Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным. Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас. Наш сайт: vandra.by Наш Instagram: instagram.com/vandra.by Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, [email protected]
"Куфар старажытнасцяў": як збіраецца беларуская спадчына | Павел Каралёў
Гэта бонусны эпізод паводле размовы з Паўлам Каралёвым у эпізодзе №36. У тым эпізодзе Павел распавядаў пра тое, як ён прыйшоў да праекта па зборы і захаванні беларускай спадчыны.
Бонусны выпуск выходзіў адразу пасля эпізода №36 для падпісчыкаў на Patreon.
У гэтым эпізодзе Павел расказывае гісторыі з уласнага жыцця, як ён незвычайна сутыкаўся са спадчынай. Дакладней гэта размова пра тое, як праводзіліся археалагічныя раскопкі на сметніку Калядзічы, што здарылася з дзвярмі мячэці ў Даўбуцішках і як Павел здабыў каштоўны татарскі артэфакт!
❗️ Праект "Куфар старажытнасцяў": https://t.me/kufar_starazytnasc
❗️ Facebook-старонка Паўла Каралёва: https://www.facebook.com/pavall.karaliou
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby
Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
10/8/2024 • 21 minutes, 6 seconds
Выданне кнігі "Шэпт" і традыцыя лекавання шэптам | Сяргей Лескець
Гэта бонусны эпізод, і ён будзе натуральным працягам эпізода №28 з Сяргеем Лескецем пра традыцыю лекавання шэптам і пра тое, як выдывалася кніга "Шэпт".
Бонусны выпуск выходзіў адразу пасля эпізода №28 для падпісчыкаў на Patreon.
У гэтым эпізодзе Сяргей расказывае, як прыйшла думка да выдання кнігі, якія выпрабаванні былі і як з імі змагаліся. А ў другой палове - пра чорную магію знахарак, цікавыя гісторыі пра стасункі ксяндзоў і шаптух, ці варта браць грошы шаптухам і як савецкі час паўплываў на развіццё традыцыі!
Facebook-старонка Сяргея Лескеця: https://www.facebook.com/Leskiec
Facebook-старонка кнігі "Шэпт": https://www.facebook.com/whisperleskiec/
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby
Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
9/24/2024 • 50 minutes, 32 seconds
Спадчына Храптовічаў у Шчорсах: што мелі, як ратавалі і што будзе далей | Ганна Б улда
⭐️ Госця эпізода - Ганна Булда, заснавальніца і кіраўніца ліквідаванага фонда “Шчорсы і Храптовічы”.
Спадарыня Ганна прыйшла да дзейнасці ў Шчорсах праз сон, пошукі неабходнай сядзібы і дыпломны праект у ўніверістэце. Фонд быў створаны ў 2017 годзе і за гэты час была праведзена вялізарная праца, каб захаваць матэрыяльную спадчыну Храптовічаў, літаральна паказаць яе за хмызнякамі і заахвоціць грамадства праз летнікі, супрацу з інстытутамі і актывістамі.
Аб чым ідзе размова?
як спадарыня Ганна праз сон прыйшла да сядзібы;
як ствараўся фонд і якія былі першыя крокі;
што было зроблена ў першыя гады дзейнасці фонда;
што з сябе ўяўляе сядзібны комплекс;
чаму сядзіба ў Шчорсах павінна быць аб’ектам міжнароднага знаячэння;
чаму гаспадарчы двор стаіць ў кіламетры ад сядзібы і выглядае нібыта палац;
як вярталіся кнігі з бібліятэкі Храптовічаў;
дзе можа знаходзіцца культурная спадчына Храптовічаў;
як наладжваўся кантакт фонда з грамадствам;
якімі былі стасункі з сядзібай Шчорсы;
якія перспектывы ліквідаванага фонда і сядзібнага комплекса Храптовічаў.
Шчырая парада - даслухаць выпуск да канца. Там кранальны і ёмісты адказ пра сучасны стан тых, хто займаўся і займаецца беларускай культурай.
❗️ Сядзібны комплекс Храптовічаў месціцца ў вёсцы Шчорсы (Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць).
Сайт сядзібы Хратопвічаў (перароблены сайт фонда "Шчорсы"): chreptowicz.org
Facebook-старонка сядзібы Храптовічаў: https://www.facebook.com/chreptowicz.org
Facebook-старонка Ганны Булда: https://www.facebook.com/anbulda
Асобая падзяка патронам за падтрымку!
❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
7/18/2023 • 1 hour, 3 minutes, 46 seconds
Як даследаванне роду прыводзіць да краязнаўства? | Сяргей Андрыянаў
Размаўляць у гэтым эпізодзе будзем пра генеалогію, то бок людскую спадчыну, і як яна сутыкаецца з краязнаўствам на ўласным прыкладзе госця.
Госць эпізода - Сяргей Андрыянаў, які шчыльна займаецца генеалагічнай справаю і даследаваў радавод да 16 стагоддзя. Даследаванне свайго роду прывяло Сяргея да даследавання вёскі Лашанцы Крупскага раёну, адкуль паходзіць частка роду, а зараз пастаўлена мэта - выдаць кнігу па гісторыі былога маёнтка і яго жыхароў.
Аб чым ідзе гаворка?
як даследаваць радавод па жывых крыніцах;
як могліцы дапамагаюць даведацца пра сваякоў (з файнымі гісторыямі);
што неабходна зрабіць перад тым, як ісці ў архіў;
як можна зразумець рысы сваёй сям'і праз гісторыю продкаў (з файнымі гісторыямі №2);
ці патрэбна адлічбоўка архіваў у Беларусі;
як даследаванне роду можа прывесці да краязнаўства і напісанне кнігі;
як ставяцца жыхары вёскі Лашанцы да краязнаўства;
і ўсё гэтыя гісторыі - праз уласныя прыклады!
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
Instagram-старонка Сяргея: https://www.instagram.com/andryjanau/ Facebook-старонка Сяргея: https://www.facebook.com/andryjanau
2/28/2023 • 50 minutes, 57 seconds
Беларускія татары: мячэць у Даўбуцішках, Іўеўскі распеў карана і беларуская арабіца
Дваццаць першым выпускам мы распачынаем другі сезона падкаста і ў ім кранаем надзвычай цікавую тэму: тэма спадчыны народнай супольнасці Беларсуі.
Госць эпізода - Сялім Ільясевіч, этнічны беларускі татарын, які жыве ў мястэчку Іўе. Дарэчы, у Іўе ўвогуле знаходзіцца самая буйная татарская абшчына ў Беларусі і стаіць адзіная мячэць, якая не зачынялася ад свайго будаўніцтва.
Аб чым ідзе гаворка?
ці ганебна зваць беларускага татарына татарынам;
наколькі блізкародныя сувязі прымальны ў татарскім шлюбе;
у чым каштоўнасць страчанай мячэці у Даўбуцішках і што з мячэццю ў Лоўчыцах;
як будавалі Іўеўскую мячэць;
што за з'ява беларуская арабіца;
чым каштоўны і які па гучанню Іўеўскі распеў карана;
які заховаўваецца спадчына ў сучаснасці і ці патрэбен асобны музей татарскай спадчыны.
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by
❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
Instagram-старонка Сяліма: https://www.instagram.com/sialimka_nebiaspecnasc/
2/14/2023 • 43 minutes, 36 seconds
Этнаграфічныя экспедыцыі | Луіза Арнер Бойд і Пінскае Палессе
Гэтым выпускам адкрываем тэму этнаграфічных экспедыцый па Палессі. Гасцей не будзе, бо ўмоўныя госці - даследчыкі/этнографы. У апошнія часы людзі сталі часта публікаваць фотаздымкі з Палесся, але ж за фотаздымкі - гэта толькі візуальная справаздача цэлага працэса. Ці ведаем мы аўтараў фотаздымкаў і што яны рабілі на Палессі?
У 1934 годзе ў экспедыцыю па Пінскім Палессі прыязджаем амерыканка Луіза Арнер Бойд.
Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?
Хто такая Луіза Бойд і адкуль у яе цяга да вандровак?
Куды ў 1920-ыя даследчыца ездзіла ў экспедыцыі?
Як выпадковая сустрэча занесла Бойд у Варшаву?
Па днях разбіраем экспедыцыю Луізы Бойд вакол Пінска.
Шукаем, як шануецца спадчына Бойд на Палессі.
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by
❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
Сайт мястэчка-прызрака Бодзі: https://www.bodie.com/
Дакументальны фільм “Полесье Луизы Бойд”: https://youtu.be/c38aoONqAZw
Фотальбом “Палессе Луізы Бойд” : http://polesie.org/wp-content/uploads/2016/03/Luiza_Boyd-Albom.pdf
11/1/2022 • 28 minutes, 56 seconds
Адукацыя і культурная спадчына | Сцяпан Стурэйка
Адукацыя ў галіне спадчыны - праблемная тэма ў Беларусі, бо адсутнічаюць інстуцыянльныя адзінкі, якія гэтым займаюцца. Усё трымаецца на ўласных інцыятывах, а арганізацыі, што маюць дачыненне да спадчыны, прымусова закрываюць.
🌟 Госць новага эпізода - Сцяпан Стурэйка, старшыня ліквідаванага ўладамі беларускага адгалінавання арганізацыі ICOMOS, а таксама выкладчык ЕГУ на праграмах “Еўрапейская спадчына” і “Развіццё культурнай спадчыны”.
Пра што ідзе гаворка ў падкасце?
як Сцяпан прыйшоў да спадчыны і чым зараз займаецца;
чаму ў стужцы на фэйсбуку шмат пастоў пра габрэйскую спадчыну;
што адносіцца да еўрапейскай спадчыны і які праект зладзіў міжнародны ICOMOS з Europa Nostra;
ці даследуецца беларуская спадчына ў ЕГУ і чаму няма патрэбы ў бізнэс-дысцыплінах;
якія праекты студэнтаў выйшлі ў сусвет;
што такое ICOMOS і якую функцыю ён выконвае;
ці ёсць, дзе ў Беларусі атрымаць веды па спадчыне;
парады ад Сцяпана, што робіць, калі хочаце ствараць!
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by
❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
Facebook-старонка ICOMOS Беларусь: https://www.facebook.com/icomosby
Facebook-старонка Сцяпана Стурэйка: https://www.facebook.com/stsiapan.stureika
10/18/2022 • 44 minutes, 6 seconds
Экспедыцыі па вёсках Усходняга Палесся | Саша Нікіцін
Гэта трынаццаты выпуск з супрацоўнікам Веткаўскага музея, Сашам Нікіціным, які даследуе з экспедыцыямі вёскі Рэчыцкага і Калінкаўскага раёнаў.
Перад выпускам будзе невялічкі дісклэймер.
Справа ў тым, што госць эпізода Саша жыве ў Гомелі, таму размаўлялі мы з ім у анлайне. Ня будзем шукаць прычыны, але ж, на жаль, гук Сашынай часткі дыялога атрымаўся з жудаснай якасцю.
З гэтай нагоды выбачаюся за той гук, які пачуеце. Слухаць часам цяжка, але ж можна і неабходна, бо гісторыі з экспедыцый кайфовыя.
Дадаткова будзе выкладзена тэкставая версія эпізода!
Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?
як пачынаць даследаванне вёсак;
што Саша знаходзіў на гарышчы хат пад час экспедыцый;
як Саша сапрабаваў трапіць у хату да бабы Мар'і;
як баба Каця разгадавала свае сны;
навошта Саша ездзіць па вёскам і спрабуе захаваць гісторыі вяскоўцаў;
і, канешне, уласныя гісторыі з вёсак!
Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!
Падпісвайцеся на VANDRA падкаст!
Вандруем!
Instagram-старонка Сашы Нікіціна: https://instagram.com/chegoymenyatolkonet
8/16/2022 • 37 minutes, 19 seconds
Стары Менск і захаванне яго спадчыны: гісторыя, знаходкі і мары | Глеб Лабадзенк а
Мы выходзім з месячнага адпачынку і вяртаемся з Глебам Лабадзенка.
Глеб захоўвае старажытную спадчыну Менска, і робіць ён гэта ў вёсцы Гарадзішча на паўднёвым захадзе ад сталіцы.
Музей "Стары Менск" - гэта ано частка праекта. Штогадовыя археалагічныя раскопкі, развіццё інфраструктуры, добраўпрадкаванне старога Гарадзішча, даследаванне зямель пры набыцці ўчасткаў і нават барацьба з чорнакапальнікамі і ахвотнікамі паездзіць на матацыклах. Усё гэта робіцца, каб захаваць спадчыну і гісторыю!
Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?
як ствараўся праект "Стары Менск" і з чаго ўсё пачыналася;
які ўнікальныя знаходкі зрабіліся пад час раскопак і аб чым мараць археолагі;
дзе захоўваюцца знойдзеныя артэфакты;
чаму нельга паказаць вянцы хат пад дахам, як у музеі "Бярэсце";
барацьба з чорнакапальнікамі і як яны тлумачаць сваю дзейнасць;
планы і мары па развіццю праекта "Стары Менск";
навошта Глеб займаецца захаваннем спадчыны.
Шчыра кажучы, варта даслухаць да фінальнага блока, каб натхніцца і задумацца аб сваім стаўленні да гісторыі і культуры.
Давайце пашыраць веды і не страчваць сваёй спадчыны!
Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!
Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам!
Сайт сядзібы-музея "Стары Менск": https://starymensk.by/
Instagram-старонка праекта "Стары Менск": instagram.com/starymensk.by/
Facebook-старонка праекта "Стары Менск": facebook.com/starymensk.by/
Музей "Стары Менск": в. Гарадзішча, вул. Піянерская, 5А
7/19/2022 • 39 minutes, 48 seconds
Яўрэйская рэлігійная адукацыя ў Беларусі: гісторыя, імёны і спадчына | Нэля Крэйн і majsy.by
Дзявяты эпізод падкаста з Нэляй Крэйн, стваральніцай праекта па гісторыі і культуры беларускіх габрэяў - majsy.by!
Нэля збірае габрэйскую спадчыну, ездзіць у экспедыцыі і працуе ў музеі гісторыі і культуры габрэяў Беларусі.
Таму слухаць і размаўляць дакладна займальна!
Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?
як з'явіўся праект majsy.by;
як так склалася, што Беларусь, яе гістарычнасць, асацыюецца з габрэямі;
як сістэма габрэйскай рэлігійнай адукацыі развівалася на тэрыторыі Беларусі;
якія выбітныя рэлігійныя дзеячы выйшлі ў свет з беларускіх устаноў;
рэлігійны габрэйскі турызм і мясціны паломніцтва;
архітэктурная спадчына, якую пакінула пасля сябе габрэйская сістэма адукацыя;
што патрэбна зрабіць, каб развіваўся турызм па габрэйскай спадчыне.
Месяц таму калежанка ў размове шчыра здзіўлялася, што ў Беларусі існуюць сінагогі. Канешне, гэта не сведчыць аб узроўні граматнасці ўсяго грамадства, але па яе частцы складаецца ўражанне, што гісторыя беларускіх габрэяў практычна невядомая. Тым больш не разглядаецца патэнцыял габрэйскай спадчыны.
Таму давайце пашыраць веды і не страчваць сваёй спадчыны!
Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!
Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам!
Instagram-старонка праекта majsy.by: instagram.com/majsy.by
Музей гісторыі і культуры габрэяў Беларусі: г. Менск, вул. Харужая 28
5/24/2022 • 38 minutes, 43 seconds
Будслаўскі касцёл: пілігрымка, абраз Маці Божай і аднаўленне святыні | Ксёндз Дзмітрый Дубовік
Восьмы эпізод падкаста выходзіць у гадавіну трагедыі: 11 траўня 2021 года адбыўся пажар у Будслаўскім касцёле.
Да нас у госці завітаў ксёндз Дзмітрый Дубовік, які шчыра распавеў як пра гісторыю святыні, так і пра тыя крокі, якія мы павінны зрабіць, каб цалкам аднавіць касцёл.
Будслаўскі касцёл як малая базіліка і нацыянальны санктуарый;
Што гэта такое пілігрымкі ў Будслаў;
Гісторыя з'яўлення Будслаўскага абраз Маці Божай;
Якія працы ідуць па аднаўленні касцёла;
Што неабходна зрабіць для поўнавартаснага аднаўлення.
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!
Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам!
Як дапамагці аднаўленню касцёла: https://budslau.by/?view=article&id=86&catid=2
Instagram-старонка: https://www.instagram.com/budslau/
5/10/2022 • 37 minutes, 35 seconds
Літаратурны турызм Беларусі | Палессе, Стаўпецкі, Валожынскі і Ганцавіцкі раёны
У трэццім выпуску падкаста VANDRA мы разглядаем літаратурны турызм Беларусі.
Гэты эпізод падкаста стаіць на асаблівым месцы.
Па-першае, тут няма так званых гасцей. Замест людзей пісьменнікі і паэты і іх творы.
Па-другое, гэта першы эпізод падкаста на роднай мове. Не без памылак, але тым не менш.
Па-трэццяе, мы ізноў стараемся палепшыць якасць і знайсці свой стыль :)
У новым выпуску мы разглядаем віды літаратурнага турызма з прыкладамі і разбяраем некалькі твораў. Дарэчы, творы падабраны з парадамі для вандровак: Палессе, Стаўпецкі, Ганцавіцкі і Валожынскі раёны.
Для зваротнай сувязі адкрыты каменты, дырэкт, і tg: @rklevzhits :)
Усім, хто пакідаў яе раней, ашчэ адзін шчыры дзякуй!