ за дывэрсію на БАМ і заявіў, што яго ведамства бярэ ўдзел у сьледзтве. Тэртэль таксама расказаў пра тое, што ў Польшчы рыхтуюцца тэракты ў Беларусі. Госьць эфіру «Свабода Premium» — былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар.
13/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Ці адкрые Польшча мяжу і ці дасьць новы шанец Лукашэнку
Дональд Туск стаў новым прэмʼер-міністрам Польшчы. У пачатку 2000-х Туск прыяжджаў у Беларусь. А вось у 2007 годзе яго туды не ўпусьцілі. Паводле МЗС, ён быў у сьпісе людзей, «знаходжаньне якіх на тэрыторыі Беларусі непажаданае». Ці зьменіцца гэта цяпер? Якой была палітыка ўраду Маравецкага стасоўна Беларусі? І чаго чакаць ад новага ўраду? Тлумачыць журналіст выданьня «Rzeczpospolita» Руслан Шошын.
12/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як беларусы сталі спонсарамі раскошы
З пачаткам вайны Расеі з Ўкраінай Беларусь стала перавалачнай базай для паставак люксавых эўрапейскіх аўтамабіляў у Расею, нягледзячы на байкот і санкцыі. Паводле расьсьледнікаў, у шэрых схемах бяруць удзел і бізнэсоўцы, якія маюць сувязі з рэжымам Лукашэнкі. Гэта паказала сумеснае расьсьледаваньне «Бюро» і расейскага выданьня «Вёрстка» пры падтрымцы «Кібэрпартызанаў». Пра яго расказвае Алесь Ярашэвіч, журналіст-расьсьледнік зь «Бюро».
11/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«ЗША прызналі Ціханоўскую, але і з Лукашэнкам ня хочуць рваць». Чаму? Тлумачыць амэрыканскі экспэрт
Што азначае стратэгічны дыялёг паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і ўладамі ЗША? Якія мэты амэрыканскай палітыкі адносна Беларусі? Які ўплыў на гэтую палітыку робіць вайна ва Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае прафэсар паліталёгіі ўнівэрсытэту штату Тэнэсі (ЗША) Андрэй Карабкоў.
11/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Гістарычная падзея: такое ў амэрыканцаў ёсьць толькі зь Беларусьсю
Вялікая дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі на чале зь Сьвятланай Ціханоўскай правяла некалькі дзён у Злучаных Штатах Амэрыкі. У Вашынгтоне адбылася першая сэсія стратэгічнага дыялёгу ЗША і беларускіх дэмакратычных сілаў. Што гэта такое і ці зможа чымсьці дапамагчы беларусам Амэрыка, калі ў сьвеце ўсё больш канфліктаў і гарачых пунктаў? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч гутарыць з прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага кабінэту Беларусі ў замежных справах Валерам Кавалеўскім.
8/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
ФСБ схапіла беларуса. Ці праўда ён заклаў выбухоўку? Вэрсіі BelPol
У Расеі затрымалі грамадзяніна Беларусі, нібыта датычнага да падрыву цягніка з нафтапрадуктамі на Байкала-Амурскай магістаралі. У ФСБ сьцьвярджаюць, што беларус «дзейнічаў у інтарэсах украінскіх спэцслужбаў». Гэтую тэму Дзьмітры Гурневіч абмяркоўвае з Андрэем Астаповічам.
8/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Ці палюбілі беларусы Лукашэнку зноў? Вынікі апытаньня Chatham House
Чаму беларусы хочуць большай роўнасьці? Які геапалітычны выбар паміж Эўропай і Расеяй яны робяць і чаму? Які вынік вайны інфармацыйных наратываў?
Пра вынікі апошняга, лістападаўскага апытаньня Chatham House у праграме «Падзея і камэнтар» расказвае доктар палітычных навук, кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага дасьледчага цэнтру Рыгор Астапеня.
6/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Для чаго дзяржсакратару ЗША варта званіць Лукашэнку
6 сьнежня ў Вашынгтоне маюць абвясьціць пра пачатак статэгічнага дыялёгу паміж ЗША і дэмакратычнай Беларусьсю. У ЗША знаходзіцца дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў, у тым ліку Сьвятлана Ціханоўская. Пра тое, што можа атрымацца з гэтага дыялёгу, кажа палітоляг Вадзім Мажэйка.
5/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
За што Лукашэнка дзякуе «вялікаму Кітаю»
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Пэкіне з кітайскім кіраўніком Сі Цзіньпінам і падзякаваў «вялікаму Кітаю». Ці можна лічыць гэты візыт надзвычайным? Пра гэта разважаюць дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc Анастасія Лузгіна.
4/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Дзеля чаго Лукашэнка паляцеў у Дубай
Пахваліцца «„зялёнай“ атамнай энэргетыкай»? Дзеля чаго Лукашэнка ўдзельнічае ў саміце аб зьмене клімату ў Дубаі? І як беларускія эколягі ацэньваюць рэальную сытуацыю ў экалёгіі і выхад Беларусі зь міжнародных канвэнцыяў у пытаньнях экалягічнай бясьпекі? Разважаюць сузаснавальніца беларускай экалягічнай арганізацыі «Экадом» Ірына Сухій і палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
1/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Лукашэнка хацеў уцякаць ад Пуціна праз Варшаву». Размова з аўтарам сэнсацыйнай кнігі
Лукашэнка разглядаў магчымасьць уцячы праз Варшаву на самым пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне. А польскія ўлады разглядалі беларускую дыяспару як патэнцыйных дывэрсантаў у тыле беларускай арміі, калі б тая напала на Ўкраіну разам з расейскай. Пра гэта піша журналіст выданьня «Dziennik. Gazeta Prawna» Зьбігнеў Парафяновіч у сваёй кнізе «Польшча на вайне», якая днямі выйшла ў Польшчы. Ён адказаў на пытаньні «Свабоды».
1/12/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Інтэрвію з Лінасам Лінкявічусам пра Макея, Лукашэнку і Ціханоўскую
Лінас Лінкявічус — былы амбасадар Літвы ў Беларусі (2012), міністр замежных справаў Літвы (2012 — 2020). У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, што пісаў Уладзімеру Макею ў жніўні 2020 году, чаму Макей не падтрымаў пратэст, як уручаў даверчыя граматы Лукашэнку і чаму Ціханоўская апынулася менавіта ў Літве
30/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Колькі трэба грошай, каб адрадзіць Беларусь
У Варшаве прэзэнтавалі стратэгію нацыянальнага адраджэньня Беларусі. Яе мэта – спыніць разбурэньне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларускага народу і вярнуць беларускае грамадзтва ў стан нармальнасьці. Як гэта зьбіраюцца рабіць? Пра гэта ў эфіры «Свабоды Premium» расказвае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык.
29/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Ператрусы ў Латушкі і Чалага. Сілавікі супраць Каардынацыйнай рады
У Беларусі 28 лістапада адбыўся шэраг ператрусаў у людзей, зьвязаных з Каардынацыйнай радай. ГУБАЗіК правёў ператрус у аналітыка і сябра КР Сяргея Чалага, у Паўла Латушкі ды іншых сяброў каманды «НАУ», у кватэры прэс-сакратаркі Ціханоўскай Ганны Красулінай. Усе яны знаходзяцца за мяжой. Сілавікі прыходзяць да людзей з пастановамі на ператрус паводле шасьці артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Прыходзілі сёньня і ў кватэру, дзе калісьці жыў кіраўнік руху «За свабоду», кіраўнік фракцыі КР «Грамадзянскае дзеяньне» Юры Губарэвіч. Сёньня ён – госьць «Свабоды Premium».
28/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Што Лукашэнка абяцаў Зяленскаму на пачатку вайны
Кіраўнік прапрэзыдэнцкай фракцыі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны Арахамія паведаміў, што Лукашэнка ў першы дзень поўнамаштабнага ўварваньня Расеі абяцаў, што беларускае войска ня ўступіць у вайну. Ці паверылі ва Ўкраіне? У якой ступені Лукашэнка самастойны ў пытаньнях вайны і міру? Чаму дагэтуль не адбылася афіцыйная сустрэча прэзыдэнта Ўкраіны Зяленскага і дэмакратычнай лідэркі Беларусі Ціханоўскай?
Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» спрачаюцца ўкраінскі палітоляг, кіраўнік Цэнтру прыкладных палітычных дасьледаваньняў «Пэнта» Ўладзімір Фясенка і экспэрт Эўрапейскай рады ў міжнародных адносінах, былы дыплямат Павал Сьлюнькін.
27/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Беларусь трапіла б у ЭЗ хутчэй за многіх», — прадстаўнік Фонду Адэнаўэра
Якаб Вёленштайн, кіраўнік беларускага офісу Фонду Конрада Адэнаўэра, расказаў пра тое, як заходнія палітыкі цяпер глядзяць на Беларусь і чаму многія зь іх кажуць, што для Лукашэнкі «карабель адплыў».
24/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Курэйчык пра пляны Пракоп'ева і сэрыял «Акрэсьціна»
Госьць Свабоды Premium – драматург, лектар Ейльскага ўнівэрсытэту, сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Курэйчык. Спэктакль паводле ягонай пʼесы «Абражаныя. Беларусь» днямі з посьпехам прайшоў у Каліфорніі. Размаўляем пра спосабы вызваленьня палітвязьняў, ініцыятыву Пракоп’ева, выбары ў Каардынацыйную раду і вяртаньне Беларусі ў міжнародны парадак дня.
24/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Рэжым ускладняе жыцьцё чыноўнікам: «Замест таннага марозіва — новы Гулаг»
Уступіла ў сілу пастанова ўраду, якая вызначае, як можна будзе выяжджаць за мяжу чыноўнікам і судзьдзям. Цяпер ім трэба будзе пісаць заяву за 10 дзён да даты выезду. У дакумэнце трэба пазначыць краіну, мэту паездкі, адрасы знаходжаньня і кантактныя зьвесткі. А паводле законапраекту, які сёньня ў першым чытаньні прыняла Палата прадстаўнікоў, фізычныя, і юрыдычныя асобы цяпер будуць абавязаныя інфармаваць міліцыю, калі здаюць памяшканьні замежнікам. Зьмены камэнтуе Арцём Брухан, аналітык Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, былы супрацоўнік Берасьцейскага аблвыканкаму.
22/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Навошта Лукашэнку выбары і што рабіць апазыцыі
Ужо празь некалькі месяцаў у Беларусі адбудзецца першая пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году выбарчая кампанія — парлямэнцкія выбары і выбары ў мясцовыя саветы. Як Лукашэнка зьбіраецца іх праводзіць і, галоўнае, навошта? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе са спэцыяльным прадстаўніком Сьвятланай Ціханоўскай па выбарах Аляксандрам Шлыком і палітолягам, рэдактарам «Беларускага штогодніка» Вадзімам Мажэйкам.
21/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Пранк КДБ»: Belpol і мэдыяэкспэрт раяць, як ня даць спэцслужбам скарыстаць сябе
Якія высновы варта зрабіць дэмакратычным сілам пасьля інцыдэнту з актывістам БХД Алегам Аксёнавым, якім на працягу году маніпуляваў КДБ? Як ня даць сябе скарыстаць спэцслужбам? Абмяркоўваюць прадстаўнік аб’яднаньня былых сілавікоў Belpol Уладзімер Жыгар і мэдыяаналітык Паўлюк Быкоўскі.
20/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Гісторык: Беларусь гэтым помнікам пазначылі як частку «русского мира»
Помнік Аляксандру Неўскаму, які паставілі на гэтым тыдні ў Менску, зьяўляецца ня толькі манумэнтальнай прапагандай «русского мира», але і мастацкай халтурай, якая псуе культурны ляндшафт у Менску, лічыць гісторык і сацыёляг Аляксей Ластоўскі.
17/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Што знайшлі журналісты ў «Радавым гнязьдзе» на Менскім моры і як Алексін стаў алігархам рэжыму
Радыё Свабода зрабіла расьсьледаваньне пра тое, на якіх умовах алігарх Алексін атрымаў зямельныя надзелы ў адным з самых дарагіх месцаў пад Менскам, пра асаблівыя ўмовы, створаныя для набліжаных да ўлады алігархаў. Журналіст Свабоды Андрэй Шаўлюга падае дэталі расьсьледаваньня, датычнага будаўніцтва «Радавога гнязда». Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Анатоль Котаў расказвае, што зьвязвае Аляксея Алексіна і Аляксандра Лукашэнку і разважае пра тое, ці можа бізнэс-імпэрыю Алексіна спасьцігнуць лёс імпэрыі Чыжа.
16/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Знаныя палітвязьні сталі пераможцамі і ляўрэатамі конкурсу турэмнай літаратуры
Радыё Свабода і Беларускі ПЭН назвалі сёлетніх ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за турэмную літаратуру. У гэтыя ж дні ўлады прызналі экстрэмісцкімі творы клясыка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які ў свой час адбываў зьняволеньне ў Пішчалаўскім замку. Пра рэпрэсаваную літаратуру і літаратараў гаворым са старшынёй Беларускага ПЭН-у Тацянай Нядбай, а таксама з адным з заснавальнікаў прэміі Францішка Аляхновіча, пісьменьнікам, былым дырэктарам беларускай службы Радыё Свабода Аляксандрам Лукашуком.
15/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Што ведаюць і чаго ня ведаюць «літвіны»?
Якія ў ХХ стагодзьдзі існавалі варыянты назвы для радзімым беларусаў? Што ведаюць і чаго ня ведаюць беларускія «літвіны»? Як у Швэцыі зьмянілі назву «Белай Расеі» на «Беларусь»?
Пра гэта мы гаворым з гісторыкам, які апошнім часам займаецца палі тычнымі сымбалямі Беларусі, доктарам гістарычных навук, дацэнтам Інстытуту Гісторыі Упсальскага ўнівэрсытэту ў Швэцыі Андрэем Катлярчуком.
15/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Кныровіч, Юрконіс: Якія шанцы ў рэжыму адсудзіць 1 млрд эўра ў Літвы
«Беларуськалій» ініцыяваў арбітражны працэс супраць Літвы праз адмову транспартаваць угнаеньні. Беларускае прадпрыемства хоча спагнаць з суседняй краіны мільярд эўра — і гэта без уліку адсоткаў і судовых выдаткаў. «Беларуськалій» абвінавачвае Вільню ў парушэньні двухбаковага пагадненьня аб абароне інвэстыцыяў, падпісанага ў 1999 годзе. Свае страты прадпрыемства ацаніла ў 1 мільярд эўра. Ці можа Беларусь выйграць суд? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з прадпрымальнікам і блогерам Аляксандрам Кныровічам, а таксама літоўскім палітолягам Віцісам Юрконісам.
14/11/2023 • 0 minutos
Швэдзкі міністар: Мы павінны ініцыяваць сяброўства Беларусі у Эўразьвязе
Эўракамсія рэкамэндавала пачаць перамовы з Малдовай і Ўкраінай аб уступленьні ў Эўразьвяз. Гэтыя постсавецкія краіны падалі заяўкі аб далучэньні да ЭЗ амаль адразу пасьля поўнамаштабнага расейскага ўварваньня на ўкраінскую тэрыторыю. Пра будучую пэрспэктыву для Беларусі ў а б’яднанай Эўропе на гэтым тыдні ў Вільні заявіў міністар замежных справаў Швэцыі Тубіяс Більстрэм: “Месца Беларусі – у Эўразьвязе”. Глядзіце інтэрвію зь ім Валера Каліноўскага.
10/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Папярэджвалі, што мне «трэба заткнуцца»: пісьменьнік Саша Філіпенка пра ператрус у бацькоў
Раніцай 9 лістапада сілавікі ў Менску прыйшлі да бацькоў пісьменьніка Сашы Філіпенкі, які даўно жыве за мяжой. Бацьку затрымалі, з дому забралі ўсю тэхніку. Паводле Філіпенкі, сілавікі раней прыходзілі да бацькі і казалі, што сыну «трэба заткнуцца».
Саша Філіпенка ў праграме «Падзея і камэнтар» на канале «Свабода Premium» расказаў, чаму, на ягоную думку, рэжым са сваёй волі ніколі ня спыніць рэпрэсіі.
9/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Адвакат-тэрарыст — гэта я». Інтэрвію з Марыяй Колесавай-Гудзілінай
Марыя Колесава-Гудзіліна, беларуская адвакаткаа, якая на свае вочы назірала за закрытым працэсам над Сяргеем Ціханоўскім. У размове са Свабодай Колесава-Гудзіліна расказала, колькі зарабляюць судзьдзі, ці можа адвакат паўплываць на вынік палітычнага працэсу і ці ўзялася б яна абараняць Лукашэнку.
9/11/2023 • 1 hora, 0 minutos, 0 segundos
«Беларусы выберуць ЭЗ, калі даведаюцца пра выгады». Вячорка і Кавалеўскі пра Ціханоўскую ў Бэрліне
Чым важная рэзалюцыя нямецкага Бундэстагу па Беларусі, чаго Ціханоўскага дасягнула візытам у Бэрлін і што можна зрабіць ужо цяпер, каб Беларусь хутчэй далучылася да Эўразьвязу?
Пра гэта ў праграме «Падзея і камэнтар» на канале Свабода Premium гавораць дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка і намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту, прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Валер Кавалеўскі.
8/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Арцём Шрайбман пра заявы Лукашэнкі, «адзін народ» і вайну
Ці рыхтуюцца ўлады Беларусі да поўнамаштабнага ўступленьня ў вайну? Чаму Лукашэнка назваў беларусаў, палякаў і літоўцаў «адным народам»? Ці займае беларуская ўлада бок ХАМАСу ў яго вайне зь Ізраілем? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
7/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Ці застанецца каму лячыць? Расказваюць аўтары фільма «ГупоЗ» пра рэаліі беларускай мэдыцыны
Адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільма «ГупоЗ», які расказвае пра рэаліі беларускай мэдыцыны. Пра фільм і праблемы ў мэдыцыне размаўляем з былой палітзьняволенай, праваабаронцай, рэжысэркай фільму Тацянай Гацурай-Яворскай і адной зь гераіняў фільма – доктаркай Маяй Церакулавай.
7/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Беларусы і візавы скандал у Польшчы. Камэнтуе кіраўнік Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк
Польшча спыніла выдачу гуманітарных візаў, аб якіх хадайнічаў Беларускі дом у Варшаве. З пачатку 2023 года па хадайніцтве Беларускага дома ў Варшаве 1507 чалавек атрымалі польскія гуманітарныя візы, аднак зь верасьня працэс спыніўся.
5/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Беларусаў аддзялілі ад расейцаў. Анатоль Лябедзька пра візыт у Латвію
Са сьнежня ў Латвіі зьбіраліся канфіскоўваць аўтамабілі зь беларускімі і расейскамі нумарамі. Іх плянавалі перадаваць для выкарыстаньня ва Ўкраіне ці выстаўляць на аўкцыён тыя транспартныя сродкі, чые ўласьнікі адмовяцца перарэгістраваць нумары на латвійскія. Пасьля візыту ў Рыгу беларускіх дэмакратычных палітыкаў, Саэйма Латвіі выключыла згадку аб грамадзянах Беларусі з праекта закону аб дарожным руху. Ці канчатковае гэта рашэньне і як сёньня лабіяваць на карысьць беларусаў у сьвеце? Глядзіце размову з прадстаўніком Сьвяланы Ціханоўскай у пытаньнях канстытуцыйнай рэформы і пардямэнцкай супрацы Анатолем Лябедзькам.
3/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як рэагаваць на абразу беларускай мовы? Гутарка зь Сяргеем Шупам
Гэ тае пытаньне стала актуальным пасьля скандалу ў сацыяльных сетках. Расейскі блогер і крытык рэжыму Пуціна Рустэм Адагамаў назваў беларускую мову смешнай, заклікаў беларусаў не нявечыць расейскую мову і размаўляць на ёй так, як яны добра ўмеюць.
3/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Чым заява Лукашэнкі насьмяшыла экс-камандуючага войскамі ЗША ў Эўропе
Як зрабіць так, каб Беларусь не засталася за «жалезнай заслонай»? Чаму некаторыя амэрыканскія палітыкі баяцца поўнай паразы Расеі? Ці можа Ўкраіна перамагчы, калі Захад не павялічыць паставак зброі? На пытаньні Радыё Свабода адказаў генэрал Бэн Годжэс, былы камандуючы войскамі ЗША ў Эўропе.
3/11/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Махачкала — Менск. Як прапаганда прыводзіць да пагромаў. Тлумачаць экспэрты - кастрычнік 31, 2023
Антысэміцкія пратэсты ў Дагестане, праявы антысэмітызму на фоне вайны Ізраілю з ХАМАС, небясьпеку пагромаў у Беларусі і ролю прапаганды ва ўсім гэтым абмяркоўваем з гісторыкам і палітолягам Аляксандрам Фрыдманам і палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай.
31/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Андрэй Хадановіч пра расстраляных паэтаў і рэпрэсіі супраць культуры - кастрычнік 28, 2023
У гэтую нядзелю як найменей у 12 краінах сьвету пройдуць імпрэзы да «Ночы паэтаў» — адной з самых трагічных датаў беларускай гісторыі. У 1937 за адну ноч расстралялі больш за 100 беларускіх інтэлектуалаў. Пра паралелі з сучаснай Беларусьсю кажа паэт, сябра рады Беларускага ПЭНу Андрэй Хадановіч.
28/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Вялікае інтэрвію зь Сяргеем Чалым пра ягонае шоў і пастку для Лукашэнкі - кастрычнік 26, 2023
Аналітык Сяргей Чалы расказаў пра тое, як робіцца шоў «Ноч з Чалым» і што чакае аўдыторыю. Ён параўноўвае сытуацыю ў Беларусі з позьнім сталінізмам і прагназуе ў будучыні змаганьне паміж умоўнымі Хрушчовым і Бэрыя, сілавікамі і цывільнымі, якія ў рознай ступені былі саўдзельнікамі злачынстваў.
26/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
На „гаманцоў“ Лукашэнкі працуюць былыя сілавікі. Хто яны? - кастрычнік 26, 2023
Як блізкія да Лукашэнкі бізнэсоўцы абыходзяць эўрапейскія санкцыі і як працуе ў Беларусі «карупцыйная рэнта». Расказвае кіраўнік Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч.
25/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Ці можна скарыстаць вымушанае сяброўства ў праўладных арганізацыях? Парады дасьледчыцы прапаганды - кастрычнік 24, 2023
Што рабіць, калі ідэолягі на працы прымушаюць уступаць у партыю «Белая Русь» ці Беларускі саюз жанчынаў? Ці можна плённа скарыстаць вымушана е сяброўства ў праўладных арганізацыях? Гутарка з дасьледчыцай прапаганды Ірынай Сідорскай, доктаркай філялягічных навук, кандыдаткай філязофскіх навук.
24/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«„Купала“ і „На другом берегу“ — аднолькава ідэалягічнае кіно, толькі з рознымі мэсыджамі». Ацэнка кінааглядальніка - кастрычнік 23, 2023
На каго разьлічаны прапагандысцкі фільм «На другом берегу» і ці можна яго лічыць пасьпяховым ідэалягічным прадуктам? Фільм «На другом берегу», зьняты «Беларусьфільмам» пра падзеі 1925 году, разьбіраем з кінааглядальнікам Тарасам Тарналіцкім і журналістам Свабоды Дзьмітрыем Гурневічам.
23/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Новы вайсковы закон: беларусаў рыхтуюць да ўдзелу ў вайне? Меркаваньні экспэртаў - кастрычнік 22, 2023
У Беларусі мяняюцца правілы для ваеннаабавязаных. Законапраект «Аб зьмене законаў у пытаньнях забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі» абмяркоўваем з экспэртам у нацыянальнай бясьпецы і палітолягам Аляксандрам Казаком і юрыстам Міхаілам Кірылюком.
22/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Аляксандар Азараў: што зьменіць расстрэл, як беззаконьне рэжыму разьвязвае рукі гвалту і хто праміргаў бяду - кастрычнік 20, 2023
Жыхару Слуцка вынесьлі сьмяротны прысуд за забойства 3-гадовага сына. Аляксандра Таратуту расстраляюць. Ягоную жонку пакаралі 25 гадамі калёніі строгага рэжыму. Бацькі катавалі сваё дзіця не адзін раз, а ў студзені бацька ўдарамі забіў яго. Пра жудаснае здарэньне гаворым з кіраўніком ByPol і былым супрацоўнікам МУС Аляксандрам Азаравым.
20/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Франак Вячорка: Расейскія лібэралы ня могуць ўзмацніць наш рух, у нас розныя інтарэсы - кастрычнік 19, 2023
Інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай расейскаму выданьню «Новая газета. Европа» выклікала скандал сярод расейскіх карыстальнікаў сацсетак. Іх абурылі словы пра імпэрскасьць расейцаў, іх адрозьненьне ад беларусаў і іншую, чым беларусаў, віну за поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.
19/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як Лукашэнка ўмяшаўся ў справу гомельскага забойцы. Расказвае праваабаронца Леанід Судаленка - кастрычнік 18, 2023
Пракурор патрабуе сьмяротную кару бацьку, якога абвінавацілі ў забойстве 3-гадовага сына. Чаму пакараньне сьмерцю не зьмяншае колькасьць цяжкіх злачынстваў у грамадзтве і як сьмяротная кара можа пераўтварыцца ў інструмэнт палітычных рэпрэсій? Гаворым з былым палітзьняволеным Леанідам Судаленкам.
18/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Павал Латушка пра выбары ў Польшчы і стасункі беларускага рэжыму з ХАМАС - кастрычнік 17, 2023
Абмеркавалі з кіраўніком «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня», прадстаўніком Аб’яднага пераходнага кабінэту Паўлам Латушкам вынікі выбарчай кампаніі ў Польшчы, а таксама дыпляматычныя стасункі ўладаў Беларусі з Палестынскай Аўтаноміяй і краінамі, якія падтрымліваюць ХАМАС.
17/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Аляксандар Фрыдман пра маўчаньне і антысэмітызм рэжыму Лукашэнкі, а таксама тлумачыць чаму ХАМАС для беларуских ўладаў не тэрарысты - кастрычнік 14, 2023
Рэжым у Беларусі дагэтуль маўчыць пра вайну ХАМАСу супраць Ізраіля. Што прымушае Лукашэнку і ягоных паплечнікаў, якія штодня камэнтуюць усё, што заўгодна, маўчаць пра галоўную тэму апошніх дзён у сьвеце? І чаму хамасаўцы дагэтуль не прызнаныя ў Беларусі тэрарыстамі.
11 кастрычніка за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі» пачалі зноў судзіць палітвязьня Зьмітра Дашкевіча. Пра тое, як палітвязьням працягваюць тэрміны зьняволеньня па новых абвінавачаньнях, расказала былая палітзьняволеная, журналістка Вольга Класкоўская.
13/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Лукашэнка навучыць беларусаў «правільна» верыць у Бога. Аўдыё - кастрычнік 13, 2023
У Беларусі ўводзяць зьмены ў закон «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацый». Згодна з папраўкамі, зьліквідаваць цэрквы і рэлігійныя грамады ў Беларусі стане прасьцей. Папраўкі да старога закону ўлады назвалі «сучаснымі падыходамі ва ўзаемадзеяньні дзяржавы з рэлігійнымі арганізацыямі». Што яшчэ неўзабаве зьменіцца для беларускіх вернікаў? Пра гэта ў эфіры “Свабоды Premium” расказвае тэалягіня Натальля Васілевіч.
13/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Адна з самых заўважных у палітыцы». Навошта беларуска ідзе ў парлямэнт Польшчы. Аўдыё - кастрычнік 11, 2023
У нядзелю ў Польшчы адбудуцца парлямэнцкія выбары. За месца ў польскім Сэйме змагаецца і грамадзянка Беларусі Яна Шостак, у якой акрамя беларускага ёсьць яшчэ і польскі пашпарт. Зь якой праграмай беларуска ідзе на выбары і ці мае шанец трапіць у парлямэнт? Яна Шостак – госьця эфіру “Свабоды Premium”
11/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Ізраільскі дыплямат: Беларусь ня можа лічыцца нашым сябрам. Аўдыё - кастрычнік 10, 2023
Якія палітычныя і ваенныя мэты мае Ізраіль у цяперашняй, навязанай яму, вайне? Як у Ізраілі ацэньваюць пазыцыю Беларусі адносна гэтай вайны? Ці датычная да яе Р асея? Наколькі вялікая рызыка нападу на Ізраіль ня толькі з Газы?
На пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае ізраільскі палітоляг і дыплямат, у мінулым першы сакратар амбасады Ізраіля ў Маскве Міхаіл Пеліверт.
10/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як падзяліць спадчыну ВКЛ? Дыскусія беларуса і літоўца. Аўдыё - кастрычнік 09, 2023
Чаму ў Літве так занепакоіліся зьявай, якую там называюць літвінізмам? Ці лічаць там Лукашэнку прыхільнікам літвінізму? Хто «агент Масквы» — крытыкі літвінізму ці яго адэпты? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць палітолягі: кіраўнік інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і дацэнт Унівэрсытэта Вітаўтаса Вялікага Анджэй Пукшта.
9/10/2023 • 0 minutos
Нямецкі экспэрт назваў краіны, якія моцна выйгралі ад прыезду беларусаў. Аўдыё - кастрычнік 06, 2023
Госьць Свабоды Premium – нямецкі экспэрт і бізнэс-кансультант Даніэль Крутцына, які больш за 15 гадоў прапрацаваў у Беларусі ў сфэры інвэстыцый, з 2015 па 2020 гады быў чальцом назіральнай рады Банка разьвіцьця Беларусі. Даніэль называе краіны, якія моцна выйгралі ад пераезду беларускага бізнэсу і спэцыялістаў, абгрунтоўвае, чаму лічыць неэфэктыўнай палітыку санкцый у дачыненьні для беларускіх уладаў, і адказвае, што можа быць ключом для пераменаў у Беларусі.
6/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Ці ўратуе Лукашэнка рубель і наколькі зьбяднеюць беларусы. Аўдыё - кастрычнік 05, 2023
Што адбываецца зь беларускім рублём і хто здольны яго ўратаваць? Ці рэальныя прагнозы разьвіцьця Беларусі на 2024 год? У гэтых лічбах разьбіраецца эканамістка Аліса Рыжычэнка.
5/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Баскетбалістка Сныціна расказала, колькі ў спорце прадстаўнікоў ЛГБТ. Аўдыё - кастрычнік 04, 2023
Госьця Свабоды Premium – знакамітая беларуская баскетбалістка, экс-капітан беларускай баскетбольнай зборнай Кацярына Сныціна зь Лёндану. Нагодай для размовы сталі некалькі яе апошніх заяваў – пра тое, што Кацярына сустракаецца зь дзяўчынай Надзяй, зь якой пазнаёмілася ў Лёндане, а таксама пра тое, што завяршае прафэсійную кар’еру і цяперашні яе сэзон у камандзе London Lions стане апошнім.
4/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Чым Рада БНР напалохала КДБ і Генпракуратуру - кастрычнік 03, 2023
Генэральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць Рады БНР. У паведамленьні пракуратуры гаворыцца, што справа заведзеная «па факце супрацьпраўнай дзейнасьці пранацысцкага экстрэмісцкага фармаваньня «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі». Навошта сілавікам гэты працэс, чаго спалохаўся КДБ і як усё гэта паўплывае на дзейнасьць Рады? На гэтыя пытаньні ў эфіры «Свабоды Premium» адказвае сябра Прэзыдыюму Рады БНР Алесь Чайчыц.
3/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Хто з дыяспары вернецца дадому – аналіз сацыёляга Коршунава. Аўдыё - кастрычнік 02, 2023
Якая доля эмігрантаў, паводле сацыялягічных апытаньняў, мае намер вярнуцца ў Беларусь, а які адсотак не зьбіраецца вяртацца ніколі? Ад чаго залежаць гэтыя намеры? Колькі эмігрантаў гатовыя вярнуцца зараз? Чым адрозьніваюцца ўяўленьні пра беларускую ідэнтычнасьць у беларусаў у краіне і ў дыяспары?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае сацыёляг, дасьледнік Цэнтру новых ідэяў Генадзь Коршунаў.
2/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Імавернасьць, што беларусаў пашлюць ваяваць, наблізілася да нуля», — ізраільскі вайсковы экспэрт - кастрычнік 01, 2023
Якія папярэднія вынікі ўкраінскага наступу, якое доўжыцца амаль 4 месяцы, якіх мэтаў здолела дасягнуць украінская армія? Якімі могуць быць ваенна-палітычныя вынікі гэтага наступу? Якую ролю адыгрывае Беларусь у расейскай ваеннай палітыцы? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае із раільскі вайсковы аналітык Давід Гендэльман.
1/10/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Дачка зьніклага міністра Захаранк і пра 24 гады бяз бацькі і апраўдальны прысуд Гараўскаму - верасень 30, 2023
Дачка зьніклага былога кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі Алена Захаранка ў інтэрвію Свабодзе Premium тлумачыць, чаму ня лічыць рашэньне швайцарскага суду справядлівым, як зьмяніўся Гараўскі пасьля размовы зь ёй у 2019 годзе, а таксама якімі былі для яе сям’і 24 гады бяз Юрыя Захаранкі і чаму немагчыма распарадзіцца сямейнай кватэрай у Менску.
30/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Дачка зьніклага і юрыст «Вясны» камэнтуюць апраўдальны прысуд швайцарскага суду. Аўдыё - верасень 29, 2023
Швайцарскі суд не прызнаў вінаватым экс-байца беларускага спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня Юрыя Гараўскага ў справе аб выкраданьнях апанэнтаў Лукашэнкі. Што гэта азначае для крымінальнага перасьледу датычных да выкраданьня і забойства былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Абмяркоўваем з Паўлам Сапелкам, юрыстам праваабарончага цэнтру «Вясна», якая была адным зь ініцыятараў гэтага працэсу, а таксама з дачкой Анатоля Красоўскага Лерай Красоўскай.
29/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Што горш? Беларускі кубінец параўноўвае рэжымы Лукашэнкі і Кастра. Аўдыё - верасень 28, 2023
Літоўскі суд адмяніў дэпартацыю высланага зь Беларусі кубінца, які ўдзельнічаў у акцыях 2020 году. Для яго гэта другая спроба дэпартацыі. Раней ён правёў 13 месяцаў на Акрэсьціна, чакаючы дэпартацыі на Кубу праз Расейскую Фэдэрацыю. Госьці «Свабоды Premium» — Рабэрта Вальдэс Касануэва і праваабаронца Андрэй Стрыжак.
28/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму беларуская адукацыя даражэйшая за нямецкую. Тлумачыць экспэрт. Аўдыё - верасень 27, 2023
У Беларусі маюць увесьці абавязковую адпрацоўку для студэнтаў, якія вучацца платна. А тэрмін адпрацоўкі для тых, хто вучыцца за кошт бюджэту, павялічаць. У выпадку адмовы давядзецца заплаціць істотна больш. У чым лёгіка ўлады, тлумачыць Андрэй Лаўрухін, дырэктар па дасьледаваньнях Інстытуту разьвіцьця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Эўропы.
27/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Інтэрвію з палітыкам, які ініцыяваў ордэр для Лукашэнкі. Аўдыё - верасень 25, 2023
Сталы дакладчык Эўрапарлямэнту ў пытаньнях Беларусі Пятрас Аўштравічус у інтэрвію Свабодзе Прэміюм патлумачыў, чым выкліканая рэзалюцыя з заклікам да Міжнароднага крымінальнага суду выдаць ордэр на арышт Аляксандра Лукашэнкі і чаму ён перакананы ў будучым сяброўстве Беларусі ў Эўразьвязе і NATO.
25/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Вынікі і інсайды візыту Ціханоўскай на Генасамблею ААН. Дэталі ад удзельніка ўсіх сустрэчаў. Аўдыё - верасень 25, 2023
З намесьнікам Ціханоўскай у Аб’яднаным пераходным кабінэце, прадстаўніком кабінэту ў міжнародных справах Валерам Кавалеўскім абмяркоўваем вынікі і інсайды візыту Сьвятланы Ціханоўскай і яе каманды ў Нью-Ёрку, дзе праходзіць Генэральная Асамблея ААН. Параўноўваем узровень сустрэчаў на высокім узроўні лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі і дыпляматыі афіцыйнага Менску, а таксама абмяркоўваем рукапацісканьне Алейніка зь Вячоркам.
25/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Навумчык: ГУБАЗіК і КДБ па законе абавязаны бараніць «Пагоню» і беларускую мову. Аўдыё - верасень 25, 2023
Ці патрэбна беларусам беларуская школа і чаму нават на акупаваных расейцамі тэрыторыях Украіны бацькі не баяцца жадаць, каб іх дзеці вучыліся на ўкраінскай мове, а акупацыйныя ўлады абяцаюць гэта выканаць? Пра антыбеларускую палітыку рэжыму Лукашэнкі Дзьмітры Гурневіч размаўляе з журналістам Радыё Свабода Сяргеем Навумчыкам.
25/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Дачка зьніклага бізнэсоўца Красоўскага пра суд над датычным да выкраданьня і забойства яе бацькі. Аўдыё - верасень 21, 2023
Госьця Свабоды Premium – Лера Красоўская, дачка бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, якая два дні правяла ў судовай залі разам з чалавекам, які прызнаўся ў датычнасьці да забойства бацькі. У Швайцарыі прайшоў суд над былым байцом «эскадрону сьмерці» Юрыем Гараўскім, які, папрасіўшы прытулак у Швайцарыі, прызнаўся ў датычнасьці да выкраданьня і забойства апазыцыйных палітыкаў канца 1990-х гадоў: былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.
21/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Найважнейшае з суду над былым байцом «эскадрону сьмерці». Аўдыё - верасень 21, 2023
Якім будзе вырак былому спэцназаўцу Юрыю Гараўскаму ў справе зьнікненьняў апанэнтаў Лукашэнкі? Ці стане суд у Швайцарыі аб палітычных злачынствах у Беларусі пачаткам далейшага крымінальнага перасьледу адказных за забойствы? Нашы суразмоўцы — праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка і былая палітзьняволеная Натальля Хершэ, якія два дні прысутнічалі на судовым працэсе над Гараўскім у Швайцарыі. Судовае пасяджэньне скончанае, вэрдыкт стане вядомы на наступным тыдні ў пісьмовай форме.
21/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Выкраданьні беларускіх палітыкаў. Што пакажа прысуд у Швайцарыі. Аўдыё - верасень 20, 2023
У швайцарскім кантоне Санкт-Гален пачаўся суд над экс-байцом беларускага спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня Юрыем Гараўскім, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасьці да зьнікненьняў апазыцыйных палітыкаў у Беларусі. Журналістка, былая палітзьняволеная Вольга Класкоўская расказала пра свае ўражаньні з судовай залі, а дарадца Офісу Сьвятланы Ціханоўскай у прававых пытаньнях Крысьціна Рыхтэр патлумачыла юрыдычныя і палітычныя наступствы гэтага суду.
20/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
BelPol: Новая рэзыдэнцыя Лукашэнкі каштуе $14 млн. Аўдыё - верасень 19, 2023
Такога расьследаваньня ў Беларусі яшчэ ня было, кажуць прадстаўнікі BelPol пра свой матэрыял, прысьвечаны новай рэзыдэнцыі Лукашэнкі. Былыя сілавікі сьцьвярджаюць, што атрымалі сотні дакумэнтаў, якія падрабязна апісваюць новы палац за 14 мільёнаў даляраў. Што ўваходзіць у гэтую цану і адкуль пэўнасьць, што там мае жыць Лукашэнка? Пра новае расьсьледаваньне расказвае прадстаўнік BelPol Мацьвей Купрэйчык.
19/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Халезін: Плянуем сэрыял паводле Караткевіча з сусьветнымі зоркамі. Аўдыё - верасень 14, 2023
14, 15 і 16 верасьн я — сусьветная прэм’ера опэры «Дзікае паляваньня караля Стаха» паводле бэстсэлера Караткевіча на прэстыжнай лёнданскай сцэне. Пра пастаноўку Свабоднага тэатру як культурную падзею году гутарым з рэжысэрам опэры «Дзікае паляваньне караля Стаха», сузаснавальнікам беларускага Свабоднага тэатру Мікалаем Халезіным
14/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Якім будзе сілавы пратэст супраць Пуціна і ці разваліцца Расея. Гутарка з экс-дэпутатам Дзярждумы. Аўдыё - верасень 14, 2023
Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў розных рэгіёнах РФ адбываліся акцыі супраціву супраць расейскай арміі і супраць уладаў. Як сытуацыя выглядае сёньня? Ці можа ў Расеі адбыцца актыўны сілавы супраціў, ці імпэрцы расейскія дэмакраты і ці павінна Расея разваліцца, каб не пагражаць суседзям. Пра гэта расказвае палітычны прадстаўнік Легіёну «Свабода Расеі» і былы дэпутат Дзярждумы Ільля Панамароў.
14/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як КДБ і ГУБАЗіК маніпулююць беларусамі. Расказвае былы сьледчы. Аўдыё - верасень 13, 2023
КДБ Беларусі хваліцца, што раскрыў дывэрсійную групу, якая нібыта працавала на СБУ і плянавала тэракты на тэрыторыі Беларусі. У той жа дзень Сьледчы камітэт паведаміў пра распачаты працэс «спэцыяльнага вядзеньня» ў дачыненьні да прадстаўнікоў і экс-удзельнікаў арганізацыі ByPol. Сярод тых, каму трэба зьявіцца ў СК, і Андрэй Астаповіч, былы сьледчы, а сёньня супрацоўнік Belpol. Ён госьць эфіру Свабоды Premium.
13/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Азараў пра партызанскі рух і зьмены ў пляне «Перамога» - верасень 11, 2023
Сьледчы камітэт распачаў так званую «спэцвытворчасьць» супраць былых сілавікоў, якія працавалі ў ByPOL (некаторыя зь іх цяпер у BelPol). Чым займаецца ByPOL пасьля расколу ў арганізацыі і сыходу Аляксандра Азарава з пасады прадстаўніка па аднаўленьні правапарадку ў Аб’яднаным пераходным кабінэце? Ці супрацоўнічае арганізацыя зь BelPol, што адбываецца з плянам «Перамога» і ці магчымы партызанскі рух у сёньняшняй Беларусі? Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе Premium расказвае сам Аляксандар Азараў.
11/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Зьяжджаць ці рэалізоўвацца ў Беларусі? Раіць дарадца Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнтах. Аўдыё - верасень 11, 2023
Як бачыць свае пэрспэктывы беларуская моладзь у краіне і за мяжой і як ім у гэтым могуць дапамагчы дэмакратычныя сілы? Расказвае Маргарыта Ворыхава, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнтах. Гаворым пра тое, чым яна будзе займацца, пра 627 маладых палітвязьняў, а таксама пра тое, у якія замежныя краіны і якія ВНУ ёсьць шанец трапіць моладзі зь беларускімі пашпартамі.
11/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Балкунец: Чым Лукашэнка гатовы ахвяраваць узамен на саступкі Захаду. Аўдыё - верасень 11, 2023
Польшча і Літва канстатуюць, што пагроза з боку ПВК «Вагнэр» у Беларусі зьменшылася. Раней яны абяцалі адкрыць усе памежныя пераходы зь Беларусьсю, калі вагнэраўцы пакінуць тэрыторыю краіны. Некалькі апошніх дзён зьменшылася колькасьць мігрантаў, якія пад кантролем беларускіх сілавікоў штурмуюць мяжу Эўразьвязу. Ці магчымы дыялёг паміж Лукашэнкам і краінамі Эўразьвязу? Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium разважае палітычны камэнтатар Дзьмітры Балкунец.
11/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Латушка пра ўказ Лукашэнкі, пакараньне за яго і кошт «пашпартоў новай Беларусі». Аўдыё - верасень 08, 2023
Паводле папярэдняй ацэнкі юрыстаў «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня», указ Лукашэнкі наконт пашпартоў і консульскай дапамогі беларусам за мяжой можа расцэньвацца як яшчэ адна праява атакі на мірнае насельніцтва Беларусі з палітычных матываў.
Гэта ўпісваецца ў маштабную палітыку рэпрэсій супраць беларусаў, лічыць кіраўнік «НАУ» Павал Латушка.
7/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Рашэньне Лукашэнкі толькі паскарае прыняцьце пашпарта новай Беларусі». Аўдыё - верасень 07, 2023
Больш за 30 гадоў таму Ўладзімер Астапенка браў удзел у стварэньні пашпарта незалежнай Беларусі, з выявай Пагоні. Сёньня ён удзельнічае ў распрацоўцы альтэрнатыўнага дакумэнта для беларусаў, які можа замяніць пашпарт.
7/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Былы дыплямат тлумачыць, што беларусам рабіць без дакумэнтаў - верасень 05, 2023
4 верасьня зьявіўся ўказ Лукашэнкі, паводле якога беларусам могуць забараніць атрымліваць пашпарты ў дыпляматычных прадстаўніцтвах за мяжой. Цяпер для гэтага, як выглядае, трэба будзе ехаць у Беларусь, што пасуе ня кожнаму. Чаму рэжым пайшоў на такі крок і ці ёсьць у беларусаў варыянты, каб жыць за мяжой безь беларускага пашпарта? Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе расказвае былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта і пасольства Беларусі ў Варшаве Анатоль Котаў.
5/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Беларусь, як Самалі, і я не хачу туды вяртацца» - верасень 05, 2023
Грамадзянін Беларусі Дзяніс Дашкевіч па ўласным жаданьні адмаўляецца ад беларускага грамадзянства. Прычынай ён называе сваю нязгоду з тым, «што адбываецца ў яго былым доме пад назвай Беларусь. Дашкевіч — шасьціразовы ляўрэат міжнародных і рэспубліканскіх музычных конкурсаў, стыпэндыят спэцыяльнага прэзыдэнцкага фонду падтрымкі таленавітай моладзі. На знак пратэсту супраць рэпрэсій у Беларусі і выкарыстаньня тэрыторыі краіны для нападу на Ўкраіну ён адмовіўся ад узнагрод.
5/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як уратаваць беларускіх дзяцей ад лукашэнкаўскай школы - верасень 03, 2023
1 верасьня школы ў Беларусі ізноў запоўніліся вучнямі. Каля мільёна беларускіх школьнікаў вярнуліся ў свае навучальныя ўстановы. Як у сучаснай беларускай школе ня стаць ахвярай прапаганды, лукашэнкаўскай ідэалёгіі, а вельмі часта і антынавуковых падыходаў? Што робіцца для маладых беларусаў, якія распачынаюць у гэты дзень навучаньне ў школах па-за Беларусьсю?
Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium Дзьмітры Гурневіч размаўляе з прадстаўніцай па нацыянальным адраджэньні Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Алінай Коўшык.
3/9/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Лукашысты ня стануць паміраць за ўладу, калі мы пачнём вызваляць Беларусь» - верасень 01, 2023
Калі б Беларусь давялося вызваляць ад дыктатуры беларускім вайсковым фармаваньням, якія цяпер дзейнічаюць за мяжой, то краіне не пагражала б грамадзянская вайна, лічыць прадстаўніца руху «Супраціў» і «Кібэрпартызанаў» Юльяна Шаметавец. На яе думку, нават прыхільнікі Лукашэнкі ва ўмовах такога гіпатэтычнага канфлікту не захочуць паміраць за ўладу.
У інтэрвію Свабодзе Premium яна расказала, на якім этапе будаўніцтва знаходзіцца сёньня так званы сілавы блёк нацыянальна-дэмакратычных сілаў, якога сыгналу да дзеяньняў ён чакае і чым сёньня займаюцца «Кібэрпартызаны».
1/9/2023 • 0 minutos, 1 segundo
Хто даў дазвол чыноўніцы крытыкаваць прапагандыста Азаронка? Меркаваньне былога чыноўніка - жнівень 31, 2023
Што азначае крытыка Азаронка з боку функцыянэркі «Белай Русі»? Наколькі сур’ёзныя гэтыя канфлікты паміж прыхільнікамі Лукашэнкі? Якая ідэалягічная подбіўка гэтых канфліктаў? Ці могуць яны прывесьці да палітычных зьменаў у Беларусі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае палітычны дарадца Паўла Латушкі ў Аб’яднаным пераходным кабінэце і «Народным антыкрызісным упраўленьні», былы чыноўнік Арцём Брухан.
31/8/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Латушка пра беларускія пашпарты вагнэраўцаў, заявы Зяленскага і эмбарга Эўразьвязу - жнівень 30, 2023
Вагнэраўцы атрымліваюць сапраўдныя беларускія пашпарты, аформленыя на несапраўдныя імёны і прозьвішчы. Так яны могуць трапіць на тэрыторыю Эўразьвязу наўпрост праз памежныя пераходы. Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе расказаў намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэта, старшыня «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка. Колькасьць выдадзеных дакумэнтаў палітык не ўдакладніў, але зазначыў, што такая практыка ідзе ўжо месяц.
30/8/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Шрайбман пра частковае закрыцьцё мяжы, лёс «Вагнэра» і заяву Зяленскага аб вызваленьні Беларусі - жнівень 29, 2023
Рашэньне пра далейшае закрыцьцё мяжы зь Літвой і адсутнасьць агульнага рашэньня суседзяў Беларусі аб поўным закрыцьці межаў — палавіністае ці збалянсаванае? Што азначае адмова Зяленскага ў вайсковым спрыяньні беларускай дэмакратыі? Якім будзе лёс ПВК «Вагнэр» у Беларусі? Як сьмерць Яўгенія Прыгожына паўплывае на стасункі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
29/8/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Хто здабыў незалежнасьць Беларусі? Тлумачыць гісторык - жнівень 25, 2023
32 гады таму Беларусь стала незалежнай дзяржавай. 25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет БССР надаў Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону і прыпыніў дзейнасьць Камуністычнай Партыі Беларусі. Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium расказвае доктарка гістарычных навукаў Тацяна Астроўская.
25/8/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Якія наступствы гібелі кіраўнікоў «Вагнэра» для Беларусі? Тлумачаць беларускі і польскі экспэрты - жнівень 25, 2023
Як меркаваная гібель Прыгожына і Уткіна паўплывае на памежны крызіс? Ці магчымая перадысьлякацыя вагнэраўцаў здыме напружанасьць вакол закрыцьця межаў Эўразьвязу зь Беларусьсю? Наступствы для Беларусі ад гібелі кіраўніка «Вагнэра» абмяркоўваем зь беларускім і польскім экспэртамі – палітычным аглядальнікам праекту «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім і журналістам польскай газэты Dziennik. Gazeta Prawna, аўтарам кніг пра Ўсходнюю Эўропу Міхалам Патоцкім.
25/8/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Пра мяжу, «літвінізм», Пазьняка і Вільню. Тлумачэньне літоўскага палітоляга - жнівень 23, 2023
Якія матывы падштурхоўваюць літоўскія ўлады закрыць мяжу зь Беларусьсю? Наколькі вострай для Літвы зьяўляецца праблема «літвінізма» сярод эмігрантаў-беларусаў? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае літоўскі палітоляг, аналітык Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Максімас Мілта.
23/8/2023 • 0 minutos
Экспэртка тлумач ыць, чаму ў бліжэйшыя месяцы нерэалістычнае поўнае закрыцьцё межаў ЭЗ зь Беларусьсю - жнівень 18, 2023
Літва закрыла на мяжы зь Беларусьсю два памежныя пункты. Гэта адказ на магчымыя пагрозы з боку наймітаў ПВК «Вагнэр», паток мігрантаў, а таксама прадухіленьне кантрабанды. Якія будуць наступствы для беларусаў і ў якім разе тры дзяржавы Эўразьвязу цалкам закрыюць межы зь Беларусьсю? Абмяркоўваем з палітолягам, дырэктаркай «Цэнтру новых ідэй» Лесяй Руднік.
18/8/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Зянон Пазьняк прапануе Захаду «кінуць мяч Лукашэнку» - жнівень 17, 2023
Лідэр руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк зьвярнуўся да Ўладзіміра Зяленскага і Аляксандра Лукашэнкі з адкрытым лістом, у якім прапанаваў памяняць двух захопленых у палон беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі, на двух беларускіх палітвязьняў. У інтэрвію «Свабодзе Premium» Зянон Пазьняк расказаў, чаму такі абмен быў бы карысным як для Менска, так і для Кіева і адказаў на пытаньне, што сёньня можа быць найбольш эфэтыўным мэтадам вызваленьня палітвязьняў.
17/8/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Лукашэнка разьлічвае, што Кітай абароніць яго ад Масквы» — экспэртка пра візыт кітайскага міністра - жнівень 17, 2023
Кітайскі міністар абароны Лі Шанфу прыбыў у Беларусь. Апошні раз кіраўнік Мінабароны Кітаю наведваў Менск 5 год таму. У аэрапорце Лі Шанфу сустрэў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Якая можа быць мэта гэтага візыту? Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium разважае экспэртка дасьледчага цэнтру «East Center» Вольга Алешка-Лэсэлс.
16/8/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Ян Рудзік пра ідэю Смаленскай Рэспублікі: «Гэта ня розыгрыш, у нас сур’ёзныя пляны» - жнівень 16, 2023
Днямі ў Варшаве абвясьцілі пра стварэньне «Смаленскага рэспубліканскага цэнтра», які будзе імкнуцца да незалежнасьці Смаленшчыны ад Расеі і ў будучыні яе шчыльнай супрацы зь Беларусьсю. Пра гэта заявіў дэпутат Смаленскай абласной думы Ўладыслаў Жывіца. Арганізатарам мерапрыемства зь беларускага боку стаў адзін з кіраўнікоў Руху беларускіх нацыяналістаў і сябра Каардынацыйнай Рады Ян Рудзік.
У інтэрвію Свабодзе Рудзік патлумачыў, што ўсё агучанае на прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве гэта «ня розыгрыш, ня хайп і ня ІПСА».
16/8/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Нават чыноўнікі ня ведаюць рэальнага стану эканомікі». Чаму расьце даляр і як рэагаваць беларусам - жнівень 16, 2023
Даляр на таргах абн авіў максымум за 511 дзён. Цяпер за 1 даляр даюць 3,26 беларускага рубля, і гэта адразу на 1,93% больш, чым перад выходнымі. Што адбываецца і чым гэта можа скончыцца? І галоўнае, як рэагаваць беларусам? На пытаньні Свабоды адказвае эканамістка Аліса Рыжычэнка.
16/8/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Усё пра «альтэрнатыўны пашпарт». Тлумачыць прадстаўнік Аб’яднанага кабінэту Кавалеўскі - жнівень 11, 2023
Ці рэальна для беларусаў атрымаць альтэрнатыўны пашпарт? Якія краіны могуць у гэтым дапамагчы і хто гатовы такі пашпарт прызнаць? На пытаньні Свабоды адказаў прадстаўнік у міжнародных справах Аб‘яднанага пераходнага кабінэту Валер Кавалеўскі.
11/8/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Беларусам закрыюць мяжу з Эўразьвязам? Тлумачыць палітоляг - жнівень 11, 2023
Літва, Латвія і Польшча ўзгаднілі плян закрыцьця межаў зь Беларусьсю ў разе патрэбы. 15 жніўня Літва закрывае два памежныя пераходы. Як закрыцьцё межаў паўплывае на беларусаў, рэжым і эканоміку? Наколькі гэта выгаднае Расеі? Тлумачыць палітоляг і гісторык Роза Турарбекава.
11/8/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Вынік 2020 году: стварэньне нацыі ці нацыянальная катастрофа? Дыскусія аналітыкаў - жнівень 09, 2023
Ці перагледзілі вы сваю разуменьне падзеяў 2020 году? Ці засьведчыла тое паўстаньне ра скол у беларускім грамадзтве? Ці прывялі падзеі трохгадовай даўніны да нацыянальнай катастрофы? Што было б зь Беларусьсю, калі б паўстаньня не было?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць палітоляг, дырэктар па дасьледаваньнях Інстытуту разьвіцьця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Эўропы Андрэй Лаўрухін і сацыёляг, дасьледчык Цэнтру новых ідэяў Генадзь Коршунаў.
9/8/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Канфэрэнцыя дэмакратычных сілаў: назіраньні журналіста і камэнтар аналітыка - жнівень 08, 2023
Якія галоўныя вынікі канфэрэнцыі дэмакратычных сілаў Беларусі, якая прайшла ў Варшаве? Якія новыя ідэі прагучалі на ёй? Гэтыя пытаньні на канале Свабода Premium абмяркоўваюць журналіст Свабоды Зьміцер Панкавец і палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
8/8/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Легендарны праваабаронца Леанід Судаленка расказвае, як выйшаў «з турмы ў турму» - жнівень 07, 2023
Ці бясьпечна былым палітвязьням заставацца ў Беларусі і што можна зрабіць для палітвязьняў, калі вызваліць іх пакуль немагчыма? Пра ўмовы за кратамі для палітычных вязьняў і прымусовую працу за кратамі расказвае былы палітвязень, праваабаронца з 20-гадовы м стажам Леанід Судаленка, які некалькі тыдняў таму выйшаў з калёніі па адбыцьці тэрміну і вымушана зьехаў зь Беларусі.
7/8/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Пры ўсёй маёй сымпатыі да беларусаў, у фільме добрых беларусаў няма», — Агнешка Голянд - жнівень 05, 2023
«Зялёная мяжа» – такую назву мае стужка польскай рэжысэркі Агнешкі Голянд, у фокусе ўвагі якой – крызісная сытуацыя зь мігрантамі на беларуска-польскай мяжы. Поўнамэтражную ігравую карціну чэска-польска-бэльгійскай вытворчасьці адабралі ў асноўны конкурс Вэнэцыянскага кінафэстывалю. У інтэрвію «Свабодзе» Агнешка Голянд расказала, якімі ў яе фільме паказаныя беларусы, што яна думае пра матывы рэжыму Лукашэнкі і якія эмоцыі хоча выклікаць у гледачоў стужкі.
5/8/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Былы баец «Вагнэра» і памочнік Прыгожына: З Лукашэнкам ПВК дзейнічае гэтаксама, як і ў Афрыцы - жнівень 02, 2023
Хто і чаму ідзе ў прыватную вайсковую кампанію “Вагнэр”? Якія там пануюць парадкі і які чалавек па-за тэлекамэрамі Яўгеній Прыгожын? Пра ўсё гэта і пра беларускі аспэкт дзейнасьці «Вагнэра» расказвае былы камандзір выведнай роты «Вагнэра» Марат Габідулін. Пра сваю працу наймітам ён апублікаваў мэмуары «У адну раку двойчы».
Габідулін ваяваў наймітам ПВК «Вагнэр» у Луганскай вобласці, Сырыі і Лібіі, быў памочнікам Яўгенія Прыгожына. З сакавіка 2022 году жыве ў Францыі.
2/8/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Цапкалу адказалі пра маратон салідарнасьці - жнівень 01, 2023
Падчас маратону салідарнасьці ў выходныя беларусы сабралі на падтрымку палітычных зьняволеных і іхных сем’яў каля 575 тысяч эўра. Пра вынікі маратону расказалі адна зь яго арганізатарак Наста Базар і кіраўнік грамадзкай ініцыятывы ByHelp Аляксей Лявончык.
1/8/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Гуляў у хакей з Лукашэнкам, стаў забудоўшчыкам Менска і трапіў у турму - ліпень 29, 2023
Павал Белы — адзін з галоўных забудоўнікаў Менску. Дзеля таго, каб ён пабудаваў жыльлёвы комплекс у Лебядзіным, Лукашэнка зьмяніў ахоўную зону. Кватэры там купілі Эйсмант, Баскаў, Карзюк, Шманай. Шмат гадоў Белы быў лідэрам аматарскай хакейнай каманды Лукашэнкі. Цяпер жа, магчыма, у яго ўзьніклі праблемы з законам. Пра яго сувязі з Лукашэнкам і цяперашнія праблемы расказвае Зьміцер Панкавец.
29/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як ставіцца да Расеі, вайны і ядзернай зброі беларуская моладзь? Вынікі апытаньня Chatham House - ліпень 28, 2023
Якімі мэдыякумірамі захапляецца беларуская моладзь? Як яна ставіцца да вайны ва Ўкраіне і да ўдзелу ў ёй беларускага войска? Ці мяняецца стаўленьне беларусаў да разьмяшчэньня ў Беларусі расейскай ядзернай зброі? На пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага дасьледчага цэнтру Chatham House Рыгор Астапеня.
28/7/2023 • 0 minutos
Як выжываць у беларускай турме? Парады былога палітвязьня, журналіста Свабоды - ліпень 28, 2023
Кніга пра дзевяцімесячны турэмны тэрмін журналіста Свабоды, былога палітвязьня Алега Грузьдзіловіча з малюнкамі аўтара выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе». Алег расказвае, чаму і для каго напісаў гэтую кнігу, а таксама дае парады, як выжываць у турме.
28/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Беларускамоўныя рызыкуюць здароўем і нават жыцьцём», – Вячорка пра моўны закон і рэчаіснасьць - ліпень 27, 2023
У Беларусі зьмянілі закон «Аб мовах». Сярод іншага, скасавалі права вучыцца на мовах нацыянальных мяншыняў і прыбралі патрабаваньне для кіраўнікоў сыстэмы адукацыі валодаць беларускай мовай. Пра моўную сытуацыю выказваецца мовазнаўца Вінцук Вячорка.
27/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
10 нязручных пытаньняў пра палітвязьняў да ініцыятаркі 12-гадзіннага маратону салідарнасьці - ліпень 27, 2023
29 ліпеня пройдзе 12-гадзінны онлайн-маратон салідарнасьці з палітвязьнямі «Нам ня ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зьняволеных і іх сем’яў. На дзесяць нязручных пытаньняў пра палітвязьняў адказвае ініцыятарка маратону салідарнасьці, былая палітзьняволеная, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Вольга Гарбунова.
27/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Пасьля фільму на DELFI зваротаў у BySol стала ўдвая больш», — Стрыжак - ліпень 26, 2023
У панядзелак літоўскі партал DELFI выклаў на сваім Youtube-канале фільм пра беларускія пратэсты 2020 году. Праўладныя тэлеграм-каналы і каналы, блізкія да сілавікоў у Беларусі заявілі, што фільм дапаможа ў пошуках пратэстоўцаў.
26/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Першы візыт да Пуціна пасьля мяцяжу. Ці стрымае Лукашэнка вагнэраўцаў - ліпень 25, 2023
Лукашэнка ўпершыню пасьля “прыгожынскага мяцяжу” сустракаецца з Пуціным. Як анансаваў Крэмль, яны меліся абмяркоўваць «расейска-беларускія адносіны, саюзьніцтва, інтэграцыйнае ўзаемадзеяньне ў рамках саюзнай дзяржавы». Па сутнасьці, гэта адна і тая ж тэма. Але публічна пра яе амаль ня згадвалі.
Палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі ў інтэрвію «Свабодзе» разважае пра рэальныя матывы гэ тага спатканьня.
25/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Хто такі кіраўнік Чырвонага Крыжа Шаўцоў, які носіць літару Z і пагражае ядзернай зброяй - ліпень 24, 2023
Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа наведвае Данбас са знакам Z на вопратцы, прызнаецца, што вывозіць адтуль дзяцей у Беларусь, і пагражае сьвету ядзернай зброяй. Хто такі Дзьмітры Шаўцоў і што адбываецца зь Чырвоным Крыжам у Беларусі. Пра гэта расказвае журналіст Свабоды Зьміцер Панкавец.
24/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Падчас працэсу судзьдзі глядзелі сэрыял». Як праходзяць суды над палітычнымі - ліпень 21, 2023
Пра тое, што адбываецца ў Горадзенскім абласным судзе, дзе мусілі абвясьціць прысуд палітзьняволеным журналісту Паўлу Мажэйку і адвакатцы Юліі Юргілевіч, расказваюць жонка Паўла Мажэйкі журналістка Ірына Чарняўка і сяброўка і былая падабаронная Юліі Юргілевіч Вольга Верамеенка.
Колькі «вагнэраўцаў» будзе ў Беларусі? Як доўга яны будуць там знаходзіцца? Што яны будуць рабіць у Беларусі? Хто будзе фінансаваць іх дзейнасьць?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канала Свабода Premium адказвае шэф-рэдактар навінаў выданьня The Insider Russia Цімур Алеўс кі.
20/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Астаповіч пра вяртаньне ў BelPol, сустрэчу з каліноўцамі і падсудных з таго сьвету - ліпень 19, 2023
Былы сьледчы Андрэй Астаповіч у інтэрвію Свабодзе пракамэнтаваў навіны пра зьяўленьне ў Беларусі наймітаў ПВК «Вагнэр», закону «Аб народным апалчэньні», крымінальны перасьлед памерлых і ідэю стварэньня вайсковай пракуратуры.
19/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Шанцы каліноўцаў супраць вагнэраўцаў ацэньвае ўкраінскі вайсковы экспэрт - ліпень 18, 2023
Дывэрсійныя групы для правакацый на мяжы, сумесны бізнэс з рэжымам Лукашэнкі ў Афрыцы, задушэньне пратэстаў у Беларусі – гэтым усім могуць займацца найміты ПВК «Вагнэр» у Беларусі, паводле ўкраінскага вайсковага экспэрта. Вэтэран батальёну «Айдар», навуковец Яўген Дзікі ў эфіры Свабоды Premium ацэньвае рэальныя пагрозы, якія нясе для Беларусі і Ўкраіны знаходжаньне «Вагнэра» ў Беларусі.
18/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Тры прычыны, чаму беларусы не мяняюць стаўленьня да NATO — тлумачаць палітолягі - ліпень 15, 2023
Што можа гарантаваць бясьпеку Беларусі акрамя сяброўства ў NATO? Чаму ўсе беларускія палітыкі, акрамя Пазьняка, не выступалі і не выступаюць за ўступленьне Беларусі ў Паўночнаатлянтычны альянс? Што можа зьмяніць беларускую грамадзк ую думку, якая ў пераважнай большасьці супраць сяброўства краіны ў NATO?
Па гэтых тэмах на канале Свабода Premium дыскутуюць палітолягі: журналіст Аляксандар Папко і кіраўнік праекту Chatham House «Беларуская ініцыятыва» Рыгор Астапеня.
15/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму сыстэма Лукашэнкі ня вытрымае і якія новыя формы супраціву. Тлумачыць філёзаф Вольга Шпарага - ліпень 15, 2023
Што сталася зь беларускай рэвалюцыяй і яе жаночым абліччам, як і з усім беларускім грамадзтвам пасьля 2020 году? Якая трансфармацыя адбылася за тры гады зь Ціханоўскай, з дэмакратычнымі сіламі і з уладамі Беларусі? Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium разважае філёзаф, дасьледчыца Вольга Шпарага, аўтарка кнігі «У рэвалюцыі жаночае аблічча. Выпадак Беларусі», куратарка аналітычнага праекту «Пятая рэспубліка» аб разьвіцьці беларускага грамадзтва пасьля 2020 году, супрацоўніца Інстытуту навук аб чалавеку ў Вене.
15/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«ЗША і Заходняя Эўропа глядзяць на Лукашэнку інакш, чым суседзі» - ліпень 14, 2023
Ці лічыць большасьць заходніх лідэраў Беларусь расейскай губэрняй? Ці можна ацэньваць вынікі саміту NATO як правал альбо посьпех для Ўкраіны? На гэтыя пытаньні адказаў эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
14/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Закулісьсе саміту NATO: Ажыятаж вакол Ціханоўскай і чаму задаволеныя ўкраінцы - ліпень 13, 2023
Якія вынікі саміту NATO у Вільні для Беларусі? Ці расчараваныя вынікамі саміту прадстаўнікі Ўкраіны? На гэтыя пытаньні адказвае карэспандэнт Радыё Свабода Дзьмітры Гурневіч, які працаваў на саміце.
13/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як Сахашчык стаў прыхільнікам NATO - ліпень 13, 2023
Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінэту па нацыянальнай бясьпецы Валер Сахашчык у інтэрвію Свабодзе ацаніў увагу да беларускага пытаньня на саміце NATO, пракамэнтаваў, што NATO магло б зрабіць у дачыненьні да Беларусі і як магло б памяняцца стаўленьне да блёку ў большасьці беларусаў.
13/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму без дэмакратычнай Беларусі няма бясьпечнай Эўропы. Тлумачаць беларуская і ўкраінскі палітолягі - ліпень 12, 2023
Якім можа быць уплыў рашэньняў саміту NATO на Беларусь? Што б зьмяніла для беларускага народу і для рэжыму ўступленьне Ўкраіны ў Паўночнаатлянтычны альянс? Абмяркоўваюць беларуская палітоляг і гісторык Роза Турарбекава і ўкраінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда.
12/7/2023 • 0 minutos
Пра Пушкіна за кратамі і на свабодзе — сяброўка па турме Астроўская і дзеяч культуры Будкін - ліпень 11, 2023
Пра Алеся Пушкін і ягоную гібель у турме гаворым са старшынём Рады беларускай культуры Сяргеем Будкіным, які сачыў за лёсам мастака за кратамі, а таксама з былой палітзьняволенай Тацянай Астроўскай, чые партрэты Алесь Пушкін маляваў на «Валадарцы».
11/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як дапамагло б Беларусі ўступленьне Ўкраіны ў NATO. Тлумачыць былая міністарка абароны Літвы - ліпень 11, 2023
Якія шанцы ў дэмакратычнай Беларусі стаць сябрам NATO? З чым можа быць зьвязаны нядаўні інцыдэнт на беларуска-літоўскай мяжы? На гэтыя ды іншыя пытаньні напярэдадні саміту адказвае ў эфіры Свабоды Premium дэпутатка Эўрапарлямэнту, былая міністарка абароны Літвы Раса Юкнявічэне.
11/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Разьмяшчэньне ядзернай зброі і вагнэраўцаў у Беларусі: дзе праўда? — Камэнтар палітоляга - ліпень 08, 2023
Ці трапіла ўжо тактычная ядзерная зброя ў Беларусь? Што азначаюць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра разьмяшчэньне вагнэраўцаў у Беларусі? У якой колькасьці можна чакаць іх зьяўленьня?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае палітоляг Іван Прэабражэнскі.
8/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Колькі заплацілі дактары за свабоду? Артапэд-траўматоляг — пра вынікі масавых арыштаў - ліпень 07, 2023
Ці можна за год зрабіць пратэзаваньне суставаў усім, хто стаіць у доўгай чарзе, як загадаў Лукашэнка? Што адбываецца ў галіне пасьля масавых арыштаў артапэдаў-траўматолягаў? І каму ў Беларусі цяпер ставяць імпартныя пратэзы? Адказвае артапэд-траўматоляг Рустам Айзатулін, каардынатар Беларускага фонду мэдычнай салідарнасьці. Айзатулін – спэцыяліст з 12-гадовым досьведам працы ў РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі, які вымушана пакінуў Беларусь у выніку чарады звальненьняў і палітычнага перасьледу.
7/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Якія варыянты дзеяньняў на выбарах 2024 году? Абмяркоўваюць палітолягі - ліпень 07, 2023
Якой тактыкі будуць прытрымлівацца дэмакратычныя сілы на парлямэнцкіх і мясцовых выбарах 2024 году? Як на іх паўплывае вайна? Хто будзе балятавацца на гэтых выбарах? Ці можа гэтая кампанія прыпасьці на грамадзкі ўздым?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць кіраўнік інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і дырэктар дасьледаваньняў Інстытуту разьвіцьця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Эўропы Андрэй Лаўрухін.
Што рэальна можна зрабіць для вызваленьня палітвязьняў? Якія магчымыя малыя і вялікія крокі ў Беларусі і па-за яе межамі. Ці ёсьць унутры сыстэмы людзі, зь якімі можна весьці непублічныя размовы пра палітвязьняў (вызваленьне, паляпшэньне ўмоваў, зьмены рэжыму)? Адказвае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях, былая палітзьняволеная Вольга Гарбунова.
5/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Саша Філіпенка пра сьмерць амапаўца, «Ціхароў» у Вільні і суды над сілавікамі - ліпень 04, 2023
Наш госьць – пісьменьнік Саша Філіпенка, чыя п'еса «Ціхары», напісаная паводле падзеяў 2020 году, выйшла на сцэне Віленскага старога тэатру. Мы гаворым пра тое, наколькі (не)залежная Беларусь, хто павінен судзіць сілавікоў, а таксама пра будучы раман пісьменьніка пра падзеі ў Беларусі.
4/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Бжэзінскі пра рызыкі для Лукашэнкі і слабасьць Пуціна - ліпень 04, 2023
Ян Бжэзінскі, амэрыканскі экспэрт у пытаньнях замежнай палітыкі і абароны, былы намесьнік памочніка міністра абароны ЗША, ацаніў наступствы мяцежа Прыгожына ў Расеі, ролю Лукашэнкі і пэспэктывы сяброўства Ўкраіны ў NATO.
4/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Паслугі Лукашэнкі Пуціну будзе расхлёбваць уся Беларусь». Тлумачэньне аналітыкаў - ліпень 04, 2023
Роля Лукашэнкі ў нядаўнім крызісе зь мяцяжом у Расеі – ці пацьвярджае яна ягоны статус марыянэткі Крамля? Ці надоўга затрымаецца Прыгожын у Беларусі? Ці сапраўды Лукашэнка зьбіраўся кінуць на абарону Масквы брыгаду беларускага войска?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць каардынатар экспэртнай сеткі «Наше мнение», палітычны аналітык Вадзім Мажэйка і экспэрт цэнтру Карнэгі па вывучэньні Эўразіі і Расеі Максім Самарукаў.
4/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Тры вэрсіі Фейгіна: Навошта Прыгожын патрэбны Лукашэнку - ліпень 03, 2023
Вядомы расейскі адвакат і праваабаронца Марк Фейгін — пра тое, якія пагрозы нясе для Беларусі зьяўленьне на яе тэрыторыі Яўгенія Прыгожына і наймітаў ягонай групоўкі «Вагнэр», якую ЗША лічаць «транснацыянальнай крымінальнай арганізацыяй».
3/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Ці нападуць «вагнэраўцы» зь Беларусі на Ўкраіну? Аналіз экспэрта - ліпень 03, 2023
Чаму Прыгожын пагадзіўся на пасярэдніцтва Лукашэнкі? Што будуць рабіць у Беларусі «вагнэраўцы»? Якімі будуць наступствы мяцяжу Прыгожына для расейскай палітыкі? Ці аказаўся Лукашэнка выгадаатрымальнікам гэтай сытуацыі?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс.
3/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
20 пытаньняў Сахашчыку: пра паход Прыгожына, пагрозы Карпянкова і працу ва Ўкраіне - ліпень 03, 2023
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэта Беларусі па абароне і нацыянальнай бясьпецы Валерый Сахашчык у інтэрвію Свабодзе разважае пра ўплыў “паходу Прыгожына” на падзеі ў Беларусі, ролю Лукашэнкі, беларусаў у ПВК “Вагнэр”, пагрозы Мікалая Карпянкова пачаць “паляваньне” на беларускіх добраахвотнікаў і шэраг іншых пытаньняў наконт усталяваньня законнасьці ў Беларусі.
3/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму ўлады схавалі Бабарыку. Вэрсія былога вязьня з наваполацкай калёніі - ліпень 03, 2023
Што адбываецца зь Віктарам Бабарыкам? Дзе ён, у якім стане, чаму ўлады хаваюць інфармацыю пра аднаго з найбольш вядомых палітвязьняў? Колькі людзей ведаюць пра ягоны стан? Чаго баяцца турэмнікі? Пра гэта размаўляем з былым палітвязьнем, блогерам Аляксандрам Кабанавым, які адбываў пакараньне ў той жа навапалацкай калёніі, дзе да шпіталізацыі знаходзіўся Віктар Бабар ыка.
3/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Шрайбман пра мяцеж, вайну і выбары - ліпень 03, 2023
Як беларускае грамадзтва адрэагавала на мяцеж Прыгожына ў Расеі? Ці даказалі паводзіны Лукашэнкі падчас мяцяжу яго самастойнасьць? Што азначаюць яго пагрозы адстаўкамі прэм’еру і віцэ-прэмʼеру? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
3/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Кавалеўскі пра групу ЭЗ — Беларусь, сустрэчу з Падаляком і дзейнасьць дыпляматаў афіцыйнага Менску - ліпень 03, 2023
Куды пасунулі дыпляматаў афіцыйнага Менску? Што набліжае створаная кансультацыйная група Эўразьвяз — Беларусь? Намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, прадстаўнік кабінэту ў міжнародных справах Валер Кавалеўскі расказвае пра пэрспэктывы дыялёгу Эўразьвязу і дэмакратычнай Беларусі, стратэгічны дыялёг дэмакратычных сілаў з ЗША і паляпшэньне іх кантактаў з Кіевам.
3/7/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Адстойваць інтарэсы беларусаў становіцца складаней», — Франак Вячорка - чэрвень 23, 2023
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы падтрымала рэзалюцыю аб ліквідацыі юрыдычных перашкод для беларусаў у выгнаньні, а таксама візавай дапамозе беларусам у Беларусі. У інтэрвію Свабодзе Premium дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка тлумачыць, чаму гэты дакумэнт важны.
23/6/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як Ордэн Брытанскай імпэрыі дапаможа змагацца з дыктатурай Лукашэнкі, – кіраўнікі Свабоднага тэатру - чэрвень 22, 2023
Сузаснавальнікі беларускага Свабоднага тэатру Натальля Каляда і Мікалай Халезін расказваюць, якія прывілеі дае тытул членаў Ордэна Брытанскай імпэрыі і да чаго ён абавязвае.
22/6/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Украінскі дэпутат патлумачыў, ці павінна будзе Беларусь плаціць рэпарацыі - чэрвень 21, 2023
У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны зарэгістравалі праект пастановы аб прызнаньні Беларусі краінай-агрэсарам. Як кажа ініцыятар пастановы дэпутат Яраслаў Юрчышын, «адказнасьць мае несьці і краіна, з тэрыторыі якой учыняецца расейская агрэсія».
21/6/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму Генпракуратура ўзялася за сэксуальнае выхаваньне беларусаў - чэрвень 20, 2023
Генпракуратура Беларусі распрацавала шэраг ініцыятыў па палавым выхаваньні беларусаў. Ведамства прапануе штрафаваць за прапаганду «нетрадыцыйных сэксуальных адносін, змены полу і чайлдфры». Усе прапановы падтрымаў Лукашэнка. Новаўвядзеньні камэнтуе гендэрная экспэртка Юлія Міцкевіч.
20/6/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як аб’яднаць беларусаў у Беларусі і ў дыяспары, — Павал Лібер - чэрвень 19, 2023
Каго аб'ядноўвае ІТ-плятформа «Новая Беларусь»? Ці магчыма паўтарыць посьпех 2020 году тэлеграм-каналу Nexta і плятформы «Голас»? Ці магчымая «другая Беларусь у замежжы»?
На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ІТ-адмысловец, стваральнік плятформаў «Голас» і «Новая Беларусь» Павал Лібер.
19/6/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Ствараецца карцінка, што ўсе, хто супраць Лукашэнкі — нацысты» - чэрвень 16, 2023
Палата прадстаўнікоў у двух чытаньнях прыняла закон аб крымінальным перасьледзе памерлых. Законапраект падрыхтавала Генэральная пракуратура Беларусі для артыкулу 3 закону «Аб генацыдзе беларускага народу». Прадставіў законапраект генэральны пракурор Андрэй Швед, ягоны ініцыятар.
16/6/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Беларусаў і ўкраінцаў прымірае полк Каліноўскага» - чэрвень 15, 2023
Ці намагаецца Ўкраіна весьці дыялёг зь Менскам? Лукашэнка сьцьвярджае, што так. Паводле яго, улады Ўкраіны праводзілі сустрэчы з прадстаўнікамі рэжыму Беларусі ў Львове і прапаноўвалі чарговы раўнд у Стамбуле. Але, як выказаўся Лукашэнка, ён паслаў украінскі бок “нахран”. Беларускі журналіст Дзьмітры Галко, які жыве ў Кіеве, камэнтуючы апошнюю заяву Лукашэнкі, называе яго “казачнікам ” і заклікае дзяліць ягоныя заявы ў разы.
15/6/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Ці ня блеф заявы Лукашэнкі і Пуціна пра ядзерную зброю - чэрвень 14, 2023
Лукашэнка заявіў, што расейская ядзерная зброя зьявіцца ў Беларусі празь некалькі дзён, а таксама, што гэта ён будзе вырашаць, прымяняць яе ці не. Тады чаму ўлады Расеі ўжо ня раз казалі адваротнае і якія мэты ў такіх розных заяваў Лукашэнкі і Крамля? Госьцем Свабоды Рыгор Ніжнікаў.
14/6/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Перамовы з Лукашэнкам – толькі пра здачу правасудзьдзю», – экс-старшыня Канстытуцыйнага суду Літвы - чэрвень 12, 2023
Пра пэрспэктывы суду над Лукашэнкам расказаў былы старшыня Канстытуцыйнага суду Літвы, дырэктар Цэнтру права і дэмакратыі JusticeHub Дайнюс Жалімас. Цэнтар разам зь Міністэрствам юстыцыі Літвы ладзіць канфэрэнцыю «Адказнасьць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасьці і міграцыйны крызіс: пэрспэктывы міжнароднага правасудзьдзя».
12/6/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Колькі ў Беларусі засталося лекараў і як улады маніпулююць лічбамі - чэрвень 09, 2023
Як за 2 месяца 2021 году ў Беларусі магло зьявіцца 990 новых паліклінік і 11 бальніц? Колькі насамрэч практыкуючых лекараў у Беларусі? Прадстаўнікі Беларускага фонду мэдычнай салідарнасьці прааналізавалі адкрытыя і закрытыя крыніцы і знайшлі супярэчнасьці ў афіцыйных лічбах за 2019-2022 гады. Пра рэальную сытуацыю з мэдычнымі кадрамі гаворым з адной з аўтараў расьсьледаваньня, прадстаўніцай Беларускага фонду мэдычнай салідарнасьці Лідзіяй Тарасенкай.
9/6/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Хто вінаваты ў сьмерці рабочых на кардонным камбінаце. Называе сьветлагорская актывістка - чэрвень 09, 2023
На Сьветлагорскім цэлюлёзна-кардонным камбінаце загінулі рабочыя, сама меней трое. І гэта ня першая трагедыя. Што адбылося насамрэч, хто вінаваты і чаму шмат гадоў супраць прадпрыемства выступалі мясцовыя жыхары? Госьця Свабоды Premium — праваабаронца «Вясны», ураджэнка Сьветлагорску Алена Масьлюкова, колішняя кіраўніца экалягічнай ініцыятыўнай групы, якая займалася праблемамі, зьвязанымі з будаўніцтвам і дзейнасьцю Сьветлагорскага цэлюлёзна-кардоннага камбінату.
9/6/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Брытанскі генэрал пра Беларусь у NATO і пагрозу вайны з Расеяй - чэрвень 08, 2023
На пытаньні Радыё Свабода адказаў Рычард Шырэф, былы намесьнік галоўнакамандуючага сіламі NATO ў Эўропе, сузаснавальнік дасьледчага цэнтру Stategia Worldwide, аўтар кнігі «2017: Вайна з Расеяй».
8/6/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Чаго прэзыдэнт Францыі ня ведае пра Беларусь. Тлумачыць былы дыплямат - чэрвень 07, 2023
Якія шанцы ў Беларусі стаць непастаянным сябрам Рады Бясьпекі ААН? Што стаіць за пагрозамі Лукашэнкі ў адрас кіраўніцтва Польшчы і краінаў Балтыі? Якія дзьве памылкі Макрона адносна Беларусі? Пра гэта гаворыць экспэрт Эўрапейскай рады ў міжнародных адносінах, былы дыплямат Павал Сьлюнькін.
7/6/2023 • 0 minutos, 0 segundos
ByPol: Што адбываецца на мяжы і каму Тэртэль прапануе дыялёг - чэрвень 05, 2023
Беларускія памежнікі на беларускай мяжы могуць не ўпусьціць у Беларусь грамадзяніна Беларусі. І такіх выпадкаў за апошні час прынамсі 20, паведамляе Байпол. Як такое магчыма і якія яшчэ непрыемнасьці могуць чакаць на беларускай мяжы? Пра гэта расказвае прэс-сакратар Байполу Аляксандар Кабанаў.
На сайце Свабоды блогер Алесь Чайчыц піша пра спрэчкі ўнутры беларускай апазыцыі: «Толькі Лукашэнку і тым, хто абараняе ягоны рэжым, патрэбна, каб мы трацілі больш сілаў на барацьбу паміж сабой, чым на барацьбу зь ім. Пакуль не ўсьвядомім гэта, наўрад ці зможам разьлічваць на хуткую перамогу». У інтэрвію Дзьмітрыю Гурневічу ён расказаў, ч ым адрозьніваюцца канфлікты сярод апанэнтаў Лукашэнкі ад спрэчак паміж палітыкамі ў сьвеце, як быць з канкурэнцыя ідэй, тактык і навошта штучна аб'ядноўваць апазыцыю
2/6/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як Лукашэнка абяцаў Макрону далучыцца да NATO. Што гучала на форуме GLOBSEC - чэрвень 02, 2023
Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што вайна ва Ўкраіне ня скончыцца, пакуль ня будзе вызваленая Беларусь. А Эманюэль Макрон заклікаў ціснуць на Лукашэнку, але пакінуць яму шляхі выхаду з сытуацыі, якая склалася. Гэтыя заявы прагучалі ў сталіцы Славаччыны. У Братыславе завяршыўся міжнародны форум па бясьпецы GLOBSEC. На форуме прысутнічаў журналіст Свабоды Аляксей Знаткевіч. У гутарцы зь Дзьмітрыем Гурневічам ён раскрыў некаторыя дэталі гэтай канфэрэнцыі.
2/6/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як у Беларусі атрымаць добрую адукацыю. Парады экспэрткі - чэрвень 01, 2023
З дарадцай Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях адукацыі і навукі Тацянай Шчытцовай абмяркоўваем, што здарылася з сыстэмай адукацыі ў Беларусі за 30 гадоў кіраваньня Лукашэнкі, чаму скандал з вынікамі цэнтралізаванага экзамэну зьяўляецца праявай сыстэмнага крызісу. Экспэртка дае парады, як у цяперашніх умовах у Беларусі магчыма атрымаць прысто йную адукацыю.
1/6/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«У 2020 годзе я закахалася ў свой народ». Сьвятлана Алексіевіч пра вайну, беларусаў, эміграцыю і рэвалюцыю
- травень 31, 2023
У свой дзень нараджэньня нобэлеўская ляўрэатка, пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч у інтэрвію Свабодзе выказалася пра вайну, беларусаў, эміграцыю і рэвалюцыю.
31/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Польскі генэрал, які заклікаў падтрымаць паўстаньне супраць Лукашэнкі. Інтэрвію - травень 31, 2023
Заявы польскага генэрала Вальдэмара Скшыпчака ўвесь мінулы тыдзень камэнтавала прапаганда ў Беларусі і Расеі, а адказваць яму мусілі нават Лукашэнка і Крэмль. Былы камандуючы сухапутнымі войскамі Польшчы прапанаваў дапамагчы беларускім аддзелам, якія захочуць вызваліць Беларусь ад Лукашэнкі.
31/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Што азначаюць узаемныя колкасьці Лукашэнкі і Такаева – тлумачыць экспэрт - травень 29, 2023
Навошта Касым-Жамарт Такаеў і Аляксандар Лукашэнка ў апошнія дні тролілі адзін аднаго наконт саюзнай дзяржавы і ядзернай зброі?
На пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае расейскі палітоляг, экспэрт у краінах Цэнтральнай Азіі Аркадзь Дубноў.
29/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Марк Фейгін пра хаос ў Менску, якому паспрыяе Захад, Украіна і полк Каліноўскага - травень 29, 2023
Вядомы расейскі адвакат і праваабаронца Марк Фейгін разважае пра тое, якія пагрозы нясе для Беларусі рашэньне Пуціна разьмясьціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. Фэйгін гаворыць пра магчымасьці і пагрозы для Беларусі пасьля сьмерці дыктатара.
29/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«У сёньняшніх межах Расея заўсёды будзе агрэсарам», — украінскі філёзаф - травень 27, 2023
Ці магчымы мір у Эўропе з Расеяй, як адзінай дзяржавай? Хто ва Ўкраіне кажа пра развал Расеі? Якім можа быць мэханізм гэтага развалу? Пра гэта на канале Свабода Premium разважае філёзаф, чалец Украінскага ПЭН-цэнтру Аляксей Паніч.
27/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Лукашэнка заявіў пра перамяшчэньне ядзерных боепрыпасаў. Класкоўскі камэнтуе дамову - травень 26, 2023
Палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі — пра тое, што практычна можа азначаць падпісаньне міністрамі абароны Беларусі і Расеі дакумэнтаў пра разьмяшчэньне нестратэгічнай ядзернай зброі Расеі на беларускай тэрыторыі. Палітоляг разважае пра небясьпеку таго, што ў выніку разьмяшчэньня тактычнай ядзернай зброі тэрыторыя Беларусі зробіцца мішэньню для ядзернага ўдару, а таксама пра тое, што «кнопка» ад ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі будзе толькі ў Расеі.
26/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Доктар пра здароўе Лукашэнкі і арышты мэдыкаў за зьвесткі пра Бабарыку - травень 24, 2023
Навошта Лукашэнка правёў «разгромную нараду» па мэдыцыне? Што адбываецца з дактарамі наваполацкага шпіталя, куды прывозілі палітвязьня Віктара Бабарыку? Як Лукашэнка ставіцца да мэдыкаў: ці давярае, ці прыслухоўваецца, ці баіцца? Які маштаб ад’езду дактароў зь Беларусі колькасна і якасна? Адказвае прадстаўнік незалежнага прафсаюзу беларускіх мэдыкаў «Панацэя», гінэколяг і доктар ультрагукавой дыягностыкі Станіслаў Салавей, якія цяпер жыве і працуе ў Адэсе.
24/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Горш за Лукашэнку». Экспэрт прадказвае вайсковую дыктатуру - травень 24, 2023
Ці можа цяперашні рэжым у Беларусі ператварыцца ў вайсковую дыктатуру? Ці зьяўляецца Лукашэнка гарантам, што краіна не абрынецца ў яшчэ брутальнейшы тэрор? Якую ролю можа адыграць Расея ў эвалюцыі беларускага рэжыму?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае старшы аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, дырэктар дасьледаваньняў Інстытуту разьвіцьця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Эўропы Андрэй Лаўрухін.
У Менску судзяць Эдуарда Бабарыку, былога кіраўніка ініцыятыўнай групы і сына Віктара Бабарыкі. За што насамрэч хочуць пакараць малодшага Бабарыку? Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium расказвае сябра каманды Віктара Бабарыкі і сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў.
24/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Раман для выгады зробіць усё». Сазановіч і Фрыдман пра «памілаваньне» Пратасевіча - травень 22, 2023
Былы рэдактар Nexta Раман Пратасевіч паведаміў, што Лукашэнка яго памілаваў. На пачатку траўня Пратасевічу прысудзілі 8 гадоў калёніі. Сёньня ён падзякаваў Лукашэнку і паабяцаў заняцца стваральнай працай. За што памілавалі Рамана Пратасевіча, што выйграў ад рэжым ад гэтай справы і ці зьяўляецца далей былы рэдактар Nexta ахвярай рэжыму? На гэтыя патаньні ў эфіры Свабоды Premium адказваюць заснавальніца праектаў «Дзікае паляваньне» і «Карнікі Беларусі», знаёмая Пратасевіча Яніна Сазановіч, а таксама гісторык і палітычны камэнтатар Аляксандар Фрыдман.
22/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Што адчувае беларускі баец на вайне. Былы «каліновец» Мар’еўскі - травень 22, 2023
Полк Каліноўскага панёс страты ў баі за Бахмут. Былы каліновец і прадстаўнік Асацыяцыі беларускіх вэтэранаў Павал Мар'еўскі расказвае ў інтэрвію Свабодзе пра тое, з чым даводзіцца сутыкацца добраахвотнікам на перадавой і пасьля вяртаньня да мірнага жыцьця.
22/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Што адчувае беларускі баец на вайне. Былы «каліновец» Мар’еўскі - травень 19, 2023
Полк Каліноўскага панёс страты ў баі за Бахмут. Загінуў камандзір групы, а чацьвёра каліноўцаў засталіся пад заваламі, магчымасьці іх эвакуаваць не было. Імёны ваяроў таксама не паведамляюцца. Былы каліновец і прадстаўнік Асацыяцыі беларускіх вэтэранаў Павал Мар'еўскі расказвае ў інтэрвію Свабодзе пра тое, з чым даводзіцца сутыкацца добраахвотнікам на перадавой і пасьля вяртаньня да мірнага жыцьця.
19/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Сільчукоў пра дэбют у Міляне і галоўную ролю ў «Дзікім паляваньні караля Стаха» ў Лёндане - травень 19, 2023
Знакаміты беларускі опэрны сьпявак Ільля Сільчукоў, якога ў 2020 годзе звольнілі з тэатру ў Менску за грамадзянскую пазыцыю, у чэрвені дэбютуе ў знакамітым тэатры La Scala ў Міляне. Пагаварылі зь ім пра беларусаў у La Scala, гібель тырана ў клясычных опэрах, удзел у опэры «Дзікае паляваньне караля Стаха» у Лёндане і будучыя канцэрты на цэнтральных плошчах Беларусі.
19/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Вячорка: «Рэжыму Лукашэнкі вельмі бал іць, гэта іх правал» - травень 19, 2023
Лідэрка дэмакратычных сіл Сьвятлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у саміце Рады Эўропы, які праходзіў у Рэйк’явіку. Пасьля гэтага прадстаўнік МЗС Беларусі заявіў, што Менск можа адклікаць заяўку на ўступленьне ў Раду Эўропы. Чаго можа дамагчыся сваім удзелам у саміце Ціханоўская і што так напалохала рэжым Лукашэнкі? Пра гэта расказвае дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка, які разам зь ёй удзельнічаў у саміце ў Ісьляндыі.
19/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як насамрэч можна дапамагчы палітвязьням - травень 18, 2023
Праваабаронца Дзіяна Пінчук з праваабарончага цэнтру «Вясна» разам з калегамі ініцыявала Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі, прымеркаваны да 21 траўня, дня сьмерці за кратамі Вітольда Ашурка. Размаўляем зь ёй пра спосабы падтрымкі палітвязьняў у Беларусі і за яе межамі.
18/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Ці магчымая новая рэвалюцыя пасьля сыходу Лукашэнкі? Дыскусія Котава і Мацукевіча - травень 17, 2023
Пасьля Лукашэнкі нічога ня зьменіцца, яго пераемніка прызначыць Крэмль. Дакажыце ці абвергніце гэтыя гіпотэзы. Якія шанцы на «адлігу»? Калі пасьля сыходу Лукашэнкі Беларусь пойдзе па шляху дэмакратызацыі, якім паводле клясыфікацыі Гантынгтана, ён будзе - трансфармацыя, замяшчэньне, замена?
Гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium абмяркоўваюць палітоляг, былы супрацоўнік адміністрацыі прэзыдэнта Анатоль Котаў і старшы аналітык Цэнтру новых ідэяў, былы дыплямат Павал Мацукевіч.
17/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Каго ня выпусьцяць зь Беларусі. Тлумачыць былы чыноўнік, які далучыўся да каманды Латушкі - травень 17, 2023
У Беларусі зьмянілі закон аб парадку выезду з краіны і ўезду ў краіну. Зьмены камэнтуе Арцём Брухан, аналітык «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня», былы супрацоўнік Берасьцейскага аблвыканкаму.
17/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Сядзеў са Знакам, Латыпавым, Цыгановічам». Расеец напісаў кнігу пра досьвед за кратамі ў Беларусі - травень 16, 2023
Грамадзянін Расеі Ўладзімір Патокаў адседзеў амаль два гады ў зьняволеньні ў Беларусі па абвінавачаньнях у крадзяжы праз «мадыфікацыю кампутарнай інфармацыі» і ў падробцы дакумэнтаў. Пасьля вызваленьня ён напісаў кнігу «Нараджэньне герояў», у якой расказвае пра нялюдзкія ўмовы зьняволеньня і пра палітвязьняў, зь якімі разам быў за кратамі.
16/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму Крэмль ставіць на Качанаву, але сытуацыя ня пойдзе паводле «маскоўскага сцэнару» - травен ь 16, 2023
Што чакае Беларусь у выпадку зьнікненьня Лукашэнкі? З гісторыкам і палітолягам Розай Турарбекавай гаворым пра тое, што мяняецца ў несвабодных дзяржавах пасьля сьмерці дыктатараў, хто можа прыйсьці да ўлады ў Беларусі і на каго паставіла Масква.
16/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Навошта ААН запрасіла Лукашэнку? Адказваюць Павал Латушка і Крысьціна Рыхтэр - травень 14, 2023
Чаму ААН запрасіла Лукашэнку на саміт у Нью-Ёрку і на што ўплывае гэтая міжнародная арганізацыя? Павал Латушка і Крысьціна Рыхтэр абмяркоўваюць заяву прадстаўніцы ААН аб дасягненьнях Беларусі ва ўстойлівым разьвіцьці і запрашэньне Лукашэнкі на саміт ААН.
14/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як бясьпечна пераходзіць расейскую мяжу. Парады і засьцярогі ад кіраўніка BySol Андрэя Стрыжака - травень 12, 2023
Адзін з кіраўнікоў Фонду салідарнасьці BySol Андрэй Стрыжак раіць, як найбольш бясьпечна праходзіць мяжу ва ўмовах падвышанага кантролю пры ўезьдзе ў Беларусь з Расеі і на іншых межах Беларусі. Ён тлумачыць магчымыя прычыны ўвядзеньня пашпартнага кантролю на ўезьдзе ў Беларусь з Расеі, расказвае, што адбываецца цяпер на мяжы, а таксама ці паўплывае гэта на працу службы эвакуацыі BySol.
12/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Ізральскі вайсковы экспэрт пра контранаступ Украіны і ролю Лукашэнкі - травень 12, 2023
Якой мяжы можа дасягнуць меркаваны ўкраінскі наступ? Зьмяншэньне колькасьці расейскіх войскаў у Беларусі — ратацыя альбо новая палітыка Масквы? Ці можа ўдар зь Беларусі па Ўкраіне стаць зноў актуальным для Крамля? Удары па Крыме і тэрыторыі Расеі — якія перавагі і хібы гэтага?
На пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае ізраільскі вайсковы экспэрт Давід Гендэльман.
12/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Лукашэнку адхіляць, толькі калі ён будзе ў коме». Якія схемы пераходу ўлады - травень 11, 2023
Калі раптам Аляксандар Лукашэнка памрэ сёньня ці заўтра, ягоныя абавязкі мае выконваць Натальля Качанава, да новых выбараў. А калі Лукашэнку заб'юць, дык у Беларусі маюць абвясьціць надзвычайнае альбо ваеннае становішча на нявызначаны час, і тая ж Качанава будзе кіраваць паседжаньнямі Савету бясьпекі. Пра тое, як тэарэтычна пабудаваная сыстэма пераходу ўлады ў Беларусі і да чаго гэта можа прывесьці, разважае доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
11/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Парад у Маскве паказаў стан здароўя Лукашэнкі». Камэнтуюць беларускі і расейскі экспэрты - травен ь 10, 2023
Лукашэнка упершыню за шмат гадоў на 9 траўня быў на парадзе ў Маскве. Пра назіраньні з параду і пра новыя заявы Пуціна гутараць каардынатар экспэртнай сеткі «Наша меркаваньне», палітычны аналітык Вадзім Мажэйка і кандыдат палітычных навук, камэнтатар Deutsche Welle Іван Прэабражэнскі.
10/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Інтэрвію са швэдзкім гісторыкам, якога цытуе Марзалюк і прапаганда - травень 09, 2023
Імя гісторыка Пэра Андэрса Рудлінга ня раз за апошнія два гады гучала ў дзяржаўных СМІ. Ігар Марзалюк і прапагандысты прыводзілі цытаты яго працаў як аргумэнт на карысьць сьледзтва аб генацыдзе беларускага народу. Мы распыталі ў швэдзкага навукоўца, што ён пра ўсё гэта думае.
Пэр Андэрс Рудлінг зьяўляецца прафэсарам катэдры гісторыі Люндзкага ўнівэрсытэту. Яго спэцыялізацыя - нацыяналізм. Ён аўтар кнігі «Узьлёт і падзеньне беларускага нацыяналізму, 1906—1931», напісаў шэраг артыкулаў пра Галакост на беларускіх землях, супрацу часткі беларусаў з нацыстамі, а таксама пра памяць аб ІІ сусьветнай вайне ў Беларусі.
9/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Францускі прафэсар напісаў кнігу аб пратэстах у Беларусі - травень 08, 2023
Ранан Эрвуэ, прафэсар сацыялёгіі ва Ўнівэрсытэце Бардо ў Францыі, расказаў пра сваю кнігу «Прыпыненая рэвалюцыя. Беларусы супраць аўтарытарнай дзяржавы», якая нядаўна выйшла ў сьвет.
8/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Навошта Беларусь увяла кантроль на мяжы з Расеяй - травень 08, 2023
У аўторак на нарадзе Лукашэнкі сілавікі палохалі яго сытуацыяй на межах, а ў пятніцу на ўезьдзе ў Беларусь з Расеі ўвялі часовы памежны кантроль. Што прымусіла рэжым пайсьці на такі крок? Госьць Свабоды Premium — кіраўнік ByPol і прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінэту Аляксандар Азараў.
8/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму апазыцыя ў Расеі марыць пра «калектыўную Ціханоўскую» - травень 05, 2023
Якія шанцы на стварэньне паўнамоцнага прадстаўніцтва расейскай апазыцыі на Захадзе? Які беларускі досьвед расейскія апазыцыянэры бяруць за ўзор?
На пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае расейскі палітык Дзьмітрый Гудкоў.
5/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму Лукашэнка не дараваў Пратасевічу. Тлумачыць рэдактар Nexta - травень 04, 2023
Чаму ўлады не даравалі Раману Пратасевічу, які пайшоў на супрацоўніцтва са сьледзтвам? Які сыгнал дае гэты вырак тым палітвязьням, хто вагаецца, ці ісьці на супрацу з уладай? Чаму менавіта Пу ціла, Рудзік і Пратасевіч сталі аднымі з галоўных ворагаў улады? Што адбываецца з аўдыторыяй прызнаных уладамі «экстрэмісцкімі» тэлеграм-каналаў? Пра гэта размаўляем журналістам, блогерам, сябрам Каардынацыйнай рады, прадстаўніком арганізацыі «РУХ» Янам Рудзікам.
4/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Чатыры магчымыя сцэнары ад Арцёма Шрайбмана - травень 02, 2023
Калі і якім чынам можа скончыцца цяперашні вал рэпрэсіяў і гвалту? Якую ролю можа ў гэтым адыграць Захад і ці захоча адыграць яе? Ці перамагае рэжым у мэдыясфэры?
На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык, заснавальнік агенцтва Sense Analytics Арцём Шрайбман.
2/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Хто такая Вольга Бондарава, якая змагаецца з усім беларускім - травень 02, 2023
Горадзенскую прарасейскую актывістку Вольгу Бондараву называюць “галоўнай даносчыцай Беларусі”. Яна запатрабавала прыбраць помнік Ларысе Геніюш у Зэльве, празь яе саджаюць у турмы людзей, яна змагаецца зь беларускай лацінкай. У эфіры Свабоды Premium - журналіст Свабоды Зьміцер Панкавец.
2/5/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму Лукашэнка ня йдзе на перамовы пра палітвязьняў - красавік 28, 2023
Палітвязень Віктар Бабарыка трапіў у шпіталь. Афіцыйна ўлады не камэнтуюць шпіталізацыю былога суперніка Лукашэнкі. Чаму апошнія некалькі месяцаў на палітвязьняў асабліва ціснуць і як ім можна дапамагчы?Адказвае сябра каманды Віктара Бабарыкі і сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў.
28/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Кібэрпартызаны»: Супраць расейскіх ботаў дапамагае беларуская мова - красавік 27, 2023
У траўні 2023 году «Роскомнадзор» запусьціць у сацсеткі ботаў, якія будуць пранікаць у групы беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў, сьцьвярджаюць «Кібэрпартызаны». Зь іх дапамогай ўлады Расеі нібыта хочуць атрымліваць інфармацыю нават з закрытых суполак і ствараць групы ўплыву, якія трансьлююць пэўныя думкі і настроі. Як гэтыя ботафэрмы будуць працаваць? Расказвае прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» Юльляна Шаметавец.
27/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як КДБ бярэ польскіх закладнікаў, а Варшава прыцягвае беларускія мазгі. Расказвае польскі журналіст - красавік 26, 2023
Грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага асудзілі ў Беларусі на 4 гады пазбаўленьня волі за «агентурную дзейнасьць». Ён сапраўдны шпіён ці арышт польскага грамадзяніна гэта помста Варшаве? Журналіст польскай газэты “Rzeczpospolita” Руслан Шошын перакананы, што верыць органам Аляксандра Лукашэнкі нельга і што сёньня кожны замежнік можа стаць закладнікам.
26/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Што адказаў Ватыкан пра ролю Каталіцкай царквы ў абых одзе санкцыяў - красавік 25, 2023
Журналіст Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Аляксей Карпека тлумачыць, чаму ня верыць у бескарысьліваць набліжанага да Лукашэнкі бізнэсоўца Аляксандра Зайцава, куды Зайцаў лятаў зь Віктарам Лукашэнкам і як дакумэнты, атрыманыя цэнтрам, сьведчаць, што фірма ксяндза Ігара Лашука сапраўды выкарыстоўвалася для абыходу санкцый.
25/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Дамаўляцца альбо даціскаць Лукашэнку? Спрэчка палітолягаў Астапені і Мошэса - красавік 25, 2023
Які плён маюць санкцыі Захаду адносна Беларусі і калі яны зьменяць паводзіны беларускага рэжыму? Які плён можа даць дыялёг з Лукашэнкам? Чым Лукашэнка адрозьніваецца ад Франка, а чым – ад Пушыліна?
25/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Марголіс пра сутнасьць «рашызму» і розьніцу паміж расейцамі і беларусамі - красавік 25, 2023
Мастацтвазнаўца, пісьменьніца, літаратуразнаўца, ураджэнка Расеі Каця Марголіс з Вэнэцыі разважае пра рознае стаўленьне ў сьвеце да расейцаў і беларусаў. Мы размаўляем пра тое, хто цяпер сапраўдныя фашысты і як слушна называць зьверствы як расейскіх салдатаў у Бучы, так і гвалт беларускіх сілавікоў.
25/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Ці будуць беларусы ваяваць? Тлумачыць аналітык амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны - красавік 25, 2023
Што хаваецца за паведамленьнямі пра баявыя дзеяньні ва Ўкраіне? Як Расея можа скарыстаць беларускія войскі? Ці варта чакаць ад Пуціна загаду на ядзерны ўдар? Пра гэта расказвае Джордж Бэрас, аналітык амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны.
25/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Ці адрозьнівае Літва беларусаў ад расейцаў. Віціс Юрконіс тлумачыць пазыцыю Вільні - красавік 21, 2023
Сэйм Літвы пераадолеў вета прэзыдэнта на закон аб абмежаваньнях адносна беларусаў і расейцаў. Якія абмежаваньні для беларусаў захаваліся ў законе? Ці можа прэзыдэнт Наўседа ізноў накласьці на яго вета? На пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс.
21/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
У якасьці каго Лукашэнка сустракаўся з кіраўніком данецкіх сэпаратыстаў. Думкі палітолягаў - красавік 19, 2023
У якасьці каго Лукашэнка сустракаўся з кіраўніком данецкіх сэпаратыстаў? Чым гэтая сустрэча прынцыпова адрозьніваецца ад ягоных сустрэчаў з кіраўнікамі расейскіх рэгіёнаў? Які кантэкст дадае гэтай сустрэчы візыт Пуціна ў акупаваныя рэгіёны — Херсонскую і Запароскую вобласьц і Ўкраіны, пра які заяўляюць крамлёўскія СМІ? Свае думкі выказваюць украінскі і беларускі палітолягі, Яўген Магда і Роза Турарбекава.
19/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Што стаіць за крымінальнай справай супраць мэдцэнтру «Новы зрок». Разважаюць мэдыкі - красавік 19, 2023
Што стаіць за крымінальнай справай супраць вядомай прыватнай клінікі «Новы зрок» і затрыманьнямі кіраўнікоў кампаній, якія пастаўлялі лекі і мэдычныя тавары? У якіх сфэрах мэдыцыны найбольш крытычная сытуацыя? Расказваюць прадстаўніца Беларускага фонду мэдычнай салідарнасьці, гастраэнтэроляг і эндаскапіст Лідзія Тарасенка, і прадстаўнік незалежнага прафсаюзу беларускіх мэдыкаў «Панацэя», гінэколяг і доктар ультрагукавой дыягностыкі Станіслаў Салавей.
19/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Якім можа быць адказ грамадзтва на рэпрэсіі. Разважае Мікалай Халезін - красавік 18, 2023
Грамадзкі дзяяч, сузаснавальнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін у эфіры «Падзея і камэнтар» на канале Свабода Premium разважае пра тое, паводле якога крытэру людзей кідаюць за краты, ці ёсьць лёгіка ў тым, як караюць людзей і якіх, ці дасягаюць карныя органы пастаўленых задач і які можа быць адказ грамадзтва на рэпрэсіі.
18/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Якую найважнейшую рэліквію пакінулі Ларыса і Янка Геніюшы свайму ўнуку - красавік 17, 2023
Напярэдадні 40-годзьдзя з дня сьмерці паэткі Ларысы Геніюш, 7 красавіка, у Зэльве зьнік яе помнік, які паставілі 20 гадоў таму з дабраславеньня мітрапаліта Філарэта. Каму і як памяць пра Геніюш замінае сёньня? У эфіры Свабоды расказвае яе ўнук Міхал Геніюш, які нарадзіўся ў Зэльве.
17/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Ці могуць заблякаваць у Беларусі YouTube. Расказвае мэдыяаналітык Міхаіл Дарашэвіч - красавік 17, 2023
Наколькі вялікая ў Беларусі аўдыторыя Youtube? За кошт чаго беларускія дзяржаўныя каналы даволі пасьпяхова канкуруюць у Youtube зь недзяржаўнымі? Ці выйграюць беларускія Youtube-каналы канкурэнцыю з Кацам і «Дождём»?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае мэдыяаналітік, экспэрт Digital Skills Coalition Belarus Міхаіл Дарашэвіч.
17/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Першае відэаінтэрвію Вольгі Класкоўскай на волі: 5 месяцаў ШЫЗА, 10 этапаў, усьмешка Калесьнікавай - красавік 14, 2023
Госьця Свабоды Premium – былая палітзьняволеная, журналістка Вольга Класкоўская, якая правяла за кратамі 791 дзень. За гэты час яе двойчы судзілі ў палітычна матываваных крымінальных справах, яна прайшла праз 10 этапаў і адбыла ў ШЫЗА і ПКТ агулам амаль 5 месяцаў. Вольга называе Гомельскую жаночую калёнію катоўняй сталінскага тыпу, расказвае, як за кратамі можна пазнаць палітвязьня і выказвае сваю пазыцыю, што да спосабаў вызваленьня палітвязьняў.
14/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як захоўваць грошы, калі раптам давядзецца ўцякаць. Парады эканаміста - красавік 14, 2023
Ужо другі месяц запар беларускі рубель таньнее да даляра, эўра і юаня, умацоўваючыся толькі да расейскага рубля. У гэты ж час МВФ і Сусьветны банк прагназуюць, што ВУП Беларусі вырасьце у 2023 годзе ўсяго больш як на 0,5%. Што адбываецца зь беларускай эканомікай і што яе чакае ў найбліжэйшай будучыні? Тлумачыць прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай ў пытаньнях эканамічных рэформаў і віцэ-прэзыдэнт Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч.
14/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як зьмянілася стаўленьне беларусаў да вайны. Вынікі апытаньня Chatham House - красавік 13, 2023
Як гараджане-беларусы ставяцца да разьмяшчэньня ў Беларусі ядзернай зброі? Ці зьмянілася за год гатоўнасьць беларусаў удзельнічаць у вайне Расеі з Украінай? Як цяпер яны ставяцца да Расеі?
Пра вынікі чарговага апытаньня на канале Свабода Premium расказвае кіраўнік беларускага праекту брытанскага дасьледчага цэнтру Chatham House Рыгор Астапеня.
13/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Ганчарэнка і Класкоўскі пра падрыў с амалёта і Беларусь пад акупацыяй - красавік 13, 2023
Палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі і дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксей Ганчарэнка разважаюць, каму былі выгадныя зьлівы амэрыканскіх сакрэтных дакумэнтаў пра нібы датычнасьць Украіны да атакі на расейскі самалёт у Мачулішчах. Ганчарэнка тлумачыць, чаму прызнаньне тэрыторыі Беларусі часова акупаванай Расеяй важнае як для Ўкраіны, так і для Беларусі. А Класкоўскі разглядае дывэрсію ў Мачулішчах як адну са знакавых падзеяў і сымбаляў для беларусаў у гэтай вайне.
13/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Латушка: Мы рыхтуем для Гаагі дакумэнты на Лукашэнку - красавік 12, 2023
Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне зьбірае дакумэнты, якія сьведчаць аб датычнасьці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны. Хто дакладна датычны да вывазу ўкраінскіх дзяцей і якія доказы ёсьць у НАУ? У эфіры Свабоды Premium Павал Латушка.
12/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Цапкала: Ёсьць спосаб вызваліць палітвязьняў - красавік 11, 2023
Суд у Менску прысудзіў былому прэтэндэнту на прэзыдэнта Валерыю Цапкалу 17 гадоў зьняво леньня. Палітык расказаў, ці баіцца выраку, а таксама пра ўльтыматум, які, на яго думку, можа прымусіць Лукашэнку вызваліць палітвязьняў, і тое, чым ён адрозьніваецца ад іншых апанэнтаў рэжыму ў Беларусі.
11/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Былы гендырэктар БАТЭ: Як беларускім футбалістам пачаць перамагаць - красавік 07, 2023
УЭФА пакінула зборныя Беларусі ў міжнародных спаборніцтвах. Што павінна адбыцца, каб беларускія футбалісты пачалі перамагаць, а заўзятары ганарыцца сваімі спартоўцамі?
Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium разважае былы генэральны дырэктар футбольнага клюбу БАТЭ Міхаіл Залеўскі.
7/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Фрыдман: Чаму Лукашэнка і НКВД пашалелі на тэме шпіёнаў - красавік 06, 2023
Дзесяткі замежных шпіёнаў затрымалі нібыта спэцслужы Беларусі за апошнія дні. Дзяржаўныя СМІ паведамляюць і пра замежных куратараў выведкі беларусаў. Чаму дыктатарскія рэжымы так часта канцэнтруюцца на гэтай тэме? Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium расказвае гісторык і публіцыст Аляксандар Фрыдман.
6/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Павал Вусаў пра гістэрыю КДБ, тэракты са шпіёнамі і ядзерную зброю - красавік 05, 2023
Дырэктар службы замежнай выведкі Расеі Сяргей Нарышкін прыехаў у Менск. Чаму адразу пасьля яго сустрэчы з Лукашэнкам СМІ паведамілі аб затрыманьні шпіёнаў і перадухіленьні чарговых тэрактаў у Беларусі? Расказвае доктар палітычных навук, кіраўнік Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу Павал Вусаў.
5/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Балкунец: у Расеі ня ўсе нават ведаюць пра «яднаньне» зь Беларусьсю - красавік 03, 2023
Прэс-служба Лукашэнкі сьцьвярджае, што ўвесь яго тыдзень будзе прысьвечаны перамовам па лініі саюзнай дзяржавы. 6-га красавіка Лукашэнка сустрэнецца ў Маскве з Пуціным.
Што сёньня сабой уяўляе «саюзная дзяржава» і як Беларусі ў будучым зьменшыць сваю залежнасьць ад Расеі? Адказвае Дзьмітры Балкунец.
3/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Сьлюнькін: Навошта Лукашэнка пярэчыць сам сабе - красавік 01, 2023
Чатыры з паловаю гадзіны працягвалася пасланьне Лукашэнкі. Дзяржаўныя СМІ назвалі гэта “пасланьнем народу і парлямэнту”. Ці сказаў Лукашэнка нешта важнае, што можа паўплываць на жыцьцё беларусаў і навошта ў сваёй прамове ён пярэчыць сам сабе?
Госьць - палітычны аналітык Павел Сьлюнькін.
1/4/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Колькі мільёнаў ЗША выдаткоўваюць на падтрымку беларусаў. Адказвае Валер Кавалеўскі - сакавік 31, 2023
З прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага кабінэта ў замежных справах Валерам Кавалеўскім абмяркоўваем галоў ныя вынікі візыту Сьвятланы Ціханоўскай, яе каманды, чальцоў Кабінэту ў ЗША. Гаворым пра тое, чым дапаможа беларусам новы закон аб дэмакратыі, сувэрэнітэце і правах чалавека ў Беларусі, які рыхтуе Кангрэс ЗША, колькі ЗША штогод выдаткоўваюць на падтрымку дэмакратычных зьменаў у Беларусі і як будзе працаваць ініцыяваны Вашынгтонам «стратэгічны дыялёг з дэмакратычнымі сілам».
31/3/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Чым адкажа NATO на расейскую ядзерную зброю ў Беларусі? Думка экс-прадстаўніка Альянсу - сакавік 31, 2023
Як дзейнічае мэханізм Nuclear sharing у NATO і хто будзе аддаваць загад на ўжываньне ядзернай зброі зь Беларусі? Ці абароніць расейская ядзерная зброя Беларусь ад нападу? Чым адкажа Паўночнаатлянтычны альянс на ядзерны выклік Пуціна?
Адказвае былы кіраўнік бюро NATO ў Маскве Робэрт Пшчэль.
31/3/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Дэталі пра затрыманьне Арцёма Лябедзькі ад бацькі - сакавік 30, 2023
Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а цяпер прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і супрацы з парлямэнцкай супольнасьцю, Анатоль Лябедзька расказвае пра тое, як затрымлівалі і судзілі ягонага сына Арцёма. Апазыцыйны палітык лічыць гэта палітычным заказам.
30/3/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Пуцін падстаўляе Беларусь пад удар замест Расеі – меркаваньне вайсковага экспэрта - сак авік 29, 2023
Які вайсковы сэнс для Крамля ва ўводзе ядзернай зброі ў Беларусі, калі ёсьць Калінінградзкі пляцдарм? Які палітычны матыў Пуціна ў разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае вайсковы аналітык Юры Фёдараў.
29/3/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Карбалевіч: Лукашэнка марыў пра ядзерную зброю, але вайна ўсё памяняла - сакавік 29, 2023
Чацьвёрты дзень Аляксандар Лукашэнка не выказваецца наконт заявы Пуціна аб разьмяшчэньні ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі. У чым прычына такой сьціплай рэакцыі на падзею, якая можа ператварыць цэлую краіну ў ядзерную мішэнь? Пра гэта разважае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч.
29/3/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму Расея вяртае ядзерную зброю ў Беларусь? Дыскусія Навумчыка і Турарбекавай - сакавік 29, 2023
Хто прыняў рашэньне аб вяртаньні ядзернай зброі ў Беларусь? Ці зьвязана гэта зь нядаўнім візытам кітайскага лідэра Сі ў Маскву? Якой будзе рэакцыя заходніх краінаў? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказваюць палітоляг Роза Турарбекава і палітычны аглядальнік Радыё Свабода Сяргей Навумчык.
29/3/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Сахашчык: Ядзерная зброя моцна актывізуе партызанскі рух у Беларусі - сакавік 28, 2023
25 сакавіка Ўладзімір Пуцін заявіў, што Расея разьмесьціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю. Якія могуць быць наступствы і як гэтага не дапусьціць? Госьць Свабоды Premium — Валер Сахашчык, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы.
28/3/2023 • 0 minutos, 0 segundos
«Пасьля ядзернай зброі ў Беларусі зьявяцца пастаянныя расейскія базы», — вайсковы экспэрт - сакавік 27, 2023
Калі і хто прыняў рашэньне аб разьмяшчэньні ў Беларусі расейскай ядзернай зброі? У чым мэта гэтага кроку? Што Захад зробіць Лукашэнку за вяртаньне ядзернай зброі?
На пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае расейскі палітоляг, экспэрт у зьнешняй і абароннай палітыцы Павел Лузін.
27/3/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як Лукашэнка ваюе з гісторыяй. Тлумачэньне гісторыка і палітоляга - сакавік 27, 2023
Нават дыктатарскія постсавецкія рэжымы шануюць абвяшчэньне незалежнасьці сваіх краінаў. Чаму Лукашэнка не шануе? Як зьмянілася стаўленьне грамадзтва да БНР за гады незалежнасьці? Гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста абмяркоўваюць гісторык Аляксандар Пашкевіч і палітычны аглядальнік Вале р Карбалевіч.
27/3/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Ці будзе Літва даваць візы і ВНЖ беларусам? Тлумачыць літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс - сакавік 27, 2023
Літоўскі Сэйм разглядае законапраект, які зьмяняе правілы выдачы візаў, дазволаў на жыхарства і грамадзянства для беларусаў і расейцаў. Навошта гэта Літве і ці не супярэчаць такія меры заявам Вільні пра падтрымку дэмакратычнай Беларусі? Адказвае літоўскі палітоляг і выкладчык Віціс Юрконіс.
27/3/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Як сьвяткаваць Дзень Волі ў Беларусі. Раіць старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла - сакавік 27, 2023
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла сьвяткавала Дзень Волі 75 разоў. Сёлета, лічыць яна, найгоршая сытуацыя для незалежнай Беларусі. Прэзыдэнтка БНР дае парады, як можна адзначыць гэты дзень у Беларусі ва ўмовах масавых рэпрэсій.
27/3/2023 • 0 minutos
Чаму Лукашэнка шмат гаворыць пра генацыд. Тлумачаць гісторыкі - сакавік 23, 2023
Як улады маніпулююць гісторыяй і хто сапраўдныя фашысты? Ці варта камэнтаваць заявы Лукашэнкі пра «арыйскія стандарты» у дзень 80-годзьдзя трагедыі ў Хатыні? Адкуль і навошта ўзьнік ва ўладаў наратыў пра генацыд беларускага народу? Адказваюць гісторыкі Тацяна Астроўская і Аляксей Ластоўскі.
23/3/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Экс-алмазавец Макар: «Відэа КДБ — пастаноўка. І вось чаму» - сакавік 22, 2023
КДБ сьцьвярджае, што тэракт у Горадні хацеў учыніць тэрарыст з фальшывым расейскім пашпартам. Дзяржаўныя СМІ апублікавалі відэа нібыта захопу кватэры, дзе ён быў і бараніўся пры дапамозе зброі. Экс-супрацоўнік спэцпадразьдзяленьня МУС «Алмаз» Ігар Макар перакананы, што КДБ апублікавала пастаноўку.
22/3/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Талерчык: пачаўся транзыт улады, рыхтуюць Качанаву - сакавік 21, 2023
КДБ сьцьвярджае, што ў Горадні забілі замежнага грамадзяніна, які нібыта спрабаваў закідаць чэкістаў гранатамі. Як здарэньне зьвязана з транзытам улады і якое значэньне тут мае Натальля Качанава? Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium расказвае экс-супрацоўнік Генэральнай пракуратуры Алег Талерчык.
21/3/2023 • 0 minutos, 0 segundos
Чаму ўлады дагэтуль баяцца Tut.by. Адказвае Кірыл Валошын, адзін з заснавальнікаў і ўласьнікаў - сакавік 17, 2023
Жорсткі прысуд кіраўніцам Tut.by як помсту найбольш папулярнаму незалежнаму мэдыя камэнтуе адзін з заснавальнікаў і ўласьнікаў Tut.by Кірыл Валошын. Ён абвяргае прапагандыстаў з БТ, а таксама выказвае меркаваньне, што сказаў і зрабіў бы стваральнік парталу Юры Зісер.