Winamp Logo
Культура на Радыё Марыя Cover
Культура на Радыё Марыя Profile

Культура на Радыё Марыя

Belarussisch, Arts, 1 Staffel, 3 Episoden, 1 Stunde, 34 Protokoll
Über
Размовы пра гісторыю, літаратуру, навуку і архітэктуру.  Пра ўсё, што дапамагае лепш зразумець і пазнаць Беларусь, слухайце ў нашым падкасце. Наш сайт: radiomaria.by
Episode Artwork

Павел Булаты. Гісторыя кавы на Беларусі

Выпуск прысвечаны культуры і традыцыі спажывання кавы на Беларусі.Колькі стагоддзяў беларусы п'юць каву? Толькі эліта бавілася кавай, або і просты люд мог сабе дазволіць паспрабаваць моцны духмяны напой? Адкуль дастаўлялі каву ў айчынныя гарады? З якой мовы запазычана слова "кава", што аднолькава гучыць на беларускай, польскай і ўкраінскай мовах? Што пісаў пра каву Адам Міцкевіч у паэме "Пан Тадэуш"? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае гісторык Павал Булаты.Спасылка на відэаверсію: https://www.youtube.com/watch?v=aPzaPIh0CLc&list=PLmYS4cZ8qzc_dRzMGbLCCwSBIB7FGbszP&index=5
6.9.202226 Protokoll, 29 Sekunden
Episode Artwork

Алесь Жлутка. Размова пра Францішка Скарыну

Госць Радыё Марыя – мовазнаўца, перакладчык, гісторык, скарыназнаўца Алесь Жлутка. Выпуск прысвечаны Дню нараджэння беларускай друкаванай кнігі. Францішак Скарына пачаў выдавецкую дзейнасць у Празе. Першай кнігай стаў Псалтыр, у якім была пазначана дата завяршэння. Дзякуючы гэтаму мы ведаем не толькі год, а нават дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі – 6 жніўня 1517 года.  Сёлета адзначаем дзве важныя даты: 505 гадоў з дня выдання Францішкам Скарынам першай беларускай друкаванай кнігі ў Празе, а таксама 500 гадоў з выдання "Малай падарожнай кніжкі" ў Вільні і пачатку кнігадрукавання ў Вялікім Княстве Літоўскім.Спасылка на відэаверсію: https://www.youtube.com/watch?v=i4e1he26IPE&list=PLmYS4cZ8qzc_dRzMGbLCCwSBIB7FGbszP&index=4
6.9.202238 Protokoll, 18 Sekunden
Episode Artwork

Размова з мастачкай Аксанай Аракчэевай

Госця Радыё Марыя – беларуская мастачка Аксана Аракчэева, дачка аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай школы жывапісу, заслужанага дзеяча мастацтваў Барыса Уладзіміравіча Аракчэева. Сёлета споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння вялікага майстра.​ У эфіры спадарыня Аксана расказала пра свайго тату і пра кнігу​ ​ ўспамінаў з прыгожай назвай "Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце" (2019), прысвечаную жыццю і творчасці мастака.​ Аксана Аракчэева працуе ў кніжнай графіцы і​ жывапісу.​ Аформіла больш за​ 60 кніг, сярод якіх пазнавальныя і любімыя дзеткамі: «Прыгоды мышкі Пік-Пік» Людмілы Рублеўскай, «Брык і Шуся» Таццяны Сівец, «Мяне завуць Лахнеска» Алены Масла, «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка!»,​ «Чароўны кошык»,​ «Сад з матылькамі» Тамары Бунта, «Закаханы трэцякласнік» Уладзіміра Ліпскага, «Таямніцы нашага садка» Васіля Дранько-Майсюка і іншыя.​ Нядаўна выдадзены дзве​ кнігі, у якіх Аксана Аракчэева выступае​ аўтарам і мастачкай адначасова: "Фанечка" (2020) і​ "Фанечка: мандарынавая гісторыя" (2021).​Спасылка на відэаверсію: https://www.youtube.com/watch?v=Vl-ScudsrBE&list=PLmYS4cZ8qzc_dRzMGbLCCwSBIB7FGbszP&index=16
14.7.202229 Protokoll, 41 Sekunden