Першы беларускамоўны падкаст пра псіхалогію і гістарычную памяць. Якая "ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына"? Ці нясем мы адказнасць за мінулае сям'і, группы, краіны? Як зрабіць так, каб нават цяжкае мінулае працавала на нас, а не супраць нас?
11. Правілы выжывання
Не давярай нікому, асабліва ўладам;
Не спадзявайся, не будуй вялікіх планаў - у цябе няма кантролю над будучыняй;
Не паказвай свой страх - гэта адкрые твае слабасці;
Не прасі дапамогі - ты ніколі не ведаеш, што ў цябе папросяць узамен;
Захоўвай стрыманасць і не высоўвайся - рызыкуеш прыцягнуць негатыўную ўвагу; і
Не праяўляй ініцыятыву - гэта небяспечна, ты ўсё роўна нічога не зменіш.
Вышэй пералічаны правілы выжывання, якія выпрацоўваюцца ў людзей, што жывуць ў таталітарных рэжымах. Яны становяцца добрай глебай для сацыяльнага фаталізму, вывучанай бездапаможнасці і ахвярнай ментальнасці. Ці значыць гэта, што нашчадкі, якію жывуць у постаталітарным свеце і кіруюцца тымі ж самымі правіламі, ствараюць умовы для аднаўлення першапачатковых умоў, дзе гэтыя правілы былі актуальныя? І такім чынам грамадства выходзіць на новае кола гістарычных паўтарэнняў? Пра гэтае, сямейныя сагі, пасланні выжыванняў, выяўленныя праз даследванні і мастацкую літаратуру, будзе гаворка ў новым выпуску. Запрашаю да праслухоўвання! Заўседы радуюся вашым рэакцыям і каментарам
10/15/2024 • 25 minutes, 15 seconds
10. Юбілейны 🎂
Вітаю, шаноўныя сябры!
Вось мы і дажылі да першай сур'езнай круглай даты )
У гэтым эпізодзе размова пойдзе пра кнігу амерыканскай журналісткі Энн Эпплбаум "Гулаг", якую я чытала жнівенскімі раніцамі і вечарамі. Таксама працягнем тэму мінулага выпуска - як жыццевыя выпрабаванні першага і другога пакаленні ўплываюць на трэцяе, сення - паглядзім, якім адносіны могуць складвацца паміж трэцім і чацвертым пакаленнямі з улікам усіх першапачатковых абставін.
Падтрымаць падкаст можна праз патрэон https://www.patreon.com/shto_ty_tut_zabyu
Да наступных сустрэч!
9/10/2024 • 25 minutes, 41 seconds
9. Народжаным дарослымі прысвячаецца. Парэнтыфікацыя - як мы становімся бацькамі для сваіх бацькоў
Гэты эпізод прысвечаны феномену, знаемаму калі не вам, то вашай сяброўцы, мужу альбо калеге. Дзеці, якія нясуць адказанасць за сваіх бацькоў, аплачваюць доўг любві. Часцей за ўсе, не свой, а сваіх бабуль. Як трансгенерацыйная траўма і парэнтыфікацыя падсілкоўваюць адзін адно, паспрабуем разабрацца разам з псіхолагамі Монікай Васілевскай і Людмілай Петраноўскай. Іх даследванні і артыкулы па гэтай тэме сталі асновай эпізоду.
Дзякуй за падтрымку! да наступных сустрэч
8/12/2024 • 29 minutes, 52 seconds
8. Знайсці сябе нанава
Вітаю, шаноўныя слухачы!
Я і мая перанасная студыя знайшлі нарэшце новы дом. Сеняшні выпуск незвычайны, трошкі падобны на творчы вечар :) ці разняволеные разважанні. Пра тое, што адбываецца з намі падчас нараджэння, пра падабенства гэтага працэса на тое, з чым мы сутыкаемся, пераехаўшы на новае месца. Пра тое, як знаходзіць сябе нанава і наносіць на мапу новай краіны. Пра тое, як абапірацца на цела і знаходзіць у ім прытулак. Пра дубы і планы
Буду рада вашай адваротнай сувязі і рэакцыям
Падтрымаць падкаст можна тут
7/26/2024 • 24 minutes, 34 seconds
4. "Але мне патрэбна маці"
Вітаю, сябры! Гэтым выпускам мы скончым міні-цыкл, прысвечаны тэме бацькоўства і сацыяльнай траўмы на прыкладзе даследвання ізраільскіх псіхолагаў Дана Бар-Она і Юліі Хаіцін. Даведаемся, якая мадэль бацькоўства дапамагае захаваць эмацыйную раўнавагу ў сэрцы дзіцяці, наколькі гэта магчыма ва ўмовах крызіснай сітуацыі. Даслухаем аповед жанчыны, што 3-гадовай дзяўчынкай прайшла праз пекла і засталася жывой і звонку і усярэдзіне. І чый досвед патрэбен не толькі яе сям'і, але і грамадству той краіны, дзе яна жыве. Пазнаемімся з яшчэ адной формай памяці, прызначанай для самых маленькіх.
У падкаста з'явіўся Patreon - https://www.patreon.com/shto_ty_tut_zabyu, па гэтый спасылцы можна падтрымаць і яго, і мяне, і тэму трансгенерацыйнай перадачы траўмы. Мы ўтрох будзем вельмі ўдзячныя !
---
Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/shto-ty-tut-zabyu/message