У гэтым падкасце мы распавядзем пра эротыку ў беларускім фальклоры. Пра тое як займаліся сэксам нашы продкі. Развянчаем міф аб іх бязгрэшнасці і параўнаем з тым, як беларусы займаюцца сэксам цяпер. Падкаст створаны праектам пра беларускую кульутуру і мастацтва «Альтэрнатыўны музей». Падтрымаць нас і атрымаць эксклюзіўны кантэнт: https://www.patreon.com/alternative_museum/membership Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/alternative.museum/?hl=ru Наш Тэлеграм: https://t.me/alternative_museum Хочаце сябраваць або супрацоўнічаць? Пішыце на пошту: [email protected]
Хрысціянства і сэкс сёння. Бяжбожніцы размаўляюць з тэалагіняй Наталляй Васілевіч
У фінальным выпуску, які прысвечаны сэксу і хрысціянству, бязбожніцы Даша і Дана вырашылі запрасіць асобу, якая а) верыць у Бога, б) добра ведае хрысціянскую "кухню" знутры.
Наталля Васілевіч — тэалагіня і мадэратарка "Хрысціянскай візіі".
У гэтым выпуску спадарыня Наталля расказвае:
як змянялася стаўленне царквы да розных сэксуальных практык;
ці вымагае хрысціянская царква ад вернікаў, каб тыя захоўвалі цноту да шлюбу;
якое стаўленне ў каталіцкага касцёла да кантрацэпцыі;
якая з хрысціянскіх плыняў найбольш ліберальная да квір-стасункаў.
Падпісвайцеся на тэлеграм канал "Хрысціянская візія" (калі гэта для вас бяспечна): https://t.me/christianvision
І на асабісты інстаграм Наталлі Васілевіч: https://www.instagram.com/burbalka?igsh=MXRxYWdtYTRlaXN4YQ==
Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Цікавыя кніжкі па тэме тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
7/13/2024 • 28 minutes, 27 seconds
Хрысціянства і сэкс: анальны грэх, сэкс-праца і «актыўныя» святары
Хрысціянства і сэкс: сэкс-турызм і наступствы, «актыўныя» святары і сэкс-праца
У новым выпуску падкаста "Гісторыя беларускага сэксу" працягваем размаўляць пра хрысціянства і сэкс на беларускіх землях.
У якіх выпадках сэкс з ксяндзом – гэта не грэх?
Чаму дазвол на тое, каб стаць святаром, залежаў ад таго, ці кандыдат – «пасіў» або «актыў»?
Якія нечаканыя прычыны для разводу прымала хрысціянская царква (акрамя здрады)?
Як царква ставілася да сэкс-працы?
Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Цікавыя кніжкі па тэме тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
А ў падрыхтоўцы да эпізоду мы абапіраліся на наступныя крыніцы:
У. Лобач "Беларуская традыцыйная культура і хрысціянская царква ў XIX – пачатку XX стст.", І. Марзалюк "Матрыманіяльнасць і сэкс у Беларусі ХІ–ХVIII стст.", Э. Ярмусік "Канфесійная гісторыя Беларусі" і канешне, "Беларускі эратычны фальклор" пад рэдакцыяй Т. Валодзінай!
7/10/2024 • 20 minutes, 52 seconds
Купалле. Самае эратычнае сярод беларускіх традыцыйных свят
Доўга мы чакалі-чакалі і нарэшце дачакаліся… Купалле 2024!
Разам з госцяй – даследчыцай, фалькларысткай Аленай Ляшкевіч – у новым эпізодзе пагутарылі пра свята Купалле, пра яго паходжанне, агульны выгляд, пра тое, як свята мянялася скрозь час і, канешне, пра эротыку і сэкс, зашыфраваныя ў ім.
Гэты эпізод абсалютна абавязковы для праслухоўвання, бо, як кажа беларуская мудрасць, – “…хто не быў на Купаллі, таго бадай закапалі…”, а мы працягнем сваімі словамі – “а хто не слухаў эпізод пра Купалле, таго крапівой лупцавалі”.
У выпуску вы пачуеце пра:
- грыгарыянскі і юліянскі каляндар, і як яны наогул працуюць;
- пра “Бераст-Фэст”;
- пра розніцу паміж дахрысціянскай/хрысціянскай традыцыямі і традыцыяй “Дамоў культуры”;
- пра адрозненні святкавання Купалля ў розных рэгіёнах Беларусі;
- пра тое, як хлопцам зберагчы дзевак ад супернікаў з чужых вёсак.
…а яшчэ пра вянкі, вогнішча, варажбу і многае-многае іншае, усё гэта – пра КУПАЛЛЕ!
Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Цікавыя кніжкі і дадатковыя матэрыялы па тэме таксама тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
Ютуб-канал Алены Ляшкевіч: https://www.youtube.com/@Alena_Rosica/
Магчымасць замовіць кнігу госці тут: https://belkniga.by/catalog/belorusskaya_sots_znachimaya_lite/tradytsyyny-kalyandar-narysy-z-8/
6/18/2024 • 50 minutes, 49 seconds
Цяжарнасць і роды 2.0: палёт мышы, змеі на грудзях і навальніца пасля аборту
Працягваем размовы пра цяжарнасць, роды і іх наступствы для грамады.
Як мусілі сябе паводзіць сваякі і суседзі парадзіхі, каб роды прайшлі паспяхова?
Чаго не мусіў рабіць муж падчас цяжарнасці, каб не пашкодзіць дзіцёнку?
Што чакала жанчыну, якая рабіла аборты?
Чаму за забойства байструка не было крымінальнай адказнасці, але ўся грамада ад гэтага цярпела?
Даведаецеся ў гэтым выпуску 😏
Always and forever "Белорусский эротический фольклор" пад рэдакцыяй Таццяны Валодзінай.
Яшчэ адна крыніца - кніга "Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў" пад рэдакцыяй Т.І. Кухаронка,
акрамя таго мы чыталі "Традыцыйная сямейная абраднасць беларусаў: гісторыка-культуралагічны аспект" пад рэдакцыяй В.І. Мішынай.
Артыкулы "Плоднасць, роды і хрэсьбіны ў традыцыях і вераваннях беларускага вясковага насельніцтва", Паўль Бартэльс і
"Няхрышчанае мясца": женская грудь и грудное вскармливание в белорусских традиционных представлениях и языке (на общеславянском фоне)", Таццяна Валодзіна
Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
Падтрымаць нас кавай: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory
Падтрымаць на патрыёне: https://www.patreon.com/user?u=101233621
Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.
11/6/2023 • 33 minutes, 20 seconds
Нястрымнае вяселле: чэлес на караваі, сэкс на гарбузах і зомбі-маладзёны
Чацвёрты выпуск сезона прысвечаны традыцыйнаму беларускаму вяселлю і пачынаецца з таго, што Дар’я Гардзейчык памірае ад тэмпературы, а Данута Грынь нечакана для сябе пераўтвараецца ў лектарку.
- Традыцыйнае беларускае вяселле гэта чысты хаос, ці ёсць нейкія межы?
- Ці былі вы ў сітуацыі, калі на ваш каравай паклалі чэлес?
- Ці можаце вы хутка выгаварыць скарагаворку “Надобень толобень? А як недоўбень, то я дале подоўбень”?
- Давайце разбяромся, што рабіць у сітуацыі, калі “паўзе чарвяк па назе”
Пры падрыхтоўцы да выпуска мы ізноў чыталі кнігу “Белорусский эротический фольклор” пад рэдакцыяй Таццяны Валодзінай, зборнік “Беларуская атлянтыда”, кнігу Алены Ляшкевіч “Традыцыйны каляндар: нарысы”, артыкул гэтай жа аўтаркі “Апісанне шляхецкага палескага вяселля 1930-х гг. у Станіслава Дваракоўскага і сучасныя запісы па яго слядах”, а яшчэ артыкул В.І. Мішынай “Сімвалічныя характарыстыкі абрадавай прасторы традыцыйнага беларускага вяселля: локус жаніха”.
А яшчэ слухалі “Песні і найгрышы вяселля вёскі Лявонпаль і яе наваколляў” (2016).
Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
Падтрымаць нас кавай: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory
Падтрымаць на патрыёне: https://www.patreon.com/user?u=101233621
Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.