Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.
Зянону Пазьняку — 75 гадоў: Нехта павінен казаць праўду, нават калі пацягнуць на крыж - красавік 24, 2019
Сваё 75-годзьдзе адзначае Зянон Пазьняк — адкрывальнік Курапатаў, адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускага Народнага Фронту, старшыня дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, фотамастак, паэт, гісторык.
Зь Зянонам Пазьняком, які цяпер знаходзіцца ў Нью-Ёрку, гутарыць Сяргей Навумчык.
4/24/2019 • 14 minutes, 59 seconds
Як вылечыцца ад раку. Размова з анколягам - люты 04, 2019
Чаму змагацца трэба з ракам, а не анкалёгіяй? Калі ў цэнтры ў Бараўлянах зьявіцца робат для малаінвазійных апэрацыі? Расказвае намесьнік дырэктара ў справе арганізацыі супрацьракавай барацьбы РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі Павал Маісееў.
2/4/2019 • 24 minutes, 19 seconds
Алексіевіч: Адзіная партыя, у якую я б уступіла, — гэта партыя абароны жывёлаў - лістапад 29, 2018
Ноб элеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч расказала Свабодзе, што усё жыцьцё мела сабак, брала іх бяздомных на ператрымку, дапамагала ўладкоўваць у сем’і. Размову мы пачынаем з абмеркаваньня звароту францускай акторкі Брыжыт Бардо да Аляксандра Лукашэнкі.
11/29/2018 • 13 minutes, 14 seconds
«Дзяўчаты, вы ўсё роўна ніколі ня зробіце кар’еры дыплямата» - травень 17, 2018
З дасьледніцай, асьпіранткай пры Польскай акадэміі навук Веранікай Лапуцькай вучымся чытаць лічбы пра Беларусь у міжнародных справаздачах, тлумачым, чаму ўлады памыліліся наконт дэпутатак Алены Анісім і Ганны Канапацкай, і зьдзіўляемся, чаму хлопцы не падаюць руку дзяўчатам пра знаёмстве.
5/17/2018 • 14 minutes, 59 seconds
Людміла Пеціна пра правы жанчын у Беларусі і ў сьвеце - травень 16, 2018
З актывісткай жаночага руху Людмілай Пецінай гутарыць Ганна Соўсь
5/16/2018 • 14 minutes, 59 seconds
Людміла Пеціна пра свае падарожжы - травень 15, 2018
Каля дзесяці гадоў таму з прычыны праблемаў са здароўем адна зь першых беларускіх фэміністак Людміла Пеціна кардынальна зьмяніла сваё жыцьцё.
Цяпер яна ў халодны зiмовы пэрыяд жыве ў Індыі, а па вясьне вяртаецца ў Беларусь. У 68 годоў Людміла займаецца ёгай, падарожнічае па сьвеце з заплечнікам і па-ранейшаму глядзі ць на сьвет праз ракурс гендэрнай роўнасьці. Гэтая размова адбылася пасьля трохмесячнага падарожжа Людмілы Пецінай у Паўднёвую Амэрыку.
З Людмілай Пецінай гутарыць Ганна Соўсь.
5/15/2018 • 14 minutes, 59 seconds
Андрэй Саньнікаў: «Сытуацыя сёньня рэвалюцыйная» - сакавік 08, 2017
Госьць Свабоды -- былы кандыдат на прэзыдэнта, былы палітвязень, дыплямат і літаратар Андрэй Саньнікаў.
3/8/2017 • 29 minutes, 59 seconds
Бяляцкі: "Беларусь пачынаюць выкрэсьліваць з кантэксту Эўропы" - кастрычнік 13, 2016
Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ўзяў удзел у міжнароднай канфэрэнцыі ў Празе „Платы, сьцены і равы: свабода перасоўваньня як права чалавека“, якую ў межах праваабарончай Прэміі імя Вацлава Гаўла праводзіць Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы сумесна з Бібліятэкай імя Вацлава Гаўла і Фондам «Хартыя-77». Сёньня Алесь Бяляцкі – госьць Радыё Свабода.
10/13/2016 • 30 minutes, 59 seconds
Цімафей Акудовіч: Адсутнасьць грошай у інвэстараў ратуе Асмолаўку - студзень 23, 2016
Цімафей Акудовіч – экскурсавод, краязнавец – разважае пра Менск як турыстычны горад, пра праблему захаваньня яго архітэктурнай забудовы і пра ўспрыманьне беларускай гісторыі замежнымі, перадусім расейскімі, турыстамі. Зь ім гутарыць Вячаслаў Ракіцкі.
1/23/2016 • 7 minutes, 43 seconds
Зьміцер Падбярэскі: Менск можна назваць эўрапейскім горадам музыкі - студзень 09, 2016
Сёньня госьцем Свабоды -- журналіст, музычны крытык, пісьменьнік, намесьнік галоўнага рэдактара часопіса “Мастацтва” Зьміцер Падбярэзскі. Пра сваю новую кнігу “Брыдкія аповяды”, пра апошнія зьявы і тэндэнцыі ў сучаснай беларускай папулярнай музыцы, а таксама пра праблему аўтарскага права ён распавядае вядучаму праграмы Вячаславу Ракіцкаму.
1/9/2016 • 7 minutes, 25 seconds
Гутарка са сьпявачкай Марыяй Лагацкай-Зіміной - студзень 05, 2016
1/5/2016 • 12 minutes, 13 seconds
Госьцяй Свабоды – Зінаіда Бандарэнка - студзень 02, 2016
Госьцяй Свабоды – народная артыстка Беларусі, легендарная дыктарка Беларускага тэлебачаньня Зінаіда Бандарэнка. Яна дзеліцца сваімі радасьцямі і трывогамі ў 2015 годзе і спадзяваньнямі на год 2016-ы. Зь Зінаідай Бандарэнкай гутарыць Вячаслаў Ракіцкі.
1/2/2016 • 7 minutes, 11 seconds
Госьць на Свабодзе: Алег Рудакоў - сьнежань 25, 2015
Калі і як зьявіліся беларусы ў расейскай Сыбіры? Як захоўваюць свае, беларускія традыцыі? Зь якімі праблемамі сутыкаюцца ў сучаснай расейскай правінцыі? Пра гэта з удзельнікам беларускага клюбу "Крывічы" ў Іркуцку, дасьледнікам беларускай прысутнасьці ў Сыбіры Алегам Рудаковым гутарыць Вячаслаў Ракіцкі.
12/25/2015 • 7 minutes, 22 seconds
Сьвятлана Цімохіна: Я хачу, каб цікава было жыць - лістапад 28, 2015
“Госьця на Свабодзе -- вядучая акторка Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек Сьвятлана Цімохіна. У чым прычына папулярнасьці тэатраў лялек у Беларусі? Што патрабуецца ад сучаснага актора ў лялечным тэатры? І чаму ўсё меней беларускамоўных спэктакляў зьяўляецца на галоўнай лялечнай сцэне краіны? Пра гэта са Сьвятланай Цімохінай гутарыць Вячаслаў Ракіцкі.
11/28/2015 • 7 minutes, 33 seconds
Госьць на Свабодзе: фот амастак Андрэй Лянкевіч - лістапад 14, 2015
Конкурсная праграма маштабнага выставачнага праекту «Восеньскі салён з Белгазпрамбанкам” завяршылася сэнсацыйнай перамогай Андрэя Лянкевіча. Міжнароднае журы ўганаравала Вялікім прызам не жывапісца, графіка, ці скульптара, а фотамастака за ягоны калаж “Бывай, Бацькаўшчына”. Белгазпрамбанк прафінансуе яго наступны творчы праект. Чаму так адбылося? Прычына ў тым, што фатаграфія Беларусі зрабіла рэвалюцыйны крок наперад у прастору мастацтва, а традыцыйныя віды мастацтвы – крок назад? Ці гэта ўвогуле эўрапейская тэндэнцыя? І ў чым сёньня выяўляецца мастацкасьць фатаграфіі?
11/14/2015 • 7 minutes, 41 seconds
Госьць на Свабодзе - лістапад 08, 2015
Вячаслаў Ракіцкі запрашае ў студыю госьця.
11/8/2015 • 7 minutes, 59 seconds
Ці бывае аб’ектыўнай гісторыя? - кастрычнік 24, 2015
Як суадносяцца гістарычная праўда і суб’ектыўны погляд на яе гісторыка? А калі і чаму адбываецца альшаваньне гісторыі? Пра гэта разважае доктар гістарычных навук, прафэсар Валянцін Голубеў. Зь ім гутарыць Вячаслаў Ракіцкі.
10/24/2015 • 7 minutes, 41 seconds
Якім мусіць быць сучасны беларускі дом? - кастрычнік 24, 2015
Як спалучыць у ім нацыянальную традыцыю і найноўшыя сусьветныя тэндэнцыі ў архітэктуры і інтэр’ерах? І ці можа быць бізнэс у творчых галінах у Беларусі пасьпяховым? Над гэтымі пытаньнямі разважае госьць Свабоды -- малады архітэктар, заснавальнік архітэктурнай студыі ZROBYM Андрэй Макоўскі. Зь ім гутарыць Вячаслаў Ракіцкі.
10/24/2015 • 7 minutes, 42 seconds
Госьць на Свабодзе - верасень 20, 2015
Вячаслаў Ракіцкі запрашае ў студыю госьця.
9/20/2015 • 7 minutes, 59 seconds
Віктар Скарабагатаў: Скарбы беларускай музычнай культуры трэба шукаць у Чылі, ЗША, Расеі - верасень 13, 2015
У тэатрах і музычных калектывах краіны гэтымі днямі пачынаецца новы сэзон. Ёсьць нагода пагаварыць пра сёньняшні стан і пра пэрспэктывы беларускага мастацтва. А таксама — пра запатрабаванасьць сцэнай і публікай нацыянальных традыцыяў. Госьцем Свабоды сёньня — опэрны сьпявак, дырэктар «Беларускай капэлы», рэжысэр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст Беларусі, прафэсар Віктар Скарабагатаў.
9/13/2015 • 7 minutes, 45 seconds
Як ствараецца імідж краіны ў мастацтве - жнівень 29, 2015
На экранах Беларусі дэманструецца амэрыканскі баявік “Місія невыканальная 5: Племя ізгоеў”. Паводле сюжэту, у глябальнай тэрарыстычнай сетцы ёсьць месца і для Беларусі.
Пра тое, як ствараецца імідж краіны і нацыі ў мастацтве - размова з кінааналітыкам, культуролягам Максімам Жбанковым.
8/29/2015 • 7 minutes, 47 seconds
Ірына Дубянецкая: Неперакладзеная Біблія прыводзіць да недасфармаванай нацыянальнай сьвядомасьці - жнівень 01, 2015
Беларуская навуковая грамадзкасьць рыхтуецца адзначыць 500-годзьдзе беларускага кнігадрукаваньня. 6 жніўня 1517 году Францішак Скарына ў Празе надрукаваў Псалтыр, а потым амаль кожны месяц выдаваў новую кнігу Бібліі. Бальшыня народаў з разьвітымі культурамі маюць поўныя пераклады Бібліі на свае мовы, а ў беларусаў іх дагэтуль няма. Так сьцьвярджае доктар тэалёгіі, дырэктарка Беларускага калегіюму Ірына Дубянецкая.
8/1/2015 • 8 minutes, 22 seconds
Госьць на Свабодзе: Андрэй Саўчанка - чэрвень 13, 2015
Гутарка з рэжысэрам Беларускага нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Андрэем Саўчанкам.
6/13/2015 • 7 minutes, 9 seconds
Госьці Свабоды -- Ўладзімер Вайновіч і Андрус Кубілюс - красавік 04, 2015
Гутарка з расейскім пісьменьнікам Ўладзімерам Вайновічам пра вайну ва Ўкраіне і Беларусь без Лукашэнкі
Інтэрвію Свабодзе было прэм'ер-міністра Літвы Андруса Кубілюса, які лічыць, што Ўладзімер Пуцін вядзе гангстэрскую вайну, і кажа што Аляксандар Лукашэнка яго моцна зьдзівіў.
4/4/2015 • 21 minutes, 24 seconds
Алег Сі дорчык: Я хацеў бы сыграць Лукашэнку, бо граю тых, хто ўжо сышоў - красавік 02, 2015
Алег Сідорчык, актор Свабоднага тэатру, даў інтэрвію Радыё Свабода
4/2/2015 • 28 seconds
На вайне з Шахідай Якуб - сакавік 22, 2015
Госьця Свабоды — выканаўчы прадусар тэлепраекту «Свабоды» і Голасу Амэрыкі «Настоящее время» Шахіда Якуб, якая тройчы за апошнія месяцы працавала зь відэакамэрай у зоне ваенных дзеяньняў на Данбасе з абодвух бакоў — украінскага і кантраляванага сэпаратыстамі.
3/22/2015 • 17 minutes, 59 seconds
Інтэрвію з Леанідам Краўчуком - сакавік 17, 2015
Інтэрвію з першым прэзыдэнтам Украіны Леанідам Краўчуком.
3/17/2015 • 23 minutes, 30 seconds
Арцём Троіцкі распавёў, чаму адгаварыў жонку мяняць беларускае грамадзянства на расейскае - сакавік 15, 2015
Госьць Свабоды — вядомы расейскі публіцыст, блогер, музычны крытык, адзін зь першых прапагандыстаў рок-музыкі ў Савецкім Саюзе Арцём Троіцкі.
3/15/2015 • 10 minutes, 6 seconds
Як змагацца з прапагандай - люты 11, 2015
Незалежны інтэрнэт-тэлеканал ARU TV, які базуецца ў Эстоніі, распачаў новы праект тэлевяшчаньня, арыентаваны на жыхароў Беларусі і Расеі, а таксама на расейскамоўнае насельніцтва Ўкраіны і краінаў Балтыі. Кіраўнік праекту — Па вал Марозаў, палітычны ўцякач зь Беларусі. Жывучы яшчэ ў Беларусі, Марозаў стварыў «Мультклюб» — сэрыю сатырычных мультфільмаў пра прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. З Паўлам Марозавым гутарыла Ганна Соўсь.
2/11/2015 • 9 minutes, 6 seconds
Васіль Быкаў пра беларускі ліцэй. Запіс 2003 году - студзень 15, 2015
“Тое, што робіцца зь беларускім ліцэем зьяўляецца складовай часткай агульнай палітыкі ў адносінах да нацыянальнай культуры і беларускай мовы... Але я думаю, што барацьба ліцэістаў, выкладчыкаў павінна прынесьці плён. Усімі даступнымі спосабамі трэба змагацца за родную мову”.
1/15/2015 • 46 seconds
Памяці Тадэвуша Канвіцкага - студзень 08, 2015
Архіўнае інтэрвію 2004 году зь пісьменьнікам Тадэвушам Канвіцкім.
1/8/2015 • 13 minutes, 21 seconds
Валерыя Красоўская расказвае пра акцыю ў Эйндховэне памяці зьніклых - верасень 16, 2014
9/16/2014 • 6 minutes, 21 seconds
Грамадзянская вайна на постсавецкай прасторы - жнівень 30, 2014
Расейскі прафэсар, доктар гістарычных навук Андрэй Зубаў, які быў звольнены з працы ў Дзяржаўным інстытуце міжнародных адносін у Маскве за параўнаньне анэксіі Крыму зь дзеяньнямі гітлераўскай Нямеччыны ў 1938 годзе, лічыць факт расейскага ўварваньня ва Ўсходнюю Ўкраіну сьведчаньнем посьпеху Ўкраіны. Ідзе грамадзянская вайна не ва Ўкраіне, а на постсавецкай прасторы.
8/30/2014 • 13 minutes, 20 seconds
Беларуская школа пад немцамі 1915-1918 (2) - жнівень 01, 2014
Другая частка інтэрвію з гісторыкам Уладзімерам Ляхоўскім пра беларускую школу пад нямецкай акупацыяй у часе Першай сусьветнай вайны.
8/1/2014 • 13 minutes, 3 seconds
Леанід Неўзьлін: Мне вельмі шкада Пуціна - ліпень 29, 2014
«Ён загнаў сябе ў сытуацыю, калі кожны крок кепскі», – Леанід Неўзьлін, экс-акцыянэр ЮКАСу, якога ў Расеі чакае пажыцьцёвае з ьняволеньне па абвінавачаньні ў арганізацыі не аднаго забойства і фінансавых злачынствах, лічыць, што Расею можа выратаваць толькі сыход Пуціна ад улады.
7/29/2014 • 13 minutes, 4 seconds
Як немцы адлучалі Беларусь ад Расеі і Польшчы - ліпень 25, 2014
Першая сусьветная вайна мела вялікі ўплыў ня толькі на палітычны лёс Беларусі, якая пасьля заканчэньня гэтага канфлікту ўпершыню пад сваёй назвай зьявілася на палітычнай мапе Эўропы. Як лічыць беларускі гісторык Уладзімер Ляхоўскі, гэтая вайна таксама мела вырашальны ўплыў на рост нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў і беларусізацыю іхнага жыцьця. Уладзімер Ляхоўскі распавёў Свабодзе пра заснаваньне беларускамоўнай школьнай сыстэмы немцамі падчас Першай сусьветнай вайны.
7/25/2014 • 13 minutes, 23 seconds
Луганск: «У нас няма сумневу, што абстрэл вялі сілы апалчэньня» - ліпень 15, 2014
Пра сытуацыю ў Луганску Радыё Свабода пагутарыла з Ірынай Козыравай, журналісткай луганскага выданьня «Ўсходні варыянт».
7/15/2014 • 6 minutes, 50 seconds
Гутарка зь Міхасём Кукабакам - красавік 25, 2014
4/25/2014 • 7 minutes, 46 seconds
Навадворская: Лукашэнка хітры, як Мусаліні. Ён настаўнік Пуціна - красавік 02, 2014
У інтэрвію беларускай Свабодзе расейская дысыдэнтка і праваабаронца, заснавальніца партыі «Дэмакратычны саюз», ураджэнка Баранавічаў Валерыя Навадворская разважае пра тое, наколькі далёка можа пайсьці Пуцін, чым Захад можа спыніць Расею, ці жадае Крэмль захапіць Беларусь, ці зьяўляецца Лукашэнка марыянэткай Масквы, і як жыць у краіне, дзе большасьць не падзяляе твае каштоўнасьці.
4/2/2014 • 13 minutes
Ігар Ліхавы - люты 01, 2014
Інтэрвію з Ігарам Ліхавым, былым амбасадарам Украіны ў Беларусі
2/1/2014 • 10 minutes, 54 seconds
Гутарка з Марыяй Эйсмант 31 студзеня 2014 году - студзень 31, 2014
1/31/2014 • 8 minutes, 14 seconds
Віталь Портнікаў, 11 сьнежня 2013 - сьнежань 11, 2013
12/11/2013 • 8 minutes, 25 seconds
Рэпартаж з майдана, 9 сьнежня 2013 - сьнежань 09, 2013
12/9/2013 • 5 minutes, 53 seconds
З Кіева перадае Аляксандра Дынько, 4 сьнежня 2013 году - сьнежань 04, 2013
12/4/2013 • 8 minutes, 13 seconds
Гутарка зь Юрыем Сьвірко 3 сьнежня 2013 году - сьнежань 03, 2013
12/3/2013 • 12 minutes, 14 seconds
Гутарка з Ганнай Герасімавай 27 лістапада 2013 году - лістапад 27, 2013
11/27/2013 • 9 minutes, 10 seconds
Госьць Свабоды – Канстанцін Шыян з Кіева. 25.11.2013 - лістапад 25, 2013
11/25/2013 • 8 minutes, 40 seconds
Гутарка Яна Максімюка са Сьвятланай Алексіевіч - лістапад 23, 2013
Сьвятлана Алексіевіч – беларуская пісьменьніца, піша па-расейску. Апублікавала, сярод іншага, «пяцікніжжа пра гісторыю чырвонага чалавека»: «У вайны не жаночае аблічча», «Апошнія сьведкі», «Цын кавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд хэнд». Ляўрэатка шматлікіх міжнародных літаратурных прэмій. Жыве ў Менску.
11/23/2013 • 11 minutes, 27 seconds
Гутарка Яна Максімюка са Сьвятланай Алексіевіч (2) - лістапад 22, 2013
11/22/2013 • 11 minutes, 13 seconds
Гутарка Яна Максімюка са Сьвятланай Алексіевіч (1) - лістапад 22, 2013